У лідскіх школах 12-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі 8978 чалавек

Пятніца, Сакавік 15, 2019 0

Установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Лідскага раёна

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ўсе 34 школы і 50 садкоў Лідскага раёна — асноўная ўдарная сіла.

12-я Агульнанацыянальная дыктоўка сёлета была прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Тэкты дыктовак для класаў ад 3-га да 11-га распрацавалі ва ўпраўленні адукацыі раёна, але ў школах у асноўным пісалі дыктоўкі, пачынаючы з 2-га класа. Акрамя дыктовак, школы ладзілі сапраўдныя святы беларускасці.

дзяўчатыкходнікіктанцыкдыктоўкакход2к

Усяго ў школах дыктоўкі пісалі 8978 чалавек. Калі ў бібліятэках і клубах у асаблівыя падлікі не ўдараюцца, то ў школах традыцыйна палічана ўсё.

садокк

Найбольшую колькасць удзельнікаў дыктоўкі далі вялікія лідскія школы: СШ № 17 — 887 чалавек, СШ № 8 — 845 чалавек, СШ № 15 — 801 чалавек, СШ № 12 — 671 чалавек і так на памяншэнне да невялікіх вясковых школ.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *