Роднаму слову гучаць вечна!

Панядзелак, Сакавік 4, 2019 0

Да Міжнароднага дня роднай мовы Палацам культуры горада Ліды была прымеркавана комплексная праграма «Роднаму слову гучаць вечна!».

Кожны, хто наведаў у той дзень Палац культуры (а гэта былі пераважна навучэнцы школ горада і Лідскага каледжа), меў магчымасць ужо ў фае ўстановы стаць удзельнікам гульнёвай праграмы на аснове беларускага фальклору «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся» народнага тэатра гульні «100 сяброў». Удзельнікі тэатра гульні прапаноўвалі наведвальнікам праверыць сваё веданне беларускай мовы, зрабіўшы пераклад рускамоўных сказаў.

Ля ўвахода ў малую залу юныя ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Муз-Альянс» правялі тэматычную хвіліну «Імгненні творчасці», у час якой дэкламавалі бела-рускамоўныя вершы лідскіх паэтаў.

сцэна1к

Уласна ў малой зале адбылася канцэртная праграма «Малая радзіма ў сэрцы маім», у якой прынялі ўдзел ансамбль беларускай музыкі «Бравэрка» Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, маладыя чытальнікі навучальных устаноў Ліды і Бярозаўкі, салісты эстраднай студыі «Акцэнт» Палаца культуры горада Ліды, практыканты з Гарадзенскага каледжа мастацтваў. Гучалі вершы і празаічныя творы беларускіх класікаў (Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі) і лідскіх аўтараў (Алеся Хітруна, Ганны Рэлікоўскай, Людмілы Краснадуб-скай, Ірыны Вашкевіч, Ксеніі Бароўскай і іншых), песні на беларускай мове. Кожны слухач змог адчуць мілагучнасць і сілу роднай мовы, упэўніцца ў яе здольнасці перадаць самыя розныя з’явы, пачуцці і вобразы.

Вядоўцы канцэрту падкрэслівалі, што мова — частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны, душа народа. «Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі, — казалі яны. — Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць эле-ментам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання».

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *