«Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчанька ціха журчыць»

Панядзелак, Сакавік 4, 2019 0

У чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень роднай мовы прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка «Вы паслухайце, мова якая! Нібы рэчанька ціха журчыць». Удзел у ёй прынялі наведвальнікі і работнікі бібліятэкі. Дыктоўка была прымеркавана таксама да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і тэкст для яе быў выбраны адпаведны — «Хлеб-соль» (аўтар — Міхась Даніленка, аб’ём тэксту — 144 словы). Дыктавала тэкст намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Алена Быстрыцкая. Тэкст быў нескладаны, і ўдзельнікі дыктоўкі напісалі яго на выдатна. Найлепшы вынік паказаў карэспандэнт “Лідскай газеты” Алесь Мацулевіч.

зала2кі

Дыктоўка ў гэтай бібліятэцы пісалася ў 11-ты раз, пачынаючы з 2-й.  І калі на першыя дыктоўкі бібліятэка толькі выдзяляла памяшканне, а напісанне арганізоўвала ТБМ, то ўжо чацвёрты год запар дыктоўку арганізуе сама бібліятэка, тэкст чытаюць або дырэктар, або намеснік, у чым відзён нармальны дзяржаўны падыход да дзяржаўнай справы адраджэння беларускай мовы ў нашай незалежнай краіне.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *