12-я Агульнанацыянальная дыктоўка пачалася з Мінойтаў

Панядзелак, Люты 25, 2019 0

Па традыцыі апошніх гадоў чарговая Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў. У Мінойтаўскай бібліятэцы дыктоўка праходзіла ў пяты раз. Бралі ўдзел і дарослыя, і вучні мясцовай школы.

Чытала дыктоўку, як і ўсе папярэднія гады, настаўніца Мінойтаўскай школы Ганна Чаславаўна Енка.

настаўніцакі

Сёлета па рэкамендацыі Лідскага райвыканкама дыктоўка на Лідчыне прысвечана 75-годдзю вы-звалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст называўся “Начны бой” і хоць быў не цяжкі, але дзясятка аказалася толькі адна. Затое васьмёрак — больш за палову.

залакічарняккі

У дыктоўцы бралі ўдзел дарослыя і дзеці, а таксама сябры ТБМ з Ліды: старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік і намеснік старшыні, бард Сяргей Чарняк, які наладзіў невялікі канцэрт, пакуль ішла праверка. Кожны ўдзельнік дыктоўкі атрымаў ад ТБМ у падарунак нумар часопіса “Лідскі летапісец”, а пераможцы сярод вучняў і дарослых атрымалі кніжкі пра Францішка Скарыну.

Я. Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *