Леанід Лаўрэш на курсах “Мова нанова”

Серада, Красавік 10, 2019 0

27 сакавіка заняткі на лідскіх курсах “Мова нанова” былі прысвечаны 25 сакавіка. Пасля лігвістычнай размінкі слова было дадзена ганароваму госцю, у ролі якога выступаў слынны лідскі гісторык Леанід Лаўрэш.
Выступ быў прысвечаны лідзянам, якія спрычыніліся да ўтварэння адроджнай беларускай дзяржавы ў пачатку 20-га стагоддзя, і ў першую чаргу сям’і Іваноўскіх. Асоба Вацлава Іваноўскага ў адраджэнцкіх працэсах застаецца да гэтага часу недаацэненай. Пра яго сястру, Алену Іваноўскую, якая паспрабавала адкрыць першую беларускую школу на Лідчыне, ніхто не згадвае зусім. Л. Лаўрэш паабяцаў у хуткім часе прадставіць сапраўды сенсацыйны матэрыял, звязаны з асобай Алены Іваноўскай.

усекі
Цікавай была інфармацыя пра братоў Валейкаў, якія акаpаліся плямяннікамі паўстанца Губарэвіча, што загінуў пад Дубічамі.
Што праўда, такіх сустрэч трэба з дзясятак, каб перадаць нейкую прыймальную частку ведаў па гісторыі Лідчыны.
Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *