Дзень роднай мовы ў Бярозаўскім доме культуры

Панядзелак, Сакавік 4, 2019 0

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Доме культуры горада Бярозаўкі быў праведзены бліц-турнір на веданне беларускай мовы. У турніры бралі ўдзел дзве каманды Нёманскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя “Васількі” і “Будаўнікі”. Зместам турніру былі пяць тэмаў, сярод якіх — фразеалогія, пераклад і інш. Наперад выходзіла то адна, то другая каманда, пакуль на фінішы абедзве не аказаліся з роўнай колькасцю балаў.

камандык

Турнір аздаблялі выступленні мастацкіх калектываў Дома культуры, выстава клуба “Сваякі”, кніжная выстава мясцовай бібліятэкі.

Прыгожыя беларускія строі, беларускія песні і танцы, і над усім гэтым такая прывычная, такая родная беларуская мова.

хлопчыкікдзяўчатык

А вечарам у Доме культуры пісалі 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку сябры мясцовай арганізацыіТБМ. Дыктоўку ў Бярозаўцы, у гэтых сценах пісалі ўжо ў 11-ты раз.

бярозкістаяцькі

Сёлета пісалі тэкст “Хлеб-соль”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст чытаў намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Найлепшы вынік паказалі Наталля Скобля і Вітольд Ашурак.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *