На Лідчыне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек

Пятніца, Сакавік 15, 2019 0

E мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзел бралі каля 12000 чалавек

Установы культуры

Тыдзень беларускай мовы «Роднаму слову прызнанне ў любові»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды публічныя бібліятэкі Лідскага раёна ладзілі тыдзень беларускай мовы «Роднаму слову прызнанне ў любові».

Эрудытаў і знатакоў беларускай мовы сабраў конкурс «Слова роднае — вечнасці след» (філіял «Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка»).

IMG_20190222_134816IMG_20190222_134927

Паэтычную мазаіку «Мілагучнае, звонкае, роднае слова» падрыхтаваў філіял «Дзітвянская сельская бібліятэка».

дзітва1кдзітва2кдзітва3к

Для аматараў беларускай мовы ладзілі літаратурны вечар «У мовы роднай — роднае карэнне» (філіял «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бердаўка»).

IMG-dba2b57f9d850dac72e4532fc727f124-VIMG-e62dca5c0009f0a81ba885d6e7922e11-V

З мэтай папулярызацыі i падтрымкі беларускай мовы філіялы ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» правялі дыктоўкі на беларускай мове па тэкстах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дыктоўкі пісалі: Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы;

быстрыцкаякізала2кі

філіял «Лідская гарадская бібліятэка № 6″ (падчас літаратурна-музычнай гасцінай «Святло роднага слова»);

IMG_1714дыккIMG_1697

філіял «Дварышчанская сельская бібліятэка» (падчас літаратурнай гульні-віктарыны «Захіну свой край ад нягод песняй матчыных простых слоў»);

дворышчак

філіял «Мінойтаўская сельская бібліятэка» (падчас турніру эрудытаў «Таямніцы роднай мовы»).

настаўніцакізала2кізалакічарняккі

У філіяле «Лідская гарадская бібліятэка № 3″ (падчас гадзіны роднай мовы «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла») прайшлі дзве дыктоўкі: для дзяцей і для дарослых.

дыктоўкакідык2і

Сярод дзяцей (СШ № 13) без памылак напісалі: Леўчанка Аліна, Адамовіч Васіліса, Вільчэўскі Павел; з адной памылкай напісалі: Кізік Аляксей, Бародзіч Святаслаў, Албавічус Радзівон, Васора Патрык, Крахмальчык Карына, Гардзей Мікіта, Шэстайла Ілья. Сярод дарослых найлепш напісала Дашкевіч Марта.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *