Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе

Серада, Сакавік 20, 2019 0

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе. У гэтым горадзе музыка на працягу 4-х гадоў навучаўся ў музычнай вучэльні, таму ў поўнай залі Палаца культуры сярод прыхільнікаў яго творчасці былі былыя аднагрупнікі і выкладчыкі. Па словах Змітра, гэтая акалічнасць выступу ў Лідзе яго вельмі расхвалявала і ўзрушыла. Апошні раз музыка выступаў перад сваімі сябрамі і выкладчыкамі 8 гадоў таму:

— Самае неверагоднае і пазітыўнае ў тым, што Ліда — усё ж такі месца, дзе я стаў беларусам у нейкім сэнсе. Тут былі канцэрты «Песняроў» у свой час. Я хадзіў у Дом афіцэраў яшчэ тады, слухаў, быў пад вельмі моцным уражаннем. Вельмі рады, што поўная зала, бо, шчыра кажучы, перажываў, што мяне тут забыліся. Доўга не бачыліся.

сцэнаклюдзік

Зміцер Вайцюшкевіч з 1986 па 1990 год навучаўся ў Лідскай музычнай вучэльні па класе кларнета. У гэтым горадзе ён рабіў свае першыя крокі, як прафесійны музыка.

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё

Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *