НАША СЛОВА № 4 (1415), 23 студзеня 2019 г.

Чацвер, Студзень 31, 2019 0

ЯЛІНКА  Ў  ПРУЖАНАХ

Ужо ў дзясяты раз пад стары Новы год запрашае да сябе на свята ялінка ў Пружанскім палацыку, а арганізатарамі свята з’яўляюцца сябры Пружанскай арганізацыі ТБМ. Наша свята ў гэтым годзе адбылося 11 студеня і аб’яднала дзяцей і моладзь узорнага танцавальнага ансамбля «Круцёлачкі», дзяцей нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскай праваслаўнай царкве і маленькіх прыхаджан каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а ганаровымі гасцямі сталі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі — дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку дзеці з касцёла паказалі тэатралізаваную пастаноўку на калядную тэма-тыку: пра пастушкоў, якія першымі даведаліся ад анёлаў аб нараджэнні Збаўцы, пра мудрацоў з Усходу, якія прыйшлі пакланіцца маленькаму Езусу, пра злога цара Ірада і яго жах-лівы загад забіць усіх немаўлят у Віфліеме.

 

Прыйшоў да ўдзельнікаў святочнай ялінкі і Дзед  Мароз са Снягуркай. Ён слухаў, як дзеці чыталі вершы, вадзіў з імі карагоды, разам з усімі прысутнымі любаваўся прыгожым выкананнем беларускіх народных танцаў ансамблем «Круцёлачкі», адорваў дзяцей цукеркамі. А пасля з вялікім захапленнем сачыў за выступленнем выхаванцаў нядзельнай школы, якія прыйшлі на свята з сапраўднай батлейкай — драўлянай двухпавярховай скрыняй з лялькамі і паказалі лялечны спектакль аб нараджэнні Хрыста. Усе дзеянні спектакля суправаджаліся вершаванымі дыялогамі і чароўнай музыкай.

 

Прыгадалі на ялінцы і язычніцкага бажка Зюзю, і Святога Мікалая, які ў калядную ноч прыносіць  паслухмя-ным дзецям падарункі. Завяршылася свята раздачай падарункаў, якія нам дапамагаюць набыць мясцовыя прадпрымальнікі, за што мы вельмі ім удзячныя.

Свята прайшло, як адзначыла карэспандэнтка мясцовай газеты «Раённыя будні» Зялевіч Алена, пад ззяннем каляднай зоркі. Дзеці і дарослыя ад усёй душы дзякавалі за сапраўдную казачную атмасферу, створаную намі для 60 дзяцей нашага горада, якія да Бога звяртаюцца па-беларуску, і мы спадзяёмся, што і ў паўсядзённым жыцці яны таксама будуць гаварыць на роднай мове.

Старшыня рады Пружанскай арганізацыі ТБМ  

Тарэса Жэгалава.

Шаноўнае спадарства!

Паседжанне Рады ТБМ адбудзецца 27 студзеня (нядзеля) у Менскім офісе (вул. Румянцава, 13).

Пачатак рэгістрацыі — 9.30.

Пачатак працы — 11.00.

 

Вуліца імя Прышчэпава ў Менску можа быць

Старшыні грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

Аб ушанаванні памяці Д.Ф. Прышчэпава

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

 

Па даручэнні кіраўніцтва Мінскага гарвыканкама Ваш зварот па пытанні прысваення імя Д.Ф. Прышчэпава адной з новых вуліц г. Мінска накіраваны ў камісію па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска (далей — камісія).

Паведамляем, што прозвішча Д.Ф. Прышчэпава ўключана ў спіс знакамітых дзеячаў краіны, імёны якіх прапанаваны аргнізацыямі і грамадзянамі краіны да ўвекавечання ў назвах састаўных частак г. Мінска.

Камісія на кожным пасяджэнні разглядае магчымасць увекавечання імёнаў вядомых асоб у тапаніміцы сталіцы. Ваша прапанова будзе ўлічана пры прысваенні найменняў састаўным часткам горада.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обрашеннях граждан и юридических лиц» гэты адказ Вы маеце права абскардзіць у суд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Начальнік упраўлення                  В.У. Рудзікава.

 

Яйкі ў Мастах не «маладзецкія», а «хутарскія»

У Мастах па вуліцы Будаўнікоў побач з міні-рынкам распачынае працу другі гандлёвы пункт у горадзе па продажы яек. Адметнасць гэтага гадлёвага пункта ад іншых, што ўся яго рэклама выключна беларускамоўная і аформлена з густам. Мастаўлянам давядзецца купляць тут яйкі не “маладзецкія”, а “хутарскія” .

Язэп Палубятка.

 

Справаздача аб дзейнасці Шклоўскай раённай арганізацыі  ГА «Таварыства беларускай мовы

імя Ф. Скарыны ў 2018 годзе

У 2018 годзе праведзена наступная работа:

  1. 16 студзеня адбылося су-меснае паседжанне раённай арганіза-цыі ТБМ і грамадзянскай ініцыяты-вы «Шклоўскі магістрат». Былі раз-гледжаны наступныя тэмы: “Справа-здача аб дзейнасці раённай арганізацыі ТБМ за 2017 год”, сумесны план дзе-йнасці на 2018 год, заслуханы паве-дамленні пад агульнай назвай «Новыя звесткі з гісторыі Шклова».
  2. 20-21 сакавіка сябры та-варыства Л. Анціпенка і А. Грудзіна прынялі ўдзел у Міжнароднай наву-кова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Шклоўскім гістарычна-краязнаўчым музеі пад назвай «Шклоў і яго ваколіцы ў гісторыі Беларусі», дзе былі ўзнагароджаны Падзякамі Інстытута гісторыі Нацыя-нальнай Акадэміі Навук Беларусі «За захаванне і развіццё культурнай спадчыны Шклоўскага краю».
  3. 25 сакавіка адбылося су-меснае паседжанне таварыства і гра-мадзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» з нагоды 100-годдзя за-снавання Беларускай На-роднай Рэспублікі. Слухалі старшыню раённага тавары-ства Аляксандра Грудзіну, які зрабіў паведамленне аб падзеях, звязаных з абвяш-чэннем 25 сакавіка 1918 года БНР. Потым прысутным быў прапанаваны дакументальны фільм «БНР і Менск. Нара-джэнне новай сталіцы — загад-кі беларускай гісторыі».
  4. Паведамленне сябра таварыства Пётра Мі-гурскага ўключана ў выда-дзены зборнік “Нацыяналь-ны ўніверсітэт у XXI стагод-дзі: місія і выклікі, матэрыя-лы Міжнароднай канферэн-цыі, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Уні-версітэт імя Ніла Гілевіча”. Менск, 25-26 лістапада 2017 года.
  5. Сябры таварыства падтры-малі асабістымі подпісамі ідэю ўста-лявання помніка Алесю Адамовічу ў родным пасёлку Глуша пад Бабруй-скам і прынялі ўдзел у якасці назіра-льнікаў у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 28-га склікання.
  6. Сябрамі таварыства пра-ведзены некалькі экскурсій і сустрэч з навучэнцамі школ раёна.
  7. Асобныя матэрыялы сяб-роў таварыства: Л. Анціпенкі, А. Гру-дзіны, Р. Кастусёва, П. Мігурскага грамадска-палітычнага, літаратурнага і гістарычна-краязнаўчага накірункаў друкаваліся ў газеце ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» «Наша слова», а таксама ў выданнях: раённай газеце «Ударны фронт», рэгіянальным інтэрнэт-партале www.6tv.by «Магілёўскі рэгіён» і іншых беларускіх інтэрнэт-выданнях.
  8. Сабраны і пералічаны фі-нансавыя ахвяраванні на дзейнасць ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны».

Старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ

А. Грудзіна.

 

“По-белорусски” ці “па-беларуску”?

На якіх мовах размаўляюць беларусы? Скажаце: на рускай і бе-ларускай. А вось жа і не ўгадалі. Бе-ларусы размаўляюць “по-белорус-ски” або “па-беларуску”. Прынамсі, калі верыць кнізе Галіны Мыцык.

Кніга рыхтавалася, па ўсім ві-даць, не адзін год, бо сярод рэцэн-зентаў яшчэ с.п. У. Содаль, але выйш-ла толькі сёлета ў выдавецтве “Бе-ларусь” накладам 900 асобнікаў.

Гэта кніга для тых, хто ціка-віцца беларускай мовай і хацеў бы вы-вучаць яе самастойна.

У пачатку кнігі змешчана “Ласкавае запрашэнне ў мову” ад аўтара:

“Шаноўны дружа!

Хто б ты ні быў — студэнт, настаўнік, міністр, бізнесмен, про-ста аматар славеснасці, — гэтая кніга спатрэбіцца табе. Яна дапамо-жа самастойна вывучыць беларус- кую мову.

Кніга складаецца з дваццаці ўрокаў. Матэрыял пададзены ў вы-глядзе паралельных артыкулаў на беларускай і рускай мовах. На кож-ным занятку даюцца веды па лек-сіцы, граматыцы, сінтаксісе. Тэк-сты да ўрокаў раскрываюць змест розных бакоў жыцця, гісторыі і культуры беларусаў. У рубрыках «Ясь распавядае», «Па-беларуску кажуць так», «Кароткія размовы» паказана своеасаблівасць беларускай мовы, багацце яе фанетычных, граматыч-ных і лексічных асаблівасцей, у ру-брыцы «Майстры слова гавораць» прыводзяцца тэксты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У канцы вы-дання дадзены адказы да практыка-ванняў, што забяспечыць эфектыў-нае самастойнае навучанне. Фармі-раванню маўленчых навыкаў служаць таксама некаторыя прыказкі і пры-маўкі, беларуска-рускі слоўнік.

Гэтая кніга для тых, хто цікавіцца беларускай мовай і хацеў бы вывучыць яе самастойна.

На працы, у краме, у гатэлі, на вуліцы — усюды карыстайся бела-рускай мовай. Хай з тваіх вуснаў бе-ларускае слова гучыць нязмушана і лёгка.

Запрашай, вітай, частуй па-беларуску!

Галіна Мыцык.”

 

У кнізе выкарыстана самая сучасная беларуская лексіка. Тут ёсць месца і “спадару”, і “філіжанцы”, і “фатэлю”, і “шэйпінгу”, і, як здаецца, нічога няма пра “вясёлых калгасні-каў”.

Канешне, прафесійнаму савец-каму лінгвісту, можа, што і не да спа-добы будзе, але для тых, хто гаворыць “по-белорусски”, кніга вельмі кары-сная і патрэбная.

Яраслаў Грынкевіч.

ЮРЫЮ НАГОРНАМУ — 70!

СВЕТ І ВОЛЬНЫ, І ШЫРОКІ

(Слова на юбілей)

«Не юбілейце!» — з ула-сцівай яму катэгарычнасцю па-пярэджваў колісь паэт Уладзі-мір Маякоўскі.

Але што паробіш, калі гэтыя самыя юбілеі калі-нікалі здараюцца?! Вось і ў добрага майго сябра, Юрася Аляксанд-равіча Нагорнага, такое здары-лася. Яму — 70!

Чаму б не даслаць на яго адрас, як той казаў, пару ласкавых? У прамым сэнсе, без зламыснай іроніі!

Наша агульнае філала-гічнае мінулае, перасячэнні на жыццёвых шляхах-дарогах у Оршы і Барані, сённяшнія ста-сункі ў Таварыстве беларус-кай мовы і проста сяброўскія сустрэчы, мяркую, даюць для гэтага падставы.

Часам фантазірую, што, калі б сышліся мы ў часе і прасторы са знакамітым маста-ком Іллём Рэпіным, які ў Здраў-нёве пад Віцебскам шукаў фак-туру для сваёй карціны «Бела-рус», я абавязкова параіў бы яму звярнуць увагу на пос-таць Юрася Нагорнага. І не трэба было б яму, як сведчаць мастацтвазнаўцы, мучыць па-зіраваннем сваю дачку. І было б у гэтай карціне куды больш тутэйшага і беларускага. Без усялякіх мастацкіх хітрыкаў і выбрыкаў. Бо ў Юрася Аляк-сандравіча беларускасць нату-ральная, каранёвая — у генах і крыві, наваградскага замесу, адкуль ён родам.

Як той казаў, тыповы беларус у тыповых абставінах, які шчыруе на сваёй ніве цяга-віта і ўпарта, не выстаўляю-чыся, не рвучы кашулю на грудзях, а калі і здарыцца не-спадзяванка, не б’ецца ў гістэ-рыцы: «Шэф, усё прапала!», а без крыку-гіку пераадольвае цяжкасці і крочыць далей па выбраным шляху.

Ён не імкнуўся да ка-р’ернага росту, высокіх паса-даў і ўтульных чыноўніцкіх фа-тэляў. Аднак кіроўныя пасады самі яго знаходзілі. Быў ён і дырэктарам школы, шчыраваў і на пасадзе «гарадскога галавы» ў мястэчку з насельніцтвам ты-сячаў пад пятнаццаць месцічаў.

Адмысловы талент кі-раўніка ён праявіў, калі праца-ваў старшынём выканкама га-радка-спадарожніка Оршы Ба-рані. Для тых, хто ведае, ніякі не сакрэт, што пры статусе го-рада гэта ўсё-ткі быў прызавод-скі пасёлак і рэй у ім вяло кіра-ўніцтва завода «Чырвоны каст-рычнік», што меў саюзнае пад-парадкаванне. Дзякуючы ста-ранням і намаганням Юрыя Аляксандравіча, гарадскія ін-тарэсы і праблемы нярэдка на-бывалі прыярытэтнае значэн-не. Бо з яго прынцыповасцю і ўменнем дыпламатычна выра-шаць  самыя вострыя і спрэч-ныя пытанні, захоўваць так званы баланс інтарэсаў, аргу-ментавана пераконваць сураз-моўцаў, вылушчваць зерне праблемы, лічыліся, так бы мовіць, «наверсе» і паважалі «знізу».

Ці не гэтыя станоўчыя якасці перадаліся сынам, якія зараз ужо самастойна, сваімі справамі і здабыткамі на пра-фесійным шляху, пры сем’ях і ўнуках радуюць бацьку паспя-ховымі  адмысловымі біягра-фіямі?

Старэйшы, Сяргей, скончыў інстытут замежных моў, некаторы час працаваў у Міністэрстве культуры, по-тым пайшоў на дыпламатыч-ную службу, працаваў у амба-садзе Беларусі ў Варшаве, па-сля ў Індыі, цяпер у Вашынг-тоне, у прадстаўніцтве Белару-сі. Малодшы сын, Максім, стаў прадпрымальнікам, займаецца аўтаперавозкамі, жыве ў Ба-рані.

Пры мэры Нагорным утульная Барань умацоўвала-ся, улагоджвалася і харашэла. Што выразна сведчыла пра клапатлівага гаспадара нава-колля не толькі з заводскаю прапіскай.

З ім цікава гаварыць пра надзённае і разважаць аб будучым, проста і дасціпна на-ладзіць літаратурную сустрэ-чу з чытачамі, лёгка і весела падняць чарку ў сябрыне. Пра-ўда, Юрась не асабліва схільны да гэтай мужчынскай забавы. Тут даводзіцца налягаць за дваіх.

Не прамінае ён і любой нагоды пасядзець з вудаю на дняпроўскім беражку, выцяг-нуць з ракі якую плотачку, язька ці падлешчыка, а то і аку-нька з яршом. А потым згата-ваць наварыстую юшку і зла-дзіць сябрыну.

Ён і ў жыццёвых дробя-зях не здраджвае самому сабе: прыязны, прыветны, гасцінны, канкрэтны і кранальна вет-лівы.

Такога адналюба шчэ ідзі, пашукай у наш тлумны і хісткі час: адна жанчына ў лёсе і па жыцці, адна мова на вуснах, адна Радзіма — Беларусь.

І гэта не высокая патэ-тыка, а высокародная праўда жыццёвага досведу.

Як тут не ўспомніць светлай памяці Тамару Іванаў-ну Нагорную, у дзявоцтве Ма-лашэвіч, якая не так даўно не-спадзявана выправілася ў веч-насць. Іх адносіны паміж сабою і з людзьмі вартыя, калі не ра-мана, дык рамантычнай апове-сці пра каханне, самаахвяр-насць, вернасць адно адному. І сваёй справе, у якой белару-скасць і вернасць сваёй зямлі ці не галоўны чыннік. Яны ву-чыліся разам на беларускім аддзяленні філфака ў Бел-дзяржуніверсітэце ў Менску. Гэта быў «зорны» курс: Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Бутэвіч, Віктар Ярац, Таццяна Шамякіна, Яўген Хва-лей, Алена Руцкая…

— Тамара, выкладаючы ў школе беларускую мову і лі-таратуру, вельмі захапілася і музейнай справай: сама ствары-ла ў Барані два музеі. Адзін — «Аршаншчына літаратурная», у школе № 15, якая месціцца на вуліцы імя нашага земляка, байкапісца Уладзіміра Корбана. Другі — этнаграфічны, «Баран-ская сяліба», у нашай гімназіі. І была ў яе яшчэ думка ства-рыць музей уласнага роду, за-хаваць памяць пра дзядоў. У памяць аб ёй цяпер ёсць у на-шым дачным куточку ў Селі-шчы «Тамарына сяліба». Зра-біў яе так, як яна сабе яе ўяў-ляла і марыла…

І я там быў… Чым адме-тны гэты сціплы сямейны му-зей? Тым, што гэта не «ўстано-ва», а прызнанне ў каханні. На-горныя заўжды былі добрай сям’ёй, шанавалі адно аднаго. І музей атрымаўся камерны. У ім ёсць чалавечнасць, якой так бракуе нашай культуры.

Зараз у Беларусі абве-шчаны Год малой радзімы. Але ў нас падобныя кампаніі часця-ком наскрозь прасякнутыя афіцыёзам. А тут бачна, што чалавек уклаў у гэтую сядзібу сваю душу.

Пры ўсёй сціпласці і да-лікатнасці натуры, душа ў Юрася Аляксандравіча свет-лая, спагадлівая, поўная люд-скасці, дабрыні і любові, а ха-рактар цвёрды і ўпарты. Па-сапраўднаму каранёва бела-рускі.

З ім побач і камфортна, і ўтульна, і надзейна. Як ка-жуць, смела можна ісці ў вывед-ку! Мо таму і свет яго жыцця і вольны, і шырокі, нягледзячы на недасканаласць і шэрасць таго, што ёсць вакол нас. І імк-не, і віруе плынь яго жыцця хай сабе і стрымана, але напоў-ніцу.

З, юбілеем, дарагі сяб-ра! Няхай шчасціць!

Кастусь Севярынец.

 

СЯБРОЎСКІ ТОСТ

На сямідзесяцігоддзе Юрася Нагорнага

 

Зноў зіма забалявала,

Снежны студзень на двары.

Юбілей намалявала

На тваім календары.

 

Нехта вякне: «Не фігура…»

Ну й няхай!

Сцялі абрус!

Я ж скажу:

Мой сябра Юра

Ёсць сапраўдны беларус!

 

На высокія спакусы

Ты адказваў без маны:

— Годны гонар беларуса

Не мяняю на чыны!

 

Без камланняў навамодных

У цябе — шчаслівы дар:

На палетках мовы роднай

Ты руплівы гаспадар.

 

Ты з тае яшчэ кагорты,

Што не зломіш, не сагнеш,

Спавядаеш прынцып цвёрды:

Што пасееш, то сажнеш.

 

Мелюць зёрны лёсу жорны.

Будзе хлеб у прышлым дні!

Свой надзел, Юрась Нагорны,

Засявай, гадуй і жні!

Кастусь Севярынец.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

  1. Нікульча (Эду-ард) — вытвор з суфіксам -ча ад антрапоніма Нікула і значэн-нем ‘асоба жаночага полу (дач-ка, жонка) намінанта Нікула‘: Нікул-ча — Нікульча. ФП: Нікан (імя <грэч. ‘пераможца, чала-век перамогі’) — Никон (1556 г.) — Нікула (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Нікульча («Беларускае народ-нае словаўтварэнне» П. Сцяц-ко, с. 176, напрыклад: Платон — Платонча, бляхар — бляхар-ча).
  2. Нюнька (Хведар) — семантычны вытвор ад апе-лятыва (з суфіксам -к-а) ад нюня (разм.) ‘плакса, ныцік’ — (нюн’-ка — нюнька). Або вы-твор ад дзеяслова нюніць (разм.) ‘надакучліва плакаць, ныць’ з фармантам -ка (ТСБМ, т. 3, с. 421). ФП: нюніць — нюня — нюнька — Нюнька.
  3. Няронская (Свят-лана) — вытвор з суфіксам -ск-ая ад тапоніма Няронскі, Ня-рон і значэннем ‘народжанка, жыхарка названай мясцовасці': Нярон-ская, Няронск — Нярон-ск-ая (надкладанне суфікса -ск- на фіналь утваральнай асно-вы).
  4. Няфёдава (Воль-га) — вытвор з прыналежным суфіксам -ав-а ад антрапоніма Няфёд і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ня-фёд-ава. ФП: Няфёд (імя <грэч. ‘упарадкаваны’) — Няфёд (прозвішча) — Няфёдава.
  5. Паграбіцкі (Вяча-слаў) — вытвор ад тапоніма Па-грабы з суфіксам -іцкі ці з суфіксам -скі і значэннем ‘нара-джэнец, жыхар названага пасе-лішча': Паграб-іцкі, Паграбік-скі — Паграбіцкі.
  6. Падгайскі (Міха-іл) — вытвор з тапанімічным фармантам -скі ад наймення Падгай і значэннем ‘народзі-нец, жыхар названага паселіш-ча': Падгай-скі.
  7. Паддубскі (Ігнат) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Паддубы з значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Паддуб-скі.
  8. Палазкоў (Ілья) — форма прыналежнага прымет-ніка з суфіксам -оў ад антрапо-німа Палазок і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Пала-зок-оў — Палазкоў. ФП: полаз 1 (‘адна з дзвюх ніжніх частак саней у выглядзе загнутай спе-раду драўлянай паласы (або ме-талічнай пласціны)'; полаз 2 (спецыяльны брус, які пад-кладваецца пад ніз пры пера-возцы цяжару, пры спуску караблёў і пад.)) — палазок (памянш. да полаз, суфікс -ок) — Палазок (мянушка, пазней прозвішча) — Палазкоў.
  9. Палубочка (Жан-на) — семантычны вытвор ад апелятыва палубочка (‘палова бочкі’ (рэг. полу-бочка) ці з акцэнтаваннем на першым складзе палубачка ‘невялікая палуба’ (з суф. -ачка) — гары-зантальнае перакрыцце ў кор-пусе карабля).
  10. Палукашак (Пра-скоўя) — семантычны вытвор ад апелятыва палукашак ‘тое, што палукаш (плецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або сані (ТСБЛМ — 2016, с. 538))’.
  11. Палявец (Арцём) — семантычны вытвор ад апе-лятыва палявец ‘палявы вар-таўнік’ (КСЧ).
  12. Палянскі (Вале-рый) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Паляна і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны’ (з Паляны): Палян-скі.
  13. Палятаеў (Іван) — вытвор з прыналежным су-фіксам -еў ад антрапоніма Па-лятай і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Палятай-еў. ФП: палятай (рус. полетай ‘жвавы, рухавы чалавек’ (Даль)) — Палятай (празванне, потым прозвішча) — Палятаеў.
  14. Палятай (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад палятай (рус.) полетай ‘жва-вы, рухавы чалавек’ (Даль).
  15. Памецька (Ар-цём) — семантычны вытвор ад апелятыва памецька — памянш. ад памета, у слоўніках: спе-цыяльнае ўказанне на грама-тычную ўласцівасць слова, яго стылістычную афарбоўку і інш.
  16. Паморка (Дар’я) — семантычны вытвор ад апе-лятыва паморка, жан. ад памор ‘жыхар памор’я’ — мясціны, якая прымыкае да марскога берага (на Поўначы).
  17. Панчэня (Каця-рына) — вытвор з суфіксам -эня (<-еня) ад антрапоніма Панко і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Панк-еня — Панч(к/ч)-эня. ФП: Панцеляй-мон (імя <грэч. ‘усяміласцівы’) — Панко (1541) г. празванне, потым прозвішча) — Панчэня.
  18. Панямонаў (Анд-русь) — другасная форма, ска-рочаная ад Панямонцаў — вытвор з прыналежным суфік-сам -аў ад Панямонец і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Панямонец-аў — Панямон-цаў. Утваральнае слова Паня-монне < Нёман («Вялікі слоў-нік беларускай мовы» Ф. Піс-кунова, с. 678; тут падаюцца і словы панямонец і зб. паня-монцы).
  19. Папрыка (Ірына) — семантычны вытвор ад апе-лятыва папрыка ‘чырвоны стручковы перац’ (венг. pap-rika) (ТСБМ, т. 4, с. 28).
  20. Папырка (Людмі-ла) — семантычны вытвор ад апелятыва папырка <рус. по-пырка (аб карове) ‘баданне’, ‘бегатня, беганіна’, ‘штуршкі, тумакі’ (Даль).
  21. Парошын (Сяр-гей) — вытвор з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Пароша і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Парош-ын. Утваральнае слова — семан-тычны вытвор ад апелятыва пароша ‘снег, які толькі што выпаў’. ФП: пароша (‘снег’) — Пароша (прозвішча) — Паро-шын.
  22. Парфёненка (Фё-дар) — вытвор з суфіксам -енка ад антрапоніма Парфён з зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Парфён-енка. ФП: Парфеній (імя <грэч. ‘чысты, нявінны’) — Парфёненка.
  23. Пасха (Іван) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва пасха ‘салодкая ежа з твара-гу са сметанковым маслам, ра-зынкамі, якая гатуецца ў спе-цыяльнай форме (у выглядзе чатырохвугольнай піраміды) да Вялікадня’ (ТСБМ — 2016, с. 563). Або ад рус. пасха ‘вя-лікдзень'; кул. пасха (РБС-93, с. 452).
  24. Паўлініч (Ліза) — вытвор з суфіксам бацькай-мення -іч ад антрапоніма Паў-лін і значэннем ‘нашчадак (дач-ка) названай асобы': Паўлін-іч. ФП: паўлін (‘птушка сямейства фазанавых са стракатым апя-рэннем надхвосця ў самцоў’) — Паўлін (мянушка, потым про-звішча) — Паўлініч. Або ад жан. імя Паўліна (лац. ‘малая, ма-ленькая, нізкага росту’): Паў-лін-іч.
  25. Паўлушчык (Ар-сень) — вытвор з суфіксам -чук ад антрапоніма Паўлуша і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Паўлуш-чык. ФП: Па-вел (імя, гл. Паўлянковіч) — Паўлуша (варыянт імя, суфікс -уша; празванне, пазней проз-вішча) — Паўлушчык.
  26. Паўлянковіч (Лі-на) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Паўленка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Паўленк-овіч — Паўлянковіч. ФП: Павел (імя <лац. ‘малы, невялікі’), 1528 г. — Паўлёнак (‘нашчадак Паўла’, суфікс -ёнак) — Паўлянковіч.
  27. Пачыцкая (Мар-гарыта) — вытвор з суфіксам —ская (-цкая) ад тапоніма Па-чыца і значэннем ‘нараджэнка, жыхарка названага паселішча': Пачыц-ская — Пачыцкая.
  28. Перунова (Ганна) — прыметнікавая форма з су-фіксам -ова ад антрапоніма Пярун і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Пярун-ова — Перунова. ФП: пярун (‘маланка; грымоты'; Пярун (міф.) «Вялікі слоўнік беларус-кай мовы» Ф. Піскунова, с. 827) — Пярун (мянушка, потым прозвішча) — Перунова.
  29. Першын (Уладзі-мір) — другасная форма ад Першына — семантычны вы-твор ад апелятыва першына ‘поле, якое ўзаралі ўпершыню’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 746).

(Працяг у наступным нумары.)

Юбілей Галіны Ліс 

17 студзеня 2019 года грамад-скасць г. Баранавічы адзначыла  55-годдзе вядомай паэткі Галіны Іванаў-ны Ліс, якая нарадзілася 14 студзеня 1964 года ў вёсцы Багданаўка Луні-нецкага раёна на Берасцейшчыне.У 1964-1981 гг. спадарыня  Галіна жыла ў вёсцы Лунін, а таксама у Кажан-гарадку, а з 1983 да 1987 года ў вёсцы  Моўчадзь. У 1981-1983 гг дзяўчына навучалася ў СШ №3 г. Ганцавічы. Шмат увагі выхаванню Галіны нада-валі  бацька Іван Васільевіч Аржаны, які працаваў тады старшынём калгаса  і  маці, Тамара Міхайлаўна, якая была настаўніцай.

У 1981-1983 гг. дзяўчына на-вучалася ў Маладзечанскім улікова-планавым тэхнікуме, а ў 1988-1992 гг. — у Гомельскім кааператыўным ін-стытуце. У 1983-1987 гг. наша юбіля-рка працавала ў моўчадскім спажы-вецкім таварыстве, а пасля ў 1983-1987 гг. у г. Баранавічы (гаркаап-гандаль). З 1997 і па сучасны момант- прадпрымальніца, дырэктар фірмы «ЮГ ЛІС», а таксама намеснік кіраў-ніка фірмы «СервізДаф» (г. Барана-вічы).

Першая публікацыя Галіны Іванаўны з’явілася ў 2009 годзе ў ча-сопісе «Гоман». Таксама публікацыі спадарыні Ліс з’яўляліся ў часопісах «Гоман» і «Сучасная паэзія», а таксама ў газеце «Наш край» (г. Баранавічы) штогод з 2009 па 2012 гг. Паэтка шмат працуе і падарожнічае па краіне: Па-лонская CШ  (2011), Варончанская СШ (2012), а таксама выступы ў г. Салігорску і г. Стоўбцы. Адна са значных сустрэч — вечарына памяці Валянціна Таўлая, а таксама сустрэчы з чытачамі ў гарадскім доме культуры (г. Баранавічы) і ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце…

Спадарыня Ліс мае ўзнагаро-ды: ганаровую грамату ГДК да 25-годдзя клуба «Ваганты», а таксама дыплом лаўрэата  фестывалю «Ветра-зі надзеі»…

З 1986 года ў шлюбе са спа-даром Юрыем Генадзевічам Лісам і мае дачушку Вольгу. Паэтку падтры-мліваюць дзве сястры: Святлана Іва-наўна Кот і Ірына Іванаўна Трапец.

Галіна Ліс   працуе пад улас-ным прозвішчам, без псеўданіма.

Юбілейны вечар » У сэрцы  -дабрыня, у словах — шчырасць», пры-меркаваны  да юбілею баранавіцкай паэткі, адбыўся ў зале літаратуры (краязнаўства) ЦГБ імя В. Таўлая. На сустрэчу завіталі сябры, знаёмыя га-лоўнай гераіні мерапрыемства, бара-навіцкія паэты, пісьменнікі і ўсе, хто цікавіцца музыкай і паэзіяй. Вядоўца распавяла пра жыццёвы і творчы шлях паэткі. У адрас юбіляркі гучалі віншавальныя словы і песні. Можна было пачуць музычныя кампазіцыі на вершы Галіны Ліс, у тым ліку ў яе асабістым выкананні.

Паэтка выдала  6 кніг паэзіі на беларускай і рускай мовах. У г. Бара-навічы спадарыня Галіна вельмі папулярны чалавек.

З  Юбілеем! Шчасця! Здароўя! Творчых поспехаў і новых кніг!!!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Японскія казкі прадстаўлены на беларускай мове

Кіраўніца Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры, які пра-цуе ў 5-тай дзіцячай бібліятэцы г. Менска, Масако Тацумі з дапамогай дабрачыннага фонда «Чыра» ажыцця-віла выданне на беларускай мове казак японскага дзіцячага пісьменніка Нан-кіцы Ніімі. Пераклад выканала яе да-чка Юйэ Тацумі. Кніжка патрапіла ў Нацыянальную бібліятэку і бібліятэ-кі абласных цэнтраў Беларусі, дзе з ёй могуць пазнаёміцца чытачы.

 

Нанкіцы Ніімі — папулярны  японскі педагог, перакладчык і паэт  (1913- 1943). Ён нарадзіўся ў пасёлку Янабэ прэфектуры Айцы ў Японіі. За сваё кароткае жыццё Ніімі пакінуў след у літаратуры і атрымаў вядо-масць як японскі Андэрсан. Най-больш папулярныя яго казкі «Лісяня Гон», «Гаротнасці смаўжа», «За рука-вічкамі» перакладзены на 12 моваў свету. 20 ліпеня 2013 года адзначаўся 100-гадовы юбілей Ніімі. У гонар гэтай падзеі яго казкі былі перакла-дзены на беларускую і рускую мовы пры дапамозе Інфацэнтра японскай культуры ў Менску.

Новае выданне дапоўнена іншымі казкамі Нанкіцы Ніімі, якія пераклала Юйэ Тацумі. Ніімі быў маладым пісьменнікам і, магчыма, та-му, ён захаваў яркія ўражанні свайго дзяцінства, якія вобразна перадаў  у казках.

Яго творы здзіўляюць ве-даннем стану дзіцячых перажыванняў  у розных абставінах і дапамагаюць зазірнуць у свет пачуццяў і ўяўлен-няў дзіцяці. Чытач сустракае на ста-ронках кніжкі японскіх хлопчыкаў  з незвычайнымі імёнамі: Мацукіцы і Сугісаку, Таро і Кадзо, Тоіці і Сохаці, якія гуляюць са сваімі аднагодкамі, падарожнічаюць, даведваюцца пра гісторыю старажытных газавах лям-паў.

Жывёлы і расліны ў казках дзейнічаюць і трапляюць у розныя прыгоды. Парастак бамбуку ўцякае ад матулі і цягнецца на чароўны за-гадкавы гук. Ён вырастае дарослым,  і з яго робяць чароўную флейту.

Матуля-ліса пасылае сваё лісяня ў вёску набыць у краме капе-люшоў маленькія рукавічкі. Яна пера-тварае адну лапку лісяняці ў дзіцячую далонь, каб людзі не пакрыўдзілі яе малыша. Малое пераблытвае і пра-соўвае ў дзверы крамы лісіную лапку, але чалавек праяўляе любоў і прадае рукавічкі на лапку лісяняці.

Казкі Нанкіцы Ніімі Масако Тацумі ведала яшчэ з дзяцінства, але яна ніколі не ўяўляла, што будзе чы-таць іх калі-небудзь беларускім дзет-кам! Бацькі Масако Тацумі жывуць у Кіёта. У Японіі Масако-сан скончыла ўніверсітэт па спецыяльнасці  «Сацыё-лаг-педагог». Ва Уладзівастоку яна вывучала рускую мову, а потым пе-раехала ў Менск, каб удасканаліць веды. Тры гады яна выкладала япон-скую мову ў БДУ.

Маладзенькая, абаяльная японачка закахалася ў мужнага спар-тоўца, які нагадваў ёй стралка з лука Насу На- Ёйці са старажытнага япон-скага эпасу. Яго звалі Сцяпан Бугай-чук. У шлюбе ў Масако і Сцяпана на-радзілася дачка Юйэ, у характары якой спалучыліся беларуская сіла волі і японская далікатнасць.

Цэнтр японскай культуры  быў створаны  ў Менску  ў 1999 годзе пры дапамозе заснавальніка фонду «Чыра» інжынера Усуі Хіра. Дзякую-чы падтрымцы простых японцаў, на Беларусі распаўсюджваюцца кніжкі пра краіну Узыходзячага сонца, да-рослыя і дзеці могуць знаёміцца з японскай культурай і літаратурай, па-шыраюцца сяброўскія стасункі паміж дзеячамі культуры і асобнымі людзь-мі. Дэманстраванне чайных цырымо-ній, выставы кімано, майстар-класы па арыгамі, клуб японскіх шахмат сёгі — такія разнастайныя формы дзейнасці Інфацэнтра знаёмяць беларусаў з япо-нскай культурай. Масако-сан шчыра любіць беларускую мову і працягвае паглыбляць веды ў ёй.

 

Спадарыня Масако Тацумі ўдзельнічала ў шматлікіх дабрачын-ных праектах, яна дапамагала з на-быццём пектынавых прэпаратаў для дзіцячай SOS-вёскі ў Бараўлянах і закупкамі медыцынскай тэхнікі для РНПЦ дзіцячай хірургіі ў Менску.

Масако Тацумі з’яўляецца аўтарам  ідэй і ажыццяўлення многіх сумесных беларуска-японскіх куль-турных праектаў. Яна перакладала на беларускую мову вершы Янкі Купа-лы, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоц-кага. Масако-сан  была ініцыятаркай стварэння музычнага праекта «Месяц і сонца» на вершы японскіх паэтаў, які ажыццявіў Зміцер Вайцюшкевіч.

Юйэ Тацумі вучыцца ў 11 класе 18-ай менскай гімназіі. Яна ма-рыць стаць медыкам і спрыяць аз-дараўленню беларусаў і японцаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара і сям’і Тацумі.

  1. Масако Тацумі ля партрэта Францішка Скарыны
  2. Юйэ Тацумі з кнігай Нан-кіцы Ніімі.

Тур Таццяны Грыневіч-Матафонавай па Лідчыне

16 і 17 студзеня вы-датная беларуская спявачка, папулярызатарка беларускай літаратуры Таццяна Грыневіч-Матафонава наведвала Лід-чыну Адбыліся адразу тры імпрэзы.

16 студзеня сп. Тацця-на выступала на лідскіх курсах “Мова нанова”. Народу было не так многа, але атмасфера была вельмі свойская і ўту-льная. Магчымасць пачуць галасы класікаў беларускай літаратуры і сучасных літара-тараў, прыгожыя беларускія песні і майстар клас па бела-рускіх танцах “Свінні ў рэ-пу…”, “Грачанікі”, “Млын” і “Яблычак”. Гэта сапраўды быў клас, калі Таццяна, іграючы на скрыпцы бадзёрую танцаваль-ную мелодыю, сама ж і вяла танец.

Назаўтра 17 студзеня чароўная дзея паўтарылася ў Бердаўскай СШ Лідскага раёна і ў СШ № 13 г. Ліды.

Гэтым адрозніваецца Лідчына, што тут пісьменнікі, паэты, артысты выступаюць пераважна перад моладдзю, сеюць зярняткі беларушчыны ў душах і сэрцах будучых гас-падароў Беларусі. І па тым, як дзеці слухаюць, наколькі ім цікава ўсё, што гаворыцца і паказваецца, можна смела гава-рыць, што нічога намі не згуб-лена, нічога не страчана, наш народ — на шляху станаўлення паўнавартаснай беларускай нацыі. У той жа Бердаўцы, калі б не абмяжоўваць час, то імпрэ-за магла б ісці не адну гадзіну.

Больш складана дайсці да гарадскіх школаў, і вось імпрэза ў школе № 13 прайшла, значыць можна ісці і ў іншыя школы. Пабольш бы толькі та-кіх самаахвярных энтузіястаў, як Таццяна Грыневіч-Мата-фонава.

Яраслаў Грынкевіч.

Абласная алімпіяда па роднай мове

У дзейнасці Гарадзен-скай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны стала добрай традыцыяй прымаць удзел у заключных мерапрыемствах трэцяга этапу алімпіяды па роднай мове  сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных школ. Вось і ў мінулую суботу сяб-ры абласной рады наведалі Скідзельскі прафесійны сель-скагаспадарчы ліцэй, дзе адбы-лося падвядзенне вынікаў і аб’яўленне пераможцаў.

У выступах прамоўцаў — членаў арганізацыйнага ка-мітэта і журы — прагучала  вы-казванне аб тым, што была пра-ведзена вялікая падрыхтоўчая работа настаўнікамі школ воб-ласці і з выкананнем заданняў асноўная частка ўдзельнікаў справілася паспяхова. З вучняў —  уладальнікаў дыпломаў пер-шай і другой ступені была складзена каманда ўдзельнікаў апошняга заключнага этапа алі-мпіяды, якая будзе прадстаў-ляць Гарадзенскую вобласць на рэспубліканскім узроўні.

 

Прадстаўнікі Гара-дзенскай суполкі ТБМ падара-валі пераможцам, якія занялі прызавыя месцы (з першага па трэцяе) кнігі па краязнаўстве  і выказалі пажаданне далейшых поспехаў у адкрыцці таямніц роднай мовы. Сярод настаў-нікаў і класных кіраўнікоў былі распаўсюджаны газеты «Наша слова».

Наш кар.

 

НЯСВІЖСКІЯ  КАЕТЫ

Ідзе збор матэрыялаў для першага нумара краязнаўчага, гістарычна-літаратурнага квартальніка “Нясвіжскія каеты”, які мае выйсці пад 25 сакавіка 2019 года.

Сёння ёсць вострая патрэба ў звестках для “Нясвіжскага гістрычнага календара” на першае паўгоддзе 2019 года. Гэта значыць: патрэбны кароткія звесткі пра падзеі, якія адбыліся на Няс-віжчыне ў студзені-чэрвені па гадах кратных 5 да 2019 года (да прыкладу, 1569, 1574 і г.д).

Таксама ўжо можна прысылаць і матэ-рыялы ў нумар гістарычнай і краязнаўчай тэматы-кі, якія тычацца Нясвіжчыны. Можна прысылаць і літаратурныя творы гістарычнага зместу.

Тэрыторыя, якая павінна адлюстроўвац-ца — былы Нясвіжскі павет (сённяшнія Нясвіжскі і  Клецкі раёны, а таксама былая Гавязнянская гміна, якая сёння ў Стаўпецкім раёне).

Матэрыялы чакаем у электронным вы-глядзе па адрасе: kajety@list.ru.

Рэдкалегія.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Вяргейчык В.П. — 30 р., г. Барысаў
  2. Невядомы — 10 еўра, г. Менск
  3. Рэзнікаў Аляксандр — 5 р., г. Менск
  4. Грыбоўскі Васіль — 3, 5 р., в. Чурылавічы
  5. Птушка С.І. — 10 р., в. Хільчыцы
  6. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  7. Рабека Мікалай — 40 р., г. Менск
  8. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  9. Zh. S. U. — 5 р., г. Менск
  10. Заяц Мікалай — 0,1 р., г. Менск
  11. Невядомы — 440 р., г. Менск
  12. Енін Сяргей — 50 р., г. Менск
  13. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  14. Жыдаль Дзяніс — 70 р., г. Менск
  15. Кукавенка Іван — 25 р., г. Менск
  16. Ралько Леанід — 20 р., г. Баранавічы
  17. Бойса Іосіф — 25 р., г. Ліда
  18. Стадуб — 10 р., г. Менск
  19. Чайкоўскі Павел — 18,5 р., г. Менск
  20. Герасіменка — 10 р., г. Гомель
  21. Гяцэвіч Вячаслаў — 20 р., г. Ліда
  22. Сакалоўскі Віктар — 10 р., г. Ваўкавыск
  23. Панасюк А. — 20 р., г. Менск
  24. Сівы — 6 р., г. Валожын
  25. Ляскоўскі — 120 р.
  26. Клімук — 200 р., г. Менск
  27. Ляўшун — 16 р.
  28. Неабыякавы — 10 р.
  29. Грышкевіч — 10 р., г. Менск

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Году малой радзімы прысвячаецца…

Традыцыйны строй Карэліччыны

У 2018 годзе майстры Карэліцкага Дома рамёстваў па матывах старадаўняга адзення нашых продкаў (19 ст. — пач. 20 ст.) стварылі мужчынскі і жаночы гарнітуры. Паўгода ўдумлівага вывучэння літаратуры і руплівай працы спатрэбілася, каб матэрыяльная гісторыя нашай зямлі ажыла ў выглядзе адноўленага строю. За аснову майстры ўзялі варыянты адзення з экспазіцыі Карэліцкага краязнаўчага музея, але дадалі ў вобразы сваё бачанне.

Так, мужчынская  і жаночая кашулі па арнаменце і сілуэце аналагічныя музейным, нагавіцы і спадніца таксама вы-кананы ў падобным стылі, але з іншай тканіны — пераважна з ільняной. Мужчынскія аксесуары — пояс ручной работы са спалучэннем рознакаляровых нітак і саламяны капялюш — таксама ў многім паўтараюць экспанаты музея.

Жаночы гарнітур Дома рамёстваў мае больш асаблівасцей. У якасці галаўнога ўбора майстры Дома рамёстваў узнавілі апаяску. Цікавае месца ў жаночым касцюме займае фартух. Музейны варыянт — гэта  гарманічнае спалучэнне ручной вышыўкі і заводскіх карункаў, расліннага і геаметрычнага арнаменту. У сваю чаргу фартух у Доме рамёстваў — гэта санет сімвалаў беларускага арнаменту: сімвалы зерня, малой радзімы, продкаў (памяці, роду), чалавека (народа, краіны), моцнай сям’і, дзіцяці і абярэга.

Адноўлены строй у Год малой радзімы — выдатны падарунак майстроў роднай зямлі, які абуджае гісторыю і цешыць беларускую душу.

 

Загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці

«Карэліцкі Дом рамёстваў»

Ю.А. Баярэнка.

 

У Слоніме адкрылася выстава, прысвечаная паўстанню 1794 года

У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага адкрылася выстава, прысвечаная 225-годдзю паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Выстава мае назву «За волю, незалежнасць і свабоду». Наведвальнікі выставы з вялікай цікавасцю пазнаёмяцца з рэдкімі і каштоўнымі экспана-тамі, якія прысвечаны паўстанню і Тадэвушу Касцюшку.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Акрамя мірнай працы, палітычная агітацыя пастаянна ўзрастала. З некаторых універ-сітэтаў моладзь высылае сваіх дэлегатаў у Варшаву на што-гадовы збор Зем[ляробчага] т[аварыства]. Многа шляхты туды падаецца, нягледзячы на перашкоды з боку губерна-тараў, з-за чаканых там забу-рэнняў.

Неўзабаве прыйшла ў Вільню вестка пра варшаўскія падзеі і першыя іх ахвяры 15/27 лютага 1861 года. Вестка тая страсянула ўсю Літву і апрану-ла яе ў жалобу, нягледзячы на пагрозы Назімава, што ўсякае праяўлення спачування да тых падзей будзе ўладамі сурова карацца.

Напэўна больш балю-чай за першую была вестка пра роспуск Зем[ляробчага] тав[а-рыства]314.

 

У той самы час, г. зн. у 1861 годзе, па загадзе цара ў першыя дні студзеня маршалкі збіраюцца ў губернскіх гара-дах для выбару чальцоў па вяс-ковых справах. Сялянская рэ-форма, наколькі ад намаганняў краю гэта залежала, праводзі-лася шчасліва. Ажыццяўлялася на Літве першае галоўнае за-данне. Устаноўлены губерн-скія ўправы, пасярэднікі. (Са-кратаром Губернскага ўрада-вага камітэта быў прызначаны Тадэвуш Корзан). Наогул, вы-бар людзей быў задавальня-льны. Грамадскую працу Літ-ва вяла з запалам. Моладзь працуе супольна са старэйшы-мі і сваёй верай у паспяховасць той працы пабуджае іх да энер-гічных дзеянняў. Цэнтральны камітэт у Вільні ўзначальвае працу агулу.

У тым жа годзе ў траў-ні 1861 г. праяўляецца пачатак нашага ва ўсіх вымярэннях трагічнага паўстання 1863 года.

У дзень св. Станісла-ва315 ў Віленскай кафедры пад-час пад’ёму раздаўся спеў гім-ну “Божа, што ж Польшча”, выкананы моладдзю, якая прыбыла пераважна з-за мяжы. у тым ліку былі Бенедыкт Ды-боўскі, трое Ліманоўскіх: Лю-цыян, Баляслаў і Юзаф, Карэ-ва, Зыльвяровіч і іншыя, якіх не памятаю. Усе гэтыя маладыя людзі пасля набажэнства былі арыштаваныя. Натоўп перава-жна жанчын падаўся да Назіма-ва, патрабуючы вызвалення вязняў. Дэманстрацыя скончы-лася без кровапраліцця.

Ад таго часу па ўсёй Лі-тве распачаліся спевы, дэман-страцыі, якіх ужо ніхто не меў моцы стрымаць.

У ліпені таго ж года сабраўся шматлікі з’езд шлях-ты ў Вільні з мэтай канчатковай падрыхтоўкі праекта Крэд[ыт-нага] т[аварыства]316, а разам для прыняцця супольнай пра-грамы дзейнасці ў сувязі з па-шыраючыміся дэманстрацы-ямі. Што да Кр[эдытнага] т[ава-рыства] Варшава дала свае па-рады, прыслаўшы дваіх вельмі разумных чалавек: Уратаноў-скага і Клабукоўскага. Статут. як сцвярджалі, быў выдатна складзены, але зацверджання ўрадам не атрымаў.

За колькі дзён перад 6 жніўнем пачала кружыць па Вільні пагалоска пра прыбыц-цё працэсіі з Варшавы317 Спа-чатку ніхто з жыхароў Вільні гэтаму не верыў, аднак пага-лоска ўпарта паўтаралася. Хто быў яе аўтарам? Адкуль пайш-ла? З якой мэтай? Пыталіся ў сябе.

Напярэдадні азначана-га дня расейцы, начальнікі ўстаноў і дырэктары школ ра-ніцай апавясцілі пагрозу: “З-за пэўнасці, што набліжаецца працэсія з Варшавы, паведам-ляем вам, панове, што калі б нават прыбылым не хапала харчоў або памяшкання, а вы б паспяшаліся да іх з дапамо-гай, будзеце выдалены з уста-ноў, а вучні са школ”.

Ад той хвілі зніклі ўся-кія сумненні ў галовах нашай сумленнай люднасці. Пяклі, смажылі, чысцілі свае жытлы, каб прытуліць змораных, зга-ладнелых варшавякаў. 6 жніў-ня ад паўдня цягнуліся незлі-чоныя натоўпы ў бок Пагулян-кі318, несучы з сабой харчы. Дарэмныя былі перасцярогі, дарэмныя заклікі, што гэта падступства ўраду, што хочуць іх сабраць у адным пункце для арганізацыі пагрому безаба-ронных, каб адбіць віленцам раз назаўсёды ахвоту да дэман-страцый. Абураны натоўп ад-кідаў перасцярогі, прымаючы іх за галасы паліцыі. Раптам з бакавых вуліц у месцы, дзе многа гадоў назад адбылася эк-зекуцыя Канарскага, войска пачало акружаць і сціскаць найбольш зграмаджаных лю-дзей. Раздаліся выстралы, секлі палашамі, білі прыкладамі. Трывога, крык, енкі, заклікі: “Не аддаваць маскалям пара-неных і забітых!” Нягледзячы на біццё, народ бароніцца, не дае.

Арыштаваных шмат. Параненых схавалі ў бакавых прылеглых вуліцах, дзе адчы-няліся дзверы дамоў для іх прыняцця. Адны крычаць: “У палац! Да Назімава, адабраць параненых!” Іншыя (Рудаміна): “У касцёл! На Анёл Панскі за палеглых”. На шчасце гэты го-лас перамог.

Ужо позна было, калі натоўпы ў ясную месячную ноч, спяваючы “Божа, што ж Польшча” накіраваліся Нямец-кай вуліцай319 да Вострай Бра-мы.

Увесь горад браў удзел. Люд з добрай верай, ін-шыя, каб на колькі можна, на-даць як найменш грозны кіру-нак дэманстрацыі, іншыя яшчэ з цікавасці. Усе дамы ў той дзень сталі пусткамі.

У першыя дні н[овага] 1962 г[ода] ўведзены ў жыццё “Надаўчы ліст”320.

У некаторых мясцова-сцях сяляне выказвалі гатоў-насць адрачыся ад усялякіх вы-гадаў за наданне ім шляхецтва (разумеючы напэўна ў тым не-біццё палкамі, незбыткаванне кожнага над хамам, нездаванне ў рэкруты і да т.п.). Жмудзіны асабліва. У князя Ірэнія Агін-скага (належаў да пецярбург-скай арганізацыі) сяляне не ха-целі ніякіх змен, прасілі, каб іх пакінулі ў спакоі, так упарад-каваных, як датуль жылі.

 

Рэтаўшчына321 Агін-скага была сапраўдным аазісам. Агінскі з зацятасцю ўзяўся за справу ашчасліўлення сваіх прыгонных, а меў іх звыш 10 тысяч мужчынскіх душ (так у той час лічылі прыгонных). Па-чаў сваю справу з адшукання ласкаў двара, узяў замуж Калі-ноўскую, даму двара імперат-рыцы. Іменаваны шамбелянам. Прадставіў імператару Міка-лаю свае добры як бунтоўныя, прасякнутыя свабодалюбівымі прынцыпамі, якія аказваюць згубнае ўздзеянне на сусед-нюю люднасць. Пераканаў ім-ператара ў неабходнасці ада-саблення іх. І пра свае добрыя намеры вывесці сваіх прыгон-ных на правую дарогу.

Пасяліўся сярод свай-го люду. Першым, у выключ-ным парадку, атрымаў права адмены ў сябе паншчыны. Увёў гмінныя ўправы, заснаваныя на галасаванні. Меў 12 гмін, як войт кіраваў імі, закладвае ба-нкі ўкладава-пазыковыя ці аш-чадныя, пазбаўляе свае добры ад рэкруцкага набору за вып-лату 700 рублёў з гміннай касы, будуе для войска казармы (не памятаю, на якой адлегласці) з тым, каб нага жаўнера ніколі не ступіла ў яго воласці. (Апавя-далі ў Пецярбургу і смяяліся з прыгоды аднаго палкоўніка, які бавячы час у тамтых краях. хацеў навочна пераканацца ў парадках у Рэтаўшчыне. Па-межныя слупы абвяшчалі, што кожны вайсковец, які перасту-піць мяжу атрымае 50 бізуноў. Паштовы вазніца асцерагаў, але высакамерны палкоўнік адка-заў: “Дурак, это меня, полков-ника, не касается” 322, але ледзве пераехаў з дзясятак крокаў за слупы, памежная варта схапіла п[ана] палкоўніка, даставіла ў гміну, там асудзілі і прыгавор выканалі, пасля чаго пад экс-кортам адправілі прэч за мяжу. Палкоўнік паскардзіўся. Агін-скага арыштавалі, вызвалілі праз тры месяцы, але са свайго боку ён распачаў працэс суп-раць дзяржавы на 100 тысяч кампенсацыі за страты, якія па-нёс у час сваёй адсутнасці. Вы-плацілі.) Закладвае крамы, ба-зары, склады прыпасаў, уво-дзіць устрыманні. У яго не ве-далі гарэлкі. Ва ўсе тыя паляп-шэнні ўкладваецца гміна, але аднак, нягледзячы на тыя вы-даткі, Рэтаўшчына славіцца ла-дам, багаццем і спакоем. Як гміны, так і сам князь, які, калі засядаў ва ўправе як войт, за-ўсёды ўбіраўся ў самаробны сукман (праўда, што той сук-ман меў атласную падшэўку).

(Працяг у наступным нумары.)

314 25.ІІІ.1861 г.

315 8 траўня.

316 Намер утварэння Земскага крэдытнага таварыства, а таксама Земляробчага таварыства паўстаў у коле землеўладальнікаў у 1860 г. Склікалі камісію для ўлажэння Статута таварыства, у склад якой увайшлі згадваныя ва ўспамінах Серакоўскай: А. Аскерка, С. Ромер і К. Фалевіч. Сабраны ў Вільні 1.VII.1861 г. з’езд землеўладальнікаў з Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Менскай губерній, а таксама прадстаўнікі даўніх польскіх Інфлянтаў прадыскутавалі праект. Прынятыя артыкулы апублікаваны ў форме брашуры, выдадзенай Адамам Ганорым Кіркорам: “Праект статута Земскага крэдытнага таварыства для Літоўскіх губерній” (“Projekt Ustawy Towarzystwa Kredytowego Ziemskiego dla Guberni Litewskich”).

317 31.VII / 12.VIII.1861 г. у гадавіну заключэння Люблінскай уніі адбылася вялікая маніфестацыя ў Коўні. Калона ковенскіх маніфестантаў на мосце цераз Нёман злучылася з калонай маніфестантаў з Польскага Каралеўства. Падобна, што чакалі прыбыцця падобнай працэсіі з Варшавы. 6/18.VIII адбылася маніфестацыя ў Вільні на Пагулянцы, пра якую піша Серакоўская.

318 Пагулянка — квартал Вільні.

319 Цяпер вул. Вакечу.

320 Гаворка пра ўвядзенне ў жыццё ўставы ад 19.ІІ.1861 г. аб адмене прыгону ў Віленскай. Гарадзенскай, Ковенскай, Менскай губ. і частцы Віцебскай губерні. Надаўчыя лісты (Устаўныя граматы) абгаворвалі ўмовы надання зямлі сялянам.

321 Рэтаўшчына, Рэтаў (літ. Rietavas, рэтаўскае самакіраванне), маёнтак Агінскіх у Тэльшаўскім пав., Ковенскай губ.

322 Дурань, гэта мяне, палкоўніка, не тычыцца (рас.).

 

Мінуў  2018 год — першы Год малой радзімы

Аляксандр Крой,

сябар садовага таварыства «Мігова»

і сябар абласной Рады ТБМ  

М і г о в а

(Заканчэнне. Пачатак ў папярэдніх нумарах.)

Пасля нашага прыпын-ку, які мы закончылі  напры-канцы жніўня 2018 года быў зроблены цікавы праект на Магілёўшчыне на прыпынку ў вёсцы Глуша, на малой радзіме Алеся Адамовіча і прысвечаны яго памяці. Варта таксама звяр-нуць на яго ўвагу.

Частка ІІІ

 

Другая ідэя для садо-вых таварыстваў, якой мы дзе-лімся,  наступная. У таварыст-ве вуліц і дамоў сёння больш, чым было ў вёсцы Мігова. У шматлікіх садовых таварыст-вах вуліцы да сёння пазнача-юцца нумарамі: першая, дру-гая, трэцяя… А хто перашка-джае ім даць назвы ў гонар вя-домых мясцовых асобаў, па-дзей, павесіць шыльды назваў вуліц і нумары ўчасткаў? Так нашы сябры садовага тавары-ства і зрабілі ў мінулыя гады. Дамовіліся з суседам Міхалам, які мае адмысловы замежны дрэваапрацоўчы ручны станок і за 30 хвілін можа вырабіць на дошцы назву вуліцы. Застаецца іх толькі пакрыць лакам і ўста-ляваць на  доме адпаведнай ву-ліцы з дазволу кіраўніцтва та-варыства і гаспадара дачы.

Вуліцы назвалі імёнамі тутэйшых людзей, якія нара-дзіліся, жылі, працавалі, адпа-чывалі і засталіся ў памяці мя-сцовых людзей. Першымі  ў та-варыстве з’явіліся вуліцы ака-дэміка Я. Карскага і адзіная ў Беларусі вуліца князя-асілка Комата. Як лічаць некаторыя краязнаўцы, вёска Коматава ўтворана ад імя гэтага славу-тага князя, пра якога людзі Га-радзеншчыны і Ковеншчыны, па сведчаннях этнографа Паў-ла Шпілеўскага, спявалі песні больш 600 гадоў, з 13 па 19 ста-годдзе. А Ян Чачот пра князя Комата нават напісаў верш.  Ці ёсць яшчэ на Беларусі падобны прыклад такой доўгай памяці простых людзей пра нейкага героя? Род Коматаў выву-чаюць летувісы і палякі, анге-льцы, але звестак пра яго за 13 стагоддзе не шмат.  Гэта ён пра-водзіў перамовы з галіцка-ва-лынскімі князямі і ад іх загінуў у 1254 годзе, пакінуўшы быц-цам трох сыноў… там вядзецца гаворка і пра населены пункт Комата, які быў спалены (Іпа-цьеўскі летапіс). Некалькі га-доў назад на беразе Нёмана ар-хеолагамі быў зроблены самы вялікі ў Беларусі раскоп у сельскай мясцовасці (450 м2) -познесярэднявечныя могілкі, якія пасля вывучэння вучоны-мі і перазахавання парэшткаў людзей знаходзяцца ў спісе гіс-торыка-культурных каштоўна-сцяў. Там на беразе Нёмана на паўвостраве пастаўлены дзяр-жавай знак «Могільнік Кома-тава-5″. Дамогся гэтага  мясцо-вы краязнаўца Васіль Сямко  з Коматава, які доўга абіваў па-рогі кіраўніцтва вобласці.

Пасля праведзенай вечарыны на лецішчы, пры-свечанай заслужанаму настаў-ніку Беларусі Апанасу Цыху-ну, на якую сям’я Шалай запра-сіла сваю калегу па працы Ла-рысу Цыхун, вырашылі надаць іншым вуліцам без назвы ў садовым таварыстве  імя заслу-жанага настаўніка Беларусі А. Цыхуна, старшыні СВК «Абу-хава» Ільі Сянько, святара Іосіфа Амельяновіча, які выра-таваў жыхароў Коматава ад расстрэлу фашыстамі ў 1944 годзе,  мясцовага гаспадара маёнтка «Мігова » Аляксандра Абуховіча і іншых.

Трэцяя ідэя. Як пра-цяг першай і другой. У міну-лым  2017 годзе зроблены неаб-ходныя дакументы праз Міні-стэрства культуры і мясцовыя ўлады для ўсталявання памят-нага знака ў вёсцы Мігова ака-дэміку Я. Карскаму. Каб гэта рабілі на землях садовага тава-рыства, то патрэбна было ў 10 разоў менш дакументаў і ўзга-дненняў з уладамі. Але зрабілі цяжэйшы варыянт. Дакументы ёсць, але   запрошаная сума ад будаўнічай фірмы на ўсталя-ванне памятнага знака ў вёсцы Мігова ў 10 тысяч беларускіх рублёў для тутэйшых мясцо-вых людзей і сяброў тавары-ства на сёння пакуль непад’ём-ная. Багаты фундатар таксама пакуль не знайшоўся. Таму вырашылі рабіць гэта паэтапна. На весну прывезці  некалькіх машын пяску для пляцоўкі, разраўняць, зрабіць падмурак пад валун-знак, прывезці і ўсталяваць на падмурак зной-дзены шматтонны  валун. По-тым неабходна зрабіць шыль-ду з надпісам, якую ў ліпені 2017 года зацвердзіў на сваім паседжанні Гарадзенскі абла-сны мастацка-экспертны савет па манументальна-дэкаратыў-ным мастацтве і рэкамендаваў устанавіць памятны знак Я. Ка-рскаму ў Мігове.

Спадзяёмся на Божую ласку і на нашых добрых мяс-цовых чытачоў, якія любяць Беларусь, сваю малую радзі-му-Бацькаўшчыну і могуць крыху матэрыяльна дапамагчы нам ва ўсталяванні ў Мігова валуна з шыльдай акадэміку Я. Карскаму.  Рахунак Гарадзен-скага абласнога ТБМ на «Па-мятны знак Я. Карскаму»: р/р BY34RSHN30156897300130 000000  у  ЗАT «Банк «Рашэн-не», БІК: RSHNBY2X, УНП 500599123. Прозвішчы буду-чых фундатараў і сумы (са зго-ды фундатараў) будуць надру-каваны ў СМІ.

Па ўсіх трох ідэях нам можна патэлефанаваць: +375-33-342-16-17, ці напісаць на эл.адрас: migowich@tut.by.

 

Сёлета Зюзя Дзеда Мароза ў  Лідскі замак не пусціў

Пазнаёміцца з каляднымі традыцыямі — спарава важная і неабходная для маладога пакалення. Інтэрактыўныя гульні, квэсты, падарожжы — усё гэта дапамагае сёння дзецям лепш пазнаёміцца з жыццём продкаў і зазірнуць у мінулае сваёй малой радзімы.

 

Напярэдадні старога Новага года, які адзначаецца з 13 на 14 студзеня, усіх ахвочых запрасіў у госці Лідскі замак. Менавіта ў сценах старажытнага помніка архітэктуры ХIV стагоддзя прайшоў тэатралізаваны калядны фэст. Стаць удзельнікамі насычанага тэатралізавана-абрадавага дзеяння, атрымаць зарад добрага настрою і пазітыву, пачаставацца прысмакамі мелі магчымасць усе лідзяне. Вучні 6 «Б» класа СШ № 11 разам з бацькамі і класным кіраўніком таксама вырашылі ўбачыць усё сваімі вачыма і стаць актыўнымі ўдзельнікамі свята.

Сярод магутных мураваных сцен работнікі культуры Лідчыны наладзілі сапраўдны «Калядны фэст». Музыка, спевы, зімовыя забавы, пачастункі, прыемныя ласункі — усё гэта атрымалі вучні, якія актыўна ўдзельнічалі ў свяце.

 

«Калядны фэст» запрасіў на імправізаваную пляцоўку — у сялянскую хату, дзе гаспадар і гаспадыня чакалі гасцей. Першым з’явіўся бог зімы Зюзя. Ён пачаў пужаць, што падрумяніць усім шчокі, пасля — што сваёй булавой будзе біць па чароўным пні, і тады пачнуцца траскучыя ма-разы. Але потым, крыху падсілкаваўшыся прымакамі са святочнага стала,  ён падабрэў, і ўсе адчулі, што мароз адступіў. Услед за беларускім Зюзям у хату завіталі калядоўшчыкі. Зарканоша нёс калядную зорку, якую пасля запальвалі ў хаце. Каза, якую прывялі калядоўшчыкі, тупаючы абяцала добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы і багаты ураджай: «Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць, дзе каза хвастом, там жыта кустом». Хітрая каза і ў скокі кідалася, і паміра-ла, і ўваскарасала, пасля таго як гаспадары пачаставалі яе і калядоўшчыкаў прысмакамі. Цыганка прывяла мядзведзя, які танчыў пад бубен і смяшыў гледачоў. Дарэчы, цыганкі, натуральна, варажылі ўсім ахвотным, але пры ўмове «пазалаціць ручку».

 

Пакуль адны гледачы слухалі звонкія песні, іншыя госці мелі магчымасць стаць удзельнікамі зімовых забаў, цікавых конкурсаў, вясёлых эстафет, каляднай гульні «Ката пячы». Акрамя цікавых забаў, не абмінулі ўвагай вучні і выставу-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усе змаглі купіць сувеніры на памяць. Дзеці вадзілі калядны карагод вакол прыгажуні ёлкі і з такім жа задавальненнем глядзелі п’есу «Цар Ірад» лялечнага тэтра «Батлейка».

Своеасаблівым сюрпрызам, які падарыў яшчэ больш добрага настрою, стала арт-прастора «Калядная» з удзелам творчых калектываў Лідскага раёна.

Задаволеныя, хоць крыху стомленыя, вучні атрымалі цудоўныя ўражанні, якімі доўга будуць дзяліцца з тымі, хто не змог наведаць “Калядны фэст” у гэтым годзе, але напэўна, захоча зрабіць гэта ў наступным годзе.

«Калядны фэст у Лідскім замку» ўжо стаў брэндавым мерапрыемствам для горада, бо дапамагае і бацькам, і дзецям дакрануцца да традыцый нашых продкаў, якія нельга забываць, а наадварот, трэба адраджаць і захоўваць.

 Наталля Анашкевіч,

класны кіраўнік 6 «Б»

класа СШ № 11 г. Ліды.

 

Леанід Лаўрэш

Адкуль у нас з’явіліся прусакі?

Я вырашыў у гэтым артыкуле падсумаваць дастаткова цікавую ін-фармацыю пра агульна вядомых ка-зурак — тараканаў, якую час ад часу сустракаю ў розных крыніцах.

 

Пачнём здалёк.

Вядома, што рускі цар Пётр І ніколі не ўваходзіў у хату, пакуль не-хта з яго служак не агледзіць усе пакоі і не ўпэўніцца ў тым, што ў доме няма розных гнюсных насякомых. Расказ-ваюць, што аднойчы цара частаваў у сваім доме нейкі афіцэр. Калі госці селі за стол і пачалі баляванне, Пётр пада-зрона спытаў у гаспадара:

— Ці чысты твой дом ад пру-сакоў?

— Амаль што, — адказаў гаспа-дар, — а каб мне зусім ад іх пазбавіцца, я аднаго тут прыбіў жыўцом.

І ён паказаў на сцяну, дзе яшчэ перабіраў лапкамі і варушыў вусамі прыбіты цвіком прусак. Убачыўшы таракана, цар здрыгануўся і ўскочыў з-за стала, потым даў гаспадару доб-рую аплявуху і ўцёк. Падобнага кшталту гісторыі пра Пятра І пера-казваюць розныя расейскія аўтары.

Жыхар Лідчыны, гісторык Юстын Нарбут (не блытаць з Тэа-дорам!) захаваў, а ў сярэдзіне XIX ст. Адам Кіркор апрацаваў і надрукаваў успамін пра знаходжанне Пятра І ў Лідскім павеце.

Тры дні, на пачатку верасня 1705 г., Пётр гасцяваў у гаспадара маёнтка Трабушкі (што паміж Эйшы-шкамі і Радунню) лідскага шляхціца Ільцэвіча. Зразумела, што перад дру-кам той успамін быў моцна адрэда-гаваны, каб паказаць веліч, добрасум-леннасць і шляхетнасць гэтага цара, які, як вядома, меў няўстойлівую псі-хіку і розныя, мякка кажучы, дзіўныя схільнасці. Але ва ўспамінах Ільцэвіча ёсць яўна аўтэнтычны кавалак тэксту які я і прыводжу ніжэй — дазволю сабе дастаткова вялікую цытату:

«Аднойчы, перад поўднем, кавалерыя, пяхота і артылерыя наля-целі, як гром на Трабушкі … афіцэры агледзелі і ператрэслі ўсё ў доме Іль-цэвіча і загадалі яму перайсці з сямей-ствам у стадолу, пасля чаго пачалі паляпшаць памяшканне … У свят-ліцы сцены пакрылі парчой, падлогу выслалі дыванамі. … Да вечара пад’е-халі свежыя казакі і драгуны, разам з імі прыехала карэта, запрэжаная шасцю коньмі. … З карэты выйшлі двое мужчын: адзін высокага росту з вусамі, … другі сярэдняга росту, тоўсты і старэйшы за першага. …

Ледзь яны ўвайшлі ў дом, як загадалі паклікаць гаспадара. “Я ўвайшоў, распавядаў Ільцэвіч, калі адзін з старэйшых дварэцкіх даваў справаздачу аб сродках на кухню …” Ільцэвіч нізка пакланіўся абодвум. … Высокі мужчына гучна запытаў:

— Як цябе завуць?

— Бедны шляхціц Леў Ільцэвіч да вашых паслуг.

— Ці ёсць у тваім доме прусакі? 

Такое пытанне Ільцэвіч раней чуў ужо некалькі разоў, і, не ведаючы, навошта ім патрэбныя гэтыя бры-дкія істоты, адказаў:

— На жаль, ні ў нас, ні ва ўсёй Літве не водзяцца гэтыя звяркі ….

Засмяяўшыся, высокі спадар сказаў:

— Але ж гэта, друг мой, не звяры, а агідныя і шкодныя чорныя жукі.

Ільцэвіч адказаў:

— Можа быць, але мы іх не ве-даем …» (Памятная книжка Вилен-скай губернии на 1860 г. Вильно, 1860. Ч. 2. С. 31.)

Потым гаспадар дома даведаў-ся, што высокі мужчына — гэта сам цар Пётр І, а тоўсты — царскі фаварыт Шафіраў.

Як бачым, на пачатку XVIII ст. ніхто ў нас і не ведаў пра існаванне гэткіх непрыемных казурак.

У Расіі сёння мае распаўсюд легенда пра тое, што тараканаў (ці іх разнавіднасць — прусакоў, рыжых та-раканаў) занеслі з Прусіі рускія сал-даты падчас руска-прускай вайны (1756-1763 гг.), а раней гэтых кузурак там і не было. Але тады адкуль узяла-ся фобія на тараканаў у рускага цара?

 

Пойдзем далей.

Вось што занатаваў у дзённіку ў лістападзе 1822 г. візітатар, правін-цыял ордэна дамініканаў (выдаўцы зборніка дакументаў, дзе надрукава-ны яго ўспаміны, чамусьці не падалі імя гэтага чалавека):

«Ліда засталася па правай руцэ. Начавалі мы ў карчме ксяндзоў піяраў, карчма была б цалкам зруч-най, калі б не прусакі — казуркі зане-сеныя з глыбіні Расіі ў Літву. Гэтыя казуркі завуцца прусакамі таму, што яны тут з’явіліся гэткім чынам: бы-лі прынесеныя азіяцкімі ордамі пад-час паходу рускіх на Прусію ў вала-даранне царыцы Лізаветы».

(Археографический сборник документов издаваемый при управле-нии Виленского учебного округа. Ви-льна, 1904. Т. 14. С. 136-137.)

Такім чынам, на пачатку XIX ст. тараканы ў нас ужо добра вядомыя і моцна дапякаюць жыхарам гіста-рычнай Літвы, але людзі яшчэ памя-таюць, адкуль яны тут з’явіліся. І, да-рэчы, у Германіі і Чэхіі рыжых тарака-наў (прусакоў) і зараз называюць «рускімі» (па-нямецку: russen, па-чэшску: rus). А біёлагі цвердзяць, што ў XIX ст. тараканы менавіта з Азіі былі занесены ў Еўропу.

На пачатку XXI ст. па невя-домай прычыне тараканы амаль што цалкам зніклі з нашых гарадоў (як надоўга?), і маладыя беларусы, такса-ма, як і шляхціц пачатку XVIII ст. Леў Ільцэвіч, ужо не ведаюць гэтых «бры-дкіх жывёл».

Ад аўтара. У гэтай папуляр-най публікацыі я адмыслова падаю крыніцы інфармацыі пра тараканаў, каб пазбегнуць абвінавачванняў у мі-фатворчасці.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *