НАША СЛОВА № 11 (1422), 13 сакавіка 2019 г.

Серада, Сакавік 20, 2019 0

У Беластоку ўзнагародзілі пераможцаў беларускай дыктоўкі

21 лютага ўжо сёмы раз запар прайшла бела-руская дыктоўка ў Бела-стоку, прымеркаваная да Дня роднай мовы. Сёмага сакавіка ў Праваслаўнай школе імя св.св. Кірыла і Мяфодзія адбылося ўрачы-стае падвядзенне вынікаў:

— Першае месца ў катэгорыі малодшых вуч-няў атрымаў Мікола Абра-мюк.

— Мне спадабалася. Вельмі цешуся. Пакажу сва-йму брату, бацькам. І бабу-лі, і дзядулі, і другой бабулі.

Рэдактар «Зоркі» Ганна Кандрацюк-Свяруб-ская:

— Тое, што вы пішаце дыктоўку, ёсць вельмі пазі-тыўным прыкладам у іншых школах. Калі я спатыкаюся з дзецьмі ў Гайнаўцы, у Бель-ску ці ў Новым Корніне, яны ўсе здзіўляюцца, што тут так любяць граматыку.

— У гэтым нашым Свяце роднай мовы не ідзе пра тое, каб атрымаць як мага больш узнагародаў, не пра тое, каб беспамылкова напісаць, але ўвогуле, самае важнае — каб гэтае свята рабіць, — сказала ў час уру-чэння дыпломаў і ўзнагарод арганізатарка беларускай дыкоўкі Яанна Марко.

Пераможцам у ста-рэйшай групе ўдзельнікаў стаў вучань школы ў Нарве Уладзіслаў Кутузаў, які на-пісаў амаль беспамылкова. Прозвішчы ўсіх перамож-цаў і вылучаных вучняў —

Старэйшая група:

1 месца — Уладзіслаў Кутузаў (школа ў Нарве);

2 месца — Юстына Бакуменка (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мя-фодзія ў Беластоку);

2 месца — Іван Кар-сунскі (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку);

3 месца — Вікторыя Пякарская (гімназія);

3 месца — Алеся Бут-кевіч (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку).

Вылучэнні: Марко Кутузаў (Нарва), Аляксанд-ра Паўлючук (Беласток).

Малодшая група:

1 месца — Мікола Аб-рамюк (Праваслаўная шко-ла імя свсв. Кірыла і Мяфо-дзія ў Беластоку);

2 месца — Анна Іва-нюк (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку);

3 месца — Марыня Місяюк (Праваслаўная шко-ла імя свсв. Кірыла і Мяфо-дзія ў Беластоку).

Вылучэнні:

Габрэля Крупіч (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку);

Марта Васькоўская (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку);

Аляксандра Кузьма (Праваслаўная школа імя свсв. Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку).

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя.

Язэпу Янушкевічу – 60

Беларускаму пісь-менніку, архівісту-архео-графу, тэкстолагу-крыніца-знаўцу Язэпу Янушкевічу 7 сакавіка споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння. Родам Язэп Янушкевіч з мястэчка Ракаў. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржунівер-сітэта. Усё жыццё займаецца пошукамі звестак пра бела-рускіх пісьменнікаў, пра ста-рыя выданні і паўстанцаў 1863 года. Апублікаваў каля 500 артыкулаў, выдаў шэраг кніг, у тым ліку – “У прад-чуванні знаходак”, “За ар-хіўным парогам”, “Святыня над Іслачай”, “Дыярыюш з XIX стагоддзя”, “Зямля ке-натафаў” і іншыя. Гэта, дзя-куючы Язэпу Янушкевічу, упершыню быў апублікава-ны арыгінал “Пінскай шля-хты” В. Дуніна-Марцінке-віча. Даследчык у архівах знайшоў і апублікаваў шмат новых звестак пра Кастуся Каліноўскага, Уладзіміра Караткевіча, Адама Кіркора, Янку Купалу, Францішка Багушэвіча, Паўліну Мядзё-лку, Вацлава Ластоўскага, Паўлюка Багрыма.

У 2015 годзе Язэп Янушкевіч разам з дачкой Камілай падрыхтаваў і вы-даў арыгінальнае даследа-ванне ў фотаздымках “Па-ртрэты паўстаньня 1863-1865”,  дзе пададзена каля 250 фотапартрэтаў удзельнікаў паўстання, сярод якіх не толькі ліцвіны, палякі, але і людзі іншых народаў: Венг-рыі, Італіі, Латвіі, Летувы, Украіны. У 2007 годзе Язэп Янушкевіч быў узнагаро-джаны ў Варшаве прэміяй імя Льва Сапегі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.

 

АДФУТБОЛЕНЫ  ДЫЯЛОГ

Гэты год для прафе-сараў, доктара гістарычных навук Леаніда Лыча і Міко-лы Савіцкага, пачаўся рада-снай і прыемнай навіной. У абодвух юбілейныя даты з дня народзінаў: Леаніду — 90 год, Міколу — 85. Выйшла з друку кніжка, аўтарамі якой яны з’яўляюцца, «Улады ды-ялог праігнаравалі (2015 — 2018 гг.)». Гэтая кніга ёсць зборнік дакументаў пра мо-ўную абыякавасць надзеле-ных уладай чыноўнікаў. У анатацыі да кнігі адзначана: «Свядома выключаная ўла-дамі з афіцыйнага жыцця беларуская мова ўжо амаль чвэртку стагоддзя знаходзіцца ў заняпадзе, што выклікае вялікую за-клапочанасць ва ўсіх нацы-янальнай арыентацыі гра-мадзян краіны. Аўтары зна-ёмяць чытачоў са сваімі спробамі ўступіць у кан-такт з дзяржаўным чыноў-ніцкім апаратам з мэтай выратавання беларускай мовы ад рэальнай пагібелі, якая немінуча прывядзе наш народ да этнічнай смерці і поўнай страты суверэ-нітэту яго краіны. Разлі-чана на самае шырокае кола чытачоў, асабліва на палітычную і інтэлекту-альную эліту, ад якой у най-большай ступені зале-жыць лёс любога народа, у тым ліку і беларускага.»

Ад сябе дадам: ёсць чаму хвалявацца — за чвэрць стагоддзя выхавана абсалю-тная большасць дэнацыяна-лізаванага пакалення.Толькі з-за таго, што была гвалтоў-на спынена пакрокавая бе-ларусізацыя і павернута на-зад русіфікацыя. Як гэта на-зваць адным словам, няхай падумае чытач.

Кніга змяшчае 174 старонкі. Да зместу дапа-соўваюць змешчаныя вер-шы П. Панчанкі, Л, Геніюш, У. Караткевіча, Г. Леўчыка, а таксама аўтабіяграфічныя звесткі пра аўтараў кнігі.

Мікола Лавіцкі.

На здымках: аўтары кнігі і выгляд самой кнігі.

 

З беларускім словам

Віцебская абласная арганізацыя ТБМ падвяла вынікі чарговага агляду-конкурсу мясцовага перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы

Згодна з планам дзейнасці, Віцебская абласная арганізацыя ТБМ правяла чарговы агляд-кон-курс мясцовага перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы «З беларускім словам». Вы-нікі зацверджаны на паседжанні рады 17 лютага 2019 года.

Нагадаем, што мэтай агля-ду-конкурсу было заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай бела-рускай мовы на старонках газет; папулярызацыя беларускай куль-туры і гісторыі Беларусі; інфар-маванне органаў улады, грамад-скасці аб стане ўжывання бела-рускай мовы ў сродках масавай інфармацыі вобласці. Згаданы агляд-конкурс праводзіцца аблас-ной арганізацыяй ТБМ на Віцеб-шчыне рэгулярна і ў некалькіх катэгорыях:

— абласныя, гарадскія газеты;

— раённыя газеты;

— недзяржаўныя выданні;

— ведамасныя выданні.

 

Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічвалася выка-рыстанне беларускай мовы ў хо-дзе падрыхтоўкі матэрыялаў су-працоўнікамі рэдакцый, наяў-насць беларускамоўных публіка-цый творчага характару і літара-турных старонак, культура мовы, выступленні афіцыйных асоб на старонках газет па-беларуску, ужыванне беларускай мовы ў вы-ступах у друку святароў, а таксама беларуская мова ў тэкстах він-шаванняў, спачуванняў, рэкламы і аб’яў.

У склад журы агляду-кон-курсу ўваходзілі выкладчыкі ВНУ, настаўнікі беларускай мовы і лі-таратуры, прафесійныя журналі-сты — сябры Беларускай асацыя-цыі журналістаў, пісьменнікі, гра-мадскія дзеячы, кіраўнікі абласной арганізацыі ТБМ.

Была прароблена вялікая праца па вывучэнні і аналізе мовы друкаваных выданняў Віцебшчы-ны за чацвёрты квартал, гэта зна-чыць, за перыяд з 1-га кастрычніка па 31-га снежня 2018 г. Тут ня-лішнім будзе прыгадаць, што аб-ласная арганізацыя ТБМ право-дзіла аналагічныя агляды-конкур-сы ў папярэднія гады. Таму несу-мненную цікавасць уяўляла пы-танне: што змянілася ў плане выка-рыстання беларускай мовы ў рэгі-янальных медыях за апошні час? Ці паболела беларускага слова на старонках мясцовых выданняў і наколькі якасна наша мова выка-рыстоўваецца ў друку?

Нагадаем, што падчас пра-вядзення папярэдняга агляду-кон-курсу журы прысудзіла адразу ча-тыры першыя месцы ў намінацыі «Раённыя газеты»: «Браслаўскай звяздзе», шумілінскай раёнцы «Герой працы», ушацкаму «Па-трыёту» і «Міёрскім навінам». Тады другое месца было ў докшы-цкай раёнкі «Родныя вытокі», а трэцяе падзялілі шаркаўшчынская газета «Кліч Радзімы» і «Пастаўскі край».

У намінацыі «Абласныя і гарадскія газеты» падчас папя-рэдняга агляду-конкурсу журы не аб’яўляла пераможцаў, паколькі выданні, што трапляюць у гэтую катэгорыю, напрыклад, «Витеб-ские вести» і «Віцьбічы», беларус-кую мову амаль не выкарыстоў-валі, хіба што толькі ў некаторых асобных публікацыях.

У намінацыі «Недзяржаў-ныя выданні» пераможцамі тады былі прызнаныя дзве газеты: «Во-льнае Глыбокае» і «Каталіцкі вес-нік».

Думаецца, што пададзеная вышэй інфармацыя будзе кары-снай для лепшага разумення сіту-ацыі з ужываннем беларускай мо-вы рэгіянальнымі СМІ Віцебш-чыны ў цяперашні час. І дазволіць параўнаць, як і што змянілася ў гэтым сэнсе і ў які бок.

 

Скрупулёзна, самым уваж-лівым чынам прааналізаваўшы ўсе перыядычныя выданні Віцеб-шчыны, журы прыйшло да насту-пных высноў.

Першае месца ў намінацыі «Раённыя газеты» прысуджана ад-разу тром выданням: шумілінскай раёнцы «Герой працы» (галоўны рэдактар — Сяргей Ермалаеў), ушацкаму «Патрыёту» (галоўны рэдактар — Дзмітрый Раманоўскі) і докшыцкім «Родным вытокам» (галоўны рэдактар — Аляксандр Варанковіч). Прыемна адзначыць, што раённыя выданні Шумілін-шчыны, Ушаччыны і Докшыч-чыны зноў пацвердзілі сваю пры-хільнасць да беларускага слова, а газета «Родныя вытокі» нават уз-нялася з папярэдняга другога ме-сца на вяршыню. Матэрыялы ў названых СМІ больш як на 90% падаюцца на беларускай мове, прычым мова гэта насамрэч яка-сная. Журналісты працуюць тво-рча, шукаючы новыя формы і падыходы ў выкарыстанні мовы. Прыгадаем, да прыкладу, пару паказальных загалоўкаў з «Родных вытокаў»: «Жыровічы — права-слаўная перліна Беларусі» (7.11. 2018); «Выбітны барабаншчык» (10.11.2018). Па-беларуску пра-пануюцца і анекдоты, а таксама рубрыка для аўтааматараў «Чаты-ры колы». З задавальненнем кан-статуем, што за апошнія тры гады газета стала яшчэ больш якаснай у моўным плане.

Другое месца сярод раён-ных газет журы прысудзіла «Міёр-скім навінам» (галоўны рэдактар — Наталля Станкевіч) і «Пастаўскаму краю» (галоўны рэдактар — Люд-міла Зелянкевіч). Адзначым, што традыцыйна па-беларуску друку-юцца ў названых выданнях вінша-ванні кіраўнікоў раёна, ёсць літа-ратурныя старонкі. Журналісты дэманструюць якаснае валоданне беларускай мовай.

Паводле рашэння журы трэцяе месца сярод раённых газет прысуджана «Лепельскаму краю» (галоўны рэдактар — Святлана Ваз-няк). Прыгадаем, што падчас пра-вядзення папярэдняга агляду-кон-курсу лепельская раёнка не ўвахо-дзіла ў лік пераможцаў. Значыць, прагрэс у плане выкарыстання беларускай мовы ёсць, ён віда-вочны. Так, напрыклад, практыч-на заўсёды матэрыялы першай старонкі падаюцца тут па-бела-руску. І гэта паказальна. Увогуле газета пераважна беларускамоў-ная, чаго, скажам яшчэ раз, не назіралася некалькі гадоў таму.

У намінацыі «Абласныя і гарадскія газеты» журы, як і пад-час правядзення папярэдніх агля-даў-конкурсаў, не знайшло пад-стаў для вызначэння пераможцы. Бо абласная газета «Витебские вести» (галоўны рэдактар — Аляк-сандр Кліцуноў), гарадскія газеты, уключаючы «Віцьбічы» (галоўны рэдактар — Ніна Тулінава), не адпавядаюць і мінімальным кры-тэрыям у плане выкарыстання бе-ларускай мовы. Што праўда, не-абходна адзначыць працу ў газеце «Витебские вести» журналіста Тамары Пашкевіч, якая амаль заўсёды піша па-беларуску. І ро-біць гэта якасна!

Некаторыя нататкі і арты-кулы падаюць па-беларуску ў «Ві-цьбічах» журналісты Наталля Чар-нічэнка, Святлана Любачка. Але ў цэлым гэта не змяняе агульнай карціны, бо выданне на 90% рус-камоўнае. Крыўдна, але за апош-нія некалькі гадоў моўная сітуа-цыя ў «Віцьбічах» па вялікім ра-хунку не змянілася да лепшага.

Таксама журы не выявіла прэтэндэнтаў на перамогу ў намі-нацыі «Ведамасныя газеты», бо наша беларуская мова выкары-стоўваецца там вельмі абмежа-вана або адсутнічае зусім, як, напрыклад, у «Вестнику Нафтана» (галоўны рэдактар — Таццяна Зя-нько).

У намінацыі «Недзяржаў-ныя выданні» журы прысудзіла перамогу, як і папярэдні раз, ад-разу дзвюм газетам: «Каталіцкаму весніку» (галоўны рэдактар — Вік-тар Місевіч) і «Вольнаму Глы-бокаму» — (галоўны рэдактар — Ула-дзімір Скрабатун).

Падсумоўваючы вынікі праведзенага агляду-конкурсу, за-ўважым, што ў цэлым сітуацыя з беларускай мовай на старонках рэгіянальных выданняў Віцеб-шчыны застаецца трывожнай. Так, газеты, што прызнаныя перамож-цамі, дэманструюць добры ўзро-вень выкарыстання беларускай мовы, не змяншаецца ў іх і час-тотнасць беларускамоўных пуб-лікацый. Сярод тых выданняў, што не трапілі ў лік пераможцаў, але былі блізкія да гэтага, — шаркаў-шчынскі «Кліч Радзімы» (галоўны рэдактар — Аляксандр Барыла). Беларускай мовы стала менш на старонках названай газеты за апо-шнія тры гады, але яна прысутні-чае. Астатнія ж раённыя газеты вы-ходзяць пераважна па-руску або амаль цалкам па-руску, як, на-прыклад, лёзненскі «Сцяг Перамо-гі» (галоўны рэдактар — Алена Ратнёва), дубровенская «Дняп-роўская праўда» (галоўны рэда-ктар — Святлана Шурпакова), «Ар-шанская газета» (галоўны рэдактар — Анастасія Турок), чашніцкі «Чы-рвоны прамень» (галоўны рэдак-тар — Міхаіл Дзеравяга) і некато-рыя іншыя. Тут, так бы мовіць, «лепшая сярод горшых» — «Наша Талачыншчына» (галоўны рэда-ктар — Віктар Бірукоў). Сам спадар Бірукоў піша пераважна па-бела-руску, спачуванні ў газеце тра-дыцыйна падаюцца на беларускай мове. Спадзяёмся, што паступова беларускай мовы на старонках выдання будзе ўсё больш.

Асабліва непрыемна ўразі-ла журы моўная сітуацыя ў газеце «Браслаўская звязда» (галоўны рэдактар — Вячаслаў Каладынскі). Выданне заўсёды было ў перамо-жцах падчас правядзення папярэд-ніх аглядаў-конкурсаў. Цяпер жа становішча кардынальна змяні-лася: працэнтаў на семдзесят ра-ёнка стала рускамоўнай (?!) Цяжка сказаць, у чым прычына. Магчы-ма, гэта звязана з прыходам но-вага галоўнага рэдактара.

Колькі слоў пра тыповыя памылкі. Тут мы не будзем пазна-чаць, у якіх канкрэтна выданнях выяўлены тыя ці іншыя моўныя недахопы. Бо наша задача — не крытыкаваць, а дапамагчы пазбег-нуць памылак у газетах у будучым, падказаць, нешта параіць. Таму пададзім у сістэматызаваным вы-глядзе найбольш распаўсюджаныя ў рэгіянальных выданнях Віцеб-шчыны недахопы.

На жаль, аднолькавыя па-мылкі часта паўтараюцца з году ў год. Гэта значыць, што журналісты і карэктары або недастаткова прафесійна ставяцца да сваіх аба-вязкаў, або проста ім не стае пра-фесіяналізму, лінгвістычнай пад-рыхтоўкі. Так, зафіксавана дастат-кова шмат памылак пры ўжыванні канчаткаў назоўнікаў другога скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным і мес-ным склонах. У родным склоне не заўсёды размяжоўваюцца флексіі а(я), у(ю). Трэба: ветру, менедж-менту, прагрэсу, холаду, цукру, але хакея, спектакля, горада, Віцебска. У месным склоне неаб-ходна размяжоўваць асабовыя на-зоўнікі і неасабовыя. Асабовыя маюць канчатак у(ю), неасабовыя — е, і, ы. Павінна быць: пры ды-рэктару, пры чытачу, пры Васі-лю, пры Міхасю; але: на кані, на аўтамабілі, у Гомелі, у продажы.

Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема выкары-стання дзеепрыметнікаў. Намі зафіксаваная вялікая колькасць памылкова ўжытых формаў, якія дублююць рускамоўныя варыян-ты: выступаючыя гаварылі, ста-рэючыя вёскі, пустуючае памя-шканне, прынімаемае рашэнне, паступаючыя ў ВНУ і інш. Пра-вільна павінна быць адпаведна: выступоўцы гаварылі; вёскі, якія старэюць; пустое памяшканне; рашэнне, якое прымаецца; вы-пускнікі, што паступаюць у ВНУ. І не варта баяцца таго, што кан-струкцыя будзе больш доўгай, мо-жа, часам падасца грувасткай. Гэ-та не мае прынцыповага значэння, калі гаворка ідзе пра захаванне літаратурных нормаў.

Шэраг тыповых памылак выяўлены намі на сінтаксічным узроўні, калі тое ці іншае слова-злучэнне будуецца няправільна, звычайна на расійскі манер. Нель-га па-беларуску сказаць смяяцца над няўдачай, здзекавацца над чалавекам, жаніцца на аднакла-сніцы, хварэць грыпам, пайсці за хлебам. Правільна будзе смяяцца з няўдачы, здзекавацца з чалавека, жаніцца з аднакласніцай, хва-рэць на грып, пайсці па хлеб. Яш-чэ адной тыповай памылкай з’яў-ляецца няправільнае выкарыстан-не ступеняў параўнання прымет-нікаў ці прыслоўяў: яна старэй мужа на восем гадоў; ён мала-дзей мяне; больш дваццаці мет-раў; зрабіў менш усіх; а таксама спалучэнняў кшталту: ў дзесяці кіламетрах ад горада; у двух кроках ад дома; згодна ўказа; ад-паведна заданню. У беларускай мове ў падобных выпадках не можа быць беспрыназоўнікавай ці бяззлучнікавай канструкцыі. Таму прыведзеныя спалучэнні варта падаць наступным чынам: яна старэйшая за мужа на восем гадоў, ён маладзейшы за мяне, больш за дваццаць метраў, зрабіў менш за ўсіх, за дзесяць кіламет-раў ад горада, за два крокі ад до-ма, згодна з указам, у адпавед-насці з заданнем. Нярэдкія выпадкі і няправільнага выкарыстання канструкцый з назоўнікам догляд ці дзеясловам даглядаць. Па-бела-руску мы кажам: догляд каго (ча-го) або даглядаць каго (што), а не догляд (даглядаць) за чым, за кім. Таму і з’яўляюцца памылко-вымі шматлікія ўжыванні кшталту догляд за старымі; адпачынак па доглядзе за дзіцём; даглядаць за статкам. Павінна быць адпавед-на: догляд старых; адпачынак па доглядзе дзіцяці; даглядаць ста-так. Таксама неабходна імкнуцца пазбягаць выкарыстання канст-рукцыі прыназоўнік аб + месны склон. Гэта значыць, непажадана ўжываць спалучэнні, напрыклад, расказаць аб сабе; паведаміць аб здарэнні; гаварыць аб гэтым. Для нашай мовы ўласціва схема прыназоўнік пра + вінавальны склон. Таму павінна быць: рас-казаць пра сябе; паведаміць пра здарэнне; гаварыць пра гэта. Прыназоўнік аб з месным скло-нам ужываецца хіба што ў афі-цыйна-справавым і навуковым стылях. Таму мы і кажам, напры-клад, «Закон аб мовах», «Кодэкс аб адукацыі».

З году ў год паўтараюцца, на жаль, аднолькавыя лексічныя памылкі, калі замест нарматыў-нага беларускага слова выкары-стоўваюцца калькі з рускай мовы. Напрыклад, рэзультат, рабяты, свяшчэннік, веруючыя, харошы, дастойны, малышы, адпачыва-ючыя, здорава і г.д. Зразумела, што па-беларуску павінна быць вынік, дзеці (хлопцы, дзяўчаты, моладзь — у залежнасці ад сітуа-цыі), святар, вернікі, добры, год-ны (варты), малыя, адпачыва-льнікі, цудоўна (выдатна). Памы-лковыя ўжыванні лексікі сведчаць не толькі пра непрафісіяналізм аўтараў, але і пра элементарную ляноту ці проста нежаданне паглядзець у слоўнік, выбраць патрэбную лексему. Да таго ж для абсалютнай большасці журналі-стаў працоўнай, штодзённай мо-вай з’яўляецца руская, а думаючы па-руску, далёка не заўсёды мож-на правільна пабудаваць сказ на беларускай мове.

На такім фоне пакуль цал-кам неверагодна ўявіць, што з мэ-тай актуалізацыі нацыянальнай адметнасці мовы газеты маглі б ка-рыстацца сапраўды паказальнымі беларускімі назоўнікамі кшталту: летнік, лецішча, мінак, уцякач, за-кладнік, сеціва, месціч і г.д., як гэта практыкуецца і ў дзяржаўнай га-зеце «Звязда», і ў недзяржаўных «Народнай волі», «Каталіцкім вес-ніку», «Вольным Глыбокім» ды ў іншых медыях.

Прывядзём яшчэ колькі паказальных кантэкстаў. Так, на-прыклад, многія журналісты не ве-даюць, як перадаць па-беларуску сэнс рускай лексемы «изюминка» са значэннем «штосьці адметнае, незвычайнае». Таму і чытаем у газетах сказы кшталту: Шэсця жыхароў вуліц — несумненна, «изюминки» свята, — магло і не быць; Сапраўднай «изюминкай» стала выступленне запрошаных артыстаў з Віцебска. Узятае ў двукоссе рускамоўнае напісанне нібыта выйсце з сітуацыі. Але ж не зусім. У нашай мове ўжыва-юцца з гэтым значэннем ажно два назоўнікі: разынка і цікавінка. Выбірай любы! І такое напісанне рускага слова ў двукоссі — з’ява нярэдкая. Журналісты проста не клапоцяцца пра пошук нармаль-нага, літаратурнага беларускага слова ў тым ці іншым кантэксце, а выбіраюць шлях «найменшага су-праціву». І гэта таксама сведчанне непрафесіяналізму: «На граж-данке» ён — вадзіцель у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыкан-кама; Вайсковыя зборы для любо-га ваеннаабавязанага — гэта вы-датная магчымасць удасканаліць крыху прызабытую на «граж-данке» армейскую навуку. Чаму б не выкарыстаць словазлучэнне «ў цывільным жыцці»? Напэўна, таму, што трэба думаць, шукаць. А так напісаў рускае слова ў дву-коссі, падкрэсліўшы тым самым не толькі ўласную камунікацый-ную бездапаможнасць, але і нібы-та абмежаваныя магчымасці бела-рускай мовы, і быццам усё добра. Але ж не!.. А наколькі абсурдна, можна сказаць, зневажальна для нацыянальных пачуццяў белару-саў гучыць сказ, зафіксаваны ў адной з нашых раённых газет: У танцы, гульні нашыя клічуць усіх «Бульбашыкі» (???) Тут без да-лейшых каментароў, бо яны без патрэбы!

Няма ніякіх падстаў ужы-ваць у нашай мове назоўнік ма-лыш. Гэта калька з рускай мовы, якая парушае культуру беларус-кага маўлення. Тым не менш ба-чым на старонках нашых раённых газет наступныя мікракантэксты: Якраз 13 лістапада нарадзілася адразу чатыры малышы… Ёсць і трыа малышоў, народжаных у адзін дзень…; Святочныя малы-шы (Загаловак)… А вось малышка з’явілася на свет ужо пад знакам Вадалея, 26 студзеня; 21 малыша зарэгістравалі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама… Дзве сям’і па сваім жаданні зарэгістравалі малышоў ва ўрачыстай абста-ноўцы. Асабліва іранічна, на наш погляд, глядзіцца ў кантэксце слова малышка, што выклікае самыя розныя асацыяцыі, і не заўсёды толькі з людзьмі…

Адно раённае выданне Ві-цебшчыны ўжо каторы год не мо-жа пазбегнуць выкарыстання ве-льмі дзіўных для беларускай мовы формаў Ражджаство і Раж-джэственскі. І датычыць гэта менавіта пэўнай, канкрэтнай га-зеты, бо ў іншых такой праблемы, на шчасце, няма. Нягледзячы на неаднаразова выказаныя рэка-мендацыі, журналісты (ці карэк-тары?) і надалей трымаюцца такіх бязглуздых з пункту гледжання культуры маўлення лексем. Пра-цытуем пару кантэкстаў: У рам-ках дабрачыннай акцыі ладзяцца шматлікія навагоднія і ражджэ-ственскія мерапрыемствы… Ро-ўна за месяц да Новага года аб’я-вілі аб правядзенні акцыі «Раж-джэственскія сюрпрызы»… Су-стракаць Ражджаство, Новы год  трэба добрымі ўчынкамі і добрымі справамі; Ражджа-ство і Новы год — зімовыя святы; З кожным днём усё больш адчува-ецца набліжэнне Новага года і Ражджаства. Думаецца, не трэ-ба быць адмыслоўцам у культуры беларускага маўлення, каб зразу-мець усю ненатуральнасць падо-бных словаўжыванняў.

Такім чынам, падсумоўва-ючы сказанае вышэй, канстатуем, што шэраг раённых выданняў Ві-цебшчыны выкарыстоўвае на сва-іх старонках у асноўным бела-рускую мову. Гэта, у першую чар-гу, датычыць паўночна-заходніх рэгіёнаў, дзе заўсёды адзначаўся больш высокі ўзровень валодання мовай насельніцтвам (Докшыцы, Мёры, Паставы), а таксама дру-каваных органаў Шумілінскага і Ушацкага раёнаў, а яшчэ Лепе-льшчыны. На жаль, застаецца міні-мальнай прысутнасць нашай род-най мовы на старонках большасці раённых выданняў, гарадскіх і абласной газет. І з вялікім зада-вальненнем яшчэ раз скажам, што амаль цалкам па-беларуску выхо-дзяць папулярнае незалежнае вы-данне «Вольнае Глыбокае» і газета «Каталіцкі веснік».

На нашу думку, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ві-цебскага аблвыканкама магло б зацікавіцца па сутнасці катастра-фічнай сітуацыяй, якая склалася ў многіх раённых і практычна ва ўсіх гарадскіх і абласной дзяржаў-ных газетах у плане выкарыстання беларускай мовы. Традыцыйна ўсе выданні пазіцыянуюць сябе як двухмоўныя, але на практыцы там дамінуе руская мова. І такое ста-новішча непрымальнае.

Віцебская абласная аргані-зацыя ТБМ шчыра віншуе рэдак-цыйныя калектывы, якія сталі пе-раможцамі падчас сёлетняга агля-ду-конкурсу рэгіянальнага друку Віцебшчыны! Мы жадаем і нада-лей трымацца беларускага слова, зычым новых крэатыўных пады-ходаў да падачы інфармацыі па-беларуску, новых падпісчыкаў і новых удзячных чытачоў.

Юрась Бабіч,

старшыня журы

агляду-конкурсу,

старшыня Віцебскай

абласной арганізацыіТБМ

імя Ф. Скарыны,

кандыдат філалагічных навук.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пач. у папяр. нум.)

  1. Чурлоўская (Алена) — другасная форма, першасная Чуры-лоўская — вытвор з суфіксам -оўская ад антрапоніма Чурыла і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чурыл-оўская. ФП: Кірыла (імя <перс. ‘сонца'; грэч. ‘які мае сілу, пан, уладар, гас-падар’) — Кирило (1567, Курыло (1556), Чурыла (варыянты імені)), Чурыла (празванне, пазней прозвішча) — Чурылоўская — Чурлоўская.
  2. Чыгрын (Іван) — вытвор з прыналежным суфіксам -ын ад антрапоніма Чыгра і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Чыгр-ын. ФП: Тыгрый, Цігрый (імя <грэч., лац. ‘тыгровы’) — Тыгра і Цігра (народныя варыянты) — Цігра — семантычны дэ-рыват ад апелятыва цігра ‘самка тыгра’) — Цігрын > Чыгрын з зменай ц/ч на ўзор рэгіянальных (Гродзен-шчына) ціжык < чыжык, цярэшня < чарэшня. «Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны» П. Сцяцко, «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заход-няй Беларусі і яе пагранічча», т. 5, с. 359: Цігра, ж. перан. лаянк. Хто злы, робіць шкоду. Такім чынам: цігр — цігра — Цігра — Цігрын — Чыгрын.
  3. Чырвонец (Наталля) — вытвор з суфіксам -ец ад тапоніма Чырвонае і значэнем ‘нараджэнец, жыхар названага паселішча': Чыр-вонец.
  4. Чэкман (Казімір) — се-мантычны вытвор ад апелятыва чэк-ман <польск. czekman ‘чэкмень, кунтуш татарскага фасону’ (старадаў-няя польская і ўкраінская адзежына ў выглядзе каптана з шырокімі адкід-нымі рукавамі) (Гарб.).
  5. Чэнчык (Арнольд) — се-мантычны вытвор ад апелятыва чэн-чык ‘бел. рэг. памянш. ад чарнец ‘ма-нах’ (Нас.), укр. ченчик ‘тое самае’ (Грынч.).
  6. Чэрнік (Васіль) — вытвор з суфксам -ік ад антрапоніма Чэрны і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Чэрн-ік. Параўн. Белік (белы). Або ад апелятыва чэрнік ‘той, хто чэрніць, фарбуе ў чорны колер тканіну’. Маж-ліва Чэрнік ад апелятыва чэрнік ‘чар-нявы чалавек’.
  7. Шайко (Іван) — мажлівы акцэнтаваны семантычны вытвор ад апелятыва шайка ‘група людзей, аб’я-днаных якой-н. злачыннай дзейнасцю (разм.)’.
  8. Шаламай (Адам) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ша-ламай (ст.-бел.) ‘дудка’ (ПГССЛ).
  9. Шандроха (Нона) — се-мантычны вытвор з экспрэсіўным фармантам -оха ад шандра (‘від рас-ліны’ — А.И. Киселевский. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Минск, 1967, с. 81; рус. шандра, бел. шандра, шанта) — Шан-дра (мянушка) — Шандроха. Параўн.: лоб (частка твару зверху) — Лоб — Лабоха.
  10. Шаровіч (Марыя) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -овіч ад антрапоніма Шар і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шар-ова. ФП: шар (‘у матэ-матыцы: частка прасторы, абмежава-ная сферай'; ‘прадмет такой формы’) — Шар (мянушка, пазней прозвішча) — Шаровіч. Або ад прыметніка шары (рэг.) ‘шэры’ ці польск. szary ‘шэры'; ‘недасведчаны’, ‘звычайны’, што набы-лі значэнне мянушкі, а пазней про-звішча. ФП: шары (колер) — Шары (мянушка, пазней прозвішча) — Ша-ровіч.
  11. Шаройкін (Аляксандр) — вытвор з прынлежным суфіксам -ін ад антрапоніма Шаройка і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шаройк-ін. ФП: шаройка (‘абдзіркі з грэчкі’ (Бяльк.); ‘мякіна, шкалупінне з грэчкі’ (Даль)) — Шаройка (мянушка, потым прозвішча) — Шаройкін.
  12. Шатун (Юлія) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шатун: 1) (спец.) ‘рухомая дэталь, якая злучае поршань з валам рухавіка'; 2) (разм.) ‘мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу’ (ТСБМ — 2016).
  13. Шатыка (Вольга) — се-мантычны вытвор з старадаўнім су-фіксам -ык-а ад апелятыва шаты ‘пы-шнае дарагое адзенне’, а таксама ‘по-крыва; тое, што пакрывае, укрывае каго-што небудзь'; параўн. уладыка: улада + -ыка.
  14. Шафранскі (Алег) — вы-твор з суфіксам -скі ад тапоніма Ша-франы і значэннем ‘нараджэнец, жы-хар названай мясцовасці': Шафран-скі.
  15. Шаціна (Еўдакія) — се-мантычны вытвор ад апелятыва ша-тина ‘адзежына’ (ПГССЛ). Параўн. шата ‘рыза на абразе’, ‘багатае адзен-не’ (Нас.), укр. ‘тое самае’ (Грынч.).
  16. Шкадарэвіч (Аляксей) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам бацькаймення -эвіч ад антрапоніма Шкадар і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Шкадар-эвіч. ФП: шкадаваць (‘адчуваць жаль, спагаду да каго-н.’, ‘берагчы, ашчаджаць, ску-піцца, не даваць’, ‘смуткаваць, беда-ваць з прычыны чаго-н.’, ‘не адважв-ацца што-н. зрабіць’) — шкадар (рэг.) ‘той хто шкадуе’ — Шкадар (мянушка, потым прозвішча) — Шкадарэвіч.
  17. Шкель (Ульяна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шкель (рэг.) ‘насмешнік’ (Нас.) — утварэння ад шкельнічаць ‘кпіць, насміхацца’ (Бяльк).
  18. Шкілёнак (Віталь) — вы-твор з суфіксам -ёнак ад антрапоніма Шкіль і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шкіл-ёнак. Утваральнае слова ад апелятыва шкіль — рус. устар. шкиль ‘замежная манета, шылінг (Даль)'; укр. ‘узор, форма, фасон’ (Грынч.).
  19. Шкірмянкоў (Фелікс) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Шкірмянок з значэн-нем ‘нашчадак названай асобы': Шкір-мянок (род. Шкірмянка) — Шкірмянк-оў. ФП: шкіріміт (укр. ‘скураміт — заменнік шкуры’) — шкірмен (рэг. ‘скураміт’) — Шкірмен (мянушка, по-тым прозвішча) — Шкірмен-ок (па-мянш.-ласк. ад Шкірмен, суфікс -ок або ‘нашчадак Шкірмена’) — Шкір-менкоў — Шкірмянкоў.
  20. Шкірэнка (Аляксей) — вытвор з суфіксам -энка ад антра-поніма Шкіра і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Шкір-энка. ФП: шкіра (укр. шкіра ‘скура’) — Шкіра (мянушка, потым прозвішча) — Шкі-рэнка.
  21. Шкляннік (Вольга) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (рэг.) шкляннік ‘шкляная пасудзіна'; ‘той, хто вырабляе шкляны посуд (шклян-нік)’.
  22. Шлапакова (Дар’я) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Шлапак і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шлапак-ова. ФП: шлапак (звычайна ў мн. л. ‘шлёпанцы’ (БРС)), рэг. ‘ста-рыя чаравікі, туфлі’, ‘апоркі не па назе (КСЧ)’ — Шлапак (мянушка, потым прозвішча) — Шлапакова.
  23. Шманай (Валерый) — вы-твор ад дзеяслова шманаць («Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піску-нова, с. 1101) у форме цяперашняга часу: шманай(-уць) набыў ролю асабовага назоўніка шманай ‘той, хто звяртае ўвагу, рэагуе, поўны спакою, упэўненасці ў сваіх сілах’ і шляхам семантычнай дэрывацыі ператвары-ўся ў сямейнае найменне-прозвішча. ФП: шманаць (‘рэагаваць’) — шманай (‘той, хто рэагуе’) — Шманай (пра-званне, а пазней прозвішча).
  24. Шмоткіна (Таццяна) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін-а ад антрапоніма Шматок з семан-тыкай ‘нашчадак (дачка) названай асобы’ — Шмоткіна. ФП: шматок (‘абрэзак, абрывак скуры, тканіны і пад.’, ‘жмутак чаго-н.’, ‘невялікі кава-лак, камяк чаго-н., нязначная коль-касць чаго-н.’) — Шматок (мянушка, пазней прозвішча) — Шматокіна — Шмоткіна.
  25. Шмыгун (Аркадзь) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шмы-гун (рус.) ‘бадзяга, шатун’ (Даль). Або вытвор ад (белар.) шмыгаць ‘хутка хадзіць, рухацца каля чаго-н.'; ‘пра-ходзіць, выходзіць хутка’, з суфіксам -ун: шмыгун ‘той хто шмыгае’ — ‘хуткі хадок’.
  26. Шубіч (Алена) — вытвор з суфіксам бацькаймення -іч ад ант-рапоніма Шуба і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шуб-іч. Ут-варальнае слова ад апелятыва шуба ‘зімовае верхняе адзенне з футра’, а таксама ‘поўсцевае покрыва нека-торых жывёл’ (ТСБЛМ — 2016).
  27. Шукеловіч (Віктар) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -овіч ад антрапоніма Шукель/Шукела (дэфектнае вымаў-ленне) з семантыкай ‘нашчадак на-званай асобы': Шукел-овіч. ФП: шу-каць (‘старацца знайсці або выявіць’, ‘старацца атрымаць’, ‘імкнуцца да но-вага’) — шукель (‘той, хто шукае’ «Бе-ларускае народнае словаўтварэнне» П. Сцяцко, с. 38) — Шукель, Шукела (празванне, потым прозвішча) — Шу-келовіч.
  28. Шульган (Канстанцін) — семантычны вытвор ад апелятыва шульган ‘ляўша’ (шульга ‘левая рука’ (рус.)+ -ан) (Даль).
  29. Шуронак (Ірына) — вы-твор з суфіксам -онак ад антрапоніма Шур і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шур-онак. ФП: шур (гіст. ‘швагер’ (ад яго шур-ин (рус. укр.))) — Шур (празванне, потым про-звішча) — Шуронак.
  30. Шчарбун (Валерый) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шча-рбун (рэг.) ‘шчарбаты чалавек’ (пада-ецца ў кнізе «Беларускае народнае словаўтварэнне» П. Сцяцко, с. 123, а таксама ў кнізе «Беларуская антра-панімія» М. Бірылы 1969, с. 483).
  31. Шчаўлінскі (Мікалай) — вытвор з тапанімічным суфіксам -скі ад Шчаўлін і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясцовасці': Шчаўлін-скі.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Беларуская мова не прадугледжана

Добры дзень, паважаная рэдакцыя!

Бываюць такія моманты ў жыцці, калі ёсць нясцерпнае жа-данне падзяліцца з кімсьці асабі-стымі думкамі. Здзейсніш гэта — і на душы становіцца лягчэй, як пасля споведзі. Заўсёды, калі мне даводзіцца кантактаваць з нашымі чыноўнікамі, не магу заставацца абыякавым, гледзячы, як яны га-небна ставяцца да беларускай мо-вы. Яны — амаль усе беларусы, тут нарадзіліся, у школах вывучалі бе-ларускую мову, лічаць сябе па-трыётамі Бацькаўшчыны, шану-юць бацькоўскія традыцыі, жы-вуць у беларускім культурным асяроддзі, але мову беларускую не любяць, не паважаюць яе, не хо-чуць на ёй размаўляць, нават вы-конваючы службовыя абавязкі, учыняюць перашкоды грамадзя-нам, якія размаўляюць па-бела-руску.

Не так даўно я рэгістраваў-ся па месцы жыхарства ў Вало-жынскім раёне. Супрацоўнікі Івя-нецкага пасялковага выканаўчага камітэта адмовілі мне ў просьбе аформіць рэгістрацыю па-бела-руску. Яны спаслаліся на тое, што штампаў аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства на беларус-кай мове ўвогуле няма нідзе ў Рэспубліцы Беларусь. З такім тлу-мачэннем я пагадзіцца не мог і звярнуўся ў Валожынскі РАУС з просьбай, каб райаддзел міліцыі забяспечыў Івянецкі пасялковы выканаўчы камітэт штампам аб рэгістрацыі на беларускай мове. Атрымаўшы ўжо пісьмовы адказ-адпіску, вымушаны быў звярнуц-ца да начальніка ўпраўлення ўну-траных спраў Менаблвыканкама з гэтай жа просьбай. Адказ, безу-моўна, атрымаў, аж на трох ста-ронках, але ж, як гаворыцца, «воз з месца не зрушыўся». У адказе з УУС Менаблвыканкама гаворыц-ца, што ўзоры штампаў аб рэгі-страцыі па месцы жыхарства за-цверджаны пастановай МУС Рэс-публікі Беларусь ад 15.11.2010 г. і штамп на беларускай мове гэтай пастановай не прадугледжаны. З усіх гэтых адказаў я зрабіў для сябе выснову, што нашы чыноўнікі тлу-мачаць патрабаванні Закона Рэс-публікі Беларусь «Аб мовах у Рэс-публіцы Беларусь» ад 13.07.1998 г. № 187-3 так, як ім хочацца. У ар-тыкуле 8 гэтага Закона запісана, што тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афіцый-ных бланках дзяржаўных органаў, арганізацый мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў выконваюцца на бе-ларускай і (або) рускай мовах. У адпаведнасці з гэтымі патраба-ваннямі Закона на ўсіх афіцыйных бланках, як вядома, ставіцца штамп з тэкстам на абедзвюх дзя-ржаўных мовах. А чаму ж на шта-мпе аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства тэкст зацвер-джаны толькі на рускай мове? Та-му, што так захацелася чыноўні-кам з Міністэрства ўнутраных спраў?

Вельмі ўразіла мяне насту-пнае тлумачэнне з абласнога УУС: «Разам з тым, пашпарт грама-дзяніна Рэспублікі Беларусь з’яў-ляецца дакументам для выезду за межы Рэспублікі Беларусь. Каб пазбегнуць пераадолення моўных бар’ераў у дачыненні да гра-мадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, запісы ў пашпарце вырабляюцца пера-важна на рускай мове». А як жа тады выязджаюць за межы сваіх краін палякі, літоўцы, латышы? Як у іх выпадку пераадольваюцца моўныя праблемы?

Артыкул 6 Закона аб мовах патрабуе недапушчальнасць аб-межавання асобы па моўных пры-кметах. У маім выпадку я адчуваю гэта абмежаванне і з боку супра-цоўнікаў Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта, і з боку супрацоўнікаў Міністэрства ўну-траных спраў. Але ж звяртацца ў МУС Рэспублікі Беларусь я не хачу. Бессэнсоўна. Хіба ж у гэтай установе могуць зрабіць крок да беларускасці, калі яе супрацоўнікі адкрыта дэманструюць сваю ад-данасць русіфікацыі? Яскравыя прыклады гэтай адданасці — уста-ляванне і ахова помніка расійскага гарадавога часоў царызму, пера-след грамадзян за нацыянальную сімволіку, за ўшанаванне памяці нацыянальных дзеячоў, якія зма-галіся за незалежнасць Беларусі, пераслед абаронцаў Курапат, за… Яшчэ многа можна пералічваць гэтых прыкладаў цынічнага стаў-лення чыноўнікаў да беларуска-сці. Не хочуць чыноўнікі выву-чыць беларускую мову — Бог з імі, гэта, у рэшце рэшт, іх права. Ва ўсім свеце менеджэры (чыноўнікі) імкнуцца авалодаць некалькімі мовамі, і гэтым яны ганарацца, лічаць гэта прэстыжным у сваёй працы. А нашы хай застаюцца недастаткова адукаванымі, толькі б не ўтыкалі палкі ў колы тым лю-дзям, якія імкнуцца да беларус-касці. Дык не, ім трэба знішчаць усё нацыянальнае ў самым за-родку.

Часам у думках пытаўся сам у сябе: «Няўжо нашы чы-ноўнікі ў недалёкай перспектыве здолеюць забіць апошні цвік у сэрца беларускай мовы? Якое не-ймавернае намаганне трэба зра-біць беларусам, каб не дапусціць такое злачынства?»… Пачуўшы адказы Прэзідэнта падчас «Вялікай размовы» на пытанні аб дзяржаў-най падтрымцы беларускай мовы, аб прыняцці законаў на дзвюх дзяржаўных мовах, — аптымізму ў мяне не прыбавілася. Пазіцыя чы-ноўнікаў-русіфікатараў яшчэ больш узмоцніцца.

Міхась Спірыдовіч,

сябар Івянецкай

суполкі ТБМ.

 

Абрысы Айчыны Міколы Лінніка

Ёсць людзі, якія не пера-стаюць здзіўляць разнастай-насцю сваіх зацікаўленняў. Маючы ў сэрцы вялікую лю-боў да роднай зямлі, сваё за-хапленне яны накіроўваюць на тое, каб паказаць нам усім не-параўнальную прыгажосць родных мясцінаў. Захапіўшы-ся гісторыяй, яны не толькі многа часу праводзяць у ар-хівах і бібліятэках, але і шчодра дзеляцца сваімі адкрыццямі, новым досведам гістарычных падзей. І не дзіва, што каля такіх асоб утвараецца кола такіх жа аматараў і аднадумцаў, завязва-ецца шчырае сяброўства. Менаві-та такім чалавекам з’яўляецца Мікола Ліннік, якому 3 сакавіка спаўнілася 65 гадоў.

 

Мікола (Мікалай Міхайла-віч) Ліннік нарадзіўся 3 сакавіка 1954 г. у вёсцы Порычы Вало-жынскага раёна Менскай воблас-ці. Закончыў сярэднюю школу № 1 г. Валожына, Менскі радыётэх-нічны інстытут. Радыёінжынер. Амаль сорак гадоў адпрацаваў у філіяле «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам». Пенсіянер.

Сябар Беларускага Саюза журналістаў.

Больш за пяцьдзясят гадоў займаецца фатаграфіяй і журна-лістыкай. Сваімі ведамі ў галіне фатаграфіі ён шчодра дзеліцца з удзельнікамі  аматарскага фота-аб’яднання «Пазітыў» пры Цэнт-ральнай публічнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Менска, з’яўляю-чыся амаль на працягу чатырох гадоў яго нязменным кіраўніком.  Вынікам гэтай працы сталі тра-дыцыйныя калектыўныя фотавы-ставы ўдзельнікаў аб’яднання ў памяшканні бібліятэкі.

Мікалай Міхайлавіч удзе-льнік літатаратурна-музычнага аб’яднання «Акорд», літаратурнага аб’яднання «ЛітЭра». На працягу многіх гадоў з’яўляецца таксама ўдзельнікам паэтычнага тэатра «Арт-С», галоўнай пляцоўкай якога стала сталічная бібліятэка №15 імя Цёткі.

Інфармацыйныя, публі-цыстычныя і гістарычныя матэ-рыялы і фота Міколы Лінніка дру-каваліся ў розных рэспубліканскіх і мясцовых газетах і часопісах Бе-ларусі, часопісах «Военна історія» (Кіеў, Украіна), «Каталог индуст-рии развлечений» (Расія). Апа-вяданні надрукаваны ў зборніку «Чистая правда и фантазия» і аль-манаху літаб’яднання «ЛітЭра».

Мікола Ліннік — пераможца і двойчы дыпламант літаратурных конкурсаў «Дэбют» Першамай-скага раёна г. Менска, пераможца фотаконкурсу «Мой Первомай-ский — 2014″, шматразовы дыпла-мант рэспубліканскіх фотаконкур-саў «На связи с миром», лаўрэат ХІІ, ХІІІ Менскіх гарадскіх фес-тываляў нацыянальных культур «Яднанне», удзельнік Х і дыпла-мант ХІ Рэспубліканскіх фесты-валяў нацыянальных культур у Гародні.

Захапленне гісторыяй дало магчымасць стаць паўнавар-тасным удзельнікам навуковых канферэнцый, прысвечаных пера-мозе войскаў Вялікага Княства Лі-тоўскага над татарамі восенню 1362 года, якія прайшлі у Вінніцы, Кіеве, Хмельніку (Украіна) і Мен-ску.

Фатаграфіі Міколы Лінніка выкарыстаны для ілюстравання паэтычных зборнікаў «О себе и о тебе», «Гасцінец» Івана Пыкі, «Ро-манса трепетные звуки» Уладзі-міра Самуйліка, кніг «Сцежкі пілі-грыма на скрыжаваннях часу», «Дыханне цішыні», «Ціхая ра-дасць» Ядзвігі Рай, «Комбатанты или Отребье» Юрася Нератка, па-этычнага зборніка «Заблытаўся сярод навін…», альманаха літ-аб’яднання «ЛітЭра», буклетаў Інстытута беларускай гісторыі і культуры і юбілейных буклетаў філіяла «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам».

Фатаграфічныя працы Мі-колы Міхайлавіча таксама змяшча-юцца на шматлікіх сайтах: Пасо-льства Украіны ў Рэспубліцы Бе-ларусь, аб’яднання ўкраінцаў у Беларусі «Ватра», Свята-Троіцкага храма ў Менску, паэтычнага тэат-ра «Арт-С» і шмат інш.

Мікола Ліннік удзельнічаў у калектыўных фотавыставах у Багданаве, Валожыне, Маладзе-чне, Менску (Палац мастацтва, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы, бібліятэка № 15 імя Цёткі, дзіцячая бібліятэка № 2, Менскі радыётэхнічны інстытут), Разані.

На персанальным  ліку майстра мастацкага фота 41 пер-санальная фотавыстава. Яны ад-быліся ў Нацыянальным культур-ным цэнтры Украіны ў Маскве, Палацы Рэспублікі, Пасольстве Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, галерэі «Вільнюс», Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспу-блікі Беларусь, дзіцячай бібліятэцы № 2, Цэнтральнай публічнай біб-ліятэцы імя Я. Купалы, бібліятэках №№ 7, 9, 10 імя М.Мінковіча, 12, 15 імя Цёткі, 20, Таварыстве бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны, фі-ліяле «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам» ў Менску, Генера-льным консульстве Украіны ў Берасці, Ганаровым консульстве Украіны ў Гродне, Міжгародным вузле электрасувязі № 2 у Гомелі, Валожынскім раённым краязнаў-чым музеі, сярэдняй школе   № 1 у Валожыне, Цэнтры традыцыйнай беларускай культуры і побыту ў в. Плябань Маладзечанскага раё-на, Доўскай сельскай бібліятэцы, на свяце ўкраінскай культуры ў Верхнім горадзе ў Менску, свяце горада ў Радашковічах.

І свой юбілей ён адзначыў чарговай выставай «Абрысы Ай-чыны» ў галерэі «Вільнюс» біб-ліятэкі № 18 г. Менска, адкрыццё якой адбылося 5 сакавіка 2019 года. Адкрыццё прайшло ў цёплай, сардэчнай абстаноўцы. Прысут-ныя, а іх сабралася каля 50 чалавек, убачылі здымкі Міколы на славу прыгажосці яго роднай Валожын-шчыны і ўсёй Беларусі.

Трэба зазначыць, што Мі-кола Ліннік пры стварэнні сваіх фотаработ ніколі не карыстаецца фоташопам і ўсе цудоўныя мо-манты, злоўленыя яго аб’ектывам, прыгожыя яшчэ і сваёй натура-льнасцю.

Творчасці Міколы Лінніка былі прысвечаны праграмы на тэлеканале «Беларусь-1″,  радыёка-налах «Культура», «Радыё Рацыя».  Артыкулы пра гэтага цікавага і та-ленавітага творцу друкаваліся ў газетах «Белтелеком. Всё о нас», «Вечерний Брест», «Голас Радзі-мы», «Краязнаўчая газета», «Літа-ратура і мастацтва», «Маладзечан-ская газета», «Наша слова», «Новы час», «Працоўная слава», «Рэгіяна-льная газета».

У сувязі з юбілеем вельмі хочацца пажадаць Мікалаю Мі-хайлавічу Лінніку новых адкрыц-цяў  і творчых цудоўных здзяйс-ненняў. Будзем з нецярпеннем чакаць новых праектаў і цікавых сустрэч.

Сафія Дамброўская.

 

 

Тыдзень роднай мовы на Наваградчыне

У Наваградскім раёне 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі каля 2200 чалавек

Установы агульнай сярэдняй адукацыі

У Наваградскім раёне ўсе мерапры-емствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы, праводзіліся з 13 па 21 люгага ў адпа-веднасці з планамі, зацверджанымі кіраў-нікамі ўстаноў адукацыі. Удзел у мерапры-емствах прымалі вучні 3-11 класаў. На-стаўнікамі пачатковых класаў з актыўным удзелам вучняў 3-4 класаў былі падрых-таваны і праведзены цікавыя конкурсы, віктарыны, гульні-турніры знаўцаў роднай мовы “Па краіне гукаў і літар”, гульні-вік-тарыны “Што я ведаю пра Беларусь”, кон-курсы знаўцаў беларускай мовы, вікта-рыны»Беларускія загадкі», конкурсы “Моў-ныя скарбы роднага краю”.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Міжнароднага дня роднай мовы, сталі: акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску», выставы кніг у кабі-нетах беларускай мовы і літаратуры «Мова родная мая», вясёлыя гульні беларусаў, удзел у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе «Бусляня», конкурсах газет “Ра-дзіма любая, што маці родная”, конкурсах на лепшага чытальніка, выданне тэматыч-ных выпускаў газет.

Трэба адзначыць, што ў мерапрыем-ствах актыўны ўдзел прымалі інфарма-цыйна-бібліятэчныя цэнтры: акцыі «У дару-нак бібліятэцы», выставы кніг і перыядыч-ных выданняў «Чытаем па-беларуску», «Родная мова — крыніца празрыстая», кон-курсна-забаўляльныя праграмы.

Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры падрыхтаваны і праведзены конкурсна-забаўляльныя праграмы, літа-ратурныя гульні.

Ва ўсіх вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі была магчымасць удзелу ў акцыі “Напісанае застанецца”, у межах якой дзеці павінны былі адшукаць, прыгожа аформіць і размясціць на спецыяльных стэ-ндах выказванні вядомых людзей аб мове.

Несумненна, адным з цікавых мо-мантаў правядзення Тыдня роднай мовы  была 12-я Агульнанацыянальная дыктоўка паводле беларускамоўных твораў, якая прайшла ва ўстановах 21 лютага 2019 г. Тэксты былі звязаны з Наваградкам і вако-ліцамі, а таксама наогул з краінай. Дыктоўку пісалі вучні з 5 па 11 клас. Усяго — 2189 ча-лавек. Летась дыктоўку пісалі 2800 чалавек. Вельмі важна, што Агульнанацыянальная дыктоўка стала ўжо традыцыяй.

Па звестках Наваградскага райвыканкама.

 

І па моўным акіяне ўздоўж і поперак гуляць…

У Наваградскую раённую біб-ліятэку  да Міжнароднага  дня роднай мовы на сустрэчу была запрошана  мясцовая пісьменніца, празаік і эсэіст Крывальцэвіч Раіса Яўгенаўна. Ёй была падрыхтавана цікавая пазна-вальная праграма «І па моўным акія-не ўздоўж і поперак гуляць…» (ду-шэўная функцыя мовы). Усе прысут-ныя былі задзейнічаны  ў  актыўнай  дыскусіі  па вызначэнні   адпаведнасці слоў. Пры гэтым асобныя словы  аднаго  з заданняў  былі ўзяты, напрыклад,  з «Пад-ручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» 1924 года выдання Вацлава Ластоўскага. Пэўная колькасць цікавых літаратурных крыніц і беларускіх прыказак ды прымавак прадстаўлялася на выставе. Была акцэнтавана ўвага на незвычайнай сакавітасці і адметнасці  беларускай мовы. Можна было адчуць мілагучнасць свету беларускай мовы, прасякнутай пачуццямі герояў шматлікіх літаратурных твораў экс-пазіцыі літаратуры, разгарнуўшы і прачы-таўшы нават асобныя радкі кожнай з кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

21 лютага да Міждароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы пра-йшла акцыя: “Слова роднае, жывое, гавар-кое”. Бібліятэкары размаўлялі з чытачамі на роднай мове. Чытачам было прапанавана перакласці цікавыя словы з рускай мовы на беларускую. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава: “На мове, сэрцу зразумелай”. На выставе прадстаў-лены сучасныя кнігі розных жанраў. Чытачы бібліятэкі змаглі выбраць сабе кнігі па сваім гусце і жаданні.

У Любчанскай інтэграва-най гарпасялковай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў конкурс “Самая непаўт-орная родная мова”. Дзеці спа-борнічалі ў чытанні вершаў бела-рускіх аўтараў: Максіма Танка, Уладзіміра Мазго, Эдзі Агняцвет, Міколы Чарняўскага і іншых. Пе-раможцы атрымалі невялікія пры-зы.

Прайшлі цікавыя мерапры-емствы і ў іншых бібліятэках раёна.

Сайт раённай бібліятэкі.

 

У Наваградскай суполцы ТБМ “Узвышша” новы кіраўнік

15 студзеня 2019 года ў Наваградку адбыўся сход сяброў Наваградскай суполкі ТБМ “Узвышша”.

Новым старшынём суполкі абраны Солтан Дзмітрый Мікалаевіч.

Выпіска з пратакола ад 15.01.2019 г.

 

Дзіцячы садок № 6 г. Наваградка

Ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ёю — гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі — далучаць выхаванцаў да багацця бела-рускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 6 г. Наваградка таксама святкавалі Дзень род-най мовы. Падчас правядзення тэматыч-нага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніж-ным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была пра-ведзена акцыя «Чытаем беларускія казкі». Выхаванцы іншых малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае пада-рожжа пад назвай «Беларускі краявід».

Для выхаванцаў сярэдніх і старэй-шых груп было праведзена народнае свята «Беларускі кірмаш», падчас якога дзеці гулялі ў віктарыну «Гучы, слова, па-бела-руску», танцавалі беларускія танцы «Буль-ба», «Крыжачок», вадзілі карагод «Міша-нька», спявалі песні «Выхавацелька», «Дзе-дава кароўка», а самае цікавае  — гулялі ў народныя гульні «Жабка», «Грушка». Па завяршэнні дня дзеці ўсіх узроставых груп прадставілі малюнкі «Мой родны кут».

Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам  сада надоўга.

Ірына Машчонская, намеснік загадчыка ясляў-сада № 6 г. Наваградка.

 

Родная беларуская мова заўсёды гучыць у Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці

Кожную раніцу мы чуем пры-гожыя і ласкавыя словы «Добры дзень!», «Прывітанне!», «Добрага ранку!» — так вітаюцца выхаванцы на-шага Нягневіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, а ўвечары чуем рада-снае  «Да пабачэння!», «Да сустрэчы!», «Да заўтра!», «Дабранач».

21 лютага — асаблівы дзень, Дзень роднай мовы. Мамы і таты, ба-булі і дзядулі таксама імкнуцца чыста размаўляць па-беларуску.  «Калі ласка», «Будзьце ласкавы», «Прабачце!», «Дзя-куй!» і іншыя прыгожыя і мілагучныя беларускія словы мы часта чуем ад да-рослых.

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей чуць родную мову, разумець яе, з павагай ставіцца да яе і з лёгкасцю раз-маўляць на ёй. Наша  ўстанова дашкольнай  адукацыі з’яўляецца беларускамоўнай, і мы шмат увагi надаём  беларускаму маўленню дзяцей. Калі дзеці будуць шмат чуць слоў на роднай мове, то будуць мець і багаты слоўнікавы запас. У групавых пакоях ство-раны куточкі для азнаямлення дзяцей з нацыянальным адзеннем беларусаў, арна-ментам, зроблены выстаўкі кніг, часопісаў беларускіх пісьменнікаў. Усім гэтым дзеці карыстаюцца ў свабодным доступе. Так-сама ў нашай дашкольнай установе аду-кацыі ёсць куточак беларускай хаткі, дзе ўсе экзэмпляры сабраны агульнымі намаган-нямі выхавальнікаў і бацькоў. Тут ёсць шмат розных экспанатаў, прадметаў побыту, які-мі карысталіся продкі, а таксама рэчы дэ-каратыўна-прыкладнога мастацтва (вышы-ванкі, сурвэткі, вырабы з дрэва, саломкі і гліны). Дзеці вельмі любяць заходзіць у гэты куточак, каб пасядзець за сялянскім сталом, пакалыхаць люльку, паставіць чыгунок у печ…

Дзень роднай мовы, які прайшоў у нашай установе, быў насычаны мілагуч-нымі песнямі, прыгожымі вершамі, якія гу-чалі ў нашай зале на роднай беларускай мове, а таксама цікавымі народнымі гуль-нямі. А выхаванцы разам з бацькамі пад-рыхтавалі прыгожыя і крэатыўныя  малюнкі па беларускіх народных казках і казках бела-рускіх пісьменнікаў.

Цікавай была сустрэча з узорным тэатрам лялек «Шчарсунок». Ён прадставіў пастаноўку «Кот Васька і яго сябры». Тэатр, дарэчы, выступае заўсёды на беларускай мове, а касцюмы і маскі зроблены рукамі маленькіх артыстаў і кіраўніка.

У чарговы раз юныя акцёры пара-давалі нас сваім выступленнем і пакінулі прыемнае ўражанне ад убачай казкі, ства-рылі цудоўны настрой.

Няхай гучыць беларуская мова веч-на! Яна наша багацце, сапраўдны скарб і спадчына, якую можа перадаць бацька — сыну, а маці — дачцэ.

Вольга Война,

настаўнік-дэфектолаг

Нягневіцкага ДЦРД.

 

Выхаванцы Пятрэвіцкага дзіцячага сада адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы

Традыцыйна Міжнародны дзень роднай мовы па ўсім свеце святкуецца 21 лютага. Да гэтага дня ў нашай установе пра-йшлі мерапрыемствы.

Была праведзена акцыя «Гавары са мной па-беларуску…», мэта гэтай акцыі — выхоўваць у вучняў любоў і павагу да род-най мовы, гісторыі і культуры беларускага народа.

Таксама прайшло свята «Не пакі-дайце ж мовы роднай…».

Была арганізавана фотазона «У ся-лянскай хаце…»

Наталля Юшкевіч,

бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Адгэтуль выплывае таксама і яго адказ пры выбарах у Варшаве на пасаду ў Дабрачыннасці335, калі грамада чыніла прычэпкі і закіды: “Не ведае левая рука, што робіць правая”.

Нямала пацярпела сям’я Тышкевічаў за адкупленыя маёнткі на Літве з маскоўскіх рук, а ста-раліся толькі выканаць чэсна і сумленна ўскладзены на сябе аба-вязак.

Першая адозва Аддзела “Да зброі!” выйшла 19/31 сакавіка336, пасля яе наступіла чытанне мані-фесту па касцёлах аб вызваленні сялян (у Ковенскай губерні дадалі і “аб ушляхценні”. Памятаю тую хвілю — быў гэта праект Гейштара, таварышы жартавалі з яго: “Што ж ты, Якубе, хочаш нашага непі-сьменнага, босага мужычка пры-браць у тогу, якая сёння ў нас з плячэй спадае?” Упіраўся ў выраз “ушляхцення” заміж “надання грамадзянскіх правоў”. Згадзіліся, каб часу не траціць).

Спачатку разаслалі дару-чэнне ў фармаваўшыеся аддзелы, каб устрымаліся з уступленнем у бой да прачытання ва ўсім Краі ма-ніфесту ў прысутнасці люду і шля-хты адначасова па касцёлах.

Паўстанне на Жмудзі тры-вала найдаўжэй і найвыніковей вялося. Тамтэйшы люд браў у ім удзел, асабліва пасля выступлення Серакоўскага. Спачатку толькі ў аддзеле кс. Мацкевіча былі сяляне з Ляўды яго парафіі. Длускі верыў у народ, але (як чула) зняверыўся пасля першых сутычак, калі пера-канаўся, што ён разбягаецца пры першым залпе.

У Віленскай, у Менскай і ў Магілёўскай губернях аддзелы фармаваліся пераважна з інтэлі-гентнай моладзі. І на Жмудзі люд павялічваў колькасць аддзелаў, але ахвярнасць, баявітасць, геройскія высілкі былі справай нашай інтэ-лігентнай моладзі. Гаварыць іна-чай — азначала б ілгаць.

Наогул народ паводзіў сябе спачувальна, але бяздзейна. Яўрэі ўсюды дапамагалі. Не было з іх ані здраднікаў, ані даносчыкаў. Так прынамсі было ў 1863 годзе.

Выклік Серакоўскага насту-піў пасля доўгіх ваганняў і нара-даў. Фр[анцішак] Далеўскі быў супраць гэтага, даводзіў, што вы-клік Серакоўскага ёсць не толькі памылкай і грахом, бо пазбаўляе Край чалавека патрэбнага, неаб-ходнага, смерць якога будзе стра-тай агульначалавечай, але ёсць яшчэ крокам вельмі непалітыч-ным. У выпадку перамогі Сера-коўскі пры сваім вялікім уплыве на ўрад можа аб’яднаць і адсачыць найкарыснейшыя ўмовы; у выпа-дку ж паразы  (а пра тое не павінны забываць, бо гэта ў сучасным на-шым становішчы ёсць наўпрапа-добнейшы канец) ён адзін ёсць у стане згладзіць няшчасці Краю, якія стануць наступствам паразы. Калі цяпер ён пакіне сваю пасаду па-слушны закліку Бацькаўшчыны, будзе лічыцца ўрадам за здрадніка і прыцягне на тую Бацькаўшчыну, якой сябе пасвяціў, тым большую помсту і здзекі ворага над пера-можанымі.

Толькі Антоні Яленскі пад-трымліваў Францішка. Але ж бо-льшасць галасоў, якія прадстаў-лялі ўвесь Край, вырашылі пра неабходнасць гэтай ахвяры, лічачы Серакоўскага за адзінага чалавека, які быў у стане з’яднаць аддзелы, што дзейнічалі самастойна пад рознымі лозунгамі, часта сеялі нянавісць сялян да шляхты, апрача таго мужыкаманскія, літваманскія і г.д. Прозвішча, пасада і заслугі Серакоўскага мелі ўжо вялікі роз-галас не толькі на Літве і ў Расіі, але і за мяжой, а таму выклік Се-ракоўскага і прызначэнне яго пра-вадыром Літвы быў адзіным срод-кам разбуджэння духу і веры ў выніковасць паўстання.

На самай справе была гэта хвіля, калі найвялікшыя эгаісты га-товы былі далучыцца да агульнай справы, разумеючы: “Відавочна, настала хвіля шчаслівага развя-зання нашай справы, калі такі Се-ракоўскі кідае такую высокую, та-кую перспектыўную для яго паса-ду, каб пайсці ў бой як паўста-нец”.

Нават Тызенгаўз, на выгляд такі халодны, які пралічваў усе шанцы, на вестку пра выступ-ленне Серакоўс[кага] абвяшчае гатоўнасць выдаць любую жада-ную суму на зброю; і плача на ве-стку пра біржанскую паразу і арышт Зыгмунта.

У той якраз час ўвайшло ў дзеянне распараджэнне ашча-джаць вялікія маёнткі па пара-зуменні з Зыгмунтам. (Ён ашча-джаў няшчасны Край, не думаў пра выгадныя адпачынкі для сябе, ішоў гасцінцам або лясамі).

Пасля прыбыцця Серакоў-скага ў Вільню сабраўся Аддзел у поўным камплекце пры ўдзеле многіх вайскоўцаў, якія належалі да арганізацыі. Гейштар, як прад-стаўнік вайсковасці ў Аддзеле і як той, хто найлепей ведаў Ковен-скую губерню, апісвае яе ўжо зар-ганізаванай, гатовай да бою і ча-каўшай на прыбыццё камандзіра для злучэння ўсіх аддзелаў і захопу зброі ў Лібаўскім порце, на якую сам выслаў з цэнтральнай касы 75 тысяч у трох сумах па 25 тысяч праз Кяневіча, праз Нелавіцкую і праз Сівіцкую ў Парыж. (Літва ні адной штукі зброі за тыя грошы не атрымала, і па сённяшні дзень няма разумення, што з тымі гра-шыма стала).

Серакоўскі, слухаючы тыя справаздачы, улічваючы іх, скла-дае план пачатку барацьбы, які ат-рымаў прызнанне сабранай дэле-гацыі і вайскоўцаў. У кожным па-веце арганізаваць мясцовае паў-станне, захапіць як найхутчэй зброю, пасля чаго пакінуць усюды ў паветах малыя аддзельчыкі і на чале, што найменей, пяці тысяч увайсці ў Віленскую губерню, каб і тут разгарнуць паўстанне на больш высокім узроўні. Стасую-чыся да гэтага плана іншыя вая-водствы, на колькі можна, мусілі б падтрымаць у сябе паўстанне, па-куль Серакоўскі збярэ больш су-р’ёзныя сілы.

(У сакавіку месяцы Гейш-тар выехаў з Вільні ў Ковенскую губерню для яе арганізацыі, але, як гаварылі, больш часу траціў у коле шатлікай сабранай шляхты на апавяданні пра свае дзельныя вы-ступы ў Варшаве, чым на аргані-зацыю губерні. Прызначыў Аляк-сандра Хмялеўскага ваяводскім цывільным камісарам Ковенскай губерні і забыў пра тое папярэ-дзіць Длускага, які дагэтуль кіра-ваў, выбраны партыяй Руху.

Таму, калі Серакоўскі пры-быў у Коўню, першым з’явіўся Длускі, як камісар, яны доўга да світання размаўлялі паміж сабой. Пасля адходу Длускага Зыгмунт увайшоў у пакой жонкі са словамі:

— Ашукалі — ніхто і нішто мяне тут не чакае, апрача смерці! Вярнуцца? Распавесці гэта і  ча-каць, аж пакуль Край збярэ больш сур’ёзныя сілы пад маё кіраўніц-тва? Ты маўчыш? — Ах як добра, як разумна робіш, што ў гэтую хвілю нічога мне не гаворыш! Калі б сказала: “Ідзі — ісці трэба!”, балела б гэта мне, думаў бы, яна не дбае пра мяне, пра маё жыццё. Калі б закрычала: “Вяртаймася, кідай усё, маеш права пасля ілжывых прадстаўленняў Гейштара, што аддзелы і зброя чакаюць”, — не паслухаў бы цябе, а як жа мне балела б, што ты не здольная да вялікай ахвяры — для Бацькаўш-чыны! Не! — я не адступлю, буду дзейнічаць, як бы мяне атачалі най-лепшыя ўмовы. Пераадолею цяж-касці! Калі маё жыццё патрэбна Бацькаўшчыне, буду рады най-перш змагацца з цяжкасцямі, по-тым з ворагам і жыць для яе, калі смерць мая неабходная, з радасцю для яе шчасця прыму яе на шы-беніцы!

Аддзелы ў Ковенскай гу-берні, апавешчаныя камісарамі пра прызначэнне Даленгі (без высвятлення на нейкі час, кім ён быў у рэальнасці, каб не ўзбудзіць большую пільнасць і энергію ра-сійскіх уладаў), адмовіліся падпа-радкоўвацца роўна як Нац[ыяна-льнаму] ў[раду] ў Варшаве, так і літоўскаму.

(Адстаўкі Зыгмунт не пра-сіў, ліст да Мілюціна выслаў з Вільні, змест яго пан Дыбоўскі прыводзіць у сваіх успамінах пра Зыгмунта).

З выразу твару, з тых вачэй хутка скіраваных у даль, я ведала, што паўстаў новы план, ужо ні на кога не разлічваць, толькі на сябе. Пры расставанні Францішак казаў яму: “Памятай, у любую цяжкую хвілю звяртайся да Фларыяна Даноўскага, на гэтага чалавека можаш заўсёды разлічваць”. Таму Зыгмунт найперш падаўся ў Ша-ты да Даноўскага і ехаў з цяжкім сэрцам — ані людзей, ані зброі, ані ладу, ані арганізацыі, на дапамогу якой маглі б разлічваць, пры не-прыязна настроеных аддзелах. Ад-но яго толькі пачуццё вяло і стры-млівала ад адступлення — выканаць абавязак перад Бацькаўшчынай!

Паводле ўспамінаў кс. Яна Жахоўскага: “У першыя дні Ве-лікодных святаў шырыцца па Ко-венскіх пушчах пагалоска аб пры-значэнні ваяводам нейкага Дален-гі, якога ніхто не ведаў”. Жахоў-скі, былы студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, адзін з першых пакі-нуў яго і далучыўся да жменькі моладзі, каб распачаць партызан-ку. Бачыў Серакоўскага ў Пецяр-бургу ў супольна знаёмых сем’ях. Чуючы вестку аб прыбыцці пра-вадыра ў Коўню, вырашыў там яго шукаць. На трэці дзень святаў, 6 красавіка, на шырокім Ковен-скім гасцінцы бачыць экіпаж, а ў ім вайскоўца пры поўнай форме, у таварыстве двух іншых. Калі экіпаж наблізіўся, пазнае са здзіў-леннем бачанага ў Пецяр[бургу] палкоўніка Серакоўскага. Кідаецца да яго. Экіпаж затрымліваецца. Серакоўскі пазнае яго, хапае за плечы, абдымае, цалуе, гукаючы: “Жахоўскі! Жахоўскі, ты тут!” (Жахоўскі — сёння ксёндз, доктар — успамінаў тыя хвілі са слязамі.)

Суправаджалі Зыгмунта     д-р Траскоўскі і Ігнацы Ляскоўскі.

Зыгмунт даручыў Жахоў-скаму прывесці свой малы аддзел (16 чалавек) у Шаты да Фл[арыяна] Даноўскага, былога сібірака, кале-гі Далеўскіх. Адтуль рушылі ў Па-шумер да Вялічкі (камісара), дзе Зыгмунт затрымаўся, а Жахоўс-кага выслаў у княжацкі фальварак Кнебе (Тарэсбор) у Вількамірскім павеце для заснавання лагера. Праз тыдзень Серакоўскі налічваў у сваім аддзеле 400 дабраахвот-нікаў, была гэта моладзь з уні-версітэтаў, якая цярпліва чакала закліку Літоўскага аддзела. Пасля выхаду з Пашумера спецыяльна апавешчаныя большыя аддзелы сабраліся ў азначаным Даленгам пункце ў Трускоўскіх лясах у Кра-мянцінскай пушчы, меншыя мелі застацца па паветах, але прыбыць найперш у Кнебе. Колышка, руха-ючыся ў Трускоўскія лясы на пункт збору, увёў у зман непры-яцеля дэманстрацыйным мар-шам, пасля чаго злучыўся з Да-ленгам, за што атрымаў пахвалу перад усім войскам.

Паводле слоў навочных сведкаў, якія прыбывалі з рапар-тамі ў Вільню, узрушальны быў від спаткання тых двух камандзіраў і жменек моладзі ў глыбокай пу-шчы, сярод голых яшчэ бязлісых дрэў, на зямлі, снегам пакрытай, а месцамі гразкай тванню. Радасць біла з вачэй усіх, калі тыя каман-дзіры сталі адзін перад адным. Ко-лышка сагнуў калена, кладучы зброю да ног Даленгі, пры абвя-шчэнні прысягі ісці з ім на жыццё або смерць за Бацькаўшчыну. Га-рачыя словы Даленгі, іхнія сар-дэчныя, братэрскія абдымкі на-электрызавалі моладзь, якая з за-хапленнем віталася, паціскала рукі адны адным.

(Колышка — вучань Уладзі-слава Касоўскага ў Кунеў337 — ве- даў Зыгмунта.)

Пасля выхаду з Трускоўскіх лясоў пад Генетамі недалёка ад Рогава Даленга даў першую ўда-лую бітву, сам амаль не панёс стратаў, а пераважныя сілы не-прыяцеля прымусіў да адвароту пры вялікай колькасці стратаў. Бітва выйграна, а што было най-важнейшай рэччу ў смутных умо-вах нашага войска забралі абозы і маскоўскую амуніцыю. Коль-касць дабраахвотнікаў хутка павя-лічвалася. Пасля той бітвы пры-быў у Вільню з рапартам і апавя-даў дэталі вышэй апісаныя Баля-слаў Гейштар з заклікамі аб спе-шным прысыланні зброі. Вяртаю-чыся, пераследваны маскоўскім аддзелам, схаваўся ў сялянскай ха-це. Знойдзены, загінуў жудаснай, пакутніцкай смерцю, прабіты пі-кай праз вушы навылет. Сканаў у муках, не выдаўшы ні мэты свайго падарожжа, ані месца знаходжан-ня аддзела.

Праз некалькі дзён Даленга быў зноў атакаваны ў Карсакін-скіх лясах, дзе прывітаў непрыя-целя трапнымі стрэламі з засады і прымусіў адступіць.

Адтуль рушыў у Вілька-мірскі павет у фальварак Кнебе, дзе яго чакаў Жахоўскі, Малецкі, Касакоўскі і некалькі іншых з мен-шымі аддзеламі. Правёў тут цэлы тыдзень за навучаннем моладзі вайсковым навыкам, сігналам, адліву куль, асаджэнню кос, чы-стцы зброі і г.д.

Не буду апісваць далейшых лёсаў кампаніі, іншыя, лепей за мяне абазнаныя, гэта зробяць; дадам толькі тое, што мне вядома з лістоў брата Канстанціна Далеў-скага. Даленга не прымаў у вачах моладзі позы непераканальнага рыгарыста. Калі шмат поглядаў адрознівала яго ад атачэння і пры-мушала выконваць яго волю і за-гады, то адно супольнае вялікае пачуццё аб’ядноўвала іх раўняла, ведучы на верную смерць, за малым выключэннем ацалелых.

(Працяг у наст. нумары.)

335 Таварыства дабрачыннасці ў Варшаве.

336 Гл. раней.

337 Кунеў — мястэчка ў Італіі, у П’емонце. У 1861-1862 гг. размяшчалася тут польская вайсковая школа. перанесеная з Генуі, якая рыхтавала камандзіраў для будучага паўстання.

 

Роздум, навеяны азнаямленнем з выдатным творам-успамінам пра геніяльную беларускую паэтэсу — «Яўгенія Янішчыц. Творы, жыццяпіс, каментарыі».

Дзякуючы выдатнай працы аўтараў-укладальнікаў Святланы Калядкі і Тамары Аўсяннікавай, пазнаёміўся з паэзіяй геніяльнай паэткі Палесся — Яўгеніі Янішчыц. Гэтая цудоўная з’ява на паэтыч-ным небасхіле нашай Беларусі  з’явілася як новая яркая зорка, азарыўшы святлом сваёй твор-часці, цеплынёй, шчырасцю нашу паўсядзённасць. Думаю, ніколькі не памылюся, калі скажу — Яўгенія Янішчыц раўназначная Максіму Багдановічу па сваёй геніяльнай творчасці.

Іх раздзяляе толькі час. Калі ў Багдановіча бацькі былі інтэ-лігенты, то ў Янішчыц — вясковыя   працаўнікі. Аўтары спрабуюць знайсці вытокі яе геніяльнасці, нават прыводзяць развагі самой паэтэсы. Але гэта вялікая боская таямніца. І адказу на пастаўленае пытанне пакуль няма.

На вялікі жаль, першыя два тамы выдадзены невялікім тыра-жом — усяго 500 асобнікаў, таму паспрабую каротка пераказаць іх змест.

 

Жэні пашанцавала з наста-ўнікамі, яны першымі адкрылі ў няўрымслівай вясковай дзяўчын-цы геніяльны талент і, як толькі маглі, пеставалі, вырошчвалі, раз-вівалі яго. Азначаецца найперш Ф.Ф. Цудзіла — настаўнік рускай мовы, ён стаў першым крытыкам і рэцэнзентам першых вершаў  Жэні. У вершы «Пісьмо да настаў-ніцы» Жэня абяцае:

«Абяцаю, што ўсё асілю я,

з непрыкметным не выйду ў свет, верце мне

                Кацярына Васільеўна»…

 

І яна навекі праславіць сваіх дарагіх настаўнікаў. Добрую пад-трымку і парады яна атрымала ад раённай газеты «Палеская праў-да», часопіса «Бярозка», «Чырво-най змены». Падтрымаў юны та-лент знакаміты Генадзь Бураўкін, які разгледзеў у ёй «боскую іск-ру» і пажадаў, што «трэба яе не загубіць, а развіваць». Але ж яна і сама, нават дапамагаючы па гас-падарцы бацькам, па-майстэрску сплятала ў сваёй галоўцы простыя слоўцы ў першыя непаўторныя  шчырыя дзявочыя вершыкі, якія ў яе як бы прасіліся самі. Ёй яшчэ дапамагло знаёмства з Сяргеем Панізнікам, які ў школьніцы Жэні адкрыў задаткі геніяльнай паэтэсы (яе вершы мелі «паэтычнае дыхан-не, павеўнасць і лёгкакрыласць радка, нязмушанасць пачуццяў”), прывёз ды перадаў падборку ў рэ-дакцыю газеты «Літаратура і мас-тацтва», і 21 верасня 1965 г. шэсць вершаў былі там змешчаны з прадмовай Г. Бураўкіна.

У 1966 г. Жэня закончыла сярэднюю школу і паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Вы-кладчыкамі ў яе былі А. Адамовіч, Н. Гілевіч, А. Лойка і іншыя зна-камітыя літаратары і выдатныя знаўцы роднай мовы. Тут палес-кая знакамітасць была цёпла пры-нята і ўключылася не толькі ў кіпу-чае студэнцкае жыццё, але і  лёгка ўвайшла ў вялікую літаратуру. У 1970 выйшла яе першая кніжка вершаў «Снежныя грамніцы». Твор у рэцэнзіях ухвалілі Н. Гілевіч і іншыя літаратары, Жэня стала дыпламантам  Усесаюзнага фесты-валю творчасці маладых, прыняла ўдзел у паездцы ў Іенскі ўнівер-сітэт  імя Ф. Шылера. Неўзабаве ў 1971 г. Жэня выйшла замуж за С. Панізніка, які ў той час працаваў  ваенным карэспандэнтам у групе Савецкіх войск у Чэхаславакіі. Пасля пераезду туды паэтэса па-знаёмілася з многімі замежнымі рэчаіснасцямі, якія ўспрыняла не адназначна.

У наступным 1972 г. у іх нарадзіўся сын Андрэй. Муж перавёўся ў Беларускую вайско-вую акругу, Жэня ўладкавалася ў армейскую бібліятэку. Неўзабаве ў сям’і пачаліся непаразуменні, і яна ў 1976 г. распалася. Усе гэтыя бытавыя адносіны негатыўна адбі-ліся на другім зборніку яе паэзіі «Дзень вечаровы»( выйшаў у 1974 г.) і не далі ёй раскрыцца на  ўсю моц свайго таленту. (Але ж потым — у  1978 г. — за гэты твор была ўз-нагароджана прэміяй ЦК ЛКСМ Беларусі. З гэтага моманту лёс пачаў выпрабоўваць паэтэсу. Не было спачатку кватэры, хварэў сын, потым трагічна загінуў ба-цька.

Да гэтага ж здарылася тра-гедыя з ёй самой — у лютым 1976 г. патрапіла пад колы машыны ў Магілёве, трапіла ў рэанімацыю, затым да восені далечвалася ў вёс-цы, у маці. У кастрычніку 1976 г. уладкавалася на працу літкансу-льтантам у «Сельскую газету». Ня-гледзячы на ўсе жыццёвыя цяж-касці Я. Янішчыц натхнёна працуе над новай кнігай «Ясельда». Тут паэтэса паўстае як сапраўдны лі-рык, сталы пранікнёна-трапяткі, івалга любага ёй Палескага краю, шчырая пяснярка роднай Бела-русі, прадаўжальніца Багдановіча, Цёткі, Канстанцыі Буйлы і інш. Як чалец Саюза пісьменнікаў БССР вядзе актыўную грамадскую дзей-насць: выступае у працоўных, сту-дэнцкіх калектывах, сярод вай-скоўцаў. Але ж, як у кожнага та-ленту, і ў яе знайшліся нядобра-зычліўцы, завіснікі, якія не маглі дараваць ёй такі хуткі ўзлёт на «Парнас». Але былі ў яе і магут-ныя абаронцы. Першы — Ніл Гіле-віч, у сваёй паэме «Сказ пра Лы-сую гару» сказаў шчырыя цёп-лыя словы:

«З глыбінь народнага жыцця

ўвысь ірвалася Янішчыц —

                     Палесся мілае дзіця».

 

Былі і іншыя абаронцы гені-яльнай паэткі Беларусі. Яна ж бы-ла сціплай, не «багемнай», сама пісала: «Не шукаю гаманлівай славы,  вучуся сціпласці ў кабет». І на самой справе «хацела кожна-му дапамагчы, прыносіла добрую аўру ў калектыў рэдакцыі» (У. Андрыевіч). Паэтэса натхнёна працуе. За невялікі перыяд выхо-дзяць новыя цудоўныя кніжкі па-эзіі: «На беразе пляча» — 1980 г. і «Пара любові і жалю» — 1983 г., а ў 1987 г. — «Каліна зімы» і  апошняя ў кастрычніку 1988 г. кніга выбра-нага «У шуме жытняга святла». Яе паэзія — новая ступень у беларус-кай літаратуры: тонкі, ахапляючы ўсе старонкі жыцця лірызм, поў-ны філасофскай развагі, аптымі-зму, надзеі на лепшую будучыню сваёй Радзімы і ўсяго чалавецтва.

Апроч літаратуры, Яніш-чыц актыўна ўдзельнічала ў  гра-мадскім жыцці: у Саюзе пісьмен-нікаў БССР, у складзе беларускай дэлегацыі прымала ўдзел у XXXVI Генеральнай Асамблеі ААН, вы-ступала на старонках перыядыч-ных выданняў. Што яе прывяло да трагедыі — неразгаданая тайна, можа нават тое, што першай раз-гледзела тую скрынку Пандоры — негатыўны бок перабудовы, не-справядлівасць, хлусню з усіх ба-коў, з якімі сама рашуча змага-лася?

Уклад Я. Янішчыц у бела-рускую літаратуру, думаю, да кан-ца не ацэнены і не вычарпаны. Па-гэтаму раю ўсім, хто хоча пазнаць яе творчасць, пазнаёміцца з гэтым своечасовым выданнем. Яно ж яшчэ каштоўнае і тым, што тут ўпершыню побач з кожным тво-рам паэткі ідзе навуковы каментар аб ім, дзе аргументавана, даходліва зроблена яго ацэнка, як па самой тэхніцы напісання так і па гра-мадскай каштоўнасці. І трэба шчыра падзякаваць аўтарам-ук-ладальнікам і выдавецтву. А яшчэ хацеў бы звярнуцца да Міністэства адукацыіі  выдаць большую коль-касць асобнікаў, каб з гэтай кні-жкай-падручнікам мог пазнаёміц-ца не толькі выкладчык-літара-туразнавец, але і студэнт, а кожны малады паэт, настаўнік роднай мовы меў бы яе ў сябе на стале.

Мар’ян Даргель.

 

Рэцэнзія пасля прачытання

У канцы мінулага года ў Менску надрукавана навукова-папулярная кніга нарысаў «Гісто-рыя Расіі ад Сярэлнявечча да су-часнасці». Укладальнік кнігі — Ля-вон Баршчэўскі. Аўтарскі калек-тыў — кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, кандыдат філалагіч-ных навук Лявон Баршчэўскі, кандыдат мастацтвазнаўства  Аля-ксей Хадыка. Рэцэнзентамі кнігі былі гісторыкі — прафесар Аляк-сандр Краўцэвіч і дацэнт Павел Церашковіч. Да выхаду гэтай кнігі можна было паставіцца скепты-чна: што яшчэ могуць напісаць менскія беларусы, хай сабе  і кан-дыдаты навук, пра гісторыю Расіі, калі пра яе ўжо напісана столькі ўсяго шмат на любы густ: і па-савецку, і па-ліберальнаму, і па-якому хочаш. Прыкладна і я так скептычна паставіўся да гэтай кні-гі і таму не спяшаўся яе купляць. Нарэшце, 9 лютага, купіў і чытаў яе нават у тралебусе. На наступны дзень падзяліўся навіной з настаў-нікам гісторыі ў школе і вырашыў напісаць кароткую рэцэнзію.

Я не збіраюся тут разгля-даць падрабязна сутнасць усёй кнігі, але хачу выказаць агульнае ўражанне. Кніга аўтарам удалася. Любы чытач будзе задаволены, бо прачытае нешта пра тое, чаго ён не ведаў раней. У чым поспех кні-гі? Аўтары крытычна паставіліся да расійскіх выданняў і выказалі свой погляд на гісторыю Расіі. Можна сказаць, што гэта гісторыя Расіі вачыма беларусаў. Але і гэта не зусім так, бо аўтары зрабілі ага-ворку, што яны самі з рускімі ка-ранямі, хоць і лічаць сябе бела-русамі.

Аб’ём кнігі 536 старонак у мяккай вокладцы. У кнізе даста-ткова чорна-белых і каляровых фотаздымкаў. Кніга складаецца з 13 невялікіх раздзелаў (разам з уступам і пасляслоўем) і яшчэ да-ецца «Храналогія найважнейшых падзей ў гісторыі Расіі». «Пачатак расійскай гістрыі» — гэта прадмова. «Замест заключэння: куды ідзе Расія?» — гэта пасляслоўе, падвя-дзенне вынікаў. Па ўсёй кнізе — гэ-та не пераказ вядомага, а імкнен-не аўтараў даць нешта новае. Пас-ля кожнага з 11-і раздзелаў даюцца асноўныя тэрміны і літаратура да гэтага раздзела. Напісана кніга простай мовай і лёгка чытаецца.

Што разглядаюць аўтары? На першым месцы палітычная гіс-торыя, потым удзяляецца ўвага развіццю гаспадаркі і культуры. Вельмі шырока паказана расій-ская культура як шматнацыяна-льная. Савецкая культура таксама дастаткова раскрыта як шматнацы-янальная. І вось тут, на мой погляд, у аўтараў нават ужо перабор. Ся-род мноства гэтых розных нацыя-нальных культур руская культура губляецца і ніяк не вылучаецца.  І атрымліваецца расійская і савец-кая шматнацыянальная культура, а руская так, сярод усіх. Ёсць у кні-зе і дакументы, хоць іх няшмат. На-заву два з іх: «Адзін з расстрэльных спісаў з прозвішчам Ісака Бабеля, уласнаручна завізаваны Сталі-ным» (на с. 363) і табліца «Пастаўкі ЗША ў СССР (1941-1945)» (на с. 394). У чым каштоўнасць кнігі? Выказаны свежы погляд на падзеі расійскай гісторыі. Пра іх раска-зана праўдзіва і аргументавана, так, як бачаць іх беларускія гісто-рыкі. Ніхто не абмяжоўваў і не на-вязаваў аўтарам нейкі афіцыйны погляд.

Хоць гэта кніга мае для Бе-ларусі і нават Расіі вялікае зна-чэнне, але выдадзена яна прыват-ным выдаўцом Зміцерам Кола-сам накладам усяго 300 асобнікаў. Не сумяняваюся, што і звыш тыся-чы асобнікаў будзе лёгка распра-дана па 30 рублёў за кнігу. Такая кніга патрэбна ў кожную школу, спатрэбіцца кожнаму настаўніку гісторыі. Яе з радасцю прачыта-юць і вучні старэйшых класаў.

Ёсць у кнізе і істотныя не-дахопы. Спачатку па змесце. Пера-гружана прозвішчамі дзеячаў нацыянальнях культур народаў Расіі і СССР. Зусім коратка, схе-матычна сказана двума сказамі пра значныя падзеі, як напрыклад, пра вызваленне Балгарыі ад пры-гнёту Асманскай імперыі ў 1877 -1878 гадах. Нават не згадана, што там ваявалі болей за 10 генералаў з Беларусі. Таксама і пра паўстан-не дзекабрыстаў 1825 года, у якім удзельнічалі беларусы. І фактычна разграміў гэта паўстанне (рас-страляў з гармат) наш зямляк Іван Ануфрыевіч Сухазанет. Варта бы-ло б у гэтай кнізе напісаць яшчэ адзін раздзел «Уклад беларусаў у рускую навуку і культуру». Так-сама патрэбна шырэй паказаць ролю нашых землякоў у развіцці гістарычных падзей у Расіі і СССР. Ні словам не сказана ў кнізе пра нашага земляка з вёскі Каловічы Вілейскага раёна маскоўскага пі-сьменніка канца ХІХ стагоддзя Івана Кандраццева. Можна было надрукаваць і яго партрэт. А тут надрукавалі партрэт маладога Янкі Купалы  (на с. 257), які сюды так пасуе, як сядло карове. Тут Купала зусім лішні. А партрэтаў Сяргея Ясеніна і Валерыя Брусава зусім не змясцілі. Афармленне кнігі месцамі зусім кепскае. Ілю-страцыі маленькія, невыразныя. Горш за тое, некаторыя партрэты абмяжоўваюцца адной галавой, і тая абрэзана (на с. 306 —  князь Ге-оргій Львоў, і на 476 — Віктар Чар-намырдзін). Пазнаць можна і то-лькі. Але ж гэта непавага і да таго, каго змясцілі, і да чытача. Раней бы цэнзура такія фотаздымкі заба-раніла б друкаваць. Згаданыя не-дахопы можна хутка і лёгка вы-правіць.

Дзякую аўтарам за добрую кнігу.

Сымон Барыс.

 

У Шклове  створаны «Літаратурны салон»

У Шклове 16 лютага ў гра-мадскім цэнтры «Мост» адбыло-ся сумеснае пасяджэнне грама-дзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» і мясцовых структур: раённай арганізацыі ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны», партыі БНФ, Руху «За Свабоду».

На пачатку пасяджэння ад-быўся прагляд фільма «Права-абаронцы супраць смяротнага пакарання», які прэзентавалі Па-ліна Сцепаненка, літаратар і акты-віст кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» ды рэжысёр фільма Віктар Трац-цякоў. Пасля прагляду фільма пры-сутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні аўтарам прэзентацыі фільма. Адбылася дыскусія, аб-мен думкамі і меркаваннямі.

Другім пытаннем, якое было абмеркавана на пасяджэнні, была стварэнне пры раённай ар-ганізацыі ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны» аматарскага «Літаратурнага са-лона». З паведамленнямі высту-пілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і гра-мадскія актывісты, аматары лі-таратурнай творчасці Пётр Мігур-скі і Аляксандр Новікаў.

Таксама з па-ведамленнямі высту-пілі прысутныя госці: Юры Нагорны, стар-шыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Ле-анід Падбярэцкі, ся-бар Руху «За Свабо-ду», Вольга Быкоў-ская, сябра Рады Ру-ху «За свабоду», Лю-дміла Драпеза, філо-лаг.

Удзельнікі пасяджэння абмяня-ліся думкамі, мерка-ваннямі і прапа-новамі. Вырашана стварыць аматарскі «Літаратурны салон» пры Шклоўскай ар-ганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэцкага, бе-ларускага пісьменніка, чыё дзя-цінства прайшло ў Зарэчным Шклове.

Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі Пётр Мігурсі, сябр ТБМ, намеснік грамадзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» і каардынатар Руху «За Свабоду» ад Магілёўскай вобласці.

Алесь Грудзіна.

 

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе. У гэтым горадзе музыка на працягу 4-х гадоў навучаўся ў музычнай вучэльні, таму ў поўнай залі Палаца культуры сярод прыхільнікаў яго творчасці былі былыя аднагрупнікі і выкладчыкі. Па словах Змітра, гэтая акаліч-насць выступу ў Лідзе яго вельмі расхвалявала і ўзрушыла. Апошні раз музыка выступаў перад сваімі сябрамі і выкладчыкамі 8 гадоў таму:

— Самае неверагоднае і пазітыўнае ў тым, што Ліда — усё ж такі месца, дзе я стаў беларусам у нейкім сэнсе. Тут былі канцэрты «Песня-роў» у свой час. Я хадзіў у Дом афіцэраў яшчэ тады, слухаў, быў пад вельмі моцным уражаннем. Вельмі рады, што поўная зала, бо, шчыра кажучы, перажываў, што мяне тут забыліся. Доўга не бачыліся.

Зміцер Вайцюшкевіч з 1986 па 1990 год навучаўся ў Лідскай музычнай вучэльні па класе кларнета. У гэтым горадзе ён рабіў свае першыя крокі, як прафесійны музыка.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё

Рацыя.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Дзедаў пачастунак

 

Неяк вясковыя хлопцы Іван, Міхась і Шурык сабраліся ў ня-дзелю адпачыць. Купілі пару пля-шак самагонкі і завіталі да Міхася ў хату. Засталі суседа дзеда Нічы-пара, які, ад няма чаго рабіць, прыплёўся «пакалякаць» да Міха-сёвага бацькі. Хлопцы наладзілі стол і запрасілі мужчын. Дзед на-пачатку адмаўляўся ад пачастун-ку, але яго ўгаварылі. Іван наліў старому, як усім, поўную шклянку, а хлопцы пачалі падбадзёрваць дзеда.

— Вы яшчэ моцны чалавек! Пару чарак можаце пацягнуць. Можа нават нас перап’яце.

— Раней мог за вас болей выпіць, — хваліўся дзед.

Нічыпар выпіў.

Пасля першай чаркі ён па-чаў адмаўляцца, але хлоцы ўлаго-дзілі.

Дзед выпіў другую, пад прымусам — трэцюю.

Хлопцы жартам да апош-няй кроплі дзяліліся са старым чалавекам.

Маладзёны былі на добрым падпітку, а дзед зусім п’яны. Раз-важаў сур’ёзна, а ісці не мог. Таму хлопцы пагадзіліся адвесці яго дамоў.

Па дарозе яны кпілі са ста-рога.

— Дзед, ты ўсю ночку бу-дзеш кахаць бабку.

— А як жа! — адказваў п’яны Нічыпар.

Ля брамкі дзед запрасіў хлопцаў да сябе. Яны болей піць не хацелі, але ён настаяў на сваім, і тыя ўрэшце пагадзіліся на тым, што сто грам лішнімі не будуць.

Зайшлі ў хату. Гаспадар паставіў на стол трохлітровы слоік самаробнай, нарэзаў кумпяка, паклаў колца каўбасы пальцам пханай ды дастаў з кадушкі салё-ных гуркоў. Госці горача прыня-ліся за справу. Тым часам Нічыпар употай зняў ся сцяны дубальтоў-ку, заклаў у рулю набой, узвёў куркі, сеў на парозе і кажа:

— Частавалі вы мяне, дзякуй. А цяпер я буду частаваць вас. Вы-п’еце ўсё да дна — і пойдзеце.

Збянтэжыліся хлопцы і па-чалі піць праз сілу, пакуль не за-снулі за сталом.

Апошнім заснуў на парозе Нічыпар.

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *