Алена Анісім і Алег Трусаў на лідскіх курсах “Мова нанова”

Пятніца, Красавік 5, 2019 0

20 сакавіка па запрашэнні лідскіх курсаў “Мова нанова” Ліду наведалі старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісісм і ганаровы старшыня ТБМ, выканавец абавязкаў рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў.

Гаворка ішла пра лёсы беларускай мовы, беларускай адукацыі і Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў прыватнасці.

Алена Анісім распавяла, як узнікала ідэя ўніверсітэта, пачынаючы ад Кангрэса за незалежнасць, у структурах якога і выспела ідэя, і да дазволу сына Ніла Гілевіча выкарыстаць імя Народнага паэта ў назве.

залакі

Алег Трусаў заглянуў у гісторыю беларускай мовы і ў гісторыю папярэдніх этапаў змагання за нацыянальны ўніверсітэт. У прыватнасці ён нагадаў, што падчас збору подпісаў за Нацыянальны ўніверсітэт у пачатку 21 стагоддзя з 55 000 подпісаў сабраных па краіне 10 тысяч былі са-браныя ў Лідзе. Мала хто памятае акалічнасці таго збору, а тады ў пачатку нулявых, калі ўся краіна была ў роспачы, лідзяне за Нацыянальны ўніверсітэт пісаліся пагалоўна. З вялікіх дамоў па Машэрава на Слабадзе адмаўляліся падпісацца 1-2 чалавекі на дом. Навучэнцы Лідскага каледжа бралі бланкі і на выхадных, калі ехалі дадому, падпісвалі свае вёскі.

Другі раз Лідскі каледж сабраў тысячы подпісаў супраць адмены курса “Прафесійная лексіка”. Тады навучэнцаў цягалі па розных начальніках, але курс выратавалі. Пра гэтую перамогу ўсе таксама забылі.

Слухачы курсаў задавалі самыя розныя пытанні, у тым ліку і адносна выбараў. Алена Анісім і ў Лідзе пацвердзіла гатоўнасць вылучацца кандыдатам у Прэзідэнты на будучых выбарах, што выклікала поўнае разуменне з боку прысутных.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *