НАША СЛОВА № 15 (1426), 10 красавіка 2019 г.

Серада, Красавік 17, 2019 0

ЗНАК  БЯДЫ

4 красавіка зранку ў Курапатах знеслі 70 крыжоў і пачалі ўсталёўваць плот. Улады сцвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна. Крыжалом, учынены ў Вялікі пост для ўсіх хрысціянскіх канфесій Беларусі, выклікаў шырокі пратэст грамад-скасці краіны.

 

“Дурасцю і злачынствам перад памяццю продкаў” назвала гэты акт вандалізму дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім

 

— Я не ведаю і не магу дазнацца, ці гэта хто з самага верху падаў такі загад, ці гэ-та проста ініцыятыва дроб-ных чыноўнікаў, якія хочуць выслужыцца. Лепш бы пра-явілі ініцыятыву, каб аба-раніць інтарэсы людзей, каб апублікаваць спісы людзей, якія там ляжаць у Курапатах, спісы тых, хто дагэтуль не рэ-абілітаваны.

Гэта дурасць, а па вялікім рахунку — гэта зла-чынства перад памяццю на-шых продкаў, — сказала Сва-бодзе Алена Анісім.

Алена Анісім паска-рдзілася, што на прыём да міністра культуры Юрыя Бо-ндара не можа трапіць нават дэпутат.

— Раяць звяртацца да дробных чы-ноўнікаў, у вас, маўляў, няма прычыны звя-ртацца да міні-стра. Уяўляеце сабе?

Як ска-заў некалькі месяцаў таму Аляксандар Лукашэнка, «у нас пачына-ецца вакхана-лія». Дык вось вакханалія па-чынаецца з дзяржаўных структураў, — ка-жа Алена Анісім.

Сітуацыя вакол Кура-патаў, на яе думку, нараста-ла цягам не аднаго года. Мі-ністэрства культуры, пры-маючы розныя рашэнні аб межах ахоўных зонаў, брала на сябе пэўныя абавязкі і ў той жа час не выконвала іх.

— Агарадзіць тэрыто-рыю — гэта можна было зрабіць даўным-даўно. Ад-нак зроблена не было. І пра-блема ў тым, што робіцца гэта не разам з грамадствам, а насуперак тым актыўным грамадзянам, якія ўвесь час бароняць Курапаты, звярта-юць увагу на сітуацыю ва-кол мемарыялу.

Самае лепшае, што магла зрабіць дзяржава — ага-радзіць невысокім плотам тэрыторыю, пакінуць у спа-коі тыя крыжы, якія ўжо ста-яць, — лічыць дэпутат.

Паводле

Радыё Свабода.

 

Даруй ім, Божа,

духоўнае калецтва — таксама хвароба

 

Дэпутат Варанецкі:

“Чаму ў расійскіх школах не вывучаюць беларускую гісторыю і літаратуру?”

Старшыня Пастаян-най камісіі Палаты прад-стаўнікоў па міжнародных справах, кандыдат эканаміч-ных навук Валерый Варане-цкі даў інтэрв’ю выданню «Саюз-Еўразія» пра саюз-ную дзяржаву, беларуска-расійскія ўзаемаадносіны.  Закранутыя былі ў інтэрв’ю і праблемныя моманты.

Дэпутат адказаў на закіды ў расійскіх СМІ на так званае ўзнікненне нацыяна-лістычнай рыторыкі і «мяк-кую беларусізацыю».

— Крытыкуюць за тое, што ў Беларусі больш увагі стала надавацца беларускай мове. Паказальнікі, маўляў, і шыльды на вуліцах, у метро і на вакзалах на ёй з’явіліся…

Слухайце, ну як да гэтага можна ставіцца? Бы-ло б смешна, калі б не было так сумна.

Уявіце, калі б у нас у Беларусі пачалі крытыка-ваць расіянаў за ўмацаван-не ролі рускай мовы ў Расіі. У тым жа ключы, у якім яны крытыкуюць нас … Што б яны пра нас сказалі ці паду-малі? І што сказалі б пра нас у іншых краінах?

Я асабіста задумваю-ся: а што ў галаве ў гэтых людзей, якія асуджаюць бе-ларусаў за тое, што мы хо-чам размаўляць на сваёй роднай мове, на мове сваіх продкаў, імкнемся захоў-ваць і развіваць звычаі і традыцыі свайго народа, — пярэчыць дэпутат Варане-цкі. — Мы вельмі добра ве-даем гісторыю і культуру Ра-сіі. Рускія мова і літаратура сур’ёзна вывучаюцца ў на-шых школах. Стаўленне да іх — як да родных. А як з вы-вучэннем беларускай гісто-рыі і літаратуры ідуць спра-вы ў расійскіх школах? Ці нашы расійскія браты мо-гуць пахваліцца тым, што гэтак жа валодаюць бела-рускай мовай, як мы — рус-кай? Тыя эксперты з ака-дэмічных інстытутаў, якія абвінавачваюць беларускія ўлады ў «нацыяналістычнай рыторыцы», змогуць адка-заць на ўсе вышэй пастаў-леныя пытанні?

Нагадаў спадар Ва-ранецкі і пра неабходнасць захавання культурнай спад-чыны і неабходнасці вяртан-ня яе часткі на радзіму.

— Значная частка на-шай культурнай спадчыны, нашых найбагацейшых ар-хіваў, бібліятэк, калекцый во-ляй лёсу апынулася ў му-зеях і бібліятэках нашых суседзяў, у тым ліку і ў Расіі. Шмат што з таго, што было вывезена з БССР у пачатку Вялікай Айчыннай вайны на часовае захоўванне, так-сама да гэтага часу не вяр-нулася ў Беларусь, — адзна-чае ён і рэзюмуе. — Мы хо-чам, каб у Расіі з разумен-нем і павагай ставіліся да нас, сваіх суседзяў.

nn.by,

фота Сяргея Гудзіліна.

 

Музей этнаграфіі ў Гарадзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

У Гарадзенскім дзяр-жаўным медыцынскім уні-версітэце гасцінна адчыніў дзверы Музей беларускай этнаграфіі.  У экспазіцыі 273 экспанаты, якія адлюстроў-ваюць жыццё і побыт бела-русаў. Тут прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, сельскагаспадарчыя прыла-ды, адзенне і інш. Ёсць і экс-клюзіўныя рэчы: сякеры ка-меннага веку; грошы, што былі ва ўжытку на Беларусі з 16 стагоддзя да пачатку 20-га; вэксалі «польскіх часоў», падаткавая ведамасць 1943 года і інш.

 

Экспанаты сабра-ны студэнтамі ГрДМУ пад кіраўніцтвам старшага вы-кладчыка ўніверсітэта Ва-ранца Віктара Іванавіча.

Наш кар.

Чалавек, які вяртае зніклыя мовы да жыцця

Гіляд Цукерман высветліў, што вяртанне да жыцця страча-ных моў можа прынесці шмат карысці карэнным насельнікам, уплываючы ўскосна і на іхняе здароўе і на адчуваннне шчасця.

 Алекс Ролінгс,  22 сакавіка 2019 г.

Як багата хто ў Аўстраліі прафесар Гіляд Цукерман рэгу-лярна робіць унёсак у фонд выра-тавання тасманскага д’ябла. Тас-манскі д’ябал, на думку Цукерма-на «агідная жывёла», знаходзіцца пад пагрозай знікнення, як і многія ўнікальныя і прыгожыя віды дзікай прыроды, што робіць Аўстралію такім незвычайным і таямнічым месцам. Але жывыя жывёлы не адзінае, што працівіцца, імкнецца не паддацца націску сучаснага жыцця.

І хоць Аўстралія можа быць вядомай усяму свету сваёй біяразнастайнасцю для прафесара лінгвістыкі, такога як Цукерман, гэтая краіна мае яшчэ адну чароў-насць: ейныя мовы. Да прыходу еўрапейскіх каланізатараў Аўст-ралія была адным з найбольш мо-ўна разнастайных абшараў свету, маючы прыкладна 250 розных моў. Часткова з-за працяглай геа-графічнай ізаляцыі Аўстраліі мно-гія з іх выпрацавалі унікальныя граматычныя структуры і паняткі, невядомыя мовам у іншых частках свету.

Адна з іх — гэта мова, якая называецца «гуугу іміфір», ужы-ваная ў паўночным Квінслендзе, яна дала свету слова «кенгуру». Яна таксама адметная тым, што адрозна ад моў, такіх як англійская, яна не карыстаецца я-цэнтрычнай сістэмай пазіцыявання, такой дзе ёсць «правы» і «левы». Замест гэ-тага ўсе, хто гавораць на  «гуугу іміфір» маюць у мазгах убудаваны компас, які заўсёды дазваляе ім ве-даць дзе поўнач, поўдзень, усход і захад. Таму ім няма патрэбы ка-заць пра «левы кран» ці «правы кран». Гэтак яны кажуць проста пра «паўночны кран» ці «паўднё-вы кран».

Аднак паводле аўстралій-скага перапісу 2016 года сёння на  «гуугу іміфір» размаўляюць то-лькі 775 носьбітаў мовы, і іх коль-касць менее. З 250 жывых моў, што былі да прыходу еўрапейцаў, на сёння ўсе, акрамя 13 лічацца «пад пагрозай вымірання», факт, на які часта не зважаюць.

— Мне падаецца, што боль-шасць людзей дбаюць болей пра жывёл, якім пагражае выміранне, чым пра мовы, якім пагражае вы-міранне, — кажа Цукерман. — Пры-чына ў тым, што жывёлы матэры-яльныя. Можна памацаць каалу, хоць у прыродзе вы былі б вар’я-там, каб зрабіць такое, бо яна мо-жа забіць вас сваімі кіпцюрамі. Але каалы сімпатычныя. А вось мовы нельга памацаць. Яны абст-рактныя. Людзі нашмат болей ра-зумеюць важнасць біяразнастай-насці за важнасць моўнай разна-стайнасці.

Што да Цукермана, то заха-ванне лінгвістычнай разнастайна-сці страшэнна важна. Для карэн-ных грамад у Аўстраліі  і па ўсім свеце, якія ўсё яшчэ пераадольва-юць спадчыну каланізацыі, маг-чымасць размаўляць на сваёй спрадвечнай мове — гэта набыццё ўнутранай моцы і вяртанне да сваёй ідэнтычнасці. Гэта можа нават мець важныя вынікі  для іхняга псіхічнага здароўя.

Аўстралію Гіляд Цукерман упершыню наведаў у 2004 годзе. Ён адчуў, як яго ахапіла любасць да таго, пра што ён піша, як пра самую прыгожую краіну, якую яму толькі даводзілася бачыць і што ён падумаў, што хоча нешта зрабіць, каб дапамагчы ёй. І як прафесар лінгвістыкі з Ізраіля, сын чалавека, што перажыў халакост і адмысловец у аналізе адраджэння іўрыту ён хутка вызначыўся з дзя-лянкаю, дзе ён здольны дасягнуць значнага: адраджэнне і ўмацаван-не ўплыву моў і культуры карэн-ных аўстралійцаў.

Спярша Цукерман вызна-чыў міждысцыплінарнае поле да-следвання, іменаванае  па-англій-ску «рэвайвелістыка» — «адраджэн-цтва», якое засяроджана на пад-трыманні выжывання, узнаўлення і ўмацавання моў пад пагрозай і нежывых моў па ўсім свеце. А яны ўключаюць у сябе такія мовы як іўрыт, валійская, карнуэльская і ірландская ды гавайская, паўно-чнаамерыканскія мовы як вампа-нааг, м’яам’я ды шмат якія іншыя.

Ізраілец Цукерман вырас як карэнны носьбіт сучаснага іў-рыту, на сённяшні дзень, бадай, найпаспяховейшы ў свеце пры-клад адраджэння мовы. Стараяў-рэйская мова была мёртвай  цягам амаль 2.000 год пакуль сіянісцкія адраджэнцы мовы не пачалі вяр-таць яе да ўжытку ў канцы 19 ста-годдзя. Яны дамагліся таго, даста-соўваючы старадаўнюю мову То-ры так, каб яна была прыдатная ў сучасным жыцці. Урэшце, яна стала роднай мовай усіх яўрэяў новай дзяржавы Ізраіля, заснава-най у 1948 годзе.

Кампетэнтнасць Цукерма-на і ягоны ўласны досвед сучаснага іўрыту зараз надзвычай спрыяе ягонай дзейнасці ў Аўстраліі ме-навіта таму, што ён крытычна ста-віцца да гэтага [працэсу]. Ён даво-дзіць, што мова, якою, як роднаю, кажуць сёння мільёны людзей у Із-раілі і якую яны называюць іўрыт, не можа быць і не з’яўляецца тоес-най мове Бібліі.

— Яўрэі не падолелі ажывіць мовы [прарока] Ісаі. Папросту не-магчыма вярнуць да жыцця мову, якой яна была колісь.

Наадварот, Цукерман тлу-мачыць, што сучасны іўрыт, які ён не без нацяжак называе «ізраілі-там», — гэта гібрыдная мова, што чэрпае з уплываў, якія яўрэйскія мігранты прывезлі з сабой у Ізра-іль з сваімі роднымі мовамі, такімі як ідыш, польская, расейская ці арабская. Цягам пакаленняў яны спалучыліся ў выглядзе мовы ў су-часнай форме. На меркаванне Цу-кермана не трэба рабіць з гэтага праблему. Гэтыя змены — натура-льная і неабходная частка працэсу вяртання мовы да жыцця.

— Я бяру пад увагу размоў-цу болей, чым мову. Ідышамоўны не здольны пазбыцца свайго іды-шавага Weltanschauung, то бо све-тапогляду, нават калі б ён не любіў  ідыш і хацеў бы размаўляць на іў-рыце. Але ў тое імгненне, калі ча-лавек разумее большую важнасць карэннага носьбіта, чым лінгвіс-тычны пурызм  і аўтэнтычнасць мовы — гэты чалавек робіцца доб-рым адраджэнцам.

Дрымотныя прыгажуні

 

Цяжар цукерманавай пра-цы ў Аўстраліі засяроджаны на барнгарла, вымерлай мове — Цу-керман лічыць лепшым тэрмін «дрымотная прыгажуня» — на якой казалі ў сельскім наваколлі паў-дзённай Аўстраліі паміж гарадамі Порт Аўгуста, Порт Лінкалн і Вая-ла. Астатні носьбіт мовы Муні Дэ-віс адышоў з жыцця ў 1960 годзе. Але калі Цукерман прыехаў у гра-маду барнгарла і прапанаваў дапа-магчы вярнуць да жыцця іхнюю мову і іхнюю культуру, пачуты адказ здзівіў яго. Яму сказалі: «Мы чакаем Вас ужо 50 гадоў».

Зыходным пунктам Цукер-мана быў слоўнік, складзены лю-таранскім місіянерам па імені Ро-берт Шурман (Robert Schаrmann) у 1844 годзе. Цукерман пачаў рэ-гулярна ездзіць у Барнгарларыю, каб ладзіць там калектыўныя заня-ткі па ўзнаўленні мовы. Супольна і з дапамогаю, і пад кіраваннем Цукермана склалася барнгарлар-ная грамада, абапіраючыся на ве-ды, узятыя з слоўніка Шурмана 1844 года. Яны сабралі тыя з слоў, якія яны здолелі ўспомніць пачу-тымі з вуснаў сваіх бацькоў і дзядоў.

Яны гэтаксама абмяркоў-валі як прыдумаць адэкватнае сло-ва да рэалій сучаснага жыцця. Ці павінны барнгарлы пераймаць ан-глійскія ўзоры і называць кампу-тар ужываючы аналогію з «лі-чыць» што-небудзь? Або лепей ім звярнуцца да кітайскай мандарын-скай мовы, у якой слова diаnnаo літаральна значыць «электрычныя мазгі»?

Вынікам ёсць сённяшняя барнгарла, адроджаная ў форме як мага найбліжай да барнгарлы на якой казалі да таго, як памёр апошні носьбіт мовы. Непазбеж-на, як і ў выпадку з сучасным іў-рытам, яна ніколі не будзе той са-май. Мінула зашмат часу і з боку каланіяльнай мовы, гэтым разам англійскай, было зашмат уплыву, каб сённяшняя барнгарла была да-кладным адбіткам мінулай. Яна таксама гібрыдная мова і ўсё ж такая, размаўляючы на якой гра-мада барнгарлаў можа ганарыцца. Для Цукермана тут няма нічога незвычайнага. Насамрэч зусім на-адварот. «Гібрыднасць перахо-дзіць у новую лінгвістычную раз-настайнасць».

 

Лінгвацыд

 

«Лінгвацыд» — забойства мовы — фігуруе між 10 іншых форм генацыду, якія прызнаныя Аб’яд-нанымі Нацыямі. Мова барнгарла вымерла ў 1960 годзе не толькі з натуральных прычын. Падобна іншым абарыгенным мовам на пачатку сярэдзіны 20 стагоддзя  яе актыўна нішчыў і падвяргаў жор-сткай імперыялістычнай палітыцы тагачасны аўстралійскі ўрад, забі-раючы дзяцей ад мацярок і пасы-лаючы іх удалеч за тысячы кіла-метраў у школы-інтэрнаты. Там яны навучаліся англійскай мове і як бачыш забывалі родную мову. Калі яны ўсё ж вярталіся на баць-каўшчыну выяўлялася, што яны не могуць камунікаваць з уласнымі сем’ямі, бо не маюць агульнае мо-вы.

Лавінія Рычардс — адна з «крадзенага пакалення». Яна па-мятае траўму гвалтоўнага адрыву ад маці, учыненага аўстралійскай уладаю і прынуцы гаварыць на чу-жой англійскай мове. Калі ў чэр-вені 2018 года барнгарларская грамада выпусціла кампакт-дыск з апавяданнямі і песнямі барнга-рлаў «крадзенага пакалення», яна змясціла на ім верш пра ўбачаную кветку, якая нагадала ёй пра маму, як напамінак пра жыццё, якое за-бралі ў яе, бо яна нарадзілася, каб гаварыць на няправільнай мове.

Цукерман бачыць тры пад-ставы, чаму людзі мусяць пад-трымліваць моўнае адраджэнне.

Першая — гэта проста этыч-ны бок выпраўлення несправяд-лівасцяў каланіяльнага лінгвіс-тычнага дамінавання. Цукерман сцвярджае, што сам факт таго, што аўстралійскі ўрад у той час зацята імкнуўся нішчыць унікальную аў-стралійскую моўную разнастай-насць, магчыма пад уздзеяннем расісцкіх уяўленняў палітыкаў, такіх як Энтані Форстэр, які ў 1843 годзе заявіў: «Тубыльцы цывілізу-юцца хутчэй, калі знікне іхняя мо-ва». І гэта для Цукермана вельмі пераканаўча.

Другая падстава па Цукер-ману — гэта утылітарная. Адра-джэнне мовы — гэта куды важней за простае камунікаванне. Ён сцвя-рджае, што ідзецца пра «культуру, культурную аўтаномію, інтэлек-туальны суверэнітэт, духовасць, дабрабыт і душу».

— Губляючы сваю мову вы губляеце сваю душу. Адраджаю-чы сваю мову вы не толькі ажыў-ляеце ейныя гукі, ейныя словы, марфемы і фанемы. Вы ажыў-ляеце ўвесь антураж.

Цягам многіх год працы па адраджэнні моў Цукерман усё вы-разней назірае яўную тэндэнцыю. Ён мяркуе, што між абарыгенных супольнасцей, якія вярнулі свае спрадвечныя мовы, ён бачыць моцнае палепшанне фізічнага і псіхічнага здароўя. Ён назірае рэзкі спад выпадкаў самагубства, алка-галізму, наркаманіі і дыябету — по-шасцяў, якія, нажаль, распаўсю-джаны між карэнных жыхароў па ўсёй Аўстраліі.

Гэта толькі ўрыўкавыя назі-ранні, але ў 2017 годзе ён пачаў пяцігадовае даследванне, каб па-бачыць, ці знойдуцца важкія свед-чанні ў падтрымку ягонай тэорыі. Калі высветліцца, што ён мае ра-цыю ён спадзяецца, што гэта дасць аўстралійскаму ўраду дастаткова падстаў для падтрымкі праграм адраджэння моў у краіне праз фо-нды аховы здароўя з грошай па-даткаплатнікаў.

Адно з даследванняў у Ка-надзе выявіла, што грамады, якія захавалі свае спрадвечныя мовы маюць меншы ровень самагуб-стваў.

Папярэдняе даследванне 2007 года праведзенае Оксфард-скім універсітэтам, універсітэтам Брытанскай Калумбіі і ўніверсі-тэтам Вікторыі ў Канадзе як быц-цам падтрымлівае сцверджанні Цукермана. Аналізуючы дадзеныя канадскага перапісу насельніцтва даследчыкі выявілі, што ровень са-магубства між моладзі «сапраўды апусціўся да нуля ў некалькіх гра-мадах, дзе прынамсі палова людзей паведаміла што валодае на побы-тавым роўні сваёй «карэннай» мо-вай».

— Я перакананы, што міль-ярды даляраў ў Аўстраліі былі зма-рнаваныя на бязглуздыя, медычна ўхваленыя праграмы. Я магу дака-заць з лічбамі і на фактах, што адраджэнне мовы станоўча ўплы-вае на здароўе, — кажа Цукерман. — Калі вы забіваеце мову карэннай грамады вы правакуеце прыгнеча-насць. Выклікаючы прыгнеча-насць вы пазбаўляеце людзей волі дбаць пра сваё цела.

Трэці і апошні довад які падае Цукерман у падтрымку моўнага адраджэння — гэта эстэ-тычны. Іншымі словамі суіснаван-не мноства розных і ўнікальных моў — гэта прыгожа. Аўстралій-ская шматмоўнасць — гэта як адбі-так людской біяразнастайнасці, якой так вядомая гэтая краіна. І ўсё ж Цукерман усведамляе, што з усіх ягоных аргументаў гэты можа  быць найменш прымальны між шыршай грамады.

 

Для Кэндэйс Калеймамува-хінекапу Гала, гавайкі і дацэнта ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі размаўляць на сваёй роднай мове і спрыяць ейнаму ўжытку між зе-млякоў-гавайцаў — гэта штосьці простае, але грунтоўнае. Гэта гонар.

— Але не самалюбаванне, —  борздзенька тлумачыць яна. «Гэта гонар прызнанай павагі. Гэта пра доступ да дакументаў, газет ці гіс-торый з 1800-х гадоў і разуменне іх на іншым роўні, а не проста пра-чытанне праз  англійскі пераклад.

Гала вызначае гавайскую мову як падмурак усяго адметнага што ёсць у гавайскай культуры. Ёй падаецца, што нават слынны танец хула, які ўзняўся да статусу чаго-сьці падобнага да сусветнай з’явы, немагчыма правільна выконваць, не разумеючы гавайскай мовы, слоў і рухаў, што стаяць за словамі. Без правільнага ўспрымання гэта-га вы «проста развучваеце харэа-графію», мяркуе Гала. «Хула і га-вайская мова непадзельныя. Вы можаце скакаць, але гэта не хула.»

Зазіраючы ў будучыню Цукерман ладзіць значныя планы. Вырашыўшы заснаваць «рывай-велістыку» — адраджэнцтва і праца-ваць з барнгарласкай грамадой ён кажа, што наступным крокам бу-дзе пашырэнне,  дзе толькі можна гэтых ідэй.

З моманту арганізацыі сва-йго першага агульнадасяжнага ан-лайнавага курсу па адраджэнні мовы ў 2014 годзе да яго далучы-ліся болей за 11.000 удзельнікаў з 188 краін, між якіх Афганістан, Сірыя і краіны, дзе генацыд і лінг-вацыд — звычайныя з’явы.

— Я хачу дайсці да людзей без акадэмічнай адукацыі. Да лю-дзей, моўных актывістаў, але якія не наведваюць універсітэт і не ма-юць грошай, каб нешта зрабіць. Да людзей, якія прагнуць вярнуць да жыцця сваю мову.

 Алекс Ролінгс,

паліглот і пісьменнік, які ў 2012 годзе быў названы Самым Шматмоўным Студэнтам Брыта-ніі, пасля выпрабавання на беглае валоданне 11 мовамі. Ягоная апо-шняя кніга  “From Amourette to zal: Bizarre and Beautiful Words from Around Europe” (“Ад амурэт да жаль — дзіўныя і прыгожыя словы з усяе Еўропы”).

Тэкст узяты з сайта БіБіСі.

Пераклаў з англійскй Мікалай Бусел 04.04.2019.

 

Эмануіл Іофэ:

«Мяне цікавяць малавядомыя старонкі гісторыі»

Доктару гістарычных на-вук, выкладчыку Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўні-версітэта імя Танка, прафесару Эмануілу Рыгоравічу Іофэ 20 са-кавіка споўнілася 80 гадоў. За пля-чыма ў яго — адукацыя гісторыка, палітолага і сацыёлага, ён — аўтар 49 манаграфій  і  2050 публікацый пра знаных асобаў гісторыі і куль-туры Беларусі, дзяржаўных кіраў-нікоў, сусветнавядомых навукоў-цаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэ-міі, выхадцаў з Беларусі.

Э.Р. Іофэ з’яўляецца чаль-цом  Беларускага саюза журналіс-таў і Міжнароднай арганізацыі беларусістаў, ён — акадэмік і член прэзідыюма Міжнароднай акадэ-міі вывучэння праблем нацыяна-льных меншасцяў. Энцыклапе-дыст, эрудыт, чалавек, поўны жыццёвай энергіі, дабразычлівасці і гумару, шчыра дзеліцца сваімі ве-дамі і навуковымі здабыткамі. У 2018 годзе прафесар Іофэ выступіў з дакладамі на 24 рэспубліканскіх канферэнцыях па пытаннях гісто-рыі, культуры, літаратуры. Яго артыкулы пра Алеся Чарвякова, Алеся Бачылу, Рыгора Бярозкіна, Адама Кіркора, Рыгора Рэлеса, Міхася Няхая друкаваліся ў часо-пісах «Полымя», «Роднае слова», «Беларуская думка», «Дзеяслоў», «Архэ».

 

 

Шчаслівы бацька дзвюх дачок і дзядуля шасці ўнукаў ра-дуецца іх жыццёвым крокам. Роднаму мястэчку Беразіно да-следчык прысвяціў кнігу і цыкл нататкаў «Культурная Бярэзен-шчына».

— Эмануіл Рыгоравіч, Вы нагадалі чытачам пра кампазі-тара Міколу Равенскага і мас-такоў Іпаліта, Гілярыя і Апалі-нарыя Гараўскіх, якія нарадзі-ліся паблізу ад Вашай роднай мясціны. А што запомнілася Вам з дзяцінства?

— На беразе ракі Беразіны стаяў палац графа Патоцкага, знаходзіўся касцёл 1641 года. У будынку графскага палаца як раз знаходзілася школа. Я пайшоў у 1-шы клас 1 верасня 1946 года. На-радзіўся я ў 1939 годзе. Калі пача-лася вайна бацька знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Маскве. Маці была цяжарная трэццім дзіцём. Натоўп бежанцаў быў вялікі, нас з маці падабралі на машыну, і мы засталіся жыць. Мы былі ў эвакуа-цыі ў Тамбоўскай вобласці і ў Ка-захстане. Малодшы брат нарадзіў-ся 12 студзеня 1942 года.

З дзяцінства я любіў гіста-рычную літаратуру. Таму пасля заканчэння школы ў 1956 годзе я паступіў на гістарычны факультэт БДУ. У 1957 годзе ўдзельнічаў у асваенні Цаліны.

Адзін з маіх братоў Саул (Сева) стаў ганаровым дарожні-кам Беларусі, ён — аўтар 8 паэ-тычных зборнікаў і гімна дарож-нікаў, быў стваральнікам і дырэк-тарам музея дарог. Другі брат Навум быў памочнікам механіка ваенна-будаўнічага завода, унёс дзясяткі рацыяналізатарскіх пра-пановаў і быў узнагароджаны прэміямі.

— У Вас біблейскае імя. «Эмануіл» азначае «З намі Бог». Ваш дзед ці тата знаёміў Вас з Бібліяй?

— Мой тата Рыгор Саулавіч быў вернікам, ён хадзіў у маліт-венны дом, чытаў кадыш. Ён атрымлі-ваў адукацыю ў хэдэры. Тата ваяваў у 1-ай коннай арміі ў часы Грама-дзянскай вай-ны, а потым быў першым міліцыянерам у мястэчку Ся-ліба Бярэзін-скага раёна (раней — Ігу-менскага па-вета).

 

 

— Сёле-та, калі мы адзначаем 100-годдзе БССР, акту-альна Ваша кніга «От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР» і артыкул «Забытыя імёны кіраўнікоў БССР.» Вы па-цвердзілі,  што з 19 старшынь урада БССР  у час палітычных рэпрэсій пяцёра загінулі (Жылу-новіч, Чарвякоў, Адамовіч, Га-ладзед, Валковіч), з 23 адказных сакратароў ЦК КПБ трагічна загінулі 11 (Кнорын, Гамарнік, Гікала, Шаранговіч і іншыя).

— На канферэнцыі да 100-годдзя БССР я выступаў з да-кладам: «Палітычная і дзяржаўная эліта БССР з 1919 па 1991 год». Я знайшоў новыя матэрыялы пра Галадзеда, быў знаёмы з яго жон-кай Верай Сцяпанаўнай Амельян-чык і ўнучкай, па крупіцах збіраў матэрыял у архівах.

Мяне цікавілі малавядомыя старонкі жыцця Алеся Чарвякова, найперш, яго роля ў правядзенні палітыкі беларусізацыі, прапаган-дзе беларускай мовы і літаратуры. З усіх кіраўнікоў Савецкай Бела-русі даваеннага перыяду толькі Алесь Чарвякоў і Вільгельм Кно-рын былі па прафесіі настаўні-камі. Чарвякоў стаў камісарам ас-веты ССРБ, намеснікам камісара асветы Літоўска-Беларускай ССР і быў ініцыятарам разгортвання культурна-адраджэнцкіх працэсаў, маторам беларусізацыі.

Згортаванне беларусізацыі ў 1929 годзе стала вынікам прамых і ўскосных сілавых дзеянняў звыш-інтэрнацыяналісцкай часткі пар-тыі, якая ператварылася ў пану-ючую.

— Ваша вялікая заслуга — даследванне гісторыі яўрэйска-га народа, якой Вы прысвяцілі шмат старонак. Да перабудовы гэтая тэма была закрытай, са-вецкая прапаганда палохала словам «сіянізм».

— Гісторыя яўрэйскага на-рода налічвае больш чатырох ты-сячагоддзяў. Яна цяжкая: народ, які страціў дзяржаўнасць, быў расселены па свеце і пражыў больш двух тысячагодзяў удале-чыні ад гістарычнай радзімы, праз дваццаць стагоддзяў захаваў ін-дывідуальнасць і аднавіў сваю дзяржаву на старажытнай зямлі. Да сярэдзіны ХХ стагоддзя, пакуль не прыйшлі гітлераўскія орды і не ператварылі Усходнюю Еўропу ў крэматорый для яўрэяў і іншых на-цый, яна была ўнікальнай творчай пляцоўкай для многіх яўрэйскіх пі-сьменнікаў, артыстаў, філосафаў, вучоных, якія заслужылі сусвет-най прызнанне. Я быў прарэкта-рам яўрэйскага ўніверсітэта і напі-саў ў 1996 годзе першы падручнік па гісторыі беларускіх яўрэяў. Ця-пер да мене звярнуліся з просьбай яго перавыдаць.

— У кнізе «Белорусские евреи, трагедия и героизм» Вы паказалі не толькі пакуты і  зні-шчэнне Вашых суродзічаў пад-час Халакосту, але і распавялі пра тых, хто ўдзельнічаў у бая-вых дзеяннях на франтах вай-ны. У кнізе ёсць звесткі пра тое, што 50 сыноў яўрэйскага наро-да праяўлялі гераізм і мужнасць пры абароне Берасцейскай цвер-дзі, а 23 беларускія яўрэі атры-малі званні герояў Савецкага Саюза.

— У час вайны загінулі каля 20 маіх сваякоў. Я запісаў 100 ін-тэрв’ю з вязнямі гета, 55 з іх надру-каваў. Большасць вязняў, якія вырваліся на волю, прынялі актыў-ны ўдзел у партызанскім руху. Па-ртызанскі атрад Фрыдмана, ство-раны на Гомельшчыне налічваў 360 чалавек. Ураджэнец Менска, тройчы Герой Сацыялістычнай працы Якаў Зяльдовіч у гады вай-ны працаваў над стварэннем суп-рацьтанкавых гранат, развіваў тэорыю гарэння пораху ў рэак-тыўных снарадах, што адыграла ролю ў стварэнні » Кацюшы».

Ураджэнец Магілёва інжы-нер-палкоўнік Якаў Шыфрын  быў дырэктарам падмаскоўнага завода абароннай прамысловасці № 4 па вытворчасці зянітных пушак.

 — Выхадцы з Беларусі былі прэзідэнтамі і прэм’ер-мініст-рамі дзяржавы Ізраль, лаўрэа-тамі Нобелеўскай прэміі міру. У сваёй сумеснай кнізе з Вашай да-чкой Вы напісалі пра Шымона Перэса, Менахіма Бегіна, Іцхака Рабіна.

— Я працаваў у архіве-музеі Яд-Вашэме ў Ерусаліме, у Нью Ёрку, Вашынгтоне, Кіеве, Вільні, Варшаве і іншых гарадах. Зараз я пішу кнігу пра гісторыю яўрэяў на Беларусі з Х стагоддзя па 2018 год.

— Якое з Вашых даследван-няў прынесла Вам найбольшае задавальненне?

— Самай каштоўнай сваёй кнігай я лічу «Абвер. Полиция бе-зопасности и СД, тайная полевая полиция, отдел » Иностранные ар-мии — Восток» в западных областях СССР «, якая выходзіла ў 2007 годзе ў выдавецтве «Харвест». Гэта пер-шае выданне ў свеце аб нямецкай разведцы на тэрыторіі Беларусі з 1939 па 1945 гады. Кніга стваралася на падставе архіўных і музейных матэрыялаў Расіі і Беларусі, мему-араў кіраўнікоў нямецкіх і савецкіх спецслужбаў, разведчыкаў. Напя-рэдадні Другой сусветнай вайны разведка Трэццяга рэйха была са-май моцнай і эфектыўнай. Кніга захоўвае інфармацыю пра дзей-насць нямецкіх спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі ў 1939-1945 гадах супраць Чырвонай Арміі, мірнага насельніцтва, партызанаў і падпольшчыкаў. Абвер засылаў у Менскае антыфашыстскае пад-полле сваіх агентаў, якія накіроў-валі сваю дзейнасць на знішчэнне падпольных груп. Нацысцкія спец-службы наносілі цяжкія ўдары канспірацыйным групам.

— Над якімі тэмамі Вы працуеце зараз?

— Мяне цікавяць невядомыя і малавядомыя старонкі нашай гісторыі. У мінулым годзе у мяне выйшла кніга «Шеф МГБ БССР Лаврентий Цанава, известный и неизвестный». Я напісаў успамі-ны пра Веру Палтаран, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, майстра на-рыса. У Цэнтры беларускай куль-туры, мовы і літаратуры я высту-паў з дакладам пра ўклад яўрэяў у развіццё беларускага літаратура-знаўства, напісаў пра пісьменні-каў і крытыкаў, даю рэцэнзіі на многія кнігі. Я сябраваў з Янкам Брылём, сустракаўся з Янкам За-пруднікам і Зорай Кіпель на наву-ковых канферэнцыях.

— У супрацоўніцтве з Ры-гом Рэлесам Вы выдалі ў 2000 годзе кнігу «Лэхаім!», у якую са-бралі казкі, песні, прымаўкі, ане-кдоты сваіх суродзічаў з Усхо-дняй Еўропы.

— Аднойчы Хрушчоў выклі-каў галоўнага равіна. Ён параіў яму напісаць ліст у Амерыку і паведаміць, што ў СССР яўрэі жывуць добра. Равін зрабіў, як патрабаваў Хрушчоў, але дапісаў, што ў нас не хапае свечак і цукру. У ЗША прачыталі ліст і здагадаліся:  «Напэўна, яны жывуць не светла і не салодка!»

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара і з архіва

Э.Р. Іофэ.

 

Сведчанне сталасці беларускага кнігазнаўства

4-5 красавіка ў Нацыяналь-най бібліятэцы Беларусі праходзілі ХV юбілейныя Міжнародныя кні-газнаўчыя чытанні. У нашу краіну прыбылі сусветнавядомыя літара-туразнаўцы і кнігаведы — прафесар Арнольд Мак-Мілін з Вялікабры-таніі, доктар габілітаваны Зоя Яра-шэвіч-Пераслаўцаў, прафесар Крыштаф Мігань і Томаш Шва-ціньскі з Польшчы. На працягу двух дзён адбываліся пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыц-цё выставы «Захавальнікі рары-тэтаў».

 

 

Арганізатарамі канферэн-цыі выступілі Міністэрства куль-туры Рэспублікі Беларусь і Нацы-янальная бібліятэка Беларусі.

Партнёрамі навуковага ме-рапрыемства сталі праект Еўра-пейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Менску.

Мэтай мерапрыемства, якое ладзілася 15-ты раз за 21 год, з’яўляецца кансалідацыя навуко-вай супольнасці для абмеркаван-ня актуальных пытанняў па выву-чэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляванні міжна-роднага супрацоўніцтва паміж да-следчыкамі кніжнай культуры.

— ХV Міжнародныя кніга-знаўчыя чытанні сведчаць пра поспех Нацыянальнай бібліятэкі ў вывучэнні гісторыі беларускай кнігі,- адзначыў намеснік старшы-ні Беларускага фонда культуры Анатоль Іванавіч Бутэвіч.- Мы зразумелі, што еўрапейскі «Бук-вар» — гэта беларускі набытак. Кні-жнымі зборамі займаліся магнац-кія роды Радзівілаў, Храбтовічаў, Сапегаў і іншых.  Паступова мы асэнсоўваем, якая значная роля ў беларускай культуры належала кнігам, у тым ліку, Радзівілаўскай і Астрожскай Бібліі.

І сёння беларускай кнізе на-лежыць галоўная роля ў захаванні гістарычнай памяці і фарміраван-ні пачуццяў нацыянальнай годна-сці і свядомасці, — адзначыў  пер-шы міністр культуры незалежнай Беларусі.

Кнігазнаўчыя чытанні — гэта свята кнігазнаўцаў, самаахвярных прадстаўнікоў інтэлігенцыі з чы-стай і святой душой, якія гадамі ру-пяцца над захаваннем, сістэматы-зацыяй і вывучэннем каштоўных кніг, большасць з якіх захоўваюць летапісныя старонкі сівой даўніны, нясуць праўды веры.

Менавіта таму знакавай ве-хай ХV Міжнародных кнігазнаў-чых чытанняў стаў 40-гадовы юбі-лей навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. Створаны ў 1979 годзе, ён называўся аддзелам рэдкай старадрукаванай кнігі. На святкаванне гэтай падзеі прыбылі ветэраны бібліятэкі, якія займаліся даследваннямі ў 60-70-тыя гады: заслужаны дзеяч культуры, біблі-ёграф Таццяна Іванаўна Рошчы-на, узнагарожданая медалём Ф. Скарыны, доктар гістарычный на-вук Георгій Якаўлевіч Галенчанка і іншыя.

Трапяткое і ўважлівае стаў-ленне да кніг адзначала першага дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна — Іосіфа Бенцыя-навіча Сіманоўскага. Даваенныя і пасляваенныя фонды галоўнага кнігасховішча краіны захоўвалі каштоўныя старадрукі. Паступова прыходзіла навуковае асэнсаванне іх значэння для ўсёй беларускай культуры.

Пра гісторыю дзейнасці ад-дзела рэдкай старадрукавай кнігі распавяла ў сваім выступленні га-лоўны бібліёграф навукова-дасле-дчага аддзела кнігазнаўства Галіна Уладзіміраўна Кірэева. Надзвычай руплівай была ў 1979 годзе праца першай загадчыцы адзелам Гелі Аронаўны Анціпавай. Важную ролю ў па фарміраванні калекцыі фондаў бібліятэкі адыграў у 80-тыя гады Ігар Валянцінавіч Жолудзеў.

Г.У. Кірэева паведаміла, што нядаўна супраўнікамі бібліятэкі створаны Рэестр кніжных помні-каў Рэспублікі Беларусь. Праб-лемнае поле канферэнцыі ўклю-чала пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэн-дэнцый развіцця.

 

 

Навуковае мерапрыемства аб’яднала кнігазнаўцаў, лінгвістаў, культуролагаў, гісторыкаў і філо-сафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Цягам двух дзён працавалі 7 сек-цый, прысвечаных тэорыі і мета-далогіі кніжнай культуры, гіста-рычным кнігазборам, рукапісным помнікам і архіўным дакументам, друкаваным кнігам ХV-ХVІІІ ста-годдзя, традыцыям беларускай кніжнай культуры.

Пан Томаш Шваціньскі вы-конвае абавязкі кіраўніка Інстыту-та кнігі і чытання ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.

— Чытанне з’яўляецца важ-ным фактарам  нацыянальнага самавызначэння,- падкрэсліў ён, выступаючы на канферэнцыі, і па-дзяліўся інфармацыяй пра Нацыя-нальную праграму развіцця чы-тання, якая існавала ў Польшчы.

Брытанскі славіст прафесар Арнольд Мак-Мілін распавёў пра сваю цікавасць да сучаснай бела-рускай літаратуры. Пан Крыштаф Мігань вывучае гістарычныя шля-хі кніг у Еўропе. Пані Зоя Ярашэ-віч-Пераслаўцаў займаецца кіры-лічнымі старадрукамі і даследвала спіс скарбаў бібліятэкі Жыровіц-кага манастыра.

Зацікаўленая дыскусія ішла ў секцыі «Роля і месца кнігі ў су-часным інфармацыйна-камуніка-цыйным асяроддзі», дзе мадэра-тарам выступала загадчыца сек-тарам навукова-праектнай працы навукова-даследчага аддзела кні-газнаўства Таццяна Сапега. Тут гаворка ішла пра дызайн сучас-ных кніг, маркетынг і прасоўванне новых выданняў на рынку, пра ролю электронных кніг у жыцці грамадства. Абмяркоўваліся пы-танні мастацкага афармлення кніг. Удзельнікі працы ў секцыях кан-статавалі факт пераемнасці вопы-ту ад сталых спецыялістаў да мо-ладзі — студэнтаў і аспірантаў.

— Важнай была магчымасць сустрэцца і пакамунікаваць з ты-мі, хто дзесяцігоддзямі працуе ў галіне кнігазнаўства і з тымі, хто нядаўна прыйшоў да кнігі як да аб’екта навуковага даследвання, — адзначыў намеснік дырэктара На-цыянальнай бібліятэкі на навуко-вай рабоце і выдавецкай дзейнасці спадар Алесь Суша.

За актыўны ўдзел у Між-народных кнігазнаўчых чытаннях і асабісты ўклад у даследванне беларускай кніжнай культуры бы-лі ўзнагароджаны: кнігазнавец Таццяна Іванаўна Рошчына, га-лоўны бібліёграф навукова-да-следчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева, бібліёграф Людмі-ла Сільнова, прафесар кафедры бібліятэчнай дзейнасці БДУ Лары-са Доўнар, адказны сакратар вы-давецкага савета Беларускай Пра-васлаўнай Царквы Тамара Анд-рэеўна Самайлюк і іншыя аўтары-тэтныя спецыялісты.

Юбілейныя кнігазнаўчыя чытанні праходзілі на высокім на-вуковым і арганізацыйным уз-роўні, на іх прагучалі даклады як навуковай супольнасці, так калек-цыянераў кніжных рарытэтаў з розных краін.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Арнольд Макмілін і Ге-надзь Кажамякін;
  2. Зоя Ярашэвіч-Пераслаў-цаў, Галіна Кірэева і Таццяна Рошчына;

3-5. Беларускія навукоўцы на канферэнцыі.

 

 

 

Праца над кнігай — гэта «раскопкі» ў архівах

Мінулы год для вядомага краязнаўца на Ві-цебшчыне Міхася Баўтовіча быў  годам  завяршэння і выхаду на чытацкую аўдыторыю кнігі «Кнігадрук Полацка».

— Больш дзесятка гадоў я працаваў над матэ-рыяламі і па  драбніцах збіраў звесткі пра кніжную спадчыну полацкіх езуітаў, якія і склалі аснову гэтага выдання. Па водгуках навукоўцаў гэта,  бадай, першае выданне такога кшталту, а тое,  што кніга выйшла ў такім выглядзе, я, найперш, абвязаны Алесю Аркушу, выдаўцу «Полацкага ляда», якое дало жыццё не толькі маёй працы. Калі археоалагам, для  іх адкрыццяў,  трэба перакапаць тоны зямлі, я шмат «капаў» архівы для таго, каб як найбольш дэталёва ўнікнуць ў тое, чым вызначалася выдавецкая дзейнасць ордэна езуітаў у Беларусі XVIII — пач. ХІХ ст.

 

 

Міхася Баўтовіча на сустрэчу ў Верхнядзвінск  запрасіла мясцовая суполка ТБМ,  а да арганізацыі сустрэчы спрычыніўся і Цэнтр дзяцей і моладзі у па-мяшканні якога і прайшла творчая вечарына з удзе-лам настаўнікаў і вучняў гарадскіх школ, а таксама грамадскіх актывістаў, мясцовых краязнаўцаў.

 

 

На пачатку вечарыны арганізатары сустрэчы падзякавалі настаўнікам, якія 21 лютага зрабілі цудоў-нае Свята роднай мовы: ім былі ўручаны падзякі ад ТБМ і Цэнтра дзяцей і моладзі, паэтычны зборнік вершаў К. Севярынца з асабістым аўтографам, які да гэтай падзеі даслаў адмысловы верш:

ХТО Ў ХАЦЕ ГАСПАДАР

Ману за праўду сеюць фарысеі,

Пра «ущемление» крычыць імперскі дух.

У рускай мовы ёсць свой дом — Расея,

У беларускай — толькі Беларусь.

У нас народ гасцінны, як вядома,

Ды рускай мове скажам так, як ёсць,

Няхай тут пачуваецца, як дома.

Але не забывае, што ўсё ж тут — госць.

 

— Кнігадрук у Полацку ў часы, калі тут існаваў езуіцкі калегіюм, які пазней быў перайменаваны ў акадэмію, — кажа М. Баўтовіч, быў вельмі багатым.

Больш дзесятка гадоў аўтар «Кнігадрук По-лацка» шукаў звесткі аб кнігах, якімі езуіты кары-сталіся пры выкладанні ў калегіюме і акадэміі і вы-светліў, што навучанне ў Полацку вялося, збольшага, па еўрапейскіх выданнях, якія адаптоўваліся да мяс-цовых ўмоваў.

У кнізе «Кнігадрук у Полацку» апісана амаль 500 выданняў, якія выйшлі ў Полацку ў другой палове   XVIII — першай палове XIX стагоддзя. Толькі ўжо лічбы гавораць пра тое, якая вялікая праца была праве-дзена даследчыкам. Сваю размову аб выданні Міхась  Баўтовіч суправаджаў му-льтыпрэзентацыяй з выя-вамі выданняў полацкіх езу-ітаў таго часу.

Аўтар распавядае пра тое, што :

— Кніга змяшчае апі-санне выданняў, што выйшлі з-пад варштата полацкай друкарні. Вопіс храналагіч-на падзелены на дзве часткі. У першай частцы апісаныя кнігі, што выдалі сябры Та-варыства Ісуса (1774-1820), у другой — выданні манахаў ордэна Божай Маці школаў пабожных (1824-1829). Ко-лькасць згадак, сабраных у працэсе пошуку, для аднога запісу вагалася ад адной да адзінаццаці (у сярэднім 3-4). Змясціць усе згадкі пасля кожнага апісання не ўяўлялася магчымым, бо гэта надзвычай пашырыла б аб’ём кнігі. Таму крыніцы, дзе згадвалася канкрэтнае полацкае выданне, абіраліся паводле прыярытэту.

Кніга Міхася Баўтовіча  можа быць цікавай не толькі даследчыкам, але і шырокаму колу ама-тараў гісторыі Беларусі, і каторы раз усім нам  нага-двае пра багатую гісторыю нашай Радзімы.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Навіны Германіі

Зімовы семестр у Германіі

Аб’яднанне студэнцкіх аб-менаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фунда-цыяй польска-нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларус-кіх студэнтаў/к і магістрантаў/к для навучання ў нямецкім універсі-тэце на працягу зімовага семестра 2019 года (кастрычнік 2019 — люты 2020 года). Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства, дапамо-гу з пошукам інтэрната, афарм-леннем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаван-не жыцця ў Германіі, аплату віза-вых і ўніверсітэцкіх збораў, стра-хоўку. Дэдлайн — 26 красавіка 2019 года.

Патрабаванні да кандыда-таў і кандыдатак:

— валоданне нямецкай мо-вай на добрым узроўні (B2);

— актыўны ўдзел у грамад-скім і/альбо культурным жыцці Беларусі;

— паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;

— жаданне бліжэй пазна-ёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэ-самі, навукай і культурай.

 

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

— беларускае грамадзян-ства;

— статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (мінімальна 3 курс).

 Крыніца: gfps.org.

 

Семінар па праектаванні касмічных станцый (Германія)

Удзел у семінары бясплат-ны, усім удзельнікам і ўдзельніцам прадастаўляецца месца жыхар-ства. Семінар адбудзецца 21-27 ліпеня 2019 г. у Штутгарце. Так-сама прадастаўляецца грант на частковую кампенсацыю транс-партных выдаткаў (500 €). Міжды-сцыплінарнае супрацоўніцтва ві-таецца, таму прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх дысцыплін. Дакументы неабходна адправіць на ssdw@irs.uni-stuttgart.de, тэма ліста: «SSDW 2019 Application» да 30 красавіка 2019.

На семінары ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

— даведацца падрабязна аб распрацоўцы пілатаванай касміч-най сістэмы;

— стаць часткай міжнарод-най каманды маладых спецыялі-стаў і вучоных;

— атрымаць вопыт праекта-вання сістэм, кіравання праектамі і арганізацыі каманд;

— выкарыстоўваць канцэп-туальную дызайнерскую метада-логію і індывідуальныя інстру-менты.

 

Патрабаванні да кандыда-таў і кандыдатак:

— неабходна валодаць анг-лійскай мовай;

— праяўляць цікавасць да палётаў чалавека ў космас;

— уменне працаваць у між-народнай і міждысцыплінарнай камандзе.

 

Як падаць заяўку? Жада-ючым неабходна падрыхтаваць такія дакументы:

— заяўка;

— форма пацверджання;

— рэзюмэ;

— апошняя ведамасць з ад-знакамі;

— фатаграфія (калі няма фа-таграфіі ў заяўцы)

Крыніца: irs.uni-stuttgart.de.

ODB Brussels.

 

Трылогія кантрабандыста

У адной з кніжных кра-маў набыў твор «Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэццюю кнігу з менскай трылогіі Сяргея Пясецкага, славутага польска- беларускага празаіка чытачу за-помнілася першая кніга «Яблы-чак». Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злыдняў  Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апіс-ваюцца падзеі 1919 года, калі з   Менска сышлі германскія вой-скі і пачалі гаспадарыць баль-шавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады  праславілася  Камароўка?

«Ніхто дабром не дасць збаўлення»- кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра та-ямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгод і авантур, небяс-пекі, трагічных і камічных не-спадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

З польскай мовы твор пе-раклаў Віктар Шукяловіч. Рэ-дактарка твора — Марына Каз-лоўская, а карэктарка — Ліда На-ліўка. У афармленні вокладкі выкарыстана дызайнерская па-штоўка з серыі «Прывітанне з Менска» славутага Уладзіміра Цеслера.

Кніга пабачыла свет ў вы-давецтве «Логвінаў».

Трэба адзначыць, што кні-га добра распрадеецца ў крамах. Яна зацікавіць шырокае кола чытачоў. Спадзяюся, што твор будзе перавыдадзены.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Можна дапускаць, што ў Каралеўстве не было лепей, і там былі пастаянныя змены. Высылалі, няволілі і мардавалі. Кожная змена прыносіла новыя распараджэнні, якія былі вынікам падбору людзей з што раз напэўна меншай пад-рыхтоўкай і ўменнем дастасавац-ца да што раз цяжэйшых акаліч-насцяў.

Да хвілі пераняцця Каронай кіраўніцтва нашымі справамі на Літве панавала найпаўнейшая зго-да як у Камітэце, так пазней і ў Ад-дзеле, пасля арышту чальцоў якіх на іх месца ставалі іхнія былыя па-мочнікі, ужо абазнаныя са спра-вай і яе ходам. Усе супольна пра-цавалі і дапамагалі адны адным, нават моладзь з так званай Чыр-вонай партыі ахвотна падпарад-кавалася распараджэнням Аддзе-ла і прыступіла да супольнай пра-цы. Малыя амбіцыйкі і парож-насць некаторых чальцоў з аргані-зацыі не тармазілі працы.

Асобае распараджэнне, якое надавала камісарам, прыбы-лым з Каралеўства, невядомым нашаму Краю, правы прызначэн-ня людзей на такія высокія пасады, уражвала грамадскасць. Лёсы Літ-вы, яе бяспека ў руках такога лег-кадумнага Ду Лаўрэнса.

Увесь Аддзел падаў у ад-стаўку350 — было гэта за пяць дзён да смерці Зыгмунта. Пакуль пры-йшоў адказ з Варшавы 10/22 чэр-веня, зняволілі Аскерку і Ялен-скага. Эдвард Пажэрскі, начальнік нашай паліцыі ўцякае ў Парыж. На месца Аскеркі выбіраюць Ула-дзіслава Малахоўскага; Вагнера — на месца Яленскага, сакратаром К[араля] Ф[алевіча]. Далеўскі лі-чыў за абавязак перад Краем не перапыняць дзейнасці да прыходу адказу з Варшавы.

Дамейка, абазнаны са спра-вамі, вучыць і падказвае Мураў-ёву, каго прыбіраць. І таму сказалі Вагнеру і Лапацінскаму выехаць з Вільні. У той жа час на месца Ваг-нера выбралі Марыконі.

10 ліпеня новага стылю зня-волены Францішак Далеўскі. На працягу двух гадоў зняволення не знайшлося нікога, хто б засведчыў супраць яго, нават фатограф К[ор-зан], які выдаў Аскерку, Яленскага і іншых. Калі захварэў на тыф  у Кунгуры, дзе сёстры Далеўскага, даглядаючы хворых у тыфозным шпіталі, наблізіліся да яго (відочна, ведаў іх наглядна), то закрычаў: “Панны Далеўскія! Я подлы, вы-даў Аскерку, Яленс[кага], але, Божа, ты бачыш, што гэта не я вы-даў Францішка!”

Літва заплаціла Камісіі (а хутчэй пры пасярэдніцтве Камісіі — Мураўёву) за жыццё Далеў [скага], Аскеркі і Яленскага 15 тысяч. Ян Завіша за Гейштара — 900 рублёў. Завалакіцілі справу да адмены ваеннага становішча, а з ім і смяротных прыгавораў.

Пасля зняволення Далеў-скага прыбыў у Вільню як пасла-нец з Варшавы Юзаф Каліноўскі (кс. Рафал), прывёз пячатку і ман-даты. Новыя чальцы:

Гейштар — старшыня;

Малахоўскі — начальнік го-рада;

Юзаф Каліноўскі — вайско-выя справы, памочнік Цітус Да-леўскі;

Канст[анцін] Каліноўскі — унутраныя справы;

К[ароль] Ф[алевіч] — сак-ратар;

Ду Лаўрэнс — камісар.

Нядоўга гэта ўжо трывала. Замена людзей на ўсіх пасадах, даўняя арганізацыя рассыпалася. Амаль што не было з каго выбі-раць, лепшая большасць вымарда-вана або вывезена, пастаянныя арышты, экзекуцыі, множацца здраднікі, шпегі, ссылкі.

У гэты смутны час Нац[ы-янальны] ўр[ад] уводзіць:

1) Жандармерыю на Літве з простых, неабучаных людзей, з правам вынясення смяротных прыгавораў нядбайным і здрад-нікам.

2) Жадае арганізацыі вяс-ковага люду (дзіўнае няведанне нашага краю);

3) Абвясціць на Літве пас-палітае рушэнне (з каго?).

4) Распачаць неадкладна паўстанне на Падоллі, Валыні, Украіне, у Віцебскай, Менскай і Магілёўс[кай] губернях.

Смутныя былі вынікі тых спробаў. Каля Жытоміра, Пава-лочы, Кіева мужыччо, узброенае дубінамі і сякерамі наводзіла мас-коўскае войска і вымардоўвала без міласэрнасці нашую мо-ладзь351. Тэрор, скіраваны на на-шых бяздзейных мужычкоў, быў повадам для іх аддацца пад апеку Мураўёва.

Цэнтр[альны] камітэт вы-канаў свой абавязак прадстаўля-ючы на з’ездзе ў Варшаве, а по-тым цераз Яленскага рэальны стан Літвы і чаго ад яе ў дадзеную хвілю Каралеўства магло спа-дзявацца. Усе тыя распараджэнні ў хвілю, калі паўстанне канае. Двары апустошаныя, дабразычлі-выя вёскі папалены, зраўняныя з зямлёй або ад жаху гатовыя схі-ліцца на бок ворага. Паспалітае ру-шэнне! Арганізацыя люду! Не было ўжо нікога, каб падтрымаць грошам, хлебам і апекай атачыць апошнія жменькі туляўшыхся паўстанцаў, казалі ім ператрываць да наступнага лета і тады рас-пачаць рух з большай сілай!

Край цярпеў, збіраў на ахвяру рэшту сваіх сіл, каб датры-ваць да гэтай абяцанай хвілі. Ін-тэрвенцыя — верыў, верне нам пра-ва, магчымасць жыцця.

З тых часоў атрыманы ліст сёстрам, сасланым у Кунгур ад Цітуса з Вільні пад прынятым імем Тарэсы выражае сваю надзею ў наступных словах:

 

27 лістапада/9 снежня.

Адрывак з ліста: “Што да мяне асабіста, вяду жыццё, як звыкла свабоднае, вясёлае, на колькі акалічнасці, якія мяне ата-чаюць, гэта дазваляюць. Займа-юся тымі самымі абавязкамі, што перад вашым выездам, хоць цяпер маю шмат больш клопа-таў. Але ж што яны значаць пры вытрымцы і добрым гуморы, і гавару вам праўду, я сёння такая шчаслівая, такая вясёлая, як уся навакольная прырода. А прырода мусіць адчуваць шчасце і веся-лосць, калі мае даць такія бага-тыя плады, якія нам перадаюць нашыя гаспадары. Паводле іх пасеенае жыта ў гэтым годзе дасць ураджай, які забяспечыць нам хлеб, патрэбны для пад-трымкі нашага жыцця. А таму: няхай жыве жыта! якое мае даць нам шчасце — падтрымаць нашае існаванне.

Ураджаі гэтага года бы-лі някепскія, аднак у параўнанні з абяцанымі — нічым. Гаспадары вераць і нас запэўніваюць, што з часам будзем купацца ў дастат-ку — што дай, Божа!”

 

Апошнія чатыры зімовыя месяцы ў 1864 годзе якімі ж былі цяжкімі для бедных паўстанцаў, расцярушаных, але не жадаўшых скласці зброю, каб скарыстацца з мураўёўскага маніфесту352. У тым ліку былі: Ляскоўскі, кс. Мацкевіч, Канстанцін Далеўскі, Ян Жахоўскі, Ст[аніслаў] Булгароўскі і шмат іншых. Цэнтр[альны] камітэт вы-канаў свой абавязак, прадстаўля-ючы на з’ездзе ў Варшаве, а по-тым праз Яленскага сапраўдны стан Літвы і чаго ад яе можна спа-дзявацца. Пшыбыльскі, якога Вар-шава сама сабе выбрала, не пыта-ючы Літвы, на яе прадстаўніка, не ўмеў стаць на абарону як інтарэсаў Літвы, так і ўсёй справы.

Усе тыя распараджэнні ў хвілю, калі паўстанне канае. Двары апустошаныя, дабразычлівыя вёскі папалены, зраўняныя з зям-лёй або ад жаху гатовыя схіліцца на бок ворага. Паспалітае рушэн-не! Арганізацыя люду! Не было ўжо нікога, каб падтрымаць гро-шам, хлебам і апекай атачыць апо-шнія жменькі туляўшыхся паў-станцаў. казалі ім ператрываць да наступнага лета і тады распачаць рух з большай сілай!

Апошнія 4-ы зімовыя месяцы ў 1864 годзе якімі ж былі цяжкімі для бедных паўстанцаў, расцярушаных, але не жадаўшых скласці зброю, каб скарыстацца з мураўёўскага маніфесту352. У тым ліку былі: кс. Мацкевіч, Канстанцін Далеўскі, Жахоўскі, Штэнгельмееры і шмат іншых, як Булгароўскі, Ліпінскі.

Зіма была, як ніколі датуль суровая. Марозы даходзілі да 25-30 градусаў. Няма дзе схавацца. Маскоўскае войска ператрасае ковенскія ваколіцы, шукаючы рэ-шткі туляўшыхся паўстанцаў. Ніхто ім не адважваўся даць схованку як у хатах, так і ў дварах, якіх няшмат засталося, бо каго не зняволілі за ўдзел у паўстанні, вывезлі ў Расію за непадпісанне адраса.

І ў светлы час, і ў змроку наш сумлены жмудскі мужычок, праняты літасцю, бег шукаць на-шых няшчасных у аддаленых глы-бінях пушчы, несучы ім сухі ка-валак хлеба, спечанага з вотрубаў, ад якога крывавіліся язык і пад-нябенне спажываўшага, ці кавалак старога елкага сала, але і тут па-водле апавяданняў Жахоўскага рабілася ім крыўда. Сала закопвалі ў зямлю (свіран беднякоў). Дзікі ноччу, прывабленыя яго вострым пахам, выкрадалі. А яны самі? На марозе ад якога з гарматным гу-кам лопаліся старыя дубы, скур-чыўшыся, прытуліўшыся адзін да аднаго, пад прыкрыццем назбіра-ных днём сухіх галін, зложаных кучай, праводзілі ночы тры меся-цы. Сумленны наш люд, застаючы іх так раніцай, гаварыў з літасцю:

— Панічыкі — няхай споў-ніцца Божая воля! Прыходзьце хоць ночку правесці ў хаце.

Няшчасныя не адважваліся скарыстацца. Там пад страхой ча-кала на іх смерць і згуба сумленных людзей.

Пасля апошніх распара-джэнняў, прысланых з Варшавы па арганізацыі люду, жандармерыі, паспалітага рушэння, руху ў кра-совых губернях, адкуль да гэтага часу прыходзіла падмацаванне ў моладзі і ў грашах, настае ў Выка-наўчым аддзеле хвіля бунту, абу-рэння. Аддзел пад выглядам, што не можа супольна працаваць з Гейштарам, высылае з мэтай ад-хілення яго Ду Лаўрэнса ў Вар-шаву, той з намерам хуткага вяр-тання пакідае свой паўнамоцны мандат на Літве ў Канстанціна Каліноўскага, карыстаючыся з ча-го, Аддзел аб’яўляе сваё абурэнне на агульным сходзе вуснамі Ула-дзіслава Малахоўскага:

— Досыць нам гэтай залеж-най ролі! Варшава не разумее нашых патрэб. Павінны самі ра-дзіць над дабром Літвы! Мы па-станаўляем ад гэтага часу разар-ваць гэтую залежнасць, якая нас губіць!

Гейштар адзін апелюе раз-рыву салідарнасці з Каралеўствам. Ніхто яго не слухае, а потым боль-шасць пастанаўляе выслаць на-ступныя ўмовы: Літоўскі камітэт незалежны ад Кароны, камісар з Варшавы мае толькі дарадчы го-лас, роўна, як з Літвы ў Варшаве.

Пасля атрымання гэтай па-становы Варшава прысылае ў Ві-льню Авейду-Шмідта для пагад-нення Літвы з Каронай. Усё было ўжо запозна.

 

Праблема адраса Дамейкі

 

Пасля Біржанскай бітвы Дамейка падтрымлівае планы Мураўёва, агітуючы за паданне адраса353, у форме ўказанй Му-р[аўёвым]. Адрас не толькі асу-джае паўстанне, але і адмяняе ўсю нацыянальную мінуўшчыну, аб-вяшчаючы, што Літва заўсёды бы-ла Расіяй і прагне ёй застацца.

Знайходзяцца на Літве та-кія, якія яго падпісваюць з Дамей-кам, у вялікай сваёй нядолі трацяць галаву і сумленне. Тыя, хто не пад-пісвае, ідуць на выгнанне. Літва вылюдняе. Народ лічыць Дамейку за здрадніка, адступаецца. Пакуль Дамейка не падпісаў Аддзел па-станаўляе не дапусціць яго да гэ-тага чыну і іншых прыхільнікаў адцягнуць, адпужнуць, каб гэтае паскудства не пашыралася. З гэтай мэтай выносіць смяротны прыга-вор Дамейку. Прысланыя жандар-мы аказаліся няўдалымі. Літва не знайходзіць выканаўцаў прыга-вору сярод сваёй супольнасці. Ліцвіны гавораць, што лягчэй сябе пазбавіць жыцця, бо пасля выка-нання прыгавору жонкі, дочкі і на-рачоныя адвярнуліся б ад іх, як ад забойцаў. Даставілі з Варшавы Бянькоўскага. Той наносіць Да-мейку ўдар штылетам, але Дамей-ка выжывае і распавядае Мура-ўёву апісанне штылетніка, мена-віта, што быў бландынам. Стаў-леныя перад Дамейкам бландыны ідуць на шыбеніцу, бо Дамейка не ўпоўнены ў ідэнтыфікацыі. Паве-сілі ў гэты час семярых, некалькі са Шляхецкага інстытута, амаль дзяцей, усёй віной якіх былі свет-лыя валасы. У той час на вуліцах Вільні не было відаць бландынаў. Устрывожаныя маці фарбавалі трынаццаці- і дванаццацігадовым сынам валасы.

Бянькоўскі зняволены, па-вешаны. Малахоўскі, як начальнік горада найбольш адказны, уцякае. Здановіч, сын прыстойнага чала-века і шанаванага педагога, здра-джаны калегам (Купсцем), рас-страляны. Канстанцін Каліноўскі расстраляны 22 студзеня 1864 года новага стылю. Юзаф Каліноўскі асуджаны на цяжкія работы. Гей-штар зняволены. Захавала яму жыццё тое, што здраднікі, назы-ваючы яго старшынём у другім складзе чальцоў Аддзела, ніколі яго не бачылі. Сасланы ў Уфу. Па-рафіновіч, Кушалеўскі і д-р Дзіч-коўскі гаварылі пра Гейштара, што яго не ведаюць асабіста таму, што сам ніколі не дзейнічаў, а засла-няўся Цітусам Далеўскім, які вы-конваў за яго абавязкі.

(Працяг у наст. нумары.)

350 Было гэта выражэннем пратэсту Правінцыйнага кіраўнічага аддзела Літвы ў сувязі з рэарганізацыяй правінцыйных аддзелаў. Аднак 26.VI ён выдаў дэкрэт у справе перайменавання на Выканаўчы аддзел на Літве.

351 9.V.1863 г. у Салаўёўцы Радамскага пав. на групу з 21 маладых змоўшчыкаў, якія чыталі “Залатую грамату” напалі мужыкі. 12 чалавек загінула. Падобныя выпадкі мелі месца ў губернях Кіеўскай і Валынскай.

352 Імператарскі маніфест ад 31.ІІІ.1863 г., які абвяшчаў дараванне тым, хто складзе зброю да 1.V.1863 г.

353 Мураўёў папярэдзіў губернскіх маршалкаў шляхты, што ад кары і рэпрэсій землеўладальнікаў могуць абараніць толькі подпісы пад адрасамі да цара, якія асуджаюць паўстанне і прызнаюць Літву за частку Расійскай імперыі. Віленскі губернскі маршалак Аляксандр Дамейка і больш дзясятка землеўла-дальнікаў падпісалі адрас 27.VII/8.VIII.1863 г.

 

НЕ ТОЛЬКІ ДЛЯ ПРЫЕМНАГА ЧЫТАННЯ

Пад канец мінуўшага года атрымаў ад гарадзенца Аркадзя Жукоўскага (Ліцьвіна) кнігу «Пра-стрэлены талер» з дарчым надпі-сам: «Шаноўнаму  спадару … для прыемнага, спадзяюся, чытання». Прачытаўшы гэты раман у трох кнігах,  разумееш, што аўтар ставіў больш сур’ёзныя задачы, чым па-забавіць чытача прыгодніцкімі падзеямі з гісторыі Беларусі. Ра-ман заслугоўвае таго, каб выка-заць думкі і разважанні наконт узнятых у ім праблем, бо аўтар глыбока пагрузіўся ў гісторыю Беларусі і паказаў сябе добрым знаўцам як яе, так і тагачасных міжнародных адносін, хаця і не з’яўляецца гісторыкам па адука-цыі.

 

 

У аснове сюжэту рамана — нярэдкая ў 17 стагоддзі з’ява: захоп чужога маёнтка і няўдалы наезд на другі ў перыяд, калі доўга ад-сутнічалі іх гаспадары; доўгае і драматычнае змаганне за іх вяр-танне пасля з’яўлення уладальні-каў. Гэтыя мясцовыя падзеі ад-бываюцца у час бескаралеўя, калі на ўсіх узроўнях урадоўцы займа-юцца не разборам мясцовых зда-рэнняў, а падрыхтоўкай да выбару караля і пошукам кандыдатуры на трон. Аўтар удала выбраў такі пе-рыяд у гісторыі Рэчы Паспалітай, каб паказаць крызіс дзяржаўнай улады ў краіне, выявіць ролю ў гэтым працэсе неабмежаванай шляхецкай дэмакратыі і самой шляхты — ад дробнай засцянковай да магнатаў.

Аўтара найперш цікавілі лёс Беларускай дзяржавы — Вялі-кага Княства Літоўскага, роля ў гэтым яе правіцеляў — вялікіх кня-зёў, і пануючых колаў — шляхты. Калі ў сучаснай Беларусі аб вялікіх князях ВКЛ з’явілася багатая наву-ковая і мастацкая літаратура, то аб пануючым класе дзяржавы, шмат-лікай шляхце, якая складала шас-ціну насельніцтва краіны, існуе зусім мала выданняў. І трэба ад-даць належнае аўтару «Прастрэле-нага талера» за тое, што ўзяўся за складаную і цяжкую справу — усе-бакова паказаць беларускую (ліц-вінскую) шляхту: яе зацікаўленні, маральныя якасці, адносіны да сваіх абавязкаў перад Бацькаўш-чынай. Паўней паводзіны і харак-тэрныя рысы шляхты праяўляліся не ў спакойны час штодзённых хат-ніх клопатаў і заняткаў, а ў пера-ломныя часы грамадскіх перамен у дзяржаве. Таму і звярнуўся сп. Жукоўскі да перыяду  з канца 17 ст., часоў бескаралеўя пасля сме-рці Яна Сабескага (1696 г.) і выба-раў новага караля, да пачатку Паў-ночнай вайны (1700 г.).

Ён паказвае шляхту не ад-народнай масай, а вельмі рознай, з рознымі інтарэсамі, паводзінамі, маёмасцю. Вельмі добра для гэта-га выкарыстаў правядзенне павя-товага сойміка: «Першыя лавы па іерархіі займалі раўнейшыя з роўных, мясцовыя ўрадоўцы, за-можныя, бясспрэчна гярбовыя», «далей углыб стаяла значная куп-ка сярэднезаможных», «за імі калыхалася шматлікае засцян-ковае брацтва, уладальнікі і арандатары невялічкіх маёнткаў, фальваркаў». Калі першыя «былі здольныя дапяць сваіх мэтаў у кожным выпадку, то другія ма-рылі аб сваім месцы сярод пярэд-ніх і былі гатовы іх падтры-маць», а трэція толькі ў «сумятні сойміка … адчувалі сваю знач-насць,  сваё права схіліцца туды ці сюды», «крыўдзіць гэтых лю-дзей абыякавасцю было небяспе-чна». Усіх іх яднае «горкая праўда шляхоцкіх груповак — прадаж-насць, і чым вышэй — тым вера-годней.»

Розніцца шляхта і сваімі жыццёвымі планамі і намерамі. Прага нажывы штурхае адну ча-стку  (Бурскі, махляр-падсудак Пу-цята) на гвалтоўны захоп чужога маёнтка (Крушні) і другая частка — магнаты — стварае канфедэрацыі (Людвік Пацей, Рыгор Агінскі), вядзе   барацьбу з ненавіснымі ўсім Сапегамі, якія ўсталявалі ма-наполію на дзяржаўную ўладу. І тыя, і другія імкнуцца выкарыстаць законы і ўладу ў асабістых ін-тарэсах для атрымання новых багаццяў, пасад, прывілеяў. Іх турбуюць не ін-арэсы Княства, а захаванне існай неаб-межаванай шляхецкай дэмакратыі. Людвік Пацей беспрынцыпна лічыў, што калі «кары-сна пахіліцца — ён па-хіліцца. Варта стаць на калені — стане. За-патрабуюць прысягі — дамо. А як выпадуць карты іначай, то і адмовімся». Беды і разарэнне нясуць краіне і яе жыхарам міжусобныя войны магнацкіх групо-вак. У спыненні магнацкіх міжусобіц бяссільна і каралеўская ўлада з абмежава-нымі правамі, якая для захавання сваёй улады ў краіне падтрымвае  суперніцтва  магнатаў. Тым болей не паратункам для краіны з’яўля-ецца запрашэнне на трон караля замежніка, які не пранікся праб-лемамі краіны, не ведае ні яе мо-вы, ні традыцый, ні законаў.

Аднак сярод шматаблічнай шляхты былі і тыя, хто жыў інта-рэсамі Княства, балюча перажы-ваў бязладдзе і братазабойчыя во-йны ў краі, падпарадкаванне дзяр-жаўнай улады сямейнаму клану. Тут і дробная шляхта тыпу аран-датара Лявона Шарэвіча і яго та-варыша па вайсковых паходах Се-вярына Мяжэвіча, і моцныя гаспа-дары сярэдняй рукі як Кузьма Вароніч і Мацей Крыжэвіч, і прад-стаўнік магнацкага роду суддзя Літоўскага Трыбуналу Максім Са-пега, і кашталян Храптовіч. Усе яны асуджаюць магнацкія між-усобіцы, якія абяссільваюць дзяр-жаву, нясуць разарэнне. Максім Сапега перакананы, што магнаты «вызнаюць толькі тое, што нясе карысць найперш ім асабіста, Калі траціць Рэч Паспалітая, траціць у рэшце рэшт кожны. Калі не сам і не сёння, то сын ці ўнук заўтра». Патрыятычна на-строеная шляхта разважае, як паправіць становішча, дзе выйсце: у абсалютызме караля ці ў неаб-межаванай вольнасці «ліберум вета». І тое, і другое не прынясе дабра. Шляхціц Вароніч выказвае думку і аўтара рамана: «За моц-ную ўладу стаю, пане-браце. За згодную працу караля і Сойму. Гэта ж здзек над каралём, калі самі абранцы пазбаўляюць яго належных манарху правоў: ула-дар над намі, але выконваць мы будзем толькі тое, што не патра-буе нашых высілкаў і грошай». Гэтая выснова, выспеўшая ў кан-цы 17 ст., актуальна і для нашага часу.

На фоне дробнашляхецкіх і магнацкіх звадак, змоваў, сутычак і войнаў сп. Жукоўскі праследжвае  жыццёвыя шляхі-пуцявіны двух шляхціцаў — спаткаемцаў: захоп-ленага маёнтка Крушня Багдана Хмялеўскага і нашчадка маёнтка Клінок Андрэя Забелы, іх змаганне за вяртанне часова страчанага. Аў-тар рамана ўмела падае іх ванд-раванні ў драматычна-прыгод-ніцкім плане, трымаючы чытача ў напружаным зацікаўленні. Героі праходзяць праз шэраг складаных, небяспечных выпрабаванняў,  дзе выяўляецца іх вынаходлівасць, адвага, вытрымка, чым заслугоў-ваюць яны павагу атачэння і ка-ханне прыгожых шляхцянак.

Раман раскрывае сацыяль-на — палітычныя  праблемы краіны, а элементы прыгодніцтва, з імі звя-заныя, прыдаюць яму цікавасць, займальнасць. «Прастрэлены та-лер» не навукова-папулярнае да-следаванне, а мастацкі твор, з’ява грамадска-культурнага жыцця, якая заслугоўвае і грамадскай ацэ-нкі. Аўтар выявіў сябе майстрам займальнага сюжэту, чым прыва-блівае чытача, паказаў уменне ве-сці дыялог розных сацыяльных груп, уменне стварыць запаміна-льны партрэт героя, даць вобраз-нае апісанне прыроды. Вось уя-віце сабе каларытную фігуру чала-века: «Аднаго росту з Чыжом ча-лавек здаваўся вышэйшым з-за сваёй хударлявасці. Тулава на танклявых нагах схілялася напе-рад, нібы збіраўся падаць ці дзеў-бануць нешта вострым носам. Чыжа ўразіла гэтае птушынае падабенства…. Пан Антон ле-дзьве стрымаўся ад смеху. Але ж і пашанцавала чалавеку на такое бусляное прозвішча (Шторх).»

Або гэтае ёмістае апісанне гарадзенскага надвор’я: «Цяжкія, набрынялыя дажджом хмары зачапіліся за званіцы цэркваў і касцёлаў і віселі ў бязветранай прасторы, збіраючыся выліцца ў абмялелы за лета Нёман.»

А. Жукоўскі знаходзіць ма-стацкія і лексічныя сродкі, каб паказаць характэрныя рысы роз-ных   груп шляхты. Тут і даверліва-сяброўская размова кашталяна Храптовіча і маршалка Тура, і асцярожна — дыпламатычныя пе-рамовы вялікага гетмана Сапегі і французскага пасланніка Палінь-яка, і хітравата-здрадніцкая гутарка канфедэратаў Пацея і Агінскага, і віціеватыя з лацінкай прамовы падсудка Пуцяты, і прамаліней-ныя заявы засцянковага «паліты-ка» Жабы, заўсёды гатовага сар-ваць паседжанні соймікаў, і раз-важлівы дыялог патрыятычна на-строенай шляхты.

Прывабнасць твору надае яго мова: вобразная, жывая, да-кладная, з трапнымі народнымі выразамі, прымаўкамі, з трапны-мі параўнаннямі, з гумарам. Аў-тарскую мову і герояў рамана абагачаюць выразы: са свечкай шукаць, гоіцца як на сабаку; Са-пега і Паліньяк, нібы рыцары на рысталішчы, прыглядаліся адзін да аднаго і г.д. Або прымаўкі:

Як кажуць людзі, абое — рабое. (Максім Сапега)

Жывы грош заўсёды зной-дзе ўдзячную кішэню. (Аўтар.)

Ваша лякарства горш хва-робы.

Да пары збан воду носіць.

Толькі мех падстаў — жыц-цё насыпле (Аўтар.)  

Пан — зух, калі на аднаго — удвух, а супраць зуха — здохлая муха.

Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць і інш.

 

Разам з тым, з пахвалой ад-гукаючыся аб рамане, нельга пра-йсці міма некаторых яго хібаў, якія, аднак, не зніжаюць яго каштоў-насць. Тут маецца на ўвазе выка-рыстанне састарэлай лексікі для характарыстыкі эпохі. У рамане прыкладзены слоўнік састарэлых словаў і паняццяў, які даецца аж на 10 лістах, гэта часам выклікае ў чытача незадаволенасць частым зваротам  да слоўніка.

Сустракаюцца ў творы і залішне расцягнутыя сцэны, раз-мовы (напр., размова Забелы з атрадам пана Мацея і інш.) або развіццё падзей адбываецца не па логіцы іх, не па намерах герояў, а выпадкова (напр., сустрэча Баг-дана з Варонічам на раздарожжы).

Маюцца выпадкі ігнараван-ня прынятых граматычных нор-маў.

Тым не менш адзначаныя заўвагі не зніжаюць той мастацкі унёсак, які зрабіў  сп. А. Жукоўскі сваім раманам у разуменне гісто-рыі і лёсу нашай дзяржавы ў 17 — 18 ст., ролі ў гэтым беларускай шляхты, якая з-за сваіх карысных інтарэсаў не здолела падняцца да ўсведамлення агульнанацыяна-льных інтарэсаў. «Прастрэлены талер» — кніга не толькі для пры-емнага чытання, але і для роздуму і дзеяння.

 Іван Буднік.

 

Спевы гучалі над шырокім Дняпром

На тыдні, калі ў краіне пра-ходзіла масавае святкаванне Дня Волі, адзін з найлепшых музыкаў Зміцер Вайцюшкевіч амаль кожны дзень удзельнічаў у святочных ка-нцэртах. 23 сакавіка артыст спяваў для грамады ў Гародні, 25 — у Мен-ску.

29 сакавіка артыст выступіў ва ўтульнай зале абласнога Палаца культуры Магілёва і распачаў свой канцэрт з «Беларускай песні» на словы Уладзіміра Караткевіча. На вечарыну прыйшла дружная гра-мада сяброў ТБМ імя  Ф. Скарыны на чале з Алегам Дзьячковым.

У гэтым месяцы па запра-шэнні Згуртавання беларусаў Вя-лікабрытанні музыка наведваў Лондан. Ён меў магчымасць па-знаёміцца са скарбамі Скарынаў-скай бібліятэкі, якую засноўвалі ў канцы 60-тых гадоў біскуп Чэслаў Сіповіч, а. Леў Гарошка і а. Аля-ксандр Надсан. Спявак памятае сустрэчу з айцом Аляксандрам Надсанам у 1998 годзе.

Артыст бліжэй пазнаёміўся з гісторыяй брытанскай сталіцы. Яго ўразіла, які быў моцны пат-рыятычны дух у англічан падчас бамбардзіровак гітлераўскай аві-яцыі ў 1940-41 гадах. Артыст на-ведаў Брытанскі музей, беларус-кую грэка-каталіцкую царкву, агледзеў Букінгемскі палац, Тра-фальгардскую плошчу і іншыя помнікі гісторыі і архітэктуры.

Музыка падтрымлівае су-вязі з беларускімі суполкамі ў Лондане, Празе, Беластоку, Цю-рыху і перыядычна ладзіць ў гэтых гарадах канцэрты.

Магілёўскія сябры ТБМ былі ўзрадаваны душэўнымі спе-вамі і запрасілі артыста пасля кан-цэрту ў кавярню » Шпаркі Лось», дзе ўдзельнікам прапануецца бе-ларускамоўнае меню і экзатыч-ныя стравы, і ў нефармальнай аб-станоўцы пагутарылі з са спева-ком на тэмы культуры, мастацтва і гісторыі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: З. Вайцюш-кевіч і магілёўскія сябры ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Батлейка з дэбютам у Цэнтры гарадскога жыцця Гародні

Прадстаўленне ўнікальнай батлейкі з аграсядзібы Гасціна Лідскага раёна адбылося ў гара-дзенскім Цэнтры гарадскога жыц-ця. Пра адметнасць гэтай батлейкі кажа мастачка і дызайнерка Алена Ткачова:

— Дзякуй Богу, на Беларусі пра батлейку ўжо ведаюць усе. І вельмі шмат прыгожых батлеек, самабытных і копій з сялянскіх батлеек. Нарэшце можна сказаць, што культура батлейкі ў нашай краіне адрадзілася. Яна жывая і вельмі цікавая. Мы паспрабавалі зрабіць батлейку, якой яна магла быць у горадзе, калі б не былі пера-рваныя традыцыі.

На думку Сяргея Чарняка, удзельніка батлейкі, дэбют у Га-родні вельмі спадабаўся жыхарам горада:

— Мы вельмі радыя пабы-ваць у нашай любімай Гародні. Дзякуем за запрашэнне. Гэта наша першае падарожжа з батлейкай. Мы купаліся ў апладысментах. Так цёпла нас сустрэлі. Казалі, што ў нас атрымалася. П’еса Сяргея Кавалёва надзвычай цікавая. Мы самі атрымалі асалоду, пазнаёміў-шыся з ёю. Бо шмат вельмі сме-шных месцаў, яркія ролі. Я іграў чарнакніжніка, які ператвараўся ў ваўка.

Паглядзець батлейку ў Цэнтр гарадскога жыцця Гародні прыйшло шмат гарадзенцаў з дзе-цьмі, а апроч самога прадстаў-лення можна было паслухаць бе-ларускія народныя песні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Выказванні

 

Жыццё — агонь, які тушыць кожны з нас.

 

Жыццё — праблемнае пы-танне, якое ты вырашаеш увесь час, і смерць падводзіць пад усім рысу.

 

Беззаконне выпраўляюць беззаконнем.

 

Шлях пазнання самога сябе вельмі складаная штука.

 

Выратаванне ад тлуму — адзінота

 

Скажы жанчыне, што яна нічога не робіць — бяды не абя-рэшся.

 

Дзе  б не быў, што б не ра-біў, збірайся паміраць ды вярніся, дзе нарадзіўся.

 

Ён быў сур’ёзны, нават калі жартаваў.

 

План па кампасіраванні мазгоў выкананы датэрмінова.

 

Яны кахалі адзін аднаго так моцна, што баяліся каб дзеці і ЗАГС не разбурылі кахання.

 

Мужчына і жанчына дзве ўзаемнавыключныя і дапаўня-ючыя супрацьлегласці.

 

Валасатая лапа Аладзіна.

 

Выміраючая вёска: пры-емна мяняецца аблічча нашых на-селеных пунктаў за апошні час.

 

А пенсіі растуць, растуць, растуць. Дзе шыбануць бы цыга-рэту, купіць няма за што.

 

Усе карыстаюцца ўладаю: хто крадзе, хто просіць.

 

У Ссудны дзень адвакатаў няма.

 

Жыццё даецца адзін раз, выбірай: Канары, нары ці грама-дзянін Рэспублікі Беларусь.

 

«Рэч, якая заўжды можа спатрэбіцца», — прамовоў муж-чына і купіў пляшку гарэлкі.

 

Закладнік уласнай жонкі.

 

Удала пераблытаў: каханцы аддаў заробак, жонцы падарыў кветкі.  Абедзве задаволены.

 

Каб ты з’еў тое, аб чым ду-маеш.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *