НАША СЛОВА № 13 (1424), 27 сакавіка 2019 г.

Пятніца, Красавік 5, 2019 0

101-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі

Дзень Волі ў Гародні

23 сакавіка ў Калож-скім парку Гародні прайшлі асноўныя святкаванні з на-годы Дня Волі.

Гародня — гэта другая сталіца Беларускай Народ-най Рэспублікі. І менавіта ў 1919 годзе яна ёй сталася. Таму праз 100 гадоў асноў-нае святкаванне адбылося менавіта тут.

Арганізатары свята падрыхтавалі для гасцей вя-лікі бясплатны канцэрт з удзелам вядомых беларускіх музыкаў. На мерапрыем-ства з’ехаліся не толькі гара-дзенцы, але і госці з розных куткоў Беларусі. Каб даста-віць у Гародню многіх ахво-чых, кіраўніцтва Беларускай чыгункі выдзеліла дадатко-выя вагоны да пасажырскіх цягнікоў.

Святкаванні  пачаліся ў 12:00 з набажэнства ў Ка-ложскай царкве і малітвы за Беларусь. Архіепіскап Гара-дзенскі і Ваўкавыскі Арце-мій дабраславіў яго правя-дзенне.

У самім жа парку мерапрыемствы пачаліся ў 13:00 з невялікага мітынгу. Пасля гэтага на сцэну вый-шаў магілёўскі гурт Nizkiz – у мінулым годзе музыкі ста-лі найлепшым гуртом Бела-русі згодна з парталам TuzinFM.

Канцэрт сабраў  звыш 5 тысяч чалавек. Сотні людзей прыйшлі з нацыя-нальнай сімволікай. Кан-цэрт  вёў Аляксандр Памідо-раў.

Святочная атмасфе-ра. Шмат прадстаўнікоў ро-зных грамадскіх арганіза-цый і палітычных партый. Вельмі актыўны незалежны гандаль. Такога гандлю Га-родня яшчэ не бачыла. Свя-ту спрыяе цудоўнае на-двор’е. Выступілі гурты «Крама», «Дай Дарогу!», спявак Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы. Гіс-торык, прафесар Алесь Кра-ўцэвіч распавёў, што Гаро-дня — як галоўнае месца свя-ткаванняў — не выпадковая. У горадзе шмат месцаў, звя-заных з гісторыяй БНР. Так-сама гісторык выказаў на-дзею, што ў хуткім часе мы зможам паўсюдна і годна адзначаць Дзень Волі.

Завяршыўся святоч-ны канцэрт выступам гурта «Дзецюкі».

У канцы фэсту арга-нізатары свята падзякавалі ўсім, хто прыехаў ці пры-йшоў на Дзень Волі ў Га-родні.

Свята скончылася шэсцем гарадзенцаў да цэн-тра горада, дзе ў Фарным касцёле адбылася святочная імша.

Паводле СМІ.

Старшыня Рады БНР выступіла са зваротам да 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

Як паведамляецца на сайце Рады Беларускай На-роднай Рэспублікі, яе старшыня Івонка Сурвіла выступіла з традыцыйным зваротам да беларускага народа напя-рэдадні свята 25 сакавіка.

«Дарагія мае суродзічы-беларусы! — гаворыцца ў звароце. — У гэты першы Дзень Волі другога стагоддзя нашай Рэспублікі хачу падзяліцца з вамі маім захап-леннем: нягледзячы на ўсе здзекі, на фізічнае нішчэнне найлепшых сыноў і дачок нашага народа, на прапаганду, якая прадаўжаецца да сёння; нягледзячы на старанне ворагаў, каб сцерці наш край з паверхні Зямлі — мы вы-жылі! Беларусь — жыве!»

Старшыня Рады БНР адзначае, што «другое ста-годдзе нашай сучаснай дзяржавы пачалося, на жаль, узмоцненай прапагандысцкай атакай супраць яе. Але за апошнюю чвэрць стагоддзя беларусы навучыліся разва-жаць іншымі катэгорыямі і ведаюць розніцу між воляй і рабствам. Многія беларусы, перадусім з маладога пака-лення, на свае вочы пабачылі, як заможна жывуць нават маленькія дзяржавы, якія не заўсёды маюць прыродныя багацтвы, але якія маюць таленавітае і працавітае гра-мадства, якое супольна працуе на дабрабыт свайго народа.»

«Беларускай моладзі не трэба даказваць, што супольнасць паспяховых, адукаваных і вольных грама-дзянаў — гэта самы важны рэсурс краіны, — перакананая Івонка Сурвіла. — Спатканні мае з маладымі беларусамі напаўняюць сэрца радасцю: гэта золата, якое мы па-вінны цаніць.

Дык звяртаюся сёння перад усім да Вас, мае дара-гія маладыя сябры! Бо Вы здольныя выратаваць наш край ад новай няволі. Вы разумееце пачуццё годнасці вольнага чалавека. Вы ведаеце, хто вы!»

На завяршэнне свайго звароту старшыня Рады БНР піша: «Віншую ўсіх Вас, мае дарагія суродзічы, асабіста і ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, з новым, другім стагоддзем ад абвяшчэння незалежнасці Беларусі і жадаю, каб змаганне за волю было плённым і пера-можным! Жыве Беларусь!».

Паводле Радыё С вабода.

 

 

Дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась:

“Мы павінны культываваць беларускую

мову, рабіць яе моднай”

Пра гэта дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась ска-заў у інтэрв’ю Tut.by.

 

— Трэба прызнаць, што на-цыянальная мова — адна з асноў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі любога народа. Калі мы гаворым аб абароне сваёй ідэнтычнасці, мы павінны культываваць адну з яго асноў — мову. Культываваць, пра-пагандаваць, ужываць — пра гэта размова ідзе.

Вядома, няправільна весці размову пра тое, што мы цяпер будзем насаджаць беларускую мову. Але рабіць так, каб яна была папулярнай, моднай, асабліва сярод моладзі. Дарэчы, цяпер радасна: наша моладзь пачынае паварочвацца да беларускай мо-вы і выкарыстоўваць яе ў гута-рцы. І гэты шлях трэба прайсці, каб мы ўмацоўваліся як нацыя і як народ.

— Вам могуць запярэчыць, што ва Украіне ўзяліся за раз-віццё нацыянальнай ідэнтыч-насці, і гэта прывяло да напру-жанасці як унутры краіны, так і па-за ёй. Пасля ўключэння гэтага ў Канцэпцыю, што беларуская ўлада цяпер не пабаіцца зрабіць у гэтым кірунку?

— Не пабаіцца папуляры-заваць сваю мову. Не рэсурсам нейкім адміністрацыйным, аба-вязваючым, або праціскаючы. Трэба стымуляваць, заахвочваць, ствараць умовы, каб прымяненне мовы пашыралася.

— Нейкія ідэі мер у вас ёсць? Напрыклад, пашырэнне адукацыі на беларускай мове было б правільнай мерай?

— Напэўна, так. Але такія рэчы павінны рабіцца з улікам рэальных патрэб нашых людзей. Калі мы будзем заахвочваць і ку-льтываваць моду на беларускую мову, тады і запыт на адукацыю, дзелавыя зносіны будуць.

Tut.by, nn.by,

фота Дзмітрыя Брушко.

 

101-я ўгодкі БНР у Менску

Менгарвыканкам да Дня Волі не дазволіў масавыя акцыі ў цэнтры Менска. Агулам не ўхва-лілі ўсе 4 пададзеныя заяўкі: дзве ад «Арт Сядзібы» і Партыі БНФ (кампанія #БНР101) і дзве ад руху «За Свабоду» і БСДП «Грамада». Праводзіць акцыі ўлады прапана-валі ў месцах, вызначаных для мі-тынгаў паводле заяўнага прын-цыпу. У сувязі з гэтым вырашылі 24 сакавіка праводзіць мітынг-кан-цэрт да Дня Волі ў Кіеўскім скве-ры. Яго ладзілі Правацэнтрысц-кая кааліцыя і БСПД (Грамада). Анансавалі выступы гуртоў «Дай дарогу», N.R.M., «Разбітае сэрца пацана» і іншых.

На пачатку арганізатары канцэрта выступілі з палітычнымі прамовамі. Сустаршыня БХД Ві-таль Рымашэўскі ў выступе абвя-сціў кампанію «Наш сцяг» — за ўшанаванне і абарону законам бел-чырвона-белага сцяга. Кампа-нію пад такой назвай распачалі ар-ганізатары святкавання ў Гародні, заклікалі вывешваць 25 сакавіка сцягі на вокнах і балконах кватэр, уласных падворках, а затым выкла-дваць фотаздымкі і распавядаць гісторыю свайго сцяга ў пастах з тэгам #НашСцяг.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што ягоная каманда «бярэ на сябе» арганіза-цыю мітынгаў-канцэртаў у на-ступным годзе ў Менску і шасці абласных цэнтрах, бо арганізатары «Свята незалежнасці» перанеслі канцэрт з Менска ў Горадню (яны тлумачылі гэта тым, што не атрымалі да-зволу ні на адну «год-ную пляцоўку»). Паво-дле Рымашэўскага, грошы на менскую ак-цыю яшчэ не сабра-ныя: ёсць каля 4000 ру-блёў, трэба каля 14 ты-сяч, збор будзе працяг-вацца і пасля свята.

Са сцэны выс-тупілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая (АГП) і Алена Анісім, выка-навец абавязкаў рэкта-ра будучага беларуска-моўнага Універсітэта імя Гілевіча Алег Тру-саў. Канапацкая ў вы-ступе згадвала зако-напраект аб абароне бел-чырвона-белага сцяга, а таксама казала, што Палата прадстаў-нікоў «можа быць тым дзяржаўным органам, які прапа-нуе рэферэндум» аб скасаванні дамовы аб «Саюзнай дзяржаве».

Дэпутат Алена Анісім ска-зала пра актуальнасць свята:

— Свята Дзень Волі дэман-струе тое, што яно пашыраецца. І геаграфічна, і ў часе. Як у добрай заможнай хаце, свята ідзе тры дні. Святкавалі ў суботу, святкуем сён-ня і святкаваць будзем заўтра. Але за святкаваннямі важна, каб мы не ўпусцілі такі момант: свята святам, але і ў будні не трэба забывацца пра ідэалы БНР. Не трэба забы-вацца пра тое, што мы можам ко-жны дзень штосьці зрабіць для па-шырэння беларускай мовы.

Пазней у каментары Сва-бодзе Анісім адзначыла: на ейную думку, многія дэпутаты гатовыя прагаласаваць за закон аб абароне сцяга.

Адзін з лідараў АГП Ана-толь Лябедзька так ахарактарыза-ваў Дзень Волі:

— Святы розныя, іх багата ў календары – адны, якія чахнуць, прыкладам угодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая з кожным годам губляе сваіх прыхільнікаў, ёсць тыя, якія стабільныя – скажам Но-вы год, а вось Дзень Волі – гэта тое свята, якое з кожным годам на-бірае людзей. Для іх Дзень Волі – гэта нешта надзвычай важнае. Гэта адметнасць гэтага свята, якое з кожным годам будзе ўсё больш набіраць.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец са сцэны нагадаў пра змаганне за Курапаты. Ён заклікаў далучацца да пікету каля рэста-рацыі «Поедем поедим», які тры-вае ўжо 10 месяцаў. Рэстарацыя, якую Севярынец называе «гане-бным кабаком», збудаваная пад самым мемарыялам, будоўля па-чалася незаконна (але затым была «легалізаваная»), у рэстарацыі ла-дзяць святы з феерверкамі. Ён так-сама нагадаў пра тое, што ў тур-мах сядзяць краязнавец Алесь Юркойць, Святаслаў Барановіч, Міхаіл Жамчужны, Зміцер Палі-енка, Тарас Аватараў — Севярынец заклікаў патрабаваць свабоды для палітычных зняволеных (боль-шасць праваабаронцаў цяпер прызнаюць палітвязнем толькі Жамчужнага). Актывіст Зміцер Дашкевіч зачытаў імёны заснава-льнікаў БНР, забітых бальшавіка-мі, і таксама заклікаў прыйсці ў Курапаты, згадаўшы дзеянні ван-далаў у мемарыяле. Следам за Да-шкевічам ад імя руху «За свабо-ду» выступіў кандыдат у прэзідэн-ты на выбарах 2010 года Алесь Мі-халевіч — ён выказаў спадзеў, што бел-чырвона-белы сцяг зноў ста-не дзяржаўным.

Апошнім выступіў гурт N.R.M. Музыкі выканалі вядомыя хіты. Пад кіраўніцтвам Піта Паў-лава прысутныя, пакуль не праца-ваў генератар, усе разам выканалі славутыя „Тры чарапахі”.

Напрыканцы на сцэну вы-йшлі арганізатары святочнага ме-рапрыемства. Ігар Барысаў, Юрась Губарэвіч, Вольга Каваль-кова зачыталі рэзалюцыю-адозву да ўладаў і грамадзян Рэспублікі Беларусь. У ёй заклікаецца да вы-канання заканадаўства, адраджэн-ня беларускай мовы і абароны су-верэнітэту. Уладзе агучаны па-трабаванні грамадзянскіх свабо-даў.

Удзельнікі святочнага мі-тынгу-канцэрту выканалі гімн „Магутны Божа”. На гэтым адзна-чэнне Дня Волі ў Менску скон-чылася.

Паводле СМІ.

Беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень Волі разам з Касцюшкам і Міцкевічам

У Варшаве ў суботу 23 са-кавіка прайшла традыцыйная імп-рэза з нагоды абвяшчэння неза-лежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза распачалася з мітынгу каля помніка Тадэвушу Касцюшку — герою паўстання 1794-га года. Пасля гэтага ўдзе-льнікі імпрэзы — а іх сабралася больш за 100 чалавек — прайшлі шэсцем праз цэнтар Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу.

— Вельмі годна беларусы ішлі цэнтральнымі вуліцамі Вар-шавы, вельмі прыемна было, што нас падтрымлівалі варшавякі ды госці польскай сталіцы. Салідар-насць суседняга польскага народа была вельмі адчувальная і адчува-льная цяпер, — падзяліўся ўражан-нямі Алесь Зарэмбюк, сустаршы-ня Беларускага дому ў Варшаве. Святочныя імпрэзы з нагоды Дня Незалежнасці БНР ладзяцца тут ад 2012 года.

Радыё Свабода.

Фота: Васіль Васкабовіч.

 

Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі

Каля беларускага кансулату на Манхэтане ў Нью-Ёрку 23 сакавіка сабраліся беларусы ЗША, каб адзначыць 101-я ўгодкі БНР.

Удзельнікі акцыі выказалі падзяку ўраду БНР, які «захоўвае і ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы», за салідар-насць з беларускімі незалежнымі палітыкамі, СМІ, актывістамі і простымі грамадзянамі, якія змагаюцца супраць антыдэмакратычных законаў і сістэм у Беларусі.

На мітынгу выступілі старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк, намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, грамадскі актывіст Валер Мінец, старшыня Беларуска-Амерыканскага Згуртавання «Пагоня» Віталь Зайка.

“Новы час”

Фота з фейсбука Вадзіма Васільева.

 

Дзень Волі ў Беластоку

 

Беларусы Беласточчыны адзначаюць Дзень Волі. Прадстаўнік арганізацыйнага камітэту святкаванняў Яўген Вапа прыгадвае, што Дзень Волі беларусы Падляшша адзначаюць на працягу 30-ці гадоў. Свята застаецца важным як для старэйшага, так і для маладзейшага пакалення:

— Для нас важна тое, што беларусы Беласточчыны былі сярод тых, хто будаваў гэтую дзяржаву. Першы прэм’ер Язэп Варонка з Кузніцы Беластоцкай, які потым эміграваў у Амерыку, дзе таксама займаўся беларускімі справамі. Акт 25-га сакавіка дае менавіта тое эмацыйна-псіхалагічнае пачуццё, што мы не горшыя.

Традыцыйна ўрачыстыя мерапрыемствы пачаліся з наба-жэнства, якое прайшло ў царкве святога Яна Тэолага, падчас якога маліліся за беларускі народ. Святочную багаслужбу і малебен за беларускі народ правёў айцец Андрэй Кузьма:

— Святкаванне звязана з нашай культурай — духоўнай, а таксама свецкай. Гэта вывучэнне мовы, гісторыі, жыцця беларусаў на Падляшшы. Я думаю, што мы перш за ўсё глядзім на сябе, на наш падворак, на наша Падляшша, дзе жылі нашы дзяды.

Падчас урачыстай часткі адбылося ўручэнне бел-чырвона-белых букетаў тром асобам, якія, паводле аргкамітэту, найбольш адзначыліся за мінулы год на ніве беларушчыны.

Галоўная частка мерапрыемства пачалася а 15-ай гадзіне ў клубе «Zmiana Klimatu», дзе выступіў беларускі творца Андрэй Мельнікаў.

Яна Запольская,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

У Гародні прэзентавалі «Новы замак» і кнігу Самсона Пярловіча

У Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця 23 сакавіка адбыліся прэзентацыі двух выдан-няў — літаратурнага альманаха «Новы замак» Гарадзенскага ад-дзялення Саюза беларускіх пісь-меннікаў і кнігі вершаў наваград-скага паэта Самсона Пярловіча (1923-2001). На сустрэчу прыехалі пісьменнікі з Гародні, Наваградка, Ліды, Слоніма, Шчучына, Барана-віч і іншых гарадоў. Найперш тыя творчыя асобы, чые творы надру-каваны ў альманаху «Новы замак», які пабачыў свет сёлета ў менскім выдавецтве «Кнігазбор». Прэзен-тацыю распачаў кіраўнік Гара-дзенскага аддзялення Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Валянцін Ду-батоўка, які адзначыў, што на апо-шнім пасяджэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў выданне «Новы замак» атрымала станоў-чыя водгукі ад кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў.

— І ў гэтым вялікая заслуга і пісьменнікаў Гарадзеншчыны і рэдактара альманаха Янкі Траця-ка, які складаў выданне і рэда-гаваў, — сказаў Валянцін Дуба-тоўка.

 

Янка Трацяк спыніўся на працы над альманахам, адзна-чыўшы, што ў альманах у два разы больш даслалі сваіх твораў пісь-меннікі, чым раней, таму быў выбар.

Прафесар Аляксей Пятке-віч, як заўсёды, паспрабаваў даць крытычную адзнаку асобным тво-рам «Новага замка».

Свае творы і думкі пра «Но-вы замак» выказалі пісьменнікі Альжбета Кеда, Іван Буднік, Сяр-гей Чыгрын, Мечыслаў Курыло-віч, Галіна Самойла, Святлана Адамовіч, Мікола Канановіч, Тац-цяна Яцук, Раіса Раманчук, Ры-чард Бялячыц, Міхась Зізюк і ін-шыя літаратары.

 

Станіслаў Суднік з Ліды ў сваім выступленні распавёў пра рэгіянальныя літаратурныя выдан-ні Ліды, Наваградка і Нясвіжа.  А Міхась Зізюк прачытаў гумары-стычны твор пра аўтараў альма-наха.

 

Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў распачало выданне сваіх уласных кніг. Адна з такіх — зборнік твораў Самсона Пярловіча «Такі непаў-торны сусвет». Гэты зборнік рых-таваў Янка Трацяк. Пра трагічны лёс Самсона Пярловіча, які быў рэпрэсаваны і жыў у Наваградку, расказала паэтка Святлана Абду-лаева.

 

У гэты дзень гучалі бела-рускія песні і мелодыі, прысутныя атрымалі аўтографы ад літара-тараў і змаглі набыць кнігі любі-мых аўтараў.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

фота аўтара.

 

25 сакавіка на Лідчыне

25 сакавіка сёлета на Лідчыне адзначалася па кароткай праграме. Было вырашана даць магчымасць актывістам нацыянальных арганізацый наведаць святкаванні Дня Волі ў іншых месцах.

У выніку лі-дзяне ўзялі ўдзел у святкаванні Дня Во-лі ў Гародні, Мен-ску і Нью Ёрку, удзельнічалі ў шэсці памяці Кастуся Ка-ліноўскага ў Вільні, а таксама ў Круг-лым стале там жа.

На самой Лідчыне па нядаў-няй традыцыі былі запалены знічы пе-рад усімі “ефрасін-неўскімі” крыжамі Лідскага раёна. Сё-лета іх на адзін больш. У канцы мі-нулага года такі крыж, ужо 9-ты, быў пастаўлены пе-рад царквой у в. Да-кудава. Лідчына становіцца краем Святой Ефрасінні.

 

25 сакавіка зноў жа па трады-цыі,  але ўжо ста-рой, актывісты з Ліды, Бярозаўкі і Пескаў наведалі магілы дзеячоў Беларускай незалеж-ніцкай партыі Саковіча і Маракова ў Лідзе, а так-сама магілу міністра БНР, генерала Кіпрыяна Кандратовіча ў Вора-наве. Тут да іх дадаліся патрыёты з Воранава, Радуні і Беняконяў. Упе-ршыню каля магілы ге-нерала сабраліся людзі з шасці населеных пун-ктаў. Былі ўскладзены кветкі, запалены знічы.

 

Завяршыўся рэйд каля каменя “100 год БНР” на вуліцы К. Калі-ноўскага ў Лідзе.

 

Тут так-сама быў запалены зніч у памяць усіх палеглых і пацярпелых за незалеж-насць. Слава героям Бе-ларусі. Беларусь — на-вечна!

Я. Грынкевіч.

Алена Анісім і Алег Трусаў на лідскіх курсах “Мова нанова”

20 сакавіка па запрашэнні лідскіх курсаў “Мова нанова” Ліду наведалі старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Ані-сісм і ганаровы старшыня ТБМ, выканавец абавязкаў рэктара Уні-версітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў.

Гаворка ішла пра лёсы бе-ларускай мовы, беларускай адука-цыі і Універсітэта імя Ніла Гілевіча ў прыватнасці.

Алена Анісім распавяла, як узнікала ідэя ўніверсітэта, пачы-наючы ад Кангрэса за незалеж-насць, у структурах якога і вы-спела ідэя, і да дазволу сына Ніла Гілевіча выкарыстаць імя Народ-нага паэта ў назве.

 

Алег Трусаў заглянуў у гісторыю беларускай мовы і ў гісторыю папярэдніх этапаў зма-гання за нацыянальны ўніверсітэт. У прыватнасці ён нагадаў, што падчас збору подпісаў за Нацыя-нальны ўніверсітэт у пачатку 21 стагоддзя з 55 000 подпісаў саб-раных па краіне 10 тысяч былі са-браныя ў Лідзе. Мала хто памятае акалічнасці таго збору, а тады ў пачатку нулявых, калі ўся краіна была ў роспачы, лідзяне за Нацыя-нальны ўніверсітэт пісаліся пага-лоўна. З вялікіх дамоў па Машэ-рава на Слабадзе адмаўляліся пад-пісацца 1-2 чалавекі на дом. Наву-чэнцы Лідскага каледжа бралі бла-нкі і на выхадных, калі ехалі дадо-му, падпісвалі свае вёскі.

Другі раз Лідскі каледж сабраў тысячы подпісаў супраць адмены курса “Прафесійная лек-сіка”. Тады навучэнцаў цягалі па розных начальніках, але курс вы-ратавалі. Пра гэтую перамогу ўсе таксама забылі.

Слухачы курсаў задавалі самыя розныя пытанні, у тым ліку і адносна выбараў. Алена Анісім і ў Лідзе пацвердзіла гатоўнасць вылучацца кандыдатам у Прэзі-дэнты на будучых выбарах, што выклікала поўнае разуменне з боку прысутных.

Яраслаў Грынкевіч.

 

У Гародні зрабілі піцу з Пагоняй

Горадзенскі Pizza Truck зрабіў піцу з Пагоняй да Дня Волі. Аўтар твору піцаёля Павел Максімчык рабіў яе паўтары гадзіны.

Цяпер піца знаходзіцца ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3). Там з незвычайнай піцай можна было сфатаграфавацца 24 і 25 сакавіка. Ці яе потым з’ядуць, замарозяць або паставяць у рамку, піцаёля яшчэ не вырашыў.

Радыё Свабода.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Ляўшун — 27 р, г. Менск
  2. Зносак М.П. — 30 р., г. Менск
  3. Кукавенка — 50 р., г. Менск
  4. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  5. Бубен Кастусь — 30 р., г. Менск
  6. Ралько Леанід — 40 р., г. Баранавічы
  7. Вяргейчык В.П — 30 р., г. Барысаў
  8. Тамара — 10 р., г. Менск
  9. Крачкоўская В.А. — 15 р., г. Магілёў
  10. Рысявец Ул. — 20 р., г. Менск
  11. Шкірманкоў Ф. — 20 р., г. Слаўгарад
  12. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  13. Лічык А.А. — 2 р., г. Менск
  14. Цівунчык Вячаслаў — 20 р., г. Баранавічы
  15. Тутэйшы — 5,98 р.
  16. Бойса Іосіф — 25 р., г. Ліда
  17. Бамбіза — 60 р., г. Менск
  18. ЖСУ — 5 р., г. Менск
  19. Рудкоўская — 20 р., г. Менск
  20. Вяргей — 16 р., г. Менск
  21. Прыгожыны — 20 р., г. Менск
  22. Рак П.Ф. — 10 р.
  23. Грыбоўскі Васіль — 5 р., в. Чурылавічы
  24. gwe -10 р., г. Менск
  25. Саротнік А.Я. — 5 р., г. Менск
  26. Панасюк А.П. — 20 р. г. Менск
  27. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  28. Жыдаль — 20 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скары-ны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Бе-ларусбанк.

 

 

Навіны Германіі

У нас Бабіч — у немцаў Грэнал

У нямецкім Бундэстагу патрабуюць абвясціць пасла ЗША персонай нон-грата

Віца-старшыня Бундэстага Вольфганг Кубіцкі патрабуе абвя-сціць амерыканскага пасла Рыча-рда Грэнала персонай нон-грата. Палітык ліберальнай партыі FPD лічыць, што дыпламат паводзіць сябе, як прадстаўнік акупацыйнай імперыі. Абурэнне Кубіцкага вы-клікалі словы пасла наконт змян-шэння Берлінам вайсковых выдат-каў. Паводле праекту бюджэту, Германія не выконвае пастулату NATO, каб краіны-чальцы выдат-коўвалі на абарону 2% ВУП. Пла-ны міністра фінансаў прадугле-джваюць, што ў наступным годзе гэтая сума складзе 1,37%.

Рычард Грэнал пракамен-таваў гэта наступным чынам:

— Змяншэнне і так непры-мальных абавязацельстваў на карысць вайсковай гатоўнасці — гэта сігнал для 28 краінаў NATO, саюзнікаў Германіі, які непакоіць.

Паводле віца-старшыні Бундэстага, за такія словы міністр замежных справаў павінен як мага хутчэй абвясціць Грэнала персо-най нон-грата.

— Мы суверэнная дзяржава і не можам дапусціць, каб амбаса-дары іншых краін прымалі рашэнні наконт нашай унутранай палітыкі. Грэнал паводзіць сябе так, нібыта ЗША ўсё яшчэ акупацыйная імпе-рыя, — сказаў Вольфганг Кубіцкі.

Яшчэ больш радыкальную ацэнку паслу агучыў палітык ка-аліцыйнай партыі SPD Карстэн Шнайдэр. Ён назваў Грэнала «ды-пламатычнай паразай».

Амерыканскі пасол пры-цягнуў увагу адразу пасля прыез-ду ў Берлін у траўні мінулага года твітам пра тое, што нямецкія кам-паніі, якія працуюць у Іране, па-вінны абмежаваць там сваю дзей-насць. Таксама летась ён сказаў у адным з інтэрвію, што для яго важ-на падтрымліваць кансерватараў у Еўропе. Выслаць пасла на радзі-му патрабавалі былы сацыял-дэ-макратычны кандыдат у канцлеры Марцін Шульц і Сара Вагэнкнухт, сустаршыня партыі «Левыя».

Радыё Свабода.

 

Новы краязнаўчы часопіс

Нясвіжчына адзначыла Дзень Волі выпускам новага края-знаўчага часопіса. Менавіта 25 сакавіка 2019 года ў інтэрнэце з’явіўся 1-шы нумар краязнаўчага гістарычна-літаратурнага элект-роннага часопіса “Нясвіжскія ка-еты”. Часопіс анансаваўся з лета-шняга года і вось выйшаў.

У нумары з вокладкай — 80 старонак.

Адкрывае часопіс уступ доктара гістарычных навук, пра-фесара Міхаіла Гурына. Ёсць так-сама артыкул доктара педагагіч-ных навук, прафесара Людмілы Майсені і артыкул старшага наву-ковага супрацоўніка ДУ «Нацыя-нальны гісторыка-культурны му-зей-запаведнік «Нясвіж» Андрэя Блінца. У нумары шмат аўтэн-тычных і перакладных краязнаў-чых матэрыялаў на самыя розныя тэмы, а таксама некалькі літа-ратурных твораў гістарычнай тэ-матыкі.

Плануецца, што часопіс будзе выходзіць кожныя тры ме-сяцы. Як сказаў адзін з удзельнікаў часопіса Леанід Лаўрэш, нясвіж-скі часопіс можна выдаваць хоць кожны месяц, матэрыялаў хопіць.

Знайсці часопіс можна па-куль што на сайтах nslowa.by і pawet.net. Пазней, пасля заклю-чэння дамоваў часопіс з’явіцца на іншых сайтах.

У добры шлях.

Яраслаў Грынкевіч.

 

На беларускае шэсце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Міцкевіча і першы лідар вольнай Літвы

23 сакавіка цэнтрам Вільні прайшла калона з беларускімі, лі-тоўскімі і ўкраінскімі сцягамі. Ак-цыю зладзілі з ініцыятывы белару-скіх арганізацый Літвы. Удзельнікі шэсця прайшлі з вуліцы Святога Ігната на Лукішскі пляц — менавіта там 155 гадоў таму быў пакараны смерцю нацыянальны герой Бела-русі Кастусь Каліноўскі.

Спачатку ў жалобны дзень планавалася перапахаваць парэ-шткі, якія выпадкова знайшлі па-залетась на гары Гедыміна. Аднак канчаткова апазнаньне пакуль не завершанае, да таго ж узніклі моў-ныя спрэчкі вакол мемарыялізацыі — цырымонію адклалі на восень.

Напярэдадні на Лукішскім пляцы званы касцёла Святых апо-сталаў Піліпа і Якуба 155 разоў прабілі ў гонар Каліноўскага, былі зачытаны імёны паўстанцаў і за-палены 26 паходняў — па колькасці гадоў, пражытых Каліноўскім.

У суботу да ўшанаваньня далучыліся некалькі сотняў гасцей зь Беларусі — палітыкі, грамадзкія дзеячы, гісторыкі, літаратары, на-вучэнцы і выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя. З сабой яны прывезлі бел-чырвона-белыя сця-гі, а таксама жывапісны партрэт Кастуся Каліноўскага работы Алеся Пушкіна — начале працэсіі яго пранёс сын мастака Мікола. Побач быў і найбольш вядомы прыжыццёвы здымак лідара паў-станцаў.

Агульны збор быў прызна-чаны на цяперашняй вуліцы Свя-тога Ігната, 11 — менавіта тут лідар паўстання ўтрымліваўся ў вяз-ніцы і адсюль пачаўся ягоны шлях на шыбеніцу. Удзельнікі паўтарылі гэты жалобны маршрут да Лукіш-скага пляца, дзе расейская адміні-страцыя прывяла смяротны пры-суд у выкананне.

У галаве калоны — сцягі Літвы, Польшчы, Украіны і бел-чырвона-белы беларускі. Яны сімвалізуюць удзел у паўстанні прадстаўнікоў народаў, якія зма-галіся супраць расейскай аку-пацыі.

Калону суправаджала палі-цыя, па дарозе гісторык Язэп Яну-шкевіч называў герояў тагачасных падзеяў, бальшыню якіх напаткаў трагічны лёс, удзельнікі шэсця адказвалі на кожнае прозвішча воклічам «Вечная памяць!». Агу-лам у дзеі брала ўдзел блізу тыся-чы чалавек. Таксама з пераносных дынамікаў гучалі спевы з «паў-станцкага цыклу» Сержука Сока-лава-Воюша.

Ля крыжа на Лукішскай плошчы прайшоў імправізаваны мітынг. Слова ўзяў першы лідар Літвы Вітаўтас Ландсбергіс. Ён ад-значыў, што па сутнасці Калі-ноўскі стаў правадыром касіне-раў — людзей, якія былі гатовы зма-гацца за сваю свабоду літаральна голымі рукамі: з «косамі» ды ін-шым гаспадарскім інструментам. І гэта стала выдатным прыкладам для тых іх паслядоўнікаў, якія зда-бывалі незалежнасць ад Расеі ўжо ў канцы ХХ ста-годдзя.

Дэпутат літоўскага Сойму Эмануэль Зынге-рыс падтрымаў агульную танальнасць прамовы, прысвяціўшы яе Беларусі. Ён наракаў, што, відавоч-на, не за такую Беларусь змагаўся Кастусь Каліноў-скі больш чым 150 гадоў таму. Парламентар выказаў спадзяванне, што раней ці пазней суседняя краіна ска-жа «так» Еўропе, бо бела-русы — еўрапейскі народ.

Гэтаксама ён паве-даміў, што Сойм Літвы рых-туе адмысловы акт пра пе-разахаванне парэшткаў па-ўстанцаў, якое папярэдне было прызначана на сёлетнюю восень. Беларускія афіцыйныя асобы па-куль не выявілі цікавасці да падзеі, затое высокую актыўнасць дэман-струе грамадзянская супольнасць.

Быў ля крыжа паўстанцам заўважаны і вядомы літоўскі паэт, публіцыст, дысідэнт і правааба-ронца Томас Венцлава. Сказаў, што не рыхтаваўся да выступу, але падкрэсліў, што постаць Каліноў-скага лішніх словаў і не вымагае.

На Лукішскай плошчы прысутнічалі актывісты і неабы-якавыя людзі з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Сярод іх — арганізатары мемарыяльных імп-рэзаў з беларускіх нацыянальных суполак Анатоль Міхнавец, Аля-ксандар Адамковіч, Валянціх Стэх, Людвіка Кардзіс; гісторыкі Алесь Смалянчук, Язэп Янушкевіч, Ва-сіль Герасімчык; палітыкі Вяча-слаў Сіўчык, Алена Талстая, Сяр-гей Высоцкі; заснавальнікі руху адраджэння «Саюдзіс», прадстаў-нікі польскай і ўкраінскай грамады ў Літве.

Намеснік амбасадара По-льшчы ў Літве Гжэгаж Пазнаньскі, у прыватнасці сказаў, што свабода і незалежнасць — галоўныя каш-тоўнасці, за якія паўстанцы былі гатовыя ахвяраваць сваім жыццём. І нагадаў лейтматыў Кастусёвых «Лістоў з-пад шыбеніцы»: «Наро-дзе! Тады толькі зажывеш шчас-ліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе».

А Раман Гарэцкі-Міцкевіч, прапраўнук «паэта трох народаў» Адама Міцкевіча, чарговым ра-зам падкрэсліў, як праз лёс сла-вутых асобаў свайго часу шчы-льна і назаўсёды пераплёўся лёс беларусаў, палякаў, літоўцаў.

На завяршэнне перад кры-жам на Лукішскім пляцы пра-йшоў малебень па загінулых зма-гарах з царскім рэжымам.

Ігар Карней,

Радыё Свабода.

 

У рэпартажы “Радыё Сва-боды” з шэсця прыведзены спіс герояў 1863 года, чые парэшткі знойдзены на Замкавай гары. Леп-шы знаўца паўстання ў Лідзе Леа-нід Лаўрэш паправіў грубыя па-мылкі і дадаў геаграфічную, так бы сказаць складовую ў гэты спіс.

 

Парэшткі герояў з Замкавай гары

 

Станіслаў Ішора, сын Ста-ніслава, ксёндз, вікарый касцёла ў Жалудку Лідскага павета.

Раймунд Зямацкі, сын Ан-дрэя, ксёндз, пробашч Вявёрскай парафіі Лідскага павета.

Альберт Лясковіч, Лідскі павет. в. Кір’янаўцы.

Баляслаў Колышка, сын Вінцэнта, ф. Карманішкі, Лідскі павет.

Юльян Ляшнеўскі (ці Ля-снеўскі), сын Паўла, шляхціц Лю-бельскай губ., эканом у маёнтку гр. Грабоўскага ў Лідскім павеце.

Зыгмунт Серакоўскі, сын Ігната, капітан Генеральнага шта-ба, са шляхты Валынскай губерні.

Ян Бянькоўскі, сын Та-маша, селянін Варшаўскага па-вета, фельчар.

Аляксандар Рэўкоўскі, (ці Раўкоўскі) сын Тэафана, шляхіц, жыў у Вільні.

Юзаф Рэўкоўскі, (ці Раў-коўскі) сын Тэафана, шляхіц, жыў у Вільні.

Караль Сіповіч, абыва-цель.

Юзаф Яблонскі.

Эдвард Чаплінскі, вучань аптэкарскі, са шляхты Панявеж-скага пав. Ковенскай губ.

Ян Марчэўскі, мешчанін Польскага каралеўства, фельчар.

Генрык Макавецкі, сын Генрыка, выдалены са службы ха-рунжы. Выконваў абавязкі запа-снога ляснічага.

Уладзiслаў Нiкалаi, падпа-ручнiк Нарваўскага палка, шлях-цiц Вiленскай губернi.

Мечыслаў Дарманоўскі, прускі падданы.

Ігнат Здановіч, сын Аляк-сандра, шляхціц Віленскай губ., кандыдат С.-Пецярбургскага ўні-версітэта

Цітус Далеўскі, ф. Кун-кулка, Лідскі павет.

Якуб Чэхан  (ён жа Цехі-новіч Якуб або Юзаф), шараговец унутранай аховы Віленскага ба-тальёна.

Кастусь Каліноўскі, в. Ма-стаўляны, Гарадзенскі павет.

 

Тры чалавекі з Польшчы, адзін прускі падданы, адзін з Валыні. Астатнія тут на гэтай зям-лі нарадзіліся, тут і ляжаць. І пра якое польская паўстанне нам спрабуюць талкаваць? Так, побач з палякамі, недзе разам з палякамі, але на сваёй зямлі і за сваю зямлю.  І на гэтай зямлі ім вечная слава.

Рэд.

 

Помнікі гісторыі краю

ПАД  ШАТАМІ СПАДЧЫНЫ

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, перакладчыка, гісторыка і даследчыка Юрыя Ку-р’яновіча «Старасвецкая Лошы-ца», прысвечаная мінуламу і сён-няшняму дню аднайменнага маён-тка — помніка сядзібна-паркавага мастацтва XVIII — XIX стагоддзяў. Кіравала мерапрыемствам загад-чыца аддзелам маркетынгу куль-турнай установы Юлія Мікала-еўна Сярмяжка. Яна найперш па-ведаміла прысутным, што заўва-жны твор пабачыў свет, дзякуючы старэйшаму айчыннаму выда-вецтву «Беларусь», якое  распа-чало серыю кніг, прысвечаных Году малой радзімы.

У зацікаўленай сяброўскай размове прынялі ўдзел вынаход-нік, эколаг, паэт, лаўрэат прэміі АН Беларусі Яўген Церахаў, які быў у свой час дырэктарам Лошыцкай садова-паркавай гаспадаркі, ма-стак і дызайнер Леанід Данэлія, літаратар, кандыдат тэхнічных на-вук і, дарэчы, адзін з вядомых ай-чынных футбалістаў (у 1960-х гу-лец маладзёжнай зборнай Бела-русі па футболе) Алесь Клышка, паэт, эсэіст і перакладчык, лаўрэат прэміі «Залатое пяро» БСЖ Алесь Гібок-Гібкоўскі, вядучы майстар сцэны Новага драматычнага тэ-атра Менска, папулярны кінаар-тыст Ігар Падлівальчваў, дырэктар Інстытута пладаводства НАН Бе-ларусі Аляксандр Таранаў, вядо-мы кнігазнавец Валеры Герасімаў, літаратуразнавец Генадзь Кажа-мякін, гісторык-журналіст Мікола Багадзяж, крытык і перакладчыца Наталля Якавенка, архівіст, да-следчыца творчасці свайго дзеда Якуба Коласа Вера Міцкевіч,  біб-ліятэкары, музейшчыкі, журна-лісты.

АЎТАР вельмі годнай, ка-рыснай, павучальнай і пазнаваль-най  кнігі зазначыў, што гісторыяй Лошыцкай сядзібы ён займаецца (з некаторымі перапынкамі) ужо амаль чвэрць стагоддзя. Маёнтак з’яўляецца для яго не проста гіста-рычным аб’ектам, якім ён заціка-віўся, як пісьменнік і гісторык. З гэтым чароўным куточкам, які, убачыўшы адзін раз, хочацца на-ведаць зноў і зноў, пэўным чынам знітаваны лёс пісьменніка. У яго-ным дзяцінстве бацькі атрымалі кватэру ў Серабранцы, побач з якой, на другім беразе Свіслачы, і месціцца Лошыца. Юры вельмі любіў там гуляць, шпацыраваць, адпачываць і размаўляць з даў-ніной…

Удзельнікі прэзентацыі па-чулі ад аўтара, што ў сярэдзіне XX стагоддзя ў наваколлі Менска існа-валі дзве Лошыцы: 1-я і 2-я. Апо-шняй да рэвалюцыі валодалі прад-стаўнікі роду Немаршанскіх, якім належалі абшары на тэрыторыі сучаснага Кастрычніцкага раёна. Гэтая «Лошыца Немаршанскага» ўвайшла ў 1973-м у склад Менска. Як напамін пра яе былых гаспа-дароў, станцыя трэцяй лініі метро на перакрыжаванні Кіжаватава і Асіповіцкай будзе называцца «Не-маршанскі сад». Што тычыцца Лошыцы 1-й, якая была «Лошы-цай Любанскага», а раней — «Ло-шыцай Прушынскага», яшчэ ра-ней — «Лошыцай Гарнастаеўскай», то яна стала «мянчанкай» у жніўні 1985-га і  займае  паўднёвую ста-лічную ўскраіну ўздоўж вуліцы Чыжэўскіх. Менавіта каля яе, у сутоках рэк Свіслач і Лошыца (вы-ток апошняй пачынаецца ад бы-лой вёскі Сухарава, на месцы якой пабудаваны аднайменны мікрара-ён), і знаходзіцца славуты сядзібна-паркавы комплекс — адзіная сядзі-ба, якая захавалася ў Менску да нашых дзён. Гэтае месца, распа-вядае ў кнізе Юры Кур’яновіч, было вядомае яшчэ з паганскіх часоў, калі прыродную гармонію і свой душэўны камфорт нашыя продкі звязвалі з ласкай Ярылы і Перуна.

У розныя часы існавання ёй валодалі прадстаўнікі вядомых шляхецкіх родаў Друцкіх-Горскіх і Прушынскіх. Першыя ўваходзілі ў даволі сціслае кола вышэйшай арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага, а другія былі ў блізкім атачэнні апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Антонія Аўгуста Панятоўскага. Да іх жано-чай галіны належалі князі Любан-скія, дзякуючы гаспадарлівасці ды руплівасці якіх Лошыца і набыла сваю чароўна-непаўторную пры-гажосць. Найбольшую вядомасць ёй надалі Яўстафій Прушынскі і сын ягонага пляменніка Яна — Яў-стафій Любанскі, які разам з Ра-манам Скірмунтам абіраўся ў склад Дзяржаўнай думы Расійс-кай імперыі першага склікання.

ЛЁС Лошыцы з яе былой алтарыяй, унікальным каталіцкім храмам — помнікам позняга бе-ларускага барока — звязаны і са шматлікімі імёнамі славутых дзе-ячаў культуры і навукі. У іх ліку класік беларускай літаратуры Він-цэнт Дунін-Марцінкевіч, кампазі-тар Станіслаў Манюшка, мастакі Ян Дамель і Валенцій Ваньковіч, сусветна вядомы вучоны Мікалай Вавілаў. Мястэчка нельга ўявіць і без паданняў ды легендаў нашай мінуўшчыны. Чаго варты толькі адзін расповед аб прывідзе мясцо-вага парку — Белай Панны, у воб-разе якой паўстае апошняя гас-падыня Лошыцы. » … пані Ядвіга Любанская апрача знешняй пры-гажосці, — чытаем у Юрыя Ку-р’яновіча, — мела іншую прырод-ную адметнасць — спагадлівасць, таму і ўтрымлівала за свой кошт у Менску дом для састарэлых і бяздомных людзей, куды што-дзень дастаўлялі з маёнтка све-жае малако і прадукты, а так-сама лекавыя расліны з панскай дзялянкі. Пані Любанская так-сама ўваходзіла ў склад рады Да-брачыннага таварыства Мен-скай губерні (старшынём якой быў граф Караль Эмерык Чап-скі), з’яўлялася дырэктрысай «дамского отделения» губерн-скага камітэта «Общества по-печительного о тюрьмах».

З Лошыцай звязана, адзна-чалася на прэзентацыі, стварэнне самай прэстыжнай навучальнай установы нашай краіны — Бела-рускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У маёнтку планавалася адчыніць агранамічнае аддзяленне сельска-гаспадарчага факультэта, які ў пер-шапачатковым варыянце меў на-зву «агранамічны факультэт». Падчас архіўных даследаванняў аўтару кнігі пашчасціла знайсці рукапісны тэкст нашага песняра Янкі Купалы. Пры гэтым удалося ідэнтыфікаваць аднаго з яго адра-сатаў. Гаворка ідзе пра Яраслава Ясінскага — аднаго з першых кі-раўнікоў Лошыцкага маёнтка пасля яго нацыяналізацыі савец-кай уладай у 1920-м. Юры Кур’я-новіч адшукаў асабістую заяву Ясінскага ад 6 жніўня 1920-га ў Менскі губернскі зямельны ад-дзел. Яе аўтар просіць «предоста-вить работу по специальности техника-механика», падмацоў-ваючы просьбу ўласнаручнымі рукапіснымі рэкамендацыямі, якія далі яму ініцыятар стварэння і першы старшыня Інбелкульта Сця-пан Некрашэвіч і Янка Купала.

Яраслаў Уладзіслававіч Ясінскі кіраваў у першай палове 20-х вучэбнай фермай «Лошыца» Беларускага дзяржаўнага інсты-тута сельскай гаспадаркі. Пасля  загадваў у Лошыцы фермай Бела-рускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур. Гэта была першая ў нашай рэспубліцы спецыяліза-ваная ўстанова ў галіне пладавод-ства. Да сярэдзіны 80-х у сядзібе працавалі навукоўцы-селекцы-янеры. Менавіта тут, адзначае аў-тар адзінага ў краіне даследавання лошыцкай спадчыны, пачалася бе-ларуская навуковая селекцыя.

ГЭТАЯ старонка гісторыі сядзібы найперш нагадвае нам імёны дактароў навук Аляксея і Эмы Сюбаравых, якія пражылі, адпаведна, 88 і 86 гадоў. Іхнія дасягненні складаюць гонар бела-рускай аграрнай навукі. Аляксей Яфімавіч, на рахунку якога 37 га-тункаў пладовах культур, і Эма Пятроўна, аўтар каля 16 гатункаў яблык (адзін з іх аўтар кнігі прынёс з сабой на прэзентацыю), 11 гатун- каў чарэшні, пяці — вішні і сямі га-тункаў слівы, з’яўляюцца заснава-льнікамі навуковага пладаводства Беларусі. Гэта, падкрэсліў Юры Кур’яновіч, не толькі адлюстра-вана ў музейнай экспазіцыі Ін-стытута пладаводства і ў надпісе на надмагільным помніку вучо-ным на Чыжоўскіх могілках, а па-цвярджаецца нашымі сучаснымі селекцыянерамі. У сваёй дасле-дчай працы, адзначыў Аляксандр Таранаў, паслядоўнікі з поспехам выкарыстоўваюць і развіваюць навуковыя дасягненні Сюбаравых.

Няма, мабыць, такога руп-лівага дачніка, у якога б не раслі на лецішчы парэчкі. Але мала хто ведае, што адзін з распаўсюджа-ных у нас гатункаў чорных парэ-чак называецца «Лошыцкая». Некалі капрызная культура стала непатрабавальнай, дзякуючы на-маганням прафесара Анатоля Ры-горавіча Валузнёва, які памёр у 1990-м ва ўзросце 86 гадоў. Ён стварыў у Лошыцы больш за трыста (!) гатункаў парэчак чор-ных і чырвоных, агрэсту, суніц садовых і малін. Выведзеныя ў 1960-1980-х доктарам біялагічных навук і яго вучнямі селекцыйныя высокапрадукцыйныя гатункі (іх 19) чорных парэчак склалі аснову раянаванага сартыменту гэтай пладовай культуры не толькі ў Беларусі, але і ў Арменіі, Казах-стане, Латвіі, Літве, Эстоніі, Мал-дове, Расіі і Украіне.

Прадстаўнікі некаторых краін удзельнічалі, між іншым, на пачатку 2000-х у фэстах, імпрэзах і літаратурных вечарынах, якія ла-дзіліся па ініцыятыве біяфізіка па адукацыі, паэта  і пісьменніка Яў-гена  Церахава  разам з Бела-рус-кім саюзам майстроў народнай творчасці.

Сам Яўген Георгіевіч паў-ставаў перад гасцямі ў абліччы станоўчага казачнага героя Ле-савіка, выконваючы ролю экскур-савода. Падчас прэзентацыі ён па-дзяліўся сваімі меркаваннямі на-конт завершанай не вельмі даўно рэстаўрацыі і рэканструкцыі пар-кавай зоны і сядзібнага дома ком-плексу. Лошыцкі парк Церахаў разглядаў не толькі як  адметны культурна-гістарычны помнік. Энтузіяст пачэснай справы і ахоў-нік сядзібы бачыў у пасаджаным гаі з алеямі  яшчэ і «эксперымен-тальную пляцоўку для правядзен-ня заняткаў па экалагічным выха-ванні і навучанні школьнікаў у прыродных умовах». Шмат зра-біўшы для аднаўлення ў сядзібе культурнага жыцця, Яўген Геор-гіевіч «марыў стварыць тут своеасаблівы цэнтр культурна-экалагічнага выхавання». Але бюракратычныя перашкоды не дазволілі здзейсніць задуманае. Шкада, вельмі шкада, бо экалагіч-ныя паводзіны дзяцей, якія ста-нуць дарослымі, маглі б  тут  «аба-пірацца на вельмі моцны сімвал, закладзены яшчэ ў маленстве, які выклікае матывацыю да прыро-даахоўных паводзін, і ўчынкаў, і дзеянняў». На думку сапраўднага гаспадара і патрыёта, большасць зробленага падчас аднаўлення мя-сцовасці па апісаннях і рэштках, якія захаваліся, — гэта навабуд. А  месцы для пікнікоў і піўных фэс-таў зусім не адпавядаюць духу старажытнасці. Парк, па словах Церахава, “гэта тая маляўнічая прастора, якая спрыяе таму, каб чалавек супако-іўся, разняволіўся душой, няспешна паразважаў, на-тхніўся, адчуў гаючы во-дар веснавых кветак і не-вымоўную прыгажосць восеньскіх фарбаў…»

Пасля гэтых слоў ця-жка распавядаць пра такую маладаследаваную ста-ронку гісторыі  Лошыцы, як дзейнасць менскага ан-тыфашысцкага падполля. Маецца на ўвазе арганіза-цыя і забойства генераль-нага камісара Беларусі  Ві-льгельма Кубэ. Спробы зні-шчыць яго, адзначае Юры Кур’я-новіч, падпольшчыкі і партызаны рабілі неаднаразова. Адна з апе-рацый планавалася менавіта ў за-цішна-маляўнічай мясціне.  Спа-чатку тут размяшчалася загарад-ная рэзідэнцыя менскага гебітска-місара Фрыца Бэйзе. Пасля ў Бе-лым доме жыў блізкі сябар гаўля-йтэра, начальнік аддзела працы і сацыяльнай палітыкі генкамі-сарыята Вільгельм Фрайтаг. Адзін з пакояў быў прыстасаваны пад працоўны кабінет самога Кубэ, зрабіўшага стаўку на беларускі на-цыяналізм. Афіцыянт-кай Фрайтага праца-вала Надзя Майсеева, а перакла-дчыцай нямецкай гарадской адмі-ністрацыйнай установы — Ліля Чы-жэўская. Усім сваім знешнім вы-глядам і адпаведнымі паводзінамі прыгожыя маладыя дзяўчаты стваралі для акупантаў уражанне вясёлых, лаяльных да новых уладаў беларускіх фройляйн. «Шчыра» працавала ў Белым доме і маці Лілі Марыя Паўлаўна. Насамрэч яны ўваходзілі ў склад спецгрупы НКДБ «Юрый». Яе мэтай  спачатку было знішчэнне Кубэ, а пасля яго забойства іншай падпольнай гру-пай — падрыхтоўка да ліквідацыі ягонага пераемніка Курта фон Готберга. Для рэалізацыі планаў з Масквы быў засланы вопытны падпольшчык «Віктар». На канспі-ратыўнай кватэры па Магілёўскай ён зрабіў з толу, мін і гранат вы-буховы зарад і дапамог даставіць яго ў Лошыцу. Мужныя беларускі выбралі зручны момант і паклалі «падарунак» у комін. Аперацыю прызначылі, калі ў канферэнц-зале Белага дома павінна была адбыцца вялікая нарада з удзелам гебітс-камісараў і зондэрфюрэраў. Чака-лася і прыбыццё міністра акупа-ваных усходніх абшараў, аднаго з ідэолагаў нацызму Альфрэда Ро-зенберга, смяротны прысуд якому вынес Нюрнбергскі трыбунал. Але напярэдадні зарад выпадкова знайшла апальшчыца і паведаміла ахове. Патрыётак гестапаўцы па-весілі. На месцы пакарання ўзна-гароджаных пасмяротна ордэнамі дачок роднага краю ўсталяваны помнік, а галоўная вуліца Лошы-цы носіць імя Чыжэўскіх.

СЁННЯ ў знакамітым Бе-лым доме — музей «Лошыцкая ся-дзіба». У ім адноўлены і афор-млены ў стылі мадэрну неаракако і гістарызму вялікая і малая гас-ціныя, бальная зала, кабінет, бу-фетная, сталовая і канапная. У інтэр’ерах — мэбля, прадметы по-быту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапіс і графіка з роз-ных фондаў і збораў калекцыя-нераў. Ёсць яшчэ Зялёны дом. Гэта драўляны флігель-двухпавяр-ховік, дзе працуе праект «Кола часу». Наведвальнікаў зацікавяць прадметы гарадской і сельскай ку-льтуры канца XIX — сярэдзіны XX стагоддзяў: гужавыя транспарт-ныя сродкі, медны посуд, самава-ры, прасы, швейныя машынкі. Прыцягваюць увагу вырабы ган-чарства, салома- і лозапляцення, рамесныя інструменты. У асоб-ным раздзеле — прадметы і пры-лады апрацоўкі лёну, якія сусед-нічаюць з посцілкамі, ручнікамі і абрусамі.

Удзельнікі сустрэчы выка-залі ўпэўненасць у тым, што то-лькі агульнымі намаганнямі ўсяго грамадства мы здолеем захаваць для нашчадкаў старасвецкую, ка-жучы словамі Юрыя Кур’яновіча, Лошыцу з яе багатай гісторыяй і яе таямніцамі, фарміруючы пры гэтым наша ўласнае нацыяналь-нае аблічча.

 Уладзімір Барысенка.

Фота аўтара.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

У чаканні смерці

 

На забытым хутары бела-рус пражыў сто гадоў. Пра тое да-ведаліся даследчыкі даўгажыхар-ства людзей і прыехалі да яго выве-даць правілы, згодна якіх ён жыў.

Кіраўнік даследчай групы, сталы навуковец, аўтарытэтна за-пытаў дзеда:

— Вы пэўна ніколі не ўжывалі алкаголю?

Чалавек адсланіў фіранку на вакне і паказаў пальцам:

— Бачыце тое возера?! Не менш як пяць асушыў. Самароб-най слоік з сабою дам.

Другі даследчык цікавіцца:

— Мяркую, што вы ніколі не палілі.

Стары адсоўвае фіранку другога вакна:

— Бачыш той луг. Ля дзе-сятка такіх плантацый тытуню спаліў.

Маладая даследчыца задала сваё набалелае пытанне:

— Магчыма, у вас не было стасункаў з кабетамі?

Чалавек паказвае пальцам на кут ля ўваходных дзвярэй.

— Учора смерць прыходзіла, то я яе так зацалаваў, што касу за-былася. Чакаю яе зноў, а то з ка-бетамі тут зараз праблема.

 

Бацька прымушае

 

Беларус пражыў болей за сто гадоў. Даследчыкі доўгажы-харства распыталі пра правілы яго жыцця, напрыканцы задаюць тра-дыцыйнае пытанне:

— Вашы планы на будучае?

Стары шчыра адказвае:

— Па вясне жанюся.

— …

— Не! Я то не хачу, але бацька прымушае.

 

Выказванні

 

Самы вялікі дэфіцыт — дэ-фіцыт таленту.

Найразумнейшы чалавек на свеце — ТЫ. Найдурнейшы — начальнік пасля ўласнай жонкі.

Ёсць жа на свеце людзі, якім прыемныя ланцугі Гіменея.

Навошта думаць. Ёсць жон-ка. Яна — Сакрат. Ой! Як думае!

Як прыемна казаць: «І мы былі маладымі», — калі дачакаліся пенсіі.

У мяне ўсё сур’ёзна, толькі адна бяда — несур’ёзны я.

Зубры бюракратыі.

П’яніца з дзяцінства.

У бюракратаў бюракра-тычныя метады барацьбы.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *