Родная мова — наш неацэнны скарб

Пятніца, Сакавік 15, 2019 0

Дзень роднай мовы ў каледжах і ліцэях

Родная мова — наш неацэнны скарб

Кожны год 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Навучэнцы і выкладчыкі Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных дадзенаму святу. Навучэнкі гуманітарнага аддзялення 20 лютага наведалі вечарыну, якая адбылася ў раённым Палацы культуры. Раніца 21 лютага ў каледжы пачалася з акцыі «Мова родная — мова модная», якую правялі навучэнкі групы 97па. Выкладчыкам і навучэнцам каледжа ў гэты дзень была прапанавана магчымасць прыняць удзел у напісанні Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэтую магчымасць скарыстала дзвесце семдзясят чалавек — навучэнцы  груп першакурснікаў, выкладчыкі гуманітарнага аддзялення.

дык1к

Усе ўдзельнікі без выключэння прадэманстравалі добрае веданне роднага слова. Адзін з лепшых вынікаў, дзесяць балаў, у выкладчыка педагогікі і псіхалогіі Наталлі Леанідаўны Будзішкі.

Напрыканцы многія ўдзельнікі дзяліліся думкамі, выказваліся, што Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове — гэта не толькі справа абавязку кожнага грамадзяніна, колькі маральная патрэба, і што дзень, праведзены пад гучанне беларускага слова, прынёс усім вялікае задавальненне.

Яхантава Аліна, навучэнка 96па групы гуманітарнага аддзялення.

 

*   *   *

У Лідскім дзяржаўным прафесійным політэхнічным ліцэі дыктоўку пісалі 86 чалавек. Пісалі гр. 372 (электраманцёры, слесары-сантэхнікі), гр. 373 (муляры, тынкоўшчыкі), гр. 374 (афіцыянты, кантралёры-касіры) — усе 1 курс, гр. 369 (электраманцёры, слесары-сантэхнікі), гр. 370 (токары, слесары па рамонце аўтамабіляў) — усе 2 курс.

ліц2к

10 балаў атрымалі: Паўловіч Зміцер, Петрашэвіч Максім, Дзярызямля Ірына, Крыпец Валерыя.

9 балаў атрымалі: Масла Уладзімір, Шостак Арцём, Грыгель Уладзіслаў, Рубель Дзіяна, Каско Кацярына, Ус Андрэй.

Дыктоўку ў ліцэі пісалі ў 2-гі раз.

Наш кар.

 

*   *   *

У Лідскім дзяржаўным прафесійным ліцэі меліярацыі дыктоўку пісалі 20 чалавек (спецыяльнасць “Грамадскае харчаванне”).

9 балаў атрымалі: Мурачынская У., Мельнікава Д., Бурнос А.

8 балаў атрымалі: Панімач У., Емяльянчык В.

Дыктоўку ў ліцэі пісалі ў 2-гі раз.

Наш кар.

*   *   *

21 лютага «Міжнародны Дзень роднай мовы».

У гэты дзень увесь свет адзначае міжнародны Дзень роднай мовы. У Нёманскім ДПЛ г. Бярозаўкі таксама адзначылі гэтае свята.

дзяўчатыкдыктоўкак

Беларусам многія народы могуць пайзайдросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова. Таму мы не маглі застацца ўбаку і правялі мерапрыемства «Гучы, наша родная мова, часцей». Удзел у мерапрыемстве прынялі ўсе навучэнцы ліцэя. Дыктоўку пісалі 160 чалавек.

Наш кар.

 

*   *   *

Лідскі музычны каледж быў грунтоўна задзейнічаны ў канцэрце 21 лютага ў Лідскім палацы культуры. Дыктоўку сёлета тут чамусьці не пісалі, хаця ў папярэднія гады праблем не было.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *