НАША СЛОВА № 12 (1423), 20 сакавіка 2019 г.

Пятніца, Сакавік 29, 2019 0

101-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі

Гісторыя ў 1 год

21-га сакавіка споў-ніцца роўна год, як высіл-камі аднаго з мясцовых патрыётаў на Лідчыне быў усталяваны помнік-камень у гонар 100-годдзя БНР.

Сёння арганізатар і фундатар устаноўкі каменя ўспамінае:

— На пачатку 2018 г. мяне апанавала ідэя — у гонар 100-годдзя БНР ус-таляваць у годным месцы камень з адпаведным над-пісам.

Перабіраў варыянты тэксту. Потым вырашыў праз свайго сябра, які жыве ў ЗША, параіцца з Пазь-няком.

Той прапанаваў тэкст і горача падтрымаў саму ідэю — адмысловым зваротам праз інтэрнэт за-клікаў ставіць памятныя камяні па ўсёй Беларусі і па-за межамі краіны.

Гэты камень усталя-ваны 21 сакавіка 2018 г. напярэдадні Дня Волі (25 сакавіка) на падворку пад  Лідай, і пакуль што стаў першым і адзіным такім у свеце.

Вось што пісаў Зянон Пазьняк:

«Некалькі зацемак па актуальных пытаннях.

Вы ведаеце маю пра-панову аб вечным азнака-ванні стагоддзя БНР.

Рэалізацыя такая: шмат у якіх месцах Бела-русі і за яе межамі па-ставіць памятныя камяні з выбітным знакавым над-пісам пра 100 гадоў БНР. Па ідэі тут паўтор гіста-рычнага беларускага прын-цыпу «Барысавых камя-нёў». Таму надпіс павінен быць вельмі кароткім (зна-кавым).

Прапанова насту-пная:

Першы радок: “СТО ГОД БНР”.

Другі радок: (выява Пагоні).

Трэці радок: “БЕЛА-РУСЬ — НАВЕЧНА”.

Не ўсе разумеюць знакавы прынцып тэксту і прапануюць інфармацый-на-тлумачальны характар надпісу. Але гэты падыход не для каменя, а для памят-най дошкі. Напрыклад, калі дадаць даты на камень (1918 — 2018), то ў падсвя-домасці ўзнікае асацыяцыя з магілай. Калі дадаць больш разгорнутага ін-фармацыйнага тэксту, та-ды знікае эфект знакавага ўздзеяння. Раскрываць та-кія абрэвіятуры як БНР ці БНФ не абавязкова, яны жывуць у свядомасці самі па сабе і шырока вядомыя.

21.01.2018. НЁ.

Зянон Пазьняк.»

 

Праз некалькі меся-цаў з прыгарада камень пе-равезлі  ў горад і ўстанавілі каля лідскай грэка-каталіц-кай капліцы па адрасе: вул. Каліноўскага, 16.

 

Як здаецца, гэты по-мнік-камень быў усталя-ваны  напярэдадні стогадо-вага юбілею  не толькі пер-шым у свеце, але і да гэтага часу з’яўляецца адзіным, які ўшаноўвае такую значную дату ў гісторыі нашай Ра-дзімы.

Паводле

Л. Лаўрэша.

21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі

У Гародні з’явілася бібліятэчка альманаха «Новы Замак»

Першай кні-гай серыі стаў збо-рнік Самсона Пяр-ловіча — паэта, ах-вяры сталінізму, бе-ларускага патрыё-та з Наваградка — «Такі непаўторны сусвет». У зборнік увайшлі таксама публікацыі літара-тараў Гарадзенш-чыны, якія згадва-юць асобу і час змагання і пакутаў Самсона Пярловіча, які, як і Ларыса Геніюш, аказаўся нязлом-ным у адстойванні беларус-кай нацыянальнай ідэі. Ка-жа Валянцін Дубатоўка, ста-ршыня абласной арганіза-цыі Саюза беларускіх пісь-меннікаў:

— Калі ён напісаў су-праць Сталіна, то Цанава за-хацеў пабачыць спачатку гэты верш, а потым гэтага чалавека. Яго прывезлі ў Менск, каб паказаць Цанаве, хто ж такі смелы хлопец, які супраць Сталіна напісаў верш. Уяўляеце, якая сітуа-цыя. Гэтую кнігу ўкладаў Янка Траццяк, галоўны рэ-дактар нашага альманаха і галоўны рэдактар і ўклада-льнік гэтай кнігі. Збіралі ма-тэрыялы ўсе нашыя пісь-меннікі Гарадзеншчыны. Тут матэрыялы і Сяргея Чы-грына, і Святланы Абдула-евай, і шмат хто яшчэ даваў матэрыялы.

Кніга Самсона Пяр-ловіча, як і чарговы нумар часопіса «Новы Замак», бу-дуць прэзентаваны 23-га са-кавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця, па гарадзенскім адрасе: вуліца Кірава, дом 3.

Кніга Самсона Пяр-ловіча выйшла малым на-кладам, і набыць яе можна будзе ў Гародні і Наваград-ку, дзе пройдуць прэзен-тацыі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Белпошта выпусціла канверт, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку

Паступіў у гандаль прыгожы канверт ад Белпошты, які прысвечаны 225-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Канверт выйшаў накладам 35 тысяч асобнікаў. Дызайн канверта ажыццявіла мастачка Таццяна Кузняцова.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Традыцыя дзяржаўных прававых актаў прадстаўлена на выставе

Нацыянальная бібліятэка і Нацыянальны гістарычны архіў вядуць сістэмную працу па заха-ванні і дэманстрацыі важных гіс-тарычных дакументаў, каб сфар-міраваць у сучаснікаў пачуццё нацыянальнай самапавагі і год-насці.

Новая змястоўная выстава «Шлях Канстытуцыі»  з унікаль-нымі гістарычнымі дакументамі часоў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Ра-сійскай імперыі і БССР адкрылася 13 сакавіка ў музеі кнігі Нацы-янальнай бібліятэкі і будзе праца-ваць да 14 красавіка. Выстава ад-люстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы.

 

Шэраг заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь адзначаюць сёлета памятныя гадавіны. У гэ-тым годзе спаўняецца 490 гадоў з моманту прыняцця Статута Вялі-кага Княства Літоўскага, 100 гадоў Кантытуцыі ССРБ  і  25 гадоў Канстытуцыі Незалежнай Бела-русі.

 

— Дакументы і экспанаты падабраны з такой мэтай, каб  наведвальнікам было  зразумела, што гісторыя нашай дзяржаўнасці налічвае стагоддзі, — сказаў дырэк-тар бібліятэкі Раман Сцяпанавіч Матульскі. — Статут Вялікага Кня-ства Літоўскага стаў важным для еўрапейскіх краін прававым ак-там. Быў закладзены пачатак тра-дыцыі стварэння канстытуцый еў-рапейскіх дзяржаў.

Першым найбольш каш-тоўным дакументам з’яўляецца факсімільная копія Лаўрэнц’еў-скага спісу Статута ВКЛ 1529 года на лацінскай мове з гербам «Пагоня».

Невялічкую экс-курсію па выставе зрабіў намеснік дырэктара На-цыянальнай бібліятэкі спадар Алесь Суша:

 

— Тут прадстаў-лены цікавыя артэфакты, якія сведчаць пра 500-гадовую традыцыю за-канадаўчых актаў нашай краіны. Экспазіцыя скла-даецца з унікальных ру-капісных, старадрука-ваных помнікаў права, а таксама выданняў XIX-XXІ стагоддзяў. Значная частка выставы прысве-чана Статуту ВКЛ. Прад-стаўлены арыгіналы і факсіміле розных спі-саў Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг., у якіх упершыню зафікса-ваны нормы кансты-туцыйнага права.

Арыгіналы Статута 1588 года захоўваюць мноства пазнакаў і каментароў на палях, якія свед-чаць, што ім карыста-ліся, на ім ёсць спасы-лкі на нормы рым-скага права. Тут рас-пісаны абавязкі кара-ля і вялікага князя, вы-значана судовая сіс-тэма, акрэслены орга-ны выканаўчай ула-ды. Адбываліся пася-джэнні сойма Рэчы Паспалітай, Статуты змяняліся і дапаўня-ліся, яны кіравалі пра-цэсам прававой арга-нізацыі краіны, уплы-валі на заканадаўчы працэс, на судовую сістэму.

На выставе можна ўбачыць дэкрэт трыбунала ВКЛ — вышэй-шага апеляцыйнага суда ВКЛ. Прадстаўлены поўны збор зако-наў Расійскай імперыі, заканадаў-чыя акты Кацярыны II.

У экспазіцыі змешчаны ва-жныя для беларускага права Кан-стытуцыі: рукапісная Канстыту-цыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г, першая Канстытуцыя ў Савец-кай Беларусі, прынятая 3 лютага 1919 года.

 

Чатырохмоўная Кансты-туцыя БССР 1927 г. прадстаўлена на мовах, якія мелі афіцыйнае па-шырэнне ў той час, а таксама раз-мешчаны іншыя Канстытуцыі са-вецкага перыяду. Пачэснае месца займае Канстытуцыя нашай неза-лежнай дзяржавы, якая была пры-нята 15 сакавіка 1994 г., у перша-пачатковым выглядзе і з улікам пазнейшых змен і дапаўненняў.

Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства бібліятэкі, які пад-рыхтаваў экспанаты для выставы «Шлях Канстытуцыі» , канцэнтруе ўвагу на важных этапах у развіцці прававой свядомасці беларусаў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: 1. Р.С. Матуль-скі; 2. А.А. Суша.

 

 

Дэпутат Алена Анісім уручыла першыя пашпарты ў Дзень Канстытуцыі. Разам з дыскамі Данчыка

15 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Тава-рыства беларускай мовы Алена Анісім у Стоўбцах уручыла пер-шыя пашпарты 40 школьнікам, якія жывуць на тэрыторыі яе вы-барчай акругі. Сярод тых, хто ўпе-ршыню атрымаў дакумент, пера-можцы творчых конкурсаў і пра-фесійных алімпіядаў, таленавітыя спартоўцы. Кожны вучань атры-маў у падарунак з рук дэпутата па два дыскі спевака Данчыка з пе-снямі на беларускай і ўкраінскай мовах. На нефармальнай суст-рэчы пасля завяршэння ўрачы-стасці школьнікі задалі дэпутату пытанні.

Уладзімір Глод,

“Радыё Свабода”.

 

Мы, народ Рэспублікі Беларусь …

Такімі словамі пачынаецца наш асноўны і самы галоўны закон — Канстытуцыя, які рэгулюе ўсе астатнія кодэксы і зводы за-конаў.

15 сакавіка ў малой зале Палаца культуры ў Бярозаўцы Лідскага раёна адбылося вельмі важнае ў жыцці маладых грама-дзян Беларусі мерапрыемства — уручэнне пашпартоў. Акурат у дзень, калі роўна 25 гадоў таму была прынятая Канстытуцыя Рэс-публікі Беларусь, пашпарты ат-рымалі некалькі дзясяткаў мала-дых жыхароў Бярозаўкі. Што ве-льмі прыемна ўразіла — гэта тое, у якой урачыстай абстаноўцы адбы-валася ўручэнне. Са сцэны ад вя-доўцы мерапрыемства гучала ве-льмі прыгожая родная беларуская мова, а падчас самой праграмы ў выкананні юных беразаўчан гуча-лі вельмі цудоўныя і пранікнёныя вершы пра самыя прыгожыя і пяшчотныя беларускія словы і пе-сні пра нашу Радзіму.

Падсумавалі праграму ве-льмі важнымі словамі-прысвячэн-нямі, каб маладыя грамадзяне Беларусі не пакідалі і не забывалі сваю родную мову — самы галоў-ны інструмент нашай беларускай незалежнасці!

Юрась Дзяшук,

г. Бярозаўка.

 

Лёс Гавязны абмяркоўвалі ў Вішняўцы

Тапонім ГАВЯЗНА аба-вязкова вернецца на мапу Стаў-печчыны і Беларусі. Праз год, два ці праз пяць або дзесяць, але вер-нецца.

 

Удзельнікі чытацкіх слухан-няў у Вішняўцы (гістарычнай Га-вязне) былі ў гэтым адзінадушныя. Маўляў, таму ёсць зарука — кніга-хроніка «Гавязна і Гавязнянка» пісьменніка, эколага, змагара за нацыянальную памяць і актывіста ТБМ Валерыя Дранчука. А яшчэ, канстатавалі яны, зусім нядаўна з’явіўся важны дакумент — Кан-цэпцыя інфармацыйнай бяспекі. Менавіта гэты дакумент патрабуе замацоўваць у сваіх межах і НА-ЦЫЯНАЛЬНУЮ КАНЦЭП-ЦЫЮ ГІСТАРЫЧНАГА МІ-НУЛАГА КРАІНЫ, БЕЛА-РУСКАЙ  МАДЭЛІ  ПАМЯЦІ.

— Калі пісаў кнігу, — кажа Валер Дранчук, — я ведаў (і ў кнізе гэта ёсць!), што самая дакладная канцэпцыя памяці сфармулявана акурат маімі землякамі ў іх зва-роце да выканаўчай улады:  «Вяр-ніце тое, што ў нас забралі!». Гэта быў апагей кампаніі «За Гавязну», 2003 год. З тых падпісантаў — 24-х старэйшых жыхароў — сёння за-сталося толькі двое. Я сведка: людзі крыкам крычалі, прасілі, патраба-валі: вярніце адвечную назву, знак нашай Бацькаўшчыны, корань мясцовасці. Але іх не пачулі. Ат-рымліваецца так, што дзеянні ўла-ды супярэчылі сённяшняй «кан-цэпцыі інфармацыйнай бяспекі» краіны. Невядома, ці пачуе хто цяпер.

 

Удзельнікі, абмяняўшыся думкамі, дамовіліся «перазагру-зіць» патрабаванні, звярнуцца да ўлады з прапановай памяняць па-дыходы ў прыняцці рашэння, прынамсі, не ўжываць такі сум-неўны механізм уліку грамадскай думкі як рэферэндум (хачу — не хачу, падабаецца — не падабаецца).

Плануецца і зварот у Рэс-публіканскую тапанімічную ка-місію з просьбай актуалізаваць свой вердыкт аб вяртанні гіста-рычнай назвы Гавязна, які быў прыняты ў 2006 годзе і які зва-ротнай сілы не мае.

Імпрэза называлася так: “Як вярнуць на мапу Стаўпеччы-ны тапанімічны помнік»Гавязна». Чытацкія слуханні па старонках кнігі-хронікі В. Дран-чука «Гавязна і Гавязнянка».

 

На сустрэ-чу прыйшлі дзеці колішніх падпі-сантаў, карэнных жыхароў Га-вязны. Сярод іх Ала Шчука-Сяр-жант, Галіна Адаміцкая, Зінаіда Чалых.

— Я б хацела прыйсці на маміну магілу і сказаць: «Мама, Гавязна вярнулася!» — са слязамі на вачах прызналася Ала Шчука-Сяржант. — Мама гэтым жыла, верыла, што ўлада адумаецца, ве-рне забранную назву мястэчка. На жаль, не дачакалася.

— Я была ў пятым классе, калі перайменавалі наша мястэч-ка. Але мы, дзеці, не хацелі пры-знаваць новую назву і аддаваць сваю. На сшытках яшчэ доўга пісалі «Гавязнянская школа»… — прыгадала Зінаіда Чалых. — Ніколі гэтага не забудуся.

Былі на імпрэзе і людзі з ваколіц. Муж і жонка Гладкія жы-вуць у Менску, але карані побач — у Новых Навасёлках Нясвіжскага раёна (колішняя Гавязнянская гміна).

— Перада мной старадаўняя карта, — сказаў Валянцін Гладкі. — І я вось гляджу, што Гавязна была больш, чым населены пункт. Гэта цэлая мясцовасць, якая аб’ядноў-вала дзясяткі вёсак, засценкаў, урочышчаў, хутароў. Забраць та-кую назву — значыць, збядніць на-ваколле, пазбавіць мясцовасць свайго адвечнага імя.

 

— А я вось правяду пара-лель. Доктар, які робіць аперацыю, раіцца са спецыялістамі. І не пы-таецца парады ні ў хворага, ні ў яго родзічаў, ні, тым больш, у лю-дзей з вуліцы. Так і гістарычныя, тым больш адзінкавыя, назвы. Як можна пытацца ў жыхароў, калі гісторыя даўно вырашыла, — разва-жала Марына Гладкая-Калевіч.

Намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік (родам з в. Сей-лавічы — колішняя Гавязнянская гміна) прывёў прыклады вяртання гістарычных назваў: Магільнае ў Уздзенскім раёне (было перайме-навана ў Нёман), Пагулянка, За-азер’е і Альба ў Нясвіжскім раёне (гэтыя прыгожыя, адвечныя, гіс-тарычныя назвы былі за-менены пры камуністах ад-паведна на Кирпичный, Све-кловичный і посёлок Био-мицинового завода).

Старшыня сельвы-канкама Таццяна Белановіч сказала, што ёй было вельмі важна пачуць аргументы “за Гавязну”. Безумоўна, што аргументы “супраць” яна пачуе таксама, але ў іншым месцы.

— Усім, каму я падпі-саў кніжку, не прамінаў ка-заць: «Чытайце з алоўкам!». Гэта значыць, працуйце, на-запашвайце аргументы, пра-ца над памылкай працягва-ецца — для гэтага і пісалася кніжка, — дадаў на завяршэн-не Валер Дранчук.

Наш кар.

 

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Заканчэнне. Пач. у папяр. нум.)

  1. Шчурок (Жанна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шчу-рок, памянш. ад шчур ‘птушка’ («Вя-лікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Пі-скунова, с.1109) або (рэг.) ‘пацук’.
  2. Шчэпін (Уладзімір) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Шчэпа і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Шчэп-ін. ФП: шчэпа (‘чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляецца ў расшчэп-леную частку расліны для прышчэ-пкі’, а таксама ‘прышчэпленая расліна’) — Шчэпа (мянушка, потым прозвішча) — Шчэпін.
  3. Шыкун (Юлія) — семан-тычны вытвор ад апелятыва шыкун ‘той, хто шыкуецца, прыбіраецца’ або ‘той, хто шыкае, шэпча (шэпчацца)’ (СНМЗ, с. 142). На Зэльвеншчыне (в. Грабава, радзіма Сцяцко П.У.) існуе і адмысловае найменне — шыкаваннік ‘той, хто прыбіраецца, шыкуецца’.
  4. Шыкунова (Ірына) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Шыкун і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Шыкун-ова. ФП: шыкаць (‘вымаўляць гук «ш» на месцы іншых гукаў, на-прыклад замест «сыкаць» — «шы-каць»‘) — шыкун (той, хто шыкае: шык-ун) — Шыкун (мянушка, пазней про-звішча) — Шыкунова. Або ад рэг. шыкаць ‘гаварыць на вуха, шаптаць’ («Слоўнік народнай мовы Зэльвен-шчыны» Сцяцко П., с. 142): Шыкун (семантычны вытвор ад апелятыва шыкун ‘шаптун’) — Шыкунова. Або ад шыкавацца ‘прыбірацца’. Гл. Шыкун.
  5. Шэўнік (Ірына) — се-мантычны вытвор ад апелятыва шэўнік (ст.-бел.) шевник ‘шавец’ (ПГССЛ).
  6. Юргілевіч (Леанарда) — вытвор з акцэнтаваным суфіксам ба-цькаймення -евіч ад антрапоніма Юргіль і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Юргіль-еічЮргі-левіч. ФП: Юрый (імя, гл. Георгій <грэч. ‘земляроб’) — Юрый (1528 г.), Юркгель (1539 г.), Юргель/Юргіль (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Юргілевіч.
  7. Юроўскі (Рамуальд) — вытвор з суфіксам -скі ад тапоніма Юрава з значэннем ‘нараджэнец, жы-хар названай мясціны, паселішча': Юрав-скі — Юраўскі.
  8. Юхнік (Дар’я) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Юхно і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Юхн-ік. ФП: Юрый (імя <грэч. ‘земляроб’) — Юхно (народны варыянт, празванне, потым прозвішча) — Юхнік. Параўн. Адамік, Данік.
  9. Юч (Галіна) — варыянт імя Усцін (<лац. ‘справядлівы'; зафік-саваны ў 1555 г.) набыў ролю про-звішча.
  10. Яглыцкі (Уладзімір) — вытвор з суфіксам -іцкі (-ыцкі) ад антрапоніма Яглы і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Яглы-цкі. ФП: яглы (‘проса’ (злак ПГССЛ)) — Яглы (мянушка, потым прозвішча) — Яглыцкі.
  11. Ядлоўскі (Васіль) — вы-твор з суфіксам -скі ад тапоніма Ядловец і значэннем ‘нараджэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Ядловец-скі — Ядловскі — Ядлоўскі. Або ад польск. jadlo (‘яда, ежа, корм’) — семантычны вытвор: Jadlo (мянушка, потым прозвішча) — Jadlowski — ці прэ-стыжная (польская) форма прозвішча Ядло — Ядлоўскі.
  12. Якубіцкая (Наталля) — вытвор з суфіксам -ская ад тапоніма Якубічы і значэннем ‘нараджэнка, жы-харка названай мясціны, паселішча': Якубіч-ская — Якубіцкая. ФП: Якуб (імя <яўр. ‘перашкода’) — Якубіч (баць-кайменне, суфікс -іч, як і Кузьміч) — Якубічы (тапонім) — Якубіцкі (Яку-біцкая).
  13. Ялётнаў (Раман) — вытвор з суфіксам -аў ад антрапоніма Ялётна (Ялетна) і значэннем ‘нашчадак на-званай асобы': Ялётн-аў. ФП: яленіць (‘гаркавець’ — «Вялікі слоўнік бела-рускай мовы» Ф. Піскунова, с. 1130) — ялента (‘тое, што пачынае гаркавець (мець гаркаваты прысмак)’) — Ялента (мянушка, потым прозвішча) — Яле-нтаў.
  14. Ялкоўская (Ірына) — вы-твор з суфіксам -оўская ад тапоніма Елка/ Елкі і значэннем ‘нараджэнка, жыхарка названага паселішча': Елк-оўская — Ялкоўская.
  15. Ялугін (Эрнест) — вытвор з прыналежным суфіксам -ін ад ант-рапоніма Ялуга і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ялуг-ін. Утваральнае слова ад апелятыва ялуга (рус. елуга ‘ельнік’ (Дабр.).
  16. Януць (Філарэт) — вары-янт імя Ян (<яўр. ‘ласка Божая, Бог мілуе'; зафіксавана Януть у 1539 г.) набыў ролю прозвішча.
  17. Янушэвіч (Андрэй) — вы-твор з акцэнтаваным суфіксам баць-каймення -эвіч ад антрапоніма Януш з значэннем ‘нашчадак названай асобы': Януш-эвіч. ФП: Януш (імя <яўр. ‘го-луб’) — Януш (празванне, пазней про-звішча) — Януш-эвіч.
  18. Яроцкі (Леанід) — вытвор з суфіксам -скі (-цкі) ад антрапоніма Ярок і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Ярок-скі — Яроцкі. ФП: ярок (‘бычок’ — ПГССЛ) — Ярок (мянушка, потым прозвішча) — Яроцкі. Магчыма разглядаць і як вытвор з суфіксам —скі ад тапоніма Ярок з значэннем ‘на-раджэнец, жыхар названай мясціны, паселішча': Ярок-скі — Яроц (к+с=ц)кі. ФП: ярок (памянш. з суфіксам -ок ад яр ‘круты бераг, роў, лагчына’) — Ярок (тапонім) — Яроцкі.
  19. Яськуць (Андрэй) — вы-твор з фінальным -уць ад Яська (па-раўн. Карпуць < Карп) — Ясько (1597 г.) < Ианн <яўр. ‘ласка Божая, Бог мілуе’ — Яська, Яськуць.
  20. Ятра (Ядвіга) — семанты-чны вытвор ад апелятыва ятра (ст.-бел.) ‘печань’ (ПГССЛ).
  21. Яўрозіевіч (Алена) — вы-твор з суфіксам бацькаймення -евіч/-эвіч ад антрапоніма Яўрозія і зна-чэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Яўрозія-эвіч — Яўрозіевіч. Ут-варальнае слова — жаночае імя Яўрозія < лац. ‘ружа, куст ружы’.

 

Якіх патрыётаў мы выхоўваем?

Пачатак гэтага года выдаў-ся ўраджайным на розныя юбілеі ў гісторыі і жыцці нашай краіны.

Гэта і стагоддзе камсамолу, і векавы юбілей утварэння БНР, і сямідзесятпятая гадавіна вызва-лення Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў, і трыццаці-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. I ўсе гэтыя знамя-нальныя даты і падзеі шырока адзначаліся ў нашым грамадстве. I ўсе яны добра спрыялі патрыя-тычнаму выхаванню нашай мола-дзі, падрастаючага пакалення, бу-дучыні краіны.

Здаецца, няма неабходна-сці тлумачыць сэнс і значэнне па-няццяў патрыятызм, патрыёт і патрыятычнае выхаванне грама-дзяніна краіны, дзяржавы, грамад-ства. Але на ўсякі выпадак нага-даць трэба, каб зрабіць высновы з правядзення тых мерапрыемстваў, якія прайшлі ў нашай краіне і не-пасрэдна ў асобна ўзятым рэгіёне, горадзе, у арганізацыях, на прад-прыемствах, вучэбных установах і г.д.

Калі заглянуць у тлумачаль-ны слоўнік, то заўважым, што сло-ва «патрыёт» абазначае: любоў і адданасць сваёй Радзіме, народу. А значыць, патрыёт — гэта чалавек, які любіць сваю Радзіму і свой на-род і аддана служыць інтарэсам Радзімы, народа, інтарэсам гра-мадства сваёй дзяржавы. У кож-нага народа ёсць свая мова, якая абслугоўвае грамадства, дзяржаў-нае і духоўнае жыццё краіны. На-роды свету маюць сваю нацыяна-льную культуру, традыцыі і аб-рады, у падмурку якіх знаходзіцца нацыянальная мова народа. Ад-сюль зробім выснову, што любоў і адданасць Радзіме і народу аба-значае любоў да сваёй нацыяна-льнай мовы, культуры, народных традыцый і абрадаў, да гісторыі сваёй краіны. Патрыёт павінен любіць і шанаваць сваю мову, ад-дана служыць інтарэсам сваёй Ра-дзімы і народа. У нашым выпадку: беларускаму народу і беларускай дзяржаве.

А як гэта ўсё выглядае ў на-шай рэчаіснасці, у жыцці нашага грамадства, нашай Радзімы — Баць-каўшчыны? Давайце прасочым па тых мерапрыемствах, якія пра-йшлі ў нашай краіне і канкрэтна ў горадзе Пінску.

Роднай мове беларусаў бы-ло адведзена да крыўднага мала ўвагі. Ёй была прыгатавана роля беднай падчарыцы-папялушкі. На 90% усё было зроблена па-руску, на мове іншай краіны, суседняй дзяржавы. I спынімся больш канк-рэтна на гарадскім фестывалі па-трыятычнай песні, які прайшоў у гонар 75-гадовага юбілею вызва-лення Беларусі ад нямецка-фашы-сцкіх захопнікаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У конкурсе патрыятычнай песні прынялі ўдзел амаль трыццаць спевакоў. I толькі чатыры з іх вы-каналі свае песні на беларускай мове. Пра іх і хачу болей падра-бязна расказаць чытачу нашай га-зеты. Самая юная ўдзельніца гэ-тага конкурса Назарава Марыя, вучаніца 5 класа школы № 3. Яе падрыхтавала да конкурса педагог па вакалу Гарбунова Ларыса. Ма-рыя — удзельніца шматлікіх кон-курсаў, і на многіх яна стала пе-раможцам. У яе арсенале больш за 20 дыпломаў рознай якасці.

Троцкая Таццяна, вучаніца 9 класа школы №18, выканала песню «Чыстая сляза». У гэтым ёсць заслуга педагога па вакалу Пухоўскай Вольгі.

Па-беларуску спявала сваю песню «У святле тваіх вачэй» ма-лады педагог з Малоткавічскай музыкальнай школы Рыжко Ган-на.

Алег Васільевіч Караты-шэўскі — адзін з старэйшых удзе-льнікаў фестывалю, які выканаў сваю песню пад свой акампа-німент «Партызанскія мадонны» на верш Таццяны Дарошкі так-сама па-беларуску. Алег Васілье-віч — чалавек вядомы не толькі ў Пінску. Ён вучоны, з’яўляецца членам РАН, пенсіянер, доўгае жыццё пражыў за межамі Бела-русі. Ён нарадзіўся ў Пінску і сюды вярнуўся жыць. Любіць родную мову і часта на ёй размаўляе.

Я лічу, што сапраўдных па-трыётаў можна выхаваць толькі на роднай мове, на нацыянальных культурных традыцыях і гісторыі краіны. На чужой мове можна вы-хаваць толькі патрыётаў чужой краіны. I я не магу зразумець усіх тых, хто спрабуе выхоўваць буду-чае пакаленне не ў нацыянальных каштоўнасцях сваёй дзяржавы, свайго народа. Беларускага пат-рыёта неабходна выхоўваць па — беларуску. Канешне, беларускую мову адзінкі не ўратуюць. Але це-шыць тое, што сярод маладых ёсць прыхільнікі роднай мовы. I спя-вачкі жаночага полу з лікам тры да аднаго перамагаюць. Стан бе-ларускай мовы катастрафічны. Гэта паказаў і Дзень роднай мовы. Я ў гэты дзень наведаў каля дзеся-ці розных офісаў. Сярод іх два га-радскія ДК, некалькі школ, офісы рэдакцый рэгіянальных газет, ка-леджы… I толькі ў будынку, дзе месціцца музычная школа і рэдак-цыя газеты «Палеская праўда», свяціўся экран:»Дзень роднай мо-вы» з датай 21 лютага.

У нашай газеце «Наша сло-ва» № 9 ад 27 лютага 2019 года чытаю: «Родная мова з’яўляецца падмуркам дзяржаўнасці». I гэтыя словы належаць Міністру замеж-ных спраў спадару Уладзіміру Макею, якія ён прамовіў у Нацы-янальнай бібліятэцы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі. Здорава. Шкада толькі, што гэта не даходзіць да сэрца і сумлення яго падначаленых, усіх парламента-рыяў, уладных чыноўнікаў. Вось толькі што адбылася «Вялікая раз-мова з Прэзідэнтам», адбылася ў  асноўным па-руску. У вярхоўнай улады беларуская мова не ў паша-не, яна для іх не дзяржаўная.

Уладзімір Гук,

г. Пінск

 

Дзень роднай мовы на Смаргоншчыне

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Урачыста і па-святочнаму выглядала ў гэты дзень Смаргонская гімназія. Вучні і настаўнікі загадзя рыхтаваліся да гэтага свята: з самага ранку і да вечара не змаўкалі дзіцячыя галасы, гучалі беларускія песні, вершы…

 

Праграма была насычана, і ніводзін клас не застаўся без увагі: літаратурны вернісаж «Жывая спадчына» — для вучняў 5-х класаў, КВЗ і інтэлектуальныя гульні — для 6-7 класаў, для 8-9-х класаў — конкурсныя праграмы «Знаўцы роднай мовы», «Літаратурная краіна», а вучні 10-11-х класаў падрыхтавалі гасцёўню «Смяяцца па-беларуску», сябрыну «Спяваем і гаворым па-беларуску», квэст «Калейдаскоп роднай мовы». Спадзяёмся, што гэты дзень не пакінуў нікога абыякавым да лёсу роднай мовы.

Сайт гімназіі г. Смаргоні.

У школе №2 г. Смаргоні суботні дзень быў прысвечаны бела-рускай роднай мове: «Мова — душа народа». На  завочным падарожжы «У сялянскай хаце» вучні пачатковых класаў даведаліся пра побыт беларускага сялянства.

 

Вучні сярэдняга ўзросту прымалі ўдзел у гульнявой праграме «Хто жадае стаць выдатнікам». Свой узровень валодання беларускай мовай змаглі паказаць старшакласнікі пры наведванні паэтычнай гасцёўні «Родная мова — матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова».

Сайт школы № 2 г. Смаргоні.

 

Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны перыяд для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Таму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 г. Смаргоні» надаюць развіццю беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

 

21 лютага ў гэтай установе адзначаецца Дзень роднай мовы. Пры дапамозе беларускіх персанажаў педагогі стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. З дзецьмі праводзіліся беларускія рухомыя гульні, гульні-драматызацыі, гучалі казкі, вершы на роднай мове, дзеці спявалі песні, танцавалі беларускія народныя танцы, праводзіліся экскурсіі ў музейны пакой, дзе сабраны рэчы, якія адлюстроўваюць культуру беларускага народа.

Сайт аддзела адукацыі Смаргонскага раёна.

 

Міжнародны дзень роднай мовы на Гарадзеншчыне

Супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі адзначылі Дзень роднай мовы цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі

21 лютага супрацоўнікаў і чытачоў Карэліцкай раённай біб-ліятэкі можна было ўбачыць за не-звычайным для іх заняткам. Яны старанна выводзілі кожную літару падчас Агульнанацыяльнай дык-тоўкі, якая была прысвечана Між-народнаму дню роднай мовы.

— Бібліятэкары і работнікі нашай установы з задавальненнем далучыліся да свята беларускай мовы, — адзначыла дырэктар Карэ-ліцкай раённай бібліятэкі Лілея Арцюх. — З самага ранку і на працягу ўсяго дня ў сценах біблія-тэкі гучыць выключна беларуская мова. Дню роднай мовы мы пры-свяцілі шэраг мерапрыемстваў і акцый. Напрыклад, апытанне «Слова дня», акцыі «Вершы ў кішэні», «Чытаем па-беларуску. Далучайся і ты», «Кошык літара-турных прысмакаў», «Паспрабуй перакладзі» і «Салодкі камплі-мент», калі чытачы адрасавалі цёп-лыя словы бібліятэцы, за што ат-рымлівалі салодкія прызы. Асноў-ная мэта ўсіх мерапрыемстваў — папулярызацыя роднай мовы.

 

Кульмінацыйным моман-там свята беларускага слова стала гадзіна роднай мовы «Родная мо-ва, цудоўная мова», якая прайшла пад мілагучныя вершы беларускіх паэтаў у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Падчас мерапрыемства бібіятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Кошур зрабіла кароткі экскурс у гісто-рыю развіцця і станаўлення мовы нашых продкаў.

 

Хутчэй за ўсё вучнямі аль-бо студэнтамі адчулі сябе ўсе прысутныя падчас напісання ўры-ўка з твора Сяргея Грахоўскага пад дыктоўку члена Саюза пісьмен-нікаў Беларусі Святланы Кошур.

Да святкавання Дня роднай далучыліся работнікі дзіцячай біб-ліятэкі, якія прапанавалі маленькім чытачам прыняць удзел у мера-прыемствах «Інтэрактыўнае пада-рожжа ў гісторыю беларускай мовы», «Чароўныя гукі роднай мовы». Дарэчы, юныя наведва-льнікі дзіцячай бібліятэкі чуюць беларускую мову штотыдзень, кожныя сераду і чацвер, калі бібліятэкары актыўна прывіваюць дзецям любоў да роднага слова.

Аксана ЯНУШ.

 Фота аўтара.

 

Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Масты» адбылося свята «Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!» У гэты дзень роднае слова загучала не толькі на ўроках беларускай мо-вы, але і на перапынках. З раніцы гучалі песні на беларускай мове, хлопцы і дзяўчаты ў нацыяналь-ным адзенні заклікалі ўсіх раз-маўляць на роднай мове. Кожны ўдзельнік свята атрымаў эмблему дня «Размаўляй са мной па-бе-ларуску».

Вучні і супрацоўнікі школы прынялі ўдзел у акцыі «Пішам дыктант разам».

У школьным музеі была аформлена выставка фотазды-мкаў «Мой родны горад», пры-свечаная Году малой радзімы. На працягу дня вучні розных класаў наведвалі музей, дзе настаўнік гісторыі Вебер Людміла Паўлаўна на прыгожай беларускай мове пазнаёміла з цікавымі фактамі з гісторыі горада 60 — 80 гг.

На выхаванне спагадлівых і беражлівых адносін у вучняў да свайго мінулага было накіравана мерапрыемства «Свята беларус-кай кухні». Якія стравы спажывалі нашы продкі? У якіх абрадах ужы-валі іх беларусы? Якое значэнне яны (стравы) мелі і маюць? Пра ўсё гэта і многае іншае можна было даведацца ў час свята. І не толькі даведацца, а і пакаштаваць. Вучні падрыхтавалі выставу на-цыянальных страў. На сталах мо-жна было сустрэць дранікі, дра-чону, бульбу са скваркамі, ква-шаную капусту, агуркі, кісель, пірагі, бярозавік, сушаную рыбу і інш. Напрыканцы свята ўдзельнікі і госці свята частаваліся стравамі беларускай кухні.

Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа. Для беларусаў — яшчэ  адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы.

Сайт школы.

 

Ты над Прыпяццю, Белай Вежаю –

мова родная, не замежная

21 лютага ва ўсім свеце адзначалі Міжнародны дзень род-най мовы. У Шчучыне — таксама.

Ініцыятарам цікавай акцыі выступілі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання Цэнтральнай раён-най бібліятэкі імя Цёткі. Загадчыца аддзела Л.С. Татаранка, яе калегі Н.М. Петрашэўская і Н.П. Унукевіч наведаліся ва ўстановы і аргані-зацыі горада  з мэтай нагадаць іх работнікам аб неабходнасці пад-трымкі і захавання нацыянальнай мовы, пашырэння яе ў бытавых зносінах і дзелавой сферы.

Па словах бібліятэкараў, з разуменнем, прыхільна сустрэлі іх у аддзелах і службах райвыкан-кама, ваенкамаце, прадстаўніцтве Белдзяржстраху, а таксама па-купнікі ў магазінах і мінакі на гарадскіх вуліцах.

Акцыя суправаджалася ўручэннем улётак з вершаванымі радкамі на беларускай мове, якія належаць пяру вядомых паэтаў. І гэта правільна. Ці ж можна застац-ца абыякавым, калі чытаеш паэты-чнае прысвячэнне Еўдакіі Лось:

«Табе складаю

                       шчыры свой санет,

 Прапрадзедаў маіх жывая мова,

 Майго народа першая аснова,

 Душы яго шырокі, чысты свет!».

Крыніца:

www.dzyannica.by.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

У с п а м і н ы

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Даленга вымагаў ад падначаленых парадку і дакладнага выканання абавязкаў, але цешыўся, бачачы іхнюю, хоць хвілін-ную, радасць і забыццё, баяўся думаць, што ўся гэтая моладзь прыгаворана на непаз-бежную гібель. Любоў да справы і любоў узаемная іх спаяла. Пасля зняволення Зыг-мунта прыслалі ў Вільню пасланца, прося-чы кавалак кашулі, у якой быў паранены, хацелі ім падзяліцца, перахоўваючы тыя часткі, як ім дарагую рэліквію. (Дала шэрую, ядвабную, у чорныя клеткі.)

Паводле слоў рапарта і апавяданняў тых, якія прывезлі рапарты пра паход трох калон пад кіраўніцтвам Даленгі, кс. Мац-кевіча і Колышкі на поўнач у бок Бірж (уласнасць Бенедыкта Тышкевіча, добра Зыгмунту і нашай сям’і знаёмага). Калі б прыйшоў транспарт зброі, дастаўлены ка-раблём з Англіі, тут у ваколіцы Бірж мела быць прынята і схавана зброя ў невядомай мне колькасці, ведаю толькі, што на тую мэту выдаў Тышкевіч 30 тысяч рублёў. Праўдападобна ішлі туды для атрымання хоць той колькасці. Паход гэты быў са-праўдным трыумфальным маршам. Была гэта вербная нядзеля, перад тыднем пакут і перад уваскрашэннем. Была вера ў грудзях усіх, калі зброю здабудуць, перамога і ўва-скрашэнне блізкія.

А такі быў наплыў моладзі з народу, што Даленга, не маючы зброі для іх узб-раення, вымушаны быў абмінаць вёскі, бо вясковая моладзь, узброіўшыся цапамі і ся-керамі, цягнулася за войскам, упрошваючы прыняць. Люткевіч камандаваў аддзелам з 50 чалавек, узброеных толькі цапамі (назы-валі іх цапавікамі).

У пачатку паўстання, г.зн. у часы Кіраўнічага аддзела Літвы і Даленгі, войска нашае не спазнала занядбання з боку гра-мадства. Даленга клапаціўся і апекаваўся моладдзю, як камандзір і дбалы бацька. Сяляне са свайго боку забяспечвалі ахвотна тым, чым былі ў стане (сумы, выдаваныя на ўтрыманне войска, відавочна, не былі дастатковымі, бо, як апавядаюць, не раз Даленга мусіў залазіць у сваю прыватную касу для забеспячэння патрэб жаўнераў; лагерная каса была ў руках Антаневіча). Траскоўскі меў у сваім распаджэнні аса-бістую касу Даленгі. Пасля сыходу Даленгі лёс аддзелаў падлёг вялікім зменам, а пад канец быў роспачлівым: бо пасля ўвяз-нення Зыгмунта і Кіраўнічага аддзела, што мела месца ў першыя дні ліпеня, аргані-зацыя аслабла, страціла веру ў поспех спра-вы, згуба пагражала ўсім.

Пасля пераможнай бітвы пад Лат-велямі Свалкень, жыхар Ковенскага павета, быў высланы з рапартам у Вільню. Яму Аддзел даручыў паспяшацца з паведам-леннем, што Ганецкі з 3000-ай арміяй спяшаецца перарэзаць Даленгу дарогу на поўнач. Свалкень заміж таго, каб спяшыць дзень і ноч, правёў адзін дзень у Вільні, пасля чаго падаўся ў свой фальварак адпачыць другі дзень. З часам ён знайшоў лагер, уручыў перасцярогу, але ўжо не Даленгу, а Ляскоўскаму, які ў той час быў ужо ў Панявежскім павеце.

З вялікай колькасці людзей, з якімі лёс зблізіў Зыгмунта, адным з бліжэйшых быў ксёндз Александровіч у Дынабургу. Зыгмунт цаніў яго розум, нязломную ні-чым энергію, вялікую сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны.

Пакідаючы назаўсёды Пецярбург, бачыўся з ім і, вядомы пачуццём, якое му-сяць засведчыць людзі блізкія да смерці, хочучы пераказаць сваю апошнюю волю, сваё апошняе даручэнне, пакінуў яго не ў Пецярбургу, а ў кс. Александровіча. Ад яго таксама атрымалі: дадзены Зыгмунтам на схованку “Польский вопрос”, другі асобнік дадзенага Мілюціну, трэці быў дадзены Ніт-чалу, сакратару пры ангельскім пасольстве.

Калі Зыгмунт дзейнічаў на Ковен-шчыне, кс. Александровіч, працуючы за дзесяцярых, дзелавіта вёў працу ў сябе ў Дынабургу. Не разлічваючы на дакладнасць іншых камісараў, сам адследжваў рух і рас-параджэнні рас[ійскіх] вайсковых уладаў. Гэта ён дае знаць у Вільню пра тое, што планы Зыгмунта некім здраджаны, і пра сабраныя каля Бірж вялікія маскоўскія сілы, для перарэзвання дарогі польскаму войску. Падазрэнне ўпала на Баляслава Сясіцкага (спраўніка), які меў брата, польскага камі-сара ў Вількаміры. Баляслаў страціў усе ры-сы чалавека — паляка — застаўся толькі спраўнік. Мечыслаў, прыяцель Гейштара, лічыўся тым за сумленнага, гарачых пачуц-цяў паляка. Ці пры такім блізкім кроўным сваяцтве патрафіў захаваць паўнату таям-ніцы? Не ведаю. Ва ўсякім разе рабілі яму з той нагоды закіды — цярпеў іх, але давесці невінаватасць не было спосабу.  Баляслаў Сясіцкі пасля біржанскай паразы, баючыся за сваё жыццё, прасіў перавесці яго ў Ра-сію, атрымаў пасаду ў Баравічах, дзе я мела пакуту, будучы там на выгнанні, бачыць яго часамі як спраўніка, а ў Самары — Ільдэ-фонса Касцялкоўскага, чыя жонка выдала Зыгмунта ў рукі маскалёў.

Кс. Александровіч зняволены, пера-носіў адно з найгоршых у тыя часы вяз-ненняў. Адказваў так разумна, што пры пе-ракананні камісіі, быццам ён у сваёй асобе спалучаў дзейнасць ваяводскага начальніка і камісара, тая камісія не магла яму нічога даказаць, мусіла прыгаварыць толькі на па-сяленне, але цяжкае вязненне падкасіла здароўе і сілы. Памёр у турме. Смутна мне, што не мела мажлівасці пазнаёміцца з так цэненым Зыгмунтам чалавекам.

Апрача ксяндза Александровіча шмат мела Літва дзелавітых капланаў, узо-рных у жыцці, вялікіх патрыётаў, як: кс. Бы-шэўскі ў Троках (рэшту жыцця правёў у Ватыкане), кс. Пежа ў лагеры Зыгмунта (павешаны Мураўёвым), кс. Скарупскі ў Н[ова] Аляксандраўску, сасланы ў Сібір, кс. Гундзюс, прыгавораны да Сібіры, памёр у дарозе ад тыфу; кс. Ішора, павешаны, кс. Зямацкі, павешаны338 і шмат, шмат іншых, якія прыступалі да справы Бацькаўшчыны, як да алтара і ад якога не адышлі, не пакінулі, хоць увесь гмах валіўся ў друз і іх ля пад-ножжа алтара пахаваў.

Гінулі на шыбеніцы, у турмах, у вязніцах пакутавалі, цярпелі нястачу на пасяленнях і ў Сібіры. Ім горш было, чым свецкім, няраз у паняверцы мерлі з голаду. Калі расіянам рабілі вымовы, чаму ксян-дзам не даюць пасад, як свецкім на выгнанні, адказвалі з наіўнасцю: “Да вот видите, не-ловко, вашего ксендза нельзя ругать” 339.

(Працяг у наступным нумары.)

337 Ксяндзы Ішора і Зямацкі былі расстраляны.

339 Ды вось бачыце, няёмка, вашага ксяндза нельга лаяць.

Інга Лізянгевіч

Крымскі сцэнар

Пяць год анексіі Крыма

«Крымскі сцэнар» для Беларусі — хутка ўжо пяць год, як пад гэтым загалоўкам рэгулярна з’яўляюцца артыкулы, эсэ, ды аналітычныя перадачы. Ці то ідзе гаворка пра цэны на расейскі  газ, ці  то пра расейскія вайсковыя базы, альбо расейскія вайсковыя вучэнні на беларускай тэрыторыі…  У кож-ным з гэтых выпадкаў першае, што прыхо-дзіць у галаву: вось і пачалося. Сапраўды, гэта засцярога не надуманая. Расейскі ўплыў у Беларусі нельга не заўважыць. Да таго ж краіна збольшага расейскамоўная. Гэта мо гучыць абсурдна, але менавіта праз чаканне наступнага знешнепалітычнага кроку з боку Расеі, у нас запусцілася нават «мяккая беларусізацыя.» Ды і ў рыторыцы Прэзідэнта з’явіліся новыя тэрміны: замест «братняй дзяржавы» прамільгнула нешта пра «партнёраў».

Вось я і вырашыла напярэдадні «юбілею» анексіі Крыма Расеяй даведацца, што ж гэта азначае «крымскі сцэнар»?

 

Сімферопаль

 

— Гэта ўсё навадзел!, — Раман паказвае мне новую тратуарную плітку і тынкоўку на дамах.

Раман Чэгрынец — старшыня гра-мадскай арганізацыі «Рэгіянальная нацы-янальна-культурная аўтаномія «Беларусы Крыма»». Раней, за ўкраінскім часам, у Крыме было некалькі грамадскіх аб’яд-нанняў беларусаў. Зараз яны ўсе ўліліся ў адну арганізацыю, якую і ўзначальвае 36-ці гадовы Раман. Мы ідзём па цэнтры Cімфе-ропаля. Паўсюль рупліва вядзецца рамонт. На новых чыгунных лаўках выгравіраваны гады 2015 і 2016. Гучныя рэкламы су-пермаркетаў перабіваюць адна адну. Новая пешаходная зона нагадвае мне берас-цейскую. Ці гэта выпадкова?

— Праект гэтай кнігі быў распачаты ў 2006 годзе. Ва Украіне яе выдаць не маглі, грошай на гэта ніколі не было, — Раман тры-мае ў руцэ кнігу ў зялёнай вокладцы даволі вялікага фармату, амаль А4. Назва кнігі «Белорусы. Belarusians.». — Калі я ўзначаліў арганізацыю ў 2015 годзе, мы здолелі даве-сці яе да розуму, дадалі сучасныя дадзеныя і выдалі ў 2018 годзе.» Новая расейская ўлада знайшла сродкі на выданне, а за ўкра-інскім часам ніхто беларусамі не цікавіўся, — кажа Раман.

Раман Чэгрынец, як і яго бацькі, нарадзіўся ў Крыме. Яго бабуля пераехала ў Крым пасля Другой сусветнай вайны.

— У бабулі заўсёды была гэтая наста-льгія. Яна пераехала сюды ў 16 год. І ўвесь час яна пастаянна прыгаворвала: «Бела-русь, Беларусь». Натуральна, што для мяне, крымчаніна, спачатку было складана гэта зразумець. Я ведаю мора, горы, стэп. Але ж, калі я прыехаў у Беларусь, то я быў ура-жаны беларускай дрыгвой. У Крыме няма балот!

Я таксама ўражана. Раман распа-вядае мне пра планы стварэння музея Мак-сіма Багдановіча ў Ялце, беларускай калонкі ў газеце, ды беларускай перадачы на тэлебачанні раз у квартал. Няўжо гэта са-праўды магчыма, каб чалавек у трэцім па-каленні адчуваў сваю нацыянальную ідэн-тычнасць, нягледзячы на тое, што на гіста-рычнай радзіме ён ніколі не жыў. Як так атрымалася, што ён адчувае сябе бела-русам? Беларускія песні заўсёды гучалі ў яго сям’і, кажа Раман. Можа гэта і ёсць рэцэпт да беларускай самасвядомасці? Але ўжо наступны сказ вяртае мяне да рэча-існасці.

— З улікам крымскай ментальнасці, мы адчуваем сябе больш як субэтнас вя-лікага рускага свету. Гэта мая пазіцыя і па-зіцыя нашай арганізацыі.

Раман не размаўляе па-беларуску, але кажа, што валодае ўкраінскай мовай, бо вывучаў яе ў школе, і нават разумее трошкі па крымска-татарску. Але мэты ўжывання іншых славянскіх моў, апроч расейскай, ён не бачыць.

— Запатрабаванай мовай з’яўляецца, натуральна, расейская. Дзе тут карыстацца ўкраінскай мовай? Ёсць трыадзіная Русь: Вялікая, Белая і Малая. Гэта рускія, бела-русы, украінцы. Моцна я б не раздзяляў.

Таксама, кажа Раман, былі аргані-заваны курсы беларускай мовы. Я пыта-юся, ці можна туды наведацца, але: «У нас ёсць курсы, але туды ніхто не ходзіць, бо яны таксама не запатрабаваныя».

А Крым, наадварот, з’яўляецца вельмі запатрабаваным беларусамі месцам адпачынку, даводзіць Раман. Афіцыйна Беларусь не прызнае анексіі Крыма Расеяй. Паводле ўкраінскага заканадаўства, бела-русы могуць наведаць «часова акупаваную тэрыторыю» Крым толькі маючы адпа-ведны дазвол з украінскага боку. Такі да-звол можна атрымаць для наведвання сваякоў, магілаў продкаў, ці з журналісцкай або праваахоўнай мэтай. Турызм не ёсць падставай для атрымання дазволу з украін-скага боку. Але, паводле Рамана, гэта не з’яўляецца  перашкодай для беларускіх турыстаў.

— У гэтым годзе беларусаў стала больш. Пасля адкрыцця Керчанскага моста шмат паехала. Беларускі турыст яшчэ з украінскіх часоў ёсць запаслівым турыстам. Яму зручна ехаць на сваёй машыне, са сваім скарбам, нават з трэйлерам. Зараз з запускам моста беларус паехаў.

Калі мы дамаўляліся аб сустрэчы, Раман прапанаваў сустрэцца ля помніка «ветлівым людзям». Гэты помнік з’яўляецца своеасаблівым сімвалам сённяшняга Кры-му. Паміж крымскім парламентам і пеша-ходнай зонай стаіць бронзавы чалавек у вайсковай форме, бронекамізэльцы, з аўта-матам Калашнікава, гранатамі на поясе і шлемам на галаве. На пагонах, адсутні-чаюць знакі адрознення. Маленькая дзяў-чынка працягвае салдату букет. Вакол іх ног трэцца кот, таксама бронзавы. Напэўна, таму, што бадзяжных катоў тут шмат, а мясцовыя жыхары любяць іх і кормяць. Побач з помнікам знаходзіцца таблічка: «Ветлівым людзям ад удзячных жыхароў Крыма, 27.02.2014″. «Ветлівыя людзі», таксама вядомыя як «зялёныя чалавечкі». 27 лютага 2014 года а чацвёртай гадзіне ра-ніцы парламент Крыма штурмавалі «зялё-ныя чалавечкі» — расейскі спец. наз. без зна-каў адрознення. Той жа раніцай быў уз-няты расейскі сцяг над крымскім парламен-там, які і сёння хістаецца тут ад ветру.

Раман прытрымліваецца прарасей-скай пазіцыі.

— Асабіста я, мая сям’я, мае сябры ўзялі актыўны ўдзел у падзеях. Мы актыўна бралі ўдзел у рэферэндуме. Паглядзіце, якая яўка была. А калі хто-небудзь кажа, што гэта быў фэйк, то паглядзіце, якая яўка была на прэзідэнцкіх выбарах. То-бок людзі прыйшлі і аддзякавалі таму чалавеку, які вярнуў Крым дадому. — І дадае. — Напрыклад, кнігу мы пры Украіне ніколі б не выдалі.

Я гартаю кнігу пра беларусаў Кры-ма і намагаюся зразумець, ці варта было яе выданне зневажанню ўсіх дзейных міжна-родных нормаў, якое адбылося падчас ане-ксіі і адбываецца зараз праз акупацыю паў-вострава. У кнізе можна даведацца пра тры хвалі міграцыі беларусаў у Крым, азнаёміц-ца з графічнай структурай знешняга гандлю Крыма за 2015 год, фальклорнымі калек-тывамі і пайменным спісам ды біяграфіямі выбітных беларусаў Крыма. У мяне не ат-рымоўваецца знайсці адказ на гэтае пы-танне. Я наўпрост кажу, што мы ў Беларусі баімся «Крымскага сцэнару».

— Я не разумею, аб якім «Крымскім сцэнары» можа ісці гаворка, калі мы ўжо знаходзімся ў рамках саюзнай дзяржавы, — супакойвае мяне Раман, — я ўвогуле не разумею, што такое «Крымскі сцэнар». Вось прайдзіце па Cімферопалі, паглядзіце. Тут не трэба шмат чаго казаць. Узровень жыцця рэальна павялічыўся, інфраструк-тура палепшылася. Новы аэрапорт.

Прынамсі, у гэты аэрапорт зараз можна прыляцець выключна з Расеі. Але хутка можа дадацца яшчэ адзін напрамак: Сірыя. Напрыканцы мінулага года ў прэсе з’явілася заява С. Аксёнава пра мажлівае ўзнікненне новага напрамку з аэрапорта ў Сімферопалі. Гэта будзе рэгулярны мар-шрут паміж Дамаскам і Сімферопалем.

Пасля нашай сустрэчы мяне не пакі-дае такое дзіўнае пачуццё, як быццам нешта засталося нявыказаным. Я вырашаю па-шпацыраваць па Сімферопалі. Я сустра-каю крамы беларускай касметыкі, бела-рускую «малочку» ў харчовых аддзелах. Мяне ўражвае колькасць кветак у падзем-ных пераходах. Ад прадаўшчыц я давед-ваюся пра тое, што часткова ружы тут крымскія, а часткова галандскія. За амаль пяць год пад санкцыямі знайшліся шляхі, як іх абысці. Увогуле, кажуць людзі, нягле-дзячы на санкцыі, тут «ёсць усё, апроч Мак-дональдса».

Раптам я стаю ля светлага будынка з чорнай дахоўкай. Гэта будынак камуні-стычнай партыі РФ. На фасадзе барэльеф з абліччам Сталіна, гэта таксама «навадзел», які з’явіўся тут праз год пасля анексіі.

 

Севастопаль

 

«Карабель 494,  «Адмірал Грыга-ровіч» пабудаваны ў 2014 годзе. Ён ўжо часта браў удзел у баявых дзеяннях у Сірыі. Ён распрацаваны ў адпаведнасці з найноўшымі тэхналогіямі. Яго тактыка-тэхнічныя характарыстыкі звышсак-рэтныя. Нават ў стане спакою, за ім увесь час сочаць замежныя спец. службы.»

Я знаходжуся на невялікім катэры, які возіць турыстаў па бухтах Севастопаля. Ваенныя караблі Чарнаморскага флоту з’яўляюцца тут галоўнай турыстычнай мэтай.

«Адмірал Эсен» аздоблены ракета-мі «Калібр», здольнымі дасягаць цэлі на адлегласці 2500 км. Ракета ляціць па дакладнай траекторыі і не парушае пры гэтым межаў іншых дзяржаў, якія нельга парушаць. Вы можаце сабе гэта ўвогуле ўявіць?» — трашчыць голас экскурсавода праз калонку.

Гаворка ідзе пра расейскую атаку па цэлях у Сірыі ў траўні 2017. Часткі Чар-наморскага флоту з Севастопаля адпра-вілася тады ў Міжземнае мора. Да сірый-скага ўзбярэжжа можна дабрацца адсюль менш чым за два дні. Стратэгічнае значэнне порта Севастопаля і флоту, хутчэй за ўсё, галоўная прычына анексіі Крыма Расеяй. Я хачу зразумець, як тут змянілася жыццё ў апошнія амаль пяць год. Я пытаю Рыгора, які за-зывае турыстаў у круіз па гавані.

— Ёсць плюсы і мінусы. Няма вайны, гэта ўжо плюс. Калі б інакш было, тут была б вайна, як у Данецку. Было б усё сур’ёзна і дрэнна. Амерыканскі флот ужо б стаяў тут. Яны ўжо пачалі фарбаваць украінскія караблі пад НАТАўскі стандарт. Сюды захо-дзілі грузінскія, турэцкія, амерыканскія караблі, таксама французскія карветы ды фрэгаты. Зараз не ходзяць. Зараз тут расей-скі флот у нас.

На набярэжнай дзеці і іх бацькі кормяць чаек з рук. Рыгор, які 40 хвілін таму ўгаварыў мяне з’ездзіць да ваенных караб-лёў, шукае новых кліентаў.

— Прынамсі, тут шмат беларусаў, — кажа ён, — Да беларусаў мы ставімся лаяль-на. Добры народ. Ціхі, спакойны, мірны. Чым мне Беларусь падабаецца: у вас ужо даўно ўвялі санкцыі супраць Лукашэнкі, але ж гэта супраць усёй краіны. Але ж народ, ён выжыў. І нягледзячы на санкцыі, праду-кцыю сваю на экспарт, у Расею, пастаўляе. Малочная прадукцыя файная, і ўвогуле прадукты харчавання я бяру толькі бела-рускія, калі ёсць.

Рыгор падрабязна тлумачыць пера-вагі беларускіх цукерак над іншымі, а мне цікава даведацца, ці было гэта страшна, калі раптам на вуліцах тут з’явіліся ўзброеныя людзі.

— У вас, у Менску, таксама былі хваляванні, — смяецца Рыгор, — такі своеа-саблівы Майдан. За Еўропу, за гэткія рэчы… Вы не баяліся тады? Вы? Самі беларусы?

Пакуль я разважаю, як мне растлу-мачыць Рыгору, што мне было страшна, але менавіта таму, што гэты шанец на еўра-пейскую будучыню нам атрымаць не па-шчасціла, ён ужо прадоўжыў сваю думку.

— У вас тады таксама быў натоўп. І ледзь-ледзь абстаноўка ў Беларусі магла і дэстабілізавацца. І Лукашэнка мне ваш па-дабаецца, — дадае Рыгор.

Я вырашаю нічога не тлумачыць, развітваюся і шпацырую па прамінадзе ў свой гатэль. На рэцэпціі мяне сустракаюць Сталін і Пуцін. Іх партрэты вісяць адзін ля аднаго: Сталін — над дзвярыма, Пуцін — праваруч ад яго.

 

Ялта

 

— Я люблю беларусаў. У мяне цячэ беларуская кроў. Мой бацька — беларус.

Супрацоўніца могілак у Ялце вядзе мяне да месца пахавання Максіма Багда-новіча.

— Мой бацька з Гарадзенскай вобла-сці, недзе там на мяжы з Польшчай, — тлу-мачыць жанчына, — беларусы прыязджаюць да нас вельмі часта. Асабліва ўлетку. Яны адпачываюць тут, заходзяцца да нас, адвед-ваюць магілку. Мы заўсёды ім паказваем. Яны прыходзяць, прыбіраюць, робяць па-радак. Так, адведваюць. І пры Украіне пры-язджалі, і зараз у Расею прыязджаюць. Менш не стала. Таксама з дзецьмі прыход-зяць. Матулі паказваюць свайго беларус-кага паэта. Летам нават прыязджала дэлега-цыя ў беларускіх нацыянальных строях. А тут у нас пахаваныя салдаты, якія памерлі ў шпіталі пад час Айчыннай вайны. Мы іх даглядаем, прыбіраем, — даводзіць жанчына.

Старыя могілкі, на якіх пахаваны Максім Багдановіч, вялізныя. Знаходзяцца яны на гары, асфальтавыя сцежкі вядуць праз розныя сектары. Спачатку я паспра-бавала знайсці магілу сама, але не здолела. Свайго імя супрацоўніца назваць не пажа-дала, але вельмі сардэчна мяне сустрэла і адразу пагадзілася паказаць мне дарогу. Я пытаюся, ці змянілася жыццё за амаль што пяць год на паўвостраве.

— Нам што? Каб заробак быў, ды вайны не было. Мы — мірныя людзі. Калі нас не чапаюць і мы нікога не чапаем. Мента-літэт у нас такі.

— Вы маеце на ўвазе крымскі мента-літэт? — дапытваю я.

— Ну як, крымскі. Расейскага чала-века.

— А што змянілася і ў які бок? — паўтараю я сваё пытанне.

— Сказаць, што горш стала, нельга. Сказаць, што… Натуральна, ёсць змены да лепшага, напрыклад, мост, які пабудавалі. Аэрапорт у Сімферопалі. Вось і прыйшлі. Я Вас пакіну?

Я дзякую добрай жанчыне і заста-юся сам на сам з магілай Багдановіча. Вя-лікая шэрая пліта, бюст паэта прыладжаны на пастаменце-калоне. Калона абвязаная стужкай, на якой вісіць сіні вянок. Стужка чырвона-зялёная. Я аглядаюся і бачу на дрэвах ля магілы дзве «Пагоні», выразаныя з металу. Вершы, прысвечаныя паэту, ста-яць у рамцы на магільнай пліце.

Я выходжу з могілак. На прыпынку я сустракаю Вольгу Іванаўну. Пенсіянерка дзве гадзіны таму растлумачыла мне, як да-ехаць да могілак. А ці бачыла я «Вялікіх трох», — пытаецца яна і рэкамендуе зрабіць гэта неадкладна. Я паслухмяна саджуся ў маршрутку. Пакуль мы едзем, я распытваю маю спадарожніцу, як змянілася яе жыццё ў апошнія амаль пяць год.

— Спачатку мы трохі баяліся, калі цэны так выраслі. Але мы ўжо прызвычаіліся да гэтага. Самае істотнае: зараз з’явілася стабі-льнасць. Медыкаменты даражэлі раней кожны тыдзень. Кожны тыдзень. Яшчэ не паспявала скончыць адну ўпакоўку, як ужо пачынала новую. Зараз я ўжо не купляю ў запас. Раней я складзіравала таблеткі.

Пенсіянерка атрымала новы расей-скі пашпарт, але і старыя ўкраінскія яна захавала.

— Мы жывём на так званай акупаванай тэрыторыі. Таму мы не можам атрымаць еўрапейскія візы ў нашы расейскія паш-парты. Раней мы атрымлівалі ў Кіеве візы бескаштоўна, бо наша дачка жыве ў Нямеч-чыне.

З расейскімі крымскімі пашпартамі гэта немагчыма.

— Мо ёсць нейкія варыянты, але ве-льмі дарагія.  Ці ведаеце вы колькі мы маем пашпартоў? Па два ўкраінскія і два расейс-кія. А хутка яшчэ атрымаем біяметрычныя. Тады мы зможам паехаць да нашай дачкі праз Украіну.

З новым біяметрычным пашпартам украінцы падарожнічаюць без віз. Турыс-тычныя фірмы прапануюць крымчанам, якія маюць выключна расейскае грамадзян-ства, дапамогу ў атрыманні віз. Каштуе та-кая паслуга нямала. Напрыклад, за 650 еўра некаторыя фірмы гарантуюць атрыманне візы. Але большасць крымчанаў мае і ка-рыстаецца ў гэтым выпадку ўкраінскімі пашпартамі.

— Мы паедзем праз Украіну. Мо прыйдзецца завязаць жоўта-блакітную павязку, — смяецца Вольга Іванаўна, — гэта, бадай, адзінае, чаго дасягнула Украіна за гэты час.

На мацерыку Вольга Іванаўна мае стрыечную сястру, яле яны не падтрым-ліваюць адносіны.

— Я з ёй не кантактую. Яна не любіць нічога савецкага. І гаворыць нейкую лухту. Але што зробіць, яна ж не мае нават расей-скага тэлебачання…

Я выходжу з маршруткі і крочу ўгару. Ужо хутка я стаю перад велічэзным бронзавым Сталінам. Ён сядзіць тут побач з Рузвельтам і Чэрчылем. Помнік у гонар Ялцінскай канферэнцыі 1945 года быў устаноўлены ў 2015 годзе, праз год пасля анексіі Крыма Расеяй. Каля помніка ўжо сабралася невялічкая чарга: турысты ро-бяць адзін за адным фоткі ля дыктатара.

Экскурсавод Аляксандра чакае сваю групу трошкі збоку.

— Поўнач Расеі паехала, — падкрэслі-вае яна, — пачынаючы з Екацярынбурга і да Уладзівастока.

Агульная колькасць турыстаў заста-валася ўсе гады стабільнай.

— У 2014 годзе некалькі часу спа-трэбілася, пакуль людзі не скончылі баяцца. Але з таго моманту, як з’явіўся мост, людзі едуць нават на некалькі дзён. Раней тут больш было замежных турыстаў. Зараз, натуральна, не. Але беларусы ёсць.

Група Аляксандры скончыла фота-сесію, і яна ўжо спяшаецца да аўтобуса. І мне ўжо час збірацца дамоў.

 

Па дарозе дадому

 

— А вось калі б Вы напісалі, што Крым гэта Украіна, ці Вас бы звольнілі? — пытаецца мая суразмоўніца.

Наталля жыве ў Севастопалі. Я су-стрэла яе выпадкова ў цягніку.  Ва Украіне яна наведвае сваякоў. Я тлумачу, што афі-цыйна Беларусь не прызнае акупаваны Крым расейскім. Мы едзем у адным купэ і размаўляем ужо некалькі гадзін.

— Нашы крымскія людзі, яны ж так-сама ўкр…, — Наталля  выпраўляецца, — …былі ўкраінцамі. Я была заўсёды не згодна з та-кім меркаванням, нібыта ў Крыме расейцы жывуць. Не, карані там у большасці укра-інскія. Я нават больш скажу: расейскія вай-скоўцы, якія засталіся з савецкага часу ў расейскім флоце, родам з Украіны. Палтаў-ская, Хмяльніцкая, Мікалаеўская вобласці… З усіх куточкаў Украіны. І сказаць, што гэта расейцы? Не! У маім пяціпавярховым пад’ездзе ёсць толькі дзве сям’і сапраўдных расейцаў. Але ж нават у адных з іх прозві-шча ўкраінскае. Разумееце? А астатнія ўсе з Украіны.

Наталля расказвае, як аднойчы ўле-тку ў тралейбусе іграла песня «Одну кали-ну за вiкном, І Україну, бо в нас іншої нема!» на ўкраінскай мове.

— І ніхто нічога не сказаў дрэннага, ехалі і слухалі. Гэта тое, што насамрэч змя-нілася, — кажа Наталля. Пяць год таму такую рэакцыю было не магчыма сабе ўявіць. «За тым часам што было! Божа, калі пачуюць толькі слова «Украіна» — жах! Раней было і пра хахлоў і пра бандэраўцаў. А зараз гэтага няма. Бо чакалі нечага лепшага, напэўна. А лепш не стала. Не стала лепш і ва Украіне.

Таму, разважае Наталля, і агрэсія зышла. Праз побытавыя праблемы ў людзей няма ўжо рэзерву гэтую агрэсію захоўваць столькі часу.

На так званы рэферэндум у 2014 Наталля не хадзіла.

— А што датычацца выбараў, то гэта такая справа. Вы самі ведаеце, як гэта ро-біцца. Камісіі робяць свае справы, калі ўча-сткі зачынены. Людзі ў Крыме разумеюць, што Расея — гэта не Украіна, і не мае сэнсу неяк абурацца. Па-першае, гэта час марна-ваць, а па-другое, можна і пацярпець. На-пэўна, і ў вас, і ў нас зараз усё аднолькава ў гэтым сэнсе.

 

Я піла гарачую гарбату і думала, што паміж Крымам і Беларуссю насамрэч ёсць дастаткова шмат агульнага. Я здолела зна-йсці суразмоўнікаў, але ўвогуле людзі ў Крыме даволі асцярожныя і не вельмі спяшаюцца расказаць сваё стаўленне да сітуацыі. Страх рэпрэсій лунае ў паветры. Той, хто асмельваецца паказаць сумнеў у новай рэальнасці, хутка зразумее, што разам з помнікамі Сталіну вярнуліся і ме-тады сталінскай эпохі.

 

З БЕЛАРУСКІМ АКЦЭНТАМ

ФРАШКІ

МАЦЕРНАЯ  МОВА

 

Як размаўляюць сёння

Ў нашай хаце?

Паслухаўшы,

Пара рабіць выснову:

Мы ўжо даўно

Забылі мову маці,

А знаем толькі

Мацерную мову.

 

БІЛІНГВІЗМ

 

Мы білінгвізм

Даўно ў краіне маем —

Хаця двухмоўем

І не называем.

Такіх у нас сягоння

Вельмі шмат,

Што знаюць мовы дзве:

Трасянку й мат.

 

ПАЛІГЛОТ

 

—  Ты мовы ведаеш? —

Пытаю

Ў Міколы,

А ён мне: —  Вучыў…

На многіх з іх

Я размаўляю,

Хаця не ведаю —

Аб чым…

 

АКЦЭНТ

 

Хто швачкай працуе,

Шафёрам, дацэнтам

У Віцебску, Брэсце,

У Стоўбцах і Глуску —

Гавораць усе

З беларускім акцэнтам.

Ды толькі гавораць

Не па-беларуску!..

 

ІНШАЗЕМНЫЯ  МОВЫ

 

Сцвярджаю зноўку,

Што няроўна дзеліць Бог.

Хто аб замежнай мове

З нас не марыць?!.

Я двух-трох слоў англійскіх

Вывучыць не мог,

А янкі Джон

На інгліш вольна шпарыць!..

 

НАРОД  І  МОВА

 

Ёсць прыкладаў

У свеце дастаткова —

Няма народа,

Ды жывая мова.

А вось у нас

Усё наадварот —

Знікае мова,

Хоць жывы народ.

 

КАЛЫХАНКА

 

Калі малым быў —

У калысцы Янку

Заўжды спявала

Маці калыханку.

А ўласным дзецям

Ён не заспявае —

Бо мовы матчынай

Иван не знае!..

 

АДНЯЛАСЯ  МОВА

 

Народ ужо

Да многага прывык,

Да іншага —

Звыкае паступова.

Бывае,

Што аднімецца язык,

А тут агулам —

Аднялася мова…

 

ПАЛІГЛОТКА

 

—  Тры мовы

Жонка Ўласа знае!..

—  Не пазайздросціш,

Брат, Уласу!

Мая адною

Размаўляе —

І то няма

Ад яе спасу!..

 

ДОСЫЦЬ  І  ТРАСЯНКІ

 

Не Беларусь у нас,

А Беларусія,

І мы ужо Іваны,

А не Янкі.

Для тых Іванаў,

Думаю ў скрусе я,

Не трэба мовы —

Досыць і трасянкі.

 

МАЦЯРЫНСКАЯ  МОВА

 

Спыталася Каця:

—  Скажы ты мне, Вова,

Чаму мы завём:

«Мацярынская мова»? —

А той у адказ:

—  Ну й дурная ж ты, Кацька —

Бо маці гаворыць на ёй

Больш, чым бацька.

 

ЧАМУ  Я  ПІШУ

ПА-БЕЛАРУСКУ?

 

Што адказаць вам,

Спадары-панове?

Пытанне гэта

Мне здаецца надта вузкім:

Чаму пішу

На беларускай мове?

А чаму дыхаю

Паветрам беларускім?!.

 

Міхась Мірановіч,

сябар Віцебскай абласной

Рады ТБМ, сябар Саюза

Беларускіх пісьменнікаў,

Лаўрэат прэміі

імя Кандрата

Крапівы за 2002 год.

 

Выстава «ТАНДЭМ»

 

6 сакавіка 2019 года ў Мас-тацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адчынілася выстава жывапісу і графікі творчай сям’і мастакоў Вольгі і Юрыя Крупянковых «Тан-дэм».  Акрамя 25-годдзя творчай дзейнасці, 30-годдзя шлюбу, 50-годдзя аўтараў — іх аб’ядноўвае сумесная творчасць «у 4 рукі» і рэалізацыя сумесных праектаў.

Юры і Вольга разам ву-чыліся ў вучылішчы імя А.К. Гле-бава. Юры скончыў аддзяленне жывапісу а Вольга — графікі. Далей Юры працягнуў навучанне ў асістэнтуры на кафедры жывапісу БДАМ у народнага мастака Бе-ларусі М.В. Данцыга, а таксама ў акадэмічных майстэрнях пры  Мі-ністэрствы культуры у героя Бела-русі, народнага мастака Міхаіла Савіцкага.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 твораў жывапісу Юрыя і 50 твораў друкаванай графікі Во-льгі.

У сваёй творчасці Юры працягвае і развівае традыцыі рэ-алістычнага жывапісу. Мастак працуе  ў жанры партрэта, тэма-тычнай карціны, пейзажу. На вы-ставе прадстаўлены такія цыклы прац як «Двое». «Сям’я»,»Свята», «Ідышлэнд», «Партрэты дзеячаў культуры Беларусі…»

Вольга займаецца друка-ванай графікай і экслібрысам, а таксама  працуе ў тэхніцы літа-графіі. На выставе прадстаўлены як літаграфіі  вялікіх памераў, так і цэлы шэраг экслібрысаў, зроб-леных мастачкай у прыватныя калекцыі больш, чым  20 краін свету.

Юры  Крупянкоў таксама захапіўся экслібрысам, а ў апо-шнія гады ім зроблена некалькі кні-жных знакаў, якія увайшлі ў экс-пазіцыю.

Асабіста мне спадабаліся карціны «Графіці», «Любімы го-рад», «Лаўка садавіны», «Ягадка», а таксама партрэты Стэфаніі Ста-нюты, Яўгена Глебава, Мая Дан-цыга, Міхаіла Пташука і іншых.

Перад прысутнымі высту-палі: Леанід Хобатаў, Міхась  Ба-разна, Ларыса Фількінштэйн, Віктар Барабанцаў і іншыя асобы.

Выстава «Тандэм» будзе працаваць да 24 сакавіка 2019 года. Раю наведаць менчукам і гасцям сталіцы.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Выстава «Крок мінуўшчыны» папоўнілася

Адкрытую ў лютым у па-мяшканні літаратурнага аддзела Лідскага гістарычна-мастацкага музея выставу «Крок мінуўшчы-ны», прымеркаваную галоўным чынам да 105-годдзя з дня нара-джэння Валянціна Таўлая, супра-цоўнікі музея абяцалі папоўніць новымі экспанатамі. І дапамаглі ім у гэтым калегі з Гарадзенскага дзя-ржаўнага гістарычна-археалагіч-нага музея, дзе захоўваюцца асоб-ныя рэчы, дакументы, рукапісы, звязаныя з жыццём і творчасцю паэта, перададзеныя туды ў свой час яго другой жонкай Лідзіяй Ся-ргееўнай. Некаторымі рукапісамі і дакументамі Гарадзенскі музей днямі падзяліўся з лідскім, і вы-става «Крок мінуўшчыны» ў доме Таўлая па вуліцы Замкавай па-поўнілася.

 

У ліку прывезеных з Гарод-ні экспанатаў — аўтабіяграфія Ва-лянціна Таўлая, напісаная яго рукой у 1945 годзе; рукапісы яго вершаў, напісаных пераважна ў Гарадзенскай турме і адноўленых ім у памяці, у тым ліку сшытак з вершамі; пасведчанне члена Са-юза пісьменнікаў СССР; даведка аб тым, што ў 1942-1944 гадах Таў-лай быў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага; пасвед-чанне да медаля «За доблесную і самаадданую працу ў перыяд Вя-лікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.»; прафсаюзны білет, выдадзе-ны паэту незадоўга да яго смерці ў 1947 годзе.

Магчыма, у далейшым вы-става «Крок мінуўшчыны» папоў-ніцца дакументамі альбо іх копіямі з музея адной са школ горада Ба-ранавічы, дзе таксама шануюць памяць аб Валянціне Таўлаі.

— Яшчэ ў мінулым годзе мы распачалі музейна-педагагічныя заняткі для выхаванцаў дзіцячых садкоў «Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам», — расказвае навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун. — Гэтыя заняткі будзем працягваць і ў бягу-чым годзе, чакаем заявак ад ус-таноў дашкольнай адукацыі. У год 105-годдзя з дня нараджэння Ва-лянціна Таўлая мы, супрацоўнікі музея, хочам атрымаць больш ін-фармацыі пра яго першую жонку Кіру Брант, з якой ён жыў у Лідзе, у гэтым вось доміку каля замка (як яны пазнаёміліся, як склаўся да-лейшы лёс Кіры). Хочам таксама больш даведацца пра гэты домік. Хто ў ім жыў у розныя часы? Ня-хай адклікнуцца тыя, хто хоць што-сьці ведае пра гэты будынак. Лю-бая дробязь будзе для нас цікавай і каштоўнай.

 

А яшчэ карэспандэнту ста-ла вядома, што кампазітар Леанід Шурман даслаў у Лідскі гіста-рычна-мастацкі музей праз сацы-яльнае сеціва ноты на асобныя ве-ршы Валянціна Таўлая. Супра-цоўнікі музея спадзяюцца, што хто-небудзь з лідскіх выканаўцаў захоча выканаць песні на гэтыя вершы.

І яшчэ адно пажаданне лідскіх музейных работнікаў, якое тычыцца «таўлаеўскай» тэмы, — набыць дакументальны фільм «Валянцін Таўлай» (1978 год, аў-тар сцэнарыя — Вячаслаў Адам-чык). Магчыма, названы фільм захоўваецца ў Беларускім дзяр-жаўным архіве кінафотафона-дакументаў горада Дзяржынска.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *