Гісторыя ў 1 год

Пятніца, Сакавік 29, 2019 0

21-га сакавіка споўніцца роўна год, як высілкамі аднаго з мясцовых патрыётаў на Лідчыне быў усталяваны помнік-камень у гонар 100-годдзя БНР.

Сёння арганізатар і фундатар устаноўкі каменя ўспамінае:

— На пачатку 2018 г. мяне апанавала ідэя — у гонар 100-годдзя БНР усталяваць у годным месцы камень з адпаведным надпісам.

Перабіраў варыянты тэксту. Потым вырашыў праз свайго сябра, які жыве ў ЗША, параіцца з Пазьняком.

Той прапанаваў тэкст і горача падтрымаў саму ідэю — адмысловым зваротам праз інтэрнэт заклікаў ставіць памятныя камяні па ўсёй Беларусі і па-за межамі краіны.

Гэты камень усталяваны 21 сакавіка 2018 г. напярэдадні Дня Волі (25 сакавіка) на падворку пад  Лідай, і пакуль што стаў першым і адзіным такім у свеце.

Вось што пісаў Зянон Пазьняк:

«Некалькі зацемак па актуальных пытаннях.

Вы ведаеце маю прапанову аб вечным азнака-ванні стагоддзя БНР.

Рэалізацыя такая: шмат у якіх месцах Беларусі і за яе межамі паставіць памятныя камяні з выбітным знакавым надпісам пра 100 гадоў БНР. Па ідэі тут паўтор гістарычнага беларускага прынцыпу «Барысавых камянёў». Таму надпіс павінен быць вельмі кароткім (знакавым).

Прапанова наступная:

Першы радок: “СТО ГОД БНР”.

Другі радок: (выява Пагоні).

Трэці радок: “БЕЛАРУСЬ — НАВЕЧНА”.

Не ўсе разумеюць знакавы прынцып тэксту і прапануюць інфармацыйна-тлумачальны характар надпісу. Але гэты падыход не для каменя, а для памятнай дошкі. Напрыклад, калі дадаць даты на камень (1918 — 2018), то ў падсвядомасці ўзнікае асацыяцыя з магілай. Калі дадаць больш разгорнутага інфармацыйнага тэксту, тады знікае эфект знакавага ўздзеяння. Раскрываць такія абрэвіятуры як БНР ці БНФ не абавязкова, яны жывуць у свядомасці самі па сабе і шырока вядомыя.

21.01.2018. НЁ.

Зянон Пазьняк.»

людзі

Праз некалькі месяцаў з прыгарада камень перавезлі  ў горад і ўстанавілі каля лідскай грэка-каталіцкай капліцы па адрасе: вул. Каліноўскага, 16.

 

bty

bty

Як здаецца, гэты помнік-камень быў усталя-ваны  напярэдадні стогадовага юбілею  не толькі першым у свеце, але і да гэтага часу з’яўляецца адзіным, які ўшаноўвае такую значную дату ў гісторыі нашай Радзімы.

Паводле

Л. Лаўрэша.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *