Навіны Германіі. На Вялікдзень у царкве ў Германіі прагрымеў выбух, пацярпелі 24 чалавекі

Аўторак, Красавік 30, 2019 0

У ноч з суботы на нядзелю,  пад Вялікдзень, у Мюнхене, прагрымеў выбух. Па паведамленнях паліцыі, мусульманін увайшоў у царкву і, выкрыкваючы «Алах Акбар», падарваў піратэхнічныя вырабы.

У царкве Святога Паўла ў Мюнхене на велікоднай службе знаходзілася каля 500 чалавек. Паколькі некаторыя наведвальнікі царквы кінуліся наўцёкі, і паўстала паніка, 24 чалавекі былі траўміраваны. Паліцыя арыштавала вінаваўцу здарэння.

Гэты інцыдэнт не быў своечасова асветлены СМІ ў Германіі. Інфармацыя ў нямецкіх СМІ пра яго з’явілася толькі пасля таго, як відэа былі распаўсюджаны ў сацыяльных сетках.

Навіны Германіі.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *