Мы, народ Рэспублікі Беларусь …

Пятніца, Сакавік 29, 2019 0

Такімі словамі пачынаецца наш асноўны і самы галоўны закон — Канстытуцыя, які рэгулюе ўсе астатнія кодэксы і зводы законаў.

15 сакавіка ў малой зале Палаца культуры ў Бярозаўцы Лідскага раёна адбылося вельмі важнае ў жыцці маладых грамадзян Беларусі мерапрыемства — уручэнне пашпартоў. Акурат у дзень, калі роўна 25 гадоў таму была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, пашпарты атрымалі некалькі дзясяткаў маладых жыхароў Бярозаўкі. Што вельмі прыемна ўразіла — гэта тое, у якой урачыстай абстаноўцы адбывалася ўручэнне. Са сцэны ад вядоўцы мерапрыемства гучала вельмі прыгожая родная беларуская мова, а падчас самой праграмы ў выкананні юных беразаўчан гучалі вельмі цудоўныя і пранікнёныя вершы пра самыя прыгожыя і пяшчотныя беларускія словы і песні пра нашу Радзіму.

Падсумавалі праграму вельмі важнымі словамі-прысвячэннямі, каб маладыя грамадзяне Беларусі не пакідалі і не забывалі сваю родную мову — самы галоўны інструмент нашай беларускай незалежнасці!

Юрась Дзяшук,

г. Бярозаўка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *