Крыж на магіле паўстанцаў 1863 года

Нядзеля, Красавік 28, 2019 0

Гарадзенскія, лідскія і бярозаўскія актывісты ўсталявалі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.

нясуцьккрыжк

Крыж у вышыню сягае 5,5 метраў, паведаміў Свабодзе гарадзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў.

— У гэты ўікэнд у Гародні шмат цудоўных імпрэзаў: і фрымаркеты, і прэзентацыі, і канцэрты, і дыскусіі пра рэфармаванне заканадаўства аб партыях. Ці думалі пра такую магчымасць хлопцы, якіх 150 гадоў таму пахавалі вось у гэтым кургане на Лідчыне? Думаю, што не, — адзначыў у сваім допісе на Фэйсбуку Саранчукоў.

Ён кажа, што калі ўсталёўвалі крыж, проста фізічна адчувалася ўдзячнасць паўстанцаў за тое, што не забылі іхнюю ахвяру.

— Так, мы памятаем! І Касцюшку, і Каліноўскага, і случакоў, і Курапаты.

Па факту нічога экстраардынарнага не адбылося. На месцы старога, даўно збуцвелага крыжа пастаўлены новы. Лідскія ўлады пра замену крыжа былі папярэджаны.

На сёння гэта 10-ты ефрасіннеўскі крыж на Лідчыне.

Паводле Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *