Пераступіўшы парог доміка В. Таўлая

Панядзелак, Сакавік 4, 2019 0

20 лютага Агульнанацыянальная дыктоўка адбылася таксама ў “доміку Таўлая”  (літаратурная філія Лідскага музея) па вуліцы Замкавай, 7, дзе яе пісалі сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты».

Тут для напісання быў узяты тэкст «Пераступіўшы парог», урывак з успамінаў Валянціна Таўлая (105-годдзе з дня нараджэння якога нядаўна адзначылі ў гэтым жа доме).  Тэкст, дарэчы, не з лёгкіх, асабліва ў плане пунктуацыі. Дыктаваў былы выкладчык беларускай мовы і літаратуры Лідскага каледжа, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхась Мельнік.

Найбольш бездакорна напісалі прапанаваны тэкст рэдактар газеты «Наша слова» і часопіса «Лідскі летапісец» Станіслаў Суднік, супрацоўнік рэдакцыі «Лідскай газеты» Алесь Мацулевіч і навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея, кіраўнік літаб’яднання «Суквецце» Алесь Хітрун.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *