Навіны Германіі. Немцы зацікаўлены ў пастаўках беларускай мэблі

Серада, Красавік 10, 2019 0

Па выніках удзелу беларускай экспазіцыі ў найбуйной мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі дасягнуты шэраг дамоўленасцяў з вядучымі замежнымі мэблевымі кампаніямі пра пастаўку айчыннай прадукцыі не толькі на еўрапейскія, але і на далёкаўсходнія і азіяцкія рынкі, паведамілі БЕЛАПАН на УП «Белінтэрэкспа», якое выступіла арганізатарам калектыўнага стэнда Беларусі.

Упершыню адзіная калектыўная экспазіцыя вядучых прадпрыемстваў беларускай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці была прадстаўлена на выставе Imm Cologne 14-20 студзеня. Сёлета больш 1.450 экспанентаў з 55 краін прынялі ўдзел у выставе плошчай 280 тыс. кв. м.

Так, ЗАТ «Маладзечнамэбля» дасягнула вуснай дамоўленасці з буйной гандлёва-вытворчай сеткай OTTO пра пастаўку мяккай мэблі і пашырэнні асартыменту на рынках Германіі, азначыўшы перспектывы выйсця прадукцыі на рынак ЗША.

ААТ «ФАНДАК», супрацоўнічаючы з міжнароднай гандлёвай сеткай Jysk, нідэрландскай вытворча-гандлёвай групай кампаній IKEA і развіваючы партнёрскія адносіны з нямецкім ОТТО Group, падчас працы экспазіцыі пашырыла геаграфію сваіх паставак і склала дамовы з кампаніямі з Польшчы, Даніі, Германіі, Італіі, Украіны на суму амаль 500 тыс. еўра на пастаўку мэблі і фанеры. «ФАНДАК» вядзе перамовы з бельгійскай кампаніяй, прадстаўнікі якой наведаюць прадпрыемства з дзелавым візітам у студзені.

Новыя дамовы з кампаніямі з Балгарыі, Украіны, Эстоніі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Аўстрыі, Бразіліі, Мальты, Ізраіля, Румыніі, Літвы склала ААТ «Магілёўдрэў». ААТ «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс» склала дамову на пастаўку мэблі ў Літву, дасягнула дамоўленасці пра пастаўкі ў буйную гандлёвую сетку Латвіі і пра супрацоўніцтва з дзвюма нямецкімі кампаніямі, а таксама правяло паспяховыя перамовы з кампаніямі з Францыі і Італіі.

Больш, чым з 30 кампаніямі правяло перамовы і азначыла шляхі супрацоўніцтва СТАА «ЗОЎЛенЕЎРАМЭБЛЯ». З кампаніямі Польшчы, Германіі, Францыі, Нідэрландаў і Грэцыі мае намер развіваць супрацоўніцтва прадпрыемства ААТ «Івацэвічдрэў». Кампаніі з Польшчы, Германіі, Украіны, Швецыі, Румыніі, ААЭ выявілі зацікаўленасць у прадукцыі ААТ «Гомельдрэў».

Удзел экспазіцыі беларускай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці праводзілася пад эгідай канцэрна «Беллеспаперпрам» і пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Германіі, Аса-цыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, Холдынгу арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці BORWOOD і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

На выставе прайшлі тэматычныя семінары і прэзентацыі патэнцыялу беларускай дрэваапрацоўкі для нямецкага і еўрапейскага бізнэсу. Па словах амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі, «паказчыкі экспартнай прадукцыі ў Германіі растуць — толькі ў 2018 годзе экспарт вырас больш, чым на 40%. За 2017-2018 гады беларускі экспарт у Германію вырас больш, чым на 30%, аб’ём нямецкіх інвестыцый у беларускую эканоміку вырас больш чым у 2 разы».

— Дзякуючы мадэрнізацыі вядучых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў экспартны патэнцыял галіны істотна вырас. Беларускі павільён на мэблевай выставе ў Кёльне — навочнае таму пацверджанне. Досыць сказаць, што за 11 месяцаў 2018 года экспарт прадукцыі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў Германіі павялічыўся на 40% да 189 млн даляраў, — адзначыў амбасадар.

БЕЛАПАН.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *