Паэзію — у вёскі Лідчыны

Панядзелак, Люты 25, 2019 0

Як вядома, ва ўсіх установах культуры Лідчыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. На гэты раз у рамках Года адбыўся чарговы выезд аўтаклуба (сектара нестацыянарнага абслугоўвання) ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». Задачай яго лічыцца наведванне аддаленых і маланаселеных вёсак. Ды не проста наведаць, а прабавіць хвіліны з людзьмі сталага ўзросту. На гэты раз у маршруце быў Дзітвянскі сельсавет, а менавіта вёскі Бельскія і Заполле. Па ініцыятыве загадчыка сектара Матуйзы Юрыя Іванавіча ў паездцы прынялі ўдзел сябры літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты» — паэты Алесь Хітрун, Міхась Мельнік, Таццяна Сямёнава і папулярны бард Сяргей Чарняк.

чарнякккошыкік

Так, у вёскі Лідчыны прыехалі паэты! Не заўсёды ж сяльчанам выпадае шанец іх убачыць, паслухаць уласныя творы ў іх выкананні. У вёсцы Бельскія сустрэча адбылася ў доме гаспадыні Жолудзь Яўгеніі Станіславаўны, а ў Заполлі — у гаспадара Бічэля Івана Іванавіча. Там, акрамя іх, з зацікаўленасцю сабраліся суседзі-вяскоўцы. Для іх гучалі вершы прысвечаныя каханню, на  патрыятычную тэматыку, пра прыроду, гумар і, вядома, песні пад акампанемент гітары, дзе па-магчымасці слухачы нават падпявалі разам з бардам. Жыхары вёсак дазналіся пра творчую дзейнасць літаратараў «Суквецця» і іх жыццё-быццё ў мастацтве Прынямоння. З вялікім задавальненнем удзельнікі паездкі наведалі дом жыхара Заполля Роўбы Генаддзя Іванавіча, які падзяліўся майстэрствам па пляценні кошыкаў. Была магчымасць лідскім творцам пабыць на гістарычным месцы (каменных мурах), дзе калісьці размяшчалася сядзіба, у якой 6 гадоў жыў вядомы на ўвесь свет будучы чылійскі вучоны, падарожнік Ігнат Дамейка.

Ужо запланаваны чарго-выя паездкі з літаратурным «Су-квеццем» і ў іншыя вёскі ды мястэчкі. Няхай гучыць паэзія па наваколлях Лідчыны!

Алесь Хітрун,

кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Суквецце».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *