НАША СЛОВА № 5 (1416), 30 студзеня 2019 г.

Панядзелак, Люты 4, 2019 0

Рада ТБМ падтрымала ініцыятыву палітычных партый і грамадскіх арганізацый па абвяшчэнні 2019 года

Годам беларускай мовы

27 студзеня адбылося планавае паседжанне Рады ТБМ.

Рада заслухала спра-ваздачу Старшыні ТБМ Алены Анісім, абмеркавала і прыняла План дзейнасці арганізацыі на 2019 год, пры-няла рашэнні па ўдзеле ў палітычных і грамадскіх ка-мпаніях 2019 года. Рада за-слухала паведамленне Але-га Трусава пра сітуацыю з універсітэтам імя Ніла Гіле-віча і шэраг інфармацый з месцаў пра дзейнасць ар-ганізацый і суполак ТБМ.

У ходзе разгляду Пла-ну дзейнасці асаблівая ўвага была звернута на напісанне ХІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Папярэдне былі названы тэмы: 1. Тэкст з “Мужыцкай праўды” К. Ка-ліноўскага; 2. Тэкст У. Ар-лова “Незалежнасць — гэ-та…”; 3. Верш У. Караткевіча “Беларуская песня”. Тэксты будуць надрукаваныя ў “На-шым слове”. Арганізацыі на месцах вольныя браць свае актуальныя тэксты. Там, дзе дыктоўкі будуць праводзіць уладныя струк-туры, будуць брацца такса-ма свае тэксты. Але аргані-зацыі ТБМ мусяць прыкла-сці максімум намаганняў, каб дыктоўка прайшла най-больш масава.

Пры разглядзе Плану асаблівая ўвага была звер-нута на тое, што сёлета спа-ўняецца 30 гадоў з моманту заснавання ТБМ. У План уключана падрыхтоўка і выданне “Летапісу ТБМ” за апошнія пяць гадоў, адказны С. Суднік.

Не забылі ў Плане і пра 75-годдзе вызвалення Беларусі ў 1944 годзе.

Пры разглядзе ініцы-ятывы Партыі БНФ і іншых грамадскіх ды палітычных арганізацый па абвяшчэнні 2019 года Годам беларускай мовы пастанавілі:

  1. Падтрымаць ініцы-ятыву палітычных і грамад-скіх арганізацый па абвяш-чэнні 2019 года Годам бела-рускай мовы.
  2. Сумесна з іншымі палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі распраца-ваць “Праграму Года бела-рускай мовы”.

Рада таксама паста-навіла заклікаць палітычныя і грамадскія арганізацыі да ўдзелу ў палітычных і гра-мадскіх кампаніях з мэтай пашырэння ўжывання бела-рускай мовы, папулярыза-цыі здабыткаў беларускай культуры, ідэй незалежнасці і наогул беларушчыны ва ўсіх яе праявах.

Былі ўрычаны падзя-кі ТБМ юбілярам: Іосіфу Навумчыку, Радзіму Гарэц-каму, Юрыю Нагорнаму, Валянціне Крук, а таксамка Дзянісу Тушынскаму за распрацошку канчатковага варыянту “Закона аб дзяр-жаўнай падтрымцы бела-рускай мовы”.

Наш кар.

Узнагарода НДА ўзняла прэстыж Універсітэта імя Ніла Гілевіча

На чарговай Радзе ТБМ імя Ф. Скарыны  27 студзеня кандыдат гіста-рычных навук Алег Анато-льевіч Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара Універсі-тэта імя Ніла Гілевіча, рас-павёў пра дзейнасць, якую вядзе ТБМ па фарміраванні новай навучальнай уста-новы.

— Пры Таварыстве беларускай мовы зараз дзе-йнічаюць курсы, на якіх зай-маюцца 75 наведвальнікаў. Гісторыя Беларусі, хімія, фі-зіка, матэматыка, польская, англійская і нямецкая мовы вывучаюцца праз беларус-кую мову. Аплата за курсы размяркоўваецца на арэнду памяшкання і аплату 15 вы-кладчыкаў, якія ёсць ў шта-це.  З сакавіка мы набіраем вучняў 10-11 класаў для падтрыхтоўкі да здачы ЦТ. На курсы могуць прыяз-джаць навучэнцы не толькі з Менска, але і з ваколіц.

Ідзе актыўная праца з мэтай набыцця ліцэнзіі, але для гэтага трэба падрыхта-ваць персанальныя прагра-мы па 6 накірунках навучан-ня, якія мы будзем прапа-ноўваць студэнтам.Трэба зрабіць падрабязныя наву-чальныя планы, прадаста-віць спісы выкладчыкаў. Каб атрымаць ліцэнзію, трэба прадаставіць у Міністэрства адукацыіі і іншыя структуры больш чым 30 папер. Кож-ны тыдзень мы праводзім рэктарат і рухаем справу. Ка-лі паспеем атрымаць ліцэн-зію ў гэтым годзе, то пачнем набіраць студэнтаў з вера-сня, калі не — то ў наступным годзе. 70 адсоткаў выклад-чыкаў павінны быць уладка-ваныя па працоўных кніж-ках. Але працаваць ва ўні-версітэце ахвотна пагаджа-юцца кандыдаты і дактары навук сталага веку, якіх вель-мі шмат.

Галоўнае, што Уніве-рсітэт ёсць, курсы працу-юць, — падкрэсліў Алег Тру-саў. — Калі мы ездзілі па Бела-русі, то пераканаліся, што цікавасць да Універсітэта вя-лізарная. Нядаўна, калі мы былі ў Барысаве, мясцовая грамадскасць задавала шмат пытанняў наконт Уні-версітэта. Ахвочыя вучыцца ёсць. Прыватны Універсітэт дае нашмат больш, чым дзяржаўны.  У прыватным універсітэце не трэба ства-раць камсамол і браць на працу ідэолага, ёсць свае пе-равагі. Такіх універсітэтаў у нас у краіне 10, і яны здоль-ныя зарабляць грошы. Са-мае цяжкае — атрымаць лі-цэнзію. Дзяржава, хаця не дае ні капейкі, але зацікаў-лена, бо ў бюджэт пойдуць грошы. Навучанне будзе ісці па накірунках: бізнес і кампутарныя тэхналогіі, ахова культурнай спадчыны і турызм, літаратурны і мас-тацкі пераклад, культурало-гія, германістыка, украіна-знаўства, паланістыка. На кожны накірунак мы хочам браць па 60 студэнтаў.

Нядаўна хакеры ўзламалі ўніверсітэцкі сайт, што сведчыць пра неабыя-кавасць да яго. Зараз яго праца аднаўляецца. Мы ад-крылі рахункі Універсітэта ў беларускіх і рускіх рублях, у еўра і далярах. Нядаўна ў ад Асамблеі недзяржаўных ар-ганізацый  наш Універсітэт атрымаў узнагароду ў намі-нацыі  «Новая ініцыятыва». Гэта ўзняла наш прэстыж ва ўсім свеце, бо ў конкурсе ўдзельнічала 57 намінантаў, а ў журы было 112 грамад-скіх лідараў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Прыватная ўстанова адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча”

аб’яўляе набор вучняў 10-11 класаў на курсы па праграме падрыхтоўкі да

Цэнтралізаванага тэставання па прадметах:

беларуская мова, англійская мова, нямецкая мова, польская мова, фізіка, матэматыка, хімія, гісторыя Беларусі.

Заняткі праводзяцца на працягу 3 месяцаў, два разы на тыдзень па 90 хвілін.

Пачатак работы курсаў з сакавіка 2019 года па меры фармавання групаў.

Аплата за курс па адным прадмеце складае 150 рублёў за 36 гадзін.

Па пытаннях залічэння на курсы звяртацца па тэл. 8-029-6283359, сп. Эліна.

 

Вучоны-энцыклапедыст

31 студзеня 2019 г. знака-мітаму гісторыку Анатолю Грыц-кевічу споўнілася б 90 гадоў. Шка-да, што ён не дажыў да гэтага юбі-лею. Але памяць пра яго жыве і да гэтага часу.

Я пазнаёміўся з Анатолем Пятровічам яшчэ ў 80-я гады мі-нулага стагоддзя праз яго малод-шага брата Валянціна, таксама вядомага беларускага гісторыка і краязнаўца. Беларусі часам шан-цуе на братоў-гісторыкаў. Варта таксама прыгадаць, напрыклад, братоў Тышкевічаў і братоў Луц-кевічаў. У адрозенне ад большасці беларускіх гісторыкаў, якія пахо-дзяць з вёсак, Грыцкевічы нарадзі-ліся ў Менску і належаць да гарад-ской інтэлігенцыі, гэта і адбілася на іх дзейнасці.

Іх бацька, Пётр Навумавіч, паходзіў са Случчыны, са шляхец-кага роду Грыцкевічаў, які Анато-лю Грыцкевічу ўдалося праса-чыць з XVI стагоддзя. Пётр Наву-мавіч меў гістарычную адука-цыю, удзельнічаў у Першай сусве-тнай вайне, потым далучыўся да антыпольскіх партызан, стаў каму-ністам і ў ліпені 1920 г. далучыўся да А. Чарвякова, выступаў за но-вае абвяшчэнне БССР. Потым ён апынуўся ў Менску, дзе да 1937 г. узначальваў прафсаюз настаў-нікаў, работнікаў вышэйшай шко-лы і навукі. Маці Анатоля Агнеса Львоўна — былая вясковая настаў-ніца з Рагачоўскага павета, такса-ма камуністка, стала медыкам, да-цэнтам медыцынскага інстытута.

У першы клас Анатоль пай-шоў вучыцца ў 25-ую беларускую школу імя Чарвякова. З дзяцінства ён добра ведаў беларускую мову, бо на ёй не толькі вучыўся, але і размаўляў дома, а таксама з бабу-ляй і дзядулем, якія жылі ў вёсцы. Дома была хатняя бібліятэка, у тым ліку, і «Малая савецкая энцы-клапедыя», з якой браты Грыц-кевічы набывалі першыя гіста-рычныя веды.

У жахлівым 1937 г. бацька Анатоля трапіў пад сталінскія рэ-прэсіі. Газета «Рабочы» абвінава-ціла яго ў тым, што ён не вядзе ба-рацьбу з ворагамі народа ў Нар-камасвеце. Яго выключылі з пар-тыі і звольнілі з працы. Цэлы год Пётр Грыцкевіч быў беспрацоў-ным. Але праз год яго аднавілі ў партыі і прызначылі дырэктарам школы № 5 у Менску, дзе ён вы-кладаў беларускую мову і літара-туру. Анатоль Грыцкевіч успамі-наў, што пасля 1937 г. у яго сям’і перасталі размаўляць па-белару-ску, бо баяліся абвінавачванняў у нацыянал-дэмакратызме.

У 1941 г. бацька пайшоў на фронт, дзе камандаваў сапёрным батальёнам і загінуў пад Масквой у кастрычніку таго ж года.

Маці працавала ў палявым шпіталі і разам з дзецьмі пераехала спачатку ў Кіргізію, а потым у г. Яраслаў. У Фрунзе, дзе жыў тады Анатоль, ён у 1943 г. чытаў Клаў-зевіца, творы Бісмарка і кнігі пра Першую сусветную вайну, а так-сама знакамітую аповесць Якуба Коласа «Дрыгва».

У 1944 г. сям’я Грыцкевічаў вярнулася ў Менск. Маці вельмі хацела, каб сыны сталі медыкамі, і яны абодва скончылі медінстытут. Анатоль скончыў яго ў 1950 г. і пачаў працаваць медыкам, але по-тым паступіў у Менскі педінсты-тут замежных моў, які скончыў у 1955 г. са спецыялізацыяй па анг-лійскай мове. Увесь гэты час Ана-толь цікавіўся гісторыяй і асабліва працамі М. Доўнар-Запольскага і М. Любаўскага, а таксама творамі Г. Сянкевіча і А. Міцкевіча. Таму ў 1953-1958 гг. Анатоль завочна скончыў гістфак БДУ. Сваю дыпломную працу ён пры-свяціў гісторыі Слуцка.

На абароне гэтай дып-ломнай работы прысутнічаў беларускі гісторык К. Шабу-ня, які і запрасіў сп. Анатоля на працу ў свой сектар у Ін-стытут гісторыі АН БССР. З 1959 г. А. Грыцкевіч малод-шы, а з 1965 г. — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1964 г. ён абараніў кандыда-цкую дысертацыю, прысве-чаную гісторыі прыватна-ўласніцкага беларускага го-рада ў XVI-XVIII стст. на прыкладзе г. Слуцка. Ужо та-ды погляды Анатоля Грыцке-віча, асабліва пад уплывам Мікалая Улашчыка, на бела-рускую гісторыю, асабліва ў часы хрушчоўскай і брэжне-ўскай русіфікацыі, сталі ад-рознівацца ад поглядаў тых гісторыкаў, якія бясконца сла-вілі ў сваіх працах партыю, камсамол і прафсаюзы.

І тут яму пашанцавала змя-ніць месца працы і атрымаць боль-шую самастойнасць у сваёй наву-ковай дзейнасці. У 1975 г. быў створаны Менскі інстытут культу-ры, і яго рэктар, чалавек не абыя-кавы да беларускай культуры, пі-сьменнік і драматург Аляксандр Петрашкевіч, запрасіў узначаліць кафедру гісторыі СССР і замеж-ных краін і заняцца выкладчыцкай дзейнасцю.

А. Грыцкевіч пагадзіўся і адразу прапанаваў змяніць назву кафедры на “Кафедру гісторыі СССР, БССР і замежных краін”. Прапанова была прынятая, і ў БССР з’явілася трэцяя кафедра гісторыі з такой назвай (пасля БДУ і Менскага педінстытута). У 1976 г. Анатоль Грыцкевіч стаў дацэн-там.

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі ён піша пра розныя аспекты існавання і дзейнасці беларускіх гарадоў у часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Гэта і абарон-чыя пабудовы, і існаванне Магдэ-бургскага права, і жыццё месці-чаў з іх канфліктамі, і ўдзел у шматлікіх войнах, і пра іх апал-чэнні «міліцыйнага» тыпу. Яго працы грунтуюцца на архіўных матэрыялах, якія пярэчаць тагача-снай савецкай гістарыяграфіі, апалагетам якой тады ў БССР быў Лаўрэн Абэцэдарскі.

Яшчэ адна тэма хвалюе А. Грыцкевіча, гэта лёс Беларусі ў 1917-1921 гг. Ён быў першым гіс-торыкам у БССР, які, нягледзячы на цэнзуру, пачаў вывучаць і дру-каваць інфармацыю пра Слуцкае ўзброенае паўстанне беларускіх сялян супраць бальшавікоў у 1920 г.

У 80-90-х гадах ХХ стагод-дзя ў БССР, а потым і ў Рэспубліцы Беларусь, пачалі друкавацца роз-ныя энцыклапедыі і энцыклапе-дычныя даведнікі і Анатоль Грыц-кевіч напісаў для іх сотні розных гістарычных артыкулаў, асабліва для шасцітомнай Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Яго суаўтарамі ў першую чаргу былі Г. Штыхаў, А. Мальдзіс і М. Ермаловіч.

Таксама даследчык здаўна цікавіўся рэлігійнымі пытаннямі. Ён адным з першых беларускіх гіс-торыкаў пачаў вывучаць гістарыя-графію праваслаўнай царквы ў Беларусі. Таксама яго цікавілі тра-дыцыі каталіцызму і ўніяцтва. Ад-на з яго прац «Становішча права-слаўнай царквы на Беларусі да Люблінскай уніі 1569 г.» выйшла на англійскай мове ў Ватыкане ў 1992 г. Будучы ў Рыме і Ватыкане Анатоль Грыцкевіч тройчы суст-ракаўся з Янам Паўлам ІІ. Адна з сустрэч адбылася ў мястэчку Ка-стэль Гандольфа за 30 км ад Ры-ма на Апіевай дарозе. У сваіх ус-памінах А. Грыцкевіч адзначае, што Папа да гасцей з Беларусі звя-ртаўся па-беларуску.

Значную ўвагу даследчык надаваў гісторыі беларускай шля-хты і статутам ВКЛ. Генеалогіі бе-ларускіх і літоўскіх магнацкіх і шляхецкіх родаў ён прысвяціў дзя-сяткі артыкулаў, асабліва энцыкла-педычнага характару.

Паколькі далёка не ўсе бе-ларускія навукоўцы і асабліва чы-ноўнікі падзялялі погляды А. Грыц-кевіча на нашу гісторыю абара-няць доктарскую дысертацыю пра сацыяльна-эканамічнае развіццё прыватнаўласніцкага горада на тэрыторыі Беларусі і Літвы яму давялося ў Вільні, дзе была больш дэмакратычная навуковая атма-сфера. Абарона прайшла паспяхо-ва, і ў 1985 г. А. Грыцкевіч стаў доктарам гістарычных навук, а ў 1987 г. — і прафесарам.

У кастрычніку 1988 г. ён становіцца сябрам Аргкамітэта па стварэнні БНФ, а потым шмат год яго абіраюць у Сойм гэтай патры-ятычнай арганізацыі.

Анатоль Грыцкевіч у суп-рацьвагу Лаўрэну Абэ-цэдарскаму, грунтуючы-ся на архіўных матэры-ялах, упершыню ў бела-рускай гістарыяграфіі ўвёў вызначэнне Рэчы Паспалітай як федэрацыі дзвюх раўнапраўных дзя-ржаў — ВКЛ і Каралеўства Польшчы (Літвы і Каро-ны). Ён даказаў, што бела-рускія феадалы займалі важнае месца ў палітыч-ным і эканамічным жыц-ці ВКЛ, што дае падставы лічыць ВКЛ пасля Люб-лінскай уніі Беларуска-літоўскім, або Літоўска-беларускім, гаспадарст-вам. Гэтую канцэпцыю Грыцкевіч паслядоўна адстойваў з 1992 г.

У 1991 г. А. Гры-цкевіч разам з іншымі гісторыкамі даў навуко-вае абгрунтаванне існа-ванню ў якасці дзяржаў-ных сімвалаў герба «Па-гоня» і бел-чырвона-белага сцяга. Ён увайшоў у склад камісіі для выпрацоўкі эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Пала-жэння аб гербе, узораў пячатак Вярхоўнага Савета, Прэзідыума ВС і нагруднага знака народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь.

У пачатку 90-х гадоў ХХ ст. А. Грыцкевіч пачаў актыўна зай-мацца такімі праблемамі як гісто-рыя беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці. Яго цікавяць утва-рэнне БНР, паход генерала Булак-Булаховіча на Палессе, беларуска-польскія і беларуска-літоўскія да-чыненні ў 1919-1920 гг.

На гэтую тэму выходзяць такія працы даследчыка, як «Гісто-рыя геапалітыкі Беларусі» (1994 г.), «Ідэя незалежнасці Беларусі ў гіс-тарычным аспекце» (1995 г.), «Фа-льсіфікацыя гісторыі і сучасная прэса» (1996 г.). У 1996 г. у Гродне на польскай мове выйшла публі-кацыя, прысвечаная генералу Ста-ніславу Булак-Булаховічу. У 2009 г. Грыцкевіч падрыхтаваў да друку на рускай мове кнігу «Западный фронт РСФСР 1918-1920. Борьба между Россией и Польшей за Бе-лоруссию», якая выйшла ў выда-вецтве «Харвест», а ў 2010 г. кніга «Заходні фронт РСФСР у 1919-20 гады» выйшла па-беларуску.

Займаўся Анатоль Грыцке-віч дзейнасцю Францішка Скары-ны, пісаў пра беларускае пахо-джанне Івана Фёдарава, пра гісто-рыю беларускіх татараў і яўрэяў. Ён кіраваў навуковым калектывам «Славутыя імёны Бацькаўшчы-ны» пры Беларускім фондзе куль-туры.

Анатоль Грыцкевіч актыў-на прапагандаваў нашу гісторыю на старонках перыядычнага друку, праз радыё і тэлебачанне, удзель-нічаў у шматлікіх міжнародных канферэнцыях у Польшчы, Літве, Расіі, Германіі, Ватыкане, Англіі і іншых краінах. Ён праводзіў вялі-кую працу з творчай моладзю, чытаў лекцыі акрамя гісторыі Бе-ларусі па такіх тэмах, як гісторыя рэлігіі, генеалогія, гістарычная геа-графія, быў доўгі час старшынём Савета па абароне доктарскіх ды-сертацый па тэорыі культуры пры Беларускім універсітэце культу-ры, выступаў у якасці апанента па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый, кіраваў падрыхтоў-кай шматлікіх дыпломных работ, магістарскіх і кандыдацкіх дысер-тацый. Анатоль Грыцкевіч напісаў цікавы артыкул «Арганізацыя аба-роны земскай і бітва пад Оршай 1514 года.» Ён даследаваў жыццё і дзейнасць гетмана ВКЛ Канстан-ціна Астрожскага і яго сына, так-сама Канстанціна, які быў лідарам праваслаўя ў ВКЛ і магнатам, які ў 1581 г. выдаў першую ва Усход-няй Еўропе поўную царкоўна-славянскую Астрожскую біблію.

У нашай краіне і за яе ме-жамі Анатоля Грыцкевіча ведалі як актыўнага і ўплывовага грамад-скага дзеяча. Ён быў дырэктарам Беларускага інстытута Цэнтраль-най і Усходняй Еўропы, член-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, сябрам Рады ТБМ, Вучонай Рады Нацыя-нальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны, Прэзіды-ума Беларускага фонда культуры, гістарычнага клуба «Спадчына» і іншых грамадскіх арганізацый. Доўгі час (з 2001 г.) А. Грыцкевіч быў старшынём Міжнароднага грамадскага аб’яднання Згурта-ванне беларусаў свету «Бацькаў-шчына». Гэта аўтарытэтная арга-нізацыя, у якой аб’яднаны прад-стаўнікі інтэлігенцыі Беларусі і за-межжа. У гэтай працы Анатолю Грыцкевічу актыўна дапамагаў яго малодшы брат Валянцін, які кіраваў з 1988 г. Беларускім гра-мадска-культурным таварыствам у Санкт-Пецярбурзе.

Пад рэдакцыяй А. Грыцке-віча ў 2001 г. ЗБС «Бацькаўшчына» выдала грунтоўную гістарычную кнігу «Гістарычны шлях беларус-кай нацыі і дзяржавы». У 2009 г. ЗБС «Бацькаўшчына» падрыхта-вала да друку і выдала зборнік артыкулаў А. Грыцкевіча пад на-звай «Старонкі нашай мінуўшчы-ны». Апошняя манаграфія А. Грыцкевіча «Борьба за Украину (1917-1921)» выйшла ў 2011 г., яна і зараз не згубіла сваю актуаль-насць, асабліва пасля падзей 2014 г.

Памёр Анатоль Грыцкевіч 20 студзеня 2015 г. на 86 г. жыцця. Але плён яго працы працягвае жыць.

Алег Трусаў,

кандыдат гіст. навук.

 

Віншаванні Валянціне Крук

На  чарговай Радзе ТБМ Алена Міка-лаеўна Анісім павіншавала з прайшоўшым юбілеем Валянціну Крук, былую старшы-ню Полацкай раённай арганізацыі ТБМ, якая ўзначальвала мясцовую суполку на працягу 10 гадоў.

Валянціна Іосіфаўна нарадзілася 9 лістапада 1958 года ў Празароках, на радзіме Ігната Буйніцкага. Адразу пасля заканчэння Празароцкай школы яна паступіла ў Інсты-тут культуры на бібліятэчны факультэт, а по-тым працавала ў Менску, Наваполацку. 23 гады ў Верхнядзвінску спадарыня Валянціна была дырэктарам бібліятэкі. У Полацку спадарыні Валянціне давялося працаваць у Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур.

— Рамёствы, якія трэба адраджаць — вялікі пласт у культуры, — кажа яна.- У Бе-ларусі пражывае больш за 120 прадстаў-нікоў розных нацый і народнасцяў. У Полацку і іншых гарадах шмат такіх прад-стаўнікоў, аб’яднаных у суполкі. Мы рабілі так, каб у іх быў будынак, куды б яны маглі прыходзіць і мець магчымасць праяўляць свае нацыянальныя адметнасці, не забываць сваю культуру і мову. Але перш за ўсё мы дбалі пра сваю родную культуру. З гэтай нагоды я праводзіла шэраг мерапрыемст-ваў менавіта ў падтрымку беларускай куль-туры. На паэтычныя і музычныя вечарыны да нас прыязджалі знакамітыя творцы: Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Генадзь Бу-раўкін, Людміла Рублеўская, Леанід Дрань-ко-Майсюк і іншыя літаратары, выступалі Таццяна Матафонава, Сяржук Доўгушаў і гурт » Вурай» . Калі нас наведваў Генадзь Бураўкін, наш аркестр сустрэў яго песняй  «Прыязжайце да нас на Полаччыну», і ён быў вельмі ўзрушаны!

Зараз спадарыня Валянціна працуе ў 10-ай Наваполацкай базавай школе з дзецьмі, і гэтая дзейнасць ёй вельмі да спа-добы. Яна вядзе гурток для вучняў 3-4 кла-саў па асабістай праграме, якая аб’ядноўвае школьныя заданні і дадатковыя веды.

— Калі ўсю сябе аддаеш дзецям, бачыш бляск у іх вачах, адчуваеш, што працуеш недарэмна! У займальнай форме мы вывучаем беларускую мову і літа-ратуру.

Муж  спадарыні Валянціны — Аля-ксандр Мікалаевіч — гісторык па адукацыі, таксама працаваў у сферы культуры, абодва іх сыны Генадзь і Вячаслаў пайшлі па яго слядах і сталі гісторыкамі, і ўнучка Віялета, з якой Валянціна Іосіфаўна шмат займаецца — выдатніца.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

 

У Баранавіцкай арганізацыі ТБМ

11 лістапада 2018 г. у Баранавічах прайшла справаздачна-выбарчая канфе-рэнцыя Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ. Былі заслуханы справаздачныя да-клады Рады ТБМ і Рэвізійнай камісіі.

Абралі новае кіраўніцтва аргані-зацыі:

Т. Кісель — старшынёй Рады;.

  1. Несцярука — першым намеснікам старшыні па кантролі і арганізацыі вы-канання плана работы і старшынём суполкі № 4 (Заходняй);

М. Падгайскага — намеснікам ста-ршыні;

С. Гоўша — старшынём суполкі № 1 (Паўднёвай);

М. Жук — старшыней суполкі № 2 (Цэнтральнай);

  1. Мезяка — старшынём суполкі № 3 (Паўночна-пасялковай);

Р. Макарэвіча — старшынём суполкі № 5 (Палескай);

Т. Патоцкую — старшынёй суполкі № 6 (Усходняй);

В. Данільчыка — старшынём суполкі № 7 (Раённай);

А. Белага — старшынём суполкі № 8 (Творчай);

  1. Камбалаву — старшынёй камісіі па культуры;

Б.Тумашчыка — старшынём камісіі па тапаніміцы і гістарычнай памяці;

Т. Малашчанку — старшынёй камісіі па мове і адукацыі;

  1. Болбата — дырэктарам тэатра;

В. Іванчык — сакратаром, прэс-са-кратаром.

 

Таццяна Кісель нарадзілася 26 ліс-тапада 1977 годзе ў г.Баранавічы.

У 1995 годзе скончыла сярэднюю школу № 18 г. Баранавічы.

У 2000 годзе скончыла Баранавіцкі дзяржаўны педагагічны каледж па спе-цыяльнасці «Настаўнік ангельскай мовы; настаўнік рускай мовы і літаратуры».

У 2006 годзе атрымала дыплом магістра палітычных навук Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта.

Працавала настаўнікам, пераклад-чыкам, кіраўніком невялікага прадпры-емства паліграфічных паслуг.

На дадзены момант працуе на-стаўнікам ангельскай мовы ў Барана-віцкім дзяржаўным каледжы лёгкай пра-мысловасці.

Наш кар.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Петрышэнка (Ігар) — вытвор з фармантам —энка ад антрапоніма Петрыш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Петрыш-энка. ФП: Петр (імя <грэч. ‘камень, ска-ла, апора’) — Петрыш (народны варыянт; празванне, потым прозвішча) — Петрышэнка.
  2. Пікуля (Аляк-сандр) — форма назоўніка жан. роду ад слоўнікавага пікулі ‘прыправа для некаторых страў, прыгатаваная з дробна нарэзанай марынаванай ага-родніны’ як апелятыў, што пе-раасэнсаваўся ў асабовы на-зоўнік і набыў ролю прозвішча (семантычны вытвор). ФП: пікулі (‘прыправа’) — Пікуля (назоўнік, які стаў мянушкай чалавека з частым выкарыстан-нем гэтага слова ў сваім маў-ленні) — Пікуля (прозвішча).
  3. Пінчук (Адам, Вя-часлаў) — семантычны вытвор ад апелятыва пінчук ‘жыхар Пінска'; утварэнне з тапаніміч-ным суфіксам -чук: Пін-чук, параўн.: гамяльчук < Гомель.
  4. Пласкіна (Вік-тар) — вытвор з суфіксам -ін-а ад антрапоніма Пласка [відаць, другасная (з перастаноўкай літар) форма ад Плаксіна, што ад апелятыва плакса ‘той, хто многа і часта плача (звычайна пра дзяцей)’] і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Пла-ск-іна (<Плаксіна).
  5. Потка (Аляк-сандр) — семантычны вытвор ад апелятыва потка (ст.-бел.) ‘птушка’ (ПГССЛ).
  6. Поўны (Фама) — семантычны вытвор ад апеля-тыва-прыметніка поўны (мае шмат значэнняў): ‘які змясціў у сабе многа каго-, чаго-н.'; ‘прасякнуты чым-н.'; ‘вычар-пальны’, ‘які дасягнуў найвы-шэйшага развіцця'; (як назоў-нік) ‘тоўсты, мажны’.
  7. Поця (Андрэй) — семантычны вытвор ад апеля-тыва потя (ст.-бел.) ‘птушаня’ (ПГССЛ). Гл. Потка.
  8. Пралюк (Вольга) — вытвор з суфіксам -юк (-ук) ад антрапоніма Праля з зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Прал-юк. ФП: пралля (‘жанчына, якая займа-ецца ручным прадзеннем’) — Пралля (мянушка, потым про-звішча) — Праллюк — Пралюк.
  9. Прасянцова (Іры-на) — вытвор з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Прасянец і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Прасянц-ова — Прасянцова. ФП: проса (‘збожжавы злак з мяцёлкавым суквеццем, з ачы-шчанага зерня якога атрымлі-ваюцца крупы’) — прасяны (прыметнік ад назоўніка «про-са«) — Прасяны (мянушка, по-тым прозвішча) — Прасянец (‘нашчадак Прасянага‘, суфікс -ец) — Прасянцова.
  10. Прыкатэнка (Ан-дрэй) — вытвор з фармантам —энка ад антрапоніма Прыкат і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Прыкат-энка. ФП: прыкаціць (‘коцячы, даставіць'; ‘тое, што і прыехаць’ (звычайна і нечакана, разм.)) — прыкат (‘вынік названага дзеяння’) — Прыкат (мянушка, пазней прозвішча) — Прыкатэнка.
  11. Прылуцкі (Анд-рэй) — вытвор ад тапоніма Пры-лукі з суфіксам -скі і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясцовасці': Прылук-скі — Пры-луц(к+с=ц)кі.
  12. Прымачэнка (Ся-ргей) — вытвор з фармантам —энка (-енка) ад антрапоніма Прымак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Прымак-енка — Прымач(к/ч)энка. ФП: пры-мак (‘зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі’) — Прымак (мянушка, потым прозвішча) — Прымачэнка.
  13. Пузырэўская (Таццяна) — вытвор з тапаніміч-ным суфіксам -эўская ад Пузы-ры і значэннем ‘нараджэнка, жыхарка названай мясцовасці, паселішча': Пузыр-эўская.
  14. Пупех (Аркадзь) — семантычны вытвор ад апе-лятыва пупех ‘пупышка’ (кру-глы зародак ліста, парастка, кветкі — СНМЗ, с. 99).
  15. Пуцята (Алег) — семантычны вытвор ад апеля-тыва пуцята (рэг.) ‘кураняты’ («Слоўнік народнай мовы Зэ-львеншчыны» П. Сцяцко, с. 99).
  16. Пушкоў (Сяргей) — вытвор з прыналежным су-фіксам -оў ад антрапоніма Пу-шка з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пушк-оў. ФП: пушка (‘гармата'; ‘тое, што і ка-робка’ (у 1 знач.)) — ‘невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пла-стмасы і пад.’, а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў) — Пушка (мянушка, потым про-звішча) — Пушкоў.
  17. Пчэльнік (Якуб) — семантычны вытвор ад ст.-бел. пчельник ‘пчаляр’ (ПГССЛ).
  18. Пыж (Іван) — се-мантычны вытвор ад апеля-тыва пыж ‘пра нізкарослага хлапчука’ («Вялікі слоўнік бе-ларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 824).
  19. Пыжык (Арцём) — семантычны вытвор ад апе-лятыва пыжык ‘цяля паўноч-нага аленя'; ‘птушка'; ‘пра тоў-сценькае дзіця’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піску-нова, с. 824).
  20. Пятрушкін (Іван) — вытвор з прыналежным су-фіксам -ін ад антрапоніма Пят-рушка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Пятрушк-ін. Утваральнае слова ад апеляты-ва пятрушка ‘агародная раслі-на, корань і лісце якой ужыва-юцца як прыправа да страў’. Або ад рус. петрушка, дзе гэ-тае слова мае, акрамя адэкват-нага з беларускім значэннем ‘прыправа’ і дадатковае ‘мары-янетка, лялька’ (РБС — 93, т. 2, с. 535). Адпаведна і антрапо-німы з іншымі фармантамі ад рус. петрушка II цягнуць за сабой непахвальнае значэнне ‘марыянетка’ (напрыклад, Пет-рушэня, Петрушкевіч і пад.).
  21. Пячкур (Зоя) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва пячкур рыба ‘пячкур’, рыба ‘бычок’, а таксама ‘пячнік (ро-біць печкі)’ (рэг.).
  22. Рабец (Пракоп) — семантычны вытвор ад апеля-тыва рабец ‘назва птушкі’ (Даль), укр. робець ‘род кар-шуна’ (Грынч.), а таксама ‘рабы (васпаваты)’ (рэг.).
  23. Равінскі (Дзміт-рый) — вытвор з суфіксам -скі ад антрапоніма Равін і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Равін-скі. ФП: равін (рус. раввин ‘рабін’ (служы-цель культу ў яўрэйскай рэлі-гійнай грамадзе)) — Равін (мя-нушка, потым прозвішча) — Равінскі.
  24. Рагачук (Андрэй) — вытвор з суфіксам -ук ад ант-рапоніма Рагач і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рагач-ук. ФП: рагач (‘самец аленя, лася і некаторых іншых рагатых жывёл'; ‘корань вы-вернутага дрэва'; ‘драўляная саха (уст.)’) — Рагач (мянушка, пазней прозвішча) — Рагачук.
  25. Раецкая (Каця-рына) — вытвор з суфіксам —ская ад тапоніма Райца і зна-чэннем ‘нараджэнка названай мясцовасці': Райц-ская — Ра-ецкая. ФП: раіць (‘рэкаменда-ваць’) — раец (‘той, хто раіць’) — райца (варыянт з суфіксам -ца) — Райца (мянушка, потым прозвішча) — Райца (‘мясцо-васць, уладанне Райца’) — Ра-ецкая.
  26. Ражанец (Валян-ціна) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Ражаная (сучасн. Ружаны) з значэннем ‘нара-джэнка названай мясцовасці': Ражан-ец. Або дыялектная форма, варыянт слоўнікавага ружанец: у некаторых хрыс-ціян: ‘шнурок з пацеркамі або вузельчыкамі для адлічвання прачытаных малітваў або па-клонаў у час малітвы’. Апеля-тыў ружанец набыў ролю про-звішча (семантычны вытвор). Ці ад ражанец (рэліг.) ‘свята, якое адзначаюць у першы ты-дзень кастрычніка’ («Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагра-нічча», т. 4, с. 311), набыло ролю прозвішча пры семанты-чным пераасэнсаванні.
  27. Ракава (Жанна) — форма прыналежнага прымет-ніка з суфіксам -ав-а ад антра-поніма Рак і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Рак-ава. ФП: рак (1) ‘па-крытая панцырам прэснавод-ная або марская жывёліна з клюшнямі і брушкам'; 2) зла-якасная пухліна ў арганізме ча-лавека або жывёлы; 3) хвароба раслін.) — Рак (мянушка, пазней прозвішча) — Ракава.

(Працяг у наст. нумары.)

Мікола Даніловіч

ДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ БОГ ЖЫВЕ

Фразеалагізм Бог жыве беларускай мове вядомы здаўна. Пра гэта сведчаць хаця б фальк-лорна-лінгвістчныя матэрыялы ХІХ ст. Напрыклад, ён занатаваны ў зборніку Е. Раманава: Дзе жы-вуць тыкаўцы, там і Бог адсту-піўся, а дзе якаўцы, там Бог жы-ве; М. Федароўскага: Дзе згода, там Бог жыве.

Сучасныя беларускія гаво-ркі засведчылі бытаванне яго пе-раважна ў паўночна-ўсходняй ча-стцы Беларусі — поўнач Гродзен-шчыны і Міншчыны, Віцебшчы-на, Магілёўшчына. Фразеалагізм часцей ужываецца, калі гаворка заходзіць пра лад, парадак, утуль-насць у хаце ці іншым памяш-канні. У нашым «Дыялектным слоўніку Гродзеншчыны» ён фік-суецца з двума значэннямі — 1) ‘усё добра, лад і парадак (у хаце)’, 2) ‘вельмі цёпла, утульна (у хаце)': Гэто як мірна ў хаце жызьня, ні сварацца, ні б’юцца, то кажуць: вайдзі ў хату, то ў гэтай хаце Бог жыве. Ваўкавічы Навагр. У іхняй хаце ўсё добра, і дзеці добрыя, парадак, Бог жыве. Капцёўка Гродз. У гэтай хаце Бог жывець, а ў тэй такая дубарына. Косцеві-чы Астр. Фразеалагізм адзначаны і ў сучасных фальклорных выдан-нях, напрыклад: У гэтай хаце яш-чэ жыве Бог ‘кажуць, калі ў зімо-вую сцюжу ў хаце цёпла’ (В.Д. Ліцвінка, Л.А. Царанкоў. Слова міма не ляціць: беларускія народ-ныя прыказкі і прымаўкі. Мінск, 1985).

У літаратурным ужытку ён з’явіўся адносна нядаўна, бо ў са-вецкі час дарогу яму ў творы пісь-меннікаў і ў слоўнікі заступала атэістычная цэнзура. Упершыню як нарматыўны ён падаецца ў сло-ўніку І. Я. Лепешава са значэннем ‘дзе-н. вельмі хораша, усё добра’. У якасці ілюстрацый прыводзяцца цытаты з Л. Калюгі, У. Караткевіча, Ю. Свіркі, Р. Барадуліна: — Тут у вас бог жыве, казаў Марка [наконт] таго, што поле на пасёлку вельмі ж блізка: на ганку стаўшы, мож-на з самае дальшае нівы палудна-ваць у хату клікнуць. — Я кажу ад-но, што вельмі ж хораша ў вас. Л. Калюга; «На Беларусі Бог жы-ве». І верыць хочацца нязменна, калі яна такой слыве, і ёй жыць вечна, блаславеннай. Ю. Свірка; У хаце ў нас Бог жыве, а на вуліцы такая юга — свету белага не ві-даць. Р. Барадулін. І.Я. Лепешаў адшукаў і падаў у слоўніку яшчэ адзін вобразна блізкі да гэтага фра-зеалагізм Бог начуе з аналагічным значэннем: Вялікім дабром стала гарантаваная аплата. Але ўсё роўна сяло, зямля не прываблівае, уцякаюць людзі, хоць у Беларусі яшчэ, як кажуць бог начуе. І. Ша-мякін. — Хочаце, каб дачка была здаровая, шукайце месца і з’яз-джайце. — А навошта нам шу-каць… Лёня ж, стрыечнік мой, у Віцебску жыве. Няўжо не дапа-можа [схаваць дачку ад радыя-цыі]? — Шаноўныя бацькі! — засер-давала доктарка. — Вы, можа, ду-маеце, што ў Віцебску дваццаць шостага красавіка восемдзясят шостага года Бог начаваў? В. Кадзетава.

Аўтарстава гэтага фразеа-лагізма нярэдка прыпісваюць Ула-дзіміру Караткевічу і звязваюць з вершам паэта «На Беларусі Бог жыве», у якім выраз, акрамя за-галоўка, ужыты яшчэ тройчы ў якасці рэфрэна: «На Беларусі Бог жыве», — Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае ра-са ў траве І адвечны зор карагод»; «І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: «На Бе-ларусі Бог жыве…» — І хай сабе жыве»; «І пра тое кожны пяе са-лавей Росным кветкам у роднай траве: «На Беларусі Бог жыве», — І няхай давек жыве».

Тое, што Уладзімір Каратке-віч аўтар фразеалагізма, — гэта, зразумела, перабольшванне. Але несумненная заслуга пісьменніка ў тым, што фразеалагізм у спалу-чэнні з назвай краіны ўвайшоў у шырокі ўжытак, а сама фраза На (У) Беларусі Бог жыве набыла крылатасць, атрымала сацыяль-ную значнасць, нацыянальна-са-кральную афарбоўку.

Паўстае пытанне, калі Ула-дзімір Караткевіч сам не ствараў гэты фразеалагізм, то адкуль яго ўзяў. На наш погляд, ён мог пачэр-пнуць фразеалагізм з дзвюх кры-ніц. Першая — помнік старабела-рускага пісьменства. Рыхтуючыся да напісання твораў на гістарыч-ную тэматыку, Уладзмір Каратке-віч чытаў, вывучаў шэраг твораў на старабеларускай мове. Напэў-на, не абышоў ён і «Гістарычныя запіскі» Фёдара Еўлашэўскага (1564-1604), пісара навагрудскага суда. У адным з фрагментаў Запі-сак Ф. Еўлашэўскі апавядае пра рэлігійную талерантнасць на бела-рускай зямлі, апісвае канкрэтны выпадак пра тое, як пасланцы Ва-тыкана, наведаўшы Вільню і ўба-чыўшы, што тут суседнічаюць ро-зныя веры і прадстаўнікі розных рэлігій захоўваюць паміж сабой прыязныя адносіны, былі прыем-на здзіўленыя гэтым і казалі, што тут Бог жыве. Падамо ўрывак на мове арыгінала: «Помню бовемъ и недавно прешлыхъ часовъ, ког-ды дисейший папежъ Клеменсъ еще кардиналомъ былъ у короля его милости Стефана въ Вилне, седилемъ у столу кнезя Балтро-мея Недызвицкого, каноника ви-ленского, зъ преднейшыми слуга-ми (влохами) его, тые же се кгды доведали, жемъ евангеликъ, ди-вовались барзо, яко ме смелъ кнезь каноникъ на обедъ свой взы-вати, а кгды имъ онъ преложилъ, же въ насъ зъ того жадна нена-висть не быва и милуемосе яко зъ добрыми приятылы, хвалили то влохи, мовечи, же ту Богъ живе; а ганили свои домовы права а роднии неснаски».

Другая крыніца, з якой Ула-дзімір Караткевіч мог узяць фразе-алагізм, — гэта беларускія гаворкі. Пісьменнік нарадзіўся і вырас на Віцебшчыне — якраз у тым рэгіёне, што ўваходзіць у арэал бытавання фразеалагізма. Можна меркаваць, што аўтар верша чуў выкарыстан-не фразеалагізма ў жывым маў-ленні.

Цяпер пытанне — як узнік фразеалагізм у жывой народнай мове. Нам падаецца, што крыні-цай яго выступае Біблія, вытлума-чэнне яе сюжэтаў хрысцянскай канфесіяй. Кожны чалавек на ней-кім этапе сваёй біяграфіі задаецца пытаннем: дзе жыве Бог? На гэта Біблія дае адказ, што няправільна было б шукаць Бога ў якім-небудзь адным канкрэтным месцы. Бог жыве ў душы чалавека, калі ён па-кланяецца Божай ісціне.  Паводле Бібліі, Ісус сказаў: «Дзе двое ці трое сабраны ў імя Маё, там і я пасярод іх» (Мф.18:20). Іншымі словамі, Ісус прыходзіць у любое месца, дзе збіраюцца нават толькі два чалавекі ў імя Яго. І не важна дзе яны збіраюцца. Не абавязкова гэта павінна быць у царкве. Гэта можа быць і на прыродзе, і ў хаце. Галоўнае, каб паміж людзьмі па-навала адзінадумства, згода ў імя Яго, і тады Ён прыходзіць туды Святым Духам.

Цікава прасачыць сітуацы-йнае выкарыстанне фразеалагізма, да якіх з’яў ён больш за ўсё даста-соўваецца. У дыялектна-побыта-вым маўленні ён часцей ужыва-ецца тады, калі гаворка ідзе пра ся-мейную згоду, лад, парадак і ўтуль-насць у хаце. З пункту гледжання народнай філасофіі слова Бог з’яў-ляецца сімвалам добрага, станоў-чага, справядлівага. Антаніміч-ным яму сімвалам выступае слова чорт. Нездарма гэтыя два словы часта выкарыстоўваюцца побач ва ўстойлівыых выразах адной мадэлі з супрацьлеглай канатацыяй ці па-будаваных на антытэзе: Бог ведае што — чорт ведае што, Бог з та-бой — чорт з табой, Бог нясе — чорт нясе, Бог яго ведае — чорт яго ведае; ні Богу свечка ні чорту качарга. Пра тое, што фразеала-гізм (у хаце) Бог жыве ў дыялек-тнай мове замацаваўся досыць трывала, пацвярджаецца развіц-цём антанімічнай пары, утварэн-нем  фразеалагізма  з супрацьлег-лым значэннем —  чорт жыве ‘сва-ркі, разлад, непарадак (у чыёй-н. хаце)’. Красамоўнай ілюстрацыяй гэтага выступае запісаны намі на Астравеччыне наступны дыялог: — У гэтай хаце заўсёды чорт жы-вець: крык, шум, сварка, у міры жыць ні могуць. — А чаму чорт? — Ну як чаму… Калі ні Бог, то чорт, дзе німа Бога, там — чорт. Гор-шавічы Астр.

Часта фразеалагізм выка-рыстоўваецца ў дачыненні да кра-явідаў прыроды, цудоўных пры-родных куточкаў, якія абуджаюць захапленне сваёй прыгажосцю.

Незвычайную папуляр-насць фразеалагізм набыў пасля верша У. Караткевіча, асабліва ў апошнія дзесяццігоддзі нашага ча-су. У спалучэнні са словаформай на Беларусі ці у Беларусі ён атры-маў новую якасць і ў такім кантэ-ксце стаў афарызмам, крылатым выразам. Выкарыстоўваюць яго ў самых розных сферах грамад-скага-культурнага жыцця.

Паводле матэрыялаў друку і Інтэрнэту, прасочым, у якіх сфе-рах і сітуацыях найбольш часта ўжываюць афарызм На Беларусі Бог жыве.

Вельмі даспадобы прый-шоўся ён канфесійнай супольна-сці. Амаль ніводнае значнае ката-ліцкае ці праваслаўнае мера-прыемства ў Беларусі не право-дзіцца без гэтага выразу. Прывя-дзём некаторыя прыклады.

На Будслаўшыне, Любанш-чыне, у іншых рэгіёнах Беларусі пілігрымкі, праваслаўныя велікод-ныя сустрэчы, псальмяры амаль заўсёды праводзяцца пад лозун-гам «На Беларусі Бог жыве!» Святары ў сваіх прамовах любяць заканчваць сваю гаворку гэтым выразам. Напрыклад, на свяце аб-раза Божай Маці Будслаўскай у 2015 г. архіепіскап Тадэвуш Канд-русевіч адслужыў месу, якую ско-нчыў такім зваротам да Божай Ма-ці: «Марыя, аберажы нас перад Тваім Сынам, папрасі для нас Бо-жай ласкі звароту і Божай ласкі цуда жыцця па Яго волі, каб мы пастаянна ўдасканальваліся, каб наша вера не слабела, а ўмацоў-валася, і каб наша радзіма Бела-русь, сынамі і дочкамі якой мы з’яўляемся, была краінай, дзе па-нуе Бог, каб мы маглі з радасцю ўсклікнуць: «У Беларусі Бог жы-ве і Беларусь жыве Богам»».

Падобныя выказванні за-сведчылі і прадстаўнікі іншых кра-ін, якія дачыніліся да Беларусі. Так, пасланец Ватыкана ў Беларусі Га-ба Пінтар 1 ліпеня 2017 г. зачытаў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай Акт пасвячэн-ня Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі з выпадку 100-годдзя Яе з’яўлення ў Фаціме, абвясціўшы ў завяршэнне сваёй гутаркі тройчы: «На Беларусі Бог жыве». Паўта-рылася прыкладна тое, пра што 400 гадоў таму апісаў Фёдар Еў-лашэўскі. Ці не сімвалічна?!

Крылатае выслоўе гучыць з вуснаў не толькі святароў, але і ў выступленнях палітыкаў, дзяржаў-ных дзеячаў. Так, на рэспублікан-скім мерапрыемстве «Дажынкі-2013″ віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы выказаў жаданне, «каб Бог пастаянна жыў у Беларусі».

Часта фразеалагізм і крыла-ты выраз выкарыстоўваюць дзея-чы культуры, літаратары, прад-стаўнікі адукацыі. Некалькі пры-кладаў, дзе «На Беларусі Бог жыве» фігуруе ў якасці назвы твора: за-галовак карэспандэнцый — газета «7 Дней» (14.06.2007), «Свіслацкая газета» (12.04.2015); загаловак ці эпіграф верша — эпіграф да верша А. Лойкі «Маленне да Уладзіміра Караткевіча»; назва фільма — даку-ментальны фільм Галіны Адамо-віч; назва спектакля — монаспек-такль паводле твораў У. Каратке-віча ў Купалаўскім тэатры; назвы школьных мерапрыемстваў — сцэ-нарый вечара-роздуму (часопіс «Беларуская мова і літаратура». 2007. № 1).

Крылаты выраз гучыць і за межамі Беларусі. Так, 27.04.2014 адбывалася кананізацыя двух па-паў. Абвешчаны 2 новыя святыя: Ян Павел ІІ і Ян ХХІІІ. Нашы су-айчыннікі, якім пашчасціла пры-сутнічаць на плошчы святога Пя-тра ў Ватыкане, віталі новаабве-шчаных святых плакатамі з над-пісам «На Беларусі Бог жыве!»

Выкарыстоўваючы кры-латы выраз «На Беларусі Бог жыве», часцей усвядомлена звяз-ваюць яго з імем стваральніка — У. Караткевіча і робяць спасылку на яго:

«На Беларусі Бог жыве. Гэтыя словы — не тэарэма. Іх ня трэба даказваць. Іх трэба час-цей паўтараць — наўслед за Ка-раткевічам» (М. Скобла).

«Ужо традыцыйна напя-рэдадні Дня беларускага пісьмен-ства адбываецца своеасаблівы праваслаўны паломніцкі ход.

— Гэтая экспедыцыя для мяне — дарога святла, любові, умацавання нашага малавер’я, на-тхненне на стваральную працу любой прафесіі, — дзеліцца сваім бачаннем каардынатарка «Даро-гі да святыняў» [пісьменніца Ніна Загорская]. — Праўду пісаў Ула-дзімір Караткевіч: «На Беларусі Бог жыве». Ён сапраўды ёсць і ён радуе, апякае нашу бласла-вёную Айчыну» («Звязда»).

«Больш за 1,38 млн. чала-век наведалі на Вялікдзень права-слаўныя і каталіцкія храмы Бела-русі. Агульнае свята, агульная ра-дасць панавала ў мінулыя выхад-ныя над нашай зямлёй, на якой заўсёды ў згодзе і ладзе жывуць усе канфесіі, пра якую паэт калі-сьці трапна напісаў: «На Белару-сі Бог жыве. І няхай давеку жы-ве» («СБ»).

Аднак усё часцей ужыван-не выразу не звязваецца з імем паэта. Гэта гаворыць пра тое, што крылаты выраз становіцца агуль-нанародным творам, напрыклад:

 «З аднаго боку равучае, халоднае Балтыйскае мора, а з другога — Куршская затока, возе-ра, цішыня. Там вельмі ціха і ўту-льна. Ведаеш, ёсць прымаўка — «На Беларусі Бог жыве». Не, там ён жыве, на касе гэтай» (А. Зелянкевіч).

У Інтэрнэце трапілася ціка-вая інфармацыя, што ў 1996 г. бы-лыя кіраўнікі Краснагорскага раё-на Бранскай вобласці РФ звярну-ліся з пісьмом да Прэзідэнта Рэспу-блікі  Беларусь Аляксандра Лука-шэнкі. У ім выказвалася просьба прыняць Краснагорскі раён у склад Рэспублікі Беларусь. Бела-рускія карэспандэнты аднаго з вы-данняў паехалі ў гэты раён з мэтай пацікавіцца, што думаюць на гэты конт звычайныя мясцовыя жыха-ры. У вёсцы Фошнае дзве старыя жанчыны пажадалі беларусам, як адзначаюць карэспандэнты, «бе-рагчы тое, што маем, таму што ў Беларусі, па іх выказванні, Бог жыве».

Выраз настолькі адпавядае беларускай нацыянальнай ідэнты-чнасці, што нават у рускамоўным тэксце яго даюць у беларуска-моўным арыгінале:

«На Беларусі летам бог жыве — не хочется историей давиться, хочется ее вершить? Ок, да нет проблем: изучайте расписание кислотных транс-ве-черинок. На острове, на Брасла-вах. На берегу Вилейского, не ва-жно где — разглядывать росинку на траве, обниматься и в полях валяться. Ездите, смотрите, колесите: на Беларусі летам Бог жыве! Один велосипедный трип с палаткой на три дня — и ты как после Индии, сознанием счищен, светел, почти свят. Гребенщиков заткнут за пояс. Пусть нет пяти звезд, пусть жгут бесвкусицей заборы. Зато на Беларусі летам бог жыве» (знаток белорусской глубинки и глубины озер Дмит-рий Новицкий).

Уладзімір Караткевіч на-поўніў народны фразеалагізм Бог жыве новым зместам і энерге-тыкай. Зерне, пасеенае пісьмен-нікам,  упала не на камень, спорна прарасло і дало плён. Беларусі тут вельмі пашанцавала. Напэўна, ні-водная іншая краіна не можа па-хваліцца наяўнасцю для сябе тако-га ці падобнага  крылатага выразу. А можа і праўда, у Беларусі Бог жыве, і, магчыма, Божай міласцю на Уладзіміра Караткевіча была ўскладзена місія данесці гэта ўсяму свету, каб не страчваліся на-дзеі, каб узрастала вера ў буду-чыню, у роскіт роднай краіны, у шчаслівае жыццё кожнага яе гра-мадзяніна.

 

Кнігі пра Беларусь і дзіцячыя часопісы павінны быць у кожнай сям’і

Уладзімір Ліпскі — аўтар больш як сямідзесяці кніг прозы, публіцыстыкі, казак для дзяцей, грамадскі дзеяч, старшыня праў-лення Беларускага дзіцячага фон-ду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. 40 гадоў пісьменнік ўзначальвае рэдакцыю часопіса «Вясёлка». Гэтай даце была пры-свечана літаратурная вечарына, якая адбылася10 студзеня ў Тэатры юнага гледача ў Менску. Выстава твораў пісьменніка і выпускаў «Вясёлкі»за розныя гады разгор-нута ў Нацыянальнай бібліятэцы. Уладзімір Ліпскі распавёў пра гіс-торыю стварэння часопіса.

— Уладзімір Сцяпанавіч, Вы — лаўрэат спецыяльнай узнага-роды «За асабісты ўклад у раз-віццё дзіцячай прэсы» ў 2015 го-дзе. Раскажыце, калі ласка, як за-кладаліся  традыцыі » Вясёлкі».

— Традыцыі заклаў класік дзіцячай літаратуры Васіль Вітка. У красавіку 1957 года разам з пры-роднай вясёлкай з’явілася і зямная. Мы стараемся рознымі яе колера-мі ўздзейнічаць на душу дзіцяці, закранаць яго сэрца і розум. Мы ідзём да нашых чытачоў з маста-цкім, літаратурным словам. Род-нае слова, беларуская мова — вось на чым трымаецца наша «Вясёла-чка»! Мы выхоўваем у дзяцей ас-нову асноў — павагу да сваёй зямлі і любоў да тых людзей, якія за руку вядуць іх па жыцці. Мы хочам за-цікавіць дзіцёнка, каб ён ведаў, што было да яго, схіліць да яго рада-воду, каб ён навучыўся чытаць, думаць, разважаць, каб ён палю-біў сваю зямлю і людзей, якія ро-бяць яго жыццё шчаслівым. Нам важна паказаць дзецям прыроду, асяроддзе, у якім яны жывуць.

Кароткі час рэдактарам ча-сопіса была Еўдакія Лось, потым яго ўзначальваў Анатоль Грачані-каў, а я — чацвёрты за ўсе 60 гадоў. Мы стараемся друкаваць усё леп-шае, што ёсць ў дзіцячай літарату-ры. Прэмію імя Васіля Віткі мы прысуджаем за лепшы твор года. За мінулы год яе лаўрэатамі сталі Анатоль Аўласенка і Мар’ян Ду-кса.

— Напэўна, «Вясёлка» узга-давала не адно пакаленне талена-вітых майстроў пяра?

— У нас працавала эліта дзіцячай беларускай літаратуры, пачынаючы ад Сяргея Грахоўс-кага, Эдзі Агняцвет, Рыгора Бара-дуліна, Паўла Місько. З часопісам супрацоўнічалі Мікола Чарняўскі і Мікола Маляўка, Раіса Баравікова і Алена Масла, Анатоль Зэкаў. Мы захоўваем у «Вясёлцы» высокую планку літаратурнага майстэрства па сёняшні дзень. З «Вясёлкі» вы-растае ўся дзіцячая літаратура. З Раісай Баравіковай мы выдалі кні-жку ў выдавецтве «Харвест» пра Бусю, які жыве на Беларусі.

Віка Трэнас — паэтка і вы-датны літаратурны рэдактар.Член рэдкалегіі педагог Ірына Буторына распрацавала 50 урокаў, якія баць-кі могуць праводзіць па «Вясёл-цы». Сяргей Зуёнак, сын паэта, фа-таграфуе птушак, мы размяш-чаем здымкі і вершы, распавядаем дзецям пра птушак у кожным ну-мары.

У гэтым годзе мы распачалі новы праект «Я тут жыву». У сту-дзеньскім нумары ёсць цікавая гульня-вандроўка па краіне, дзе звязаны шляхамі ўсе гарады Бела-русі ад А да Я. У наступным нумары мы будзем друкаваць ге-рбы розных гарадоў.

Тры гады таму я стварыў часопіс » Буся» для дашкольнікаў, прызначаны для дзіцячых садкоў. Слоўнік, бусява кнігарня, разма-лёўка — усе рубрыкі цікавыя для дзетак. Будзе лепш, калі часопіс будзе ісці па падпісцы. Тады яго пагартаюць мама і тата, бабуля, старэйшыя дзеці.

Белпошта прапануе 130 выданняў для дзяцей па краіне, у тым ліку, камерцыйных, і амаль усе яны на рускай мове. Бела-рускамоўнымі з’яўляюцца толькі «Вясёлка», «Буся» і  «Бярозка». Та-му мы раім іх выпісваць усім ба-цькам у краіне, якія зацікаўлены ў выхаванні дзяцей з роднай мовай.  Разам з выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне» мы намецілі выдаць сто кніжак «Вясёлкі».  На часопіс працуюць два дзясяткі мастакоў, пачынаючы ад Сяргея Волкава.

— Уладзімір Сцяпанавіч, родная мова перадалася Вам ад бацькоў ці настаўнікаў?

— Наша школа была бела-руская, вясковая. Як хораша было вывучаць алгебру і геаметрыю, фізіку па-беларуску! Не ладзілася ў мяне толькі з рускай мовай. Ва-зьму і напішу дыктоўку па-на-шаму, па шоўкаўскаму!

Шоўкавічы — маленькая вёсачка ў Рэчыцкім раёне Гомель-скай вобласці, кругом лясы і бало-ты. У дзяцінстве я ведаў, дзе гняз-дуецца дрозд, дзе жыве кулік, якое ў птушак пер’е і ў каго ёсць раба-цінне на яйках. Наш свет быў там, дзе поўзаюць жучкі і лётаюць стракозы, усе было натуральным і цікавым.

Нядаўна я напісаў апавя-данне  «Сем цудаў маёй вёскі», і хлопчык на вечарыне чытаў яго. Першы цуд — людзі! Пра кожнага можна напісаць калі не кнігу, то нарыс. Другі цуд — буслянка каля дуба над сажалкай. Буслянаты гадаваліся разам з намі. Яшчэ адзін цуд — наша шоўкаўская дуб-рова, памерам у 30 гектараў. Яна пачыналася з нашага агарода. Ра-чулка, якая выцякае з нашых мяс-цін, праз Сведзь, Бярэзіну і Дняпро аказалася злучанай з Чорным мо-рам! Таксама цуд!

Так шчасліва атрымалася, што хаця ў мяне не было свайго дзяцінства, я ўсё свае жыццё пры-свяціў дзецям.

Калі пачылася вайна, мне быў адзін год і адзін месяц. Парты-занскі разведчык уляцеў у вёску на кані і загадаў: «Ратуйцеся, ідзе карны атрад!» Мама загарнула мяне ў посцілку, а астатнім загада-ла: «Чапляйцеся за мяне і пабеглі!» Бацька зняў абраз і ўзяў з печы чыгунок бульбы, ухапіў даёнку, каб падаіць карову, якая недзе пасвіцца, і накарміць увечары дзя-цей. Усё астатняе кінулі. Шоўкаві-чы згарэлі да тла. Мы жылі ў лесе ў зямлянках, куранях ўсю восень, зіму, і толькі вясной вярнуліся на папялішча. Я плакаў, але мне было не шкада ні хаты, ні хлява, але было шкада цацак, якія згарэлі. Мама і бацька жылі для нас, яны былі на-шымі выхавальнікамі і педагогамі.

— Узгадайце, калі ласка, як Вы пачалі пісаць апавяданні для дзецей. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка»- пра каго яны?

— Калі нарадзіўся наш сын Ігар, я вёў дзённік. Аднойчы да мяне прыехаў Паўлюк Прануза.-Валодзя, трэба аформіць тэксты ў апавяданні, — параіў ён. Я напісаў апавяданні «Рыгоркавы прыгоды» і аднёс іх Васілю Вітку. Яны былі надрукаваныя і пасля выйшлі асо-бнай кніжкай. А праз шмат гадоў мой сын Ігар, архітэктар, аформіў маю кніжачку » Залаты домік».

Марынка — мая дачка. Сын і дачка былі першымі чытачамі, а потым я пісаў і для ўнукаў. Кніжка «Антонік-понік» была прысвечана ўнуку. Сем гадоў я пісаў лісты ўну-ку ад моманту, як ён нарадзіўся, і да таго, як пайшоў у школу. У іх — выраз любові і пажаданні ад усіх пакаленняў Ліпскіх, каб ён быў чалавекам! З лістоў атрымалася кніжка «Сонца над галавой». По-тым пачалі стварацца казкі. Па маіх казках і аповесцях быў пастаўлены спяктакль у Тэатры музычнай ка-медыі «Прыгоды ў замку Алфа-віт». Змей — хапун скраў некалькі літар алфавіту. Каралева-Лянота перашкодзіла дзецям хадзіць у школу. Але, урэшце, літары зна-йшліся, і прыгоды скончыліся добра.

За мінулы год я выступаў 70 разоў у розных гарадах, у шко-лах, бібліятэках. Я адчуў, што не хапае душэўнай кніжкі пра нашу Радзіму. Такія кніжкі павінны быць у кожнай сям’і, дзе ёсць дзеці, і ў школе. Зямелька наша пра-пітана слязамі, потам, крывёю. А мы выжылі, жывём і будзем жыць! Апошняя кніга «Мая Беларусь», выдадзеная ў выдавецтве  «Аду-кацыя і выхаванне» ў супрацы з мастаком Віталём Дударэнкам ў 2018 годзе — подых маёй душы. Яна складзена з кароткіх тэкстаў у прозе:

 » Мая Беларусь! Бачу цябе на Купаллі. Адчувае цябе  ў сваёй малой радзіме. Шукаю  ў гаючай ранішняй расе. Грэюся табой пад зоркамі ночы. Давай, дружа, узірацца ў нашу айчынную папа-раць-кветку ўлюбёнымі вачыма, натхнёным сэрцам, адкрытай насцеж душой, як гэта робяць паэты і рамантыкі, закаханыя і акрыленыя людзі. І тады адчуеш, што жывеш у зямным раі, дыха-еш водарам Айчыны, за якую палегла не адно пакаленне тваіх продкаў…»

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Уладзімір Ліпскі ля вы-ставы яго твораў.

2,  Часопіс і кніга.

 

150 гадоў з дня нараджэння Адама Гурыновіча

Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч (25 студзеня 1869, Кавалькі, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён, Менская вобласць — 2 лютага 1894, фальварак Крыстынопаль, Свян-цянскага павет, Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Менская во-бласць) — беларускі паэт, фалькла-рыст, рэвалюцыянер.

Род Гурыновічаў вядомы з XV стагоддзя (герб «Праўдзіц»). Далёкія продкі А. Гурыновіча — па бацькавай лініі — былі выхадцамі з Арабіі, татарамі-мусульманамі і мелі прозвішча Гурын. Маці па-ходзіла з гетманскага роду Сяняў-скіх.

Рана асірацеў (бацька па-мёр, калі яму было сем гадоў). У 1879-1887 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. Разам з братамі і сёстрамі жыў на Піра-монцкім завулку ў Вільні. У 1887-1893 у Пецярбурскім тэхналагіч-ным інстытуце. Праз хваробу ву-чоба перапынялася, бо ў снежні 1887 ён захварэў на тыф і знахо-дзіўся ў Аляксандраўскай гарад-ской бальніцы. Увосень 1888 пачаў заняткі зноў з першага курса.

Праводзіў фальклёрна-эт-награфічныя зборы. У 1890 пера-слаў свае запісы Яну Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Пэўны час узначальваў створаны ў 1889 нелегальны «Гур-ток моладзі польска-літоўска-бе-ларускай і маларасійскай».

Арыштаваны 16 чэрвеня 1893 у Вільні, дзе маніўся спаткац-ца з Станіславай Пяткевіч, дастаў-лены ў Санкт-Пецярбург. Адсе-дзеў некалькі дзён ў доме папярэд-няга зняволеньня, затым прася-дзеў з паўгоду ў Петрапаўлаўскай цвердзі. З прычыны хваробы ад-праўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крысты-нопаль, дзе памёр ад чорнай вос-пы. Упершыню яго творы апублі-каваў Браніслаў Тарашкевіч (з уступным артыкулам) у 1921 у газеце «Беларускі звон».

У паэзіі быў паслядоўнікам Францішка Багушэвіча. Асноўная частка творчасці паэта — беларус-кія вершы.

Вікіпедыя.

 

Такі ён, Багрымаў Крашын

Прэзентацыя кнігі былога старшыні Баранавіцкага ТБМ,  краязнаўца, гісторыка, дырэктара Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіля Дубейкі, якая атрымала назву  «Багрымаў Крашын», адбы-лася 19 студзеня ў крашынскім Доме культуры. У імпрэзе ўзялі ўдзел як мясцовыя жыхары, так і сябры і калегі Васіля Дубейкі з райцэнтра і іншых населеных пун-ктаў Баранавіцкага раёна.

Гэта ўжо другая кніга Васі-ля Міхайлавіча, якая пабачыла свет за апошнія месяцы. Зусім ня-даўна Васіль Дубейка  прадставіў на суд чытачоў яшчэ адну сваю кніжку «На беразе Мышанкі», назва якой гаворыць сама за сябе. Чаму Крашын, не Крошын (назва адміністрацыйнай адзінкі)? Аўтар тлумачыць гэта тым, што мясцо-выя жыхары менавіта так называлі раней сваю вёску. Больш таго, на картах 19 стагоддзя афіцэры Гене-лальнага штаба, якія мелі шчыль-ныя стасункі з тутэйшымі людзьмі, менавіта так пазначылі яе назву.

Падчас сустрэчы Васіль Дубейка расказаў пра змест новай кнігі, азнаёміў прысутных з яе раз-дзеламі і ўвогуле расказаў слуха-чам пра гісторыю нашага краю, якую ён вывучае ўжо больш за трыццаць год, прыехаўшы на пра-цу ў наш раён пасля заканчэння ўніверсітэта. Дарэчы, і кнігі гэтыя былі напісаныя прыкладна двац-цаць год таму і проста чакалі свай-го часу. Але… Прыдатны час на-дыходзіць не заўсёды і не для ўсіх. Таму, не дачакаўшыся фінансавай  дапамогі ад патэнцыйных фундат-араў, Васіль Міхайлавіч, параіў-шыся з жонкай Ірынай, якая, да-рэчы, таксама выдала ўжо не адну кнігу на гістарычную тэматыку, вырашыў «даць дарогу» сваім зборнікам за ўласныя грошы. Як гаворыць ён сам, рызыкнуў не дзеля таго, каб «наварыцца», а проста, каб, выдаўшы і рэаліза-ваўшы першую кніжку, за атры-маныя грошы выдаць наступ-ную… Адразу скажам, што кнігі гісторыка Дубейкі разлятаюцца, і  ў яго ёсць усе шансы выпусціць і наступныя — пра паходжанне на-зваў населеных пунктаў нашага раёна, рэлігійнае жыццё ў Бара-навіцкім краі, пра Міцкевіцкія мяс-ціны… Прэзентацыя ў Крошыне і аўтограф-сесія паказалі, што ў Ва-сіля Міхайлавіча ёсць усе шансы рэалізаваць задуманае.

Напрыканцы мерапрыем-ства Васіль Дубейка адказаў на пытанні прысутных, пасля чаго госці паглядзелі відэафільм пра мястэчка пад песні пра Крошын у выкананні народнага ансамбля песні  «Крушына», а для ахвочых была праведзена экскурсія па До-ме культуры і музеі ў ім.

 

Вольга Іванчык,

сябра рады Баранавіцкай арганізацыі ТБМ.

 

Да 155-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Князь Ірэні не меў дружбы са шляхтай, не імкнуўся да папу-лярнасці. Шляхта не раз чаплялася да яго і псавала работу. Быў па-трыётам — умеў ашчаслівіць люд, быў для яго добрым кіраўніком і апекуном, меў абазначаную мэту жыцця і дасягнуў той мэты.

 

Восенню 1862 года скліка-лі вялікі з’езд у Вільні з усіх губер-няў. Прыбылі: з Гарадзенскай Ста-ніслаў Солтан, Юзаф Замойскі і марш[алак] Старэнскі (Стажэнскі). З Менскай: Ельскі, Магільніцкі і марш[алак] Лапа. З Магілёўскай: Ігнацы Брастоўскі (Бжастоўскі). Акушка і марш[алак] князь Стэфан Любамірскі. З Ковенскай: Жылін-скі, марш[алак] Мядэкша, Коньча і інш. З Віленскай: Лапацінскі, Ва-гнер, Ромер, Рудаміна. Тызенгаўз і марш[алак] Дамейка. Дамейка старшынствуе.

На тым з’ездзе былі прад-стаўлены два мемарыялы.

1) Старэнскага (Стажэнска-га), які дамагаўся шанавання нацыі пры разумным довадзе немагчы-масці выкаранення палякаў.

2) Адрэдагаваны Крывіцкім і прадстаўлены Дамейкам з про-сьбай пра ўніверсітэт. (Францішак быў за другі, бо не верыў у выні-ковасць першага, а ўніверсітэт быў пільна патрэбны).

На тым з’ездзе па жаданні ўсёй Літвы выбіраюць пастаянны камітэт у Вільні з наступных чаль-цоў: Фр[анцішак] Далеўскі, Аляк-сандр Аскерка, Антоні Яленскі, Ігнацы Лапацінскі, Аскар Вагнер і дэлегаваныя з губерній з боку шляхты: Старэнскі (Стажэнскі), Зыберг-Плятар і Якуб Гейштар з Ковенскай [губ.], апрача тых яшчэ з кожнай губерні ад моладзі па адным негаспадары (якія не мелі нерухомай маёмасці).

На тым з’ездзе зацвердзілі яшчэ  пры адсутнасці Крэдытнага і Земляробчага т[аварыстваў], адкінутых урадам, прымяніць да земляробчых гаспадарак сістэму колаў і колкаў. Збірацца, раіцца, заводзіць супольныя машыны, арганізоўваць выставы і да т.п. Пры ўвядзенні гэтай сістэмы завя-зваліся больш цесныя стасункі і пашыраліся прынцыпы і думкі.

Дамейка падпісвае ўста-ву.323

У лістападзе таго ж года скліканы гэты з’езд дэлегатаў324. Дамейка адмовіўся прысутнічаць. Супраціўляецца падпісанню ў верасні ўхвалы з тым зместам. Згаджаецца толькі на з’езд шляхты і прысутнасць Фр[анцішка] Да-леўскага. Што да іншых, даводзіць, што іхняе прыбыццё надало б з’ез-ду канспірацыйны выгляд.

Сабраныя абураныя на Да-мейку, абіраюць на яго месца Гя-чэвіча (вялікіх здольнасцяў). На тым з’ездзе пастанавілі выслаць дэлегацыю на з’езд у Варшаву для прыняцця супольнай праграмы для ўсіх тэрыторый, забраных Ма-сквою, пры ўдзеле дэлегатаў з Га-ліцыі і з Вялікапольшчы.

З Літвы — Зыберг-Плятар і Станіслаў Старынскі (Стажын-скі)325.

З Вялікапольшчы — Гутры і Качароўскі.

З Русі — Баранецкі і Міхал Солтан.

З Каралеўства — Крыжта-порскі і Суфчынскі.

З Галіцыі ніхто не прыехаў

Паседжанне адбылося ў Варшаве ў Кроненберга. Рэальны Нацыянальны ўрад не быў рэпрэ-зентаваны. Прадстаўнікамі Белай партыі былі: Леапольд Кронен-берг, Людвік Горскі і князь Тадэ-вуш Любамірскі. Побач з Кронен-бергам засядалі Гарадзенскі і Юльян Пашкевіч.

 

Пасля стварэння Цэнтра-льнага Літоўскага камітэта ў Вільні ў павялічанай колькасці чальцоў, якія рэпрэзентавалі адзінства Краю, паседжанні адбываліся су-польна з дэлегатамі ў колькасці ва-сямнаццаці чалавек у Яленскага, які меў адпаведнае абшырнае па-мяшканне ва ўласным доме, а затым найбяспечней і больш аба-соблена — у Аскеркі, а найчасцей — у Далеўскага, толькі ўчацвярых: Далеўскі, Яленскі, Аскерка і Лапа-цінскі. Гэтая група, якая склада-лася з некалькіх чалавек, мела амаль заўсёды большасць галасоў за сабой. Збіраліся малым лікам, каб пазбегнуць доўгіх, а часта бяс-плодных дыскусій. Працавалі ўзмоцнена, згодна з поўнай свядо-масцю, чаго хочуць і куды імк-нуцца.

Якуб Гейштар спачатку браў удзел як дэлегат Ковенскай губерні, пазней як чалец Камітэта, не бываў амаль ніколі выкліканым на тыя дэтальныя нарады (пера-шкаджаў у працы). Верылі ў яго добрыя намеры і любоў да краю, але не ўмеў забыць пра сваё “я”, пабайваліся яго шматмоўнасці, інтрыговасці, жадання быць бач-ным, чутым, каб ім захапляліся. Шляхта з яго павета любіла яго за словы адкрытыя, ганарыстыя, хаця часамі грубыя і не канкрэтныя. Не абражаліся. Нікому гэта не магло шкодзіць. Сказаныя ў коле сваіх — шляхты, з якой зналіся, раслі. Але іншая ўжо была рэч у часы так га-рачыя, калі адно слова, сказанае чалавекам, стаяўшага ў шэразе людзей, якія кіравалі справамі Краю, слова тое магло стацца це-лам і прынесці Краю невымерную шкоду.

Гейштар прывык, што ў сваім павеце яго лічылі за асобу выбітную, калі яго лёс паставіў у іншыя акалічнасці і побач з іншымі людзьмі  для супольнай працы не мог пагадзіцца з іхбольш высокім становішчам і большым прызнан-нем агулу для іншых, чым для яго. Балела яму гэта, раздражняла. І не раз справаджаны нізкімі пачуцця-мі зайздрасці і пыхлівасці стараў-ся, калі не панізіць, ачарніць, то прынамсі замаўчаць іхнія заслугі, а сябе высунуць.

Пішу пра тое, бо здарылася мне і чуць яго прамаўляўшага і чытаць тое, што пісаў крыўднымі словамі пра людзей высакародных і заслужаных, таму толькі, што мелі  абыякавы погляд на яго. Пыха і жаданне адыгрываць першую ро-лю былі няраз нагодай з яго боку для фальшывага кроку.

Першы раз праявілася гэта на з’ездзе дэлегатаў з усяго Краю  ў Варшаве. Гейштар хацеў быць дэлегаваным, але большасцю га-ласоў выбралі двух вышэй назва-ных, з якімі ні ў якім разе не мог ехаць з-за сялянскай справы, якая клікала яго ў Коўню. Аднак пасля залатвення свайго абавязку паспя-шаўся ў Варшаву пад відам выдан-ня твораў Сыракомлі на карысць сірот.

Прыбыў пасля першага па-седжання. Ціснуў на Старынскага (Стажынскага) і на Плятара, каб уступілі яму свой голас, гаранту-ючы, што ні адным словам не вы-йдзе з выказанай у Вільні прагра-мы. У гэты час Літва паведаміла Каралеўству, што ў выпадку паў-стання не зможа ў ім узяць удзел. З нагоды немагчымасці дастат-ковай падрыхтоўкі, бо для з’яднан-ня людзей для ўдзелу патрабуецца праца цэлых гадоў. Дэлегаты мелі выказаць Каралеўству. што сілы на Літве меншыя, чым можа здавац-ца, як з погляду на людзей, так і на грошы, што жаўнера можна вы-ставіць найвышай з інтэлегенцыі, з класа рамеснікаў і з дваровай службы; выказаць яшчэ пра поў-ную адсутнасць зброі і вялікую цяжкасць яе дастаўкі; што паў-станне можна выклікаць толькі ў чатырох цэнтральных губернях, дзе народ найпраўдападобней застанецца абыякавым, што да далейшых, дзе мова і вера розныя, спробы выкліку паўстання могуць даць грозныя вынікі. Адным сло-вам абавязкам дэлегатаў было вы-казаць рэальны стан Літвы. Апра-ча праблемы паўстання ўлажыць сумесную праграму дзейнасці для ўсіх частак Польшчы і выбраць адно выданне для кіраўніцтва грамадскай думкай Краю.

(Працяг у наст. нумары.)

323 Устава Земскага крэдытнага Таварыства для Літоўскіх губерняў канчаткова была ўхвалена на з’ездзе землеўладальнікаў (ІХ.1861) і перададзена губернскім уладам для атрымання згоды Пецярбурга.

324 На з’ездзе землеўладальнікаў у ХІ.1862 г. была агаворана справа адрасу да імператара з просьбай аб злучэнні Каралеўства Польскага і заходніх губерній. Аднак да адабрэння тэксту шляхтай Віленскай і Ковенскай губерняў справа не дайшла.

325 Памылка, гаворка пра Віктара Старэнскага (Стажэнскага).

 

Сымон Барыс

З падзей 2018 года

1 студзеня.  Насельніцтва Зямлі налічвае каля 7,5 мільярдаў чалавек.

Знешні доўг Беларусі 15,8 млрд. долараў. Золатавалютныя рэзервы Беларусі 7,3 мільярдаў долараў.

Базавая велічыня для раз-ліку фінансаў у Беларусі  устаноў-лена 24,5 рубля.

1 — 2 студзеня. Даждлівае надвор’е, без снегу.

3 студзеня. У Светлагорску трое хлопчыкаў (ім 3 і 4 гады) уцяклі з дзіцячага сада. Знайшлі іх у прыгарадным цягніку. Дырэк-тара дзіцячага сада і выхавальніцу звольнілі з работы.

4 студзеня. Прэзідэнт Бе-ларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў 5 прэмій «За духоўнае адраджэнне» і 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мас-тацтва па выніках 2017 года.  Прэ-міі «За духоўнае адраджэнне» прысуджаны наступным аргані-зацыям, калектывам і асобам: ГА «Беларускі саюз жанчын» за плён-ную работу па ўмацаванні інсты-тута сям’і, ахове мацярынства і дзяцінства, актыўную дабрачын-ную дзейнасць; калектыў Нацыя-нальнай бібліятэкі Беларусі за ра-боту па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спад-чыны Францішка Скарыны; ка-лектыў Рэспубліканскага навуко-ва-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава ўдастоены прэміі за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

Сярод лаўрэатаў таксама: протаіерэй Віктар Перагудаў, на-стаяцель прыхода храма прапа-добнай Ефрасінні Полацкай у Івя-нцы Валожынскага раёна Мен-скай вобласці, за заслугі па арга-нізацыі сацыяльнай дапамогі дзе-цям-інвалідам і іншым катэго-рыям грамадзян; муфтый мусуль-манскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч удастоены прэміі за значны асабісты ўклад у захаванне духоўных каштоўнасцей і трады-цый мусульман Беларусі. Прэміі ўручаў сам Прэзідэнт у Палацы Рэспублікі 9 студзеня.

5 студзеня. У Менску ідзе дождж. Тэмпература паветра + 4 градусы цяпла.

7 студзеня. У Менску як вясной тэмпература паветра каля 0 градусаў. Снегу зусім няма.

1-10 студзеня. Дзённая тэмпература падымалася да +8 градусаў цяпла.

9 студзеня. У Палацы Рэс-публікі Прэзідэнт А. Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адра-джэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2017 года.

19 студзеня. У Менску, у  Нацыянальнай бібліятэцы Бела-русі,  адбыўся ІІІ з’езд грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Стар-шынём аб’ядання выбраны Ге-надзь Браніслававіч Давыдзька.

22 студзеня. Памёр пісь-меннік Васіль Якавенка, які неза-доўга перад смерцю звярнуўся ў суд на пісьменніка Мікалая Чаргі-нца за знявагу яго як асобы і яго рамана.

24 студзеня. У Беларусі заблакаваны незалежны сайт навін «Хартыя-97″.

25 студзеня. Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 у новай рэдакцыі перавыда-дзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспуб-лікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «О предупреждении соци-ального иждивенчества»(«Декрет о тунеядстве»). Адменены дэкрэт № 3 аб грашовым зборы з «дарма-едаў» і заменены платай за сацы-яльныя паслугі.

 

2 лютага. Памёр Георгій Васільевіч Штыхаў, вядомы ар-хеолаг, доктар гістарычных навук.

6 лютага. Адпраўлены ў адстаўку Павел Якубовіч з пасады галоўнага рэдактара «Беларусь се-годня». На гэтую пасаду прызна-чаны Дзмітрый Аляксандравіч Жук, які нарадзіўся 7 ліпеня 1970 года ў вёсцы Леткаўшчына Слуц-кага раёна Менскай вобласці.

6 лютага. Адпраўлены у адстаўку старшыня Беларускай тэ-лерадыёкампаніі Генадзь Брані-слававіч Давыдзька. Пасаду стар-шыні Беларускай тэлерадыёкам-паніі заняў Іван Міхайлавіч Эйс-мант.

18 лютага. Выбары ў мя-сцовыя Саветы. Выбіраліся дэпу-таты ў сельскія, раённыя, гарадскія і абласныя Саветы.

З 20 лютага ў Беларусі стала сапраўдная зіма з начнымі марозамі да 20 і болей градусаў.  Яна стаяла да 8 сакавіка.

9 -25 лютага. ХХІІІ зімовыя Алімпійскія гульні адбыліся ў Пхё-нчхане (Рэспубліка Карэя). У выні-ковым медальным заліку Алім-піяды-2018 у Пхёнчхане Беларусь заняла 15-е месца з 92 краін. У актыве беларускіх спартсменаў два залатыя і адзін сярэбраны ме-далі. Узнагароды вышэйшай про-бы заваявалі фрыстайлістка Ганна Гуськова ў лыжнай акрабатыцы і біятланісткі Надзея Скардзіна, Іры-на Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава ў эстафеце, се-рабро — Дар’я Домрачава ў мас-старце. Пасля трох узнагарод Пхёнчхана-2018 у актыве зборнай Рэспублікі Беларусь стала 18 ме-далёў зімовых Алімпійскіх гуль-няў: 8 залатых, 5 сярэбраных, 5 бронзавых.

27 лютага. Суд Заводскага раёна Менска пазбавіў волі было-га дырэктара Менскага заапарка Юрыя Рабава на 7 гадоў і яго жон-ку Элу Рабаву (былога начальніка заатэхнічнага аддзела заапарка) на 4 гады за незаконны продаж жы-вёл з цырка шляхам махлярства. Апрача таго ім адпаведна прысу-джаны штраф 8578  рублёў (350 базавых велічынь) і 7350 рублёў.

З 27 на 28 лютага. Самая халодная зімовая ноч гэтага года была ў Клічаве — 30 градусаў марозу.

 

1 сакавіка. Менскія гарад-скія ўлады далі дазвол усталяваць мемарыяльную дошку на вуліцы Валадарскага, 9, дзе была абвеш-чаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

2 сакавіка. На краўдфан-дынг-пляцоўцы «Талака» неабход-ныя для вырабу новай дошкі 6000 рублёў сабралі трохі больш як за 3 гадзіны. Кіраваў гэтай акцыяй Глеб Лабадзенка. Да свята была падрыхтавана памятная дошка, якую хацелі павесіць на тым бу-дынку, але дазвол на яе ўстаноўку Менскі гарвыканкам не даў. Такім чынам, яна не павешана да гэтага часу. Дарэчы, не павешана і па-мятная дошка, якая была падрых-тавана скульптарам Алесем Ша-тэрнікам да 75 -х угодкаў БНР. Та-кім чынам, дзве памятныя дошкі ў гонар БНР чакаюць дазволу ўла-даў на іх устаноўку.

2 сакавіка. У Менску па-мерла Валянціна Пятроўна Лем-цюгова, доктар філалагічных на-вук. Пражыла 83 гады.

4 сакавіка. У г. Солсберы (Вялікабрытанія) былі атручаны нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» былы палкоўнік ГРУ РФ выведнік Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юля, а таксама паліцэйскі, які праводзіў даследванне. Ахвя-раў у бальніцы сумелі выратаваць. Адбыўся дыпламатычны скандал. З Вялікабрытаніі былі высланы 23 расійскія дыпламаты. Іх прыкладу паследавалі іншыя заходнія дзяр-жавы. Расія выслала са сваёй дзяр-жавы адпаведную колькасць за-межным дыпламатаў.

6 сакавіка. У Менску А. Лукашэнка адкрыў Цэнтр мастац-кай гімнастыкі. Яго пабудавалі за 1 год на грошы Менскага гарад-скога выканкама (кошт яго 27 млн. долараў).

9-18 сакавіка. У Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя) адбыліся ХІІ зімнія Параалімпійскія гульні. Бе-ларуская каманда (15 атлетаў) заваявала 12 узнагарод ( 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя ме-далі). Па колькасці медалёў заняла 8-е месца.

12 сакавіка. Прэзідэнт А. Лукашэнка даручыў міністру аба-роны Андрэю Раўкову прызваць у армію дзве тысячы ваеннааба-вязаных для ваенных вучэнняў.

13 сакавіка. У парку Янкі Купалы ў Менску ўстанавілі памя-тны знак (мемарыяльную) дошку ў гонар братоў Івана і Антона Луцкевічаў на месцы, дзе ў пача-тку ХХ ст. стаяў іх дом. Аўтары памятнага знака — заслужаны ар-хітэктар Рэспублікі Беларусь, пра-фесар міжнароднай акадэміі архі-тэктуры Юры Градаў і скульптар сябар Беларускага саюза мастакоў Канстанцін Селіханаў. Помнік ад-крывала стрыечная пляменніца Луцкевічаў, Маргарыта Сяргееўна Пярова.

15 сакавіка. У Менскім гарвыканкаме зарэгістравана прыватная ўстанова адукацыі «Універсітэт імя Ніла Гілевіча «, які будзе працаваць з 2019 года на беларускай мове.

16 сакавіка пачаўся пры-зыў рэзервістаў у беларускую ар-мію.

20 сакавіка. Прэзідэнт А. Лукашэнка правёў сустрэчу з та-ленавітай моладдзю. На сустрэчу было запрошана каля 270 чалавек.

25 сакавіка. Прэзідэнт Бе-ларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Пракопіса Паўлопуласа з нацыя-нальным святам — Днём Незалеж-насці Грэцыі.

25 сакавіка. На плошчы Парыжскай Камуны ў Менску, ка-ля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету, праводзіліся ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР-мі-тынг-канцэрт «Свята Незалежна-сці». Увесь квартал, дзе праводзі-лася свята, быў абнесены перано-сным металічным плотам, і праз асобныя праходы міліцыянеры з мінашукальнікамі прапускалі лю-дзей. Ляжаў яшчэ снег, але ўжо раставаў, і было шмат лужынаў на плошчы. Удзельнікаў свята павін-шавалі Прэзідэнт Польшчы Анд-жэй Себасцян Дуда, былы першы прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Ві-таўтас Ландсбергіс, міністр заме-жных спраў Літвы Лінас Лінкяві-чус, былы пасол Швецыі ў Бела-русі Стэфан  Эрыксан, пісьменні-ца Святлана Алекіевіч, мастачка Івонка Сурвіла і іншыя, якія да-слалі свае віншаванні. Вядоўцай на гэтым свяце была Зінаіда Банда-рэнка. Выступалі на свяце гісто-рык Валянцін Голубеў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Банда-рэнка і іншыя. На дзяржаўным узроўні гэта свята амаль ніяк не адзначалася і віншаванняў не было. Адзіным горадам, дзе свят-каванне 25 сакавіка арганізоўвалі дзяржаўныя структуры (ідэалагіч-ны аддзел і гістарычна-мастацкі музей), быў горад Ліда.

Актывісты апазіцыі, якія сабраліся ў гэты дзень на пл. Яку-ба Коласа, былі разагнаныя мілі-цыяй або арыштаваныя. Перад гэтым святам былі арыштаваныя 6 палітыкаў, сярод іх — Мікола Ста-ткевіч, Уладзімір Някляеў і іншыя. Увечары 25 сакавіка Міколу Стат-кевіча, Уладзіміра Някляева, Мак-сіма Вінярскага, Леаніда Кулакова, Яўгена Афнагеля і Вячаслава Сіўчыка выпусцілі з-за кратаў.

25 сакавіка. У зале Праж-скай ратушы (Чэхія) ў гонар 100-годдзя БНР адбыўся прыём з удзе-лам 200 чалавек. На ім прысутні-чала Старшыны Рады БНР Івонка Сурвіла.

30 сакавіка. Суд Бары-саўскага раёна пазбавіў Ігара Хі-шчанку звання прапаршчыка і зняволіў на 5 гадоў калоніі ўзмоц-ненага рэжыму за здзекі над сал-датамі і за хабар, які браў у салдата Аляксандра Коржыча.

 

4 красавіка. У Палацы мас-тацтваў у Менску адкрылася мас-тацкая выстава, прысвечаная 100-й гадавіне абвяшчэння БНР.

У Берасці ў гэты дзень бы-ла рэкордная тэмпература +22,1 градуса.

14 красавіка. Под раніцу войскі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі абстралялі ракетамі і бамбілі самалётамі лабараторны цэнтр і скдады хімічнай зброі ў Сірыі — гэта помста за прымяненне хімічных снарадаў сірыйцамі па горадзе паўстанцаў 7 красавіка.

15 красавіка. У Менску паветра днём нагрэлася да +20,9 градусаў. Гэта тэмпературны рэ-корд на гэты дзень для сталіцы (у 1961 г. было 19,8 градусы цяпла).

18-19 красавіка. Афіцый-ны візіт Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Малдову.

19 красавіка. У Малдове на беларускім трактары «Беларусь»  Ігар Дадон (прэзідэнт Малдовы) і А. Лукашэнка засеялі поле пша-ніцы і поле кукурузы. А. Лукашэн-ка падарыў Малдове 5 трактараў  «Беларусь» і 2 грузавікі МАЗ. Ігар Дадон у сваю чаргу падарыў А. Лукашэнку некалькі бочак мёду, віна і гарэлкі.

19 красавіка. Еўрапарла-мент прыняў рэзалюцыю аб ста-новішчы ў Беларусі, са сродкамі інфармацыі і палітычнымі зняво-ленымі.

21 красавіка, субота. Моц-ны вецер (27 м/сек) нанёс вялікую шкоду будынкам і лініям элек-траперадач. Былі нават пажары. На дарозе каля Берасця буран пера-куліў легкавы аўтамабіль.

23 красавіка. У Ераване (Арменія) на 11-ы дзень дэман-страцый і забастовак прэм’ер-мі-ністр Серж Азатавіч Саргсян ад-мовіўся ад пасады, бо да дэманст-рантаў далучыліся і салдаты. Мірным шляхам улада перайшла да паўстанцаў.

24 красавіка. Выступленне Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў На-цыянальнм сходзе Рэспублікі Бе-ларусь «Зварот Прэзідэнта Рэспу-блікі Беларусь А. Лукашэнкі да беларускага народа і да Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Бела-русь».

26 красавіка. У Менску прайшоў традыцыйны «Чарнобы-льскі шлях» (ад кінатэатра «Каст-рычнік»  да чарнобыльскай каплі-цы ў Парку дружбы народаў, на вул. Карастаянава). Там каля кап-ліцы незалежныя назіральнікі налі-чылі 430 удзельнікаў акцыі. Больш людзей звычайна збіраецца каля кінатэатра. У гэты парк шмат хто не хоча ісці, а таму ідучы па дарозе туды, некаторыя  паварачваюць дамоў.

У гэты дзень у Нацыяналь-най бібліятэцы Беларусі адкры-лася міжнародная выстава «Бук-вары народаў свету». На ёй пака-заны 1400 буквароў на 587 мовах. Першы наш буквар быў надру-каваны ў ВКЛ, у Еўі, у 1618 годзе. Выстава будзе адкрыта да верасня гэтага года.

27 красавіка. У в. Пхан-мунджом (у дэмілітарызаванай зоне на дзяржаўнай мяжы) адбы-ліся перамовы прэзідэнта Карэй-скай НДР Кім Чэн Ына і прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна.

30 красавіка. У Ваўкавы-скім раёне быў град памерам 4 — 5 см.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Адпачынак па-беларуску

З запісак вартаўніка базы адпачынку

Сказаць, што на цябе ўскла-дзены чыста функцыі вартаўніка ў дадзеным выпадку не выпадае. Тут маецца некалькі азёраў, дзе дазваляецца лоўля рыбы. Некалькі домікаў адпачынку, лазня і іншыя адпаведныя аб’екты. Побач вымі-раючая вёска і векавы лес. На вар-таўніка ўскладзены абавязкі браць ад рыбакоў аплату і назіраць, каб яны не парушалі правілы лоўлі. Прадстаўляць наведвальнікам до-мікі, рыхтаваць для іх лазню і шмат чаго іншае. Тут адпачываюць бела-русы, каму не выпала паехаць на Канары ці Сяйшэлы. Адпачыва-юць дзень, другі, але адцягваюцца напоўніцу і прыязджаюць сюды зноў. Тут можна пабачыць такія прыгоды адпачыванцаў, што запа-мінаецца назаўжды.

 

Мосцік у арэнду

Неяк сярод тыдня на базу завітала пара. Яму і ёй пад трыц-цаць. Бачна, што не муж і жонка. Замаўляюць домік на чатыры га-дзіны. Спякотны летні дзень. Па-йшлі прагуляцца па тэрыторыі. Яна села на масток і апусціла ногі ў ваду. Ён побач. Не прайшло і не-калькі хвілан, як яны зніклі з даля-гляду. Глянуў і бінокль, і… усё ста-ла зразумелым. Праз чатыры га-дзіны так і не наведаўшыся ў домік адпачыванцы ад’язджаюць. Раз-вітваемся, на тварах неймавернае задавальненне, усмешкі, шчырыя словы падзякі. Адным слова, адпа-чылі як нельга лепш. На прыканцы я ім кажу: «Калі спадабалася, пры-язджайце яшчэ. У нас за адпачы-нак на мосціку плаціць не трэба». Іх радасці ад такіх слоў не было мяжы.

 

Лоўля рыбы па-дзятлаўску

Сутачная лоўля рыбы — справа сур’ёзная. Аплата аплатаю. На азёрах рыбаловы таксама мо-гуць адпачыць напоўніцу: развеці вогнішча, павячэраць-паснедаць, пасмажыць шашлыкі ці згатаваць юшку і адцягнуцца: выпіць удо-сталь.  Для многіх тое не толькі га-лоўнае, але гарантыя паспяховай рыбнай лоўлі.

Неяк на выходныя завіталі на азёры кліенты з Гародні. На су-седнім беразе уладкаваліся паста-янныя тры аматары лоўлі з Дзят-лава. Загітавалі з сабою двух сло-німцаў. Тыя прыехалі ўпершыню. Закінул вуды. Гарадзенцы дазіру-юць піва з гарэлкай, слонімцы не п’юць, а дзятлаўцы адцягваюцца напоўніцу. Клёў — дробязь, не бо-лей паўтары кілі карпа. Ды не ча-ста. Дзятлаўчане закінулі вуды і прыняўшы дозу гарэлкі проста на беразе ўпалі ў спячку. Храп на ўсю ваколіцу. Гарадзенцы паперамен-на спяць.  Слонімцы, нягледзячы што морыць сон і ноч, працягва-юць лавіць. Апоўначы адна з вудаў дзятлаўцаў агалошвае возера зван-ком. Званок працяглы. Дзятлаўцы яго не чуюць. З суседняга боку во-зера да калегаў-рыбакоў прыбяга-юць слонімцы і гарадзенцы. На-сілу дабудзіліся. Агульнымі нама-ганнямі выцягнулі сямікілаграмо-вага амура. Калегі пайшлі да сваіх вудаў, а дзятлаўцы супольна аб-мылі рыбацкае шчасці і… зноў спаць. Праз некаторы час зноў зва-нок вуды. Сітуацыя паўтараецца з дакладнасцю адзін да аднаго. У гэты раз дзятлавец з патугамі вы-цягнуў дзесяцікілаграмовага ка-рпа.

На наступны дзень начнікі раз’ехаліся. Хоць слонімцы і гара-дзенцы не мелі права скардзіцца на ўлоў, але ўсяроўна зайздросцілі дзятлаўцам.

Праз тыдзень слонімцы прыехалі на азёры без дзятлаўцаў. У сваіх паводзінах яны напаміналі калегаў па мінулай лоўлі, і, хоць вынік рыбалкі быў не благі, але не такі як ў мінулы раз у суседзяў. Пры развітанні  адзін са слонімцаў зрабіў такую выснову: «Мала прыкупілі».

 

Прапажа знайшлася пад лаўкай

Пачатак зімы. Наваколле прыцярушыў снег. Замоўлены до-мік і лазня. Чарговы заезд. Добры дзесятак хлопцаў і дзяўчат пры-ехалі з сутачным адпачынкам. Ад-цягваюцца, як кажуць, напоўніцу. Музыка такая, што сабакі не выла-зяць з будкаў. Крыкі, енкі ад якіх асыпаецца снег з дрэваў. Брамка выезду на замку. Апоўначы рап-там усё сціхае. Уключаецца ўсё асвятлення ля доміка. Чуць вод-даль бліскаюць агенчыкі мабіль-ных тэлефонаў. Неўзабаве да вартоўні падыходзіць дэлегацыя. Перапуджаны хлопец пачынае блытанае тлумачэнне. Урэшце вы-святляю, што ён з нявестаю пары-ўся ў лазні. Яна выйшла з парылкі і знікла, пакуль ён прымаў душ. Боты ёсць, апратка ёсць, а чалавека няма. Пошукі прапажы безвыніко-выя. Просіць дапамогі. Абышлі наваколле адлегласцю 50 метраў ад пабудоў. Наўкола чысты некра-нуты снег. Ля лазні і доміка адпа-чынку босыя сляды, як жаночыя так і мужчынскі. На маё запытан-не, што тут адбывалася, адказ шчыры і просты: «Нагалясы адцяг-валіся па першым снезе». Зразу-мела, пасля лазні бегалі голыя і босыя. Аднак, справа сур’ёзная. Падобнае здарэнне псуе рэпута-цыю зоны адпачынку. Па той пры-чыне, што могуць распачацца разборкі — хто вінаваты? Я, як і адпачыванцы, даследаваў даска-нала домік, лазню, нават клазет — безвынікова. Ад адчаю пайшоў у лазню і пачаў развешваць скары-станыя прасціны для прасушкі. Дзвюх не хапае. Скрасці не маглі, бо не з’ехалі. Заўважаю з-пад лаўкі тырчыць белы ражок. Просціна. Выцягнуў не больш як дзесяць сантыметраў і адразу пачуў ры-чанне ільва, якога пабудзілі пасля з’яданне антылопы ў саване: «Не турбуй …». Аб тым паведаміў заклапочанаму жаніху і прапанаў месца адпачынку пад лаўкай з нявестаю. Удзячнасці жаніха і кам-паніі не было мяжы. Узяўшы паду-шку і плед, пасля ўжывання шкля-нкі гарэлкі, ён пайшоў да нявесты ў лазню. Адпачынак прадоўжыўся яшчэ з большым размахам.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

«Па зямлі шыбуе люты !»

Па гарызанталі: 1. Так некалі на Беларусі называлі ў народзе месяц люты. 4. Звесткі аб чым — небудзь. 10. «Бы свавольны, грозны цар, //Па зямлі шыбуе …». З верша Т. Дзям’янавай «Сёння — ух — які мароз!». 11. Была б свінка, будзе … і шчацінка (прык.). Паводле ўсходнеазіяцкага каляндара, з  5-га лютага пачынаецца год Зямляной Свінні ; у год Свінні нарадзіліся  Р. Бараввікова, Р. Ба-радулін, В. Зуёнак, А. Разанаў,  С. Маршак, Д. Лондан, Э. Хэмінгуэй, А. Моцарт, М. Му-саргскі, С. Ратару, А. Райкін. 12. Стара-жытнае свята, якое беларусы-католікі адзна-чалі 2 лютага, а беларусы — праваслаўныя — 15 лютага («А ў нас сёння …, …,\\Зіма з летам стрэлася, стрэлася»). З валачобнай песні. 14. Харч для жывёлы. 15. Сезон масавай лоўлі рыбы. 16. … — Вяснаўка-зальнік. Прысвятак, які адзначалі 1 лютага («Якое надвор’е 1 лютага, такое будзе і ўвесь месяц» (прыкм.). 19. Тое, што і чапяла. 20. Той, хто імкнецца атрымаць незаробленыя грошы (разм.). 21. Прыстасаванне для лоўлі птушак. 22. Высокая гліняная пасудзіна. 25. Прысвятак, які адзначаўся ў той жа самы дзень,  што і Масленіца  — 18 лютага. 26. Запасы, крыніцы чаго-небудзь. 29. Мяса вышэйшага гатунку. 32. Час, які папярэд-нічае вясне. 33. Лютаўскі … вясною пахне (прык.).  34. Зярністы снег, які ўтвараецца ў гарах. 36. Каштоўны камень, талісман лютага. 37. Вялікі прастор, шыр.

Па вертыкалі: 2. Руханне ў паветры. 3. Тое, што і наступленне. 5. На Трыфана (14 лютага) зорна — … позняя (прыкм.). 6. Заклік да чаго-небудзь. 7. Тоўстыя бліны; іх на Улассе (24 лютага) падавала гаспадыня на сняданне, каб былі тлустыя цяляты. 8….  бушуюць — вясну чуюць (прык.). 9. Воўчая … — у лес цягне (прык.). 13. Назва свечкі, якая вельмі шанавалася ў людзей; яе бралі з сабой у поле на першае ворыва, вешалі ля ўвахода ў хлеў. 16. Студзяню — бацюхне — …, лютаму — мяцеліцы (прык.). 17. Люты багаты снегам, а … — вадою(прык.). 18. Свята беларусаў — католікаў, якое адзначалася 6 лютага («Па … высахнуць кусты на плоце» (прык.). 23. Люты месяц не дае доўга спаць: трэба плугі ладзіць, і … папраўляць (прык.). 24. Як на Грамніцы (15 лютага) нап’ецца … вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы (прык.).  27. Халодны паўночны вецер. 28. Калі … раніцай спявае, то зіма яшчэ не ўцякае (прык.). 30. Лютуй, люты, не лютуй, а на вясну … не хмур (прык.). 31. Назва парламента ў некаторых дзяржавах. 35. Рэпутацыя, асабістая вядомасць.

Склаў Лявон Целеш.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *