У мерапрыемствах да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскім раёне ўдзел бралі каля 12000 чалавек

Пятніца, Сакавік 15, 2019 0

Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшлі ў Лідскім цэнтры культуры

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнай клубнай установе Лідскага раёна былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня.

Літаратурны вечар «У мовы роднай — роднае карэнне» правялі супрацоўнікі Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра сумесна з Бердаўскай школай. Усе прысутныя даведаліся пра тое, як родная мова «прабівала» сабе дарогу, нагадалі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія з любоўю і павагай пісалі пра беларускаю мову. Для прысутных прагучалі вершы знакамітых беларускіх песняроў Юрася Свіркі, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Дубоўкі.

берд2кберд3к

Віктарыну «Знаўцы роднай мовы» правёў Ходараўскі сельскі клуб-бібліятэка, на працягу якой удзельнікі шукалі адказы на пытанні, перакладалі словы і словазлучэнні з рускай на беларускую мову, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, спрабавалі правільна ўжываць фразеалагізмы, працягвалі фразу з вядомых вершаў.

ход3к

Паэтычны вечар «Літаратурная мазаіка» адбыўся ў Дзітвянскім доме культуры. Школьнікі даведаліся аб гісторыі станаўлення і развіцця роднай мовы, чыталі беларускія вершы і байкі.

дзітва1кдзітва2к

У Гудскім цэнтры творчасці і вольнага часу правялі конкурсную праграму «Знаўцы роднай мовы», дзе была праведзена гульня, у якой трэба было знайсці працяг беларускіх прыказак і прымавак, перакласці словы з рускай мовы на беларускую.

гуды2кгуды1к

У Ваверскім доме культуры правялі пазанавальна-гульнёвую праграму «Мову родную і край свой любіце». Удзельнікі даведаліся пра асаблівасці беларускага народнага аддзення, разглядалі гісторыю беларускіх гарадоў, вёсак і іх моўныя асаблівасці.

вав1к

Родная мова — чыстая крыніца, якая дадзена кожна-му народу, каб жыць, тварыць і адчуваць сябе сапраўдным грамадзянінам свайго народа. Трэба берагчы і ахоўваць яе, каб не страціць сваю самабытнасць.

Наш кар

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *