Навіны Германіі. Зімовы семестр у Германіі

Серада, Красавік 17, 2019 0

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў/к і магістрантаў/к для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2019 года (кастрычнік 2019 — люты 2020 года). Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў, страхоўку. Дэдлайн — 26 красавіка 2019 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні (B2);

— актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;

— паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;

— жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.

 

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

— беларускае грамадзянства;

— статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (мінімальна 3 курс).

 Крыніца: gfps.org.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *