НАША СЛОВА № 6 (1417), 6 лютага 2019 г.

Аўторак, Люты 12, 2019 0

Заява Рады ТБМ

Аб удзеле арганізацыі ў палітычных кампаніях 2019-2020 гг.

Рада ТБМ заклікае ўсіх сваіх сяброў і прыхільнікаў прыняць актыўны ўдзел у палітычных кампаніях 2019-2020 гг. з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і пашырэння ўжывання  беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця нашай краіны.

27.01.2019 г.

Слонімскае ТБМ выпусціла паэтычны перакідны каляндар

Слонімская раённая арганізацыя ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» вы-пусціла ўнікальны настоль-ны перакідны каляндар «Па-эзія Шчарай ліецца…». Ка-ляндар складаецца з прыго-жых фотаздымкаў і вершаў паэтаў Слонімшчыны, якія жывуць у розных кутках Бе-ларусі і ў іншых краінах. Творы паэтаў прысвечаны прыродзе, роднай мове і Ба-цькаўшчыне. Сярод аўта-раў календара — Надзея Са-лейка, Святлана Варонік, Яўген Барышнікаў, Сяргей Чыгрын, Алена Руж, Ірына Войтка, Ігар Бурсевіч, Свят-лана Адамовіч, Мікола Ка-нановіч, Дар’я Бялькевіч, Мікалай Емяльянчык, Ула-дзімір Лабко.

 

Акрамя вершаў паэ-таў, у календары апубліка-ваны іх фотаздымкі і бія-графічныя звесткі. Прадмо-ву да календара напісала кіраўнік Слонімскай арга-нізацыі ТБМ Святлана Буш-чык, якая адзначыла, што «гэтае выданне — сціплы ўнёсак беларускіх паэтаў Слонімшчыны ў скарбонку падарункаў свайму краю да самага яркага свята, якое Слонім прыме 1 верасня 2019 года — Дня беларуска-га пісьменства і друку». Дарэчы, Святлана Бушчык таксама з’яўляецца яшчэ ўкладальнікам і рэдактарам календара. Каляндар надру-каваны ў Гародні выдаве-цтвам «ЮрСаПрынт».

Сяргей ЧЫГРЫН,

г. Слонім.

 

Леаніду Лычу – 90

1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Менскай вобл.) — беларускі гісторык, пуб-ліцыст; доктар гістарычных навук, пра-фесар

Нарадзіўся сельскай сям’і. Пасля вай-ны навучаўся ў Менскім статыстычным тэх-нікуме, вайсковым вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педага-гічнага інстытута ў Уфе (1957). З 1958 г. пра-цаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага на-вуковага супрацоўніка (1989), доктара гіс-тарычных навук, прафесара. Старшыня Та-панімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоў-нага Савета Рэспублікі Беларусь (1992-1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класа-вых адносін у савецкі час, гісторыю бела-рускай культуры, моўную палітыку ў Бела-русі ў XIX-XX ст., міжнацыянальныя ад-носіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Бе-ларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар мана-графіяў «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996) ды інш.; aўтap кніг «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995), «Краязнаўства — крыніца ведаў і нацыя-нальнага сталення» (Бібліятэчка «Краязнаў-чай газеты», выпуск 1, 2004), «Міжнацы-янальныя адносіны на Беларусі (верасень 1943 г. — кастрычнік 1964 г.)» (2009), «Уніяцкая царква Беларусі: Этна-культурны аспект» (2010), «Магільнае ў часы нямецкай акупа-цыі (чэрвень 1941 г. — ліпень 1944 г.)» (2011), «Беларуская нацыянальная ідэя» (2010) ды інш. Навукова-публіцыстычныя артыкулы друкуюцца таксама ў часопісах і газетах.

Вікіпедыя.

Агульнавядома, каб сёння беларуская мова не на словах, а на справе стала дзяржаўнай, яе трэба поўнамаштабна ўвесці ў палітычнае, эканамічнае і вайсковае жыццё, адукацыю, навуку, культуру, а таксама ў розныя сферы неафіцыйнай грамадскай дзейнасці людзей. Не сакрэт, што такое рэальна толькі праз самае істотнае абмежаванне сацыяльных функцый рускай мовы, якую ўжо з першых дзён усталявання прэзідэнцкай сістэмы кіравання краінай яе ўлады, як след не падумаўшы, зрабілі фактычна адзінай дзяржаўнай і пачалі планамерна выводзіць беларускую мову адусюль, куды яе змаглі ўкараніць дагэтуль. Не сакрэт, што пайсці на абмежаванне маштабаў выкарыстання рускай мовы ў афіцыйным жыцці ніхто з нашых палітыкаў нават і пры вялікім жаданні не адважыцца, ведаючы, як за яе лёсам у іншых краінах пільна сочаць Маскоўскі Крэмль і яго гаспадар Уладзімір Пуцін. Таму на прыняцце супярэчлівых іх інтарэсам захадаў па вырашэнні моўнай праблемы не хопіць смеласці ў палітычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, прычым нават і тады, калі яно цвёрда ўсвядоміць сабе, што моўная залежнасць ад усходняга суседа да нуля зводзіць яе дзяржаўны суверэнітэт. Вось у што, цалкам заканамерна, вылілася недасведчанасць у моўным пытанні тых, хто прыйшоў да ўлады ўлетку 1994 года, хто ў маі 1995 года рукамі збітага з панталыку народа сацыяльна зраўнаваў рускую мову з беларускай! Зараз яе не выратаваць без згоды Масквы. Надзеяў жа на яе згоду вельмі мала, паколькі яна так моцна зацікаўлена ў тэрытарыяльным аднаўленні колішняй савецкай імпе-  рыі — СССР …

Леанід Лыч.

Зварот Рады ТБМ

Аб штогадовых складках

Рада ТБМ звяртае ўвагу арганізацый ТБМ на своечасовы збор сяброўскіх складак за 2019 год. Па просьбе старшынь арганізацый нагадваем памеры складак:

З 1 ліпеня 2018 г. устаноўлены наступныя памеры складак сяброў ТБМ:

— для тых, хто працуе — 15 руб. на год;

— для пенсіянераў і беспрацоўных — 7 руб. на год;

— для студэнтаў — 3 руб. на год;

— для школьнікаў — 1 руб. на год.

— для грамадзян РФ — 750 рас. руб., іншых краін — 15 даляраў ці 15 еўра на год.

27.01.2019 г.

 

Тэксты да 12-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Шаноўнае спадарства!

Рада ТБМ пастанавіла адзначыць чарговы (20-ы) Міжна-родны дзень роднай мовы напісаннем 12-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. На Радзе былі вызначаны тэмы ў падтрымку Беларушчыны па Каліноўскаму, па Арлову, па Караткевічу.

Мы друкуем артыкул “Адкуль узялася паншчына?” з “Му-жыцкай праўды” № 2. Гэты тэкст пісалі ў 2013 годзе. Змяшчаем чатыры фрагменты з эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць — гэта…”, а таксама “Беларускую песню” Уладзіміра Караткевіча.

У дадатак рэдакцыя “Нашага слова” прапануе верш вучаніцы 40-й школы г. Магілёва Насці Мацюлінай “Наказ”. Магчыма, мена-віта гэты верш захочуць напісаць у школах.

Безумоўна, у кожным горадзе, у кожнай вёсцы, у кожнай установе,  у кожнай арганізацыі вольна ўзяць свой тэкст нечым больш блізкі, больш адпаведы канкрэтнай мясцовасці, статусу канкрэтнай установы і г.д. Галоўнае, каб да дыктоўкі далучылася як мага больш беларусаў, каб быў заўважным наш беларускі свет.

Адкуль узялася паншчына?

Дзецюкі!

Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў аднолькавую душу, дык адкуль жа гэта ўзялося, што адзін марнуе ды і над людзьмі збыткуе, а другі бедны паншчыну служыць або аброкі ў казну плаціць?

Быў калісьці народ наш вольны і багаты. Не памятаюць гэтага нашыя бацькі і дзяды, але я вычытаў у старых кніжках, што так калісьці было. Паншчыны тады ніякай не было. І няма чаго таму дзівіцца, бо было лесу шмат, поля — колькі хочаш, а людзей мала, дык нашто ж служыць паншчыну за зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і мець сваё поле.

Але ў суседстве з намі жыў немец і цар. Аднаму і другому багацце наша калола ў вочы, каб іх так колка схапіла, і хацелі нас сагнаць з нашае Бацькаўшчыны. Трэба было бараніцца, дык кароль кажа: “Хадзем бараніцца!” — а тут не ўсе ідуць, ды і мала нашых пайшло. Выгналі цара і немца, але каб жонкі і дзеці гэтых, якія хадзілі на вайну, мелі за што пражыць, кароль наш напісаў такое права: “Гэтыя, якія не хочуць ісці бараніць сваю зямлю, няхай абрабляюць поле гэтым, якія б’юцца за волю і шчасце ўсіх”.

І гэтак было доўга: адны баранілі край, усё хадзілі па войнах, а другія то аралі, то сеялі, то касілі, то жалі. Згэтуль і ўзялася гэтая паншчына. Мяркуйце цяпер самі, ці можна было зрабіць справядлівей, як зрабіў калісьці наш кароль?

Яська, гаспадар з-пад Вільні.

(“Мужыцкая праўда” № 2, 1862 г.)

Незалежнасць — гэта…

… Незалежнасць — гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове (а дзяўчынку Гражынку, якая падабалася табе ў дзіцячым садзе, — на яе мове, а твайго суседа хлопчыка Мішу, тату якога завуць Ісакам, — на ягонай, а другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькі якога прыехалі сюды, бо ў іхнім горадзе на Волзе, каб купіць малому малака, трэба займаць чаргу а пятай гадзіне раніцы, — на ягонай). Цябе будуць вучыць на тваёй мове, і дзеля гэтага тваім тату і маме не трэба будзе ўсё лета збіраць па кватэрах заявы бацькоў, якія не тое каб не хацелі вучыць сваіх дзетак так, як твае тата і мама, а проста ніколі пра гэта не думалі, бо выраслі пры інтэрнацыяналізме. І гэтыя заявы не трэба будзе губляць тры разы дырэктару і два — сакратарцы, і першы вераснёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лінейцы, што «год от года хорошеет материально-техническая база нашей школы», а прыйшоўшы ў свой клас не даведаешся, што дзякуючы няўхільнаму клопату партыі і ўраду, у вас на ўвесь клас толькі адзін лемантар і дзве «матэматыкі» на роднай мове.

… Незалежнасць — гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскара, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова «імавернасць», і ты па-французку растлумачыш яму.

…. Незалежнасць — гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдскую бітву, якая ўратавала твой народ ад смерці, і кажуць праўду пра тую ўладу, што расстраляла твойго дзеда і задушыла голадам тваю бабулю.

… Незалежнасць — гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі.

Уладзімір Арлоў,

люты 1990 г.

Беларуская песня

 

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

 

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

 

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,

І бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.

 

Дзе мой край?

Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,

Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,

Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,

А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.

 

Дзе мой край?

Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

 

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

 

Ты — наш край.

Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,

Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

 

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

Уладзімір Караткевіч.

НАКАЗ

 

На ўсю Беларусь мільён пракурораў

І толькі адзін, толькі ён адвакат.

Рыгор Семашкевіч.

 

Ён быў адвакатам не толькі

Сялянскаму простаму люду.

Ён быў адвакатам для мовы,

Для мовы сваёй беларускай:

 

«Вы паслухайце, людзі добрыя,

Людзі добрыя, беларускія!

На судзе перад вамі і Богам я

За мову сваю заступлюся…

 

Ніякая яна не «мужыцкая»

Дый не горшая за французскую.

Мова наша напеўная, чыстая,

Мова наша такая ж людская!

 

Ну чаму ж мы такія бяздольныя?

Родных словаў чаму выракаемся?

І пісаць мы па-свойму няздольныя,

І з мовы свае насміхаемся…

 

Яна ж Богам навекі нам дадзена,

Каб душы нашай стаць адзежынай!

Яна продкамі ў генах закладзена,

Каб нашчадкам быць годна данесенай.

 

Шмат народаў, на мову забыўшы,

Адышлі з анямелым горлам.

Мову родную ў сэрцах стуліўшы,

Не пакіньце яе, каб не ўмёрлі!»

 

… Да словаў Мацея мы і зараз

Схіляемся ў думах і ў сэрцах.

Нам гэты наказ назаўсёды.

Як сцяг, тыя словы трымаем.

 

Жыццём той наказ мы пацвердзім,

Сынам перадаць сваім зможам.

Жыві, Беларуская Мова,

Бо ёсць у цябе адвакаты!

Насця Мацюліна,

вучаніца СШ № 40 г. Магілёва.

 

Падрыхтаваў да друку

Міхась Булавацкі.

 

НАШЧАДАК МАЦЕЯ БУРАЧКА

21 сакавіка 2018 года, у Міжнародны дзень паэзіі, у цэнтры дзіцячай творчасці «Эверэст» пра-йшоў ІІІ гарадскі конкурс вакалу і мастацкага чытання «Магілёўскія зорачкі». І спевы, і вершы на гэ-тым конкурсе гучаць толькі на беларускай мове, таму гэты кон-курс — унікальная з’ява дзіцячай творчасці Магілёва. Конкурс пра-водзіцца ў трох узроставых катэго-рыях: 6-9 год, 10-13 год і 14-18 год. Бываюць выключэнні: на пазамі-нулым конкурсе бурныя воплескі гледачоў і журы выклікала песе-нька «Цік-так, ходзікі, мне чатыры годзікі…», якую выканала чаты-рохгадовая дзяўчынка.

Радуе, што конкурс набы-вае папулярнасць: на гэты раз у намінацыі «мастацкае чытанне», дзе аўтар гэтых радкоў быў сярод чальцоў журы ад Таварыства беларускай мовы, удзельнічалі ажно 72 прэтэндэнты з роз-ных навучальных устаноў горада. Варта адзначыць, што ўдзельнікі парадавалі не толькі сваёй колькасцю, але і выбарам твораў для чы-тання, і якасцю выкана-льніцкага майстэрства. Ша-сцёра з іх чыталі вершы ўласнай творчасці, што аса-бліва кранала журы. І невы-падкова гран-пры ў гэтай намінацыі атрымала адна з гэтай шасцёркі — дзесяцікла-сніца школы № 40 Насця Мaцюліна, якая пранікнёна выканала свой верш, пры-свечаны Мацею Бурачку (Франці-шку Багушэвічу), «адвакату род-най мовы».

Насця пісала вершы і ра-ней, але пісала на рускай мове. Гэты твор — першая спроба вер-шаскладання на роднай мове. І, не ведаючы яе ранейшых вершаў, магу ўпэўнена сказаць, што ён ва-рты ўсіх ранейшых, разам узятых. Яна раптам адчула сябе нашчад-кам Мацея Бурачка. Вельмі адказ-нае адчуванне.

Міхась Булавацкі.

Не стала перакладчыка Васіля Сёмухі

Васіль Сёмуха памёр 3 лютага на 84-м годзе жыцця.

Нарадзіўся Вялікі Перакладчык на хутары Ясенец Пружанскага раёна. Ягоных тату і маму забілі немцы, за сувязь з пар-тызанамі. Уратавалі Васіля ад смерці і выга-давалі цёткі.

Ён аўтар поўнага перакладу Бібліі на беларускую мову. Ён таксама пераклаў на беларускую дзясяткі аўтараў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвеж-скай, іспанскай моў. Вуснамі Сёмухі па-беларуску загаварылі Гётэ, Шылер, Гры-мельсгаўзэн, Брэхт, Зюскінд, Райніс, Бэлша-віца, Міцкевіч, Славацкі, Ева Пінска…

Удзельнічаў у барацьбе за незалеж-насць у 1980-1990-я.

Васіль Сёмуха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, быў уганараваны дзяр-жаўнымі ўзнагародамі Германіі і Латвіі. Ад сярэдзіны 1990-х яго, аднак, ігнаравалі ўлады Рэспублікі Беларусь.

Выкладаў у забароненым Белару-скім ліцэі імя Якуба Коласа. П’есу «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» у яго-ным перакладзе, поўную паралеляў з бела-рускай сучаснасцю, знялі з паказу ў тэатры «Вольная сцэна».

Рабіў пераклады тэкстаў для драма-тычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічаў з заслужаным артыстам Беларусі кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэ-та да операў А. Г. Радзівіла «Фаўст», «Мар-гер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі

Каларытны і душэўны, Васіль Сёму-ха, гэты непаўторны чалавек, сустварыў творы, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларус-кай культуры.

Вечная памяць!

 

Паважаныя сябры ТБМ, усе прыхільнікі  нашай роднай мовы!

Ужо колькі гадоў выказваецца закла-почанасць зніжэннем падпіскі на «НС», а воз і цяпер там. Вось і апошняя інфармацыя аб выніках падпіскі на студзень 2019 г. сведчыць аб тым жа. З 5-6 тысяч сяброў ТБМ на газету падпісалася толькі 674 чал. У 25-ці раёнах з 118-ці ў рэспубліцы не вы-пісана ніводнага экзэмпляра газеты, а ў бо-льшасці астатніх іх колькасць не дасягае і 10-ці экзэмпляраў. Не могуць пахваліцца падпіскай нават такія буйныя гарады, як Берасце, Пінск, Орша, Полацк, Барысаў, Слуцк, Салігорск, Жлобін, Мазыр, Рэчыца, Рагачоў, Светлагорск, Бабруйск, Горкі, дзе таксама падпісчыкаў меней 10-ці.

А вось Ліда можа ганарыцца, дзе падпісчыкаў больш, чым у Гародні і толькі ў 4-ы разы  меней, чым у сталіцы. Відаць, што там ТБМ працуе.

Чаму ж такое ганебнае становішча з падпіскай на нашу газету? Я лічу, што «На-ша слова» павінен выпісваць кожны сябар ТБМ, бо арганізацыя наша грамадская, дабраахвотная, уступаць у яе ніхто не пры-мушаў, і таму трэба падтрымліваць існа-ванне газеты і самой арганізацыі не толькі штогадовымі сімвалічнымі складкамі, а і падпіскай. А інакш узнікае пытанне, ці сапраўды ў нашых шэрагах 5-6 тысяч сяб-роў? Скажаце, выглядае на прымус? У нейкай ступені так. Але такая сітуацыя ва ўсіх іншых друкаваных СМІ, што асвятляюць жыццё розных прафесій: настаўнікаў, медыкаў, леснікоў, аграрыяў, пажарнікаў і г.д. Я не маю на ўвазе прамы прымус, які там існуе. Але нейкая агітацыя, напамін аб падпісцы павінен быць, і гэта дзейнічае. Калі ў час падпісной кампаніі патэлефануеш сваім сябрам, напомніш — вынік адразу відаць, колькасць падпісаўшыхся ўзрастае амаль удвая. Так што, кіраўнікі раённых арганіза-цый, не лянуйцеся гэта рабіць.

Цяпер што тычыцца зместу і якасці матэрыялаў газеты. Як на мой погляд, дык яны адпавядаюць тым магчымасцям, што ёсць у рэдакцыі, а яны вельмі абмежаваныя. І таму ў сённяшнім «моры» ўсялякіх «СМІ» і пры існай канкурэнцыі выбіцца ў «людзі» наўрад ці ўдасца. У той жа час у газеце мож-на знайсці шмат матэрыялаў, якія патрэб-ныя гісторыкам, мовазнаўцам і г.д., і таму трэба праводзіць пэўную работу сярод на-стаўнікаў, работнікаў культуры, даводзіць да іх адпаведную інфармацыю.

Не пашкодзіць зменшыць колькасць матэрыялаў пра Лідчыну, каб газета не пе-ратварылася ў рэгіянальную, пачаць дру-каваць праграму тэлеперадач «Белсату», якую мала хто друкуе, і праграмы белару-скіх 1-3-га і  5 каналаў.

Не маю нічога супраць прапановы М. Булавацкага аб частковым выкарыстанні расійскай мовы, менавіта частковым, дзе гэта проста неабходна. Катэгарычныя апа-ненты, мяркую, яго няправільна зразумелі.

Падтрымліваю таксама М. Скоблу наконт яго меркавання аб «трасянцы». Ка-нешне, пазбавіцца ад яе ў нашых цяпераш-ніх умовах немагчыма, але імкнуцца да гэтага патрэбна.

І яшчэ. Пажадана больш адказна ад-носіцца да адбору фотаздымкаў і іх якасці (у прыватнасці помнік Ф. Скарыну на лага-тыпе газеты зрабіць больш выразным).

Мы не павінны страціць нашу газету, якая аб’ядноўвае нас, не дазваляе забыцца, кім мы ёсць.

Старшыня Асіповіцкай раённай рады ТБМ імя Ф. Скарыны

С. Бародзіч.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

Пач. у папяр. нум.)

  1. Ралавец (Марыя) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Ралава з значэннем ‘нараджэнка, жыхарка назва-нага паселішча': Ралав-ец. ФП: рала (‘адгалінаванне ад ствала дрэва; тоўсты сук’) — Рала (мя-нушка, потым прозвішча) — Ралава (‘уладанне асобы з про-звішчам Рала‘) — Ралавец.
  2. Расолька (Сяр-гей) — семантычны вытвор ад апелятыва (рэг. экспрэсіў) ра-солька ‘расольнік’ (мясны суп з салёнымі агуркамі). Або ‘тое, што росліцца‘ («Вялікім слоў-нікам беларускай мовы» Ф. Піскунова падаецца росліцца ‘дае расткі, прарастае'(с. 853)).
  3. Родзін (Алесь) — вытвор з прыналежным суфік-сам -ін ад антрапоніма Родзь і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Родз-ін. ФП: Ірадзіён, Радзівон (імя <грэч. ‘геройскі, ружовы’) — Родь (1539) — (пра-званне, потым прозвішча) — Родзін.
  4. Рубанік (Васіль) — вытвор з суфіксам -ік ад ант-рапоніма Рубаны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рубан-ік. ФП: рубіць (‘буда-ваць з дрэва’, бярвення буды-нак (спец.); здабываць (вугаль, руду)) — рубаны (прыметнік ад рубіць, суфікс -ан-ы) — Рубаны (мянушка, потым прозвішча) — Рубанік.
  5. Рубцоў (Мікалай) — вытвор з прыналежным су-фіксам -оў ад антарпоніма Рубец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рубец — Рубц-оў. ФП: рубец (‘след на целе пасля зажыўлення раны’, ‘па-глыблены след, засечка на чым-небудзь’, ‘патоўшчанае шво на тканіне, скуры’, а таксама ‘част-ка страўніка жвачных жывёл, куды паступае праглынутая ежа’, ‘страва, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка’) — Рубец (мянушка, пазней прозвішча) — Рубцоў.
  6. Рудкін (Віталь) — вытвор з прыналежным суфік-сам -ін ад антрапоніма Рудко з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рудк-ін. ФП: руды (‘рыжа-карычневы’) — Руды (мянушка, потым прозвішча) — Рудко (‘нашчадак Рудога’, фармант -ко) — Рудкін.
  7. Румазаў (Арцём) — вытвор з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Румаз і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Румаз-аў: румзаць (‘часта і надакучліва плакаць’) — румза і румаз (пла-кса) — Румаз (мянушка, потым прозвішча) — Румазаў.
  8. Румас (Іван) — маг-чымая другасная форма ад Румаз, што ад апелятыва румаз ‘той, хто румзае, плача’. Або утварэнне ад «румы (‘румы распускаць’) (плакаць, рум-заць)» — «Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 870) з суфіксам -ас: рум-ас; параўн. вырвас (ад вырваць (з рук), ‘хапаць’ «Беларускае на-роднае словаўтварэнне», с. 62).
  9. Румасаў (Сера-фім) — форма прыметніка з су-фіксам -аў ад антрапоніма Ру-мас і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Румас-аў. ФП: Румас — семантычны вытвор ад апелятыва румас ‘той, хто ру-мае’ (ціха плача): рум-ас; па-раўн. вырв-ас ‘той, хто вырывае з рук’ («Беларускае народнае словаўтварэнне», с. 62).
  10. Руслановіч (Алег) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам бацькаймення -овіч ад антрапоніма Руслан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Руслан-авічРуслановіч. Утва-ральнае слова ад імя Руслан (<перан. ‘волат, гігант'; ад араб. імя Еруслан, якое прыйшло ў рускую і беларускую мовы ад часоў татара-мангольскіх зава-ёўнікаў). ФП: Еруслан (татар.) — Руслан (перс.) — Руслан (пра-званне, пазней прозвішча) — Руслановіч.
  11. Руфкін (Аляк-сандр) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -ін ад антрапо-німа Руфка і значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Руфк-ін. ФП: Руф (імя <лац. ‘рыжы’) — Руфка (народны варыянт, пра-званне, потым прозвішча) — Руфкін.
  12. Рымашэўскі (Фё-дар) — другасная форма ад Ры-мажэўскі — вытвор ад Рымаж з суфіксам шляхетнасці -эўскі ад антрапоніма Рымаж — сема-нтычнага дэрывата ад польск. rymarz ‘рымар’ (майстар, які шые раменную вупраж (хаму-ты, сёдлы, вуздэчкі)). ФП: ры-маж (польск. rymarz ‘рымар’) — Рымаж (мянушка, потым прозвішча) — Рымаш (варыянт з аглушэннем звонкага (ж>ш)) — Рымашэўскі.
  13. Рысявец (Уладзі-мір) — вытвор з суфіксам -ец ад 1) тапоніма Рысева і значэннем ‘нараджэнец названай мясціны, паселішча': Рысяв-ец; 2) ад ан-трапоніма Рысевы і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Рысяв-ец. ФП: рысь (‘драпеж-ная млекакормная жывёліна сямейства кашэчых з незвычай-на вострым зрокам’) — Рысь (мя-нушка, потым прозвішча) — Рысеў (антрапонім, прозвішча) — Рысева (тапонім) — Рысявец.
  14. Рэзнікаў (Ар-нольд) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -аў ад антрапо-німа Рэзнік з значэннем ‘нашча-дак названай асобы': Рэзнік-аў. ФП: рэзнік (адэкват сучасн. рэзчык, падаецца «Вялікім слоўнікам беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 876) ‘майстар па мастацкай разьбе; разьбяр, займаецца рэзкай чаго-н. (спец.)’ — Рэзнік (мянушка, по-тым прозвішча) — Рэзнікаў. Або ад рэзнік ‘разнік’ (мяснік — рэжа жывёлу).
  15. Рэйда (Святлана) — рэканструяваная (дастасава-ная да полу асобы) форма апе-лятыва рэйд ‘водная прастора (каля марскога берага), зруч-ная для стаянкі караблёў'; ‘на-бег рухомых ваенных сіл ў тыл праціўніка з мэтай ажыццяў-лення баявых дзеянняў'; (пе-ран.) ‘нечаканая рэвізія, пра-верка дзейнасці якіх-н. аб’ек-таў, што праводзяцца групай актывістаў па заданні грамад-скіх арганізацый’.
  16. Рэуцкая (Людмі-ла) — вытвор з суфіксам -ская (-цкая) ад антрапоніма Рэут і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Рэут-ская — Рэуцкая. ФП: рэут (рус.) реут ‘звон’ (Даль) — Рэут (мянушка, потым прозвішча) — Рэуцкая.
  17. Сабуць (Аліна) — варыянт імя Саба (<араб. ‘ранішняя зорка’) набыў фун-кцыю прозвішча; параўн. Кар-пуць < Карп, Івуць < Іў; Федута < Федзя < Фёдар; фіналь -ут/-уць выяўляе экспрэсіўную се-мантыку.
  18. Савонава (Ала) — форма прыналежнага прымет-ніка з суфіксам -ав-а ад антра-поніма Савон і значэннем ‘на-шчадак (дачка) названай асо-бы': Савон-ава. ФП: Сава (імя <яўр. ‘віно'; грэч. ‘суботні’, арам. ‘стары дзед’) — Сава (1528 г.) — Савон (1599 г.) — Савон (празванне, потым прозвішча) — Савонава.
  19. Сазонаў (Віктар) — форма прыметніка з прына-лежным суіксам -аў ад антра-поніма Сазон з семантыкай ‘нашчадак (сын) названай асо-бы': Сазон-аў. ФП: Сазонцій, Сазон (<грэч. ‘які ратуе, выра-тавальнік’) — Созон (1567) — Сазон (празванне, потым про-звішча) — Сазонаў.
  20. Саколікаў (Яра-слаў) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -аў ад антрапоніма Саколік і значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Саколік-аў. ФП: сокал (‘драпе-жная птушка з моцнай дзюбай і доўгімі вострымі крыламі’) — саколік (памянш. ад сокал, су-фікс -ік) — Саколік (мянушка, потым прозвішча) — Саколікаў.
  21. Саламянік (Ан-тон) — семантычны вытвор ад апелятыва соломяник ‘кошык з саломы’ (ПГССЛ). ФП: салома — саламяны — саламянік — Сала-мянік.
  22. Самонаў (Міхаіл) — форма прыметніка з прына-лежным суфіксам -аў ад антра-поніма Самон і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Са-мон-аў. Утваральнае слова Самон ад імя Самон <яўр. ‘мо-цны, дужы, тоўсты’.
  23. Самцоў (Пётр) — вытвор з прыналежным суфі-ксам -оў ад антрапоніма Самец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Самец-оў — Самцоў. Утваральнае слова ад апеля-тыва самец ‘асобіна жывёлы мужчынскага полу’, перан. ‘Пра празмерна палкага да жан-чыны мужчыну’.

(Працяг у наступным нумары.)

Леанід Лаўрэш

Да 135-тых угодкаў нараджэння Антона Луцкевіча

Мне падалося цікавым вы-браць з сваіх занатовак кавалачкі пра Антона Луцкевіча з тэкстаў розных аўтараў. Гэтая мазаіка, спадзяюся, дазволіць дадаць для чытача нешта новае пра вельмі важнага ў беларус-кай гісторыі чалавека. 

 

Антон Луцкевіч пра сям’ю свайго бацькі:

«[Сям’я] жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэ-макратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настро-ямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух, — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх».

Каментар: Дзядзька Антона Луцкевіча Сцяпан (брат Івана Якіма-віча) удзельнічаў у паўстанні 1863 г. і быў расстраляны царскімі карнікамі ў Менску — у лесе, на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца чыгуначны вакзал — Л.Л.

 

Кветка Вітан:

«Тут мушу зазначыць, што з выдавецтвам газэты «Гоман» спра-ва прадстаўлялася гэтак: трэба бы-ло выдаваць беларускую газэту, але на гэта трэба было мець ня толькі канцэсію, але й грошы, якіх Беларускі Камітэт ня меў. І вось акупацыйныя ўлады, разумеючы патрэбу інфарма-ваньня жыхарства гэтага краю, зрабілі Беларускаму Камітэту пра-панову друкаваць у нямецкай дру-карні і даваць паперу, а Беларускі Камітэт сваімі сіламі павінен рабіць усю рэдакцыйную працу. І вось, амаль усю рэдакцыйную працу рабіў Антон Луцкевіч. Іван часамі рабіў накіды артыкулаў, а Антон іх апрацоўваў. Калі газэта пачала выходзіць і ла-цінскай і гражданкай, Антон ня мог сам справіцца з карэктай і гэтую працу перадаў Аляхновічу, які цалкам атрымліваў 75 марак на месяц, што немцы давалі на рукі Антона для ка-рэктара. Магу сказаць з спакойным сумленьнем, што ўсе злосныя гутаркі людзей, непрыязных братом Луцкеві-чам, што быццам яны за працу ў газэ-це «Гоман» атрымлівалі грошы, або наагул бралі грашовыя дапамогі ад нямецкіх акупацыйных уладаў — пус-тая брахня. Дай Божа, каб усе гра-мадзкія дзеячы мелі гэтак чыстыя рукі, як тады браты Луцкевічы.

За нямецкую акупацыю 1915-1919 гадоў Іван Луцкевіч ня мала страціў здароўя сваймі пошукамі ан-тыкаў і продажай іх — гэта быў адзі-ны даход Луцкевічаў, якія жылі вельмі скромна».

 

М. Гурын:

«Камуністы ніколі не лічылі А. Луцкевіча сваім; ён шмат у чым замінаў ім, раздражняў нават сваёй прысутнасцю ў Вільні, блытаў каму-ністам планы і наогул — з’яўляўся іх-нім недругам».

 

Пасол у Сойм Выгодскі, з выступу падчас працэсу над Гра-мадой:

«Яшчэ за царату (за царыз-мам — Л.Л.) ўсе меншасьці стварылі адналітую арганізацыю, у склад якой ўваходзілі i браты Луцкевічы. … памя-таю ix, як беларускіх нацыяналістаў, дбаючых перадусім аб падняцьце куль-туры свайго народу. За ўвесь гэты час … не спасьцярог ані яднаго фак-ту, які б сьведчыў аб тым, што Луцкевічы імкнуцца да асабістае карысьці. Больш-менш каля 1922 году Ан. Луц-кевіч зусім адыйшоў ад палі-тыкі, аддаўшыся выключна працы культуральнай. He кандыдаваў навет у выбарах у Сойм 1922 г., хоць ведаў, што напэўна прайшоў бы. … абодва Луцкевічы былі нацы-яналістымі. Беларуская шко-ла, мова, лемантар — гэта галіны іх дзейнасьці. Луцке-вічы ня былі кар’ерыстымі, бо часта ня мелі чым плаціць за абед. А. Луцкевіч пасьвяціў сябе культурнай працы і ба-рацьбе за нацыянальныя правы».

 

Віславух Севярын, асістэнт Віл. універсітэта, з выступу падчас працэсу над Грамадой:

«… пазнаёміўся з Луцкевічам яшчэ перад вайной. Увесь час Луцкевіч займаўся культуральнай працай. … Ніколі не адмаўляўся ад супрацоўні-цтва з польскай дэмакратыяй. Сьве-дчыць аб гэтым хоць бы той факт, што калі ўжо іншыя беларускія дзея-чы згубілі веру ў польскія ўрады, Луц-кевіч не адмовіўся ўступіць у Т-ва «Пагоня» i супрацоўнічаў з Палякамі ў галіне пазнаньня роднага краю».

 

Янка Станкевіч:

«Знаючы добра Луцкевіча, Та-рашкевіча, Рака-Міхайлоўскага, Ула-сава й А. Нэканду-Трэпку (бо й гэтыя два належалі да Грамады), я з чыс-тым сумленьнем магу цьвердзіць, што, ідучы на супрацоўніцтва з камуністымі, яны кіраваліся вылучна дабром беларускага народу. Але ве-льмі абмыліліся».

 

Леанід Галяк:

«Мая першая кляса «Б» (у Ві-ленскай беларускай гімназіі — Л.Л.) мясьцілася на першым паверсе (над партэрам) у канцы левага крыла му-роў, каля самай прыбіральні, дзе, як цьвердзілі палякі, знаходзілася гэтак званая «цэля Конрада», у якой меў сядзець калісьці арыштаваны Адам Міцкевіч і дзе быццам адбывалася ак-цыя трэйцяй часткі «Дзядоў» А. Міц-кевіча. Польская прэса пачала акцыю цкаваньня Беларусаў, што яны быц-цам прафануюць іхную нацыянальную сьвятыню «цэлю Конрада», хоць ясна Беларусы тут былі не пры чым, бо ніякіх перабудоваў у будынку не рабілі. У сувязі з гэтай польскай цкавальнай акцыяй Антон Луцкевіч быў выдаўшы брашуру пад загалоўкам: «Праўда пра цэлю Канрада» (ў польскай мове), дзе даводзіў, што «цэля Конрада» знаходзілася хоць і на гэтым самым паверсе дзе гімназія, але не там, дзе расейцы зрабілі прыбіральню, а ў збу-раным крыле, прастападлым да існу-ючага крыла. Гэтае збуранае крыло прытыкала да муру Сьв. Траецкае царквы згодна з тым, што было на-пісана ў «Дзядах»: «Цэля пшытыка до муру косьцёла». Фундаманты гэтай збуранай часткі былі відаць нароўні зь зямлёю».

 «Антон Луцкевіч — гэрбу Навіна. Заўсёды насіў на пальцы гэрбавы пярсьцёнак».

«Ад жонкі лекаркі, з дому Абрамовіч, меў двух сыноў: Юрку і Лявона, якія цяпер у Савецкім Са-юзе».

«Выкладаў у гімназіі ў 7 і 8 клясах беларускую літаратуру. Вы-кладаў вельмі добра, на высокім уз-роўні. Брат закладчыка Беларускага музэю ў Вільні Івана Луцкевіча».

«Найбольш зьненавіджаная асоба для «хадэцыі», якая часта пішучы аб ім дадавала пры ягоным прозьвішчы азначэньне «масонскі біскуп». У 1939 годзе арыштаваны і вывезены ў Расею. Загінуў».

 

Вітаўт Тумаш:

«Антон Луцкевіч не меў спе-цыяльнай універсітэцкай адукацыі. Ён праслухаў поўны курс фізіка-ма-тэматычнага факультэта ў Пецяр-бургскім універсітэце, але дзяржаў-ных экзаменаў не здаваў. Пасля шэсць семестраў вывучаў права ў Дэрпцкім універсітэце. Быў ён вельмі адукава-ным і разнастайным чалавекам-ад-раджэнцам. І ўсё ягонае аблічча вы-праменьвала адраджэнцкі дух».

«Жонка Антона Луцкевіча Зоф’я, вельмі прыгожая і адукаваная жанчына, была па нацыянальнасці яўрэйкай. Яна нейкі час працавала ле-каркай, потым выхоўвала дзяцей. Калі фінансавае становішча Антона Луцкевіча стала вельмі дрэнным, ён уладкаваў яе ў гімназію.

Два разы на год яна рабіла медычны агляд гімназістаў. I вось, калі ў сувязі з разгромам Грамады Луцкевіча арыштавалі, яна застала-ся адна з малымі дзецьмі на руках без усялякага заробку; матэрыяльнай і маральнай падтрымкі. Шукала яна працу, але безвынікова. У Вільні наогул у тыя часы было складана знайсці працу, а тут яшчэ для жанчыны, муж якой сядзіць за кратамі. Значнае не-рвовае ўзрушанне ўзмацнілася яшчэ больш пасля таго, як увосень вілен-ская пракуратура накіравала ў апе-ляцыйны суд пратэст супраць апраў-дання Луцкевіча судом першай ін-станцыі. Нервы накаляліся па меры набліжэння апеляцыйнага працэсу, які пачаўся 28 лютага 1929 г. Зоф’я Луцкевіч не магла дачакацца канца разгляду справы і, поўная страху пе-рад няпэўнай будучыняй, 5 сакавіка пакончыла жыццё самагубствам.

У дзень яе пахавання дырэ-ктар нашай гімназіі вызваліў ад заня-ткаў наш клас для жалобнай працэсіі. Я таксама ішоў за гробам з целам нябожчыцы. Пахавалі Зоф’ю Луцке-віч на яўрэйскім могільніку, хаця яна з яўрэямі ў кантакце не была, увесь час — з беларусамі. Абрад пахавання быў выкананы па-яўрэйску».

 

Антон Шукелойць:

«У час майго старшынства ў Таварыстве прыяцеляў «Беларусаве-ды» я сарганізаваў беларусаведны курс і запрасіў на выклад-чыка літаратуры Антона Луцкевіча. Ён у заходняй Беларусі ў тыя часы быў найвыдатнейшым літа-ратуразнаўцам і літара-турным крытыкам. Хаця ў дачыненьні да Луцкевіча тады беларускае грамадз-тва мела вялікія засьцярогі з увагі і на тое, што ў час грамадаўскага працэсу Лу-цкевіч там выказаўся вы-разна па польскай старане. Пасьля гэтага быў звольне-ны ён, Астроўскі, Акінчыц, а іншых грамадаўцаў засу-дзілі на многія гады турмы. Для нас, для тых, што пры-ходзілі з польскіх гімназіяў, гэтыя сваркі між групамі беларус-кага грамадзтва ці беларускіх дзе-ячоў ня мелі значэньня. Мы арыен-таваліся ў асноўным на людзей, якія ў дадзеным выпадку былі нам па-трэбныя і якія вызначаліся ведай у патрэбных нам кірунках белару-саведы. I таму Луцкевіч у нас быў вельмі паважаным лектарам. Лекцыі ён вёў на ўніверсітэце, цэлы курс па беларускай літаратуры, на высокім узроўні, цікавым для ўсіх нас».

«Я б хацеў яшчэ расказаць адзін жарт, паколькі мы раней га-варылі пра ксяндза Станкевіча. Гэта адзін з тых вечаровых жартаў, якія расказваў Ян Пазьняк вечарам для нас, студэнтаў. Антон Луцкевіч, як ведама, быў масонам і належыў да масонскай лёжы ў Вільні. Адзін раз ён вырашыў зацягнуць у лёжу ксяндза Станкевіча, бо гэта ж выдатны дзеяч, і там, відаць, у лёжы, вельмі хацелі б яго мець. I вось ён ужо дамо-віўся зь ім, і яны пайшлі. Але ён ня кажа ксяндзу Станкевічу, куды яны йдуць. Вось, маўляў, ідуць адведаць там н-скага, ня памятаю ўжо каго, магчыма, што рэктара ўнівэрсітэ-ту Станевіча. Ну і прыйшлі ўжо, і падымаюцца па сходах перад дзьвя-рыма лёжы. Луцкевіч кажа: «Веда-еш, мы з табой прышлі ў лёжу масо-наў». I тут ксёндз Станкевіч даў драла. Адразу, адмовіўся ісьці туды і сыйшоў назад. Так што такая няўда-ча была Луцкевіча ў ягоным супра-цоўніцтве з масонскай лёжай».

 

Мацвей Рэпкаў-Смаршчок (Анатоль Бярозка):

“У той час вялікім майст-рам масонскай ложы быў рэктар Віленскага ўніверсітэта Віталь Ста-невіч (дарэчы, лідскі шляхціц — Л.Л.), вельмі прыхільная да беларускай справы асоба. I вось аднойчы Луцкевіч захацеў завесці ксяндза Адама Стан-кевіча ў масонскую ложу. Трэба ска-заць, што ў тыя часы для католікаў быў забаронены ўваход у масонскія ложы. Асабліва ксяндзам, якіх за прыналежнасць да масонаў маглі па-збавіць сану: Антон Луцкевіч ведаў гэта, але прывёў Адама Станкевіча да дзвярэй ложы і пытае: «Ведаеш. куды мы прыйшлі?» «Не», — адказаў здзіўлены Адам Станкевіч. «Зараз адчыняцца дзверы, і ты ўвойдзеш у масонскую ложу», — здзівіў Антон. Станкевіч, як толькі пачуў гэта, завярнуўся назад. Так гэты «жарт» Антона Луцкевіча і ўвайшоў у гіс-торыю”.

 

Васіль Рагуля:

«Гэта быў чалавек зь вялікай хваравітай амбіцыяй, добры кры-тык, глыбокі знаўца беларускай літа-ратуры й слабы палітык. Кожнага, хто не пагаджаўся зь ягонымі пагля-дамі, ён уважаў за асабістага ворага й пісаў аб ім усякія паклёпы, ня ліча-чыся з этыкаю сапраўднага журна-ліста»

«Ён нават напалову адрокся ад свае нацыянальнасьці (падчас суда над Грамадой — Л.Л.). Будучы ары-штаваны ў справе Грамады, на допытах, на пытаньне аб ягонай нацыянальнасьці, адказаў: «bialoru-sin — polak». Для ідэалёга й лідара Грамады — гэта непрабачальны грэх».

 

Яня Каханоўская (плямен-ніца, размова з Святланай Белай):

— Усе дзеці Луцкевіча ат-рымалі вышэйшую адукацыю?

— Так. Бо бацька іх быў герой абароны Севастопаля (маецца на увазе бацька Антона і Івана Луцке-вічаў — Л.Л.), меў Георгіеўскі крыж, а пры цары за гэта дазвалялася дзецям атрымаць адукацыю дарма (можна казаць пра нефармальную вы-шэйшую адукацыю, бо з атрыманнем дыпломаў меліся праблемы — Л.Л.)

— Браты з Пецярбурга пе-рабраліся ў Вільню. Чаму? Там у іх былі знаёмыя?

— Не, не ў Вільню, у Мінск. Яны проста ўцяклі, паліцыя іх шукала.

Яны ўжо скончылі ўніверсі-тэт і прыехалі ў Мінск. Гэта было, здаецца, у 1905 годзе, калі на Курлова быў замах на жыццё. Гэта ж бомба ў нас дома перахоўвалася.

— Адкуль вы ведаеце, што ў вас?

— Ведалі мы ўсе. Мама нам расказвала. У служанкі пад ложкам ляжала. Гэта ж студэнцкі гурток быў. У нашай хаце збіраліся. Маці вельмі хвалявалася, угаворвала: «На-вошта вам гэта трэба. кіньце, ву-чыцеся лепш». Але ж яны не слухаліся. Такімі ўжо яны нарадзіліся.

Каментар: Каб забіць мінска-га губернатара Курлава, з Пецярбур-га бомбу для выканаўцы замаху Пу-ліхава прывезла агентка царскай ахоў-ні, таму бомба мела дэфект і не магла выбухнуць. Гэтай бомбай Пуліхаў не мог забіць губернатара. Бомба ўсё ж узарвалася, пасля няўдалага замаху, каб абясшкодзіць, яе кінулі ў касцёр, і ад яе выбуху павыляталі шыбы ў суседніх дамах — Л. Л.

 

Яня Каханоўская (пляменні-ца, размова з Святланай Белай), працяг:

— А вось тое, што жонка Ан-тона Луцэвіча застрэлілася — ня-праўда. Яна павесілася. Антон пісаў маме: «Я пішу каб ты даведалася ад мяне, а не з газетаў. Жонка мая хво-рая». Тады яшчэ не казалі «шызафрэ-нічка», казалі — «меланхалічка». Мы яе пільнавалі, гэта мо не ў першы раз. А ў гэты дзень, так сталася, мы ўсе выйшлі з дому. Вярнуліся, а яна ўжо вісіць… Гэта ж хвароба такая. Цяпер гэта называюць шызафрэніяй.

 

Вітаўт Тумаш:

«З прыходам бальшавікоў у Вільню [Беларускім] музеем заціка-віліся супрацоўнікі НКУС. Антон Луцкевіч аднойчы расказваў, што неяк у Беларускі музей зайшоў афіцэр, які праглядзеў экспазіцыю музея і заўважыў: «Вельмі добра. што вы захавалі рускую культуру».

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лютым

Абраменка Эдуард Якаўлевіч

Абрамовіч Адэлаіда Паўлаўна

Амурак Вольга Іванаўна

Андруцэвіч Станіслаў Вячасл.

Ануфрыенка Валянціна

Арабей Вольга Анатольеўна

Аскерка Валянціна Валянцін.

Аўкштулевіч Тамара Яўген.

Аўсеенкава Кацярына Валер.

Ахрамчук Віктар Георгіевіч

Ахрэменка Мікалай Аляксан.

Бабічаў Антон Вячаслававіч

Багдановіч Эвеліна Паўлаўна

Багдзевіч А.І.

Балбераў Яўген Сяргеевіч

Баравік Марыя Якаўлеўна

Бардош Іна Анатольеўна

Барысік Мікалай

Бекешка Вікторыя Сямёнаўна

Бельчына Алеся Рыгораўна

Блажэвіч Ірына Уладзіміраўна

Богуш Мікалай

Бодрыкаў Яўген Аляксандр.

Болбас Вадзім Іванавіч

Болбат Вячаслаў Парфір’евіч

Бубен Уладзімір

Бублікава Лілія

Бубновіч Іна Іванаўна

Будзянок Аляксей Пятровіч

Бузо Алег Леанідавіч

Бязрукая Аксана Юр’еўна

Бяліста Марына

Бярэзіна Надзея Уладзіміраўна

Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна

Валочка Святлана Анатол.

Васючэнка Пятро Васільевіч

Ваўрышук Наталля Юр’еўна

Вашанка Дзмітры Дзмітрыевіч

Вашкевіч Марына

Верхачуб Уладзімір Васільевіч

Войткун Галіна Вотэхаўна

Врублеўская Наталля Вікенц.

Вышадкевіч Наталля Алегаўна

Вярцейка Алесь

Галякевіч Яўген Ціханавіч

Гаравы Леанід Антонавіч

Гарбацэвіч Валеры Аляксанд.

Гарнастай Алена

Гарэлава Ганна

Гарэцкі Іосіф Аляксандравіч

Гільвей Вацлаў

Голуб Аксана Уладзіміраўна

Грык Рыгор Яраслававіч

Грынь Сяргей Іванавіч

Губарэвіч Настасся Уладзім.

Губарэвіч Юры Іванавіч

Гуцалік Галіна

Давідовіч Аляксандр Анатол.

Дземідовіч Вольга Валер’еўна

Дзенісевіч Павел Алегавіч

Дзеружынскі Авяр’ян Авяр.

Дзмітручына Ганна Мікал.

Дзмітрыеў Віктар Аляксандр.

Дзюбайла Андрэй Мікалаевіч

Дзямідка Генадзь Руфінавіч

Добыш Генадзь Канстанцінавіч

Драгун Павел Якаўлевіч

Драздова Марыя Аркадзьеўна

Драка Альбіна

Дубіцкі Віктар Сымонавіч

Емяльянава Аляксандра Вікт.

Жаўняровіч Ганна Дзмітр.

Жук Мікалай

Жукоўская Л. С.

Забаўская Святлана

Засім Тамара

Заяц Генадзь Мікалаевіч

Іваніцкі Павел Яўгенавіч

Ігаценка М.І.

Іжохіна Надзея Іванаўна

Іжохіна Таццяна Мікалаеўна

Ільіч Андрэй Іванавіч

Кадыка Міхась Аркадзьевіч

Калядзінскі Лявон Уладзімір.

Калядка Таццяна Рыгораўна

Камесніковіч Вольга

Камінская Аліна Аляксандр.

Канановіч Ірына

Канашэнка Рыгор

Канецкі Яўгеній Вітальевіч

Канойка Ігар

Каноў Уладзіслаў Васільевіч

Карбановіч Сяргей

Каржанеўская Марына Дзміт.

Карнеева Алена Віктараўна

Карповіч Лявон Эдвардавіч

Карэтка Дар’я Віктараўна

Касаржэўскі Віктар Іванавіч

Касцючык Валянціна Міхайл.

Качура Яўген

Кірэеў Антось Мікалаевіч

Клімовіч Наталля

Клімуць Лада

Клімуць Станіслава

Клімчык Генадзь

Кляшчонак Алена

Ковель Уладзімір

Корзан Ала Вікеньцеўна

Красілава Маргарыта Алякс.

Краснабаеў Артур Мікалаевіч

Красоўскі Сяргей Уладзімір.

Краўчанка Арцём Аляксандр.

Крук Алена

Крываногава Святлана

Крыванос Алеся

Крывапуст Дзмітры Валер.

Крыстэсіашвілі Сергій Мамук.

Крысюк Людміла

Крэйніна Людміла Міхайлаўна

Кузьмініч Ігар Расціслававіч

Кузьмянкова Наталля Алег.

Купрацэвіч Адам Прохаравіч

Курыленка Юлія

Кур’ян Астап Андрэевіч

Кухаронак Аляксандр Дзмітр.

Кучаравенка Паліна Уладзім.

Кучынскі Віталь Паўлавіч

Лабада Анастасія

Лагодская Ірына

Ладыга Сяргей Паўлавіч

Лазарэвіч Аляксандр

Лашкоўская Рэгіна В.

Леванкова Алена Аляксееўна

Леван Вадзім Вайцехавіч

Ліс Тамара

Літаш Вольга

Літвінава Людміла Сямёнаўна

Лопух Таццяна Уладзіміраўна

Лукашонак Тамара

Лукашэвіч Тамара Георгіеўна

Лукашэвіч Яўген Фёдаравіч

Лыч Леанід Міхайлавіч

Лявончыкава Дз.

Лягуцкі Анатоль Пятровіч

Ляшчынскі Іван Купрыянавіч

Мазынскі Валер Яўгенавіч

Макарэвіч Аляксандр Васіл.

Макевіч Настасся

Макрыцкая Ніна Міхайлаўна

Малашчанка Алег Міхайлавіч

Маліноўская Таццяна Рыгор.

Марачкін Ігар Аляксеевіч

Мартынаў Мікола Рыгоравіч

Маслюкова Алена Аляксанд.

Матавілава Кацярына Ігараўна

Матэлёнак Леанід Аляксандр.

Машнюк Тацяна Аляксандр.

Мінько Жанна

Мірановіч Міхаіл Канстанцін.

Місуна Раман

Мішчанкова Юлія Анатол.

Мудроў Максім

Мурашка Ігар

Мядзведзева Вераніка Мікал.

Мянькоў Юры Уладзіміравіч

Мяхедка Аляксей Уладзімір.

Мяцельскі Мікалай Міхайл.

Навоеў Максім Алегавіч

Навумовіч Іван Мікалаевіч

Надокунева Ірына

Наскоў Міхаіл Андрэевіч

Нікіценка Таццяна Пятроўна

Нікіцін Віталь

Новікава Яна

Нялепа В.

Падашвялёў Дзмітры Алякс.

Памецька Ніна Казіміраўна

Панізоўцаў Сямён Сямёнавіч

Парашчанка Яўгенія Уладзім.

Парфёнаў Аляксандр Іванавіч

Патоцкая Тамара Антонаўна

Паўкштэла Сюзана Алегаўна

Петрашкевіч Аляксандр Ан.

Петрашкевіч Часлава

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна

Піўко Юры

Плітко Віктар Васільевіч

Працко Святлана Аляксандр.

Прыгожын Аркадзь Ілліч

Прымака (Кухарэнка) Настас.

Пташнік Ларыса Уладзімір.

Пухоўская Таццяна Фёдараўна

Пяткевіч Марына

Пяткевіч Уладзімір Сцяпан.

Пятровіч Аксана Іванаўна

Пятроўскі Аляксандр

Радзюк Аляксандр Рыгоравіч

Ражкоў Леанід Мікалаевіч

Разумаў Андрэй Томакавіч

Ракевіч Мікалай

Раманоўская Вольга Парфір.

Раманцэвіч Валянціна Карл.

Рачко Мікалай

Рудніцкая Яніна

Ружыцкі Павел Аляксандравіч

Русак Андрэй

Рымач Мікалай Мікалаевіч

Рымко Вольга

Рысявец Раіса Рыгораўна

Савасцеева Людміла

Савіцкая Таццяна Яўгеньеўна

Савіцкі Мікалай Іванавіч

Садоўская Яна Францаўна

Сакалова Алена Георгіеўна

Сакалоўскі Віктар Міхайлавіч

Саколка Анастасія Вацлаваўна

Салаўёў Зміцер Віктаравіч

Сарока Андрэй Іванавіч

Саўчук Ян Васільевіч

Сахута Яўген Міхайлавіч

Свістун Сяргей

Серада Алеся Сяргееўна

Сідарук Лілея Мікалаеўна

Сіманёнак Людміла Іванаўна

Сіплівеня Жана Сямёнаўна

Стадуб Іван Дзям’янавіч

Старавойтаў Сяргей Мікал.

Старжынскі Андрэй

Стома Анастасія

Страчук Аляксандр Сяргеевіч

Строганаў Вадзім Вячаслав.

Стэпановіч Язэп Міхайлавіч

Сугойдзь-Зубовіч Кацярына

Сухарэбская Кацярына Аляк.

Сухоцкі Іван Андрэевіч

Сучак Міхась

Сцепанішчава Вера Андрэеўна

Сцефановіч Галіна Іванаўна

Сцяпанава Зоя Анатольеўна

Сямашка Сяргей Анатольевіч

Сяменас Людміла Францаўна

Сянкевіч Мікалай Іванавіч

Сянькова Вольга Фёдараўна

Талстая Алена Уладзіміраўна

Тарэлка Міхаіл Уладзіміравіч

Татаранка Аляксандр Мікал.

Тоўсцік Таццяна Цімафееўна

Трубкін Аляксей Анатольевич

Тулько Ірына Уладзіславаўна

Тулько Кацярына Уладзімір.

Туровіч Алесь

Тычына Міхаіл Аляксандравіч

Тэрэз Віктар

Утохіна Наталля

Ушакоў Сяргей Аляксандравіч

Філімоненка Марына Віктар.

Філіповіч Алена Сяргееўна

Філюта Ніна Рыгораўна

Хадановіч Яўген

Хадневіч Васіль

Хацкевіч Анатоль Канстанцін.

Хмянчук Марыя Іванаўна

Ходар Аляксандр

Хоміч Марына Уладзіміраўна

Цімафеева Ганна Сяргееўна

Цімохін Леанід Аляксандравіч

Ціткоўскі Ігар Адамавіч

Цішакіна Ірына Пятроўна

Цэдрык Ганна Васільеўна

Цярэнцьеў Зміцер Ігаравіч

Чарнышова Зоя

Чарнякевіч Андрэй

Чарняўскі Сцяпан

Чыбісаў Мікола

Чылек Ніна Аляксандраўна

Шалкевіч Віктар Антонавіч

Шаўчук Аляксандр Мікал.

Шашута Алесь

Шпакаў Фелікс

Шундрык Георг

Шчарбакоў Ян Сяргеевіч

Шчасная Марыя

Шырвель Андрэй Раманавіч

Шыян Яўген Дзімітрыевіч

Юхнель Віктар Мікалаевіч

Язукевіч Ганна Чаславаўна

Яканюк Данат Лявонавіч

Янушэўскі Віктар Пятровіч

Ярмусік Эдмунд Станіслававіч

Яроменка Уладзімір Уладзім.

Яшчэня Ірына

Яшын Дзмітры Іванавіч

 

ЦІКАВАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

24 студзеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісто-рыі беларускай літаратуры  адбылася прэзентацыя кнігі «Янка Маўр. Наш вечны ра-бінзон. Штрыхі да партрэ-та», у якой змешчаны ўспа-міны блізкіх і родных, калег па пяру вядомага дзіцячага пісьменніка. Гэтыя залацінкі памяці дапамагаюць больш глыбока раскрыць творчую асобу аўтара, шматгран-насць яго таленту.

У кнізе змешчаны ўспаміны яго дачкі Наталлі Міцкевіч, дзе апісаны невя-домыя факты жыцця пісь-менніка, раскрыты яго ўза-емаадносіны з роднымі і ся-брамі. Сведкам сапраўдных сяброўскіх адносін Янкі Маўра і Якуба Коласа з’яў-ляецца ліставанне паміж імі, пра  гэта распавядае  праў-нучка абодвух пісьменнікаў Васіліна Міцкевіч. Вось прозвішчы асоб, якія адра-савалі свае вершы і ўспа-міны: Міхась Міцкевіч, Вера Гнілазуб, Алена Васілевіч, Васіль Вітка, Артур Вольскі, Мікола Гіль, Сяргей Грахоў-скі, Алег Грушэўскі, Генрых Далідовіч, Павел Кавалёў, Іван Курбека, Еўдакія Лось, Віталь Луба, Алесь Маса-рэнка, Макар Паслядовіч, Людміла Рублеўская, Пятро Рунец, Святлана Шыдлоў-ская, Станіслаў Шушкевіч, Мікола Маляўка, Віктар Шніп, Лідзія Ламасадзе…

Укладальнік кнігі «Янка Маўр. Наш вечны рабінзон» — Марыя Міцке-віч, унучка Янкі Маўра. Рэ-дактар кнігі — Зміцер Пятро-віч. Наклад — 500 асобнікаў. Выпуск ажыццёўлены пры заказе і пры фінансавай падтрымцы міністэрства інфармацыі. У кнізе выка-рыстаны фота з асабістага архіва Янкі Маўра.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні СШ № 4 г. Менска! Выступалі: галоў-ны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт Віктар Шніп, рэдактар выдання Зміцер Пятровіч, намеснік галоўнага рэдак-тара часопіса «Полымя» літаратуразнаўца Мікола Трус. Прагучалі ўспаміны Марыі Міцкевіч, Сяргея Няхамкіна. Паэт Яўген Хвалей пра-чытаў верш-пры-свячэнне Марыі Міцкевіч. Было ве-льмі цікава!

Кнігу яшчэ можна набыць усяго за 24 рублі ў выдавецтве «Мас-тацкая літаратура» (маркетынгавы аддзел).

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Справаздачна-выбарчы сход у Наваполацку

24 снежня 2018 года ў Наваполацку прайшоў справаздачна-выбарчы сход Наваполацкай гарадской арганізацыі ТБМ.

Сход заслухаў спра-ваздачу старшыні аргані-зацыі, выбраў старшыню і зацвердзіў план на 2019 год.

Сход абраў старшы-нём Наваполацкай гарад-ской арганізацыі на новы перыяд Алеся Рымшу.

Наш кар.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рымша Алесь — 20 р.
  2. Кунцэвіч Уладзімір -20 р.
  3. Гацкі Уладзімір — 20 р.
  4. Кулік Анатоль — 10 р.
  5. Паўловіч Віктар — 10 р.
  6. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  7. Мудроў Алег — 10 р.
  8. Гняткоў Валеры — 5 р.
  9. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  10. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  11. Недзялкоў Ярасл. — 10 р.
  12. Мельнікаў Юрась — 10 р.
  13. Сідараў Сяргей — 5 р.
  14. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  15. Рымша Ангеліна — 10 р.
  16. Жукаў Вітаўт — 5 р.
  17. Рындзевіч Вячасл. — 10.р.

Усе Наваполацк.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Урокі мужнасці хору «Лёсы»

Імі кіруе святое натхненне, праніз-лівая памяць і вялікая чалавечая еднасць. Творчы калектыў былых вязняў  з Менска стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзі-дэнта. На пачатку года хор «Лёсы» выступіў на тэлебачанні, яго чальцы мелі  шэраг суст-рэч у школах і грамадскіх арганізацыях. Менская габрэйская грамада запрасіла іх ушанаваць 27 студзеня Дзень памяці ахвя-раў Халакосту.

Хор былых вязняў » Лёсы» быў ство-раны ў 2004 годзе пры сярэдняй школе №137 імя П.М. Машэрава.  Настаўніца гісторыі Людміла Шчэннікава з вучнямі-валанцё-рамі пачала запісваць успаміны былых вяз-няў, на аснове ўспамінаў была створана кніга. Былыя вязні Першамайскага раёна сталіцы пачалі збірацца на рэпетыцыі хору ў школе. З канцэртмайстрам Аленай Наву-мчык яны развучвалі вядомыя ваенныя і беларускія народныя песні.

Дзеці вайны здолелі з’яднацца дзяку-ючы гістарычнай памяці пра цяжкое ваен-нае мінулае і праявіць вялікую чалавечую салідарнасць адзін да аднаго. Разам адзна-чалі юбілеі і круглыя гадавіны вяселляў, да-памагалі прадуктамі харчавання, лекамі і мыйнымі сродкамі, падтрымлівалі сем’і інвалідаў і ляжачых хворых, падбадзёрвалі адзін аднаго.

Нітачка лёсу звязала Яўгенію Піўня-вец з Менска са спецыялісткай па міжна-родных связях з Майнца Герліндай Браўч. Немцы імкнуліся выправіць сваю віну перад беларускім народам. У 90-тыя гады ствары-лася «Нямецка-беларускае таварыства сяб-роўства Майнц-Менск.» Фраў Герлінда за-прасіла групу былых вязняў з Беларусі на-ведаць аб’яднаную Германію. Яна ўсёй ду-шой палюбіла пакутных мужчын і жанчын, якіх вайна пазбавіла дзяцінства, і імкнулася зрабіць як мага больш для іх.

 

— Памятаю, як у 2002 годзе мне прыйшла пасылка ад фраў Герлінды, поў-ная дабротнага адзення, — успамінае Яўге-нія Міхееўна Вырвіна.

Дзейнасць хору была неверагодна плённай! За 15 гадоў яны некалькі разоў наведалі Германію, пабывалі ў Майнцы, Франкфурце. Хор выступаў у Чэхіі, Фран-цыі, Галандыі, Бельгіі, Фінляндыі, Швецыі, Расіі. Хор спяваў у мэрыях, дамах састарэ-лых, школах. «Не — фашызму. Дзяцінства без вайны!»- такім быў іх дэвіз выступленняў і сустрэч на міжнародным узроўні.  У 2017 годзе яны пабывалі ў Бухенвальдзе, калі адзначалася гадавіна вызвалення вязняў з гэтага канцлагера.

Некалькі гадоў таму ў французскім горадзе Арадуры яны падпісалі зварот  да ўсіх  народаў Еўропы з заклікам не дапус-ціць вяртання фашызму. З акцыяй «Не — фа-шызму. Дзяцінства без вайны!» яны будуць сустракаць сёлета 75-годдзе вызвалення Беларусі.

Фраў Герлінда Браўч была самотнай жанчынай. Яна так прыгарнулася ўсёй ду-шой да беларусаў, так палюбіла нашых су-айчыннікаў, што загадала пахаваць себе побач з беларускай сяброўкай. Некалькі га-доў таму прах Герлінды Браўч быў прыве-зены на Беларусь і пахаваны на Паўночных могілках, дзе быў усталяваны памятны знак.

Урокі мужнасці, якія хор «Лёсы» пра-водзіць у школах, пачынаюццца з пера-клічкі:

— Я — Яўген Стасевіч, 13 гадоў, канц-лагер Грос-Розэн, Нямеччына. Я — Жэня Дзегцярова, тры гады, канцлагер Азарычы. Я — Ганна Доўнар, пяць гадоў, Азарычы. Я -Тамара Папова, 900 дзён у блакадным Ленінградзе. Я — Мая Макарчанка, тры гады, Беларусь, аккупацыя.

 

Ім усім каля 80-90 гадоў. Нягледзячы на ўзрост, немачы, яны працягваюць збі-рацца, спяваць, выступаць і дзяліцца ўспа-мінамі. Навошта?  Каб людзі маладзейшага ўзросту памяталі ўрокі гісторыі, былі больш чалавечнымі і спагадлівымі, верылі ў леп-шыя якасці беларусаў  і здольнасць супо-льна перадольваць цяжкасці і крызісы.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

  1. Хор былых вязняў «Лёсы».

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

“Белая” партыя ў Каралеўстве была супраць паўстання. Шляхта там у ніякім ра-зе не мела намеру браць у ім удзел, таму хутка прышлі з улікам гэтага да паразу-мення, толькі Гутры горача таму супраціў-ляўся і не хацеў нават прысутнічаць пры дыскусіях наступнага дня.

У выніку пастанавілі:

1) Паўстанне адкласці;

2) Прыняць праграму Літвы (што тычыцца супольнай працы);

3) Кіраўніцтва грамадскай думкай аддаць часова пазнаньскаму Колу паслоў;

4) Кракаўскі “Час” як пасярэдніцкае выданне для карэспандэнцыі, нашае мусіла праходзіць праз Варшаву.

У час нарадаў у Кроненберга Гейш-тар некалькі разоў выказваўся, як кажуць на Літве, “па-своему”. Раз выклікаў пытан-не з боку старшыні: “Што пану дае права гаварыць нам грубасці?” Другі раз ён жа адазваўся: “Пане Гейштар, хто так гаворыць на з’ездзе, як пан у гэтую хвілю, павінен заўт-ра разаслаць адозву да паўстання”.

Пасля паседжанняў, пад выглядам візітаў наступілі даверлівыя паразуменні. Гейшар у размове з Гутарам, які заклікаў да неадкладнага паўстання, абавязуецца як чалец Літоўскага камітэта збіраць зброю ад пачатку 1863 года (шчасце, што не ведаў, што Камітэт ужо ад 1861 года, г.зн. ад пер-шых варшаўскіх падзей, прадбачачы, да чаго гэтыя падзеі вядуць, дастаўляў яе ў вялікй таямніцы з Расіі, найчасцей асобнымі адзін-камі, прысыланымі на імя Францішка).

Маскоўскі ўрад  перад паўстаннем канфіскаваў усялякую зброю ад прыватных асоб, таму было яе вельмі мала, схаванай літоўскай моладдзю.

Гейштар бачыўся з Краеўскім, Гіле-рам, Юргенсам і Рупрахтам, пераканаўся, што калі паўстанне выбухне, агул не будзе мець сілы не ўзяць у ім удзел, і Літва, хоць і пагражае, будзе з Каралеўствам салідарная.

Пра тую здраду чутых даверлівых га-ласоў і рашэнняў у Цэнтр[альным] Літоў-скім камітэце даведаліся ўжо пасля ўпадку паўстання. Сам Гейштар пра тое разгла-гольставаў і пісаў — відочна, не разумеў, чым і як далёка зграшыў.

У 1862 годзе ў першыя дні жніўня Цэнтр[альны] Літоў[скі] камітэт даручыў Зыгмунту, які ехаў на чатырохмесячны по-быт за мяжу, вывучыць карыснасць замеж-ных двароў для польскай справы. Тое ж самае даручэнне ён атрымаў ад чальцоў Нац[ыянальнага] ўр[ада] ў Варшаве.

Зыгмунт пасля адведвання Вяліка-польшчы, Галіцыі, замежных унівесітэтаў затрымліваецца надаўжэй у Вене і ў Берліне ў час з’езду ў парламента. У Парыжы ба-чыцца з князем Напалеонам. З ім і ім[пе-ратрыцай] Яўгеніяй мае аўдыенцыю ў ім-ператара Напалеона. Прыняў ласкава. Не адабраў надзеі ў Польшчы. Сказаў чакаць (на колькі памятаю гэта ў той час імпера-тарам былі прамоўлены словы: “Я гатовы, няхай толькі Англія выставіць хоць аднаго жаўнера ў довад нейтральнасці. З-за няскон-чанай італьянскай справы, без паразумення з суседнімі дзяржавамі рэч немажлівая — не сёння, трэба чакаць”).

Серакоўскі пасылае з Парыжа ў Лон-дан (наколькі памятаю) Нікаровіча з рэка-мендацыйнымі лістамі і з даручэннем да ўплывовых там асобаў для вывучэння спрыяння сённяшняй хвілі для польскай справы. Усюды чуецца адно: “Не сёння”, трэба чакаць. З тымі інфармацыямі вярта-ецца з Алжыра, спяшаецца ў Варшаву, тут чуе запэўніванні, што выбух паўстання адкладзены на год або на два гады.

Зыгмунт вяртаецца ў Пецярбург праз Вільню поўны добрых думак, колькі ж за два гады можна зрабіць! У Пецярбургу прыняты ўладамі не толькі добра, але сар-дэчна, радасна. Міністр Мілюцін гаворыць, што яго выглядалі з вялікай нецярплівасцю, што ў змесце будучых рэформ чакаюць яго важныя работы. Сувораў, Шувалавы, Даў-гарукаў, Патапаў і іншыя, усе сардэчна вітаюць яго, і стары Шувалаў кідае жарт:

— Enfin, enfin Vous etes parmi nous, et nous pensions, que Vous nous quitterez pour les legions!

— Pas encore,326 — адказаў Зыгмунт, смеючыся

— О, не жартуй, пан. Манаршая ласка і нашая прыязнь затрымаюць пана.

Серакоўскі з верай у лепшае заўтра бярэцца за працу. Прадстаўляе міністру, напісаны ім “Польский вопрос”. Міністр Мі[люцін] прымае, абяцае ўчытацца і пад-трымаць. Зыгмунт мае надзею, што пры да-памозе, пры ўзаемадзеянні ўплывовых. высокапастаўленых асоб і людзей добрай волі правядзе ў Краі найпільнейшыя рэфор-мы, якімі не толькі адкладзе кровапраліцце, але зробіць паўстанне бязмэтным, лішнім.

Брутальная, безаглядная, легкадум-ная да пачуццяў народа палітыка Веляпо-льскага пакіравала іначай.

 

11/23 студзеня 1863 года выбухнула паўстанне ў Польшчы.

Камітэт Руху327 (які быў заснаваны побач з Цэнт[ральным] Літоў[скім] кам[ітэ-там] і дзейнічаў самастойна) выдае ўжо ад сябе, як ад адзінай улады, адозву328 да Літвы.

У той час галоўнымі прадстаўнікамі Руху на Літве былі: Канстанцін Каліноўскі, Звяждоўскі, афіцэр Генеральнага штаба, Эдмунд Вярыга, Ахілес Банольдзі, Зыгмунт Чаховіч, Казелла329, які потым адыграў выбітную ролю ў Каралеўстве; Уладыслаў Малахоўскі, Длускі, доктар і капітан, Залескі, абывацель, Ду Лаўрэнс, камісар з Варшавы ад Нац[ыянальнага] Ур[ада] (гэтыя ўсе ад прыезду Аляксандра Дал[еўскага] і Длус-кага ды Ду Лаў[рэнса] акрамя Банольдзі, былі нам добра вядомыя).

Нягледзячы на выступленне Камітэта Руху, Цэнт[ральны] Літ[оўскі] камітэт склі-кае з’езд, на якім надае маршалкам: Лапе, князю Любамірскаму і Гячэвічу за Дамей-ку голас раўназначны з чальцамі Цэнт[ра-льнага] Літ[оўскага] камітэта, хоча пры гэ-тым склікання дэлегацый з губерній для вы-бару іншых асобаў на сваё месца, або ўпаў-наважвання тагачасных для неадкладнага дзеяння для абароны Краю ад пагрозы анархіі.

  (Працяг у наст. нумары.)

 

326 — Нарэшце, нарэшце пан сярод нас, а мы думалі, што застанешся ў легіёнах!

— Яшчэ не (франц.).

327 Камітэт Руху ці Літоўскі Правін-цыйны камітэт, пасля выбуху паўстання пера-ўтварыўся ў Правінцыйны часовы ўрад на Літве і Беларусі.

328 Маніфест Літоўскага Правінцыйнага камітэта ад 20.І/1.ІІ.1863 г., у якім “чырвоныя” абвяшчаліся адзінай уладай на Літве і Беларусі.

328 Гаворка пра Яна Козел-Паклеўскага.

 

Сымон Барыс

З падзей 2018 года

(Працяг. Пачатак у пап.. нум.)

1 мая. Свята Працы — вы-хадны дзень. У Менску тэрмометр паказаў +27,4 градуса цяпла, а ў г. п. Акцябр Гомельскай вобл.-  яш-чэ вышэй (+29,2 градуса). Дрэвы зялёныя. Сады квітнеюць. Вішні і слівы ў сталіцы —  белыя ад сваіх кветак.

1 мая. У Менску незалеж-ныя прафсаюзы, сацыял-дэмакра-ты і сябры партыі «Справядлівы свет» правялі мітынг і прынялі рэ-залюцыю супроць кантрактнай сістэмы прыёму на работу і су-проць дэкрэта «аб дармаедах». У Брэсце адбыўся тысячны мітынг гараджан супроць будаўніцтва акумулятарнага завода ў іх го-радзе.

4  мая. У гэты дзень у Мен-ску была рэкордная тэмпература +30 градусаў цяпла.

4 мая. У Палацы спорту ў Менску на конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2018″ атрымала тытул і карону 20-гадовая студэн-тка БДЭУ Марыя Васілевіч. Пер-шай віцэ-міс стала 22-гадовая Ма-ргарыта Мартынава са Слоніма, другой віцэ-міс — 18-гадовая мян-чанка Анастасія Лаўрынчук.

5 мая. У Брэсце незада-воленыя будаўніцтвам акумулята-рнага завода перакрылі тры дарогі.  У гэты ж дзень у Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах пра-йшлі антыўрадавыя мітынгі, арга-нізаваныя Аляксеем Навальным. У Маскве мітынг жорстка разагна-ны паліцыяй, Расійскай гвардыяй і казакамі.

6 мая. Праваслаўныя ад-значаюць Юр’е. У гэты выганяюць свойскую жывёлу ў поле. Сёлета да гэтага дня вырасла ўжо вялікая трава.

8 мая. Пасля месячных пратэстаў кіраўнік апазіцыі ў Ар-меніі Нікол Воваевіч Пашанян выбраны старшынёй Ураду Ар-меніі.

9 мая. У Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі мітынгі, прысвечаныя Дню Перамогі. У в. Заброддзе Вілейскага раёна ад-быўся вялікі фэст, на якім было шмат прыезджых з Менска, Мала-дзечна, Смаргоні і Вілейкі. Ужо квітнеў бэз.

У лесе каля в. Дубрава Ма-ладзечанскага раёна энтузіясты адкапалі 3 касцельныя званы, зня-тыя з мясцовага храма пры яго за-крыцці. Званы перададуць у Менск для новага касцёла.

12 мая. У Косаве Івацэві-цкага раёна адкрыты помнік Тадэ-вушу Андрэю Касцюшку. Аўтар скульптуры Генік Лойка. На пом-нік  патрыёты сабралі 22 тысячы рублёў па ініцыятыве журналіста Глеба Лабадзенкі. Помнік адліты з бронзы на Украіне.

14 мая. Каманды хакеістаў Беларусі і Аўстрыі правялі гульню на чэмпіянце свету ў Даніі з лікам 0:4. Наша каманда хакеістаў  выбы-ла з вышэйшай лігі.

15-16 мая. А. Лукашэнка быў у Таджыкістане. Там, у пас. Гісары, А Лукашэнка і Прэзідэнт Таджыкістана Рахмон Эмамалі ад-крылі цэх па зборцы беларускіх трактараў і іншай сельскагас-падарчай тэхнікі. У Брэсцкай і Го-мельскай абласцях будуць паса-джаны два сады, саджанцы для якіх прывезеныя з Таджыкістана. У Та-джыкістане пасаджаны сад бела-рускай чарэшні. Лукашэнка выка-заў надзею, што таджыцкія дрэвы прыжывуцца, бо ўжо ў Беларусі нават растуць кавуны.

15 мая. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін праехаў за рулём грузавіка КАМАЗ начале калоны з 30 грузавікоў па Крым-скім мосце, пабудаваным над Кер-чанскім пралівам, які злучыў аўта-мабільнай дарогай Керчанскі і Та-манскі паўвостравы. Яго будаўні-цтва пачалося ў лютым 2016 года. Даўжыня чатырохпалоснага аўта-мабільнага маста 19 км (самы доў-гі ў Расіі і Еўропе), вышыня над вадой 35 м. Яго кошт абышоўся каля 228 міліярдаў расійскіх руб-лёў. Рух па гэтым мосце адкрыва-ецца з 16 мая. Чыгуначны мост над Керчанскім пралівам яшчэ буду-ецца і будзе закончаны ў наступ-ным годзе. 18 мая 1949 года Савет Міністраў СССР прыняў пастано-ву аб будаўніцтве Крымскага ма-ста, але будаўнічыя работы ўжо вяліся яшчэ з 1947 года. У 1950 го-дзе будаўніцтва маста было спы-нена, і была зроблена паромная пераправа.

26 мая, субота. У Слоніме прайшоў традыцыйны  міжнарод-ны фестываль «Паланез-2018″. У ім бралі ўдзел музычныя і танца-вальныя калектывы Беларусі, Літ-вы і Польшчы.

27 мая. Праваслаўныя і ка-толікі адзначылі свята Найсвяцей-шай Тройцы.

28 мая. У Менску памёр фалькларыст Арсень Сяргеевіч Ліс, якога пахавалі на яго радзіме.

30 мая. Арыштаваны па-мочнік Прэзідэнта Беларусі па Гродзенскай вобласці Сяргей Васі-левіч Раўнейка, які вымагаў хабар 200 тысяч даляраў.

Май. Прадстаўнікі Украіны, Турцыі, Германіі і Венгрыі абмяр-коўвалі праект будаўніцтва караб-леходнага канала праз Перакопскі перашыек (праз воз. Сіваш), які злучыць парты Адэса (Чорнае  мора) і Марыупаль (Азоўскае мо-ра). Грошы на будаўніцтва канала абяцае выдаць Джордж Сорас.

 

1 чэрвеня рэстаран «Пое-дем  поедим», які пабудаваны за 50 м. ад могілак у Курапатах, пачаў рэкламавацца ў Інтэрнэце і запра-шаць наведвальнікаў. Актывісты апазіцыі пачалі блакаваць яго з 31 мая.

2 чэрвеня. У Менску, на плошчы Свабоды, праведзены Дзень Швецыі, арганізаваны яе паслом Крысцінай Юханенсон і Менскім гарвыканкамам.

На пачатку чэрвеня. У Беларусі было зарэгістравана 19 800 беспрацоўных. Беспрацоў-наму выплачвалі дапамогу паме-рам 27 рублёў (меней 14 долараў) у месяц.

З  пачатку  чэрвеня газета «Наша Ніва»  больш не друкуецца, а існуе толькі на сайце ў Інтэрнэце. Рэдакцыя газеты пачала выдаваць часопіс «Наша гісторыя» на бела-рускай мове.

3 чэрвеня. Мітынг-рэквіем у Курапатах «Дзень памяці пра генацыд» правялі актывісты КХП-БНФ. Так яны адзначылі 30-годдзе публікацыі ў «ЛіМе» артыкула Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыга-лёва «Курапаты — дарога смерці».

6 чэрвеня. Памёр кампа-зітар Эдуард Барысавіч Зарыцкі, народны артыст Беларусі, які нара-дзіўся 9 лютага 1946 года ў г. Крас-ны Кут Саратаўскай вобласці.

8 чэрвеня. Памёр Міхась Язэпавіч (Іосіфавіч) Мушынскі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук. Нара-дзіўся 24 студзеня 1931 года ў в. Мокрае Быхаўскага раёна.

9-10 чэрвеня. Рабочы візіт Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Кітай. Там адбылася сустрэча з Прэзі-дэнтам Манголіі Х. Батулгой.

12 чэрвеня. У Сінгапуры адбылася гістарычная сустрэча прэзідэнтаў КНДР (Паўночная Карэя) і ЗША. Падпісаны дакумен-ты аб ядзерным раззбраенні КНДР. Але пакуль што санцыі з КНДР не здымаюцца. Паўночная Карэя стала ядзернай дзяржавай у 2005 годзе.

15 чэрвеня. У Беларусі прайшоў даўгачаканы дождж, яко-га не было болей за 2 тыдні. У па-селішчах пасохла і парыжэла трава.

19 чэрвеня. Паэт Ігар Ка-нановіч у Менску скончыў сваё жыццё самагубствам. Ён нарадзіў-ся ў Клецку ў 1983 годзе.

21 чэрвеня. У Менску ад-былося адкрыццё стадыёна «Ды-нама» пасля рэканструкцыі, якая пачалася ў 2012 годзе. Цяпер ён называецца Нацыянальны Алім-пійскі стадыён «Дынама». Да рэ-канструкці ў ім было 34 тысячы пасадачныя месцы для гледачоў, а цяпер засталося 22 246.

26 чэрвеня. Памёр вядомы краязнавец Івацэвіцкага раёна Алесь Фаміч Зайка, былы настаў-нік беларускай мовы, даследчык народнай лексікі свайго краю. На-друкавў 6 кніг і дзве кнігі падрых-таваў да друку.

29 чэрвеня. Ва ўрочышчы Благоўшчына (Менск) адкрылі мемарыял лагера смерці «Трасця-нец». Тут нацысты ў 1942-1943 га-дах знішчылі каля 150 тысяч чала-век. Гэта чацвёрты па колькасці ахвяр на кантыненце і першы на паслясавецкай прасторы. На ад-крыцці прысутнічалі прэзідэнты  Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Аўстрыі Аляксандр ван дэр Белен, Германіі Франк Вальтэр Штайн-майер.

30 чэрвеня. Адбыўся не дазволены пікет каля рэстарана «Поедем поедим», які пабудаваны побач з Курапатамі ў Менску. Тых, хто быў у пікеце (8 чалавек), затрымала міліцыя. А 1 ліпеня іх адвезлі ў суд, дзе аштрафавалі або арыштавалі на 10 сутак.

 

1-2 ліпеня ў Будславе ад-значылі 20-годдзе каранацыі цуда-дзейнага абраза Маці Божай. Пры-йшлі і прыехалі паломнікі з многіх куткоў Беларусі. Сёлета сюды прыбылі 2662 пілігрымы.

2 ліпеня. Звольнены з мілі-цыі прапаршчык міліцыі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП на Акрэсціна) у Менску Мі-хаіл Грамыка за тое, што 30 чэр-веня выйшаў у цывільнай вопрат-цы на пікет да рэстарана «Поедем поедим», каля Курапатаў, і сфа-таграфаваўся з бела-чырвона-белым сцягам. За гэта ж ён 4 ліпе-ня быў арыштаваны на 10 сутак, якія адбываў там, дзе да гэтага сам служыў.

2 ліпеня. У Менску адбыў-ся Пленум Цэнтральнага Савета Саюза Камуністычных партый — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Сабраліся прадстаўнікі партый з 18 краін, каб адзначыць 120 гадоў РСДРП. Ім (прыхільні-кам роўнасці і справядлівасці) накіраваў прывітанне А.Р. Лука-шэнка.

3 ліпеня. У Менску адбы-ўся парад і салют у Дзень неза-лежнасці Рэспублікі Беларусь. На парадзе былі вайскоўцы Пскоўс-кай дэсатнай дэвізіі з горада Пскоў і ваенныя Кітайскай Народнай Рэспублікі. У гэты ж дзень адбы-ліся затрыманні міліцыяй тых, хто без дазволу ўладаў пайшоў ускла-даць кветкі да помніка савецкім воінам на вул. Талбухіна. Гэта ўскладанне арганізаваў падпал-коўнік у адстаўцы  Мікола Статке-віч, якога за гэта затрымала мілі-цыя.

4 ліпеня. У Варшаве, у Се-йме Польшчы, адбылося пасе-джанне камісіі па замежных спра-вах. Удзельнічалі з беларускага боку Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Ві-таль Рымашэўск і  Наталля Радзіна (рэдактар сайта «Хартыя-97″). Не змаглі прыехаць у Варшаву Мікола Статкевіч і Рыгор Кастусёў, якога затрымалі ў Нацыянальным аэра-порце “Мінск”.

Выпушчаны з ЦІПа ў Мен-ску Мікола Статкевіч, які быў за-трыманы ўчора. У судзе Перша-майскага раёна горада Менска яго сёння аштафавалі на 40 базвых велічынь (980 рублёў), а Вячаслава Сіўчыка — на 50 базавых велічынь (1225 рублёў).

У судзе Партызанскага ра-ёна г. Менска Рыгору Кастусёву прысудзілі 735 рублёў штрафу за пікет ля рэстарана, які  каля Кура-патаў.

7 ліпеня. У Аляксандрыі Шклоўскага раёна з удзелам А. Лукашэнкі правялі традыцыйнае Купалле. Тут выступалі артысты з Беларусі, Расіі і Украіны.

8 ліпеня. У Менску адбы-ўся 18-ы з’езд Аб’яднанай грама-дзянскай партыі. Анатоль Лябе-дзька адмовіўся ад пасады стар-шыні партыі. Кіраўніком АГП вы-браны Васіль Палякоў, які 23 ве-расня сам склаў свае паўнамоц-твы. Палітсавет АГП даручыў ча-сова кіраваць партыяй Мікалаю Казлову (былы падпалкоўнік мілі-цыі), кіраўніку Менскай гарадской арганізацыі АГП.

10 ліпеня. У Менску памёр Мікалай Дземянцей, былы сакра-тар ЦК КПБ,  былы Старшыня Прэ-зідыума Вярхоўнага Савета БССР. Пражыў 88 гадоў.

12 — 16  ліпеня. У амфітэат-ры ў Віцебску, праводзіўся XXVII Міжнародны фестываль мастацт-ваў «Славянскі базар». Адкрыва-ючы гэтае мерапрыемства, А. Лу-кашэнка ўручыў узнагароды не-каторым артыстам, а яму пада-рылі пояс-абярог.

12 ліпеня. У Брэсце ўве-чары была навальніца. Выпала 80% месячнай нормы ападкаў. Вуліцы горада часова былі затоп-лены вадой.

16 ліпеня. Увечары ў Мен-ску была навальніца. Па вуліцах цяклі ручаі. Вуліца Рэвалюцыйная затоплена.

З пачатку месяца ліпеня амаль кожны дзень ідзе дождж.

16 ліпеня. У г. Хельсінкі ад-быліся перамовы прэзідэнтаў ЗША і РФ Дональда Трампа і Ула-дзіміра Пуціна.

21 ліпеня. Раніцай у Гомелі спыніўся транспарт, бо па вуліцах цяклі ручаі (выпала 55 мм ападкаў, больш паловы месячнай нормы).

21-22 ліпеня. Пад Гродна адбыўся фестываль аўтамашын Sunday-2018, на які прыехалі пры-гажэйшыя легкавікі з усёй Еў-ропы.

25 ліпеня. Дзяржаўная дума Расійскай Федэрацыі прыня-ла Закон аб родных мовах, які дае права бацькам у аўтаномных рэс-публіках пісаць роднай мовай рус-кую, і такім чынам іх дзеці могуць не вывучаць нацыянальную мову аўтаномнай рэспублікі.

Ноччу з 27 на 28 ліпеня адбылося зацменне Месяца, якое назіралася ў Беларусі і Расіі. Адбы-лося супроцьстаянне Месяца і Марса.

28 ліпеня. У Маскве памёр рускі пісьменнік Уладзімір Вайно-віч. З 1980 па 1990 год жыў у ЗША, бо ён быў высланы з СССР і паз-баўлены грамадзянства СССР за свае творы.

У многіх гарадах Расіі прай-шлі мітынгі супроць павышэння пенсійнага ўзросту на 5 гадоў. Мі-тынгі арганізавала КПРФ.

28-29 ліпеня. У Наваград-скім фарным касцёле прайшло ўшанаванне памяці пакутнікаў смерці 11 дабраслаўлёных манахі-няў-назарэтанак. У ноч з 17 на 18 ліпеня 1943 года гестапа зняволіла каля 120 чалавек. Сястра Марыя Стэла падчас сустрэчы з ксяндзом капеланам Аляксандрам Зянкеві-чам вымавіла прарочыя словы: «Божа мой, калі патрэбна ахвя-раваць жыццё, то няхай лепш нас расстраляюць, чым тых, у каго ёсць сем’і. Мы молімся аб гэтым». Такое рашэнне сёстры прынялі разам, а сястра Марыя Стэла паведаміла пра гэта святару. Інфармацыя дайшла да зняволе-ных.   Яны загінулі 75 гадоў таму, стаўшы закладніцамі ў нямецкіх акупантаў, але такім чынам выра-тавалі нявінных арыштаваных, якіх хацелі расстраляць.

(Працяг у наст. нумары.)

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Адпачынак па-беларуску

З запісак вартаўніка базы адпачынку

Стрэптыз  саракагадовых жанчын

Напачатку здавалася, што не адбудзецца нічога экстрава-гантнага. Прыехалі адпачываць на двух аўто чатыры сямейныя пары, дзесьці саракагадовага ўзросту. Без начлегу. Замовілі домік, аль-танку і лазню. Адразу пайшлі гуртом парыцца. Праз пару гадзін дружна пайшлі працягваць «адпа-чынак»  у домік. Пасля ўсяго мой абавязак навесці парадак у лазні.

Заходжу. Божухна. Садом і Гамора ў стократных памерах. Увесь посуд (куфлі, шклянкі, та-леркі) разбіты ўшчэнт і яго аскепкі валяюцца дзе заўгодна: на стале, лаўках, падлозе. Прыбіраць няма чаго. Пачынаю дзейнічаць. На ключ замыкаю ўваходныя вароты і — наўпрост да доміка. Вяселле ў поўным разгары. Адклікаю зама-ўляльніка і тлумачу сітуацыю: страты павінны быць сплачаны ў пяцікратным памеры або павер-нуты.  Фінансава сітуацыя белару-саў вытлумачальная: грошай ха-піла толькі на гарэлку, і тае мала. У абяцанкі вярнуць посуд заўтра не веру. Патрабую заклад — прапа-ную да павяртання страт пакінуць машыну. Адна кабета ў якасці за-кладу прапануе сябе. Муж пага-джаецца на такое і нават настойвае. Сітуацыя камедыйна. Хоць кабета ладная, аднак не пагаджаюся я. Урэшце рэшт пасля іх адпачынку адна машына застаецца да заўтра. Ранкам адзін з адпачыванцаў  па-вяртае  ўвесь да аднаго посуд і ў якасці падзякі мне пляшку гарэлкі. Мяне тузае цікавасць і я пытаю:

— Што тут урэшце адбы-лося?

Напачатку мужчына запы-таў, ці можна сюды прыехаць адпачыць, але ў іншай кампаніі. Даведаўшыся, што няма ніякіх пы-танняў, распавядаў.

Кабета, што мела намер быць добраахвотнай закладніцай, арганізавала той адпачынак з сва-імі сяброўкамі, каб «ужучыць» сваім мужоў у нявернасці. Пасля парылкі і гарэлкі з півам келіх у ке-ліх з мужыкамі распачала распавя-даць пра іх паходжанні. І каб да-казаць, што яны чагосьці вартыя, жанчыны ўчынілі стрэптыз на стале. На мой запыт: «Голымі?» пачуў у адказ: «Як маці нарадзіла».

На што толькі не здольна беларуска ў імя кахання.

Сланімчанка здзейсніла свой выбар

Пасля апошняй сустрэчы з гэтаю жанчынаю я зразумеў, што яна дамаглася ў жыцці свайго і ча-го яшчэ хоча, ды ў тым дапамагла ёй зона адпачынку.

Тое пачалося болей за год назад. Прыехала пара. Ім пад трыц-цаць. Шыкоўная кабета за кіраў-ніцай шыкоўнага аўто. Такога ж узросту мужчына. Афармляю да-кументы. Сланімчанка. Называю прозвішчы сваіх тамтэйшых зна-ёмых. Ведае. Адпачынак звыклы: лазня, пагулянкі на катамаране і так далей. Поўная ідылія блізкасці. Праз некаторы час другі заезд, трэ-ці. Кожны раз партнёр новы, як і аўто. Сярод абслугі пайшлі розныя чуткі. Надараецца так, што жанчы-на два разы прыязджае з адным і тым жа мужчынам. Пры афарм-ленні дакументаў задаю несціплае пытанне:

— Ён упадабаў цябе?

На што яна адказала без злосці і дасціпна:

— Не ён мяне, а я яго. Я да-статкова забяспечана. У мяне свой бізнес. Бізнес паспяховы. У нашых варунках тая справа сабачая. І ін-шы раз узнікне жаданне адпачыць. Адчуць сябе жанчынаю. Мне па-трэбны сапраўдны мужчына. Му-жчына маіх жаданняў. І няхай яго называюць як хочаш. Альфонс ці неяк па-іншаму. Мне ўсё роўна. Мяне ён задавальняе. Маю на мэце пабрацца з ім шлюбам.

Праз месяц гэтая пара наве-далася яшчэ адзін раз. Дваіх. З пяр-сцёнкамі на пальцах. Адпачынак правялі шумна, гамонка і, як пер-шыя закаханыя, рука ў руку да паўночы гулялі па беразе возера ды кармілі хлебам лебедзяў.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

Верхнядзвінская «ІніцыЯ+ТЫва» — у ліку лепшых ініцыятываў па развіцці супольнасцяў «Зрабілі»

12 студзеня ў Менску адбы-лося ўзнагароджанне лепшых іні-цыятываў па развіцці супольна-сцяў «Зрабілі». Ужо ў трэці раз Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і CityDog.by і ў гэ-тым годзе з Vitebsk4.me, “Рэгiяна-льнай газетай”, і “Біноклем»  су-месна арганізавалі  ўзнагароджан-не, якое пашырае бачнасць ніза-вога (grass roots) актывізму ў Бела-русі. Сярод  ўзнагароджаных-гра-мадская «ІніцыЯ+ТЫва» з Верхня-дзвінска, якая  на працягу 2018 года займалася добраўпарадка-ваннем тэрыторыі дома № 72 па вуліцы Першамайскай нашага го-рада.

Спіс ініцыятыў для ўзнага-роджання «Зрабілі» быў створаны з улікам рэкамендацый перамо-жцаў мінулага года, кансультацый з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі некамерцыйных арганізацый і іні-цыятыў рознага тэматычнага на-прамку і таксама меркаванняў ар-ганізатараў і арганізатарак узна-гароджання. Такім чынам, больш за 60 ініцыятыў атрымалі ўзнага-роду ў 7 намінацыях за актыўнасць і паспяховую дзейнасць на праця-гу 2018 года.

— Унёсак кожнай наміна-ванай ініцыятывы ў роўнай сту-пені з’яўляецца каштоўным і знач-ным. Мы вельмі ўдзячныя ўсім іні-цыятывам за тое, што яны мяня-юць жыццё мясцовых супольнас-цяў у Менску і раёнах да лепшага, — адзначыла кіраўніца Офіса еўра-пейскай экспертыўзы і камуніка-цый Святлана Зінкевіч

У гэтым годзе  было вызна-чана некалькі намінацый:

Падзея года: У гэтай намі-нацыі ўдзельнічалі адукацыйныя праграмы, івэнты, фестывалі, ад-вакатыўныя кампаніі і іншыя па-дзеі, якія адбыліся, дзякуючы ак-тывісткам і актывістам, грамад-скім арганізацыям і ініцыятывам у 2018 годзе.

Канал у сацыяльных сет-ках: У намінацыі ўдзельнічалі лепшыя інфармацыйныя каналы мясцовых ініцыятыў: старонка, суполка, канал ці аккаўнт у любой сацыяльнай сетцы.

Нізавая ініцыятыва (Grass roots): Удзельнічалі ініцыя-тывы, якія былі створаны ў 2018 годзе з «нуля», амаль без падтры-мкі і бюджэту. Гэта былі тыя іні-цыятывы, пра якія яшчэ няма пуб-лікацый у медыя ці яны не вельмі вядомыя шырокай публіцы.

Праект ці ідэя, якую варта мультыплікаваць: Былі наміна-ваны ідэі і ініцыятывы з катэгорыі «Бяры і рабі!», што лёгка зрабіць у любой супольнасці і ў любым на-селеным пункце Беларусі.

Крэатыўнае рашэнне пра-блемы: У намінаціі ўдзельнічалі крэатыўная адвакатыўныя кам-паніі, новыя ці незвычайныя пады-ходы да вырашэння існых пра-блем.

Штуршок: Удзельнічалі іні-цыятывы, якія ўразілі і натхнілі на новыя ідэі, праекты і дзеянні на працягу 2018 года.

Уклад у абарону правоў чалавека: Намі-нацыя была новай у гэтым годзе. У ёй маглі прыняць удзел кампанія, акцыя ці іншая ініцыятыва, накі-раваная на абарону правоў чала-века, адстойванне правоў ураз-лівых груп, супрацьстаянне лю-бым формам дыскрымінацыі.

 

Зараз праект, скіраваны на пашырэнне ўдзелу грамадзян у развіцці супольнасцяў, мае працяг і я, у выніку адбору, запрошана на ўдзел у трохсеместравым курсе.

Арганізатары «Віцебскага арнаменту 2.0 » вызначылі яго як «..курс, скіраваны на праекты, што ўцягваюць уразлівыя групы, — тых, з кім мы не часта суст-ракаемся або ўзаемадзейнічаем у гарадах і вёсках. Гэта могуць быць самыя розныя людзі: моладзь са спальных раёнаў альбо далёкіх вёсак, людзі, якія ўшчэмленыя ў сваіх правах (пажылыя людзі, і ў цэлым тыя, хто пражывае побач з намі і падвяргаецца дыскрымі-нацыі па якіх-небудзь прыкме-тах»).

Прайшла першая сесія аду-кацыйнага курсу, наступная про-йдзе ў лютым.

Валянціна Болбат,

старшыня Верхнядзвінскай

раённай арганізацыі ГА»Таварыства беларускай

мовы імя Ф. Скарыны».

«Па зямлі шыбуе люты !»

Складальнік Лявон Целеш

Праверце. калі ласка, адказы:

   Па гарызанталі: 1. Бліннік. 4. Даведка . 10. Люты. 11. Мяса. 12. Стрэчанне. 14. Корм. 15. Пуціна. 16. Макар. 19. Ёмка. 20. Рвач. 21. Сіло. 22. Збан 25. Агата. 26. Рэсурс. 29. Філе. 32. Прадвесне. 33. Снег. 34. Фірн. 36. Аметыст. 37. Прасцяг.

   Па вертыкалі : 2. Лёт. 3. Наступ. 5. Вясна. 6. Кліч. 7. Аладкі. 8. Бычкі. 9. Натура. 13. «Грамніца». 16. Маразы. 17. Красавік. 18. Дарота. 23. Калёсы. 24. Певень. 27. Сівер. 28. Сініца. 30. Бровы. 31. Сейм. 35. Імя.

г. Дзяржынск.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *