НАША СЛОВА № 8 (1419), 20 лютага 2019 г.

Панядзелак, Люты 25, 2019 0

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка пачалася з Мінойтаў

Па традыцыі апошніх гадоў чарговая Агульнанацыянальная дыктоўка на Лідчыне пачалася з Мінойтаў. У Мінойтаўскай бібліятэцы дыктоўка праходзіла ў пяты раз. Бралі ўдзел і дарослыя, і вучні мясцовай школы.

Чытала дыктоўку, як і ўсе папярэднія гады, настаўніца Мінойтаўскай школы Ганна Чаславаўна Енка.

 

Сёлета па рэкамендацыі Лідскага райвыканкама дыктоўка на Лідчыне прысвечана 75-годдзю вы-звалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст называўся “Начны бой” і хоць быў не цяжкі, але дзясятка аказалася толькі адна. Затое васьмёрак — больш за палову.

 

У дыктоўцы бралі ўдзел дарослыя і дзеці, а таксама сябры ТБМ з Ліды: старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік і намеснік старшыні, бард Сяргей Чарняк, які наладзіў невялікі канцэрт, пакуль ішла праверка. Кожны ўдзельнік дыктоўкі атрымаў ад ТБМ у падарунак нумар часопіса “Лідскі летапісец”, а пераможцы сярод вучняў і даро-слых атрымалі кніжкі пра Францішка Скарыну.

Я. Грынкевіч.

МАЯ МОВА

О, мова, мова родная!

Дзе Ты, дзе Цябе мне шукаць?

У які куточак зайсці,

Каб Цябе зноў спаткаць?

 

Дзе схавалася Ты, дзе?

Ці куды захавалі Цябе?

На якую гару зайсці

Каб  нарэшце Цябе знайсці?

Хто сказаў, што Ты «непрыгожая»,

«Нягучная і нягожая»?

Хто цураўся Цябе, мая любая,

Хоць забытая, але дужая?!

 

Хто абразіў Цябе, мая родная,

Прыгажуня неверагодная?

Кінуў хто і калі ў забыццё?

Дзе згубіла сваё ты жыцццё?

 

Ты вярніся, мая даражэнькая,

Не хвалюйся і патрывай!

Хутка словы Твае прыгажэнькія

Загучаць на ўвесь родненькі край!

 

Я так мару!..

Наталля Тананушка,

Ліда.

 

Новыя званы будуць абуджаць сумленне  і  напамінаць пра Божыя запаветы

17 лютага пасля свя-точнай імшы адбылося ас-вячэнне Мітрапалітам Мен-скім і Магілёўскім Тадэву-шам Кандрусевічам новых званоў на вежы касцёла св. Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці. З  самай рані-цы ля ўвахода ў Чырвоны касцёл урачыста спяваў хор «Голас душы», абвяшчаю-чы пра радасную падзею.

У сваёй гаміліі, звяр-таючыся да словаў Нагор-най пропаведзі, Мітрапаліт Тадэвуш зрабіў акцэнт на тым, што сапраўднае шчас-це асоба, сям’я і народ мо-гуць пабудаваць на фунда-менце Божага закону, а не на ўласнай сваволі.

Са скрухай іерарх ка-сцёла ўзгадаў пра трагічны выпадак ў Стоўбцах.

— Зараз шукаюць ві-наватых у здарэнні сярод на-стаўнікаў, псіхолагаў, дырэ-ктара школы і нават міністра адукацыі.  Калі юнак падняў руку на чалавечае жыццё, на жыццё настаўніцы і адна-класнікаў, значыць, яму ў свой час не патлума-чылі, што гэта супярэ-чыць Боскім запаветам.

Іерарх Беларус-кага касцёла заклікаў вяртацца да хрысціянскіх каранёў, ставіць духоў-ныя каштоўнасці на пер-шае месца, атрымліваць ла-ску Божую ў сакрамантах касцёла, клапаціцца пра будаўніцтва і аздабленне новых святыняў.

Падчас літургіі про-башч Чырвонага касцёла ксёндз-канонік Уладыслаў Завальнюк падзякаваў Пану Богу за дар званоў і выказаў спадзяванне, што яны бу-дуць служыць не толькі як музычны інструмент, але  і абуджаць сумленне народа, заклікаць людзей да Бога і да святыняў.

— Званы як частка даўняй традыцыі ўпісаліся ў практыку касцёла і служаць сродкам да запрашэння на літургію. Званы абвяшчалі пра важныя падзеі ў дзяржа-ве, заклікалі на малітву,- адзначыў кс. Уладыслаў.

Ксёндз Уладыслаў распавёў, што тры званы былі адліты польскімі адмы-слоўцамі на ахвяраванні па-рафіянаў  і ўсіх людзей доб-рай волі, сярод якіх былі і праваслаўныя вернікі.

 

 

Найвялікшы звон «Святы Арханёл Міхаіл» важыць 1 тону 250 кілагра-маў  і ўзняты на знак падзякі духоўным і свецкім асобам, якія захавалі веру ў час га-ненняў, другі — вагой 700 кі-лаграмаў — названы ў гонар слугі Божага Эдварда Вайні-ловіча, які імкнуўся, каб лю-дзі розных веравызнанняў праслаўлялі Пана Бога ў святынях. Трэцці звон ва-жыць 500 кілаграмаў, нагад-вае пра Алімпію, Сымона і Алену, і сімвалізуе словы Хрыста: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне.» Над-пісы на званах выкананы па-беларуску.

— Званы! Прамаўляй-це ўва весь голас, сёння ва-ша інаўгурацыя!- усклікнуў ксёндз Уладыслаў.

Пасля заканчэння св. Імшы Мітрапаліт Тадэвуш  Кандрусевіч узняўся на ве-жу Чырвонага касцёла, здзе-йсніў акрапленне, акаджэн-не званоў і сімвалічна ўда-рыў у кожны з іх, каб быў пачуты асобны голас кожна-га звона. Звонкія, ясныя і чы-стыя гукі паплылі над пло-шчай. Калі іерарх касцёла спусціўся на зямлю да вер-нікаў, ён звярнуўся з карот-кім словам да ўсёй грамады.

— Маісей заклікаў на-род да служэння Богу сярэ-бранымі трубамі, а ў сучас-ных касцёлах і цэрквах гэ-тую ролю выконваюць зва-ны, — сказаў Мітрапаліт Та-дэвуш Кандрусевіч.

Яго Эксэленцыя ўзгадаў пра выпадак, калі падчас служэння ў Гародні да яго звярнуліся прадстаў-нікі мясцовай турмы. Аказа-лася, што два забойцы, якія здзейснілі цяжкія значынст-вы, пачулі гукі званоў Фар-нага касцёла святога Фран-цішка Ксаверыя і папрасілі, каб да іх накіравалі ў турму святара. «Калі б мы ведалі пра Бога раней, мы ніколі б не здзейснілі таго, што мы зрабілі!» — сказалі злачынцы. Гукі званоў абудзілі іх сум-ленне і заклікалі да пакаяння.

Урачыстасць адбы-лася ў прысутнасці сотняў парафіянаў і гасцей, якія прыбылі з розных канцоў горада  і  ўсёй краіны.

Эла Дзвінская,

фота аўтара і Радыё Рацыя.

 

Алег Трусаў,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Вытокі беларускай дзяржаўнасці сягаюць у ІХ ст.

Беларуская грамад-скасць нядаўна адзначыла дзве важныя гістарычныя падзеі: сотыя ўгодкі з дня абвяшчэння БНР і БССР. Здаецца, што бе-ларуская нацыя, якая з 1991 года жыве ў сваёй незалежнай дзяржаве, можа жыць спакойна і далей мацаваць сваю эканомі-ку і культуру, тым больш, што паводле апошніх перапісаў беларусы складаюць больш за 80% насельніцтва. Але ў апо-шнія гады пасля анексіі Крыма і неаб’яўленай вайны на тэры-торыі Украіны над нашай краі-най ужо ў каторы раз навісла пагроза акупацыі і страты су-верэнітэту. Актывізаваліся, асабліва ў інтэрнэт-прасторы, ворагі нашай дзяржавы, якія заклікаюць да захопу Беларусі праз так званую Саюзную дзя-ржаву. Некаторыя жыхары на-шай краіны разбураюць яе знутры і прапануюць адмовіц-ца і ад назвы краіны і ад назвы народа — беларусы.Тым самым яны дапамагаюць раскалоць нашую супольнасць.

Спробы знішчыць і асі-міляваць беларусаў, якія ма-юць тысячагадовую дзяржаў-ную традыцыю пачаліся і ўзмацніліся пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай, у якой бела-русы жылі з 1569 па 1795 год, калі яны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, якая пасля перамогі ў напалеонаўскіх во-йнах дасягнула свайго росквіту і канчаткова стварыла канцэп-цыю сваёй дзяржаўнасці, па-чынаючы яе з 862 года, калі ў Ноўгарадзе прыйшоў да ўлады вараг Рурык, заснавальнік ды-настыі Рурыкавічаў. Канчат-кова імперскі погляд на гісто-рыю Расіі і тых народаў, што жылі на яе неабсяжных пра-сторах, склаўся ў часы кіраван-ня Аляксандра ІІІ. Тады нацы-янальная ідэя Расійскай імпе-рыі ўвасобілася ў кароткім ло-зунгу «За веру, царя и Отече-ство». Начале імперыі стаяла дынастыя Раманавых, якія з ХVІІІ ст. мела ў асноўным ня-мецкія карані, але абапіралася на вялікарускі народ, што складаўся з трох славянскіх плямёнаў: вялікарусаў, мала-русаў (украінцаў) і беларусаў. Астатнія народы імперыі ў ас-ноўным адносіліся да «інарод-цаў», якія належалі да нехры-сціянскіх канфесій.

Гэты падзел быў зама-цаваны перапісам 1897 года, калі значная частка жыхароў сённяшняй Беларусі назвала сваёй роднай мовай беларус-кую. Частка беларускай шлях-ты і асабліва магнаты-католікі адмовіліся ад свайго ліцвінства і запісаліся палякамі, 60% дро-бнай шляхты вырашылі стаць беларусамі. Сярод іх былі Фра-нцішак Багушэвіч, Янка Купа-ла, Ядзвігін Ш., Карусь Кага-нец, Вацлаў Іваноўскі і іншыя.

Тэрмін «Беларусь» як тэрыторыя, дзе жывуць усе бе-ларусы ад Вільні, Беластока і да Смаленска, пачаў існаваць з 40-х гадоў ХІХ ст. спачатку ў польскай, а потым і ў расійскай гістарыяграфіі. Дарэчы, знач-ную ролю ў яго замацаванні зрабіў Канстанцін Каліноўскі, які выдаваў беларускую газе-ту «Мужыцкая праўда» і зама-цаваў слова Беларусь як палі-тонім у сваім паролі: «Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна.»

Дзякуючы гэтым фак-там, у самасвядомасці нашай эліты, якая ўжо не хацела быць «красовымі палякамі», альбо малодшымі братамі «вяліка-рускага племені» адбыліся іс-тотныя змены. Беларусы выра-шылі пісаць сваю ўласную гіс-торыю. Першую спробу ў гэ-тым накірунку зрабіў Вацлаў Ластоўскі ў сваёй кнізе «Карот-кая гісторыя Беларусі», што выйшла ў Вільні ў 1910 г. У прадмове да гэтай кнігі аўтар пісаў, што ён сабраў гістарыч-ную інфармацыю з навуковых прац расійскіх, польскіх і ўкра-інскіх гісторыкаў, але пры гэ-тым некаторыя факты выклаў па-свойму, з гледзішча карысці ці шкоды для беларускага на-рода.

Ён упершыню адзна-чыў, што плямёны крывічоў і дрыгавічоў мелі свае дзяржаў-ныя і культурныя традыцыі ўжо тады, калі нашчадкі Ру-рыкавічаў заснавалі моцную дзяржаву на ўсходзе і на поўд-ні. Ён лічыў, што беларускія плямёны жылі сваім асобным жыццём і нячаста мелі дачы-ненні да спраў дзяржавы Ру-рыкавічаў, таму і звесткі пра іх у рускіх летапісах выпадковыя і нешматлікія.

Пра вытокі беларускай дзяржаўнасці ён пісаў наступ-нае: «На абшары беларускай зямлі яшчэ да прызвання кня-зёў у Ноўгарад пачалі скла-дацца свае княствы.» Самае моцнае з іх Полацкае, якое мела сваю асобную княжацкую ды-настыю.

А цяпер адкрыем «Ка-роткі нарыс гісторыі Белару-сі», напісаны Усеваладам Ігнат-оўскім, кнігу, якая мае пяць выданняў. Ён піша, што яшчэ да прыходу вядомых усім кня-зёў-варагаў у 862 г. на тэры-торыі Беларусі ўжо былі вола-сці-княствы.

Найбольшымі з іх былі Полацкае, Смаленскае і Тураў-скае. Даследчык лічыў, што залежнасць Полацка ад першых кіеўскіх князёў, пачынаючы ад Алега, паступова змяншаецца і ў другой палове Х ст. у По-лацку кіраваў неазлежны ад Кіева князь Рагвалод. Пер-шую беларускую дзяржаву Ігнатоўскі называў Полацкая Русь і адзначаў, што яна вяла няспынную барацьбу з Руссю Кіеўскай.

Аднак надышлі часы сталінскіх рэпрэсій, і ўсе творы Ігнатоўскага пасля 1931 г. былі забаронены і ў асноўным зні-шчаны. У гэтыя гады гістарыч-ная беларуская навука пры-йшла ў заняпад і пачала пакры-се аднаўляцца толькі пасля Другой сусветнай вайны і сме-рці Сталіна.

Таму адкрыем першы том гісторыі Беларускай ССР, які выйшаў на рускай мове ў 1954 г. пад рэдакцыяй права-дзейнага сябра АН БССР Пер-цава і кандыдатаў гістарычных навук Шабуні і Абэцэдарскага. Тут на стар. 19 мы можам пра-чытаць, што землі Сярэдняга Падняпроўя ўжо ў ІV ст. мелі назву Русь ці Рос. Гэтыя назвы, на думку аўтараў, замацаваліся за ўсімі землямі, заселенымі ўсходнімі славянамі.

Такім чынам, назва Русь у іх не назва дзяржавы, а назва ўсходнеславянскай тэры-торыі, што зусім пярэчыць сён-няшняй гістарычнай думцы.

Потым паведамляецца, што да ІХ ст. на Русі існавалі вялікія гарады, і сярод іх По-лацк. Адначасова ў V-ІХ стст. складваецца старажытнарус-кая (усходнеславянская) на-роднасць. Такім чынам, у на-шай гістарыяграфіі была зама-цавана сталінская канцэпцыя старажытнарускай дзяржавы і міфічнай старажытнарускай народнасці, якая існавала да распаду СССР і зараз яшчэ праяўляецца ў публікацыях некаторых гісторыкаў.

Таксама паведамляец-ца, што тэрыторыя Беларусі — гэта «заходнерускія землі, якія ўжо ў канцы ІХ ст. з’яўляліся складовай часткай Стара-жытнарускай дзяржавы са сталіцай у Кіеве”. Цікава, што беларускія землі, калі глядзець з Кіева, знаходзяцца не на за-хад, а на поўнач ад яго, але калі глядзець з Масквы, то менавіта на захадзе ад сталіцы Расійскай імперыі і СССР. Цікава, што ў ХІІ-ХІІІ стст. беларусаў і ўкра-інцаў як народаў яшчэ няма, а вось літоўцы як адзіны народ ужо ёсць. Беларусы і ўкраінцы з’яўляюцца на старонках гэтай кнігі толькі ў канцы ХІVст., як «беларускае і ўкраінскае насе-льніцтва» ВКЛ.

Такая сітуацыя амаль без зменаў захоўвалася ў бела-рускай навуцы да пачатку «пе-рабудовы» (1986 г.). У 80-я гады ХХ ст. з’явілася новая кан-цэпцыя ўзнікнення ВКЛ Міко-лы Ермаловіча, арыгінальныя публікацыі на гэтую тэму Мі-калая Улашчыка і Анатоля Грыцкевіча.

Пасля ўзнікнення неза-лежнай беларускай дзяржавы ў нашых навучальных устано-вах замест гісторыі СССР і БССР пачала вывучацца гісто-рыя Беларусі, з’явіліся новыя падручнікі і гістарычныя энцы-клапедыі.

 

Нядаўна выйшаў у свет першы том акадэмічнага гістарычнага выдання, якое ўпершыню атрымала назву «История белорусской госу-дарственности». Назва перша-га тома «Белорусская государ-ственность от истоков до конца ХVІІІ в.». Шкада, што як і ў 1954 г. нашы гісторыкі аддалі перавагу не роднай, а рускай мове насуперак працам пер-шых беларускіх гісторыкаў Вацлава Ластоўскага і Усева-лада Ігнатоўскага.

Але будзем спадзявац-ца, што ў 29 аўтараў, якія пра-цавалі над напісаннем першага тома, хопіць сіл зрабіць бела-рускую і асабліва англійскую версію гэтага ўнікальнага вы-дання.

Супрацоўнікі Інстыту-та гісторыі НАН Беларусі, якія і склалі ў асноўным аўтарскі калектыў, на працягу апошніх гадоў распрацавалі канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаў-насці і вырашылі ўпершыню прадставіць грамадзянам Бе-ларусі і замежных краін сваю версію абагуленай беларускай гісторыі з мэтай расказаць гра-мадству пра станаўленне на-шай дзяржаўнасці ад стара-жытнасці да нашых дзён.

Ужо ў пачатку кнігі сцвярджаецца, што першабы-тныя людзі з’явіліся на тэрыто-рыі Беларусі не 100, а 250 ты-сяч гадоў таму назад на тэры-торыі Іванаўскага раёна, дзе знойдзены адпаведныя археа-лагічныя артэфакты.

Шкада толькі, што тэкст, у якім ідзе гаворка пра каменны, бронзавы і жалезны век Беларусі, напісаны вельмі сухой, акадэмічнай мовай, якую цяжка зраз-мець проста-му чытачу. Ці варта было «за-гружаць» яго на-звамі соцень археалагічных культур, не рас-павёўшы пры гэтым, што гэта такое.

У аповедзе пра нашых далёкіх продкаў — індаеўрапей-цаў — не сказана, адкуль яны прыйшлі на тэрыторыю Бела-русі і якія этнасы ўзніклі тут з іх прыходам. Аўтары паведам-ляюць, што ў бронзавым веку посуд становіцца пласкадон-ным, але не тлумачаць, што гэта здарылася таму, што ў жылых пабудовах нашых продкаў з’я-віўся стол, на які і ставілі глі-няны гаршчок ці міску.

Не растлумачана, чаму ў гэтыя часы з’явіліся першыя курганы і новы пахавальны аб-рад — крэмацыя. Таксама варта было б растлумачыць, хто такія балты, якія ў жалезным веку былі асноўнымі жыхарамі Бе-ларусі.

Сітуацыя з развіццём эканомікі на нашых землях зна-чна палепшылася ў першыя стагоддзі нашай эры, калі нашы продкі авалодалі поўным цык-лам металургічнай вытворча-сці і навучыліся вырабляць жалеза ў спецыяльных печах-домніцах. Гэта выклікала з’яў-ленне інтэнсіўнага падсечна-ляднага земляробства і асва-ення новых тэрыторый.

Значныя змены адбы-ліся ў Еўропе ў сярэдзіне пер-шага тысячагоддзя нашай эры. Адбыліся змены ў клімаце, па-нізілася тэмпература, павысі-лася вільготнасць, узровень сусветнага акіяна падняўся на некалькі метраў. Беларускія археолагі даказалі, што пер-шыя славяне (пражская куль-тура) з’явіліся на поўдні Бела-русі ўжо ў ІV-V стст. н.э. Гэта тэрыторыя ад Брэста да Мазы-ра. Іншыя славяне (крывічы) з’яўляюцца ў VI-VII стст. на поўначы Беларусі на тэры-торыі Расонскага і Гарадоцкага раёнаў.

Ужо ў VIII-ІХ ст. узні-кае княства палачан, аднаго з крывіцкіх плямёнаў паміж рэч-камі Улай і Обалью, якія ўпада-юць у Заходнюю Дзвіну.

У VIIIст. крывічы з’яў-ляюцца на тэрыторыі Смален-шчыны, дзе ўзнікае іх цэнтр — Гнёздава.

Частку Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі займа-юць дрыгавічы, якія да Х ст. ствараюць сваё княства.

Аўтары адзначаюць, што аднаўленне ў Полацку ўлады асобнай дынастыі Рагва-лодавічаў на мяжы Х-ХІ стст., прывяло да таго, што Полацкае княства канчаткова стала на шлях самастойнага развіцця і стала самастойнай дзяржавай (зямлёю).

У пачатку ХІІІ ст. на палітычнай сцэне побач з кры-жакамі, ордэнам мечаносцаў і полацкай дзяржавай з’яўля-ецца летапісная «літва». На жаль, аўтары ніяк не тлумачаць гэты тэрмін. Што гэта? Асобнае балцкае племя, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Беларусі, саюз балцкіх плямёнаў, тэры-торыя, дзе яны жылі, а можа асобны народ, як лічаць сучас-ныя літоўскія гісторыкі? Яны пішуць, што ў ХІІІ ст. літва — гэта і ёсць сённяшнія літоўцы, а беларусаў і ўкраінцаў тады яшчэ не было.

Калі літва — асобны эт-нас, то чаму маўчаць беларус-кія археолагі? Дзе помнікі ма-тэрыяльнай культуры, пахава-льны абрад, упрыгожванні, чым літва адрозніваецца ад яц-вягаў і г.д.

На старонцы 208 з’яў-ляецца «Літоўскае княства як складаны кангламерат з насе-льніцтвам уласна літоўскіх плямён і суседніх тэрыторый«. Калі аўтары рэзка замянілі тэр-мін «балцкія плямёны» на «лі-тоўскія плямёны», то чаму не даць назвы гэтых плямёнаў, не паказаць іх матэрыяльную ку-льтуру і тэрыторыю іх рас-сялення? Упершыню тэрыто-рыю летапіснай літвы паспра-баваў акрэсліць Мікола Ерма-ловіч, потым Мікалай Улаш-чык і Алесь Краўцэвіч.

Чамусьці знікла са ста-ронак кнігі Гродзенскае кня-ства са сваёй самабытнай куль-турай, якая мае непасрэднае да-чыненне да стварэння беларус-кага этнасу і асабліва Нава-грудка і Навагрудскай зямлі.

У ХІІ — пачатку ХІІІ ст. Навагрудак быў адным з самых багатых і заможных гарадоў, пра што сведчаць шматгадо-выя археалагічныя раскопкі і ўнікальныя артэфакты, зной-дзеныя пры раскопах горада. Аднак, на старонцы 209 «як Піліп з канапель» з’яўляюцца ў 1238 г. кіраўнік навагрудскай зямлі Ізяслаў Наваградскі і «Літва Міндоўга».

Праўда, пазней на ста-ронках 226-229 друкуецца маленькі раздзельчык пад на-звай «Беларускае Панямонне», дзе ёсць невялікая інфарма-цыя пра Наваградак, але пра сталіцу княства — Гродна — амаль нічога няма. Тое ж можна ска-заць і пра Ваўкавыск і Слонім.

Значную частку кнігі займае глава 4, у якой ідзе га-ворка пра ВКЛ і беларускую дзяржаўнасць у сярэдзіне ХІІІ — сярэдзіне ХVI ст. Цікава, што хоць даціроўка главы павінна пачацца з сярэдзіны ХІІІ ст., пачынаецца яна з раздзела «Гістарычная Літва», у якім першая дата гэта 1009 г. і далей ідзе гаворка пра падзеі першай паловы ХІІІ ст. Тут мы знахо-дзім адказ на тое пытанне пра тэрмін «літва», якое мы ставілі раней, але калі сённяшнія літо-ўцы сталі народам, а не племем, адказу няма і тут. Адсюль ўзні-каюць наступныя пытанні. Калі не існавала старажытнаруская народнасць, то калі сфарміра-валіся асноўныя ўсходнесла-вянскія этнасы?

На старонцы 243 мы чытаем, што 3/4 жыхароў скла-далі тую частку насельніцтва, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфармавалася ў беларус-кую, украінскую і рускую на-роднасці. Такім чынам, мы зноў становімся на старыя ста-лінскія граблі, што гэтыя на-роднасці ўзніклі толькі ў ХV-ХVІ стст.

Раней на гэтае пытанне спрабавалі адказаць рускія гісторыкі ў ХІХ — пач. ХХ ст. Яны сцвярджалі, што рускія (вялікарусы) узніклі ў ХІІ ст., а вось беларусы з украінцамі з’явіліся невядома калі, не ра-ней ХVІІ ст., як іх малодшыя браты.

На маю думку, і бела-рускі этнас  як народ пачаў так-сама фармавацца ў ХІІ ст, калі ў першай палове ХІІ ст. з лета-пісаў зніклі згадкі пра крыві-чоў, радзімічаў і дрыгавічоў. У першую чаргу гэта былі на-шчадкі крывічоў, што жылі на тэрыторыі Полацкай зямлі. Насельніцтва гэтай дзяржавы мела агульную пісьмовую мо-ву, бо існаваў Полацкі летапіс, сваё манументальнае дойлідст-ва, агульны эканамічны рынак, выхад у Балтыйскае мора і вя-лікае войска, здольнае ваяваць з Кіеўскімі князямі. Таму ў ВКЛ спачатку ўвайшлі бела-русы, а потым і ўкраінцы, якіх разам пачалі называць як Русь (праваслаўнае насельніцтва ВКЛ) — ці русінамі, альбо рус-кімі. Вялікарусы ў ХІІІ ст. тра-пілі ў Залатую Арду і сталі ма-скавітамі, масквой альбо арды-нцамі да канца ХV ст. Цікава, што на наступнай старонцы (244) літоўцы як асобная на-роднасць прысутнічаюць. А на стар. 248 мы можам прачытаць наступны сказ. «ВКЛ з’яўля-лася поліэтнічнай дзяржавай, у складзе якой беларускі этнас аформіў і ажыццяўляў сваю дзяржаўнасць у ХІІІ — ХVIII ст.» З гэтага сказу вынікае, што беларускі народ, які ўжо склаўся на тэрыторыі Пола-цкай і суседніх земляў у гэты час існаваў на сваёй першапа-чатковай стадыі. Што даты-чыцца літоўскага этнасу, то ён пачаў складвацца толькі ў кан-цы ХІVі першай палове ХV ст., калі Ягайла ахрысціў мясцо-выя балцкія плямёны, а пазней Вітаўт далучыў да ВКЛ Жмудзь. Дарэчы, Статут ВКЛ 1566 г. пісаў, што дзяржава складаецца з літвы, русі і жа-мойтаў. Жамойты і ў ХVІ ст. за-сталіся асобным этнасам. Не расказалі аўтары і пра склада-ны лёс яцвягаў, якія таксама іс-навалі як асобны этнас на тэры-торыі ВКЛ у ХІІІ-ХІV стст.

Варта адзначыць, што аўтары ўпершыню ў сучаснай гістарыяграфіі далі адказ на пытанне, чыёй дзяржавай з’яў-лялася ВКЛ, на аснове грун-тоўнага аналізу тэкстаў асноў-нага закону краіны — трох Ста-тутаў ВКЛ. Раздзел, прысвеча-ны ВКЛ, напісаны на грунтоў-ным аналізе розных пісьмовых археалагічных крыніцаў, пуб-лікацыяў папярэднікаў, пачы-наючы ад Вацлава Ластоўскага і Міколы Ермаловіча да суча-сных беларускіх даследчыкаў В. Насевіча і А. Краўцэвіча і літоўскага гісторыка Р. Пятра-ўскаса.

Вельмі грунтоўна і прафесійна напісаны параграф, прысвечаны войску і аргані-зацыі ВКЛ, бо толькі дзякую-чы моцнай сістэме абароны дзяржавы, хоць мы і згубілі вя-лікую тэрыторыю на ўсходзе ў канцы ХV — пачаткуХVІ ст., але здолелі надоўга спыніць на-ступ маскоўскіх войскаў і заха-ваць сваю незалежнасць. Варта адзначыць, што сістэма ўлады і нават назвы кіруючых элітаў у ВКЛ была запазычана з усхо-днеславянскіх дзяржаў. Гэта лідар дзяржавы — вялікі князь, падначаленыя яму ўдзельныя князі і баяры. Ніякіх балцкіх традыцый у кіраванні ВКЛ ні-колі не было, пачынаючы з Міндоўга, які адзіны некалькі гадоў пабыў каралём па-заход-нееўрапейскім узоры.

Да падпісання Крэўс-кай уніі ВКЛ было адной з са-мых вялікіх і незалежных краін у Еўропе, з якім усе лічыліся. Аднак унія пазбаўляла ВКЛ незалежнасці і далучала яго да польскага каралеўства. Але на палітычную сцэну выйшаў Ві-таўт, які аднавіў суверэнітэт сваёй дзяржавы і ледзь не стаў самастойным каралём. З 1447 г. узнікла асабістая (персаналь-ная) унія паміж ВКЛ і Польш-чай, калі адзін чалавек аднача-сова кіраваў абедзвюма дзяр-жавамі. Незалежнасць ВКЛ ад Польшчы была замацавана 29 верасня 1529 г. прыняццем Статута ВКЛ, які дзейнічаў то-лькі на тэрыторыі ВКЛ.

У апошняй пятай главе кнігі гаворка ідзе пра ролю Рэ-чы Паспалітай у гісторыі бела-рускай дзяржаўнасці.

1 ліпеня 1569 г. у час Лівонскай вайны было ство-рана новае дзяржаўнае ўтва-рэнне — грамадзян Польскай кароны і грамадзян (шляхта) ВКЛ. Пры гэтым Беласточчына і Украіна былі ўключаны ў склад Польшчы. Польскія элі-ты марылі аб тым, каб пасту-пова землі ВКЛ былі ўключаны цалкам у склад Польшчы. Ад-нак эліты ВКЛ дамагліся зна-чнай суверэннасці ў складзе РП і мелі сваё войска, структуру дзяржаўнага апарату і нават асобныя дыпламатычныя зно-сіны з суседзямі, асабліва ў часы адсутнасці адзінага караля і вялікага князя. Даследчыкі адзначаюць, што ў сярэдзіне ХVІІ ст. на тэрыторыі РП жылі розныя народы: палякі, бела-русы, украінцы, літоўцы, жа-мойты і інфляндскія немцы. Пры гэтым палякі складалі то-лькі 40 % ад агульнай колькасці жыхароў РП.

Значную аўтаномію ВКЛ у складзе РП замацавалі ІІІ Статут ВКЛ і трыбунал ВКЛ, створаны ў 1581 г. Варта адзначыць, што ў ХVІ ст. бела-рускія магнаты і шляхта, каб спыніць паланізацыю, уклю-чылі ў Статут 1566 і 1588 гг. артыкулы, якія замацоўвалі статус старабеларускай мовы як афіцыйнай мовы ВКЛ. Мож-на пагадзіцца з аўтарамі кнігі ў тым, што «асобная афіцыйная мова справаводства (да 1697 г.) і свая дзяржаўная сімволіка (герб «Пагоня»), безумоўна, таксама з’яўляліся сімваліч-нымі рысамі дзяржаўнасці ВКЛ».

Аўтары кнігі лічаць, што на падставе аналізу пісь-мовых і археалагічных крыніц тэрыторыяй, на якой склалася бе-ларуская народнасць, былі землі, дзе рассяліліся крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Не за-бываюцца яны і пра ролю бал-цкага субстрату. Можна такса-ма пагадзіцца з тым, што пача-так фармавання беларускай народнасці пачаўся тады, «калі мясцовае насельніцтва пера-стала атаясмліваць сябе то-лькі з крывічамі, дрыгавічамі і радзімічамі”. Але далей ідзе тэзіс аб тым, што «асноўныя рысы беларускай народнасці праявіліся ўжо ў ХІV-ХVІ стст».

З такой даціроўкай, запазычанай са старых савецкіх падручнікаў, аўтар артыкула не можа пагадзіцца. Я лічу, што пачатак узнікнення асобнай беларускай народнасці не ХІV, а ХІІ ст. Менавіта ў гэты час канчаткова сфармавалася не-залежная Полацкая дзяржава (зямля) і зніклі ў першай пало-ве ХІІ ст. згадкі пра крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў у пісь-мовых крыніцах. У гэты ж час канчаткова распалася на неза-лежныя краіны (землі) былая Кіеўская Русь. Акрамя Полац-кай зямлі, на нашых землях існавалі Смаленская, Турава-Пінская землі, а таксама Гро-дзенскае княства і Новагарод-ская зямля. Менавіта старабе-ларуская мова і культура сталі ў ХІІІ ст. асновай новага дзяр-жаўнага ўтварэння ВКЛ. Пра-васлаўныя жыхары беларускіх земляў у складзе ВКЛ сталі на-зывацца русінамі, а іх землі Руссю, што было засведчана пры Гедыміне ў назве новай дзяржавы. Пасля вызвалення ў часы Альгерда ад Залатой Арды часткі Украіны да бела-рускага насельніцтва далучы-ліся пад назвай русіны і Русь і ўкраінцы.

Толькі пасля Люблін-скай уніі, калі ўкраінскія землі адышлі да Польшчы, беларус-кі і ўкраінскі этнасы канчаткова размежаваліся як асобныя на-роды, прычым назва Русь зама-цавалася за ўкраінскай тэры-торыяй.

Аўтары кнігі слушна адзначаюць, што ў канцы ХVІІ ст. старабеларуская мова кан-чаткова знікла з афіцыйных да-кументаў ВКЛ і толькі ўніяц-кая царква ў пэўнай ступені працягвала карыстацца бела-рускай мовай.

У гэты час беларуская шляхта пачала атаясамліваць сябе з сармацкай ідэялогіяй і культурай. У сувязі з гэтым яе паланізацыя ўзмацнілася, і асноўнымі носьбітамі бела-рускай мовы і культуры заста-ліся сяляне, а таксама права-слаўныя і ўніяцкія святары. Тым не менш, першым бела-русам назваў сябе ў канцы ХVІ — пачатку ХVІІ ст. вядомы паэт і навуковец Саламон Рысінскі, які выдзяляў беларусаў як са-мастойны этнас.

Добра напісаны раз-дзел, прысвечаны Канстыту-цыі 3 мая 1791 г. Зараз гэты да-кумент цалкам прыватызаваны Польшчай. Але беларусы і лі-тоўцы таксама маюць да яе да-чыненнне. Падчас прыняцця гэтага дакумента паслы і сена-тары ВКЛ мусілі бараніць сваё права і дабіліся пэўных састу-пак ад караля і яго прыхіль-нікаў. У траўні 1791 г. быў прыняты закон, які пацвердзіў правядзенне кожнага трэцяга сойма РП на тэрыторыі ВКЛ. 20 кастрычніка 1791 г. сойм РП прыняў дакумент аб «Узаемнай гарантыі двух народаў», у якім была канчаткова пацверджана самайстойнасць ВКЛ і фактыч-на прызнаваліся роўнасць ВКЛ і Кароны польскай у межах Рэ-чы Паспалітай. Пасля гэтага магнаты і шляхта ВКЛ на сой-міках 1792 г. падтрымалі Кан-стытуцыю 3 мая 1791 г., якая мела прагрэсіўны характар. Да-рэчы, на тэрыторыі Беларусі захаваліся помнікі, пастаўленыя ў яе гонар. Напрыклад, калона ў в. Ляонпаль Верхнядзвін-скага раёна.

Цікава адзначыць, што аўтары кнігі звярнулі ўвагу на тое, што падчас ІІ раздзелу Рэ-чы Паспалітай інфлянцкі епі-скап Юзаф і Шымон Касакоўскі прапанавалі Кацярыне ІІ далу-чэнне ВКЛ да Расійскай імпе-рыі ў якасці ўдзельнага кня-ства. Спроба захаваць ВКЛ была зроблена ў 1794 г., калі войскі ВКЛ здолелі вызваліць Вільню ад расійскага гарні-зона.

24 красавіка 1794 г. у Вільні быў абвешчаны «Акт паўстання народа ВКЛ», які падпісалі 2328 удзельнікаў паўстання. Камендантам узбро-еных сіл ВКЛ стаў палкоўнік (потым генерал-лейтэнант) Якуб Ясінскі.

З агульнай колькасці паўстанцаў 150 тыс. чалавек жыхары ВКЛ складалі ад 30 да 40 тысяч. Дарэчы, Віленскі акт не згадваў імя Т. Касцюшкі, а ўладай у ВКЛ абвясціў Найвы-шэйшую Літоўскую Раду, у склад якой павінны былі ўвай-сці прадстаўнікі ваяводстваў, паветаў і гарадоў ВКЛ. Такая аўтаномія не спадабалася Тадэ-вушу Касцюшку і ў чэрвені 1794 г. ён распусціў гэты орган. Да паўстанцаў далучылася шмат сялян, якія складалі ад 30 да 50% удзельнікаў паўстання. Войскі ВКЛ спрабавалі перане-сці паўстанне на тэрыторыі ВКЛ, захопленыя Расіяй у вы-ніку першага і другога падзе-лаў Рэчы Паспалітай. Гэтымі рэйдамі кіравалі Міхаіл Агін-скі і Стэфан Грабоўскі. Да іх далучыліся мясцовыя сяляне і шляхта. Пасля задушэння паў-стання ў лістападзе 1795 г. ВКЛ назаўжды знікла з карты Еў-ропы.

Варта сказаць, што ва-жным фактарам наяўнасці дзя-ржаўнасці з’яўляецца манумен-тальнае дойлідства. Таму, на маю думку, можна было зга-даць пра Полацкую, Віцеб-скую і Гродзенскую архітэкту-рныя школы ХІІ ст., а таксама пра існаванне беларускай готы-кі ў ХІІІ — ХVІ ст. Гэта яшчэ адзін доказ існавання беларус-кага народа ў ХІІ-ХVІ стст.

Аўтары першага тома (дарэчы, ужо выйшаў і другі том) паказалі, што беларуская акадэмічная гістарычная наву-ка зрабіла значны крок у сваім развіцці.

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак. у папяр. нумары.)

  1. Сняжанскі (Алег) — вытвор з суфіксам -скі ад ант-рапоніма Сняжана і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сняжан-скі. Утваральнае сло-ва — Сняжана < слав. ‘белая, чыстая, як снег’.
  2. Сола (Ганна) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва сола ‘музычны твор або ча-стка, прызначаная для выка-нання адным музыкантам, спе-ваком або танцорам’, а таксама ‘выкананне такога твора адным чалавекам’ ці як прыслоўе ‘без удзелу каго-н., асобна ад іншых (пра выкананне музычных тво-раў, танцаў)’.
  3. Спевак (Дар’я) — семантычны вытвор ад апе-лятыва спявак ‘той, хто ўмее спяваць, для каго спевы з’яўля-юцца прафесіяй’. Форма з на-ціскам на першым складзе — дзеля адмежавання ад апеля-тыва.
  4. Спорнік (Ігнат) — семантычны вытвор ад апе-лятыва спорник ‘аматар спрэ-чак’ (ПГССЛ). Параўн. спор ‘сварка’ (Нас.), спорка ‘спрэ-чка’, спорыць ‘адстойваць свае погляды, спрачацца’ («Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчы-ны», с. 116).
  5. Станчык (Галіна) — вытвор з суфіксам -чык ад антрапоніма Стань (Стан) і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Стан-чык. ФП: Станіслаў (імя <слав. ‘стаць слаўным’) — Стань (1528 г.) — Стань і Стан (народныя варыянты імя, потым прозві-шча) — Стан-чык.
  6. 482. Старажышына (Хрысціна) — вытвор з суфіксам -ына ад антрапоніма Стара-жыха і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Ста-ражыш(х/с)ына. Утваральнае слова ад апелятыва старажы-ха ‘жонка стоража’ (разм.), ‘жанчына, якая працуе вартаў-ніком’.
  7. Стась (Андрэй) — скарочаная (гутарковая) фор-ма імя Станіслаў (гл. Стан-чык) набыла функцыю прозві-шча.
  8. Стацэнка (Свят-лана) — вытвор з суфіксам -энка ад антрапоніма Стэц і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Стэц-энка — Стацэнка. ФП: Сцяпан (імя <грэч. ‘вянец, карона’) — Степан (1528), Стец (1528) — Стэц (народны вары-янт, празванне, потым прозві-шча) — Стэцэнка — Стацэнка.
  9. Страмбоўская (Таццяна) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Страмбова і значэннем ‘нараджэнка, жы-харка названай мясцовасці': Страмбов-ская — Страмбоў-ская.
  10. Страхаў (Іван) — вытвор з прыналежным суфі-ксам -аў ад антрапоніма Страх і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Страх-аў. ФП: страх (‘пачуццё і стан вельмі моцнага сполаху; боязь’, ‘тое, што стра-шыць, выклікае трывогу’) — Страх (мянушка, потым про-звішча) — Страхаў.
  11. Страшынская (Ала) — вытвор ад тапоніма Страшына з суфіксам -ская і значэннем ‘нараджэнка, жы-харка названай мясцовасці, па-селішча': Страшын-ская.
  12. Строгаль (Ісідар) — семантычны вытвор ад рус. строгаль (бел. стругаль) ‘аб-маншчык, ашуканец’ (Даль).
  13. Строгіна (Свят-лана) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін-а ад антрапоніма Строгі і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Строг-іна. ФП: строгі (пры-метнік строгі мае 6 значэнняў: 1) вельмі патрабавальны, 2) ве-льмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін, 3) які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалют-на дакладны, 4) які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых мараль-ных норм, 5) які патрабуе ад-паведнасці пэўнай нормы, пра-вільны, 6) пра адзенне, знеш-насць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам) — строгі (субстантыва-ваны прыметнік) — Строгі (празванне, пазней прозвішча) — Строгіна.
  14. Стрыгельскі (Ві-таль) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Стрыгелі і значэн-нем ‘нараджэнец, жыхар назва-най мясцовасці': Стрыгель-скі. ФП: стрыгель (рэг. — «Беларус-кае народнае словаўтварэнне», Сцяцко П., с. 38) — адэкват слоў-нікавага стрыгаль (разм. ‘тое, што і стрыгальшчык рабочы-спецыяліст па стрыжцы авечак’) — Стрыгель (мянушка, потым прозвішча) — СтрыгеліСтрыгельскі. Або шляхетнае ад прозвішча Стрыгель (Стрыгель-скі).
  15. Стрыжак (Анд-рэй) — семантычны вытвор ад апелятыва стрыжак (рус. стрижак ‘чалавек з кароткай стрыжкай’ (Даль), укр. ‘адна-гадовае жарабя’, ‘салдат з пад-стрыжанай галавой’ (Грынч.)).
  16. Студнеў (Аляк-сандр) — вытвор з прыналеж-ным суфіксам -еў ад антрапо-німа Студня і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Студн-еў. ФП: студня (‘кало-дзеж, умацаваная зрубам вуз-кая і глыбокая яма для атры-мання вады з ваданоснага слоя’) — Студня (мянушка, потым прозвішча) — Студнеў.
  17. Суглоб (Таццяна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва (рэг.) суглоб ‘гарбаты чалавек’ (Бяльк.), рус. суглоба ‘той, хто глядзіць з-пад ілба, няветлівы чалавек, нелюдзім’ (Даль).
  18. Сумнікава (Іры-на) — вытвор з прыналежным суфіксам -ава ад антрапоніма Сумнік і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Сум-нік-ава. ФП: сумнік (‘шматга-довая травяністая расліна ся-мейства складанакветных’ (БелСЭ, Кароткая энцыкл., т. 2, с. 632)) — Сумнік (мянушка, пазней прозвішча) — Сумнікава.
  19. Сцяпурын (Іван) — вытвор з прыналежным су-фіксам -ын ад антрапоніма Сцяпура і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сцяпур-ын. ФП: Сцяфан (імя <грэч. ‘вянец, карона’) — Стефан (1528 г.), Сцепан (1610 г.) — Сцяпан (імя, пазней прозвішча) — Сцяпура (народны экспрэс, варыянт, суфікс -ура) — Сцяпура (мяну-шка, пазней прозвішча) — Сця-пурын.
  20. Сыцько (Уладзі-мір) — семантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) сыцько ‘сыты': сыты — сыць — сыцько. Быту-юць на Гродзеншчыне (в. Ка-юхі, Скідз. р-н) прозвішчы Сыты, Сытых.
  21. Сыцэвіч (Галіна) — другасная форма ад Сычэвіч — вытвор з суфіксам бацька-ймення -эвіч ад антрапоніма Сыч з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Сыч-эвіч. ФП: сыч (‘начная птушка атрада совападобных'; (перан.) ‘маўк-лівы, пануры чалавек’) — Сыч (мянушка, потым прозвішча) — Сычэвіч — Сыцэвіч (вынік ды-сіміляцыі: ч-ч > ц-ч).
  22. Сяўрук (Вадзім) — семантычны вытвор ад апеля-тыва севрук ‘слуга’ (укр.).
  23. Табала (Міхаіл) — семантычны вытвор ад апеля-тыва табала <ст.-бел. тобола ‘сумка, торба, каліта’ (Нас).
  24. Танечніца (Алі-на) — семантычны вытвор ад танечница (ст.-бел.) ‘танцорка’ (ПГССЛ).
  25. Тапечыц (Іван) — вытвор з суфіксам -ыч (>-ыц) ад антрапоніма Тапека і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Тапеч(к/ч)-ыц (Тапе-чыч). ФП: тапека (рэг.) вары-янт слоўнікавага тапільшчык ‘той, хто займаецца тапленнем чаго-н.’ (напрыклад, воску) — Тапека (мянушка, потым про-звішча) — Тапечыц — Тапечыч (дысіміляцыя чч>чц).
  26. Таранда (Карына) — семантычны вытвор ад апе-лятыва таранда (рус. рэг.) ‘ах-вотнік пагаварыць, гаваркі ча-лавек, гаварун’ (Мельн.).
  27. Таранеўская (Таццяна) — вытвор з прэстыж-ным суфіксам -еўская ад антра-поніма Таран і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Та-ран-еўская. ФП: таран (‘пра-мысловая рыба сямейства кар-павых, разнавіднасць плоткі’, а таксама ‘старажытная прылада для разбівання цвердзі (сцен) і пад.'; ‘прарыў фронту праціў-ніка’) — Таран (мянушка, потым прозвішча) — Таранеўская.
  28. Таранка (Фаіна) — вытвор з фармантам -ка ад ант-рапоніма Таран з значэннем ‘асоба жаночага полу': Таран-ка. ФП: таран (‘прамысловая рыба сямейства карпавых, раз-навіднасць плоткі’) — Таран (мянушка, потым прозвішча) — Таранка.

(Працяг у наст. нумары.)

 

У Магілёве адбылася прэзентацыя «Гісторыі Расіі» і Універсітэта імя Ніла Гілевіча

У нядзелю, 10 лютага, у магілёўскім Цэнтры Кола адбылася сустрэча з рэктаратам Універсітэта імя Ніла Гілевіча, падчас якой прайшла прэзентацыя дзейнасці ўніверсітэта і адначасова прэзента-цыя кнігі «Гісторыя Ра-сіі». Акрамя в.а. рэкта-ра Алега Трусава і пра-рэктара па навучаль-най дзейнасці Паўла Церашковіча таксама выступала і старшыня ТБМ Алена Анісім.

Сустрэча была арганізавана Магі-лёўскай арганізацыяй ТБМ і Цэнтрам Кола. Акрамя непасрэдна прэзентацый, былі аб-меркаваны розныя актуальныя пытанні беларускай адукацыі, госці задавалі пытанні і выказвалі свае меркаванні адносна дзей-насці ўніверсітэта. Таксама на сустрэчы выступіў бард Васіль Аўраменка, які выка-наў беларускамоўныя версіі вядомых рус-камоўных песень.

Наш кар.

 

 

Асноўная задача — падрыхтоўка нацыянальнай эліты

Кожныя чарговыя заняткі на курсах «Мова-Нанова» радуюць слухачоў сустрэ-чамі з адметнымі асобамі, у ходзе знаёмства з якімі набываюцца новыя веды, навыкі, уражанні, эмоцыі.

На заняткі 23 студзеня ў Барысаве «высадзіўся» ажно цэлы дэсант вядомых у Беларусі творчых асоб: Алена Анісім, Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Павел Цера-шковіч.

Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў А. Анісім і выканвец абавязкаў рэктара Уні-версітэта імя Ніла Гілевіча А. Трусаў, да-паўняючы адзін аднаго, распавялі пра дзей-насць ТБМ, 30-годдзе стварэння якога не-ўзабаве будзе адзначацца, пра праведзеную работу па адкрыцці беларускамоўнага ўні-версітэта імя Ніла Гілевіча, патлумачылі, што гэта неабходна рабіць у прыватным па-радку, бо дзяржава займацца гэтым не збіраецца. Універсітэт зарэгістраваны, пра-цуюць падрыхтоўчыя курсы. Падбіраюцца выкладчыкі, складаюцца праграмы па прад-метах, якіх няма ў іншых ВНУ. Пішуцца і вы-аюцца падручнікі, кнігі. Асноўная зада-ча, якая стаіць перад універсітэтам, — пад-рыхтаваць нацыянальную эліту, патрыётаў Бацькаўшчыны.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алег Трусаў асобна расказаў пра сваю і калег працу над «Гісторыяй сярэднявечнай Еўропы (V-XV стагоддзі)» і «Гісторыяй Расіі: ад Сярэднявечча да сучаснасці», якія напі-саны па-беларуску і з беларускага гледзішча на працэсы гістарычнага развіцця заходніх і ўсходніх суседзяў.

Кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі, перакладчык з многіх моў све-ту, пазнаёміў слухачоў са сваёй пераклад-чыцкай дзейнасцю, падкрэсліў, што ў Бела-русі расце школа маладых перакладчыкаў, што ёсць творчыя сілы, якія гатовы рабіць (і робяць) многае для фарміравання нацы-янальнай самасвядомасці беларусаў.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Церашковіч прывёў цікавыя (зача-стую далёка не аптымістычныя) факты з гісторыі прагрэсу чалавецтва, якія ён выка-рыстаў у сваіх даследаваннях «Глабальныя праблемы чалавецтва» і «Культурная геа-графія».

Курсанты не засталіся пасіўнымі слухачамі. Яны не толькі задавалі пытанні, якія сведчылі аб іх абазнанасці ў паднятых праблемах, але і заяўлялі аб сваім жаданні актыўна ўдзельнічаць у іх рашэнні.

У канцы сустрэчы многія набылі кнігі менскіх гасцей. Выручаныя сродкі пой-дуць на стварэнне спрыяльных умоў функ-цыянавання ўніверсітэта.

Іван Белы,

газета

 «Гоман Барысаўшчыны».

 

У гонар “Года малой Радзімы”                                        Яўген Гучок

 

Случчына — край нябесны

П-а-э-м-а — э-с-э

(Працяг. Пачатак у папярэднім  нумары.)

 

*  *  *

Слуцкі ліцэй, а затым — гімназія

Былі вядомы шырока у свеце

Як Слуцкія Афіны.

 

*  *  *

Падмуркам «Вялікай дыдактыкі»

Чэшскага мысляра-гуманіста

Яна Амоса Коменскага

З’явіўся статут ліцэя — Слуцкіх Афін.

 

*  *  *

Кантактавалі з Афінамі Слуцкімі

І Кёніксберг, і Берлін, і Франкфурт-на-Одры,

І Марбург, і Эдынбург і іншыя.

 

*  *  *

Вось некаторыя з вучняў

Слуцкіх Афін — ліцэя-гімназіі:

Капіевіч, Абуховіч, Карповіч, Цэраскі,

Дыла, Косберг, Юрка Гаўрук і іншыя.

 

*  *  *

У далёкай Фларыдзе (ЗША)

Ян Пятроўскі — сын Слуцка,

вучань гімназіі слуцкай

Выдаў па-беларуску творы Платона-эліна.

 

*  *  *

Больш таго, там жа ён выдаваў

«Класічны грэка-беларускі слоўнік»

І многае іншае ў беларускай мове.

 

*  *  *

Каб трапіць у слынны Слуцак,

Нясвіжская магнатэрыя

Выязжала з Нясвіжа праз Слуцкую браму.

 

*  *  *

Замкі, друкарня, капэла, тэатр,

Летапіс, зборы, «Евангелле»… —

І гэта прыкметы

старажытных Слуцка і Случчыны.

 

*  *  *

Аб многім сведчыць

І гэты гістарычны радок паэта:

“Starsza Slucka fara niz niemiecka wiara”.

 

*  *  *

Слуцкае княства буйное

Сваім нараджэннем

Звязана з імем Вялікага Вітаўта.

 

*  *  *

Хто палохае Слуцк і Случчыну,

Сам спалоханы будзе

Ушчэнт канчаткова.

 

*  *  *

За родны край і за сябе

Сапраўдныя сыны і дочкі Случчыны

Заўсёды пастаяць умелі.

 

*  *  *

Сафія Слуцкая і Слуцкая Анастасія —

Вось упрыгожанне

духоўнае і грамадзянскае

Патрыятычнай Случчыны ў вяках.

 

*  *  *

І сёння іх помнікі

Упрыгожваюць асяроддзе-прастору

Старажытнага і маладога Слуцка.

*  *  *

Калі нават Вільня была захоплена,

Слуцак выстаяў пераможна…

Сямнаццатае стагоддзе.

 

*  *  *

І дваццаціпяцітысячнаму

войску Трубяцкога

З дапамогай казакаў ліхіх

Адолець Слуцак не ўдалося.

 

*  *  *

Ніколі ў вяках ні ў кога, ні ў чым

Мая дарагая Случчына

Не была папрашайкай.

 

*  *  *

Бы пашпарт ў гісторыю гераічную,

Было калісьці княства Слуцкае.

Не сцерці памяці аб гэтым!

 

*  *  *

Ліквідавана княства Слуцкае

Напрыканцы стагоддзя васемнаццатага

Ардынскім Санкт-Пецярбургам.

 

*  *  *

Першае, што пабудавалі

імперцы-ардынцы у Слуцку —

Была Кацярынінская турма

Для патрыётаў зямлі паняволенай.

 

*  *  *

Калі паразы Случчына цярпела,

Цярпела тое самае і Беларусь,

І неба бессмяротнае над імі засмучалася.

 

*  *  *

Слуцк — і пушысты,

Слуцк — і яршысты,

А ўвогуле ён ваяўніча-лагодны.

 

*  *  *

І такога быць не магло,

Каб на Случчыне не было

Каліноўцаў.

 

*  *  *

У часы нялёгкія твайго жыцця, зямляча,

Бадзёрыць хай цябе ўцехай

Сваім мінулым гераічным Случчына твая.

 

*  *  *

Жадаеш палюбавацца лепшым помнікам

Драўлянага дойлідства ў славян —

Ён у Слуцку — Свята-Міхайлаўская царква.

 

*  *  *

А простыя слуцакі

Пераважна самі выбіваліся ў людзі

Без ласкі-падтрымкі магнатаў —

гаспадароў жыцця.

 

*  *  *

І прозвішчы некаторыя ўтвараліся —

Зыходзілі з назваў славутых —

Случэск і Случчына.

 

*  *  *

Карані шчымліва-нябеснай «Купалінкі»

Адшукаў у Слуцкай зямлі

Патрыёт, кампазітар, слуцак Тэраўскі.

 

*  *  *

«Адвеку мы спалі…» —

беларуская марсельеза

Паўстала на Случчыне і па Беларусі пайшла,

А пасля бальшавікі яе абязлюдзілі.

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

 

ТБМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у дванаццатай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, 21 лютага ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак у 18:00.

 

Інстытут мовазнаўства правядзе ў Беларусі Тыдзень роднай мовы

Ад 18 да 24 лютага ў Беларусі про-йдзе Тыдзень роднай мовы. Ён прымер-каваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, паве-дамляе прэс-служба Нацыянальнай ака-дэміі навук (НАН).

Тыдзень арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Бела-русі. Як адзначаюць арганізатары, «право-джаныя мерапрыемствы павінны слу-жыць фактарамі, якія заклікаюць суай-чыньнікаў выкарыстоўваць беларускую мову, беражліва захоўваць яе як каштоў-ную спадчыну, якая засталася нам ад про-дкаў, і якая мусіць быць перададзена дзе-цям як крыніца нацыянальнай культуры, мянтальнасці і светапогляду».

На працягу Тыдня роднай мовы вя-дучыя навукоўцы Інстытута мовазнаўства выступяць перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, возьмуць удзел у прэ-зентацыях і святочных мерапрыемствах, якія будуць арганізаваныя дзяржаўнымі ўстановамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі Бе-ларусі.

 

19 лютага ў рамках тыдня ў Інсты-туце мовазнаўства адбудзецца сустрэча са студэнтамі факультэта славянскіх і гер-манскіх моваў Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсітэта. Будучым лінгвістам раска-жуць пра гісторыю інстытута, прадставяць сучасныя даследаванні аб нацыянальным мовазнаўстве, пакажуць выставу навуковых працаў інстытута. Яны таксама наведаюць Музей старажытнабеларускай культуры.

20 лютага Рэспубліканская тэрміна-лагічная камісія пры НАН Беларусі пра-вядзе круглы стол «Беларуска-расейскае дзяржаўнае дзвюхмоўе: праблемы ўпарад-кавання і функцыянавання беларускай медычнай тэрміналогіі». На ім будуць аб-меркаваныя стан і праблемы выкарыстання беларускай тэрміналогіі ў сферы меды-цыны і аховы здароўя ў Беларусі. У пасе-джанні возьмуць удзел выкладчыкі медыч-ных навучальных установаў Беларусі, на-вукоўцы-філолагі, лекары.

У гэты самы дзень у Менску пройдзе прэзентацыя кнігі Апанаса Ярушэвіча «Ра-сейска-беларускі слоўнік. Архіўная спад-чына», падрыхтаванай Інстытутам мова-знаўства супольна з Нацыянальным архівам Беларусі. Як адзначаюць даследнікі, «Ра-сейска-беларускі слоўнік. Архіўная спад-чына» — унікальны помнік нацыянальнай лексікаграфіі, першы грунтоўны перакла-дны расейска-беларускі слоўнік, створаны нацыянальнай мовазнаўчай навукай.

21 лютага дырэктар Інстытута мова-знаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў выступіць з лекцыяй «Дзелавая камуніка-цыя ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму» перад слухачамі факультэту павышэння кваліфікацыі Акадэміі кіравання пры прэзі-дэнце — кіраўнікамі галоўных упраўленняў (аддзелаў) ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў і Мен-скага гарвыканкама, гарвыканкамаў, рай-выканкамаў, мясцовых адміністрацый. У сваю чаргу акадэмік Аляксандар Лукаша-нец у гэты самы дзень выступіць з лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі філала-гічнага факультэта БДУ.

У пятніцу, 22 лютага, адбудзецца сустрэча ў Інстытуце мовазнаўства імя Яку-ба Коласа са студэнтамі факультэтаў пачат-ковай адукацыі, дашкольнай адукацыі і Ін-стытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У Інстытуце мовазнаўства ў гэты самы дзень адбудзецца лекцыя да-следніка гісторыі беларускай мовы Сяргея Запрудскага «Мікалай Байкоў — знаёмы і незнаёмы», прымеркаваная да 130-годдзя выдатнага беларускага лексікографа.

Радыё Свабода.

 

Удакладненні ў графіку дыктовак на Лідчыне

Дыктоўка ў Бярозаўцы па тэхнічных прычынах перанесена на 23 лютага. Дыктоўка пройдзе ў Палацы культуры г. Бярозаўкі ў 13.30.

Святочная імпрэза (канцэрт) да Дня роднай мовы пройдзе ў Бярозаўцы ў Палацы культуры 21 лютага ў 15.00.

Дыктоўка 23 лютага на 3-м бібліятэчным філіяле пакуль не ўзгоднена (свежая інфармацыя будзе на сайтах), таму сяброў ТБМ лідскіх арганізацый запрашаем на дыктоўку ў 18.30 20-га лютага на “Галерэю 11” па вул. Міцкевіча, 31 — курсы “Мова нанова”.

Усё астатняе — па ранейшых графіках.

 

Раённы конкурс традыцыйных

страў «Спазнай смак сваёй кухні» адбыўся ў аграгарадку Беліца

Раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні»  ўдала ўпісаўся ў канцэпцыю вывучэння лакальнай культуры Лідчыны. Чацвёрты па ліку прайшоў у мінулую нядзелю ў аграгарадку Беліца. Сюды з’ехаліся работнікі ўсіх устаноў культуры раёна. На гэты раз рыхтавалі вясель-ныя стравы 20-х — 60-х гадоў мінулага стагод-дзя, пасля дэгустацыі якіх, і гледачы, і журы атрымалі асалоду. Немагчыма было ўстаяць перад каўбаскамі гаспадынь з Бердаўкі, Першамайска, Пескаўцаў. Запечанымі ска-бкамі гудскіх гаспадынь і фаршыраванай  рыбай беліцкіх. Апетытна выглядала мясное асарці ваверскіх гаспадынь і тварожны сыр ходараўскіх. Духмянасцю і разнастайнасцю прываблівалі бульбяныя стравы. Сваеасаб-лівай грацыёзнасцю вылучаліся вясельныя пірагі, якія прыгатавалі крупаўскія, пескаўскія, ганчарскія, дзітвянскія гаспадыні.

 

Акрамя страваў кожная вёска прадстаўляла па-мастацку аформленыя рэцэпты, і калі на першым  конкурсе былі спробы падаць рэцэпт не па-беларуску, то сёлета ўсё было на роднай мове.

Па-беларуску гучалі і вясельныя показкі, прыказкі, пажаданні, віншаванні і песні. Пры гэтым нічога не паўтаралася, што яшчэ раз паказала багацце нашага вясельнага фальклору. Калектывы з Дворы-шча і Ваверкі выканалі песні на віленскім дыялекце польскай мовы, які тут абсалютна ўсім зразумелы. А пасёлак Першамайскі, які не можа пахваліцца народнымі трады-цыямі глыбокай даўніны, бо быў заснаваны толькі пасля вайны прадставіў як бы гарад-скія песні і строі 60-х гадоў, але і гэтыя песні былі па-беларуску.

Усе прысутныя засталіся задаволены ад прадстаўленага фальклорным гуртом «Талер» тэатралізаванага абраду «Вяселле». У выніку, пераможцамі сталі: першае месца ў філіяла «Ваверскі Дом культуры», другое ў філіяла «Першамайскі Дом культуры», трэцяе — філіял  «Беліцкі Дом культуры».

Прэзентацыі традыцыйных страў папярэднічаў тэатралізаваны абрад «Вяселле», які прадставіў фальклорны калекттыў «Талер» Аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Таксама ўразіла рэтра-выстава вясельных сукенак мінулага стагоддзя, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-клас па вырабу вясе-льных бутаньерак, майстар-клас па побы-тавых танцах.

 

Дзяржаўная ўстанова «Лідскі раён-ны цэнтр культуры і народнай творчасці” вядзе вельмі актыўную работу па адраджэнні, захаванні і папулярызацыі народных традыцый, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, што безумоўна станоўча адбіва-ецца на агульнай атмасферы ў раёне, робячы яе сапраўды беларускай.

Наш кар.

 

Паэзію — у вёскі Лідчын

Як вядома, ва ўсіх устано-вах культуры Лідчыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысве-чаных Году малой радзімы. На гэты раз у рамках Года адбыўся чарговы выезд аўтаклуба (сектара нестацыянарнага абслугоўвання) ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Задачай яго лічыцца наведванне аддаленых і маланаселеных вёсак. Ды не про-ста наведаць, а прабавіць хвіліны з людзьмі сталага ўзросту. На гэты раз у маршруце быў Дзітвянскі сельсавет, а менавіта вёскі Бельскія і Заполле. Па ініцыятыве загадчыка сектара Матуйзы Юрыя Іванавіча ў паездцы прынялі ўдзел сябры літаб’яднання «Суквецце» пры рэ-дакцыі «Лідскай газеты» — паэты Алесь Хітрун, Міхась Мельнік, Таццяна Сямёнава і папулярны бард Сяргей Чарняк.

 

Так, у вёскі Лідчыны пры-ехалі паэты! Не заўсёды ж сяль-чанам выпадае шанец іх убачыць, паслухаць уласныя творы ў іх вы-кананні. У вёсцы Бельскія суст-рэча адбылася ў доме гаспадыні Жолудзь Яўгеніі Станіславаўны, а ў Заполлі — у гаспадара Бічэля Іва-на Іванавіча. Там, акрамя іх, з за-цікаўленасцю сабраліся суседзі-вяскоўцы. Для іх гучалі вершы прысвечаныя каханню, на  патры-ятычную тэматыку, пра прыроду, гумар і, вядома, песні пад акам-панемент гітары, дзе па-магчы-масці слухачы нават падпявалі разам з бардам. Жыхары вёсак дазналіся пра творчую дзейнасць літаратараў «Суквецця» і іх жыццё-быццё ў мастацтве Прынямоння. З вялікім задавальненнем удзель-нікі паездкі наведалі дом жыхара Заполля Роўбы Генаддзя Іванаві-ча, які падзяліўся майстэрствам па пляценні кошыкаў. Была магчы-масць лідскім творцам пабыць на гістарычным месцы (каменных мурах), дзе калісьці размяшчалася сядзіба, у якой 6 гадоў жыў вядомы на ўвесь свет будучы чылійскі ву-чоны, падарожнік Ігнат Дамейка.

Ужо запланаваны чарго-выя паездкі з літаратурным «Су-квеццем» і ў іншыя вёскі ды мяс-тэчкі. Няхай гучыць паэзія па наваколлях Лідчыны!

Алесь Хітрун,

кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Суквецце».

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Большасць моладзі цярп-ліва чакала распараджэнняў Цэнтр[альнага] Камітэта на Літве.

У той час з’явіліся паслан-цы з Кароны ў Камітэт ад Белай партыі, Руху і ад Велапольскага, кожны з іх хацеў нечага іншага. У палове лютага Цэнтр[альны] Ка-мітэт выслаў Антонія Яленскага ў Варшаву. Той прывёз адказ, што грамадства ў Каралеўстве мае за-стацца бясчынным сведкам руху, а пасля ўпадку паўстання падасць пратэстны адрас супраць злоўжы-ванняў Расіі. Побач з той весткай паведаміў яшчэ, што паўстанне пашыраецца і агул яму сімпатызуе.

Пастанова шляхты з Каро-ны здзівіла і канчаткова расчара-вала Літву ў Белай партыі, Літва не магла ісці следам за ёй, за кроў людзей заплаціць адрасам.

Пасля паразумення з Ялен-скім Нацыянальны ўрад загадаў Ду Лаўрэнсу, чыё ўмяшанне ў справы Літвы было шкодным (на што найперш скардзілася і Партыя Руху на Літве) здаць уладу і пячатку Цэнтр[альнаму] Літоў[скаму] ка-мітэту, які ад гэтага часу носіць на-зву Распарадчага аддзела Літвы. Абавязкі падзялілі:

Фр[анцішак] Далеўскі — пя-чатка аддзела і ўнутраныя справы (да 10 ліпеня 1863 года);

Ал[яксандр] Аскерка — на-чальства горада;

Ант[оні] Яленскі — краёвая каса;

Якуб Гейштар, намеснік Цітус Далеўскі — вайсковасць;

Ігнацы Лапацінскі — карэ-спандэнцыя;

Аскар Вагнер — сакратар;

Ду Лаўрэнс — прадстаўнік з Кароны з роўным голасам.

Камітэт Руху здаў пасады і паперы без супраціву і ахвотна паддаўся кіраўніцтву Распарад-чага аддзела, але інакшай была справа з паўстанчымі аддзеламі, якія ўжо распачалі партызанку. На пачатку не хацелі яны падпарад-коўвацца распараджэнням роўна як з Варшавы, так і з Вільні.

 

Літоўскі аддзел меў перад сабой велізарную, цяжкую задачу: за месяц сакавік рэарганізаваць мірную Літву на ваенную, не маю-чы ніякіх для гэтага сродкаў апрача вялікага запалу агулу і гатоўнасць яго ў кожную хвілю для дабра Ба-цькаўшчыны аддаць сваё жыццё. Трэба было забяспечыць правін-цыю, ахопленую рухам, дастаткам прадуктаў, бялізны, зброі, знайсці патрэбныя грошы і людзей на ўсе пасады, як: ваяводскіх камісараў, павятовых, парафіяльных, раз’яз-ных і г.д.

У час мірнай арганізацыі наша шляхта згаджалася на ўсякія пажаданыя змены ў сваім жыцці і дзейнасці, апрача падаткаў на па-трэбы ў Краі, а ў гэты час увесь цяжар упаў на яе (у нас не было прамысловага класа). У канцы зга-дзілася на складкі, але тыя пасту-палі вельмі скупа, і з тых сум трэба было выдаткоўваць на народную асвету, а гэта быў кошт не малы, бо мужычок наш рады быў ву-чыцца, але на навуку даваць гро-шы не любіў. У хвілю паўстання ў касе не было вялікіх запасных сум. Цяпер настала неабходнасць абла-жыць падаткамі грамадства, як прыпамінаю, плацілі 3 ад 100. Многія не хацелі і той сумы пла-ціць. За месяц сакавік арганізавалі Літву да бою — без зброі, бо наяўны запас быў нічым у параўнанні з патрэбаю.

Аддзел дасканала ведаў усе слабыя бакі свайго Краю, працую-чы некалькі гадоў у вузкім коле над яго праблемамі. Ведаў у тую на-стаўшую хвілю, што сапраўдны цуд ацаліць нашую Літву ад стра-шных вынікаў заўчаснага паўстан-ня, аднак не адступіў перад той страшнай, крывавай маніфеста-цыяй пачуццяў еднасці з Каронай.

Пра яўны ўрад Літва не ду-мала, бачачы поўную немагчы-масць гэтага. Я чула не раз супя-рэчлівыя думкі адносна таго по-гляду. У канцы прызналі, што яўны ўрад патрабуе апоры прынамсі на 100-тысячную добра ўзброеную армію. У супраціўным выпадку становіцца хвіліннай цацкай лёсу. Зыгмунт у час сваёй бытнасці ў Вільні кінуў думку, што можа больш выніковым было б паўстан-не, каб Літва сама ўзяла стырно кіраўніцтва ў сябе без аглядкі на кіраўніцтва з Каралеўства. Так і было да 10 ліпеня новага стылю, пасля чаго, г.зн. пасля ўвязнення амаль усіх з Аддзела, кіраўніцтва перайшло ў рукі былой Партыі Руху і Літва ўжо кіраваная, а не кіраўнічая носіць назву Выканаў-чага аддзела.

У гэты час Гейштар без упа-ўнаважання Краю запраектаваў Тызенгаўзу свой план: Якуб Гей-штар будзе яўна рэпрэзентаваць дыктатара, а Тызенгаўз даваў бы інструкцыі. 1) Калі шчаслівы вынік завершыць справу, дакладней, паўстанне, Тызенгаўз выступіць як дыктатар, а Гейштар адсунецца — у выпадку няўдачы Гейштар за-стаўся б у ролі дыктатара. Тызен-гаўз, забаўлены наіўнасцю прапа-новы, на наступны дзень перадаў яе Аддзелу. Як жа часта Гейштар пустымі прапановамі ўводзіў у вялікі клопат Урад Лівы.

 

Пасля абвяшчэння дыкта-тарам Лянгевіча прыйшлі новыя распараджэнні з Варшавы:

1) Каб палякі сыйшлі з пасад маршалкаў, пасярэднікаў і іншых. Праз маршалкаў і пасярэднікаў Аддзел звязваўся з Краем. Гэтым распараджэннем насаджвалі Літве на гэтыя пасады расейцаў, як на-вочных сведкаў усёй дзейнасці, у само сэрца Краю і гэта ў час паў-стання.

2) Прызначылі ў Варшаве Вацлава Пшыбыльскага, без паве-дамлення, а дакладней без пара-зумення з Літвой пасярэднікам паміж Вільняй, Пецярбургам і Ва-ршавай.

Аддзел прыняў тыя весткі са здзіўленнем, бо Вацлаў быў так неадпаведны на той пасадзе ў Ва-ршаве, як Ду Лаўрэнс у Вільні. Не ведаў ні Краю, ні яго патрэб.

Неўзабаве прыбыў граф Юзаф Замойскі з дзвюма новымі прапановамі:

1) Выслаць да Лянгевіча прадстаўніка Літвы.

2) Каб землеўладальнікі не бралі ўдзелу ў паўстанні для аховы зямель ад канфіскацыі.

Хто ж у такім разе рабіў бы ў нас паўстанне? Забылі пра тую вялікую розніцу, што ў Кароне на-род ідзе ў паўстанне без шляхты, а на Літве — шляхта без народа.

Аддзел толькі часткова пад-трымаў тое апошняе распара-джэнне пасля паразумення з га-лоўнымі кіраўнікамі (захоўваючы як наймацней таямніцу). Найбуй-нейшыя ўладальнікі зямель на Літ-ве, як: Тызенгаўз, Горват, Тышке-вічы, Яленскі, Радзівілы і інш. не будуць браць удзелу ў паўстанні, г.зн. не далучацца да баявых ад-дзелаў. Таму паўстанцкія аддзелы будуць абмінаць іхнія маёнткі, але яны, уладальнікі той ашчаджанай зямлі, абавязваюцца:

1) уносіць павялічаны па-датак не ў рукі зборшчыкаў, а непасрэдна ў цэнтральную касу ў Яленскага.

Гэтыя ж самыя ўладальнікі ашчаджаных маёнткаў:

2) не будуць ухіляцца ад пасад у таемнай арганізацыі;

3) будуць ратаваць пакры-ўджаную люднасць;

4) падтрымліваць і апека-вацца вязнямі;

5) а пасля прадбачанага ўпадку паўстання ўжыць захава-ную маёмасць на выкуп сканфі-скаваных зямель меншай улас-насці;

6) у выпадку арышту не выдаць ані людзей, ані справы, а ўжыць усякія сумленныя дыпла-матычныя сродкі для ацалення зямлі.

Адсюль выплываюць дзіў-ныя тлумачэнні многіх з наймаж-нейшых паноў на Камісіі, а мена-віта беднага М[ацея] Радзівіла, так асуджанага недасведчанымі. Ён займаў месца акруговага паўстан-цкага начальніка. Арыштаваны тлумачыў: “Бацька вучыў нас шанаваць уладу, цаніць парадак і спакой у Краі. Паўсталыя забу-рэнні мярцвілі нас. Мы цешыліся. калі настаў час заспакаення (Ка-місія дадала ад сябе, “калі прыбыў Мураўёў”). Прыняў месца акру-говага кіраўніка, калі разышлася па Краі пагалоска пра інтэрвен-цыю, калі б гэтага не зрабіў, увесь Край асудзіў бы мяне”.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Сымон Барыс

З падзей 2018 года

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

15 кастрычніка. А. Р. Лука-шэнка ў Палацы Незалежнасці прыняў Маскоўскага патрыярха Кірыла, а затым сустрэўся з чле-намі Свяшчэннага Сінода РПЦ і Сінода Беларускага экзархата. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел падарыў А. Лу-кашэнку Свяшчэннае Пісанне Но-вага Запавету на беларускай мове, якое перакладалі беларускія вучо-ныя са старажытнагрэцкай мовы 25 гадоў. Сінод Беларускага экза-рхата вылучыў групу пераклад-чыкаў Бібліі на Дзяржаўную прэ-мію «За духоўнае  адраджэнне». Лукашэнка падарыў патрыярху Кірылу (Гундзееву) абраз з выява-мі беларускіх святых, а патрыярх Кірыл уручыў Лукашэнку медаль у гонар 100-годдзя аднаўлення па-трыяршаства на Русі і абраз Ула-дзімрскай іконы Божай Маці.

15 кастрычніка. У Менску адбылося паседжанне Свяшчэн-нага Сінода РПЦ з удзелам мітра-паліта Менскага і Заслаўскага, па-трыяршага экзарха ўсяе Беларусі Паўла. Было заяўлена, што РПЦ спыняе ўсялякія стасункі з Усясве-цкім патрыярхам (у Стамбуле).

16 кастрычніка. Святар Аляксандр Шрамко адхілены ад службы ў менскай царкве Свята-Міхайлаўскага прыходу за тое, што ён сфатаграфаваў ахову пат-рыярха Кірыла і нумар аўтама-шыны 0002 МІ, на якой ён прыехаў у храм 14 кастрычніка, а затым  усё гэта паказаў на сайце Радыё Сва-бода.

17 кастрычніка. У сядзібе БНФ у Менску журналіст з рэдак-цыі Радыё Свабода Сяргей Навум-чык правёў прэзентацыю сваіх но-вых кніг: «Год 92-і» і «Год 93-і».

17 — 19 кастрычніка. У Брагіне і Васілевічах Гомельскай вобласці тэмпература паветра бы-ла вышэй за 20 градусаў цяпла. Так, у Брагіне 17 кастрычніка на тэрмометры было + 23,6 градусаў.

19 кастрычніка. Менскі абласны суд пакараў былога ка-мандзіра роты Паўла Сукавенку на 6 гадоў пазбаўлення волі і ста-ршыну роты Артура Вярбілу — на 4 гады, з накіраваннем іх у калонію строгага рэжыму. Яны прызнаны вінаватымі ў «дзедаўшчыне», што прывяло да смерці ў Печах салдата Аляксандра Коржыча ў мінулым годзе.

22 кастрычніка. Каля ме-марыялу «Яма» ў Менску адбыў-ся жалобны мітынг. 75 гадоў таму 21 кастрычніка 1943 года нацысты знішчылі Менскае гета. У мітын-гу бралі ўдзел міністр Ізраіля Софа Ландвер, пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар і міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ула-дзімір Макей.

26 кастрычніка. У Гомелі праводзіўся форум рэгіёнаў Ук-раіны і Беларусі. Тут жа адбылася сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Ук-раіны і Беларусі Пятра Парашэнкі і Адяксандра Лукашэнкі.

27 кастрычніка. Суд Сві-слацкага раёна Гарадзенскай во-бласці аштрафаваў восем чалавек за тое, што яны без дазволу ўладаў пайшлі на Дзяды пакласці  кветкі да помніка Рамуальду Траўгуту і  на магілу Віктара Каліноўскага (родны брат народнага героя Ка-стуся Каліноўскага). Яны пры гэ-тым трымалі бела-чырвона-белы сцяг. Агулам актывісты павінны заплаціць штрафаў на суму 3 430  рублёў (140 базавых велічыняў).

28 кастрычніка. Адбылося дазволенае шэсце прыхільнікаў КХП-БНФ ад гадзіннікавага завода «Луч» да ўрочышча Курапаты, дзе прайшоў мітынг. За тое, што там на мітынгу святары памаліліся (без дазволу ўладаў), Менскі гар-выканкам прыслаў папярэджанне арганізару шэсця і мітынгу Юра-сю Беленькаму, які з’яўляецца вы-канаўцам абавязкаў кіраўніка КХП-БНФ. Трэба было і на маліт-вы браць дазвол у мясцовых ула-даў, як гэта было ў Савецкім Саюзе пасля 1961 года.

29 кастрычніка. У Музеі беларускай літаратуры ў Менску Саюз беларускіх пісьменнікаў пра-вёў вечарыну памяці рэпрасава-ных беларускіх пісьменнікаў.

Каля 100 чалавек узялі ўдзе ў жалобнай акцыі ў Курапатах, чытаннях «Ноч расстраляных паэ-таў» памяці забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Кіраўнік Маладога Фронту Дзяніс Урбано-віч у гэты вечар  біў у звон столькі разоў, колькі тут было расстраляна ў  тую ноч беларускіх літаратараў. За гэтую акцыю яго потым аштра-фавалі ў судзе на 40 базавых велі-чынь (980 рублёў).

29 кастрычніка. У Палацы незалежнасці А. Лукашэнка пры-няў групу моладзі БРСМ. Менаві-та БРСМ сёлета ў гэты дзень ад-значае 100-гадавіну ВЛКСМ, хоць да гэтай даты БРСМ не мае анія-кага дачынення.

31 кастрычніка — 1 лістапа-да.  Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы ў Еўропе прайшла ў Ме-нску. У  ёй прынялі ўдзел  Аляк-сандр Лукашэнка, генеральны са-кратар АБСЕ Томас Грэмінгер і ка-місар ЕС па пытаннях добрасу-седства і пашырэння перамоваў Ёханэс Хан.

 

2 лістапада. А. Лукашэнка наведаў Віцебскі футравы камбі-нат, які стаў прыватнай уласнасцю абутковага аб’яднання Марко. Камбінат за некалькі гадоў пера-тварыўся з даўжніка ў прыбы-тковы.

2-9 лістапада. 25-ы міжна-родны кінафестываль у Менску прайшоў пад дэвізам «Спазнаючы белы свет». У яго праграме было 167 карцін з больш як паўсотні краін. Упершыню ўдзельнічалі кінафільмы з краін ПАР і Кеніі. І ўпершыню сёлета месцам для тво-рчых сустрэч і дыскусій стала пля-цоўка «Беларусьфільма». Падвя-дзенне вынікаў адбылося ў кіна-тэатры «Масква».

3 лістапада. С. С. Шушкевіч пакінуў пасаду старшыні партыі БСДГ і на гэтую пасаду выбраны Сяргей Чарэчань.

5 лістапада. Вынесены прысуд тром сяржантам у гарні-зоне Печы за «дзедаўшыну», якія вінаваты ў смерці салдата Коржы-ча, якога знайшлі павешаным 3 кастрычніка 2017 года. Яны атры-малі пакаранне 6, 7 і 9 гадоў пра-цоўна-папраўчай калоніі.

6 лістапада. Здадзены ў экслуатацыю новы мост на рацэ Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Ста-ры мост трэснуў  7 снежня 2017 года. З таго часу вялося бу-даўніцтва новага. На яго будаў-ніцтва затрачана 25 млн. даляраў ЗША.

7 лістапада. Дзень Каст-рычніцкай рэвалюцыі. Толькі ў ад-ной Беларусі з усіх былых саюзных адзначаюць гэты дзень як дзяржа-ўнае свята — выхадны дзень.

7 лістапада. У Гародні Мі-калай Салянік і Аляксандр Лаўрэ-нцьеў выйшлі на вуліцу горада з плакатам «Долой самодержавие!» За гэта потым іх выклікалі ў суд. М. Салянік прыйшоў у суд у ары-штанцкай вопратцы, з нашыйні-кам і з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Разгляд адміністратыў-най справы адклалі. А 21 снежня суд Ленінскага раёна горада Гаро-дні аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь (980 рублёў). Вінаваты запытаўся на судзе ў міліцыянера, які ён закон парушыў. На гэта пы-танне Саляніку не адказалі.

8-9 лістапада. У Курапатах устаноўлены памятны знак ахвя-рам рэпрэсій. Грошы на выраб гэ-тага знака сабрала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Аўтары знака — скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, архітэктары Ма-рыя Маркоўцава і Вольга Ярмо-ліна.

11 лістапада. У Парыжы прайшлі ўрачыстасці з нагоды 100-й гадавіны заканчэння Першай су-светнай вайны. Там былі кіраўнікі многіх дзяржаў. А. Лукашэнка ту-ды не паехаў, а ад Беларусі ездзіў старшыня Савета Рэспублікі На-цыянальнага сходу Рэспублікі Бе-ларусь М. Мясніковіч. У Менску ёсць мемарыял Першай сусветнай вайны, але тут ніякіх мерапрыем-стваў не было.

12 лістапада. У Менску памёр кампазітар, народны артыст СССР  Ігар Міхайлавіч Лучанок (нар. 6 жніўня 1938, Менск). Паха-валі яго на Усходніх могілках.

14 лістапада. Пад раніцу выпаў першы снег, які ўдзень рас-таў.

18 лістапада. У в. Вер-цялішкі Гарадзенскага раёна ў ха-це падчас пажару згарэлі 4 чалаве-кі і адзін трапіў у рэанімацыю.

18 лістапада. У Берасці, на вул Я. Коласа, 13, адкрыўся пры-ватны музей Дзядоў Марозаў і Снягурак. Зрабіла яго калекцыя-нерка Ганна Кавалёва. Яна лічыць, што адкрыццё музея адбылося ў Дзень нараджэння Дзядулі Маро-за, бо ў гэты дзень прыходзяць маразы.

19 лістапада. У Менску А. Лукашэнка прыняў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, з якім правёў перамовы аб супра-цоўніцтве дзвюх краін.

20 лістапада. У газеце «На-родная воля» надрукаваны арты-кул сацыёлага, дацэнта Васіля Ру-совіча «Пражорлівы дзяржаўны апарат», у якім сцвярджаецца, што на дзяржаўны апарат расходуецца 50,7 % ад  усяго бюджэту, на сацы-яльны блок — меней 20 %. А павінна быць наадварот. У насупным ну-мары газеты гэта сцвярджэнне бы-ло падмацавана пераканаўчымі фактамі з размяркавання бюджэту на 2018 год.

23  лістапада. На Кальва-рыйскіх могілках у Менску пісь-меннікі СБП адкрылі помнік на-роднаму паэту Беларусі Нілу Гі-левічу.

24 лістапада. А. Лукашэн-ка  вызваліў Андрэя Шорца ад па-сады старшыні Менскага гарад-скога выканкама і на гэтую пасаду прызначыў Анатоля Сівака, вы-зваліўшы яго ад пасады міністра транспарту.

24 лістапада. У Кіеве пра-водзіўся Міжнародны форум, прысвечаны 85-м угодкам Галада-мору. Там былі прадстаўнікі дзяр-жаўных органаў Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых дзяржаў. Ад Бела-русі была неафіцыйна дэпутат На-цыянальнага Сходу Рэспублікі Бе-ларусь Алена Анісім, якая каля помніка ахвярам Галадамору па-ставіла свечку ад Беларусі.

25 лістапада. Актывісты КХП-БНФ ушанавалі герояў Слуц-кага збройнага чыну. Мітынг ад-быўся ў парку Слуцка. У ім удзе-льнічалі каля 80 чалавек.

25 лістапада. Расійскія пагранічнікі абстралялі тры ўкра-інскія кацеры ў Керчанскім пралі-ве і захапілі іх. Трох украінцаў яны паранілі. На наступны дзень Вяр-хоўная Рада Украіны ўвяла ваен-нае становішча ў памежных з Ра-сіяй абласцях на два месяцы, якое было адменена праз месяц.

Вечарам 26 лістапада да амбасады Расіі ў Менску прыйш-лі каля дзесяці чалавек (пераважна моладзь БНФ), якія ўсклалі на па-рапет агароджы папяровыя кара-блікі, афарбаваныя ў колеры ўкра-інскага сцяга. Такім чынам акты-вісты выказалі салідарнасць з ук-раінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон на моры. За гэтую акцыю 22 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска раз-глядалі  адміністратыўную справу аб парушэнні. Палітыкі Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў вы-ставілі ў судзе караблікі на пад-аконнік. Супрацоўнік міліцыі ў цывільным падышоў і забраў ка-раблікі. Людзі паставілі новыя, жартуюць, што іх захапілі піраты. Суддзя пастанавіў накласці штраф па 20 базавых велічынь (па 490 рублёў) кожнаму з удзельнікаў акцыі — Святлане Каваленка, Яў-гену Батуру, Дзіяне Серадзюк, Дзянісу Урбановічу, Сяргею Тара-сенку. На няпоўнагадовых прата-колы адправілі на аміністратыў-ную камісію па месцы жыхарства парушальнікаў.

27 лістапада. Актрысе На-цыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы  Зоі Валянцінаўне Белахвосцік прысвоена званне «Народнай артысткі Беларусі». Яе дзед (па маці) Глеб Глебаў, бацька Валянцін Белахвосцік таксама працавалі акторамі ў Беларускім  драматычным тэатры імя Янкі Ку-палы і заслужылі званне народ-нага артыста Беларусі.

 

1 снежня. 13-я сесія ЮНЕСКА, якая праводзілася ў Маўрыкіі, уключыла Браслаўскі фэст у Спіс нематэрыяльнай куль-турнай спадчыны чалавецтва. Гэ-ты фэст праводзіцца з ХVІІ стагод-дзя штогод у першыя выхадныя лі-пеня ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.

1 снежня. Сёння сапрадны зімовы дзень у  сталіцы. Ідзе снег і мароз ад 5 да 10 градусаў.

5 снежня. Лявону Суда-ленку з Гомеля ў Парыжы прысу-джана французская прэмія за ўклад у абарону правоў чалавека «Свабода-роўнасць-братэрства» ў гонар 70-й гадавіны прыняцця Усе-агульнай дэкларацыі правоў чала-века і 20-й гадавіны Дэкларацыі аб праваабаронцах. Уручэнне прэміі адбылося 10 снежня (у Міжна-родны дзень правоў чалавека) у міністэрстве юстыцыі Французкай Рэспублікі  ў Парыжы.

6 снежня. У Санк-Пецяр-бургу, у зале Расійскай бібліятэкі імя Барыса Ельцына У. У. Пуцін правёў нараду кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС і АДКБ. З рэзкай крытыкай палітыкі цэн у ЕАЭС выступіў А. Лукашэнка.

8 снежня. У Тбілісі на між-народны кінафестывалі кінарэжы-сёр Дар’я Жук атрымала ўзнага-роду «Залаты Праметэй» за свой кінафільм «Хрусталь», які быў прызнаны лепшым.

9-11 снежня. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Судана Амара Ха-сана Ахмеда аль-Башыра ў Менск. Ёсць дамова, што Беларусь будзе пастаўляць у Судан тэхніку, весці будаўніцтва жывёлаводчых фер-маў і для сябе будзе здабываць там золата. 10 снежня 2018 года  яго прыняў Прэзідэнт Рэспублікі Бе-ларусь А. Р. Лукашэнка, а 11 сне-жня Прэм’ер-міністр РБ Сяргей Румас і Амар аль-Башыр адкрылі ў Менску пасольства Судана.

10 снежня. Сяргей Пад-золка, Алесь Абрамовіч, а таксама Наталля Гарачка былі затрыманы падчас правядзення пікета, пры-свечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. Іх затрымалі   супрацоўнікі АМАП-у і прывезлі ва Упраўленне УС Цэнтральнага раёна, дзе склалі пратакол на не-санкцыянаванае мерапрыемства.

(Працяг у наст. нумары.) 

 

Вайна ва Украіне вачыма мастакоў – папярэджанне

На сядзібе ТБМ ў Менску прадстаўлены матэрыялы мас-тацкага пленэру 2015 года, у якім удзельнічалі Алесь Пушкін, Алесь Цыркуноў, Генадзь Драздоў, Анд-рэй Такінданг і Тарас Носаў. Да іх далучыліся творамі Уладзімір Ані-шчанка з Оршы і Алесь Марачкін з Менска.

“Многія беларусы трагіч-на і добраахвотна ваявалі з абодвух варагуючых бакоў, — напі-саў у прадмове да выставы Алесь Пушкін. — Мастакі адчулі важ-насць пленэру: братні народ па-знаецца ў змаганні за сваю буду-чыню! Ахвярныя шляхі беларусаў Міхася Жызнеўскага і Алеся Чар-кашына, іх смерць за Украіну — вартая падзея, каб у форме жы-вапісна-дакументальнага пленэ-ра зрэфлексаваць і засведчыць пра выключнае здарэнне ў гра-мадска-палітычным жыцці род-ных народаў. Гэта ахвярная смерць беларусаў ляжа падмур-кам сапраўднай братэрскай будучыні і добрасуседства на-шых народаў, бо браты пазнаюц-ца ў дапамозе ў цяжкіх выпраба-ваннях.

Мы ж мастакі, сіламі мас-тацкай рэфлексіі, своечасовым выездам на месца баявых дзеян-няў (вёскі — Пескі, Новогродыўка, Волмоваха, Велікоміхайліўка), дзе вяліся жорсткія баі, свежым мастацкім позіркам на рэаліі, не асветленыя нашымі СМІ, табуя-ванай і закрытай тэмы бела-руска-ўкраінскіх адносін, засвед-чым каштоўнасць жыццёвага выбару лепшых сыноў Беларусі ў імя будучыні Украіны.

Мы верым, усведамляем і спадзяёмся, што гэтай сімваліч-най мастацкай падзеяй-пленэ-рам мы астудзім гарачыя галовы авантурыстам, пакажам гора, нянавісць, якія нясе вайна, прыму-сім жахнуцца і культурна пратэ-ставаць супраць гэтага. Прапа-нуем усім неабыякавым людзям  нешта зрабіць разам, дамаўляц-ца і дапамагаць спыніць вайну на брацкай Украіне.»

— Мы пабывалі ва Украіне ў 2015 годзе, — успамінае творца. — Тады гэта было небяспечна, таму што тэрыторыя была замінірава-на, на зямлі ляжалі снарады, якія не разарваліся. Мастакі не адразу згадзіліся выправіцца ў рызыкоў-нае падарожжа. Нам прадаставілі два мікраўтобусы. Мы наведалі пасёлак Пяскі за 3 кіламетры ад Данецка. Гэта — прыгранічная тэрыторыя, з другога боку знахо-дзіцца самаабвешчаная тэрыто-рыя ДНР.

Дом Культуры, школа, цар-ква пасёлка Пяскі былі ўшчэнт разбураныя ад артылерыйскіх вы-бухаў. Разбітыя сцены, раскіданая бібліятэка, пакінутае абсталяванне ў кабінетах фізікі і працоўнага навучання ўяўлялі жахлівае відо-вішча.

 

Алесь Чаркашын з іншымі байцамі з батальёна жыў у буды-нку інтэрната сельскагаспадарчай школы. Светлы беларускі хлопец, хрысціянін, насіў пазыўны — Тарас.  Алесь нарадзіўся ў Берасці, су-працоўнічаў з моладзевымі па-трыятычнымі арганізацыямі «Край» і «Зубр», пазней далучыў-ся да царквы і стаў сябрам БХД. Ён вучыўся ў Херсонскім тэала-гічным каледжы на пастара і меў сярод яго навучэнцаў добрых ся-броў. Песні, запісаныя сябрамі ў студыі і на вечарынах, былі выра-зам яго пачуццяў, праявай яго душы.

На сценах яго пакоя ў інтэр-наце віселі цытаты з Евангелля, а на дзвярах — герб Пагоня. Інтэрнат абстрэльваўся120-ціміліметровы-мі гаўбіцамі. У верасні 2015 года беларускі абаронца Украіны быў цяжка паранены, сцякаў крывёй і быў дастаўлены ў шпіталь, дзе пражыў яшчэ 14 дзён. Акрамя яго ў розны час загінулі яшчэ пяць байцоў батальёна, — успамінае Пушкін.

Мастак  і яго сябры сустра-каліся з яго паплечні-камі, распытвалі іх пра падзеі, пісалі партрэты байцоў. Украінскія пабрацімы Алеся Чар-кашына перадалі ў Нацыянальны гістарычны музей у Кіеве яго гі-тару, беларускі сцяг і асабістыя рэчы.

Дапамогу мастакам у арга-нізацыі пленэру аказала беларус-ка-ўкраінская арганізацыя «Бра-ты», галава «Львівскай абласной спілкі художніків Украіны» Алег Мікіта, намеснік кіраўніка Нацыя-нальнага саюза мастакоў В. Зін-чанка. Выстава «Білорусь з Укра-їною в серці»  пасля прэзентацыі ў амбасадзе Украіны ў Менску, была перавезена ў Кіеў і дэман-стравалася ў 20-ці гарадах краіны: у Запарожжы, Чарнігаве, Кірава-градзе, Чаркасах і іншых гарадах. У лістападзе 2018 года творы вяр-нуліся да аўтараў.

Аўтарам ідэі пленэру, рэ-жысёрам-дакументалістам Анто-сем Цялежнікавым быў зняты і паказаны на Белсаце фільм «Пэн-дзлі замест аўтаматаў».

Героі партрэтаў Алеся Пу-шкіна (Вінцэнт Гадлеўскі, Янка Быліна, Васіль Быкаў, Расціслаў Лапіцкі) — асобы, якія маюць моц-ны духоўны стрыжань і выража-юць маральны супраціў тым аб-ставінам, у якіх яны жывуць. Ся-род сучаснікаў мастак вызначыў Алеся Чаркашына, ацаніў подзвіг героя-рамантыка, якому было не-абходна змагацца за ідэалы сва-боды народаў.

 

Той факт, што лепшыя прадстаўнікі маладога пакалення Беларусі не пашкадавалі свайго жыцця за гонар і свабоду Украіны, прымушае нас адстойваць і бара-ніць незалежнасць Беларусі, нашу зямлю, каштоўнасці культуры, гісторыі, мовы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Партрэт Алеся Чарка-шына;
  2. Падчас мастацкага пле-нэру.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Крыўда

Што б хто ні казаў, а мая жонка — люты звер. Што ні рабі, усё не так. Чымсьці ўвесь час не-задаволена, бурчыць, бы той саба-ка на незнаёмца. А бывае, што і зусім у яе мову аднімае.

Учора прыходжу вечарам дахаты. Сядаю вячэраць. Бразь талерку на стол!

— На, еж, каб ты падавіўся!

Культуры аніякай. Хіба можна так? Выпіў жа нейкіх дзвес-це грамаў гарэлкі ды яшчэ дзве пляшкі піва наверх. А яна чаўпе:

— Ад цябе прэ, як ад смяр-дзючай бочкі!

Іншая справа суседка: не жанчына — цуд!  Заўсёды:

— Яначак! Яначак! Можа, кавы вып’еш? Ды не, пачакай… Учора госці былі, дык вось кілішак гарэлкі для цябе прыхавала.

Ча-ла-век! Свайму мужу не налівае. Ён у яе не п’е. Адвучыла. Як толькі дахаты прыйдзе, заўжды сабе занятак знойдзе: дываны вы-бівае, посуд мые ці нешта май-струе.  А калі свята нейкае, то кні-жку ў рукі — і на канапу. Чытае. Самым разумным, мабыць, хоча быць. А ўсё роўна жонка дурнем выстаўляе. Я ж — не, дома ні да якай справы пальцам не дакрануся. Для гэтага ёсць жонка. Няхай працуе. (Так заўжды суседка кажа.)

А ўзяць у яе грошы, праб-лема. Свайго заробку мне, вядома, бракуе. У жонкі ж ніколі ні капейкі не возьмеш. І апраўданне заўжды знойдзе: то дзецям абутак трэба купляць, то ў самой калготкі пар-валіся. А спытай на піва — гвалт:

— Я сама ў людзей пазычала!

Пазычала, мо і пазычала, а на піва дай! Надакучыць прасіць — іду да суседкі. Ніколі не адмовіць.

— Калі ласка, Яначак! Аддасі калі-небудзь, а калі не аддасі, то і так добра будзе. Можа болей трэ-ба, не саромейся, кажы.

У яе заўжды грошы ёсць. Яна ў свайго недарэкі банкаўскую карту адабрала. І кішэні чысціць, а ён ёй ні слоўца. Дысцыпліну чуе. Знойдзе на вуліцы капейку — дахаты нясе.

А ў маёй жонкі век грошай няма…

Ды што тут казаць. Няўда-лая ў мяне жонка. Колькі жыву — пакутую. Вось памяняцца б з су-седам жонкамі — жыў бы, як чала-век.

 

Цудатворы лекар

Да доктара ў вясковую ам-булаторыю прыбягае заклапоча-ны чалавек.

— Доктар! Хутчэй паехалі.

— Што здарылася? — доктара напужаў выгляд мужчыны, ён па-чаў нервавацца і заікацца. — Су-упакойцеся і рас-спавядайце ўсё-ё па-па-ра-дку.

— Якое там супакойся, калі здарылася такое няшчасце.

— Дык кажыце, у чым справа.

— З жонкаю выйшла нейкае непаразуменне: мова аднялася. Другі дзень не размаўляе. Што мне рабіць?

Доктар некалькі хвілін мі-тусіўся па кабінеце, збіраючы ме-дычную аптэчку, а горам прыгне-чаны чалавек, апусціўшы галаву, маўкліва стаяў ля дзвярэй. Справа была настолькі спешнай, што док-тар скрыстаўся сваім аўтамабі-лем.

Праз некалькі хвілін гаспа-дар і доктар пераступілі парог дома. «Хворая» была на кухні і гучна бразгала посудам. Пабачы-ўшы доктара, яна ад неспадзяванкі разгубілася.

— Уладзімір Мікалаевіч! Хі-ба ў нас у доме хто-небудзь за-хварэў?

— Як хто? Вы!

— Я? Пэўна вы жартуеце.

— Доктар! Вы цудатворца! Ураз вылечылі маю жонку. Шчыра вам дзякуй, — усміхнуўся задаво-лены муж.

На што доктар адказаў:

— Гэта толькі сімптомы. У маёй жонкі — рэцыдыў. Можа маў-чаць тыдзень.

 

*   *   *

Настаўніца вучаніцы:

— Юля! Ты так дрэнна паво-дзіш сябе ў школе! Няхай заўтра да мяне прыйдзе твой тата!

— Заўтра дакладна не. Заўтра з ім замовіла сутрэчу дырэктарша. Перанясіце спатканне на другі дзень.

Язэп Палубятка.

 

Мова мая, уваскрэсні і жыві!

Адказы на красворд, змешчаны ў папярэднім нумары:

Па гарызанталі: 1. Беларус. 5. Радасць. 8. Час. 9. Бард. 10. Лета. 12. Настаўнік. 15. Скарб. 16. Крылы. 17. Банту. 18. Ронда. 19. Байка. 20. Дубль. 21. Кніга. 23. Слова. 24. Раман. 26. Уцеха. 30. «Катэхізіс».  32. Твор. 33. Маці. 34. Рот. 35. Класіка. 36. Прырода.

Па вертыкалі: 2. Ліра. 3. Устаў. 4. Галасы. 6. Адзін. 7. Свет. 9. Буксір. 11. Азбука. 13. Прадслава. 14. Чараўніца. 20.  Дыспут. 22. Ападкі. 25. Махаон. 27. Радок. 28. Віхор. 29. Мова. 31. Чало.

Лявон Целеш,

г. Дзяржынск.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *