НАША СЛОВА № 7 (1418), 13 лютага 2019 г.

Панядзелак, Люты 18, 2019 0

21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы #беларускамоўны.

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт Akute, Uzari, рэпер Angst, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Кар-паў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»). Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейні-чаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Адмыслова да Дня роднай мовы каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-бела-руску ў сферы абслугоўвання і штодзён-ным жыцці. Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя атрымаюць цікавыя прызы і па-дарункі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Між-народны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі пра-ходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўля-юцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яск-равыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Уваход вольны, але варта зарэ-гістравацца: Кафэ «Грай», вул. Інтэр-нацыянальная, 33.

Пачатак а 18:00.

nn.by.

21 лютага гарадзенцы напішуць дыктоўку

Першая ў гэтым годзе гарадзенская беларуская дыктоўка пройдзе 21-га лютага. Абласная рада Таварыства беларускай мо-вы запрашае гарадзенцаў далучыцца да свята роднай мовы і напісаць ХІІ Агульна-нацыянальную дыктоўку ў Цэнтры гарад-скога жыцця Гародні а 18-ай гадзіне. Кажа Алесь Крой, сябра  Рады ТБМ:

— Мы запрашаем шаноўных гара-дзенцаў прыйсці на яе, тым больш пасля дыктоўкі для тых, хто прыйдзе, будзе канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча і невялічкія пада-рункі. Таму запрашаем на дыктоўку. Пла-нуецца, што тэкстам дыктоўкі стане ўрывак з эсэ літаратара Уладзіміра Арлова «Неза-лежнасць — гэта…».

Напісанне дыктоўкі прыпадае да 20-ых угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка пачынаецца на Лідчыне

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне па шматгадовай традыцыі пачынаецца з бібліятэкі вёскі Мінойты. Дыктоўка пройдзе 16 лютага ў 11.00.

16 лютага ў 13.30 12-я Агульнанацыянальная дыктоўка плануецца ў бібліятэцы г. Бярозаўкі.

20 лютага ў 14.00 у малой зале Палаца культуры г. Ліды пройдзе канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Арганізатар Палац культуры.

Пытанне з канцэртам  да Міжнароднага дня роднай мовы ў Палацы культуры г. Бярозаўкі вырашаецца.

20 лютага ў 17.30 дыктоўку піша літаб’яднанне “Суквецце” ў Доміку Таўлая, Замкавая,7.

20 лютага ў 18.30 дыктоўку пішуць курсы “Мова нанова” ў “Галерэі 11” па Міцкевіча, 31.

Дыктоўка для сяброў ТБМ Лідскага раёна плануецца на 23 лютага ў 3-м бібліятэчным філіяле г. Ліды, м-н Маладзёжны.

Усе змены і ўдакладненні просім адсочваць па газеце “Наша слова” і па сайтах nslowa.by, naszaslowa.by.

Заклікаем сяброў ТБМ Лідчыны прыняць самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах Дня роднай мовы і ў 12-й Агульна-нацыянальнай дыктоўцы.

Лідская гарадская Рада ТБМ.

Віктару Шалкевічу – 60

Беларускаму барду, актору, паэту і шоў-мэну Віктару Шалкевічу споўнілася 60 гадоў.

Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў мястэчку Поразава Гарадзенскай вобласці 9 лютага 1959 года. Закончыў школу ў Поразаве, затым  Беларус-кі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мен-ску (у 1980 годзе). Піша саркастычныя песні па-беларуску. Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой. Аўтар некалькіх кніг. 26 гадоў працаваў акторам у Гарадзенскім драмтэатры, тэатры ля-лек, цяпер выступае ў Купалаўскім тэатры. Здыма-ўся ў фільмах. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усмешкі.

Вікіпедыя.

За беларускую мову ў футболе

Віцебская абласная арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” звярнулася да кіраўніцтва футбольнага клуба “Віцебск” па пытанні пашырэння ўжывання беларускай мовы.

ЗВАРОТ ДА КІРАЎНІЦТВА ФУТБОЛЬНАГА КЛУБА «ВІЦЕБСК»

Шаноўнае спадарства! Дазвольце шчыра павіншаваць увесь калектыў футбольнага клуба «Віцебск» з паспяховым выступленнем у мінулагоднім чэмпіянаце краіны! Гульня, прадэманстраваная камандай, не пакінула нікога абыякавым і прывяла на трыбуны нашага стадыёна сотні новых аматараў футболу. Не сумняваемся, што і ў сёлетнім чэмпіянаце наш футбольны клуб пакажа добрыя вынікі, у тым ліку і на міжнароднай арэне!

Віцебская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» звяртаецца перад пачаткам новага футбольнага сезону да кіраўніцтва ФК «Віцебск» з прапановай падаваць прозвішчы футбалістаў на майках на дзяржаўнай беларускай мове. На сённяшні дзень ФК «Віцебск» — адзін з нешматлікіх клу-баў нашага чэмпіянату, які пакідае рускамоўныя версіі прозвішчаў гульцоў на майках. На наш погляд, было б зусім лагічна і нам перайсці на беларускую мову ў напісанні про-звішчаў — мову тытульнай нацыі. Гэта будзе з’яўляцца сведчаннем нашай павагі да нацыя-нальнай культуры, нацыянальных традыцый і да першай дзяржаўнай мовы нашай краіны.

З павагай,

старшыня Віцебскай абласной рады ТБМ                       Юрый Бабіч.

22.01.2019.

29.01.2019 №77                                                             Віцебская абласная арганізацыя

грамадскага аб’яднання «Таварыства

беларускай мовы імя Францішка Скарыны»

tbmviciebsk2018@gmail.соm

 

Шаноўнае спадарства!

Спартыўная ўстанова «Футбольны клуб «Віцебск» выказвае вялікую ўдзячнасць за Вашы прапановы і пажаданне перамогі.

На Ваш зварот паведамляем, што мы вельмі любім родную Беларусь, родны Ві-цебск, займаемся патрыятычным выхаваннем моладзі.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Таксама ў адпавед-насці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1990.01.26 № 3094-ХІ (рэд. ад 2013.01.03) «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» грамадзяне маюць права карыстацца іх нацыянальнай мовай і выбіраць мову зносін.

На сходзе работнікаў установы прынята рашэнне, як і раней, выкарыстоўваць рускую мову ў рабоце клуба.

Згодна з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» дадзены адказ на зварот Вы маеце права абскар-дзіць у аддзел спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама.

Дырэктар                                М.І. Вайцюхоўскі.

Наталенне прагі  да кніжных навінак

ХХVI Міжнародны кніжны кірмаш, які праходзіў у Менску з 6 па 10 лютага, стаў яркай падзеяй культурнага жыцця. Яго ар-ганізатарамі выступілі Міністэрства ін-фармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Бела-руская асацыяцыя кнігавыдаўцоў і кніга-распаўсюджвальнікаў», ААТ «Белкніга», ВК ТАА «Макбел».

Сёлета свае кніжныя навінкі ў Бела-русь прывезлі 300 удзельнікаў з 35 краін све-ту. На выставе дэманстраваліся і прадаваліся кнігі выдавецтваў Украіны, Чэхіі, Германіі, Італіі, Расіі, Азербайджана, Турцыі, Кітая і іншых краін.

Айчынныя выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі»,  «Мастацкая літаратура», «Харвест», » Тэхналогія», «Аду-кацыя і выхаванне» , выдавецкі дом «Звязда» былі шырока прадстаўлены высокаякаснай паліграфіяй, энцыклапедычнымі даведніка-мі, каляровымі выданнямі. У гасцей кір-маша выклікалі вялікую цікавасць кнігі вы-давецтва Змітра Коласа  і Андрэя Янушке-віча.

Кірмаш наведалі  прадстаўнікі твор-чай і навуковай інтэлігенцыі: літаратары і журналісты, мастакі і ілюстратары, гіс-торыкі, медыкі, студэнты.

У рамках выставы-кірмаша адбыліся прэзентацыі шматлікіх кніжных навінак, літаратурныя сустрэчы, аўтограф-сесіі. Першы дзень працы выставы быў пры-свечаны прэзентацыям, у другі дзень ас-ноўным мерапрыемстваў стаў сімпозіюм «Пісьменнік і час».  Нацыянальная біблі-ятэка Беларусі традыцыйна прыняла ак-тыўны ўдзел у міжнароднай выстаўцы-кірмашы. Факсіміле першага «Буквара» было ўручана лепшым настаўнікам Бела-русі і аўтарам самых сучасных буквароў. Калекцыянер  Уладзімір Ліхадзедаў перадаў сваю  калекцыю старых паштовак, кніг і фа-таграфій «У пошуках страчанага» Нацыя-нальнай бібліятэцы.

9 лютага на адной з выставачных пляцовак цэнтра «БелЭкспа» адбылася прэ-зентацыя гістарычнага рамана Ірыны Да-неўскай  «Багуслаў Радзівіл» у перакладзе Наталкі Бабінай, прысвечанага вядомаму дзеячу ВКЛ.

Дыскусія пра адметнасці дакумен-тальнай прозы і мастацкай літаратуры разгарнулася з удзелам расійскіх пісьмен-нікаў Яўгенія Вадалазкіна і Паўла Басін-скага. Чытачы задалі шмат пытанняў літа-ратуразнаўцу Яўгенію Вадалазкіну з С. Пе-цярбурга, аўтару раманаў «Лавр», «Авиа-тор», «Брисбен», і хацелі больш даведацца пра кнігу літаратурнага крытыка Паўла Ба-сінскага «Святой против Льва. Иоанн Крон-штадтский и Лев Толстой: История одной вражды».

Госці кірмаша і чытачы змаглі суст-рэцца з Нобелеўскай лаўрэаткай Святла-най Алексіевіч і на-быць яе творы.

Цікавасць на-ведвальнікаў выста-вы выклікала прэзен-тацыя «Менскай тры-логіі» Сяргея Пясец-кага. Старшыня Са-юза беларускіх мас-такоў Рыгор Сітніца прадставіў новы мас-тацкі альбом свайго калегі В. Маркаўца. На адной з пляцовак адбылася аўтограф-сесія Альгерда Баха-рэвіча. Аматары літаратуры нон-фікшн змаглі пазнаёміцца з новай кнігай Сяргея Шапрана «Някляеў. Незавершаная аўта-біяграфія». Уладзімір Сіўчыкаў прэзентаваў вельмі прыгожую дзіцячую кніжку з ма-люнкамі   «Багоўка».

8 лютага на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стаў пераможцам у на-мінацыі  «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны». Дырэктару бібліятэкі Раману Сцяпанавічу Матульскаму ўручылі спецы-яльны дыплом і памятны знак-сімвал «За-латы фаліянт» — узнагароду за рэалізацыю праекта факсімільнага ўзнаўлення «Бук-вара». Кніга «Залатая шарсцінка, срэбраная павуцінка» была абвешчана найлепшай дзіцячай кнігай 2018 года.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

1-2. На Міжнароднай кніжнай вы-ставе-кірмашы;

3.Уладзімір Сіўчыкаў, Ірына Да-неўская, Андрэй Янушкевіч.

 

 

Да Таўлая завітаем

8 лютага ў доме па вуліцы Замкавая, 7, у якім з 1939 па 1941 год пражываў  заход-небеларускі паэт Валянцін Таўлай, сабра-ліся прыхільнікі творчасці пісьменніка. Ме-навіта сёння яму споўнілася 105 год з дня нараджэння. Супрацоўнікі Лідскага гіста-рычна-мастацкага музея арганізавалі да гэтай даты мерапрыемства.

У мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая (дарэчы, адзіным у Беларусі) змяні-лася экспазіцыя. У ім з’явілася новая мэбля. Так, лідскі паэт Міхась Мельнік падараваў для дома Таўлая крэсла-гушкалку, бо па ўспамінах сястры В. Таўлая Ніны, яно так-сама тут размяшчалася. Акрамя гэтага, у пакоі паэта ёсць і пудзіла вераб’я паводле першага верша В. Таўлая «Верабейка», напісанага ў Лідзе. А рабочы патэфон пры-ваблівае сваім граннем. Кнігі тых часоў на этажэрцы, стол з друкаркай, пяро з чарніль-ніцай, газета «Уперад» 1940 года, старая лямпа — жырандоль, партфель з рукапісамі раскрываюць вобраз Валянціна Таўлая ў час яго пражывання ў гэтым доме. Ажывіць прастору, у якую патрапілі лідскія паэты, супрацоўнікі бібліятэкі імя Янкі Купалы і яе філіяла № 6 імя Валянціна Таўлая, су-працоўнікі гістарычна-мастацкага музея паспрабавалі самі музейшчыкі. Так, ролю Валянціна Таўлая сыграў Алесь Хітрун, а яго жонкі Кіры Бранд — Ганна Некрашэвіч. У ролі чытальніка выступіў Ілля Пузаткін. Інсцэніраваны аповед «У Таўлая пабы-ваем» раскрыў гістарычныя моманты з жыцця паэта ў горадзе Ліда.

А ў суседняй зале адкрылася выстава з той жа назвай. Ідэя яе арганізаваць узнікла пасля паездкі яе куратара Алеся Хі-труна ў Беларускі дзяржаўны музей-архіў літаратуры і мастацтва, у якім змяшчаецца асабісты фонд В. Таўлая ў колькасці звыш 240 адзінак. Копіі аўтографаў (рукапісаў), машынапі-саў з вершамі і артыкуламі, фота-здымкаў і інш., якія маюць непасрэ-днае дачыненне да лідскага перыяду паэта, былі прывезены ў Ліду.

Трэба зазначыць, што ў гэтай зале за кубкам кавы і смачным печы-вам сабраліся ўсе, хто наведаў у гэты дзень  дом паэта. Сярод іх былі шаноўныя госці. Краязнавец з Дзятлава Валерый Петрыкевіч прыгадаў пісьменнікаў, якія сябравалі з яго бацькам і былі знаёмыя не-калі з Валянцінам Таўлаем. Пісьменнік Ся-ргей Чыгрын са Слоніма паказаў рэдкія фотаздымкі Валянціна Таўлая і распавёў раней невядомыя факты з біяграфіі заход-небеларускага літаратара. Мясцовы пісь-меннік Уладзімір Васько падзяліўся ўспа-мінамі пра сустрэчу з сябрамі В. Таўлая — Максімам Танкам і Анатолем Іверсам.  Пад час вечарыны гучалі вершы, прысвечаныя Таўлаю Аляксандрам Мацулевічам, Міха-сём Мельнікам, а таксама песні ў выкананні барда Сяргея Чарняка.

Супрацоўнікі музея плануюць і ў далейшым арганізоўваць інсцэніраваны аповед «У Таўлая пабываем» па заяўках, як новую форму правядзення экскурсіі. А дзейнасць выставы працягнецца на кароткі час. Так што, гайда ў дом Таўлая.

Алесь Хітрун,

 навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

 

“Ён быў найлепшым з усіх прэтэндэнтаў на прэзідэнта”

Дэпутат Вярхоўнага Са-вета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў Сямён Домаш памёр гэтай раніцай у сваім аў-тамабілі. 2 студзеня яму споўні-лася 69 гадоў.

Сямён Домаш нарадзіўся ў вёсцы Тумашы Берасцей-скай вобласці. У 1993 годзе абраны старшынём Гарадзенскага абл-выканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Пасля быў дэпута-там Вярхоўнага Савета. На прэ-зідэнцкіх выбарах 2001 года Ся-мён Домаш быў адным з канды-датаў ад аб’яднанай апазіцыі. Ягоную кандыдатуру падтрым-ліваў палітычны рух «Рэгіяналь-ная Беларусь», структуры якога дзейнічалі практычна ва ўсіх рэ-гіёнах краіны. Перад самымі вы-барамі, згодна з ранейшымі да-моўленасцямі,  Домаш зняў сваю кандыдатуру на карысць адзі-нага кандыдата — Уладзіміра Ганчарыка. У 2006 годзе ўзна-чаліў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднан-не». Пасля працаваў адным з кі-раўнікоў гарадзенскага харчо-вага прадпрыемства ABC.

Сямёна Домаша ўзгадвае Аляксандр Мілінкевіч.

 

“Ён быў прадстаўніком тэх-нічнай наменклатуры, пра такіх кажуць «зрабіў сябе сам». Чалавек часоў перабудовы, Адраджэння і вялікай веры ў перамены. У 43 га-ды яго абралі (былі ж такія часы!) кіраўніком Гарадзенскай вобла-сці, найлепшай у краіне. Да гэтага ён ужо быў паспяховым мэрам Лі-ды, потым і Гародні. Абралі яго дэпутаты, сярод якіх значная част-ка была з дэмакратычнага ася-роддзя.

Сямён Домаш — мой хрыш-чоны бацька ў палітыцы. Ён мяне паклікаў, прапанаваўшы пасаду свайго намесніка ў гарвыканкаме. Я супраціўляўся, казаў, што мне падабаецца праца ва ўніверсітэце, ды і нарады не правяду, бо не ўмею. А Сямён Мікалаевіч проста адказаў: «Вы Гародню любіце, трэба ёй паслужыць. А то ў выка-наўчай уладзе ўсе аднадумцы, а людзі ў горадзе — яны розныя. Да-вайце створым кааліцыйны ўрад у Гародні. Чаго не будзеце ведаць — дапамагу».

Усе ведалі: Домаш — чалавек слова. Ён быў сапраўдным ліда-рам, за якім хацелася ісці. І не таму, што паклікаў, а таму, што побач з ім надзейна. Такі не здрадзіць, пад-ставіць плячо, дапаможа. Умеў жорстка патрабаваць і кантраля-ваць, але ніколі не абражаў, не памятаю, каб ён хоць раз павысіў голас. Адначасова не імкнуўся ўсё вырашаць сам, шчыра давяраў людзям, якія з ім працавалі. Домаш быў бібліяфілам, меў велізарны збор добрых кніг і бесперапынна чытаў, асабліва многа па беларус-кай гісторыі і культуры.

Ён паслядоўны прыхільнік нацыянальнага Адраджэння і без гучных лозунгаў працаваў на яго. Гарадзенцам было няпроста ў 90-я, як і ўсім у Беларусі. Заробкі па пары дзясяткаў даляраў, беспра-цоўе. І гарадзенскія ўлады зрабілі стаўку на падтрымку малога біз-нэсу. Праз чатыры гады ён ужо да-ваў каля паловы гарадскога бюд-жэту. У культурным і мастацкім жыцці свабода рабіла сваё — яно віравала.

У Горадні пры падтрымцы Сямёна Мікалаевіча нараджаліся новыя фестывалі, горад адрадзіў свой 500-гадовы герб, вуліцам вя-рталіся старадаўнія назвы, а вер-нікам усе храмы, адно за адным рэгістраваліся грамадскія аб’яд-нанні і нацыянальныя суполкі, у садках, школах, універсітэце пана-вала беларуская мова, мастакам у цэнтры горада былі аддадзеныя пад майстэрні добрыя памяшкан-ні за малыя цэны.

Цяжка ўявіць сёння, што га-лоўная апазіцыйная газета «Паго-ня» мела свой офіс у гарвыкан-каме… побач з аддзелам адукацыі. Праз усё жыццё для Сямёна Дома-ша асноўнымі каштоўнасцямі бы-лі праўда і справядлівасць. Мена-віта таму ён, як дэпутат парламен-та не мог не падпісаць імпічмэнт і не адмовіўся ад подпісу, нягле-дзячы ні на што.

Домаша паважалі ўсе, на-ват тыя, хто не вельмі любіў. Ён не быў занадта красамоўны, але калі гаварыў, наступала цішыня. Яму верылі. Сямён Домаш стаў канды-датам у прэзідэнты ў 2001 годзе, дзякуючы моцнай падтрымцы со-тняў незалежніцкіх праеўрапейскіх арганізацыяў ва ўсіх рэгіёнах кра-іны, якія аб’ядналіся ў выбарчы блок «Рэгіянальная Беларусь». На жаль, так сталася, што ў той год адзінага дэмакратычнага канды-дата вызначыў не Кангрэс, а за-крытае паседжанне пяцёркі прэ-тэндэнтаў. Сямён Домаш меў зна-чную перавагу амаль па ўсіх вы-значаных папярэдне крытэрах: ко-лькасці сабраных подпісаў, па пазітыўным і негатыўным рэйты-нгах, па геаграфіі і колькасці групы падтрымкі. Акрамя аднаго — у яго-нага штаба было менш фінансаў на заключны этап кампаніі.

Сямён Мікалаевіч не стаў «адзіным». Як чалавек слова, ён зняўся ў час свайго выступу па тэлебачанні. Лічу, што Сямён До-маш быў найлепшым з усіх прэ-тэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі ў нашай сучаснай гіс-торыі.

Мне яго не стае.”

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Санчук (Іна) — вытвор з суфіксам -ук ад антрапоніма Санко з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Санк-ук — Санч(к/ч)-ук. ФП: Аляксандр (імя < грэч. Alexandros ‘мужны, абаронца людзей’) — Санко (1555 г.) — Санко (празванне, потым прозвішча) — Санчук.
  2. Сапегін (Леанід) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Сапега і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Сапег-ін — Сапегін. ФП: сапці (‘цяжка дыхаючы, утвараць гукі з прысвістам’) — сап (‘гу-кі сапення, цяжкага дыхання’, а такса-ма ‘заразная хвароба коней і іншых парнакапытных, якая перадаецца чала-веку’) — сапега (‘хворы на сап’, суфікс -ега (параўн. чапега ‘пра слабога ча-лавека, які чапае — павольна, з цяж-касцю ходзіць’)) — Сапега (мянушка, потым прозвішча) — Сапегін.
  3. Сапоцька (Павел) — се-мантычны вытвор ад апелятыва сапо-цька ‘той, хто цяжка дыхаючы, утварае гукі з прысвістам'; сапці — сопат — сапоцька. Або вытвор ад сап ‘заразная хвароба коней і некаторых жывёл, якая перадаецца чалавеку': сап — сопат — сапоцька.
  4. Сапяжынская (Ала) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Сапежына і значэннем ‘нараджэнка, жыхарка названай мясцовасці': Сапе-жын-ская — Сапежынская.
  5. Саранчук (Вадзім) — вы-твор з суфіксам -ук ад антрапоніма Саранча з значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Саранч-ук. ФП: са-ранча (‘насякомае, небяспечны шко-днік сельскай гаспадаркі, які пера-лятае вялікімі масамі’) — Саранча (мя-нушка чалавека з частым у маўленні словам «саранча») — Саранча (про-звішча) — Саранчук.
  6. Саротнік (Аліна) — маг-чыма семантычны вытвор ад апеля-тыва саратнік (высок.) ‘паплечнік, таварыш па барацьбе, зброі’ (з галос-ным о для адмежавання ад апелятыва).
  7. Сасноўскі (Вячаслаў) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам —оўскі ад тапоніма Сосны і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названага пасе-лішча': Сосн-оўскі — Сасноўскі.
  8. Саўлевіч (Вікторыя) — форма бацькаймення з акцэнтаваным суфіксам -евіч ад антрапоніма Савел з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Савел-евіч — Саўлевіч. ФП: Савелій (імя <яўр. ‘цяжкая праца’, ст.-яўр. ‘цяжкай працай выпрашаны ў Бога’) — Саўла (народная форма, празванне, пазней прозвішча) — Саўлевіч.
  9. Саўрас (Іван) — семанты-чны вытвор ад апелятыва-прыметніка саўрасы ‘масць каня — светла-гняды з жаўцізной’ (Даль).
  10. Сафонцава (Таццяна) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ава ад антрапоніма Сафо-нец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сафонец-ава — Сафонцава. ФП: Сафон (імя <яўр. ‘Гасподзь за-хоўвае’) — Сафон (Софон (1593 г.) — Сафон (1594 г.)) — Сафон (празванне, пазней прозвішча) — Сафонец (‘нашча-дак Сафона’, суфікс -ец) — Сафонцава.
  11. Сахарчук (Наталля) — вы-твор з суфіксам -чук ад антрапоніма Сахар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сахар-чук. ФП: сахар (бел. рэг. і рус. ‘цукар’, а таксама бел. рэг. (перан.) ‘прыдзіра, буркун’ (Нас.)) — Сахар (мянушка, потым прозвішча) — Сахарчук.
  12. Сахута (Яўген) — вытвор з фармантам -ута ад антарпоніма Саха і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сах-ута. ФП: саха (‘народ саха’ («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 897)) — Саха (мянушка , потым прозвішча) — Сахута (варыянт імя: Сах-ута, параўн. Федзя — Фяду-та) — Сахута (прозвішча).
  13. Свярдлоў (Пётр) — вы-твор з суфіксам -оў ад антрапоніма Свердзел і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Свердзел-оў — Свердлоў. Утваральнае слова ад апелятыва све-рдзел ‘інструмент для свідравання круглых адтулін у дрэве, метале і пад.’. ФП: свердзел (інструмент) — Свердзел (мянушка, прозвішча) — Свярдлоў.
  14. Сека (Васіль) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва сека ‘жывё-ліна’, нязм. несклан. («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 904).
  15. Сёмушкіна (Таццяна) — вытвор з прыналежным суфіксам -іна ад антрапоніма Сёмушка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сёмушк-іна. ФП: Сямён (імя <ст.-яўр. ‘Бог чуе’) — Сёма, Сёмушка (народныя фо-рмы) — Сёмушка (празванне, потым прозвішча) — Сёмушкіна.
  16. Семяніда (Наталля) — ва-рыянт імя Сямён (грэч. ‘пачуты Бо-гам'; <яўр. ‘якога Бог выслухаў’) на-быў ролю прозвішча.
  17. Сівец (Алёна) — семанты-чны вытвор ад апелятыва сивец ‘сівы чалавек’ (ПГССЛ).
  18. Сілаева (Алеся) — форма прыналежнага прыметніка з суфіксам -ева ад антрапоніма Сілай і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сілай-ева. ФП: сіла (апелятыў мае не-калькі значэнняў: 1) здольнасць жы-вых істот напружаннем мускулаў ра-біць фізічныя рухі, дзеянні; фізічная энергія або маральная магчымасць чалавека, жывёліны актыўна дзейні-чаць; 2) спец. велічыня, якая з’яўля-ецца мерай механічнага ўздзеяння цел; энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі; 3) улада, магутнасць, уплыў; 4) сутнасць, сэнс; 5) тое, што і войскі; 6) велізарная ко-лькасць, мноства (разм.) і інш.) — Сіла (мянушка, потым прозвішча) — Сілай (‘нашчадак асобы з прозв. Сіла‘, суфікс -ай) — Сілаева.
  19. Сіманёнак (Іван) — вы-твор з фармантам -ёнак ад антрапо-німа Сіман і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Сіман-ёнак. ФП: Сіман (імя <яўр. Sim’on ‘паслухмяны'; грэч. ‘пачуты Богам’) — (Симон (1528) — пра-званне, потым прозвішча) — Сіманё-нак.
  20. Сінюціч (Алена) — друга-сная форма ад Сінючыц (<Сін-ючыц) — вытвор з суфіксам бацькаймення —іч ад антрапоніма Сінюк і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сінюк-ічСінючыч. ФП: Сямён (імя <ст.-яўр. sim on ‘Бог чуе’) — Сень (1552), Сенько (1465), Сінько і Сінюк (народная фо-рмы) — Сінюк (празванне, потым про-звішча) — Сінючыч (бацькайменне, су-фікс —ыч)Сінюціч.
  21. Сірэнка (Віктар) — вы-твор з суфіксам -энка ад імя Сіра (грэч. Syra ‘сірыйка, жыхарка Сірыі’) і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сір-энка — Сірэнка. ФП: Сіра (грэч. ‘працяг, злучнасць’) — Сіра (празванне, пазней прозвішча) — Сірэнка.
  22. Сіцько (Міхаіл) — вытвор ад апелятыва сітка (ад сіта ‘род рэ-шата (сетка для прасейвання мукі і пад.)’). Зыначаная форма прозвішча для адмежавання ад апелятыва.
  23. Скібінскі (Аляксандр) — вытвор ад тапоніма Скібіна з суфік-сам -скі і значэннем ‘нараджэнец, жы-хар названага паселішча': Скібінскі. ФП: скіба (‘луста (звычайна хлеба)'; ‘пласт узаранай зямлі’) — Скіба (мяну-шка чалавека з чыстым у яго маўленні словам «скіба») — Скіба (прозвішча) — Скібіна (‘уладанне Скібы’, суфікс -іна) — Скібінскі. Або шляхетная форма ад прозвішча Скіба.
  24. Скідзельскі (Антон) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Скідзель і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Скідзель-скі. ФП: скідзель (‘той, хто скідае што-н. адкуль-н.’ — «Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 917) — Скідзель (мянушка, потым прозвіш-ча) — Скідзель (тапонім) — Скідзельскі.
  25. Скрыпенік (Ігнат) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (з памянш. суфіксам -ік) скрыпень (-ік) ‘высокая травяністая расліна з мяцёл-кай парпурова-ружовых або белых кветак з пушыстым насеннем’.
  26. Скрыпнік (Андрэй) — се-мантычны вытвор ад апелятыва скры-пнік (рус., укр.) ‘скрыпач’.
  27. Скрыпнічэнка (Георгій) — вытвор з суфіксам -энка (-енка) ад антрапоніма Скрыпнік і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Скрыпнік-енка — Скрыпіч(к/ч)-энка. ФП: скры-пка (‘музычны смычковы інструмент’) — скрыпнік (‘скрыпач’) — Скрыпнік (празванне, потым прозвішча) — Скры-пнічэнка.
  28. Слабодзіч (Арнольд) — семантычны вытвор ад апелятыва слободич ст. бел. ‘жыхар Слабады’ (ПГССЛ).
  29. Славук (Валерый) — вы-твор з суфіксам -ук для антрапоніма Слава і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Слав-ук. ФП: Святаслаў (імя <слав. ‘слаўны святасцю’) — Слава (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Славук.
  30. Слізень (Рафал) — семан-тычны вытвор ад апелятыва слізень ‘тое, што і сліпень’ (заал. ‘вераценіца’) (СБГПЗБ, т. 4, с. 483).
  31. Смакаў (Усевалад) — фо-рма прыметніка з прыналежным су-фіксам -аў ад антрапоніма Смак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Смак-аў. Утваральнае слова ад апе-лятыва смак ‘адно са знешніх адчу-ванняў чалавека, органам якога з’яў-ляецца слізістая абалонка языка і ро-тавая поласць'; ‘адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчуван-ня’, перан. ‘сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.'; ‘задавальненне, ахвота’. ФП: смак (‘адчуванне чалавека, уласці-васць ежы’ — задавальненне, ахвота) — Смак (мянушка, пазней прозвішча) — Смакаў.
  32. Смоткіна (Таццяна) — другасная форма (магчымая) ад Шмоткіна (гл. вышэй) дзеля адме-жавання ад апелятыва шмотка (<шмотка, шматок).

(Працяг у наст. нумары.)

 

У гонар “Года малой Радзімы”                                        Яўген Гучок

 

Случчына — край нябесны

П-а-э-м-а — э-с-э

І

    

  І Радзіма — ад Бога.

               Паводле Платона.

 

*  *  *

Радзіма! Яна — і хвароба, яна — і лекі.

Хвароба — калі паганяць яе,

Лекі — як хворую лечыць душу яна.

 

*  *  *

Мова Радзімы —

Твае і мае магутныя крылы

Да Творцы ў бессмяротнасць.

 

*  *  *

Ці многа будуць ведаць нашчадкі

Аб Радзіме сваёй,

Калі продкаў іх за яе забівалі?!.

 

*  *  *

Не многа каштуюць словы любові,

Калі яны не пацверджаны

Працай, учынкам і подзвігам нат.

 

*  *  *

Ліхалецце — бясчассе Айчыны

Пераважна і ад паскудстваў

Дзетак яе шалапутных.

 

*  *  *

Многа іх, што ў імя імперый

Радзімы сваёй малой выракаліся,

Але яны выракаліся болей

сутнасці неба ў сабе.

 

*  *  *

Кукарэкае певень, бы прыкарытны паэт,

А ці здольны любіць ён і бараніць

Нібыта дарагі свой куратнік?!.

 

*  *  *

На Радзіме памерці

З любоўю ў душы да яе —

Адродзіцца ў бясконцым небе.

 

ІІ

 

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына…

Янка Купала.

 

*  *  *

У птушкі малая Радзіма — гняздо,

Ды тое гняздо — пасярод Сусвету,

І злучае з небам зямлю яно.

 

*  *  *

Малая Радзіма, малая Радзіма…

А ці ні яна — падваконне

Ў Сусвет?!.

 

*  *  *

Вялікай любові

Вучацца і спасцігаюць яе

На Радзіме малой безумоўна і безупынна.

 

*  *  *

І з малою Радзімай

мы не звязаны ланцугом,

На любові і прыгажосці

Трымаецца сувязь тая.

 

*  *  *

І малая Радзіма часам — як дзеці малыя —

Патрабуе пяшчотнай увагі,

Пільнага догляду і клопату.

 

*  *  *

Зніякавела сувязь з малой Радзімай —

І любоў паказушна-штучная

Адпаведна сметніку варта.

 

*  *  *

А як на тваёй Радзіме малой

З вялікаю мовай нашай?!.

Не трэба, не трэба маўчаць!

*  *  *

А ці знойдзеш на Беларусі

Хоць адну малую Радзіму

Без Курапатаў, Хатыні, Чарнобыля?!.

 

*  *  *

Так, пяро крамніка-маразматыка

Ніколі не створыць дыхтоўны тэкст,

І тым больш пра Радзіму малую.

 

*  *  *

Дзіва дзіўнае, звышсусветнае —

У век непамернай глабалізацыі

Адстаяць інтарэсы Радзімы сваёй малой.

 

*  *  *

Разбураюць тваю малую Радзіму —

Разбураюць Радзіму

Вялікую нашу.

 

*  *  *

Нямала абыякавых і ў малой Радзімы…

Сапраўдных і гарачых патрыётаў —

Часта дэфіцыт.

 

*  *  *

Фігляр сябе ў сваім фіглярстве любіць;

Радзіма ж для яго, тым больш малая, —

Гук пусты.

 

*  *  *

Малая Радзіма — зусім не паддзёўка,

Што тулава грэе;

Малая Радзіма — гарачае сэрца тваё.

 

*  *  *

Калі ты малую сваю Радзіму

Мысліш нібыта сядло,

Дык скінуць ў канаву можа цябе яна.

 

*  *  *

Малая Радзіма, малая Радзіма!

Будзь пільнай

У бок феадалаў сучасных

пабочных і, вядома, сваіх.

 

*  *  *

Не саспець душой табе, чалавеча,

І без Радзімы малой —

Светлай і непаўторнай.

 

*  *  *

Без яе, светлай і непаўторнай,

Радзімы малой,

Ты і тулавам здольны

Дачасу сапсець.

 

*  *  *

А сапсееш душой адназначна,

Калі ад Радзімы малой адвернешся,

Хаця і аб гэтым многія не падазраюць.

 

*  *  *

Калі на твары сваім у люстэрку

Не бачыш адбітак Радзімы сваёй малой,

Дык варта задумацца.

 

*  *  *

Пудрыць, памадзіць Радзіму не трэба,

Асабліва малую;

Таксама яна пад наглядам неба жыве.

 

*  *  *

І падсіньваць таксама яе не варта,

Вунь колькі ў нас ставаў, азёр і рэк,

І васількоў колеру неба.

*  *  *

Як страхуе пуцявы абходчык цягнікі,

Так мае рупнасць патрыёт

Пра светлы шлях сваёй малой Радзімы.

 

*  *  *

Пустыя страхі на малой Радзіме —

Ні больш-ні менш, як бурбалкі,

Якія свежы вецер разбурае.

 

*  *  *

І гарэзаў малая Радзіма любіць,

Толькі б яны

Не гарэзнічалі супраць яе.

 

*  *  *

Калі малая Радзіма твая — бы загадка,

Дык ты — як яе адгадка —

Не спяшайся кожнаму

падазронаму раскрывацца.

 

*  *  *

Калі суайчыннікі любяць

малую Радзіму сваю,

Дык і любоў, і згода

Будуць заўжды вялікімі паміж імі.

 

*  *  *

Трэба мужна жыць і для малой Радзімы,

Для сябе ж — трэба проста жыць,

І галоўнае самае — не паскудзіць.

 

*  *  *

Як у кроплі расы

Адбіваецца неба-Сусвет,

Так у малой Радзіме — Радзіма вялікая.

 

*  *  *

Каб спасцігнуць неба рэльеф,

Спасцігайма рэльеф

Радзімы сваёй малой.

 

*  *  *

Хай частка маёй Радзімы малой

Абавязкова і ў неба ідзе,

Але каб не дымам.

 

ІІІ

 

Паміж Слуцкам залатым

І Капылём сярэбраным

Веснавы зялёны дым,

Ветрам не цярэблены.

 

А ў тым дыме ды маё

Сэрца паэтычнае,

І настрой бярэ яно

На чуццё касмічнае.

 

І ужо лунаю я,

Быццам бесцялесны…

Случчына — любоў мая,

Край ты мой нябесны.

Яўген Гучок.

 

*  *  *

Абматаю шыю маем

І па студзені пайду,

І нішто не затрымае

Маю лёгкую хаду.

 

Леваруч мне Слуцак будзе,

Ну а справа — Млечны шлях…

Вы святлей жывіце, людзі,

Каб не згінуць у вяках.

   Яўген Гучок.

 

*  *  *

Случэск, Слуцак, Слуцк…

Сэнс нібыта аднолькавы,

Але мелодыі больш у вытокаў.

 

*  *  *

А на Слуцкай раўніне

Неба прывязана да зямлі

Кветкамі дзіўнымі і прыгожай травой.

 

*  *  *

Тут у цэнтры рамонка кожнага

Кропля сонца з кропляю мёду

Паядналіся назаўжды.

 

*  *  *

І дажджы бываюць на Случчыне —

Нібы на эстрадзе

Сонечныя танцоры.

 

*  *  *

А зоры, а зоры нябесныя

Ў лёсы людскія зямныя

Тут углядаюцца пільна.

 

*  *  *

У Радзімы маёй малой — Случчыне

Падлога — на ўрадлівай зямлі,

А столь — у бясконцым небе.

 

*  *  *

Пра Слуцкую раўніну ў народзе кажуць:

«Калі не ўродзіць Слуцкая раўніна,

Дык не накорміць і Украіна».

 

*  *  *

І на Случчыне ратаваліся людзі

Ад разгульнага галадамору,

Ва Украіне арганізаванага.

 

*  *  *

Раўніна Слуцкая — бы шчодры стол,

Ды вось шкада — бяда, што хтосьці там,

Нібы свіння, сябе паводзіць.

 

*  *  *

Далёка ад Случчыны мора,

Але Случы вада

Трапляе ў акіян Сусветны.

 

*  *  *

Не мяжуе Случчына з морам,

І з гэтай прычыны-нагоды

Тут болей да неба прывязваешся.

 

*  *  *

Для пералётных птушак нябесных

І Случчына добразычлівая —

Пажаданая пасадачная пляцоўка.

 

*  *  *

Так, слуцкіх жабаў галасы

Не меней меладычныя,

Чым салаўіны пошчак на чужыне.

 

*  *  *

На Случчыне і лістапад, і зорапад, і снегапад

Заўжды прыгожыя,

Вядома, з ласкі Творцы.

 

*  *  *

А бэра Слуцкая не толькі ва ўспамінах,

Яна і сёння пладаносіць

У садзе Стралкоўскай Паўлы —

настаўніцы Ермаловіча.

 

*  *  *

У Слуцку больш за тысячу гадоў,

Аб гэтым сведчыць пастаўленне

Ў Тураве епіскапату

 

*  *  *

Сярод гарадоў беларускіх ў свой час

Другім пасля Брэста

Поўнае Магдэбургскае

права нададзена Слуцку.

(Працяг у наступным нумары.)

Пра каштоўнасць асобы — мовай мастацтва

У Нацыянальным мастац-кім музеі ў Менску дэманстру-ецца абшырная выстава «Сучасні-кі ХХ. Стагоддзе беларускага па-ртрэта» , якая прадстаўляе выявы выбітных асобаў ХХ стагоддзя і знакамітых людзей, адметных пры-гожымі абліччамі. Мастакі ўсіх часоў імкнуліся перадаць каштоў-насць асобы як індывідыума.

У  буйным творчым праек-це сабраны працы вядомых бела-рускіх жывапісцаў. Глядач атры-мае асалоду ў назіранні  за раз-віццём жанру партрэта ў розныя перыяды і вызначэнні рысаў, ха-рактэрных розным эпохам і сты-лям.

У першым раздзеле экспазі-цыі асаблівая ўвага нададзена партрэтыстам, якія захавалі інды-відуальнасці губернскай эліты пачатку ХХ стагоддзя, стварылі сентыментальныя вобразы жано-чай натуры, перадалі тыпажы ста-расвецкай мяжы аседласці і пакі-нулі ў спадчыну камерныя парт-рэты сваіх родных і блізкіх. Невя-лікія па фармаце карціны спалу-чаюць параднасць, салоннасць і камернасць.

Гледачам надзвычай цікава паназіраць, як бачылі і паказвалі асобу Лейба Альпяровіч (1874-1913), Янкель Кругель (1869-1940), і Юдэль Пэн (1854-1937). Твор-часць Лейбы Альпяровіча выхо-дзіць за рамкі натурнага партрэ-тавання і ўбірае рысы плыні мяжы стагоддзя: сімвалізму, раманты-зму і мадэрнізму. У яго партрэце мастака Бонч-Асмалоўскага, па-ртрэце жанчыны ў белым прысут-нічае ўласцівае сімвалізму адчу-ванне таямніцы, філасафічнасці светаадчування, раскрываюцца тонкія нюансы сферы думак і па-чуццяў.

Янка Кругель таксама ўзі-раецца ва ўнутраны свет сваіх ге-рояў — менскай мастачкі аматаркі і мецэнаткі Пальміры  Мрачкоў-скай і дачкі Сафіі. Карціны і аўта-партрэты Юдэля Пэна захоўваюць класічныя прынцыпы, засвоеныя ў Акадэміі мастацтваў. У малень-кай па фармаце працы аўтар пе-радае духоўную сутнасць асобы. Профільная выява маладой маста-чкі Алены Вабішчар-Якерсон выканана з грацыёзнасцю, вы-танчанасцю, натуральнасцю і прастатой. На аўтапартрэце ў фу-тры Ю. Пэна захаваны пяшчотны задуменны позірк мастака ў ары-стакратычным кацялку. Мяккасць барады і вусоў перагукваюцца з мяккасцю футра і фактуры ткані-ны кацялка. Карціны пачатку ХХ стагоддзя паказваюць асобу ў ве-чным вымярэнні.

Гледачам цікава спыніцца ля партрэта Івана Луцкевіча, які быў выкананы вуглём на паперы Пётрам Сергіеевічам ( 1900-1984). Вартыя  ўвагі аўтапартрэт і парт-рэт спявачкі Ганны Вашкель, на-пісаныя Язэпам Драздовічам (1888-1954).

Увагу прыцягваюць парт-рэты пэндзля Міхася Станюты (1881- 1974) і  Івана Ахрэмчыка (1903- 1971).

Перыяд вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены графічнымі працамі ў жанры плаката, кары-катуры. Франтавыя ваенныя зама-лёўкі перадаюць вобразы вай-скоўцаў пасля бітваў у партызан-скіх пунктах, медсанбатах. На вы-ставе прадстаўлены алоўкавыя патрэты С. Раманава, Г. Бржа-зоўскага, С. Андруховіча. Гэта так званыя партрэты-рэпартажы, па-ртрэты-эцюды, дзе чалавек пака-заны ў цеснай узаемасувязі з на-вакольным светам. У іншай групе твораў паказаны прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, якія зма-галіся з ворагам зброяй мастац-тва. У канцэртных франтавых брыгадах удзельнічалі  А. Нікала-ева, Г. Глебаў, Л. Александроў-ская, І. Балоцін.  Пасля перамогі перад савецкім мастацтвам была пастаўлена задача стварэння пом-ніка эпохі, праслаўлення правады-роў і герояў вайны.

З  сярэдзіны 50-тых гадоў у культурным жыцці пачаўся рух, які даў магутны імпульс для раз-віцця ўсяго мастацтва ХХ ста-годдзя. Палітычныя і сацыяльныя змены, звязаныя з развянчаннем культу асобы, паставілі новыя за-дачы  для выяўленчага мастацтва. На месца пасляваеннай парадна-сці, пампезнасці, партыйнасці прыйшла рамантыка часоў «ад-лігі», адлюстраванне паўсядзён-нага жыцця простага чалавека. Акцэнты ад дакументальна-пра-такольных партрэтаў змясціліся на карысць «героя нашых дзён»: скульптара і навукоўца, медся-стры і студэнта, творчай асобы. Адбывалася абнаўленне вобра-зна-пластычных магчымасцей мовы мастацтва, пераадольвалася некаторая застыласць акадэмічнай вывучкі, мастакі імкнуліся пера-даць свежасць уражан-ня, свабоду жывапіс-нага дыхання. Творцы канца ХХ стагоддзя  больш засяроджваюц-ца на індывідуальнасці асобы, узмацняюць псіхалагічныя аспекты інтэрпрэтацыі вобраза. Партрэты перадаюць грані характараў сла-вутых сучаснікаў, з’яў-ляюцца дакументамі, якія сведчаць пра эпоху.

Значным укла-дам у развіццё партрэ-тнага жывапісу паслужыла твор-часць І. Ахрэмчыка, У. Стэльма-шонка, Г. Вашчанкі, А. Кішчанкі, М. Селяшчука, Я. Харытоненкі.

На выставе займаюць па-чэснае месца выразныя патрэты Пятра Глебкі, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча, Анатоля Анікейчыка, Святланы Габуновай, якія выра-жаюць асаблівасці іх творчай на-туры. Не аднойчы мастакі надавалі належную ўвагу вобразам кла-сікаў літаратуры: Алаізы Паш-кевіч, Максіма Багдановіча, Янкі  Купалы і Якуба Коласа.

Акрамя жывапісных пало-тнаў, на выставе прадстаўлены скульптурныя выявы Саламона Міхаэлса, Георгія Паплаўскага і іншых дзеячаў культуры.

Дэмакратычны характар выставы вызначаецца ўключэн-нем у экспазіцыю твораў прад-стаўнікоў авангарднага накірунку ў беларускім мастацтве 90-х- 2000-х гадоў, такіх як Людміла Русава, Руслан Вашкевіч, Віталь Чарна-брысаў  і іншых.

Больш за 100 твораў жыва-пісу, графікі і скульптуры з кале-кцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віце-бскага абласнога краязнаўчага музея, фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Бе-ларускага саюза мастакоў, а так-сама збораў прыватных калекцыя-нераў Аляксандра і Іны Радаевых, Андрэя Плясанава, персанальных калекцый аўтараў ствараюць са-праўдны даведнік у асобах па гісторыі нашай краіны.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: працы мас-такоў Ю. Пэна, Л. Альпяровіча, У. Тоўсціка, М. Данцыга, Я. Хары-тоненкі.

 

Наваградак літаратурны

10 лютага 2019 года ў  На-ваградскай раённай бібліятэцы  адбылася прэзентацыя  літаратур-нага  альманаха №1 «Стольны град».  Гораду гэта выдатны пада-рунак да Году малой радзімы. Ад-былося выданне кнігі дзякуючы намаганням у першую чаргу на-месніка старшыні Таварыства бе-ларускай мовы Станіслава Суд-ніка. Укладальнікам стала Свят-лана Абдулаева, карэктарскую працу зрабіў былы рэдактар раён-най газеты «Новае жыццё» Васіль Кузьміч.

На прэзентацыю завіталі  настаўнікі, мясцовыя журналісты і проста аматары літаратуры. Імп-рэза атрымалася змястоўнай і ці-кавай — лілася музыка і гучала па-эзія. Пачалося ўсё мерапрыем-ства з песень, якія выканала на-стаўніца Наваградскай школы мастацтваў  Юлія Піваварчык — яна задала лірычны тон гэтай культур-най падзеі. Затым вядоўца Свят-лана Абдулаева прадставіла слова кожнаму з прысутных аўтараў.  З паэзіяй выступілі Марыя Быт, Ула-дзімір Бармута, Уладзімір Гайдук, Алесь Гоцка, Васіль Кузьміч. Вя-доўца расказала і пра тых аўтараў, якія даўно адышлі ў іншы свет, але іх творчасць заслугоўвае канкрэт-най  увагі — і найперш, гэта Адам Міцкевіч — менавіта з ягоных тво-раў і пачынаюцца паэтычныя ста-ронкі. А таксама пра Янку Падду-біцкага, Уладзіміра Сіўко, Міколу Сільвановіча і Аркадзя Шынтара. Асаблівая ўвага была аддадзена і творчасці наваградскага паэта Самсона Пярловіч. Перажыўшы  сталінскія рэпрэсіі, ён так і пайшоў  у вечнасць не рэабілітаваным.  Але яго рэабілітуе ўжо сам час.

На словы паэта гучалі песні «Шыпшына» і «Душу маю хвалю-юць адгалоскі» ў выкананні хора ветэранаў «Радасць». Музыку да слоў напісала  былая настаўніца школы мастацтваў Марыя Іванаў-на Дароніна.

Выступіў на прэзентацыі і Сябар саюза беларускіх пісьменні-каў   празаік  Міхась Зізюк. У кнізе таксама надрукаваны яго матэ-рыял «Паэт», прысвечаны светлай памяці Самсона Пярловіча і апавя-данне «Ваўчыца».

І завершана была імпрэза прадстаўленнем паэзіі паэтэсы Святланы Абдулаевай. На яе сло-вы  гучалі песні ў выкананні хору, Марыі Іванаўны Даронінай і ў выкананні самой аўтаркі. Напры-канцы культурнай праграмы былі зроблены фотаздыкі на памяць і пастаўлены аўтографы ўсім ахво-чым.

С. Юшкевіч.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Быў гэта момант, калі кож-ны дзейнічаў на ўласны розум, а маскоўскія ўлады падмаўлялі ся-лян да нападаў на двары і да зні-шчэння першых слабых аддзелаў, паўстаўшых па распараджэнні Партыі Руху. У Інфлянтах урад трыумфаваў: раскольнікі напада-юць на двары, рабуюць, марду-юць, аддзел Звяждоўскага разбіты, ён уцякае за мяжу, адкуль вярта-ецца і ў Каралеўстве гіне пад Апа-тавым329. Плятар Леан (дзейны, шляхетны) нападае на транспарт зброі, схоплены інфлянцкім му-жыччом, гіне расстраляны ў Ды-набургу. Мужычок наш літоўскі, падбухтораны слухае, падтаквае, у паўстанне не ідзе, але абяцанням і падбухторванням урадавым не ве-рыць — трымаецца нейтральна. Не было прыкладу даносаў і нападаў на двары і паўстанцаў, таму не ўво-дзіліся па распараджэнні Каралеў-ства тэрор і прымус адносна на-шых сялян.

З’езд скліканы 15/27 [сту-дзеня]. Маршалкі, да якіх далучы-ліся Зуберг-Плятар і Станіслаў Ста-рэнскі (Стажэнскі)330, засядаюць у Камітэце, ёсць прапанова, каб па-кінуць усіх і ўсё, як датуль было, да 15 сакавіка, а ў той час склікаць з’езд, бо да той пары высветліцца сіла паўстання або яго ўпадак.

Камітэт не хацеў і не мог застацца бяздзейным сведкам у так важнай для Краю хвілі. Таму першая прапанова, г.зн. скліканне з’езду з дэлегатаў на 25 студзеня большасцю галасоў прайшла.

25 студзеня сабраныя дэ-легаты выбіраюць надалей тых жа самых з упаваўнаважаннем дзей-нічаць паводле ўласнага мерка-вання, браць ці не браць удзел у паўстанні (ці разарваць дасюлеш-нюю салідарнасць з Польшчай, або з ёй разам жыць цярпець і па-мерці). Адзін з дэлегатаў ад мола-дзі з Менскай губерні, Геранім Кя-невіч, сын эмігранта, выхаваны ў Парыжы, прадставіў свой праект дыверсіі ў Расіі праз выклік руху над Камай і Волгай, дзе паводле яго, захавалася памяць пра дзей-насць Пугачова. (Кяневіч быў чы-ноўнікам Пецярбургскай чыгункі, прыбыў туды з французскай кам-паніяй для пракладкі чыгуначнай лініі Пецярбург-Вільня. Быў ін-жынерам.)

Далеўскі не верыў у маж-лівасць ажыццяўлення гэтага пла-ну і з многіх іншых прычын быў яму супраціўным. Галасы падзя-ліліся. Кяневіч засведчыў гатоў-насць дзейнасці на сваю адказ-насць і знайсці капітал на тую мэту ў прыватнай асобы (Юзаф Ты-ш[кевіч] улажыў 15 тысяч) і па-свяціў свой уласны капітал (другія 15 тысяч).

Змову адкрылі. Здрадзіў расеец, студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта (не памятаю прозві-шча). Кяневіч зняволены на мяжы, калі вяртаўся з Парыжа пасля ўру-чэння там 25 тысяч, выдадзеных з літ[оўскай] касы Гейштарам на зброю; расстраляны ў Казані.

На тле выбуху паўстання ў Каралеўстве Літва не магла, не па-вінна была застацца абыякавай. Гісторыя мінулых паўстанняў га-варыла: “Калі б паўстанцкі рух быў перанесены і сканцэнтраваны на Літве, можа быць інакшым быў бы вынік нашых мінулых паўстан-няў?” А таму, калі з’езд дэлегатаў з Краю пакінуў Літ[оўскаму] Ка-мітэту развязванне гэтай з усіх ба-коў трагічнай праблемы, Камітэт ад імя Літоўскага краю пастанавіў дзейнічаць салідарна з Каралеў-ствам. Паклаў на ахвяру не толькі жыцці найлепшых сваіх сыноў, не толькі маёмасць, але і мэту шмат-гадовых намаганняў, накіраваных з верай, пры супольным з’яднанні ўсіх пластоў і вызнанняў, да сва-боды.

Большага доказу любові да Бацькаўшчыны, які ў той час вы-казаў Францішак Далеўскі, ма-быць жыццё чалавека не выказвае (апрача Зыгмунта Серакоўскага).

Ад першых гадоў мала-досці, на ўсіх сцяжынах жыцця, ці то ў школе ў коле таварышаў, ці ў атачэнні любячай сям’і, ці ў ту-рэмным лёху і ля катаржных тачак, дух яго жыў поўным жыццём, ду-мка планавала і малявала  вобразы будучай з’яднанай спакойнай пра-цы ў цэлым краі. Праняты ёю, ба-чыць перад сабою толькі адну мэ-ту жыцця — ратунак Бацькаўш-чыны

А аднак, калі яму Бог да-зволіў уцяліць у дзейнасць працу духу ўсяго жыцця, калі ўжо бачыў усю сваю Літву, прыймаўшай яго праграму за супольную, за пра-водную нітку будучай працы ўся-го грамадства — Францішак, якога год назад не ўзрушылі ўгаворы і закляцці Канстанціна Каліноўска-га, які ўпаў перад імі на калені, за-клікаючы:

— Францішак, кінь шляхту, кінь гэтых марудаў, эгаістаў. Яны стаяць толькі, дзякуючы табе! Ты іх трымаеш, ты імі кіруеш, гэтая чарада бараноў не патрафіць ісці самастойна, бо ты адзін не дапу-скаеш да паўстання, ты адзін яго тут стрымліваеш! Перайдзі да нас! Цудаў дасягнём, калі ты нас пад-трымаеш, калі ты сярод нас ста-неш! Твая галава і тваё сумленне нам патрэбныя.

Францішак маўчаў.

— Маўчыш! Значыць, не! Ведаю цябе, не пойдзеш з намі. Значыць, супраць нас! Калі так? Ты ведаеш — я сам, цябе тут у тваім уласным доме, сярод тваёй сям’і зарэжу!

— Зрабі гэта, калі думаеш, што гэта будзе з карысцю для справы, — адказаў спакойна.

Канстанцін выбег.

Яго не напужалі пагрозы як Каліноўскага, так і Шварца. Сёння на тле большасці галасоў братоў у Каралеўстве, якія жадалі ахвяры, паддаўся — знішчыў, пар-ваў уласнымі рукамі справы ўсяго свайго жыцця.

Удзел Літвы ў заўчасным паўстанні забіваў усю выпеш-чаную ў марах будучыню. Вялікая гэта была з яго боку ахвяра — вялікі боль душы!

 

Партызанка пачалася на Літве без зброі, без грошай і без патрэбных людзей на ўсіх пасадах.

У Інфлянтах пачынаюць Леан Плятар і Звяждоўскі.

У Ковенскай кс. Мацкевіч з аддзелам з маладых, пераважна з народу са сваёй парафіі Ляўды. Длускі-Ябланоўскі, пазнейшы па-ўнамоцны камісар, прызначаны на гэтую ж Ковенскую губерню Партыяй Руху. Усе мелі ў распа-раджэнні вельмі нешматлікія ад-дзелы. Кс. Мацкевіч каля — 50, Ко-лышка — 70, Длускі — ад 50 да 60 чалавек, Шылінг, Малецкі, J. Жа-хоўскі і іншыя — ледзве трохі больш за дзесятак. Усе, за малым выклю-чэннем, узброеныя старымі па-ляўнічымі стрэльбамі.

У Віленскай губерні: у Лід-скім павеце Нарбут з малой жме-нькай біўся коратка, але ўдачна; у Віленскім Казела331, у Троцкім Любіч332, Лада333, Віславух (про-звішча Пасербскі).

У Менскай губерні: Міхал Ляскоўскі334 камандаваў аддзелам Баляслава Святарэцкага (Свента-жэцкага), ім сфармаваным і ўтры-мваным яго коштам. (Святарэцкі быў камісарам у тым жа аддзеле).

У першыя дні студз[еня]  Казела прыехаў да Зыгмунта з пра-пановай ад Партыі Руху прыняць гетманства на Літве. Зыгмунт ад-мовіўся і моцна загневаўся на ня-згоду і раздваенне ў дзеяннях.

У Магілёўскай губерні рас-пачынае Чудоўскі, забіты ў першай сутычцы. Пасля яго прыняў ка-мандаванне Звяждоўскі, разгро-млены ў Віцебскай губерні. (Аў-тар “Гісторыі двух гадоў” памы-лкова апісвае Звяждоўскага як высокага, віднага, яркага бланды-на. Звяждоўскі быў невысокі, з чорнымі валасамі і вачамі. А вось Чудоўскі супадаў з апісаннем таго бландына. Абодва былі нам добра знаёмыя.)

(Працяг у наст. нумары.)

329 Апатаў , павятовы горад Келяцкай губ. Звяждоўскі быў захоплены пасля прайгранай бітвы за горад (21.ІІ.1864) і павешаны ў Апатаве.

330 Віктар Старэўскі (Стажэўскі).

331 Гаворка пра Вінцэнта Козел-Паклеўскага.

332 Гаворка пра Аляксандра Стаброўскага, пс. Любіч.

333 Гаворга пра Уладзіслава Цыбульскага. пс. Лада.

334 Гаворка пра Станіслава Ляскоўскага.

 

Сымон Барыс

З падзей 2018 года

(Працяг. Пачатак у пап. нум..)

31 ліпеня газета «Народная воля» на першай старонцы надру-кавала адкрыты ліст А.Р. Лука-шэнку ад народнай артысткі Бела-русі Зінаіды Бандарэнкі з прашэн-нем абараніць мемарыял «Кура-паты». Пра адказ на гэты ліст ні-чога не было чуваць.

Ліпень. Сярэдняя зарплата за гэты месяц у Беларусі 973,8 рубля.

 

3-9 жніўня. Міжнародны музычны фестываль у гонар кам-пазітара Дз. Дз. Шастаковіча пра-ведзены ў Шэметаве Мядзель-скага раёна. Тут нарадзіўся ў 1808 годзе Пётр Шастаковіч, прадзед кампазітара. Арганізаваў фесты-валь французскі беларус, мызыка Аркадзь Валадось. Першы кан-цэрт у гонар Шастаковіча ён пра-вёў у 2015 годзе ў пас. Нарач Мя-дзельскага раёна.

5 жніўня. У былым фаль-варку Шчытнікі (паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы) на Лідчыне патрыёты адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года.

7-9 жніўня. У офісах Бе-лаПАН і Tut.by па просьбе кіраў-ніка БелТА праведзеныя ператру-сы і арышты некаторых супра-цоўнікаў.

8 жніўня. У Берусі быў са-мы спякотны дзень. У Гомелі за-рэгістраваны рэкордны паказчык летняй гарачыні +38,9 градуса. (Толькі 20 жніўня 1946 года ў пас. Васілевічы, каля Рэчыцы, было +38 градусаў.)

11 жніўня. У Аляксандрыі Шклоўскага раёна  А. Лукашэнка правёў выпрабаванні новага збожжаўборачнага камбайна.

12 жніўня. У Берліне бе-ларуска Вольга Мазуронак пера-магла ў марафонскім бегу і атры-мала залаты прыз. Яна прабегла дыстанцыю 42 км за 2 гадз. 26 хв. 22 сек.

13 жніўня. А. Лукашэнка правёў нараду на Аршанскім ін-струментальным заводзе. Вызва-лены ад пасады міністра прамы-словасці Віталь Міхайлавіч Воўк.

14 жніўня. Памёр народны артыст Беларусі Мікалай Міхай-лавіч Кірычэнка, актор Нацыяна-льнага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы.

14 жніўня. Зняты з пасады старшыні Аршанскага райвыкан-кама Аляксандр Пазняк. Прызна-чаны на гэтую пасаду Ігар Іса-чанка.

15 жніўня. У Вільні памёр сябар Рады ТБМ Хведар Якубавіч Нюнька. Пражыў 90 гадоў. 25 гадоў узначальваў Таварыства беларус-кай культуры ў Літве.

18 жніўня. Вызвалены ад пасады прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў. На гэ-тую пасаду прызначаны фінанса-вы работнік Сяргей Мікалаевіч Ру-мас, які нарадзіўся ў Гомелі 1 сне-жня 1969 года.

21 жніўня. У Браславе Мі-хаіл Змітравіч Аўсюкевіч вырасціў клубень бульбы гатунку «Сінявоч-ка», які мае вагу 1 кг. 75 г., даўжыню 183 мм і шырыню 111 мм (газета «Браслаўская звязда» за 21 жніўня 2018 г.).

21-21 жніўня. У Сочы У, У. Пуцін і А. Р. Лукашэнка правялі сустрэчу.

З 22 па 26 жніўня. Чэм-піянат свету па веславанні на бай-дарках і каноэ праходзіць у пар-тугальскім горадзе Мантемор-у-Вел’ю. Беларуская зборная каман-да  заваявала 8 медалёў (3 залатыя, 2 сярэбраныя і 3 бронзавя). Золата прынёс у скарбонку дуэт Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай на ды-станцыі 200 м. Каміла Бобр і Алена Ноздрава фінішавалі першымі ў каноэ-двойцы на 200 м. Падняўся на верхнюю прыступку п’едэстала гонару Арцём Козыр, перамогшы трэці раз запар на сусветных фо-румах у каноэ на 200 м. Сярэб-раныя ўзнагароды заваявала ў байдарцы на 5000 м Марына Літ-вінчук, а таксама Алена Ноздрава ў каноэ на 500 м. Бронзавыя медалі на рахунку Вольгі Худзенка, якая выступіла ў байдарцы на 500 м, Алены Ноздравай у каноэ на 200 м, якая сабрала поўны камплект узнагарод чэмпіянату. На трэцяй пазіцыі фінішавалі ў каноэ-двойцы на 500 м Надзея Макарчанка і Вольга Клімава.

У медальным заліку збор-ная Беларусі па веславанні на бай-дарках і каноэ заняла чацвёртае месца.

23 жніўня. У Рудзенску па-мёр Алесь Іосіфавіч Ліпай, паэт, заснавальнік і кіраўнік БелаПАН. Нарадзіўся ён у в. Андросаўшчы-на Капыльскага раёна 9 красавіка 1966 года.

У Таліне адкрыты помнік ахвярам камунізму, на якім выбіты імёны 22 тысяч эстонцаў, якія за-гінулі ў выніку рэпрэсій. Так тут адзначылі Агульнаеўрапейскі дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў.

24 жніўня. Паслом РФ у Беларусі прызначаны Міхаіл Ба-біч, які адначасова будзе з’яўляцца прадстаўніком Прэзідэнта РФ па гандлёва-эканамічных пытаннях.

24 жніўня. Старшыня не-залежнага прафсаюза РЭП Ге-надзь Фядыніч і галоўны бухгал-тар той жа арганізацыі Ігар Комлік асуджаны ў Менску на 4 гады аб-межавання волі за нявыплату па-даткаў.

24 жніўня. У Кіеве на па-радзе з нагоды гадавіны Дня Не-залежнасці ўпершыню выкары-сталі воінскае прывітанне «Слава Украіне!» Вайскоўцы на яго ад-казвалі: «Героям слава!»

24-25 жніўня. У Столінскім раёне авіяцыя МНС тушыла лясны пажар на плошчы 70 гектараў.

31 жніўня. У Стамбуле ад-былася сустрэча Канстанцінопа-льскага патрыярха Варфаламея і Маскоўскага патрыярха Кірыла. Вырашалася пытанне аб прад-стаўленні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. Кірыл выка-заўся супраць прадстаўлення аўтакефаліі.

 У жніўні ў адным з архіваў Кракава электрыкі, якія мянялі электраправодку, знайшлі ў вер-хнім ярусе сцяны скрынку ад гар-баты. Калі яе ўскрылі, там быў ліст аднаго манаха, які ён напісаў 17 лютага 1940 года. Прачытаўшы той ліст, зразумелі, што гэта тайна аб парафіяльных метрычных кнігах і касцельных рэліквіях, замураваных у сцяне Мядзельскага касцёла Ма-ці Божай Шкаплернай. Звесткі перадалі ў Мядзель ксяндзу Юрыю Кулаю. Знайшлі сховішча ў нішы касцёла. Сярод рэліквій былі мош-чы Святой Цэцыліі (ІІІ ст.), фраг-менты касцей Папы Грыгорыя Вя-лікага і Св Тэрэзы. Пры савецкай уладзе ў Мядзельскім касцёле быў склад мінеральных угнаенняў.

 

1 верасня. У падворку На-цыянальнай акадэміі навук Бела-русі адкрылі скульптурную кампа-зіцыю «Пераемнасць беларускай навукі». Адкрываў яе старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Ула-дзімір Гусакоў.

З 1 верасня рэктарам Еў-рапейскага гуманітарнага ўнівер-сітэта ў Вільні прызначаны Сяргей Ігнатаў (вучоны з Балгарыі).

1 верасня. А. Р. Лукашэнка выступаў на школьнай лінейцы Аляксандрыйскай сярэдняй школы Шклоўскага раёна.

1-2 верасня. У Саборы Св. Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай царквы ў Нью-Ёрку адбылася 33-я сустрэча бела-русаў Паўночнай Амерыкі, якая была прысвечана 100-й галавіне БНР.

2 верасня. У горадзе Іванава Берасцейскай вобласці адбылося рэспубліканскае свята — ХХV Дзень беларускага пісьменства.

8 верасня. У  Вялікім тэатры оперы і балету ў Менску адмянілі прэм’еру оперы «Саламея» па про-сьбе нейкіх невядомых вернікаў і перанеслі  на 18 кастрычніка.

8-9  верасня. Менск адзна-чыў свята горада. У нядзелю 9 ве-расня адбыўся паўмарафон на адлегласці 21 км. Бягун Уладзімір Сташкевіч прабег дыстанцыю, як і летась, з бела-чырвона-белым сцягам. Потым яго затрымалі і пратрымалі ў міліцыі 3 гадзіны, а сцяг канфіскавалі.

9 верасня. Больш, чым у  80 гарадах Расіі прайшлі мітынгі су-проць павышэння пенсійнага ўзросту на 5 гадоў. Яны праводзі-ліся па закліку палітыка Аляксея Анатолевіча Навальнага, які ад-быў 30 сутак  у турме.

8 — 9 верасня 2018 года ад-быўся VII З’езд Партыі «Беларус-кая сацыял-дэмакратычная Гра-мада», на якiм абраная новая Цэн-тральная рада. Пытанне аб кіраў-ніку БСДГ не разглядалася, бо Станіслава Шушкевіча (кіруе пар-тыяй з 1998 года) на з’ездзе не было — быў хворы.

10-15 верасня. XXXI Між-народны кангрэс Асацыяцыі ўдзе-льнікаў касмічных палётаў адбыў-ся ў Менску. Яго тэма — «Мы ства-раем касмічную будучыню». У кангрэсе ўдзельнічалі  больш за 80 касманаўтаў з 17 краін — Расіі, ЗША, Кітая, Казахстана, еўрапей-скіх дзяржаў, а таксама вучоныя, прадстаўнікі беларускіх ВНУ, прадпрыемстваў.

12-14 верасня. Адбыўся візіт Прэзідэнта А. Лукашэнкі ў Ташкент (Узбекістан).

14 верасня Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы спыніў удзел у рабоце структур Канстан-ціпольскага патрыярхата.

15 верасня. Горад Гародня адзначыў 890-годдзе свайго існа-вання. Асілак горада 29-гадовы Аляксандр Кодзіс пацягнуў 12-тонны тралейбус з пасажырамі.

19 верасня. У Полацку Людміла Пашкевіч, жыхарка агра-гарадка Заазер’е Полацкага раёна, атрымала першы прыз раёна за баравік вагой 3 кг і дыяметрам шапкі 47 см. Ён вырас недалёка ад сельскага Дома культуры ў За-азер’і.

20 верасня. У Менску па-ветра нагрэлася да 28,1 градусаў цяпла, што было вышэй за рэкор-дны паказчык у 1975 годзе, калі паветра нагрэлася да +26,5 гра-дуса.

20 верасня. У Гародні ад-быўся чарговы з’езд незарэгістра-ванага аб’яднання «Гражданская инициатива «Союз».  Гэты рух уз-начальвае расійскі палітык каму-ніст Сяргей Бабурын, доктар юры-дычных навук.

21 верасня. У Сочы кіраў-нікі ўрадаў Расіі і  Беларусі Мядз-ведзеў і Румас, а таксама прэзі-дэнты Пуцін і Лукашэнка правялі перамовы па развіцці гандлю па-між дзвюма дзяржавамі.

25 верасня. На прадпры-емстве «Магілёўдрэў» адбыўся выбух. Апёкі атрымалі 6 чалавек.

26 верасня. У Чарнігаве адбыўся ІV з’езд руху салідарнасці «Разам». У ім удзельнічалі 118 дэ-легатаў з Беларусі.

27 верасня. Валянцін Елі-зар’еў вярнуўся ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на пасаду мастац-кага кіраўніка па кантракту на 5 гадоў. Ён з гэтай пасады сышоў 9 гадоў таму.

28 верасня. У Душанбэ (сталіца Таджыкістана) адбыўся саміт кіраўнікоў СНД.

29 верасня. У Мядзелі ад-быўся абласны  фестываль-кір-маш  «Дажынкі-2018″.

Верасень.  Самы цёплы месяц за апошнія 74 гады ў Бела-русі. Сярэдняя тэмпература павет-ра 13 — 16,5  градусы цяпла, што на 2-3,5 градусы вышэй кліматычнай нормы.

У кінатэатрах Менска па-казвалі беларускі кінафільм «Хру-сталь» (кінарэжысёр Дар’я Жук).

У Гародні вынесены пры-суд 25-і асобам за інсцэніроўку (падстаўныя) аўтамабільных ава-рый у 2015 -2016 гадах, каб атры-маць страхоўку. Незаконна выпла-чана ім 150 тысяч рублёў. Віна-ватых пакаралі ад аднаго да сямі гадоў пазбаўленнем волі з канфі-скацыяй маёмасці.

У Пружанах замянілі шыль-ды з назвамі вуліц. На кожнай вуліцы павесілі гістарычныя на-звы, якія існавалі ў розны час.

У вёсцы Старая Беліца  пад Гомелем Ларыса Грыгарэнка за сёлетняе лета сабрала другі ўра-джай яблык з яблані ў  сваім садзе. Яблыня заквітнела другі раз на пачатку жніўня і за паўтара меся-ца на ёй выспелі яблыкі.

У Нарвегіі апробавалі са-малёт, які рухаецца ад энергіі элек-трычных батарэек.

 

4 кастрычніка. Еўрапарла-мент прыняў рэзалюцыю «Аб абмежаванні свабоды слова ў сро-дках інфармацыі Беларусі».

4 кастрычніка. Палітыка Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічынь (каля 600 даляраў) за тое, што учора не пра-пусціў адзін з аўтамабіляў да рэс-тарана «Паоедем поедим». Нядаў-на за пікеты каля гэтага рэстарана ён адбываў 30 сутак адміністра-цыйнага арышту.

8-9 кастрычніка. У Жэне-ве Камітэт па правах чалавека за-слухаў (упершыню з 1997 года) справаздачу дзяржаўнай улады Бе-ларусі і справаздачу беларускіх праваабаронцаў. Камітэт вынес 104 прапановы беларускім ула-дам.

10-12 кастрычніка. У Ма-гілёве адбыўся V форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Прыехалі на фо-рум прадстаўнікі 35 рэгіёнаў Расіі. У апошні дзень сюды прыляцеў У. Пуцін і правёў сустрэчу з А. Лу-кашэнкам.

10 кастрычніка. У Рыме, у Ватыкане, было пасяджэнне Сіно-да Рыма-Каталіцкага касцёла.

Увечары ў Ватыкане адбы-лася неафіцыйная сустрэча мітра-паліта, арцыбіскупа Каталіцкага касцёла Беларусі Тадэвуша Канд-русевіча і Папы Рымскага Фран-цішка ў часе прагулкі. Кандрусевіч запрасіў Папу Францішка пры-ехаць у Беларусь.

11 кастрычніка. Сінод Эку-менічнага патрыярхату спыніў дзеянне ўказу 300-гадовай даўніны  (1686 года) аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патры-ярхату, зняў анафему з кіраўніка УПЦ КП Філарэта і кіраўніка УАПЦ Макарыя, і пастанавіў пра-доўжыць працэдуру надання То-маса Украінскай царкве.

12 кастрычніка. У Берасці і Пінску зноў заквітнелі каштаны.

14 кастрычніка. Амаль у кожную нядзелю ў Берасці людзі выходзяць на недазволены мітынг-пратэст супраць будаўніцтва кіта-йцамі каля горада акумулятарнага завода. Сёння тут затрымалі Міко-лу Статкевіча, які прыехаў сюды, каб падтрымаць пратэст. Статке-віча міліцыя затрымала, а ў на-ступны дзень яму далі 5 сутак арышту, а іншым 10-і чалавек вы-пісалі штраф.

Пасля гэтай акцыі жыхары Берасці змянілі форму пратэсту. У нядзелю яны выходзілі на плош-чу карміць галубоў. Напэўна, нідзе ў свеце не было такой пашаны га-лубам, як тут. І такое паўтаралася некалькі разоў.

14 кастрычніка, на Пакро-вы, Найсвяцейшы Патрыярх Мас-коўскі і ўсяе Русі Кірыл  правёў асвячэнне храма-помніка Усіх Святых у Менску. Ён наведаў на-шу краіну ў сувязі са святкаван-нем 1030-годдзя Хрышчэння Русі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Адпачынак па-беларуску

З запісак вартаўніка базы адпачынку

«Дзяўчаткі» прыехалі самі, але свае

Чатыры маладыя мужчы-ны замовілі лазню, домік на суткі. Сакавік месяц выдаўся цёплым, і напрыканцы на азёрах сышоў лёд. Самая звычайная папойка муж-чын, што вянуліся з заробкаў з Расіі і неўзабаве паедуць туды зноў. Працэс ідзе па адпрацаваным плане: размінка гарэлкай, лазня з півам, пасля парылкі адкрыццё купальнага сезону: скачкі распа-ранымі ў халодную ваду «нагаля-сы». Перапад тэмпературы нара-джае неймаверны крык, аднак надае целу «поўную расслабуху», пасля чаго арганізм можа ўжы-ваць гарэлку да бясконцасці. Ужы-тае пацягнула на прыгоды. Разда-ецца нечаканы званок. Запраша-юць да сябе. Прыхожу. З парога разамлелыя мужчыны запатра-бавалі:

— Нам бы мясцовых дзяў-чатак. Падсабі.

Наўкола выміраючыя вёскі, дзе жывуць адны пенсіянеркі, і, ня-ведама чаму, гэтая сітуацыя мне стала смешнай, і я адказаў паўжа-ртліва першае, што збегла на язык:

— Сямнаццацігадовых дзяў-чатак не абяцаю, а з сямнаццатага года рэальна.

Жарт мой кліенты не зра-зумелі, і адзін з іх на поўным су-р’ёзе зазначыў:

— Стараватыя.

У адказ выдаю яшчэ адзін экспромт:

— Ну, калі так, то магу дапа-магчы млодай польскай пшэдва-еннай.

П’яная кампанія зразумеў-шы, што з іх збыткуюць, пачала выказваць абурэнні. Перахожу на сур’ёзную гутарку:

— Як на паляванне ідуць сабак не кормяць. Ведалі, што едзеце адцягвацца, ды з сабой трэба было браць.

Гамана больш узмацніла-ся:

— Ды пайшлі яны к чортавай мацеры. Яны нам дома абрыдлі, — і т.д. і т. п.

На адыход пачуў толькі жа-ласлівую просьбу:

— Камандзір! Прыдумай што-небудзь.

Думаць я нічога не збіраў-ся, аднак тая камічная сітуацыя мела свой працяг. Выйшаўшы з доміка адпачынку, вырашыў яшчэ раз агледзяць уладанні. Заўважаю ля шлагбаўма стаіць аўто. Машы-на знаёмая. На ёй не так даўно прыязджала адпачываць сямейная пара. У машыне чатыры кабеты, адна з іх была тут. У жанчын агрэ-сіўны настрой. Адбываецца пры-кладна такі дыялог.

— Адпачыванцы ёсць?

— Так.

— Колькі?

— Столькі, як і вас.

— Гэта яны… З бабамі?

— Адны мужчыны. Можа ў іх не тая арыентацыя.

— Не можа быць!!!

Разумею, што жонкі шука-юць мужоў. Вырашаю пацешыц-ца надалей.

— Калі жадаеце далучыцца, магу запытаць іх дазволу.

Тут у гутарку ўмешваецца яшчэ адна кабета.

— А што, дзеўкі, калі ім мож-на, то і мы, давайце, гульнём.

Аднадушша поўнае.

— Тэлефануй.

Адыхожу ў бок, каб кабеты не пачулі і тэлефаную:

— Чатыры трыццацігадовыя тутэйшыя вас задаволяць? — стры-мліваю смех, але маю перасцяро-гу, што біць могуць усе васьмя-рых. Адна надзея на сабакаў.

— Давай хутчэй. Аплата два-йным тарыфам.

Сустрэча была нечаканай, а працяг дзіўным. Напачатку пер-шыя дзесяць хвілін нямая цішыня: пэўна — высвятленне адносінаў. Потым музыка, танцы, замова на лазню па-новай. Поўная ідылія сямейных адносінаў падчас адпа-чынку.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

Паважаны рэдактар “Нашага слова”.

Назву артыкулу “Адпачы-нак па-беларуску” на маю думку лепш было б даць “Адпачынак па-руску”. Цяжка, немагчыма зразумець, чаму радуецца вар-таўнік так званай “базы адпа-чынку”? Можа, таму, што гэтая “шарашкіна кантора”, якой, хутчэй за ўсё, кіруе нейкі ўласнік (ІП), часам ператвараецца ў вар’ятню, дзе “адпачываюць” беларусы, якія адцягваюцца напоўніцу”. І гэта, здаецца, ве-льмі цешыць вартаўніка, што сюды прыязджаюць аматары “зялёнага змея”, як казалі раней, каб пагудзець. Як ён радуецца, што адшукаў пад лаўкай п’яную дзеўку-нявесту. Цікава, а ці ра-даваўся б ён, калі б гэтая п’яная нявеста была, напрыклад, яго дочкай, ці ўнучкай, ці плямян-ніцай? Калі разважаць далей, то якія могуць быць дзеці ў гэтых жаніха з нявестай, аматараў “адцягнуцца напоўніцу”? Якія будуць нашчадкі ў тых дзяўчат і хлопцаў, што прыехалі з сутач-ным адпачынкам, з адной мэтай “адцягнуцца”?

І далей, “музыка такая, што сабакі не вылазяць з будкаў, крыкі, енкі, ад якіх асыпаецца снег з дрэваў”. Ну, дык, хто ў гэтай вар’ятні — базе жыве, вядзе рэй? Адказ знойдзеце ў тым жа № 5 “Нашага слова” ў ар-тыкуле пад назвай “Дзе ў Беларусі Бог жыве”. А далей можна зноў разважаць, колькі хочаш, “хто мы і адкуль наш род? якія ў нас гены? да якой цывілізацыі мы адносімся?…”

І перспектыў, здаецца, ніякіх, бо “бухаюць” маладыя, як адзначае вартаўнік “адпачыва-юць дзень-другі, але адцягва-юцца напоўніцу і прыязджаюць сюды зноў”. Хіба што такіх не шмат, але на ўліку па краіне такіх тысячы і кандыдатаў патэнцыяльных, як бачым, хапае. З гэтай з’явай, хваробай, як п’янства, трэба змагацца, але толькі не рабіць з аматараў такога “адпачынку” нейкіх “ге-рояў”, як у згаданым артыкуле.

Лічу, што калі б у згада-най вышэй базе адпачынку (не-залежна ад формы ўласнасці) было адэкватнае кіраўніцтва, тот не было б і п’яні, якая лезе ў лазню “пасля шклянкі гарэлкі”. Як не было б і “крыкаў, енкаў, ад якіх асыпаецца снег з дрэваў”, было б па-людску, як кажуць. Вось такое маё альтэрнатыўнае ба-чанне праблемы.

З павагай

Ул. Гукаў,

а/г Азёры,

Гарадзенскі р-н.

Мова мая, уваскрэсні і жыві!

Па гарызанталі: 1. «Дык шануй, …, сваю мову -\\Гэта скарб наш на вечныя годы». З верша А.Гаруна «Ты, мой брат, каго завуць бела-русам». 5. «Слова — …, слова — чары,\\Вобраз вечна юных вёсен». З верша Я. Коласа «Слова». 8. «У вочы вам ад-платы … //Зірне сурова .//Каб дзеці апраўдалі вас, //Вярніце мову !». З верша Ул. Някляева «Вярніце мову!  Вярніце сцяг! Вярніце герб!». 9. Паэт і му-зыкант, выканаўца ўласных песень. 10. Зіма снежная — … даждлівае (прыкм.). 12. … у школе, што пасеў у полі (прык.). 15. Веды — … , які паўсюды ходзіць за тым, хто ім валодае (кітайская прык.). 16. » Ад слова вырастаюць …, //А ў сэрцы стукае любоў». З верша С. Грахоўскага «Сло-вы». 17. Найбольш распаў-сюджаная група моў  Цэнт-ральнай і Паўднёвай Афрыкі. 18. Музычная п’еса. 19. Ка-роткі літаратурны твор але-гарычнага зместу. 20. Паў-торная здымка эпізоду ў фі-льме. 21. » … — нямы настаў-нік». Платон. 23. «Жыве ў вяках беларускае … — \\ Народа душа і народа хвала». З верша А. Бачылы «Матчына мова». 24. Вялікая форма эпічнай літа-ратуры. 26. Забава, задава-льненне. 30. Першая праца на беларускай мове С. Буднага, асветніка, прадаўжальніка справы, традыцыі Ф. Скары-ны. 32. Прадукт творчай пра-цы. 33. Адна ў чалавека родная …, адна ў яго і Радзіма (прык.). 34. «Ты наталяла смяглы … . //І выкрасала ўдар грамовы, //Каб сам сабою стаў народ, //Пачуўшы гукі роднай мовы». З верша Р. Барадуліна «Род-наму слову».  35. Класічныя творы літаратуры і мастацтва. 36. «Без песень свайго народа //Нямее нават і … «. З верша А. Грачанікава «Народ і песні».

Па вертыкалі: 2. Сім-вал паэтычнай творчасці. 3. Буйны почырк старажытных рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар. 4. » Спяваюць на чужыя … //Адзіныя ў свеце беларусы». З верша А. Балу-ценка  «Мова вернецца».  6. «Кожны народ мае хаця б … геніальны твор, і гэты твор — мова». А. Разанаў. 7. «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на … пусціў». Ф. Скарына. 9. Карабель, які буксіруе іншыя караблі. 11. … — да мудрасці ступенька (прык.). 13. Свецкае імя беларускай асветніцы Еў-фрасінні Полацкай, якая ства-рыла першую на Беларусі школу. 14. Вельмі прыгожая жанчына (перан); гэтым словам многія  беларускія паэты на-зываюць зіму.  20. Публічныя спрэчкі. 22. Атмасферная ві-льгаць, якая выпадае на зямлю. 25. Буйны дзённы матылёк. 27. Частка тэксту, або асобныя словы, надрукаваныя ў адну лінію. 28. «І заплача …, і застогне …,\\Загалосіць зіма белавокая». З верша Зм. Бядулі «Зімовая казка». 29. «…  мая, народу скарб  нятленны, //… мая, ўваскрэсні і жыві !». З верша Л. Геніюш  «Мова мая». 31.  Лоб (уст., паэт.).

Лявон Целеш.

г. Дзяржынск

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *