25 сакавіка на Лідчыне

Пятніца, Красавік 5, 2019 0

25 сакавіка сёлета на Лідчыне адзначалася па кароткай праграме. Было вырашана даць магчымасць актывістам нацыянальных арганізацый наведаць святкаванні Дня Волі ў іншых месцах.

У выніку лідзяне ўзялі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Гародні, Менску і Нью Ёрку, удзельнічалі ў шэсці памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні, а таксама ў Круглым стале там жа.

На самой Лідчыне па нядаўняй традыцыі былі запалены знічы перад усімі “ефрасіннеўскімі” крыжамі Лідскага раёна. Сёлета іх на адзін больш. У канцы мінулага года такі крыж, ужо 9-ты, быў пастаўлены перад царквой у в. Дакудава. Лідчына становіцца краем Святой Ефрасінні.

дакудавакі

25 сакавіка зноў жа па традыцыі,  але ўжо старой, актывісты з Ліды, Бярозаўкі і Пескаў наведалі магілы дзеячоў Беларускай незалежніцкай партыі Саковіча і Маракова ў Лідзе, а таксама магілу міністра БНР, генерала Кіпрыяна Кандратовіча ў Воранаве. Тут да іх дадаліся патрыёты з Воранава, Радуні і Беняконяў. Упершыню каля магілы генерала сабраліся людзі з шасці населеных пунктаў. Былі ўскладзены кветкі, запалены знічы.

воранавакі

Завяршыўся рэйд каля каменя “100 год БНР” на вуліцы К. Каліноўскага ў Лідзе.

каменькі

Тут таксама быў запалены зніч у памяць усіх палеглых і пацярпелых за незалежнасць. Слава героям Беларусі. Беларусь — навечна!

Я. Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *