НАША СЛОВА № 17 (1428), 24 красавіка 2019 г.

Аўторак, Красавік 30, 2019 0

З Вялікаднем, дарагія беларусы!

Хрыстос уваскрос!

 

Хрыстос уваскрос!

і свет прачнуўся

вясной на голлечку бяроз.

Ударыў звон на Беларусі:

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,

каб светач праўды не пагас.

Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,

васкрос Ён, брацці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,

падняўшы сэрцы ўгару,

што так, як Бог ускрыжаваны,

уваскрэсне наша Беларусь!

Ларыса Геніюш, 1954 г.

 

Алена Анісім ініцыюе закон аб дзяржпадтрымцы беларускай мовы

Дэпутат Палаты прад-стаўнікоў, старшыня грамад-скага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны» Алена Анісім прапануе ўключыць у план разгляду законапраектаў на 2020 год праект закона «Аб дзяржаўнай падтрымцы бела-рускай мовы». Адпаведны зварот яна накіравала 18 кра-савіка ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых дасле-даванняў (НЦЗПД). Як паве-даміла парламентарый Бела-ПАН, пытанне аб уключэнні законапраекта ў план на на-ступны год знаходзіцца ў кампе-тэнцыі менавіта гэтага цэнтра. Акрамя НЦЗПД копіі праекта закона Анісім накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта, Са-вет міністраў і Міністэрства юстыцыі «для вывучэння і кам-петэнтнай ацэнкі». Пры гэтым яна патлумачыла, што Саўмін мае паўнамоцтвы, каб падклю-чыць да абмеркавання яе пра-пановы іншыя кампетэнтныя органы. У суправаджальных лістах, якія змяшчаюць аб-грунтаванне неабходнасці раз-гляду і прыняцця гэтага зако-напраекта, яна зрабіла акцэнт на пунктах Кодэкса аб культу-ры і Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, якія падкрэсліваюць важнасць беларускай мовы.

— У мяне як у дэпутата ёсць паўнамоцтвы для таго, каб ініцыяваць разгляд такіх зако-напраектаў, гэта маё права за-канадаўчай ініцыятывы, — ад-значыла дэпутат. — На разгляд прапановы дзяржорганам ад-водзіцца максімум 30 дзён, але я спадзяюся, што атрымаю ад-казы раней. <… > Калі праект закона будзе прыняты да раз-гляду, дык пазней трэба будзе стварыць рабочую групу ў Палаце прадстаўнікоў, якая зоймецца удасканаленнем і ўдакладненнем праекта закона для таго, каб яго прыняць. У гэтым выпадку, вядома, хтосьці будзе накіраваны ў склад гру-пы з адпаведных ведамстваў. …Я па натуры, вядома, аптымі-стка, але без ружовых акуля-раў. Надзея [на станоўчы адказ з боку дзяржорганаў] у мяне слабая, але тым не менш я ду-маю, што ў выніку гэтага і ўсіх наступных крокаў, штодзён-най працы змены ў стаўленні да беларускай мовы будуць адбывацца.

Раней парламентарый заяўляла БелаПАН аб намеры дамагацца, каб у бюджэт краі-ны на 2020 год было закладзена фінансаванне ў рамках рас-працаванага ТБМ праекта за-кона, які прадугледжвае меры па дзяржаўнай падтрымцы бе-ларускай мовы. Тэкст зако-напраекта «Аб дзяржаўнай пад-трымцы беларускай мовы» ТБМ апублікавала ў газеце “Наша слова” і на сваіх сайтах у лістападзе мінулага года. У дакуменце замацаваны абавя-зак дзяржавы спрыяць павы-шэнню моўнай культуры гра-мадзян, ствараць умовы для захавання дыялектаў, помнікаў пісьменства беларускага наро-да, забяспечваць фармаванне і развіццё беларускай тэрміна-логіі для ўсіх галін навукі, сфер дзяржаўнай дзейнасці і гаспа-даркі. Апрача таго, на дзяржа-ву ўскладзена адказнасць за падтрымку на прыярытэтнай аснове галін навукі, якія займа-юцца даследаваннем беларус-кай мовы, а таксама за падтры-мку выдання навуковых і па-пулярных прац у пытаннях беларускай мовы. Прэзідэнт, згодна з дакументам, мусіць дасканала валодаць беларус-кай мовай, ставіцца да яе, як да «нацыянальнай святыні і дзяр-жаўнай каштоўнасці», карыс-тацца ёю не менш чым рускай, а ўсе ягоныя ўказы павінны выдавацца на абедзвюх дзяр-жаўных мовах.

Законапраект таксама ўтрымлівае нормы па забеспя-чэнні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы Нацыяна-льным сходам, Саветам мініст-раў, Нацыянальнай акадэміяй навук, шэрагам міністэрстваў:  адукацыі, культуры, інфарма-цыі, працы, спорту і турызму, гандлю, транспарту, абароны, унутраных спраў, юстыцыі, а таксама пагранічным і мытным камітэтамі, Камітэтам дзярж-бяспекі, Белтэлерадыёкам-паніяй ды іншымі дзяржаўны-мі структурамі. Шэраг абавяз-каў па падтрымцы і пашырэнні ўжывання беларускай мовы ўскладзеныя на органы мясцо-вага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі, палітычныя пар-тыі і грамадскія аб’яднанні. Кантраляваць выкананне гэ-тага закона прапануецца дэ-партаменту беларускай мовы пры прэзідэнце, які мусіць быць адмыслова створаны для гэтай мэты.

belapan.by.

 

Зянону Пазьняку – 75

Зянон Станісла-вавіч Пазьняк (нара-дзіўся 24 красавіка 1944 году, в. Суботнікі Іўеў-скага раёна) — беларускі палітык і грамадскі дзя-яч, адзін з заснавальні-каў Беларускага Народ-нага Фронту «Адра-джэньне» і Мартыра-логу Беларусі, старшы-ня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ, археолаг, мастацт-вазнавец, празаік, паэт. Кандыдат мастацтва-знаўства (1981). Аўтар амаль сотні навуковых, палі-тычных і культуралаґічных артыкулаў, выдаў больш за дзясятак кніг і брашур.

Зянон Пазьняк нара-дзіўся ў сям’і старэйшага сына заходнебеларускага грамадскага дзеяча Янкі Па-зьняка. У снежні 1944 года асірацеў праз гібель бацькі на фронце, якога забралі ў Чырвоную армію ўлетку. Сярэднюю школу скончыў у роднай вёсцы. У 1967 годзе скончыў мастацтвазнаўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спэцыяльнасці тэатразнаў-ца. У 1969 годзе змясціў у маскоўскай газеце «Праўда» артыкул супраць зносу гіс-тарычна каштоўнай забудо-вы Менска, што змусіла ўла-ды захаваць Траецкае прад-месце, Верхні горад і Ракаў-скае прадмесце. У 1972 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце этнаґрафіі, мас-тацтвазнаўства і фальклору Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе ў Ленінградзе абараніў дысертацыю «Пра-блемы станаўлення і раз-віцця беларускага прафесій-нага тэатра пачатку ХХ ста-годдзя (1900-1917 гг.)».

У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусветнай грамадскасці і правёў ар-хеалагічныя даследаванні масавых пахаванняў людзей у Курапатах, расстраляных органамі НКВД.

З траўня 1990 года па студзень 1996 года — дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання, кіраўнік дэпутац-кай Апазіцыі БНФ у Вярхоў-ным Савеце. Быў чальцом канстытуцыйнай камісіі Вя-рхоўнага Савета БССР і Рэс-публікі Беларусь 12-га склі-кання. Пад кіраўніцтвам Пазьняка здзяйсняліся такія важныя справы, як адкрыц-цё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990), вяр-танне нацыянальнай сімво-лікі (бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні), распрацоўка сацыяльна-эканамічнага за-канадаўства, якое стварыла аснову незалежнасці краі-ны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» СССР. На патрабаванне дэпутатаў Апазыцыі БНФ 24 жніўня 1991 была скліканая нечар-говая сесія ВС, на якую дэ-путаты БНФ пад кіраўніц-твам Пазьняка вылучылі па-кет законапраектаў аб вяр-танні незалежнасці Белару-сі. 25 жніўня 1991 года Вяр-хоўны Савет прагаласаваў за наданне Дэкларацыі аб дзя-ржаўным суверэнітэце ста-тусу канстытуцыйнай сілы, што азначала вяртанне неза-лежнасці Беларусі.

26 сакавіка 1996 года, унікаючы магчымых ары-шту і фізічнага знішчэння, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам.

Пазьняк захаваў бе-ларускае грамадзянства, усе гады на эміґрацыі зай-маецца палітыкай і апошнім часам літаратурай. Кіруе КХП-БНФ.

Вікіпепдыя.

Здымак Марыюша Кубіка.

 

НАША ІМЯ

Што агульнае паміж бела-рускай дзяўчынай Валяй Крук з вёскі Гадуні і англійскім наву-коўцам XVIII cт. Робертам Гукам?

Што яднае беларускую пі-сьменніцу Таісу Бондар і  амеры-канскага актора Гары Купера?

А чым падобныя беларускі паэт Паўлюк Трус і бразільскі пі-сьменнік Паўла Каэлью?

У кожнай пары гэтых лю-дзей аднолькавыя прозвішчы, а ў двух апошніх супадаюць нават імёны.

Так, па-англійску «гук»— скажонае hook /хук/ — гэта па-беларуску «крук», англійскае cooper па-нашаму «бондар», а партугальскае coelho, гэта нашае «трус». А імёны Паўлюк і Paulo — гэта нацыянальныя варыянты ве-льмі пашыранага агульнахрысці-янскага імя Павел.

І ўжо што вядомае і любае многім імя англійскага прэм’ер-міністра — цяпер нябожчыцы- Маргарэт Тэчэр — дык і тое па на-шаму значыць «пярліна страхар». (Пэўна, нехта з продкаў ейнага му-жа крыў саломаю ці чаротам ха-ты.) Але ж яе ніхто не заве «пярліна страхар»!

Такіх прыкладаў, хоць гаць гаці. Скажам, салодкая парачка: амерыканская прыгажуня акторка Элізабет Тэйлар і беларускі на-цыяналіст Макар Краўцоў, то бо па-нашаму Лізавета/Лізка/ Аль-жбета Кравец (Альжбета — з яўрэйскай «мой Бог пакляўся») і Макар (з грэцкай «шчаслівы») Краўцоў. (А шчэ кажуць, што іхнія замежныя прозвішчы «прыгажэй-шыя». Ды такія ж, як і ўнас!) Пра-ўда, Норма Бэйкер -«Пекар» па-нашаму — палічыла сваё прозвішча дужа простым і пераназвалася Мэ-рылінай Манро. Англійскі антра-полаг Найджэл Барлі (як пера-класці, то Ваяр Ячмень) напісаў цікавую кніжку пра сваю працу ў Камеруне. Майго аднакласніка завуць Валодзя Зялёны (успомнім англійскага пісьменніка Грэема Грына, што таксама «зялёны»). Гордан Браўн (Тупы Карычневы) быў прэм’ерам Вялікабрытаніі. А канцлер Германіі Коль (Качан) вядомы ўсёй Еўропе. Дарэчы, і ў Беларусі ёсць прозьвішча «Ка-чан». От бачыце, у іх, як і ў нас: ад капусты да бараноў.

А вось амерыканскі астра-наўт Алан Шэпард = Пастух не пагрэбаваў свам прозвішчам і даказаў, што і пастухі могуць па-быць на Месяцы.

Практычна ўсе ведаюць яшчэ аднаго «пастуха» — француз-скага біёлага Луі Пастэра. Гэта  ж ён прыдумаў працэс, які дапама-гае захаваць працяглы час прадук-ты і тым самым моцна паспрыяў нашаму жыццю. А прозвішча ягонае, па-французску pasteur, значыць «пастух» /з лацінскага слова pastor, аднакарэннага на-шаму «паша», «пасьціць/ пас-віць» /.

У нас, беларусаў, пастух — гэта бядняк і гаротнік. У многіх іншых народаў — гэта пачэсны за-нятак.

Мяне завуць Мікалай Бу-сел«народ-пераможца + бу-сел». Вялікага італьянскага паэта звалі Тарквата Таса«нашыйнае ўпрыгожанне» + барсук. Такое ж прозвішча мае жыхарка вёскі Ду-бровы Тамара. А мой сябар з Ко-брына — Аляксандр Мех. У Італіі Sacco- мех. Гэта прозвішча нявін-на забітага амерыканскім судом анархіста. Вось так.

Многім ведама спявачка Патрысія Каас. «Каас» па- наша-му «сыр».

Ага! У скандынаваў ёсць пашыранае імя Б’ёрн. Ды шчэ з прозвішчам Б’ёрнсан.

Пераклаўшы, мы атрыма-ем Мядзведзь Мядзведзеў (Б’ёрн-сан = сын мядзведзя). Ну, што, будзем перакладаць?

Вакол беларускіх імёнаў і прозвішчаў існуюць беспадстаў-ныя непаразуменні і спрэчкі. Вы-кліканы яны ўласным няведан-нем і імперскім націскам Расеі.

Неяк на пошце ў в. Кабы-льшчына — па-цяперашняму Па-лессе- пасылаючы дачцэ паштовы перавод я папрасіў работніцу ў адрасе напісаць карэктна імя маёй дачкі — Вольга. (Вядома, што хоць паводле Канстытуцыі наша бела-руская мова ў нас дзяржаўная, чынавенству латвей карыстацца чужой, каланіяльнай расейскай, адпаведна і тэлеграф у нас небе-ларускі, а прыстасаваны да расей-скіх імперыялістаў і іхніх служак.)

Нейкая жанчына, што ста-яла тамака, запярэчыла, што трэба пісаць«Ольга».

Я спрабаваў давесці, што імёны ўласныя не перакладаюцца, але, жанчыне, мабыць, было дзіка-вата, што гэта так і яна пайшла з сваім перакананнем.

Так, імёны ўласныя не пе-ракладаюцца. Ні людскія, ні гара-доў, ні мясцовасцяў.

Па простай прычыне: каб не было блытаніны. А часам і з немагчымасці перакладу.

Ёсць, праўда, нешматлікія выключэнні. Таму яны і выклю-чэнні, што нешматлікія.

Усім ведамы Ціхі акіян, Жоўтае/ Белае/Чырвонае/ Чор-нае мора. Багата якія мовы маюць для гэтых аб’ектаў свае, пераклад-ныя назвы. У іспанцаў гэта будуць el ocеano Pacіfico, el mar Ama-rillo/ Blanco/ Rojo/ Negro, у анг-лічан, амерыканцаў ды іншых англамоўных гэта the Pacific oce-an, Yellow/ White/ Red/ Black sea.

Але назву ракі Хуанхэ пра-ктычна ніхто не пераклалае як «Жоўтая рака». На карце так і пішуць Рыа Негра, ці Рыа Салада не падаючы першае як «Чорная рака» і другое як «Салёная рака». Штат Тэхас — украдзены ў Мексікі ў ХІХ ст- (як цяперака Крым у Украіны) —   па-англійску ён гучыць як «тэксас», а па-іспанску як «тэхас» (што можа значыць «ча-рапіца, страха») кожны імянуе яго на свой манер. Назву многіх гарадоў Кансэпсьён ніхто не пера-кладае як «зачацце» і не мудра-геліць, перакручваючы іх на свой капыл. І ніхто не называе Пакістан «чыстай краінай» — так перакла-даецца гэтае слова. Такіх прыкла-даў процьма. Возьмем той жа Кот д’Івуар, які раней быў вядомы як Бераг Слановых Іклаў. Але выра-шылі не перакладаць, а пісаць французскія словы сваімі літарамі.

А не перакручваюць па простай прычыне: калі б назвы і імёны ўласныя перакладалі кожны па-свойму, то нельга было б ска-заць, хто ёсьць хто і што — што. То бо імёны і назвы перайшлі б у раз-рад звычайных агульных назоўні-каў, страцілі б сваю адметную вы-дзяляльную ролю.

Калі б імя пісьменніка-бра-зільца перакладалі па-беларуску, то ўжо маючы аднаго Паўлюка Труса аніяк без нейкіх дадатковых слоў — Паўлюк Трус Беларускі?/ Паўлюк Трус Бразільскі? што ў такім разе сталі б часткай імені!- (параўнай: Генрых Трэці, Генрых Чацьвёрты, Генрых Мараплаўца, Мікалай Першы) нельга было б сказаць, каго мы маем на ўвазе. (Па праўдзе Генрых Трэці і Генрых Чацьвёрты ніякія не генрыхі, а Henry, Генры, а Генрых Мараплаў-ца па-сапраўднаму o infante D. Henrique -«інфанці дон Энрыкі», празваны Henrique o Navegador «энрыкі навэгадор» — то бо імя перайначылі, а мянушку пера-клалі.)

Па нашы прыклады не трэ нікуды хадзіць. Калі ў Дуброве было тры Колі Буслы, то раза-брацца было проста: адзін меў мя-нушку «Мімік», другі — «Унук» ці «Куплёнік», трэці — «Маёрчык».

Так і называюць у нефар-мальнай гаворцы «Коля Мімік», «Коля Куплёнік», апускаючы афі-цыйнае прозвішча. А то і проста «Мімік», «Куплёнік», «Маёрчык». То бо мянушка перайшла ў разрад імя. Так яно было ўсюды і заўсёды. Слова «цэзар», як пішуць старыя аўтары — гэта пунічнае /карфаген-скае/ слова значыла «слон». Ка-жуць, што нейкі цэзараў продак пад час вайны з Карфагенам зарэ-заў у бітве баявога слана — храбры быў страшэнна! — (па-нашаму, падбіў танк), за што і атрымаў ганаровае званне.

А ведамы імператар Клаў-дзій — ад яго пайшлі «Клавы»— гэта ад слова claudus «кульгавы».

Ёсць выпадкі варварскага перайначання. Так, можа хто па-мятае з школьнага курса англій-скага караля Карла. Але такога не было! Быў Чарлз. Праўда ж, ніхто ж не абзывае Чарлза Дыкенса Карлам Дыкенсам? Не было ў Англіі караля Іаана Беззямель-нага, а быў Джон Лэкланд. Гэта прыклад непатрэбнага блытанага перакладу.

І такіх бракованых прыкла-даў хапае. Так, мянушку рускага цара Івана Жахлівага (па -руску «Грозный») перакладаюць, а вось назву чачэнскага горада-героя Грозны, што ў 94 годзе аказаў ге-раічны адпор рускім крыжакам, не перакладае — Божа барані!- ніхто.

Але вернемся да беларус-кіх імёнаў. Беларусы, як і ўсе, прыстасоўвалі чужыя словы -імё-ны пад сваю фанетыку. Так, у бе-ларускай мове няма гука «Ф»- усе словы з гэтым гукам- чужыя. Та-му і існуюць у нас Нічыпар, Тэкля/ П’ёкла, Хвядора/ Тадора, Хведар/Тодар, Яўхім, тады як іншыя, у тым ліку і рускія, старанна захоў-ваюць грэцкае «ф» — Никифор, Фекла, Федора, Фёдор, Ефим з грэцкіх перамоганосец, пакліка-ная Богам,  дарунак Божы, (гэта славянская калька — Багдан, то бо Багдан тое ж што і Хведар!); з добрай славай і пад.

У выпадку з «Ольгай» -скандынаўскае helga — «святая», рускія замест «е» прамаўлялі на-ціскное «о». У беларускай мове «о» заўсёды націскное, але з яго, за рэдкім выключэннем — зірніце ў слоўнік на літару «О» — не пачы-наецца ніводнае слова. У такі разе беларуская мова ўжывала пры-стаўны гук «в»- «возера, восень, воддаль». Таму і беларуская фор-ма скандынаўскага слова «Воль-га». Скажыце, чым яно горшае за нямецкае ці іспанскае Olga і за рускае Ольга?

У дзяцей часам выклікаюць смех — (з-за адсутнасці ведаў у гэтай галіне, іх, нажаль, не дае школа, а павінна б!) — такія ста-радаўнія і мілыя жаночыя імёны як Агапа, Домна (гэтая жанчына жыла ў Дуброве), Гарпіна, Сын-клета. Агапа — гэта грэцкае «Лю-боў», Люба па-цяперашняму. Домна не мае анічога агульнага з жалезаплавільнай печчу. Гэта лацінскае domina — «гаспадыня, пані ў сваім доме».  (Слова domina паходзіць ад domus — хата, дом). Такія ж дабраякасныя мужчын-скія імёны Яўтух — з грэцкага  эфтіхосшчаслівы, Язэп/Есіп/ Іосіф з стараяўрэйскага «ўзгада-ваны Богам», ці Гаўрыла— таксама адтуль, «чалавек Божы».

Кожны народ прыстасоў-ваў пазычаныя імёны пад сваю фанетыку і мову. Зямнога бацьку Збаўцы звалі па-нашаму Язэп, часам Іосіф — ф!, нават Ёсіп. Італьянцы ведаюць яго як Giusep-pe — Джузэпэ, іспанцы як Josе, Ха-сэ, англічане як Joseph, Джозэф. Як бачыце, усім можна мець сваю форму імя, от толькі беларусам- не. Так думаюць расейскія калані-затары і іхняе тутэйшае падхвосце. Мы ж думаем іначай: няма чаго дагаджаць чужынцам, трэба ка-рыстацца сваім, яно нам лепшае і мілейшае.

Канешне, частка калабара-цыяністаў ці нацыянальных пра-сцякоў па-авечаму дазваляе кале-чыць на расейскі манер сваё імя і прозвішча, якое нам дадзена на-шымі продкамі.

Вось вазьміце якога-не-будзь тутэйшага па прозвішчы Кохна. Раней ён быў Вася/Ула-дзімір/Мікалай Кохна, цяперака яны ўжэ Вася/Уладзімір Кахно. (Адбылося гэта гадоў 40 таму па-сля наплыву да нас расейцаў, якім былі нязвычныя нашы імёны, і яны перакручвалі іх на свой капыл.) «Пакрасівела» прозвішча, дане-жне! Багата людзей з прозвішчам «Дайнека» сталі «Дайнеко». Я ні-дзе не знайшоў правіла, па якім канцовае «а» беларускага проз-вішча мусіць перадавацца па-ра-сейску праз «о». Думаю, сам Мі-калай/ Уладзімір Кахно гэтага не ведае. (Але і не пратэстуе супраць гвалту з свайго прозвішча.) Я, пра-ўда, здагадваюся, чаму. Расейскім імперыялістам трэба хутчэй пера-хрысціць беларусаў у рускіх, таму ручкамі тутэйшых «грамацеяў» яны пазбаўляюць беларусаў іхніх беларускіх форм беларускіх імё-наў. Як кажуць, нішчаць нашу на-цыянальную ідэасінкразію.

Ні ў якім разе нельга дапу-скаць скажэння сваіх імён. Пера-дача імён і назваў з аднае мовы на другую робіцца па пэўных праві-лах праз транслітарацыю, то бо лі-тара за літару. Пры такім спосабе захоўваецца арыгінальная форма імя, а як яго будзе чытаць турак ці араб, немец ці партугалец — гэта іхняя справа. А будуць яны чытаць па правілах сваёй мовы. Хай так чытаюць і рускамоўныя началь-нікі. Язык не апухне.

 

Яшчэ адно ліха — гэта на-данне дзецям чужынскіх імёнаў. Даўней імя давала царква, і багата імёнаў было паводле святых, што прыпадалі на той дзень. Святы быў як бы заступнікам чалавека. Бацькі ж, паважаючы продкаў, давалі дзецям імёны продкаў- таму імя пераходзіла з пакалення ў пакаленне, бы эстафета. Цяпе-рака моцна страчана пачуццё ро-ду, «пароды», як кажуць, і маладыя мамы і таты, узгадаваныя на бяз-мозглым тэлевізары, выбіраюць «модныя» чужыя нам імёны, за-бываючы, што часам імя вызначае лёс чалавека, не думаючы, як імя будзе ўспрынята іншымі людзьмі, як яно будзе гучаць у сталым веку, у старасці. Сэнсавае напаўненне імя мяняецца з часам. Нездарма ў ладнай колькасці народаў была традыцыя перамены імя з узро-стам. (Часткова яна існуе і  ў  нас. Малога і падлетка можна назваць Коля, Міколка. Дарослага муж-чыну звычайна завуць «дарос-лым» імем Мікалай. ) А ў нас жа імя зафіксавана пісьмова на ўсё жыццё. Таму і выбіраць трэба сваё, беларускае. Імя ўласнае — гэта яшчэ і гістарычны дакумент, пазнака-маркер часу, месца. То і абазначаць сябе трэба беларускімі імёнамі як беларусаў.

Часам чалавек успрымае сваё прозвішча як «непрыгожае». Тады ён спрабуе неяк змяніць яго, каб яно гучала «прыгажэй». Самы часты метад — гэта перанос наці-ску, каб «сцерці» сэнс слова. Так Каваль робіцца «Ковалем», «Чар-вяк» — Чэрвякам, а Баран — Бора-нам. Ну, ніяк савецкі генерал-пал-коўнік, намеснік міністра абароны па раскватараванні войск  Камар не мог быць дробным камаром. Толькі Комарам! Генерал-пал-коўнік Комар! /Цікава, ці памяняў бы ён прозьвішча, калі б яно было «Слон» ці «Мамант» ці “Маста-донт»?/ Перанос націску- у нас ён графічна не пазначаецца- факты-чна мяняе прозвішча, стварае новае слова. Параўнай: вораны /звараны/- вараны /вялізныя яш-чаркі/- вараны /чорны — пра каня. (Тую ж ролю выконвае падваенне зычных —«дрэна»- «дрэнна» і про-ціпастаўленне па цвёрдасці/ мяк-касці; «стол»- «столь».)   Фарма-льна і фактычна гэта ўжо зусім іншыя словы. Гонячыся за «пры-гажосцю» людзі крыўдзяць сваім рэнегацтвам сваіх продкаў, якія годна пражылі з сваімі прозвіш-чамі, не дбаючы пра сэнс. (Быў ў Іспаніі старадаўні шляхецкі род Кабэса дэ ВакаКароўская Га-лава, па-нашаму. Дарма, жылі і ганарыліся сваёй фаміліяй. А вось нейкая беларуская «зорка» па про-звішчы Кішка дужа саромелася свайго імя, бо, абрусеўшы, ус-прымала яго на расейскі манер «кішка«. Дазнаўшыся, што па-беларуску ў слове націск падае на першы склад — «кішка», абруселая дама супакоілася, як той «чэрвяк» ці «боран». Між іншым, дама па-ходзіць з старадаўняга магнацкага роду Кішак. Ёй бы ганарыцца, а яна носам верне.

Яшчэ адзін прыклад «пад-вышэння» статусу імя. Быў у Мі-куль-Гарадку чалавек па прозві-шчы Шпакоўскі. Усе навокал  былі амаль выключна Шпакі, а ён Шпакоўскі. Аказваецца, дзед гэ-тага «Шпакоўскага», маючы про-звішча Шпак, выпрасіў у пана права пісацца на шляхецкі манер «Шпакоўскі». Пан такое права даў, але Шпак мусіў за гэта цэлы год працаваць на пана бясплатна. На якія пакуты не пойдзеш, каб быць прыгажэйшым!

 

Між імён уласных існуе шчэ адна катэгорыя слоў- тапо-німы. Гэта назвы мясцін, уро-чышч, сёл, гарадоў. Гэта асобная цікавая тэма.

Кожнае такое імя — гэта ГІСТАРЫЧНЫ ДАКУМЕНТ. Таму мяняць іх — гэта фальшаваць гісторыю. Вось чаму змены на-зваў паселішч у прынцыпе неда-пушчальныя. Калі гэта і робіцца, то ці па дурасці і бязграматнасці, ці з ліхімі намерамі, з далёкасяж-ным прыцэлам. Менавіта з такімі ліхімі намерамі расейскія каланіза-тары і іхняе падхвосце памянялі ў Беларусі багата нашых назваў, даўшы ім «красівейшыя» для рус-кага вуха. Так, беларускі горад Прапойск — з старажытнага Пра-пошаск — перахрысцілі ў «Слаў-гарад». Сяло Кабыльшчына стала «Палессем», Кадаш стаў «Міка-лаеўкай», а Сіняўка — ужо не Сі-няўка, а Пятровічы.

Беларускія урбонімы — га-радскія назвы — густа акупаваны бальшавіцкімі акупантамі. Яны паназывалі імёнамі сваіх ідалаў, камуністычных забойцаў, вуліцы, плошчы, раёны. Унь у Каленкаві-чах застаўся ўвесь набор бальша-віцкіх ідалаў: тут і Маркс з Энге-льсам, і Фрунзе, і Калінін, і ўсё такое. Буяюць розныя ўрыцкія, свярдловы, дзяржынскія, леніны ды іншая паганая парахня. Час вымесці гэтае смецце з нашае та-панімікі.

 

І шчэ адна бяда. З падвы-шэннем энергаўзброенасці сель-скай гаспадаркі трактары ды экс-каватары непазнавальна змянілі- знішчылі традыцыйны пейзаж. Гэта грубае парушэнне экалагіч-ных правіл, адно з якіх патрабуе захавання прывычнага людзям ланшафту.  Разам з ім знішчана традыцыйная фаўна і флора, а таксама назвы ўрочышч, месц, куточкаў. Зніклі рэперы і межы, што рознілі адну мясціну ад іншай. На добры лад трэба запісаць і па-казаць на картах гэтыя мясціны і іх назвы, бо кожная назва — вялікая моўная каштоўнасць.

 

І яшчэ адна пошасць. Калі чалавек памрэ, ягоныя родныя хапаюцца паставіць яму надма-гілле. І ніхто не дбае, каб на тым камяні было напісана беларускае імя нябожчыка. Такую важную справу аддаюць на сваволле піса-рам з рытуальных кантор.  А тыя ведама якія грамацеі. Вось чаму амаль не сустрэць на беларускіх могілках беларускіх надпісаў і імён. Гэта непавага да нябожчыка, непавага да свайго роду, сваёй нацыі. Гэта наша нацыянальная ганьба. То, калі вам выпадзе такая гаротная нагода — абавязкова па-значайце ў заказе, што надпіс паві-нен быць беларускі і падавайце беларускі тэкст. Неабходна слупа-ваць сваё!

Трэба берагчы свае імёны і назвы — мы іх атрымалі ад прод-каў, і за імі шматвекавыя традыцыі. Калі іх страцім, то па-просту выпа-дзем з гісторыі.

 

Вось што стаіць за драб-ніцай — нашым імем. Шануйма сваё беларускае, бо яно ўнікаль-нае, і нідзе болей такога няма. То-лькі ў нас!

Мікалай Бусел.

Беларуская мова — гарант гуманітарнай бяспекі краіны

15 красавіка адбылася сустрэча Алега Трусава і Алены Анісім са слухачамі курсаў «Мова нанова» ў Рэчыцы.

Тэма заняткаў — «Беларуская мова — гарант гуманітарнай бяспекі краіны».

Старшыня ТБМ, дэпутат Алена Анісім у сваім выступе сканцэнтравала ўвагу на дзейнасці арганізацыі, на выкліках для нашага грамадства і рэагаванні на іх.

В.а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў распавёў  пра справы з падрыхтоўкай да ліцэнзавання,прадэманстраваў выданні, зробленыя будучымі выкладчыкамі.

А. Анісім і А. Трусаў адказалі на розныя пытанні прысутных, сярод якіх гучалі і такія, што датычацца будучых палітычных кампаній.

Наш кар.

За беларускую Гародню

  1. Паважаныя сябры, іні-цыятыўная група бацькоў (Хіль-мановіч і іншыя) праявіла выда-тную актыўнасць і зрабіла добрую справу для нашага горада. Атры-малі дазвол на адкрыццё новай (5-й па ліку ў Гародні) беларускай групы ў дзіцячым садку № 83 (вул. Ліможа, 8) Ленінскага раёна.

Загадчыца садка Пышын-ская Алена Францаўна, тэл. 68-54-07.

Сфармаваную рознаўзрос-тавую (3-4 гады) беларускую гру-пу загадчыцы садка трэба прадста-віць да 1 чэрвеня ў аддзел адукацыі,  фармаванне групы можа быць да 30 жніўня. Але ўжо на 2 красавіка 2019 года з дапамогай сяброў ТБМ (адказная Карповіч Наталля) група фактычна сфармавана — больш за 15 чалавек. Усіх жадаючых зада-воліць пакуль няма магчымасці ў садка, асабліва, калі ўзрост дзіцяці  больш за 4 гады. З 2019 года ў Ле-нінскім раёне Гародні для бацькоў з’явілася магчымасць выбару з 2 садкоў (№ 45 і № 83), дзе ёсць бе-ларускія групы.

Падтрымайма маральна і матэрыяльна новую групу на Дзе-вятоўцы!

 

  1. Паважаныя сябры, пачы-наюцца бацькоўскія сходы для бу-дучых першакласнікаў у школах і выпускныя бацькоўскія сходы ў групах дзіцячых садкоў. Штогод патрэбна Ваша дапамога ў справе  папулярызацыі беларускага наву-чання перад бацькамі (выступ да 10 хвілін). Выступы дазволены.

У найлепшыя часы (3-4 гады назад) да нас далучалася да 15 чалавек і мы былі ў 75% школ горада. Бацькі і настаўнікі  заста-ліся ўдзячны пасля  выступаў  на сходах Святлане Марозавай, Аляк-сандру Астроўскаму, Святлане Маразевіч, Аляксею Пяткевічу, Івану Будніку, Вітаўту Парфёнен-ку, Ігару Кузьмінічу, Наталлі Кар-повіч, Валянціну Лучко, Алесю Крою, Уладзіміру Хільмановічу, Янку Курчэўскаму, Святлане Та-расавай, Аляксандру Краўцэвічу, Але Петрушкевіч, Вікторыі Ян-чарскай, Эміліі Комар і іншым.

На жаль, некаторыя стамі-ліся, нехта не бачыць хуткіх ста-ноўчых вынікаў, у іншых дзеці ўжо дарослыя, але справу жывой па-пулярызацыі мовы працягваць не-абходна. У гэтым большасць рад-ных цвёрда пераканана. Пасля шматгадовай жывой папуляры-зацыі мовы і навучання бацькі і настаўнікі пачалі нашмат з боль-шай павагай ставіцца да першай дзяржаўнай мовы ў параўнанні з першымі паслярэферэндумнымі гадамі.

Таму чакаем Вашай шчы-рай дапамогі. Каму патрэбны   ма-тэрыялы для выступу — пішыце нам.

Усе радныя ТБМ і папуля-рызатары мовы мінулых гадоў могуць абраць школы і гімназіі для выступу ў сваіх раёнах пражы-вання, працы.

Ці сфармуем у гэтым годзе паўнавартасныя беларускія групы ў садках і беларускія класы ў СШ 32 і СШ 34, залежыць ад жадання бацькоў і нашай жывой папуля-рызатарскай працы.

120 гарадзенскіх сем’яў  на 2019 год ужо абралі для сваіх дзя-цей беларускую мову.  І гэта не толькі беларусы!

Пішыце.

З павагай,

радныя ТБМ, каардыната-ры па горадзе

Алесь Крой (школы, Вэл-кам-943-58-09),

Наталля Карповіч (садкі, МТС-265-86-80),

эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by.

На здымку: дзеткі садка №83.

 

Суботнік у Суботніках

Напярэдадні Вялікадня па-трыёты Лідчыны ў чарговы раз завіталі ў вёску Суботнікі Івейска-га раёна на радзіму вядомага палі-тыка, выбітнага беларуса і нацыя-нальнага лідара Беларусі — Зянона Станіслававіча Пазьняка.

Пабывалі на яго бацькоўс-кай сядзібе, якая іх высілкамі пад-трымліваецца ў годным стане. На-ведалі мясцовыя могілкі, дзе 7 год таму (22 красавіка 2012 года) нашла свой вечны супакой маці сп. Зянона Пазьняка, Ганна Яўхімаўна. Прыбралі магілку і надалі помніку пры-вабны вонкавы вы-гляд, запалілі зніч.

24-га красавіка Зянону Станіслава-вічу спаўняецца 75 год. У сувязі з гэтым патрыёты Лідчыны ві-таюць яго і шчыра він-шуюць з Днём наро-дзінаў! Зычаць моц-нага здароўя, бадзёра-сці і творчага плёну. А таксама перадаюць шчырыя словы падзя-кі за ўсю плённую працу ў беларускай справе, якой ён працягвае аддаваць сябе дзеля будучыні Бацькаўшчыны!

Наш кар.

 

КУЛЬТПАХОД  НА  ВЫЦІНАНКУ

Выстава выцінанкі ў Нацы-янальным  гістарычна-культур-ным музеі-запаведніку «Нясвіж» вельмі актуальная на сёння, калі дэкларуем вяртанне да «сваіх ка-ранёў» і  шанаванне нацыяналь-ных набыткаў, калі трапляем пад-час у недарэчныя сітуацыі ад ня-ведання сваёй культурнай спадчы-ны, ад прафесійнай непадрыхтава-насці  і дылетанцкага наскоку ў паказе роднага. Таму сябры Нясві-жскага ТБМ з удзячнасцю прынялі запрашэнне на адкрыццё выставы вядомай   майстрыхі Дар’і Алёшкі-най «Куфэрак выцінанак». Укра-інка са Львова па ўсім свеце (Фра-нцыя, ЗША, Паўднёвая Карэя, Польшча) прэзентуе даўняе на-роднае мастацтва праз яго сучас-нае бачанне.

Наведнікі выставы наколькі замілоўваліся незвычайнымі тво-рамі, настолькі ж  дапытваліся пра дэталі і тэхніку выканання, сюжэты выцінанак, спалучэнне ў іх тра-дыцыйнага з аўтарскім. Цікавіла адрозненне беларускай выцінанкі ад украінскай, адметныя асабліва-сці выцінанак іншых суседніх на-родаў.  Цешыла  высокая ацэнка  беларускіх — а гэта, як адзначыла аўтарытэтная майстрыха, вышэй-шы пілатаж!

Прыгадвалася са сведчан-няў нашых маці, бабуляў, што даўней і ў нясвіжскіх ваколіцах ў многіх сялянскіх хатах бытавала вясковая аўтарская выцінанка. Мела яна дэкаратыўна-прыклад-ное прызначэнне. Зазвычай пад вялікія святы — найчасцей пад На-раджэнне Хрыстова — у нясвіж-скага крамніка набывалі  паперу і выразалі з яе фіранкі на вокны, сурвэткі на палічкі. Займаліся гэ-тым пераважна маладыя дзяўча-ты, пераймалі ўзоры адна ў адной. Каторая старалася прыдумаць і на свой густ, каб быў лепшы за  сусед-скі. Захоўваліся тыя папяровыя карункі, як у каго — да вясны ці ўсё лета. А праз год зноў прыходзіў святочны час выцінанак.

Размова, што пачалася ў выставачнай зале палаца, па дзі-восным збегу абставін прадоўжы-лася і пасля. Атрымалася так, што вечарам у адной і той жа марш-рутцы зноў сустрэліся гаспадыня выставы  і наведніцы: Дар’я Алё-шкіна ехала ў Менск, а Валянціна Холадава і Галіна Ярашэвіч, сяб-роўкі Нясвіжскага ТБМ — у Новы Свержань. Гэтыя актыўныя, грун-тоўна дасведчаныя ў пытаннях ку-льтуры і гісторыі жанчыны,  сталі для госці з Украіны экскурсаво-дамі па родных ваколіцах, што мільгалі за вокнамі. Распавялі пра адметна каштоўны гістарычны тапонім Гавязна, пра блізкую ра-дзіму Якуба Коласа, не прамінулі згадаць  Адама Міцкевіча і падзя-каваць жыхарам Львова за гус-тоўны помнік беларуска-польска-му паэту, пачынальніку славян-скага рамантызму.

…Так і доўжыўся, як лю-бяць казаць дыпламаты, дыялог культур. Найлепшы дыялог, бо ды-пламатыя была грамадская, жы-вая, шчырая.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

Атракцыйныя формы культурнага адпачынку

Адзін дзень у красавіку біб-ліятэкі сталіцы адчыняюць свае дзверы на папулярызацыйную ак-цыю пад назвай «Бібліяноч». Раз-настайныя мерапрыемствы пра-йшлі ў бібліятэках навучальных устаноў Менска і ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Чароўны алмаз ведаў ззяў увечары ўсімі колерамі вясёлкі. Паспяхова былі заахвочаны да ін-тэрактыўных заняткаў маладыя сем’і з дзецьмі, студэнты і школь-нікі. Арганізатарам удалося ства-рыць прыязную атмасферу адпа-чынку, пазнаёміць з рознымі чыта-льнымі заламі, з кніжнымі навін-камі.

У зале беларускай літарату-ры праходзіла пазнавальная вік-тарына  «Не маўчы па-беларуску». Музей кнігі прапанаваў падарож-жа ў краіну кніжных скарбаў.

У галерэі » Лабірынт»  пра-ходзіла выступленне фальклор-нага ансамбля народнай музыкі «Шчодрыца», ансамбля народнай песні «Гаманіна» і калектыва «Дзятлаўскі падлесак». Дзяўчат і маладых жанчын  прывабілі май-стар-класы па пляценні паясоў, вырабе лялек-абярэгаў.

Рабіць велікодныя паштоў-кі-выцінанкі вучыла дзяўчат сябра Саюза майстроў народнай твор-часці Наталля Гамаюнава. Адбы-лася творчая сустрэча з кампазі-тарам Алегам Моўчанам. У кіна-клубе прайшло спатканне з рэ-жысёрам-кінадакументалістам  Галінай Адамовіч. Для маленькіх дзейнічала зона чытання казак «Кніжка пад падушку» і творчая майстэрня малявання. Для даро-слых былі арганізаваны лекцыі псіхолагаў і трэнінгі. Усе на-ведвальнікі акцыі атрымалі шмат карыснай інфармацыі і засталіся задаволенымі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Навіны Германіі

Залаты вопыт для залатога ўзросту

Міжнароднае асветнае гра-мадскае аб’яднанне «АКТ», на працягу 2017-2019 гг., пры пад-трымцы нямецкага фонду «Па-мяць, адказнасць і будучае» рэа-лізоўвала праект «Залаты вопыт для залатого ўзросту»,  скіраваны  на падтрымку людзей пажылога ўзросту, а таксама тых  асобаў, што пацярпелі ад нацыянал-сацыя-лісцкіх рэпрэсій. Напрыканцы мінулага тыдня прайшла выніко-вая канферэнцыя, якая сабрала больш за 50 чалавек, і не толькі  удзельнікаў праекту, а і грамадскіх актывістаў  і ініцыятываў з розных арганізацый Беларусі, і я мела маг-чымасць пачуць пра цікавы вопыт працы з людзьмі, якія  вядуць ак-тыўны лад жыцця. Удзельнікі пра-екту  з розных рэгіёнаў Беларусі распавялі пра вынікі праекту, да-сягненні і поспехі, расказалі пра тое, як арганізуюць адпачынак і навучанне людзей «залатога ўзро-сту», аказваюць сацыяльныя па-слугі тым групам, якія маюць у гэтым патрэбу, падтрымліваць ды-ялог пакаленняў.

 

Да выніковай канферэнцыі МАГА «Акт» падрыхтавала збор-нік паспяховых практык з людзьмі пажылога ўзросту, які прэзента-вала на канферэнцыі. Гэта — клуб «Возраст в действии», курс па імі-джы і стылі  для жанчын “60+,” праца ініцыятыўнай групы пажы-лых людзей «Дом без одиночест-ва», студыя дакументальнага кіно, «Зялёная тэрапія», «Тёплый дом», «Компаньонство», «Творчество — это жизнь» для людей з дэменцы-яй і абмежаванай мабільнасцю  і  інш. А для мяне гэта стала яшчэ раз важкім пацверджаннем таго, які патэнцыял маецца ў катэгорыі «пажылыя людзі», да якой мы, чаго граху таіць, ставімся некалькі скеп-тычна. Хаця і наш аса-бісты досвед працы з па-жылымі людзьмі  свед-чыць пра тое, што, нягле-дзячы на ўзрост,  і буду-чы ўцягнутымі ў грамад-скія справы, яны паляп-шаюць свае сацыяльнае самаадчуванне  і якасць жыцця, а арганізуючы розныя мерапрыемст-вы — падтрымліваюць адзін аднаго ў цяжкіх сі-туацыях, абменьваюцца інфармацыяй і карыс-нымі парадамі, не губ-ляюць цікавасці да жыцця.

 

У другой частцы канферэн-цыі трэнеры У. Корж, М. Лаўдо, М. Падбярозкін правялі тры май-стар-класы па такіх накірунках дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, як «патрэбы», «ва-ланцёрства» і «фінансы», на якіх  больш падрабязна пазнаёміліся з формамі і метадамі працы з па-жылымі людзьмі, якія даюць маг-чымасць зрабіць паслугі для прад-стаўнікоў  старэйшага пакалення больш эфектыўнымі і разнастай-нымі, дапамогуць распачаць ці развіць працу з гэтай мэтавай гру-пай.

Больш за 20 арганізацый-удзельніц праекту падчас трэнін-гаў і абменных візітаў вывучалі лепшыя практыкі падтрымкі і ак-тывізацыі людзей пажылога ўзро-сту, змаглі падвысіць эфектыў-насць сваіх паслуг і  ўкаранення ў дзейнасць сваіх арганізацый і іні-цыятываў новых форм і метадаў працы з гэтай сацыяльнай групай.

А я, як заўсёды, калі ёсць магчымасць быць удзельніцай та-кіх сустрэч, задаюся пытаннем: чаму ў нашым раёне, горадзе, ба-гатым на  людзей  пажылога ўзро-сту з рознымі інтарэсамі, здоль-насцямі і магчымасцю нешта зра-біць не толькі для сябе, але і для іншых людзей, няма ніякай ціка-васці з боку тых структур, якія па абавязку службы павінны  больш цесна і плённа працаваць з гэтай групай? Я не бяру ў разлік афі-цыйныя запланаваныя мерапры-емствы  «з нагоды…», калі патрэб-на паставіць «галачку».

На канферэнцыі прысутні-чалі прадстаўніцы нямецкага фонду «»Памяць, адказнасць і будучае».

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Беларусаў запрашаюць на «Агульную дыктоўку»

1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая «Агульная дыктоўка» па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома альбо ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага — кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта. Напісаць дыктоўку можа любы ахвочы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі «Культура» (102,9 FM у Менску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гародні, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца а 12 гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by. Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзельніка. Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электронны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік.

 

Навіны Германіі

На Вялікдзень у царкве  ў Германіі прагрымеў выбух, пацярпелі 24 чалавекі

У ноч з суботы на нядзелю,  пад Вялікдзень, у Мюнхене, пра-грымеў выбух. Па паведамленнях паліцыі, мусульманін увайшоў у царкву і, выкрыкваючы «Алах Акбар», падарваў піратэхнічныя вырабы.

У царкве Святога Паўла ў Мюнхене на велікоднай службе знаходзілася каля 500 чалавек. Паколькі некаторыя наведвальнікі царквы кінуліся наўцёкі, і паўстала паніка, 24 чалавекі былі траўмі-раваны. Паліцыя арыштавала віна-ваўцу здарэння.

Гэты інцыдэнт не быў свое-часова асветлены СМІ ў Германіі. Інфармацыя ў нямецкіх СМІ пра яго з’явілася толькі пасля таго, як відэа былі распаўсюджаны ў са-цыяльных сетках.

Навіны Германіі.

 

Мода з куфра на Вялікдзень

13 красавіка ў гістарычным цэнтры Гародні адбылося рэгіяналь-нае свята-кірмаш «Гарадзенскія традыцыі да Свята Вялікадня». Народ-ныя майстры прадставілі традыцыйныя сувеніры з лазы, саломы, дрэва, тканыя ходнікі, плеценыя кошыкі  ды іншыя. Але сапраўднай перлінай свята стала дэфіле ў народных строях «Мода з куфара на Вялікдзень», удзельнікі якога прадэманстравалі традыцыйныя рэгіянальныя строі.

Падчас свята можна было паўдзельнічаць у майстар-класах на-родных майстроў па вырабе велікодных вербаў, сапоцкінскіх пісанак, наваградскай выцінанкі-выбіванкі, ткацтве ды іншых. А сапраўды свя-точны настрой стварылі фальклорныя гурт «Талер» з Ліды ды дзіцячы калектыў «Васілёчкі» з Жытомлі, які затанчыў старадаўнюю  кадрылю.

 Беларускае Радыё Рацыя, Гародня.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Серакоўскі першы збірае кола каля сябе, уплыў яго невы-мерны. Ад хвілі, калі яго не стала … кола развалілася, але бліжэй-шыя да яго калегі не перасталі пра-цаваць. Вяртаецца з Арэнбурга з шырокай, вялікай, далёка сягаў-шай праграмай: аўтаномія на Ба-цькаўшчыне праз наданне свабо-даў, канстытуцыйнага права ва ўсёй дзяржаве. Настаюць часы рэформ. Супрацоўнічаюць пры Серакоўскім Агрызка, Спасовіч, Балтазар Каліноўскі, а таксама найвыбітныя сілы ў Расіі.

У той жа час у Краі па вё-сках і гарадах літоўскіх без заклікаў, без дэкламацый вядзецца ціхая, мурашкавая праца. Сярод шляхты наперадзе Ромеры, жонка Ендрэя Снядэцкага, Кліманскія, Лапацін-скія, Вагнер, Ян Тышкевіч, Напа-леон Яленскі, Эміль Аскерка, Ко-зелы і шмат іншых. Моладзь, якая думае больш сур’ёзна, пабуджае да карыснай дзейнасці сваіх баць-коў і ўсю супольнасць. Яшчэ бо-льшы рух на Літве з’яўляецца па-сля вяртання выгнанцаў з Сібіры і з арыштанцкіх рот. У той час пры-быў у Вільню з Іркуцка Аляксандр Далеўскі.

Маршалкі ў 1858 годзе ў апошнія месяцы года склікаюць шляхту. На супольнай нарадзе ўхваляюць неабходнасць стварэн-ня губернскіх камітэтаў з мэтай падрыхтоўкі праектаў дзейнасці. На сесіях спрачаюцца, радзяцца. Большасць шляхты за вызваленне сялян з-пад прыгону. Губерната-ры ствараюць цяжкасці. Шляхта на Літве, нягледзячы на гэта, паста-наўляе адмяніць прыгон на пад-ставе царскага рэскрыпту (право-дзіць, нічым не бянтэжачыся).

Натуральна, ёсць асобы, якія апануюць, кіруюцца эгаістыч-ным інтарэсам, аднак пад націс-кам думкі ў Краі, ужо моцна па-шыранай, далучаюцца да агулу, які жадае падаць просьбу да цара пра адмену паншчыны і наданне свабоды прыгонным.

У палове 1858 і [18]59 г. настаюць часы небывалага руху на Літве. Пецярбург гаворыць пра рэформы. Верыць у іх. І Літва за яго прыкладам цешыцца, як бы ў дзень досвітку шчаслівых часоў. Верыць у магчымасць жыцця пад скіпетрам найшляхетнейшага з цароў Аляксандра ІІ. Паўстаюць шматлікія праекты выказвання яму сваёй лаяльнасці. Губ[ерна-тар] Назімаў падае свой праект прыёму цара яркім балем. Літва згаджаецца, але пад уплывам най-выдатнейшых у Краі асобаў, а ме-навіта выгнанцаў (менш лёгкавер-ных) дадае ад сябе — падача цару адраса, у якім выказвае свае жа-данні, г.зн. аб вызваленні ад пры-гону сялян, аб увядзенні ў пачат-ковых школах польскай мовы, або той, на якой размаўляе мясцовае насельніцтва, аб рэлігійнай тале-рантнасці і аб універсітэце ў Ві-льні.

Пад уражаннем разбуджа-най веры ў шляхетнасць і спра-вядлівасць Аляксандра ІІ хочуць яшчэ апрача балю выдаць яркі альбом на памяць пра яго быт-насць. Стары Адынец зусім тра-ціць галаву, пішучы свой “Ойча наш”, у якім цара называе дзе-дзічам Ягелонаў. Горад упрыгож-ваецца, асвяжаецца, малююць транспаранты, двухгаловых арлоў і г.д.

Назімаў на вестку пра пра-ектаваны адрас і яго змест заба-раняе шляхце прыезд у Вільню ў час побыту цара. Аднак маршалкі, карыстаючыся належнымі ім пра-вамі, збіраюцца ў Вільні ў Дамейкі, віленскага маршалка, з мэтай па-разумецца з паданнем адраса. У гэтай праблеме найчыннейшымі былі: Ромеры і Ян Тышкевіч.

Дамейка дае слова, што сам яго ўручыць імператару, але ў пя-рэдадзень прыезду цара маршалкі нідзе яго знайсці не могуць. Зане-пакоеныя падаюцца да цывільнага губернатара Хамінскага, пра яко-га былі добрыя водгукі ў Краі. Той ім гаворыць, што Дамейка аднача-сова даў ім слова, што адрас па-дасць, а Назімаву, што адрас зусім не будзе пададзены.

У хвілю агульнага абурэння Ромер вымаўляе памятныя словы: “Урад робіць вялікую памылку, адкідваючы шчыры зварот літоў-скай шляхты, якая прадстаўляе не-абходныя патрэбы Краю, задава-льненне якіх ёсць адзіны сродак забеспячэння шчасця і спакою народа. Паколькі ўрад адпіхвае, мы не бяром на сябе адказнасці за наступствы. Выканаем наш аба-вязак. Нягледзячы ні на што ве-рым, што народ наш жыве і жыць будзе!”

Ромер прамовіў ад імя кола маршалкаў, якія рэпрэзентавалі Край. Маршалкі падалі адрас, ад-рэдагаваны, па змесце вельмі сціп-лы, просячы толькі ўніверсітэт, аднак цар прыняў іх словамі, якія абурылі ўсю Літву: “Скажыце шляхце, што я ёю вельмі незадаво-лены. Няхай яна памятае і Еўропа, што гэта не Польшча!”

Словы гэтыя ўпалі на Літву ў хвілі веры большасці яе грамад-ства ў дабрыню яго і справяд-лівасць.

У той час вярнуўся з Сібіры Францішак Далеўскі. (Аляксандр быў у Вільні з год.) Сабраныя мар-шалкі, з якіх многія дзесяць гадоў назад яшчэ маладзёнамі належалі да Братняга звязу, паразумеліся з ім на зборы ў Яна Тышкевіча і запрасілі на больш шматлікія з’е-зды ў Ковенскай губ[ерні] у Руда-міны ў Панікштах, у Менскай у Яленскага ў Дамайчыцах і ў Вілен-скай у Лапацінскага.

На пачатак кожная губ[ер-ня] ставіла на чале двух наўплы-вовейшых чалавек з грона абыва-целяў, якія б пастаянна паміж са-бой маглі раіцца для кіравання гу-берняй, а ў кожным павеце — па два найбольш вядомых і на якіх цалкам можна было б разлічваць, бо праз іх якраз мелі быць прыш-чэплены прынцыпы і думкі. Пер-шым найпільнейшым заданнем арганізацыі было:

1) Справядлівае і хуткае раз-вязанне сялянскай праблемы (не можа быць поўнага паразумення і ўплыву на чалавека ў няволі).

2) Земляробчае таварыства на ўзор Каралеўства Польс[кага] з мэтай пад’ёму земляробства, а та-ксама для лягчэйшага ўзаемапа-разумення.

3) Крэдытнае таварыства.

4) Школкі. (Тут кожны гра-мадзянін быў абавязаны выбраць у сваёй вёсцы найздольнейшага хлопца з сумленнай сям’і і пры-слаць яго ў горад. Абавязкам га-радской арганізацыі было памяс-ціць яго у вядомага сумленнем і польскімі прынцыпамі рамесніка, а моладзі прысвяціць свае воль-ныя хвілі на навучанне вясковай дзетвары; рамяству вучыліся б у таго ж рамесніка). Гэтым споса-бам праз кароткі час вёскі нашы мелі б у сваім коле патрэбных ра-меснікаў, а разам і настаўнікаў, калі не яўных, то тайных у асобах тых жа рамеснікаў.

Гэтая праца не павінна бы-ла ніколі перапыняцца. Вынікі яе на Літве праявіліся ў час першых выбараў у Думу ў адказе таго ж літоўскага мужычка: “Не зямлі нам больш, а ваш розум патрэ-бны”.

Думку сумеснай няспын-най працы падаў Францішак Да-леўскі, але Край наш любімы быў яе выканаўцам. У хуткім часе ўся Літва арганізавалася, а бачачы не-абходнасць пастаяннага паразу-мення па прапанове Францішка ўстанавіла Цэнтральны Камітэт, які складаўся з Францішка Далеўска-га (Аляксандр ужо памёр), Анто-нія Яленскага, Аляксандра Аске-ркі, Ігнацыя Лапацінскага і Аскара Вагнера. Край ажывіўся, цешыўся надзеяй працы, хоць павольнай, але карыснай. Арганізаваўся, вы-біраў людзей даверу. Колы і колкі пашыралі маральнасць, лад, ашча-днасць, устрыманасць, веды і пра-цу. Мэта — свабода Бацькаўш-чыны. Каб дайсці вынікова да гэ-тай мэты, утрымаць грамадства ад змоваў і заўчасных паўстанняў.

Нягледзячы на мірную дзе-йнасць, палітычная агітацыя па-стаянна ўзрастае.

З некаторых універсітэтаў моладзь высылае сваіх дэлегатаў у Варшаву на штогадовы збор Зем[ляробчага] т[аварыства]. Многія са шляхты туды падаюцца, нягледзячы на перашкоды з боку губернатараў, з-за чаканых забу-рэнняў у Варшаве..

Неўзабаве прыйшла адтуль вестка пра варшаўскія падзеі і пер-шыя іх ахвяры 15/27 лютага 1861 года. Вестка тая страсянула ўсю Літву і апранула яе ў жалобу, ня-гледзячы на пагрозы Назімава, што ўсякае праяўлення спачуван-ня да тых падзей будзе ўладамі су-рова карацца. Чыноўнікі трацяць пасады; моладзь выдаляецца з на-вуковых устаноў.

Напэўна больш балючай за першую была вестка, атрыманая неўзабаве пасля гэтага, пра рос-пуск Земляробчага таварыства.

У той самы час, г. зн. у 1861 годзе па загадзе цара ў першыя дні студзеня маршалкі збіраюцца ў губернскіх гарадах для выбару ча-льцоў для вясковых спраў.

Сялянская рэформа праве-дзена ўдачна. Ажыццяўлялася на Літве першая галоўная задача.

Устаноўлены губернскія ўправы, пасярэднікі (сакратаром на Ковенскую губерню быў пры-значаны Тадэвуш Корзан). Наогул выбар людзей быў задавальняль-ны. Грамадскую працу Літва вяла з запалам. Моладзь працуе супо-льна і сваёй гарачай верай у паспя-ховасць той працы пабуджае іх да энергічных дзеянняў старэйшых, марудных у працы агулу.

У тым жа годзе ў траўні 1861 г. праяўляецца пачатак наша-га ва ўсіх вымярэннях трагічнага паўстання 1863 года.

У дзень св. Станіслава ў Ві-ленскай кафедры падчас пад’ёму раздаўся спеў гімну “Божа, што ж Польшча”, выкананы моладдзю, якая прыбыла пераважна з-за мя-жы. У тым ліку былі Бенедыкт Ды-боўскі, трое Ліманоўскіх: Люцы-ян, Баляслаў і Юзаф, Карэва, Зыль-вяровіч і іншыя, прозвішчаў якіх не памятаю. Пасля набажэнства ўсе вышэй пералічаныя былі ары-штаваныя. Натоўп, пераважна жа-нчын, падаўся да Назімава, патра-буючы вызвалення вязняў. Дэман-страцыя скончылася мірна без кровапраліцця.

Ад таго часу па ўсёй Літве распачаліся спевы, дэманстрацыі, якіх ужо ніхто і нішто не магло стрымаць.

У ліпені 1861 года сабраўся шматлікі з’езд шляхты ў Вільні з мэтай канчатковай падрыхтоўкі праекта Крэдытнага таварыства, а разам для прыняцця супольнай праграмы дзейнасці ў сувязі з пашыраючыміся дэманстрацы-ямі. Што да Крэдытнага таварыства Варшава дала свае парады, пры-слаўшы двух вельмі разумных ча-лавек: Уратаноўскага і Клабукоў-скага. Статут, як сцвярджалі, быў выдатна складзены, але зацвер-джання ўрадам не атрымаў.

За колькі дзён перад 6 жніў-нем пачала кружыць па Вільні па-галоска пра прыбыццё працэсіі з Варшавы. Спачатку ніхто з жы-хароў Вільні гэтаму не верыў, ад-нак пагалоска ўпарта паўтаралася.

Хто быў яе аўтарам? Ад-куль пайшла? З якой мэтай? Пы-таліся ў сябе.

Напярэдадні азначанага дня расейцы, начальнікі ўстаноў і ды-рэктары школ раніцай апавясцілі пагрозу: “З-за пэўнасці, што на-бліжаецца працэсія з Варшавы, паведамляем вам, панове, што калі б нават прыбылым не хапала хар-чоў або памяшкання, а вы б па-спяшаліся да іх з дапамогай, бу-дзеце выдалены з устаноў, а вучні са школ”.

Ад той хвілі зніклі ўсякія су-мненні ў галовах нашай сумлен-най люднасці. Пяклі, смажылі, чы-сцілі свае жытлы, каб прытуліць змораных, згаладнелых варшавя-каў.

6 жніўня ад паўдня цягну-ліся незлічоныя натоўпы ў бок Пагулянкі, несучы з сабой харчы. Дарэмныя былі перасцярогі, да-рэмныя заклікі, што гэта падсту-пства ўраду, што хочуць іх са-браць у адным пункце для арга-нізацыі пагрому безабаронных, каб адбіць віленцам раз на заўсё-ды ахвоту да дэманстрацый.

Абураны натоўп адкідаў перасцярогі, прымаючы іх за га-ласы паліцыі.

Раптам з бакавых вуліц у месцы, дзе многа гадоў назад ад-былася экзекуцыя Канарскага, войска пачало акружаць і сціскаць найбольш зграмаджаных людзей.

Раздаліся выстралы, секлі палашамі, білі прыкладамі.

Крык, енкі, заклікі: “Не аддаваць маскалям параненых і забітых!” Нягледзячы на біццё, народ бароніцца, не дае.

У першыя дні новага 1962 года ўведзены ў жыццё Надаўчы ліст.

У некаторых мясцовасцях сяляне выказвалі гатоўнасць адра-чыся ад усялякіх выгадаў за надан-не ім шляхецтва (разумеючы на-пэўна ў шляхецтве небіццё пал-камі, незбыткаванне кожнага над хамам, нездаванне ў рэкруты і да т.п.). Жмудзіны асабліва.

У іншых, як у кн. Агінскага сяляне не хацелі ніякіх змен, пра-сілі, каб іх пакінулі ў спакоі, так упарадкаваных, як датуль жылі. Рэтаўшчына Агінскага была са-праўдным аазісам. Агінскі з заця-тасцю ўзяўся за справу ашчасліў-лення сваіх прыгонных, а меў іх звыш 10 тысяч мужчынскіх душ (так у той час лічылі прыгонных).

Пачаў сваю справу з адшу-кання ласкаў двара, узяў замуж Ка-ліноўскую, даму двара імперат-рыцы.

Іменаваны шамбелянам. Прадставіў імператару Мікалаю свае добры як бунтоўныя, прасяк-нутыя свабодалюбівымі прынцы-памі, якія аказваюць згубнае ўздзе-янне на суседнюю люднасць.

Пераканаў імператара ў неабходнасці аддзялення іх і пра свае добрыя намеры вывесці сваіх прыгонных на правую дарогу.

Пасяліўся сярод свайго лю-ду. Першым, у выключным па-радку, атрымаў права адмены ў сябе паншчыны. Увёў гмінныя ўправы, заснаваныя на галаса-ванні.

Як войт, абраны гмінай, кі-руе ёй, закладвае банкі ўкладава-ашчадныя ці пазыкавыя, пазбаў-ляе свае добры ад рэкруцкага на-бору за выплату 300 рублёў з гмін-най касы, будуе для войска казар-мы (не памятаю, на якой адлег-ласці ад сваіх вёсак) з тым, каб нага жаўнера ніколь не ступіла ў яго воласці. Закладвае крамы, базары, склады прыпасаў,  майсэрні сель-скагаспадарчага начыння і г.д., уводзіць устрыманні.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Выйшлі 100 кніг пра 100 выдатных дзеячоў беларускай культуры. Без дзяржаўнай падтрымкі

Завяршылася праца над кніжнай серыяй «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». З гэтай нагоды Свабода пагутарыла з аўтарам ідэі, заснавальнікам, каардынатарам і рэдактарам пра-екту — навуковым сакратаром гра-мадскага Інстытута беларускай гісторыі і культуры Анатолем Та-расам.

 

Як узнікла ідэя

 

Паводле Анатоля Тараса, публікацыя кніг серыі расцягну-лася на 7 гадоў, да яе былі далу-чаны 30 даследчыкаў.

Першыя тры кнігі былі пад-рыхтаваны ў канцы 2012 года:

«Міхаіл Андрыёлі: бела-рускі мастак з Вільні» (аўтар Ві-таўт Чаропка),

«Мітрафан Доўнар-Запо-льскі: бацька беларускай гістары-яграфіі» (Анатоль Тарас),

«Флярыян Ждановіч: твор-ца беларускага тэатра» (Анатоль Тарас).

У красавіку 2019-га выйшлі пяць апошніх кніг серыі: «Уладзімір Жылка», «Аляксей Карпюк», «Ге-надзь Кісялёў», «Арсень Ліс», «Міхась Чарняўскі».

— Яшчэ гадоў 10 таму звяр-нуў увагу ў шапіках на выданне кшталту «Роман-газеты» (папуляр-ны за савецкім часам часопіс), — кажа пра ідэю серыі Анатоль Та-рас. — Гэта былі «100 выдатных дзеячаў Расеі». Зрэшты, той пра-ект дачасна накрыўся — я цікавіўся, асілілі ўсяго траціну. З’явілася думка: у нашым «Белсаюздруку» можна набыць кнігі пра расейцаў, а дзе выдатныя асобы Беларусі? Паглядзеў у адзін бок, у другі, і зра-зумеў: як хочаш убачыць — дык бя-ры і рабі. Вось так усё і пачалося…

 

У 2013 годзе было выда-дзена 12 кніг па 1500 асобнікаў кожнай. Самым прадукцыйным аказаўся 2016-ы — адразу 25 вы-данняў. Пры гэтым наклады з году ў год падалі. А летась «Беларускі дом друку» істотна падвысіў кошт паслугаў, і серыя з беспрыбытко-вай ператварылася ў стратную. Выдавецтва «Харвест», дзе дру-каваліся кнігі, адмовілася ад су-працы. Апошнія два дзясяткі кніг былі выдадзеныя за ўласныя сро-дкі Тараса і ягоных паплечнікаў мінімальным накладам — 40 экзем-пляраў.

 

Чаму спыніліся на топ-100

 

Анатоль Тарас усцешаны, што серыя, якая ў Беларусі не мае аналагаў, завершана, абяцанне перад чытачамі выканана. Ён кажа што пра палову герояў раней не толькі не выдавалі кніжак, пра іх рэдка калі згадвалася і ў газетах ці часопісах.

— Што тычыцца годных асо-баў, можна набраць і 200, і 300, — працягвае Тарас. — Канешне, скла-дана сказаць, хто найбольш выда-тны, а хто на 20% не дацягвае, усё досыць суб’ектыўна. Але цікавых прадстаўнікоў літаратуры, маста-цтва, дойлідства, музычнай куль-туры набіраецца некалькі сотняў. Нашмат большая праблема з аўта-рамі: хто будзе пісаць, тым больш бясплатна? Я ад пачатку марыў: скончу першую сотню і буду пра-цягваць далей. Але мусіў адмо-віцца: крыніц фінансавання няма ніякіх.

 

Ці былі спробы звярнуцца па дапамогу ў дзяржаўныя ўста-новы? Выглядае, што падобныя навукова-папулярныя выданні былі б карысным дадаткам для школьных ды студэнцкіх бібліятэк, дапаможнікам у працы даслед-чыкаў.

— Дзяржаўныя ўстановы робяць выгляд, што такой серыі не існуе і, як некалі трапна выказаўся філосаф Валянцін Акудовіч, ней-кага там Анатоля Тараса таксама няма. Няма, вось і ўсё. Гэта толькі мне здаецца, што я ёсць і нешта раблю. Апошнія 20 кніжак выдалі па 40 асобнікаў, збіралі грошы з пенсій, з заробкаў, каб скончыць серыю. У аўтараў, крытыкаў кнігі будуць: 100 абяцалі — зрабілі. Але ў гэтым плане серыя скончаная, далей могуць быць мары, спадзе-вы, фантастыка, — падсумоўвае Анатоль Тарас.

 

Хто аўтары

 

Адпачатку меркавалася да-лучыць да праекту як найбольш адмыслоўцаў. Аднак некаторым дабрачынны характар працы асту-дзіў імпэт. Таму, кажа Анатоль Та-рас, 100 кніжак зрабілі не 100, а 30 аўтараў.

Большую палову — 61 кнігу — напісалі чатыры чалавекі:

Анатоль Тарас (ён жа Ана-толь Менскі) — 24,

Андрэй Мельнікаў — 17,

Алесь Марціновіч — 10,

Уладзімір Арлоў (кінарэ-жысёр) — 10.

У ліку іншых, чые проз-вішчы значацца на вокладках:

Анатоль Астапенка (6),

Вітаўт Чаропка (4),

Ірына Шумская (3),

Аркадзь Падліпскі (2),

Леніна Міронава (2),

Сяргей Гваздзёў (2).

 

Па адной кнізе ў актыве 20 аўтараў:

Анатоль Валахановіч,

Андрэй Вашкевіч,

Яўген Гучок,

Зміцер Дзятко,

Настасся Зелянкова,

Алеся Лапо,

Леанід Лаўрэш,

Арсень Ліс,

Ігар Мельнікаў,

Вера Міцкевіч,

Антон Мялік,

Алесь Ненадавец,

Алесь Пашкевіч,

Аляксандар Тамковіч,

Алена Турава,

Кастусь Цвірка,

Святлана Шахоўская,

Янка Шутовіч,

Лія Кісялёва і Вольга Ар-хіпава (суаўтары).

 

Паколькі пісалі розныя лю-дзі, працягвае Анатоль Тарас, адны кнігі больш нагадваюць да-паможнікі для выкладчыкаў, ін-шыя — глыбокія даследаванні жыц-ця і творчасці.

Як адбіралі герояў

 

Былі, кажа Анатоль Тарас, і спрэчкі, ці абавязкова выдатныя прадстаўнікі беларускай культуры павінны мець беларускае пахо-джанне. Было вырашана: кожны творца, які плённа працаваў у гэтым краі, — беларускі дзеяч.

— Этнічнае паходжанне, сацыяльная прыналежнасць, вера-вызнанне, нават мова, на якой размаўлялі тыя выдатныя людзі, не маюць прынцыповага значэння, — лічыць Анатоль Тарас. — Галоўнае, што яны жылі і працавалі ў Бела-русі, а сваю прафесійную і гра-мадскую дзейнасць прысвяцілі нашай краіне і яе жыхарам. Усё, што адбывалася на землях Бела-русі ў кожны з перыядаў, — падзеі менавіта тутэйшай культуры. Зна-чыць, кожны творца, які працаваў тут, ёсць беларускім дзеячам.

 

Ігар Карней,

Радыё Свабода.

 

УДЗЯЧНАСЦЬ

 

Вячаслаў Васільевіч Які-маў, «Заслужаны юрыст Белару-сі»,  былы старшыня Верхнядзвін-скага суда, зрабіў мне чарговы па-дарунак — кнігу «Азярышча» з дар-чым надпісам, якую адкрывае прадмова «Удзячнасць», і яна — пра родную Мову і Гісторыю.

«Бог даў долю пражыць дзяцінства, юнацтва і  пачатак сталасці ў гэтым непаўторным краі, які зараз прыходзіць ў за-няпад.

Абавязак удзячнасці да роднай зямлі — як мага болей да-ведацца  пра яе гісторыю, каб сказаць землякам: «Не! Мы не бязродныя, мы маем такую мі-нуўшчыну, якой трэба толькі га-нарыцца».

Узнікла пытанне: якой мо-вай карыстацца?

Нечакана гэта пытанне вы-рашыў мой дзесяцігадовы ўнук. На пытанне настаўніка: «Чаму трэба ведаць родную мову?», -адказаў: «Адмова ад яе -ганебная непавага да сваіх продкаў».

Ганаруся такім адказам.

Сапраўды, аб роднай гісто-рыі трэба апавядаць на роднай мове. Той самай, што «вызвалі-целі», або «старэйшы брат» заба-ранілі каля двух стагоддзяў таму, як і наша імя, нашу шматвекавую мінуўшчыну, веру, назву нашай дзяржавы. Менавіта такая забаро-на абумоўлена тым, што краіна з назвай Вялікае Княства Літоўскае на працягу некалькіх стагоддзяў з’яўлялася адной з мацнейшых і перадавых у Еўропе, а яе Кан-стытуцыя  і законы доўгі час  былі ўзорам для еўрапейскага закана-даўства.

Адраджэнне Гісторыі і Мо-вы — ганаровая справа кожнага, бо, як лічыцца са старажытных часоў, на годнасці і павазе да мінулага, да нашых вялікіх продкаў за-сноўваецца будучыня народа.»

У анатацыі да кнігі ён напі-саў, што  гэта — «Гістарычны на-рыс, прысвечаны прыгожаму ку-точку на мяжы Беларусі і Расіі -малой радзіме аўтара. На ста-ронках кнігі ў навукова-папуляр-най форме апісана багатая  на падзеі драматычная гісторыя краю з далёкай мінуўшыны да нашага часу».

Першая кніга называлася «Успаміны аб вайне, пасля якой я нарадзіўся» і прэзентацыя якой на пачатку года  прайшла ў Цэнтры для дзяцей і моладзі.

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

 

На літаратурнай хвалі

З усім, што хвалюе і натхняе

ання літаратурнага аб’яд-нання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты» адбылася прэ-зентацыя кнігі вершаў лідскага паэта Міхася Іванавіча Мельніка «З табою».

Міхась Іванавіч Мельнік родам з Магілёўшчыны (з вёскі Майсеевічы Асіповіцкага раёна). Вось ужо сорак пяць гадоў яго жыццё, творчасць, працоўная і грамадская дзейнасць цесна звя-заны з Лідчынай. Тут ён працаваў у сельскіх школах, у СПТВ-55 механізацыі меліярацыйных ра-бот, а найбольшы адрэзак часу — выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Лідскім педагагіч-ным вучылішчы (пазней — Лідскі каледж). Быў таксама перыяд пра-цы наглядальнікам і вартаўніком у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі.

Міхась Мельнік выдаў збо-рнікі вершаў «Скрыжаванне» (1996, у суаўтарстве з Пятром Ча-борам), «Лодка жыцця» (2009), «З табою» (2019), з’яўляецца ўклада-льнікам і рэдактарам анталогіі твораў лідскіх аўтараў аб бела-рускай мове «Шануйце роднае слова!» (2008, гэтаму зборніку няма аналагаў ні ў адным іншым горадзе Беларусі, акрамя Менска). Таксама выдаў інфармацыйны фотаальбом (сумесна з паэтам Леанідам Віннікам) пра вядомых людзяй Лідчыны канца XX — па-чатку XXI стагоддзя «Время и судьбы» (2004), склаў буклет «70. Уладзімір Мельнікаў» пра талена-вітага лідскіага мастака (2008). На многія вершы паэта напісаны песні.

Міхась Іванавіч — выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, пэўны час быў дэпутатам Гара-дзенскага абласнога Савета дэпу-татаў. З’яўляўся галоўным арга-нізатарам устаноўкі ў Лідзе пом-ніка вялікаму беларускаму перша-друкару і асветніку Францішку Скарыну (скульптар — Валяр’ян Янушкевіч, урачыстае адкрыццё помніка адбылося 25 ліпеня 1993 года). Будучы кіраўніком літара-турнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты», шмат намаганняў прыклаў да стварэння ў 2010 годзе літара-турнага аддзела Лідскага гістары-чна-мастацкага музея. Перадаў з асабістага архіва ў фонд музея шмат матэрыялаў аб сваёй твор-часці і творчасці некаторых іншых пісьменнікаў.

Нядаўна ў Лідскай друка-рні, пры фінансавай падтрымцы Лідскага гістарычна-мастацкага музея, была выдадзена ў кішэн-ным фармаце трэцяя кніга паэзіі Міхася Мельніка «З табою». Рэ-дактарам кнігі і аўтарам прадмовы да яе з’яўляецца навуковы супра-цоўнік музея, паэт, даўні сябар Міхася Іванавіча Алесь Хітрун. У прадмове Алесь вельмі ўдала рас-крыў сэнс назвы новага зборніка: «З табою — гэта значыць з Бела-руссю, з малой радзімай, з прынё-манскім краем, з Лідай, з Фран-цішкам Скарынам, з Валянцінам Таўлаем, з любімай жанчынай, са сваімі дзецьмі, унукамі і праў-нукам, з сябрамі і з зацікаўленымі чытачамі». Ад сябе дадам: з усім, што хвалюе і цікавіць, што натхняе на напісанне вершаў.

Эпіграфам да ўсяе кнігі не выпадкова выбраны наступныя радкі паэта:

А жыць так радасна і чыста,

калі ўсвядоміў сваю мэту,

калі адданы запавету:

ў жыцці

         быць вечным аптымістам!

 

Сапраўды, вершы, прад-стаўленыя ў зборніку, аптыміс-тычныя, сонечныя, жыццесцвяр-джальныя, напісаныя чалавекам, які знайшоў сваё прызванне ў жыцці і заўсёды быў верны гэтаму прызванню. Як заўважыў хтосьці з прысутных на прэзентацыі кнігі, дэвіз творчасці Міхася Мельніка — «Мір, Жыццё і Мова!» Чытач знойдзе ў кнізе грамадзянскія, патрыятычныя, філасофскія, інты-мныя, пейзажныя вершы. Многія з гэтых вершаў нарадзіліся ў сценах дома Таўлая (літаратурнага аддзела Лідскага гістарычна-мас-тацкага музея), калі Міхась Івана-віч працаваў там вартаўніком, многія былі надрукаваны на літа-ратурнай старонцы «Лідскай га-зеты».

Першыя чытачы зборніка адзначылі сакавітасць, натураль-насць беларускай мовы, на якой напісаны вершы, багацце вобра-заў і мастацкіх сродкаў, краналь-насць твораў, іх глыбокую чала-вечнасць.

— Бывае, некаторыя паэты здольныя, валодаюць формай, пішуць прыгожа, аднак па змесце іх вершы пустыя, як ёлачныя цацкі, у іх няма душы, глыбіні, дабрыні, спагады, святла, — гаварыў падчас прэзентацыі кнігі паэт Валерый Мацулевіч. — У вершах жа Міхася Іванавіча ўсё гэта ёсць, у іх пры-сутнічае тое, што называецца са-праўднай паэзіяй. І вельмі добра, што ў нас ёсць такія

паэты.

Наш кар.

 

Міхась МЕЛЬНІК

 

Родная зямля

 

Пахнеш, як мама, ты сырадоем,

і кожны мне твой каласок

так знаёмы,

і кожная сцежка твая, і ручэй,

а дні без цябе —

нібы цемень начэй…

Але і ў расстанні — табою жыву,

таму я жыццём заўжды даражу.

 

Пажаданне

 

Усміхайцеся, людзі, часцей,

усміхайцеся светла, бясконца…

Не губляйце высокіх надзей —

і засвецяць яны, нібы сонца.

 

Ахвяруйце парывы душы —

краю роднаму шчырыя песні,

а нашчадкам у мірнай цішы —

летуценні — як плёну прадвеснік.

 

Станьце шчодрымі сэрцам сваім

без пахвал для сябе і выгоды

і дзяліцеся ўсім дарагім…

Ды жывіце з любоўю і згодай.

 

Да прыроды вы будзьце бліжэй —

няхай радуе ў небе вясёлка…

І гарэць будзе як найдаўжэй

шчасця вашага ясная зорка!

 

Вернасць

 

Глыбока карэннямі

зросся з зямлёю

разлапы, прысадзісты дуб адзінокі,

пасаджаны некалі

продкам далёкім

у полі за ціхаю вёскай маёю.

 

Ён мохам, як футрам

шыкоўным, абшыты,

стаіць, нібы волат,

на роднай раллі…

І з месца яго не зварушыш

нічым ты -Навекі ён верны

матулі-зямлі.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Сабачая казка

 

Жыў-быў воўк. Самы звы-чайны — звяруга. То авечку ўкра-дзе, то цяля задушыць ці казу зарэ-жа. І кары яму ніякай. Усё сходзіла так, бо воўк быў пры пасадзе.

Аднойчы ён чымсьці не да-гадзіў тыгру, і той нацкаваў на ваў-ка сабак. Наляцелі лягавыя зня-нацку, зграяю. Лапы — у вузел, хвост — да шыі, і — у вязню.

Паршывыя звяры ўмомант адшукалі саддзю-барана, асла-пракурора, а следчы-ліс пачаў «шыць чорную справу белымі ніткамі».

Але размова не пра гэта.

Сабакі, якія некалі верна служылі ваўку, пільна сцераглі яго логава, калі іх гаспадар трапіў за краты, былі прызначаны тыграм сцерагчы яго там.

Яны добра выконвалі сваю сабачую службу. Бывала, то хвост ваўку дзвярыма прышчэмяць, то на лапу абцасам наступяць, то ў баланду нагадзяць альбо адно далі-катнае месца ў ляшчаткі возь-муць. Акрамя таго сабакі вырвалі ў ваўка іклы, каб ён не агрызаўся, і карцар-лядоўню ён зведаў, як уласнае логава.

А аднойчы два Бобікі,  на-піліся ўшчэнт і да паўсмерці збілі  ваўка.

Сабакам тыгр тады ўсё да-зволіў.

Праўда, сярод іх быў адзін Тузік, які спачуваў ваўку: іншы раз лішнюю гадзіну дасць паспаць ці баланды болей налье, а то і ліст на волю да родных перадасць.

Воўк нікому не скардзіўся, бо ведаў, што на тыгра ўправы не знойдзеш. І здавалася яму іншы раз, што не пабачыць ён белага свету ніколі, але…

Аднойчы слон — правадыр звяроў — атрымаў скаргу-ананімку на тыгра, у якой праміж іншым — тыгр таксама быў не «цаца» — па-ведамлялі і пра беззаконне, якое тварылася адносна ваўка. Слану гэта было на руку, бо ён не меў ласкі на тыгра і даўно хацеў звесці яго са свету.

Тыгра пасадзілі ў турму, у тую самую камеру, дзе сядзеў воўк, а ваўка вызвалілі і прызна-чылі на пасаду тыгра.

Але казка не пра гэта…

Воўк не стаў караць сваіх катаў-сабак, бо добра разумеў, што ніякая ўлада не абыходзіцца без сабачых паслугаў, а надварот, узнагародзіў косткаю ўсю саба-чую зграю. І прызначыў сцерагчы тыгра. Толькі Тузіка, які добра ста-віўся да яго, звольніў з працы і па-слаў пільнаваць свіран ад пацукоў.

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *