Раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні» адбыўся ў аграгарадку Беліца

Панядзелак, Люты 25, 2019 0

Раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні»  ўдала ўпісаўся ў канцэпцыю вывучэння лакальнай культуры Лідчыны. Чацвёрты па ліку прайшоў у мінулую нядзелю ў аграгарадку Беліца. Сюды з’ехаліся работнікі ўсіх устаноў культуры раёна. На гэты раз рыхтавалі вясельныя стравы 20-х — 60-х гадоў мінулага стагоддзя, пасля дэгустацыі якіх, і гледачы, і журы атрымалі асалоду. Немагчыма было ўстаяць перад каўбаскамі гаспадынь з Бердаўкі, Першамайска, Пескаўцаў. Запечанымі скабкамі гудскіх гаспадынь і фаршыраванай  рыбай беліцкіх. Апетытна выглядала мясное асарці ваверскіх гаспадынь і тварожны сыр ходараўскіх. Духмянасцю і разнастайнасцю прываблівалі бульбяныя стравы. Сваеасаблівай грацыёзнасцю вылучаліся вясельныя пірагі, якія прыгатавалі крупаўскія, пескаўскія, ганчарскія, дзітвянскія гаспадыні.

баранчыкікі

Акрамя страваў кожная вёска прадстаўляла па-мастацку аформленыя рэцэпты, і калі на першым  конкурсе былі спробы падаць рэцэпт не па-беларуску, то сёлета ўсё было на роднай мове.

Па-беларуску гучалі і вясельныя показкі, прыказкі, пажаданні, віншаванні і песні. Пры гэтым нічога не паўтаралася, што яшчэ раз паказала багацце нашага вясельнага фальклору. Калектывы з Дворышча і Ваверкі выканалі песні на віленскім дыялекце польскай мовы, які тут абсалютна ўсім зразумелы. А пасёлак Першамайскі, які не можа пахваліцца народнымі традыцыямі глыбокай даўніны, бо быў заснаваны толькі пасля вайны прадставіў як бы гарадскія песні і строі 60-х гадоў, але і гэтыя песні былі па-беларуску.

Усе прысутныя засталіся задаволены ад прадстаўленага фальклорным гуртом «Талер» тэатралізаванага абраду «Вяселле». У выніку, пераможцамі сталі: першае месца ў філіяла «Ваверскі Дом культуры», другое ў філіяла «Першамайскі Дом культуры», трэцяе — філіял  «Беліцкі Дом культуры».

Прэзентацыі традыцыйных страў папярэднічаў тэатралізаваны абрад «Вяселле», які прадставіў фальклорны калекттыў «Талер» Аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Таксама ўразіла рэтра-выстава вясельных сукенак мінулага стагоддзя, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-клас па вырабу вясельных бутаньерак, майстар-клас па побытавых танцах.

дзеўкаікракавяккіусекі

Дзяржаўная ўстанова «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” вядзе вельмі актыўную работу па адраджэнні, захаванні і папулярызацыі народных традыцый, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, што безумоўна станоўча адбіваецца на агульнай атмасферы ў раёне, робячы яе сапраўды беларускай.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *