Батлейка з дэбютам у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні

Серада, Красавік 17, 2019 0

Прадстаўленне ўнікальнай батлейкі з аграсядзібы Гасціна Лідскага раёна адбылося ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця. Пра адметнасць гэтай батлейкі кажа мастачка і дызайнерка Алена Ткачова:

— Дзякуй Богу, на Беларусі пра батлейку ўжо ведаюць усе. І вельмі шмат прыгожых батлеек, самабытных і копій з сялянскіх батлеек. Нарэшце можна сказаць, што культура батлейкі ў нашай краіне адрадзілася. Яна жывая і вельмі цікавая. Мы паспрабавалі зрабіць батлейку, якой яна магла быць у горадзе, калі б не былі перарваныя традыцыі.

dav

dav

На думку Сяргея Чарняка, удзельніка батлейкі, дэбют у Гародні вельмі спадабаўся жыхарам горада:

— Мы вельмі радыя пабываць у нашай любімай Гародні. Дзякуем за запрашэнне. Гэта наша першае падарожжа з батлейкай. Мы купаліся ў апладысментах. Так цёпла нас сустрэлі. Казалі, што ў нас атрымалася. П’еса Сяргея Кавалёва надзвычай цікавая. Мы самі атрымалі асалоду, пазнаёміўшыся з ёю. Бо шмат вельмі смешных месцаў, яркія ролі. Я іграў чарнакніжніка, які ператвараўся ў ваўка.

hdr

hdr

Паглядзець батлейку ў Цэнтр гарадскога жыцця Гародні прыйшло шмат гарадзенцаў з дзецьмі, а апроч самога прадстаўлення можна было паслухаць беларускія народныя песні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *