НАША СЛОВА № 9 (1420), 27 лютага 2019 г.

Панядзелак, Сакавік 4, 2019 0

Дзень роднай мовы ў Беларусі і свеце

Уладзімір Макей:

“Родная мова з’яўляецца падмуркам дзяржаўнасці”

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, вы-ступаючы на мерапрыем-стве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі ў На-цыянальнай бібліятэцы, ад-значыў каласальную знач-насць беларускай мовы, перадае БелТА.

— Для мяне вялікі го-нар і задавальненне святка-ваць разам з вамі Міжнарод-ны дзень роднай мовы, які ў гэтым годзе мы прысвяцілі 25-годдзю Канстытуцыі Бе-ларусі, — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведам-ства. — Канстытуцыя Бела-русі ўключыла ў сябе пера-емнасць і вопыт шматвяко-вага гістарычнага шляху краіны і абапіраецца на не-ад’емнае права беларускага народа мець сваю дзяржаў-насць. Яна гарантуе кожна-му грамадзяніну краіны свабоду і правы, неабход-ныя для стваральнай працы, годнага жыцця, гарманіч-нага развіцця асобы і іх рэалізацыю.

Уладзімір Макей звя-рнуў увагу, што артыкул 17 Канстытуцыі Беларусі зама-цоўвае беларускую мову ў якасці дзяржаўнай разам з рускай.

— Наша мова шчыра характарызуе нас як сталую нацыю са сваім светапогля-дам і менталітэтам, адлюст-роўвае досвед, каштоўнасці, традыцыі беларускага на-рода. Яна з’яўляецца важ-най прыметай этнічнай са-масвядомасці беларусаў і істотным падмуркам дзяр-жаўнасці, — падкрэсліў мі-ністр.

БелТА.

Валерый Варанецкі:

“Нам патрэбны ўніверсітэты з беларускай мовай выкладання”

Былы намеснік міні-стра замежныў спраў і па-сол Беларусі ў Аўстрыі, а цяпер старшыня парламен-цкай камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі падзяліўся ў сваім фэйсбуку паведамленнем Акадэміі навук пра тое, што ў іх пра-ходзіць «Тыдзень роднай мовы».

Пад допісам разгар-нулася дыскусія і, у адказ на адно з паведамленняў Вара-нецкі выказаў упэўненасць, што «нам патрэбны такса-ма ўніверсітэты з беларус-кай мовай выкладання».

«Наша Ніва» папра-сіла дэпутата і дыпламата патлумачыць, чаму гэта здаецца яму важным.

— Зразумела, што гэта звязана з месцам і роляй мовы ў грамадстве, — сказаў Варанецкі. — Сёння яна, мы бачым, недастаткова запа-трабавана як сродак зносін і, зразумела, мае патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Ка-нешне, важна фармаваць у грамадскай свядомасці ста-ўленне да беларускай мовы як да неад’емнага і найва-жнейшага складніка сама-бытнай культуры, самабыт-насці нашага народа, павы-шаць яе грамадскі прэстыж.

Гэта найважнейшы атрыбут нашай дзяржаўна-сці, мова мае вялізнае зна-чэнне ў справе захавання на-шага культурнага кода і пе-радачы яго нашчадкам, гэта наша неаспрэчная спадчы-на. Адсюль і разважанні, і разуменне таго, што калі мы глядзім у будучыню нашай дзяржавы, у будучыню на-шай адукацыі, у тым ліку, то павінен абавязкова быць бе-ларускі ўніверсітэт з бела-рускай мовай выкладання, — падсумаваў ён.

nn.by.

 

Дыктоўка на сядзібе ТБМ у Менску

21 лютага, у офісе ТБМ прайшоў першы этап Агульнанацыянальнай дык-тоўкі, прысвечаны Міжна-роднаму дню роднай мовы. Дыктоўку пісалі і школьнікі, і пенсіянеры, і людзі рознага ўзросту. А чытала тэкст па-водле Уладзімbра Арлова былая настаўніца 50-й гім-назіі г. Менска (цяпер на пе-нсіі) спн. Валянціна Драгун.

Распавядае старшы-ня менскай гарадской арга-нізацыі ТБМ Аляксандр Да-відовіч.

— Канешне, асабліва цікава пісаць дарослым. Дзеці ўжо неяк у гэтым на штодзень, для іх гэта нейкія там будні, а дарослыя зараз нават асадку рэдка бяруць. Напісаць дыктоўку — гэта цэлая прыгода. А пасля яш-чэ пачынаеш памылкі шу-каць, хоць, падаецца, у шко-ле без памылак пісаў, але тут дзесьці якая-небудзь ды пра-скочыць. Таму гэта даволі цікавая з’ява, і таму людзі прыходзяць год за годам пісаць гэтыя дыктоўкі. Гэта нейкая такая прыгода для дарослага чалавека нават зараз.

Памятнымі прызамі за ўдзел у штогадовай акцыі былі ўзнагароджаны некато-рыя ўдзельнікі і спн. Валян-ціна Драгун.

Наш кар.

 

Калекцыя, прысвечаная беларускай мове

21 лютага мы ўсе святкуем рада-сны дзень — Дзень роднай мовы. Да гэ-тай падзеі «Луч» выпусціў асаблівую лімітаваную калекцыю мужчынскіх і жаночых гадзіннікаў — «Мова» з вядомым выслоўем Францішка Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” на заднім вечку.

Вось, як кампанія прэзентуе новую серыю: «Цяпер усё больш пра-грэсіўных маладых людзей выкары-стоўваюць беларускую мову ў што-дзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, з го-нарам адказваюць: «Я з Беларусі».

Класічны корпус новых гадзінні-каў і строгае спалучэнне чорнага раме-ньчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай «беларускасці». Ілюстра-цыя таго, што наша мова — гэта не толькі зварот да традыцый і гісторыі, але што гэта модна і сучасна».

nn.by.

 

Стан беларускай мовы катастрафічны ці ёсць чым цешыцца?

Абмеркаванне на круглым стале ў «Рэгіянальнай газеце»

 

Круглы стол па тэме «Мова — канстытуцыйнае права» прайшоў у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне 1 лютага. Да абмер-кавання мы запрасілі прадстаўнікоў розных галін і з розных гарадоў. Аб’ядноўвае іх адно — важнае месца ў іх жыцці займаюць канкрэтныя дзе-янні, якімі спрабуюць палепшыць стан беларускай мовы.

У абмеркаванні праблемы ўдзельнічалі дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага сходу і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, былы дэпутат Чысцінскага сельскага савета Алесь Раткевіч, былы партыйны работнік  і былы кіраўнік спраў Маладзечан-скага райвыканкама Валяр’ян Ка-валевіч, выхавальнік беларускамоў-най групы смаргонскага садка №8 Эдзіта Бранцэвіч, а таксама прад-прымальнік і бард з Вілейкі Алесь Наркевіч. Мадэратарам сустрэчы быў галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч.

Паводле апошняга статыс-тычнага зборніка «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь у лічбах», з агу-льнай колькасці школьнікаў усіх тыпаў устаноў адукацыі 1-11 класаў у краіне 12,2% вучацца на беларускай мове. Гэта 119,9 тысячы вучняў.

 

Раткевіч:

— Нават пры савецкай уладзе сітуацыя была не такая катастрафіч-ная. Мову знішчалі павольна. Тымі самымі насмешкамі — калі гаворыш па-беларуску, то «калхознік», «бульбаш».

Манцэвіч:

— Ну, гэта ж мы самі дазволілі. Літоўцы ж не дазволілі.

Раткевіч:

— Іншы раз і злосць бярэ, што мы такія ціхенькія, але як распаліць, не супакоімся. Такая наша гісторыя, што ўсе да нас ішлі з «вызваленнем». І захад, і ўсход. «Вызвалялі» і луп-цавалі.

«Рэгіянальная газета» пісала пра абуральную сітуацыю, што зда-рылася са мной у маі. На пошце па-штальён адмовілася прымаць аформ-леную па-беларуску бандэроль. Ёй было незразумела, што значыць «Вуліца Пераможцаў». У адказ на скаргу Мінпрацы выдала недарэч-ную пастанову, што дзяржаўныя слу-жбоўца не абавязаны ведаць бела-рускую мову.

Манцэвіч:

— І гэта супярэчыць закону аб мовах.

Раткевіч:

— Безумоўна! Пасля звярну-ўся да Алены Анісім. Яна дала запыт у Мінюст і Мінпрацы. На такім уз-роўні адмовіць ёй не маглі. Што ёй адказалі, таксама публікавала «РГ». У прыватнасці, што праграмнае забес-пячэнне будзе з падтрымкай бела-рускай мовы.

Манцэвіч:

— Ці часта звяртаюцца да вас з падобнымі пытаннямі? І ці цяжка пра-цаваць у парламенце, адстойваючы сваю пазіцыю?

Анісім:

— Звароты тычацца розных сфераў жыцця, таму што беларускую мову мала дзе падтрымліваюць. Прыйшоў у банк, аформіў заяву па-беларуску, і тут жа табе па-беларуску адказалі? Такое звычайна не здара-ецца. У лепшым выпадку заяву пры-муць, але адкажуць ужо па-руску.

Звяртаюцца з пытаннямі пра тое ж банкаўскае абслугоўванне. Калі на сайце некаторая інфармацыя ёсць і па-беларуску, то афармленне — ужо не. Цяпер займаемся пытаннем ча-лавека з Гародні, які хацеў бы за-ключыць дамову ў жыллёва-камуна-льнай сферы па-беларуску.

Здаецца, ну што там скласці адну тыповую дамову, хіба праблема?

Нехта звяртаецца, што па-беларуску адмаўляюць выступаць у судзе, прапануюць перакладчыка. Які перакладчык можа быць, калі дзве дзяржаўныя мовы? Многія бацькі, якія хочуць даць дзеткам беларуска-моўнае выхаванне, сутыкаюцца з пра-блемамі. Чыноўнікі не хочуць адкры-ваць групы ў садках і класы ў школах. Так адбываецца не ва ўсіх раёнах.

Манцэвіч:

— Ці цяжка працаваць у пар-ламенце, адстойваючы сваю пазіцыю?

Анісім:

— Сваёй пазіцыі ніколі не хава-ла. Я з усімі размаўляю па-беларуску. Таму людзі ўжо прызвычаіліся. Адно-йчы ў нефармальнай абстаноўцы адзін з калег сказаў: «Вось цяпер, праз год, я зразумеў, чаму вас адносяць да апазіцыі. Вы ў апазіцыі да тых, хто не шануе беларускую мову».

Манцэвіч:

— Адчування белай вароны не было?

Анісім:

— Не было, няма і не будзе. Таму што я ў сваёй краіне, на сваёй роднай зямлі і размаўляю на сваёй мове. Хай сябе адчуваюць белымі варонамі тыя, хто робіць не так. Я жыву сярод сваіх людзей. Нават калі нехта размаўляе па-руску, мы з гэтымі людзьмі сутыкаемся з аднымі і тымі ж праблемамі. Нам няма што дзяліць, трэба навучыцца разам вырашаць пытанні.

Многія разумеюць абсурд-насць цяперашняй сітуацыі. Іншая справа, што не заўсёды ім хапае сме-ласці ці прынцыповай пазіцыі.

Многія з іх былі ўбудаваныя ў гэтую сістэму. І, з аднаго боку, спра-буюць адстойваць інтарэсы людзей, а з іншага, трошкі боязна. У час вы-бараў ім спрыялі, таму адчуваюць сябе ў няпростай сітуацыі. Я сябе ім ніколі не супрацьпастаўляла. Аба-значыць сваю пазіцыю — не значыць быць у варожых адносінах да таго, хто мае процілеглыя погляды.

Манцэвіч:

— Але адну з вашых прапаноў не падтрымалі.

(Маецца на ўвазе гісторыя, калі праект закона «Аб нарматыўна-прававых актах» зрабілі ў беларускім і рускім варыянтах. Але старшыня парламенцкай камісіі па заканадаўстве адмовіла адсылаць дакументы ў На-цыянальны цэнтр заканадаўчых і пра-вавых даследаванняў (НЦЗПД) для атрымання юрыдычнага заключэння — заўвага аўтара.)

Анісім:

— Але гэта не дэпутаты не пад-трымалі. Супраціўленне было з НЦЗПД.

У ТБМ у нас быў падрых-таваны законапраект «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы». У 2014 годзе яго падавалі ў палату, але адхілілі. Мой намеснік Дзяніс Тушы-нскі цягам года адшліфоўваў дакумент. Восенню 2017 года выстаўлялі яго да абмеркавання ў інтэрнэце. Сёлета мы перадалі тэкст законапраекта кожнаму дэпутату.

Манцэвіч:

— Алесь Наркевіч мае некалькі магазінаў у Вілейцы і справы вядзе па-беларуску. На вашу думку, для прадпрымальніка беларуская мова — плюс ці мінус?

Наркевіч:

— На працы па-беларуску размаўляю толькі я. Калі нехта пры-ходзіць уладкоўвацца, здзіўляюцца, што нехта яшчэ размаўляе па-бела-руску. Прыходзіць дзяўчына пасля вучэльні ўладкоўвацца прадаўцом, слова вымавіць па-беларуску не можа.

Калі прыязджаюць вяскоўцы, то шмат выпадкаў бывала, казалі: «А дзе той, што па-беларуску гаворыць, хачу ў яго спытацца».

Калі нас так мала і становіцца ўсё менш, нам трэба быць больш ра-дыкальнымі і патрабавальнымі.

Некалькі год таму папрасіў у кнігарні каляндар па-беларуску. Гля-нулі вось так: «Нету у нас». Нібы першы раз чуюць. І другі раз пры-ходжу — адзін толькі ад «Будзьмы», усё астатняе завешана расійскім. Не можаш зрабіць такую простую рэч, як павесіць дзецям каляндар у пакой.

Анісім:

— У такіх выпадках трэба ра-біць запыт, чаму няма календароў на беларускай мове.

Манцэвіч:

— А ці можна манетызаваць беларускую мову ў бізнесе? Бывае, банкі выкарыстоўваюць мову ў рэк-ламе. Гэта проста імідж ці тое, што пасля прынясе грошы?

Наркевіч:

— Думаю, там проста ёсць беларускія людзі, вось і ўсё. Па факце наўрад ці яны заробяць на беларускай мове.

Бранцэвіч:

— Ну, чаму. У Гародні ёсць этнакрама «Цудоўня», гаспадар Анд-рэй Несцяровіч. Ён некалі зацікавіўся фальклорам, аўтэнтычнымі рэчамі і зрабіў на гэтым бізнес.

Ладзяць розныя мерапрыем-ствы — выставы, танцы. Спачатку ўсе спецыялісты казалі, што ён не будзе прыбытковым. Але ў яго столькі ідэй, і шмат год яны працуюць.

Манцэвіч:

— Тут аб’ектам продажу з’яў-ляецца мова, а Алесь Наркевіч прадае будаўнічыя матэрыялы.

Бранцэвіч:

— Калі я штосьці купляю для сябе і мне ў адказ на замову тэлефануе прадавец і размаўляе па-беларуску, я так цешуся.

Наркевіч:

— На жаль, на гэтым узроўні пакуль што мова і існуе.

Толькі на ўзроўні «вось мы пацешымся і, можа, нешта ў нас некалі атрымаецца». Калі дзяржава не за-цікаўленая ў мове, то толькі на акты-вістах мове ў краіне не застацца і самой краіне не быць.

Бранцэвіч:

— Але ж дзяржава — гэта людзі.

Наркевіч:

— Я назіраю катастрофу, што мы паціху сыходзім.

Раткевіч:

— Ужо не паціху.

Бранцэвіч:

— Нязгодная з вамі.

Наркевіч:

— Я ў гэтым плане песіміст. Адно пытанне гуляць у мову, гэта ця-пер трэндава і модна. А другое — тыя актывісты, якіх вельмі мала, фактычна супрацьстаяць дзяржаве і дзяржаў-най палітыцы русіфікацыі. Так званая мяккая беларусізацыя не будзе адбы-вацца, пакуль не будзе садкоў, школ і ВНУ, гэта ўсё бессэнсоўна.

Калі мы палайкаем у інтэрнэце «Мове нанова», гэта файна, але гэта не выратуе краіну ад татальнай русі-фікацыі. І нават роўных умоў з ра-сійскай мовай нам, напэўна, будзе ўжо замала.

Цяпер і ў вёску, калі прыяз-джаю і размаўляю па-беларуску, чую ў адказ «Колхозник какой-то приехал». Дзеці, якія не глядзяць мульцікі па-беларуску, беларусамі не стануць. Мы гуляем і ствараем выгляд, што ўсё наладзіцца.

Манцэвіч:

— А тое, што ў Смаргоні ёсць беларускамоўная група ў садку, дзе Эдзіта Эдуардаўна выхоўвае дзетак па беларуску, — гэта выпадковасць?

Наркевіч:

— Гэта цуд, таму што ў Вілейцы такога няма. Хутчэй за ўсё, гэта на-стальгія.

Бранцэвіч:

— У нашым садку не адна бе-ларускамоўная група, а тры. Дзетак набіраюць штогод, выбіраюць, на якой мове будуць навучаць. І згодна з гэтым фарміруюць групу. Пасля выбіраюць беларускамоўнага выха-вальніка, які добра валодае мовай, мае адпаведную кваліфікацыю. Калі та-кую групу стварылі, я пачала ў ёй працаваць.

Я маю вышэйшую адукацыю як настаўнік пачатковых класаў і беларускі філолаг.

Манцэвіч:

— З такімі маленькімі дзеткамі цяжэй працаваць, чым са старэйшымі вучнямі?

Бранцэвіч:

— Мне лягчэй, цікавей праца-ваць з такімі дзеткамі. Гэта чысты ліст. Яны пазітыўныя, вельмі цікавыя, ёсць месца для творчасці. У школе гэта крыху цяжэй зрабіць, ёсць пэўныя строгія межы.

Калі бацькі самі абралі бела-рускую мову, то разумелі, што ўся адукацыя будзе па-беларуску. Кане-шне, у іх былі сумненні — а як будзе далей. Усе бацькі хвалююцца за сваіх дзяцей. Ці будзе пераемнасць у шко-ле? Але ўсе гэтыя сумненні развеялі цягам першага года.

Людзі пачынаюць баяцца, калі маюць недастаткова інфармацыі. Калі кожны дзень лаяльна размаўляеш, прыводзіш прыклады, як гэта дзіцяці падабаецца. Канешне, многія баяліся — яшчэ і па-руску не вельмі добра раз-маўляюць, як будуць беларускую вучыць? Крок за крокам усё гэта ўла-джвала.

Калі вы едзеце адпачываць з дзецьмі, на беразе мора ўсе і па-французску, і па-англійску гавораць, і адзін аднаго разумеюць. Яны больш увагі звяртаюць на жэсты, міміку.

Мае выхаванцы ў школе бу-дуць вывучаць беларускую мову і літаратуру. І ім будзе нашмат лягчэй, чым тым дзеткам, што навучаюцца ў рускамоўных групах. Яны будуць ведаць значэнне ўсіх слоў, валодаць гукамі, у іх добра развіты фанетычны слых.

Манцэвіч:

— Білінгвамі яны сталі?

Бранцэвіч:

— Яны сталі. Тры гады — уніка-льны ўзрост, яны схопліваюць усё. Дзве мовы вывучыць ім зусім проста. Была б трэцяя — лічу, і з ёй справіліся б.

Раткевіч:

— У групе 21 дзіця, груп тры. 60 дзетак выхоўваюць па-беларуску — вы толькі нікому не кажыце.

Бранцэвіч:

— Усе бацькі зацікаўленыя ў добрай адукацыі дзяцей. Яны бачаць, якое ў іх ідзе развіццё.

Ім жа трэба перакласці, што я сказала, на рускую, свой адказ сфар-муляваць па-беларуску — гэта які працэс мыслення! Дзеці аж млеюць, каб у садок прыйсці, у мяне навед-ванне амаль 100%. Баяцца прапу-скаць, бо там абавязкова будзе нешта цікавае.

Яны пойдуць у розныя шко-лы і класы, у іх будзе новае атачэнне. Але ў іх будзе свая пазіцыя наконт мовы.

Манцэвіч:

— Кажуць, Маладзечна было больш беларускамоўным у 60-я і 70-я, чым цяпер. Ці праўда гэта? І ці мы больш страцілі або набылі з неза-лежнасцю?

Кавалевіч:

— Я паступаў 1971 годзе ў по-літэхнічны тэхнікум, здаваў матэма-тыку па-беларуску. Выкладчыца, што прымала экзамен, сказала: «Я ничего не поняла, но ставлю вам 4″. Хаця адказваў я «на выдатна». Пасля мяне дражнілі. Ну, і я такі: «Давайце ўжо вывучу вашу рускую мову». А з прадметаў па-беларуску — толькі мова і літаратура. Але большасць была з вёскі, і беларускамоўнае асяроддзе было.

У партыйных і камсамольскіх работнікаў пытанне мовы нават не ставілася. Раз прыехаў з вёскі пра-цаваць у горад — павінны размаўляць па-руску ў афіцыйнай сферы.

У канцы 80-х на «Спадарож-ніку» пачалі з’яўляцца розныя куль-турніцкія аб’яднанні, і я ім з партый-нага і чалавечага пункту гледжання спрыяў. Як так — гэта родная мова, і паўсюль павінна гучаць.

Грамадства лічыць, што мова — не самае галоўнае. А дзяржава не лічыць гэта пытаннем. Думаю, змя-ніць сітуацыю можна толькі тактоў-ным валявым метадам.

Калі працаваў кіраўніком спраў у гарвыканкаме, парадак дня пісаў па-беларуску. Аддзел архітэк-туры і будаўніцтва ўсё пісаў па-бе-ларуску. Залажыў гэта Карпенка і яго штат, а потым усё працягнулі мы. Усе афіцыйныя звароты, віншаванні і выступленні з боку старшыні і іншых былі па-беларуску.

Мае падначаленыя рабілі за-маскіраваны сабатаж мне, начальніку — «Нашто нам эта беларуская мова, давайте всё на русском языке». Пасля прыйшлі іншыя старшыні, і ім даво-дзілася перакладаць.

Таму ў канцы дзейнасці рабіў дакументы ў двух варыянтах.

Калі на «Спадарожніку» быў, аплотам беларускага была Баранава — жонка афіцэра нашай часці.

Анісім:

— Што ў Палаце прадстаўнікоў, што начальнікі на мясцовым узроўні — заўсёды ёсць такія, што для сваіх жыхароў за час працы не так шмат і зрабілі. А вось Юры Горлаў, цяпе-рашні старшыня Маладзечанскага райвыканкама, раней кіраваў Стаў-бцоўскім раёнам, з якога паходзіць Якуб Колас.

Размаўляў па-руску, але за яго кіраванне стварылі мурал на дзі-цячым садку з выявай, што тычыцца гісторыі горада. Да юбілею горада распісалі сцены чатырох 9-павяр-ховікаў з чатырохрадкоўямі з Якуба Коласа. І іншыя рэчы — гэта зрабіў чалавек, які не адсюль родам.

Манцэвіч:

— Калі Маладзечна рыхтавалі да «Дажынак», горад у многім змя-ніўся да лепшага, але мы страцілі сваю «Радзіму». (Маецца на ўвазе гісторыя, калі на кінатэатры шыльду «Радзіма» замянілі на «Родина» — аўтар). На запыты з просьбай змяніць адказалі, што гэта каштуе грошай. А на «Ро-дину» хіба не каштавала.

Наркевіч:

— У Вілейцы быў канцэрт. За дзве гадзіны па-беларуску з віта-льным словам выступіў начальнік аддзела культуры Сяргей Паўлоўскі і госць з Маладзечна. Усе дзеці спя-валі расійскія песні, аб’яўлялі вы-ступоўцаў па-руску: «А сейчас дети станцуют «Русский самовар». Дзе 50 на 50, калі дзве дзяржаўныя мовы?

Анісім:

— Трэба памятаць, што мы ў сваёй краіне гаспадары. І падчас перапісу заклікаем сярод родных моў абавязкова пазначаць беларускую.

Мы можам колькі заўгодна прасіць дзяржаву з гэтым нешта зрабіць, але яна не робіць. І не будзе, пакуль мы, грамадства, не будзем уплываць.

Універсітэт імя Ніла Гілевіча — справа, якую мы робім, каб дзеці, якія вучацца па-беларуску, бачылі перспектыву. Атрымліваецца ў біз-несоўцаў прасоўваць беларускую мо-ву — нам трэба спрыяць. Ёсць ініцы-ятыва — мы павінны падтрымаць.

Раткевіч:

— Яшчэ Мураўёў-вешальнік казаў: «Что не сделал русский штык, доделает русская школа». І з таго часу так і ідзе.

І калі школы адразу не пера-вядзеш, то можна пачаць з шыльдаў, каб вакол сябе бачыць мову.

Бранцэвіч:

— Для мовы трэба рабіць тое, што ты можаш. Тут найперш перса-нальная адказнасць.

Наркевіч:

— Галоўныя праблемы — ад-сутнасць беларускай адукацыі, тэле-бачання, радыё. Мова — гэта душа народа, і цяпер Беларусь без душы. Жыць чужой мовай — тое самае, што жыць чужым розумам. І жывём дзеля некага, хто нам не дапамагае.

Анісім:

— Пытанні беларускай мовы я падымала на ўсіх узроўнях. У тым ліку падчас паслання [Прэзідэнта]. Я мела магчымасць задаць пытанне. І звярнулася да прысутных. Спыталася, калі беларус у Беларусі будзе жыць як італьянец у Італіі і паляк у Поль-шчы? Размова не толькі пра якасць жыцця, але і пра мову.

Казала пра інфармацыю, за-канадаўства і адукацыю. Для чала-века важна, каб было асяроддзе, каб падтрымліваць мову. Педагагічныя класы ці працуюць па-беларуску? Калі там няма мовы, ва ўніверсітэце няма, то хто будзе вучыць дзяцей?

Наша задача — усё рабіць па-беларуску. Мы перакладалі афіцый-ныя дакументы, напрыклад, Правілы дарожнага руху. Мы павінны быць гатовыя, што, калі ўлада будзе больш прыхільнай да беларускасці, у нас многае ўжо будзе напрацаванае.

Кавалевіч:

— Трэба адчуць сябе белару-сам, і адчуць праз мову. І тады ўсе ўстановы стануць даступнымі па-беларуску, гэта не будзе ніякай пра-блемай.

Зоя Хруцкая.

Фота Ігара Палынскага.

“Рэгіянальная газета”.

 

Павел Сцяцко

Прозвішчы Беларусі  

Новая серыя. Частка ІІІ

(Працяг. Пачатак. у папяр. нумары.)

  1. Тарарушка (Ангеліна) — семантычны вытвор ад тарарушка (ст.-бел.) ‘бразгулька’ (ПГССЛ).
  2. Татка (Зінаіда) — семан-тычны вытвор ад апелятыва татка, тата ‘тое, што і бацька’ (мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей) або народны варыянт імя Таццяна. Гл. Татуля. Ці жаночае ад таты ‘народнасць іран-скай моўнай групы, якая жыве ў пры-каспійскай частцы Азербайджана і на поўдні Дагестана’ (ТСБМ — 2016, 819).
  3. Татуля (Ганна) — народ-ная форма імя Таццяна (<грэч. Ta-tiana ‘заснавальніца, кіраўніца'; ад імя легендарнага сабінскага цара Таціа (лац.)). Або ад апелятыва татуля <тата ‘тое, што і бацька — мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей'; ‘ветлівы зварот да старога чалавека’ (вытвор з суфіксам -ул-я, як і матуля, дзядуля).
  4. Тодрык (Аляксей) — вы-твор з суфіксам -ык ад антрапоніма Тодар і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тодар-ык — Тодр-ык. ФП: Фёдар (<Фяодар) <грэч. ‘Божы дар, падараваны Богам’); Тэадор — Тодар (народны варыянт) — Тодар (празван-не, потым прозвішча) — Тодрык.
  5. Торап (Аляксандр) — семантычны вытвор ад апелятыва торап — дэрывата ад таропкі ‘схільны спяшацца; хуткі, паспешлівы’ (ТСБЛМ, 2016, с. 818).
  6. Торбіна (Антаніна) — фо-рма прыметніка з прыналежным суфіксам -ін-а ад антрапоніма Торба і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Торб-іна. ФП: торба (‘невялікі мяшок звычайна з даматканай ткані-ны’) — Торба (мянушка, потым прозві-шча) — Торбіна.
  7. Трапачова (Наталля) — вытвор з прыналежным суфіксам -ов-а ад антрапоніма Трапач і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Трапач-ова. ФП: трапач (адэкват слоўнікавага трапло) (‘той, хто трэпле (ачышчае) лён, валакно (трапачом (траплом), абіваючы кастрыцу)’) — Трапач (мянушка, потым прозвішча) — Трапачоў (Трапачова).
  8. Трасцянка (Юрый) — се-мантычны вытвор ад апелятыва трас-цянка — рус. тростянка ‘дудка з чароту’ (Даль), укр. тростянка ‘на-зва птушкі’ (Грынч.).
  9. Траўнік (Нічыпар) — се-мантычны вытвор ад апелятыва (ст.-бел.) травник ‘знахар’ (ПГССЛ).
  10. Трахімёнак (Сяргей) — вытвор з суфіксам -ёнак ад антра-поніма Трахім і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Трахім-ёнак. ФП: Трафім (імя <грэч. ‘выхаванец, га-таванец’) — Трохим (1564 г.) — Трахім (празванне, потым прозвішча) — Трахі-мёнак.
  11. Траян (Юрый) — ролю прозвішча набыло асабовае ўласнае імя (<балг. Троян ‘з тройні, каб доўга жыў’). Імя зафіксавана ў 17 ст.: Троян (1665), мае свае вытворы: Траянаў (Іван), Траяноўскі (Алесь), Траянчык і інш.
  12. Троцкая (Вольга) — вы-твор з суфіксам -скі ад тапоніма Трокі і значэннем ‘народжанка, жыхарка названага паселішча': Трок-ская — Троцкая.
  13. Трубіла (Генадзь) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тру-біла ‘той, хто трубіць‘ (трубі-ла). Або (рэг.) трубіла ‘надаедлівы гаварун’, ‘абжора’ (Нас.).
  14. Трыбунал (Галіна) — се-мантычны вытвор ад апелятыва тры-бунал ‘надзвычайны судовы орган’.
  15. Трыпуць (Ганна) — се-мантычны вытвор апелятыва (рэг.) трыпуць ‘трыпутнік’ (травяністая расліна з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах).
  16. Туравец (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -ец ад тапоніма Тураў і значэннем ‘нараджэнец, жыхар на-званага паселішча': Турав-ец.
  17. Тураўскі (Сяргей) — се-мантычны вытвор ад прыметніка-та-поніма тураўскі ‘жыхар з паселішча Тураў‘ (Тураў-скі).
  18. Турко (Тамара) — другас-ная форма ад рус. Турок — семантычны вытвор ад апелятыва (рус.) турок ‘турак’ (ад Турцыя) дзеля адмежа-вання ад апелятыва. Пашыраная ма-дэль у антрапаніміі Беларусі: Бажко (<Бажок), Дамко (Дамок), Кійко (Кіёк) на ўзор браток > братко (як зваротак).
  19. Турок (Анна) — семан-тычны вытвор ад апелятыва (рус.) турок ‘турак’ (мн. туркі). У маўленні носьбітаў прозвішча гучыць [турок] — відаць, для адмежавання ад апе-лятыва турак.
  20. Турчын (Андрэй) — вы-твор з суфіксам -ын (-ін) ад антра-поніма Турак і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Турак-ін — Турач(к/ч)ын — Турчын. Або ад старабела-рускага апелятыва турчин ‘турак’ («Падручны гістарычны слоўнік суб-стантыўнай лексікі» (скарот. ПГССЛ) пад рэдакцыяй А.М. Булыкі. — Мінск, 2013. Том 1,2).
  21. Турэйка (Уладзімір) — вытвор з суфіксам -эйка ад антра-поніма Тур і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Тур-эйка; параўн. Адам-ейка. Утваральнае слова ад апелятыва тур, які мае некалькі се-мантычных варыянтаў: тур1 ‘адзін круг танца; асобны этап якога-н. спа-борніцтва’, ‘этап, частка якога-н. ме-рапрыемства'; тур2 ‘вымерлы дзікі бык, продак буйной рагатай жывёлы; горны каўказкі казёл'; тур3 ‘пада-рожжа, турыстычная паездка, гаст-рольная паездка артыста ці музыч-нага калектыву’. ФП: тур (‘дзікі бык, каўказкі казёл’) — Тур (мянушка, по-тым прозвішча) — Турэйка.
  22. Тхір (Антон) — семантыч-ны вытвор ад апелятыва тхір (укр. ‘тхор’ — драпежная млекакормячая жы-вёліна сямейства куніцавых з каш-тоўным футрам; футра гэтай жывё-ліны).
  23. Тэжык (Ірына) — вытвор з суфіксам -ык ад антрапоніма Тэж і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Тэж-ык. Утваральнае слова — семантычны вытвор ад апелятыва тэж (рэг.) ‘таксама’ <польск. tez, takze.
  24. Уласік (Сяргей) — вытвор з суфіксам -ік ад антрапоніма Улас і значэннем ‘нашчадак (дзіця) названай асобы': Улас-ік. ФП: Улас (імя <грэч. ‘невук, просты, вялы’) — Улас (1580) — празванне, потым прозвішча — Уласік.
  25. Урбан (Ігар) — імя (ад лац. urbanus ‘гарадскі’ ці ‘ветлівы’) набыло ролю прозвішча. Ад яго і суфіксавыя вытворы Урбанік, Урбанчык, Урба-новіч.
  26. Файкоў (Ігар) — вытвор з прыналежным суфіксам -оў ад антрапоніма Файка і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Файк-оў. Утваральнае слова ад апелятыва фай-ка (рэг.) ‘люлька’ (Даль), польск. fajka ‘тое сама’.
  27. Фролкіна (Юлія) — фор-ма прыметніка з прыналежным суфік-сам -ін-а ад антрапоніма Фролка і значэннем ‘нашчадак (дачка) названай асобы': Фролк-іна. ФП: Фларэнцій (імя <лац. ‘кветка’) — Хрол (1577) — Фрол (народнае імя) — Фролка (эмац. вары-янт, суфікс -к-а, празванне, потым прозвішча) — Фролкіна.
  28. Фядэцкі (Замавіт) — вы-твор з суфіксам -скі (-цкі) ад ант-рапоніма Фядэц і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Фядэц-скі — Фядэцкі. ФП: Феадор (1599), Федор (1528), Фёдар (1746) (<грэч. ‘Божы дар, падараваны Богам’) — празванне, по-тым прозвішча — Федец (1528 г.) — Фядэцкі.
  29. Хадоркін (Андрэй) — вы-твор з прыналежным суфіксам -ін ад антрапоніма Хадорка і значэннем ‘нашчадак гэтай асобы: Хадорк-ін‘ (ФП: <Фёдар>Ходар <грэч. ‘Божы падарунак’) — Хадорак (народны ва-рыянт, імя, потым прозвішча) — Ха-доркін.
  30. Хадоська (Алег) — вы-твор з фармантам -ка ад антрапоніма Хадос і значэннем ‘жанчына названай асобы (жонка ці дачка)': Хадось-ка. ФП: Феадосій (грэч. ‘Богам дадзены’) — Ходос ((1588) імя, потым прозвішча) — Хадоська.
  31. Ханеня (Сцяпан) — вы-твор з суфіксам -еня ад антрапоніма Хан і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хан-еня. ФП: хан (‘тытул мана-рха, феадальнага правіцеля ў некато-рых цюркскіх і мангольскіх народаў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул’) -Хан (мянушка, пазней прозвішча) — Ханеня. Такая ж утваральная аснова і ў прозвішча Ханок (Эдуард).
  32. Хацулёў (Васіль) — дру-гасная форма ад Хатулёў — вытвор з прыналежным суфіксам -ёў ад ант-рапоніма Хатуль і значэннем ‘на-шчадак названай асобы': Хатул-ёў. ФП: хатуль (‘вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за плячамі’) — Хатуль (мянушка, потым прозвішча) — Хатулёў — Хацулёў.
  33. Хвасцюк (Міхаіл) — вы-твор з суфіксам -юк ад антрапоніма Хвост і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хвост-юк — Хвасцюк. ФП: хвост (‘у жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела'; а таксама семантычныя варыянты яго — задняя частка самалёта, адзежы, доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.)) — Хвост (мянушка, потым про-звішча) — Хвасцюк.
  34. Хвацік (Уладзімір) — вы-твор з суфіксам -ік ад антрапоніма Хват і значэннем ‘нашчадак названай асобы': Хват-ік — Хвацік. ФП: хват (‘бойкі, спрытны чалавек’ (разм.)) — Хват (мянушка, потым прозвішча) — Хвацік. Параўн. Сідорык (<Сідар), Лукашык і пад.
  35. Хвір (Раіса) — (укр.): хвір (род. хворы) — семантычны вытвор ад апелятыва хвір ‘хвароба, хворасць’.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Дыктоўка, песні, інсцэніроўкі — Дзень роднай мовы ў Слуцку

У Слуцкім ТБМ адзна-чылі Дзень роднай мовы дык-тоўкай, песнямі і інсцэніроў-камі.

У параўнанні з мнага-люднымі імпрэзамі ў абласных гарадах, Дзень роднай мовы ў Слуцку прайшоў больш сці-пла, але таксама цікава.

 

Актывісты ТБМ распа-чалі святкаваць яшчэ з самага ранку і скончылі мерапры-емствы познім вечарам. Па-сля ўручэння віншаванняў ад «Новага Часу» і ТБМ, гара-джане прынялі ўдзел у святочнай імпрэзе, якую падрыхтавала Слуцкая гарадская бібліятэка.

Увечары случакі паслухалі патрыя-тычныя вершы і песні «Люблю мой край» у выкананні Таццяны Матафановай (у запісе) і 15 чалавек напісалі беларускую дыктоўку.

 

Паколькі ў асноўным у імпрэзе ўдзельнічалі людзі сталага веку, сябры ТБМ пад-рыхтавалі дыктоўку з цікавым і простым зместам. Дыктоўка пісалася паводле тэксту Янкі Скрыгана «Ведаць мову», у якім аўтар распавёў кур’ёзную гісторыю — быліцу пра абве-стку аб продажы шлюбнага шкла. Аўтар абвесткі быў упэўнены, што ён напісаў па-беларуску, паколькі ў слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно слова з азначэн-нем «шлюб». Вось такім чынам і з’явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюбнае шкло.

 

Апрача нетрадыцыйнага тэксту ды-ктоўкі, удзельнікі гуртка пенсіянераў пры ТБМ «Размаўляем па-беларуску» падрых-тавалі канцэрт мастацкай самадзейнасці, інсцэніроўкі з сучаснага жыцця беларусаў і развіццёвыя творчыя заданні.

У выкананні гуртка прагучалі песні «Лісоўчыкам», «Простыя словы», «Не шу-кай ты мяне» і іншыя. Нягледзячы на не-складаны тэкст песні «Простыя словы» на словы Міхала Амнепадыстава, праспяваць яе так, як гэта ўдаецца Лявону Вольскаму, немагчыма. Тым не менш, удзельнікі гуртка і ўсе прысутныя з задавальненнем спявалі цудоўныя радкі. Сябра ТБМ Сяргей Куль-біцкі праспяваў пад акампанемент гітары песні з рэпертуару Данчыка, Сяржука Со-калава-Воюша.

 

Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў выкананні развіццёвых творчых заданняў: рабілі пераклады сказаў з рускай мовы на беларускую, інсцэніравалі розныя жыц-цёвыя сітуацыі.

Асаблівую цікавасць выклікала інс-цэніроўкі на тэму «Выхад у народ кіраўніка краіны» і «Бясплатна наш народ ездзіць у транспарце не прывык», якія падрыхтавалі ўдзельнікі гуртка.

У апошняй сцэнцы распавядаецца пра тое, як пасажыры цягніка «Слуцк — Старыя Дарогі» спрабуюць заплаціць кант-ралёру за праезд прадукцыяй, якую яны атрымалі ў якасці заробка на сваіх прад-прыемствах.

 

Случчанка Тамара Мікалаеўна пры-йшла на імпрэзу ТБМ упершыню. Яна засталася задаволенай усім, што ўбачыла і пачула.

— Было вельмі цікава, узнёсла і проста, сур’ёзна і смешна — у залежнасці ад тэмы, — сказала жанчына наконт святочнай праграмы. — Я вырашыла таксама стаць сябрам ТБМ і ўдзельнічаць у занятках гуртка «Размаўляем па-беларуску».

Зінаіда Цімошак,

г. Слуцк.

 

У гонар “Года малой Радзімы”                                        Яўген Гучок

 

Случчына — край нябесны

П-а-э-м-а — э-с-э

 

(Працяг. Пачатак у папярэднім  нумары.)

 

*  *  *

Паведаў свету напоўніцу

Аб прыгажосці духоўнай

і матэрыяльнай Случчыны

Сержпутоўскі — таксама слуцак.

 

*  *  *

Вядома, што слуцкая «Папараць-кветка»

Клікала і прыводзіла ў Слуцак

І Купалу, і Коласа.

 

*  *  *

І тую «Папараць-кветку» —

Цэнтр культуры і духу

беларускае Случчыны

Пры адступленні ў мінулым стагоддзі

падпалілі панове.

 

*  *  *

А чаму б вось слуцкім уладам

За патрыятычную «Папараць-кветку»

Ды рахунак сёння не прад’явіць суседу?!.

 

*  *  *

А ў Слуцкай гімназіі

для настаўнікаў Случчыны

Колас публічна ўпершыню

Прачытаў сваё дзецішча — «Новую зямлю».

 

*  *  *

Святых мясцін у Слуцку шмат,

І з іх адна —

Магіла Абуховіча Альгерда.

 

*  *  *

Дарэчы, цэнтральную частку Слуцка

Альгерд Абуховіч у сваіх «Мемуарах»

З Крэшчатыкам Кіева параўноўваў.

 

*  *  *

З нядаўніх легендаў Слуцка

Не назваць немагчыма Родчанку…

Светлая памяць

аб гарачым патрыёце і краязнаўцы!

 

*  *  *

Каб жа ўсё захавалася ў Слуцку,

Што вякамі стваралася патрыётамі,

Быў бы Слуцак беларускай Мекай.

 

*  *  *

І не Мекай, што месціцца ў Азіі,

Месцам паломніцтва мусульман,

А месцам-асяродкам

еўрапейскай культуры.

 

*  *  *

А цябе, мая Случчына, ва ўсе вякі

Рабавалі з усіх чатырох бакоў

І таксама свае звышнягоднікі.

 

*  *  *

Так падчас вайны 1205 года

Захад абрабаваў Слуцкі

Троіцкі манастыр і астатнія ўсе святыні.

 

*  *  *

Глабалізацыя не сёння пачалася,

Не сёння пушча Слуцкая і іншае

Беспаваротна зніклі.

 

*  *  *

Не надта «апякайце» Случчыну,

Каб не была яна

Абпаленай, абсмаленай, замшэлай.

*  *  *

Шкада! Як шкада,

Што ў Слуцку па волі мясцовых уладаў

Знішчаюць сляды старасветчыны —

бураць старыя дамы!

 

*  *  *

Ды не толькі дом Вайніловіча!

А будынак земскай бальніцы,

А гатэль «Брыстоль»,

а капліца на Кладбішчанскай вуліцы…

 

*  *  *

Не менш прыгожы, чым Чырвоны касцёл

Сымона і Алены ў Менску

Стаяў на Сенатарскай

у Слуцку дом Вайніловіча.

 

*  *  *

І засядала ў тым доме

Рада Случчыны беларускай,

І збройнага чыну месціўся штаб.

 

*  *  *

«Ні варшаўскіх паноў,

Ні камісараў маскоўскіх

Беларусам не трэба!» —

вось лозунг паўстання.

 

*  *  *

Ды адразу зламалі той дом

І пабудавалі на месцы яго электроўню

Пасля задушэння паўстання Слуцкага.

 

*  *  *

І гэта на тое,

Каб памяці не было ў людцаў,

Але памяць для патрыётаў і ў паветры жыве.

 

*  *  *

І на малой Радзіме

Вырастаюць і вялікія здраднікі…

Ды барані, Божа, ад гэтага Случчыну!

 

*  *  *

А нелюдзі ў Слуцку і на Случчыне ёсць…

Без іх, сумневу няма,

Слуцк і Случчына болей квітнелі б.

 

*  *  *

І ў Случчыны ёсць «патрыёты»,

Вельмі да молі падобныя,

Молі ў шафе адзежнай.

 

*  *  *

Часта сняцца Случчыне тыя,

Што душы свае і таленты

Аддавалі ці Захаду, ці Усходу.

 

*  *  *

А ці сніцца Случчына ім

Дзесь у глыбінях Сусвету?

Калі ж сніцца — дык хай з дакорам.

 

*  *  *

Як і неба, малая Радзіма,

Для тутакоў-манкрутаў

Сплывае ў нябыт без звароту.

 

*  *  *

Як і паўсюдна, і тут не ўсё справядліва,

Але несправядлівасць для ўсіх вялікую

Могуць тут і агнём накрыць.

 

*  *  *

І колькі б тут ні было негатыву,

Усё роўна ён пазітывам

Абавязкова пераможаны будзе.

(Заканч. у наступным нумары.)

 

Святло, якое  свеціць нам

Сонейка купалася ў блакіце, Нёман нёс свае велічныя воды ўздоўж берага з замкамі, гадзіннік на вежы фарнага касцёла Ф. Кса-верыя мерна адбіваў гадзіны.

 

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага пра-ходзіла ў Гародні ў культурным цэнтры гарадскога жыцця па вул. Кірава, 3. Яно распачалося напі-саннем Нацыянальнай дыктоўкі па тэксце эсэ Уладзіміра  Арлова «Не-залежнасць — гэта…». Паненкі ста-лага веку і вяльможныя спадары, моладзь і дзеці на прыгожых арку-шах з гербам Пагоняй уважліва за-пісвалі тэкст эсэ, які гучаў з вуснаў Івана Будніка.

«Незалежнасць — гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі». Сярод ганаро-вых гасцей прысутнічалі прафесар Аляксей Пяткевіч і грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот.

 

Святочную вечарыну працягнуў вя-домы артыст Зміцер Вайцюшкевіч, які лю-біць і апявае родную зямлю, сам паходзіць з Гарадзеншчыны. Свае выступленне ён адкрыў песняй на словы У. Караткевіча «Дзе мой край», а затым разам са слухачамі за-спяваў «Жыве Беларусь!» на вершы Ула-дзіміра Някляева. Артыст пажадаў, каб у кожнага чалавека ў душы было святло, якое б свяціла яму: Пан Бог, Бацькаўшчына, родная мова, мама і тата. «Сто год! Хай любіць вас жыццё!»- прамовіў спявак. Госці, сагрэтыя яго душэўным цяплом і па-зітыўным мэсыджам, настроіліся на ап-тымістычны лад.

А яшчэ артыст разважаў са слу-хачамі над парадоксамі: чаму ў Менску ёсць рэстарацыя пад назвай «Заслонаў», а ў ёй няма ніводнай стравы з бела-рускай назвай?!

 

З. Вайцюшкевіч выканаў песні на вершы А. Ліпая, Ул. Някляева,  Р. Ба-радуліна. Госці вечарыны пазнаёміліся з новым дыскам артыста «Зорка Дзіва» і змаглі атрымаць музычную біяграфію спевака пад назвай  «Беларускае слова ад спеву» з яго аўтографам.  У другі Год малой радзімы кніга паступіла ў аддзел мастацтваў Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карс-кага па вул. Савецкай, 2, дзе з ёй змогуць пазнаёміцца чытачы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

ЛІСТ АД РАДЗІВІЛА

 Агульнанацыянальная дыктоўка  — гэта не праверка на ПРАВАпіс,

а наша самаправерка на ПРАВА жыць з роднай мовай

і  карыстацца ёю штодня.

Валер Дранчук.

 

Вечарам 21 лютага электронная пошта высвеціла новы адрас: Мікалай Ра-дзівіл. Здзіўленне і здагадка былі амаль адначасовыя —  так і ёсць: гэта яны, маладыя, і, як цяпер любяць казаць, крэатыўныя су-працоўнікі Нацыянальнага гістарычна-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» даслалі сваё вітанне і фотаздымкі з ранішняй  сустрэчы.

На пачатку свя-точнага дня  старадаўні нясвіжскі будынак стаў першым месцам, дзе жыхары горада і раёна сабраліся дружнай грамадой, каб ушана-ваць як найвялікшую святыню родную мову. Да іх далучыліся і гас-падары — навуковыя су-працоўнікі музея-запа-ведніка. Сяргей Клімаў, дырэктар установы, прапанаваў прастор-ную і зручную залу.

Асноўная ўра-чыстая дзея — напісанне Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Дык, дзякуючы ёй, завіталі яшчэ сюды са сваімі мудрымі думкамі, слушнымі  парадамі Францішак Скарына і Леў Сапега, Цётка і Вацлаў Ластоўскі, Ніл Гілевіч і Алесь Разанаў, Леанід Лыч і Мікола Савіцкі. Сярод іншых прамовіў і Якуб Колас: «Не трэба рабіць так, каб наша роднае слова не мела сабе прытулку ў сваёй роднай краіне». Не лішнім было б запісаць, як параіла пасля ў прыватнай гаворцы адна з удзельніц, паву-чальны і такі надзённы  ўспамін  Эльжбеты Радзівіл, што яе бацька  «заўсёды гаварыў з нясвіжцамі па-беларуску».

Музычны камертон сустрэчы ў Дзень роднай мовы — вечныя «Зорачкі» Сяр-гея Новіка-Пеюна. Гэты гукавы покліч ня-свіжскіх дыктовак зноў спявалі ўсе разам. І ўдалае выслоўе-матыватар  Валера Дран-чука, як і ў мінулагоднюю дыктоўку, было  навідавоку. Выдатна пасавала  месцу і часу, настрою і думкам выступленне старшага навуковага супрацоўніка музея-запаведніка «Нясвіж» Андрэя Блінца. Ён пазнаёміў удзельнікаў дыктоўкі са  сваім грунтоўным даследаваннем пра ўраджэнца Нясвіжчы-ны, «беларускага школазбіральніка» Язэпа Шнаркевіча. Ахвярная праца нашага зем-ляка дзеля навучання на роднай мове — па-куль што недасяжны  ўзор для сённяшняга настаўніцтва, духоўны прыклад  для кожнага беларуса.

 

Адным словам, усё  было прасяк-нута клопатам  пра родную мову і шчырым жаданнем, каб мела яна ў краіне свой па-чэсны пасад. Дык ці трэба дзівіцца, што ад-гукнуўся нават «Мікалай Радзівіл» .

Наталля Плакса. Нясвіж.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Анікееў Міхаіл — 10 р., г. Менск
  2. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  3. Чыгір Яўген 10 р., г. Менск
  4. Жыдаль Дзяніс — 50 р., г. Менск
  5. Шкірманкоў Фелікс — 10 р., г. Слаўгарад
  6. Лічык А.А. — 3 р., г. Менск
  7. ZBSU — 5 р., г. Менск
  8. Крыўко — 5 р., г. Наваполацк
  9. Сівы Сяргей — 7 р., г. Валожын
  10. Неабыякавы — 10 р.
  11. Пятроўскі — 15 р., г. Менск
  12. Рабека Мікалай — 30 р., г. Менск
  13. Вяргейчык В.П. — 15 р., г. Барысаў
  14. Нагорны Юрась — 15р., г. Орша
  15. Наваполацк — 180 р.
  16. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  17. Цівунчык Вячаслаў — 20 р., г. Баранавічы
  18. Ляскоўскі — 100 р., г. Шаркаўшчына

 

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Роднаму слову гучаць вечна!

Да Міжнароднага дня роднай мовы Палацам культуры горада Ліды была пры-меркавана комплексная праграма «Род-наму слову гучаць вечна!».

Кожны, хто наведаў у той дзень Палац культуры (а гэта былі пераважна навучэнцы школ горада і Лідскага каледжа), меў маг-чымасць ужо ў фае ўстановы стаць удзе-льнікам гульнёвай праграмы на аснове бе-ларускага фальклору «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся» народнага тэатра гульні «100 сяброў». Удзельнікі тэатра гульні прапа-ноўвалі наведвальнікам праверыць сваё веданне беларускай мовы, зрабіўшы пера-клад рускамоўных сказаў.

Ля ўвахода ў малую залу юныя ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Муз-Альянс» правялі тэматычную хвіліну «Імгненні творчасці», у час якой дэкламавалі бела-рускамоўныя вершы лідскіх паэтаў.

 

Уласна ў малой зале адбылася канцэртная праграма «Малая радзіма ў сэрцы маім», у якой прынялі ўдзел ансамбль беларускай музыкі «Бравэрка» Лідскага дзяржаўнага музыч-нага каледжа, маладыя чыта-льнікі навучальных устаноў Лі-ды і Бярозаўкі, салісты эстра-днай студыі «Акцэнт» Палаца культуры горада Ліды, прак-тыканты з Гарадзенскага ка-леджа мастацтваў. Гучалі вер-шы і празаічныя творы беларускіх класікаў (Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі) і лідскіх аўтараў (Алеся Хітруна, Ганны Рэлікоўскай, Людмілы Краснадуб-скай, Ірыны Вашкевіч, Ксеніі Бароўскай і іншых), песні на беларускай мове. Кожны слухач змог адчуць мілагучнасць і сілу роднай мовы, упэўніцца ў яе здольнасці перадаць самыя розныя з’явы, пачуцці і вобразы.

Вядоўцы канцэрту падкрэслівалі, што мова — частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны, душа народа. «Дзякуючы ёй, працягваюць жыць трады-цыі, — казалі яны. — Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць эле-ментам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання».

Наш кар.

 

Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”

Лідскія курсы “Мова нанова” засна-ваны толькі летась, таму ў Агульнанацы-янальнай дыктоўцы ўдзельнічалі першы раз.

20 лютага чытала дыктоўку кіраўнік курсаў Марыя Ганчар.

Марыя Іосіфаўна распавяла гісто-рыю Міжнароднага дня роднай мовы, зачытала тэкст Уладзіміра Арлова “Неза-лежнасць — гэта…”, але прапранавала напі-саць дыктоўку па тэксту “Мужыцкай праўды” № 2, напісаным і надрукаваным у 1862 годзе.

Пасля напісання быў арганізаваны калектыўны разбор кожнага сказа з акцэн-таваннем увагі на цяжкіх месцах. У гэтым выпадку павучальнымі былі не толькі асаблівасці арфаграфіі, а і змест твора.

Наш кар.  

 

Пераступіўшы парог доміка В. Таўлая

20 лютага Агульнанацыянальная дыктоўка адбылася таксама ў “доміку Таў-лая”  (літаратурная філія Лідскага музея) па вуліцы Замкавай, 7, дзе яе пісалі сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты».

Тут для напісання быў узяты тэкст «Пераступіўшы парог», урывак з успамінаў Валянціна Таўлая (105-годдзе з дня нара-джэння якога нядаўна адзначылі ў гэтым жа доме).  Тэкст, дарэчы, не з лёгкіх, асабліва ў плане пунктуацыі. Дыктаваў былы выклад-чык беларускай мовы і літаратуры Лідскага каледжа, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхась Мельнік.

Найбольш бездакорна напісалі пра-панаваны тэкст рэдактар газеты «Наша слова» і часопіса «Лідскі летапісец» Стані-слаў Суднік, супрацоўнік рэдакцыі «Лідскай газеты» Алесь Мацулевіч і навуковы супра-цоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея, кіраўнік літаб’яднання «Суквецце» Алесь Хітрун.

Наш кар.

 

«Вы паслухайце, мова якая!

Нібы рэчанька ціха журчыць»

У чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень род-най мовы прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка «Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчанька ціха журчыць». Удзел у ёй прынялі наведвальнікі і работнікі бібліятэкі. Дык-тоўка была прымеркавана таксама да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і тэкст для яе быў выбраны адпаведны — «Хлеб-соль» (аўтар — Міхась Даніленка, аб’ём тэксту — 144 словы). Дыктавала тэкст намеснік дырэктара раён-най бібліятэкі Алена Быстрыцкая. Тэкст быў нескладаны, і ўдзельнікі дыктоўкі напі-салі яго на выдатна. Найлепшы вынік па-казаў карэспандэнт “Лідскай газеты” Алесь Мацулевіч.

 

Дыктоўка ў гэтай бібліятэцы піса-лася ў 11-ты раз, пачынаючы з 2-й.  І калі на першыя дыктоўкі бібліятэка толькі выдзя-ляла памяшканне, а напісанне арганізоўва-ла ТБМ, то ўжо чацвёрты год запар дык-тоўку арганізуе сама бібліятэка, тэкст чы-таюць або дырэктар, або намеснік, у чым відзён нармальны дзяржаўны падыход да дзяржаўнай справы адраджэння беларускай мовы ў нашай незалежнай краіне.

Наш кар.

 

Дзень роднай мовы ў Бярозаўскім доме культуры

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Доме культуры горада Бярозаўкі быў праведзены бліц-турнір на веданне беларускай мовы. У турніры бралі ўдзел дзве каманды Нёманскага дзяржаўнага прафе-сійнага ліцэя “Васількі” і “Будаўнікі”. Зместам турніру былі пяць тэмаў, сярод якіх — фразеалогія, пераклад і інш. Наперад выходзіла то адна, то другая каманда, пакуль на фінішы абедзве не аказаліся з роўнай колькасцю балаў.

 

Турнір аздаблялі выступленні мастацкіх калектываў Дома ку-льтуры, выстава клуба “Сваякі”, кніжная выстава мясцовай бібліятэкі.

Прыгожыя беларускія строі, беларускія песні і танцы, і над усім гэтым такая прывычная, такая родная беларуская мова.

 

А вечарам у Доме культуры пісалі 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку сябры мясцовай арганізацыіТБМ. Дыктоўку ў Бярозаўцы, у гэтых сценах пісалі ўжо ў 11-ты раз.

 

Сёлета пісалі тэкст “Хлеб-соль”, прысвечаны 75-годдзю вы-звалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэкст чытаў намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Найлепшы вынік паказалі Наталля Скобля і Вітольд Ашурак.

Наш кар.

 

Сымон Барыс

З падзей 2018 года

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

13 снежня. У Берасці  ад-былося пасяджэнне Савета Мі-ністраў Саюзнай дзяржавы  Бела-русі і Расіі пад старшынствам прэ-м’ер-міністраў краін Сяргея Ру-маса і Дзмітрыя Мядзведзева. Аб-мяркоўваліся пытанні фінансавага разліку паміж саюзнымі дзяржа-вамі. Расія ўвяла падатак  на зда-бычу нафты. У выніку гэтага ма-нёўру Беларусь згубіла 3,6 млрд. даляраў ЗША за год. Беларусь ха-цела, каб гэтыя страты Расія кам-пенсавала. А для таго Д. Мядзве-дзеў прапанаваў для Саюза ства-рыць  адзіныя валюту (адзіны эмі-сійны цэнтр), суд, падліковую па-лату і мытню, інакш кажучы, Беларусь павінна адмовіцца ад свайго суверэнітэту, сваёй дзяр-жаўнасці і стаць часткай Расійскай Федэрацыі. Такая заява шырока абмярковалася ў сродках масавай інфармацыі.

14 снежня. У Гародні, у падворку гімназіі № 6 (дырэктар Тамара Махнач), адкрыты помнік Ф. Э. Дзяржынскаму. Урачыстае адкрыццё адбылося з удзелам кіраўнікоў Гарадзенскага абласно-га выканкама і абласнога ўпра-ўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці.

15 снежня. Адбылася спра-ваздачна-выбарчая канферэнцыя грамадскага руху «За свабоду». Перавыбраны на новы тэрмін старшыня руху Юрый Губарэвіч.

15 снежня. У Кіеве на Ус-таноўчым саборы Украінскай пра-васлаўнай царквы выбраны глава памеснай праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній (Ду-менка), кандыдат багаслоўя, жур-наліст. Томас Украінскай аўтаке-фальнай царквы Канстанцінопа-льскага патрыярхату Епіфаній ат-рымаў 6 студзеня 2019 года ў Стам-буле ад Сусветнага (Канстанціно-пальскага) патрыярха  Варфа-ламея.

20 снежня. Памёр кам-пазітар, заслужаны дзеяч маста-цтваў Беларусі Кім Змітравіч Це-сакоў, аўтар сімфоніі «Курапаты». Нарадзіўся 20 лютага 1936 года ў чэрвені.

20 снежня. Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон аб назве Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Такую назву будзе насіць тая праваслаў-ная царква на Украіне, якая не хоча быць аўтакефальнай.

21 снежня ў Палацы Не-залежнасці ў Менску дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі работнікі розных сфераў дзейнасці «за шматгадовую плённую працу, вы-сокі прафесіяналізм, узорнае вы-кананне службовых абавязкаў». Прэзідэнт А. Лукашэнка ўзнагаро-дзіў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ордэнам Айчы-ны, галоўнага ўрача Рэспублікан-скага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь Ірыну Абельскую ордэнам Пашаны. На гэтай пасадзе яна працуе з 2001 года.

24 снежня. Мядовая прэмія пчаляра з Пружаншчыны Міколы Папекі прысуджана за 2018 год лепшаму літаратару Берасцейш-чыны Міколу Пракаповічу. Яму ўручаны лаўрэацкі дыплом і пуд мёду ад пчаляра. Мядовая прэмія з’явілася ў 2001 годзе, калі мясцо-выя ўлады Берасцейскай вобласці перасталі адзначаць творчасць берасцейскіх пісьменнікаў.

24 снежня. Памёр заслу-жаны артыст Беларусі Анатоль Мі-хайлавіч Кашталапаў, мастацкі кіраўнік дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята».

25 і 29 снежня. А. Лука-шэнка і У. Пуцін вялі перамовы аб цэнах на нафту на наступны год. Створана рабочая група, якая бу-дзе займацца пытаннямі інтэгра-цыі ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. У апошні прыезд Лукашэнка падарыў У. Пуціну ка-валак беларускага сала і 4 мяшкі розных гатункаў бульбы. Пера-мовы закончыліся безвынікова. Беларусь кампенсацыі за падатак на нафтаздабычу не атрымае.

26 снежня. 33-гадовы аме-рыканец Колін О Брэйдзі з Порт-ленда ў адзіночку без дапамогі за 54 дні прайшоў на лыжах праз Антарктыду амаль 1500 км. Пачаў паход ён 3 лістапада і цягнуў з сабой 170 кг грузу на санках.

28 снежня. У Палацы Не-залежнасці ў Менску ўпершыню адбыўся Навагодні баль моладзі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Бе-ларусь А. Лукашэнкі.

28 і 30 снежня. Жыхарка Менска Ніна Багінская ад Чырво-нага касцёла Св. Сымона і Св. Алены прыйшла да помніка Ф. Э. Дзяржынскаму (каля будынка КДБ) з плакатам «Свабоду паліт-вязням». Яе затрымалі і склалі пратаколы за недазволенае мера-прыемства.

31 снежня. ЗША выйшлі са складу сяброў ЮНЕСКА (заста-ліся толькі як назіральнікі).

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 7,16 мільярдаў долараў на канец 2018 года.

Снежань. Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалаве-ка імя Віктара Івашкевіча прысу-джана  за 2018 год Леаніду Кула-кову, Сяргею Пятрухіну, Аляксан-дру Кабанаву, Святлане Коржыч і Сцяпану Святлову. Гэтая прэмія была заснавана ў 1998 годзе рэ-дакцыяй сайта «Хартыя-97″.

 

У 2018 годзе

 

Гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы.

Насельніцтва Беларусі на канец  2018 года налічвалася 9 476 млн. чалавек. Нарадзілася за год меней за 95 тысяч дяцей, што на 8% меней, чым у 2017 г. Памерлі амаль 200 тысяч чалавек, што на 600 чалавек болей, чым у 2017 г. У выніку натуральнае памяншэнне насельніцтва склала болей за 25 тысяч чалавек, павялічыўшыся за год на 9 тысяч чалавек.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі склаў каля 60 млрд. долараў (121,568 млрд. беларускіх рублёў, што складае 59,7 млрд. до-лараў) і павялічыўся на 3 % у па-раўнанні з мінулым годам.

Выпадкаў хабарніцтва за год было 1999. Рост такіх злачын-стваў — 4%. Гэта рэкордны паказнік у гісторыі Беларусі з 2007 года.

Дэкрэтам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ўзнагароджа-ны асобы памятнымі медалямі «100 гадоў БНР»  «за заслугі ў пра-цы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка». Сярод узнагаро-джаных Радзім Гарэцкі, Адам Ма-льдзіс, Уладзімір Арлоў, Аляксей Марачкін і іншыя. Агулам узна-гароджаны больш за 130 асобаў з Беларусі і замежжа.

Паводле паведамлення БЕЛТА, вядзецца змаганне з ка-рупцыяй: «Так, у бягучым годзе раскрыта злачынная дзейнасць дзяржаўных асоб у сістэме  Мін-транса, Мінэнерга, Мінздрава, у Менгарвыканкаме. На жаль, і ў Адміністрацыі Прэзідэнта быў выяўлены такі факт — спынена злоўжыванне службовым стано-вішчам з боку начальніка аддзела», — заявіла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.

Сірыйскія курды вялі ба-рацьбу супраць дыктатарскага кі-раўніцтва Сірыі і за сваю сама-стойнасць. Ім дапамагалі войскі ЗША. Курды не маюць сваёй дзя-ржавы і жывуць у Турцыі (18 млн.), Іраку (6 млн.), Іране (5 млн.) і Сірыі (4 млн). Пачалася гонка ўзбраенняў дзяржаў ЗША, Расіі і ЕС. Зноў ідзе «халодная вайна» ў свеце. Абвастрыліся адносіны паміж Вялікабрытаніяй, ЗША — з аднаго боку і з Расіяй і Сірыяй — з другога боку. Гандлёвыя супярэч-насці ўзніклі паміж ЗША і Кітаем (КНР). Пачаўся дыялог паміж Ка-рэйскай НДР (Паўночная Карэя) і Рэспублікай Карэя (РК).

Паводле паведамлення Бел-гідраметастанцыі, сярэднегадавая норма тэмпературы за 2018 год у Беларусі склала 7,9 градусаў цяп-ла, што на 1,2 градусы вышэй нор-мы. Лета доўжылася 4 месяцы (з 29-30 красавіка па 22-23 верасня).

Паводле назіранняў у Мен-ску на вуліцах мала п’яных (гэта заслуга і міліцыі), але на прыпы-нках транспарту шмат курцоў. Маладыя жанчыны і дзяўчаты кураць нават часцей, чым муж-чыны. Шмат маладых мужчын носяць бародкі, як папы.

Беларускія патрыёты, ня-гледзячы на розныя пакаранні, болей за 200 дзён стаялі ў пікеце  каля рэстарана «Поедем поедим», што каля Курапатаў.

(Заканч. у наст нумары.)

 

Квэст у гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе

У Лідзе прайшоў першы квэст. Ён быў створаны адмыслова да Дня роднай мовы — 2019.

Квэст пачаўся 23-га лютага (субота) з моманту адкрыцця першай кавярні, якая ў ім удзельнічала, і ішоў да канца дня.

Каб удзельнічаць, трэба было:

усталяваць мабільны дадатак SAY.BY say.by/app (для Android ці iPhone) або проста знайсці ў Google Play і App store адпаведна дадатак з назвай SAY.BY;

знайсці ў кавярні адмы-словыя SAY.BY коды, што нагадваюць беларускі арнамент.

 

 

Дадатак дазваляў іх прасканаваць і атрымаць заданне, адка-заўшы на якое, гулец набліжаўся да прыза!

Налепкі з кодамі знаходзіліся ў кавярнях “Добрая кава”, “Central Coffee”, “CNTRL Coffee”, “Тутака”.

 

 

Нягледзячы на навізну справы лідзяне прынялі ўдзел у квэсце. Вызначыліся і пераможцы.

Урачыстае ўзнагароджанне адбылося ў нядзелю ў 15:00 на другім паверсе кавярні “Тутака” ў банкетнай зале.

 

 

Першае месца заняў Ілля Маскаленка, атрымаў флэшку і кубак з лагатыпам Say.by і сэртыфікат пачаставацца каваю ў Central Coffee.

 

 

Другое месца — Юліяна Роўбель майка і кубак з лагатыпам Say.by.

 

 

Трэцяе месца —  Валерыя Шы-нкевіч атрымала майку і кубак з лагатыпам Say.by.

Да ўсяго ўдзельніцы квэсту, заняўшыя другое і трэцяе месцы, за тое, што яны адгадалі заданні амаль ва ўсіх пунктах першымі ад гаспадароў кавярняў атрымалі стос сэртыфікатаў.

 

 

Яшчэ дзвюх дзяўчынак Кацярыну Барко і Аляксандру Суп-рун, якія таксама завяршылі квэст, але ў якіх не атрымалася прыйсці на цырымонію, таксама  чакаюць кубкі з лагатыпам Say.by.

 

 

Сп. Кацярына (не назвала прозвішча) першая справілася з заданнем ў “Тутака” і атрымала сэртыфікат і кубак з лагатыпам Say.bу.

Гаспадыні спн. Наталля Язэпава (“Добрая кава”, дарэчы адкрытая 21 лютага 2018 года ў Дзень роднай мовы) і спн. Вікторыя Турбай  (“Тутака”), а яшчэ гаспадар кавярні Central Coffee сп. Кірыл Нежывой таксама не засталіся без падарункаў. Кіраўнік платформы Say.by сп. Аляксандр Шастаковіч у знак шчырай падзякі за патрымку беларускай мовы на добрую памяць уручыў сімвалічныя прыгожыя кубачкі «Бела-рус(ка) моўны».

 

 

Падсумоўваючы вынікі квэсту можна сказаць, што дадатак для тэлефона распрацаваны платформай Say.by у г. Ліда працаваў годна. На працягу ўсяго квэсту ён быў карысны ўсім ўдзельнікам у якасці дапаможніка ў арыеантаванні, дапамагаў рухацца у прасторы горада ад адной кавярні і знайсці другую, патлумачыўшы карацейшую дарогу на карце. І што галоўныя звязвае ўсе гэтыя пункты (кавярні) квэсту — гэта тое, што яны ўсе падтрымліваюць беларускую мову ў абслугоўванні.

Алег Лазоўскі.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Ці варона дурная?

 

У беларусаў імем гэтай птушкі звязана трывалае выказ-ванне: “Дурная (дурны), як варо-на”. Вось толькі пасля аднаго вы-падку я перастаў лічыць іх такімі.

Днямі іду прыватным сек-тарам горада. У садах апала лісце. Сярод вішняў, яблынь і іншых дрэў заўважаю грэцкі арэх. Таксама голы. Тут аднекуль з’яўляецца ва-рона. Сядае пад дрэва, разграбае  нагамі лісце ды знаходзіць там арэх, бярэ яго кіпцюрамі і ўзлятае. Гаспадарскі сабака заўважыў зла-дзейку позна. Надалей птушка проста перада мною ўздымаецца ў гару і кідае арэх на бетон ходніка. Той разбіваецца і яна ў імгненне вока спускаецца з вышыні і вы-дзёўбвае зерне. Прахожу побач. На мяне не звяртае ніякай ўвагі. Закончыўшы ўжыванне смакалы-ку імгненна ўздымаецца ўвышы-ню. Зацікавіла. Што будзе далей?  А далей вось што. Круты віраж пі-латажу вышэйшага класу з экст-рэмальнай пасадкай пад дрэвам арэха. Сабака госцю таксама ча-каў, толькі яна сыграла на апярэ-джанне. У імгненне пад лісцем знайшла арэх ды пачала ўздым, толькі зрабіла дзіўны флінт. Тузік паверыў, што яна накіроўваецца ляцець у адзін бок, і рынуўся туды, а варона паляцела ў іншы. Пера-куліўшыся цераз галаву сабака, сумна глядзеў ёй услед.

Цяпер, як у першы раз, раз-біць арэх аб бетон ходніка вароне не ўдалося. Ён падскочыў, як мя-чык і застаўся цэлым. Яна хутка падхапіла здабычу і ўзнялася вышэй ды яшчэ раз кінула. Арэ-шак быў моцны і застаўся цэлым.

Птушка зноў імгненна сха-піла арэх і завісла над праезджай часткай дарогі. Кружыла так з паў-хвіліны. Мяне ахапіла поўнае за-цікаўленне: што будзе далей? На-бліжаецца машына. Варона кідае здабычу перад аўто. Арэшак моц-ны — не б’ецца. Птушка падбірае арэх і ўзлятае. Кідае яго перад на-ступным аўтамабілем.

Стаю ў неадуме. Што ўрэ-шце адбываецца? Варона зноў хапае кіпцюрамі арэх і ўзлятае ды кідае яго перад чарговым аўто. І толькі тады, калі арэх патрапіў пад кола аўто ды быў раструшчаны, а варона ў імгненне вока пачала дзяўбці яго парэшткі, зразумеў, дзеля чаго ўсё гэта птушка рабіла.

У пэўных выпадках тое самае робім і мы, але, бывае, спан-танна, а тут варона дзейнічала разлікова.

Ну, вось табе і дурная варо-на! З якой нагоды беларусы так яе ахрысцілі?

Язэп Палубятка.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *