НАША СЛОВА № 14 (1425), 3 красавіка 2019 г.

Серада, Красавік 10, 2019 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У красавіку мы ў цэлым захавалі пазіцыі і нават злёгку іх палепшылі. Ёсць нязначныя падзенні і нязначны рост па асобных абласцях. Добрае слова трэба сказаць пра горад Магілёў, дзе падпіска вырасла ў паўтара разы. Падрасла падпіска ў Менску, Менскім раёне, Валожыне, Слуцку, іншых раёнах Менскай вобласці, што прывяло і да значнага росту па ўсёй Меншчыне.

Студзень Красавік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       14    13

Бяроза р.в.                7      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.          1      1

Драгічын р.в.           —        —

Жабінка р.в.             —        —

Іванава р.в                1       —

Івацэвічы р. в.          3       2

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             1       1

Ляхавічы р.в.            1       1

Маларыта р.в.          —       —

Пінск  гор.                6       6

Пружаны р.в.           5       4

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     48      45

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            20     23

Віцебск РВПС          —        —

Верхнедзвінск р.в.    4      5

Глыбокае р.в.            6      5

Гарадок р.в.              3      3

Докшыцы р.в.           2      2

Дуброўна р.в.           1      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     17     19

Орша гор.                 6      6

Полацк гор.              4       3

Паставы р.в.             5       3

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               3       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    85      87

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             2       2

Барысаў гор.            6       7

Вілейка гор.              2       2

Валожын гор.           5       7

Дзяржынск р.в.        6       7

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               2       2

Капыль р.в.              2       2

Лагойск                     5       5

Любань р.в.              2       1

Менск гор.           194    199

Менск РВПС          10     14

Маладзечна гор.     10     11

Мядзель р.в.            2       2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             33     27

Смалявічы р.в.        2        3

Слуцк гор.               5       7

Салігорск гор.          3       3

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            3       3

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             2       1

Усяго:                   301    310

 

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3       3

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —        —

Гомель гор.             16     15

Добруш р.в.              2      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       13    11

Жлобін гор.               —      —

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               2       1

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       2

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       1

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     48      43

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                3       2

Ваўкавыск гор.         4       4

Воранава р.в.          16     16

Гародня гор.           31     32

Гародня РВПС        14    14

Дзятлава р.в.             4      3

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       2

Карэлічы р.в.            1       1

Масты р.в.                1       1

Наваградак гор.       4       4

Астравец р.в.            1       1

Ашмяны р.в.             4       4

Смаргонь гор.           8      8

Слонім гор.               9       8

Свіслач р.в.               4       4

Шчучын р.в.             2       3

Ліда                          49     49

Усяго:                    158   157

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  —       1

Горкі гор.                  1      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2      2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            14     21

Асіповічы гор.          7       8

Слаўгарад р.в.          2       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             1       1

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       1

Усяго                       34     41

Усяго на краіне:  674   683

 

Будслаўскі фэст — частка сусветнай духоўнай спадчыны

31 сакавіка ў біблія-тэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла адбыла-ся святочная вечарына, прысвечаная ўключэнню Будслаўскага фэсту ў Рэпрэ-зентатыўны спіс нематэры-яльнай культурнай сусвет-най спадчыны ЮНЭСКА.

Больш за 400 гадоў святыня ў Будславе прыця-гвае да сябе сотні вернікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі. Касцёл бернардынаў, пабудаваны ў 1783  годзе, абраз, як мастацкая і духоў-ная каштоўнасць, дзённыя і начныя набажэнствы, казан-ні святароў, пілігрымкі вер-нікаў, якія ідуць з розных гарадоў і мястэчак, працэ-сія, кірмаш мастацкіх выра-баў, фестываль каталіцкага і праваслаўнага друку, канцэ-рты моладзевых гуртоў, на-мёты і шчырыя размовы моладзі ля вогнішча — усе гэтыя з’явы ствараюць не-паўторны каларыт штога-довага Будслаўскага фэсту.

Пра пабудову санк-туарыя Маці Божай у Буд-славе і гісторыю цудатвор-нага абраза нагадаў прысут-ным  кандыдат гістарычных навук, пробашч Чырвонага касцёла, ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.  Гэ-тай тэме ён прысвяціў наву-ковую працу ў час заканчэн-ня вучобы ў Варшаўскай Тэалагічнай Акадэміі, і вы-даў пазней асобную кнігу «Будслаўскі касцёл — свя-тыня Беларусі».

— У 1504 годзе  годзе вялікі князь Аляксандр пе-радаў гэтую мясцовасць з лесам ва ўладанне віленскім манахам-бернардзінам, — распавёў кс.-пробашч Ула-дзіслаў Завальнюк. — Па рэ-ках Сэрвачы і Віліі дрэвы сплаўлялі на будаўніцтва ка-сцёла св. Ганны ў Вільні.

 

Абраз, напісаны ў ду-ху італьянскага Рэнесансу,  быў подораны ў 1598 годзе папай Рымскім Кліментам VIII менскаму ваяводзе Яну Пацу. Пасля смерці Паца абраз перайшоў капелану Ісаку Салакаю, які ў 1613 го-дзе падараваў яго Будслаў-скаму манастыру бернар-дзінаў. На абразе — срэбны аклад  і карона з каштоўнымі каменнямі.

У гады Другой су-светнай вайны вернікі ста-рэйшых пакаленняў выра-тавалі храм ад разбурэння. У савецкія часы святары спавядалі там толькі ноччу, схаваныя, служыць было не-магчыма.

У часы пера-будовы матулі і баць-кі, якія захавалі веру, вярнулі належнае шанаванне Маці Бо-жай. З 1989 года пра-явіўся сапраўдны пульс касцёльнага жыцця, аднавіліся пілігрымкі ў Буд-слаў, у наступныя гады працэсіі па-шыраліся. У 2007 го-дзе мы правялі вод-ную пілігрымку на сямі лодках працягла-сцю 308 кіламетраў па тым шляху, па якім манахі сплаўлялі лес у Вільню. З тых часоў тысячы пілігры-маў зноў сцякаюцца ў Буд-слаў.

— Шчырыя споведзі, адпусты, ачышчаюць і пра-святляюць душы вернікаў. Супольная малітва на род-най беларускай мове аб’яд-ноўвае і мабілізуе народ, стымулюе развіццё культу-ры і турызму. З Будслаўскім фэстам мы будзем такім на-родам, якім Бог хоча бачыць нас! — прамовіў ксёндз-про-башч Уладзіслаў Заваль-нюк. — Важна, каб усе адчулі, што на Беларусі ёсць такая святыня, якая прызнана ўсім светам!

6 гадоў таму пачалі ўзнікаць ініцыятыўныя гру-пы, каб надаць сапраўднае шанаванне Будслаўскаму фэсту. Да мяне звярнулася Галіна Івуць і паведаміла пра збор дакументаў. Мы параіліся з прафесарам Ула-дзімірам Іосіфавічам Наві-цкім і пачалі падрыхтоўку. З часам Міністэрства культу-ры правяло спецыяльнае па-седжанне, некалькі гадоў іш-ла падрыхтоўчая праца.

Пра значэнне Буд-слаўскага фэсту распавяла Ала Барысаўна Сташкевіч, член Нацыянальнай камісіі  па справах ЮНЭСКА, стар-шыня фонду «Культурная спадчына і сучаснасць».

— У 2003 годзе ЮНЭСКА прыняла Канвен-цыю аб захаванні духоўнай спадчыны, якую падпісалі 175 краін, у тым ліку і Бе-ларусь. У 2015 годзе Рэспу-бліка Беларусь прадаставіла пакет дакументаў, у якіх за-хоўвалася апісанне ўсіх ка-штоўнасцей Будслава і свя-та, якое праводзіцца штогод.

Тут прысутнічае  ся-рэднявечная гісторыя, абраз з’яўляецца узорам мастац-тва і захоўваецца ў храме, адбываецца ўрачыстая рэлі-гійная цырымонія. Будслаў-скі фэст — гэта тое, што нас адрознівае ад іншых наро-даў, што нас яднае, цэментуе нацыю, выхоўвае ў духу са-лідарнасці. Фэст можа па-служыць далейшаму развіц-цю культуры, росквіту на-родных рамёстваў, упрыго-жанню мясцовасці, паспры-яе ўстойліваму турызму.

Пра арганізацыйную працу распавяла куратар бібліятэкі імя А. Міцкевіча Галіна Фёдараўна Івуць. Яна наведвала Францыю ў 2015 годзе і была запрошана ў культурны цэнтр пры бе-ларускай амбасадзе ў Фран-цыі. Спадарыня Галіна пера-дала спіс Будслаўскага абра-за ў Храм трох свяціцеляў у Парыжы. Яна сустракалася з сакратаром Камісіі па не-матэрыяльнай культурнай спадчыне ЮНЭСКА .

На Міжурадавым ка-мітэце ЮНЭСКА, якое ад-бывалася  ў далёкай краіне Маўрыкій, 28 лістапада 2018 года было прынята канчат-ковае рашэнне аб уключэн-ні Будслаўскага фэсту ў Рэ-прэзентатыўны спіс нематэ-рыяльнай культурнай сусве-тнай спадчыны ЮНЭСКА.

На паседжанні Міжурада-вага камітэта ЮНЭСКА, якое ад-бывалася  ў далёкай краіне Маў-рыкій, 28 лістапада 2018 года было прынята канчатковае рашэнне аб уключэнні Будслаўскага фэсту ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэры-яльнай культурнай сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Сведчаннем пра пешыя посныя пілігрымкі ў Будслаў, якія надаюць здароўя і бадзёрасці, падзялілася паэтка Ядвіга Іванаўна Рай, аўтарка кнігі «Малітва ў да-розе». Пані Ядвіга ходзіць у пілі-грымкі больш дзесяці гадоў і зана-тоўвае ўсе падзеі і ўражанні аб падарожжах да святыні.

 

З прывітаннем да грамады звярнуліся жыхаркі Будслава Ірына Пятровіч і Яніна Дземідовіч, якія штогод гасцінна прымаюць і суст-ракаюць пілігрымаў. Пані Яніна, якая працуе ў школе і выкладае беларускую мову і літаратуру, па-дзялілася сваім вершам пра Буд-слаўскую святыню.

 

МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА

О Будслаў! Родная мясціна!

Дзівосны край, славуты кут…

Будзь дабраславёнаю, часіна,

Як светлы цуд з’явіўся тут.

Як ахінула ласкай Божай

Зямельку гэту назаўжды

Святая Маці — воблік гожы

Яшчэ бліжэй нам праз гады.

Храм Апякункі Беларусі

Шляхі здаўна сюды вядуць,

Яму я нізка пакланюся,

Як святам вернікі ідуць.

Кранаюць купалы аблокі…

Ад святыні не адвясці вачэй.

Прыгожы, велічны, высокі,

Зірнеш на храм — і жыць лягчэй.

А Сэрвач сіняю істужкай

Віецца блізка каля ног,

Крылом махае бусел-птушка,

Мясціну гэту выбраў Бог.

 

З прыгожымі  спевамі вы-ступілі Таццяна Дробыш і ўдзе-льнікі дзіцячай студыі «Неспа-дзянка».

 

Госці вечарыны прагле-дзелі фільм рэжысёра Уладзіміра Арлова пра Будслаўскі фэст і па-знаёміліся з выставай мастацкіх прац фатографа Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» у дольняй зале касцёла.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Зварот ТБМ

Паважаныя выпускнікі і будучыя абітурыенты!

Жадаем вам поспеху пры падрыхтоўцы і здачы іспытаў. Мы спадзяёмся, што пры выбары тэстаў вы аддасце перавагу беларускай мове. Мы ўпэўнены, што родная беларуская мова дапаможа вам паспяхова пера-адолець выпускныя экзамены і годна падрыхтавацца да цэнтралізаваных прадметных тэстаў.

27 сакавіка 2019 г.       Сакратарыят ТБМ.

Крыніцы генеалагічнай асветы

Навукова-практычны семі-нар «Крыніцы па генеалогіі ў бе-ларускіх архівах і бібліятэках» ад-быўся 27 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На ім з прэ-зентацыямі выступілі супрацоў-нікі навукова-даследчага адзела кнігазнаўства бібліятэкі і прад-стаўнікі Нацыянальнага гістарыч-нага архіва Беларусі.

Школьнікі і студэнты выву-чаюць гісторыю сваіх сямей, што-год удзельнічаюць у конкурсах ра-даводаў, асобы сталага веку паглы-бляюць свае веды. Таму зала аду-кацыйных тэхналогій была пера-поўненай, і у ёй прысутнічалі та-кія аўтарытэтныя асобы, як Змі-цер Дрозд, Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і іншыя.

— У 90-тыя гады ў нашай краіне пачаўся сапраўдны генеа-лагічны бум, — адзначыў намеснік дырэктара Нацыянальнага гіста-рычнага архіва Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў. — Калі інфармацыя пра продкаў (дваранскага пахо-джання, у тым ліку рэпрэсаваных) больш не пагражала стратай ка-р’еры, многія беларусы пачалі зай-мацца стварэннем радаводаў. А некаторыя захацелі пацвердзіць сваё шляхецкае паходжанне. По-шук інфармацыі стаў актуальным для многіх пры стварэнні карты паляка.

«Сайт «Архівы Беларусі» (https://archives.gov.by/) дае маг-чымасць атрымаць важную інфа-рмацыю, — распавёў Дзяніс Лісей-чыкаў. — Карысную інфармацыю можна знайсці на літоўскіх, латы-шскіх і польскіх сайтах: lietuvos paveldas, www.lvva-raduraksti.lv, www.szukajwarchiwach.pl і іншых.

20 прыходскіх архіваў цэ-ркваў і касцёлаў адлічбаваныя (з Лоска, Міра, Радашковічаў, Рака-ва, Дзераўной, Ішкалдзі, Нясвіжа, Росі, Жыровічаў, Быценя і іншых гарадоў.) Ідзе праца над адліч-боўкай іншых архіўных крыніц.

Старшыня Грамадскай ар-ганізацыі «Радавод», кандыдат гістарычных навук  Вадзім Уру-блеўскі распавеў пра генеалагіч-ную асвету на сеняшнім этапе, паведаміў пра розныя праекты і інтэрнэт-рэсурсы, які дапама-гаюць у пошуку продкаў. Згурта-ванне беларускай шляхты не адно дзесяцігоддзе займаецца сістэ-матызацыяй інфармацыі пра шля-хецкія роды. Такую інфармацыю можна адшукаць на сайце: www.nobility.by  (forum).

Гурток даследчыкаў гене-алогіі дзейнічае ў БДУ на гіста-рычным факультэце. Школа прак-тычнай генеалогіі існуе ў права-слаўным прыходзе св. Мікалая Японскага, а заняткі яе праходзяць у будынку Духоўнай Акадэміі ў Менску. Праект ставіць асветніц-кія задачы. Гурток » Наш радавод» існуе ў Гародні. Створаны рэсурс www.radawod.by і захоўвае кары-сную інфармацыю для тых, хто ці-кавіцца пытаннямі генеалогіі.

 

Каштоўную інфармацыю нясе праект «Вілейскі павет» , існуе грамадскае аб’яднанне і сайт: www.vilejski-uezd.by

У Бабруйску дзейнічае гіс-тарычна-генеалагічнае тавары-ства «Истоки». Соцыёкультурны праект VEHA ажыццяўляе незале-жная арт-група, якая працуе ў галіне архіўнай фатаграфіі і вуснай гісторыі. Інфармацыя пра расій-скія генеалагічныя крыніцы раз-мешчана на сайце www.forum. ugd.ru. «Беларусы імкнуцца, каб у нас існавала такая шырокая гра-мадская пляцоўка па генеалагіч-ных даследваннях, як ва Украіне і Расіі»,- засведчылі ўдзельнікі се-мінара.

Яўген Станіслававіч Глін-скі, супрацоўнік Нацыянальнага архіва, папярэдзіў, што трэба быць уважлівымі ў вывучэнні дакумен-таў, бо здаўна існавалі фальсі-фікацыі і падробкі, праз якія людзі спрабавалі далучыцца да шляхе-цкага саслоўя і слынных радоў. Часамі мела месца прырастанне звестак, устаўленыя вывады, якія дапісваліся пазней на старонках метрычных дакумен-таў і рэвізскіх сказак.

Загадчык на-вукова-даследчага аддзела кнігазнаў-ства, кандыдат гіс-тарычных навук Анатоль Мікалаевіч Сцебурака распавёў пра генеалагічныя крыніцы Нацыяна-льнай бібліятэкі. Гэта метрычныя кнігі ка-таліцкіх касцёлаў, праваслаўных і ўні-яцкіх цэркваў Бера-сцейскай, Гарадзен-скай, Віцебскай, Ма-гілёўскай, Менскай і Гомельскай абла-сцей.

 

Спадар Анатоль пазнаёміў з невялічкай выставай старажыт-ных дакументаў у чытальнай зале рукапісаў. Тут можна пабачыць: алфавітны спіс народжаных і па-мерлых у Будслаўскай парафіі ў 1780-1855 гадах, спіс шлюбаў, мет-рычную кнігу Быхаўскага пара-фіяльнага касцёла на лацінскай мове і іншыя рэдкія дакументы.

Нацыянальны гістарычны архіў і Нацыянальная бібліятэка дапамагаюць чытачам і кары-стальнікам у пошуках генеалагіч-ных крыніц для стварэння рада-водаў.

Эла Дзвінская,

фота з архіва Анатоля Сцебуракі.

  1. Анатоль Сцебурака;
  2. Паседжанне школы прак-тычнай генеалогіі ў Менску.

 

САКАВІЦКАЕ РЭХА

Вясна… Пара прыгажосці, пара кахання, пара нараджэння новага жыцця і новых спадзяван-няў. Менавіта на адзін з вясновых дней UNESKO прызначыла ад-метную дату — Міжнародны дзень Паэзіі, які ўвесь свет адзначае 21 сакавіка, роўна праз месяц пасля Міжнароднага дня роднай мовы.

З мінулага года Магілёў-ская абласная арганізацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў сумесна з гарадской арганізацыяй ТБМ з ініцыятывы Тамары Аўсяннікавай пачала адзначаць гэтую дату кон-курсам мастацкага чытання ўлас-ных вершаў «Сакавіцкае рэха». Ініцыятыву пагадзілася падтры-маць бібліятэка № 9, якой нядаўна прысвоена імя Янкі Купалы. Тут як бы імя абавязвае.

 

Адносна ўзросту ўдзель-нікаў конкурс самы дэмакратыч-ны: у ім могуць браць удзел і да-школьнікі, і людзі далёка не мала-дыя. Але творы на конкурс пры-маюцца толькі на беларускай мо-ве. Журы ацэньвае асобна тэкст твора і асобна мастацтва яго выка-нання. Пераможцаў вызначае па суме гэтых двух уражанняў.

У мінулым годзе паказацца на конкурсе асмеліліся толькі 8 чалавек. Перамагла студэнтка фа-культэта журналістыкі Крысціна Башарымава.

На гэты раз у аргкамітэт па-ступілі заяўкі ад 20 вершатворцаў, пераважна ад школьнікаў (!), але з’явіліся на конкурс толькі 11.

Журы ў складзе Таццяны Барысік (віца-лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця), Алены Быкавай (актыўная аўтарка альманаха «Брама»), Галіны Жмачынскай (намесніца дырэктара бібліятэкі), Яраслава Клімуця (вядомы літа-ратуразнаўца, кандыдат філалагіч-ных навук) і Мікалая Яцкова (стар-шыня абласной арганізацыі СБП) уважліва выслухала ўсіх канкур-сантаў і пайшло ў іншы пакой падводзіць вынікі.

За час працы журы слуха-чы, якія запоўнілі бібліятэчную залу, паслухалі «ненавукова-му-зычную» лекцыю «Паэзія спеўная, няспеўная і няпэўная», якую пра-чытаў магілёўскі бард і па сумяш-чальніцтве лекар Васіль Аўрамен-ка з дэманстрацыяй спеваў розных жанраў пад гітарныя пераборы.

Затым вядоўца агучыў па-этычныя навіны Магілёва за міну-лы год. Самыя цікавыя з іх: заах-вочвальны прыз Паўлу Бракаву ў конкурсе «Экслібрыс», які Саюз беларускіх пісьменнікаў прысвя-ціў 100-годдзю БНР, выданне К. Башарымавай, леташняй пера-можцай «Рэха», рускамоўнага зборніка сюррэалістых вершаў «Et cetera» і перамога Насці Мацю-лінай у конкурсе «Магілёўскія зорачкі» з выдатным уласным вер-шам «Наказ», які 6 лютага дру-каваўся ў «Нашым слове» сярод тэкстаў, рэкамендаваных для Агу-льнанацыянальнай дыктоўкі.

А тут і журы падаспела з вынікамі сваёй працы.

 

Трэцяе месца прысуджана самаму маладому ўдзельніку, пя-цікласніку школы № 25 Арцёму Новікаву. Верш пра лемантар быў па-дзіцячы недасканалы, але хлоп-чык прачытаў яго так натхнёна, што выклікаў гучныя воплескі слухачоў і вось такую прыхіль-насць журы.

 

На другім месцы навучэн-ка 10 класа ліцэя № 3 Ната Драз-дова. Ната займаецца ў літаратур-ным моладзевым клубе «Святлі-ца», якім кіруе Т. Аўсяннікава, прыйшла туды з рускамоўнымі творамі, не толькі паэтычнымі, а на «Рэха» вырашыла прад’явіць свае першыя беларускія вершы. І ў гэтым выпадку першы блін ака-заўся зусім не камяком.

 

А перамог журналіст Па-вел Бракаў з мініпаэмкай «Абвіна-вачваецца свабода!», прысвеча-най апошнім дням Кастуся Калі-ноўскага. Менавіта гэты твор вы-сока ацаніла і журы «Экслібрыса».

 

Кожны ўдзельнік атрымаў каляровае пасведчанне аб сваім удзеле ў конкурсе. А пераможцы атрымалі дыпломы, салодкія пада-рункі ад фундатара конкурсу, ін-дывідуальнага прадпрымальніка  Сяргея Дымкова і асобнікі апош-няга выпуска альманаха «Брама». «Браму» ў якасці заахвочвальнага прыза падарылі і тым удзельнікам, якія былі блізкімі да прызавых ацэнак, Мікалаю Сувораву і Ніне Канаплёвай.

Міхась Булавацкі,

Магілёў.

Дзейнасць Рады ТБМ імя Т. Касцюшкі Кастрычніцкага р-на г. Менска

Многа гадоў, ад самага ўтварэння, наша рада няўхільна прытрымлівалася сва-ёй добрай традыцыі: раз ці два на год мы праводзім вельмі шырокае паседжанне з за-прашэннем грамадскасці. Месца правя-дзення — малады хвойны лес, які ўшчыльную прылягае да “маёнтка” (лецішча) сп. Яна Грыба. Месца прыдатнае тым, што ад элек-трычкі — 800 м, а за сталом, які стаіць у лесе і можа нарошчвацца практычна бясконца, хапае месца ўсім (а збіраецца грамада да 100 і болей чалавек).

Ян Грыб з’яўляўся старшынём рады многа гадоў запар, а цяпер ён абраны ганаровым старшынём.

Такія пашыраныя паседжанні пры-мяркоўваюцца пад самыя значныя падзеі з жыцця краіны: гістарычныя даты, юбілеі знакамітых людзей Беларусі, культурныя з’явы. Адкрываецца паседжанне заўсёды агульным спевам малітвы Н. Арсенневай “Магутны Божа”.

З гонарам і ўдзячнасцю ўспамінае незабыўных лепшых людзей Радзімы, нашых сяброў, якія ў свой час сістэматычна бралі  ўдзел у такіх нашых імпрэзах. Гэта: Мікола Ермаловіч, апантаны выдатны гісторык, які самаахвярна адраджаў для нас нашае ВКЛ, прафесар Юрась Хадыка, блізкі сябар на-шай рады; прафесар гісторык Анатоль Грыцкевіч; знаны паэт, грамадскі і дзяржаў-ны дзеяч Генадзь Бураўкін. Усе яны ахвотна ўдзельнічалі ў нашых паседжаннях і трымалі сваё важкае слова.

 

Мы таксама ўдзячныя паважанаму пісьменніку-гісторыку Уладзіміру Арлову, які часта адклікаецца на нашыя запрашэнні, выступае з лекцыямі, праводзіць прэзен-тацыі сваіх чарговых кніг.

Бываюць гасцямі ў нас паэты Міхась Скобла, Уладзімір Някляеў, Славамір Ада-мовіч ды інш. Мастакі Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Алесь Шатэрнік; вядомы мовазнавец Вінцук Вячорка; дэпутаты ВС 12-га і 13-га склікання.

Паседжанні заўсёды заканчваюцца культурнай часткай: гурты “Ліцьвіны”, “Рада”, барды Змітрок Вайцюшкевіч, Зміт-рок Бартосік, Аляксей Галіч, Віталь Равінскі ды інш. Асаблівую ўдзячнасць мы выказ-ваем нашай вядомай пявунні Таццяне Гры-невіч, нашыя беларускія песні ў яе выка-нанні гучаць асабліва пранікнённа і кра-нальна.

 

І яшчэ адзін момант: часам наведвае нас легенда беларускага тэлебачання, любоў усёй краіны Зінаіда Бандарэнка. Яе голас да гэтага часу гучыць так чароўна і міла. Часам чытае вер-шы самога Яна Грыба, за што ад мяне ёй нізкі па-клон.

Нядаўна наша рада амаль усім складам ез-дзіла на ўсталя-ванне помніка на-цыянальнаму ге-рою краіны Тадэ-вушу Касцюшку, імя якога мы з гонарам носім.

Хоць мы не палітычная арганізацыя, але не можам не адклікацца на такія падзеі, як расейская акупацыя Крыма і вайна з Ук-раінай, пагроза незалежнасці Радзімы ды інш.

Рада не спыняе і не спыніць работу, нягледзячы на ніякія неспрыяльныя ўмовы.

Ганаровы старшыня Ян Грыб.

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў красавіку

Абакунчык Галіна

Абрамовіч Віталь Мар’янавіч

Адынец Сяргей

Аксак (Арлова) Валянціна Ів.

Аляксандраў Уладзімір Леан.

Аляхновіч Андрэй Пятровіч

Анацка Дзмітры Юр’евіч

Андрэенка Таццяна Пятроўна

Апяцёнак Мікалай Мікалаевіч

Арабей Віталь Генадзьевіч

Арлоў Сяргей Аляксеевіч

Арэп’ева Вольга Генадзьеўна

Асіеўская Крысціна Эрнест.

Астапенка Аляксандр

Астапеня Рыгор Яўгенавіч

Астраўцоў Сяргей Аляксанд.

Атрашэнка Сяргей Нікіфар.

Аўшукоў Леанід Аляксандр.

Ашурык Андрэй Міхайлавіч

Багдановіч Юры Уладзіміравіч

Базнікін Юры Іванавіч

Балушэўская Ірына

Бандарэнка Зінаіда Аляксандр.

Бараноўская Вольга Аляксан.

Бараноўскі Уладзімір Мікал.

Барскі Віктар Яўгенавіч

Барысевіч Даніла Андрэевіч

Басякова Аліна

Болтак Аляксандр

Брылеўская Наталля Міхайл.

Будай Людміла

Булатоўскі Арцём Ігаравіч

Бульянкова Яніна

Бухоўская Яніна

Быль Віталь Анатольевіч

Вайцэховіч Зінаіда Афанас.

Вайцэховіч Эдуард Антонавіч

Вайцяховіч Марыя

Вакар Людміла Уладзіміраўна

Валадзько Вадзім Пятровіч

Валынец Алена

Варган Віталь

Васільеў Павел Аляксеевіч

Васількоў Віталь Рыгоравіч

Ваўкавец Яўген

Вераб’ёў Віталь

Вінаградаў Дзмітры Мікалаев.

Вінаградаў Павел Юр’евіч

Войкель Павел Анатольевіч

Воўкава Вікторыя Анатол.

Вярбоўская Ірына Леанідаўна

Гагалінская Людміла

Гаеўская Аляксандра Рамуал.

Гапановіч Іван

Гарадовіч Ала Леанідаўна

Гардынец Лідзія Міхайлаўна

Гарэлікава Тамара Пятроўна

Гасюк Марына

Гладкая Анастасія Мікалаеўна

Гоеўская Алеся

Грыгаркевіч Вадзім Юр’евіч

Грынявецкая Надзея Канстанц.

Грынявіцкі Юры Анатольевіч

Грыцкевіч  Аляксандра Ал.

Гуркова Аніта Гражына Ал.

Гучак Вольга Уладзіміраўна

Дайлід Павел Канстанцінавіч

Дарафейчык Ганна

Дарога Мікалай Філіпавіч

Даўгашэй Галіна Аляксандр.

Дземідзенка Анастасія Алякс.

Дзенісевіч Ніна

Дзінгілеўскі Віталь Віктаравіч

Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч

Дзябёлая Алена Віктараўна

Дзягілева Галіна

Дзям’яненка Алесь Мікалаевіч

Дзяргач Галіна Іванаўна

Доўкша Ірына

Драйліх Алена Уладзіміраўна

Дубіцкая Сцяпаніда

Дулько Вольга

Дундалевіч Людміла

Ельяшэвіч Ірына

Ермаловіч Канстанцін Уладзім.

Жукаў Вітаўт В.

Заблоцкі Максім Мікалаевіч

Завадская Алена Міхайлаўна

Занкевіч Вольга

Захарэвіч Алена Міхайлаўна

Зверава Тамара Мікалаеўна

Звярок Андрэй Сяргеевіч

Зелянеўская Аксана Міхайл.

Зіноўева Святлана

Зуева Ларыса Алегаўна

Іванова Ніна

Іваноў Ігар Віктаравіч

Івашчанка Аляксандр Анатол.

Ільніцкі Кірыла

Ільючык Мікалай Антонавіч

Іотчанка Настасся Аляксееўна

Іўчына Таццяна Сяргееўна

Кабзар Анатоль Ігаравіч

Кадушкевіч Іван Антонавіч

Казакевіч Юры Аляксандр.

Казловіч Алена

Казмерчак Ігар Міхайлавіч

Каляда Надзея Сяргееўна

Каляда Наталля Васільеўна

Камлюк Алесь Антонавіч

Канановіч Аляксандр Алякс.

Канапацкі Вадзім

Караленя Жанна Сямёнаўна

Карлінская Тамара Іванаўна

Карповіч Алесь Аляксандр.

Касая Ганна

Кастусёў Рыгор Андрэевіч

Касьянчык Святлана Васіл.

Кацэвіч Ірына Мікалаеўна

Качан Алена Станіславаўна

Кашалькова Марыя Якаўлеўна

Кашэль Кастусь

Кісялёва Святлана

Клішэвіч Ігар Уладзіміравіч

Кніт Уладзімір Міхайлавіч

Кракоўны Яўген Аляксандр.

Краснасельскі Дзяніс

Красоўская Наталля Леанід.

Крэцкі Віталь

Кузьміна Дар’я Міхайлаўна

Кузьняцоў Канстанцін Канст.

Кулак Віктар Уладзіміравіч

Кулаковіч Уладзімір Уладзім.

Кульбака Аляксандр Пятровіч

Курачыцкі Андрэй

Курэпін Мікіта

Кусянкова Любоў Яўгенаўна

Кушчанка Карына Аляксандр.

Лавіцкі Мікалай Емельянавіч

Лакуцін Сяргей Дзмітрыевіч

Лапуць Ірына Сяргееўна

Лапцік Таццяна Яўгенаўна

Латушка Раман Андрэевіч

Леановіч Аляксандра

Леванцэвіч Лена Васільеўна

Лепушэнка Максім Алегавіч

Леўчанка Ганна Паўлаўна

Лісай Генадзь Станіслававіч

Літвіноўская Алеся Генадз.

Лічко Уладзімір Яўгенавіч

Лука Алена Вячаславаўна

Лукашэвіч Юры Аляксандр.

Лысая Наталля

Львова Ганна Леанідаўна

Ляхоцкая Алена

Ляшчоў Віктар

Максімовіч Кацярына

Малец Надзея

Малічэўскі Павел Віктаравіч

Мамантава Любоў

Манкус Артур Эдуардавіч

Манкус Канстанцін Віктаравіч

Манько Агата Антонаўна

Манько Алеся

Маразюк Анатоль Васільевіч

Марачкіна Ірына Леанідаўна

Марозава Наталля Анатол.

Марчук Дзмітры Іванавіч

Маслюкоў Тэльман Віктаравіч

Матвеева Ганна

Мацвеева Таццяна Віктараўна

Мацельскі Міхась Альфрэд.

Мельнікава Ала

Міцкевіч Вольга Уладзімір.

Міцынская Валянціна Алякс.

Мішур Юльяна Дзмітрыеўна

Нагорная Аліна Аляксандр.

Несцяровіч Антаніна Андр.

Несцярук Аркадзь Вітальевіч

Падэнка Наталля Анатольеўна

Пазнухова Васіліса Міхайл.

Паклонская Людміла

Панкоў С.А.

Паплаўны Анатоль Уладзімір.

Папоў Ігар Селівёрставіч

Пархімчык Віктар Віктаравіч

Парэчына Зінаіда Паўлаўна

Пастухоў Міхал Іванавіч

Пашук Таццяна Дзмітрыеўна

Петрашэвіч Арцём

Плахатнюк Святлана Паўлаўна

Пракаповіч Георгі Дзмітрыевіч

Пушкіна Яніна Аляксандраўна

Пшанічны Юры Рыгоравіч

Пяткевіч Дзяніс

Пятроўская Лізавета

Рабецкая Таццяна Юр’еўна

Райчонак Ада Эльеўна

Раманчук Раіса Міхайлаўна

Рудакоў Алег Васільевіч

Русецкі Сяргей Васільевіч

Савельева Тацяна Анатол.

Савіч Валер Уладзіміравіч

Сакалоў Юры Аляксандравіч

Сакалоўская Вераніка Пятр.

Сакалуха Алесь Іванавіч

Саладкевіч Ганна Міхайлаўна

Сацута Іван Уладзіміравіч

Северцаў Мікалай Аляксанд.

Селуянава Ала

Сівук Кацярына

Сідараў Сяргей

Сільнова Людміла Данілаўна

Сіўковіч Валянціна Мікал.

Скакоўская Марыя Вітальеўна

Скідан Аляксандр Пятровіч

Снапкоўскі Сяргей Уладзімір.

Соркіна Іна Валер’еўна

Станіславенка Ганна Рыгор.

Статкевіч Андрэй Ігаравіч

Сташулёнак Іван Іванавіч

Стрыжак Андрэй Сяргеевіч

Стрэцскене Валянціна Канст.

Сугак Вадзім Канстанцінавіч

Сулецкая Ніна Андрэеўна

Сцяпук Валянціна Андрэеўна

Сыцько Кірыл Валер’евіч

Сяцко Таццяна Сяргееўна

Таболіч Алена Уладзіміраўна

Талпека Дзмітры Міхайлавіч

Тарарака Алена

Труноў Віктар Іванавіч

Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч

Усціновіч Юры

Федуковіч Вольга Мікалаеўна

Фейгіна Сафія Георгіеўна

Філіпчанка Дзяніс Уладзімір.

Фінагенаў Антон Аляксандр.

Фурс Антон Віктаравіч

Фясенка Іван Іванавіч

Хаданёнак Марыя Іванаўна

Хадаровіч Ганна Уладзімір.

Хальманцэвіч Сяргей Анатол.

Хільмановіч Уладзімір Іван.

Хлапянюк Наталля Андрэеўна

Царук Юлія

Целеш Лявон Сцяпанавіч

Цехановіч Зміцер

Цімохіна Марыя Максімаўна

Ціханаў Максім Віктаравіч

Цярохін Уладзімір Станіслав.

Цярэшка Васіль Яўгенавіч

Чабатарэўская Тамара Мац.

Чаеўская Ала Канстанцінаўна

Чарняўская Святлана Сярг.

Чарняўскі Міхаіл Давыдавіч

Чарткоў Алег Алегавіч

Чырвонцава Вікторыя Мікіт

Чырэц Дзмітры Аркадзьевіч

Чэбатарэўская Тамара Мацв.

Шапялевіч Валянціна Рыгор.

Шаўра Юры Міхайлавіч

Шаўцоў Раман Ігаравіч

Шашкель Ніка Пятроўна

Шкобрава Вольга Піліпаўна

Шук Надзея

Шумчык Франц Станіслававіч

Шут Павел Васільевіч

Шчукін Міхаіл Уладзіміравіч

Шчыракова Ларыса

Шэвяка Аляксандр Пятровіч

Юржыц Святлана Леанідаўна

Юржыц Уладзімір Генадзьевіч

Яблонскі Зміцер Міхайлавіч

Якіменка Юлія Андрэеўна

Яловік Павел Ірэніюшавіч

Ярмоленка Васіль Сцяпанавіч

Яфімовіч Юлія Паўлаўна

Яцэнка Вольга

 

Беларуска з «Песні пра зубра» Вянок памяці

Учора, у апошні дзень сака-віка, адляцела ў Вечны вырай светлая беларуская душа Наталлі Санько.

Ужо ў самім прыходзе На-таллі на свет мне бачыцца тое, што метафізічна паўплывала на лёс. Яна нарадзілася ў старажытнай украінскай Жоўкве з яе знакаміт-ым замкам-рэзідэнцыяй вялікага князя і караля Яна Сабескага, пе-раможцы туркаў пад Венай. Ад-значылася Жоўква і ў гісторыі айчыннай літаратуры. Якраз там, у друкарні манахаў-базылянаў, у 1906-м эмігрантка з Расейскай ім-перыі ў аўстра-вугорскую Галі-цыю Алаіза Пашкевіч, якую мы ведаем і любім як проста Цётку, выдала пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка сваю кнігу «Скрыпка беларуская», а затым і «Хрэст на свабоду».

Жыццёвы шлях Наталлі, семдзясят гадоў таму таемна ах-рышчанай святаром ужо скасава-най бальшавікамі Украінскай уні-яцкай царквы, будзе звязаны і з гісторыяй, і з беларускай літара-турай.

Калі бацькі — вайсковец з Ле-пельшчыны Міхал і маці-настаў-ніца Вольга родам з Клічава — вяр-нуліся ў 1955-м на радзіму і аста-ляваліся ў Менску, малой сямі-гадовай Наталлі было няўцям, ча-му ў Жоўкве ўсе гаварылі па-ўкраінску, а ў сталіцы Беларусі ні-хто па-беларуску не размаўляе. Сумнае дзіцячае адкрыццё такса-ма адгукнецца ў лёсе — нязводным імкненнем бараніць сваё, спрад-вечнае. Спрычынілася да гэтага і клічаўская бабуля па кудзелі Па-ліна, таленавітая спявачка і апа-вядальніца, якая на ўсцеху дзецям і ўнукам затрымалася на гэтым свеце больш, чым на стагоддзе.

Скончыўшы школу са срэ-бным медалём, Наталля стала сту-дэнткай біялагічнага факультэта БДУ, а затым супрацоўніцай Бе-ларускага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пераліван-ня крыві, дзе выславілася як экспе-рыментатарка і ўладальніца нека-лькіх патэнтаў на вынаходніцтвы. Аднак заняткі навукай усё больш саступалі іншым зацікаўленням і клопатам.

Разам з мужам Змітром, цяпер вядомым кнігавыдаўцом і сапраўдным беларускім асветні-кам, Наталля ўвайшла ў легендар-ную ўжо цяпер нонканфармісц-кую суполку «На паддашку». Зя-нон Пазьняк, Міхась Чарняўскі, Лявон Баразна, Алесь Разанаў, Аляксей Марачкін, Віктар Марка-вец, Міхась Раманюк… Сябры суполкі былі выдатнымі канспіра-тарамі: збіралася на свае пасе-джанні ў мастацкай майстэрні Яўгена Куліка, што месцілася на паддашку дакладна насупроць будынка КДБ.

Там, на паддашку, нараджа-ліся і паспяхова ўрэчаісніваліся на-цыянальна арыентаваныя куль-турніцка-асветныя праекты, што былі выклікам афіцыйнаму мас-тацтву сацрэалізму. Надыходзіў час і для палітычных акцый.

У 1976-м шырока прагуча-ла наладжаная «паддашкаўцамі» мастацкая выстава да 100-годдзя Цёткі. Яшчэ большы розгалас ат-рымала ў 1980-м экспазіцыя да 500-годдзя Міколы Гусоўскага. На-талля брала ўдзел у арганізацыі абедзвюх гэтых выставаў. Улады ўжо не маглі ігна-раваць уключа-ны ў сусветны ка-ляндар ЮНЭСКА юбілей аўтара «Песні пра зубра» і далі дазвол на выданне знакамі-тай паэмы. У той кнізе з ілюстрацы-ямі Яўгена Куліка правобразам бе-ларускі ў народ-ным строі з дзі-цем на руках, што знаходзіцца на ад-ным з графічных аркушаў, стала Наталля Санько.

 

 

Яна разам з мужам ды ін-шымі аднадум-цамі рыхтавала першае, нелегаль-нае выданне вядомай працы Міко-лы Ермаловіча «Па слядах аднаго міфу». Друкавальныя машынкі тады стаялі на ўліку ў спецслужбах, а для пакарання тых, хто адважваў-ся выпускаць у свет «крамольныя» тэксты, існаваў адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу, які пагра-жаў турэмным зняволеннем. Кні-га Ермаловіча ўвайшла ў гісторыю беларускага самвыду і спрычыні-лася да навуковай дыскусіі пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоў-скага, а пазней афіцыйна перавы-давалася вялікімі накладамі. Тады ж Наталля, узброіўшыся нажні-цамі, разразала на старонкі руло-ны «пракручанага» на ратапрын-це тэксту. Якая гэта доўгая ды ня-лёгкая праца, ведаю з уласнага до-сведу: памнажалі разам з сябрам Вінцэсем Мудровым кніжкі, пры-везеныя ад Ларысы Геніюш з Зэ-львы, у прыватнасці «Расейска-крыўскі (беларускі) слоўнік» Вац-лава Ластоўскага.

Наталля адна з першых у беларускай кнігавыдавецкай спра-ве асвоіла персанальны кампутар і стварыла макеты цэлай бібліятэкі кніг, сярод якіх такія папулярныя як «150 пытанняў і адказаў з гіс-торыі Беларусі», «Дзесяць бітваў» Міхася Чарняўскага, «Адкуль наш род» аўтара гэтых радкоў, «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (яго ж у суаўтарстве з Генадзем Сага-новічам). Шмат Наталлінай працы і ў падрыхтоўцы маіх «Краіны Беларусі» і «Вялікага Княства Лі-тоўскага» (у суаўтарстве з мас-таком Змітром Герасімовічам) і зусім нядаўняй «Айчыны» (з Паў-лам Татарнікавым).

Некалькі гадоў Наталля Са-нько ахвярна сканавала, рэтуша-вала і рэстаўравала для факсімі-льнага выдання гадавыя камплек-ты «Нашай Нівы» — легенды нацы-янальнага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Часам стан газетных нумароў быў такі, што даводзілася працаваць з кожнай літарай…

У Наталлі Санько засталіся дзеці — Яніна і Кастусь ды ўнучка Міхаліна.

Сёння мы развіталіся з На-талляй у менскім Чырвоным кас-цёле, а ля труны леглі яе ўлюбёныя белыя і чырвоныя ружы.

Уладзімір Арлоў.

 

Навіны Германіі

Немцы зацікаўлены ў пастаўках беларускай мэблі

Па выніках удзелу беларус-кай экспазіцыі ў найбуйной мэб-левай выставе Imm Cologne ў Гер-маніі дасягнуты шэраг дамоўлена-сцяў з вядучымі замежнымі мэб-левымі кампаніямі пра пастаўку айчыннай прадукцыі не толькі на еўрапейскія, але і на далёкаўсход-нія і азіяцкія рынкі, паведамілі БЕЛАПАН на УП «Белінтэрэкспа», якое выступіла арганізатарам ка-лектыўнага стэнда Беларусі.

Упершыню адзіная калек-тыўная экспазіцыя вядучых прад-прыемстваў беларускай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці была прадстаўлена на выставе Imm Cologne 14-20 студзеня. Сёлета больш 1.450 экспанентаў з 55 краін прынялі ўдзел у выставе плошчай 280 тыс. кв. м.

Так, ЗАТ «Маладзечнамэб-ля» дасягнула вуснай дамоўлена-сці з буйной гандлёва-вытворчай сеткай OTTO пра пастаўку мяккай мэблі і пашырэнні асартыменту на рынках Германіі, азначыўшы пер-спектывы выйсця прадукцыі на рынак ЗША.

ААТ «ФАНДАК», супра-цоўнічаючы з міжнароднай ганд-лёвай сеткай Jysk, нідэрландскай вытворча-гандлёвай групай кам-паній IKEA і развіваючы партнёр-скія адносіны з нямецкім ОТТО Group, падчас працы экспазіцыі пашырыла геаграфію сваіх паста-вак і склала дамовы з кампаніямі з Польшчы, Даніі, Германіі, Італіі, Украіны на суму амаль 500 тыс. еўра на пастаўку мэблі і фанеры. «ФАНДАК» вядзе перамовы з бельгійскай кампаніяй, прадстаў-нікі якой наведаюць прадпрыем-ства з дзелавым візітам у студзені.

Новыя дамовы з кампані-ямі з Балгарыі, Украіны, Эстоніі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Аўстрыі, Бра-зіліі, Мальты, Ізраіля, Румыніі, Літвы склала ААТ «Магілёўдрэў». ААТ «Гомельская мэблевая фаб-рыка «Прагрэс» склала дамову на пастаўку мэблі ў Літву, дасягнула дамоўленасці пра пастаўкі ў буй-ную гандлёвую сетку Латвіі і пра супрацоўніцтва з дзвюма нямец-кімі кампаніямі, а таксама правяло паспяховыя перамовы з кампані-ямі з Францыі і Італіі.

Больш, чым з 30 кампаніямі правяло перамовы і азначыла шляхі супрацоўніцтва СТАА «ЗОЎЛенЕЎРАМЭБЛЯ». З кам-паніямі Польшчы, Германіі, Фран-цыі, Нідэрландаў і Грэцыі мае на-мер развіваць супрацоўніцтва прадпрыемства ААТ «Івацэвіч-дрэў». Кампаніі з Польшчы, Гер-маніі, Украіны, Швецыі, Румыніі, ААЭ выявілі зацікаўленасць у прадукцыі ААТ «Гомельдрэў».

Удзел экспазіцыі беларус-кай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці праводзілася пад эгідай канцэрна «Беллеспапер-прам» і пры падтрымцы пасо-льства Беларусі ў Германіі, Аса-цыяцыі прадпрыемстваў мэб-левай і дрэваапрацоўчай прамы-словасці, Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці BORWOOD і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

На выставе прайшлі тэма-тычныя семінары і прэзентацыі патэнцыялу беларускай дрэваап-рацоўкі для нямецкага і еўрапей-скага бізнэсу. Па словах амбаса-дара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі, «паказчыкі экспартнай прадукцыі ў Германіі растуць — толькі ў 2018 годзе экспарт вырас больш, чым на 40%. За 2017-2018 гады беларускі экспарт у Герма-нію вырас больш, чым на 30%, аб’ём нямецкіх інвестыцый у бела-рускую эканоміку вырас больш чым у 2 разы».

— Дзякуючы мадэрнізацыі вядучых дрэваапрацоўчых прад-прыемстваў экспартны патэнцыял галіны істотна вырас. Беларускі павільён на мэблевай выставе ў Кёльне — навочнае таму пацвер-джанне. Досыць сказаць, што за 11 месяцаў 2018 года экспарт пра-дукцыі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў Герма-ніі павялічыўся на 40% да 189 млн даляраў, — адзначыў амбасадар.

БЕЛАПАН.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Афіцэр Казакоўскі з аддзела кс. Мацкевіча апавядаў, што ў ме-сцы, дзе аддзелы затрымаліся, некалькі дзён былі чутны выстра-лы пад Біржамі. Калі Казакоўскі налягаў на кс. Мацкевіча, каб спя-шыць з дапамогай, той адказваў: “Не маю на гэта выразнага зага-ду”. (Паўтараю рэч чутую, але без веры ў праўдзівасць, бо праўда была б невыказна смутная.) Калі б кс. Мацкевіч марыў пра ролю ваяводы ў Ковенскай губерні, калі б зайздрасць да вялікага ўплыву, які аказваў Зыгмунт на люд, дыкта-вала тыя словы, то вялікая любоў да Бацькаўшчыны, святасць спра-вы не дазволілі б яму на падобны ўчынак. Кс. Мацкевіч спазніўся!

Памылкова некаторыя га-вораць, што Зыгмунт пасля шча-слівай бітвы пад Латвелямі пасу-нуўся глыбей у пушчу, каб знайсці выгаднае месца для апошняй біт-вы. Ён яе не прагнуў, наадварот, рады быў пазбегнуць, каб магчы пасунуцца далей з мэтай яму вя-домай. Дапускаў, аднак. магчы-масць нападу і чакаў да паўдня. Калі ўжо абозы пачалі спускацца з лясістага ўзгорка, вораг распачаў бітву. Гавораць, што Даленга з усёй уласцівай яму прытомнасцю думкі пашыхтаваў сваё войска да бітвы, якая з вялікай зацятасцю ішла ад паўдня да позняга вечара. Ніхто мне ніколі не распавядаў хо-ду ўсёй бітвы. Ведаю толькі, што Зыгмунт пасля ранення каля пятай па паўдні, будучы параненым яш-чэ кіраваў бітвай, заахвочваў да бою, але калі з прычыны наблі-жаўшайся ночы непрыяцель ад-ступіў — нашы падабралі сваіх па-раненых і зброю, кс. Мацкевіча ўсё не было. Зыгмунт пасля пера-дачы камандавання Ляскоўскаму, пасля развітання з войскам, адны кажуць, што быў адвезены, іншыя, што быў аднесены на руках вер-ных з атачэння глыбей у пушчу ў фальварак Камароўскіх Скробі-шкі. Суправаджалі яго д-р Трас-коўскі, ад’ютант Яраслаў Касакоў-скі, камісар д-р Юзаф Касцялкоў-скі і дзесяць верных, баявых з аддзела, у тым ліку ведаю, што быў д-р Сатурнін Якубоўскі. Двор быў пусты. На варце застаўся толькі стары слуга Сыруцяў, які, калі па-сля нашага шлюбу паны стараліся ўшанаваць маладую пару абедам, прасіў, каб яму ў довад заслуг да-зволілі стаяць за крэслам Зыгмун-та і прыслужваць яму. У Скро-бішках таксама адзін стары слуга прыняў параненага камандую-чага.

Пасля перавязкі раны Зыг-мунт застаўся адзін. Не заснуў па-сля знямогі, пакуты і болю — піша — запаўняе алоўкам маленькую кні-жачку. Было гэта апісанне ўсёй дзейнасці Даленгі на Літве, апі-санне і прычыны біржанскай па-разы, уласныя меркаванні пра паўстанне і ўсю дзейнасць на Літ-ве. Сардэчныя словы развітання для Краю з нязломнай верай у леп-шую будучыню.

Паводле апавяданняў Гей-штара кніжачка была пакладзена ў архіў, забраная адтуль па заданні Малахоўскага і Гейштара, адда-дзена на захаванне пані Уласевіч, у хвілю нейкага перапалоху была кінута ёю ў агонь.

Шкада, што Гейштар не ха-цеў ці не мог дэтльна паўтарыць змест яе, а абмежаваўся толькі абагульненнямі, дадаючы для тых, хто яго ведаў, што чытаючы кні-жачку здавалася, што чуе, як ён (Зыгмунт) гаворыць340.

На раніцу агледзелі паўтор-на рану, моцная гарачка яшчэ ўзмацнілася, у канцы Зыгмунт за-снуў сном цяжкім, гарачкавым.

Недалёка ад Скробішак Юзаф Касцялкоўскі меў прырод-нага брата Ідэльфонса Касцялкоў-скага, да яго тры разы пасылалі паўстанцаў, якія суправаджалі Зы-гмунта па воз і каня, на іх доўгія ўгаворы жонка Ідэльфонса адказа-ла рэзкай адмовай. У канцы па-даўся сам Юзаф, забраў воз і каня сілай. У палове восьмай прыбыў воз. Распавядаў Яраслаў Касакоў-скі, калі ўвайшоў ў пакой, застаў Зыгмунта спячым, у гарачцы, праняты літасцю чакаў, пакуль сам прачнецца. Так сплыло паў-гадзіны. Прачнуўся, але ў той час, калі маскалі акружылі двор341.

Паўстанцы крычалі: “Здра-да, здрада!”

Пасля таго, як Юзаф забраў воз, Ільдэфонсіха падалася да спраўніка Сясіцкага, дзе ў той час знаходзіўся Ганецкі (паводле апі-сання жонкі Сясіцкага), якраз у хвілю яе прыбыцця піў каву на ганку. Нягледзячы на прысутнасць генерала Ільдэфонсіха голасна прасіла спраўніка, каб яе не пры-цягвалі да адказнасці за ўзяты воз і коней для параненага Даленгі, які цяпер знаходзіцца ў Камароўскіх у Скробішках. Ганецкі адышоў, каб распарадзіцца пра неадкладны арышт Даленгі.

Не буду падаваць далей-шых дэталяў, бо так розныя і спрэ-чныя паміж сабой, што толькі за-трымацца магу на адной, што Зыг-мунт у хвілю арышту быў у моц-най гарачцы. У размовы і дыспуты з расейскімі афіцэрамі ўдавацца не мог.

Апавядаў мне Доніч пасля вяртання з Сібіры, таварыш Колы-шкі ў хвілю арышту апошняга:

— Пасля бітвы, пасля ўда-лення Зыгмунта ў Скробішкі, па-сля збору раскіданых аддзелаў першыя словы Колышкі былі: “Дзе камандуючы? Хто яго суправа-джае?” Пачуўшы адказ выгукнуў: “Маруды пагубяць яго — за мной дзесяць з майго аддзела! Спяшай-ма яму на дапамогу! Да бяспеч-нага месца толькі шэсць гадзін да-рогі, перанясём яго лясамі на ру-ках!” Набліжаючыся да Скробішак зайшоў па больш дакладную ін-фармацыю ў прыдарожную хату. У той жа момант ускочыла гаспа-дыня з крыкам: “Уцякайце! Мас-калі ідуць!” Некалькі суправаджа-ўшых Колышку выскачыла цераз акно ў бок лесу, калі ён збіраўся зрабіць тое ж самае, пачуў ужо ка-ля хаты словы салдата: “Теперь, когда Доленга пойман” 341. Колы-шка ўпаў на лаву са словамі; “Не маю ўжо для чаго ўцякаць — усё страчана — камандуючы ўзяты”. Салдаты ўварваліся. На пытанне, кім ёсць, адказаў: “Колышка, якога ад даўна шукаеце”.

 

10 траўня Даленга, Колы-шка і грамадка вязняў, якая яго суправаджала, былі перавезены ў Вільню.

Абодва загінулі аднолька-вай смерцю: Колышка 10/29 чэр-веня343, Даленга 15/27 чэрвеня 1863 года. Цела Зыгмунта ў пры-сутнасці каменданта Вяткіна і док-тара Фавеліна знялі ноччу і паха-валі пад Замкавай гарой344.

Жыхары горада рабілі ты-сячы праектаў выкрадання Зыг-мунта са шпіталя. Адны з іх былі немажлівыя з-за стану яго зда-роўя; на іншыя не хацеў пагадзіц-ца, бо пацягнулі б за сабой вялікія ахвяры. Віленская моладзь хацела напасці на шпіталь, захапіць пара-ненага, пакласці яго ў човен, дзе б яго ўжо чакалі і Віліяй вывезці ў бок Закруту345, а адтуль у лагер у Троцкім павеце. Зыгмунт не зга-дзіўся, бо было б гэта прыгаворам для моладзі на вынішчэнне, а для горада на дзікую помсту Мура-ўёва.

Зыгмунт у адным са сваіх апошніх лістоў з вязніцы піша: “Стоячы пад шыбеніцай буду яшчэ пратэставаць супраць вар-варскага бяспраўя ўраду адносна маёй Айчыны”.

Паўстанцы звярталіся ў Аддзел з запытам, ці была б мне палёгкай кара, адмераная Ільдэ-фонсісе праз спаленне яе двара і павешанне яе самой? Адказала, што смерць ці жыццё такой нік-чэмнай істоты не можа параўнац-ца з жыццём і смерцю Серакоў-скага. Няхай жыве — няхай згры-зоты сумлення будуць карай, а дзеці, калі іх мае, можа пакрыюць цнотамі сваімі крыўды ўчыненыя Краю.

1) (Абвяржэне памылкова пададзенага апісання Цылевым і аўтарам “Гісторыі двух гадоў”.) Колышка пасля арышту быў ад-праўлены ў Мядэйкі, а не ў Скро-бішкі, туды таксама і Зыгмунт быў спачатку са Скробішак адвезены. Усе, г.зн. Зыгмунт, Колышка і 20 маладых паўстанцаў, якія іх супра-ваджалі, а таксама Траскоўскі, Кас-цялкоўскі і Касакоўскі былі пад моцнай вартай з жандармскім пал-коўнікам Собіным экспрэсам прывезены ў Вільню ў незвычай-на ранні час — перавезены ціха вакольнай дарогай у шпітталь 10/29 красавіка. Ганецкі прыбыў 12-га звычайным цягніком, увайшоў праз Вострую Браму без польскіх штандараў, з музыкай. але вуліцы былі пустыя, вязняў усяго было ка-ля сарака, пераважна параненых.

2) Абманам ёсць апісанне аўтара “Гісторыі двух гадоў” Зы-гмунта перад выездам у Коўню, быццам бы хадзіўшага і адда-ваўшага візіты ўрадавым фігурам у цывільным строі. Вайскоўцам можна было толькі за мяжой на-сіць цывільную вопратку, калі б яго так убачылі ў Вільні, з пэўнас-цю арыштавалі б, прынялі б за аз-наку пакідання вайсковай службы, таму, як бы мог аддаваць візіты, гуляць у більярд з Назімавым, на-ведваць абеды і г.д.? Як жа шмат, амаль усё, што адносіцца да Літвы ёсць абманам у той справе.

Мураўёў неўзабаве пасля свайго прыбыцця на Літву выдаў камюніке346: “Калі паўстанцкая партыя пакажацца на адлегла-сці 3 вёрст ад двара, маёнтак бу-дзе падлеглы секвестру за ўдзел у паўстанні — канфіскацыі. Вёска ў першы раз праціць штраф, у другі раз раўняецца з зямлёй”.

З прыбыццём Мураўёва следчая Камісія распачыная сваю дзейнасць. Праславілася ў ёй фа-льшам, падступствам, абманам, прыдумваннем цэлых доўгіх пры-знанняў, паклёпамі на людзей, найбольш шанаваных Краем, як: апошнія хвілі Зыгмунта, цалаван-не Агрызкам рук па локці старшы-ні, каб яму ацаліў жыццё; Колы-шка, які ўскладае віну за сваё зня-воленне на Зыгмунта і выракаецца яго; кс. Мацкевіч, які выказвае на Камісіі сваю нянавісць да поль-скай шляхты, на згубу якой бунтуе мужыкоў; Авейда, які здраджвае арганізацыю для ацалення жыцця. (J. Гогель347 сфальшаваў прызнан-не Касоўскага на Агрызку і наад-варот, пасля чаго на патрабаванне неабходнасці вочнай стаўкі не зра-біў яе, бо выйшаў бы на яву ўвесь нікчэмны абман.) Жандарм Лосеў мабыць першы і апошні раз у жыцці сказаў праўду, калі яму не-хта з вязняў вымаўляў крыўды за фальш:

— Што ж вы, панове палякі, думаеце пра нас, што мы ў вачах вашага грамадства падымаць і ўшляхетніваць вас захочам? Не, панове, заданнем нашым ёсць не толькі выдабыць з вас прызнанне, але яшчэ выпусціць вас з рук на-шых такімі чорнымі, каб вашыя маці вас не пазналі.

Акрамя Лосева яшчэ нік-чэмнейшымі былі Гогель, Ратч, Юган, Віселіцкі, Цылаў, Шамшаў і шмат іншых да іх падобных, якія добра пасавалі да Мураўёва.

Вікары Ішора — іхняя пер-шая ахвяра. Пасля прачытання маніфесту пайшоў з партыяй. На вестку пра зняволенне пробашча вярнуўся і здаўся ў рукі ўладаў. Павешаны.

41) Літ[оўскі] аддзел выдаў адозву, якая заклікала да вытрымкі ў выкананні абавязкаў у інтарэсах краю і не падаць духам з-за той нявіннай ахвяры. Адозва з’явілася ў дзень экзекуцыі на мурах горада. Гэта падказала Мураўёву, што ёсць Аддзел Нац[ыянальнага] Ур[аду] і друкарня.

Праходзяць экзекуцыі кс. Зямацкага — 75-гадовага старога348, Лясковіча, Ляснеўскага і  шмат іншых.

Прыходзіць з Варшавы інст-рукцыя349 ў палове чэрвеня перад зняволеннем Кіраўнічага аддзела:

1) Замест вышэй названага — Выканаўчы аддзел. Старшыня і 4 чальцы для чатырох секцый, а таксама камісар з Варшавы з асоб-най пячаткай і правам прызна-чэння ваяводскіх і павятовых камі-сараў без ведама Аддзела.

2) Прызначаецца значны пенсіён для ўсіх чыноўнікаў (дагэ-туль чыноўнікі на краёвай службе не атрымоўвалі ніякай аплаты).

Гэтыя пастаянныя змены мучылі наш Край і тармазілі ўся-лякую працу, пераконвалі пры тым, што Край знаходзіцца ў руках людзей, якія не маюць разумення пра яго стасункі і інтарэсы.

(Працяг у наст. нумары.)

 

340 Серакоўская звяртаецца да запісак Якуба Гейштара “Pamietniki Jakuba Geysztora z lat 1857-1865, t. 1-2, Вільня, 1913 (тут да ст. 57 у т. 2).

341 На левых палях алоўкам вертыкальна ўпісана: “Згаданы д-р Сатурнін Якубоўскі быў цяжка паранены ў бітве пад Біржамі (Мядэйкамі), не мог таму апекавацца камандуючым. Ляжаў не на двары, а ў хаце лесніка ці мужыка і адтуль узяты маскалямі, яго везлі разам з Серакоўскім у Вільню, у адным з ім купэ вагона. Раздзялілі іх у шпіталі; Серакоўскі ляжаў асобна, моцна пільнаваны. а Якубоўскі — у агульнай зале.

342 Цяпер, калі Даленгу злавілі.

343 Прыгавор над Колышкам выкананы 28.V/9.VІ.1863 г.

344 Цела знойдзена ў ліпені 2017 года падчас археалагічных раскопак.  Пры ім знойдзены медалік, а на правай руцэ — залаты пярсцёнак з надпісам з унутранага боку: «Zygmont Apoloniya 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.».

345 Закрут — прадмесце Вільні, сёння квартал.

346 Інструкцыя ад 24 траўня 1863 г.

347 Гаворка пра Мікалая Гогеля.

348 Кс Р. Зямацкі меў у той час 52 гады.

349 Дэкрэтам ад 10.V1863 г. Нацыянальны ўрад у Варшае перайменаваў правінцыяльныя аддзелы у аддзелы выканаўчыя, што рабіла іх моцна залежнымі ад вярхоўнай улады ў Варшаве.

Леанід Лаўрэш

Тодар Нарбут у падзеях 1812 года

Усе біёграфы Тодара Нар-бута паведамляюць дзве версіі абставін жыцця гісторыка ў 1812 г. Па адной з іх, ён ціхамірна жыў у сваіх родных Шаўрах і займаўся гісторыяй нашага краю. Па дру-гой версіі, 1812 г. для Нарбута быў напоўнены падзеямі і неверагод-нымі ваеннымі прыгодамі .

Польскі біяграфічны слоў-нік  коратка піша пра другую вер-сію падзей 1812 г., як пра магчы-мую, і грунтуе толькі на кнізе Зоф’і Кавалеўскай «Дзеі паўстання Лід-скага…» . Зоф’я Кавалеўская з Лян-тоўскіх (1853-1918) нарадзілася ў в. Малыя Бакшты сучаснага Мала-дзечанскага раёна і ўсё жыццё займалася фалькларыстыкай і эт-награфіяй, даследавала паўстанне 1863 г., з’яўлялася аўтаркай шэрагу кніг і артыкулаў.

Зараз, я рэдагую беларускі пераклад кнігі Зоф’і Кавалеўскай пра паўстанне на Лідчыне і ду-маю, што мае сэнс упершыню пад-рабязна пераказаць прыгоды То-дара Нарбута, як іх падае аўтарка. Трэба заўважыць, што тэкст Ка-валеўскай грунтуецца на яшчэ жывой памяці жыхароў Лідчыны пра падзеі 1863 г. і на асабістых кан-тактах і размовах з дачкой гісто-рыка Тадорай Манчунскай і яго сынам Баляславам Нарбутам. Яе кніга друкавалася як серыя ар-тыкулаў пра паўстанне на Лідчыне ў газеце «Дзённік Віленскі»  і пры перавыданні кнігай тэксту адчу-вальна не хапала добрай рэдак-туры.

Тэкст Кавалеўскай мае шэ-раг дробязных недакладнасцяў якія, у цэлым не псуюць вялікую каштоўнасць усёй кнігі, бо сур’ё-зных, сутнасных памылак праца не мае, і я схільны лічыць ніжэй прыведзеныя факты біяграфіі На-рбута вельмі верагоднымі.

 

Зоф’я Кавалеўская піша, што Тодар Нарбут, як і ўся наша шляхта чакаў прыходу французаў як збаўлення ад чужой улады. Свае надзеі і пачуцці ён выказваў ва ўзнёслых вершах. У адным з тых тагачасных твораў ён апавядае пра сустрэчу на Замкавай гары ў Віль-ні з духам Лідзейкі. Першае, што робіць дух, прыняўшы вобраз ар-цыкаплана ў такі важны для Літвы момант, — знімае з галавы Тодара ненавісны трохкутны капялюш рускага войска. Гэты паэтычны твор доўгі час захоўваўся ў сям’і і загінуў падчас падзей 1863 года.

Тым не менш у 1812 г. То-дар Нарбут знаходзіцца ў складзе рускага штаба ў Вільні, куды перад самым пачаткам вайны прыехаў цар Аляксандр I. Калі Напалеон перайшоў Нёман, рускі штабны афіцэр аўстрыйскага паходжання Морыц Кацэбу (потым стане ге-нерал-лейтэнантам) паведаміў ваенныму інжынеру Нарбуту пра тое, што маецца загад заўтра, на раніцы, пакінуць старажытную сталіцу Літвы.

— Што думаеш рабіць? — запытаў Кацэбу.

— Схавацца і застацца тут, — шчыра адказаў Нарбут. — Можа сваім на што-небудзь прыдамся.

 

Калі рускія войскі пакідалі горад, усе дзверы дамоў былі за-чынены, а вокны завешаны — горад як быццам вымер. Нарбут схаваў-ся ў знаёмага купца, і падчас хаосу адступлення яго адсутнасць пры штабе не была заўважана. З пер-шым промнем узыходзячага сон-ца ў Вільню ўвайшоў французскі авангард  начале з аддзелам ула-наў князя Радзівіла. Горад умо-мант абудзіўся ад сну, адчыняліся дзверы, вокны і людскія сэрцы. Месцічаў ахапіў шалёны энтузі-язм. Жанчыны кідаліся да коней, гладзілі і нават цалавалі іх.

Падхоплены на вуліцах люд-скімі натоўпамі, Нарбут выпадко-ва патрапіў у нейкую невялічкую крамку, дзе зусім змучаны затры-маўся на хвілінку. На стале ў краме ляжалі пашарпаныя старыя лісткі, і аматар гісторыі, як быццам па-знаў рэшткі «Дыярыюша  крыжац-кіх дарог на Літве». Думаю, што менавіта ў гэтым месцы, Кава-леўская фантазіравала, ці памы-ляліся дзеці Тодара Нарбута, пе-раказваючы ёй гэтую гісторыю з “Дыярыюшам…”. Тым не менш, даследчыца паведамляе, што На-рбут паспеў нават нешта заната-ваць са старога дакумента.

Выйшаўшы з крамкі, гісто-рык пабег да Зялёнага моста — ме-навіта там усе чакалі пабачыць На-палеона. Імператар сядзеў на вялікіх бэльках і наглядаў за рабо-тай сапёраў якія будавалі мост цераз Вілію — стары мост, пакіда-ючы горад, спалілі расейцы. За ра-кой, падпаленае казакамі, гарэла прадмесце разам са складамі збожжа. Каля Напалеона, аточана-га цесным колам маршалаў і ад’ю-тантаў, стаяў тутэйшы настаяцель айцоў-піяраў ксёндз Гладоўскі. Нарбут звярнуўся да ксяндза па дапамогу і расказаў яму, што хоча працаваць перакладчыкам, бо ве-дае дзевяць еўрапейскіх моваў. Напалеон на хвіліну павярнуў га-лаву …  Сталёвыя вочы ўважліва агледзелі постаць Нарбута, імператар загадаў прыняць яго ў канцылярыю міністра Басано і болей не звяртаў ува-гі на просьбіта. Нарбут ат-рымаў абмундзірананне і грашовае забеспячэнне — дзесяць франкаў у дзень, сівую кабылу для раз’ездаў і грошы на яе ўтрыманне. А большага ён і не жадаў.

Работы мелася шмат. Герцаг Басано павінен быў ажыццяўляць знешні нагляд за дзейнасцю новага ўрада адноўленага ВКЛ і аднача-сова кіраваць замежнымі справамі Францыі. Як намес-нік імператара, ён змагаўся з непа-варотлівасцю і спрэчкамі паміж французскім камандаваннем і літоўскім урадам. Канцылярыя Басано атрымоўвала палітычная і дыпламатычныя паперы рознай важнасці, прыходзілі прыватныя петыцыі, ішла прыватная карэс-пандэнцыя. Усё гэта патрэбна бы-ло прачытаць, зарэгістраваць у кнізе і перакласці. Герцаг Басано ўвесь час, часта нават уначы, меў пытанні і даручэнні, і паколькі Нарбут быў глухі, дык даваў яму пісьмовыя загады. Часта Нарбута пасылалі з важнымі заданнямі, якія ён сумленна выконваў і таму зда-быў давер князя і павагу калег.

Але хутка адбылася катаст-рофа — французскія войскі пачалі адступаць. Нарбут не пакідаў Віль-ні і з вялікім неспакоем назіраў за тым, як з галоўнага імператарскага штаба наплываюць туманныя за-гады і няясныя рапарты. Злавес-ныя весткі ішлі ў Вільню з хуткасцю тэлеграфа, якога ў той час яшчэ не было. У канцылярыі герцага Ба-сано нарастаў хаос. Напалеон та-емна прамчаўся праз Вільню і на-кіраваўся ў Парыж. За Напале-онам спешна рушыў увесь штаб. Ваенная эпапея заканчвалася.

Разам з канцылярыяй Ба-сано, пацягнуўся за Нёман на сва-ёй Сіўцы і Нарбут. Але ўжо каля Аўгустова ён зразумеў, што не можа бадзяцца недзе на чужыне і вырашыў застацца на Радзіме. Па-вярнуў Сіўку і паехаў да свайго сваяка Прота Нарбута, які жыў тут недалёка. Прот — сын вядомага прыгажуна Нарбута, які быў аздо-бай салона на «чацвярговых абе-дах»  караля Станіслава Панятоў-скага.

Спадар Прот і яго дачка Клемянціна прынялі Тодара са стараліцвінскай гасціннасцю, і гіс-торык змог адпачыць тут ад пера-жытага. Час бавілі за гутаркамі пры каміне. Клямуся, займаючы-ся вышыўкай, уважліва слухала сваяка і выходзіла толькі, каб у ста-йні папесціць нарбутаву Сіўку.

Тым часам рускія войскі шукалі дэзерціраў. Чуйнае вушка Клямусі з непакоем прыслухоў-валася да ўсіх чутак. І аднойчы яна прыбегла з весткай пра набліжэнне казакаў. Сіўка стаяла каля ганка пад сядлом, але казакі ўжо ўяз-джалі праз браму. Вершнік адным скокам пераадолеў плот і паскакаў да лесу. За ім пагналіся казакі — яны сыпанулі ўздагон градам куль. Некалькі куль патрапіла ў Сіўку, і яна звалілася каля зарослага гус-тым чаротам возера. Тодар сха-ваўся і перасядзеў тут да ночы, але кулі яшчэ доўга свісталі над ча-ротам.

Калі ўсё сціхла і начны змрок ахінуў зямлю. Нарбут вый-шаў са схованкі і асцярожна скіра-ваўся да бліжэйшай плябаніі. Ксёндз-пробашч сам адчыніў яму дзверы і правёў унутр. Потым пе-рааапрануў Тодара парабкам і пасадзіўшы як вазніцу на вазок, загадаў, як быццам везці ксяндза да хворага. Праз некаторы час яны стаялі перад леснічоўкай. Ксёндз паставіў Святы Сакрамэнт на стол, паклікаў усю сям’ю лесніка і зага-даў ім прысягнуць, што яны не здрадзяць таму, каго ён прывёз, не выдадуць расейцам, але схаваюць і зберагуць яго ў сябе. Прысягнулі ўсе.

У лясной глушы сярод сум-ленных людзей Нарбут адчуваў сябе ў бяспецы. Было дамоўлена, што калі Тэадор пойдзе кудысьці з хаты, а ў яе прыйдзе нехта чужы, дык на знак небяспекі будуць вы-вешаны белыя хусткі. Кавалеўская піша, што менавіта тут, у лясной цішы, Тодар Нарбут і задумаў на-пісаць свае будучыя тэксты і пачаў збіраць стараліцвінскія легенды і паданні.

Час ад часу леснічоўку на-ведваў спадар Прот Нарбут, а яго дачка выкупіла ў казакаў шкуру Сіўкі і загадала пашыць з яе доўгі дарожны куфэрак, у якім гістары-ёграф Літвы потым усё жыццё за-хоўваў свой французскі мундзір, лісты герцага Басано, загады На-палеона і іншыя сувеніры тых часоў.

У наступным годзе цар Аляксандр І абвясціў амністыю для ўсіх удзельнікаў ваеннай дра-мы. Нарбут звярнуўся па ласку манарха і атрымаў звальненне са службы і пагашаную за ўвесь час адсутнасці на службе грашовую запазычанасць.

Менавіта згадка пра гэтыя грошы, атрыманыя за тыя два га-ды, калі Нарбут служыў Напалео-ну ці хаваўся ад рускіх, дадае веры ва ўсю гэтую гісторыю, робіць яе сапраўднай і жыццёвай. Гэтага не прыдумаеш, а калі захочаш напі-саць гісторыю пра «сапраўднага героя», дык не будзеш узгадваць, што ён узяў грошы ў ворага за той час, калі служыў супраць яго. Тут усё па-нашаму — «б’юць — бяжы, даюць — бяры».

Пасля амністыі Нарбут вя-рнуўся ў Шаўры і пачаў пісаць. А калі падраслі дзеці, гісторык з-пад страхі часам выцягваўся куфар са шкуры сваёй Сіўкі, у якім стары прыхільнік Напалеона хаваў па-мятныя рэчы тых часоў, паважна выцягваў іх і ўзрушана раскладваў вакол сябе. Дзеці з вялікім хваля-ваннем пачціва маўчалі і слухалі бацьку, а потым нават падносілі да вуснаў яго скарбы. Найбольш хва-ляваў Тодара стары мундзір, сук-но на ім паблякла, але ўсё яшчэ  бліскучыя эпалеты будзілі прыві-ды 1812 года — часоў яго маладосці і надзеі.

«Старога прыяцеля», як называў ён свой мундзір, гісторык нават ушанаваў вершам, які пачы-наўся гэтак:

Калі я ўсё страціў

                     падчас краёвых бур,

Ты адзін са мной застаўся,

                        мой стары мундур!

Ты блішчаў на мне ў часы,

             калі Край быў у патрэбе,

Я ж рызыкоўна падстаўляў

                   пад ўдары сябе і цябе.

Зніклі мае прыгожыя дні,

                   як дым у начных ценях

Але той яшчэ шчаслівы,

                          хто мае ўспаміны.

Тодар Нарбут жыў гэтымі ўспамінамі і мацаваўся імі да позняй старасці, пры гэтым часта паўтараў: «О, лёс! Хто меў цябе ў нашым краі…»

 

Такога кшталту расказы Зоф’я Кавалеўская магла пачуць ад дзяцей Тодара Нарбута, і дадат-ковую веру ў верагоднасць усіх гэтых прыгод у 1812 г. дадае аўтэн-тычны верш Тодара пра мундзір.

 

Трэба дадаць, што пасля паўстання 1831 г., «адстаўны ка-пітан-інжынер» Тодар Нарбут абвінавачваўся рускімі ўладамі ў тым, што падчас побыту Хлапоў-скага ў Лідскім павеце напісаў «пасквіль супраць Расеі». Вядома гэтак жа, што пазней, перад пла-наваным штурмам Вільні Нарбут чарціў карты горада для генерала Гелгуда, таксама засталіся ўспа-міны паўстанцаў пра тое, што ад-стаўны капітан Нарбут арганіза-ваў ліццё гармат у Варнях.

А ў паўстанні 1863 г. пры-нялі ўдзел і абессмяроцілі свае імёны дзеці Тодара Нарбута.

Ніна Рыбік — журналіст з паэтычным  ухілам

Нядаўна ў ДУК «Ашмян-ская раённая бібліятэка» было  шматлюдна. Клуб «Сустрэча» запрасіў усіх ахвотных на чарго-вае пасяджэнне «Родны край, я цябе апяваю», падчас якога адбы-лося знаёмства з астравецкай  пі-сьменніцай Нінай Рыбік.

На сустрэчу з паэткай пры-йшлі чытачы розных узроставых катэгорый, занятых у розных сфе-рах дзейнасці, аб’яднаныя агуль-ным інтарэсам — цікавасцю да прыгожага слова.

Ніна Аляксееўна Рыбік — сябра Саюза пісьменнікаў Бела-русі і Беларускага саюза журна-лістаў. Амаль усе творы Ніны Аляксееўны прысвечаны цудоў-наму і непаўторнаму Хойніцкаму краю, што на Гомельшчыне. Яна аўтар кніг прозы «Свае і чужыя», «Права на адсяленне», «Скрыжа-ванні», яе творы ўвайшлі ў ка-лектыўны зборнік «Астравецкай зямлі галасы», друкаваліся ў газе-це «Ашмянскі веснік». Ёсць у пісь-менніцы некалькі вершаў, і нават казак для дарослых. Паспрабавала сябе Ніна Рыбік і ў якасці дра-матурга і нават актрысы. Паста-ноўку «Калядны вечар» мелі маг-чымасць убачыць не толькі гле-дачы нашай краіны, але яе прэ-зентавалі ў Санкт-Пецярбургу. Удзельнікі вечарыны маглі паслу-хаць урывак з казкі і некалькі вершаў.

 

Святлана Галінская, вядучая пасяджэння, расказала аб узнага-родах, дыпломах  і граматах, якіх удастоена за сваю працу наша гос-ця. Яна Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэ-мій, пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2017″, Чалавек года Гарадзеншчыны. Ні-на Аляксееўна шчыра і пранік-нёна расказвала пра сябе, пра  свой край і родную вёску Уласы, што на Гомельшчыне, пра сваю працу галоўным рэдактарам га-зеты «Астравецкая праўда».

На завяршэнні сустрэчы слухачы выказалі шматлікія словы ўдзячнасці, уручылі кветкі, суве-ніры. Ніна Аляксееўна падарыла бібліятэцы некалькі сваіх  выдан-няў.

Святлана Галінская,

загадчык аддзела

абслугоўвання і

інфармацыі ДУК

«Ашмянская

раённая

бібліятэка».

 

Фрэска з Грунвальдскай бітвай з’явілася ў нядзельнай школе гарадзенскага праваслаўнага сабора

На роспісе паказаная перамога воінаў Вялікага Княства Літоў-скага над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам. Славутую бітву і праваслаўную царкву лучыць асоба князя Фёдара Астрожскага і поле перад Каложай.

Фрэска на ўсю сцяну, памерам прыкладна 2 на 6 метраў, з’явілася ў адной з аўдыторый нядзельнай праваслаўнай школкі каля Свята-Пакроўскага сабора. На ёй відаць князь Вітаўт, кароль Ягайла, князь Фёдар Астрожскі, вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. Над творам каля двух месяцаў працаваў мастак Аляксандр Рыбін.

Ідэю настаяцель Свята-Пакроўскага сабора айцец Георгі Рой прывёз з літоўскай Клайпеды. Там у свайго сябра-святара ён убачыў падобны твор. Найбольш яго ўразіў вобраз князя Фёдара Астрожскага, які змагаўся з нямецкімі рыцарамі ў Грунвальдскай бітве, а пасля стаў манахам і ўшаноўваецца праваслаўнымі як святы.

 

У той момант, як прызнаецца айцец Георгі Рой, да яго прыйшло асэнсаванне, наколькі важнай была гэтая бітва для Беларусі і Гародні.

— Гэтая вайна доўжылася амаль паўтара стагоддзя. Безліч разоў крыжакі прыходзілі ў Гародню, штурмавалі гарадзенскі замак, спальвалі нашыя вёскі, рабавалі нашую зямлю. Грунвальдская бітва паставіла кропку. Гэта была перамога, — адзначае ён.

Святар адзначае, што гэта гісторыя, якую мы можам асэнсаваць не толькі з грамадзянскага, але і з рэлігійнага пункту гледжання.

— За перамогу пад Грунвальдам дзякавалі Богу нашыя продкі, а таксама можам дзякаваць мы, бо нашая зямля засталася нашай зямлёй.

Харугвы Вялікага Княства Літоўскага, якія ішлі на Грунвальд, збіраліся ў Гародні, менавіта на полі каля Каложы. Там святары іх дабраслаўлялі.

 

Пад фрэскай выяўлены гербы Гарадзенскай епархіі з каложскім крыжам, герб «Пагоня» і герб Гародні з аленем святога Губерта

У адрозненне ад літоўскага твора, на гарадзенскім мастак дадаў крыж святой Ефрасінні Полацкай

На думку айца Георгія, такую фрэску добра выкарыстоўваць для гістарычнага, патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Вучні нядзельнай школы ўжо актыўна разглядаюць твор, цікавяцца, хто на ім паказаны.

Радыё Свабода.

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Выказванні

 

Мужчыну марнуюць алка-голь і жанчыны, а яшчэ больш іх празмернае ўжыванне.

 

Села на грашовую дыету.

 

Паважаць сябе прымуша-юць хвароба, надвор’е і кабета.

 

Лепш пляшка пры жыцці, чым вянок па смерці.

 

Вазьміце з мяне, калі ласка, дзякуй.

 

Будзьце ветлівы, ашукайце мяне

 

Трапіў у сабачую шкуру, куды дзенешся — як ні кажы, на-чальнік.

 

Нашыя жанчыны не заўж-ды знаходзяць нас, як і мы іх.

 

Прыперла справа, як чорт грэшную душу.

 

Напіцца да свінячага віску.

 

Калі старэйшыя сабакі гаў-каюць, меншыя на хвасце сядзяць.

 

Здаецца стары чалавек, а дзіцё дзіцём.

 

Мужчына той, у каго ёсць грошы. Усе астанія — самцы.

 

Прэзідэнт змагаецца з бю-ракратыяй, як алкаголік з гарэл-каю.

 

Выраб і збыт самагонкі ды «самапальнай» гарэлкі поўнасцю пад кантролем міліцыі.

 

Не можа плаваць — значыць вадалаз.

 

Не крадзі, вазьмі сумленна, што кепска ляжыць, бо ўсяроўна прападзе.

 

Сярод ваўкоў жыў, але гаў-каў па-сабачы.

 

Дармаед з самага дзяцін-ства.

 

Не фартова казаць купіў, шыкова — дастаў.

 

Разумныя думкі студэнты раней пісалі на лаўках, падвакон-нях, дзвярах і сценах туалетаў, зараз тое самае можна пачытаць ў ін-тэрнэце.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *