Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”

Панядзелак, Сакавік 4, 2019 0

Лідскія курсы “Мова нанова” заснаваны толькі летась, таму ў Агульнанацыянальнай дыктоўцы ўдзельнічалі першы раз.

20 лютага чытала дыктоўку кіраўнік курсаў Марыя Ганчар.

Марыя Іосіфаўна распавяла гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, зачытала тэкст Уладзіміра Арлова “Незалежнасць — гэта…”, але прапранавала напісаць дыктоўку па тэксту “Мужыцкай праўды” № 2, напісаным і надрукаваным у 1862 годзе.

Пасля напісання быў арганізаваны калектыўны разбор кожнага сказа з акцэнтаваннем увагі на цяжкіх месцах. У гэтым выпадку павучальнымі былі не толькі асаблівасці арфаграфіі, а і змест твора.

Наш кар.  

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *