Навіны Германіі. Семінар па праектаванні касмічных станцый (Германія)

Серада, Красавік 17, 2019 0

Удзел у семінары бясплатны, усім удзельнікам і ўдзельніцам прадастаўляецца месца жыхарства. Семінар адбудзецца 21-27 ліпеня 2019 г. у Штутгарце. Таксама прадастаўляецца грант на частковую кампенсацыю транспартных выдаткаў (500 €). Міждысцыплінарнае супрацоўніцтва вітаецца, таму прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх дысцыплін. Дакументы неабходна адправіць на ssdw@irs.uni-stuttgart.de, тэма ліста: «SSDW 2019 Application» да 30 красавіка 2019.

На семінары ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

— даведацца падрабязна аб распрацоўцы пілатаванай касмічнай сістэмы;

— стаць часткай міжнароднай каманды маладых спецыялістаў і вучоных;

— атрымаць вопыт праектавання сістэм, кіравання праектамі і арганізацыі каманд;

— выкарыстоўваць канцэптуальную дызайнерскую метадалогію і індывідуальныя інструменты.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— неабходна валодаць англійскай мовай;

— праяўляць цікавасць да палётаў чалавека ў космас;

— уменне працаваць у між-народнай і міждысцыплінарнай камандзе.

 

Як падаць заяўку? Жадаючым неабходна падрыхтаваць такія дакументы:

— заяўка;

— форма пацверджання;

— рэзюмэ;

— апошняя ведамасць з адзнакамі;

— фатаграфія (калі няма фатаграфіі ў заяўцы)

Крыніца: irs.uni-stuttgart.de.

ODB Brussels.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *