НАША СЛОВА № 18 (1429), 2 траўня 2019 г.

Аўторак, Травень 14, 2019 0

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2020 годзе стане Ліда

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца Міністэрствам культуры і іншымі структурамі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі абвешчаны культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярыза-цыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывіза-цыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў. Галоўная мэта — пазнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны. Першым статус культурнай сталі-цы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гародня (2014), Берасце (2015). У 2016 годзе тытул «Культурнай сталіцы Беларусі» насіў Маладэчна, у 2017 годзе — Бабруйск, у 2018 — Наваполацк. Носьбітам ганаровага статусу 2019 года з’яўляецца Пінск. Калегіяй Міністэрства культуры 25 красавіка 2019 года прынята рашэнне аб наданні статусу «Культурная сталіца года» ў 2020 годзе гораду Лідзе Гарадзенскай вобласці. Ліда — культурны і прамысловы цэнтр Беларусі, другі па велічыні горад у Гарадзенскай вобласці. Візітнай карткай горада з’яўляец-ца Лідскі замак, помнік абарончага дойлідства XIV стагоддзя.

Сферу культуры горада прадстаўляюць 7 дзяржаўных устаноў, дзейнічае 36 непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з найменнямі «народны», «узорны», два маюць ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэс-публікі Беларусь». Штогод у горадзе праводзіцца звыш за 3 000 творчых мерапрыемстваў. Сярод раённых і гарадскіх святаў, фестываляў і конкурсаў добравядомымі сталі «Калядны фэст у Лідскім замку», фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Лід-скага замка», рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага маста-цтва «ЛьВёнок», фестываль песеннага фальклору імя Земавіта Фядэцкага, конкурс літаратуры для дзяцей імя Веры Навіцкай “Дарослыя — дзецям”, пленэры і конкурсы юных мастакоў «Старадаўніх муроў адраджэнне»,  адкрыты рэгіянальны фесты-валь-конкурс дзіцячай вакальна-эстраднай творчасці «Зорны дождж», абрадавае свята «Каля замка на Купалле», найбуйнейшы піўны фестываль краіны “Lidbeer”.

Установамі культуры горада надаецца вялікая ўвага заха-ванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры ў рамках праекта па адраджэнні беларускіх абрадаў і свят: «Гукі Бацькаўшчыны», праект «Кола часу» з дэманстрацыяй анімацыйных праграм («Ка-лядная зорка», «Гуканне вясны», «Спеў вясны», «Нашых святаў карагод», «Жніўны вянок», «Піліпаўскія вечары»). У 2017 годзе стартаваў раённы культурна-асветніцкі праект «Беларусь — мая мова і песня» па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай культуры, два гады працуе культурна-турыстычны праект «Зам-кавы гасцінец». У 2018 годзе элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння» ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоў-насцей Рэспублікі Беларусь. На працягу года ў рамках акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваны шма-тлікія праекты, сярод якіх му-зейна-асветніцкі праект «Замак Гедыміна — сведка мінуўшчы-ны», маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва «Не-тыповы PARADIS» і інш.

grodnonews.by.

Пакінуў песні, оперы, кантаты

Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

У Менску працягва-ецца шэраг культурных па-дзей, звязаных з 200-годдзем з дня нараджэння кампазі-тара Станіслава Манюшкі. Яго юбілей уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2019 год.

У рамках Міжнарод-нага музычнага фестывалю 11 красавіка ў Белдзярж-філармоніі адбыўся канцэрт з твораў слыннага беларус-кага і польскага кампазітара. Святочныя мерапрыемст-вы праходзяць у гарадах, звязаных з яго жыццём і творчасцю: у Варшаве, Ві-льні, Бярліне, Санкт-Пецяр-бургу.

24 красавіка ў Мен-ску адбылася презентацыя новага віртуальнага праекту «Станіслаў Манюшка. Му-зычны рамантык з Мінш-чыны», створанага ў межах рэспубліканскага плана ме-рапрыемстваў па святка-ванні 200-годдзя з дня нара-джэння кампазітара.

Створаны Нацыяна-льнай бібліятэкай рэсурс бу-дзе агульнадаступным і бяс-платным, прыдатным для выкарыстання ў музеях, школах, мастацкіх вучэль-нях, ВНУ, установах адука-цыі, навукі і культуры, а так-сама для асабістага ўжытку.  Карыстальнікі змогуць аз-наёміцца з адлічбаванымі рукапісамі і выданнямі нот-ных дакументаў другой па-ловы XIX — пачатку XX ста-годдзя, аўдыязапісамі фраг-ментаў з твораў кампазі-тара.

На прэзентацыі рэсу-рсу прагучала музыка Ста-ніслава Манюшкі. Канцэрт-ны паланэз перадае віртуоз-ны ўзлёт гукаў скрыпкі, ура-чысты, хвалюючы тэпм тан-цаў у парах.

Станіслаў Манюшка — вядомы кампазітар, дыры-жор, педагог, стваральнік на-цыянальнай класічнай опе-ры, класік беларускай і по-льскай вакальнай лірыкі, які пісаў песні, аперэты, бале-ты, оперы.  Ён нарадзіўся  5 траўня 1819 года ў фальвар-ку Убель, які цяпер нале-жыць да Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці. Першыя ўрокі музыкі ён атрымаў ад маці, якая была піяністкай. Пазней ён навучаўся ў Мен-скай музычнай школе Дамі-ніка Стэфановіча, дырыжо-ра Менскага сімфанічнага аркестра. Затым — у Бярлін-скай пеўчай акадэміі. 18 гадоў (з 1840 да 1858) Ста-ніслаў Манюшка працаваў арганістам і дырыжорам  у Вільні, а з 1858 года і да кан-ца жыцця — дырыжорам опе-рнага тэатра ў Варшаве, з 1864  года быў прафесарам Музычнага інстытута.

У Варшаве сёлета ў чарговы раз аб’яўлены Між-народны конкурс імя С. Ма-нюшкі. Нацыянальны опер-ны тэатр, галоўным дыры-жорам якога да апошніх дзён быў Станіслаў Манюшка, трымае ў залатым фондзе оперу «Страшны двор». Кветкі ля помніка кампа-зітару перад кляштарам свя-той Кацярыны не паспява-юць завянуць.

У Бярліне дагэтуль захоўваюцца гістарычныя падрабязнасці з жыцця худа-рлявага студэнта былой ака-дэміі Карла Фрыдэрыка Ру-нхенгагена. Дынамічнае га-радское жыццё давала юна-ку магчымасць быць далучаным да тагачаснай музыч-най культуры Еўро-пы.

Маладзенькі С. Манюшка, набыў-шы веды па кампа-зіцыі, аркестроўцы, гармоніі і інструмен-тоўцы, напісаўшы месу і два смычко-выя квартэты, здо-леў займець падару-нак ад горада: тры-маць у руках першы надрукаваны музы-чны опус — «Тры пе-сні» на вершы Ада-ма Міцкевіча. Міцкевіч быў любімым паэтам кампазіта-ра. У Санкт-Пецярбургу Манюшка пазнаёміўся з М. Глінкам, А. Даргамыжскім (яму прысвечана ўверцюра «Казка»), А. Сяровым.

Вільня захоўвае па-мяць старога аргана касцёла святых Янаў. «Малады ар-ганіст С. Манюшка сваім магутным граннем мог, здавалася, пашыраць сце-ны касцёла, — напісала Ла-рыса Сімаковіч. — Узнесеныя маленні завісалі і доўжы-ліся ў сонечных промнях, якія працялі, нібы струны, касцельную прастору ад стромаў да чорных халод-ных плітаў. Разам з каскад-нымі арпеджыа аргана яны ўтваралі фантастычныя паралелі светлавога і гу-кавога ззяння».

Менску Станіслаў Манюшка пакінуў больш, чым каму. Сваё музычнае юнацтва. Вулкі, па якіх хадзіў да настаўніка Дамініка Стэ-фановіча — Валоцкую і Дамі-ніканскую…

Пражыўшы ў Мен-ску 30 гадоў, Манюшка па-кінуў гораду вадэвілі, каміч-ныя оперы і музычныя ка-медыі. Пакінуў разважанні-назіранні, што нараджаліся пад старымі ліпамі і пера-менлівым небам губернс-кага горада. Тут ён стварыў першую нацыянальную оперу «Сялянка» («Ідылія»), прэм’ера  якой адбылася ў 1852 годзе ў Менскім гарад-скім тэатры.

Упершыню з бела-рускай тэатральнай сцэны загучалі нацыянальныя ме-лодыі, прымаўкі і прыказкі. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга і кам-пазітара, які адважыўся ва ўмовах знявагі да ўсяго бе-ларускага адкрыта заявіць пра свае сімпатыі, а глыбока прадуманая і свядомая ак-цыя, што адлюстроўвала творчыя, грамадзянскія і ідэ-йныя пазіцыі аўтараў. Трэба было мець немалую мужна-сць, каб у часы Мікалая I так гаварыць пра прыгонніцтва, як у «Ідыліі» В. Дуніна- Мар-цінкевіча і С. Манюшкі. Му-зычны крытык Ю. Сікорскі неаднойчы дакараў С. Ма-нюшку за сацыяльна завост-раныя сюжэты, якія надавалі яго музыцы «непажаданы характар». У 2016 годзе ў Менску быў адкрыты пом-нік С. Манюшку і В. Дуніну- Марцінкевічу.

16 траўня ў 19.00 ад-будзецца святочны юбілей-ны канцэрт у Дзяржаўным вялікім тэатры оперы і бале-та ў Менску, прысвечаны юбілею славутага кампа-зітара.

Падрыхтавала

Э. Дзвінская.

 

Праз крыж – да Уваскрашэння

Кожнае пакаленне па-свой-му асэнсоўвае падзеі евангель-скай гісторыі і імкнецца ўвасобіць іх у творах жывапісу такімі выраз-нымі мастацкімі сродкамі, якія бу-дуць блізкія ўспрыняццю сучас-нікаў.

Новы касцёл Божага Цела ў пасёлку Беразінскім, які быў збу-даваны ў 2010-13 гадах, аздобіў маштабным роспісам мастак-ма-нументаліст  Алесь Пушкін. Два гады  доўжылася яго праца над «Пасхальнай Містэрыяй Пана Ісу-са Хрыста».

Роспіс ахоплівае дзве сця-ны, складаецца з 8 частак, якія ма-юць памеры  202 на 150 см. Гэта вялікая праца сучаснага творцы па асэнсаванні і ўвасабленні ў фар-бах пакутаў, цярпенняў  на кры-жы, ахвярнай смерці і таямніцы Уваскрашэння Пана.

Да гэтай тэмы на працягу стагоддзяў звярталіся вялікія жы-вапісцы венецыянскай  і фламад-скай школы, іспанскія майстры: Рафаэль, Веранэзе, Гарафала, Ці-цыян, Пітар Брэйгель Старэйшы, Эль Грэка, Себасццяна дэль П’ём-ба і іншыя. І ўсё ж для кожнага мастака — гэта асабістае перажы-ванне і выпрабаванне, глыбокі роздум, увасабленне асабістага досведу.

Перад тым, як выбраць су-часнага аўтара, які б мог пісаць на такую хвалюючую і адказную тэму, ксёндз — пробашч Сяргей Ба-раўнёў малітоўна разважаў і вы-рашыў даверыць роспіс касцёла сябру Беларускага саюза маста-коў Алесю Пушкіну.

— Парафія ў Беразінскім маладая, але вытокі яе вельмі глы-бокія, — распавёў ксёндз-канонік Сяргей Бараўнёў.- Раней мястэчка мела назву Гарадзілава. Сюды прыязджала паэтка графіня Габ-рыэля Пузыня, якая пісала пад псеўданімам «У імя Божае», тут бывалі Станіслаў Манюшка і Тамаш Зан, гасцявалі князі Агін-скія і графы Тышкевічы. Ян Чачот і Уладыслаў Сыракомля, Ігнат Да-мейка праводзілі салонныя веча-рыны. Сёняшняя наша дзейнасць — працяг мінулага. Мне хацелася б, каб літаратары, музыканты, ма-стакі, прыязджалі сюды і каб збі-раліся тут праславіць Бога.

Габрыэля Пузыня імкнула-ся захаваць, развіць сваю веру і перадаць яе будучым пакаленням. І вось цяпер мы адраджаем даўно забытае. У 2016 годзе ў Беразін-скім нарадзіўся музычны фесты-валь, а з 2018 года ён стаў фесты-валем хрысціянскай культуры з удзелам  кінарэжысёраў  і маста-коў.

Маладая мастачка Валерыя Сарнаўская намалявала цэнтра-льныя абразы для касцёла. З іх ця-чэ ручай веры, надзеі і любові, чы-сціні і радасці, і людзі акунаюцца ў цеплыню гэтых абразоў.

Перад тым як выбраць мас-така, здольнага ўвасобіць Пасха-льную Таямніцу, я паставіў шэраг крытэрыяў. Па -першае, гэта паві-нен быць мастак беларускай жы-вапіснай школы, па-другое — чала-век з вялікім жыццёвым досведам. Гэтым патрабаванням адпавядаў Алесь Пушкін. Ён прайшоў шмат цяжкіх сітуацый у жыцці, быў на афганскай вайне, зведаў пакуты і цярпенні. Пушкін выразна пака-заў увесь драматызм крыжовага  шляху Хрыста, перадаў усю паў-нату яго фізічных пачуццяў і пера-жыванняў.

Па-трэццяе, я не хацеў, каб гэта быў чыста каталіцкі роспіс, але каб ён яднаў каталіцкія і пра-васлаўныя традыцыі, якія існуюць у нашай краіне. Мне імпануе, што Алесь — не стацыянарны мастак, ён увесь — у творчым руху наперад. Ён здольны не капіяваць майстроў мінулага, а ствараць сваю ўлас-ную кампазіцыю. Першы прапа-наваны эскіз роспісу быў класічна каталіцкі, другі — ўяўляў сабой спа-лучэнне праваслаўных і каталіцкіх рысаў, і быў прыняты. Роспіс вы-кананы ў адной колеравай гаме з усім касцёлам, — падзяліўся дум-камі ксёндз-пробашч касцёла Бо-жага Цела Сяргей Бараўнёў.

 

Алесь Пушкін працаваў над дэталямі роспісу ў майстэрні Беларускага саюза мастакоў у Менску. Творца распрацаваў не-калькі эскізаў, выбраны пробаш-чам эскіз быў узгоднены з Мітра-палітам Тадэвушам Кандрусеві-чам. Пушкін наведваў лекцыі па гісторыі касцёла, дэтальна выву-чаў вопратку рымскіх легіянераў часоў  Ісуса Хрыста і адзенне Пон-ція Пілата дзеля гістарычнай праў-ды карціны.

Для мастака крыніцай пе-ражыванняў акрамя гэтага паслу-жыў фільм амерыканскага рэжы-сёра і актора Мэла Гібсана «Паку-ты Хрыстовы» (The Passion of the Christ, 2004) пра падзеі апошніх гадзін зямнога жыцця Ісуса Хры-ста. Да здымак гэтай карціны, Мэл Гібсан, які быў 13 дзіцём ў ката-ліцкай сям’і, выхаваным на Еван-геллі, рыхтаваўся больш за дзеся-цігоддзе. Ён вывучаў шэдэўры сусветнага жывапісу, чытаў творы гісторыкаў і багасловаў, знаёміўся з даследваннямі Турынскай Плаш-чаніцы, размаўляў са святарамі.

Ён імкнуўся паказаць праў-дзівы вобраз Хрыста на экране і тлумачыў актору Джыму Кэвізэ-лу, абранаму на галоўную ролю, што прыдзецца шмат чаго перане-сці фізічна,  і што крыж будзе са-праўдным, а не бутафорскім, і бу-дзе важыць 70 кілаграмаў. Так і адбылося на здымках. А калі фільм прайшоў упершыню на экране — уся зала галасіла…

 

Праца над роспісам для су-часнага мастака таксама нялёгкі выбар, бо патрабуе вялікіх высіл-каў, самаахвярнасці, засяроджа-насці на духоўных і філасофскіх пытаннях.

Жывапісец выконваў рос-піс на палатне тэмперай і алеем. За гэты перыяд ён сам адпакутваў ад уласнага болю, патрапіў у шпі-таль, перанёс аперацыю.

Перад гледачом разгорт-ваецца вялікая панарама падзей. Дзеянне пачынаецца з малення ў Гефсіманскім садзе. За ім ідзе шэраг сцэн, на якіх можна ўба-чыць Понція Пілата і Кайяфу, легі-янераў, сотнікаў, катаў з бічамі, Сімона Кірынеяніна, які дапамагае несці крыж. Тут прысутнічае Пан-на Марыя ў барвовай вопратцы, якая абдымае і падтрымлівае свай-го сына, і іншыя жанчыны, якія яе суправаджаюць. Сцэны  перада-юць ўвесь драматызм, душэўныя і цялесныя пакуты Хрыста. Роспіс быў ажыццяўлены ў стылі сучас-нага экспрэсіўнага сакральнага жывапісу.

Залаты німб вакол галавы Хрыста, светлае дрэва крыжа кан-трастуюць з цёмнымі фігурамі людзей з натоўпу, з адзеннем катаў. У правай частцы неба напісана светлым блакітам, у левай — яно цёмнае, бо надышла трагічная гадзіна ўкрыжавання Пана.

Зладзейства і крывадушша  юдэйскіх першасвятароў, апанава-ных бояззю і кансерватызмам, ад-біваецца ў іх на тварах. Вялізныя цвікі, бічы, суровыя фігуры тых, хто здзейсняе ўкрыжаванне, пры-носяць напамін пра жорсткасць нораваў старажытнага Рыма.

Ім супрацьпастаўлены фі-гуры святых жанчын і дзяцей, якія следуюць за Хрыстом, постаць святой Веранікі, якая, згодна  з па-даннем, выцерла твар Пана палат-ном,  і  захавала  Яго аблічча.

“Амаль два гады я, па за-думе і даверы пробашча парафіі, ксяндза-каноніка Сяргея Бараў-нёва, аздабляў  інтэр’ер новапаў-сталага касцёла Божага Цела ў пасёлку Беразінскае творам, у якім спалучыліся сюжэты  па-дзей астатніх дзён прабывання Пана нашага Езуса Хрыста з намі, людзьмі…, — напісаў Алесь Пуш-кін. — Ад «Малення ў садзе Геф-сіманскім» да «Светлага Хрыс-товага Уваскрашэння» — найваж-нейшыя  і найтрагічнейшыя па-дзеі для нас, хрысціян. Задума спалучыць на адным палатне — і «Крыжовы шлях» з ХІV стацы-ямі, што абавязковыя для кож-нага касцёла, і вялікія містычныя сюжэты «Малення ў садзе» і «Уваскрашэння» належыць  ксян-дзу -пробашчу.

Зімой 2015 года пачаліся працы над эскізамі. Я  быў пад уплывам  розных крыніц, найперш Евангелляў, Блаславёнай сястры Катарыны Эмерліх і яе твора «Пасія», фільма Мэла Гібсана, маіх ўлюбёных іспанскіх і бела-рускіх мастакоў, стварыў ула сную кампазіцыю твора, які бу-дзе мець працяг і на сценах пра-світэрыя касцёла, урэшце, дасць ключ да мастацка-вобразнага са-кральнага рашэння інтэр’еру су-часнага  новапаўсталага касцё-ла на Маладзечаншчыне ў нашыя дні, дасць нам сведчанне, што Ка-сцёл на Беларусі жывы, ён разві-ваецца  і мы не толькі будзем га-нарыцца і шанаваць нашы даўнія сівыя каталіцкія бажніцы і абра-зы, а і новапаўсталыя касцёлы з сучаснымі творамі сакральнага жывапісу будзем рабіць адмет-нымі, са сваёй гісторыяй  і ары-гінальнасцю!

Бо заўтрашні дзень хрыс-ціянства на Беларусі залежыць і ад нашай  любові, гарачыні і мо-цы веры ў Збаўцу, нашых шчырых спраў дзеля Яго Хвалы, сведчан-ня, што і ў нашыя дні мы з можам  рабіць адметнымі і прыгожымі нашыя новапаўсталыя, пасля амаль стагоддзя занядбання і па-ругання веры, касцёлы…»

 

У траўні 2017 года часткі роспісу былі зманціраваны і зама-цаваны на сценах касцёла Божага Цела. Калі праца была скончана, прамень сонца з процілеглага акна асвятліў фігуру распятага Хрыста.

Падзеі ўсёй Містэрыі за-вяршаюцца сцэнай Уваскрашэн-ня Пана. Апошняя сцэна выкана-на ў белых, жоўтых, залатых і чыр-воных колерах. Анёлы з белымі лі-леямі вітаюць уваскрослага Хрыс-та, аблічча Яго дорыць святло і радасць, веру ў перамогу любові над нянавісцю, жыцця над смер-цю.

У  2017 годзе ў святочны дзень пасля літургіі роспіс быў ас-вечаны Мітрапалітам Менскім і Магілёўскім Тадэвушам Кандру-севічам.

Касцёл Божага Цела навед-ваюць мясцовыя жыхары сталага веку. У нядзелю і на святы прыяз-джаюць госці з суседніх мястэчак Палачаны і Літва. Кампазітары, артысты, спевакі гасцююць у Бе-разінскім падчас правядзення фе-стывалю хрысціянскай культуры. Беларуская мова павольна і ўра-чыста гучыць тут падчас наба-жэнстваў.

Пані Наталля ўспамінае:

Пакуль  мастак працаваў, мы чакалі, маліліся, суперажывалі. Спачатку бачылі эскіз, потым — усю працу ў колеры. У нас складва-ецца ўражанне, быццам мы там прысутнічаем.

Пані Ганна 35 гадоў пражы-ла ў Беразінскім, працавала на мясцовым камбінаце. Цяпер яна вельмі задаволена, што ў пасёлку пабудаваны і ўпрыгожаны касцёл.

— Я адчуваю, быццам уся Містэрыя разгортваецца на маіх вачах! Мяне вельмі хвалюе роспіс!

“Дзякуем Пану Богу за такія таленты! — напісаў у кнізе водгукаў саліст гурта «Laudans» Андрэй Лугін. — Вельмі ўражвае! Не нам Пане, але Твайму імені на хвалу!»

«Няхай гэта Пасхальная Містэрыя праслаўляе Пана Бога і служыць збавенню душ людскіх, усіх хто прыходзіць у гэтую свя-тыню,» — пакінуў запіс у кнізе водгукаў адзін са святароў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара і з архіва

Алеся Пушкіна.

 

ЧЫСТЫ ЧАЦВЕР У МАКАШАХ

Літаратурна-экалагічная  акцыя «100 дубоў для Жылкі», што  ўзяла пачатак на гарадзейскім бе-разе Ушы, прадоўжылася праз ты-дзень у прырэчнай вёсцы Мака-шы, нібыта прыплыла сюды па ця-чэнні ракі. Добрую  справу  ахвот-на падтрымалі менавіта тут: Мака-шы — радзіма Уладзіміра Жылкі, тая вёска, што чатырнаццаць першых гадоў жыцця песціла яго, наталяла хараством роднага краявіду, гада-вала «песняра змагання і красы».

Захавалася дасёння і хата, у якой ён нарадзіўся. Але агульны збор   удзельнікі акцыі прызначылі не каля яе, а ў цэнтры вёскі, каля помніка паэту-земляку. Сардэч-ныя вітанні гучалі ад старшыні Гарадзейскага сельскага савета Наталлі Цвіркі і кіраўніка гаспа-даркі «Нясвіжскія Астроўкі» Ва-сіля Халопіцы. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена  Анісім гаварыла пра важнасць грамадскіх ініцыятыў на захаванне нацыянальнай памяці і добраўпа-радкаванне бацькоўскіх мясцін. Вядомыя ў Беларусі ўраджэнцы Макашоў прызнаваліся ў сыноў-няй любові да роднай вёскі; Ча-слаў Бука прапанаваў да 120-год-дзя здзейсніць паездку ў горад Ур-жум, да магілы Жылкі. Вучні Аст-роўскай школы (яны завіталі на чысты чацвер ў Макашы вялікай грамадой са сваім дырэктарам і настаўнікамі) дэкламавалі вершы. Старшыня раённай арганізацыі ТБМ Наталля Плакса заклікала пашыраць межы акцыі, апавяш-чаць пра яе не толькі праз друк, але і шляхам «прыватнай дыпла-матыі». Прапанавала яна таксама  прыняць-зацвердзіць пазнавальны знак Жылкі-паэта  — белую лілею. Гэты трапны сімвал пададзены ў адным з яго вершаў:

Душа мая тужлівая —

Лілея між балот.

Яна ўзрасла, маўклівая,

Між багны сонных вод.

Галоўны распарадчык ак-цыі Леанід Качановіч размеркаваў і скаардынаваў работу без малога паўсотні ўдзельнікаў-энтузіястаў. Працоўных аб’ектаў набралася не-калькі — гэта вольнае месца-трох-кутнік каля хаты паэта, тэрыторыя ля помніка, пустка за могілкамі, вялікі масіў за вёскай у бок Ушы. Як і ў Гарадзеі, так і ў Макашах спадар Леанід  папярэдне правёў вялікую падрыхтоўчую работу; арганізоўваў для яе калі рабочых ЖКГ, калі працаўнікоў сельгас-прадпрыемства, калі сяброў Га-радзейскай суполкі, калі мясцовых жыхароў.

— Сёння пасаджана яшчэ сто дубкоў, — усцешана падсумоўвае Леанід Качановіч, — але праца не скончана. Трэба клапаціцца пра дрэўцы, высыпаць аглядную да-рожку, зрабіць лаўкі і альтанку, ад-рамантаваць студню, усталяваць камяні з радкамі вершаў. Але гэ-тыя клопаты не палохаюць і не за-смучаюць — робім жа дзеля пры-гажосці і памяці. Думаю, да Жыл-кавага юбілею акурат паспеем.

Вольга Карчэўская,

Нясвіж.

На фота аўтара:

1) Агульны збор;

2) Сябры ТБМ каля хаты Уладзіміра Жылкі;

3) Дубок ад Алены Анісім;

4) Сябры Гарадзейскай су-полкі: праца не скончана.

 

Да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці

Летапіс Гарадзеншчыны працягваецца

Днямі ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася навукова-прак-тычная канферэнцыя «VII лідскія чытанні. Гарадзеншчына: летапіс працягваецца», прымеркаваная да 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці. На канферэнцыю былі запрошаны работнікі бібліятэк, наву-ковыя супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея, краязнаўцы, настаўнікі і вучні школ Лідчыны. Дарэчы, большасць дакладчыкаў сёлетніх лідскіх чытанняў скла-далі менавіта вучні школ.

Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Вайцюкевіч, якая ў сваім выступ-ленні адзначыла, што ў апошні час ціка-васць да краязнаўчай ін-фармацыі, вывучэння рэгіё-наў і асобных мясцовасцей значна ўзрасла. Дзякуючы краязнаўству мы знаходзім магчымасць праявіць сваю любоў да малой радзімы. Вяла канферэнцыю загад-чык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай біб-ліятэкі Святлана Касіцына.

Агульныя звесткі аб Гарадзенскай вобласці, якая ў верасні бягучага года адзначыць свой 75-гадовы юбілей, паве-даміў прысутным старшы навуковы супра-цоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Мікалай Іода. Дакладчык падкрэсліў, што на тэрыторыі вобласці налічваецца больш за паўтары тысячы помнікаў гісто-рыі і культуры, а гэта вельмі значная лічба. На Гарадзеншчыне маецца шмат культавых будынкаў і нацыянальных аб’яднанняў.

З турысцка-экскурсійным маршру-там «Славутасці Лідскага краю» азнаёміла прысутных вучаніца сярэдняй школы № 11 Ксенія Краснадубская. У спіс маршруту ўвайшлі дзесяць населеных пунктаў Лід-скага раёна (вёскі і аграгарадкі), гісторыя якіх налічвае не адну сотню гадоў, дзе заха-валіся помнікі гіста-рычна-культурнай спадчыны.

З дакладам па тэме «Брэндынг аса-бліва ахоўваных пры-родных тэрыторый Гарадзенскай воб-ласці» выступіла ву-чаніца Ёдкаўскай ся-рэдняй школы Ксенія Сідаровіч. Прысут-ныя даведаліся аб тым, што такое брэн-дынг, як ён садзейнічае развіццю эка-турызму, фарміраванню пастаяннай плыні турыстаў у той ці іншы заказнік.

Вучаніца сярэдняй школы № 1 горада Ліды Ульяна Жоль расказала аб лідскай пад-польшчыцы Матроне Наказных, чыё імя носяць адна з вуліц горада і піянерская дру-жына згаданай школы. Вучаніца Ваверскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Валерыя Бартось у сваім выступленні закранула ма-лавядомыя гістарычныя факты, якія даты-чацца вызвалення Ваверкі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. Аб станаўленні і развіцці чыгуначнай станцыі Ліда распавяла вучаніца сярэдняй школы № 8 Анжаліка Богуш.

На заканчэнне з дакладам па тэме «З гісторыі публічных бібліятэк Лідчыны» вы-ступіла галоўны бібліёграф раённай біб-ліятэкі Галіна Курбыка. Галіна Раманаўна адзначыла, што ў ліпені бягучага года споў-ніцца дзесяць год з таго моманту, як раённая бібліятэка перамясцілася ў прасторны трох-павярховы будынак былой трыкатажнай фабрыкі па вуліцы Ленінскай, у якім яна знаходзіцца і цяпер. Тое «перасяленне» стала залатой падзеяй у гісторыі бібліятэкі, адкры-ла для яе новыя магчымасці.

У дзень правядзення VII лідскіх чы-танняў у канферэнц-зале бібліятэкі дзейні-чала кніжная мінівыстава, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Матэрыялы дакладаў, якія прагучалі ў ходзе чытанняў, у перспектыве складуць кнігу, з якой зможа азнаёміцца любы навед-вальнік у чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Наш кар.

Здымкі Лідскай раён. бібліятэкі.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў траўні

Абрамовіч Маргарыта Паўл.

Абухоўскі Юры

Адамковіч Аляксандр Эдмун.

Азарка Вольга Уадзіміраўна

Акуленка Міхаіл

Александровіч Разалія Адам.

Алесіна Таццяна Міхайлаўна

Аляшчэня Мікалай Мікал.

Анапрыенка Ірына

Анішчык Барыс Вітальевіч

Апалька Жанна Віктараўна

Арлоў Валянцін Мікалаевіч

Аскерка Зміцер

Астахновіч Андрэй Казіміравіч

Астроўская Аксана Барысаўна

Аўсейка Канстанцін

Бабіч Юры Міхайлавіч

Багданчык Зміцер Віктаравіч

Бакшун Валянціна

Баланчук Эдуард Мікалаевіч

Баранік Міхась Антонавіч

Баркун Юры Васільевіч

Бародзіч Сямён Дзмітрыевіч

Баронік Міхал Антонавіч

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Барыс Сымон Вікенцевіч

Бахун Сяргей Пятровіч

Белавокая Наталля

Бельскі Аляксандр Міхайлавіч

Богуш Святлана Яўгенаўна

Бордак Уладзімір Адамавіч

Боўжык Аляксандр Сцяпан.

Брыцько Уладзімір

Бубен Канстанцін Канстанцін.

Буднік Янка Фёдаравіч

Буз Андрэй Віктаравіч

Буката Людміла Аляксандр.

Буката Надзея Эдвардаўна

Бурдыка Дзмітры Анатольевіч

Бутэнка Зміцер Сямёнавіч

Быкава Надзея Мартынаўна

Быстранкова Таіса Вікенцеўна

Бяйдук Наталля

Вайцэховіч А.Р.

Валіцкая Іна

Валошчык Мікола Антонавіч

Вараб’ёў Уладзімір Раманавіч

Варонін Улас Канстанцінавіч

Васілеўская Кацярына

Васільева Кацярына

Васільчук Іван Дзмітрыевіч

Ваўчок Крысціна

Ваўчок Ліля

Вішнеўская Дар’я Дзмітрыеўна

Галубовіч Вольга

Галустаў Эдуард

Ганчарык Марыя Яраславаўна

Гарбачэўскі Васіль

Гаўрыленка Юлія Міхайлаўна

Гладкі Леанід Анатольевіч

Глямбоцкая Рэната Аляксанд.

Гнеўка Анатоль Лявонавіч

Гоўша Уладзімір Міхайлавіч

Грудзіна Аляксандр Пятровіч

Грумо Зміцер

Грышкевіч Кірыла Уладзімір.

Гундар Уладзімір Тадэвуш.

Гуркоў Ігнат Дамінік Алякс.

Гусак Станіслаў Рыгоравіч

Давыдзік Кацярына Канстанц.

Дайлідзёнак Крысціна Васіл.

Даніловіч Раіса

Дзмітрыеў Андрэй Уладзімір.

Дзяконскі Аляксандр Алякс.

Драўніцкая К.М.

Дрозд Галіна

Дубейка Ірына Восіпаўна

Дубовік Іосіф Вацлававіч

Думанскі Аляксандр

Жабінская Марыя Пятроўна

Жолуд Эдуард Васільевіч

Жукава Вікторыя Паўлаўна

Жукоўская Таццяна Яўгенаўна

Жураўлёва Таццяна Сяргеўна

Жураўскі Уладзімір Мікал.

Жылач Таццяна Міхайлаўна

Зайцаў Андрэй Мікалаевіч

Іванова Анфіса Міхайлаўна

Іода Тамара Мікалаеўна

Ісайкіна Вольга Юр’еўна

Кабылка Віталь

Кавалавіч Мікалай Антонавіч

Кавалёў Станіслаў Аляксанд.

Кавальчук Галіна Тадэвуш.

Кавальчук Ігар Аляксандравіч

Кавальчук Часлаў Францавіч

Казакевіч Юры Іосіфавіч

Калакольцава Аліна

Калацкая Вольга

Калеснікава Алена Уладзімір.

Калінін Вальдэмар

Каляда Ніна Фёдараўна

Камандзірчык Алесь Аляксан.

Камко Наталля Юр’еўна

Кампанеец Святлана Юр’еўна

Кандракоў Міхаіл Валер’евіч

Кандратовіч Ігар

Кандратовіч Ян Янавіч

Кандраццеў Андрэй Васільевіч

Карабач Алег Віктаравіч

Карнееў Віктар Васільевіч

Карнілава Наталля Яўгенаўна

Кароль Маргарыта Міхайл.

Карповіч Андрэй Іванавіч

Карцель Настасся

Касавец Іван Язэпавіч

Касцюк Георгі Васільевіч

Касцюкевіч Зміцер Станіслав.

Каўлярова Т. М.

Кірыловіч Кацярына Паўл.

Клуйша Яніна Іосіфаўна

Кляшторная Майя Тодараўна

Корзан Сцяпан Уладзіміравіч

Корзан Уладзімір Сцяпанавіч

Корзан Яніна Браніславаўна

Кот Алена

Коўган Сяргей Яўгенавіч

Кравец Дзмітры Юр’евіч

Красоўская Ганна Казіміраўна

Крук Віктар Фёдаравіч

Круцікаў Уладзімір Уладзім.

Кручкоў Сяргей Мікалаевіч

Кудзякін Віталь Пятровіч

Кудрашоў Віктар

Кузьміч Таццяна Адамаўна

Кульбянкова Іна

Кучынская Ангеліна Аляксан.

Лабачоў Яўген Дзмітрыевіч

Лагун Вольга Эдвардаўна

Лапо Аляксандр Іванавіч

Латоцін Лявон Алякандравіч

Лаўранцова Алена Уладзімір.

Лебедзева Наталля Мікалаеўна

Леўчанкаў Васіль Мікалаевіч

Леўшык Станіслаў Станіслав.

Лук’янцаў Кірыла

Лытнёў Міхаіл

Люмарова Галіна Сяргееўна

Ляскоўская Зоя Нікіфараўна

Майсеня Людміла Іосіфаўна

Макарскі Андрэй Георгіевіч

Макарчык Уладзімір

Макрыцкая Таццяна  Міхайл.

Максімчук Раман Уладзімір.

Малашчанка Таццяна Сярг.

Маліноўскі Яўген Лявонцьевіч

Малышава Галіна

Малько Пётр Іванавіч

Мальцава Ганна Валянцінаўна

Марцінкевіч Яўгенія

Мацвеева Тацяна Генадзеўна

Мацвееў Максім Іванавіч

Мекшыла Мікалай

Мех Аляксандр Васільевіч

Міхно Міхаіл Васільевіч

Міхноўскі Мікалай Уладзімір.

Міцкевіч Кастусь

Міцкевіч Яўген Фаміч

Моніч Алесь

Мурашка Людміла Мікал.

Муха Валянцін Станіслававіч

Мяснянкіна Ала Міхайлаўна

Навасельская Таццяна Уладз.

Нагорная Тамара Іванаўна

Нароўская Ала Мікалаеўна

Нарушэвіч Міхаіл Алегавіч

Натынчык Уладзімір Алякс.

Ніжанкоўская Ірына Уладзіс.

Нікіпорчык Віктар

Новікаў Аляксандр Сяргеевіч

Отчык Андрэй

Падгайская Людміла Лаўрэнц.

Палітава Дзіяна Паўлаўна

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Паплаўская Ірына Станіслав.

Паўлініч Валеры Валерыевіч

Паўловіч Віктар Сяргеевіч

Паўтаржыцкі Канстанцін Бран.

Пашкевіч Ігар

Пералыгін Алесь

Пожанька Ігар Леанідавіч

Пратасавіцкая Марыя Георг.

Праташчык Людміла Віктар.

Праўдзін Віктар Аляксандр.

Пуцікаў Ілля

Пушкін Ігар Аляксандравіч

Пыжык Аляксей

Пясецкая Таццяна Уладзімір.

Пяткевіч Таццяна Віктараўна

Пятрашка Майя

Пятроўскі Віктар Вячаслав.

Рагачоў Юры Усеваладавіч

Радзюк Алена Іванаўна

Радзюк Уладзімір Сяргеевіч

Разумейчык Юры Васільевіч

Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч

Рубанік Таццяна

Руды Аляксей Уладзіміравіч

Руткевіч Вераніка Антонаўна

Рухлова Тамара

Рымша Фаіна Ціханаўна

Сабуць Галіна Эдмундаўна

Савук Аляксандр Юр’евіч

Салаўёў Зміцер Сяргеевіч

Салговіч Вольга Віктараўны

Салодкі Юры Часлававіч

Самасюк Ганна

Самойленка Арцём Сяргеевіч

Серакова Вольга Канстанцін.

Сердзюкова Марыя Васіл.

Сідар Маргарыта

Сідаровіч Яніна Дзмітраўна

Сілкова Раіса Іванаўна

Сільвановіч Станіслаў Алёйз.

Сіўко Франц Іванавіч

Смалянчук Аляксандр Фёдар.

Снітко Вольга Уладзіміраўна

Снітко Галіна Мікалаеўна

Станевіч Тамара Іосіфаўна

Станевіч Юры

Сташэўскі Яўген Адамавіч

Строкач Аляксандр Пятровіч

Стукаў Віктар Якаўлевіч

Сцефановіч Рамуальд

Сяліцкая Рыта

Талкачыкава Кацярына Аляк.

Таневіч Галіна Янаўна

Тарасенка Уладзімір Мікал.

Трахімчык Уладзімір Іванавіч

Тырсін Васіль Анатольевіч

Тышкевіч Галіна Францаўна

Фадзеева Таццяна Мікалаеўна

Харанека Святлана Станіслав.

Харланчук Аляксандр Анат.

Хатара Мацвей Леанідавіч

Хвайніцкі Часлаў Сіманавіч

Хітрун Ілья Андрэевіч

Холеў Станіслаў Браніслававіч

Хоміч Генадзь Рыгоравіч

Храмлюк Марыя Іосіфаўна

Цаўлоўскі Канстанцін Дзмітр.

Церпугова Алена Фёдараўна

Цітоў Леанід Сцяпанавіч

Цюрын Аляксей Сяргеевіч

Цялюк Мікалай Алегавіч

Чарнышова Алена Аляксанд.

Чухліб Наталля

Чучвага Наталля Мікалаеўна

Чхаідзэ Георгі

Чэчат Віктар Аляксандравіч

Шабуня Ніна

Шавель Вольга Мікалаеўна

Шантар Дзіяна Георгіеўна

Шапуцька Віктар Аляксандр.

Шарах Мікола Аркадзевіч

Шароў Георгій Іванавіч

Шарыпкін Генадзь Леанідавіч

Шаўкера Алег

Шахаб Дар’ян

Шахмуць Ніна Іванаўна

Шашытайшвілі Марыя Уладз.

Шкірманкоў Фелікс Уладзімір.

Шошын Руслан Алегавіч

Шупенька Ірына Аляксандр.

Шуткін Сяргей Сяргеевіч

Шчарбіна Святлана

Шчэрба Святлана Мікалаеўна

Шык Кірыл Іванавіч

Шыла Уладзімір Аляксандр.

Шыманіца Ала Іванаўна

Шышкавец Ала Аркадзеўна

Юрэвіч Генрых Іосіфавіч

Язвінскі Артур Аляксандр.

Якубчык Генрых

Яніцкая Мая Міхайлаўна

Ярмалінская Ніна Адамаўна

Ярохаў Уладзімір Пятровіч

Яфімчык Генадзь Генадзевіч

Яцыновіч Святлана

 

 

«Бібліяноч — 2019″ у бібліятэках Карэліччыны

Упершыню у гэтым годзе бібліятэкі ДУК «Карэліцкая раён-ная бібліятэка» далучыліся да ак-цыі «Бібліяноч — 2019″ і  правялі для сваіх чытачоў шэраг цікавых і змястоўных мерапрыемстваў. Ме-навіта хочацца адзначыць, што ўсе мерапрыемствы пачаліся ў 17.00 гадзін.

У Карэліцкай раённай біб-ліятэцы чытачоў чакаў адпачынак  на «Прывале каля вогнішча»,  пес-ні пад караоке ваенных гадоў, «Сцяна памяці» з фотаздымкамі помнікаў і абяліскаў Карэліцкага раёна, а таксама салдацкая каша.

У дзіцячай бібліятэцы вучні мясцовых школ змаглі паўдзель-нічаць у акцыі «Чытаем кнігі аб вайне»,  пазнаёміцца з ваенна-па-лявой поштай і напісаць пісьмо-пажаданне ветэранам Вялікай Ай-чынная вайны. Але самым галоў-ным ўражаннем для дзяцей стала салдацкая каша, якую кожны змог пакаштаваць.

Мірская гарпасялковая біб-ліятэка арганізавала  літаратурна-музычную гасцёўню «У тым краі, дзе жывеш». Прысутныя на мера-прыемстве даведаліся пра гісто-рыю родных мясцін, культурныя традыцыі свайго краю, вядомых землякоў-продкаў і суайчыннікаў, якія шмат зрабілі дзеля Бацькаўшчыны, дабра і хараства на Зямлі.

У Райцаўскай сельскай бібліятэцы ўвесь вечар гаворка вялася пра звычаі і абрады нашага народа — Вербніцу і Вялікдзень.

Хочацца дадаць, што ўсе мерапрыемствы пры-свячаліся самым галоўным святам гэтага года: 75 — год-дзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў і 75-годдзю ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Цікава і змястоўна правесці зорны вясенні вечар побач з літаратурнымі героямі, музыкай і мастацтвам змаглі ўсе ахвочыя.

Наталля   Казарэз,

метадыст ДУК

«Карэліцкая раённая бібліятэка».

 

Навіны Германіі

У Германіі заклікалі прыпужнуць Расію з-за Данбаса

Парламенцкая фракцыя бундэстага Свабоднай дэмакра-тычнай партыі Германіі прыняла стратэгію. Заяўленая мэта даку-мента: урэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведа-міў нямецкі таблоід Bild.

Дакумент завецца «Міру на Украіне патрэбен новы ім-пульс». Расія ў ім названа «знеш-нім агрэсарам». І матывам для да-кумента стала перамога Уладзімі-ра Зяленскага на мінулых выбарах прэзідэнта Украіны.

— Выбары новага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і нямецкага штаб-кватэры ААН з’яўляюцца цэнтральнымі момантамі для таго, каб надаць новы імпульс мірным перамовам, — заявіла дэпутат фра-кцыі Свабоднай дэмакратычнай партыі Рэната Альт, яна была аўта-рам праекту дакумента, — Пуцін у сераду падпісаў указ, які дазваляе ўкраінцам у «народных рэспуб-ліках» у Данецкай і Луганскай абласцях у далейшым атрымліваць расійскія пашпарты ў спрошча-ным парадку. Такім чынам, кіраў-нік Крамля пацвердзіў сваю пага-рду да мірнага ўрэгулявання кан-флікту.

Новая стратэгія прапануе нямецкаму парламенту  «папу-жаць» Расію. Нямецкія парламен-тарыі прапануюць прыцягнуць місію ААН ці дадатковыя сілы цы-вільнай паліцыі.

Фракцыя Свабоднай дэма-кратычнай партыі з’яўляецца апа-зіцыйнай у Германіі. Аўтар пуб-лікацыі ўдакладняе, што кіраўні-чыя партыі ў бундэстагу не гала-суюць за прапановы апазіцыі. Рэ-нату Альт гэта не бянтэжыць. Яна свеціцца аптымізмам і абяцае актыўна прасоўваць свой праект у рамках дэбатаў з калегамі па ін-шых фракцыях. Пра гэта паве-дамляе Рамблер.

Аргументы Тыдня.

Фота: Аргументы Тыдня.

 

Ва Украіне знайшлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага

У Чуднаве, што ў Жытомірскай вобласці, знайшлі надмагільную плі-ту класіка беларускай і по-льскай літаратуры ХІХ ст. Яна Баршчэўскага, паве-дамляе сайт chudnivnews. in.ua.  Знайшлася пліта на прыватным падворку адна-го з гараджан. Мужчына распавёў, што яшчэ ў 2002 ці 2003 годзе капаў тран-шэю для газавай трубы і натыкнуўся на чыгунную пліту. Яна ляжала ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў. Важыла каля 300-350 кг. 10 гадоў пліта проста стаяла пад хлявом, а потым гаспа-дар цэментаваў двор і ча-стку тэрыторыі вырашыў прыкрыць плітой. З часам іржа з пліты сцёрлася, і стаў бачны надпіс. Гаспадары лічылі, што ён зроблены па-нямецку. Аднак іх дачка чацвертакласніца Алена вырашыла пашукаць у інтэрнэце, каму належыць пахаванне.  Хутчэй за ўсё, гэта пліта менавіта з магілы беларуска-польскага пісь-менніка Яна Баршчэўскага: свае апошнія гады ён правёў у Чуднаве, дзе ў 1851 годзе памёр. На пліце змешчаны такі надпіс: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года».  chudnivnews.in.ua.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

У яго не ведалі гарэлкі. Ва ўсе тыя паляпшэнні ўкладваецца гміна, але, аднак, нягледзячы на тыя выдаткі, Рэтаўшчына славіцца ладам, багаццем і спакоем, роўна як гміна, так і сам князь, які, калі засядаў ва ўправе як войт, заўсёды ўбіраўся ў самаробную сукману (праўда, што тая сукмана мела атласную падшэўку). Ірэні не меў міру са шляхтай, не імкнуўся да папулярнасці, шляхта не раз рабіла яму паскудствы і псавала работу.

Быў патрыётам — умеў аш-часлівіць люд, быў для яго добрым кіраўніком і апекуном, меў аба-значаную мэту жыцця і дасягнуў той мэты.

Восенню 1862 года склікалі вялікі з’езд у Вільні з усіх губерняў. Прыбылі: з Гарадзенскай Стані-слаў Солтан, Юзаф Замойскі і мар-шалак Старэнскі (Стажэнскі). З Менскай: Ельскі, Магільніцкі і маршалак Лапа. З Магілёўскай: Іг-нацы Брастоўскі (Бжастоўскі), Акушка і марш[алак] князь Стэ-фан Любамірскі. З Ковенскай: Жылінскі, марш[алак] Мядэкша, Коньча і інш. З Віленскай: Лапа-цінскі, Вагнер, марш[алак] Дамей-ка, Тызенгаўз. Дамейка старшын-ствуе.

На тым з’ездзе былі прад-стаўлены два мемарыялы.

1) Старэнскага (Стажэн-скага), які дамагаўся шанавання нацыі пры разумным довадзе не-магчымасці выкаранення палякаў.

2) Адрэдагаваны Крывіцкім і прадстаўлены Дамейкам з про-сьбай пра ўніверсітэт.

На тым з’ездзе па жаданні ўсёй Літвы выбіраюць пастаянны Камітэт у Вільні з наступных чаль-цоў: Фр[анцішак] Далеўскі, Аляк-сандр Аскерка, Антоні Яленскі, Іг-нацы Лапацінскі, Аскар Вагнер і дэлегаваныя з губерній з боку шляхты: Старэнскі (Стажэнскі), Зыберг-Плятар, а таксама з кож-най губерні ад моладзі па адным негаспадары (якія не мелі неру-хомай маёмасці). З Ковенскай губерні большасцю галасоў быў абраны Конрад Хмялеўскі, але Гейштар так зручна пакіраваў справай, што заняў яго месца.

На тым з’ездзе зацвердзілі яшчэ  пры адсутнасці Крэдытнага і Земляробчага таварыстваў, ад-кінутых урадам, прымяніць да земляробчых гаспадарак сістэму колаў і колкаў…357

 

Калі б шчаслівы вынік за-вершыў дзейнасць, дакладней паў-станне, Тызенгаўз выступіў бы як дыктатар, а Гейштар адсунуўся б. У выпадку няўдачы Гейштар за-стаўся б у ролі дыктатара. Ты-зенгаўз, забаўлены наіўнасцю гэ-тага праекту, на наступны дзень перадаў яго Аддзелу.

Як жа часта Гейштар пус-тымі прапановамі ўводзіў у вялікі клопат Урад Літвы.

Пасля абвяшчэння дыкта-туры Лянгевіча прыйшлі новыя распараджэнні з Варшавы:

1) Каб палякі сыйшлі з пасад маршалкаў, пасярэднікаў і іншых. Праз маршалкаў і пасярэднікаў Аддзел звязваўся з Краем. Гэтым распараджэннем насаджвалі на гэтыя вызваленыя пасады расей-цаў, як навочных сведкаў усёй дзейнасці ў само сэрца Краю і гэта ў дзень паўстання.

2) Нацыянальны ўрад пры-значыў у Варшаве Вацлава Пшы-быльскага, без паведамлення, а, дакладней, без паразумення з Літ-вой, пасярэднікам паміж Вільняй, Пецярбургам і Варшавай.

Аддзел прыняў тыя весткі са здзіўленнем, бо Вацлаў быў так неадпаведны на той пасадзе ў Вар-шаве, як Ду Лаўрэнс у Вільні. Не ведаў ні Краю, ні яго патрэб.

Неўзабаве прыбывае гр. Замойскі з дзвюма новымі прапа-новамі:

1) Выслаць да Лянгевіча прадстаўніка Літвы.

2) Каб шляхта, г.зн. сельскія жыхары не бралі ўдзелу ў паў-станні для захавання зямель ад канфіскацыі.

Хто ж у такім разе рабіў бы ў нас паўстанне? Забылі пра тую вялікую розніцу, што ў Кароне на-род ідзе ў паўстанне без шляхты, а на Літве — шляхта без народа.

Аддзел толькі часткова пад-трымаў тое апошняе распара-джэнне пасля паразумення з га-лоўнымі кіраўнікамі (захоўваючы як наймацней сакарэтнасць). Не ўсе нават чальцы Аддзела былі па-свечаны ў таямніцу.

Найбуйнейшыя ўладальнікі зямель на Літве, як: Тызенгаўз, Горват, Тышкевічы, Яленскі, Ра-дзівіл і інш. не будуць браць ні яны, ні іхнія сыны чыннага ўдзелу ў паўстанні, г.зн. не далучацца да баявых аддзелаў. Паўстанцкія аддзелы будуць абмінаць іхнія ма-ёнткі, але яны, уладальнікі, аба-вязваюцца:

1) уносіць павялічаны па-датак (не ў рукі зборшчыкаў, а не-пасрэдна ў цэнтральную касу ў Яленскага).

Гэтыя ж самыя ўладальнікі ашчаджаных маёнткаў:

2) не будуць ухіляцца ад пасад у таемнай арганізацыі;

3) будуць ратаваць пакрыў-джаную люднасць;

4) падтрымліваць і апека-вацца вязнямі;

5) а пасля прадбачанага ўпадку паўстання ўжывуць заха-ваную маёмасць на выкуп скан-фіскаваных зямель меншай уласна-сці;

6) у выпадку арышту не вы-дадуць ані людзей, ані справы, а ўжывуць усякія сумленныя дып-ламатычныя сродкі для ацалення сваёй зямлі.

Адсюль выплываюць дзіў-ныя тлумачэнні многіх з наймаж-нейшых паноў на Камісіі, а мена-віта беднага Міхала Радзівіла358, так асуджанага недасведчанымі.

Ён займаў месца акруго-вага паўстанцкага начальніка.

Арыштаваны тлумачыў: “Бацька вучыў нас шанаваць уладу, цаніць парадак і спакой у Краі. Паўсталыя забурэнні мярц-вілі нас. Мы цешыліся. калі на-стаў час заспакаення (Камісія дадала ад сябе, “калі прыбыў Му-раўёў”). Прыняў месца акруго-вага кіраўніка, калі разышлася па Краі пагалоска пра інтэрвенцыю, калі б гэтага не зрабіў, увесь Край асудзіў бы мяне”.

Адгэтуль выплывае таксама і яго адказ пры выбарах у Варшаве на пасаду ў Дабрачыннасці, калі грамада чыніла прычэпкі і закіды: “Не ведае левая рука, што робіць правая”.

Нямала пацярпелі Тышке-вічы за адкупленне маёнткаў на Літве з рук расейцаў, а яны толькі чэсна і сумленна выканалі ўскла-дзены на сябе абавязак.

Першая адозва Аддзела “Да зброі!” выйшла 19/31 сакавіка, пасля яе наступіла чытанне мані-фесту па касцёлах аб вызваленні і ўшляхценні сялян (у Ковенскай губерні дадалі і ўшляхценне). Па-мятаю тую хвілю — быў гэта праект Гейштара, таварышы жартавалі з яго: “Што ж ты, Якубе, хочаш нашага непісьменнага, босага мужычка прыбраць у тогу, якая сёння ў нас з плячэй спадае?” Упіраўся ў выраз “ушляхцення” заміж “надання грамадзянскіх правоў”. Згадзіліся, каб часу не траціць.

Спачатку разаслалі дару-чэнне ў фармаваўшыеся аддзелы, каб устрымаліся з уступленнем у бой для прачытання ва ўсім Краі маніфесту ў прысутнасці люду і шляхты адначасова.

Паўстанне на Жмудзі тры-вала найдаўжэй і найвыніковей вялося. Люд, асабліва пасля вы-ступлення Серакоўскага, браў у ім удзел. Спачатку толькі ў аддзеле кс. Мацкевіча былі сяляне з Ляўды яго парафіі. Длускі верыў у народ, але зняверыўся пасля першых су-тычак, калі пераканаўся, што ён разбягаецца пры першым залпе.  У Віленскай, у Менскай і ў Магі-лёўскай губернях аддзелы фарма-валіся пераважна з інтэлігентнай моладзі. Люд паводзіў сябе абы-якава. Яўрэі ўсюды дапамагалі. Не было з іх ані здраднікаў, ані дано-счыкаў.

Выклік Серакоўскага на-ступіў пасля доўгіх ваганняў і на-радаў. Фр[анцішак] Далеўскі быў супраць гэтага, даводзіў, што вы-клік Серакоўскага ёсць не толькі памылкай і грахом, бо пазбаўляе Край чалавека патрэбнага, неаб-ходнага, смерць якога будзе стра-тай агульначалавечай, але ёсць яшчэ крокам вельмі непалітыч-ным. У выпадку перамогі Сера-коўскі пры сваім вялікім уплыве на ўрад можа аб’яднаць і адсачыць найкарыснейшыя ўмовы; у выпа-дку ж паразы  (а пра тое не павін-ны забываць, бо гэта ў сучасным нашым становішчы ёсць найпра-ўдападобнейшы канец) ён адзін ёсць у стане згладзіць няшчасці Краю, якія стануць наступствам паразы. Калі цяпер пакіне сваю пасаду паслушны закліку Баць-каўшчыны, будзе лічыцца ўрадам за здрадніка і прыцягне на тую Бацькаўшчыну, якой сябе пасвя-ціў, тым большую помсту і здзекі ворага над пераможанымі.

Толькі Антоні Яленскі пад-трымліваў Францішка. Але ж бо-льшасць галасоў, якія прадстаў-лялі ўвесь Край, вырашылі пра неабходнасць гэтай ахвяры, лічачы Серакоўскага за адзінага чалавека, які быў у стане з’яднаць аддзелы, што дзейнічалі самастойна пад рознымі лозунгамі, якія часта се-ялі нянавісць сялян да шляхты, апрача таго мужыкаманскія, літва-манскія і г.д. Прозвішча, пасада і заслугі Серакоўскага мелі ўжо вя-лікі розгалас не толькі на Літве і ў Расіі, але як правадыра Літвы былі адзіным сродкам разбуджэння духу і веры ў поспех паўстання.

На самай справе была гэта хвіля, калі найвялікшыя эгаісты гатовы былі далучыцца да агуль-най справы, разумеючы: “Віда-вочна, настала хвіля шчаслівага развязання нашай справы, калі такі Серакоўскі кідае такую высокую, такую перспектыўную для яго па-саду, каб пайсці ў бой як паў-станец”.

Нават Тызенгаўз, на выгляд такі халодны, які пралічваў усе шанцы, на вестку пра выступлен-не Серакоўс[кага] абвяшчае га-тоўнасць выдаць любую жаданую суму на зброю; і плача на вестку пра Біржанскую паразу і арышт Зыгмунта.

У той якраз час увайшло ў дзеянне распараджэнне ашча-джаць вялікія маёнткі па паразу-менні з Серакоўскім. (Ён ашча-джаў усіх, мінаў вёскі, ішоў гас-цінцам або лясамі).

Пасля прыбыцця Серакоў-скага ў Вільню сабраўся Аддзел ў поўным камплекце пры ўдзеле многіх вайскоўцаў, якія належалі да арганізацыі. Гейштар, як прад-стаўнік вайсковасці ў Аддзеле і як той, хто найлепей ведае стан Ко-венскай губерні, прадставіў яе ўжо зарганізаванай, гатовай да бою і чакаўшай на прыбыццё ка-мандзіра для злучэння ўсіх аддзе-лаў і захопу зброі, якая чакае ў Лібаўскім порце, на якую сам вы-слаў з цэнтральнай касы 75 тысяч у трох траншах па 25 тысяч праз Кяневіча ў Парыж.

(Літва ні адной штукі зброі за тыя грошы не атрымала, і па сённяшні дзень няма разумення, што з тымі грашыма стала.)

Серакоўскі, слухаючы тыя справаздачы, улічваючы іх, скла-дае план пачатку барацьбы, які атрымаў прызнанне сабранай дэ-легацыі і вайскоўцаў.

У кожным павеце арганіза-ваць мясцовае паўстанне, захапіць як найхутчэй зброю, пасля чаго пакінуць усюды ў паветах малыя аддзельчыкі, на чале што найменей пяці тысяч увайсці ў Віленскую губерню, каб тут разгарнуць паў-станне на больш высокім узроўні. Стасуючыся да гэтага плана, ін-шыя ваяводствы, на колькі можна, мусілі б падтрымаць у сябе паў-станне, пакуль Серакоўскі збярэ больш сур’ёзныя сілы.

Пасля прыбыцця Серакоў-скага ў Коўню першым з’явіўся Длускі (як камісар). Доўга да сві-тання размаўлялі паміж сабой абодва нахіленыя над картай Краю Генеральнага штаба. Пасля адходу Длускага Зыгмунт увайшоў у па-кой жонкі са словамі:

— Ашукалі — ніхто і нішто мяне тут не чакае апрача смерці! Вярнуцца? Распавесці гэта? Ад-ступіць да часу падрыхтоўкі Краем большых сілаў у маё распарад-жэнне? Ты маўчыш? — Ах як добра, як разумна робіш, што ў гэтую хвілю нічога мне не гаворыш! Калі б сказала: “Ідзі — ісці трэба!” — ба-лела б гэта мне, думаў бы, яна не дбае пра мяне, пра маё жыццё. Калі б закрычала: “Вяртаймася, кідай усё, маеш права пасля ілжы-вых прадстаўленняў Гейштара, што аддзелы і зброя чакаюць”, — не паслухаў бы цябе, а як жа мне балела б, што ты не здольная да вялікай ахвяры — для Бацькаўшчы-ны! Не! — я не адступлю, буду дзей-нічаць, як бы мяне атачалі налеп-шыя ўмовы. Пераадолею цяжка-сці! Калі маё жыццё патрэбна Ба-цькаўшчыне, буду рады найперш змагацца з цяжкасцямі, потым з ворагам і жыць для яе, калі смерць мая неабходная, з радасцю для яе шчасця прыму яе на шыбеніцы!

Аддзелы ў Ковенскай гу-берні, апавешчаныя камісарамі пра прызначэнне Даленгі (без вы-святлення на нейкі час, кім ён быў у рэальнасці, каб не ўзбудзіць бо-льшую пільнасць і энергію расі-йскіх уладаў), адмовіліся падпа-радкоўвацца роўна як Нац[ыяна-льнаму] ў[раду] ў Варшаве, так і літоўскаму.

З выразу твару, з тых вачэй хутка скіраваных у даль, я ведала, што паўстаў новы план, ужо ні на кога не разлічваць, толькі на сябе.

Францішак пры выездзе, пры развітанні казаў яму:

— Памятай, у складаную, цяжкую хвілю звяртайся да Фла-рыяна Даноўскага, на яго можаш заўсёды разлічваць.

Зыгмунт верыў Франціш-ку, бо заміж Пашумера найперш падаўся ў Шаты да Даноўскага, і ехаў з цяжкім настроем — ані зброі (бо Длускі спраўдзіў, не было яе ў Лібаве), ані людзей, пры непры-язна настроеных аддзелах. Адно яго толькі пачуццё вяло і стрым-лівала ад адступлення — выканаць абавязак перад Бацькаўшчынай!

(Працяг у наст. нумары.)

357 Тут заканчваецца тэкст на ст. 24, далей вырваныя лісты. Тэкст зноў пачынаецца са ст. 49.

358 Гаворка пра Мацея, а не Міхала Радзівіла.

Наваградскія правінцыі*

Уладзіслаў Абрамовіч — лід-скі краязнавец, паэт, перакладчык, гісторык культуры, бібліёграф, ар-хівіст. Нарадзіўся 9 траўня 1909 г. у Новым Двары каля Трокаў і лічыў сябе літоўцам (у анкетах пісаў: ба-цька — літовец, маці — беларуска). У 1933 г. скончыў Віленскую гім-назію. Жыў у Лідзе з 1936 па 1939 г., узначальваў карэспандэнцкі пункт «Кур’ера Віленскага» і адна-часова быў галоўным рэдактарам газеты «Лідская зямля» (Ziemia Lidzka). У 1938 г. як аўтар выдаў кнігу пра Наваградчыну (Strony Nowogrоdzkiе. Skirce krajoznawcze. Lida, 1938). Пасля 1945 г. і да канца жыцця працаваў кіраўніком аддзе-ла рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літоўскай ССР. У 1951 г. ат-рымаў гістарычную адукацыю ў Віленскім універсітэце.

Шмат займаўся пераклада-мі літоўскіх паэтаў на польскую мову. Выкладаў на кафедры біблія-тэказнаўства Віленскага ўнівер-сітэта, таксама выкладаў польскую мову аспірантам універсітэта. Кі-раваў літаратурным гуртком, які склаўся вакол польскамоўнай га-зеты «Czerwony Sztandar», быў ся-брам Саюза пісьменнікаў.

Напісаў некалькі кніг на ле-тувіскай мове: пра Валерыя Уруб-леўскага (1958 г.), Тадэвуша Уруб-леўскага (1960), пра Шаўчэнку ў Вільні (1964). Па-польску выдаў кнігі пра кнігадрукаванне ў Літве (1957) і пра Міцкевіча ў Коўні (1956).

Беларускім гісторыкам до-бра вядомы па кнізе: Абрамави-чюс, В. Библиография белорус-ских периодических изданий, 1861-1944 / В. Абрамавичюс; Библи-отека Академии наук Литовской ССР. — Вильнюс, 1949.

Памёр 16 лістапада 1965 г., пахаваны на Росах.

 

Багданава — скарбніца нашых традыцый

 

Нізінная частка Налібоцкай пушчы заканчваецца каля Рудні. Стары пясчаны гасцінец ідзе праз малады лес. Дзе-нідзе сярод лесу бачым меланхалічны пагорак з густымі пнямі. Часта каля паднож-жа гэтых голых узвышшаў блісне безыменны струменьчык, у якім спрытны налібачанін вудай ловіць рыбу.

Але вось ужо і Камень — па-мятнае месца, слаўнае тым, што калісьці, у 1262 г., літоўскі князь Міндоўг учыніў тут бітву з Васіль-кам1. Гэта мясцовасць мусіць нам нагадаць і часы нядаўніх баёў з бальшавікамі. Тут гераічна загінуў капітан Пётр Мяніцкі, камандзір 1-га батальёна Лідскага палка які ствараў войска разам з маёрам Дамброўскім.

Далёкая ад чыгункі і гандлю гэтая мясціна аднак абуджаецца да жыцця. Пра гэта сведчаць нядаўна тут пабудаваныя новыя дамы — і не абы якія, а пераважна з бетону. Неяк, не гледзячы на блізкую пуш-чу і таннае дрэва, мястэчка Камень апраўдвае сваю назву, якая падоб-на, паходзіць ад вялізнага валуна ў форме хаты, валун тут жа і ляжыць.

Легенда кажа, што гэты ка-мень — хата заклятага шаўца, які не прыняў пад дах змучанага дарогай вандроўніка. Бо вандроўнікам быў Хрыстос і хата шаўца разам з ім абярнулася ў камень. Гэты за-кляты бядак пакутуе і чакае да на-шага часу. Калі б нехта адважыўся ў поўнач прыйсці сюды і пакінуць на камяні свае боты — на раніцы меў бы іх адрамантаванымі а за-клятага шаўца звольнілі б ад кары. Аднак ніхто не спяшаецца яму да-памагчы2.

Маёнтак Камень некалі быў уласнасцю Забярэзінскіх, у 1522 г. яны фундавалі тут фарны касцёл. Праз час Камень перай-шоў да Сайкоўскіх. Эльжбета Бе-лазор з Сайкоўскіх у 1679 г. адна-віла парафіяльны фундуш. Потым, калі маёмасць перайшла да Юды-цкіх пабудаваны наступны дра-ўляны касцёл Св. Пятра і Паўла3, які захаваўся да нашых часоў. Па-сля паўстання 1863 г., калі касцёлы перараблялі на цэрквы, касцёл у Камені застаўся адзіным у акрузе.

 

Не можам патрапіць у Баг-данава, бо павінны яшчэ наведаць Івянец, які прыгожа раскінуўся на абодвух берагах ракі Волмы. Пра пачаткі мястэчка і яго назву існуе паэтычная легенда. Барбара Ра-дзівіл неяк ехала ў Нясвіж у адве-дзіны да брата. Было гэта вясной і на размоклай дарозе карэта кня-жны ўгразла. Высілкі служкаў не дапамаглі. Усхваляваныя прыдвор-ныя панны разам з княжной пачалі горача маліцца аб паратунку да Маці Божай. І ўбачылі перад сабою постаць Найсвяцейшай Панны якая з палявых кветак віла вянок. Коні лёгка зрушыліся з мес-ца і карэта імгненна аказалася на сухім месцы. У памяць гэтай цу-доўнай візіі, княжна загадала па-будаваць тут касцёл і заснаваць мястэчка4. … Але гэта толькі леге-нда.

Некалі гэта мястэчка нале-жала Салагубам, а пасля 1810 г. — Плявакам. Мястэчка мела два прыгожыя касцёлы. Фарны, па-будаваны ў 1606 г., пасля 1863 г. быў перароблены пад царкву і потым згарэў.

Другі касцёл ў барочным стылі захаваўся да нашага часу. Некалі ён належаў франіцішканам, якіх на напачатку XVIII ст. пасяліў тут менскі стольнік Тэадор Вань-ковіч. Падчас няволі гэта святыня таксама мела цяжкія часы, але да католікаў вярнулася ў 1918 г.

У 1907 г. у Івянцы, супра-цай усіх парафіян пры дапамозе генерала Эдварда Каверскага, па-будаваны другі касцёл у неагатыч-ным стылі. І таму сёння Івянец мае дзве прыгожыя каталіцкія святыні.

Мястэчка гэтае слаўнае ганчарствам і керамікай. У вако-ліцах Івянца знаходзяць лепшыя гатункі гліны. Месцічы, спракты-каваныя ў рамястве керамікі па-стаўляюць свае вырабы на ўсе ва-колічныя кірмашы. Гэта не толькі збаны для малака неабходныя кожнай гаспадарцы, але і па-май-стэрску выкананыя сталовыя сяр-візы, якія сваёй арыгінальнасцю і якасцю могуць захапіць любога эстэта — знаўцу стылю і кераміч-нага мастацтва.

 

Пакінем Івя-нец і паедзем да па-вятовага Валожына. Сядзіба павятовых уладаў ледзь мае тут некалькі гадоў. Павет вельмі малады, але горад мае вялікую гісторыю.

Назва Вало-жын, падобна, пахо-дзіць ад прозвішча князёў, дзедзічаў гэ-тай воласці. Князі Валожынскія — засна-вальнікі мястэчка. Надаў ім гэту маё-масць Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч. Ян-коўскі падае пра іх прыгожую ле-генду. Пасля забойства Жыгімо-нта Кейстутавіча 19 сакавіка 1440 г. у Троцкім замку, князі Вало-жынскія разам з сынам забітага ар-ганізаваліся супраць Казіміра Яге-лончыка, каб падчас палявання за-біць яго. Замах, аднак, не ўдаўся, змову выкрылі і ўсіх пяць братоў Валожынскіх пакаралі смерцю у Троках5.

Пасля іх па-чарзе Валожы-нам валодалі: Манвіды, князі Вя-рэйскія, Гаштольды, Радзівілы, Слушкі, Даенхофы, князі Чарта-рыйскія і нарэшце графы Тыш-кевічы.

Першы каталіцкі касцёл у Валожыне фундаваў у 1500 г. Аль-брыхт Гаштольд. Быў тут таксама і кляштар бернардынаў. Граф Юзаф Тышкевіч на месцы даўняй гаштольдавай святыні пабудаваў новы касцёл пад тым жа вызван-нем Св. Юзафа. У часы народнай няволі, як і шмат якія святыні на нашай зямлі, валожынскі касцёл быў пераведзены ў царкву. Было адчынена падзямелле з парэшт-камі дзедзічаў Валожына, расця-рушаны труны і разбураны му-раваныя надмагіллі.

Сёння ў Валожыне няма ні-якай старызны. Само мястэчка да нядаўняга часу было брудным і занядбаным. Мелася нават спецы-фічнае прыслоўе (з-за ўладальніка гатэля па прозвішчы Брудны, яў-рэя-лекара з прозвішчам Паляк і бурмістра з прозвішчам Швед), казалі, што ў Валожыне ёсць толькі адзін гатэль — Брудны, адзін Паляк, і той — яўрэй і адзін бурмістр, і той — Швед.

 

А зараз едзем у Багданава, у маёнтак знакамітага сына нашай зямлі Фердынанда Рушчыца. «Ня-ма тут нічога зіхатлівага, ніякіх разлічаных на знешні эфект дро-бязей, ёсць прастата буйных штрыхоў, суровая павага да ад-вечнага існавання — тыя самыя рысы, якія знаходзім у пейзажах Рушчыца, бо за ўзоры для іх узя-ты менавіта тутэйшыя мясціны. Стары, нізкі драўляны дом урос у зямлю, як сівое дрэва. Дом памя-тае некалькі стагоддзяў (пабу-даваны ў 1690 г.) і гісторыя па-тыхае ад кожнай яго бэлькі» 6.

Двор Рушчыца — скарбніца нашых самых дарагіх традыцый. Да дома вядзе шырокая, гасцінная дарога з векапомнымі дрэвамі, якія зліваюцца з садам, поўным розных дрэў і кветак. У густых за-раслях старых дрэў тонуць два да-мы — адзін драўляны, стары, другі з цэглы і значна навейшы. Тут жыў у свае лепшыя гады Фердынанд Рушчыц, «геній — рэфарматар духу мастацтва і прарок буду-чыні народа, ён атаясаміў прыга-жосць з праўдай і дабром, вучыў шанаваць стагоддзі нашай куль-туры, пільнаваў, каб людзі самі ў сябе не скралі магчымасці годна-га і прыгожага жыцця» 7.

У багданаўскім двары Ру-шчыц сабраў багаты музей ста-ражытнасці. Кожны пакой меў экспанаты і дакументы датычныя культуры Вільні. Усё гэта захоў-ваецца на фотаздымках, эскізах ці ў сапраўдных экзэмплярах — уся шматгадовая дзейнасць Рушчыца. Выданні, памятныя альбомы, бра-шуры, віленскія тканіны і касце-льныя вербы — скарбы народных рамёстваў. Трэба нагадаць, што слынныя зараз на ўвесь край ві-ленскія вербы першым ацаніў ме-навіта Рушчыц і лічыў іх адным з самых прыгожых рэгіянальных ра-мёстваў Віленшчыны.

Пасля самога дома ў Баг-данаве з яго мэбліроўкай, музеем, бібліятэкай і творамі мастацтва Рушчыца, наступнай каштоўна-сцю з’яўляецца парк. Гэткія про-стыя, урачыстыя і годныя павагі вялікія дрэвы сёння не часта рас-туць нават на Наваградчыне, якая мае шмат векавых дрэваў з часоў Літвы. Ідзём у сад.

«Я ведаю, што куды не пайду, убачу тое ж самае: на уяз-ной бярозавай алеі ўбачу фанта-стычную «Баладу» і сасцябаных дажджом «Эмігрантаў», неда-лёка, на полі ўбачу «У свет» — шка-доба раставання з роднай глебай, якая раскінулася пад сівым не-бам. Над рэчкай Гальшанкай зна-йду «Стары млын», які ведае тая-мніцу зерня і хлеба, на краі двара ўбачу містычныя «Дажынкі» … а за дваром — у гэтым вядомым сакральным месцы ўбачу «Зямлю» — гімн прастаты і вялікасці …» 8.

На дубе ў канцы парка, пад буйнымі галінамі нехта замацаваў абраз Маці Божай. Пад уплывам ападкаў абраз пачарнеў і ўрос ў кару, прыкрыўся лісцем і з зямлі ён дрэнна бачны. У глыбіню парку ідзём алеяй каля зарослага ставу. У гэтым урачыстым пакоі адчу-ваем жывую традыцыю — уладную і паважную тут. Сад такі ж, як і сам двор — заве да вечнасці і сапраў-днай, праўдзівай прастаты. Тут за-хаваліся дрэвы, пасаджаныя ў пер-шай палове XVI стагоддзя.

Яшчэ не так даўно, на па-розе гэтага Багданаўскага двара можна было пабачыць дабраду-шную ўсмешку гасціннага мас-така, які праводзіў тут кароткія хві-ліны адпачынку пасля працы. Сён-ня тут жыве толькі яго дух. У шэры лістападаўскі дзень 1936 года Руш-чыц спачыў на сасновых, пагор-кавых вясковых могілках, сярод магіл сваіх продкаў. Багданава пасля страты свайго вялікага кус-таша, здаецца, не змянілася. Усё засталося, як раней, на сваім мес-цы, непарушна, на вякі …

(Працяг у наст. нумары.)

* Фрагменты з кнігі: Wladyslaw Abramowicz. Strony Nowogrodzkie. Lida, 1938. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

1 У 1262 годзе войскі Міндоўга ў адказ за напад валынянаў пад кіраўніцтвам Васілька Раманавіча, пустошылі іх землі каля Каменя. Але ці гэтага каменя? — Л. Л.

2 Wanda Achremowiczowa. Kurier Wilеnski. 21.08.1936.

3 Slownik Geograficzny. S. 733.

4 Wanda Achremowiczowa. Kurier Wilеnski. 24.08.1936.

5 Cz. Jankowski. Pow. Oszmianski. T. 2. S. 81-95.

6 J. Bulchak. Ruszczycowskie dozynki. Wilno, 1933.

7 J. Bulchak. Dlaczego Ruszczyc przestal malowac. Wilno, 1936.

8 Там жа.

 

Прыкмета і прырода — сябры назаўсёды

У менскім выдавецтве МАЭН вы-йшла кніга Валера Санько “Прыкмета і прырода — сябры назаўсёды”.

У кнізе найболей поўна прадстаў-лена тая багатая плынь беларускага фальклору, якую многія людзі ўжываюць паўсядзённа — прыкметы.

Прыкметы падзелены на 88 груп і падгруп. Дарослыя і моладзь даведаюцца, як прадбачыць, а значыць і прадказаць надвор’е, ураджай і г.д. па зменах неба, ветру, паводзінах жывёл, птушак, нася-комых, жаб, рыб, чарвякоў, вужоў, раслін. Для масавага чытача.

У прадмове да кнігі аўтар піша:

 

“Жыць — прыкмету вучыць

 

Прырода акружае кожнага з нас. Яна аздараўляе і лечыць усё жывое. Болей таго, мы ўсе — часцінкі яе вялікасці Прыроды.

Яна навучае чалавека прадбачыць будучыню, ведаць заўтрашні дзень ужо сёння. Дасягаецца гэта ўменнем разбірацца ў прыкметах.

Неба, воблакі, вецер, ягады, грыбы, травы, рыбы, звяры, птушкі, паўзуны — доб-рыя арыенціры. Яны прадказваюць на-двор’е на бліжэйшыя дні, праз месяц, квартал. Цікавіць гэта селяніна і рабочага, вучня і настаўніка, садавода, турыста, па-ляўнічага, грыбніка, ягадніка, вайскоўца.

Без прыкметы не дойдзеш да мэты, гаворыць вядомая беларуская прымаўка. Асабліва важна ведаць і карыстацца пры-кметамі школьнікам.

Аўтар многія прыкметы і прымаўкі запісаў у розных раёнах Беларусі, многія вычытаў у даўнейшых і цяперашніх ру-капісах.

Лёгка заўважыць, што воблакі на небе, захад сонца, паводзіны звяроў, пту-шак, раслін розныя ўзімку і ўвесну, улетку і ўвосень. Таму кожны раздзел з прыкметамі падзелены на поры года.

Беларускі народ у сваіх трапных і мудрых прыкметах даўно заўважыў, што яны бываюць доўгатэрміновыя і каротка-тэрміновыя. Доўгатэрміновыя (Д) прык-меты тыя, якія ўзімку або ўвесну прад-казваюць, якое будзе лета ці восень. Карот-катэрміновыя (К) тыя, якія вяшчуюць, якія змены ў зіме, напрыклад, будуць праз дзень, два, тыдзень.

Многія чытачы справядліва заўва-жаюць, улічвалі 2-3 прыкметы, а прагноз так і не спраўдзіўся. Калі ўзбунтаванае дымам заводаў, самалётаў, узрывамі снарадаў і ракетаў надвор’е яшчэ больш не будзе спраўджваць надзеі, чалавек зусім за-блытаецца. З пенаю памылковых і няўдалых прыкметаў адрыне і найвялікшай каштоў-насці ракі багатага метэаралагічнага народ-нага календара.

Назапашанае сотнямі пакаленняў продкаў не адкінь нашчадак! Бо яны, мёртвыя толькі для глухіх і сляпых, адчуюць тваю няўвагу і не памогуць табе ў радасці, тым болей у бядзе-горы. Праблема не ўсвя-доміць вартасць паняццяў і веры, звычаяў і прымхаў, а своечасова іх усвядоміць. Калі ты пры розуме, сіле і жаданнях. Няшчасце многіх старых людзей у тым, што яны позна вучыліся. Спазнавалі ісціны продкаў няў-мела і несвоечасова. Такія веды для іх бескарысныя.

 

Вучыце прыкметы своечасова!

 

Усе прыведзеныя прыкметы важныя і каштоўныя з матэрыяльнага боку, прык-метавага, але не ўсе групы аднолькавыя з колькаснага боку (аднолькавыя па коль-касці). Да прыкладу, паўзуны і ракі прад-стаўлены зусім слаба. Гэта тлумачыцца тым, што вывучыць паводзіны ракаў над-звычай цяжка. Тое ж тычыцца і паўзуноў. Назіраць за імі ўзімку зусім немагчыма.

Змены ў ваколлі нельга дакладна прадказаць па адной ці дзвюх прыкметах. Пры карыстанні імі важна ўлічваць ком- плекс прыкметаў.

Трэба заўважыць, што ў асобных «ячэйках» прыкметаў мала ці зусім няма. Напрыклад, няма прыкметаў аб паводзінах рыбаў ці чарвякоў, каб устанавіць, якой будзе бліжэйшая пара года ці надвор’е на бліжэйшыя дні.

Асобныя прыкметы паўтараюцца. Без гэтага не абысціся. Адна прыкмета (дым ідзе ўгору з коміна, кошка ліжа лапы) дзейнічае ў розныя поры года.

Прыведзеныя прымаўкі, прыказкі, выслоўі, максімы запісаны аўтарам у роз-ныя гады ў Слуцкім раёне з 1955 года да сённяшняга дня. Многія, асабліва максімы, дасюль амаль нідзе не друкаваліся.

Аўтар доўга працаваў у рэспублі-канскіх газетах і часопісах, быў загадчыкам рэдакцый у розных выдавецтвах. Сам выдаў ці мала кніжкаў, у якіх пісаў «кніг, ступеней, прыкмет», а не «кніжкаў, ступеняў, пры-кметаў» і г.д.

Чаму ж цяпер, насуперак школьнай граматыцы і ўласнай практыцы (творам), ён часам піша ненармаванаю моваю? Чаму супярэчыць тэарэтыкам, рэцэнзентам, рэ-дакцыйным супрацоўнікам?

 

Прыкмета і прырода — сябры назаўсёды

 

Адказ просты, як усход Сонца. Усё жыццё я не прызнаваў глумлення над род-наю моваю. У «Чырвонцы» і «Звяздзе» пісаў згодна са школьнай паваеннай грама-тыкай, па якой вучыўся на радзімай Случ-чыне. Што пры партыйна-шавіністычным дабраслаўленні і прымусе беларускія мова-знаўцы здрадзілі мове народа, змянілі пра-вапіс — не віна аўтара.

Нарэшце, пішу вольна і незалежна, некалькавана, пішу так, наколькі моцы і змогі даў Бог.

Безумоўна, дасціпны чытач заўва-жыць недахопы, промахі, а то і проста про-пускі. У іхняй вёсцы і горадзе існуе такая прыкмета, а тут не падаецца. Просьба пра гэта паведаміць. За ўсе крытычныя заўвагі і парады аўтар зараней удзячны.

 

Народ пра прыкметы:

 

Алкаголік і лайдак з прыкметаю пакутуюць, без прыкметы — таксама.

Без прыкметы ні ў чым удачы не бывае.

Без прыкметы, як без крэўных (род-ных), не пражывеш.

Дзецям пакідай не грошы, а любасць да прыкметы, шкадобу да лесу і ракі, добры характар.

Дзяржава — спярша прыкмета і народ, а тады — звычай і закон.

Жыць — прыкмету вучыць.

Звычай — хата, прыкмета — памяць.

I добры без прыкметы неразумны.

Лайдак прыкмету ўчуе і не працуе, бедаком памірае.

Мудраца без прыкметаў, селяніна без недахопаў, а паляўнічага без промахаў не бывае.

На прыкмеце і звычаі народ жыве.

Народ свой звычай і прыкмету, а сабака будку і гаспадара ведаюць.

Настаўнік без прыкметы, як вучань без настаўніка, дзіця без маці.

На тое Бог і галаву даў, каб прыкмету ты засвоіў.

На тое і гаспадар, каб з прыкметаю жыць (прыкметаю біць).

Не ведаеш прыкметы і свайго лесу — не можаш быць паляўнічым.

Не верыш прыкметам, не будзе і абеду.

Пакуль прыкметы не засвоіш, шча-сця не займееш.

Прыкмета і звычай старэй за закон.

 

Народнымі прыкметамі кіравацца проста і няпроста. Прыкметы стварае пані Прырода, а ўбачыць, правільна растлу-мачыць і выкарыстаць іх на сваю карысць — справа Homo Sapiens.” (З кнігі.)

 

Апошнія паўгода Валер Санько быў цяжка хворы, але пісьменнік ёсць пісь-меннік — хворы, а выдаў сваю 22-ю кнігу.

Дай жа, Божа, яму здароўя і нат-хнення на новыя кнігі.

Яраслаў Грынкевіч.

 

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Чаму ў зайца доўгія вушы і кароткі хвост

 

Жыў-быў на свеце адзін стары чала-век. Меў невялікую хацінку, кавалак зямлі ды яблыньку, што расла на ўзмежку. Болей у чалавека нічога не было, і таму ён больш за ўсё любіў яблыньну. Даглядаў, паліваў у спёку ды затуляў ад калючых вятроў у сцю-жу і ад лютых маразоў ядлаўцом.

Жыў у тым краі гарэзлівы зайчык. Па палях і далінах скакаў, траву ды кветкі шчыпаў. Меў ён кароткія вушы і доўгі хвост.

Аднойчы зімою прыскакаў зайчык да хацінкі і пачаў сваімі вострымі зубамі кару на яблыньцы шчыпаць. Пабачыў тое чалавек, даў зайчыку наганяй.

— Ідзі прэч адсюль! Мала табе дрэў у лесе. Не чапай яблынькі болей.

Зайчык-свавольнік не паслухаў чала-века, а прыскакаў да дрэва зноў.

Як толькі свавольнік пачаў грызці яблыньку, зноў чалавек пакрыўдзіўся на яго ды схапіў за вушы. Зайчык пачаў вырывац-ца, але чалавек трымаў яго моцна. Доўга тузаўся свавольнік пакуль яго вушы не сталі доўгія.

Трымаў чалавек за вушы і казаў:

— Чаму такі непаслухмяны?! Чаму не хочаш зразумець маёй просьбы?!

Выказаў чалавек тую крыўду і папя-рэдзіў:

— Не хадзі болей сюды. Будзеш ты кеп-ска рабіць, і я тым жа адплачу.

— Не буду. Не буду, — за-лямантаваў заяц і папрасіў літасці.

Але хутка ён забыўся пра свае абя-цанні ды яшчэ больш смелым стаў, бо доў-гімі вушамі стаў чуць яшчэ лепш.

У трэці раз прыйшоў заяц да яблы-нькі. Пабычыў такую справу чалавек, схапіў сякеру і кінуўся на нягодніка. Заяц давай уцякаць. Як зразумеў чалавек, што не да-гнаць яму шкодніка, шпурнуў у яго сякеру. Яна адсекла яму доўгі хвост.

І з таго часу у нашых лясах вядуцца даўгавухія і кароткахвостыя зайцы.

 

Воўчыя грыбы

 

Сустрэў воўк чалавека ў сваіх абша-рах ды грозна пытае:

— Што ты робіш у маім лесе?

— Грыбы збіраю, — аказаў чалавек.

— А навошта?

— Як навошта?! Я іх ем.

Воўк ніколі не еў грыбоў, але быў сквапны і таму запярэчыў:

— Лес мой, таму ўсё, што расце ў ім, таксама маё. Я забараняю табе збіраць мае грыбы.

— Добра, — пагадзіўся чалавек. — Толькі дазволь мне ўзяць тыя грыбы, якія я ўжо назбіраў.

— Бяры, — палагоднеўшы, сказаў воўк і дадаў, — ды ідзі прэч з майго лесу. Яшчэ не забудзь сказаць людзям, што ўсе грыбы, што засталіся ў лесе — воўчыя.

Чалавек так і зрабіў

З таго часу ўсе грыбы, якія не збірае чалавек, называюцца воўчыя.

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *