НАША СЛОВА № 16 (1427), 17 красавіка 2019 г.

Нядзеля, Красавік 28, 2019 0

З Вялікім Днём, шаноўныя беларусы!

ЗНАК  БЯДЫ

13 красавіка ў Курапатах знеслі ўсе металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Менскай кальцавой дарогі. На месцы крыжоў высадзілі дрэвы.

 

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах:

— Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочы-шчы Курапаты, якое з’яўля-ецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Бе-ларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў пра-цэс зносу галоўнага знака хрысціянства працягваецца. Голас Касцёла і Праваслаў-най Царквы, іншых хрысці-янскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаў-нікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пу-стыні. Знос крыжоў — гэта вялікая рана на сэрцы веру-ючага чалавека. І гэта робіц-ца падчас Вялікага Посту, калі хрысціяне разважаюць пра збаўчую муку Езуса Хрыста, прынятую Ім на дрэве Крыжа. Гэтае свята-тацтва адбываецца напярэ-дадні Пальмовай нядзелі, якую заўтра адзначаюць ве-рнікі Каталіцкага Касцёла. У гэты дзень Евангелле ўзгад-вае ўрачысты ўезд Езуса ў Ерусалім, калі людзі Яго віталі воклічамі «Гасанна Сыну Давіда. Дабраслаўлё-ны той, хто прыходзіць у імя Пана», а чытанне Мукі Хры-ста распавядае пра цярпен-ні, укрыжаванне і смерць Езуса на Крыжы. Мы раду-емся атрыманай свабодзе веравызнання, аднак яна пазначана крыжом і духоў-нымі цярпеннямі, аб чым нагадвае гісторыя Курапа-таў, дзе сёння зносяцца кры-жы, усталяваныя на месцы пахавання шматлікіх нявінна забітых. Ніхто не ставіць пад пытанне таго, што тэрыто-рыя Курапатаў павінна быць добраўпарадкавана. Але пры гэтым неабходна ўлічваць меркаванне гра-мадства і асабліва вернікаў, каб не дапусціць знявагі Крыжа. Яшчэ раз звяртаюся да адказных за знос крыжоў з заклікам: спыніце «крыжа-лом», каб шляхам дыялогу з грамадствам і рэлігійнымі арганізацыямі вырашыць набалелую праблему і буда-ваць у нашай Бацькаўш-чыне цывілізацыю міру і згоды. У гісторыі чалавецтва многія марна хацелі стаць багамі, але толькі Бог стаў чалавекам, каб на Крыжы даць збаўленне ўсім людзям. Божа, абарані Крыж ад зня-вагі, бо ў ім — збаўленне!

Арцыбіскуп

Тадэвуш Кандрусевіч,

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Менск,

13 красавіка 2019 г.

catholic.by.

Фота Віталя Палінеў-скага і Радыё Свабода.

Крыж на магіле паўстанцаў 1863 года

Гарадзенскія, лідскія і бярозаўскія актывісты ўсталявалі крыж паўстан-цам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.

 

 

Крыж у вышыню сягае 5,5 метраў, паведаміў Свабодзе гарадзенскі акты-віст Вадзім Саранчукоў.

— У гэты ўікэнд у Га-родні шмат цудоўных імпрэ-заў: і фрымаркеты, і прэзен-тацыі, і канцэрты, і дыскусіі пра рэфармаванне закана-даўства аб партыях. Ці дума-лі пра такую магчымасць хлопцы, якіх 150 гадоў таму пахавалі вось у гэтым курга-не на Лідчыне? Думаю, што не, — адзначыў у сваім допісе на Фэйсбуку Саранчукоў.

Ён кажа, што калі ўсталёўвалі крыж, проста фі-зічна адчувалася ўдзяч-насць паўстанцаў за тое, што не забылі іхнюю ахвяру.

— Так, мы памятаем! І Касцюшку, і Каліноўскага, і случакоў, і Курапаты.

Па факту нічога экст-раардынарнага не адбыло-ся. На месцы старога, даўно збуцвелага крыжа пастаў-лены новы. Лідскія ўлады пра замену крыжа былі па-пярэджаны.

На сёння гэта 10-ты ефрасіннеўскі крыж на Лід-чыне.

Паводле Радыё Свабода.

 

СТВАРАЕМ БЕЛАРУСКУЮ МНЕМОНІКУ

У расійскай мове маецца шэ-раг мнеманічных прыёмаў запамінан-ня асобнай інфармацыі. Напрыклад, каб запомніць парадак колераў спе-ктру святла (у расійскім варыянце: красный, оранжевый, жёлтый, зелё-ный, голубой, синий, фиолетовый), скарыстоўваюць лёгказапамінальны сказ: «Каждый охотник желает знать, где сидит фазан».

Некалькі год таму «Наша ні-ва» правяла конкурс мнемонікі на на-шай мове. Патрабавалася стварыць сказ для запамінання парадку бела-рускіх назваў колераў спектру: чыр-воны, аранжавы (памаранчавы), зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы. Другое слова сказу павінна было мець два варыянты — з пачаткам на а (аранжавы) і з пачаткам на п (пама-ранчавы). Сярод пераможцаў апыну-ліся двое маіх студэнтаў (на жаль, з-за даўнасці падзеі прозвішчы мая па-мяць не захавала, але іх можна знайсці ў газеце) з такімі сказамі:

філасофскім — «Чалавек абірае (прымае) жыццё, загадзя бачачы свой фінал»;

і лірычным — «Чароўныя арыі (песні) жаваронка замінаюць ба-дзёраму складанню формул».

Магчыма, нехта прапануе яшчэ лепшы варыянт? Можна да-слаць у газету ці на e-mail: bulavacki@gmail.com.

 

А я маю намер абвесціць яшчэ адзін конкурс.

Ёсць у матэматыцы такі цікавы лік П (пі), які звязвае крывое з пра-мым. Калі трэба вызначыць даўжыню акружыны ці іншай крывой лініі, без гэтага ліку не абыйсціся. Лік ірацы-янальны, г.зн. мае выгляд бясконцага дзесятковага дробу: 3,14159265358… У школе выкарыстоўваюць часцей першыя тры лічбы (3,14), а ў самых дакладных разліках (напрыклад, у касманаўтыцы) скарыстоўваюць 12 лічбаў.

Назву ліку дала першая літара імя Піфагор, які шмат часу патраціў на яго даследаванне, спрабуючы вы-разіць яго звычайным дробам з цэлы-мі лічнікам і назоўнікам. Але ў выніку не знайшоўшы такога дробу, абазваў лік «неразумным» (ірацыянальным). Так і сталі называць лікі, якія не выра-жаюцца звычайнымі дробамі з цэлымі лічнікам і назоўнікам.

Зараз вядома 2 трыльёны ліч-баў ліку П, гэтыя веды чалавеку нія-кай карысці не нясуць, бо столькі ліч-баў ён ніколі скарыстоўваць не будзе. Проста на вылічэнні новых лічбаў зна-камітага ліку стваральнікі кампутараў спаборнічаюць у іх магутнасці.

А мы паспаборнічаем хаця б у запамінанні дванаццаці лічбаў. У расійскай мове для гэтага маецца мне-манічны вершык:

«Это я знаю и помню пре-красно,

Но многие цифры мне лишни, напрасны.»

У гэтых лёгказапамінальных двух радках словы падабраны так, што колькасць літараў слова адпавядае пэўнай лічбе ліку: это (3) я (1) знаю (4) і г.д.

Я падару пляшку каньяку і зборнік сваіх перакладаў з У. Вы-соцкага таму, хто найлепшым чынам зробіць нешта адпаведнае ў бела-рускай мове.

Куды дасылаць? — Адрас вы-шэй.

Міхась Булавацкі.

Місія даследчыка, папулярызатара кніжных скарбаў і выкладчыка

На ХV Міжнародных кні-газнаўчых чытаннях у Нацыяна-льнай бібліятэцы ў цэнтры ўвагі быў Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства, які адзначыў 40-годдзе з дня заснавання.

Мы пагутарылі з загадчы-кам аддзела, кандыдатам гіста-рычных навук, дацэнтам Анато-лем Мікалаевічам Сцебуракам.

— Як Вы адчуваеце ў Вашай дзейнасці пераемнасць трады-цый такіх асобаў, як кнігазнавец, заслужаны дзеяч культуры Рэс-публікі Беларусь Таццяна Іванаў-на Рошчына, бібліёграф Галіна Ўладзіміраўна Кірэева, якія ра-ней узначальвалі Ваш аддзел?

— Пераемнасць існуе, бо наша сфера, з аднаго боку патра-буе інавацый, а з другога боку, яна — традыцыяналісцская, бо кні-газнаўства грунтуецца на дэталё-вым і шматгадовым вывучэнні старадрукаў, прыватных бібліятэк, экслібрысаў.

Я прыйшоў працаваць у аддзел у 2005 годзе пасля ўнівер-сітэта. Пяць гадоў маёй кар’еры пасля гістарычнага факультэта БДУ былі прысвечаны Нацыяна-льнай бібліятэцы. У той час аддзел называўся Аддзелам рукапісаў рэдкай кнігі і старадрукаў. Я пра-цаваў побач з Таццянай Іванаўнай Рошчынай. Яна змагла перадаць шмат ведаў і захапленне кнігай, любоў да старадрукаванай кнігі. Мы так цёпла ўзгадваем Таццяну Іванаўну за тое, што яна яшчэ ў 1990-ыя гады змагла запачатка-ваць  выданне зборніка «Здабыткі» і матэрыялаў кнігазнаўчых чытан-няў. Гэтыя ініцыятывы пачыналіся пры ёй. Калі я быў студэнтам, гіс-тарычны факультэт БДУ знахо-дзіўся насупраць будынка старой бібліятэкі, і мы туды хадзілі пры пе-ршай магчымасці. Дарэчы, Тац-цяна Іванаўна выкладала ў Бела-рускім калегіюме, і мне даводзіла-ся яе бачыць і чуць, што пазней паўплывала на мой выбар кірунку даследванняў і месца працы.

— Раскажыце, калі ласка, па якіх кірунках кнігазнаўства сёння працуе аддзел?

— Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства — комплексны па сваёй сутнасці. Тут ёсць сваё вялі-кае кнігасховішча. Мы захоўваем каштоўныя калекцыі, звяраем і апісваем іх, частка людзей займа-ецца падрыхтоўкай экспазіцый у Музеі кнігі. Нашы паспяховыя пра-екты, як гэта было ў юбілей Фран-цішка Скарыны, выйшлі за межы музея. Папулярызацыя кніжнай спадчыны спалучаецца з дзейна-сцю Нацыянальнай бібліятэкі. Факсімільныя выданні — адзін з перспектыўных накірункаў, таму што найбольш рарытэтныя асоб-нікі беларускіх кніг, на жаль, знахо-дзяцца за межамі Беларусі. Праз факсімільнае ўзнаўленне мы зма-глі іх вярнуць на Радзіму і зрабіць дасяжнымі для ўсіх. Таксама біб-ліятэка робіць разнастайныя вір-туальныя праекты. Зараз мы шу-каем беларусіку за мяжой і ў ад-лічбаваным варыянце вяртаем яе. Набыць самім гэтыя кнігі часта проста немагчыма, але спампа-ваць іх і дадаць у нашу электрон-ную бібліятэку мы можам.

Трэба адзначыць, што На-цыянальная бібліятэка шукае і ку-пляе рэдкія выданні. Напрыклад, зараз нам прапаноўваюць набыць Кітаб — кніжны помнік беларускіх татараў, які паходзіць з вёскі Та-тарка Асіповіцкага раёна Магілёў-скай вобласці. Мы спрабуем саб-раць тое, што засталося ў калекцы-янераў. Мы супрацоўнічаем з та-кім вядомым збіральнікам паш-товак, як Уладзімір Ліхадзедаў.

У яго ёсць таксама цікавая калекцыя кніг пра Беларусь, роз-ных заходнееўрапейскіх выдан-няў, шмат архіўных дакументаў. Спадар Уладзімір частку свайго фонда перадаў нам назаўсёды, а ёсць часова перададзеная частка — дэпазіт. Калі ёсць жаданне, чытачы могуць зараз пагартаць граматы ХVI -ХVII стагоддзя, выдадзеныя ў Полацку, метрычныя кнігі з Ві-лейскага павета, Гродзенскія гу-бернскія ведамасці 1840-ых гадоў і іншыя. Спадзяемся, што праект будзе развівацца.

— Анатоль Мікалаевіч, сфе-рай Вашых інтарэсаў з’яўляюцца Напалеонаўскія войны. Вы адшу-калі ўнікальныя французскія рука-пісы 1812 года.

— Мае навуковыя інтарэсы супадаюць з задачай вывучэння фондаў бібліятэкі. Апошнія 10 га-доў я прысвячаю свае публікацыі таямнічай гісторыі з’яўлення ў нас дакументаў па напалеонаўскіх войнах: гэта комплекс мемуараў, нататкаў, успамінаў. Гэта вельмі якасныя і інфарматыўныя гіс-тарычныя крыніцы, якія ва-бяць беларускіх даследчыкаў, бо вайна 1812 года — адна з са-мых цікавых старонак нашай гісторыі ХІХ стагоддзя.

Мяне захапіў змест да-кументаў і паходжанне ўсёй калекцыі. У нас ёсць сотні кніг па напалеаністыцы з бібліятэкі Івана Хрысанфавіча Каладзе-ева з Барысава. У дарэвалю-цыйныя часы ён быў адданым аматарам вайны 1812 года і сабраў буйнейшую тэматыч-ную бібліятэку ва ўсёй Расій-скай імперыі. А рукапісы па-ходзяць з французскіх і бель-гійскіх прыватных калекцый. Падчас стажыровак мне давялося папрацаваць у Нацыянальным архіве Францыі ў Парыжы і ў Дыпламатычным архіве, дзе знахо-дзяцца дакументы, звязаныя з про-дажам гэтых дакументаў на аўк-цыёнах у 1920-30-ыя гады, пошу-кам страчаных бібліятэк пасля завяршэння Другой сусветнай вайны былымі гаспадарамі. Пра-цуючы з фондамі, я змог упэўніц-ца, што сляды некаторых з гэтых збораў вядуць у Менск, і частка іх знаходзіцца ў Нацыянальнай біб-ліятэцы Беларусі.

— Ваша кніга «Лісты да Жазэфіны: ваенныя шляхі фран-цузскага афіцэра 1805-1812 года» прыцягнула ўвагу спецыя-лістаў і выклікала зацікаўленасць чытачоў.

 

 

— Яна выйшла зусім нядаў-на, у 2018 годзе, як вынік дасле-двання карэспандэнцыі француз-скага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі, удзельніка шматлікіх ваен-ных кампаній Напалеона. Ён быў прадстаўніком вядомага дваран-скага роду.

Шарль-Піліп пісаў лісты жонцы Жазэфіне, якая жыла ў прадмесці Парыжа, з розных ваен-ных кампаній. За гады службы ён наведаў тэрыторыю Аўстрыі, Пру-сіі, Іспаніі, Партугаліі, Германіі, Польшчы, Літвы і Расіі. Адрасы, занатаваныя на палях, дазволілі аднавіць прыгоды афіцэра.

Лісты знаходзіліся ў сям’і, а потым былі прададзеныя на аўк-цыёне. У 1940 годзе яны былі кан-фіскаваныя і праз Германію трапілі ў БССР. Мяне як гісторыка захапілі гэтыя допісы. Высвятлілася, што і ў Францыі ёсць фрагмент гэтага сямейнага архіва. Так я пазнаё-міўся з будучым суаўтарам маёй кнігі — Франсуазай Альберцінай Мас, і мы, адшукаўшы яшчэ тузін невядомых лістоў, усё абагульнілі і ў 2015 годзе выдалі ў Парыжы дакументальны зборнік тэкстаў разам з даведачным апаратам. Тое, што я апублікаваў зараз — гісторыя жыцця афіцэра і яго прыгодаў на Беларусі. Адзначу, што ён быў не шараговым салдатам, а ад’ютан-там генералаў (М.А. Бамона, Ф.Э. Келермана, П. Вацье і інш.).

Такім чынам, першы том — тэксты лістоў, а другі — праўдзівы аповед пра героя і эпоху. Лёс афі-цэра Шарля-Піліпа — драматычны, цікавы, ён адлюстроўвае лёс усяго Вялікага войска ў кампаніі су-праць Расіі. Я пакіну інтрыгу для чытачоў і не буду раскрываць усе карты — на апошніх старонках кнігі можна даведацца пра далейшы лёс героя. Каб разблытаць усе таям-ніцы яго біяграфіі, я добра па-працаваў у архівах Парыжа, дзе знайшліся фрагменты архіва сям’і Сусі. Гэта быў этап у маім пра-фесійным станаўленні. А архіў-ныя пошукі заўсёды мяне вабілі як гісторыка-архівіста.

— Вы заахвочваеце да да-следчыцкай дзейнасці студэнтаў БДУ, і стваралі для іх інтэр-актыўныя праграмы з выкары-станнем сучасных інфармацый-ных тэхналогій. Якімі яшчэ фор-мамі пошукаў Вы  імкняцеся  іх зацікаціць?

— Я вельмі люблю выкла-даць ва ўніверсітэце, прысвяціў гэтаму 8 гадоў, але асноўны час цяпер аддаю Навукова-даследча-му аддзелу кнігазнаўства. Най-больш цікава было выкладаць не гісторыкам, а студэнтам іншых спецыяльнасцяў, яны загараліся, даследвалі гісторыю сваіх сямей, стваралі радаводы. Мы рабілі роз-ныя інтэрактыўныя праекты пры дапамозе сацыяльных сетак, вэбі-нараў, магчымасцяў вучэбнага партала, звязаныя з памяццю на-цыянальнага героя Тадэвуша Рэй-тана, з гісторыяй вуліцы Маскоў-скай у Менску, з «сямейным летапісам» Другой сусветнай вай-ны, з памяццю ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Я спрабаваў абудзіць цікавасць да нашых каранёў, да-памагчы студэнтам зразумець шлях, якім праходзіў наш народ на працягу стагоддзяў. Калі на до-сведзе свайго роду ты асэнсоў-ваеш, як розныя гістарычныя падзеі ўплывалі на жыццё пака-ленняў, то пачынаеш разумець, наколькі важна праграмаваць на-шу будучыню на пазітыўны еўра-пейскі шлях, на гуманістычныя дэмакратычныя каштоўнасці, каб наша грамадства паступова змя-нялася ў лепшы бок.

Выкладчыцкая праца была для мяне важнай місіяй, у перс-пектыве спадзяюся, што змагу спалучаць больш прапарцыйна кнігазнаўчыя даследванні з вы-кладаннем.

 

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота Таццяны Сапегі.

 

Шляхі да кнігі прафесара Кшыштафа Міганя

У ХV Міжнародных кніга-знаўчых чытаннях сярод сусветна-вядомых аўтарытэтных экспертаў узяў удзел прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэта, доктар габілітаваны Кшыштаф Мігань. Імя вядомага польскага навукоўца ўпісана ў гісторыю кнігазнаўства ХХ ста-годдзя, дзякуючы яго кнігам «На-вука пра кнігу сярод іншых гра-мадскіх навук»,»З гісторыі навукі пра кнігу», «Навука пра кнігу. На-рыс праблематыкі».

Многія беларускія бібліё-графы былі рады сустрэчы з кла-сікам і мэтрам сучаснага кніга-знаўства. Дзякуючы прафесару Кшыштафу Міганю, кнігазнаўчыя даследванні развіваліся ў суча-снай Польшчы. Ён стаў заснаваль-нікам польскай кнігазнаўчай шко-лы, быў рэктарам аднаго з раз-дзелаў Польскай энцыклапедыі па кнігазнаўству, выконваў абавязкі загадчыка Аддзела тэорыі і гісто-рыі кнігі Інстытута навуковай ін-фармацыі і бібліятэказнаўства Уроцлаўскага ўніверсітэта.

Навуковец не аднойчы вы-ступаў з дакладамі на паседжаннях Міжнароднай федэрацыі біблія-тэчных асацыяцый у Празе, Бра-тыславе, Будапешце, Берліне. Пра-фесар Кшыштаф Мігань — сябар Міжнароднага бібліялагічнага та-варыства («Аssociation Internatio-nale de Diblioligie»), а таксама — вядомы польскі арыенталіст. Ён вывучае гісторыю кнігі і чытання, польскую нацыянальную куль-туру, гісторыю навукі, добра ведае замежныя мовы.

— Мяне цікавяць фундамен-тальныя пытанні рамак і асноваў кнігазнаўчых кампетэнцый, тэо-рый кнігазнаўства, сродкаў пера-дачы дадзеных, — падзяліўся дум-камі прафесар Мігань. — Мая ву-зкая спецыяльнасць -тэорыя і метадалогія кнігазнаўства, навука пра кнігу як універсітэцкая ды-сцыпліна. Я напісаў некалькі ма-награфій на гэтую тэму, якія былі выдадзены ў Польшчы, Расіі і Германіі. Гэтыя тэмы былі най-больш важнымі для мяне ў пра-граме ХV Міжнародных чытанняў, а таксама шляхі гісторыі кніг.

Я распавядаў пра нека-торыя новыя даследванні ў гіс-торыі кніжнай культуры, пра тое, што можна паказаць метадам гіс-тарычнай геаграфіі і картаграфіі.

На секцыі я прапанаваў даклад » Шляхі і падарожжы кніг»  і паказаў шляхі гістарычнай кар-таграфіі. Мы ведаем звесткі, якія дайшлі да нас з ранейшых часоў. Ведаем, што Гутэнберг друкаваў свае кнігі ў Германіі, але якім чы-нам яны патрапілі ў Польшчу, мы не ведам.

Шляхі некаторых асобнікаў  і цэлых збораў назвычай цікавыя! Я прадэманстраваў рабочую май-стэрню даследчыка і параіў, што можна зрабіць.

На пытанне пра крыніцы яго любові да кнігі прафесар Мігань адказаў:

—  Я нарадзіўся ў 1940 годзе ў мястэчку Багуславіцы паблізу ад Чэнстахова. Мае бацькі Ганна і Станіслаў Мігані былі настаў-нікамі, яны выхоўвалі ў мяне лю-боў да кнігі з дзяцінства, я вырас у асяроддзі кніг, адчуваў цікавасць да гісторыі, літаратуры і ўсходніх моваў, марыў даследваць краіны Усходу.

У 1957 годзе пасля закан-чэння ліцэя я паступіў на факу-льтэт бібліятэказнаўства Уроцлаў-скага ўніверсітэта, бо верыў, што праз глыбокую цікавасць да кнігі прыйду да арыенталістыкі.Таму цікавіўся вывучэннем замежных моваў, у тым ліку — эсперанта. Ма-ры юнацтва змяніліся пад уплывам часу і абставін, але спраўдзіліся. Таму жадаю поспехаў усім бела-рускім даследчыкам на абраным ім шляху даследвання гісторыі кнігі!

Гутарыла Эла Оліна,

фота аўтара.

Таямніцы старажытных кніг ВКЛ

Навукоўцы з Усходняй Еў-ропы праяўляюць вялікую ціка-васць да выданняў, якія друкава-ліся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сярод іх — прафесар Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Оль-штыне доктар габілітаваны Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў. Амаль ко-жны год яна прыязджае ў Менск, каб падзяліцца сваімі здабыткамі з беларускімі калегамі. Сёлета яна распавядала пра спробу стварыць рэканструкцыю збору кірылічных кніг Жыровіцкага манастыра. Све-тлая, імклівая, поўная энергіі, пані прафесар падзялілася ведамі пра тое, якія кніжныя скарбы знахо-дзіліся ў бібліятэцы беларускай святыні.

Пані Зоя нарадзілася 30 лістапада 1954 года на Падляшшы. У 1979 г. яна скончыла Вышэйшую школу педагогікі ў Ольштыне ў галіне гуманітарных навук. У 1988 годзе яна абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме кніжнай куль-туры старавераў у Польшчы, у 2004 годзе атрымала дактаранцкую ступень, а ў 2006 г — званне пра-фесара.

Зоя Ярашэвіч-Пераслаў-цаў з’яўляецца аўтарам і рэдакта-рам больш за 50 публікацый па бі-бліялагічных пытаннях на старон-ках навуковых часопісаў  і рэгіяна-льных газет. Пані прафесар так-сама ўдзельнічае ў дзейнасці па-пулярызацыі спадчыны рэгіёна Варміі і Мазураў сярод моладзі.

Зоя Ярашэвіч-Пераслаў-цаў удзельнічае ў Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях з моманту іх заснавання ў 1998 годзе.

— Я была вельмі рада суст-рэцца з беларускімі калегамі. Мы пачыналі нашу супрацу з Тацця-най Іванаўнай Рошчынай. На Першых кнiгазнаўчых чытанях (Менск, 15 верасня 1998 г.) прагу-чаў мой даклад: «Дакументальная роля кірылічных кніг, выдадзеных у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI — XVIII стст.». На адной з канфе-рэнцый я казала пра даследванні Радзівілаўскай бібліятэкі ў Поль-шчы.

Пра кірылічныя старадрукі з Вялікага Княства Літоўскага я звычайна распавядаю студэнтам Вармінска-Мазурскага ўніверсі-тэта на занятках па гісторіі кнігі. Знаёміла з імі студэнтаў Варшаў-скага ўніверсітэта, калі выступала як прафесар-лектар (profesor wi-zytujoncy) у 2012 г. Як мне паве-даміў Валеры Булгакаў, у гэтым годзе будзе выдадзена мая кніга ў перакладзе на беларускую мову: «Кірылічныя старадрукі з сядзіб Вялікага Княства Літоўскага ХVI-ХVIII cтагоддзяў». («Druki cyry-lickie z oficyn Wielkiego Ksienstwa Litewskiego w XVI-XVIII wieku, Olsztyn»).

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Мой шлях да мовы

У кожнага свой шлях ў жыцці. Шлях да роднай мовы таксама ў кожнага свой. Мой шлях да яе быў не вельмі хуткі. Час і аб-ставіны наклалі свой адбітак.

А пачыналася ўсё з пачат-ковых класаў Крывіцкай сярэдняй школы Мядзельскага раёна, дзе адукацыя вялася на беларускай мове. Школа лічылася беларуска-моўнай. Але з пераходам у ся-рэднія класы прыйшлося неяк пад-ладкоўвацца пад патрабаванні на-стаўнікаў-прадметнікаў, якія ўсе як адзін выкладалі свае пардметы на рускай мове. І іх, дарэчы, мож-на зразумець: іх так навучалі ў тых педагагічных установах, дзе гэтыя настаўнікі вучыліся. Патрэбна па-тлумачыць, што яны не патраба-валі, каб вучні адказвалі толькі па-руску, але ж самі настаўнікі тлу-мачылі новы матэрыял на мове суседняй рэспублікі. Што ж заста-валася вучням? Купляць падруч-нікі на гэтай жа мове, каб не было блытаніны ў галовах (маюцца на ўвазе матэматычныя і іншыя спе-цыфічныя тэрміны).

Трэба дабавіць, што і з на-стаўніцай беларускай мовы нам, вучням майго класа, не вельмі па-шанцавала. Ліна Пятроўна (так было яе імя), наогул, лічыла свой прадмет другарадным і нават каза-ла аб гэтым услых нам, яе вучням. Гэта гучала прыкладна так: «Вам больш патрэбна руская мова, каб пасля заканчэння школы пасту-піць ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.» Вось і лічыце, як мы маглі адносіцца да беларускай мо-вы. У выніку, рускай мовай мы валодалі знчна лепш, чым бела-рускай.

Цяпер можна зразумець, чаму пасля заканчэння сярэдняй школы я апынулася на філала-гічным факультэце аддзялення рускай мовы і літаратуры БДУ. І вось тут, толькі тут, паступова я змагла не толькі зразумець, але і адчуць, што мая родная мова — беларуская, як ні дзіўна, навуча-ючыся пры гэтым на аддзяленні рускай філалогіі. Сама атмасфера факультэта спрыяла гэтаму. Ідэя беларускасці так і вітала ў павет-ры. Асабліва мяне ўразіла асоба Ніла Сымонавіча Гілевіча, які так прыгожа размаўляў на роднай мо-ве, што хацелася і самой размаў-ляць на ёй. Ды і некаторыя другія выкладчыкі таксама добра размаў-лялі па-беларуску.

Я раптам адчула гонар за тое, што ў нас, беларусаў, ёсць свая адметная, такая багатая па сваіх выразных сродках, мова. Я адчула яе смак, смак такіх знаёмых з дзяцінства слоў і выразаў. І гэтае адчуванне засталося ў свядомасці на ўсё жыццё.

Пасля заканчэння вучобы ў БДУ я працавала ў школах Мя-дзельскага і Пастаўскага раёнаў, у Пастаўскай школе-інтэрнаце. Вы-кладаць прыйшлося не толькі рус-кую, але і беларускую мову. Чаму я змагла гэта? Думаю, што ў па-чатковых класах сярэдняй Крывіц-кай школы быў закладзены добры фундамент, за што я вельмі ўдзяч-на сваёй першай настаўніцы Ма-рыі Львоўне Бунімовіч.

Між іншым, на працягу ўсяго жыцця, пачынаючы са шко-лы, я спрабавала пісаць вершы як на рускай, так і на беларускай мо-вах. З цягам часу, з развіццём сама-свядомасці і жыццёвым досведам яны станавіліся ўсё больш даска-налымі. Але паступова на рускай мове пісалася ўсё менш, і ўсё больш на беларускай. Вось такі мой шлях да роднай мовы, які прайшоў канвой па жыцці. У ко-жнага ён можа быць толькі свой, асабісты.

І хочацца спытаць ў таго, хто прачытае гэтыя радкі: «А які шлях да роднай мовы быў у цябе? А можа, ён пачнецца з гэтай хві-ліны?»

 

Мова

Ад гэтых слоў

Становіцца цяплей.

Яны ўсцешаць у цяжкую гадзіну.

Ад гэтых слоў,

Што ў шчасці і ў журбе,

Дарога да самой сябе.

І словы гэтыя: «радзіма»,

«мова»,»маці».

Не трэба іншых —

Гэта не сакрэт,

Бо з імі мы з табой

Прыйшлі на свет.

 

Людміла Цыбульская,

сябра Пастаўскай суполкі Таварыства беларускай мовы.

100 дубоў для Жылкі

І вось ужо ў дзеях і чынах,

У справах будзённых, людскіх

Я  ўзрушаным сэрцам няўпынна

Шукаць хараства не прыціх.

Уладзімір Жылка.

 

Кожная добрая справа, ма-быць, таму і добрая, што заўсёды мае некалькі карысных складнікаў. Вось і тая, што адбылася нядаўна ў Гарадзеі, аб’ядноўвае розныя на-кірункі — эстэтычны і гаспадарчы, прыродалюбны і экалагічны, вы-хаваўчы, літаратурны, краязнаў-чы… Спытаеце, а што ж за дзея такая?  — Адна з тых трох, якія па даўняй народнай завядзёнцы па-вінен зрабіць кожны чалавек, — па-садзіць дрэва.  Ды не абы-якое, а дуб — самае даўгавечнае на нашай зямлі, сімвалічна-сакральнае для беларусаў.

Вялікая сіла грамады ў про-стай статыстыцы: калі кожны па-садзіць хоць адзін дубок — атры-маецца дуброва. Так і сталася на гарадзейскім беразе нясвіжскай Ушы, непадалёк ад цукровага кам-біната. Дзейная нямала гадоў шматфункцыянальная зона адпа-чынку «Ціхая затока»займела яш-чэ адну мясцінку, дзе жыхары па-сёлка цукравараў, вакольных вёсак і прыезджыя змогуць у затульнай цішыні бавіць вольны час, люба-вацца роднымі даляглядамі.

Ініцыятарам і каардына-тарам вялікай падрыхтоўчай рабо-ты выступіў Леанід Качановіч — гіс-торык, краязнавец, майстар па добраўпарадкаванні Гарадзей-скай філіі ЖКГ, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыяналь-нага сходу Алены Анісім. Спадар Леанід удзячны кіраўніцтву і ра-бочым цукровага камбіната за ра-зуменне і неаднаразовую дапа-могу. Горача падтрымаў-ухваліў  ідэю, актыўна далучыўся да рас-працоўкі эстэтычнай часткі пра-екта журналіст, эколаг, заснаваль-нік і аўтар шматгадовай каляндар-най серыі «Маляўнічая Бацькаўш-чына» Валер Дранчук, выканаў нават мастацкі план-накід агляднай пляцоўкі з берага ракі. Ад сяброў ТБМ прагучала  прапанова ўша-наваць дубровай імя Уладзіміра Жылкі. 14 ранніх гадоў паэта на-лежаць Нясвіжчыне, маляўнічай вёсачцы Макашы, што ад Гарадзеі за некалькі кіламетраў па цячэнні Ушы. 14 гадоў —  гэта амаль палова жыцця нястомнага шукальніка красы і пекнаты, бо зямныя яго дарогі вымяраюцца няпоўнымі 33-ма гадамі.

 

 

У прызначаны дзень акцыя «100 дубоў для Жылкі»сабрала больш за паўсотню ўдзельнікаў. Прыйшлі-прыехалі, хто з рыдлёў-кай, хто з вядром, адзінаццаці-класнікі СШ № 2 г.п. Гарадзея са сваім класным кіраўніком, вучні спецшколы-інтэрната з настаў-нікам, сябры Гарадзейскай і Кар-цэвіцкай суполак ТБМ, работнікі ЖКГ, гарадзейскія спартсмены-футбалісты, рабочыя камбіната, жыхары пасёлка. Прыехала паві-таць грамаду і далучыцца да супо-льнай прыцы старшыня ТБМ, дэ-путат Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу Алена Анісім.

— Як жа было не падтры-маць разумную і надзённую  іні-цыятыву, — кажа яна, — як жа не па-радавацца стваральнай актыўна-сці людзей на карысць свайго краю!

 

У выніку культурна-экала-гічнай, краязнаўча -літаратурнай працоўнай  акцыі пасаджана аку-рат 100 дубоў. Кожны ўдзельнік жадаў ім прыжыцца, каб праз год у маладой дужасці галін, зялёных карунках свежай лістоты сустрэць 120-годдзе паэта-земляка (27 тра-ўня — гэта дзень нараджэння Ула-дзіміра Жылкі — дубы, хоць і познія дрэвы, але ўжо праступяць ліс-цем).

 

Сябры ТБМ заклікаюць  далучацца да акцыі «100 дубоў для Жылкі».  Беларусы! Суайчыннікі! Саджайце прыгожыя і дужыя дрэ-вы ў гонар паэта, што спавядаў ха-раство як магутную ўратаваль-ную сілу.

— — — — — — — — — — — — — —  —

З надзеяй на падтрымку ў школе № 2 г. п. Гарадзея парупіліся ўжо  закласці гадавальнік маладых дубкоў.

Старшыня Нясіжскай раённай арганізацыі ТБМ

Наталля Плакса.

Фота Валерыя Дранчука.

Прэзентацыя  электроннага часопіса

“Нясвіжскія каеты”

25 сакавіка выйшаў першы нумар электроннага краязнаўчага гістарычна-літаратурнага часопіса “Нясвіжскія каеты”. Заснавальнік часопіса Нясвіжская раённая арга-нізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скары-ны”. За год да гэтага нясвіжскія ўлады ў асобе начальніка ідэа-лагічнага аддзела былі папярэджа-ны пра выхад часопіса, ім было прапанавана супрацоўніцтва. Адказ быў: “Мы зробім самі, мы зробім лепш”. Канешне, нічога не зрабілі, а калі ТБМ выпусціла часопіс самастойна, то сустрэлі яго ў штыкі. Не спадабалася ўсё: ад загалоўка да складу рэдкалегіі. Таму, калі старшыня Нясвіжскай арганізацыі ТБМ звярнулася з просьбай дазволіць прэзентацыю ў музеі ці бібліятэцыі, то атрымала адмову. Адмова — узор яшчэ той слоўнай эквілібрыстыкі. Тры разы прачытаеш, а так і не зразумееш, што не так.

 

Таму 12 красавіка прэзента-цыя адбылася ў офісе грамадскіх арганізацый у вузкім коле. Пры-сутнічалі сябры рэдкалегіі, некато-рыя аўтары, краязнаўцы, якія не патрапілі ў першы нумар, але збіраюцца супрацоўнічаць з часо-пісам. Прысутнічалі, у тым ліку, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Стаўпецка-Няс-віжскай акрузе Алена Анісім і на-меснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Падчас прэзентацыі былі разгледжаны ўсе рубрыкі часопі-са, якія ўзніклі, і ўсе матэрыялы, змешчаныя ў першым нумары. Трэба сказаць, што 80 старонак  А-4 для пачатку — у прынцыпе нар-мальна. Далей будзе чуць менш ці чуць больш, але фармат зада-дзены, гэта — не 20, і  гэта — не 200 старонак, гэта — недзе 60-100.

 

Былі прапановы дадаць пу-бліцыстыку, але пакуль гэтая пра-панова не падтрымана. Падтры-мана прапанова праспрабаваць даваць хроніку Нясвіжчыны, па-даваць сур’ёзныя падзеі, якія маюць доўгатэрміновую перспек-тыву (скажам — пабудавалі новую царкву або хоць новую АЗС, але пабудавалі на многія гады).

Былі абазначаны тэмы дру-гога нумара і тэрміны падачы ма-тэрыялаў. Партфель другога ну-мара павінен быць сфармаваны да 31 траўня. Матэрыялы можна па-сылаць на самыя розныя пошты  сяброў рэдкалегіі, але адчынена і спецыяльная паштовая скрыня  E-mail: kajety@list.ru.

На сёння часопіс можна знайсці на сайтах:

http//nslowa.by

http//pawet.net

http//belkiosk.by

http//kamunikat.org

Такім чынам першы нумар “Нясвіжскіх каетаў” у сусветнай павуціне. Шукайце, чытайце.

Яраслаў Грынкевіч.

У Гародні адкрылі памятную дошку пісьменніку Аляксею Карпюку

Мемарыяльная до-шка беларускага пісьменні-ка Аляксея Карпюка з’яві-лася ў Гародні на вуліцы Ажэшкі. Да яе афіцыйнага адкрыцця спрычыніліся да-чка пісьменніка Валянціна, гісторык Андрэй Вашкевіч, скульптар Уладзімір Панця-лееў. Адкрыццё памятнай шыльды прыпала да 98-х угодкаў з дня народзінаў Аляксея Карпюка. Кажа Вітольд Іваноўскі, у міну-лым журналіст газеты «Звязда»:

— Ужо даўно тое жыццё, якое ахвяравала савецкая Расея, назаўсёды яму збрыдла. І ён разумеў, што гэтаму прыходзіць канец. І ён працаваў на гэта. Не толькі хацеў, але і працаваў на гэта. Сустракаўся з Салжаніцы-ным. У яго ў кабінеце стаяў партрэт Салжаніцына, стаяў партрэт Мухтара Аўэзава. Я памятаю, быў такі сярэд-неазіяцкі пісьменнік. Неяк прыйшлі вялікія начальнікі з кэгэбістаў і палі-чылі, што гэта Мао Цзэдун.

 

 

Для літаратараў, грамадства Гародні, навіна пра адкрыццё шыль-ды ў ажыўленай частцы абласнога цэнтра стала вяртаннем справядліва-сці, якога даўно чакалі. Кажуць Аля-ксей Пяткевіч і Данута Бічэль:

— Я перад гэтым прысніла сон. Такі харошы сон пра харошага чала-века, які ўжо там. Ён кажа: я тут чы-таю кнігі. Падумала, што гэта харошы сон. Нешта добрае будзе.

— Падзея, канешне,  не такая ўжо і маштабная, але вельмі важная. Памяць пра Карпюка — пісьменніка перш за ўсё гарадзенскага, якая гаво-рыць, што мы нешта ўсё ж такі зама-цоўваем на афіцыйным узроўні з нашай спадчыны.

Аляксей Карпюк нарадзіўся 14 красавіка 1920 года ў вёсцы Стра-шава, цяпер гэта Падляшскае ваявод-ства Польшчы. Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. За ўдзел у баях Вялікай Айчыннай вайны атрымаў шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды. Як адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беласточчыне, Карпюк быў узнагароджаны вышэйшай вайсковай узнагародай Польскай Народнай Рэспублікі — крыжом «Віртуці Мілі-тары». Памёр Аляксей Карпюк 14 ліпеня 1992 года. Пахаваны ў Гародні на могілках па праспекце Касманаўтаў. Адна з вуліц горада носіць яго імя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя,

Гародня

Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў на Глыбоччыне

З удзелам дудароў з Хар-вацкага Загор’я (Харватыя), з рэ-гіёна Радавіш (Македонія), з Вялі-капольшчы (Польшча) і з рэгіёна Казла (Польшча), а таксама з ду-дарамі з Паазер’я і іншых дударскіх рэгіёнаў Беларусі

   3 траўня/пятніца

12.00 — 14.00. Адкрыццё фэ-сту. Абыгранне помнікаў дудароў-песняроў. Алея знакамітых земля-коў. Плошча 17 верасня. Глыбокае.

17.00 — 19.00. Шэсце дуда-роў. Гала-канцэрт «Дударскі рэй на Глыбоччыне». Г.п. Падсвілле.

20.00 — 21.00. Канцэрт у са-наторна-курортным комплексе «Пліса»

 

    4 траўня/субота

12.00 — 14.00. Прэс-канфе-рэнцыя з удзелам сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў і ўдзе-льнікаў фэсту. Глыбоцкая цэнтра-льная раённая бібліятэка. Вул. Энгельса, д. 41а.

17.00 — 19.00. Вечарына «Дуда спеўная» (майстар-класы, танцы). Танцавальная зала Глы-боцкага гарадскога дома культу-ры. Вул. Камуністычная, д.10

 

   5 траўня/нядзеля

11.00. Урачыстая служба з удзелам дудароў. Касцёл Безза-ганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вёска Удзела.

 

Навіны Германіі

Вялікдзень у Германіі

Ва ўсіх хрысціянскіх кра-інах, у тым ліку і ў Германіі, Вялікдзень — адно з найважнейшых царкоўных святаў. Але калі некаторыя хрысціянскія рытуалы паступова страцілі сваё першапачатковае значэнне, напрыклад, строгі пост перад Вялікаднем, то цэлы шэраг паганскіх звычаяў захаваўся дагэтуль. Дарослыя і дзеці чакаюць Вялікдзень з аднолькавым нецярпеннем, бо гэта азначае чатыры выходныя дні запар — пачынальна з Жарснай пятніцы і аж да велікоднага панядзелка (Дня Святога Духу). Многія выкарыстоўваюць гэтыя дні для сямейных шпацыраў ці паездак, тым больш, што ў школьнікаў тым часам вакацыі.

 

Неад’емны элемент велікодных звычаяў — пярэстыя, распісаныя яйкі, знак вясновага адраджэння. Фарбаваныя ці шакаладныя, яны павінны быць на кожным велікодным стале. Напярэдадні свята фарба для яйкаў — самы хадавы тавар у крамах. У каго хопіць чакання і цярпення, можа ўзяцца за справу і па-іншаму: бурак дасць прыгожы чырвоны колер, ад сіняга сандала яйка атрымаецца сакавіта-сінім. З дапамогай парашка куркумы можна дамагчыся со-нечна-жоўтага, шпінат афарбуе шкарлупіну ў зялёны, ад ягад бу-зіны яйка стане фіялетавым. З эле-ментаў, якія фарбуюць,  атрымліваюць адвар, у якім вараць яйкі. Малыя ж ахвотней бяруцца за пэн-дзлік ці фламастар. Яны з любоўю пярэста распісваюць выдзьмутыя курыныя яйкі — лепш за ўсё з белай шкарлупінай — акварэльнымі фар-бамі ці фламастарамі, каб затым, прывязаўшы стужачку, упрыгожыць імі хатні велікодны букет.

 

Да сняданку ў велікодную нядзелю ў многіх сем’ях стол уп-рыгожваюць фігуркамі зайцаў, куранятаў, баранчыкаў і г.д., а таксама яйкамі з дрэва ці іншага матэрыялу. Часта на стале стаіць і букет нарцысаў, бо па-нямецку гэтыя кветкі завуцца яшчэ і «велікоднымі званкамі».

 

Раніцай велікоднай нядзелі ў Германіі дзеці і дарослыя шукаюць пярэста размаляваныя велікодныя яйкі, якія напярэдадні ўначы прынёс і схаваў велікодны заяц. Сённяшні асартымент велі-кодных яйкаў вельмі шырокі — ад звычайных курыных да шакаладных і марцыпанавых. Хаваюць яйкі і слодычы часцей за ўсё ў кар-зіначках, выкладзеных «травой» — выфарбаванымі ў зялёны колер тонкімі драўнянымі габлюшкамі, ці ў вялікіх, якія складаюцца з дзвюх паловак, кардонных яйках, аблепленых каляровымі малюначкамі.

Але чаму ж яйкі на хрысціянскае свята Вялікадня прыносіць менавіта заяц?

Заяц, як і яйка, спрадвеку лічыўся знакам жыцця і ўрадлівасці. Акрамя таго ў Сярэднявеччы сяляне павінны былі ў чысты чацвер плаціць абшарнікам арэндную плату, якую яны звычайна аддавалі прадуктамі. Паколькі ў сялян з-за папярэдняга паста назапашвалася асабліва шмат яйкаў, яны варылі іх і аддавалі на чынш. З яйкамі сяляне часта прыносілі гаспадарам і мноства забітых зайцаў, падстрэленых імі на сваіх палях.

Так склалася спалучэнне «яйка і зайцы». Дарослыя пачалі распавядаць дзецям, што яйкі прыносіць велі-кодны заяц. Аднак спрытны звярок доўгі час быў не адзіным, хто нібы прыносіў яйкі. У якасці пастаўшчыкоў яйкаў з ім доўга канкуравалі лісы, буслы і жураўлі. Аднак пасля Другой сусветнай вайны ў іх спрэчцы была пастаўлена кропка, бо вытворцы шакаладу адкрылі для сябе аблавухага звярка і пачалі выпускаць да Вялікадня толькі шакаладных зай-цаў — і такім чынам да сённяшняга дня яйка прыносіць менавіта заяц.

 

Рэгіянальныя велікодныя звычаі

 

У Веймары існуе звычай, які нагадвае пра вялікага Гётэ, пражыўшага ў гэтым горадзе некалькі дзесяцігоддзяў. Кожны год у чысты чацвер ён запрашаў дзяцей у свой сад, дзе хаваў велікодныя яйкі. Веймар працягвае гэтую традыцыю і запрашае дзяцей на «пошук заячых яйкаў» у парк на рацэ Льм, у якім стаіць садовая хатка Гётэ.

Ніжнесаксонскі Остэрайштад (літар. «Горад велікоднага яйка») стварыў традыцыю на аснове сваёй назвы: тут нібы жыве велікодны заяц Хані Хазе. Штогод тысячы дзяцей пішуць яму ў лістах свае пажаданні да свята. На лісты адказвае супрацоўнік пошты.

Вельмі рэдкім звычаем з’яў-ляецца хадджэнне па велікодную ваду. Па старым народным павер’і, яна валодае чароўным дзеяннем, падтрымліваючы здароўе і прыгажосць. Для гэтага трэба зачэрпаць з праточнага вадаёма вады і прынесці яе дахаты. Пры гэтым нельга размаўляць.

Да велікодных звычаяў Германіі таксама адносяцца велікодныя вогнішчы. Іх запальваюць, першым чынам, у сельскіх мясцовасцях на поўначы краіны. Традыцыя вядомая з XVI ст., аднак яна ўзыходзіць яшчэ да дахрысціянскіх звычаяў: цяпло і святло павінны былі выгнаць зіму. Акрамя таго, агонь забяспечваў урадлівасць глебе. У хрысціянскай традыцыі велікоднае вогнішча — знак уваскрэсення Хрыста. Іншае ўвасаб-ленне той жа традыцыі — падпаленыя драўляныя колы, якія скочваюць з Велікоднай гары. За імі цягнецца агністы след даўжынёю ў некалькі сот метраў. Лічыцца, што падпаленыя колы, як знак сонца, з’явіліся 2000 гадоў назад.

Свае звычаі ёсць і ў сорбаў (ці лужыцкіх сербаў), якія жывуць у Верхняй Лужынцы (Саксонія), заходнеславянскай нацыянальнай меншасці, што вызнае каталіцызм.

З XV стагоддзя ў іх існуе традыцыя: у велікодную раніцу святочна апранутыя мужчыны скачуць на конях у парадным строі па акрузе, абвяшчаючы вестку пра ўваскрэсенне Ісуса Хрыста. Тысячы гледачоў штогод назіраюць гэтую маляўнічую цырымонію, стоячы на ўзбочынах вуліц. Мяркуецца, што велікодная верхавая язда ўзыходзіць да дахрысціянскай эпохі: калісьці людзі з прыходам вясны абыходзілі пешшу ці аб’язджалі на конях свае валадарствы, каб абараніць іх ад злога ўплыву.

 

Іншы велікодны звычай сорбаў, які сёння зноў становіцца ўсё папулярнейшым, завецца па-сорбску walkowanje. Першапачаткова ў яго аснове ляжыць паган-кая цырымонія ўрадлівасці: лічылася, што качанне яйкаў (знакаў урадлівасці) па сенажацях і палях аказвае станоўчы ўплыў на ўраджай. Ёсць розныя варыянты гэтага звычаю, адзін з іх — калі насустрач адзін аднаму закладваюцца дзве нахільных дарожкі (іх завуць walka) такім чынам, каб каляровыя яйкі, якія скочваюцца па іх, сутыкаліся адзін з адным. Пераможцам лічыцца той гулец, чыё яйка аказалася самым моцным.

Па германскіх крыніцах.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Цітус ад прыбыцця ў Віль-ню (у траўні 1863 года) амаль ад пачатку мусіў хавацца пад узятым прозвішчам. У хвілю арышту яго ў Сыракомліхі меў пашпарт на імя Маеўскага. Сыракомліха, хоць была пра тое папярэджана, выдала ўласнае прозвішча Цітуса, гэта па-вяло яго на смерць, бо ад 1 каст-рычніка 1863 года расклеены быў на мурах горада прыгавор Мураў-ёва, які выракаў яго завочна на смерць, і абяцаў высокую ўзна-гароду таму, хто яго выдасць. Ці-тус Далеўскі пасля агалошвання выраку заахвочваўся ўсімі да ўцё-каў, з Пецярбурга прыслалі яму пашпарт, грошы і ўказанні па ар-ганізацыі ўцёкаў. Не хацеў ска-рыстаць — гаварыў: “Калі пасля маіх уцёкаў ніхто ўжо не стане на маё месца — згаджаюся. У суп-роцьлеглым разе, калі нехта пасля мяне мае загінуць — застаюся, хачу гінуць сам”.

Расстраляны 31 снежня 1863 года /11 студзеня 1864 года.  Апошняя экзекуцыя ў тым, г. зн сышоўшым годзе. Канстанцін Ка-ліноўскі пачынае праз 10 дзён сваёй смерцю 1864 год.

Выкрытая менская аргані-зацыя паказвае на Гейштара, як старшыню ў другім складзе сяб-роў Аддзела. Дастаўлены з Уфы, пасаджаны ў цытадэлі. Арыштоў-ваюць ваяводскага начальніка Ві-ленскай губерні Мікалая Гядрой-ця (чалавек сумлены, але слабой волі — заміж таго, каб апраўдвацца, сам сябе найстрожай асуджае пе-рад сваёй супольнасцю, якая злі-тавалася над ім, прабачыла яму). Выдаў ён Камісіі Антонія Ялен-скага, як скарбніка ў Аддзеле. Ан-тоні доўгі час стаяў на сваім пер-шым прызнанні, што ў такія не-бяспечныя часы прымаў вялікія прыватныя сумы для захоўвання, гарантуючы ўласным фундушам.

Пры заснаванні Камітэта пастанавілі, у выпадку арышту, бачачы немагчымасць выкруціц-ца з цяжкага становішча і шмат-лікіх неабвержных довадаў віны, прымаць адказназнасць за дзей-насць датуль пазасталых на свабо-дзе, каб ацаліць датуль вольных, а тым самым забяспечыць на буду-чыню магчымасць далейшай пра-цы, а ніякім чынам не выдаць справы ані шляхоў, якімі край ідзе да мэты.

Яленскі трымаўся шляхет-на, не выдаў ні справы, ні людзей. Хворы, змучаны двухгадовым вяз-неннем пры здрадзе Гядройця і выдачы яго менскай арганізацыяй, бачачы немагчымасць выкруціц-ца ад нагрувашчаных супраць яго довадаў, прызнаецца, што быў краёвым скарбнікам.

Гейштар, дастаўлены з Уфы, знаходзіцца ў падобным, што і Яленскі, стане ў выніку пры-знанняў Кашыца, менскай аргані-зацыі і папярэдніх прызнанняў Парафіяновіча, Кушалеўскага і Дзічкоўскага. Прызнанні ўсіх схо-дзяцца ў тым, што Гейштар быў старшынём ў другім складзе Ад-дзела.

Становішча абодвух бяз-выхаднае. Дазволілі ім пабачыцца. Яленскі незаўважна перадае Гей-штару запіску, у якой піша, што для прыкрыцця датуль не выкры-тых пакажа на яго, як на старшы-ню, а на сябе, як на скарбніка пры Далеўскім і Каліноўскім, якія былі ўжо мёртвымі. Разлічваў на сілу Гейштара — памыліўся.

Гейштар нейкі час трымаў-ся добра, неўзабаве, аднак, Камі-сія дакапалася да яго слабых ба-коў. Пачалі яму ліслівіць, расхваль-ваць яго вялікі розум, справядлі-васць, праўдзівасць, якімі нават Мураўёў захапляецца, называю-чы яго адзіным у Польшчы разум-ным і справядлівым чалавекам, які не ведае падману. А пры тым усе чальцы Камісіі: Лосеў, Гогель, Юган і Шамшаў так яго любяць, так прагнуць яго выратаваць.

Ах той Мілтан у сваім “Страчаным раі” як жа вялікае паказвае веданне тайнікоў люд-ской душы, малюючы шатана з пе-кла, які шукае шлях з пекла да ча-лавека, свежа створанага Богам. Шатан у сваіх пошуках распытвае сустрэтага анёла, ліслівіць яму і да-ведваецца, што найшырэйшая і найпрасцейшая дарога да чала-века ідзе праз перадпекла, якое на-зываецца фанабэрыя.

На тым шляху няшчасны Гейштар быў пераможаны панамі з Камісіі, шатанамі з пекла. Пры пастаяннай ліслівасці мучылі або-двух, роўна Ялен[скага], як і Гейш-тара пастаянна паўтаранымі пы-таннямі ўдзень і ўначы. Пакідалі ім наледзве пару гадзін спачынку. Чальцы Камісіі змучаныя пакута-мі вязняў мяняліся, а гэтыя мусілі ім пастаянна адказваць. Яленскі на думку Камісіі быў вызначаны, як: “Хитрый полешук ничего нам не сказал, чего мы прежде не знали — ни одной личности нам не ука-зал”354. Няшчасны Гейштар пад-даўся. Піша прызнанне — выдае ўсю нашу справу — увесь ход на-цыянальнай працы. Вучыць Мура-ўёва, у чым палягае нашая сіла. Нічога не мінае. Пачынае ад мір-най працы, якую прыпісвае сабе, выдае арганізацыю колаў і колкаў, тыя ніткі, якія звязваюць Літву.

Піша пра паўстанне, пра першы Аддзел і пра другі, ужо з іх амаль нікога не было ў жывых, або былі за межамі Краю. Што ж да першых, калі б не тыя 15 тысяч, вярнулі б іх і замардавалі б.

Ад гэтага часу ў сетцы ар-ганізаваных кол і колак пачынаюц-ца масавыя арышты і высылкі. Адзін чалец правініўся, сылаецца ўся сям’я, яе атачэнне і знаёмыя. Мураўёў цешыцца. Ратч піша гіс-торыю паўстання 1863 года.

Гейштар ад той пары знена-відзеў Яленскага, не мог яму пра-бачыць, што той аказаўся мацней-шым за яго. Апрадваўся перад грамадскасцю, што прызнаючыся ацаліў краёвы гонар (у вачах Камі-сіі? у вачах Мураўёва наш гонар?).

Думаю, што зрабіў гэта ў нейкім хваравітым запале. Бо ці ж ёсць мажлівай рэччу, каб паляк у здаровым розуме мог на Камісіі сказаць: “Мужыка літоўскага ніколі не будзеце мець на сваім баку. Калі дасце яму веды, будзе станоўча наш, калі пакінеце яго ў цемры, не будзе ні ваш, ні наш”. Натуральна, у такім разе Масква выбірае цемру, а не сваятло на Літ-ве. Абодва, г.зн. Яленскі і Гейштар, асуджаны на Сібір.

Мураўёў быў ідэолагам, сейбітам анархіі на Літве. Ліцвін, калі стаіць перад задачай выканан-ня свайго абавязку або на абароне сваіх правоў, здольны на вялікія геройскія ўчынкі, але найдаклад-ней няздольны да выбухаў шалё-ных, раз’юшаных.

Літву доўгія гады крыўдзілі, тапталі. Ліцвін парываўся да сваёй абароны, але тыя навязаныя яму крыўды насілі хоць бачнасць пра-ва. Бараніліся ў імя сваіх правоў, бараніліся, каб цярпець, каб жыць. Настала ў канцы хвіля доўгага стрымліванага жалю, абурэння — выбуху пачуццяў цэлага народа! Рвануўся таксама цэлы народ — рвануў кайданы пад гнятлівай пя-той ворага. Была гэта роспач. Не было подласці.

Мураўёў разбудзіў іншыя, датуль невядомыя, пачуцці: пом-сты, адказу, бязмежнай пагарды і нянавісці.

Як прыклад далучу факт, які сведчыць пра вялікую мяккасць у характары ліцвіна. Перад прыбыц-цём Мураўёва Дамейка браў удзел у палітычнай працы літоў-скай шляхты. Ведаў усіх, ведаў пра ўсіх акрамя прозвішчаў людзей, засядаўшых у Камітэце. Відочна, хацеў на Літве адыграць ролю Ве-ляпольскага. Разумеўся з Мураў-ёвым, даваў яму падказкі па хут-чэйшым задушэнні ўсялякага ру-ху. Асуджаны на смерць супля-меннікамі. На Літве не знайшлося выканаўца выраку. Трэба было дастаўляць з Каралеўства. А аднак за тую справу павесілі семярых амаль дзяцей без суда і следства.

За пераход аддзелаў на ад-легласці 4 вёрст або доказу вы-кання выракаў шпіёнам або здрад-нікам на той жа адлегласці палілі і раўнялі з зямлёй вёскі. На азна-чанай адлегласці ад асады Ібян маскоўскае войска знайшло ў лесе павешанага шпіёна. Асаду спалілі, зааралі, людзей пагналі ў Сібір. Бедныя жмудзіны. Сёстры мае бы-лі сведкамі. Немаўляты паміралі ля грудзей згаладалых маці. Журбот-ная грамадка пабожных жмудзі-наў укленчыўшы каля маці малі-лася, пасля чаго ўкідала цельца ў Каму або Аку ці засыпала жоўтым пяском на Табольскай дарозе.

Пасля зняволення сына ма-ршалка Баэйра, Атона за ўдзел у паўстанні (быў камісарам у Са-кольскім павеце) пужалі старых бацькоў спаленнем двара, канфіс-кацыяй усёй маёмасці (што так-сама мела месца, Спасовіч абара-ніў), павешаннем адзінага сына. Загадалі маршалку прыбыць на афіцэрскі баль у Саколку з дочкамі ў бальных туалетах. Калі бацька з’явіўся адзін, апраўдваючыся хва-робай наймалодшай дачкі, Сква-рцоў загадаў яму неадкладна вяр-тацца па дачок, дадаючы насмеш-ліва: “ Прывезці красавіцу Вольгу хоць бы з ложкам”.

Чым паўстанне было блі-жэй да канца, тым кіраванне Му-раўёва было больш лютым і сама-вольным. Гавару тут толькі пра тое, што бачыла і пра тых, каго аса-біста ведала. Лютасць, знішчэнне, падрыў існавання на цэлыя годы, калі не назаўсёды сеялі зёрны ана-рхіі на Літве. Нішчыць за знішчэн-не, забіваць за смерць нявінных, за падкоп пад існаванне Краю падарваць давер і фінансы Расіі.

Пачалі ад таго апошняга, як найпільней патрэбнага ў цалкам зруйнаваным Краі. Паўстала за мяжой Таварыства фальсіфіка-тараў. Настаўнікамі іхнімі былі анархісты, дакладней нігілісты ра-сійскія, якія жылі ў Лондане. Калі эмігранты ліцвіны (выхаваныя ў Расіі), якія там схаваліся, апавядалі пра страшны стан Краю, пра яго нэндзу, нядолю і поўнае зруйна-ванне, адказвалі ім з лёгкасцю: “Какой вы мягкий народ!”355 Ска-залі, куды і да каго падацца па ін-струкцыі, каб адплаціць за зраба-ваны, збяднелы Край. Заснавалі фабрыкі, інструктарамі на якіх бы-лі расейцы, найперш у Лондане, потым у Берліне, Парыжы, Швей-царыі, Швецыі, але з-за цяжкасці перавозу фальшыфых грошай у Расію, трапілі яны толькі ў Пецяр-бург.

Ведаю пра тое, бо было не-калькі арыштаваных і асуджаных. Спасовіч бараніў іх, я бывала на судах.

Невыказна смутным, мо-жа, найсмутнейшым з усіх няшча-сцяў ёсць прышчапленне ў душах спакойнага люду зёрнаў банды-тызму.

У літоўскіх яўрэяў найперш праявілася анархія, бо яны таксама атрымалі найбалеснейшы ўрок жыцця без правоў. Бітыя, прыніжа-ныя, абрабаваныя. Са спакойных, пакорных сталі і аказаліся здо-льнымі вучнямі расейцаў і ў кан-цы сталі бунтаўшчыкамі, анархі-стамі.

Не трачу надзеі. Літва апа-мятаецца і зверне з кепскай дарогі.

 

Дадатак

Кароткія нататкі распараджэнняў Каралеўства на Літве ў 1863 г.356

 

Ад падзелу Польшчы, на-маганні вызваліцца з-пад маскоў-скай улады на Літве не спыняліся ніколі, і Братні звяз, запачаткаваны Францішкам і Аляксандрам Да-леўскімі ў 1846 г. быў далейшым працягам тых намаганняў, шляхам мірнай працы для пераадолення тых перашкод, якія ў папярэдніх паўстаннях былі прычынамі ня-ўдач.

Праца сяброў Звязу, нягле-дзячы на вязненні, Сібір і паста-янныя пераследы, не спынілася, наадварот, тая ж самая моладзь праз жыццё і больш цеснае ўнік-ненне ў патрэбы Краю, яшчэ больш вынікова імкнулася да мэты дарогай справядлівасці, права і ня-спыннай трывалай працы, пашы-раючы шляхетныя прынцыпы і думкі для з’яднання і павышэння маральных устояў усіх пластоў грамадства.

Парушаныя гарачыя па-трыятычныя пачуцці не далі ўтры-мацца ў акрэсленых межах. Падзеі ў Еўропе ў 1848 годзе страсянулі моладзь, асабліва рамесніцкую, якая нягледзячы на апазіцыю кі-раўнікоў, рвалася да зброі. Вызна-чылі выбух паўстання на дзень Рэзурэкцыі, разлічваючы на тое, што пры натоўпах, якія звыкла за-ліваюць вуліцы горада, латвей ім будзе выканаць намер захопу зброі з арсенала. Адзін з рамесні-каў здрадзіў. Далеўскія былі ары-штаваныя з-за знойдзенага ліста ў М[аўрыцыя] Кл[ячкоўскага], сту-дэнта Харкаўскага ўніверсітэта. Ліст утрымоўваў адказ на пытан-не: “Вер мне, скажы што рабіць?”. Быў без подпісу.

Многія з сяброў Звязу, якія былі ў стасунках толькі з Далеў-скімі, ацалелі і вялі далей распа-чатую працу. Праз год пасля выва-зу Далеўскіх на Сібір іхнія калегі Леапольд Савіцкі і Леапольд Мат-кевіч засноўваюць студэнцкую арганізацыю (паводле праекту Далеўскіх) у Маскоўскім універ-сітэце. Студэнты ў довад прызнан-ня заслуг уручаюць Маткевічу пярсцёнак.

Караім з Трокаў Рамуальд Кабецкі апрача ўплыву на сваіх субраццяў пахвальна дзейнічае ў Адэскім ліцэі.

У Пецярбургу Серакоўскі з колам польскай моладзі, якое ўзні-кла пад яго ўплывам, мае перад сабой нашмат цяжэйшую задачу, чым у Краі, бо мусіць прыстасоў-ваць, а потым цалкам замяніць у многіх выпадках прынцыповыя меркаванні, прымяняючыся да ўмоў і мясцовага грамадства, вы-хаванага пад уплывам нігілізму, пагарды і плявання на сябе і сааё грамадства, дзе здабыццё ведаў ёсць сродкам толькі для здабыцця магчымасці ўжывання жыцця і сілы для ўціску слабейшых. Гэта было пераможана пры што раз па-вялічваўшымся коле людзей доб-рай волі з расейцаў і прышчэпле-ны вера, надзея і любоў. Прышчэп-лены іскры Божыя ў страчаныя душы, вера ў мэту жыцця, надзея на вызваленне ад сіл стрымліва-ючых рух да свабоды духу і побы-ту; любоў і справядлівасць адно-сна слабых і прыгнечаных.

(Працяг у наст. нумары.)

354 Хітры паляшук не сказаў нічога, чаго б мы да таго не ведалі, ні адной асобы нам не ўказаў.

355 Які вы мяккі народ.

356 РГБ, Отдел рукописей, собр. 218, картон 401, № 1, стр. 1-24, 48-100. Копія.

 

Іван Буднік

Рыцар крыштальнай душы

Пра удзельніка Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, павятовага начальніка 

  Гарадзенскага павета Івана Каменскага

«Рыцар крыштальнай душы» — так называла былога паўстанца Івана (Яна) Камен-скага (Камінскага) вялікая наша суйчынніца Эліза Ажэшка, калі блізка пазнаёмілася з ім пасля вя-ртання яго з дванаццацігадовай  сібірскай катаргі і ссылкі.

 

Імёны гераічных паўстан-цаў з павагай насіла пісьменніца ў сваім сэрцы ўсё жыццё, а жывым аказвала дапамогу. Гэта яна, ры-зыкуючы ўласнай свабодай і жыц-цём, выратавала параненага Раму-альда Траўгута і вывезла яго ў Цар-ства Польскае, дзе ён стаў апошнім кіраўніком паўстання. Пастаяннай яе падтрымкай карыстаўся катар-жанін Любамір Абрэмскі, які ча-ста бываў у яе доме пасля вяртан-ня з Сібіры. Ён, чыноўнік Гара-дзенскай палаты дзяржаўных маё-масцяў, у часы паўстання 1863-1864 г.г. з’яўляўся касірам Гара-дзенскай падпольнай рэвалюцый-най арганізацыі. Праз рукі гэтага сумленнага чалавека прайшлі ты-сячы рублёў — ахвяраванняў на паўстанне і не прыліпалі да іх.

Да іх постацяў звярталася яна неаднойчы ў сваёй творчасці. Правобразам былога паўстанца з рамана «Над Нёманам» Анджэя Карчыньскага, пахаванага ў брац-кай магіле ў Міневіцкім лесе, з’яў-ляецца колішні ўладальнік Міне-вічаў Ян Каменскі, якога трохі ве-дала пісьменніца з маладосці. Яе бабка Эльжбета Каменская пахо-дзіла з гэтага роду і працяглы час займалася выхаваннем Элізы.

 

Маёнтак Міневічы, у склад якога ўваходзілі фальваркі Міне-вічы і Паніжаны ды вёска Даб-раўляны, належаў роду Каменскіх яшчэ з канца XVIII ст. Пасля смерці ўладальнікаў маёнтка Іосіфа і Ра-заліі Каменскіх  з-за няпоўналецця іх дзяцей Яна, Разаліі і Юзэфы ён знаходзіўся пад наглядам Гара-дзенскай дваранскай апекі ва ўпраўленні апекуна калежскага сакратара Юліяна Мразоўскага. Ян паспеў скончыць Маскоўскі ўніверсітэт і ў 1849 г. у двацца-цігадовым узросце стаў уладаль-нікам маёнтка Міневічы. Ён пад-трымліваў добрасуседскія адно-сіны з засцянковай шляхтай Бага-тырэвічаў, клапаціўся аб сваіх ся-лянах: стварыў школу для сялянскіх дзяцей, лячыў, быў міравым пася-рэднікам пасля адмены прыгонна-га права. У часы паўстання спа-чатку быў акруговым начальні-кам, а потым па распараджэнні Кастуся Каліноўскага ўзначаліў павятовую цывільную адміністра-цыю Гарадзенскага павета. Па сведчанні Эразма Заблоцкага, ва-яводскага камісара, пасля арышту С. Сільвястровіча абавязкі ваяво-дскага начальніка па сувязі паве-таў з кіраўніцтвам у Вільні вы-конваў Іван Каменскі. Аб яго ад-данасці справе вызвалення краю Эліза Ажэшка пісала: «У рэва-люцыйныя часы гэта быў адзін з самых гарачых і ўплывовых зма-гароў за народную справу на Літ-ве; таму сяляне віталі яго на-тоўпамі, расчуленыя да глыбіні душы выказваннем знакаў памяці і ўдзячнасці».

У час паўстання ў міне-віцкім двары Яна Каменскага збі-раліся паўстанцы, кавалі зброю, адлівалі кулі, хавалі боепрыпасы, харчы, адзенне. І сам ён дастаўляў паўстанцам і харчаванне, і вопра-тку, але ўпарта адмаўмяў такую дапамогу нават на вочных стаўках.

 

Восенню па даносе аднаго з сялян яго двор як паўстанцкае гняздо, акружаны ротай салдатаў і жандарамі, быў разрабаваны. Былы міравы пасярэднік Ян Ка-менскі за ліберальныя погляды і спачуванне пакрыўджаным 22 траўня 1863 г. новым генерал-гу-бернатарам М. Мураўёвым быў пазбаўлены пасады і як «недаб-ранадзейны ў палітычных адно-сінах» у верасні высланы ў Арэн-бургскую губерню. Праз некалькі месяцаў Гарадзенская следчая па палітычных справах камісія вы-явіла яго актыўны ўдзел у рэва-люцыйнай арганізацыі і паўстанц-кім руху ў павеце, вярнула з высы-лкі і выставіла абвінавачванні.   На допытах у час следства як у Га-родні, так і ў Вільні ён упарта ад-маўляў свой удзел у рэвалюцый-най арганізацыі, у дапамозе паў-станцам, не назваў ні аднаго про-звішча, ні аднаго факта. Справа цягнулася да восені 1864 г., і ва-енна-палявы суд вынес рашэнне: Івана Каменскага і яшчэ некалькіх удзельнікаў арганізацыі «покарать смертью расстрелянием». Усмі-рыцель краю М. Мураўёў рашэн-не ваенна-палявога суда замяніў на 12 гадоў катаргі ў рудніках, улі-чыўшы невысокую пасаду Ка-менскага і іншых у рэвалюцыйнай арганізацыі. I адданы патрыёт, мужны паўстанец Іван Каменскі разам з сотнямі такіх жа сама-ахвярных барацьбітоў пацягнуўся ў кайданах па бязмерных дарогах Расіі ў далёкую Сібір.

 

На абшарах ад Урала да Амура невялікімі купкамі адпраў-лялі іх у капальні, на заводы альбо на солездабычу. Сем гадоў, скуты кайданамі, Іван Каменскі працаваў на здабычы солі, а потым быў на-кіраваны ўладамі на пасяленне ў Омску. У той час гэта быў невялікі пыльны горад, праз які па Сібір-скім тракце цягнуліся этапамі з захаду на ўсход ссыльныя і ката-ржнікі, а з поўдня, з стэпаў, пры-ходзілі з вярблюдамі чумазыя, выгаралыя на сонцы кіргізы і ка-захі. Расійскія прамыслоўцы і ку-пцы бессаромна іх ашуквалі і абі-ралі. Таму па сваёй даўняй звычцы заступніка пакрыўджаных былы паўстанец часта выступаў ў іх абарону.

А на радзіме яго сям’ю ні-хто не мог абараніць ад помслівага пакарання царскай улады, якая загадала секвестраваць усю яго маёмасць і пакінула сям’ю без сродкаў для існавання. Але дапа-магалі сябры, міневіцкія сяляне і шляхта Багатырэвічаў.

Праз восем гадоў пасля вымушанага развітання з роднымі Ян Каменскі ізноў сустракаецца з імі: пасля працяглай валакіты з паліцэйскімі чыноўнікамі ў Омск прыязджае яго жонка Лявонія з малодшай дачкой Стасяй. Мы шмат чыталі і ведаем аб высака-родстве, вернасці і адданасці вы-сланым дзекабрыстам іх жонак і каханых, якія паехалі за сваімі абранцамі ў іх «катаржныя норы» ў Сібір. Іх ведаюць паіменна ўсіх — мужных, самаадданых жанчын, якія падтрымалі сваіх сяброў у іх цяжкіх выпрабаваннях. А што мы ведаем пра нашых такіх жа гераіч-ных зямлячак, што гэтак жа сама-ахвярна падзялялі з сваімі мужамі цяжкі лёс катаржніка і ссыльнага?! I было іх не дзясяткі, а сотні, таму што пасля кожнага задушанага вы-звольнага паўстання тысячы на-шых землякоў цягнуліся пад кай-данны звон у далёкую Сібір.

Вызвалены ад катаржных работ, але знаходзячыся ў ссылцы, Ян Каменскі адшуквае розныя спосабы, як дапамагчы старэйшай дачцэ Яніне, якая засталася ў Міне-вічах. Маёнтак быў ужо вызвале-ны ад секвестру, але з-за гаспадар-чай нявопытнасці дачкі трапіў у вялікія даўгі. Палітычны выгнанец Каменскі дамагаецца ад уладаў да-зволу на прыезд у Гарадзенскую губерню на некалькі месяцаў па «маёмасных справах секвестрава-нага маёнтка». Але чатырохразовы яго прыезд з 1875 г. па 1881 г. не выратаваў гаспадарку ад упадку, і частка маёнтка Міневічы перай-шла да нашчадкаў генерал-лейтэ-нанта Дзяконскага. У канцы 90-х і пачатку 1900-х гадоў Міневічы былі ўладаннем замужняй дачкі Івана Каменскага Станіславы Стржалкоўскай і сталі паспяховай гаспадаркай.

Многім не ўдавалася вы-жыць  у суровых сібірскіх умовах, хтосьці застаўся жыць на новым месцы, а некаторыя вярнуліся на радзіму. Сярод апошніх былі і Ка-менскія. Калі летам 1887 г. яны вяр-нуліся ў родныя мясціны, іх з ра-дасцю сустракала Эліза Ажэшка, аб чым паведамляла ў Варшаву свайму шчыраму сябру Леаполь-ду Мейе: «Вітала іх з радасцю, але сапраўднае задавальненне выклікае від гэтага стойкага і адважнага чалавека, сапраўд-нага пакутніка за высокую ідэю і любоў, вітанага пасля больш чым дваццацігадовай адсутнасці на радзіме, адпачываючага ад кай-данаў і падземнай катаргі, ад больш  лёгкай, але яшчэ цяжкай долі пасяленца».

У Міневічах пайшлі вечары  ўспамінаў аб перажытых падзеях, агульных знаёмых і далёкай суро-вай Сібіры. Пару тыдняў, праве-дзеных з Каменскімі, пісьменніца залічыла  ў наймілейшыя, а сардэ-чнае збліжэнне з гэтым паважа-ным сямействам назвала «шчаслі-вым падарункам лёсу», бо «яны мілыя, шчырыя, з намі ў сяброў-стве». Яну Каменскаму ўдалося вярнуць частку канфіскаванай  зямлі, і сям’я стала пасялілася ў Мі-невічах. Вярнуўшыся да сваіх род-ных мясцін, ён адыходзіў ад ссы-льных выпрабаванняў і адпачываў душой, спакойна і мудра адносіўся да тых, хто не падтрымаў або быў супраць яго ў часы паўстання. Выклікаюць павагу яго высака-родныя адносіны да таго селяні-на, які данёс у час паўстання кар-ным паліцэйскім уладам, што ў Міневіцкім двары хаваюць і выра-бляюць зброю. Нечакана сустрэў-шы даносчыка, ён дараваў яму юдзін учынак, убачыўшы, што здрада не прынесла таму карысці і шчасця, ён апусціўся, спіўся з-за людской непрыязні да яго.

Кола сяброў Элізы Ажэшкі павялічылася, а два летнія сезоны  яна пражыла побач з Каменскімі. Яна  нават планавала пабудаваць уласны летні домік «пасярод ста-рых клёнаў і таполяў на кавалку зямлі, набытым у Каменскіх», але да  гэтага справа не дайшла.

На доўгія гады захаваліся ў яе сяброўскія  адносіны з усімі членамі сям’і паважанага паўстан-ца. Яго дочкі Стася і Марыя (апо-шняя нарадзілася ў Сібіры) былі пад апекай пісьменніцы, жылі і вучыліся працяглы час у яе доме ў Гародні. Яна прыняла чынны ўдзел ва ўладкаванні сямейных справаў сваіх падапечных: іх вясел-лі адбываліся з яе ўдзелам і пры яе падтрымцы. Мужны Ян Каменскі застаўся  для Элізы Ажэшкі на ўсё жыццё патрыётам, увасабленнем гераічнага  паўстання 1863 г., без якога, па яе пазнейшым пры-знанні, яна магла не адбыцца як пісьменніца. Хваробу і смерць у 1896 г. гэтага «рыцара крыш-тальнай душы» яна перажывала як асабістую страту.

«Мы прыгнечаны і глыбо-ка засмучаны смерцю Яна Камен-скага. Адыходзяць са свету ветэ-раны і рыцары нашай векавой барацьбы!» — піша гарадзенскаму прыяцелю Яну Гжэжулку.

 

Пахаваны ён у Лунне на каталіцкіх могілках. А ў Міневіцкім лесе знайшлі супакой загінуўшыя паплечнікі Яна Каменскага. У паз-нейшыя часы тут быў пастаўлены помнік 40 паўстанцам 1863 г., змагарам за волю і незалежнасць краіны. Штогод тут адбываецца ўрачыстая памінальная імша ў го-нар ужо не герояў з легенды, а са-праўдных барацьбітоў за воль-насць, ускладаюцца вянкі і кветкі ад удзячных нашчадкаў.

Не зарастае народная сця-жынка не толькі ў Міневіцкім лесе, але і ў нашай памяці.

 

Міжрэгіянальны фестываль у Карэлічах

Як хутка бяжыць час. Вось і здейснілася тое, што мы плана-валі з пачатку года, аб чым марылі, да чаго рыхтаваліся на працягу ме-сяца і вельмі хваляваліся.

13 красавіка  ў ДУК «Карэ-ліцкая раённая бібліятэка» адбыў-ся  першы міжрэгіянальны фесты-валь  «PROдвижение книги. Биб-лиотечные ступени».  На фесты-валь з’ехаліся (загадзя запроша-ныя) бібліятэкі Гарадзеншчыны: Дзятлаўская, Воранаўская, Ваў-кавыская, Наваградская раённыя бібліятэкі, а таксама нашы суседзі Стаўбцоўская і Баранавіцкая раён-ная бібліятэкі.  Кніга і толькі кніга была галоўнай гераіняй свята. Ці-кавыя матэрыяла, якія прадстаў-лены на выставах, з густам афор-млены, амаль усе падрыхтаваны да самага галоўнага свята краіны 75- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дасканала адказвалі на пытанні  журы і гледачоў (Стаўбцоўская, Карэліцкая, Воранаўская біблія-тэкі). Былі выставы, якія прад-слаўлялі сваю малую Ра-дзіму і менавіта Гарадзен-скую вобласць, 75 — годдзе якой адзначаецца ў вера-сні бягучага года (Дзят-лаўская раённая біблія-тэка) і выставы, якія па-казалі дзейнасць асабі-стай бібліятэкі (Баранаві-цкая, Ваўкавыская біблі-ятэкі). Усе выступленні з прэзентацыямі і тэатра-лізаванымі прадстаўлен-нямі разам падкрэслілі тое, што бібліятэчная ўстанова працуе толькі для сваіх чытачоў, дорыць ім радасць і цудоўны на-строй. Члены журы, якія ацэньвалі конкурс, а гэта быў менавіта конурс-прэ-зентацыя з намінацыямі: «Бібліятэка новага фар-мату: праекты і ідэі», «Новыя грані кніжных выстаў», «Маркетынга-вы ход», «Добрыя справы для ма-лой радзімы» і «PROдвижение — 2019. Неформат»  увесь час пад-трымлівалі канкурсантаў, далі ім  годную адзнаку.

 

А якое ж кніжнае свята без выдавецтваў. «Звязда», «Рэгістр», «Мастацкая літаратура» і Кніжны дом  ААГ «ЛабрыФАН» прывезлі літаратурныя навінкі як дзіцячыя, так і для дарослых, і цікава прэзен-тавалі іх. У чытачоў адбылася суст-рэча з аўтарамі кніг В. Шніпам, М. Лучыцкім, В. Фаміновай.

 

Гасцей увесь час віталі на-вучэнцы ДУА «Карэліцкая дзіця-чая школа мастацтва» з дэфіле літаратурных герояў і інструмен-тальнай музыкай з кінафільмаў па матывах кніг, а таксама супра-цоўнікі ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай твор-часці», у памяшканні якога адбыў-ся фестываль вершаў пакладзеных на музыку.

 

Першы фестываль завяр-шыўся, і мы ўпэўнены што насту-пная сустрэча прынясе з сабою нешта новае і цікавае.

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Недзіцячыя жарты

 

Зручная скрыпачка

Карэспандэнт вядзе размо-ву з таленавітымі дзецьмі, якія па-спяхова асвойваюць музычныя інструменты. Задае пытанні ма-лому Ванюшу:

— Табе падабаецца займац-ца ў музычнай школе?

— Так. Тут нас вучаць прыго-жа іграць на інструментах.

— Чаму ты вырашыў наву-чыцца іграць менавіта на скры-пцы?

— А яна маленькая і яе ляг-чэй насіць, — з сур’ёзным выглядам знаўцы патлумачыў хлопчык.

 

Вось дык лужына!

Маці прагульваецца па парку з дачушкай Анечкай. Цікаў-ная дзяўчынка з захапленнем раз-глядвае мясцовыя краявіды. По-тым, убачыўшы рэчку Нёман, ра-дасна крычыць матулі:

— Мама, мама! Глядзі, якая вялізная лужына.

 

Пытанне ветэрану

На сустрэчу з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў музеі сабраліся вучні другога класа. Па-сля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства дзеці акружылі чалавека з ордэнамі і пачалі зада-ваць пытанні. Праціснуўшыся праз натоўп аднакласнікаў, да яго падскочыла шустрая светлава-лосая дзяўчынка і выпаліла:

— Дзядуля, а вы не ўсіх не-мцаў забілі, трошкі пакінулі?! Мой тата туды на працу з’язджае, каб грошай зарабіць.

 

*   *   *

Прыязджае «новы бела-рус» з Амерыкі. Тутэйшыя браткі абступаюць яго і пытаюць:

— Як там Амерыка?

— А што, Амерыка!? Краіна як краіна. Нават «баксы» такія, як у нас.

 

*   *   *

«Новы беларус» прыхо-дзіць у раддом даведацца, каго нарадзіла жонка. Доктар яму па-ведамляе:

— У вас нарадзіўся хлопчык. Тры шэсцьсот.

— Няма базару, — «новы беларус» дастае партманэ і адлі-чвае грошы. — Адна, дзве, тры штукі і яшчэ шэцьсот «баксаў». Я разлічваў на болей!

 

*   *   *

Коміка Зяленскага абралі прэзідэнтам Украіны. Зяленскі па незразумелых прычынах заплакаў. Выбаршчыкі з тае нагоды зарага-талі так, што пахапаліся за жываты.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *