НАША СЛОВА № 52 (1411), 26 снежня 2018 г.

Серада, Студзень 2, 2019 0

З Новым 2019 годам!

Прыгажуні з Бялыніцкага лясгасу зняліся для календара

На дванаццаці аркушах насценнага календара-2019 кожны месяц прэзентуе працаўніца прадпрыемства ад інжынера-леса-патолага да намесніцы дырэктара ў нацыянальным адзенні з дарункамі лясоў і палёў у руках і з беларускай мовай.

Каляндар прысвечаны году малой радзімы.

Як нам распавялі ў прыёмнай дырэктара Бялыніцкага лясгасу, дзяўчаты вынікам задаволены, але распаўсюджвацца ў якасці сувеніра каляндар будзе толькі паміж «сваімі».

 belsat.eu.

Выйшаў «Верасень» № 19

Выйшаў з друку чар-говы, дзевятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Паэзія ў выданні  прадстаўлена вершамі Яўгеніі Паўлавец, Ганны Ру-дак, Кацярыны Ваданосавай, Уладзіміра Чараухіна, Насты Кудасавай.

Раздзел «Проза» скла-даюць апавяданні Вольгі  Ліха-дзіеўскай, Ганны Навасельца-вай і аповесць «Супадзенні» Юрыя Несцярэнкі.

У раздзеле «Перакла-ды» друкуюцца вершы мала-дога ўкраінскага паэта Ярасла-ва Скідана…

Пытайце «Верасень» № 19 на сядзібе ТБМ (Румянца-ва, 13). Чытайце «Верасень» на сайце: Kamunikat.org. Дасылай-це свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com

 

Да 100-годдзя БССР

Дакументы, якія ўплываюць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці

Выстава дакументаў, прымеркаваных да 100-годдзя абвяшчэння БССР, разгорнута ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. На адкрыцці выста-вы выступілі супрацоўнікі На-цыянальнага гістарычнага му-зея, Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Прадстаўленыя да-кументы даюць больш поўную інфармацыю пра падзеі 1918-1919 гадоў і пра стварэнне БССР. Першая сусветная вай-на і рэвалюцыі 1917 года пры-вялі да краху імперый і ства-рылі магчымасць для фарміра-вання нацыянальных дзяржаў.

 

— Мы наблізіліся да ва-жнай падзеі ў гісторыі краіны — 100-годдзя БССР, — сказаў на-меснік дырэктара Нацыяналь-най бібліятэкі А.А. Суша. — Гэтая падзея прадвызначыла лёс нашай краіны і яе стан, у якім яна была 30, 50 і 80 гадоў таму. Быў абраны той вектар развіцця, які прайшоў праз усё ХХ стагоддзе. Маючы глыбо-кія гістарычныя карані, бела-руская дзяржаўнасць фармі-равалася на пачатку ХХ ста-годзя, пачынаючы ад бурлівых падзей 1917 года, ад Берасцей-скага і Рыжскага міру, да абвя-шчэння БНР — ССРБ-ЛітБел- БССР.  У той кароткі перыяд нарадзіліся Беларускі ўнівер-сітэт, Нацыянальная бібліятэка і шматлікія дзяржаўныя ўста-новы. На прыкладах крыніц бібліятэкі і Нацыянальнага ар-хіва, якія з трапяткімі пачуцця-мі ставяцца да захавання гіста-рычных дакументаў, на выста-ве паказаны публікацыі перыя-ду абвяшчэння БНР- ССРБ-ЛітБел-БССР.

— За сто гадоў наша кра-іна прайшла шлях, дзе былі трагічныя падзеі, — адзначыў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, — і была велізарная ко-лькасць поспехаў. Дакументы, якія захоўваюць гісторыкі, уп-лываюць на фарміраванне на-цыянальнай свядомасці і па-чуццяў патрыятызму ў тых, хто сёння адстойвае незалеж-ную беларускую дзяржаву.

На мерапрыемтсве вы-ступіў гісторык Валянцін Ген-рыхавіч Мазец, які з’яўляецца аўтарам новай манаграфіі, пры-свечанай 100-годдзю БССР.

— Калі мы адзначалі 100-годдзе БНР правядзеннем канферэнцыі ў Інстытуце гісто-рыі, узнікла ідэя стварыць кні-гу да 100-годдзя Беларускай савецкай рэспублікі, былі вы-карыстаны ўнікальныя крыні-цы, успаміны, звязаныя з гэтым часам. У іх адлюстравана, як складана і супярэчліва прыхо-дзілася беларусам даказваць свае права на самастойнае дзяр-жаўнае жыццё, — сказаў Ва-лянцін Мазец.

1 студзеня 1919 года была абве-шчана ССРБ і выда-дзены «Маніхвэст Ча-совага рабоча-сялян-скага ўраду Белару-сі». У хуткім часе на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя ССРБ. У экспазіцыі прад-стаўлены фотаздымкі будынка на пл. Сва-боды, дзе ў той час знаходзіўся Дом ура-ду БССР.

Шматлікія  экспанаты распавя-даюць пра дзейнасць Змітра Жылуновіча, Аляксандра Чар-вякова і Аляксандра Мясні-ковіча. На выставе прадстаў-лены асобнікі газет  «Дзян-ніца», «Звон», «Звезда», «Гоман», «Оршанский вестник» і іншых вы-данняў, рукапісы Змі-тра Жылуновіча, рэдкія архіўныя фотаздымкі.

«Зміцер Жылу-новіч быў галоўным рэ-дактарам газеты «Дзянніца», якая выхо-дзіла ў Петраградзе, — піша ў сваёй дакумен-тальнай аповесці» Без эпітафіі» (1989) Эрнест Ялугін. — Дзянніца — гэта значыць ранішняя зорка, прадвесніца сві-тання, узыходу сонца. Газеце прадстаяла ады-граць немалаважную ролю ў развіцці ідэі стварэння БССР. Першы нумар «Дзянніцы» ўда-лося надрукаваць на шэрань-кай паперы і рускім шрыфтам тыражом 5 тыс. экзэмп-ляраў.»

Драматычныя падзеі 1918-1819 гадоў падрабязна апісаў у сваёй кнізе «БНР-БССР» (2002) пісьменнік Ген-рых Далідовіч. «Колькі было высілкаў, нерваў, сілы волі і духу, каб вырваць з зубоў нашу Бела-русь! — піша Г. Далідовіч. — А ўдалося найхутчэй таму, што бальшавікі не столькі прыслу-халіся да Белнацкама, увогуле да «чаяний» усяго беларускага народа, колькі пагадзіліся з пунктам Жылуновіча, што Беларусі пагражае белаполь-ская акупацыя, дык няхай яна лепш пад уладай Саветаў ста-не буферам паміж буржуаз-най Польшчай і Савецкай Ра-сіяй. Жылуновіч, нарэшце, ак-рыляецца і сам піша «Мані-хвэст». Збываецца шматвека-вая мара лепшых сыноў бела-рускага народа, і ўвасобіць яе ў жыццё выпала яму. Зм. Жы-луновіч і А. Чарвякоў — буйныя асобы, без іхняй кіпучай дзей-насці было б нялёгка дабіцца БССР, але і ім адным было б гэта не па сіле, за імі былі Бел-нацкам, беларускія камуніс-тычныя секцыі, розныя гра-мадскія і культурна-асвет-ніцкія суполкі з дзясяткамі тысяч актывістаў, з сотнямі тысяч спачуваючых, — канста-туе пісьменнік. — Але амаль усе, хто ствараў і БНР, і БССР, былі разагнаныя (выжыў той, хто перабраўся за мяжу), а пры сталінізме — знішчаныя.

Зм. Жылуновіча доўгі час прызнавалі толькі як пісь-менніка Цішку Гартнага, як палітычнага дзеяча яго поў-насцю рэабілітавалі толькі ў 90-тыя гады, і ягоным імем назвалі вуліцу ў Менску і па-ставілі помнік на радзіме.»

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Фарміраванне этнічнай ідэнтычнасці асобы дзяцей дашкольнага ўзросту ў кантэнце духоўна-маральнага выхавання

Слайд 1.

Добры  дзень, шаноўнае  спадарства. Шчыра вітаю вас  і шлю  прывітанне  ад аднаго  з самых цудоўных  гарадоў нашай краіны — Няс-віжа.

 

Слайд 2.

Апрыёры, для таго, каб жыць асэнсавана і з пачуццём асабістай годнасці, кожнаму з нас патрэбна ведаць свае вытокі, шанаваць трады-цыі, захоўваць памяць пра мінулае свайго наро-да. Мы добра ведаем, што менавіта ў дашко-льным узросце, у першыя гады жыцця, у працэ-се сацыялізацыі асобы адбываецца інтэнсіўнае фарміраванне эмацыянальна-каштоўнасных, станоўчых адносін дзіцяці да культуры, да сваёй роднай мовы, людзей. А гэта не што  іншае, як  этнічная ідэнтыфікацыя, якая адбываецца на аснове прынцыпу самавызначэння этнічнай прыналежнасці. Згодна з гэтым прынцыпам, ча-лавек належыць да той этнічнай супольнасці, з якой ён лічыць сябе звязаным агульнасцю мовы, культуры, быту.

 

Слайды 3 — 4.

Вучэбная  праграма дашкольнай адука-цыі, Кодэкс Рэспублікі Беларусь  аб  адукацыі,   інструктыўна — метадычныя  пісьмы Міністэр-ства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб аргані-зацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах да-школьнай адукацыш і іншыя лакальныя даку-менты надаюць важную ўвагу аспекту фармі-равання этнічнай ідэнтычнасці асобы дзяцей дашкольнага ўзросту менавіта ў кантэнце ду-хоўна-маральнага выхавання.

 

Слайд 5.

Мова выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасцi пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфі-кацыі.

 

Слайд 6.

Педагагічны калектыў дзяржаўнай уста-новы адукацыі «Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа «Кара-блік дзяцінства» ўдзяляе асаблівую ўвагу пашы-рэнню сферы выкарыстання беларускай мовы і вырашэнню задач, накіраваных на далучэнне дашкольнікаў да агульначалавечых і культур-ных каштоўнасцей і  імкненні захоўваць нацыя-нальныя каштоўнасці.

З мэтай  найбольш якаснага  вырашэння вышэйпералічаных задач педагагічны калектыў працуе з 2011 года ў фармаце інавацыйных пра-ектаў, накіраваных на фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў нацыянальнай сама-свядомасці, цікавасці да нацыянальнай культуры і традыцый.

 

Слайд 7.

На прыкладзе рэалізацыі апошняга іна-вацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фар-міравання асобаснай  і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях бела-рускага народа» дазволю сабе прапанаваць  во-пыт работы ясляў-сада ў гэтым кірунку.

 

Слайд 8.

Арганiзацыя адукацыйнага працэсу на папулярызацыі беларускай мовы ажыццяўля-ецца у трох накірунках: работа з дзецьмi,  баць-камi і  педагогамі.

Гэтыя накірункі адлюстраваны ў  гада-вым плане і плане па рэалізацыі інавацыйнага праекта. Звернемся да некаторых.

 

Слайд 9.

Арганізацыя гульняў і заняткаў у му-зейным пакоі «Беларускай кнігі і цацкі». Мы добра ведаем, якую  важную ролю адыгрывае ў жыцці дзіцяці цацка, як яна спрыяе пазнанню знешняга свету і служацыць крыніцай станоў-чых эмоцый.

 

Слайд 10.

Пры выбары цацкі, як сродка выхаван-ня, улічвалі ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Заняткі праводзім у другой палове дня, у нерэг-ламентаванай. Згодна з Праграмай духоўна-маральнага выхавання дашкольнікаў на права-слаўных традыцыях беларускага народа — на-прыклад, гэта могуць быць гульні па сюжэтах беларускіх народных казак, з выкарыстаннем драўлянага канструктара, саламяных альбо глі-няных цацак.

 

Слайд 11.

Гульні і заняткі, якія праводзяцца ў пра-васлаўным пакоі «Калыска для душы», прахо-дзяць  у фармаце літаратурных конкурсаў чыта-чоў «Мова родная  — пявучая, звонкая», размоў з дзецьмі, чытанні твораў на беларускай мове, а таксама праз кніжныя выставы (кніг, зробленых рукамі бацькоў і педагогаў). Згодна з Праграмай духоўна-маральнага выхавання дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа —  напрыклад, вывучэнне Праваслаўных традыцый (Вялікдзень,  Каляды, Пакровы і г.д.)

 

Слайд 12.

Інфармацыйнае забеспячэнне папуля-рызацыі беларускай мовы прадстаўлена на  гру-павых стэндах «Васілёк і Васілінка», «Ад прадзе-даў спакон вякоў…».  Творчая група педагогаў, якая  працуе ў інавацыйным праекце,  распраца-вала макет стэндаў і фармат прапанаванай  інфармацыі для бацькоў.  Абавязкова на гэтым стэндзе павінна быць інфармацыя па тэме тыдня, па мэтах і задачах на беларускай мове. Таксама па ўзросце дзяцей, выхавацелі прапануюць баць-кам, для сумеснага развучвання з дзецьмі, вер-шы, пацешкі, загадкі і г. д. Неабходнасць уклю-чэння сям’і да працэсу азнаямлення дашко-льнікаў з сацыяльным акружэннем і нацыяна-льнай мовай тлумачыцца асаблівымі педагагіч-нымі магчымасцямі, якімі валодаюць бацькі: любоў і прыхільнасць да дзяцей, эмацыянальна-пачуццёвы бок зносін, іх грамадскі накірунак.

 

Слайд 13.

Рашэннем педагагічнага савета вызна-чаны беларускамоўны дзень (кожны чацвер).  Дарэчы, нават  меню на гэты дзень прапануецца на беларускай мове.

Згодна з Вучэбнай праграмай дашколь-най адукацыі — гульні і заняткі па развіцці беларускага маўлення (1 раз у тыдзень, сярэд-нія і старэйшыя групы). Але кожны чацвер ўсе групы праводзяць гульні і заняткі на беларус-кай мове.

 

Слайд 14.

З мэтай удасканалення прафесійнай кам-петэнцыі выхавацеляў, а таксама  педагагічнай асветы бацькоў выхаванцаў па далучэнні дзяцей да вытокаў нацыянальнай культуры, распра-цавана тэматычная дэкада па папулярызацыі беларускай мовы. Дэкада прымеркавана да Дня роднай мовы (21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы, Міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе).

 

Слайд 15 — 16 — 17.

Дэкада таксама рэалізуецца ў трох на-кірунках: работа з дзецьмi, работа з бацькамi, работа з педагогамі.

 

Слайд 18.

Перш за ўсё,  гэта метадычнае суправа-джэнне  выхавацеляў, дапамога пры арганізацыі  мерапрыемстваў з дзецьмі і іх бацькамі. Семі-нары-практыкумы садзейнічаюць вырашэнню наступных задач: папоўніць і сістэматызаваць тэарэтычныя веды, павысіць прафесійную кам-петэнтнасць педагагічных работнікаў па пытанні развіцця маўлення дзяцей; папярэдзіць і пера-адолець недахопы і цяжкасці ў прафесійнай дзейнасці педагогаў па пытанні развіцця маў-лення дашкольнікаў.

 

Слайд 19.

Таксама для педагогаў з мэтай павы-шэння іх прафесійнага ўзроўню, была арганіза-вана кансультацыйная гадзіна па праглядзе  і абмеркаванні метадычнай літаратуры, распра-цовак калег па далучэнні выхаванцаў да бела-рускай нацыянальнай культуры, да развіцця маўлення. Мы нават напісалі дыктоўку.

 

Слайд 20.

Гэтая дзейнасць дазволіла выхавацелям на высокім узроўні агранізаваць і правесці такія мерапрыемствы з дзецьмі, як размовы, чытанне твораў на беларускай мове, тэатральныя паста-ноўкі ва ўсіх узроставых групах па сюжэтах бе-ларускіх казак і твораў беларускіх пісьменнікаў. Як вынік, дзеці з вялікім жаданнем прынялі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.

 

Слайд 21.

З мэтай педагагічнай асветы бацькоў была арганізавана работа па фарміраванні за-цікаўленасці сем’яў да сумеснай дзейнасці з дашкольнай установай. У ходзе сумеснай дзей-насці педагогаў і бацькоў вырашаліся задачы па фарміраванні актыўнай сацыяльнай пазіцыі бацькоў як актыўных удзельнікаў выхавання дзіцяці сродкамі нацыянальнай спадчыны Бе-ларусі.

 

Слайд 22.

Праз агранізацыю ў групах інтэракты-ваў для бацькоў выхаванцаў  «Скарбонка роднай мовы» (бацькам прапанавалі на лістках паперы напісаць  любімыя словы, выразы на беларускай мове, якія потым былі прадстаўлены ў калажах-букетах  «Нашы любімыя беларускія  словы») педагогі вызначылі ўзровень выкарыстання  бе-ларускай мовы ў сем’ях.

Удзел тат-валанцёраў у акцыі «Белару-ская нацыянальная культура  — вынік мудрасці продкаў» у распаўсюджванні закладак і афар-мленні сямейных часопісаў «Зямля бацькоў — зямля святая» паказалі, што бацькам не ўсё роўна, у якім моўным і культурным асяроддзі будуць гадавацца і выхоўвацца іх нашчадкі,  якую спадчыну, сямейныя традыцыі яны пера-дадуць сваім дзецям.

 

Слайд 23.

Цікавай была праца па запісе дыска «Калыханкі і забаўлянкі ад тат і дзядуль».

 

Слайд 24.

Асноўным мерапрыемстам, на якім былі падведзены вынікі дэкады, стала святочная ак-цыя «Беларуская нацыянальная культура — вы-нік мудрасці продкаў», дзе і дзеці, і бацькі, і пе-дагогі актыўна прадэманстравалі свае адносіны да станаўлення беларускай культуры, нацы-янальнай мовы, выказалі пачуцці прыхільнасці да духоўных каштоўнасцяў свайго народа, пэўных, уласцівых яму звычак.

 

Слайд 25.

Відэазапіс.

 

Слайд 26.

А зараз прапаную звярнуць ўвагу на гульневыя альтанкі пад назвай «Мая сінявокая Беларусь». Такіх альтанак у нас — 12, па колькас-ці груп.

 

Слайд 27.

Афармленне знешніх бакоў альтанак да-памагае вандраваць па геаграфічнай карце нашай краіны.  Вызначаны 6 абласцей, сталіца — Мінск,  абласныя цэнтры і гарады кожнай вобласці. Як лагатып вобласці быў выбраны найбольш вядо-мы архітэктурны альбо гістарычны помнік гэтай вобласці.

 

Слайд 28.

Кожная альтанка мае свою назву і з’яўля-ецца сваеасаблівым цэнтрам па пэўным на-прамку.

 

Слайд 29.

Так, ёсць альтанка па працоўным выха-ванні, эстэтычным, экалагічным і так далей.

 

Слайд 30.

У гэтым годзе мы адчынілі «Альтанку дзяцінства»- наш  музей пад адкрытым небам.  Альтанка стваралася  ў рамках падрыхтоўкі да летняй аздараўленчай кампаніі і рэалізацыі  за-дач інавацыйнага праекта.

 

Слайд 31.

Экспанаты альтанкі былі сабраны вы-хавацелямі і бацькамі дзяцей дзіцячага сада. «Альтанка дзяцінства» была пабудавана з мэтай  знаёмства дзяцей з сялянскім побытам, асноў-нымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце.

 

Слайд 32.

Падчас яе наведвання вырашаліся на-ступныя задачы: адукацыйная — забяспечыць за-сваенне асноўных фактараў, якія паўплывалі на развіццё роднага краю; развіваючая — развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфар-мацыі, аналізаваць атрыманую інфармацыю; выхаваўчая — выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага роднага краю і Бела-русі.

 

Слайд 33.

Педагагічным калектывам быў  распра-цаваны метадычны дапаможнік. Дарэчы, асноў-ную яго частку распрацаваў малады спецыяліст.

Прапаную вам азнаёміцца з яго  зместам. Як бачыце, пры складанні метадычнага матэры-ялу ўлічваўся узрост дзяцей,  а ў  сувязі з гэтым і пазнавальнае, маўленчае, эстэтычнае, сацыя-льна-маральнае і асобаснае  развіццё дзяцей.

 

Слайд 34.

З мэтай замацавання ўбачанага на «Аль-танцы дзяцінства» распрацавалі гульню на  інтэ-рактыўным стале і інтэрактыўнай дошцы.

 

Слайд 35.

Акрамя таго, запісалі на раённым радыё перадачу «Хвілінка Нясвіжазнаўства». Калі ласка, паслухайце ўрывак  запісу перадачы.

 

Слайд 36 — 37.

Альтанка стала месцам добрых сустрэч гасцей не толькі з Беларусі, але  і замежных гасцей.

 

Слайд 38.

Мы спадзяёмся, што далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры беларускага народа стане тым падмуркам, на якім шырока разгор-нецца нязгаснае пачуццё любові да Баларусі, шаноўных адносінаў да мінулага, жаданне насіць слаўнае імя — беларус.

 

Слайд 39.

(Урывак урачыстай лінейкі, прысвеча-най Дню ведаў. Дзеці выконаюць Гімн Рэспублікі Беларусь.)

 

З беларускай мовай нам жыць у ХХІ стагоддзі!

(Інфармацыя для бацькоў выхаванцаў, размешчаная на стэндзе «Ад прадзедаў спакон вякоў…»)

 

 21 лютага — Міжнародны дзень род-най мовы, Міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

 

21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца пра лёс роднай мовы і  нам, беларусам.  Менавіта сёння хочаццца звярнуцца да бацькоў дашко-льнікаў. Чаму? На маленькім прыкладзе па-спрабую даць адказ на гэтае пытанне. Восенню   2016 года нашы дзеці і бацькі былі запрошаны ў адну цудоўную ўстананову дашкольнай адук-ацыі — садок-будучыню. Вельмі прафесіяналь-ныя педагогі і цудоўныя дзеткі сустрэлі нас цеп-лынёй і ветлівасцю. І вось, у час прывітання нашых дзяцей, а яно было падрыхтавана на беларускай мове,  ад дзяцей гэтага садка я пачула наступнае : «Я ничего не понимаю!  О чем они говорят?»

Уяўляеце мой жах?! Тыя, на каго за-станецца наша Беларусь заўтра, не разумеюць роднай мовы!

Шаноўныя бацькі — вы першы трансля-тар мовы для свайго дзіцяці! Вы добра ведаеце, што родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назвалі яе роднай, калі лічыце яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых 74 працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ стра-чана. Хоць адзін дзень размаўляйце са сваімі дзецьмі па-беларуску! Такім днём рашэннем педагагічнага савета ў нашым садку абраны чацвер. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, усе работнікі і БАЦЬКІ размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове. Ранішняя зарадка пачы-наецца з беларускай музыкі. Падчас усіх рэ-жымных момантаў дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі посуду, мэблі, адзення, прыродных з’яў, частак цела чалавека і многім іншым. На шпа-цырах, фізкультурных і музычных занятках вы-хаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкі, прыказкі і прымаўкі. Інфармацыя выхаванцам падаецца дазавана, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам.

Дома разам з дзецьмі вы можаце:  па-чытаць свайму дзіцяці ўжо знаёмыя казкі Х.К. Андэрсана на беларускай мове альбо бела-рускія казкі, дзе адлюстроўваецца побыт, куль-тура і традыцыі беларускага народа. Такім чынам, мы фарміруем, напаўняем, актывізуем беларускі слоўнік нашых дзяцей, вучым слухаць нацыянальную мову, разумець і свабодна раз-маўляць на ёй.

Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце  па-нашаму, каб людзі бачылі вашу вернасць сваёй мове. Мова — жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. А людзі, што служаць дзяржаве на чынавенскай пасадзе, вам дзякуй скажуць, бо будуць вучыцца ад вас і вашых дзяцей. А блізкія і далёкія суседзі адчуюць вашу самапавагу і будуць яшчэ больш вас паважаць.

Вольга Пуляк,

 загадчык ДУА «Яслі-сад №4

 г. Нясвіжа «Караблік дзяцінства».

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

  1. Крыкалёў (Сяр-гей) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ёў (-оў) ад антрапоніма Крыкаль і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Крыкаль-оў — Крыкалёў. Утваральнае слова ад апеля-тыва крыкаль, які ад крычаць ‘абзывацца крыкам, паднімаць крык’, ‘голасна плакаць, раўці (пра дзяцей)'; структура: крык-аль («Беларускае народнае словаўтварэнне» Сцяцко, с. 25). ФП: крычаць (‘паднімаць крык’) — крык (субстантыў) — крыкаль (‘крыкун’) — Крыкаль (мянушка, пазней прозвішча) — Крыкалёў.
  2. Крышталюк (Ся-ргей) — вытвор з суфіксам -юк ад антрапоніма Крышталь з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Крыштал-юк. ФП: крышталь (‘цвёрдае цела, якое мае форму шматгранніка’, ‘від шкла’) — Крышталь (мянушка, потым прозвішча) — Крыш-талюк.
  3. Крыштопчыкаў (Мікалай) — вытвор з прынале-жным суфіксам -аў ад антра-поніма Крыштопчык і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Крыштопчык-аў. ФП: Хрыс-тафор (імя <грэч. ‘хрыстано-сны — які нарадзіў Хрыста — эпі-тэт горада Віфліема’) — Крыш-тоф, Крыштоп (народныя варыянты) — Крыштопчык (вытвор з суфіксам -чык і зна-чэннем ‘нашчадак Крыштопа’) — Крыштопчыкаў.
  4. Кубрын (Аляксей) — форма прыналежнага пры-метніка з суфіксам -ын ад ант-рапоніма Кубар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кубар-ын — Кубрын. Утвараль-нае слова ад апелятыва кубар (рус. кубарь (дзіцячая забаўка) ‘юла’).
  5. Кудзелка (Свят-лана) — семантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) кудзелка ‘ку-дзелька’ (памянш. ад кудзеля).
  6. Кудзіненка (Анд-рэй) — вытвор з суфіксам -енка ад антрапоніма Кудзін і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Кудзін-енка. ФП: кудзя (‘чараўнік’ — ад кудзебства ‘ча-раўніцтва’ — «Вялікі слоўнік бе-ларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 459) — Кудзя (мянушка, по-тым прозвішча) — Кудзін (‘на-шчадак Кудзі’, суфікс -ін) — Кудзіненка.
  7. Кудрашова (Тац-цяна) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Кудраш з зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Кудраш-ова. ФП: кудры (‘кучаравыя вала-сы’) — кудраш (‘кучаравы’) — Кудраш (мянушка, потым про-звішча) — Кудрашова.
  8. Кузінец (Алена) — вытвор з суфіксам -ец ад тапо-німа Кузіна і значэннем ‘нара-джэнка, жыхарка названай мяс-цовасці': Кузін-ец. ФП: кузіна (‘стрыечная (дваюрадная) ся-стра, а таксама далёкая сваячка з кім-небудзь’ — «Словарь рус-ского языка», т. 2, 1982, с. 146) — Кузіна (мянушка, потым про-звішча) — Кузіна (тапонім) — Кузінец. Або вытвор ад антра-поніма Кузен з суфіксам -ец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кузен-ец — Кузінец (па аналогіі). Параўн.: Лена (<Але-на) — Ленец, Адам > Адамец («Словарь…»).
  9. Куксар (Наталля) — семантычны вытвор (з су-фіксам -ар) ад апелятыва кук-сар ‘той, хто б’е кулаком, шту-рхае’ («Вялікі слоўнік беларус-кай мовы» Ф. Піскунова, 459: куксаць ‘біць кулаком, штур-хаць’).
  10. Кулевіч (Яўгенія) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Куль з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кул-евіч. ФП: куль (‘тоўсты сноп адборнай саломы, з якой раней рабілі стрэхі’, а таксама ‘задняя частка рыба-лоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўга-га мяшка, куды трапляе рыба пры лоўлі’) — Куль (мянушка, потом прозвішча) — Кулевіч.
  11. Кулеўская (Анас-тасія) — вытвор з суфіксам —ская/-еўская ад тапоніма Куле-ва, Кулі і значэннем ‘нараджэн-ка названай мясцовасці': Кулев-ская — Кулеўская; Кулі — Кулеў-ская.
  12. Кулюкіна (Але-на) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -ін-а ад антрапоніма Кулюк і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кулюк-іна. ФП: куля (‘невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стра-льбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў’) — Куля (мя-нушка, пазней прозвішча) — Ку-люк (‘нашчадак асобы з про-звішчам Куля‘, суфікс -юк) — Кулюкіна.
  13. Кумпавіч (Аляк-сандр) — вытвор з суфіксам ба-цькаймення -авіч ад антрапо-німа Кумп і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кумп-авіч. ФП: кумп (‘кумпяк’ (ПГССЛ) (мяса)) — Кумп (мянушка, потым прозвішча) — Кумпавіч.
  14. Купарвас (Іван) — семантычны вытвор ад апеля-тыва купарвас ‘назва некаторых соляў сернай кіслаты’.
  15. Купцэвіч (Юлія) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Купец з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Купец-эвіч — Купц-эвіч. ФП: купец (‘багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлё-вага прадпрыемства’, (разм.) ‘пакупнік’ (чалавек, які купляе што-н.)) — Купец (мянушка, по-тым прозвішча) — Купцэвіч.
  16. Курава (Ірына) — вытвор з прыналежным суфік-сам -ав-а ад антрапоніма Кур і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Кур-ава. ФП: кур (аг.-слав. кур ‘певень’) — Кур (мянушка, потым прозвішча) — Курава.
  17. Куратнік (Натал-ля) — семантычны вытвор ад апелятыва куратнік ‘памяш-канне для курэй’. [Асоба магла атрымаць такую мянушку па-водле частотнага выкарыстан-ня ў маўленні гэтага наймення ці «будаўніка» такога памяш-кання].
  18. Курач (Іван) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва курач (рэг.) ‘курыца, якая не нясецца і мае выгляд пеўня’ (Бірыла «Беларуская антрапа-німія», 1969, с. 232).
  19. Курган (Ілья) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва курган ‘высокі старадаўні надмагільны насып з зямлі ці камення’.
  20. Курка (Давід) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва курка, памянш. ад кура ‘самка кура (кур (агульнасл.) ‘певень’)’, польск. kura ‘куры-ца’. Або як адзінкавае ад куры: кур-ка.
  21. Куркоўскі (Эд-вард) — вытвор з суфіксам —оўскі ад антрапоніма Курка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Курк-оўскі. Або ад та-поніма Куркі і значэннем ‘нара-джэнец, жыхар названай мясцо-васці': Курк-оўскі.
  22. Курыловіч (Ме-чыслаў) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам бацькаймення —овіч ад антрапоніма Курыла з семантыкай ‘нашчадак названай асобы': Курыл-овіч. ФП: Кірыл (імя <перс. ‘сонца’, грэч. ‘які мае сілу’), Кирил (1528), Курыло (1556 г.), Курыла (празванне, потым прозвішча) — Курыловіч.
  23. Кухарэвіч (Ан-тон) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Кухар з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Кухар-эвіч. ФП: кухар (‘той, хто гатуе стравы; повар’) — Кухар (мянушка, потым прозвішча) — Кухарэвіч.
  24. Кячко (Сяргей) — семантычны вытвор ад апеля-тыва кечка рус. ‘каза’ (Фасмер) з пераходам націску на канцавы склад.
  25. Лабкова (Людмі-ла) — вытвор з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Лабок, Лабко і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Лабк-ова. ФП: лоб (‘верх-няя надвочная частка твару ча-лавека або морды жывёлы’) — Лабко (‘лабасты, лабач’) — Лаб-ко (мянушка, потым прозвіш-ча) — Лабкова.
  26. Лава (Барыс) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва лава, які мае розныя значэн-ні: 1) прадмет сялянскай мэблі для сядзення ў выглядзе шы-рокай дошкі на ножках; 2) рас-плаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі; 3) вялікі абшар, шырокі аднастайны масіў чаго-н.; 4) падземная горная выпрацоўка з доўгімі забоямі, у якой зда-бываюцца карысныя выкапні; 5) баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і тылу, а таксама атрад, зшых-таваны для такой атакі.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Якім быць “Нашаму слову”

ў 2019 годзе?

Паважаная рэдакцыя!

У нядаўнім нумары “Нашага слова” змешчаны артыкул Міхася Булавацкага “Зацікавіць “Нашым словам”, дзе ён раіць публікаваць у га-зеце артыкулы з частковым вы-карыстаннем рускай мовы. Асабіста я катэгарычна су-праць. Досыць нам гэтай “мя-шанкі”! Павінна ж быць хоць адна газета, дзе ўсё публіку-ецца па-беларуску. І гэта — “Наша слова”. Мой муж пры жыцці вельмі высока цаніў і любіў “Наша слова” менавіта за беларускасць. І я — таксама.

А вось у чым я згодна са сп. Булавацкім, дык гэта з тым, што апошнім часам газета стала занадта “акадэмічнай”. Ёй не хапае лёгкага жанру. І гэта сапраўды так. І пра юбіляраў можна ж пісаць не толькі інфар-мацыйна. Змаглі ж вось апублі-каваць артыкул С. Чыгрына пра Янку Саламевіча! Цікава! Змястоўна! Хочацца чытаць і перачытваць. І пра каеты-сшыткі таксама цікава. Ёсць і іншыя цікавыя матэрыялы ў газеце. Але “лёгкі жанр” не перашкодзіць. Таму я на ўсякі выпадак высылаю на ваш адрас выразкі з нашай газеты “Наша слова”, бо многа я параздавала ў свой час дзецям, а нядаўна — і ўнуку.

Можа, у вас не заха-валіся ў архіве. А як ёсць — то і яшчэ лепш. Гэта “Пачутае ў Лявона”, “Пачутае на вясковай лаўцы” і інш.

Ну вось і ўсё.

Выбачайце, калі што не так. Што думала, тое і напісала.

P.S. І вось яшчэ што. Я падтрымліваю сп. М. Скоблу ў тым, што “трасянка” — гэта шашаль беларускай мовы. Усе службовыя асобы павінны ве-даць літаратурную беларус-кую мову і карыстацца ёю. Яна дзяржаўная.

З павагай,

Алена Дзядова-Стома,

г. Наваградак.

 

Рэдакцыі газеты “Наша слова”.

Хачу выказаць сваё меркаванне наконт артыкула “Зацікавіць “Нашым словам”. Газета, як і раней, павінна вы-ходзіць толькі на беларускай мове. Гэтая ініцыятыва не но-вая: друкаваць і нашым, і ва-шым. Лічу, сітуацыю яна не выправіць. Калі прыняць пазі-цыю аўтара згаданага артыку-ла, то між волі ўзнікае пытанне: а навошта нам тады такая мова, калі яна не можа дакладна перадаць нешта з іншай мовы (у дадзеным выпадку з расій-скай)? Ці, можа, у нашай краіне стала не хапаць беларуска-моўных аўтараў? Можа, тады дзеля выжывання газету зра-біць цалкам рускамоўнай, але тады давядзецца і назву газеты мяняць!

Не, тут нешта не так. Бо, каб мова жыла і народ на ёй гаварыў, пісаў і чытаў, трэба як мінімум нацыянальная аду-кацыя і адзіная дзяржаўная бе-ларуская мова. А пакуль нічо-га гэтага няма, прапаную свой спосаб павялічыць колькасць падпісчыкаў, як гэта робяць ужо даўно іншыя выданні: па-чаць друкаваць у газеце пра-граму тэлеперадач, таму што, як і сярод цяперашніх чытачоў, так і патэнцыяльных, ёсць ня-мала аматараў спорту, серыя-лаў, адным словам — тэлегледа-чоў. Можна таксама раз-пораз друкаваць крыжаванкі і г.д.

Таксама прапаную пе-растаць друкаваць даўно ўста-рэлыя ўзоры абанементаў, імі даўно не карыстаюцца аддзелы сувязі, бо зараз, каб аформіць падпіску ніякіх бланкаў запаў-няць не трэба, дастаткова на-зваць індэкс і назву выдання. Тое самае і з бланкамі ахвяра-ванняў: даўно ўжо існуюць ін-шыя формы.

З павагай, сталы пад-пісчык і чытач “Нашага слова”

Валер Шаўроў,

г. Гародня.

 

Сапраўдны перадкалядны цуд

Як здараюцца перад-калядны цуды?

Можа іх прыносіць у мяшку Святы Мікалай?

А можа ён завітае ў Ліду, увасобіўшыўся ў Івана Кірчука?

 

І гэта сапраў-ды так. “Мова нано-ва” ў Лідзе ў суботу вітала слыннага дзе-яча беларускай ку-льтуры і, дарэчы, свайго земляка, на адмысловай імпрэзе. Не бачыла такога Ліда даўно!

Іван Кірчук стаў культурным на-цыянальным здабы-ткам, як нечым бяс-спрэчным і ўнікаль-ным на беларускай сцэне. Шлях да пры-знання не назавеш простым, ён праля-гаў праз расчара-ванні, адсутнасць грошай і ўва-гі, праз адсутнасць званняў — хаця іх ужо шмат! Але ніколі не зніжаў планку і ўпарта пра-цягваў рабіць сваю справу. Іван Кірчук са сваім тварам, сваім гучаннем. Магу прадка-заць, што гэтыя песні дабя-руцца нават да сэрцаў тых, хто раней па нейкіх прычынах мог застацца глухім да творчасці «Троіцы». Праграма імпрэзы ў Лідзе была такой, каб не ўра-жваць складанасцю і канцэп-туальнасцю, а каб слухач быў блізка-блізка ад музыкаў, яны ігралі вось побач. А можа, і спяваюць нават проста для яго.

Разам з музыкамі хоўм-бэнда Ga11ery — Аліна Бойка (цымбалы), Alexander Blakhin (народныя інструменты), ша-ноўны госць выканаў тры цу-доўныя калядныя песні: «А ў свеце нам навіна», «Го-го-го каза», «Вой, там на горэ пеўнік пяе».

Напрыканцы сустрэчы кожны з прысутных мог задаць пытанні і атрымаць змястоўны адказ на кожнае з іх.

nslowa.by.

 

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

20 студзеня літарату-рны аддзел Лідскага гістарыч-на-мастацкага музея сабраў сваіх калег-музейшчыкаў на навагоднюю забаўляльную праграму «Новы год і вінша-ванка ў Таўлая, што ля замка». Менавіта так гучыць і выстава, якая змешчана тут, у адным з памяшканняў дома паэта Ва-лянціна Таўлая. Асноўным му-зейным прадметам тут з’яўля-ецца навагодняя паштоўка. Супрацоўнікі музея на праця-гу некалькі гадоў сабралі цэ-лую калекцыю гэтых цікавых экспанатаў. Асноўнымі іх здат-чыкамі з’яўляюцца творчыя людзі — гэта былы супрацоўнік лідскай дзіцячай бібліятэкі Мі-лановіч Ніна Уладзіміраўна, ветэран вайны, паэтэса Ляцец-кая Вера Рыгораўна, педагог, лідская паэтэса Бурак Алеся Аляксандраўна, краязнавец Лідчыны, пісьменнік Дзікевіч Мікалай Мікалаевіч, а таксама паэт Мельнік Міхась Іванавіч — педагог і былы кіраўнік літа-ратурнага аб’яднання «Су-квецце». Ёсць паштоўкі і за 1913 — 1926 гады, якія перадала ў фонды музея жыхарка хутара Казляны (былога маёнтка Ска-бейкі), педагог Ярмантовіч Га-ліна Мікалаеўна. Знайшлі сваё месца ў экспазіцыі пісьмы, ка-лісьці адрасаваныя лідскімі дзецьмі Дзеду Марозу. Тут знаходзіцца і паштовая скры-нка для пісем галоўнаму нава-годняму персанажу.

Трэба зазначыць, што цяпер у доме паэта Валянціна Таўлая гасцей сустракаць бу-дзе Ахмістрыня — гаспадыня. На гэты раз яна таксама гасцін-на сустрэла супрацоўнікаў му-зея, распавяла шмат цікавай інфармацыі пра тое, як святка-валі Новы год нашы продкі, адкуль з’явіліся Дзед Мароз і Снягурка, беларускі Зюзя Па-азерскі, а таксама навагодняя паштоўка і ёлка.

Так, музейшчыкаў на-ведалі галоўныя навагоднія героі Дзед Мароз і Снягурка. Па ўстаноўленай традыцыі гу-чалі вершы Дзеду Марозу, які, між іншым, нікога не пакінуў без салодкага пачастунка. Зла-дзілі карагод, паўдзельнічалі ў віктарынах, адгадалі загадкі.

Падзякаваўшы за гас-цінасць, утульнасць Дзед Ма-роз зазначыў:

— Ліда — гэта казачны, адметны горад. У гэтым я ўпэ-ўніўся праязджаючы па яго велічных вуліцах. І вось выра-шыў спыніцца тут часова на месяц, змяніць сваю прапіску і пасяліцца па вуліцы Замкавая, 7. Чаму тут? Бо люблю літара-туру. Ведаю, што тут жыў вя-домы паэт Валянцін Таўлай. І я таксама люблю паэзію, але больш за ўсё — слухаць вершы ад дзяцей каля навагодняй ёлкі. Без пачастунку абяцаю не пакі-нуць нікога. Тут, у гэтым доме я спынюся з 20 снежня па 20 студзеня. Так што, запрашаю сямейнага наведвальніка ў дом паэта Валянціна Таўлая на маю навагоднюю праграму «Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка». Бачу, што супра-цоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея падрыхтавалі для мяне і наведвальнікаў дома Таўлая цікавую экспазіцыю. Тут вельмі шмат навагодніх паштовак за розныя гады. Не-каторым з іх больш за 100 год.  Дзеткі змогуць паглядзець му-льтфільмы, пачытаць добрыя казкі, а дарослыя — пазнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра Новы год. А яшчэ я чакаю пі-сем ад вас, мае сябры. Пашто-вую скрынку таксама ўстана-вілі тут. Чакаю вас, чакаю, чакаю!

Алесь Хітрун.

 

PS: Запісвацца на су-стрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай можна па тэлефо-нах:  +375 154 530552, +375 154 622494.

 

Падведзены вынікі ІІІ Лідскага

літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай

“Дарослыя — дзецям”

20 снежня 2018 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы на ўрачыстай цыры-моніі падводзілі вынікі і ўзнагароджвалі пе-раможцаў ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя — дзецям”.

Гэты конкурс з’яўляецца яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй, ладзіцца ён раз у два гады і ўпершыню прайшоў у 2014 годзе. Арганізуе конкурс дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” пры падтрымцы лідскага ТБМ.

Мэтай конкурсу стала прапаганда твор-чай спадчыны Веры Сяргееўны Навіцкай сярод лідзян, выяўленне, падтрымка і заахвочванне лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей.

Вера Сяргееўна Навіцкая — пісьменніца канца ХIX — пачатку XX стагоддзя (з 1910 года яна ўзначальвала “Лідскую прыватную жано-чую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх”), аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак — гімназістак. Для горада Ліды Вера Навіцкая на сёння — найбуйнейшы лідскі дзіцячы пісь-меннік усіх часоў, таму конкурс і носіць яе імя.

Конкурс праходзіў з 15 чэрвеня па 10 снежня 2018 года ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”. З мэтай дасягнення аб’ектыўнасці ацэнак усе творы былі перададзены журы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся паўната раскрыцця тэмы, стыль выкладання, адлюстраванне аса-бістых адносін да тэмы і пісь-меннасць.

Да ўдзелу ў конкурсе было прынята 16 заявак. Тры аўтары выступілі ў намінацыі “Проза”, астатнія — у намінацыі “Паэзія”. Сярод удзельнікаў былі як аматары, так і пісьменнікі, і паэты, якія маюць не толькі вя-лікі вопыт, а і ўзнагароды за свае творы.

Пераможцамі ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя — дзецям” сталі:

— I месца — Алесь Мацулевіч (намінацыя “Паэзія”);

— II месца — Ірэна Сліўко (намінацыя “Паэзія”);

— III месца — Ірына Бараздзіна (намінацыя “Проза”).

Па-за конкурсам была прадстаўлена кніжачка дзіцячых вершаў Марыі Канапніцкай (23 траўня 1842 — 8 кастрычніка 1910) “Ад вясны да зімы”. Кніжачка ўтрымоўвае 19 дзіцячых вершаў у пера-кладзе з поль-скай мовы Ста-ніслава Судніка і ў адным асоб-ніку будзе знахо-дзіцца ў Лідскай бібліятэцы.

Напры-канцы мерапры-емства са шмт-лікімі віншаваннямі і словамі пад-зякі, сябры журы запрасілі ўсіх да ўдзелу ў наступным IV Лідскім літаратурным конкурсе імя Веры Навіцкай “Дарослыя — дзецям”, які адбудзецца ў 2020 годзе.

Наш кар.

 

Навіны Германіі

Германія патрабуе ў Расіі вярнуць

культурныя каштоўнасці. Якая

пазіцыя Беларусі па сваёй спадчыне?

Германія зноў закліка-ла Расію вярнуць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з ня-мецкай тэрыторыі пасля Дру-гой сусветнай вайны. Пра гэта расійскай газеце “Вести” зая-вілі ў нямецкім пасольстве ў Маскве, спаслаўшыся на бюро ўпаўнаважанага па пытаннях культуры ва ўрадзе ФРГ Мо-нікі Грутэрс. Пры гэтым у дып-місіі адзначылі, што Берлін, у сваю чаргу, гатовы працягваць перамовы па вяртанні расій-скай спадчыны, размешчанай на тэрыторыі Германіі.

Нямецкі бок называе культурныя каштоўнасці, вы-везеныя падчас вайны з тэры-торыі Трэцяга Рэйха, трафей-нымі, расійскі — перамешча-нымі. Самыя знакамітыя з іх — знаходкі Генрыха Шлімана і Эберсвальдскі скарб, а таксама тысячы ўнікальных залатых прадметаў і ўпрыгожванняў, якія адносяцца да IX стагоддзя да н.э.

Як заявілі “Вестям” у Бюро ўпаўнаважанага па пы-таннях культуры і СМІ Герма-ніі, “культурныя аб’екты, якія ўвасабляюць выбітныя дасяг-ненні нацыі і складнік яе гісто-рыі і самабытнасці, не павінны выкарыстоўвацца ў якасці кампенсацыі за ваенныя стра-ты”.

Па меркаванні нямецк-ага боку, гэтая пазіцыя пац-вярджаецца міжнароднымі да-мовамі, у прыватнасці Гааг-скімі правіламі вядзення вайны ад 1907 года. Акрамя таго, у 2017-м годзе былі зарэгіст-раваны чатыры выпадкі, калі расійскія прадметы мастацтва добраахвотна вярталіся з Гер-маніі (у тым ліку гаворка ідзе пра карціны, вывезеныя ў 1944 годзе з Гатчынскага палаца).

У каментары “Вестям” спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Міхась Швыдкой заявіў, што пакуль з Берлінам няма па-літычнага дыялогу, казаць пра абмен трафейнымі каштоўнас-цямі не мае сэнсу.

Таксама ён нагадаў, што ў Расіі дзейнічае закон ад 1998 гада “Пра каштоўнасці, пера-мешчаныя ў РФ у выніку Дру-гой сусветнай вайны і яе на-ступстваў”.

Паводле дакумента, пераважная большасць гэтых прадметаў мастацтва зараз лі-чацца культурнай спадчынай Расіі і не можа быць вывезена ці перададзена іншым краінам.

 

Якая пазіцыя Белару-сі ў гэтым пытанні? Па інфа-рмацыі “Камерсанта”, бела-рускі бок яшчэ ў 1990-я гады прадпрымаў спробы вярнуць у Беларусь некалькі слуцкіх паясоў. Тым больш, што ў Маскве толькі ў Дзяржаўным гістарычным музеі захоўва-юцца 80 цэлых паясоў і 60 фрагментаў. Гэтыя спробы за-вяршыліся безвынікова.

Афіцыйную пазіцыю Масквы ў 2009 годзе сфар-муляваў тагачасны міністр ку-льтуры Аляксандр Аўдзееў.

— Расійскі бок гатовы надаць Беларусі права экспа-наваць без абмежаванняў слуц-кія папясы са сваіх музеяў, — запэўніў ён падчас візіту ў На-цыянальны мастацкі музей.

Але пра вяртанне га-воркі не ідзе:

— Не варта адчыняць скрыню Пандоры, інакш бу-дуць сустрэчныя просьбы.

У адрозненне ад Гер-маніі, пазіцыя Беларусі ў гэтым пытанні меней катэгарычная. Пры Савеце міністраў працуе камісія па вяртанні культурных каштоўнасцяў. У студзені 2017 года яна была створана зноў (папярэдні склад камісіі праца-ваў з 2012 года).

Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі Беларусі, які працаваў у камісіі абодвух складаў, рас-павядаў TUT.BY, што ў 2016-м ён і яго калегі завяршылі працу па стварэнні базы да-дзеных па культурных каш-тоўнасцях. У ёй прадстаўлены больш за тысячу пазіцый.

— Там ёсць індывіду-альныя пазіцыі — як крыж Еф-расінні Полацкай ці Полац-кае Евангелле. А ёсць комплек-сныя — напрыклад, бібліятэка Радзівілаў, у якой захоўваліся дзясяткі тысяч дакументаў, — тлумачыў Алесь Суша.

Частка базы дадзеных выкладзена на адмысловым інтэрнэт-партале.

— Будзем рэалістамі: вярнуць нешта з дзяржаўных збораў замежных краін амаль нерэальна, — казаў Алесь Суша. — Напрыклад, у свеце захава-лася каля 520 кніг Францішка Скарыны (пераважная боль-шасць у Расіі). Натуральна, нам бы вельмі хацелася іх вяр-нуць. Але амаль ніякай маг-чымасці няма. Або на працягу цэлых дзесяцігоддзяў мы вя-дзём перамовы пра вяртанне з Кіева бібліятэкі Храптовічаў. Перамовы пачаліся яшчэ ў 1920-х гадах і цягнуцца да-гэтуль. Але захавальнікам з’яўляецца Нацыянальная бі-бліятэка Украіны імя У.І. Вяр-надскага. Як дзяржаўная стру-ктура, яна пярэчыць перада-чы, хаця на тое ёсць юрыдыч-ныя падставы.

Дзяніс Марціновіч,

TUT.BY.

Фота: Аляксандра

Васюковіча, TUT.BY.

 

 

КАЛЯДНЫ ПАДАРУНАК ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

зрабілі недзяржаўныя арганізацыі Верхнядзвіншчыны

— Яшчэ ў чэрвені гэтага года мы вырашылі паўдзельнічаць ў “Кірмашы праектаў”, які ладзіла кампанія “Будзьма белару-самі”, — расказвае Валянціна Болбат, кіраўніца Верхнядзвінскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы”. — А пе-рад гэтым запрасілі яе прадстаўнікоў — Насту Дашкевіч і Уладзі-міра Булаўскага на сустрэчу ў наш раён з прадастаўнікамі мясцо-вай улады, грамадскімі актывістамі і спецыялістамі аддзелаў выканкама. Не скажу, каб мы чакалі, што будзем ў ліку перамож-цаў, тым больш нечаканай і прыемнай была для нас гэтая вестка аб тым, што наш праект падтрыманы.

Супрацоўніцтва з Цэнтрам для дзяцей і моладзі, які ўжо распачаў мастацкі конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, дало нам магчымасць таксама ўключыцца ў працу, і было прынята рашэнне аб вырабе двух банераў, якія планавалі размясціць на фасадах будынка Цэнтра.

Ала Барысаўна Марозава, дырэктар Цэнтра, разам са сваімі памочнікамі-мастакамі Валерыем Счасным і Аляксандрам Мурзо, і дзеткамі таксама, унеслі некалькі творчых прапаноў- эскізаў для банераў. Карэктывы ўнеслі і спецыялісты фірмы “Ассорти-Пресс” з Наваполацка, якія ў максімальна сціслыя тэрміны выканалі заказ.

Апрача гэтага, набыты рамкі для творчых работ гурт-коўцаў.

— Для нас рамкі для карцін вельмі запатрабаваны, бо ў нашым горадзе рамкі такіх памераў няпроста набыць, а па-другое — мастацкі твор набывае зусім іншыя абрысы, калі ён мае належную аздобу, — гаворыць дырэктар Цэнтра Ала Барысаўна Марозава.

На мінулым тыдні падарункі, а таксама “салодкія”, былі перададзены гурткоўцам Цэнтра для дзяцей і моладзі.

— Проста цудоўныя банеры! — не стрымлівалі захаплення кіраўнікі гурткоў і дзеці! Прыемна рабіць ДАБРО, уклаўшы ў падарунак частку сваёй працы!

Наш кар.

 

Да 100-годдзя БССР

Грамадскаць памятае заснавальнікаў БССР, а дзяржава?

Напярэдадні гадавіны трагедыі 1937 года сайт пра правы чалавека і магілёўскае аддзяленне Праваабарончага цэнтра «Вясна» аб’явілі пра дыскусію «Памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў: што нам рабіць далей».

Каля трыццаці чалавек сабралася 26 кастрычніка на дыскусію пра памяць ахвяр па-літычных рэпрэсій. На дыскусіі ішла гаворка пра тое, што сён-ня мала хто з магілёўцаў задумваецца над тым, што савецкая дзяржава не то-лькі спявала камсамоль-скія песні, але і забівала ня-вінных. Нехта ўзгадвае слова «Курапаты», аднак зусім нямногія ведаюць, што і ў Магілёве ёсць ме-сца памяці ахвяр рэпрэсій. Для ўладаў тэма савецкіх рэпрэсій нязручная: іс-ная ідэалогія бярэ вельмі многае з лозунгаў СССР. Улады выкарыстоўваюць падмену памяці, паколькі самі з’яўляюцца ідэалагіч-нымі нашчадкамі савецкай наменклатуры. Таму ў не-залежнай Беларусі мы на дзяржаўным узроўні атрымлі-ваем святкаванне стагоддзя Ле-нінскага камсамолу і — поўнае маўчанне на тэму сотняў нявін-на забітых і тысяч сасланых у лагеры. Факт савецкіх рэпрэсій старанна не згадваецца на ўзро-ўні абласной і гарадской дзяр-жаўнай прэсы.

На дыскусіі большасць выказалі згоду з тым, што трэ-ба спрабаваць правесці акцыю памяці ахвяраў рэпрэсій сумес-нымі намаганнямі. У прыклад узялі арганізацыю мерапрыем-стваў у гонар стагоддзя Бела-рускай Народнай Рэспублікі. Сёлета ўвесну магілёўцы пака-залі, што яны ўмеюць самаар-ганізавацца, дамовіцца і суме-сна зрабіць важныя рэчы. Тое ж самае трэба зрабіць і на Дзя-ды. Таксама ўсе пагадзіліся з ідэяй устаноўкі помніка ахвя-рам палітычных рэпрэсій, ад-значыўшы, што толькі сумес-нымі намаганнямі гэтага ўдасца дасягнуць.

Па выніку дыскусіі было прынята рашэнне правес-ці акцыю памяці ахвяраў палі-тычных рэпрэсій на месцы рас-стрэлаў, дзе зараз усталяваныя крыжы, з запрашэннем усіх ахвотных. Дата — 3 лістапада, у 12 гадзін дня. Акрамя гэтага, плануецца аднавіць работу па ўсталяванні помніка рэпрэса-ваным савецкім рэжымам.

 

У першую суботу ліс-тапада больш за два дзясяткі гараджан сабраліся на акцыю памяці ў гонар ахвяр рэпрэсій савецкага часу. У гэтым годзе да памятных крыжоў прыйшлі палітыкі, актывісты грамадскіх арганізацый, праваабаронцы і журналісты.

— Нажаль, мы вымуша-ныя канстатаваць, што дзяр-жава паступова вяртаецца да савецкай ідэалогіі. Гісторыя сталінскіх рэпрэсій забываецца, а замест яе навязваецца ідэа-логія таталітарнай дзяржавы, якой быў СССР, у якім масава забівалі людзей. Насаджаюцца юбілеі ВЛКСМ, шырока свят-куецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паступова гісто-рыя рэпрэсій забываецца. Мы ж павінны разумець, што СССР — гэта таталітарная дзяр-жава, якая забівала людзей — беларусаў, магілёўцаў. Гэта тое, пра што забываць нельга, — ка-залі выступоўцы.

Людзі, якія сабраліся, ушанавалі памяць ахвяр хвілі-най маўчання і ўсклалі кветкі і паставілі знічы да памятнага крыжа. Станоўчым момантам, як адзначаюць арганізатары, з’яўляецца тое, што на сустрэчу прыйшло адносна шмат мала-дых людзей.

А менавіта 7 лістапада сябры ТБМ імя Ф. Скарыны ў Магілёве ўшанавалі памяць пісьменніка і палітыка Цішкі Гартнага. Усклалі кветкі, пага-рталі кнігі, пачыталі вершы.

Цішка Гартны (са-праўднае імя Жылуновіч Змі-цер Хвёдаравіч) — дзеяч бела-рускага нацыянальна-вызволь-нага руху, дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, пісьменнік, публіцыст. Удзельнічаў у ства-рэнні Беларускай ССР, з’яўля-ецца аўтарам маніфесту аб яе абвяшчэнні. 1 студзеня 1919 году ён ачоліў першы савецкі ўрад Беларусі. Акрамя таго, актыўна займаўся гістарыч-най і публіцыстычнай дзейна-сцю, праявіў сябе як пісьменнік. З 1934 г. член Саюза пісьмен-нікаў БССР і Прэзідыума Ін-белкульта. Займаўся навуко-вай і гістарычнай дзейнасцю. У 1928 г. абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. Праца-ваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР. Быў выключаны з пар-тыі ў 1931 г. у сувязі з абвіна-вачваннямі ў «нацыянал-дэ-макратызме» і арыштаваны ў 1936 годзе. У турме праз катаванні страціў здароўе, быў абвешчаны псіхічна хво-рым і пераведзены ў Магілёў, у псіхіятрычную лячэбніцу, дзе неўзабаве памёр ад гангрэны лёгкіх (па некаторых звестках — скончыў жыццё самагубст-вам).

У Магілёве няма помні-ка Цішку Гартнаму. Дакладнае месца яго пахавання невядомае. На ўскрайку Пячэрскага леса-парку ў 1989 годзе сябры мяс-цовай філіі арганізацыі «Мар-тыралог Беларусі» ўсталявалі памятны знак загінуламу літа-ратару і палітыку. Гэтая мясці-на і лічыцца сімвалічнай магілай Цішкі Гартнага.

Н.М. Шэмянкова,

г. Магілёў.

 

14 траўня 2000 года ў Капылі быў адкрыты адзіны ў Беларусі помнік знакамітаму земляку, аўтару “Маніхвэсту” аб абвяшчэнні БССР, вядомаму беларускаму пісьменніку, гра-мадскаму дзеячу Цішку Гартнаму.  Размяшчэнне помніка каля будынка раённага краязнаўчага музея невыпадковае, бо менавіта тут у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя знаходзілася гарбарная майстэрня, дзе і пачынаў працаваць простым гарбаром Цішка Гартны.

Сяргей КОЗЕЛ.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

(Пасля адходу Зыгмун-та ведаю, што Ляскоўскі там перамяшчаўся са сваім аддзе-лам). Даленга ішоў гасцінцам праз мястэчкі і парафіяльныя вёскі: Субач279, Камаі280, Со-лы281, Скапішкі282. Паня-дэль283, Панямунь284 і По-пелы285. Маскоўскія ўправы ўцякалі. Быў гэта сапраўдны трыумфальны паход. Пасыла-ныя наперад паўстанцы паве-дамлялі жыхарам пра надыход аддзела. Узрушаныя натоўпы збіраліся пры касцёлах. Ксян-дзы выходзілі з працэсіяй на сустрэчу. Даленга сыходзіў з каня, прымаў дабраславенства каплана, за працэсіяй зайходзіў у касцёл, пацалаваўшы пры-ступкі алтара, кленчачы з ха-ругвай у руках слухаў наба-жэнства. Ксёндз Пэжа, лагерны капелан выступаў на амбоне, прамаўляў да люду, у простых выразах тлумачыў мэту паў-стання, якой былі шчасце і сва-бода ўсіх. Пазней спявалі Te Deum. Удзяленне дабраславен-ства ўсяму аддзелу заканчвала ўрачыстасці. Люд тлумна ціс-нуўся, дастаўляючы ўсё, што было патрэбна і зносячы хар-чы. Жанчыны прыводзілі дзя-тву, каб паглядзела на абарон-цаў веры і Бацькаўшчыны.

Набожныя жмудзіны, бачачы паўстанцаў, якія пачы-налі справу з Богам, верылі, што справа гэтая святая. У ад-ной з мясцовасцяў Даленга, бачачы старога, які заліваўся слязамі, укленчыў перад ім і прасіў дабраславенства. У Со-лах вясковая дзетвара атачыла яго, сыплючы яму да ног квет-кі “аер”, якія ўжываюцца ў ка-сцельных урачыстасцях. Ад-дзел разрастаўся. Запал быў вя-лікі. Каб была зброя, можна было фармаваць цэлыя палкі. Большую частку добраахвот-нікаў мусіў Даленга адправіць да лепшых часоў, г.зн. да тых, калі зброя будзе.

Меў добрыя надзеі, а прыём людзей падняў яго дух. Былі гэта несумненна найвы-шэйшыя хвілі ў яго жыцці. Ху-тка пасля іх мела наступіць па-кутніцтва.

Рухаліся да пункта, указанага тром калонам, і чым бліжэй набліжаліся да Курлян-дыі, тым з непрыязнейшым сустракаліся прыёмам. Двары стаялі пусткамі, латышы, беру-чы прыклад з паноў, зносячы з сабой прадукты, хаваліся ў ля-сах, пазней аднак не грамадства курляндскае, а бедны люд да-стаўляў прадукты аддзелам. Часта паказвалі няправільныя дарогі, што нечувана вымучва-ла аддзелы, а Ганецкі, паве-дамлены спраўнікам Балясла-вам Сясіцкім (параднёным як праз сваю сям’ю, так і праз ся-м’ю жонкі Памарнацкай амаль з усёй Ковенскай губерняй) пра рух нашага войска, група-ваў сілы для таго, каб перарэ-заць нашым войскам дарогу на поўнач.

 

7 траўня / 24 красаві-ка286 ледзве авангард Колыш-кі пад Латвелямі праз мілю за Біржамі злучыўся ў малым ля-ску з Даленгам, маскоўскія фарпосты адкрылі агонь. Не-ўзабаве падышоў маёр Мерлін з дзвюма ротамі, і бітва працяг-валася 4 гадзіны. Перад ноччу маскалі адступілі да Мядэйкаў, а Даленга з Колышкам  размяс-ціліся ў густой пушчы пад Гу-дзішкамі287. (Пад Латвелямі пе-рамога была на нашым баку). Бітва цягнулася да ночы. Ма-скалі мелі 65 забітых і 85 па-раненых. Нашыя страты былі нязначныя. Сволкень, які пры-вёз рапарт апавядаў пра заця-тую бітву, у якой забілі каня пад Зыгмунтам, і ён меў пра-стрэленую шапку. Апавядаў пра ўзяцце ў палон Мерліна, якога Даленга загадаў выпус-ціць, гаворачы: “Даю табе свабоду, але памятай, калі ты будзеш панам жыцця палоннага паляка, абыдзіся з ім так выса-кародна, як сёння з табой па-ступаем”. Паколькі Мерлін не меў зусім пры сабе грошай на дарогу, Зыгмунт даў яму тры рублі на аплату пераезду ў Мядэйкі ці Новааляксанд-раўск288. Чула ў той час кры-тыкуючых той учынак Зыгму-нта — дзівіліся, што не загадаў яго расстраляць. Ніколі з па-лонным Зыгмунт так не па-ступіў. Пра абмен на палоннага паляка не магло быць мовы ў партызанскай вайне — з кім і дзе пра тое дамаўляцца?

 

Назаўтра, г.зн. 8 траў-ня289 на два аддзелы Зыгмунта і Колышкі, якія налічвалі да 700 чалавек, ударыла да 3000 мас-калёў290.

Пазіцыя нашая, павод-ле думкі камандзіраў, была вы-брана дасканала. Да 12 1/2 га-дзін чакалі на ёй. Не бачачы непрыяцеля, войска атрымала загад пакідаць яе. Калі абозы пачалі спускацца з вышыні, раздаліся стрэлы. Былі здра-джаны. Зноў завязалася бітва, тым разам страшная. Нашыя касінеры два разы кідаліся ў атаку, два разы сустрэтыя гус-тым градам куль мусілі адсту-паць. Частка стральцоў пайшла па іх прыкладу. Стаяўшыя блі-жэй да палкоўніка Антаневіча ўтрымалі пазіцыю, у іх ліку быў Канстанцін Далеўскі і Ян Жахоўскі. Зыгмунт быў усю-ды, заахвочваў голасам, пад-піраў плячом, заклікаў да муж-насці і бою, але калі Антаневіч упаў і забракла боепрыпасаў, многія са стральцоў схапіліся за косы — праз увесь час бою, да канца быў чуцён адзін голас толькі заклікаючы: “Наперад! Наперад! Каса сёння ўжо на-шая адзіная зброя!” Вівуль-скага з цяжкай ранай вынеслі з поля бітвы.

Апавядаюць, што Зыг-мунт на кані, прашыты куляй у бок, загадаў сябе прыпад-няць, нягледзячы на цяжкую рану напаўкленчачы, супакой-ваў атачаўшых яго, заахвочваў да далейшай бітвы, кіраваў ёю281. Неба засланілася хмара-мі, моцны, пранізлівы вецер нясе снег у вочы. Ваяры адчу-лі, што гэта хвіля станоўчая, вырашальная для далейшых лёсаў усёй нашай кампаніі, а з ёй і справы.

Пад моцным напорам і націскам касінераў непрыяцель хістаецца. Калі Мацкевіч выка-нае ў час свой абавязак, непры-яцель, узяты пад агонь з двух бакоў, будзе загнаны ў балота — перамога і гэтым разам заста-нецца за намі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

279 Субач (літ. Субачас, Купіскі р-н), казённае мястэчка над ракой Вяшынтай, Вількамірскага пав.

280 Камаі (літ. Камаяі, Рокіскі р-н), мястэчка ў Новааляксандраўскім пав.

281 Солы (літ. Салас, Рокіскі р-н), добры над ракой Солай у Вількамірскім пав.

282 Скапішкі (літ. Скапішкіс, Купіскі р-н), засценак і вёска, Вількамірскі пав.

283 Панямунь (літ. Панямуніс, Рокіскі р-н), мястэчка на Неманкам, Новааляксандраўскі пав.

284 Панядэлі (літ. Пандэліс, Рокіскі р-н), мястэчка на ракой Апошн, Новааляксандраўскі пав.

285 Попелы (літ. Папіліс, Біржанскі р-н), мястэчка і добры над ракой Ровяй. Нова-аляксандраўскі пав.

286 Павінна быць 25 красавіка.

287 Гудзішкі (Гудзішкай, Пасвольскі р-н), вёска ў Панявежскім пав. У літаратуры называецца таксама як Гудзышкі .

288 Новааляксандраўск (Езяросы, літ. Зарасай, Зарасайскі р-н), павятовы горад у Ковенскай губерні.

289 Паводле Грыгарыянскага календара.

290 Расейцаў было найбольш 1800, у тым ліку, аднак, 200 нямецкіх егераў з Курляндыі, якія складалі выдатна абучаную баявую частку, і гэта яны, нягледзячы на велізарную баявітасць паўстанцаў, вырашылі вынік бітвы.

291 Серакоўскі быў паранены ў пазваночнік. Параненага і скрываўленага яго вынес з поля бою ад’ютант Касакоўскі.

 

Святло яго душы — у фарбах

6 снежня 2018 г. «Бела-рускі гурток» ТБМ імя Ф. Ска-рыны г. Магілёва і Абласная бібліятэка (аддзел мастацтва) правялі імпрэзу «Святло яго душы — у фарбах», прысве-чаную беларускаму жывапісцу Станіславу Жукоўскаму. Як вядома, сусветная мастацкая прастора шчодра ўзбагацілася талентамі, што прыйшлі ў жыц-цё на нашай зямлі: Валенці Ваньковіч, Марк Шагал, На-дзея Хадасевіч-Лежэ, Леў Бакст, Хаім Суцін, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Станіслаў Жукоўскі. Дзякуючы гэтай імпрэзе, слухачы даведаліся пра мастака, які ўславіў сваімі творамі краявіды роднага краю, прыгажосць Беларусі.

Станіслаў Жукоўскі нарадзіўся 13 траўня 1875 года ў вёсцы Ендрыхоўцы блізу мястэчка Рось у сям’і Юльяна Жукоўскага і Марыі з роду Вярбіцкіх, аб чым захаваўся запіс у архіве касцёла пасёлка Рось. Неўзабаве пасля нара-джэння Станіслава Жукоўскія вярнуліся ў маёнтак Старая Воля (зараз в. Стараволя) не-далёка ад Пружанаў, але ўжо толькі арандатарамі. Справа ў тым, што за ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў Юльян Жу-коўскі быў пазбаўлены ўсіх саслоўных і маёмасных правоў. Сам Юльян, хутчэй за ўсё, не прымаў удзел у паўстанні, а пазбавіўся родавага маёнтка ў выніку эканамічных санкцый, якія былі накладзены на сем’і паўстанцаў, мясцовую шляхту і каталіцкі касцёл указам пасля паразы паўстання. Магчыма, кантрыбуцыя была накладзена за ўдзел у паўстанні двух яго-ных старэйшых братоў, адзін з якіх знаходзіўся ў кіраўніцтве паўстання, быў непасрэдным паплечнікам Кастуся Каліноў-скага, а другі ўзначальваў паў-станцкі аддзел. Не здолеўшы выплаціць кантрыбуцыю і па-даткі, Юльян страціў сваю не-рухомую ўласнасць і быў вы-мушаны стаць арандатарам у Ендрыхоўцах, дзе і нарадзіўся Станіслаў.

Маці Станіслава, Ма-рыя, паходзіла са шляхецкага роду Вярбіцкіх з Варшавы. Яна атрымала добрае хатняе выхаванне і адукацыю ў Па-рыжы, вылучалася сардэчнас-цю і далікатнасцю, ведала не-калькі замежных моваў і была цудоўнай піяністкай. Станіслаў быў малодшым з траіх. Мена-віта малодшага сына больш за ўсё любіла маці будучага мас-така. Бацькi здолелi выправiць Станіслава на вучобу ў Поль-шчу. Тут, у Варшаве, ён атры-маў сваю першую адукацыю ў класічнай гiмназii. Пазней ён пераехаў назад, да сваякоў у Беласток, дзе скончыў рэаль-ную вучэльню.

Менавiта ў Беластоку Станiслаў Жукоўскi пачаў сваю мастацкую адукацыю пад кi-раўнiцтвам выкладчыка вучэ-льнi Южанiна, з якiм ён пася-браваў. Южанiн, сам гадаванец Пецярбурскай Акадэмii маста-цтваў, падрыхтаваў юнага мастака да далейшага навучан-ня, дапамог з расейскаю мо-ваю. Падчас навучання ў Бела-стоку пачынаючым мастаком былі напісаны два эцюды, на якіх адлюстраваны маёнтак Старая Воля. Гэта аднапавяр-ховы драўляны дом, які сваёй архітэктурай сведчыць пра бе-ларускія барочныя традыцыі. Пазней, падчас рускага перыя-ду жыцця і творчасці, мастак неаднаразова будзе вяртацца да матыву роднага дома. У 1892 годзе Жукоўскi ўпершы-ню трапляе ў Расію, дзе да 1901 году займаецца ў Маскоўскай вучэльнi жывапiсу, скульпту-ры і дойлiдства.

Настаўнiкамi Жукоў-скага ў Маскве былі Каровiн, Сяроў, Архiпаў, Левiтан. Ледз-ве пачаўшы прафесійную на-вуку, Станiслаў Жукоўскi шмат працуе на пленэрах, актыўна выстаўляецца, а вольныя часы праводзіць на Гарадзеншчыне. Тут былі намаляваны карціны «Нёман», «Лес», Папараці» і ін-шыя. Слава імклiва ўзносiла яго на сваiх лёгкiх крылах ад самага пачатку мастакоўскага шляху.

Станiслаў Жукоўскi атрымоўвае вялiкi срэбны ме-даль са званнем класнага мас-така. Гэтую пашану ён заслу-жыў за чарговы пейзаж «Вес-навая ноч», якi, дарэчы, проста з выставы набыў слынны фун-датар мiльянер Мамантаў. За iм услед некалькi краявiдаў работы Жукоўскага купляе для сваёй галерэi Траццякоў. У чым сакрэт папулярнасцi Жукоў-скага ў тыя гады? Бо сапраўды, беларускаму шляхцюку 25 гадоў убiцца ў расійскi бамонд было, па меншай меры, цяжка. У Жукоўскага пэйзаж пера-ўтвараецца ў завязку нейкага аповеду, пачатак п’есы. Гасне сонца, што закацiлася за вер-шалiны дрэваў, недзе запалiўся агеньчык, зараз загучыць голас ад аўтара. Анi шышкiнскага натуралiзму, анi левiтанаўскай сентыментальнасцi.

Як i многiя iншыя вы-хадцы са шляхецкiх сем’яў, Жу-коўскі аддаў належнае i ра-мантызму. Захавалася яго пра-ца «Паляванне на зуброў у Бе-лавежскай пушчы», якая збе-рагаецца ў архiве Пецярбург-скай Акадэмii мастацтваў. Раз’я-траны смяротна паранены звер-волат гатовы рынуцца ў апошнi бой. За сконам магутнай iстоты сочаць знямелыя паляў-нiчыя — расейскiя вяльможы.

Адносiны Жукоўскага з мастацкай Акадэмiяй таксама склалiся. Ягоны пейзаж, напi-саны ў родных мясцiнах, «Нё-ман», быў дыпламаваны на акадэмiчнай выставе, а затым i набыты ў Акадэмiю. I пры-знанне атрымаў, i патрыётам застаўся… Нягледзячы на тое, што Жукоўскi, не могучы пакi-нуць сваiх сяброў у Расіi, ста-лым чынам жыў у Маскве, ён па-ранейшаму рэгулярна на-ведваў бацькоўскi край, дзе i пiсаў свае славутыя пейзажы «Восеньскі вечар», «Ветрана», «Плацiна», «Ельнiк» (чамусьцi ён любiў менавiта ялiны, дзе «д’яблу душу прадаваць») i шмат, шмат нёманскiх края-вiдаў.

У 1907 годзе Станi-слаў Жукоўскi атрымоўвае званне акадэмiка. З гэтай пра-пановаю выступiлi Цвяткоў, зямляк Крыжыцкi i Куiнджы, якi хоць i быў грэкам, але меў невытлумачальны сантымент да беларусаў. Беларусы, дарэ-чы, плацiлi старому Куiнджы ўзаемнасцю, i ягоны творчы ўплыў на iх быў невыпадковым. Крыху пазней, у 1910 годзе, Жукоўскаму была ўручана ганаровая прэмiя iмя Куiн-джы, за славутае палатно «Пла-цiна», якое шматкроць экспа-навалася.

Напрыканцы 1900 — у пачатку 10-х менавiта тая група беларускiх мастакоў, якiя гада-валiся ў Маскоўскай вучэльнi жывапiсу, скульптуры i дойлi-дства, задавалi тон у пэйзаж-ным жывапiсе: Бялынiцкi-Бi-руля, Пятровiчаў, Туржанскi i Жукоўскi… Сярод гэтай кампа-нii Жукоўскi ў тыя гады рэзка вызначыўся ўспрыманнем на-туры.

Частыя ўцёкі з Маск-вы ў Беларусь сталi для Жу-коўскага невычэрпнаю тэмаю. Настальгiчнай, фiзіялагiчна-патрыятычнай, абсалютна зда-роваю тэмаю. У гэтых пераез-дах ён пiша шмат, шмат эцюдаў, якiя пазней пераўтваралiся ў славутыя палотны. I ўжо цяжка распазнаць, цi гэта Панямонне, цi Падняпроў’е, цi напiсана гэта пад Менскам, цi пад Смален-скам. Але гэта ўсё недзе побач. Гэтыя карцiны мелi нязменны поспех. Працы Жукоўскага ку-плялi ўсе вядомыя ў Расіi фун-датары i калекцыянеры: Рабу-шынскi, Мамантаў, Марозаў, Траццякоў.

Прыходзiла і еўрапей-ская слава. Вядома, што Жуко-ўскi экспанаваўся i ў еўрапей-скiх салонах. Праўда, там больш дзiвiлiся ягоным раннiм рэчам, напрыклад, «Восень-скай ночы». За палатно «Вес-навы вечар», напiсанае ў 1909 годзе, ён у 1912 атрымоўвае залаты медаль у Мюнхене.

Першая сусветная ва-йна змянiла шмат, змянiла многiх. Жукоўскi пачаў пiсаць тое, што баяўся згубiць i што гiнула ў Беларусi незваротна. Родны край, у якiм засталiся бацькоўскiя маёнткi, радавое котлiшча былi бязлiтасна адрэ-заны ад яго. Прадчуванне не-мiнучага канца таго сусвету, у якiм ён вырас i куды марыў вярнуцца, сусвету старасвец-кiх шляхецкiх фальваркаў ся-род пушчаў, штурхала яго да працы. У тыя гады ён пiша дзясяткi iнтэр’ераў. Залiтыя со-нцам пакоi, камiнныя залы, гасцёўнi, расчыненыя насуст-рач паветру вокны і дзверы. Напiсаныя па памяцi, яны ўжо апавядалi пра нешта зусiм iн-тымнае, мройнае. Тады ж ён пiша свой славуты «Iнтэр’ер». Родны дом, радасць вяртання.

Пасля ўсталявання бальшавiцка-польскага мiру, Жукоўскi вяртаецца на радзi-му. Назаўсёды. Ён вяртаецца разам з блiзкiм сябрам, земля-ком Мар’янам Лялевiчам, вы-бiтным пецярбурскiм архiтэк-тарам. Бацькоўскiя маёнткi па-рабаваныя. Доўгiя спробы неяк адрадзiць гаспадарку плёну не далi. Ён прадае землi і пера-язджае да Лялевiча ў Варшаву. Ён iзноў малюе пасля доўгага перапынку. Шматлiкiя iнтэр’е-ры i краявiды Палесся і Паня-моння прынеслi яму славу i ў Варшаве.

У 1944 годзе сябар Жукоўскага, Мар’ян Лялевiч загiнуў падчас Варшаўскага паўстання. Праз некалькi ме-сяцаў памёр пад Варшаваю i мастак.

Н.М. Шэмянкова,

Магілёў.

 

Імантас Зіедоніс:

«Латышы ўвашлі ў сусвет з узорчатымі рукавічкамі і паклалі іх у скарбонку культурных каштоўнасцяў …»

Прыгожыя ўзорчатыя рукавічкі і незвычайны па прыгожосці і даўжыні  дыван, зроблены майстрыцамі з су-седняга Дагдскага краю. Гэта ўжо не першая выстава, якую прывозяць у Верхнядзвінск, у рамках супрацоўніцтва з на-шым раёнам, нашыя сябры-суседзі з Латвіі. Спачатку гэта была выстава сурвэтак, у якой былі вельмі незвычайныя і з да-лёкіх краін экземпляры, по-тым — выстава асадак.

Марыя Міцкевіч, на-чальнік аддзела адукацыі, спо-рту і культуры,  і сама захоп-лены і незвычаны на шчырасць  чалавек. І ўсе гэтыя выставы -у памяшканні Цэнтральнай ра-ённай бібліятэкі імя Т. Хадке-віча. А пачатак гэтым сувязям пакладзены дзякуючы нама-ганням старшыні раённага Са-вета дэпутатаў І.Ф. Козел, якая і пасадзейнічала такому сяб-роўству, карыснаму абодвум бакам.

Імантас Зіедоніс, латы-шскі народны паэт, надаючы важнае значэнне народным промыслам і традыцыям,  ка-заў так: «Латышы ўвашлі ў сусвет з узорчатымі рука-вічкамі і паклалі іх у скарбонку культурных каштоўнасцяў побач з персідскімі дыванамі, індыйскімі і японскімі шаў-ковымі тканінамі, кітайскім фарфорам, рускай драўлянай разьбой, брусельскімі карун-камі, філіграннай чаканкай  народаў Каўказа». Пра гэта  значэнне і гісторыю рукавічак і  ўзгадала  Марыя Міцкевіч, выступаючы на сяброўскай сустрэчы ў раённай біліятэцы.

А таксама распавяла пра тое,  што ў Латвіі прайшла акцыя «Да 100-годдзя Латвіі — у вязаных рукавічках», у якой удзельнічала шмат людзей, бо для латошоў рукавічкі-вялі-кая каштоўнасць: у даўніну без іх не абыходзілася ні адна важ-ная падзея ў жыцці: рукавічкі былі падарункам на дзень на-раджэння дзіцяці, хрэсьбіны ці імяніны. Нават за падкаванага каня каваля павінны былі ад-дзячыць рукавічкамі.

Свооеасаблівыя рука-вічкі вязаліся і да сумных па-дзей жыцця — пахавання блізкіх людзей, а калі справа ішла да вяселля, то рукавічкі вязаліся дзясяткамі пар.

Не першы раз сустра-каючыся з гэтымі шчырымі жанчынамі, дзівуюся іх  верна-сці і любові да роднай зямлі, яе традыцыяў. І гэта не павевы сёняшніх рэалій ў Латвіі. Яшчэ з савецкіх часоў, калі мне да-водзілася разам з мастацкімі калектывамі раённага Дома культуры, дзе я працавала ды-рэктарам, наведваць гасцінныя  латгальскія землі, я бачыла, як ставяцца да сваёй гісторыі на-шы суседзі.

В. Болбат.

 

Манаграфія пра мястэчкі

У выдавецтве «Бела-руская навука» выйшла кні-га нябожчыка сп. Юрыя Бо-хана пад назвай «Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на зем-лях Беларусі ў ХV-XVII ст. ст. Наклад манаграфіі 200 асобнікаў. Рэцэнзентамі кнігі з’яўляюцца прафесары Ігар Марзалюк і Валянцін Голу-беў. Укладальнік — кандыдат гістарычных навук — М. Вол-каў. Нажаль аўтар кнігі па-мёр 13 сакавіка 2017 года…

Асноўную частку выдання складае кандыдац-кая дысертацыя Юрыя Мі-калаевіча Бохана «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і Нёманскай Бярэзіны ў ХV-XVII ст. ст. (па археалагічных і пісьмовых кры-ніцах), якая была абаронена  ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле рэгіёна разгляда-юцца мястэчкі, як адна з най-важнейшых форм урбаністыч-ных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю нава-кольных зямель! У астатняй частцы кнігі сабраны апублі-каваныя артыкулы сп. Бохана па праблеме ўрбаністкі.

Манаграфія разлічана на прафесійных гісторыкаў, вы-кладчыкаў, студэнтаў, і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ і Бе-ларусі. Кнігу можна набыць у сталічнай краме «Акадэмкніга» ўсяго за 12 рублёў.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

«Энергія душы» ад Уладзіміра Васько

Літаратурнае аб’яд-нанне «Суквецце», якое існуе пры рэдакцыі «Лідскай газеты» кожны месяц збірае сваіх адна-думцаў, прыхільнікаў мастац-кага слова ў літаратурным ад-дзеле (доме Валянціна Таўлая) Лідскага гістарычна-мастацка-га музея. А гэты раз мясцовыя літаратары сабраліся на прэ-зентацыю чарговай кнігі Ула-дзіміра Васько «Энергія ду-шы», якая нядаўна выйшла ў друк з Лідскай друкарні і пры-свечана малой радзіме аўтара — вёсцы Ліпічанка Шчучынскага раёна. Гэта ягоная шостая па ліку кніга. А першай — «Пра-светленасць» —  было наканава-на парадаваць чытачоў у 1981 годзе. Другая — «На схілах бера-гоў» — выйшла ў свет у 1997 годзе, потым — «Кругаварот жыцця» — у 2011 годзе, «Лясная рапсодыя» — 2013 год, «Зігзагі лёсу» — 2017 год.

У новай кнізе змеш-чаны вершы і проза аўтара. Выданне апавядае пра вёскі Наднямоння, родную прыро-ду, адносіны паэта да людзей і часу. Акрамя гэтага чытач зно-йдзе ў кнізе лірычныя, спавя-дальныя творы, вершы грама-дзянскага гучання, цыкл вер-шаў для дзіцячай аўдыторыі і фантастычную аповесць для дзяцей «На залатой планеце». Знайшлося месца ў кнізе і для паэтычнай фан-тастыкі «Лідскія паэты ў космасе», «На Венеры», «Фантазія» і інш., а таксама прозы «Водпаведзь», «Завіток», «Ідзі, мой міленькі!», «Балэбка»,  «Зня-вераны».

За пля-чыма Уладзіміра Гаўрылавіча — Га-радзенскі педін-стытут (цяпер дзяржаўны ўні-версітэт) імя Янкі Купалы, праца ў рэдакцыях Шчу-чынскай (1959 -1960), Дзятлаў-скай (1967-1972) і Лідскай (1972-2000) раённых га-зет. Трэба зазна-чыць, што да 2003 года У. Ва-сько кіраваў літа-ратурным аб’яднаннем «Су-квецце», між іншым, назву  яко-му таксама даў ён. А ў 2007 го-дзе шаноўны лідскі пісьменнік быў прыняты ў Саюз белару-скіх пісьменнікаў.

Выхад кнігі — гэта заў-сёды радасць не толькі для яе аўтара, але і для чытача, тым больш, калі яго творы стано-вяцца запатрабава-нымі. У гэтым можна было ўпэўніцца пад-час прэзентацыі, калі гучалі цёплыя водгу-кі чытачоў ад раней-шых прачытаных яго кніг. Было прыемна пачуць вершы з вус-наў самога аўтара і гісторыю іх узнік-нення. Напрыканцы кожны ахвочы змог набыць чарговы асо-бнік з аўтографам Уладзіміра Васько. Вядома, напісанае за-стаецца ў гісторыі. А ў планах Уладзіміра Гаўрылавіча — па-поўніць кніжную гісторыю. І гэта значыць, што наперадзе яшчэ не адна кніга лідскага пі-сьменніка.

Алесь Хітрун,

кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Суквецце».

 

Надзея Саўчук-Германовіч

 

СНЕЖАНЬ

 

Паўсюль зіма палотны насцяліла;

І беллю ўсё ваколле зіхаціць;

І на Калядныя часіны не забыла,

І нас на свята хоча запрасіць!

 

Зіма! Парою белай і чароўнай,

З пачуццямі натхнення ды надзей,

Зіма нам сыпле даланёю поўнай

Сняжок на дахі, дрэвы і людзей.

 

Спатканне мроіцца, вяселле,

Ад белі вуліц гарадскіх;

Цябе, мой сябар, у касцеле

Віншую з новым рокам між святых.

 

ЛІХТАРЫ

 

Ажно хрумсціць мой ранішні настрой;

І ліхтары, яны запаляць зранку

Мой тыдзень і маю надзею,

Ад іх святла і ўтульней, і цяплей,

Пад іх крылом, нібы мурашкі-дабрадзеі,

Паўзуць тралейбусы няспешнаю хадой.

І ранак пачынаецца дзівосна,

І я натхняюся ізноў на новы дзень..

 

*   *   *

Мне родны горад прачынаецца не раптам,

А толькі з кожным першым, яркім ліхтаром.

 

ЗОРКА  КАХАННЯ

 

Усе зоркі, што мігцяць на небе, —

Гэта зоркі шчасця тых, хто пакахаў;

Нашыя пачуцці,

нібы зоркі, успыхнуць раптам,

Замігцяць ды створаць хараство.

 

Пан Бог іх пазбірае ды складае ў сузор’і,

Вось яны: Вялікая, Малая, Эўрыдыкі…

Мы падымем вочы і не здолеем адвесці

Позірк ад нябеснай казкі чарадзейства.

 

Быццам шчыры нехта

крочыць зорным шляхам;

Сыпле ўсюды навакол і квеціць небасхіл!

І калі ўспыхне зорка, бы тое каханне!

То гарыць, не гасне — на дваіх адна!!

 

Мар’ян Даргель

 

ПАМЯЦІ  ЖЭНІ  ЯНІШЧЫЦ

 

Вялікі  дом у яе — усё Палессе:

Тут ціха казкі пушча шаптала,

Жаўрук тануў у небе прадвеснім,

Настрой гудзеннем пчолка надавала,

 

Раскрыліся фібры чулай душы,

Палесся дух загаварыў яе мовай,

На зорным ранку, ці нат уначы,

У снапочкі, вяночакі вязаліся словы.

 

А вершы, нібы спеў салаўя —

Роднага краю святая мелодыя,

Уся Беларусь у яе — сям’я ,

Цудоўны храм з гімнаў і рапсодый.

 

Жыццёвую сілу, талент да канца

Укладала ў душэўныя, светлыя,

пяшчотныя радочкі.

Яны былі ёй сэнсам, мэтай жыцця,

Гадавала, песціла іх, нібы дочак.

 

Яе верш увабраў:

усе настроі і фарбы вясёлкі.

Яны патаемныя струны душы закранаюць,

да сэрца пранікаюць!

Дзе яшчэ ёсць  у свеце паэты,

якія так так паэтычна

пранікнёна — балюча,

Радзіму сваю апяваюць.

 

На жаль трагічны апагей,

Стаў яе высакароднасці

адчаянным здзяйсненнем,

Каб родны край асвяціць,

раўнадушша людзей, разбудзіць

Смерцю яе — паэткі,

Жэні Янішчыц, беларускага генія!…

 

Людміла Ардынская,

сябра ТБМ, удзельніца народнага

музычна-літаратурнага аб’яднання

«Світанак» г.п. Шаркоўшчына.

 

На вечары паэзіі ў Менскім педагагіч-ным інстытуце, дзе я вучылася, у 1967 г. мне пашчасціла сустрэцца з Яўгеніяй Янішчыц і Юркам Голубам, студэнтамі БГУ, пачынаючымі паэтамі.

 

СУСТРЭЧА  З  ПАЭЗІЯЙ

 

У перапоўненай студэнцкай зале

На сцэне Юрка Голуб і Янішчыц Жэня

Нам свае вершы новыя чыталі

З якой узнёсласцю, з якім натхненнем!

 

Расчырванелыя, напэўна,  хваляваліся,

Прыгожыя былі і маладыя.

Паэзіяй да сэрцаў дакраналіся,

Нясу сустрэчу тую праз гады я.

 

А дзесьці Ясельды расплёскваліся хвалі,

І Горна ў думках юнака была адна.

Паэты будучыя ў высі узляталі

На ўзыходзе, як ім мроілася, дня.

 

Прайшла свой годны шлях Янішчыц Жэня,

«Палесся ластаўка», зямлі сваёй дачка.

Перадала наступным пакаленням

Пакутны крыж Мацея Бурачка.

 

Вялікі дзякуй табе, Юрка, мой сучаснік!

Пачаў з юнацтва ты і хораша спяваў.

Ад роднай мовы і зямлі не адракаўся,

Адданасць, вернасць слову захаваў.

 

Імчаліся гады, знікалі ценямі.

Сустрэчу з памяці не сцерці аніяк:

Дзяўчо шчаслівае і летуценнае,

Прыгожы побач зэльвенскі юнак.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *