Тур Таццяны Грыневіч-Матафонавай па Лідчыне

Чацвер, Студзень 31, 2019 0

16 і 17 студзеня выдатная беларуская спявачка, папулярызатарка беларускай літаратуры Таццяна Грыневіч-Матафонава наведвала Лідчыну Адбыліся адразу тры імпрэзы.

16 студзеня сп. Таццяна выступала на лідскіх курсах “Мова нанова”. Народу было не так многа, але атмасфера была вельмі свойская і ўтульная. Магчымасць пачуць галасы класікаў беларускай літаратуры і сучасных літаратараў, прыгожыя беларускія песні і майстар клас па беларускіх танцах “Свінні ў рэпу…”, “Грачанікі”, “Млын” і “Яблычак”. Гэта сапраўды быў клас, калі Таццяна, іграючы на скрыпцы бадзёрую танцавальную мелодыю, сама ж і вяла танец.

таня моваiт мовакітанецмовакi

Назаўтра 17 студзеня чароўная дзея паўтарылася ў Бердаўскай СШ Лідскага раёна і ў СШ № 13 г. Ліды.

Гэтым адрозніваецца Лідчына, што тут пісьменнікі, паэты, артысты выступаюць пераважна перад моладдзю, сеюць зярняткі беларушчыны ў душах і сэрцах будучых гаспадароў Беларусі. І па тым, як дзеці слухаюць, наколькі ім цікава ўсё, што гаворыцца і паказваецца, можна смела гаварыць, што нічога намі не згублена, нічога не страчана, наш народ — на шляху станаўлення паўнавартаснай беларускай нацыі. У той жа Бердаўцы, калі б не абмяжоўваць час, то імпрэза магла б ісці не адну гадзіну.

скрыпкакібердаўкакіберд усекі

Больш складана дайсці да гарадскіх школаў, і вось імпрэза ў школе № 13 прайшла, значыць можна ісці і ў іншыя школы. Пабольш бы толькі такіх самаахвярных энтузіястаў, як Таццяна Грыневіч-Матафонава.

13 ті13 ш танецыкі13шкі13 усекі

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *