НАША СЛОВА № 3 (1414), 16 студзеня 2019 г.

Аўторак, Студзень 22, 2019 0

Сойм Партыі БНФ абвясціў 2019 год Годам беларускай мовы

Беларуская мова — найважнейшы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай беларускай дзяржавы

Заява Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 года

12 студзеня Сойм Па-ртыі БНФ на сваім першым паседжанні прыняў заяву “Бе-ларуская мова — найважней-шы фактар нацыянальнай бяспекі для незалежнай бела-рускай дзяржавы”, у якой абвясціў 2019 год Годам бе-ларускай мовы, чаго дабіва-ліся многія арганізацыі і гра-мадзяне ад Беларускай дзяр-жавы, але так і не дабіліся. У заяве ў прыватнасці гаво-рыцца:

“У апошнія месяцы з падачы расейскіх дзяржслуж-боўцаў у СМІ ізноўку ўкіну-ты інсінуацыі пра ўвасабленне ў жыццё авантуры пад назвай «саюзная дзяржава». … Пакуль існуе «саюзная дзя-ржава» — існуе пагроза аншлюсу, лікві-дацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі.

Разам з тым БНФ цвё-рда перакананы ў тым, што беларуская незалежнасць гру-нтуецца не толькі на фарма-льна-прававых інстытутах, а тым больш не на адзінаасобнай аўтарытарнай уладзе. Цяпера-шняя Рэспубліка Беларусь ка-штоўная не сама па сабе, і тым больш не як «падмандатная тэрыторыя»… Рэспубліка Бела-русь ёсць формай існавання беларускай нацыі — і толькі як беларуская нацыянальная дзя-ржава яна мае сэнс для існаван-ня і можа прэтэндаваць на ўстойлівасць. Дзяржаўныя ін-стытуты будуць сапраўды мо-цныя толькі тады, калі будуць абапірацца на беларускае гра-мадства, беларускі бізнэс, бе-ларускае сялянства, беларус-кае войска, беларускія СМІ, беларускую царкву, на пачуц-цё нашай агульнай ідэнтычнасці як беларусаў і пачуццё нашай супольнай адказнасці за лёс на-шай краіны і будучых пакален-няў беларусаў.

У гэтай сістэме дзяржа-ваўтваральных падмуркаў найважнейшым элементам з’я-ўляецца беларуская мова. Вы-бар на карысць беларускай мо-вы — гэта выбар на карысць на-цыянальнай дзяржавы і, у рэш-це-рэшт, адзіна магчымы вы-бар для сапраўднага белару-скага патрыёта.

Пакуль значная частка беларусаў не карыстаецца бе-ларускай мовай, глядзіць ра-сейскія тэлеканалы, жыве ў ра-сейскай моўнай прасторы — за-ўжды будзе небяспека таго, што сюды прыйдуць расейскія тан-кі «бараніць рускамоўных». Нездарма ж расейскія шавіні-сты кажуць што «русский мир» — гэта ўся прастора пана-вання расейскай мовы.

 

Прымаючы пад увагу актывізацыю антыбеларускіх выступаў і інфармацыйных атак супраць Беларусі і бела-русаў, мы абвяшчаем 2019 год Годам беларускай мовы і заклікаем да наступных кро-каў па ўмацаванні беларускай мовы:

— заклікаем усіх жыха-роў Беларусі вывучаць і ўда-сканальваць ступень валодан-ня беларускай мовай, заклікаем карыстацца беларускай мовай ва ўсіх жыццёвых выпадках, ініцыяваць стварэнне беларус-камоўных групаў і плыняў у навучальных установах роз-ных узроўняў;

— заклікаем усіх бела-русаў падчас перапісу насель-ніцтва, які прызначаны на каст-рычнік 2019 года, пазначаць беларускую мову ў якасці род-най мовы і мовы штодзённага ўжытку дома;

— заклікаем беларускі бізнэс, усіх вытворцаў тавараў і паслугаў, карыстацца бела-рускай мовай у рэкламных кампаніях, у аздабленні тава-раў, у камунікацыі з пакупні-камі і карыстальнікамі;

— патрабуем ад уладаў Беларусі абмежаваць трансля-цыю расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыя-нальную варажнечу і па-сут-насці ёсць сродкамі вядзення інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворча-сці альбо збалансаваным набо-рам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў;

— патрабуем ад уладаў Беларусі прыняцця актаў зака-надаўства на беларускай мове;

— заклікаем улады Бела-русі пашыраць выкарыстанне беларускай мовы ў сістэме аду-кацыі, у тым ліку стварыўшы вышэйшыя навучальныя ўста-новы з выкладаннем на бела-рускай мове і прыняўшы на за-канадаўчым узроўні дзяржаў-ную праграму развіцця і пад-трымкі беларускамоўнага на-вучання з павелічэннем дзяр-жаўнага фінансавання пра-грамаў па развіцці беларускай культуры, адукацыі і мовы з выдзяленнем сродкаў на кон-курснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці;

— нагадваем што ад 1 студзеня 2019 года ўсе інтэ-рнэт-сайты дзяржаўных орга-наў, прадпрыемстваў і арганіза-цыяў павінныя мець беларус-камоўныя версіі і абвяшчаем пра намер пільна адсочваць выкананне гэтай нормы закана-даўства праз маніторыг дзяр-жаўных сайтаў з рэагаваннем на парушэнні шляхам адпаведных зваротаў да ўладальнікаў сай-таў і, пры сістэмных пару-шэннях, шляхам скаргаў у міні-стэрства інфармацыі.”

 

За два дні, якія прайшлі ад моманту прыняцця заявы, ужо многія грамадскія арга-нізацыі Беларусі выказалі пад-трымку Партыі БНФ і гатоў-насць паўнавартасна ўклю-чыцца ў Год беларускай мовы.

Наш кар.

 

Ініцыятыва года ад ТБМ

У чацвер 10 студзеня ў культурніцкай прасторы «Корпус» у Менску былі названы пераможцы прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці». Дзясяты раз яе ўручала Асамблея НДА. У шорт-лісце было 57 намінантаў, а ў журы — 112 грамадскіх лідараў, экспертаў і журналістаў з усёй Беларусі.

 

У намінацыі «Новая ініцыятыва» ўзнагароду атрымала ініцыятыва ТБМ “Універсітэт імя Ніла Гілевіча”. Зарэгістраваны ў якасці ўстановы ў сакавіку 2018. Заснаваны ТБМ, каб выправіць ганебную сітуацыю з немагчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове.

Асамблея НДА.

 

ТБМ правяло ў Баранавічах Дзень здароўя

Сябры Баранавіцкага таварыства беларускай мовы на выходных правялі Дзень здароўя. Але гэта былі не толь-кі прагулкі на прыродзе і ка-танні на лыжах. Знайшоўся час і на духоўныя ды інтэлектуа-льныя практыкаванні, кажа старшыня таварыства Таццяна Кісель:

 

— Арганізавалі катанне на лыжах. У нас былі музыкі, мы вельмі добра патанцавалі. Нашы баранавіцкія паэты прадставілі свае творы, правя-лі віктарыну.

 

Мікалай Падгайскі — намеснік старшыні Баранаві-цкага ТБМ:

— Якраз і з надвор’ем нам вельмі пашанціла. Пася-дзелі за сталом, папілі гарбаты, патанцавалі, паспявалі песні.

Прысутныя былі вель-мі ўдзячныя арганізатарам Мі-калаю Падгайскаму і Таццяне Кісель за цудоўнае мерапры-емства. Па словах прысутных, яно аб’яднала людзей і пака-зала, што шмат чаго мы не веда-ем пра нашу Радзіму.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы.

 

Дарагія браты-беларусы!

Давайце ўсёй грамадой пра-вядзём 2019 год пад дэвізам Года бе-ларускай мовы. Не дамо нікому за-гнаць яе ў магілу!

На нашыя звароты на праця-гу 2018 года да ўладаў абвясціць 2019 год Годам беларускай мовы не ат-рымана згода, што сведчыць пра іх абыякавае стаўленне да нашага неа-цэннага нацыянальнага скарбу. Пако-лькі ён проста на  нашых вачах незва-ротна гіне і не выклікае аніякай тры-вогі, заклапочанасці ў дзяржавы і шмат у каго з тых, хто залічвае сябе да нацыянальнай палітычнай і інтэ-лектуальнай эліты, мы просім цябе, дарагі беларускі народ, самому ўзяць гэтую высокародную, выратаваль-ную ініцыятыву ў свае рукі і правесці ўвесь 2019 год пад дэвізам Года бела-рускай мовы, што, упэўнены, пойдзе ёй на карысць, затармозіць навязаны нам уласнай дзяржавай пагібельны працэс русіфікацыі. І хаця ў абса-лютнай сваёй бальшыні беларусы правільна ўяўляюць гістарычнае зна-чэнне сваёй роднай мовы ў іх лёсе, ведаюць, што трэба кожнаму і ўсім рабіць, абвясціўшы 2019 год Годам беларускай мовы, мы дазволім сабе некалькі паразважаць над гэтымі няпростымі пытаннямі.

У свеце прынята лічыць і зусім слушна, што людзі, якія па роз-ных прычынах выракліся, не кары-стаюцца роднай мовай сваёй зямлі — гэта ўжо не народ, не нацыя, а нейкі натоўп, насельніцтва. Мы ж не будзем такімі суровымі суддзямі ў вызначэнні назвы для адрынутых ад матчынай мовы беларусаў, добра ведаючы, якую конскую дозу русіфікацыі яны не па сваёй волі глынулі за царскім і савецкім часамі, і што за апошнія 24 гады функцыявання Рэспублікі Бе-ларусь гэтая доза набыла нечуваныя раней памеры, стала практычна смя-ротнай. І калі ў моц такіх жорсткіх этнакультурных катаванняў з боку чужых і ўласнай гадоўлі зацятых ру-сіфікатараў сёння толькі адзін з пяці беларусаў з’яўляецца актыўным но-сьбітам роднай мовы, будзе незаслу-жана называць наш народ насельніц-твам ці натоўпам. Затое самыя гане-бныя азначэнні можна ўжыць у да-чыненні да тых, хто раней і сёння займаецца русіфікацыяй беларусаў. Таму давайце ганарыцца тымі, хто некалі жыў і сёння жыве з беларускай мовай у сэрцы і робіць так, каб коль-касна раслі шэрагі такіх сапраўдных нацыянальных патрыётаў Бацькаўш-чыны.

Уступіць жа ў шэрагі такіх ганаровых людзей досыць проста: без каманды зверху пачынаць пакрысе далучаць сябе з першых дзён 2019 года да беларускага слова. Вельмі пажадана, каб такое правіла прынялі для сябе ўсе члены сям’і, пачынаючы і ад таго, хто толькі вучыцца размаў-ляць. У выніку такая сям’я стане лаба-раторыяй, кабінетам беларускай мо-вы. Вялікую карысць ёй прынясе, ка-лі вы аформіце гадавую ці на меншы тэрмін падпіску на адно з беларуска-моў-ных перыядычных выданняў ці набудзеце 2-3 беларускамоўныя кні-жкі. Старайцеся па-беларуску запаў-няць усе бланкі на адрас афіцыйных устаноў і арганізацый, уступайце ў дыялог з імі толькі на беларускай мове.

Гэта толькі мінімум рэкамен-дацый па ўваходжанні ў родную мову для тых, хто пакуль жыве па-за ёю. Дадаць штосьці да іх ёсць магчымасць у кожнага. Гісторыі вядома нават і такое: калі ў залаты час чэшскага адра-джэння, выратавання ад нямецкай асіміляцыі хтосьці да чэха звяртаўся па-нямецку, ён на гэта рэагаваў звы-чайным маўчаннем. Такога прыёму мы не раім запазычваць, лепш застанёмся максімальна  спагадлівымі да ўсіх, хто па розных прычынах (а іх процьма) апынуўся па-за родным словам зняве-чанай русіфікатарскай палітыкай бе-ларускай зямлі. У нашым нацыяна-льным адраджэнні ласкай, спагадай да моўна пакалечаных беларусаў больш дасягнеш, чым з дапамогай прымусу, гвалту.

У працяг нашай гаворкі да-дадзім і наступнае:

а) ва Усебеларускі год роднай мовы хадзіце ў тыя святыні, дзе наба-жэнства  вядзецца па-беларуску;

б) усяляк садзейнічайце сваім дзецям дашкольнага і школьнага ўзро-сту па далучэнні іх да актыўнага ўдзе-лу ў мерапрыемствах нацыянальна-беларускага характару, настойліва да-магайцеся адкрыцця ў чарговым 2019/20 навучальным годзе бела-рускамоўных груп, класаў;

в) як і ва ўсе папярэднія гады, нам і ў 2019 годзе давядзецца правесці ў замагільны свет нямала людзей. Ра-біце надпісы на помніках толькі па-беларуску, каб у чужых людзей, што наведваюць нашыя клады (могілкі), не фармавалася ўражанне пра паха-ванне тут толькі рускіх нябожчыкаў, а беларусы проста закапваюць іх (ня-божчыкаў) у зямлю без усталявання надмагілля;

г) адзін аднаму пішыце лісты, паштоўкі толькі па-беларуску. Такім чынам стаўцеся да беларускай мовы, калі Вы прымаеце ўдзел  у юбілейных мерапрыемствах, святах.

Калі ўсё прапанаванае Вам і яшчэ штосьці ў дадатак да яго будзе ў масавым маштабе здзяйсняцца, пры-носіць вялікую радасць, тады нішто не перашкодзіць нам, каб цэлыя дзеся-цігоддзі, усё нашае далейшае жыццё на злосць унутраным і знадворным нядобразычліўцам беларускасці пра-ходзіла пад знакам роднай беларус-кай мовы.

Просім цвёрда запомніць: яшчэ ніводнаму народу не ўдалося захаваць сябе як самабытную этніч-ную супольнасць, страціўшы род-ную мову. Без яе такі народ няўмоль-на пераўтвараецца ў гной, які слу-жыць жаданай спажыўнай ежай для таго народа, чыёй мовай ён стаў кары-стацца. Шматлікія прыклады такой трагічнай этнічнай пагібелі знаходзім мы на неабсяжнай тэрыторыі Расій-скай Федэрацыі. За апошнія сто гадоў яе існавання тут звяліся дзясяткі сама-бытных, з адметнымі культурай і мо-вамі народаў. І гэты смяротны працэс, на вялікую бяду, працягваецца і па сёння. Давайце зробім усё, каб нам не стаць такой ахвярай

Ласкава запрашаем да азная-млення  з наступным матэрыялам, што, упэўнены, многім з Вас дасць несумненную карысць.

Працягнуць нашу размову прапануем з уважлівага прачытання і асэнсавання правераных часам і прынятых агульным чалавечым ро-зумам выказванняў мысліцеляў-зду-меннікаў па архіважнай для бела-рускага народа праблеме.

“Калі знікне народная мо-ва, народа няма больш… Пакуль жывая мова народная ў вуснах на-рода, да тых часоў жывы і народ.”

(Рускі педагог Канстанцін Ушынскі, 1824 — 1870.)

 

“Там, дзе кожны валодае дзвюма мовамі, заўсёды ў рэшце-рэшт агульная перавага па тых ці іншых прычынах будзе аддадзена адной з іх … нацыя знікне не з-за вымірання і не з-за спынення яе культурной агульнасці, а проста таму, што яна перастане размаў-ляць на сваёй мове.”

(Тэарэтык у галіне нацыя-нальнага пытання Карл Каўцкі, 1854 — 1938.)

 

“Увод другой дзяржаўнай мовы пагражае нацыянальнай бяс-пецы, самабытнасці, унітарнасці дзяржавы, інтэгральнай ролі мовы і культуры (карэннага народа) і не ў апошнюю чаргу, асноўным экана-мічным правам чалавека.”

(Прафесар Македонскага ўніверсітэта Чэда Цветаноўскі.)

 

“Калі мы развучымся гава-рыць на беларускай мове, мы пера-станем быть нацыяй.”

(Прэзідэнт Рэспублікі Бела-русь Аляксандр Лукашэнка.)

 

Даведка Вікіпедыі. Усяго на зямлі існуе каля 7000 моваў і 40 тыс. дыялектаў. У свеце ўсяго 252 краіны. Цікава, што з гэтай колькасці моваў больш за 800 належаць жыхарам Папуа — Новай Гвінеі.

 

Сусветная гісторыя цывілі-зацый зафіксавала сотні народаў (эт-насаў), якія зніклі, адышлі ў нябыт. Блізкі для нас беларусаў прыклад. Іс-навала калісьці вялікая балцкая нацыя прусы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Вядома ж, была ў іх і свая род-ная мова. Калі ж зніклі прусы як самабытны народ? Гэта адбылося па-сля таго, як крыжак забіў у Кёніг-сбергу (сучасным Калінінградзе) апошняга пруса, які размаўляў на сваёй роднай мове. Няма жывога но-сьбіта мовы — няма і самабытнага на-рода. У суквецці народаў свету кожны народ можа жыць толькі ў сваёй Богам (прыродай) дараванай яму роднай мове. Мёртвыя адышлі ў нязведаную вечнасць, а жывыя раствараюцца ў асяроддзі іншых народаў, звычайна ў заваёўніках, акупантах. Інтэлект, талент тых, хто застаўся ў жывых, пра-цуюць ужо толькі на развіццё куль-тур заваёўнікаў. Такія горкія рэаліі жыцця народаў, адарваных ад родных культурна-моўных традыцый.

У бясконцым гістарычным часе беларуская мова зведала багата спроб яе знішчэння. Зацята займаліся гэтым злачынствам улады Рэчы Па-спалітай, Расійскай імперыі, СССР, і як не дзіўна, ім спраўна акампануе наша сучасная ўладная вертыкаль. На шчасце і гонар для кожнага беларуса, іх мова і ў самыя цяжкія перыяды сваёй гісторыі працягвала жыць у маў-ленні людзей, фальклоры і літара-турных творах, чаго, на вялікую бяду, не асабліва заўважаем сёння.

Мова ёсць культурная скар-бонка кожнага народа, самая надзей-ная ахоўніца яго. Таму для  знішчэння паняволенага народа заваёўнікі заў-сёды ставілі мэтай ствараць умовы для немагчымасці яго існавання ў род-намоўным асяроддзі. Такое мы і сёння назіраем на планеце Зямля. Сучасныя сродкі масавай інфармацыі (тэлеба-чанне, радыё, інтэрнэт і інш.) у руках русіфікатараў-асімілятараў дазва-ляюць гэта рабіць імгненна  ў самыя кароткія тэрміны і надзвычай эфек-тыўна.

Мёртвыя мовы толькі напа-мінаюць сучаснікам пра народы, якіх сёння няма, бо ў свой час у іх не было магчымасці развівацца ў сваёй роднай мове. Зараз такой магчымасці прак-тычна і мы цалкам пазбаўлены.  Сён-няшні стан беларускай мовы ніколькі не адпавядае ўніверсальнаму статус-наму становішчу беларускай нацыі ў сваёй краіне, самой назве дзяржавы Рэспубліка Беларусь з прычыны тата-льнай русіфікацыі. З гэтай бядой трэ-ба рашуча змагацца нам усёй гра-мадой!

Міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА колькі гадоў таму не без падстаў ўнесла беларускую мову ў чырвоны спіс моваў, якім пагражае выміранне. Для любога народа гэта ў найвышэйшай ступені ганебны факт. Аднак, за чвэрць стагоддзя ніхто з нашага высокага дзяржаўнага кіраў-ніцтва не выказаўся па гэтай балючай праблеме, А як вядома, маўчанне ёсць згода. Трагедыя!

Народ Беларусі! Ласкава запрашаем цябе да актыўнага ўдзелу ў  дыскусіі па гэтай праблеме на ўсіх узроўнях нашага грамадскага жыцця. Мо тады і ўлады па усёй  вертыкалі прыслухаюцца да голасу народа? Здзейсненае ўладнай вертыкаллю ў моўнай сферы ёсць вялікая здрада на-цыянальнаму інтарэсу Бацькаўшчы-ны, чаго не даруюць нам нашчадкі, калі будзем маўчаць, бяздзейнічаць

Беларус! Нарэшце задумай-ся і запытай у самога сябе: ці з’яўля-ешся ты носьбітам мовы, якая вы-мірае? Ці не абрыдла табе і надалей заставацца  чалавекам з чужой мовай у душы, што смешыць увесь цывілі-заваны свет? Няўжо ў цябе няма зда-ровага ўнутранага гонару і самапа-вагі? Няўжо ты горшы за іншых? За-думайся, ці ёсць хоць адзін рускі ча-лавек, які нарадзіўся ў Беларусі і адрокся русского языка? Ты ж па чу-жой ці ўласнай волі адракаешся ад роднай беларускай мовы і пераходзіш на чужую рускую мову? І нарэшце задумайся: чаму ты не такі, як усе цы-вілізаваныя народы свету?

Высокашаноўны Беларус! Прапануем (у глыбокім роздуме) разам, супольна грунтоўна паразва-жаць, падумаць: “А што ж гэта з намі (са мной і маёй сям’ёй) адбы-лося? І што трэба рабіць, каб пера-стаць і нам  знаходзіцца  ў трагічна-абразлівай сусветнай сям’і бесперс-пектыўных народаў, народаў, у якіх выміраюць родныя Богам даныя мовы?”

Давай, шаноўны народзе, усёй Грамадой правядзём 2019 год пад дэвізам Года беларускай мовы. Не дамо забіць пакуль што яшчэ жывую беларускую мову!

Беларусь — не Расія! Беларусь — не пад Расіяй! Жыве незалежна-суверэнная Беларусь!

Прафесары Леанід Лыч,

Мікола Савіцкі.

 

Справаздача

Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ  імя Ф. Скарыны аб рабоце за  2018  год

 

  1. Візіт (беспаспяховы) да ста-ршыні Гарадзенскага аблвыканкама наконт стварэння музея В. Быкава ў Гародні (3.01).
  2. Прэзентацыя новай кнігі па-эта Р. Бялячыца (29.01).
  3. Экскурсія ў Гудзевіцкі літа-ратурна-этнаграфічны музей (2.02).
  4. Паседжанне Рады ТБМ (11.02).
  5. Візіт у ГарАНА наконт бе-ларускіх класаў у горадзе Гародні (15.02).
  6. Дзень роднай мовы (сумес-на з філфакам ГрДУ) 21.02.
  7. Вечарына да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі (27.03).
  8. Усебеларуская дыктоўка (24.03).
  9. Вечарына, прысвечаная Л. Геніюш (27.03).
  10. Вечарына, прысвечаная творчасці Р. Бялячыца (10.04).
  11. Вечарына, прысвечаная памяці музыканта і кампазітара Я. Петрашэвіча (11.04).
  12. Абмеркаванне (сумесна з абласным аддзяленнем Саюза бела-рускіх пісьменнікаў) чарговага выпу-ску альманаха «Новы замак» (19.04).
  13. Сустрэча з А. Сідарэвічам (11.05).
  14. Круглы стол «Бацька Нё-ман і яго масты ў Гародні» (16.05).
  15. Круглы стол (сумесна з кафедрай беларускай філалогіі ГрДУ), прысвечаны памяці літарату-разнаўца І. Жука (20.06).
  16. Канцэртнае выступленне (беларускі рэпертуар) у Гародні мас-коўскай спявачкі і гітарысткі М. Ры-жковай (12.07).
  17. Вечарына памяці гара-дзенскага гісторыка і паэта Э. Мазько (29. 08).
  18. Творчая сустрэча з У. Ар-ловым. Прэзентацыя яго кніг (12.09).
  19. Паэтычная вечарына У. Някляева (25.09).
  20. Вечарына, прысвечаная 60-годдзю паэта, журналіста, края-знаўца С. Чыгрына (28.09).
  21. Вечарына (сумесна з яўрэ-йскай грамадскай суполкай) памяці паэта Л. Найдуса (26.10).
  22. Абмеркаванне кнігі А. Петрушкевіч «Шчонаўскія абразкі» (30.10).
  23. Вечарына, прысвечаная Н. Арсенневай (8. 11.).
  24. Паседжанне Рады ТБМ (11.11).
  25. Вечарына, прысвечаная памяці педагога, краязнаўца, музея-знаўца А. Белакоза (14.11).
  26. Вечарына, прысвечаная памяці гарадзенскага грамадскага дзе-яча Дз. Кісяля (15.11).
  27. Прэзентацыя кнігі «Аўто-графы — разам» А. Пяткевіча (6.12).
  28. Юбілейная вечарына гара-дзенскага біяхіміка і краязнаўца, чле-на-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі А. Майся-ёнка (7. 12).
  29. Паседжанне Рады ТБМ (11.12).
  30. Прэзентацыя кнігі гара-дзенскай пісьменніцы І. Шатыронак «Аўтарская калонка» (12.12).
  31. Пераднавагоднія вінша-ванні і падарункі — дзецям першых беларускіх класаў у Гародні (18.12).

Старшыня Рады Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ 

А. Пяткевіч.

 

На Жыткаўшчыне мову шануюць

Дзе ў нашым райцэнтры мож-на пачуць чыстую, прыгожую бела-рускую мову? У школах і гімназіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. У асяроддзі мясцовых журналістаў-раёншчыкаў. Сярод работніц клубаў і бібліятэк. А яшчэ, каб чуць яе асало-ду ўвесь час, то трэба часцей сустра-кацца з жыхаром горада Жыткавічы Васілём Нікановічам — сённяшнім пенсіянерам, старшынём раённай ар-ганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, учарашнім настаўнікам гісторыі, метадыстам ра-ённага метадычнага аб’яднання. Ва-сіль Васільевіч — адзін з галоўных но-сьбітаў беларускага слова, беларус-касці ў нашым раёне. Шчыры, свядо-мы беларус. І сустрэцца з ім, параз-маўляць на роднай мове — гэта быццам у спякотны летні дзень з калодзежа халоднай гаючай вады напіцца…

Звыш 20 гадоў узначальвае Васіль Нікановіч у Жыткавічах мяс-цовую суполку Таварыства беларус-кай мовы. У ёй зараз каля 30 сяброў. У новым 2019 годзе будуць падве-дзены вынікі работы за год мінулы, і сябры таварыства пачнуць рыхтавац-ца да дыктоўкі па беларускай мове, якая, як і ў мінулыя гады, пройдзе ў лютым у Дзень рподнай мовы ў Цэнт-ральнай раённай бібліятэцы.

Варта сказаць і яшчэ пра адну яркую старонку грамадскай дзейна-сці Васіля Нікановіча. Гэта работа разам з іншымі членамі рэдакцыйнай калегіі і раённай камісіі над стварэн-нем гістарычна-дакументальнай хро-нікі Жыткавіцкага раёна — кнігай “Па-мяць”. Шчыра працаваў разам са — светлай памяці цяпер ужо — журна-лістамі Фёдарам Ляшкевічам і Васілём Феранцам. Работа была распачата ў 1989 годзе, кніга выйшла ў 1994 годзе ў выдавецтве “Ураджай”. Васіль Ва-сільевіч ездзіў па сельсаветах, право-дзіў нарады з актывам, збіраў спісы, працаваў над шматлікімі дакументамі. І агульная высакародная мэта была дасягнута.

Крыніца беларускасці на Жы-ткаўшчыне хай не б’е так шчодра, як бы нам вельмі хацелася, але тым не менш увесь час пульсуе, не вычэрп-ваецца. Прыкметнай з’явай у 2016 годзе стаў выхад з мазырскай друка-рні “Калор” кнігі “Вільча, Случ, ра-дзіма” супрацоўніка жыткавіцкай ра-ённай газеты “Новае Палессе”, сябра ТБМ, члена Беларускага саюза жур-налістаў Сяргея Кулакевіча, які 36 гадоў адпрацаваў у мясцовым рэгія-нальным друку. Яна вельмі цёпла, прыхільна была сустрэта землякамі аўтара, усёй творчай грамадскасцю Жыткаўшчыны. Яе прэзентацыі з по-спехам прайшлі ў мясцовай бібліятэ-цы, ліцэі, у Людзяневіцкай сярэдняй школе, дзе вучыўся аўтар, у школе № 1 горада Жыткавічы, а таксама ў адной з бібліятэк Мазыра.

Гэтая кніга, вобразна кажучы, — духоўны помнік сваім землякам-палешукам, сваёй малой радзіме. Да-рэчы, прадмову да яе напісаў ура-джэнец Жыткаўшчыны Уладзімір Гаўрыловіч — былы галоўны рэдактар раённай газеты “Новае Палессе”, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў  Бела-русі, празаік, публіцыст. Уладзімір Мікалаевіч, хаця і жыве ў Гомелі, але часта бывае на сваёй малой радзіме, ахвотна наведвае мерапрыемствы, звязаныя з беларушчынай.

Станоўчую ацэнку кнізе “Ві-льча, Случ, радзіма” даў цудоўны беларускі пісьменнік Віктар Казько ў эсэ “Незваротнае”, надрукаваным у № 1 часопіса “Дзеяслоў” за 2018 год. Дарэчы, Віктар Апанасавіч — бы-лы выпускнік вільчанскага дзіцячага дома. Пісьменнік падтрымлівае цес-ную сувязь са сваёй малой радзімай. Адсюль, з Вільчы, з іншых наваколь-ных вёсак і прататыпы яго рамана “Хроніка дзетдомаўскага саду”, “Не-руш”, аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, іншых шматлікіх твораў песняра Палесся Віктара Ка-зько.

Жыткаўшчына, што даўно злі-лася з Тураўшчынай — радзімай епіс-капа-малітваслова, паэта і прапавед-ніка Кірылы Тураўскага — дала пуцёў-ку ў літаратуру многім сваім талена-вітым землякам. Сярод іх празаік і паэт Мікола Гамолка, імя якога нада-дзена гарадскому парку ў Жыткаві-чах. А ў сярэдняй школе № 1 райцэн-тра, дзе ён вучыўся, маецца яго мема-рыяльны музей. Гэта таксама канды-дат філалагічных навук, дацэнт Ма-зырскага педуніверсітэта імя Івана Шамякіна, аўтарка некалькіх паэтыч-ных зборнікаў Галіна Дашкевіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі паэт Павел Шруб, мясцовыя паэты Алесь Бандзюк, Ніна Аксёнчык, Адам Таболіч, Аляксандр Алпееў, Кастусь Кашэвіч, Віктар Папок, Ка-цярына Панова, Таццяна Русая, Ры-гор Кудлач і інш.

Гучыць беларуская мова ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы, якая напярэдадні новага 2019 года паспяхова правяла мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР. У бібліятэцы працуе таленаві-тая Ала Бут-Гусаім, якая разам са сваімі калегамі цудоўнымі людзьмі ладзіць шматлікія літаратурныя веча-рыны, і з-пад пяра якой выходзяць хвалюючыя паэтычныя радкі.

Даўно і паспяхова займаецца тапонімамі і мікратапонімамі мяс-цовага рэгіёна, міжэтнічнымі працэ-самі ў тапаніміі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Браніслаўскай ба-завай школы Валянціна Цупік разам са сваімі вучнямі. Валянціна Міхай-лаўна — высокапрафесійны педагог, сапраўдны патрыёт сваёй Бацькаўш-чыны. Пад яе кіраўніцтвам вучаніца 9 класа Вольга Ханеня склала слоўнік тапонімаў. У ім 84 тапонімы і мікра-тапонімы мясцовага рэгіёна. Тлума-чыцца іх паходжанне, назвы размер-каваны па раздзелах. Вярбінскае балота, Гігукова селішча, Глінкі, Жо-ўты Брод, Царскі Бор, Печы, Суш-ня… Слоўнік прызначаецца для вуч-няў школы і настаўнікаў пры выву-чэнні асобных тэм і раздзелаў па бела-рускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, а таксама для ўсіх, хто ціка-віцца гісторыяй сваёй малой радзімы.

… Баліць у Васіля Нікановіча і яго аднадумцаў душа за тое, што звужаецца ў нас сфера ўжывання беларускай мовы.

— Хаця б палова беларусаў карысталася сваёй мовай, — выказвае спадзяванне на светлую перспектыву Васіль Васільевіч. — І яна б загучала ва ўстановах улады, у калектывах, на вуліцы…

Шчыры беларус Васіль Ніка-новіч і яго землякі-палешукі ні ў якім разе не заклікаюць беларусаў да куль-турнай самаізаляцыі, да адгародж-вання ад рускай і сусветнай культуры і літаратуры. Яны толькі сардэчна ра-яць: дакраніцеся душой да свайго, роднага, і вы спазнаеце асалоду гаю-чага спеўнага беларускага слова, ад-чуеце гонар за гэты цуд і асабістую адказнасць за яго захаванне ў бу-дучым.

С. Вечаровы,

г. Жыткавічы.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

  1. Масцілоўская (Ніна) — вытвор з суфіксам -ск-ая ад тапоніма Масцілава і значэннем ‘нараджэнка, жыхарка названага паселішча': Мас-цілав-ская — Масцілоўская.
  2. Матульскі (Станіслаў) — вытвор з суфіксам -скі ад антрапоніма Матуль і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Матуль-скі. ФП: Мацвей (імя <грэч. ‘Божы дар’, ст.-грэч. ‘Божы чалавек’) — Мацвей (1623 г.) — Матуль (празванне, пазней про-звішча) — Матульскі.
  3. Мацюшка (Ігар) — вы-твор з фармантам -ка ад антрапоніма Мацюш і значэннем ‘асоба жаночага полу': Мацюш-ка. ФП: Мацвей (імя <грэч. ‘Божы дар'; ст.-грэч. ‘Божы чалавек’) — Мацвей (1623 г.) — Мацюш (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Мацюшка. Або экспрэ-сіўны варыянт ад Мацюш.
  4. Мельнікавец (Аркадзь) — семантычны вытвор ад ст. бел. ме-льниковец ‘млынарчык’ (ПГССЛ).
  5. Мельянцоў (Дзяніс) — другасная форма ад Емельянцоў — вытвор з суфіксам прыналежнасці —оў ад антрапоніма Емельянец і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы’ Емельянец (род. Емельянца) — Еме-льянц-оў. ФП: Емельян (імя <грэч. ‘прыемны ў словах’) — Меллян (1746) — Мельянец (‘нашчадак Мельянца‘, суфікс -ец) — Мельянцоў.
  6. Мікалуцкі (Аляксандр) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Мікалучы з значэннем ‘народзінец, жыхар названай мясціны, паселішча': Мікалуч-скі — Мікалуцкі.
  7. Мікулёнак (Дзмітрый) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антра-поніма Мікула і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мікул-ёнак. ФП: Мікула (імя <грэч. ‘які перамагае’) — Мікула (1528 г., празванне, потым прозвішча) — Мікулёнак.
  8. Мікуловіч (Іван) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Мікула з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мікул-авіч — Мікуловіч. ФП: Мікула (імя <грэч. ‘які перамагае’) — Мікула (1528) — Мікуловіч.
  9. Мінейка (Зыгмунд) — вытвор з фармантам -ейка ад антра-поніма Міна і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мін-ейка. ФП: Міна (імя < грэч. mena, menas ‘месяц’ — ‘месяцавы’) — Мина (1614 г.) — празван-не, потым прозвішча — Мінейка. Па-раўн. Адамейка, Сідарэйка.
  10. Мірановіч (Спартак) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапоніма Мірон і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мірон-авіч — Мірановіч. ФП: Мірон ((імя <грэч. ‘які вытачае міра — пахучы царкоўны алей’) — Мірон (1614), празванне, пазней прозвішча) — Мірановіч.
  11. Міхадзюк (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Міходзь і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Міходз-юк — Міхадзюк. ФП: Мяфодій, Мятодзій (грэч. ‘які ўпарадкоўвае, ведае методыку’) — Мефед (1680 г.), Міход (празванне, потым прозвішча) — Міхадзюк.
  12. Міхалюціна (Ніна) — фо-рма прыметніка з прыналежным су-фіксам -іна ад антрапоніма Міхалюта з значэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Міхалют-іна — Міха-люціна. ФП: Міхаіл (імя <яўр. ‘роўны Богу’) — Михал (1568) — Міхалюта (на-родны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Міхалюціна.
  13. Міхневіч (Аляксандр) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Міхно і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Міхн-евіч. ФП: Міхаіл (імя <яўр. ‘хто як Бог, роўны Богу’) — Міхно (1528) — Міхневіч.
  14. Міцюрыч (Георгій) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -ыч ад антрапоніма Міцюра і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Міцюр-ыч. ФП: Дзмітрый (імя <грэч. ‘плод зям-ны, плод зямлі’) — Міц (1541) — Міцюра (празванне, потым прозвішча) — Мі-цюрыч.
  15. Молчан (Іван) — семанты-чны вытвор ад укр. мовчан ‘маўклівы чалавек’ (Грынч.).
  16. Мсціславец (Пётр) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Мсці-слава і значэннем ‘нараджэнец на-званай мясціны': Мсціслав-ец. ФП: Мсціслаў (імя <слав. ‘слаўны мсцівец’) — Мсціслава (‘уладанне Мсціслава’) — Мсціславец.
  17. Мужатка (Маргарыта) — семантычны вытвор ад (ст.-бел.) апе-лятыва мужатка ‘замужняя жанчы-на’ (ПГССЛ).
  18. Мулярчык (Андрэй) — семантычны вытвор ад апелятыва му-лярчык ‘памочнік муляра — рабочага, які будуе што-н. з цэглы’ ці ‘пячнік — спецыяліст па кладцы печаў’.
  19. Мурзёнак (Пётр) — вы-твор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Мурза з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Мурз-ёнак. ФП: мурза (разм. ‘мурзаты, з запэцканым тварам, бруд-нымі рукамі чалавек (часцей пра дзі-ця)’) — Мурза (мянушка, потым проз-вішча) — Мурзёнак.
  20. Мушыц (Аляксандр) — другасная форма ад Мушыч — вытвор з суфіксам бацькаймення -ыч (-іч) ад антрапоніма (прозвішча) Муха і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Мух-іч — Муш(х/ш)-ыч. ФП: муха (‘насякомае’) — Муха (мянушка, пазней прозвішча) — Мушыч — Мушыц (вынік дысіміляцыі шыпячых ш-ч —> ш-ц).
  21. Мытар (Аркадзь) — семан-тычны вытвор ад апелятыва мытар (ст.-бел.) ‘мытнік’ (работнік мытні) (ПГССЛ).
  22. Мякіна (Юлія) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (з па-мянш. суфіксам -ка) мякінка ‘ады-ходы, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і лёну’.
  23. Мялешка (Андрэй) — варыянт імя Мялецій (<грэч. ‘кла-патлівы апякун, старанны’) — Мелетий (1589 г.) — набыў ролю прозвішча.
  24. Наваковіч (Аляксандр) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Новак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Новак-овіч — Навак-овіч. Утваральнае слова ад апелятыва новак — дэрывата ад новы: нов-ак.
  25. Наглы (Пятрусь) — семан-тычны вытвор ад наглый (ст.-бел.) ‘нечаканы, раптоўны, неадкладны’ (Нас.), тое самае (КСЧ), ад польск. nagly (тс).
  26. Наздрова (Алена) — выт-вор з суфіксам -ова ад антрапоніма Ноздра і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ноздр-ова — Наздрова. Утваральнае слова ад апелятыва нозд-ра ‘адна з парных вонкавых адтулін носа’.
  27. Налётава (Наталля) — форма прыметніка з суфіксам -ава ад антрапоніма Налёт і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асобы': Налёт-ава. ФП: налёт (‘форма на-зоўніка ад дзеяслова наляцець‘, а так-сама ‘раптоўны ваенны ўзброены на-пад на каго-н.'; перан. ‘Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуц-цямі'; ‘колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці’) — Налёт (мяну-шка, потым прозвішча) — Налётава.
  28. Наліўка (Лідзія) — се-мантычны вытвор ад апелятыва на-ліўка ‘род віна — салодкая настойка на фруктах, ягадах’.
  29. Напорка (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва напо-рка ‘прыбор для напору вадкасці’, а таксама ‘пра напорыстага чалавека, які нападае, націскае дзеля здзяйснення сваёй мэты’ (разм.).
  30. Наскевіч (Ірына) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -евіч ад антрапоніма Наско і значэннем ‘нашчадак (дачка) назва-най асобы': Наск-евіч. ФП: нос (‘орган нюху, які знаходзіцца на твары чала-века або мордзе жывёл'; ‘дзюба ў пту-шкі'; ‘пярэдняя частка карабля, лодкі, самалёта і пад.'; ‘выступаючая пярэд-няя частка якога-н. прадмета’, ‘тое, што і насок‘ (у 2 знач. — пярэдняя ча-стка абутку, панчох і пад.)) — Нос (мянушка, пазней прозвішча) — Наско (‘нашчадак чалавека з найменнем Нос‘; суфікс -ко: Нос-ко) — Носкевіч — Наскевіч.
  31. Наўроз (Дзмітрый) — се-мантычны вытвор ад (ст.-бел.) навруз ‘мужчынскі галаўны ўбор’ (Ср.).
  32. Нашынец (Арцём) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (ст.-бел.) нашинец ‘наш чалавек’ (ПГССЛ).
  33. Невядомскі (Леанід) — вытвор с суфіксам прэстыжнасці -скі ад антрапоніма Невядомы — семан-тычнага дэрывата ад апелятыва невя-домы, які мае некалькі значэнняў: 1) такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы; 2) які не кары-стаецца вялікай папулярнасцю; мала-вядомы; 3) нязведаны, не перажыты раней; 4) у значэнні назоўніка невя-домы ‘незнаёмы, незнаёмая'; 5) аб ня-званым; 6) у матэматыцы: ‘велічыня, якую трэба знайсці’.
  34. Некрас (Алег) — семан-тычны вытвор ад рус. некраса ‘не-прыгожы чалавек ці жывёліна’ (Даль).
  35. Немкіня (Алеся) — се-мантычны вытвор ад апелятыва нем-киня (ст.-бел.) ‘немка‘ (ад немец, немцы).
  36. Неткачова (Валянціна) — прэфіксавы вытвор, фармант не ад антрапоніма Ткачова — утварэння з прыналежным суфіксам -ова ад Ткач і значэннем ‘дачка асобы з прозвішчам Ткач‘: Ткач-ова. ФП: ткач (‘спецыя-ліст ў тканні’) — Ткач (прозвішча) — Ткачова (‘нашчадак Ткача’) — Нетка-чова.
  37. Нікіпорчык (Ала) — вы-твор з суфіксам -чык ад антрапоніма Нікіпор і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Нікіпор-чык — Ні-кіпорчык. ФП: Нікіфар (грэч. ‘пера-моганосны’), Никифор (1528 г.), Никипор (1577), Нікіпор (празванне, потым прозвішча) — Нікіпорчык.

(Працяг у наст. нумары.)

 

150 гадоў з дня нараджэння Ядвігіна Ш.

Ядвігін Ш., сапр. Антон Іва-навіч Лявіцкі ( 16 (4) студзеня 1869, маёнт. Добасна, цяпер агр. Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай воб-ласці — 24 лютага 1922, Вільня) — бела-рускі празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, літара-туразнавец, палітык, адзін з пачына-льнікаў беларускай мастацкай прозы.

Яго літаратурная творчасць шматжанравая. Ён вядомы як аўтар баек у прозе, лірычнага апавядання, сатырычнай замалёўкі, дарожных на-таткаў, фельетона, мастацкай публіцы-стыкі, мемуараў. Вялікае значэнне для станаўлення буйной празаічнай фор-мы беларускай літаратуры меў яго раман «Золата». Творчасць Ядвігіна Ш. адыграла значную ролю ў фармі-раванні норм беларускай літаратур-най мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні выяўленчых магчымасцей.

Нарадзіўся ў маёнтку Добасна Рагачоўскага павета (цяпер Кіраўскі раён) у сям’і Яна і Вольгі Лявіцкіх (меў сястру Эву), дзе яго бацька слу-жыў эканомам маёнтка. Пазней у 1870-х гадах ён быў ляснічым графа Тышкевіча і жыў у Пяршаях цяпера-шняга Валожынскага раёна.

Неўзабаве сям’я Лявіцкіх пе-раехала ў Карпілаўку пад Радашкові-чамі на Меншчыне. Тут у 1877-1878 гг. Антон Лявіцкі вучыўся ў неле-гальнай школе ў Люцынцы, якую ар-ганізавала дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Каміла.

Пасля паспяхова скончыў Менскую губернскую гімназію і па-ступіў на медыцынскі факультэт  Ма-скоўскага ўніверсітэта.

8 сакавіка 1890 года за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях Ядвігін Ш. быў арыштаваны і зняволены на не-калькі месяцаў у Бутырскую турму.

Па вызваленні з турмы Ядві-гін Ш. не дамагаецца аднаўлення ва ўніверсітэце. Ён здае экзамен на ап-тэкарскага практыканта, праходзіць практыку ў адной з маскоўскіх аптэк і выязджае на Беларусь, дадому ў фа-льварак Карпілаўку.

Маёнтак Ядвігіна Ш. часта наведваў сын суседа-арандатара Да-мініка Луцкевіча па імені Ян.

У 1909-1910 г. жыў у Вільні, працаваў сакратаром, а затым загад-чыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы». Шмат піша і друкуецца. У 1913 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Беларус». На гэты час прыпадае найбольш плённы ў жыцці пісьменніка перыяд 1906-1914 гадоў.

З сакавіка 1918 года — сябра Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай партыі сацыя-лістаў і партыі «Зялёны Дуб».

Вікіпедыя.

Нараджэнне Знака Памяці ля месца нараджэння Язэпа Драздовіча

Ідэя

 

На зыходзе леташняй зімы патэлефанаваў Валерый Бурэнь з Маладзечна:

— У ТБМ уступіў, каб мець падтрымку ў задуманым дзеянні.

У артыкуле «Іду да Драздо-віча», змешчаным у кнізе «Праз церніі да зорак», ён распавёў, як не мог знайсці месца нараджэння  славутага земляка і цяпер вырашыў дзейнічаць, каб пазначыць… Дык вось хоча пры-ехаць і паспрабаваць звярнуцца да ўладаў, большых і меншых. Якраз дарэчы — юбілей народзін мастака, 130-годдзе. Але ўжо  даведаўся, што там — маладыя лесапасадкі, і ў яго загуляла ідэя…

— Каб не аднаму ісці — з дэле-гацыяй, — так думаў і накіраваўся да нашай падсвільскай суполкі ТБМ, у прыватнасці, да мяне.

Дамовіліся сустрэцца на Глы-боцкай станцыі. Ён — з Маладзечна. Я — з Падсвілля. Пачынаўся ўжо час абеду. І мы, прама ад чыгуначнага вакзала, пешкі, праз усё Глыбокае, да лясгаса шлёпалі па мокрым снезе. Прыйшлі і яшчэ чакалі.

Цяпер разумею, што паход у лясгас, прама да Гайдука Сяргея Васільевіча, быў правільным рашэн-нем. Заўсёды, перш, чым ісці ў кабінет выканкама, варта шырэй абвясціць ідэю. Можа гэта і дапамагло ў шы-льдавай задуме? Хай сабе ўсё крыху гумарыстычна і няўпэўнена, але — ад душы з натуральным удзелам, пяш-чотным і пераканаўчым.

 

Да Гайдука і ад Гайдука

 

Малады начальнік — спадар Сяргей Гайдук — неяк спанталычана здзівіўся ў адказ на прапанову спадара Валерыя Бурэня назваць лесапасадкі ў Пуньках імем Язэпа Драздовіча. І тым больш ўразіўся, калі дэлегат ТБМ сказаў:

-У гарадзенскім лесе малады лес назвалі іменем Васіля Быкава.

— Не разумею, чым прылягае Быкаў да лесу, — прыкладна так, з затоенай усмешкай, адказаў, і аж падскочылі бровы.

Тут мне таксама падумалася: «Быкаў — можа і не. А ў Язэпа Драз-довіча за хатай — лес. Зоркі гаварылі з ім над вершалінамі тых прысядзібных ліпаў, ствалы якіх мацалі гадоў 20, 30 назад, дзівіліся, (ого, як летуценілі!)  мастакі групы «Пагоня» — нараджалі ідэю. Яна і сёння жывая. Нават, калі тут — лесапасадкі».

Дык лес шаптаў Язэпу,

Яму ўзмацнялі летуценне

Лясныя блікавыя цені,

І зоркі промеж вершалін

Нябесна гутарылі з ім.

 

Правільна, што лес — імя!..

 

Валеры, прыкметна расхва-лявана, дастаў з торбы важкі доказ — том «Праз церніі да зорак».

— Во тут яго творы і пра яго — беларускага «Леанарда да Вінчы», вартага ўшанавання, але вам пра-паную прачытаць маленькую кніжку, для знаёмства, — сказаў адзін Васі-льевіч другому. Том «Ад церніяў…» доўга не затрымаўся на стале — вяр-нуўся ў торбу. А тоненькая кніжачка засталася ляжаць.

Спадар Гайдук заўважна ске-міў, што ў намеры цёзкі па бацьку можа быць зернетка…Ён зычліва сказаў:

— Ды мы ж зробім, калі дазво-ліць нам выканкам.

— Заяву туды панясём во ця-пер, пасля абеду, — павесялела надзея на вуснах Бурэня.

 

У ідэалагічным аддзеле не па-шанцавала на спатканне. Загадчыца была занятая экскурсіяй прадстаўні-коў Прэзідэнцкай адміністрацыі. Нас сустрэла рухава ветлівая сакратарка. «Прапанова» лягла на бліжэйшы стол. Чакаць было бессэнсоўна. А тут яшчэ думка пра цягнік.

І мы ўжо — бягом. На станцыю. Валер Васільевіч таксама ў Падсвілле. З Падсвілля  зручней на Маладзечна.

Ён на развітанне ўручыў мне ўзнагароду за паплечніцтва — чорную рэдзьчыну з асірацелай бацькоўскай ляхі і кавалак торта — замарыць таго чарвячка, які тачыў увесь дзень стра-ўнік.

 

«Тыя» адгулялі

 

…Напачатку вясны Валеры Бурэнь атрымаў пісьмовую адмову ад першага намесніка старшыні рай-выканкама — І. І. Пачкоўскага: «…Пра-панову назваць лясную пасадку, раз-мешчаную на месцы сядзібы Язэпа Драздовіча з усталяваннем адпа-веднага знака, лічым немэтазгод-най».

І Валера сцішыў сваю мару, мне нічога не кажучы. А тут, у ся-рэднюю восень, званок ад яго:

— Нібы там Знак Памяці ўста-лявалі? У Пуньках. Што-небудзь чулі? Я можа б вырваўся з работы на адкрыццё?..

— Не-е, а якая сёння дата? — злякнулася, бо дапісвала верш да юбі-лею. Але выявіла, што яшчэ тры дні ёсць, і абрадвалася, што гэтая навіна ці не апраўдвае тое наша падарожжа. Яно, выходзіць, не марнае… Трэба ў Мар’яна спраўдзіцца. І тэлефаную. Чую:

— Дык жа «тыя» ўжо адгулялі!

— Як адгулялі? Калі?

— Весела! І яшчэ на тым тыдні. Ты што, Марыя, не ведала? Афішу трэба чытаць! Менш пісаць, больш гуляць на паветры і прыглядацца! Плошча машынамі была застаўлена. Не ўгледзела?.. Канферэнцыя гучная. І ў Пуньках… У лесе адбылося. Дык ты ж лес любіш…

«Язэпе! — адчайна ўсклікнула душа, — і на тваім юбілеі раскол”. Дык што рабіць? Кладу смех на душу — хай яна іскрыцца… Бач ты: «тыя». Мы, значыць, «гэтыя»? Дык «гэтыя» не ведаюць, што «тыя» робяць? У ад-носінах да агульнароднага беларус-кага Язэпа Драздовіча?..

А ў Пунькі сапраўды хацела-ся. І прыгадалася рэдзьчына… І куды яшчэ паляцела думка? Чамусьці да Вацлававіча (старшыні нашага сель-савета), да якога я хадзіла з просьбай паклапаціцца пра шыльду на будынку гэтай установы, каб на дзьвюх мо-вах… Пэўна ж ён быў у Пуньках і ба-чыў прыклад: на Язэпавай шыльдзе — беларускі тэкст? А ці беларускі? — раптам ушчамілася дурашлівая ду-мка.

І зноў затаміла Язэпава свята ў «тых». Гэта ж трэба: якіх 500 метраў (няўжо больш?) ад майго дома адбы-лося… У ДК. І некалькі крокаў… ад запасной, «стратэгічнай», кватэры сябра ТБМ — Місевіча. Дык той і да-ляцеў — паспеў на канферэнцыю.

Люба кажа:

— Чэсік завязе ў Пунькі ў Дзень юбілею, не хвалюйся, Марыя. Убачым, які там Знак!

 

Мастак Купава задумаўся…

 

На могілках, дзе Язэп, дача-каліся ўсіх: і мастакоў, і Ады Райчонак, і Мар’яна, і глыбачанаў (карэспан-дэнтаў-незалежнікаў) і новых — не-знаёмцаў. Усяго 22 чалавекі. Дык з Пунькамі зноў што выйшла? Мікола Купава, які ўжо даўно марыць пра нейкую адметнасць на месцы сядзібы Драздовіча, пачуў маё паведамленне пра Знак (як ён пачынаўся).

Пасля слова-ўспаміну паэткі Марыі Новікавай пра даўняе ўражан-не (100-годдзе з Дня нараджэння ма-стака) Купава выяўна задумаўся і сказаў:

— Хацелася б пабачыць тую Знак-шыльду «на камяні».

— Ты за праважатага, Чэсь! — гукнуў Мар’ян, — а я на сядзібу — гас-падыня чакае.

Мы рушылі на Пунькі, але ззаду чамусьці прыстроілася толькі адна машына. Я заўважыла ў ёй Ку-паву… Праехаўшы нейкі адрэзак шляху, Чэсь спахапіўся спытаць, ці ведаюць нашы паслядоўнікі дарогу назад, да сядзібы Місевіча, бо астатнія туды ірванулі.

— Нам жа на цягнік трэба, назад да Мар’яна не паедзем… Не ведаеце? Ну, тады хутчэй, пакуль яшчэ хвост картэжа відаць, во па гэтай дарозе!

Так і не трапілі ў Пунькі.

 

Не блукаў ён — ішоў…

 

Пасля аналізу гэткіх падзей перада мной, уночы, разгарнулася містычная карціна: бачу, што ўсё бачу і чую. Асабліва слыхам бяру.

Я — нічый, без патрэб

Па Ліплянах блукаю.

Я — Драздовіч Язэп…

«Вышыванку» шукаю…

Што маё захавана?..

 

Ну, з аднаго боку, — думаю, — кожны пра сваё рупіцца… Дык ней-кая інтуіцыя падказвае, што «Вышы-ванка» — гэта кніга. Як нібы я калісьці чытала. Ды пры пісьменніцкім расколе павылятала ўсё з галавы — не помню аўтара. Але голас узмацніўся:

Я вас помню, а вы?..

Усё — вон з галавы?

 

Аж сам Язэп мільгнуў перад вачмі. Вось і не вер у той свет, — здзіў-ляюся, — Язэп сочыць… Збоку той нейкі аўтар верша паведамляе:

Задыхаўся і слеп…

Гэта Язэп слеп? — абураюся, — ай-яй-яй! Не гавары так, паэт! Калі мастак і скардзіўся на зрок, дык то-лькі восеньскім адвячоркам, калі рана цямнела. У яго дальназоркасць разві-валася. Ого, які дальназоркі Язэп! І запытайся ў Чэся Лубчонка з Нава-полацка. Язэп жа яму, яшчэ школь-ніку-пачаткоўцу, графічна занатаваў зімовы малюнак. Тады Драздовіч жыў два тыдні ў бацькі Чэся — пуцявога рабочага на чыгунцы. І той пазней вельмі журыўся, што памірае мастак у Падсвільскай бальніцы. «Ці заку-рыць, ці нешта смачнае, прыгатаванае мамай», насіў яму, — згадвае Часлаў. Дык жа не сляпы быў Драздовіч. І памёр не ад задышкі. І тут мне ў вуха разанула апраўданне:

Не пісаў бы, што слеп,

Дык жа рыфму дзе ўзяць?

Бо не Восіп — Язэп —

Тут праблема уся!

 

І адказ чую з сябе, знутры:

Нам, дык сёння — на здзіў

Рух яго: дзе хадзіў…

Не блукаў без патрэб

Ля кустоў і ля рэк.

Не блукаў ён — ішоў!

Не на возера Шо —

На нябёсы, да зор —

Нёс прамыслены твор.

Ён пытаўся у зор:

«А ці якасны твор

Для нябесных патрэб?».

Дзейна-мройны Язэп

Мог і жыць толькі так,

Як аб’ёмны дзівак.

Зорку сноў запаліў…

І з падсвільскай зямлі

Карані яго мар

Так шырока пайшлі

Праз глыбоцкі абшар…

«…І шукалі яго,

І знайшлі не ўсяго», —

Кажа ясна нам лёс,

Беларускі да слёз…

«Пунькам» верны мастак!

Дык пра гэта і Знак…

 

Вельмі зычны быў голас мой у сне, аж разбудзіў.

 

Аскоміна?

 

У Любы таксама адчувалася нейкая аскоміна ў настроі. Але ў яе — пасля нашага наведвання Язэпавай магілы.

— Нешта не так, унутры ные, — казала яна. І пазней прынесла мне райгазету — «Веснік Глыбоччыны». Але пакуль «Веснік…», я прачытала » незалежную — «Вольнае Глыбокае». Дык там Валодзя Скрабатун што на-рабіў?  Знак Памяці, у сэрцы выпеш-чаны, што з Валерыем па інстанцыях прасоўвалі, прысвоіў толькі ўладзе: «Дзякуй уладам, што зрабілі Знак!»

— Ага, зрабілі, скляпалі малат-ком, — кіплю, — і не здагадаліся б пра Пунькі, бо ў іх там маса бібліятэчных мерапрыемстваў, буклетаў, выставаў, афармлення дакументаў і г. д. Што ім у лесе рабіць? А ты, Валодзя, чым ты слухаў? Такі вядомы Чэсь стаў Юзі-кам! І чаму ты робіш заўвагу, што я чытала «свой» верш? Няўжо мне трэ-ба было дэкламаваць чужы? Нак-шталт: «Я вас помню…».

Тут вочы нервова збочылі ў «Веснік Глыбоччыны»! А там… Пад-рабязна! Калярова, урачыста-ўзнё-сла, іскрыста, як феерверк, на ўсю старонку, таксама: «Я вас помню, а вы?..»

Містыка! Дык скажы, чытач, што сны не спраўджваюцца!

 

Марыя Баравік.

 

Каляды ад Гарадзенскага ТБМ

Пад час Калядаў, вясёлыя калядныя імп-рэзы арганізавала Гара-дзенская абласная арга-нізацыя Таварыства бе-ларускай мовы імя Фра-нцішка Скарыны для беларускіх дзетак, якія толькі пачынаюць ву-чыцца ў беларускіх кла-сах сярэдняй школы, а таксама дашкольнікаў.  Апошняя ў гэтыя святы прайшла Ёлка ў Дзіця-чым садку нумар 45, што на суліцы Сахамба-ева. Тамака дзейнічаюць дзве беларускія групы. Адна з дзвюх — выпускнікі. І сёлета яны, разам з бацькамі будуць вырашаць: ці працяг-ваць навучанне па-беларуску ў новым першым беларускім класе, ці адступіць, пад наці-скам цяжкасцяў у даездзе да вызначанай аддзелам адукацыі школы нумар 32. Зрэшты, ба-цькі маюць права патрабаваць для сябе адкрыцця беларус-кага класа ў школе побач — ну-мар 16. Да імпрэзы рыхтава-ліся не толькі сябры арганіза-цыі, якія падаравалі кожнаму дзіцяці па кніжцы — казцы, ша-каладцы,  але і ўласна самі вы-хаванцы садка. Яны чыталі вершы, вадзілі карагод разам з калядоўшчыкамі ды спявалі песні. За Ёлкай назіралі нека-торыя бацькі дзвюх беларускіх групаў садка, якім калядная дзея, арганізаваная сябрамі Та-варыства беларускай мовы ве-льмі спадабалася. Кажа Юры Седзянеўскі, бацька выхаванца Косціка.

 

—  Вельмі файная атры-малася такая імпрэзка. Асаб-ліва ў час, калі святы скон-чыліся, то для дзяцей быў гэта добры сюрпрыз. І баба Яга та-кая каларытная, і калядоўш-чыкі: каза такая вясёлая, і міш-ка такі разумны з загадкамі. Было вельмі прыемна бачыць гэта. І што перадусім Тавары-ства беларускай мовы аб’яд-ноўвае вакол сябе іншыя супо-льнасці для правядзення такой цікавай імпрэзы.

На Ёлцы быў таксама пісьменьнік і аніматар, сябра Саюзу беларускіх пісьмен-нікаў Міхась Зязюк з Нава-градка. Ён апрача выступу, як аніматар падараваў дзеткам уласныя падарункі, а ўсяму садку сваю кніжку:

— Гэтая кніжка назы-ваецца «Янка, Шмурдзік, Буш-матка ды іншыя.» Выйшла ў выдавецтве «Галіяфы». Кніжка трапіла ў ліст найлепшых дзі-цячых кніжак за 2015 год. Кніжка менавіта для такіх вось дзетак, каб яны ведалі:  што та-кое нашая прырода? як жы-вуць розныя жывёлы? як трэба любіць гэтую прыроду і як трэба сябраваць. Я хацеў, каб прачытаўшы, дзеці навучыліся шанаваць нашую прыроду ды нашую зямлю. Кніга аздобле-на малюнкамі і мае буйны шрыфт.

Па водгуках чытачоў, кніга Міхася Зязюка прыцяг-вае сваёй прастатой і разам з тым, багатай мовай аўтара.

— Першым чытачом гэ-тай кнігі была дачка, — згадвае Міхась Зязюк.

Адну такую кніжку аўтар пакінуў для калектыва садка ў якасці падарунка. Увогуле Міхась Зязюк з зада-вальненнем адгукнуўся на за-просіны Таварыства беларус-кай мовы прыехаць у Гародню на імпрэзу для дашкольнікаў. Бо, на яго думку, словы: «Калі не мы — то хто?”  — гэта не пафас. Гэта кірунак па якім павінны ісці рупліўцы бела-рушчыны.

— Мы ж ба-чым, якая зараз сі-туацыя ў краіне. Што робіцца. І калі яны будуць чуць жывое слова, я ду-маю, штосьці ў іх застанецца. А калі мы будзем вось та-кім чынам, як мы, як вы сёння прапаган-даваць і тыя народ-ныя традыцыі, гэта будзе цудоўна.

 

Галоўная задача Тава-рыства беларускай мовы і яе сяброў у падобных імпрэзах падтрымаць святочны настрой беларусам, якія шануюць род-ную, беларускую мову, а асаб-ліва падтрымаць самых малень-кіх, якія толькі пачынаюць сваё жыццё, як беларусы. Усяго за святы, сябры арганізацыі па-віншавалі самых малых дзяцей усіх навучальных установаў Гародні, дзе навучальны пра-цэс вядзецца па-беларуску, а гэта сярэдняй школы 32 і 34, а таксама садкоў: нумар 65 і 45.

Віктар Парфененка, старшыня абл. арганізацыі ТБМ.

 

Музычныя Каляды

Уладзімір Някляеў вы-ступіў 7 студзеня з чытаннем вершаў на калядным канцэрце Змітра Вайцюшкевіча. Паэт, прызнаючы, што Нараджэнне Хрыстовае з’яўляецца адным з самых светлых святаў, успамі-наў дзяцінства і першую зор-ку над Крэвам, з’яўлення якой чакалі з нецярпеннем, і асаб-лівую атмасферу святаў.  Паэт і артыст выканалі разам новую, нядаўна створаную калядку. Уладзімір Някляеў у вершава-най форме пажадаў, каб Бог жыў у кожнай хаце, і каб там жыла беларуская мова, тады народ будзе моцным і з’ядна-ным.

 

Зміцер Вайцюшкевіч паспяхова дзейнічае ў накіру-нку «стэндапа». Не шмат бела-рускіх артыстаў вядуць размо-ву са слухачамі падчас кан-цэртаў, а яму гэта заўжды ўда-ецца.  Спявак выканаў песні на вершы Алеся Камоцкага «Ад зімы я хаваюся ў гэтых вачах» і на словы Рыгора Барадуліна  «Новы год» і «SOS».

Аддаючы даніну ады-шоўшым у мінулым годзе, ар-тыст заспяваў песню на вершы Алеся Ліпая.

 

Традыцыйны калядны канцэрт быў напоўнены рада-сцю і святлом . Для дзетак была арганізавана спецыяльная пля-цоўка, дзе яны маглі пагуляць каля ёлкі, адгадаць загадкі, па-спяваць, і патанчыць, і не пера-шкаджаць бацькам атрымоў-ваць асалоду ад выдатнай му-зыкі.

А пасля яны выйшлі разам з артыстам на сцэну і за-спявалі разам: «Моцны той, хто сябра мае!», «Весяліся, дру-жына Хрыстовая!»

«Неверагодна класны канцэрт!Прыемна сустрэць усіх сяброў», — напісала ў Фэй-сбуку Наста Дашкевіч, якая прыйшла на імпрэзу разам з мужам Змітром і дзецьмі Ма-рай і Давідам.

26 снежня артыст су-стракаўся з моладдзю ў віце-бскім арт-пабе «Торвальд». Пе-рад Новым годам спявак і яго сям’я паўдзельнічалі ў здымках каляднай кулінарнай прагра-мы, якую можна праглядзець на YOU-TUBE.

Э. Дзвінская,

фота www.budzma.org.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

Зайздросны лёс забраў ад нас залішне рана гэтага ча-лавека; цяжка паранены, з абывацельскага дома ўзяты дзікім ворагам, скончыў пры-гожае і карыснае сваё жыццё на шыбеніцы, на якой бандыт Мураўёў, выконваючы дадзе-ныя сабе інструкцыі, нягле-дзячы на званне расійскага падпалкоўніка, павесіў яго.

Серакоўскі меў харак-тар адкрыты, шчыры, ста-ноўчы, цалкам жаўнерскі. Лю-біў прыяцеля ўсёй душой, для непрыяцеля, як кожны польскі жаўнер, умеў быць хрысціяні-нам, у жыцці прыватным быў без плямы. Захоплівала яго ўсё, што было прыгожым і ўзнё-слым і смела выражаў сваю думку перад маскалямі. У пес-нях напэўна апяюць не адзін чын яго жыцця і памяць пра гэтага знакамітага чалавека і пакутніка застанецца надоў-га ў народзе”.

У лістку, перасланым перад аперацыяй у Аддзел пі-ша: “Хацеў бы вас у хвілю сме-рці маёй бачыць у апошні раз. Я вас вельмі люблю!

А ты, мой Анёле, ці бу-дзеш мець моц, сілу хоць з да-лёку — поглядам развітацца са мной, стаячым пад шыбені-цай?!

Ваш — твой Зыг-м[унт]”.

 

Кароткія нататкі з [18]63 г.

і некалькі распараджэнняў Каралеўства на Літве

Ад падзелу Польшчы на Літве намаганні вызвалення ад маскоўскага гвалту не спы-няліся ніколі, і Братні звяз, за-снаваны Францішкам і Аляк-сандрам Далеўскімі ў 1846 [го-дзе] быў далейшым працягам тых намаганняў толькі не цераз паўстанне, але мірным шляхам, для пераадолення тых пера-шкод, якія ў папярэдніх паў-станнях былі прычынай няўдач і сталі перашкодай для здабыц-ця свабоды.

Праца сяброў Звязу, нягледзячычы на зняволенні, Сібір і пастаянныя пераследы не спынілася, наадварот, тая ж самая моладзь праз жыццё і яш-чэ больш цеснае ўнікненне ў па-трэбы краю, яшчэ больш асэн-савана рухалася да мэты даро-гай праўды, справядлівасці і безупыннай напружанай пра-цы, пашыраючы шляхетныя прынцыпы і думкі для з’яднан-ня і павышэння маральнасці ўсіх пластоў грамадства.

Узрушаныя гарачымі патрыятычнымі пачуццямі не змаглі ўтрымацца ў акрэсленых межах. Падзеі ў Еўропе ў 1848 годзе страсянулі моладзь, аса-бліва рамесніцкую, якая нягле-дзячы на апазіцыю кіраўнікоў вызначыла паўстанне на дзень рэзурэкцыі ў надзеі, што пры натоўпах, якія заліваюць у той дзень вуліцы горада, лягчэй ім будзе выканаць намер захопу зброі з арсенала.

Адзін з рамеснікаў здрадзіў. Пачаліся арышты. Праз два тыдні Далеўскія былі зняволены з-за ліста, знойдзе-нагга ў студэнта Харкаўскага ўніверсітэта.

Многія з сяброў Звязу, якія былі ў непасрэдных ста-сунках з Далеўскімі, ацалелі і вялі далей распачатую працу. Праз год пасля вывазу Далеў-скіх у Сібір, г.зн. у 1851 годзе, калегі іхнія Леапольд Савіцкі і Леапольд Маткевіч ствараюць у Маскве студэнцкую аргані-зацыю паводле праграмы, складзенай Далеўскімі. Сту-дэнты ў довад прызнання дэле-гуюць Сатурніна Якубоўскага для ўручэння ад іхняга імя пярсцёнка Маткевічу.

Рамуальд Кабецкі, ка-раім з Трокаў, апрача ўплыву на сваіх субраццяў пахвальна дзейнічаў са Станіславам Кал-коўскім у Адэскім ліцэі.307

У Дэрпце Браніслаў За-лескі, Лапацінскі, Антаневіч, Мітарноўскі, які быў там гадоў з восем для нагляду за заснава-най арганізацыяй. Адным сло-вам, дзе толькі магла зграма-дзіцца жменька інтэлегентнай моладзі, яе ўплыў пашыраўся на атачэнне.

У Пецярбургу Сера-коўскі з колам моладзі, паўста-лым пад яго ўплывам, мае пе-рад сабой задачу цяжкую для выканання, тут іншыя ўмовы і іншая супольнасць, выгадава-ная пад уплывам нігілізму, па-гарды і плявання на сваё гра-мадства, дзе атрыманне ведаў ёсць толькі сродкам для зда-быцця магчымасці ўжывання пажадлівых інстынктаў і сілы для прыгнечання слабейшых.

Перамагаючы нігілізм і яго ўплывы пры што раз павя-лічваным коле людзей добрай волі, прышчапляючы сярод расейскага грамадства: веру ў вышэйшую мэту жыцця; на-дзею на вызваленне ад сілаў, якія стрымліваюць рух да сва-боды духу і побыту; любоў і справядлівасць да слабых і прыгнечаных.

Серакоўскі першы групуе вакол сябе, арганізуе, уплыў яго невымерны. З хвілі, калі яго не стала, роўна кола польскае і расейскае ў 1848 го-дзе разбіліся, але калегі-расей-цы, бліжэйшыя да яго (ведаю гэта з іх уласных вуснаў) не пе-растаюць працаваць.

Зыгмунт вяртаецца з Арэнбурга з праграмай шыро-кай, вялікай, якая далёка сягае. Мэтай яе ёсць аўтаномія ў По-льшчы праз наданне канстыту-цыі ва ўсёй Расійскай дзяржа-ве. Палякі павінны працаваць для Польшчы, расійцы — для дабра Расіі, узаемная дапамога. падтрымка і добрая рада. Па-сля Крымскай вайны настаюць часы рэформ. Тыя людзі доб-рай волі займаюць ужо ў той час высокія ўплывовыя паса-ды, яны падтрымліваюць спра-ектаваныя Серакоўскім рэфо-рмы. Кола іх пашыраецца, пры-ходзіць вера ў лепшую буду-чыню. З палякаў, якія супра-цоўнічалі з Серакоўскім. былі: Агрызка, Балтазар Каліноўскі, Спасовіч, Нарымскі, Баршчоў, д-р Залеўскі, д-р Казлоўскі. Апоцкі, Рымовіч і г.д. Боль-шасць з іх пасля выбуху паў-стання гіне або пакутуе з бра-тамі ў краі. (Пагаднення ў тыя часы не было, узнікла яно пазней, у 1866-67 годзе).

Па літоўскіх вёсках і га-радах вядзецца паўсюль ціхая, мурашкавая праца. Большы рух з’яўляецца пасля вяртання выгнанцаў з Сібіры і арыштан-цкіх рот. Аляксандр Далеўскі ў гэты час вярнуўся з Сібіры. Аляксандр Далеўскі разбу-джае на Літве яшчэ большы рух, групуе адзіночак, заахвоч-вае да грамадскай працы. Да-маўляецца з паняй Бучынскай, заахвочвае яе да паездкі ў Ва-ршаву для знаёмства з тымі, хто працуе там па заснаванні школак, ахоў, прытулкаў і г.д. Пані Бучынская пры дапамозе кс. Шулейкі арганізуе колка работніц у грамадскай справе на Літве. Найбольшай дапамо-гай у намаганнях Аляксандра былі: Альфрэд Ромер і Вінцэн-ты Рудаміна. Сярод шляхты перадавыя ў працы: Ромеры, жонка Ендрэя Снядэцкага. На-палеон Яленскі, Людвік Ялен-скі, Козелы, Клімаскія, Лапа-цінскія, Вагнер, Ян Тышкевіч, Эміль Аскерка і шмат — шмат іншых. Моладзь, якая мысліла больш сур’ёзна, будзіла да практычных дзеянняў бацькоў сваіх і ўсю супольнасць.

Аляксандр не адпачы-вае пасля вяртання з катаргі, гуртуе, злучае, звязвае раскі-даныя вузлы Братняга звязу. Маршалкі ў апошнія месяцы 1857 г. склікаюць шляхту (най-чыннейшым тут быў Ян Тыш-кевіч, звязаны цесным сяброў-ствам з абодвума Далеўскімі).

На сумеснай нарадзе ўхваляюць неабходнасць ства-рэння губернскіх камітэтаў308 з мэтай падрыхтоўкі праектаў дзейнасці. На сесіях абмяркоў-ваюць, радзяцца. Большасць шляхты за вызваленне сялян. Губернатары ствараюць цяж-касці, нягледзячы на гэта шлях-та на Літве пастанаўляе адмя-ніць прыгон на падставе чака-нага царскага рэскрыпту, пра-водзіць рэформу нічым не бян-тэжачыся. Натуральна, знай-ходзяцца асобы, якія апанаваны і кіруюцца эгаістычным інта-рэсам, аднак пад націскам дум-кі ў Краі, ужо моцна пашыра-най, лічацца з агулам, які жадае падаць просьбу да імператара пра адмену прыгону і вызва-ленне сялян.

 

У палове 1858 і [1859] годзе настаюць часы небывала-га шалу на Літве. Пецярбург гаворыць пра рэформы. Ве-рыць у іх. І Літва па яго пры-кладзе радуецца, як бы ў дзень досвітку шчаслівых часоў. Ве-рыць у магчымасць жыцця пад скіпетрам найшляхетнейшага з цароў, Аляксандра ІІ. Паўста-юць шматлікія праекты выказ-вання яму сваёй лаяльнасці. Губ[ернатар] Назімаў падае свой праект прыняцця яго све-цкім балем. Літва згаджаецца, але пад уплывам найвыбітней-шых у краі асобаў, а менавіта выгнанцаў (менш легкавер-ных) дадае ад сябе намер па-дання адрасу з выдзяленнем найпільнейшых патрэб, мена-віта вызваленне сялян, увя-дзенне ў пачатковых школах выкладання польскай мовы або той, якой размаўляе мясцовая люднасць, рэлігійная талеран-цыя і ўніверсітэт у Вільні.

Апрача балю хоча вы-даць яшчэ альбом на памяць пра яго знаходжанне309. Стары Адынец, напэўна страціўшы розум, піша свой “Ойча наш”310, у якім называе цара дзедзічам Ягелонаў. Горад пад-стройваецца, асвяжаецца, ма-лююць транспаранты, двухга-ловых арлоў і г.д.

Назімаў на вестку пра праектаваны адрас забараняе шляхце прыезд у Вільню ў час побыту цара. Маршалкі, кары-стаючыся належнымі ім права-мі, збіраюцца ў Дамейкі, мар-ш[алка] віленскага, для  пара-зумення, што рабіць з адрасам. Найчыннейшымі са шляхты ў той справе былі: Ян Тышкевіч і Ромеры. Дамейка дае слова. што сам яго ўручыць імперата-ру. Але ў пярэдадзень яго прыезду Дамейку знайсці не могуць. Занепакоеныя маршал-кі спяшаюцца да ковенскага гу-бернатара Хамінскага, пра яко-га былі добрыя водгукі. Той ім сказаў шчыра, што Дамейка адначасова даў шляхце слова, што сам адрас падасць, а Назі-маву, што зусім не будзе пада-дзены.

У хвілю агульнага абу-рэння Ромер вымаўляе памят-ныя словы: “Урад робіць вялі-кую памылку, адкідваючы шчыры зварот літоўскай шля-хты, якая прадстаўляе неаб-ходныя патрэбы Краю, зада-вальненне якіх ёсць адзіны сро-дак забеспячэння шчасця і спакою народа. Паколькі ўрад нас адпіхвае, мы не бяром на сябе адказнасці за наступст-вы. Выканаем наш абавязак. Нягледзячы ні на што, верым, што народ наш жыве і жыць будзе!”

Ромер прамовіў ад імя кола маршалкаў, якія рэпрэзен-тавалі Край. Маршалкі падалі адрас311 адрэдагаваны, па зме-сту вельмі сціплы, просячы то-лькі ўніверсітэт, аднак цар пры-няў іх словамі, якія абурылі ўсю Літву: “Скажыце шляхце, што я ёю вельмі незадаволены. Няхай яна памятае і Еўропа, што гэта не Польшча!”

Словы гэтыя ўпалі на Літву ў хвілі веры большасці Краю ў дабрыню і справяд-лівасць Аляксандра ІІ.

 

У той час Францішак Далеўскі ўжо вярнуўся з Сібі-ры. Аляксандр быў тут ужо некалькі гадоў. Сабраныя мар-шалкі, з якіх многа дзесяць га-доў назад яшчэ маладзёнамі на-лежалі да Братняга звязу, на зборы шляхты ў Яна Тышкеві-ча паразумеліся з Далеўскімі і запрасілі іх на больш шматлікія з’езды ў Ковенскай, у Менскай і Віленскай губернях. Там Фра-нцішак прадстаўляе сабраным будучы план дзеянняў, абапёр-ты на сістэму колаў і колкаў, які можна прымяніць роўна як па вёсках, так і па гарадах. На пачатак кожная губ[ерня] ста-віла на чале сябе двух наўплы-вовейшых чалавек, якія б па-стаянна паміж сабой раіліся пры кіраванні губерняй, а ў кожным павеце па два най-больш вядомых і на якіх цалкам можна было б разлічваць, бо праз іх якраз мелі быць пры-шчэплены прынцыпы і меркав-анні. Гарады арганізуюцца стасоўна да ўмоваў жыцця лю-дзей, якія іх насяляюць.

Першым найпільней-шым заданнем арганізацыі было:

1) Справядлівае і хут-кае развязанне сялянскай пра-блемы (не можа быць поўнага паразумення і ўплыву на чала-века ў няволі).

2) Земляробчае тава-рыства на ўзор Каралеўства Польс[кага] з мэтай пад’ёму земляробства, а таксама для лягчэйшага ўзаемапаразу-мення.

3) Крэдытнае тавары-ства.

4) Школкі. (Тут кожны грамадзянін быў абавязаны выбраць у сваёй вёсцы найздо-льнейшага хлопца з сумленнай сям’і і прыслаць яго ў горад. Абавязкам гарадской арганіза-цыі было памясціць яго да вя-домага сумленнем і польскімі прынцыпамі рамесніка, а мо-ладзі прысвяціць свае вольныя хвілі на навучанне вясковай дзетвары; рамяству вучыліся б у таго ж рамесніка).

Гэтым спосабам праз кароткі час вёскі нашы мелі б у сваім коле патрэбных рамес-нікаў, а разам і настаўнікаў, калі не яўных то тайных, а што най-важней людзей сумленных прынцыпаў.

Гэтая праца не павінна была ніколі перапыняцца. Вы-нікі яе на Літве праявіліся ў час паўстання і ў адносінах да яго нашых мужыкоў і пры першых выбарах у Думу312 ў адказе таго ж літоўскага хлопца: “Не зямлі больш, а ваш розум нам патрэбны”.

Думку сумеснай ня-спыннай працы падаў Фра[нці-шак] Дал[еўскі], але Край наш любімы быў яе выканаўцам. У хуткім часе ўся Літва арганіза-валася, а бачачы неабходнасць пастаяннага паразумення па прапанове Францішка ўстана-віла Цэнтральны Камітэт313, які складаўся з Францішка Далеў-скага (Аляксандр ужо памёр), Антонія Яленскага. Аляксан-дра Аскеркі, Ігнацыя Лапацін-скага і Аскара Вагнера. Край ажывіўся, цешыўся надзеяй працы, хоць павольнай, але ка-рыснай. Арганізоўваўся, выбі-раў людзей даверу — колы і кол-кі пашыралі маральнасць, лад, ашчаднасць, устрыманасць, веды і працу. Мэта — свабода Бацькаўшчыны. Каб дайсці вынікова да гэтай мэты, утры-маць грамадства ад змоваў і заўчасных паўстанняў.

(Працяг у наст. нумары.)

 

307 Адэскі ліцэй — у Адэсе сярэдняя школа і пансіён для хлопцаў, створаныя пад апекай губернатара Рыхеля (Richelieu), ад 1837 г. вышэйшая школа, ад 1862 г. Наварасійскі ўніверсітэт.

308 У 1857 г. па даручэнні ген.-губернатара Назімава і са згоды маршалкаў шляхты ў Віленскай, Ковенскай і Гарадзенскай губ. утвораны так зв. камітэты для ўлажэння новых інвентарных перапісаў, складзеныя з маршалкаў і землеўладальнікаў. Цар пазнаёміўся з вынікам прац камітэтаў і дазволіў на скліканне губернскіх камітэтаў па паляпшэнні быту сялян, якія мелі распрацаваць праекты адмены прыгону.

309 Шляхта ў надзеі на аднаўленне ўніверсітэта выдала так зв. Альбом  (“Na pamiatku pobytu Najjasniejszego cesarza Jego Mosci w Wilnie 6 i 7 wrzesnia 1858”) з творамі у т.л. Ходзькі і Адынца, прыняты негатыўна з нагоды лаяльнага зместу.

310 Назва верша Адынца “Przyjdz Krolestwo Boze!”. Цар названы “дзедзічам думкі і любові Ягелонаў”, “бацькам народа”.

311 Віленскі губернскі соймік яшчэ ў Х.1855 г. падрыхтаваў адрас да цара, у якім у т.л. прасіў пра вяртанне Віленскага ўніверсітэта. Адрас, падпісаны павятовымі маршалкамі, дайшоў да рук Аляксандра ІІ, але неадкрыты канверт з адрасам адаслалі ў Вільню. Падрыхтоўкі адраса з просьбай аб аднаўленні ўніверсітэта і вяртання ў школы польскай мовы зажадала шляхта, сабраная на віленскім сойміку на пачатку 1859 г, а таксам на менскім, восенню 1859 г. Да перадачы адраса, аднак, не дайшло. Ковенская і віленская шляхта з ініцыятывы Якуба Гейштара падрыхтавала новы адрас з паўтарэннем папярэдніх просьбаў і намерылася яго ўручыць цару падчас яго паўторнага побыту ў Вільні (15.Х.1860). Аляксандр ІІ аднак прыняць адрас адмовіўся і выказаў вядомыя словы, якія абурылі літоўскую грамадскасць.

312 Першыя выбары ў абвешчаную маніфестам ад 30.Х.1905 г. Дзяржаўную Думу адбыліся ў 1906 г., у іх узялі ўдзел таксама і жыхары заходніх губерняў Расіі.

313 У выбраны на з’ездзе белых (ІХ.1862) новы камітэт ўвайшлі: Віктар Стажэнскі (Старэнскі), Станіслаў Зыберг-Плятар, Якуб Гейштар, Аляксандр Аскерка, Антоні Яленскі і Францішак Далеўскі.

 

Мінуў  2018 год — першы Год малой радзімы

Аляксандр Крой,

сябар садовага таварыства «Мігова»

і сябар абласной Рады ТБМ  

М і г о в а

(Працяг. Пачатак ў папярэднім нумары.)

Адначасова  краязнаў-цы дапрацавалі эскіз краязна-ўча-турыстычнага маршруту «Прынёманскімі шляхамі ака-дэміка Я. Карскага» з улікам новых гістарычных звестак. Закупілі фарбы для малюнкаў і тэкстаў. Запрасілі праз інтэр-нэт мастака, яго можна знайсці  і сярод сваіх садаводаў, можна пашукаць праз знаёмых. Праца мастака па працягласці самая доўгая, таму лепш дамовіцца за аплату. Мы сабралі грошы і за-прасілі студэнтку. Сума 300 рублёў, якую ўдалося сабраць з ахвяраванняў добрых людзей і  ўласнай кішэні. Канчатковы разлік з мастачкай быў 350 рублёў і дадатковыя грошы на транспарт. Лізавета Бірукова,  з верасня другакурсніца з ГрДУ,  каля трох тыдняў маля-вала на сценах прыпынка заду-маннае і першая шмат новага даведалася для сябе пра тутэй-шую гісторыю і людзей. Сёння іншыя сябры таварыства про-сяць даць інфармацыю пра вя-домых мясцовых людзей. Са-даводы правялі вечарыну, прысвечаную Апанасу Цыху-ну. Плануем з вясны павесіць кароткія нарысы пра іншых мясцовых настаўнікаў, паэтаў  на інфармацыйных стэндах таварыства.  Адмыслова пры-язджала Гарадзенскае тэлеба-чанне і здымала працу мастачкі, бралі інтэрв’ю. У праграме «Чемодан» Гарадзенскага тэ-лебачання за  22 ліпеня 2018 года  гэта можна ўбачыць. На рэстаўрацыю, збор і дапрацоў-ку  зробленых раней краязнаў-чых матэрыялаў, удасканаль-ванне эскізу  і мастацкае афар-мленне прыпынка спатрэбілася паўтара месяца валанцёрскай і наёмнай працы.

 

Што намалявалі на сценах?

 

На бакавой сцяне парт-рэт Героя Сацыялістычнай працы, шматгадовага старшыні СВК «Абухава» Сянько Ільі Пятровіча, які ў 2017годзе па-кінуў гэты свет. Гады жыцця і месца нараджэння. Зверху партрэта — адлятаючы бусел, з левага боку верш за-служанага настаўніка Беларусі Апанаса Цы-хуна пра край наш родны, край герояў… Знізу партрэта — жыт-нёвае поле СВК «Абу-хава».

Унутры пры-пынка на цэнтральнай сцяне-карта турыс-тычнага маршрута «Прынёманскімі шля-хамі акадэміка Я. Кар-скага», партрэт акадэ-міка, гады жыцця і ме-сца нараджэння. Тур маршруту праходзіць праз населенныя пунк-ты, рэчкі. Населеныя пункты турыстычнага маршрута, дзе бываў і збіраў беларускія ду-хоўныя скарбы акадэ-мік Я. Карскі пазнача-ны з датай заснавання. Праз гэтыя населеныя пункты можна ехаць на ровары, ісці пешшу і, канешне, на аўтамабі-лі (аўтобусе). Дарэчы, роўна 100 гадоў назад, у лістападзе 1918 года прафесар Яўхім Кар-скі быў прызначаны начальнікам акругі на-роднай асветы ў Мен-ску, дзе працаваў ра-зам з В. Іваноўскім і Б. Тара-шкевічам. Таму турыстычны маршрут, дзе бываў і працаваў акадэмік Я. Карскі, можна па-шыраць не толькі на Беласточ-чыну і Варшаву, але і на Менск, і далей на ўсход і поўнач Бе-ларусі…

Акрамя гісторыі цэрк-ваў, касцёлаў, сінагог у населе-ных пунктах па маршруце ве-льмі важна нагадаць пра ціка-вых людзей, якія ўжо адышлі ў лепшы свет — гэта найперш вядомыя настаўнікі, паэты, мясцовыя  патрыёты, прадаў-жальнікі збірання духоўных беларускіх скарбаў-словаў.  Яны пакінулі свой след у ку-льтуры і асвеце нашага краю, у абароне нашай зямлі.  Таму мы намалявалі партрэты мяс-цовых людзей, пад партрэтамі напісалі прозвішчы і даты жыц-ця іншых цікавых, знакавых мясцовых асобаў. Зверху, над партрэтамі напісалі радок бела-рускага класіка  літаратуры Я. Коласа » Няма ў чалавека ні-чога прыгажэй і даражэй за радзіму….»

 

Трэцяя сцяна з правага боку-яшчэ адзін беларускі сім-вал памяці — валошкі (васількі) ў памяць аб мясцовых людзях, пра якіх узгадана на ўсіх трох сценах.

Зверху паміж беларус-кім арнаментам на прыпынку напісана»Садовае таварыства «Мігова».

Калі нехта знойдзе ба-гатых фундатараў, выйграе нейкі грант, то можна зрабіць значна лепш за нас, для пры-кладу  раім паглядзець у інтэр-нэце прыпынак у вёсцы Літоў-ка Наваградскага раёна. Гэты прыпынак пакуль самы прыго-жы ў Беларусі і прысвечаны твору Адама Міцкевіча «Гра-жына».

(Заканчэнне ў наст. нумары.)

 

Году малой радзімы прысвячаецца

Старадаўняя спадчына Лідскага краю чакае вас!

Лідскі край — наша малая радзіма! А што мы ведаем пра яе? Якая прырода навокал нас? Якую спадчыну пакінулі нам продкі? Чым мы павінны ганарыцца і што аба-вязаны захаваць для будучых пакаленняў? На ўсе гэтыя пытанні вырашылі знайсці адказы навучэнцы 6-7 класаў СШ №11 г. Ліды, якія накіраваліся ў падарожжа па родным краі.

За дзень юныя краязнаўцы наведалі дзесяць населеных пунктаў, якія вядуць сваю гісторыю не адну сотню гадоў. У маршрут паездкі ўвайшлі такія вёскі, як Дакудава — Мінойты — Ганчары — Беліца — Збляны — Голдава — Леснікі — Бабры — Тарнова — Белагруда. Калі правесці лінію на карце, то можна заўважыць, што атрымліваецца пярсцёнак. І на самой справе, «залаты пярсцёнак» Лідскага краю, таму што ў кожным населеным пункце ёсць помнікі гістарычна-культурнай і прыроднай спадчыны.

 

Першым населеным пунктам маршруту стала вёска Дакудава. Пазнаёміцца з гісторыяй вёскі школьнікам дапамаглі мясцовыя жыхары, якія су-стракалі дзяцей. Святлана Аляксееўна Агарка, у мінулым настаўнік гісторыі, паказала і расказала, на першы погляд, пра непрыкметны аб’ект, які знаходзіцца пры ўездзе ў вёску з трасы Менск-Гародня. Але сапраўдныя знаўцы гістарычнай спадчыны разумеюць, наколькі значным для нас, лідзян, з’яўляецца гэтае месца, таму што яно ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з’яўляецца адным з пунктаў геадэзічнай Дугі Струве.

Каля царквы Нараджэння Прасвятой Багародзі-цы школьнікаў сустрэла Ірына Уладзіміраўна Маркевіч, пры-хаджанка храма, а ў мінулым таксама настаўнік Дакудаўскай школы. Яна пазнаёміла з гісторыяй праваслаўнага храма і шанаванымі абразамі, якія аберагаюць вёску і яе жыхароў. Таксама навучэнцы пачулі пра дзейнасць партызанскага ат-рада «Іскра», калі наведвалі месца пахавання ўдзельнікаў Вя-лікай Айчыннай вайны. Асаблі-вым гонарам мясцовых жыха-роў з’яўляецца рэспубліканскі біялагічны заказнік «Дакудаў-скі». Кожны лідзянін ведае, што ў балотах заказніка растуць журавіны. Адправіцца па іх у школьнікаў часу не было, але палюбавацца прыродай змог кожны, пакуль аўтобус накі-роўваўся да другога населена-га пункта, вёскі Мінойты.

 

У 90-я гады ХХ стагоддзя стараннямі святара айца Іаана Мяндзіла у Мінойтах быў пабудаваны храм, асвеча-ны ў гонар Святога Прападобнага Елісея Лаўрышаўскага. Аб гісторыі царквы і пра жыццё святара хлопцы пачулі менавіта ля сцен храма, дзе і пахаваны айцец Іаан.

 

Не змаглі не заехаць школьнікі ў вёску Ганчары. Сёння ў гэтым населеным пункце знаходзіцца самы стара-жытны праваслаўны храм Лідскага раёна — Свята-Пакроўская царква. Пры ўваходзе ў царкву размешчана мемары-яльная дошка Мікалаю Усціновічу. Святар служыў у храме ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не аднойчы ён дапамагаў партызанам. Але пасля вайны яго арыштавалі за «антысавец-кую» дзейнасць. Ля ўваходу на тэрыторыю храма збудаваны паклонны крыж у памяць аб протаіерэі Іаане Мяндзіле, які служыў у гэтым храме больш за 30 гадоў.

Чацвёртым населеным пунктам стаў аграгарадок Беліца. Пра яго гісторыю юныя краязнаўцы пачулі падчас экскурсіі ў гістарычна-этнаграфічным музеі «Спадчына» Беліцкай школы. Таксама школьнікі ўбачылі такія гістарычна-культурныя аб’екты, як праваслаўная царква Узвіжан-ня Святога Крыжа, каталіцкая капліца з пахаваннямі ХIХ ста-годдзя, мураваны касцёл Святога пакутніка Юрыя, брацкая магіла 20 чырвонаармейцаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, памятны знак ля дарогі Ліда-Слонім расстраляным беліцкім яўрэям.

Пятым населеным пунктам маршруту стала вёска Збляны. Галоўны помнік архітэктуры і духоўнасці вёскі — гэта Свята-Пакроўская царква. Падчас наведвання храма навучэнцы не толькі пазнаёміліся з Свята-Пакроўскай царквой, але і паўдзельнічалі ў духоўнай гутарцы з настаяцелем храма айцом Георгіем.

Голдава, наступны населены пункт, заўсёды быў цэнтрам духоўнасці нашага раёна. Яшчэ ў ХVII стагоддзі тут праводзіліся кірмашы. У той час на сродкі мясцовага памеш-чыка была пабудавана царква. Сучасная царква была пастаўлена ў 1793-95 г.г. на сродкі Фелікса Важынскага і асвечана ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Да 1834 года царква была ўніяцкай. Яшчэ вядома, што на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца царква, раней быў мужчынскі манастыр. Сучасны храм пабудаваны з дрэва і з’яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства, які ахоўваецца дзяржавай, як і ўсе храмы, якія мы наведалі ў гэты дзень. Сёння тут працягваюць весці летапіс пра жыццё прыходу і бераж-ліва захоўваюць абраз Голдаў-скай Божай Маці. У цэнтры вё-скі мы наведалі помнік загіну-лым аднавяскоўцам у гады Вя-лікай Айчыннай вайны.

 

Вёска Леснікі — сёмы населены пункт маршруту. Многія лідзяне ведаюць, што гэтая вёска з’яўляецца сястрой беларускай вёскі Хатынь. Пачуць гісторыю тых трагічных падзей школьнікі змаглі з вуснаў навучэнкі 6 «Б» класа СШ №11 Дар’і Булавус, якая ў мінулым годзе працавала над даследаваннем «Вёска Леснікі Лідскага раёна — старэйшая сястра Хатыні…» у рамках рэспубліканскага конкурсу «Дарогамі памяці».

 

Далей у нашым маршруце была вёска Бабры. Пазнаёміцца з невялікім населеным пунктам, дзе сёння пражывае 11 чалавек, хацеў кожны краязнаўца нашай паездкі. Чаму? Тлумачэнне вельмі простае. Па-першае, сёння ў вёсцы захавалася і дзейнічае праваслаўная царква, пабудаваная яшчэ ў 1810 годзе. За час свайго існавання сцены царквы ўбачылі шмат пераменаў і вакол сябе, і ўнутры. Як змог захавацца драўляны храм, для ўсіх застаецца загадкай. А вось мясцовыя жыхары распавялі, што на будаўніцтва царквы выбіралася хвоя вельмі патрабавальна: дрэвы прывозілі з другога берага Нёмана, бо лічылі, што там лес мацней. Секлі дрэвы зімой, ды і то тыя, з якіх не збіралі смалы. І, вядома, захаваць будынак храма да нашых дзён дапамагала вера, з якой продкі будавалі яе. Па-другое, побач расце двухсотгадовы дуб-волат, аднагодак храма. Убачыць такога волата ў нашых краях вялікая рэдкасць. Па-трэцяе, на царкоўнай тэрыторыі ўжо шмат гадоў захоўваецца камень-следавік. Як сцвярджае мясцовая легенда, след належыць Божай Маці.

 

Далей дарога прывяла нас у вёску Тарнова, візітнай карткай якой з’яўляецца дом-сядзіба графа Маўраса, пабу-даваная ў 80-я гады 19 стагоддзя. Сёння гэта жылы дом, дзе жывуць людзі. З гісторыяй вёскі нас пазнаёміў ў гістарычна-краязнаўчым музеі «Спадчына» Тарноўскай школы на-стаўнік гісторыі Аляксандр Іосіфавіч Раўко. У вёсцы ўста-ноўлены два помнікі аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пры пад’ездзе да р. Дзітва нашу ўва-гу прыцягнуў яшчэ адзін помнік, усталяваны, як аказалася, на месцы гібелі чалавека, чыё імя носіць яшчэ адна з вуліц нашага горада — камандзіра 86 кавалерыйскага палка А.Ф. Труханава.

 

Дзясятым населеным пунктам падарожжа па нашай малой радзіме стала вёска Белагруда. Што здзівіла дзяцей на гэты раз, дык гэта знак «Селішча перыяду сярэдневечча». Амаль усе вандроўцы апынуліся ўпершыню на такім месцы. Але вядомы гэты населены пункт сваім архітэктурным помнікам — касцёлам Святога Міхаіла, пабудаваным ў 1908 го-дзе на месцы драўлянага храма 1609 года ў рамана-гатычным стылі. Не заўважыць яго вежы на ўзвышшы ля ракі Дзітва проста немагчыма. Тут беражліва захоўваецца мясцовашанаваны абраз Белагрудскай Божай Маці, які змешчаны ў ал-тары храма. Абраз налічвае 300-гадовую гісторыю. Існуе легенда, быццам бы абраз прыплыў на гэтае месца па рацэ, а праз некаторы час людзі пабудавалі на беразе драўляны касцёл.

 

Падчас экскурсіі юныя краязнаўцы СШ №11 г. Ліды змаглі ўбачыць і наведаць шэраг гістарычна-культурных помнікаў і прыродных аб’ектаў. Вучні паспрабавалі адказаць на пытанне, з чаго ж пачынаецца любоў да Радзімы? Вядома, з любові да сваёй малой радзімы! Любіце, шануйце, захоўвайце тое, што дасталася вам у спадчыну! А навучэнцы СШ №11 г. Ліды запрашаюць і вас прайсціся па іх маршруце! Старадаўняя спадчына Лідскага краю чакае вас!

Наталля АНАШКЕВІЧ,

настаўніца СШ №11г. Ліды.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *