НАША СЛОВА № 10 (1421), 6 сакавіка 2019 г.

Пятніца, Сакавік 15, 2019 0

Са святам вясны, дарагія беларусачкі!

«Паразмаўляй са мной па-беларуску…»:

ХІІ Агульнанацыянальная дыктоўка ў Віцебску

У Віцебскай аблас-ной бібліятэцы 21 лютага адбылася літаратурна-му-зычная імпрэза, прысве-чаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Кожны ахво-тны мог прыняць удзел у агульнай дыктоўцы, аргані-заванай сумесна Тавары-ствам беларускай мовы і абласной бібліятэкай.

Мерапрыемства ад-крылі студэнты педагагіч-нага факультэта ВДУ імя Машэрава — фальклорны калектыў «Вясёлка». Вядоў-ца Ларыса Рагачова — загад-чык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі — на-гадала прысутным гісто-рыю абвяшчэння на 30-ай сесіі Генеральнай канфе-рэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе свята роднай мовы. Пасля выступілі са сваімі вершам паэты Міхась Міра-новіч, Людміла Сіманёнак, Анастасія Лазебная. Так-сама яны распавялі пра стан беларускай мовы на сён-няшні дзень. Працягнулі святочную імпрэзу вершамі беларускіх паэтаў студэнткі другога курса філалагічнага факультэта ВДУ імя Машэ-рава: Анастасія Марозава, Лізавета Сямчонак і Наталля Ермакова.

Пасля літаратурна-музычнай часткі было пра-панавана далучыцца да на-пісання агульнай дыктоўкі, якую па традыцыі прадык-таваў кандыдат філалагіч-ных навук, дацэнт Віцеб-скага дзяржаўнага ўнівер-сітэта імя Машэрава, стар-шыня Віцебскай абласной рады Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Скарыны Юрый Бабіч. Пры-сутным быў прапанаваны тэкст паводле эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…» Каля сямідзесяці чалавек прынялі ўдзел у гэтай акцыі.

Пасля праверкі тэк-сту былі вылучаны працы з найменшай колькасцю па-мылак. Іх аўтары атрымалі падарункі ад пісьменніцы Анастасіі Лазебнай.

Можна адзначыць, што ў гэтым годзе колькасць ахвотных далучыцца да свят-кавання Міжнароднага дня роднай мовы праз напісан-не дыктоўкі павялічылася. Прысутныя, без сумневу, атрымалі асалоду ад гучан-ня беларускага слова, што было добра бачна па апты-містычным настроі ў зале.

Наталля Ермакова, Анастасія Марозава, Лізавета Сямчонак — сябры ТБМ, студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта ВДУ

імя П.М. Машэрава.

 

Дарагія жанчыны, матулі, нястомныя працаўніцы!

 

ГА «Тавары-ства беларускай мо-вы імя Францішка Скарыны» сардэчна віншуе вас з Міжна-родным днём 8-га Сакавіка!

Гэта трады-цыйнае веснавое свята было заснава-на, каб падкрэсліць важную ролю жан-чын у жыцці гра-мадства. Ваш заўсё-дны клопат — ствараць у сям’і атмасферу дабрыні, цеп-лыні, атуляць і выхоўваць дзетак у роднай мове, пе-радаючы наступным па-каленням найбагацейшыя  скарбы беларускай куль-туры.

У гэтыя вясновыя, сонцам і аптымізмам на-поўненыя дні, ад усёй душы жадаем вам добрага зда-роўя, выдатнага настрою, шчырай сардэчнай увагі з боку блізкіх і родных вам людзей, дабрабыту і апты-мізму.

Сакратарыят ТБМ.

 

МОВЕ БЕЛАРУСКАЙ ЖЫЦЬ!

24 лютага ў Валожыне аматары род-най мовы па традыцыі напісалі рэспублі-канскую агульнабеларускую дыктоўку.

Дванаццатая акцыя, як і папярэднія, была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага. Ініцыятары і арганізатары ме-рапрыемства — сябры Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Скарыны.

Утульная чытальная зала райбіб-ліятэкі на гэты раз сабрала ў асноўным на-стаўнікаў. Што ж, каму, як не прадстаўнікам гэтай інтэлігентнай прафесіі, працаваць над тым, каб колькасць носьбітаў адной з самых мілагучных еўрапейскіх моў з кожным го-дам павялічвалася.

Людвіка Станіславаўна Таўгень — старшыня раённай суполкі, вядомы на Ва-ложыншчыне філолаг — выбрала для дык-тоўкі ўрывак з трылогіі «На ростанях» Якуба Коласа. Прысутныя ацанілі жаданне на-стаўніцы стварыць падчас акцыі добры на-строй праз выразную, багатую лексіку кла-сіка. Удзельнікі атрымалі асалоду ад апі-сання маляўнічых абшараў роднага краю.

«Ёсць штось незвычайна прыго-жае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Шырока і размашыста пралягаюць яны ад вёскі да вёскі, ад мястэчак да гарадоў, злучаючы паветы, губерні і цэлыя краіны. Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх іх далях!»  — роўна і нетаропка гучаў голас прафесія-нала. Дыктоўка пісалася лёгка, ніводзін момант не выклікаў у  часовых «вучняў» цяжкасцей ці пытанняў. І вынік аказаўся добрым — у спецыяльных бланках во-пытнай рукой прастаўлены толькі ста-ноўчыя адзнакі. Тыя, хто ў гэты дзень вы-рашыў успомніць былое і адчуць сябе школьнікамі, пагадзіліся, што ўсё гэта — дзякуючы аўтару, які разам са сваім сяб-рам і аднадумцам Янкам Купалам стаяў ля вытокаў фарміравання новай бела-рускай мовы.

Бягучы год — асаблівы для ТБМ імя Францішка Скарыны. У кастрычніку будзе адзначацца 30-годдзе з дня яго заснавання. Таму валожынскія актывісты заклікаюць жыхароў раёна актыўна да-лучацца да мерапрыемстваў у рамках святкавання юбілею. Разам мы абавяз-кова захаваем нашу мову!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара.

 

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гарадзеі

22 лютага Гарадзейская арганізацыя ТБМ адзначыла Між-народны дзень роднай мовы.

Святкаванне праходзіла ў школе № 2 г.п. Гарадзея. На ўра-чыстасць сабралася больш за сот-ню вучняў выпускных класаў. На імпрэзе прысутнічалі загадчык упраўлення адукацыі Нясвіжскага раёна А.У. Клішэвіч, дырэктар Т.М. Кашэйка, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, памочнік дэпутата Л.П. Качановіч, сябры Гарадзей-скага ТБМ, настаўнікі школы.

 

Уступнае слова мела стар-шыня ТБМ, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Алена Анісім. У сваёй прамове яна засяродзілася на тым, што роднае слова заўсёды спрыяе жыццёваму поспеху і пажадала вучням выпускных класаў паспя-хова пераадолець першы жыццё-вы іспыт — экзамены. Затым яна ўручыла падзяку кіраўніку Гара-дзейскага ТБМ А.У. Гунько, а так-сама прачытала падрыхтаваны тэкст з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра родную мову.

 

Дыктоўку далей праводзіла настаўніца беларускай мовы школы № 2 г.п. Гарадзея Ч.Б. Сцефановіч. Праверыць напісанне ўдзельнікі маглі ў канцы па пад-рыхтаваным на маніторы тэксце.

Наш кар.

 

У абласным палацы культуры Магілёва правялі беларускую дыктоўку, усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад cukerki.by

Штогод Таварыства бела-рускай мовы Магілёва да Дня род-най мовы ладзіць некалькі імпрэз, асноўнай з якіх з’яўляецца напі-санне дыктоўкі. Як правіла, дык-тоўку мы пішам у Палацы куль-туры вобласці. І сёлета адмініст-рацыя ўстановы пайшла нам на-сустрач і з задавальненнем пага-дзілася правесці сумеснае мера-прыемства.

24 лютага ў «Белай зале» Палаца культуры Магілёўскай во-бласці сабралася 120 чалавек, каб праверыць свае веды па беларус-кай мове і адчуць еднасць паплеч-нікаў і сяброў у Дзень роднай мовы.

Тэкст чытаў настаўнік бе-ларускай мовы і літаратуры Алесь Цітоў.

 

У магілёўцаў існуе такая традыцыя, што мы абіраем для напісання творы нашых знакамі-тых землякоў: летась быў Максім Гарэцкі, два гады таму Міхась Стральцоў. У гэтым годзе 85-годдзе Народнага пісьменніка Івана Чы-грынава, і таму прагучалі словы з яго апавядання «Шчаслівае мес-ца».

Пасля дыктоўкі ўсе ахво-тныя перайшлі ў кіназалу, дзе па-бачылі спектакль «Старажытная гравюра» рэжысёра Алы Кусковай і пачулі некалькі выступаў шка-ляроў. Арцём Новікаў прачытаў верш Якуба Коласа «Адлёт жу-раўлёў».

Ад гарадскога літаратур-нага клуба «Святліца», кіруе якім паэтка Тамара Аўсянікава, былі два выступоўцы: Ната Драздова прачытала ўласныя вершы, а Мілада Паўлава прачытала верш Яўгеніі Янішчыц «Непрыручаная птушка». Напрыканцы свята пра-гучала песня «Родны мой горад» у выкананні вучняў СШ № 34 пад кіраўніцтвам настаўніцы Вольгі Шыцкаравай. Усе выступоўцы атрымалі смачныя падарункі ад кампаніі cukerki.by.

 

І яшчэ была адна вельмі прыгожая рэч, якая аздобіла па-мяшканне на час дыктоўкі. Справа ў тым, што летась жа-ночы клуб «Яселка» падараваў нашай арганізацыі пано пад назвай «Салют перамогі». Пано было зроблена некалькі год таму да свята горада Магілёва і мае памеры немалыя — 10 метраў удоўжкі і два метры з гакам у вышыню.

Вельмі дзякуем адмініст-рацыі і супрацоўнікам Палаца культуры вобласці і актыву ТБМ імя Ф. Скарыны Магілёва.

Дзьячкоў Алег,

фота — Алесь Ліцін і Алеся Новікава.

 

НЯСВІЖСКАЯ ТЫСЯЧА

Я — беларус.

Мая родная мова — беларуская.

Васіль Быкаў.

 

28 — 360 — 984 (амаль тыся-ча) — такія вынікі колькаснага ўдзелу ў Агульнанацыянальнай дыктоўцы на Нясвіжчыне за апо-шнія гады.

Першыя 28 сабраліся  ў Нясвіжскай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ў Дзень роднай мовы два гады таму.

— І пісаць, і дыктаваць было вельмі хвалююча, — кажа Наталля Богдан, якая тады дыктавала.- Ве-льмі ж непрывычнае мерапры-емства. Зазвычай у нас у біблі-ятэцы чытаюць, слухаюць, часам спяваюць, а тут пішы, як школьнік. Але спадабалася. Здаецца, што кожны крышку аж памаладзеў. Людзі былі больш сталага веку, правілы тыя школьныя ўжо па-забываліся, дык і пытанні задавалі.  А чаму патрэбна коска?  А чаму тут няма  мяккага знака?

У мінулым годзе асноўнай пляцоўкай таксама была раённая бібліятэка, але добры прыклад на карысць роднай мовы актыўна падтрымалі яшчэ ў чатырох уста-новах горада — педкаледжы імя Якуба Коласа, гімназіі, СШ №4, дзіцячым садку «Караблік дзяцін-ства» —  і  дзвюх  вясковых школах.  Разам атрымалася 360 удзельнікаў.

І сёлета яны, надзейныя сябры  Агульнанацыянальнай ды-ктоўкі, вялі рэй, ператвараючы бу-дзённа-прывычнае для школы (не ў навіну ж тут пісаць пад дык-тоўку)  ва ўрачыстую,  глыбока сімвалічную дзею.  У СШ № 4 пі-салі не толькі старшакласнікі, але і вучні сярэдніх класаў, для якіх  адаптавалі прапанаваныя тэксты. У педкаледжы палічылі, што «Бе-ларуская песня» больш пасуе навучэнцам, а «Думкі пра мову» — выкладчыкам. Кіраўнікі і су-працоўнікі  садка «Караблік дзяцін-ства» пісалі разам з бацькамі выха-ванцаў. У гімназіі, апрабаваная  летась методыка арганізацыі дык-товак дала рэкордную лічбу — 205 удзельнікаў!

 

Да іх далучыліся новыя — з шырокіх нясвіжскіх ваколіц. У Кар-цэвічах дыктоўку пісалі ў школе і мясцовым клубе.

— Ды не толькі пісалі, — удакладняе Станіслава Вальчык, — з душэўным клопатам гаварылі пра мову, яе  сённяшні стан, давалі парады, выказвалі  прапановы.

Старанна  выводзілі слоўка за слоўкам вучні  Лысіцкай школы, а таксама  Грыцкавіцкай, Ланскай, Пагарэльцаўскай, Навасёлкаў-скай… У Гарадзеі актавісты ТБМ і кіраўнікі дзвюх мясцовых школ вырашылі: разам і дыктоўку пі-саць лягчэй.  Каля сотні ўдзельні-каў змясціла прасторная зала шко-лы № 2 г.п.Гарадзея. Поплеч, рука ў руку занатоўвалі «Думкі пра мову…» вучань і настаўнік, рабо-чы цукровага завода і гарадзейскі пенсіянер. Падзяліць радасць супольнай дзеі прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяна-льнага сходу Алена Анісім і нача-льнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама  Алена Клішэвіч.

Да ліку нясвіжскай тысячы далучыліся навукавыя супрацоў-нікі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» ,  сябры Дома польскага, а падчас хатніх дыктовак —  людзі сталага веку, жыхары  аддаленых  вёсак. Лік удзельнікаў асабліва цешыць, бо словы сёлетняй дык-тоўкі «Думкі пра мову: ад Ска-рыны  да Разанава» заклікаюць жыць з роднай мовай, карыстацца ёю штодня, заставацца беларуса-мі, каб і падчас перапісу словы Васіля Быкава з любоўю і гонарам прамовіў кожны.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

 

Дзень роднай мовы ў  Верхнядзвінску

«Нібы ЗАМОВУ — моц і пяшчоту бацькавай мовы помні заўсёды”

 

Другі год запар мы адзначаем  у на-шым горадзе  Дзень роднай мовы на такім ўзроўні: у  мінулым годзе гэта быў конкурс чытальнікаў, які мы арганізавалі разам з СШ № 2, а гэтым годам фармат пашырыўся, дзя-куючы падтрымцы з боку аддзела адукацыі выканкама і самай актыўнай супольнай працы з Цэнтрам для дзяцей і моладзі.

Разам з раённай суполкай ТБМ рас-працавалі Палажэнне аб Дні роднай мовы, утварылі Аргкамітэт у складзе вядомых у  раёне людзей, і, акрамя чытальнікаў, за-прасілі для удзелу ў свяце салістаў і юных мастакоў. А прысвяцілі Дзень роднай мовы  75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзі-мы: 11 чытальнікаў, 9 салістаў і 6 юных мастакоў склалі святочную праграму. Арга-нізацыйны камітэт, абласное грамадскае аб’яднанне «Самакіраванне і грамадства», мясцовыя актывісты займаліся пошукам  сродкаў, каб уганараваць маленькіх арты-стаў і мастакоў.

На сабраныя сродкі набылі кнігі П. Севярынца «Я люблю Беларусь» і «Хры-сціянская азбука», а вядомы  паэт, пера-кладчык Уладзімір Антонавіч Папковіч ахвя-раваў нам 8 экзэмпляраў сваёй кнігі вер-шаў «Начныя летуценні», якая толькі-толькі выйшла з-пад друкарскага станка.Усе кнігі-з аўтарскімі пажаданнямі ўдзельнікам Дня роднай мовы, ганаровыя граматы Цэнтра дзяцей і моладзі. Акрамя таго, усе  атрымалі «салодкія падарункі», альбомы і наборы пэндзляў  для малявання, мяккія цацкі, а так-сама кнігі вядомага краязнаўца з Мёраў Вітаўта Антонавіча Ермалёнка, які прыехаў у наш горад на Дзень роднай мовы і презэн-таваў некалькі сваіх кніг, а таксама  змяс-тоўную мультыпрэзентацыю аб  вядомых земляках,  цікавых падарожжах  па родным краі і незвычайных знаходках, якія занялі сваё месца ў музеі. Калі сп. Вітаўт распавя-даў аб тым, як і дзе ён змог адшукаць  нека-торыя экспанаты, якія б склалі гонар любой музейнай установе, міжволі думалася: «То-лькі ўлюбёным у сваю зямлю яна аддае свае скарбы».

 

У праграме мерапрыемства пра-гучалі вершы Н. Гілевіча, Я. Коласа, У. Ка-рызны, А. Грачанікава, І. Пракаповіча, Э. Зубрыцкага, музычныя творы Л. Гоман, Е. Завацкага, Л. Вольскага, Б. Васільева і інш.

Самая  маленькая ўдзельніца — 6-га-довая  Нэля Праскурка праспявала песню Л. Гоман «Дзяўчынка-беларусачка». У конкурсе малюнкаў і паштовак прымалі ўдзел вучні ад 1да 8 класа.

У гэты дзень Таварыства беларускай мовы вырашыла  не пісаць традыцыйную дыктоўку, а правесці конкурс ведання роднай мовы для вучняў-удзельнікаў кан-цэртнай праграмы, а таксама для тых, хто прысутнічаў у зале, якая сабрала больш шасці дзясяткаў чалавек. Было створана дзве каманды, абраны капітаны і кожная каманда атрымала заданне: перакласці на беларускую мову рускія словы, не вельмі лёгкія для перакладу на родную мову. Экс-пертамі выступалі настаўнікі гарадскіх школ, якія і рыхтавалі вучняў для конкурснай пра-грамы Дня роднай мовы, і словы падзякі хочацца  выказаць Т.М. Рыжай, М.П. Ваш-кель, Л.А. Латышонак, С.Т. Антановіч, А.С. Драздовай, Н.А. Васіленка, Н.П. Невя-роўскай, Фаміной А.А., а таксама А.М. Са-лаўёву, Т.Ф. Кецкінай, П.Я. Івашчанка, А.Р. Шулью, Г.І. Ахламенак, Н.У. Вырлан, А.А. Карасёвай. А.Ф. Бубала, Л.Я. Самадумскай,  В.А. Усовічу за ахвяраванні для правядзення мерапрыемства.

У гэты ж дзень у нас адбылася і яшчэ адна творчая сустрэча Вітаўта Антонавіча Ермалёнка з вучнямі СШ № 2, якую мы зра-білі па замове настаўніцы  школы, кіраўні-цы школьнага краязнаўчага музея Л.І. Дзя-вяковіч, дзе таксама прайшла прэзентацыя творчых прац вядомага краязнаўца.

Нечаканым вынікам сёлетняга Дня роднай мовы стала тое,  што Дзень  роднай мовы будзе ўключаны ў  праграму працы Цэнтра дзяцей і моладзі, пра што паведаміла дырэктар Цэнтра А.Б. Марозава,  і набудзе статус раённага конкурсу, прысвечанага  мове нашага народа:

 

Г.  Каржанеўская

Прачнуўся травень на двары,

Шуміць, як бор сасновы.

Ці можна мне не гаварыць

Пра край мой роднай мовай?

А мова — гэта, як раўчук

Прыглушаны і звонкі,

А мова — гэта, як цяпло

Рабінавае гронкі.

А мова гэта — роздум мой,

Маё натхненне-шчасце,

І гэту мову ў мяне

Вякамі не ўкрасці.

 

А засмучае тое, што ў той час, калі ідзе другі год, прысвечаны малой Радзіме,   прапанова ТБМ аб наданні году бягучаму статусу Года беларускай мовы, чамусьці напалохала народных абраннікаў.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі 

Новая серыя. Частка ІІІ

 

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Хількевіч (Ула-дзімір) — вытвор з акцэнтава-ным суфіксам -евіч ад антра-поніма Хілько і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Хільк-евіч. Утваральнае слова Хілько — семантычны вытвор ад апе-лятыва хілько ‘хілы, слабы, хва-равіты’.
  2. Хільцоў (Фёдар) — вытвор з прыналежным су-фіксам -оў ад антрапоніма Хілец і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хілец-оў — Хільцоў. Ут-варальнае слова Хілец — ад апе-лятыва хілец ‘хілы, слабы, хва-равіты’ (хіл-ец). Гл. Хількевіч.
  3. Хлябцоўскі (Іг-нат) — вытвор з суфіксам -оўскі ад антрапоніма Хлябец і зна-чэннем ‘нашчадак названай асо-бы': Хлябец-оўскі — Хлябцоўскі. ФП: хлябец (мн. хлябцы ‘кулі-нарны выраб’) — Хлябец (мяну-шка, потым прозвішча) — Хляб-цоўскі.
  4. Хобаль (Аліна) — семантычны вытвор ад апе-лятыва хобаль (ст.-бел.) ‘па-любоўнік’ (ПГССЛ).
  5. Ходас (Андрэй) — варыянт імя Фадзей (<яўр. ‘па-хвала, падзяка, прывабнасць, хараство’) набыў ролю прозві-шча.
  6. Хралоўскі (Алег) — вытвор з суфіксам -оўскі ад тапоніма Хралы і значэннем ‘нараджэнец названага пасе-лішча': Храл-оўскі. ФП: Фрол (імя <лац. ‘які квітнее, кветка’) — Хрол (1577), Хрол (празванне, потым прозвішча) — Хралы (‘мя-сцовасць з прозвшчамі Хрол‘) — Хралоўскі.
  7. Храпуцкі (Аляк-сандр) — гумарыстычнае най-менне чалавека-храпуна (хто храпе ў сне).
  8. Царанкова (Ган-на) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Царанок з значэн-нем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Царанок-ова — Царан-кова. ФП: цар (‘тытул манарха ў некаторых краінах, а таксама асоба, якая мае гэты тытул'; (пе-ран.) ‘першы, лепшы ў якіх-н. адносінах сярод сабе роўных’ — Цар (мянушка, пазней прозві-шча) — Царанок (‘спадчыннік Цара‘, суфікс -онак) — Царан-кова.
  9. Цвіковіч (Аляк-сандр) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -евіч ад антрапоніма Цвік з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цвік-евіч. ФП: цвік (‘металічны або драўляны стрыжань, заво-страны на канцы, прызначаны для змацоўвання чаго-н.’, пе-ран. ‘самае значнае, галоўнае’ (разм.)) — Цвік (мянушка, потым прозвішча) — Цвікевіч.
  10. Целяшук (Вікто-рыя) — вытвор з суфіксам -ук ад тапоніма Целеш з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Целеш-ук — Целяшук. ФП: целеш (‘кавалак дрэва, кругляк цэлы (непаколаты)’) — Целеш (мянушка, пазней про-звішча) — Целяшук.
  11. Цікота (Каця) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва цікота — утварэння з суфік-сам -от-а ад цік (спец.) ‘нер-вовы стан, пры якім назіраецца міжвольнае перасмыкванне мускулаў твару, галавы, пля-чэй'; параўн.: дрыгаць — дрыг — дрыгота.
  12. Цупрык (Леанід) — народная форма канан. імя Купрыян/ Кіпрыян (<араб. ‘спелы плод’) — Циприан (1693 г.) — Цупрык (<грэч. ‘жыхар Кіпра, Кіпрскі’).
  13. Цывілька (Але-на) — семантычны вытвор ад апелятыва цывілька — утварэн-не ад цывільны ‘неваенны, не-вайсковы, грамадзянскі’ з су-фіксацыяй -ка (‘апрадмечанае дзеянне’, напрыкл. ‘куртка’, ‘адзенне’).
  14. Цэйка (Анатоль) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Цэй і значэннем ‘жанчына названай асобы (жон-ка, дачка)': Цэй-ка. ФП: (укр. цей ‘гэты’) — Цэй (мянушка, по-тым прозвішча) — Цэйка (В.П. Лемцюгова. Украінска-бела-рускі слоўнік, с. 652). Або пра-званне чалавека, які карыстаў-ся словам «цэй» (цэйкаць-цэй-ка) набыло функцыю прозвіш-ча. ФП: цэй — цэйкаць — Цэйка.
  15. Цюлькіна (Жан-на) — вытвор з прыналежным суфіксам -іна ад антрапоніма Цюлька з значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Цю-льк-іна. ФП: цюлька (заал. — па-даецца «Вялікім слоўнікам бе-ларускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1079) — рус. тюлька ‘дробная марская прамысловая рыба ся-мейства селядцовых'; сардэль-ка — «Словарь русского языка». — Москва, 1984, т. 4, с. 434 — Цюлька (мянушка, потым про-звішча) — Цюлькіна.
  16. Цялкова (Натал-ля) — форма прыметніка з пры-належным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Цялко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Цялк-ова. ФП: рус. тёлка (‘ця-лушка’) — Тёлка (мянушка, па-зней прозвішча) — Тёлкова — Цялкова.
  17. Чабоцька (Натал-ля) — вытвор з фармантам -ка ад антрапоніма Чобат і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) на-званай асобы': Чобат-ка — Ча-боцька. ФП: чобат ((рэг.) ‘бот’) — Чобат (мянушка, пазней про-звішча) — Чабоцька.
  18. Чайчыц (Віктар) — другасная форма ад Чайчыч — форма бацькаймення з су-фіксам -ыч (-іч) ад антрапоніма Чайка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чайк-ічЧай-ч(к/ч)-ыч, форма з канцавым —ыцЧайчыц — вынік дысіміля-цыі чч>чц.
  19. Чалей (Кася) — се-мантычны вытвор ад апеляты-ва чалей (кірг.) ‘тоўсты, поўны’ (Бірыла). Або вытвор з су-фіксам -ей ад чалы (чал-ей) ‘пра каня шэрай масці, дэраш’ (Даль).
  20. Чапелін (Уладзі-мір) — акцэнтаваная форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Чапяла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чапял-ін — Чапелін. Утваральнае слова ад апелятыва чапяла ‘спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гара-чай скварады’. ФП: чапяла (‘ла-патачка з ручкай’) — Чапяла (‘мянушка чалавека, які меў дачыненне да чапялы’ — пра-званне, потым прозвішча) — Чапелін.
  21. Чапяльнік (Ар-цём) — семантычны вытвор ад апелятыва чапяльнік ‘ручка чапялы’.
  22. Чарнілоўская (Ірына) — адтапанімічны вы-твор з суфіксам -ск-ая ад ак-цэнтаванай геаграфічнай назвы Чарнілаўка і значэннем ‘нара-джэнка, жыхарка названага паселішча': Чарнілаў(ка)ская — Чарнілоўская.
  23. Чарнышэўскі (Мікалай) — вытвор з суфіксам -эўскі ад антрапоніма Чарныш і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чарныш-эўскі. Або прэ-стыжная форма з суфіксам —эўскі ад антрапоніма Чарныш — семантычны вытвор ад апеля-тыва чарныш ‘рус. черныш ‘смуглы, чарнявы чалавек» (Даль).
  24. Чарнюк (Марыя) — вытвор з акцэнтаваным су-фіксам -юк ад антрапоніма Чорны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чорн-юк — Чарнюк. ФП: чорны (колер, ‘брудны’, ‘смуглы’, ‘цыган’) — Чорны (мянушка, потым про-звішча) — Чарнюк.
  25. Чарткова (Аляк-сандра) — форма прыметніка з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Чартко і зна-чэннем ‘нашчадак названай асобы': Чартк-ова. Утвараль-нае слова ад апелятыва чартко — першаснага чарток ‘памянш. ад чорт‘: па рэлігійных уяў-леннях: злы дух як увасабленне адмоўнага пачатку ў чалавеку; мае выгляд істоты, пакрытай чорнай шэрсцю, з рагамі, ка-пытамі і хвастом; д’ябал’. Ужы-ваецца як лаянкавае слова (разм.). ФП: чорт (‘д’ябал’) — Чартко (мянушка, потым про-звішча) — Чарткова.
  26. Чваркоў (Алег) — вытвор з прыналежным суфік-сам -оў ад антрапоніма Чварко і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чварк-оў. ФП: чвара / чвэра (рэг.) нульсуфіксавы вы-твор ад чвэрыць ‘гаварыць (многа, лішне)’, ‘гаварун’ (экс-прэс.) («Слоўнік народнай мо-вы Зэльвеншчыны» П. Сцяцко, с. 136) — Чварко (пра гаварлі-вага чалавека, суфікс -ко) — Чварко (мянушка, потым про-звішча) — Чваркова.
  27. Чупрына (Вале-рый) — семантычны вытвор ад апелятыва чупрына ‘пасма ва-ласоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом'; ‘чуб’, а таксама ‘валасы наогул’ (ТСБМ — 2016, с. 927).

(Працяг у наст. нум.)

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў сакавіку

Адаміна Алена

Адамовіч Славамір Генрыхавіч

Азарчык Раман Уладзіміравіч

Анацка Ганна

Андрэас Анатоль

Аніскевіч Алег

Аноп Віталь Аляксандравіч

Антонава Алена Аляксеўна

Арочка Ларыса Іванаўна

Асіпчук Аксана Мікалаеўна

Аскерка Анатоль

Астаповіч Галіна Канстанцін.

Астроўскі Аляксандр Алякс.

Аўсяннікава Тамара Алякс.

Баброўская Людміла

Бажыцка Алег Аляксандравіч

Бандарэнка Юлія Дзмітрыеўна

Бараноўскі Сяргей

Бародзіч Ганна Стафанаўна

Баршчэўскі Лявон Пятровіч

Барэль Таццяна Уладзіміраўна

Баўсюк Мікола

Бахцізіна Кацярына Георгіеўна

Белякоў Аляксандр

Бермант Раіса Барысаўна

Богдан Вадзім

Бойка Сяргей Васільевіч

Бохан Уладзіслаў Сяргеевіч

Бубула Вольга

Бугай Казімір Іосіфавіч

Бугук Яўгенія Якаўлеўна

Бука Таццяна Леанідаўна

Булак Аляксандр

Бураўкін Арсень Аляксеевіч

Бутылін Міхась Уладзіміравіч

Бяляева Наталля Уладзімір.

Васільчанка Мікола Рыгоравіч

Вашкевіч Андрэй Фрыдрых.

Вашкевіч Ігар Пятровіч

Віцько Дзмітры Вячаслававіч

Войшніс Фаіна Сцяпанаўна

Вулхайзер Курт Фрэдрык

Вянгура Ніна Фёдараўна

Вярбіцкая Ядвіга Станіслав.

Вячорка Францішак Валянцін.

Галец Вольга Георгіеўна

Гапеенка Анатоль Мікалаевіч

Гарасюк Аляксандр

Гардзей Н. М.

Гаркавая Людміла

Гарэлікава Ларыса Эдуардаўна

Герасімовіч Валянцін Іванавіч

Гіль Лілея Эдмундаўна

Гоўша Сяргей Канстанцінавіч

Грамыка Валянціна Васільеўна

Грыгаровіч Радаслаў Іванавіч

Грыгор’еў Аляксандр Віктар.

Грынь Наталля Станіславаўна

Грышкевіч Юры Генадзевіч

Гуркоў Канстанцін Уладзімір.

Дабратвор Ілля Мікалаевіч

Давыдоўская Алена Сяргееўна

Дайлідка Юры

Далудзенка Анастасія Дзмітр.

Дамасевіч Віталь Уладзімір.

Дапкюнас Жанна Казіміраўна

Дарашкоў Сяргей

Дзіцэвіч Рычард Мікалаевіч

Дзмітруковіч Вольга Фёдар.

Другакова Марына Мікал.

Дрык Людміла

Дубіцкі Уладзімір Пятровіч

Дыдышка Ніна

Дэц Алена Георгіеўна

Жылко Антон Мікалаевіч

Забалотная Леакадзія Віктар.

Завацкі Яўген Ігаравіч

Занкевіч Сяргей Міхайлавіч

Згірскі Міхаіл Францавіч

Здзітавец Алена Уладзіміраўна

Зінавенка Сяргей Леанідавіч

Зянькевіч Барыс Барысавіч

Іванова Бярнарда Пятроўна

Ішчанка Галіна Мікалаеўна

Кавальчук Дамініка Сяргееўна

Кавальчук Дзмітры Леанідавіч

Кадушка Вера Уладзіміраўна

Казлова Аляксандра Віктар.

Каліновік Вольга Фёдараўна

Калоша Аляксандр Аляксанд.

Кандраццева Зінаіда Міхайл.

Капковіч Вольга

Карабач Марыя

Каралёва Таццяна Іванаўна

Карась Ганна Аляксандраўна

Караткевіч Таццяна Мікал.

Карлінскі Віктар Адамавіч

Карпіцкі Максім Юр’евіч

Кашкур Іосіф Станіслававіч

Кечанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кірылаў Герман Іларыёнавіч

Кіслая Вольга Юр’еўна

Клімавец Яўгенія Антонаўна

Клімус Андрэй

Клінава Дарыя

Коваль Ірына Віктараўна

Козел Ларыса Міхайлаўна

Конічава Галіна

Корань Вольга

Кохан Павел Сяргеевіч

Крапоціна Вольга Іванаўна

Красніцкі Віктар Яўгенавіч

Крол Цімур Аляксандравіч

Крук Ларыса Васільеўна

Крукоўскі Уладзімір

Крывенькая Марына Расцісл.

Кулеўскі Уладзіслаў Ігаравіч

Кулішча Эдуард Францавіч

Кунцэвіч Уладзімір Генадз.

Курбацкі Аляксандр Міхайл.

Кухаронак Валянціна Іванаўна

Кухто Васіль Іванавіч

Лазіцкі Дзяніс Андрэевіч

Лазоўскі Алег Алегавіч

Лапенка Аляксей Купрыянавіч

Лапіцкі Аляксей Іванавіч

Латушка Ірына

Латыш Аліна Лявонаўна

Леўшукоў Андрэй

Ліннік Мікалай Міхайлавіч

Лісоўскі Тарас Станіслававіч

Ліцвінчук Наталля

Лойка Ганна Станіславаўна

Лукашэвіч Аляксей Пятровіч

Луханіна Алена Альбінаўна

Ляўковіч Міхась Васільевіч

Мазанік Аляксандр Віктаравіч

Макар Юры Уладзіміравіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Малахава Людміла Віктараўна

Малашанка Зміцер Васільевіч

Малашчанка Ядвіга Алегаўна

Малышчыц Мікалай Васіл.

Мамонька Алена

Мамчыц Эдуард Іосіфавіч

Марачкін Аляксей Антонавіч

Марус Алена

Маханько Алена Валер’еўна

Махвіц Аляксей Яўгенавіч

Мацвееў Ігар Аляксеевіч

Мельнікава Анжэла

Мельнікава Святлана

Мерцалава Надзея Фёдараўна

Мінава Вера

Місевіч Мар’ян

Міхалькевіч Віталь Генрых.

Міхалькевіч Віталь Паўлавіч

Міхалькевіч Уладзіслаў Генр.

Міхнавец Дзіна Мікалаеўна

Мухіна Надзея Аляксандраўна

Мяцюн Таццяна Мар’янаўна

Насовіч Эдуард Піліпавіч

Несмяянава Людміла Данілаўна

Носава Галіна

Падгайскі Мікалай Вячаслав.

Пазднякова Анастасія Дзмітр.

Пазняк Марыя

Пальчэўскі Юры Леанідавіч

Паляк Надзея Васільеўна

Панкевіч Аляксандр

Папковіч Уладзімір Антонавіч

Паўлавец Зміцер Змітравіч

Паўлюковіч Ніна

Пералайка Мікалай Уладзім.

Перападзя Ліна Фёдараўна

Праконіна Вера Уладзіміраўна

Прыбыш Ірына Мікалаеўна

Прыгодзіч Фёдар Уладзімір.

Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч

Пятручык Уладзіслаў Анатол.

Рабчынская Лідзія Аляксееўна

Раманоўская Ганна Леанідаўна

Раманоўская Яніна

Рамашэўская Людміла Алякс.

Родзік Анатоль Леанідавіч

Рулевіч Алена Валер’янаўна

Русан Сяргей Іванавіч

Рыбакова Ірына Алегаўна

Рыбакоў Яўген Юр’евіч

Рыбачонак Аляксандр Міхайл.

Рымша Ангеліна Алегаўна

Сабалеўская Вольга Аляксан.

Савіцкі Максім

Савіцкі Павел Уладзіміравіч

Садоўская Алена Станіслав.

Садоўскі Раман

Салдаценка Ігар Пятровіч

Санько Зміцер Хведаравіч

Саракавік Анатоль Вячаслав.

Сарнацкі Аляксандр Балясл.

Саўчанка Марыя Уладзімір.

Севасцьянава Ганна Сяргееўна

Сідаровіч Ала Рамуальдаўна

Сідарэвіч Святлана Рыгораўна

Сідарэнка Сяргей Уладзімір.

Сінькевіч Сяргей Алегавіч

Сіняўская Вера Васільеўна

Смаль Вячаслаў Мікалаевіч

Смірнова Рэната Юр’еўна

Старавойт Наталля Юр’еўна

Стаўбун Ірына Іванаўна

Стахоўскі Станіслаў Аляксан.

Стаціўка Мікалай

Страха Соф’я Валянцінаўна

Стэпусь Васіль

Суравіцкі Віталь Анатольевіч

Сурскі Ягор Дзмітрыевіч

Сухарава Любоў Васільеўна

Сушко Вера Іванаўна

Сцямпкоўскі Сяргей

Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Сянкевіч Васіль Іванавіч

Табушава Ірма Алегаўна

Тамулёнак Мікалай Іванавіч

Тацянкоў Генадзь Максімавіч

Толсцік Вольга

Точка Людміла Браніславаўна

Трайнель Віктар

Траццякова Алена Уладзімір.

Трацяк Іван Іванавіч

Трашчанка Уладзімір Яўхім.

Турок Марыя Аляксандраўна

Уазіз Амін

Узлоўскі Валянцін

Федаровіч Валерый Васільевіч

Філіпаў Мікалай Альбертавіч

Фірысюк Таццяна Мікалаеўна

Хабян Вольга

Хамрэнка Ірына Алегаўна

Харашылава Тамара Пятроўна

Хацятоўскі Аляксей Аляксан.

Храпавіцкі Васіль Сяргеевіч

Цвяткова (Русак) Надзея Іван.

Цыркуноў Аляксандр Іванавіч

Чакур Анатоль Мміхайлавіч

Чаляпін Аляксей

Чапля Аляксей Генрыкавіч

Чарняўская Святлана

Чашчына Наталля Мікалаеўна

Чэчат Сяргей Аляксандравіч

Шавель Яўгеній Іванавіч

Шагулін Алег Іванавіч

Шадыра Вадзім Іосіфавіч

Шарах Генадзь Мікалаевіч

Шаргаева Святлана Міхайл.

Шарэйка Вольга

Шахоўская Святлана Уладзім.

Шыпіла Вераніка Уладзімір.

Шышкіна Лена Сяргееўна

Шышук Андрэй Іванавіч

Шэметава Алеся Аляксандр.

Якубоўская Таццяна

Якубук Наталля Раманаўна

Яноўская Марыя

Януковіч Вікторыя Эдуард.

Янчанка Алена Рыгораўна

Яўдошына Ларыса Іванаўна

Яцына Яна Мікалаеўна

 

У гонар “Года малой Радзімы”                                        Яўген Гучок

 

Случчына — край нябесны

П-а-э-м-а — э-с-э

(Заканчэнне. Пач. у папярэднім  нумары.)

 

*  *  *

Сумневу няма: прыйдзе час

І Слуцкім поясам

Уся Беларусь навякі апаяшацца.

 

*  *  *

Час ідзе — сваю справу робіць,

І пазнікалі магнаты і сакратары,

А Слуцк і Случчына — навідавоку.

 

*  *  *

А як з дзяржбюджэтам на Случчыне?

Як і на ўсё Беларусі!

Цікаўцеся!

 

*  *  *

Якая Случчына сягоння, —

Хай жыхары яе ў люстру неба

Паглядзяцца.

 

*  *  *

У гітары сябра майго дарагога

Струна галоўнейшая і любімая —

Наша Случчына зіхатлівая.

 

*  *  *

На Случчыне сонца

Узыходзіць, і тут жа яно садзіцца,

І тут жа зноў нязменна яно ў зеніце.

 

*  *  *

І варта са Слуцка зазірнуць у Старыя Дарогі

І наведаць там беларускі Луўр —

Мастацкі музей Анатоля Белага.

 

*  *  *

Калі не здзейснілася штосьці годнае сягоння

Пад бессмяротным Слуцкім небам,

Яно на небе ўвасобіцца абавязкова.

 

*  *  *

Сумневу няма,

Што і Случчына

Кожны дзень прэзентуе сябе Сусвету.

 

*  *  *

Мой дружа, зямляча,

Больш усміхайся сонцу — Ярыле,

І будзе Случчыне весялей.

 

*  *  *

Слуцак! Случчына!..

Для кагось вы — малая Радзіма,

Для мяне ж вы — цэлы Сусвет.

 

IV

 

Яшчэ ты быццам ў забыцці, нібыта ў цені,

Калі ж цябе ўзняць з натхненнем,

Свет прывітае з захапленнем,

Бо маеш што сказаць.

     Віктар Гамуліцкі.

 

*  *  *

І бульба, і сала — таксама малая Радзіма,

Але калі жыць толькі імі,

Дык можна пазбавіцца і вялікай Радзімы.

 

*  *  *

А чыя любоў прапала-перарасла

Да сваёй Радзімы малой,

Той і вялікай Радзімы не мецьме.

 

*  *  *

Як будзе Радзіма твая

На каленях стаяць,

Дык на жываце ляжаць табе прыйдзецца.

 

*  *  *

Радзіме, якая па-за любоўю сыноў і дачок,

Абавязкова ператвараецца

Ў абыякавую тэрыторыю.

 

*  *  *

Ты нібыта Радзіму любіш,

А ці варты любові яе

Ты сам?!.

 

*  *  *

Чужой Радзімы не прыніжай,

Каб потым не прынізілі моцна

Тваю.

 

*  *  *

Не будзь, не будзь рэзідэнтам

Для краю чужога

І на Радзіме сваёй малой.

 

*  *  *

Ды не будзем прышчанкамі

На твары прыгожым

І малой Радзімы сваёй.

 

*  *  *

Ад здрады пакутваць будзе Айчына,

Але ў адрозненне ад здрайца

Будзе жыць яна ў вяках.

 

*  *  *

Радзімай малою маёй і тваёй

Беларусь наша мілая

Будзе квітнець.

 

*  *  *

Якія б контры-канторы ў свеце ні былі,

Іх Бацькаўшчына светлая,

Няхай сабе ў небе, ды перажыве.

 

Уважлівы погляд фотамайстра

У Нацыянальным гіс-тарычным музеі ў Менску працуе выстава вядомага жур-наліста і фатографа, турыс-тычнага менеджара Сяргея Плыткевіча «Планета Бела-русь. Касцёлы».

На ёй можна ўбачыць чорна-белыя хранікальныя ка-дры парафіяльнага жыцця, хвалюючыя моманты з жыцця вернікаў, будні і ўрачыстасці, убачаныя праз аб’ектыў уваж-лівага назіральніка, зацікаўле-нага рэпарцёра.

Вядомы фатограф  заў-сёды  радуе гледачоў позіркам на Беларусь з вышыні птушы-нага палёту. З такой кропкі на-ша зямля і яе святыні па-са-праўднаму велічныя і прыго-жыя. Яны з’яўляюцца архітэк-турнымі дамінантамі гарадоў і паселішчаў, цэнтрамі культу-ры і духоўнасці, прывабліва-юць турыстаў.

У выходны дзень давя-лося бачыць шмат маладых наведвальнікаў выставы, якія, разглядаючы здымкі Траецка-га касцёла ў Глыбокім, храма Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, дзяліліся сваімі ўспа-мінамі пра летнія вандроўкі і пілігрымкі, і марылі адправіцца ў іх зноў.

Сяргей Плыткевіч ня-стомна працуе, аб’язджаючы і аблятаючы Беларусь кожныя выходныя ў любую паравіну года. Яго цудоўныя фотарэ-партажы  з маляўнічымі края-відамі штодня з’яўляюцца ў Фэйсбуку і на сайце www. planetabelarus.

Э. Дзвінская,

Фота Віктара Ведзеня.

 

ДЫКТОЎКА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ

ІМЯ ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

21 лютага ў бібліятэцы імя Фран-цішка Багушэвіча ў Менску прайшла бе-ларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня матчынай мовы. Дыктоўку правяла Фрунзенская арганізацыя ТБМ г. Менска разам з бібліятэкай №14 імя Францішка Багушэвіча. Перад пачаткам дыктоўкі з прывітальным словам да ўдзельнікаў высту-піла загадчыца бібліятэкі Наталля Стрыге-льская, зазначыўшы, што напісанне дыктоў-кі ў гэты дзень сталася ўжо традыцыяй. У дыктоўцы бралі ўдзел навучэнцы лінгвагу-манітарнага каледжа і сябры ТБМ г. Менска. Вёў дыктоўку дасведчаны выкладчык бе-ларускай мовы Алесь Чэчат. Па заканчэнні перад удзельнікамі выступіла выканаўца пе-сень Ала Бяляўская, акампануючы сабе на класічнай гітары. Прагучалі песні «О Бела-русь, мая шыпшына» (на верш Уладзіміра Дубоўкі) і «Белавежская пушча» ў пера-кладзе на беларускую Наталлі Арсенневай. Дыктоўка прайшла ў святочным настроі.

Павел Чайкоўскі,

г. Менск.

 

О, Беларусь — мая шыпшына…

На Слонімшчыне Дзень роднай мовы ператва-рыўся ў шырокае тыднёвае свята роднай мовы. Навучэн-цы Слонімскага каледжа пры-нялі ўдзел у віктарыне па бе-ларускай мове «Беларуская скарбонка». У Слонімскай гарадской бібліятэцы № 4 адбылося гістарычнае паве-дамленне «Родная мова — кры-ніца празрыстая», у Слонім-скай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа прысутныя па-бывалі на гадзіне беларуса-знаўства «Душа адклікнецца на роднае слова», а ў сярэдняй школе № 5 г. Слоніма адбыўся літаратурны подыум «Мова наша напеўная, беларусы спеўныя!». У Дзе-равянчыцкай сельскай бібліятэцы гучалі вершы беларускіх паэтаў, якія прачыталі работнікі культуры і вяскоўцы. Парадаваў прысутных Жыровіцкі цэнтр культуры, дзе адбылося свята роднай мовы «О, Беларусь — мая шыпшына…», якое арганізавала кіраўнік Слонімскай арганізацыі ТБМ Святлана Бушчык разам са школьнікамі і настаўнікамі мясцовай школы. Гасцямі мерапрыемства былі пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын, мастачка і спявачка Надзея Салейка, мясцовая паэтка Зінаіда Русак. У гэты вечар у Жыровічах гучала беларуская паэзія, песні на роднай мове, розныя кон-курсы і віктарыны.

*   *   *

 

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 21 лютага пісалі дык-тоўку па вядомым вершы «Хто адрокся сваіх» беларускага паэта-земляка Гальяша Леўчыка (1880-1944). Хрэстаматыйны верш быў апублікаваны ў зборніку Гальяша Леў-чыка «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). Але ён вельмі актуальны і сёння. Вось некалькі строф з верша:

“Хто адрокся сваіх,

Хто стыдацца нас стаў

І прыліп да чужых, —

Каб ён свету не знаў!

Мову родную хто

Пазабыў, асмяяў,

Загубіў за нішто, —

Каб ён свету не знаў!..”

 

Дыктоўку чытаў слонімскі грамадскі актывіст Уладзімір Ліцвін. Спадар Уладзімір павіншаваў усіх з Днём роднай мовы і пажадаў, каб такі дзень у нашым жыцці быў заўсёды.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Слонім. Фота аўтара.

 

СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ Ў ПРУЖАНАХ

22 ЛЮТАГА ў Пружанскім пала-цыку па ініцыятыве Пружанскай аргані-зацыі ТБМ  адбылося Свята роднай мовы. У нашай вечарыне ўзялі ўдзел вучні Пру-жанскай школы № 5, хор ветэранаў «Чыр-воныя гваздзікі», валанцёры арганізацыі Чырвонага крыжа, сябры ТБМ і мясцовыя нашы паэты Мікола Антаноўскі і Мікола Папека.

Вечарына пачалася з прывітальнага слова дырэктара Палацыка Зялевіча Юрася і старшыні рады ТБМ Жэгалавай Тарэсы, у якім прагучала і віншаванне ўсіх прысутных на свяце з Міжнародным днём роднай мо-вы. Затым вучні 5-9 класаў СШ №5 прадэ-манстравалі арыгінальны абрад квашання капусты. З вясёлымі песнямі, вершамі і прымаўкамі ў жартоўнай форме дзеці рас-павялі, як калісьці ў вёсках на квашанне капусты збіраліся лепшыя гаспадыні і дзя-ліліся перанятымі ў бабуль і матуль стара-жытнымі рэцэптамі прыгатавання карыснай стравы. Гэты касцюміраваны выступ вельмі спадабаўся ўсім прысутным, і атмасфера прыўзнятага настрою панавала на працягу ўсёй вечарыны.

А пасля быў выступ са сваімі вер-шаванымі творамі пружанскіх паэтаў: чле-на Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколы Антаноўскага і паэта-пчаляра, чалавека з нестардартным светаўспрыманнем, свое-асаблівым стаўленнем да навакольнага ася-роддзя, аўтара «Мядовай прэміі» для паэтаў і пісьменнікаў Берасцейшчыны Міколы Папекі. Цікавым было выступленне хору ветэранаў «Чырвоныя гваздзікі», якім кіруе Святлана Машкала. Пад акампанемент бая-ніста Алега Марданя яны выканалі творы на вершы беларускіх паэтаў. Валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа пад кіраўніцтвам Людмілы Новік выканалі бела-рускія народныя песні. Адна з выкананых імі песень пад назвай «Родны край»(на сло-вы Алеся Бялевіча і на музыку Надзеі Новік, дачкі кіраўніцы хору) у 2015 годзе ў Менску на рэгіанальным аглядзе-конкурсе бела-рускіх патрыятычных песень узяла Гран-пры. І вельмі прыемна, што зараз гэтая пес-ня ўпрыгожвае рэпертуар пружанскіх спе-вакоў.

Сапраўднай любоўю да роднай мовы была прасякнута ўся імпрэза. Яна, наша любоў да роднай мовы, сведчыць пра спра-двечнасць беларусаў на сваёй зямлі: дзяды і прадзеды нямала зрабілі дзеля таго, каб беларускую мову прызналі роўнай сярод іншых моў свету. Як жыта, спрадвечная на-ша родная беларуская мова…

Тарэса Жэгалава,

старшыня рады Пружанскай арганізацыі ТБМ.

 

На Лідчыне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек,

у мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзел бралі каля 12000 чалавек

Установы культуры

Тыдзень беларускай мовы «Роднаму слову прызнанне ў любові»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Між-народны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды публічныя біблі-ятэкі Лідскага раёна ладзілі ты-дзень беларускай мовы «Род-наму слову прызнанне ў лю-бові».

Эрудытаў і знатакоў беларускай мовы сабраў кон-курс «Слова роднае — вечнасці след» (філіял «Лідская гарад-ская дзіцячая бібліятэка»).

 

Паэтычную мазаіку «Мілагучнае, звонкае, роднае слова» падрыхтаваў філіял «Дзітвянская сельская біблія-тэка».

 

Для аматараў беларус-кай мовы ладзілі літаратурны вечар «У мовы роднай — роднае карэнне» (філіял «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Бер-даўка»).

 

З мэтай папулярызацыі i падтрымкі беларускай мовы філіялы ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы» правялі дыктоўкі на беларус-кай мове па тэкстах, прысве-чаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашы-сцкіх захопнікаў. Дыктоўкі пі-салі: Лідская раённая біблі-ятэка імя Янкі Купалы;

 

філіял «Лідская гарадская бібліятэка № 6″ (падчас літаратурна-му-зычнай гасцінай «Святло род-нага слова»);

 

філіял «Дварыш-чанская сельская бібліятэка» (падчас літаратурнай гульні-віктарыны «Захіну свой край ад нягод песняй матчыных про-стых слоў»);

 

філіял «Мінойтаў-ская сельская бібліятэка» (пад-час турніру эрудытаў «Таям-ніцы роднай мовы»).

 

У філіяле «Лідская га-радская бібліятэка № 3″ (пад-час гадзіны роднай мовы «Каб бацькоўская мова непаўтор-наю кветкай цвіла») прайшлі дзве дыктоўкі: для дзяцей і для дарослых.

 

Сярод дзяцей (СШ № 13) без памылак напісалі: Леўчанка Аліна, Адамовіч Васі-ліса, Вільчэўскі Павел; з адной памылкай напісалі: Кізік Аляк-сей, Бародзіч Святаслаў, Алба-вічус Радзівон, Васора Пат-рык, Крахмальчык Карына, Гардзей Мікіта, Шэстайла Ілья. Сярод дарослых найлепш напі-сала Дашкевіч Марта.

Наш кар.

 

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшлі ў Лідскім цэнтры культуры

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнай клубнай установе Лідскага раёна былі праведзены мера-прыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня.

Літаратурны вечар «У мовы роднай — роднае карэнне» правялі супрацоўнікі Бердаў-скага культурна-дасугавага цэнтра сумесна з Бердаўскай школай. Усе прысутныя даве-даліся пра тое, як родная мова «прабівала» сабе дарогу, нага-далі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія з любоўю і павагай пісалі пра беларускаю мову. Для прысутных прагучалі ве-ршы знакамітых беларускіх песняроў Юрася Свіркі, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Дубоўкі.

 

Віктарыну «Знаўцы роднай мовы» правёў Хода-раўскі сельскі клуб-бібліятэка, на працягу якой удзельнікі шукалі адказы на пытанні, пе-ракладалі словы і словазлу-чэнні з рускай на беларускую мову, тлумачылі сэнс беларус-кіх слоў, спрабавалі правільна ўжываць фразеалагізмы, пра-цягвалі фразу з вядомых вер-шаў.

 

Паэтычны вечар «Літа-ратурная мазаіка» адбыўся ў Дзітвянскім доме культуры. Школьнікі даведаліся аб гісто-рыі станаўлення і развіцця род-най мовы, чыталі беларускія вершы і байкі.

 

У Гудскім цэнтры тво-рчасці і вольнага часу правялі конкурсную праграму «Знаў-цы роднай мовы», дзе была праведзена гульня, у якой трэ-ба было знайсці працяг бела-рускіх прыказак і прымавак, перакласці словы з рускай мо-вы на беларускую.

 

У Ваверскім доме ку-льтуры правялі пазанавальна-гульнёвую праграму «Мову родную і край свой любіце». Удзельнікі даведаліся пра аса-блівасці беларускага народнага аддзення, разглядалі гісторыю беларускіх гарадоў, вёсак і іх моўныя асаблівасці.

 

Родная мова — чыстая крыніца, якая дадзена кожна-му народу, каб жыць, тварыць і адчуваць сябе сапраўдным грамадзянінам свайго народа. Трэба берагчы і ахоўваць яе, каб не страціць сваю самабыт-насць.

Наш кар.

 

Каледжы і ліцэі

Родная мова — наш неацэнны скарб

Кожны год 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Навучэн-цы і выкладчыкі Лідскага кале-джа ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дадзенаму святу. Навучэнкі гуманітарнага аддзялення 20 лютага наведалі вечарыну, якая адбылася ў раённым Па-лацы культуры. Раніца 21 лю-тага ў каледжы пачалася з акцыі «Мова родная — мова модная», якую правялі навучэнкі групы 97па. Выкладчыкам і навучэн-цам каледжа ў гэты дзень была прапанавана магчымасць пры-няць удзел у напісанні Агульна-нацыянальнай дыктоўкі. Гэ-тую магчымасць скарыстала дзвесце семдзясят чалавек — на-вучэнцы  груп першакурсні-каў, выкладчыкі гуманітарнага аддзялення.

 

Усе ўдзельнікі без вы-ключэння прадэманстравалі добрае веданне роднага слова. Адзін з лепшых вынікаў, дзе-сяць балаў, у выкладчыка пе-дагогікі і псіхалогіі Наталлі Ле-анідаўны Будзішкі.

Напрыканцы многія ўдзельнікі дзяліліся думкамі, выказваліся, што Агульнана-цыянальная дыктоўка па бела-рускай мове — гэта не толькі справа абавязку кожнага гра-мадзяніна, колькі маральная патрэба, і што дзень, праве-дзены пад гучанне беларускага слова, прынёс усім вялікае за-давальненне.

Яхантава Аліна, навучэнка 96па групы гуманітарнага аддзялення.

 

*   *   *

У Лідскім дзяржаўным прафесійным політэхнічным ліцэі дыктоўку пісалі 86 ча-лавек. Пісалі гр. 372 (электра-манцёры, слесары-сантэхнікі), гр. 373 (муляры, тынкоўшчы-кі), гр. 374 (афіцыянты, кант-ралёры-касіры) — усе 1 курс, гр. 369 (электраманцёры, сле-сары-сантэхнікі), гр. 370 (то-кары, слесары па рамонце аўта-мабіляў) — усе 2 курс.

 

10 балаў атрымалі: Паўловіч Зміцер, Петрашэвіч Максім, Дзярызямля Ірына, Крыпец Валерыя.

9 балаў атрымалі: Ма-сла Уладзімір, Шостак Арцём, Грыгель Уладзіслаў, Рубель Дзіяна, Каско Кацярына, Ус Андрэй.

Дыктоўку ў ліцэі пісалі ў 2-гі раз.

Наш кар.

 

*   *   *

У Лідскім дзяржаўным прафесійным ліцэі меліярацыі дыктоўку пісалі 20 чалавек (спецыяльнасць “Грамадскае харчаванне”).

9 балаў атрымалі: Му-рачынская У., Мельнікава Д., Бурнос А.

8 балаў атрымалі: Пані-мач У., Емяльянчык В.

Дыктоўку ў ліцэі пісалі ў 2-гі раз.

Наш кар.

*   *   *

21 лютага «Міжна-родны Дзень роднай мовы».

У гэты дзень увесь свет адзначае міжнародны Дзень роднай мовы. У Нёман-скім ДПЛ г. Бярозаўкі таксама адзначылі гэтае свята.

 

Беларусам многія на-роды могуць пайзайдросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Таму мы не маглі застацца ўбаку і правялі мерапрыемства «Гучы, наша родная мова, часцей». Удзел у мерапры-емстве прынялі ўсе навучэнцы ліцэя. Дыктоўку пісалі 160 чалавек.

Наш кар.

 

*   *   *

Лідскі музычны ка-ледж быў грунтоўна задзей-нічаны ў канцэрце 21 лютага ў Лідскім палацы культуры. Дыктоўку сёлета тут чамусьці не пісалі, хаця ў папярэднія гады праблем не было.

Наш кар.

 

Установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Лідскага раёна

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ўсе 34 школы і 50 садкоў Лідскага ра-ёна — асноўная ўдарная сіла.

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка сёлета была прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Тэкты дык-товак для класаў ад 3-га да 11-га распрацавалі ва ўпраўленні адука-цыі раёна, але ў школах у асноў-ным пісалі дыктоўкі, пачынаючы з 2-га класа. Акрамя дыктовак, школы ладзілі сапраўдныя святы беларускасці.

 

Усяго ў школах дыктоўкі пісалі 8978 чалавек. Калі ў біблія-тэках і клубах у асаблівыя падлікі не ўдараюцца, то ў школах тра-дыцыйна палічана ўсё.

 

Найбольшую колькасць удзельнікаў дыктоўкі далі вялікія лідскія школы: СШ № 17 — 887 чалавек, СШ № 8 — 845 чалавек, СШ № 15 — 801 чалавек, СШ № 12 — 671 чалавек і так на памяншэнне да невялікіх вясковых школ.

Наш кар.

 

І што мы маем у выніку?

У выніку мы маем дзяржаўную, узважаную пазіцыю лідскіх уладаў у пытанні стаўлення да беларускай мовы. Тут не паўтараюць абсалютна правільную мантру: “Калі мы страцім беларускую мову, мы перастанем быць беларусамі”. Тут хоць нешта робяць, каб гэтага не адбылося. Сёлета ў Лідскім раёне дыктоўку пісалі каля 9700 чалавек. Усяго ў свяце роднай мовы ўзялі ўдзел каля 12 тысяч чалавек.

Знойдуцца скептыкі, якія скажуць: “Ну і што тут такога? Падумаеш, 12 тысяч чалавек адзін дзень, і той не цэлы, пагаварылі па-беларуску ў адным раёне Беларусі”.

Канешне, нічога экстаардынарнага, але на Лідчыне ўжо ёсць гэты дзень і гэтыя 12 тысяч. Ён ёсць ужо чатыры гады. Там было 5000, 6000, 5500 удзельнікаў дыктоўкі, сёння маем 9700. І ёсць ужо іншыя раёны, якія рухаюцца ў тым жа кірунку. І ёсць вакол “песні жальбы”, што ўсё прапала.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Сымон Барыс

З падзей 2018 года

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Доля сельскагаспадарчай вытворчасці складае каля 6-7 % аб’ёму ВВП. У сельскагаспадар-чым сектары працуе каля 9 % ад агульнай колькасці занятых у эка-номіцы краіны (паведамленне Нац. статкамітэта).

У структуры пасяўных пло-шчаў сельскагаспадарчых арган-ізацый збожжавыя і зернебабовыя культуры займалі 43,5%, тэхнічныя культуры (лён, цукровыя буракі і рапс) — каля 10%, бульба і гародніна — 0,6%, кармавыя культуры — 46,4%. На 1 кастрычніка 2018 г. колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн. галоў (100 % да мінулага года, у тым ліку кароў 1,4 млн. галоў), свіней — 2,6 млн. галоў (90%), пту-шкі — 46,8 млн. галоў (101%).  На 1 студзеня 2018 г. у Беларусі налічва-лася 989 тыс. асабістых падсобных гаспадарак, у іх землекарыстанні знаходзілася 782 тыс. га сельска-гаспадарчых угоддзяў.

У краіне налічваецца каля 56 тысяч коней, з іх у сельскагас-падарчых прадпрыемствах — 22 тысячы, у фермерскіх гаспадарках -700, у гаспадарках насельніцтва — 33 100 галоў.

Знешні дзяржаўны доўг на 1 снежня 2018 года склаў 16,8 млрд. долараў ЗША, павялічыўся з па-чатку года на  70,3 млн долараў ЗША (з улікам курсавых розніц), або на 0,4%. Выплата замежнай дзяржаўнай запазычанасці з па-чатку 2018 года склала 1 883,1 млн. долараў ЗША.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня 2018 года склаў 9,7 млрд. рублёў, павялі-чыўшыся з пачатку года на 489,5 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 5,3%.

 

Ураджай у Беларусі ў 2018 годзе

Беларусь у 2018 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый са-брала збожжа (у вазе пасля да-працоўкі) 6,2 млн тон, — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат). Зыходзячы са звестак Камітэта, у параўнанні з 2017 годам валавы збор збожжа (у вазе пасля дапра-цоўкі) знізіўся на 22,5%. Па аб’ёмах вытворчасці збожжа больш за ўсё было сабрана ў Менскай вобласці  — 1,5 млн тон, або 24,2% ад агу-льнага аб’ёму вытворчасці ў Рэс-публіцы. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых куль-тур у 2018 годзе склала 26,7 ц / га (супраць 33,2 ц / га ў 2017 годзе).

У гаспадарках усіх катэго-рый бульбы накапалі 5,9 млн. тон (у 2017 годзе — 6,4 млн. тон). З аднаго гектара прыбранай плошчы было атрымана 216 ц бульбы (у 2017 годзе — 232 ц).

Валавы збор цукровых бу-ракоў у 2018 годзе склаў 4,8 млн тон супраць 4,9 млн тон у 2017 годзе, пры сярэдняй іх ураджа-йнасці 476 ц / га (у 2017 годзе — 493 ц/га).

Вытворчасць гародніны знізілася да 1,7 млн тон (у 2017 годзе — 2 млн тон) пры сярэдняй ураджайнасці 265 ц/га (у 2017 годзе — 296 ц/га).

У абароненым грунце вы-рашчана 125,1 тыс. тон гародніны, або 7,2% ад агульнага аб’ёму. У структуры вытворчасці агарод-ніны ў абароненым грунце доля памідораў склала 58,5%, агуркоў-40,1%, іншай гародніны — 1,4%.

Вытворчасць ільновалакна ў параўнанні з 2017 годам скара-цілася на 6,6% і склала 39,5 тыс. тон.

Агульная пасяўная плошча сельгаскультур у 2018 годзе ў гас-падарках усіх катэгорый склала 5 млн. 814,5 тыс. га. на долю сель-гасарганізацый прыходзілася 90,8% ад агульнай пасяўной пло-шчы, сялянскіх (фермерскіх) гас-падарак — 2,1%, гаспадарак насе-льніцтва — 7,1%.

 

Паведамленне ад 14.01. 2019 г.  — Рознае / Інтэрфакс.  

Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўжыванні моц-нага алкаголю (6 літраў на кожнага чалавека, уключаючы немаўлят), на другім месцы — Літва, а Расія —  нават на пятым месцы.

Сярэдняя месячная зара-ботная плата за лістапад склала 994 рублі.

Сярэдняя працоўная пенсія ў снежні (апрача пенсіянераў ва-енных, КДБ, МНС і органаў МУС) — 388  рублёў.

Базавая велічыня ў канцы 2018 года была 24,5 беларускія рублі. Тарыфная стаўка 35,5 рубля з 1 кастрычніка 2018 года.

У абменных пунктах у кан-цы снежня ў Менску 1 долар мо-жна было купіць за 2,18 бел. руб., 1 еўра — за 2,50  бел. руб., 100 рас. руб. —  за 3,150 бел. руб.

За снежань месяц у Мен-ску плата за камунальныя паслугі (апрача элекраэнергіі  і тэлефона) прыватызаванай аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 37 (жы-лой 17) кв. м., у якой   пражывае адзін чалавек, склала 41,52 руб.

У снежні кошт электраэнер-гіі за адну кВт/гадзіну для гара-джан, якія карыстаюцца газавай плітой, да 150 кВт/гадзін — па 0,1433 руб., ад 150 да 300 кВт/гадзін — па 0,1841 руб., вышэй 300 кВт/гадзін — 0,1841 руб.  і для гараджан, якія карыстаюцца электраплітой, да 250 кВт/гадзін -па 0,1218 руб., пасля 250 да 400 кВт/гадзін — па 0,1583 руб., вышэй 400 кВт/гадзін — 0,1840 руб.

У снежні праезд у гарадскім транспарце Менска каштаваў у тралебусе, аўтобусе і трамваі адна паездка 0,60 рубля, у метро —  0, 65  рубля, у аўтобусе-экспрэс — 0,75 руб.

 

У канцы снежня цэны та-вараў у менскіх магазінах былі наступныя:

Хлеб «Нарачанскі» (1,2 кг) — 2,20 руб.

Хлеб «Водар» (410 г) — 0,79 руб.

Хлеб белы «Аўсяннік» (0,5 кг) — 1,45 руб.

Батон «Сталіца» (400 г) — 1,29 руб.

Смятана 26 % (400 г) — 2р,30 руб.

Смятана 20 % (300 г) — 1, 67 руб.

Малако 3,2% (0,9 л) — 1,39 руб.

Сыр «Расійскі» 50 % (1 кг) — 10,95 руб.

Тварог 10 % (200 г) — 1,15 — 1,20 руб.

Масла сметанковае «Сялян-скае» 72,5 % (180 г) — 2,40 руб.

Кефір 3,2 % (1 л) — 1,29 руб.

Кефір 2.5 % (0,9 л) — 1,15 руб.

Алей сланечнікавы (1 л) — 2,39 — 2,55 руб.

Свініна (1 кг) 2-й кат. І гат. — 7,44 руб.

Свіная грудзінка (1кг) —  13,90 — 15 ,70 руб.

Мяса свіное (1кг) — 10,71 руб.

Паляндвіца (1 кг) — 20,47 — 29,56 руб.

Каўбаса вараная «Руская» (1 кг) —  6,99 руб.

Селядцы антлантычныя (1 кг) — 3,99 руб.

Бульба (1кг) — 0,69 руб.

Капуста (1кг) — 0,99 руб.

Буракі (1 кг) —  0,99 руб.

Морква (1 кг) — 0,72 — 0,89 руб.

Мука пшанічная (1кг) —  1,30 руб.

Крупы грэцкія (0,8 кг) — 0,89 руб.

Крупы ячменныя (1 кг) — 1,06 руб.

Крупы рысавыя (800 г) —  1,75 — 1,89 руб.

Аўсяныя шматкі (500 г) — 0,89 руб.

Аўсяная мука (700 г) — 2,59 руб.

Фасоля (800 г) — 4,18 руб.

Гарох (800 г) — 1,19  руб.

Гарэлка 40 % (0,5 л) — 7,30 — 7,48 руб.

Гарэлка «Брэст-Літоўск» 40% (0,5 л) —  7,43 руб.

Віно «Кагор 10 —11 %» (0,75 л) — 5,15 руб. і 7,19 руб.

Піва «Жыгулёўскае» (0,5 л)  — 1,88 руб.

Віно пладова-ягаднае 17 % (0,5 л.) — 3,09 руб.

Каньяк «Арыян», армянскі (0,5 л) — 12,98 руб.

Селядцы атлантычныя-філе (1кг) — 7,01 руб.

Салака салёная (1кг) — 4 ,49 руб.

Цукар (1кг) — 1,50 руб.

Яйкі (10 штук) — 1,99 руб.

Цыбуля (1кг) — 0,99 руб.

Соль харчовая (1 кг) — 0,65 руб.

Запалкі (1 пачак) — 0,06 руб.

Мыла гаспадарчае 72 % (200 г) — 0,69 руб.

Яблыкі (1 кг) — 1, 29 — 1,49 руб.

 

Пазнаваць глыбей асобу дарагога сэрцу паэта

24 лютага споўнілася 84 гады з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна, а 2 сакавіка — пяць га-доў з дня яго смерці.

Мы сустрэліся  з укладаль-ніцай шматтомнага выдання  «Дзённікаў і запісаў», літаратур-най даследчыцай Наталляй Давы-дзенка, якая склала шматфармат-ны калейдаскоп грамадскага, по-бытавага, творчага і асабістага жыцця паэта. Тамы выходзілі  ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі». Пяты выпуск «Дзённікаў і запісаў» паступіў у бібліятэкі і кнігарні краіны. Спа-дарыня Наталля працуе над шо-стым томам запісаў народнага паэта.

Дзённікі, лісты, зацемкі, накіды, чарнавікі — невычэрпная крыніца для больш глыбокага спа-знання  і  разумення чалавека, а тым больш, творцы такога машта-бу, як народны паэт Рыгор Бараду-лін. Галоўнай мэтай складальніка было поўна сабраць, расшыфра-ваць, спарадкаваць дзённікі і шматлікія раскіданыя «пункцір-ныя» запісы на хаду.

— Я спадзявалася, -рас-павяла Наталля Аляксееўна, — што праз гэтыя запісы чытачы будуць пазнаваць шматгранную асобу крыштальна-нацыянальнага паэта, знаёмага і незнаёмага, шчыра лю-бімага і дарагога сэрцу кожнага беларуса.

Мне дапамагала ў падборы каментароў Ірына Якаўлеўна Сля-повіч, з якой мы разам працавалі ў выдавецтве «Мастацкая літара-тура». У афармленні вокладак дапамог Яраслаў Мальдзіс, які вы-біраў і размяшчаў адпаведныя га-дам фотаздымкі.

Складзеная картатэка вер-шаў дазволіла мне адшукаць у дзённікавых запісах творы, якія ніколі раней не друкаваліся, і ўключыць іх у выданне.

У чарнавых блакнотах было шмат запісаных фразаў, рыфмаў, вершаў. Рыгор Іванавіч гартаў свае запісы, вяртаўся да іх праз га-ды, імкнуўся падмеціць сакавітае беларускае слова. Ён быў вельмі цікаўным, у падарожжах запісваў усе свае ўражанні. У Азіі ён за-ўважаў адценні пустыні і колер кветак, як звісае вінаград з дахаў у дварах.

— Які перыяд ахоплівае пяты том «Дзённікаў і запі-саў»?

— Падзеі 1989-91, заната-ваныя ў 5-тым томе — гэта пярэда-дзень знікнення СССР і з’яўлення новых ці адрожданых дзяржаў. На слуху перабудова, дэмакратыя, га-лоснасць, мітынгі і шэсці на Ку-рапаты, на гадавіну Чарнобыля. 1 з’езд народных дэпутатаў у Ма-скве.

У Беларусі ўтвараецца пад-раздзяленне Міжнароднага аб’яд-нання пісьменнікаў  ПЭН- клуба — ПЭН — цэнтр, і Рыгор Барадулін становіцца яго першым прэзідэн-там. Ён — сябра Беларускага Народ-нага Фронту і яго соймаў. Каму-ністы пачынаюць здаваць парт-білеты. У Менску збіраецца пер-шы кангрэс беларусістаў.

19 жніўня 1991 года адбы-лася спроба дзяржаўнага перава-роту ў Маскве ГКЧП. 25 жніўня аб’яўляецца незалежнасць БССР, 8 снежня 1991 кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісваюць у Бе-лавежскай пушчы пагадненне аб утварэнні СНД. Адначасова імк-ліва скачуць цэны, танеюць гро-шы, апустошваюцца паліцы кра-маў. У гэты час Рыгор Іванавіч атрымлівае навіну аб нараджэнні ўнучкі.

У 90-тыя гады паэт навед-ваў Талін, Кіеў, Ташкент, Пскоў, Маскву, Ашхабад.

Не спынялася яго выдавец-кая праца. Ён рупіўся пра 6-томны збор твораў Васіля Быкава, вы-бранае Язэпа Пушчы. У выда-вецкім калідоры чуўся яго вясёлы голас, шмат якім супрацоўнікам трэба было пастарацца адлавіць усеагульнага ўлюбёнца, каб нешта ўдакладніць, паправіць, падпісаць. Чакалі і мала-дыя паэты і паэткі, каб уручыць свае сціплыя опусы, пачуць водгук і падказку. Яго часу, увагі, спагады  і душы хапала на ўсіх.

Рыгор Іванавіч ездзіў па Беларусі па справах прапаганды беларускай літаратуры ў Віцебск, Оршу на вечарыны, на Шагалаў-скія чытанні і наведваў іншыя ме-рапрыемствы. На адпачынак ён ез-дзіў у Дамы творчасці літоўскай Ніды, Кішынёва і латышскіх Ду-бултаў. Адпачынак быў працягам напружанай працы: з’яўляліся но-выя вершы і безліч перакладаў:  Пастарнак, Мандэльштам, Пуш-кін, Эмінеску, Райніс, Вальеха.

Перабудова прынесла ду-шэўны сум і смутак, адчуванне ўзросту, амаль безвыходнасці і агульнай галечы. Рыгор Іванавіч ратаваў душу Ушачамі, едзіў уды-хуць роднага паветра, наслухацца сакавітай мовы ў радні.

У 90-я гады Рыгора Івана-віча пачалі турбаваць думкі аб смерці.У цяжкія часы ён ніколі не жаліўся, не скардзіўся. Знешне ён быў з людзьмі, якія яго акружалі, а ўнутры сам-насам са сваімі дум-камі. Душа яго балела, і нараджа-ліся вершы пра канец жыцця. Беларус стрыманы  ў эмацыйных праявах, больш затоены ў самім сабе.Такі менталітэт беларуса: каб захаваць адчуванне прыстойнасці, трэба ўсё хаваць у сябе. Таму Ры-гор Іванавіч выказваўся ў дзён-ніку, выліваў свае перажыванні ў вершах.

— У гэты перыяд Рыгор Ба-радулін пачаў больш ствараць вершаў на духоўныя тэмы?

-Да Бібліі Рыгор Іванавіч звярнуўся ў 90-тыя гады, калі Васіль Сёмуха ўзяўся перакладаць Біблію. Ён быў яго дарадчыкам. У кнігу «Евангелле ад мамы» ўва-йшло  шмат вершаў на спрадвеч-ныя тэмы. Цяпер я дзіўлюся, коль-кі духоўных вершаў, перакладаў малітваў, псальмаў і прыпаве-сцяў, тэкстаў на сюжэты Старога і Новага Запаветаў, прысвячэнняў духоўным асобам Рыгор Іванавіч паспеў стварыць! За адзін вечар (а гэта пацвярджаюць даты пад вершамі), у яго нараджалася па некалькі геніяльных твораў на біблейскія тэмы! Наўрад ці ёсць у сусветнай літаратуры такі геній, які змог

— З Вашай дапамогай ён працаваў над апошнімі кнігамі?

— Кніга «Толькі б яўрэі былі» выйшла ў 2011 годзе  і была для яго вельмі дарагой! Яўрэі, якія зда-ўна жылі з беларусамі ў духоўна-побытавым яднанні, былі яго блі-зкімі сябрамі, і яму хацелася асэн-саваць узоры беларуска-яўрэй-скага сугучча. У кнігу ўвайшлі пе-раклады вершаў яўрэйскіх паэтаў, нарысы пра Марка Шагала, Заіра Азгура, Хайма Мальцінскага.

«Вушацкі словазбор» быў для яго таксама доўгачаканай кні-гай. Задума напісаць «Вушацкі слоўнік» у яго прысутнічала з во-сьмага класа, і здзейснілася ў апо-шнія гады жыцця.

Я прапанавала яму стру-ктуру, каб лепш усё захаваць.У раздзеле  «Гаваркое слова» Рыгор Іванавіч падаў як плынь свядо-масці аповеды Акуліны Андрэ-еўны Барадулінай і яе вушацкіх землякоў, Ганны Рыгораўны і Ва-лянціны Уладзіміраўны Быкавай. Ён паспеў усе прачытаць, калі «Вушацкі словазбор» рыхтаваўся, мы змаглі ўдакладніць і дадаць усё, што ён хацеў. Кніга выйшла ў 2013 годзе.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку:

Наталля Давыдзенка.

 

*   *   *

 

1 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літара-туры адбылася прэзентацыя пяці-томнага збору «Дзённікаў і запі-саў»  народнага паэта Рыгора Ба-радуліна.

На вечарыне выступіла складальніца пяці тамоў «Дзён-нікаў і запісаў» Наталля Давы-дзенка, старшыня ГА «Саюз бела-рускіх пісьменнікаў» Барыс Пят-ровіч, намеснік старшыні Рады Згуртавання беларусаў свету «Ба-цькаўшчына» кнігазнаўца Валер Герасімаў. Слова ўзялі кіраўнік Беларускага саюза мастакоў, паэт, мастак Рыгор Сітніца, паэт, эсэіст, былы калега Рыгора Барадуліна па працы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» Леанід Дранько-Ма-йсюк і найбліжэйшы сябра апо-шніх гадоў жыцця Рыгора Бара-дуліна музыка Алесь Камоцкі.

Эла Дзвінская.

 

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

 

Выхаванне

 

— Вы, Мікалай Мікалаевіч, не можаце наладзіць у нашай шко-ле дысцыпліну…

Дырэктар школы з жахам глядзеў на акуляры настаўніцы, якія шалёна скакалі на пераносіцы. Ён не слухаў яе, а пакутліва чакаў таго моманту, калі будзе названа імя таго разгільдзяя.

— Вучань чацвёртага класа Буйко… мовіла настаўніца і, за-плакаўшы, выбегла з кабінета.

Віця Буйко, якога ўсе ў шко-ле звалі проста Буйвал, стаяў за будынкам школы і нярвова зацяг-ваўся цыгарэтай.

— Чым ты тут займаешся? — стрымліваючы злосць, педагагіч-на запытаў дырэктар вучня.

— І вас яна дапякла, — спа-чувальна мовіў шкаляр і дадаў, — ох, гэтая Марыя Іванаўна!

Дырэктар разгубіўся, не ведаючы, што сказаць.

— Закурыце, — Буйвал пра-цягнуў Мікалаю Мікалаевічу па-чак цыгарэт. — Гэта супакойвае.

Дырэктар трохі падумаў, потым узяў цыгарэту, зацягнуўся і пачаў выпускаць дым колцамі.

— Нармалёва, — пахваліў яго вучань. — У якім класе пачалі ку-рыць?

— У першым, — ужо спакойна адказаў Мікалай Мікалевіч.

— Я толькі ў другім…

Пасля трэцяй зацяжкі злосць дырэктара прайшла кан-чаткова.

— Марыя Іванаўна! Марыя Іванаўна!, — стагнаў надалей шка-ляр. — Здаецца, і не благі чалавек, а няма ў яе асабістага жыцця, і вось у каго яна ператварылася. Сама заўжды надзьмутая, як той чмель, і іншым настрой псуе.

— Ну ты даеш! — заўважыў Мікалай Мікалаевіч.

— Сабе яна нішто, а мужчы-ны не мае…, — працягваў Буйвал.

Дырэктар кінуў на зямлю акурак і гучна плюнуў.

— Ты, Буйвал, не загінай. Кракадзіл яна! Які мужчына захо-ча жыць з кракадзілам? — схапіў Буйко за вуха пацягнуў ўверх.

— Непедагагічна, — застагнаў хлапчук.

— Невук, — спакойна сказаў Мікалай Мікалаевіч і пацягнуў вы-шэй. — У тваім узросце я ўжо ведаў, якая жанчына прыгожая, якая — не.

— Разумею! Разумею!

Дырэктар адпусціў Буйко, даўшы напаследак добрага кух-таля і строга папярэдзіў:

— Глядзі мне, болей не па-мыляйся!

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *