НАША СЛОВА № 19 (1430), 8 траўня 2019 г.

Чацвер, Травень 16, 2019 0

9 траўня — Дзень Перамогі шматнацыянальнага савецкага

народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвясціла 2019 год Міжнародным годам моў карэнных народаў

Гэтае мерапрыем-ства дае магчымасць павы-сіць дасведчанасць грамад-скасці ў сусветным маш-табе аб знікненні моў карэн-ных народаў і неабходнасці іх захавання, адраджэння і заахвочвання выкарыстан-ня.

27 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфар-матызацыі Рэспублікі Бела-русь выпусціла ў абарачэн-не паштовую марку «Між-народны год моў карэнных народаў», наклад якой склаў 36 тысяч.

На марцы — афіцый-ны лагатып Міжнароднага года моў карэнных народаў на англійскай мове. Мастак Ганна Раманоўская. Дызайн маркі, спецштэмпеля і кан-верта «Першы дзень» Яўге-ніі Бядонік.

За асноўны элемент адметнасці беларускай мо-вы ад іншых мастакі ўзялі ў  (у кароткае).

У дзень выпуску па-штовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай су-вязі № 1 Менска (крама «Філатэлія», вул. Маскоў-ская, 16) прайшло спецы-яльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Наш кар.

Старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Лявон Анацка прабег 1079 км за 10 сутак на 24-м штогадовым 10-дзённым забегу імя Шры Чынмоя ў ЗША і стаў другім сярод 34 удзельнікаў узростам ад 26 да 71 года з самых розных краінаў

Ніколі дагэтуль бела-русы не бралі ўдзел у гэтым забегу, тым больш не зай-малі адно з прызавых мес-цаў. Першым у марафоне ў гэтым годзе прыбег прад-стаўнік Манголіі, а трэцім — тайванец. Другое ж месца заняў беларус!

— Пераможцам я сябе сябе сапраўды трошкі адчу-ваю. Настрой цудоўны. Мая галоўная мэта была — па-ўдзельнічаць. Цягам 10-ці дзён я па сто з нечым кіла-метраў прабягаў і вельмі за-даволены вынікам. Надвор’е складанае было. Вільготнае паветра каля акіяна, вецер змяняўся. Але пабегаўшы па снезе ў Лідзе, было не так страшна. Адзін дзень намёт уначы заліло, але, на шча-сце, я ўзяў зімовую вопра-тку. Тэхнічна я, канешне, не быў падрыхтаваны. Не так, як у майго суперніка з Ман-голіі, з якім 10 чалавек ка-манды прыехала. Аднак я ўсім і кажу, што пабыў на курорце, бо бег сабе ў зада-вальненне. Пакуль бег, гля-дзеў як распускаюцца дрэвы ў парку, як людзі адпачыва-юць, — кажа Лявон Анацка.

 

Звышмарафоны лід-скі актывіст пачаў бегаць то-лькі 4 гады таму, аднак за гэ-ты час ужо паспеў прабегчы больш за 30 тыс. км. Дзяку-ючы апошняй перамозе, Лявон Анацка будзе дапуш-чаны да марафону 3100 міль, які адбудзецца ў Нью-Ёрку праз два месяцы ў сярэдзіне ліпеня. Гэта самы складаны ў свеце прабег, які доўжыцца 52 дні і агулам складае амаль 5 тыс. км.

— Учора мяне ле-кар аглядваў, які дапу-скае да марафону ў 3100 міль. Сказаў, што ўсё ў норме, таму я вельмі ра-ды. У свеце толькі 12 ча-лавек яго бегае. Гэта ве-льмі прэстыжны прабег, і я зноў буду першым з беларусаў. Можа, тады мне будзе прасцей пра-соўваць наш беларускі ультрамарафон у міні-стра. Прыемна, што я магу паказаць на сваім прыкладзе, што весці зда-ровы лад жыцця можна ў любым узросце. Га-лоўнае — рабіць гэта з розу-мам, быць у кантакце з пры-родай, атрымліваць радасць ад жыцця, — зазначыў звыш-марафонец.

 

Як распавёў спадар Лявон, на забегу яго пад-трымлівалі два нью-ёркскія беларусы, якія забяспечвалі бегуна неабходнай вопра-ткай, абуткам, ежай і абста-ляваннем.

— Я, калі прабягаў сваіх сяброў, стараўся бег-чы хутчэй, — распавядае Лявон Анацка. — Іх дапамога — гэта 30 адсоткаў кіламет-раў, якія я прабег. Перад тым як называць маё імя, я па-прасіў каментатара, каб да-далі, што я з Беларусі. Мне прыемна, што слова «Бела-русь» лішнія сто разоў пра-гучыць у Нью-Ёрку. А зараз у маіх планах што? Паесці, адпачыць. Адзін індус, з якім я пазнаёміўся, запрасіў мя-не ў Індыю на марафон у наступным годзе. Трэба рыхтавацца.

 

Л. Анацка прызна-ецца, што яму вельмі патрэ-бна маральная і фінансавая падтрымка. Хто жадае дапа-магчы, можа звяртацца да спадара Лявона праз «Face-book», або па нумары тэле-фона +375297896608. Пако-лькі зараз спартовец знахо-дзіцца ў ЗША, скантакта-вацца з ім можна праз «Viber».

Лявон Анацка ўжо каля 20-ці гадоў узначальвае Лідскую раённую аргані-зацыю «Таварыства бела-рускай мовы», працаваў у Беларускім хельсінкскім ка-мітэце, у Фондзе Льва Са-пегі, каля васьмі год быў дэ-путатам гарсавета ў Лідзе. Каб зарабіць на свае пер-шыя марафоны, працаваў на Лідскай абутковай фаб-рыцы. Сёння яму ўжо 57 гадоў, аднак гэта не спыніла беларуса стаць сусветна вя-домым спартоўцам.

ПВ belsat.eu.

Фота Васіля Малчанава «Белсат».

1100-ты нумар “Нашага слова”, выдадзены ў Лідзе

 

Справаздача аб дзейнасці лідскіх арганізацый ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» за 2018 год

Колькасць сяброў, якія ста-ялі на ўліку ў Лідскай арганізацыі ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны» мяня-лася ад 50 чалавек да 100. Агульная база сяброў ТБМ на Лідчыне ўключае каля 500 чалавек, Сяргей Чарняк узяў яе ў работу, каб вяр-нуць да актыўнай дзейнасці хаця б частку сяброў.

У Лідскую арганізацыю ўваходзяць:

— Лідская гарадская аргані-зацыя;

— Бярозаўская гарадская ар-ганізацыя (незарэгістраваная);

— Ёдкаўская суполка;

— Бердаўская суполка.

У Лідскай гарадской аргані-зацыі дзейнічалі суполкі:

— Паўднёвая (6 чал.);

— Цэнтральная (30 чал.);

— Слабадская (5 чал.);

— Паўночная (5 чал.);

— Раслякоўская (3 чал.);

— Маладзёжная (3 чал.);

— «Белтэксоптык» (5 чал.);

— Абутковая фабрыка (12 чал.).

Нам не ўдалося аднавіць дзейнасць ТБМ у Лідскім кале-джы. Праца з кіраўніцтвам каледжа па арганізацыі далейшай дзейнасці ТБМ у каледжы поспеху не мела. Але ў нас вельмі добрыя адносіны на ўзроўні цыклавых камісій. Зрэ-шты, у каледжы змянілася адміні-страцыя.

Спробы наладзіць больш цесныя адносіны з музычным ка-леджам былі таксама малаэфек-тыўнымі.

Мы наладзілі паспяховую супрацу з прафесійнымі ліцэямі (політэхнічны і меліярацыі), аса-бліва з політэхнічным (каля «Оп-тыка»).

Нечакана на актыўную су-працу выйшаў Бярозаўскі ліцэй.

 

За межамі Лідскага раёна мы найбольш цесна ўзаемадзей-нічалі з цэнтральным офісам ТБМ у Менску, Наваградскай аргані-зацыяй ТБМ «Узвышша», Нясвіж-скай раённай арганізацыяй ТБМ, Валожынскай раённай арганіза-цыяй ТБМ, Слонімскай раённай арганізацыяй ТБМ, Гарадзенскім абласным аддзяленнем Саюза бе-ларускіх пісьменнікаў.

У справаздачны перыяд захоўваліся добрыя адносіны з Лід-скім цэнтрам культуры і народнай творчасці, Лідскім дабрачыннем Беларускай праваслаўнай царквы, з Лідскім музеем і асабліва з літа-ратурным філіялам. З грамадскіх арганізацый найбольш цеснае су-працоўніцтва было з літаратурным аб’яднаннем «Суквецце» пры «Лід-скай газеце», Таварыствам поль-скай культуры, рухам «За сва-боду», ГА БНФ «Адраджэнне».

Па асобных мерапрыемст-вах адбывалася супрацоўніцтва з іншымі структурамі.

 

Асноўнай задачай, якую вырашала арганізацыя — гэта забе-спячэнне выдання газеты «Наша слова» і часопіса «Лідскі летапі-сец». І хоць фармальна газету і «Лідскі летапісец» выдае Установа інфармацыі «Выдавецкі дом ТБМ», гарадская арганізацыя вырашае ў гэтым працэсе свае задачы.

За год выйшла 52 нумары «Нашага слова» і 5 нумароў «Лід-скага летапісца». Мы выправілі сітуацыю з «Лідскім летапісцам», ліквідавалі адставанне, якое вісела над часопісам. Зараз фармальнае адставанне адзін нумар.

З нашай дапамогай выйшлі літаратырныя альманахі «Няс-віжскі ўток» (Нясвіж) і «Стольны град» (Наваградак).

У Лідзе падрыхтаваны кра-язнаўчы каляндар на матэрыяле Гарадзеншчыне на 2019 год па замове Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ. Укладальнік А. Пяткевіч, рэдактар С. Суднік. Падрыхтавана да выдання кніга «Міхал Шымялевіч».

Створаны новы паўнавар-тасны сайт газеты «Наша слова» nslowa.by («Наша слова што-дзень»), забяспечана яго рэгуляр-нае абнаўленне. Гэта для нас — вя-лікі крок наперад.

Актыўна абнаўляўся сайт газеты «Наша слова» naszaslowa. by, дзе размяшчаецца таксама і «Лідскі летапісец».

 

Лідскія сябры ТБМ праца-валі ў вышэйшых структурах ТБМ. Станіслаў Суднік — сябар рэспуб-ліканскай Рады ТБМ, Лявон Ана-цка — сябар Гарадзенскай абла-сной арганізацыі ТБМ.

 

Былі праведзены наступ-ныя мерапрыемствы:

— у пачатку студзеня сябар Ёдкаўскай суполкі Лідскай ар-ганізацыі ТБМ Віталь Карабач за свае грошы купіў каля двух дзя-сяткаў асобнікаў каляндара «Не маўчы па-беларуску» і раздаў па дзіцячых і проста беларускіх ус-тановах горада: у дзіцячую па-ліклініку, дзіцячую бальніцу, шко-лу мастацтваў, дом рамёслаў, му-зычную школу, кавярню «Тутака», Цэнтральную кавярню, школы горада;

— 4 лютага 2018 года ад-былася творчая паездка сяброў Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры «Лідскай газеце» ў першую сталіцу Вялікага Кня-ства Літоўскага горад Наваградак. У склад лідскаай дэлегацыі ўва-ходзілі старшыня літаб’яднання «Суквецце», навуковы супрацоў-нік Лідскага гістарычна-мастац-кага музея пісьменнік Алесь Хіт-рун, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны, бард Сяржук Чарняк і намеснік старшыні ТБМ, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Станіслаў Суднік;

— 10 лютага сябры Саюза беларускіх пісьменікаў і лідскага ТБМ Станіслаў Суднік і Леанід Лаўрэш здзейснілі краязнаўчую паездку ў вёску Пагародна ў Во-ранаўскім раёне — пераемніцу двара Гародна, які належаў міні-стру абароны БНР генералу Кіп-рыяну Кандратовічу. Мэтай па-ездкі было азнаёміцца з экспазі-цыяй, прысвечанай генералу Кан-дратовічу, у тутэйшым школьным музеі. Заадно пісьменнікі правялі літаратурна-краязнаўчую сустрэ-чу з вучнямі школы. Леанід Лаў-рэш распавёў пра гісторыю Гаро-дна, пра яго знакамітых уладаль-нікаў, пра Кіпрыяна Кандратовіча. Станіслаў Суднік прачытаў баладу пра Тодара Нарбута, чый маёнтак быў недалёка.

— арганізацыя паспяхова правяла шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.

У Лідскім раёне 11-ю Агу-льнанацыянальную дыктоўку пі-салі 34 установы агульнай сярэд-няй адукацыі: школы, гімназіі, ліцэй. Пісалі дыктоўку ў 17 на-селеных пунктах. У цэлым у дык-тоўцы ўзялі ўдзел 4957 вучняў, што на 51 чалавека менш, чым летась, але сёлета 21 лютага прыпала на перыяд успышкі захворванняў, таму можна лічыць, што ўзровень актыўнасці захаваўся.

Дыктоўку пісалі многія біб-ліятэкі клубы, дзве арганізацыі БРСМ, Лідская гарадская і Бя-розаўская гарадская арганізацыі ТБМ

Дыктоўку пісалі ў кавярні «Сentral Coffee», у музеі, у Ліцэі меліярацыі.

Прайшлі святочныя кан-цэрты ў палацах культуры Ліды і Бярозаўкі.

Усяго ў Лідскім раёне дык-тоўку пісалі 5,5 тысяч чалавек.

Па прыкладу Ліды масавая дыктоўка прайшла ў Наваградку. Там дыктоўку пісалі 2800 чалавек у 18 школах.

Па прыкладу Ліды дыктоўкі прайшлі ў Нясвіжы, Дзятлаве, Карэлічах.

— 28 лютага ў Лідскім гіс-тарычна-мастацкім музеі прайшла презентацыя кнігі сябра Лідскай арганізацыі ТБМ Леаніда Лаў-рэша «Шэпт пажоўклых старонак». Чарговае выданне лідскага пісь-менніка, краязнаўца і даследчыка змяшчае каля 500 старонак вялі-кага фармату. Гэта артыкулы, за-цемкі, карэспандэнцыі, рэпарта-жы і фотаздымкі з інфармацыяй пра Лідчыну ці з Лідчыны, якія друкаваліся ў расейскіх, польскіх і беларускіх газетах і часопісах ад 1900-га да 1939-га года. Па словах аўтара, каб сабраць матэр’ял для гэтай кнігі яму прыйшлося на пра-цягу пяці гадоў перагледзець не-калькі дзясяткаў тысяч выданняў тых часоў. Кніга Лявона Лаўрэша «Шэпт пажоўклых старонак» вы-йшла ў серыі Biblioteka «Ziemi Li-dzkiej» і пры падтрымцы Генера-льнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні.

— 2-4 сакавіка ў Лідзе па ініцыятыве Лідскай арганізацыі ТБМ, пры актыўным удзеле Лід-скай гарадской арганізацыі ТБМ і Ёдкаўскай суполкі ТБМ праходзіў двухсуткавы ультрамарафон пад назваю «Самапераадоленне». Удзельнікі забегу стартавалі ў трох дыстанцыях — на 12, 24 і 48 гадзін. Прычым, менавіта ў забегу на двое сутак зарэгістравался най-большая колькасць удзельнікаў. Нягледзячы на мароз і снежную завею, на старт выйшлі каля двух дзясяткаў атлетаў з Беларусі, Ук-раіны, Расеі і Малдовы. Заяўлены атлет з Польшчы не стартаваў. Ідэя правядзення першага ў Беларусі ультрамарафону належыць стар-шыні Лідскай арганізацыі ТБМ Лявону Анацку.

— 7 сакавіка сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і Ёд-каўскай суполкі ТБМ наведалі Мі-нойтаўскую сярэднюю школу Лід-скага раёна. Нагодай стала бліс-кучае выкананне на Лідскім тэле-бачанні удзельніцай алімпіяды па беларускай мове Рэнатай Маме-давай верша Анатоля Вярцінскага ну і, вядома, свята 8 сакавіка. Ся-бры ТБМ падзякавалі Рэнаце за цудоўнае выкананне верша, павін-шавалі ўсю прыгожую палову Мі-нойтаўскай школы з жаночым святам. Была ў віншаванні і мас-тацкая частка ў выкананні Ся-ржука Чарняка, была і салодкая частка ад Ёдкаўскай суполкі.

— напярэдадні 25 сакавіка сябры лідскіх арганізацыйТБМ усталявалі памятны камень — «100 год БНР». Актывісты і фундатары адшукалі вялікі валун патрэбнай формы ў вёсцы Дакудава, каля Нёмана. Затым перавезлі яго на прыватны падворак у Ёдкі, што каля Ліды. А майстар з Бярозаўкі вырабіў на камені адпаведны надпіс — «100 год БНР» і «БЕЛА-РУСЬ НАВЕЧНА». Такім чынам Лідчына адзначае памятную дату ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

— 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі актывісты ТБМ і іншых грамадскіх арганізацый з Лідчыны, а таксама сябар ТБМ Віталь Куп-левіч з Радуні наведалі памятныя мясціны, звязаныя з нацыяналь-ным беларускім адраджэннем. У Лідзе на праваслаўных могілках быў запалены зніч на магіле дзе-ячоў Беларускай незалежніцкай партыі Юльяна Саковіча, Валерыя Маракова і інш. У Воранаве ўскла-лі кветкі і запалілі зніч на магіле міністра абароны БНР, генерала ад інфатэрыі Кіпрыяна Кандратовіча. У вёсцы Пагародна наведалі музей у мясцовай школе, дзе ёсць экспа-зіцыя, прысвечаная генералу Кан-дратовічу. Генерал Кандратовіч ва-лодаў маёнткам Гародна, тут у мясцовым парку пахавана урна з прахам дачкі генерала. Наступным пунктам стала магіла Алаізы Паш-кевіч (Цёткі) ў Старым Двары Шчучынскага раёна. Большасць актывістаў была тут упершыню. Тут таксама былі ўскладзены кве-ткі і запалены зніч. Адгэтуль пе-раехалі да магілаў паўстанцаў каля Малога Ольжава ў Лідскім раёне, каб запаліць знічы, а таксама аца-ніць аб’ём работ па дабраўпарад-каванні мемарыяла, бо работы, якія вяліся восенню, не закончаны.

— святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка ў Лідзе арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей сумесна з Лідскай гарадской арга-нізацыяй ТБМ. Ліда — адзіны горад у краіне, дзе святкаванне юбілею БНР ладзіла выключна дзяржаўная структура, грамадскасць актыўна дапамагала. Вечарыну вялі паэт, сябар ТБМ Алесь Хітрун і дырэк-тар музея Ганна Драб. Падчас святкавання ў гэты дзень гучалі патрыятычныя песні ў выкананні Сяргея Чарняка і Зміцера Захарэ-віча. Артыст Алег Лазоўскі выдат-на выканаў вершы лідскіх паэтаў Уладзіміра Васько, Станіслава Суд-ніка, а таксама класікаў Анатоля Бутэвіча і Ніла Гілевіча. Атрыма-лася свята, якога ў Лідзе даўно не было, што праўда і такой даты не было.

— 7 красавіка ў вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагоддзя БНР памятнага каменя, сябры ТБМ, актывісты з Ліды і Бярозаўкі чыта-лі вершы Ларысы Геніюш, спявалі песні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію, а таксама тых, хто зма-гаўся за БНР;

— мітрапаліт Менска-Ма-гілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 20 красавіка наведаў Ліду з важнай місіяй. Кіраўнік Каталіцкай цар-квы ў Беларусі прыняў удзел у прэзентацыі Новага Запавету на беларускай мове. Гэта першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову, выкананы бе-ларускім рымска-каталіцкім кас-цёлам. Мерапрыемства адбылося ў сценах гістарычна-мастацкага музея Ліды. Ініцыятар імпрэзы Лідская гарадская арганізацыя ТБМ;

— у канцы красавіка сябры ТБМ з Лідчыны зладзілі азнаям-ленчую экскурсію па Івейскім і Валожынскім раёнах. Яны наве-далі мястэчка Суботнікі, дзе нара-дзіўся Зянон Пазьняк, усклалі кве-ткі да магілы яго маці. Затым заві-талі ў мястэчка Вішнева, дзе мяс-цовая краязнаўца Тарэса Бітэль зладзіла змястоўную экскурсію па музеі ксяндза Уладзіслава Чарняў-скага, разам з мясцовым пробаш-чам паказалі касцёл, дзе ён слу-жыў і завіталі ў царкву, што стаіць побач. Таксама наведалі музей прэзідэнта Ізраіля і Нобелеўскага лаўрэата Шымона Пераса, пабы-валі на падворку, дзе стаяла хата ў якой нарадзіўся палітык. Пасля чаго адведалі мясцовыя могілкі, дзе пахаваны беларускія літара-тары — Пятро Бітэль і Канстанцыя Буйло;

— у пачтку траўня Бярозаў-ская арганізацыя ТБМ выступіла ініцыятарам устаноўкі помніка заснавальніку горада Юліюсу Столе;

— з сярэдзіны траўня на «Лідскім гасцінцы» каля Лідскага замка штотыдзень разгортвалася альтанка «Нашага слова». Сёлета яна прыйшла на змену леташняй альтанцы ТБМ. Але па сутнасці нічога не змянілася. Тыя ж людзі, тая ж задача папулярызацыі бела-рускай мовы і газеты «Наша слова».

— 2 чэрвеня больш за два дзясяткі прыхільнікаў беларускай мовы з Ліды, Бярозаўкі і Радуні Воранаўскага раёна далучыліся да ініцыятывы «Агульная дыктоўка» ў рамках сацыяльна-культурнага праекта арганізаванага кампаніяй «Лідскае піва» і накіраванага на падтрымку роднай мовы. Дык-тоўку пісалі на сядзібе Віталя Ка-рабача «Гасьціна» ў в. Пескі.

— 14 чэрвеня сябры лідскіх арганізацый ТБМ і рэдакцыі газеты «Наша слова» былі запрошаны на свята беларускай мовы ў летнік «Тэхнасіці» пры Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці. Свята беларускай мовы прайшло ў рам-ках рэспубліканскага марафону «Мая малая радзіма. Лета — дзень за днём». У свяце бралі ўдзел стар-шыня Лідскай гарадской арганіза-цыі ТБМ, рэдактар «Нашага слова» Станіслаў Суднік, намеснік стар-шыні Лідскай гарадской арганіза-цыі ТБМ, бард Сяржук Чарняк, сябар Ёдкаўскай суполкі ТБМ Віталь Карабач.

— у сярэдзіне ліпеня паміж вёскамі Малое Ольжава і Моха-вічы ў Лідскім раёне на месцы пахавання паўстанцаў 1863 года актывісты ТБМ Лідскага раёна ўстанавілі мемарыяльны знак.

— 5 жніўня ў былым фаль-варку Шчытнікі паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы адбы-лося ўшанаванне памяці паўстан-цаў 1863 года. Арганізатар імп-рэзы Лідская гарадская арганіза-цыя ТБМ.

— 25 жніўня ў арт-прасторы GA11ERY (Галерэя 11) у Лідзе па Міцкевіча, 31 прайшлі прэзентацыі чарговай кнігі даследчыка, края-знаўца і пісьменніка сябра ТБМ Леаніда Лаўрэша — «Генерал, які дайшоў да Беларусі» і вершава-нага аповеда «Пілігрымка дадому» старшыні Лідскай гарадской ар-ганізацыі ТБМ Станіслава Судніка.

— 26 жніўня ў горадзе Бя-розаўцы, што на Лідчыне, сябры ТБМ пачалі кампанію па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка аднаму з заснавальнікаў шкляной вытворчасці ў гэтым месцы — Юлі-юсу Столе.

— 27 жніўня рэдактар газеты «Наша слова» Станіслаў Суднік прэзентаваў у сядзібе ТБМ газету «Наша слова» ў папяровым ва-рыянце і яе новую электронную версію nslowa.by.

— 8 верасня Ліда святкавала 695-годдзе з дня заснавання. Тут праходзіў і 4-ты фестываль Lidbeer. А побач з бібліятэкай рэдакцыя газеты «Наша слова» і часопіса «Лідскі летапісец», сябры Таварыства беларускай мовы і Га-радзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў правялі вулічную прэзентацыю часопісаў, газет і кніжак. Жыхары Ліды і госці фэсту на імправі-заванай выставе маглі пазнаёміцца з беларускамоўнымі краязнаў-чымі і літаратурнымі выданнямі, атрымаць аўтографы некаторых аўтараў. Упершыню была прад-стаўлена новая кніга «Сімвал ве-ры» пісьменніка Валянціна Ду-батоўкі, кіраўніка абласнога ад-дзялення СБП. Музычнае суправа-джэнне выставы беларускага дру-каванага слова забяспечвалі лідскі бард Сяргей Чарняк і гарадзенец Уладзімір Хільмановіч. Былі выра-шаны вельмі важныя для Ліды, Гарадзеншчыны і нават Беларусі арганізацыйныя пытанні:

  1. Валянцін Дубатоўка аб-весціў загад ад 3 верасня 2018 года аб прызначэнні Станіслава Судніка намеснікам старшыні Гарадзен-скага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў;
  2. Прынята рашэнне аб за-снаванні кніжнай серыі «Лідскі кнігазбор». Заснавальнікамі вы-ступяць Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісь-меннікаў і Лідская гарадская ар-ганізацыя ГА «ТБМ імя Ф. Ска-рыны»;
  3. Прынята рашэнне аб заснаванні літаратурнай прэміі імя Тодара Нарбута «Нацыя волі». Прэмія будзе ўручацца за найлеп-шую мастацкую, краязнаўчую, публіцыстычную ці навуковую кнігу, якая ўзвялічвае беларускую нацыю і беларускі народ;
  4. Прынята рашэнне аб выданні «Каляндара Лідчыны» па ўзоры «Каляндара Слонімшчы-ны».

— 16 верасня ў Мажэйкаў-скім доме культуры Лідскага раё-на прайшоў другі адкрыты рэгі-янальны фестываль песеннага фа-льклору памяці Земавіта Фядэц-кага «Цёплыя вечары …ды халод-ныя ранкі». Лідская гарадская арганізацыя ТБМ актыўна пад-трымлівае гэты фестываль.

— Стагоддзе БНР — падзея, пра якую варта нагадваць і нагад-ваць. Сябры ТБМ з Лідчыны, Бя-розаўкі, Менска, Гародні адпра-віліся 21 верасня Нёманам у 100-кіламетровае падарожжа на зроб-леных уласнымі рукамі плытах у гонар 100-годдзя Беларускай На-роднай Рэспублікі. Плыты «25 са-кавіка» (дзень абвешчання Бела-рускай Народнай Рэспублікі) і «27 ліпеня» (дзень прыняцця Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэні-тэце БССР) майстравалі амаль месяц, а само падарожжа па Нё-мане заняло каля тыдня.

— 27 верасня ў Лідзе рас-пачаліся курсы «Мова нанова». Яны праводзяцца ў арт-прасторы Ga11ery. Асноўныя арганізатары і ўдзельнікі — сябры ТБМ.

— 28 — 30 верасня ў Лідзе прайшоў другі этап Міжнароднага фестывалю-ультрамарафону «Са-мапераадоленне». Ідэолагам і асноўным арганізатарам Лідскага ультрамарафону выступае стар-шыня Лідскай арганізацыі ТБМ, рэкардсмен Беларусі Лявон Ана-цка. Актыўны ўдзел бяруць Лідскі спорткамітэт, Лідская дзіцячая спа-ртыўная школа № 2.

— 11 кастрычніка, у офісе ТБМ у Менску адбылася прэзен-тацыя новага сайта газеты «Наша слова» nslowa.by. Рэдактар газеты і сайта Станіслаў Суднік распавёў пра накіраванасць праекту, пра перспектыву пераходу толькі на электроннае выданне ў будучыні, тэматыку і развіццё, фактычна, новага навінавага партала.

— 13 кастрычніка ў Лідскім замку быў праведзены «круглы стол», прысвечаны гісторыі рэс-таўрацыі гэтага выбітнага помніка архітэктуры. Прысутнічалі стар-шыня ТБМ Алена Анісім, гана-ровы старшыня ТБМ Алег Трусаў, музейшчыкі, грамадскасць, адказ-ныя асобы з мясцовых органаў улады, журналісты мясцовай тэле-візіі і друкаваных СМІ.

— 21 кастрычніка актывісты лідскіх арганізацый ТБМ аргані-завалі краязнаўчую экспедыцыю ў раён Станкевічаў і Стрэліцы. Леанід Лаўрэш знайшоў звесткі, што тут на кургане былі пахаваны паўстанцы 1863 года. Згаданы ў за-пісе курган быў заўважаны са Станкевічаў у раёне былой Стрэ-ліцы за поймай рэчкі Голдаўкі. У раёне кургана, але не на самім кур-гане, стаіць высокае адзінокае дрэ-ва, якое добра відно з усіх бакоў.

— 22 кастрычніка на агра-сядзібе «Гасьціна» ў в. Пескі Лід-скага раёна актывісты лідскіх і бярозаўскіх арганізацый ТБМ ад-значылі 100-годдзе ўтварэння пер-шай беларускай арганізацыі ў Лідзе. Арганізацыя была створана 19 кастрычніка 1918 года героем Першай сусветнай вайны генерал-маёрам Я.А. фон Гротэ дэ Буко.

— 2 лістапада з ініцыятывы актывіста ТБМ, гаспадара агра-сядзібы «Гасьціна» Віталя Кара-бача і яго сяброў былі запалены знічы ў памяць святой асветніцы Беларусі і ўсіх нашых продкаў каля ўсіх ефрасіннеўскіх крыжоў на Лідчыне. У Лідзе іх — шэсць, і два — у раёне.

— у канцы лістапада на Лід-чыне прайшлі чарговыя літаратур-ныя сустрэчы. Сюды завіталі паэт і бард, рэдактар літаратурнага ча-сопіса для маладых «Верасень» Эдуард Акулін і паэт-песеннік, сталы аўтар часопіса «Верасень» Леанід Дранько-Майсюк. Першая сустрэча адбылася ў Мінойтаў-скай сярэдняй школе Лідскаага раёна. Другая сустрэча прайшла ў Палацы культуры Лідскага полі-тэхнічнага ліцэя. Арганізатар су-стрэчы Лідская гарадская аргані-зацыя ТБМ.

— 12 снежня ў Лідскай раён-най бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшлі Лідскія літаратурныя за-зімкі, прысвечаныя 220-м угодкам з дня нараджэння Адама Міцке-віча. У імпэзе бралі ўдзел старшы-ня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, намеснік старшыні, вядомы бард Сяржук Чарняк. Вяла імпрэзу бібліёграф Галіна Курбыка.

— 12 снежня ў Лідзе на кур-сах «Мова нанова» адбылася прэ-зентацыя прыватнай батлейкі. Іні-цыятарам яе стварэння стаў мяс-цовы бізнесовец, сябар ТБМ Ві-таль Карабач — гаспадар аграся-дзібы «Гасьціна», які адразу ат-рымаў творчы псеўданім «Кара-бач-Барабач».

— 20 снежня 2018 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы на ўрачыстай цыры-моніі падводзілі вынікі і ўзнага-роджвалі пераможцаў ІІІ раённага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям». Гэты конкурс з’яўляецца яшчэ адной лідскай культурнай тра-дыцыяй, ладзіцца ён раз у два гады і ўпершыню прайшоў у 2014 годзе. Арганізуе конкурс дзяржаўная ўстанова культуры «Лідская раён-ная бібліятэка імя Янкі Купалы» пры падтрымцы лідскага ТБМ.

Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі

 ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»                                                                     

С. Суднік.

 

Адам Мальдзіс і Мая Кляшторная ўзнагароджаны медалямі да 100-годдзя БНР

4 траўня адбыліся першыя ўручэнні медалёў да 100-годдзя БНР на тэрыторыі Беларусі. За шматгадовыя заслугі ў даследванні і папу-лярызацыі беларушчыны медалём узнагароджаны прафесар Адам Мальдзіс. За працу па аднаўленні справядлівасці ў беларускім гра-мадстве праз захаванне памяці пра ахвяры савецкіх рэпрэсіяў, у тым ліку за заслугі ў развіцці мемарыялу Курапаты, узнагароджана Мая Кляшторная. Медалі ўручыў Мікалай Пачкаеў, заступнік Старшыні Рады БНР і сябар Камісіі па ўзнагароджаннях пра Радзе БНР.

Адам Мальдзіс — доктар філалагічных навукаў, літаратуразнаўца і публіцыст, адзін з вядучых даследчыкаў старажытнай і дасавецкай беларускай літаратуры, аўтар шматлікіх кнігаў, складальнік некалькіх літаратурных зборнікаў і перакладчык з польскай і балгарскай моваў.

Мая Кляшторная — архітэктар, былы вязень ГУЛАГ-у і грамадскі актывіст. Будучы дачкой расстралянага беларускага паэта Тодара Кляшторнага, яна з часоў «Перабудовы» ў СССР актыўна займалася асветніцтвам па тэме палітычных рэпрэсіяў і ўшанавання памяці ахвя-раў сталінскага тэрору. Яна сталася адным з натхняльнікаў стварэння народнага мемарыялу ў Курапатах і пэўны час была навуковым кіраў-ніком Курапатаў як гістарычна-культурнай каштоўнасці.

nslowa.by.

 

Сяргей Чыгрын выдаў «Літаратурную Слонімшчыну»

У гарадзенскім выда-вецтве «ЮрСаПрынт» паба-чыла свет кніга Сяргея Чыг-рына «Літаратурная Слонім-шчына». Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майст-роў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Сло-німшчынай.  А гэта найперш Гальяш Леўчык, Кандрат Лейка, Сяргей Дарожны, Ян-ка Бялькевіч, Язэп Вількоў-шчык, Яўген Хлябцэвіч, Ва-лянцін Таўлай, Мікола Ароч-ка, Анатоль Іверс, Алег Лой-ка, Васіль Супрун, Уладзімір Сакалоўскі і многія іншыя вядомыя і малавядомыя лі-таратары.

Выданне найперш вызна-чаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

«Мой тата — палярнік, і я ім ганаруся»

Вучні 23 Менскай гімназіі мелі магчымасць сустрэцца з уні-кальнай асобай, даследчыкам Ан-тартыды, маладым вучоным, біё-лагам Дзмітрыем Лукашанцам. Дзмітрый Аляксандравіч, супра-цоўнік Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах прачытаў лекцыю пра прыроду і жывёльны свет лядова-га кантынента і распавёў пра дзей-насць беларускай навукова-дасле-дчай станцыі «Гара Вячэрняя».У  спадара Дзмітрыя і яго жонкі Ка-цярыны двое дзяцей — Руслан і Майя. Руслан ганарыцца сваім та-там і запрасіў яго выступіць для сваіх сяброў і іх бацькоў у гімназіі. Вучням пашанцавала прагледзець некалькі відэастужак і ўбачыць калекцыю марскіх зорак і іншых жывёл з дна акіяна.

Самы халодны кантынент быў адкрыты рускімі падарож-нікамі Фадзеем Белінсгаўзенам і Міхаілам Лазаравым у 1820 годзе,  а Паўднёвага полюсу ўпершыню дасягнуў нарвежац Руаль Амунд-сан амаль стагоддзем пазней.

З  50-тых гадоў мінулага стагоддзя міжнароднай суполь-насцю было вырашана захоўваць Антартыду як нейтральную тэры-торыю міра і навукі, самае чыстае месца на зямлі. Яе лядовыя пра-сторы, раслінны і жывёльны свет вывучаюць  спецыялісты з ЗША, Расіі, Кітая, Японіі і іншых краін. Беларуская экспедыцыя ў Антар-ктыдзе працуе ўжо 11 год. Рэспу-бліка Беларусь мае багатыя трады-цыі вывучэння і асваення Антар-ктыкі. Наша палярная станцыя працягвае будавацца.

Беларусы прымалі актыў-ны ўдзел у даследваннях у складзе савецкіх антарктычных экспеды-цый. Пачынаючы з 1957, у розныя гады ў палярных экспедыцыях удзельнічалі звыш 100 беларусаў. У асноўным, гэта былі навукоўцы: эколагі, метэаролагі, гідролагі. Першым палярнікам Беларусі быў В. К. Шымановіч, удзельнік другой комплекснай антарктычнай экспе-дыцыі (1957).

11 траўня 2011 года Урадам Беларусі была зацверджана Дзяр-жаўная праграма «Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забес-пячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады». З таго часу знач-на пашырыўся аб’ём навукова-даследчых работ спецыялістамі з Беларусі ў Антарктыдзе, вядзецца будаўніцтва ўласнай станцыі на базе гары Вячэрняй.

Удзельнікі сустрэчы задалі навукоўцу шмат пытанняў.

— Чым унікальны клімат Антарктыды?

— Амаль увесь кантынент пакрыты лядовым покрывам. На узбярэжжы, у раёне будаўніцтва беларускай станцыі тэмпература паветра ўзімку дасягае  — 40, а ўле-тку можа быць ад -15 да +5. Вельмі суровы клімат у сярэдзіне кан-тынента, напрыклад, у той частцы, дзе знаходзіцца расійская станцыя «Усход», там тэмпе-ратура ўзімку дасягае амаль  — 88.

Моцны вецер, які ча-сам дзьме з хуткасцю 30-40 метраў у сякунду і ўздымае снежныя віхуры і завеі. Вецер часам выдувае камяні як со-ты. Пры ясным надвор’і яркае сонца адлюстроўваецца ад снегу і свеціць асляпляльна. Палярнікі надзяваюць акуля-ры і маскі, каб зберагчы вочы.

Ледзяны купал над цвёрдай зямлёй у некаторых раёнах Антарктыды можа дасягаць трох кіламетраў. Ча-стка лёду улетку спаўзае ў акіян, так ствараюцца айс-бергі. Калі ўлетку растае снег, то можна назіраць мхі і ліша-йнікі на скалах і камянях. Ка-лоніі імператарскіх пінгвінаў і пін-гвінаў Адэлі могуць дасягаць ко-лькасці некалькіх тысячаў асобаў. З пінгвінамі суседнічаюць памо-рнікі і буравеснікі. Цюлені жывуць на ўзбярэжжы. Антарктычныя воды багатыя планктонам, які з’яў-ляецца асновай ланцуга харчаван-ня. Асабліва квітнее жыццё на дне акіяна: там жывуць марскія во-жыкі, марскія зоркі, малюскі, губкі і іншыя жывёлы.

У прэснаводных азёрах мацерыковых прыбярэжных аазі-саў існуюць экасістэмы, населе-ныя сіне-зялёнымі водарасцямі, круглымі чарвямі, весланогімі ра-чкамі і дафніямі. У 1994 вучоныя перадалі паведамленне аб хуткім павелічэнні колькасці раслін у Ан-тарктыдзе, што выглядае пацвя-рджэннем гіпотэзы аб глабальным пацяпленні клімату на планеце.

З-за суровасці клімату ў Антарктыдзе няма пастаяннага насельніцтва. Часовае насельніц-тва, якое базуецца на навуковых станцыях, складае ад 5000 чалавек летам да 1000 чалавек зімой. На сёняшні дзень больш за 40 краін маюць у Антарктыдзе навуковыя станцыі. Да ліку пастаянных ан-тарктычных даследчыкаў нале-жаць прадстаўнікі вялікіх і высо-каразвітых краін.

—  Як трапляюць беларускія палярнікі ў Антарктыду?

— Экспедыцыя адпраўля-ецца на расійскім караблі «Акадэ-мік Фёдараў» праз Атлантычны акіян. Карабель робіць прыпынкі ў Германіі і ў Кейптаўне (Паўднёва -Афрыканская рэспубліка), дзе члены экіпажа папаўняюць запа-сы паліва і  харчавання. Каманда, у складзе якой — будаўнікі, вучо-ныя, медыкі і тэхнічныя спецыялі-сты, праводзяць на станцыі паляр-нае лета са снежня па люты. Гэта калі казаць толькі пра нашу стан-цыю і іншыя сезонныя станцыі; але на большасці расійскіх стан-цый людзі жывуць круглы год. Улетку карабель курсіруе ўздоўж узбярэжжа Антарктыды і навед-вае станцыі розных краін, дастаў-ляе людзей і грузы, вывозіць смец-це ў асобных бочках.

Беларускія палярнікі мо-гуць дабірацца да месца станцыі таксама самалётам. Боінг з экіпа-жам і грузамі здольны сесці на ля-довую паверхню. Па зямлі (даклад-ней — па снезе і лёдзе) перасоў-ваюцца ўсюдыходы і снегаходы.

Домікі і асобныя будаўні-чыя матэрыялы для стварэння станцыі з карабля на зямлю дастаў-ляліся верталётам. Зборка модуляў ішла на месцы. На станцыі ёсць даследчыя лабараторыі і дызель-ныя  электрастанцыі. Трымаць сабак зараз не дазваляецца, а ра-ней гэта было магчыма.

— Чым харчуюцца паляр-нікі?

— Яны ўжываюць мяса, бу-льбу, шмат гародніны і садавіны (яблыкі, апельсіны). Харчаванне ў экспедыцыі павінна быць якас-ным. Запасы прадуктаў папаўня-юцца падчас заходу ў Германію і Паўднёвую Афрыку з такім раз-лікам, каб хапіла на ўвесь час ан-тарктычнага лета.

— Як навукоўцы даследуюць дно акіяна?

— Выкарыстоўваецца спе-цыяльны апарат — робат, які апу-скаецца ў лунку ў лёдзе. Даслед-чык кіруе ім, ён паглыбляецца ў ваду, можа браць пробы жывёл (напрыклад, марскіх зорачак) і ра-слін, здымаць на відэа дно акіяна.

— Як Вам удалося здзейс-ніць Вашу мару і патрапіць у Антарктыду?

— Я нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе ў сям’ і акадэміка Аляксандра Аляксандра-віча Лукашанца. У школе цікавіўся біялогіяй, а ў пры-ватнасці — заалогіяй, пасля заканчэння школы паступіў у БДУ на біялагічны факу-льтэт. У 2008 годзе паступіў у магістратуру, а потым — у аспірантуру. У 2014 годзе абараніў дысертацыю. Яе тэма была звязана з дроб-нымі мікраскапічнымі ар-ганізмамі — калавароткамі. Старэйшыя калегі ездзілі ў Антарктыду, я даведаўся ад іх пра экспедыцыі, зацікаві-ўся гэтым. Кіраўнікі наву-ковых накірункаў па роз-ных галінах выбіраюць са-мых годных спецыялістаў, якія б маглі адправіцца на лядовы канты-нент і праводзіць даследванні. Ча-сцей выбіраюць маладых, у каго ў парадку са здароўем, тых, хто до-бра валодае метадамі даследван-няў. Але ўзрост не самае галоўнае. Кіраўніку біялагічнага накірунку Юрыю Рыгоравічу Гігіняку — 74 га-ды і ён ужо чатыры разы пабываў у Антарктыдзе. Магчыма, мая да-лейшая навуковая праца таксама будзе прысвечана Антарктыдзе.

— Раскажыце, калі ласка, пра сабраную калекцыю антарк-тычных раслін.

— Расліннасць у Антаркты-дзе прадстаўлена, ў асноўным, мхамі і лішайнікамі. Збор іх аб-разцоў абавязкова ўваходзіць у біялагічную праграму экспеды-цыі. Цягам папярэдніх экспедыцый мае старэйшыя калегі сабралі многа матэрыялу, я таксама па-поўніў калекцыю. Гэты гербарый лічыцца здабыткам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Цікава, што адны віды антарктычных лі-шайнікаў жывуць толькі там, а іншыя — сустракаюцца і ў Паў-ночным паўшар’і.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Д.А. Лукашанец; 2. Дзеці вывучаюць марскія расліны; 3. Госці сустрэчы.

 

Навіны Германіі

У Германіі прапануюць штрафаваць бацькоў за адмову ад вакцынацыі дзяцей супраць адру

Міністар аховы здароўя Германіі Енс Шпан прапанаваў штрафаваць бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей ад адру. Ён заявіў пра гэта ў каментары выдан-ню Bild.

Па словах Шпана, ён распрацаваў законапраект, у якім прапануе штрафаваць тых, хто не зрабіў прышчэпку, на 2,5 тысячы еўра, а таксама не дапускаць дзяцей, у якіх няма прышчэпкі ад адру, у дзіцячыя сады.

— Мы хочам абараніць усіх дзяцей ад заражэння на адзёр, — сказаў міністр. Ён дадаў, што бацькі, чые дзеці ўжо ходзяць у дзіцячыя сады і школы, а таксама тыя, хто толькі збіраецца туды, павінны будуць па-даць сертыфікат аб праходжанні вакцынацыі або дакумент, які сведчыць яе немагчы-масць па медычных прычынах.

Паводле ацэнак Інстытута Роберта Коха, ад адру ў Германіі прышчэплены 93% дзяцей. Шпан хоча, каб такіх было як най-меней 95%, каб спыніць распаўсюд хва-робы. За першыя 10 тыдняў 2019 года ў Германіі паведамілі аб 203 выпадках адру.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ва Украіне з пачатку году на адзёр захварэлі больш за 43 000 чалавек. Па да-дзеных Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Украіна ўзначаліла дзясятку краінаў, дзе ў 2018 годзе было зарэгістравана найбольшая колькасць выпадкаў захворвання на адзёр.

Адзёр — вельмі заразная інфекцый-ная хвароба, якая перадаецца ад хворага чалавека да здаровага паветрана-кропе-льным шляхам, гэта значыць падчас чхання, кашлю або размовы хворага. Вірус адру можа жыць у паветры і на паверхнях да двух гадзін пасля таго, як хворы чалавек пакінуў памяшканне.

Дзевяць з дзесяці невакцынаваных людзей, якія кантактуюць з хворым, будуць заражаныя. Захворванне на адзёр можа мець цяжкую форму і прывесці да сур’ёз-ных ускладненняў — пнеўманіі, вушной інфекцыі, запалення мозгу (энцэфаліту), а таксама да інваліднасці і смерці.

Спецыфічнага лячэння ад адру няма. Адзіны спосаб прадухіліць ускладненні і смерці ад адру — вакцынацыя.

Радыё Свабода.

 

Беларусаў запрашаюць на «Агульную дыктоўку»

1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая «Агульная дыктоўка» па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома альбо ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага — кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта. Напісаць дыктоўку можа любы ахвочы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Пры гэтым арганізатары свядома выбіраюць тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтыч-насць і асаблівасці беларускай мовы. Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі «Культура» (102,9 FM у Менску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гародні, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца а 12 гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by. Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзе-льніка. Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае элек-тронны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік. «Праект «Агульная дыктоўка» накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Неардына-рны фармат дазваляе ўдзельнікам згуртавацца і знайсці аднадумцаў па агульных інтарэсах, — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва».

— Сёлета мы будзем пісаць «Агульную дыктоўку» ўжо ў трэці раз. Калі 2 гады таму да нас далучыліся каля 170 чалавек, то летась іх было ўжо больш за 300. У гэтым годзе разлічваем на яшчэ большую колькасць удзельнікаў.

Папулярызацыя беларускай мовы — важ-ны напрамак карпаратыўнай сацыяльнай адказ-насці «Лідскага піва». Кампанія рэгулярна право-дзіць акцыі і фестывалі на беларускай мове і выкарыстоўвае яе ў сваёй камунікацыі. Праект «Агульная дыктоўка» ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага радыё.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Беларускі сацыялістычны рух  і беларуская дзяржаўнасць

26 красавіка у канферэнц-зале гатэля «Менск» адбылася прэзентацыя брашуры «Беларус-кі сацыялістычны рух і бела-руская дзяржаўнасць» вядомага гісторыка, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча Анатоля Сі-дарэвіча.

Абавязкі мадэратара су-стрэчы ўзяў на сябе, пісьменнік, журналіст Міхась Скобла. З пры-вітальным словам выступіў прад-стаўнік Фонду імя Фрыдрыха Эберта ва Украіне Марсэль Ро-тынг. Выступалі: Станіслаў Ру-довіч, кандыдат гістарычных на-вук, доктар Майк Войке — кіраўнік рэферату «Publie History», Фонд Эберта, Таццяна Процька, гісто-рык, кандыдат філасофскіх навук; Павел Знавец, грамадска палітыч-ны дзеяч.

У мерапрыемствы удзель-нічалі: Мечыслаў Грыб, Ігар Барысаў, Марыя Аліева, Раіса Радзівановіч, Мікола Лавіцкі, Ірына Вештард  і многія іншыя.

З працяглай і вельмі захапляльнай прамовай выступіў сам аўтар: Анатоль Сідарэвіч. Ён адзначыў спачатку, што сціплы фармат брашуры (64 старонкі) не дазваляе змясціць даволі  вялікі спіс крыніцаў.

Далей азнаёміў прысутных з гіста-рычнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі, Еўропе і Расіі пачатку XX стагоддзя, на-раджэнне нацыянальнага і сацыял-дэма-кратычнага рухаў, яго паразы і поспехі, а таксама перспектывы ў наш час і ў буду-чым.

Сама кніга надзвычай цікавая і чы-таецца на адным дыханні. У выданні ад-люстроўваюцца  падрабязна падзеі палі-тычнага жыцця ад 1902 года да сярэдзіны 1920-х гадоў. Кніга аздоблена гістарычнымі фотаздымкамі і падрабязнымі  біяграфіямі Алаізы Пашкевіч, Аркадзія Смоліча, братоў Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і іншых дзеячаў. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Пасля прэзентацыі адбылася аўто-граф-сесія і дыспуты пад каву.

Алесь Рэзнікаў.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рак П.Ф. — 10 р.
  2. Грыбоўскі Васіль — 5 р., в. Чурылавічы
  3. gwe — 19 р., г. Менск
  4. Саротнік А.Я. — 20 р., г. Менск
  5. Панасюк А.П. — 20 р., г. Менск
  6. Кукавенка — 45 р., г. Менск
  7. Ралько Леанід — 40 р., г. Баранавічы
  8. Бубен Кастусь — 30 р., г. Менск
  9. Птушка С. — 10 р., в. Хільчыцы
  10. Лічык А.А — 2 р., г. Менск
  11. Цівунчык Вячас. — 10 р., г. Баранавічы
  12. Вяргейчык — 30 р, г. Барысаў
  13. Жыдаль — 20 р., г. Менск
  14. Шкірманкоў Ф. — 20 р., г. Слаўгарад
  15. Крачкоўская — 10 р., г. Магілёў
  16. Ляўшун Д. — 16 р., г. Менск
  17. ZH.S.U. — 6 р. — г. Менск
  18. Крыўко — 5 р., г. Наваполацк
  19. Неабыякавы — 10 р., г. Менск
  20. Дзед Мароз — 220 р., г. Менск
  21. Батура М. — 5 р., г. Бягомль
  22. Панасюк А.П. — 100 р., г. Менск
  23. Максімовіч — 2 р., г. Менск
  24. Забалотны Віталь — 10 р., г. Менск
  25. Бойса Іосіф — 25 р., г. Ліда
  26. Кудзякін Віталь — 15 р., г. Менск
  27. Ляскоўскі Уладзіслаў —

100 р., г.п. Шаркаўшчына

  1. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  2. Асташынскі Валянцін — 10 р., г. Менск
  3. Сівы Сяргей — 5 р., г. Валожын

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скары-ны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Паводле ўспамінаў кс. Яна Жахоўскага: “У першыя дні Ве-лікодных святаў шырыцца па Ко-венскіх пушчах пагалоска аб пры-значэнні Ковенскім ваяводам ней-кага Даленгі, якога ніхто не ве-даў. Жахоўскі, былы студэнт Пе-цярбургскага ўніверсітэта, адзін з першых пакінуў яго і далучыўся да жменькі моладзі, каб распа-чаць партызанку. Бачыў Серако-ўскага ў Пецярбургу ў супольна знаёмых сем’ях. Чуючы вестку аб прыбыцці правадыра ў Коўню, вырашыў там яго шукаць. На трэці дзень святаў на шырокім Ковенскім гасцінцы бачыць экі-паж, а ў ім вайскоўца пры поўнай форме, у таварыстве двух іншых. Калі экіпаж наблізіўся, пазнае са здзіўленнем бачанага ў Пецярбур-гу палкоўніка Серакоўскага. Кі-даецца да яго. Экіпаж затры-мваецца. Серакоўскі пазнае яго, хапае за плечы, абдымае, цалуе, гукаючы: “Жахоўскі! Жахоўскі, ты тут!” (Жахоўскі успамінаў тую хвілю са слязамі.)

Суправаджалі Зыгмунта д-р Траскоўскі, які яго не пакінуў да апошняй хвілі жыцця. У лагеры быў касірам Даленгі. Другім быў Ігнацы Ляскоўскі.

Зыгмунт даручыў Жахоў-скаму прывесці свой малы аддзел (16 чалавек) у Шаты да Фларыяна Даноўскага, былога сібірака, ка-легі Фр[анцішка] Далеўскага. Ад-туль рушылі ў Пашумер да Вялічкі (камісара), дзе Зыгмунт затры-маўся, а Жахоўскага выслаў у кня-жацкі фальварак Кнебе (у Віль-камірскім павеце) для заснавання лагера.

Праз тыдзень Серакоўскі налічваў у сваім аддзеле 400 да-браахвотнікаў, прыбылых з уні-версітэтаў і з-за мяжы. Была гэта моладзь, якая цярпліва чакала за-кліку Літоўскага аддзела. Пасля пакідання Пашумера Даленга пад Генетамі недалёка ад Рогава пра-вёў першую ўдачную сутычку, сам амаль не панёс стратаў, а пе-раважныя сілы непрыяцеля пры-мусіў да адвароту пры вялікай ко-лькасці стратаў. У час гэтай бітвы Колышка дзелавіта ўвёў у зман непрыяцеля, пасля чаго злучыўся з Даленгам, за што атрымаў пуб-лічную пахвалу перад усім вой-скам. Бітва выйграна, а што было найважнейшай рэччу ў смутных умовах нашага войска, забралі лагеры і маскоўскую амуніцыю. Адным з першых прыбыў Колыш-ка з прызнаннем камандавання Даленгі. Паводле слоў Канстанці-на Далеўскага, узрушальны быў від спаткання тых двух камандзіраў і жменек моладзі ў глыбокай пу-шчы, сярод голых яшчэ бязлістых дрэў, на зямлі снегам пакрытай, а месцамі гразкай тванню. Радасць біла з вачэй усіх, калі тыя каман-дзіры сталі адзін перад адным. Ко-лышка сагнуў калена, кладучы зброю да ног Даленгі, пры абвя-шчэнні прысягі ісці з ім на жыццё або смерць за Бацькаўшчыну. (Стрымаў, не пакінуў яго, разам загінулі.) Гарачыя словы Даленгі, іхнія сардэчныя, братэрскія абды-мкі наэлектрызавалі моладзь, якая з захапленнем віталася, паціскала рукі адны адным.

Колькасць дабраахвотнікаў хутка павялічвалася. Пасля гэтай бітвы Зыгмунт выслаў Баляслава Гейштара з першым рапартам у Вільню, просячы зброі.

Праз некалькі дзён Даленга быў зноў атакаваны ў Карсакін-скіх лясах, дзе прывітаў непрыя-целя трапнымі стрэламі з засады і прымусіў яго адступіць.

Адтуль рушыў у Вількамір-скі павет у фальварак Кнебе, дзе яго чакаў Жахоўскі, Малецкі, Ка-сакоўскі і некалькі іншых з мен-шымі аддзеламі. Правёў тут цэлы тыдзень за навучаннем моладзі вайсковым навыкам, сігналам, адліву куль, асаджэнню кос, чы-стцы зброі і г.д.

Не буду апісваць далейшых лёсаў кампаніі, іншыя лепей за мя-не абазнаныя гэта зробяць; дадам толькі тое, што мне вядома з лістоў брата Канстанціна Далеўскага. Серакоўскі не прымаў у вачах мо-ладзі позы непераканальнага рыга-рыста. Калі шмат поглядаў адроз-нівала яго ад атачэння і прыму-шала выконваць яго волю і загады, то адно супольнае вялікае пачуццё аб’ядноўвала іх раўняла, ведучы на верную смерць за малым вы-ключэннем ацалелых. Даленга вы-магаў ад падначаленых парадку і дакладнага выканання абавязкаў, але цешыўся, бачачы іхнюю хоць хвілінную радасць і забыццё, баяў-ся думаць, што ўся гэтая моладзь прыгаворана на непазбежную гі-бель. Любоў да справы і любоў узаемная іх спаяла. Аддзелы любі-лі яго, верылі яму, гатовыя былі дзяліць з ім пераможную бітву і смерць. Пасля зняволення Зыгму-нта, прыслалі ў Вільню, просячы кавалак кашулі, у якой быў пара-нены. Хацелі ім падзяліцца, пера-хоўваючы тыя шматкі, як ім дара-гую рэліквію. (Дала шэрую ядва-бную ў чоныя клеткі.)

Паводле слоў рапарта па-ход трох калон пад кіраўніцтвам Даленгі, кс. Мацкевіча і Колышкі на поўнач у бок Бірж (дзе мела быць дастаўлена і схавана W.F. у невядомай мне колькасці зброя). Ф[ранцішак] Дал[еўскі] пры рас-станні паведаміў таксама і гэта Зыгмунту.

Паход войска быў сапраўд-ным трыумфальным маршам. Была гэта вербная нядзеля, перад тыднем пакут і перад уваскрэсен-нем. Была вера ў грудзях усіх, калі зброю знойдуць, перамога і ўвас-крэсенне блізкія.

А такі быў наплыў моладзі з народу паводле слоў Жахоў-скага, што Серакоўскі, не маючы зброі для іх узбраення, вымушаны быў абыходзіць вёскі, бо вясковая моладзь, узброіўшыся цапамі і ся-керамі, цягнулася за войскам, уп-рошваючы прыняць. Люткевіч камандваў аддзелам з 500 чалавек, узброеных толькі цапамі (назы-валі іх цапавікамі).

Апавядае таксама Жахоў-скі, што ў часы, калі іх вёў Даленга, не зналі голаду і занядбання з боку грамадства.

Даленга клапаціўся і апека-ваўся моладдзю, як камандзір і дбалы бацька. Сяляне са свайго боку забяспевалі ахвотна тым, чым былі ў стане.

Патрабаваў ад камісараў вялікай акуратнасці. Пасля сыходу Даленгі лёс аддзелаў падлёг вялікім зменам, а пад канец быў роспач-лівым. Пасля арышту Зыгмунта і Аддзела першага складу аргані-зацыя аслабла, страціла веру ў по-спех справы, згуба пагражала ўсім. Афіцэры з аддзела Зыгмунта, з якіх некалькіх сустрэла хаваўшыміся пасля ўпадку паўстання, гаварылі, што Зыгмунт імкнуўся на поўнач, каб пасля захопу схаванай там зброі зрушыць эстаў і латышоў, што на іх думку было справай больш, чым праўдападобнай для поспеху пры цудоўным дары ўздзеяння на народ і прыцяг-неннем да сябе ўсіх тых, якія маглі наблізіцца да яго.

Пярэчылі яны яшчэ непры-язнаму стаўленню латышоў да па-лякаў.

Курляндскія немцы здра-джвалі і наводзілі непрыяцеля. Ла-тышы хаваліся ўлясы не перад на-бліжаўшымся польскім войскам, а перад маскоўскім, якое залівала Біржанскія ваколіцы. (3 тысячы.) Народ ахвотна звозіў і зносіў паў-станцам са сваіх схованак патрэ-бныя харчы. А пасля бітвы не кур-ляндскія двары, а мужычок пры-туляў і апекаваўся параненымі.

Што ж афіцэры гаварылі яшчэ, пасля таго, як даведаліся пра ненадзейнасць зброі ў Лібаве, пра намеры захопу яе з Дынабургскай фартэцы пры дапамозе…

Аддзел паведаміў Зыгмун-ту пра згрупаваныя маскоўскія сілы для перарэзвання яму дарогі ў той бок. Свалкень, якому гэта было даручана,  заміж таго, каб спяшыць дзень і ноч, затрымаўся на цэлы дзень у Вільні, пасля чаго даручыў некаму перасцярогу для пошуку Даленгі,  а сам падаўся ў свой фальварак. З часам знайшлі лагер, уручылі перасцярогу, ўжо не Даленгу, а Ляскоўскаму, які ад-ступаў у Панявежскім павеце па-сля біржанскай паразы

Нікчэмнае нядбальства Свалкеня згубіла Зыгмунта.

З усіх амаль людзей, з якімі лёс зблізіў Зыгмунта, мабыць най-бліжэйшым быў ксёндз Александ-ровіч ў Дынабургу. Зыгмунт цаніў яго вялікі розум, незламаную ні-чым энергію, вялікую сумлен-насць і любоў да Бацькаўшчыны. Пакідаючы назаўсёды Пецярбург. бачыўся з ім і вядомы пачуццем, якое мусяць засведчыць людзі блізкія да смерці, хацеў пераказаць сваю апошнюю волю, сваё апош-няе даручэнне. Пакінуў яго не ў Пецярбургу, а ў кс. Александро-віча. У яго, а не ў Пецярбургу па-кінуў сваю найкаштоўнейшую працу. Адтуль узялі другі асобнік дадзенага Мілюціну, трэці быў дадзены Нітчалу, сакратару пры ангельскім пасольстве.

Калі Зыгмунт дзейнічаў на Ковеншчыне, кс. Александровіч, працуючы за дзесяцярых, дзела-віта вёў працу ў сябе ў Дынабур-гу. Не разлічваючы на даклад-насць іншых камісараў, сам адсоч-ваў рух і распараджэнні вайско-вых уладаў. Гэта ён дае знаць у Ві-льню пра тое, што далейшыя пла-ны Зыгмунта некім здраджаны, і пра сабраныя каля Бірж вялікія маскоўскія сілы, для перарэзвання дарогі польскаму войску. Пада-зрэнне ўпала на Баляслава Сясіц-кага (спраўніка ў Н[ова] Аляксан-драўску), які меў брата, польскага камісара ў Вількаміры. Баляслаў страціў усе рысы чалавека — паля-ка — застаўся спраўнік. Мечыслаў, прыяцель Гейштара, лічыўся тым за сумленнага, гарачых пачуццяў паляка. Ці пры такім блізкім кроў-ным сваяцтве патрафіў захаваць дакладнасць таямніцы? Не ведаю. Ва ўсякім разе рабілі яму з той на-годы закіды — цярпеў іх, але давесці невінаватасць не было спосабу.  Баляслаў Сясіцкі пасля біржан-скай паразы, баючыся за сваё жыццё, прасіў перавесці яго ў Баравічы, дзе я мела пакуту буду-чы там на выгнанні, бачыць яго часамі як спраўніка, а ў Самары — Ільдэфонса Касцялкоўскага, чыя жонка выдала Зыгмунта ў рукі ма-скалёў.

Кс. Александровіч зняволе-ны, пераносіў адно з найгоршых у тыя часы вязненняў. Адказваў так разумна, што акрамя перака-нання Камісіі, быццам ён у сваёй асобе спалучаў дзейнасць ваявод-скага начальніка і камісара, не магла яму гэтага даказаць, мусіла прыгаварыць толькі на пасяленне, але цяжкае вязненне падкасіла здароўе і сілы. Памёр у турме. Смутна мне, што не мела мажлі-васці пазнаёміцца з так цэненым Зыгмунтам чалавекам і прыя-целем.

Апрача ксендза Александ-ровіча колькі ж яшчэ мела Літва дзелавітых, шляхетных капланаў, узорных у жыцці, вялікіх патрыё-таў, як: кс. Бышэўскі ў Троках, які рэшту жыцця правёў у Ватыкане, і кс. Пежа ў лагеры Зыгмунта, і кс. Скарупскі ў Н[ова] Аляксандраў-ску (Сібір), кс. Ішора, павешаны, кс. Зямацкі (павешаны) і шмат, шмат іншых, якія прыступалі да справы Бацькаўшчыны, як да ал-тара і ад якога не адышлі, не па-кінулі, хоць увесь гмах валіўся ў друз і іх ля падножжа алтара па-хаваў.

Гінулі на шыбеніцы, у тур-мах, у вязніцах пакутавалі і цярпелі нястачу на пасяленнях і ў Сібіры. Ім горш было, чым свецкім, няраз у паняверцы мерлі з голаду. Калі расіянам рабілі вымовы, чаму ксяндзам не даюць пасад як свец-кім на выгнанні, адказвалі з наіў-насцю: “Да вот видите, неловко, вашего ксендза нельзя ругать”359

Мураўёў неўзабаве пасля свайго прыбыцця на Літву выдаў камюніке: “Калі паўстанцкая партыя пакажацца на адлегла-сці 3 або 4 вёрст ад двара, маён-так будзе падлеглы секвестру за ўдзел у паўстанні — канфіскацыі.

Вёска ў першы раз плаціць штраф, у другі раз раўняецца з зямлёй”.

Сяквестр не моцна адроз-ніваўся ад канфіскацыі. Бывалі такія прыклады. Сын пані Стані-шэўскай загінуў у паўстанні. Ма-ёнтак падлёг сяквестру, бо ўрад меў яго ў падазрэнні, што загінуў у паўстанні, але на гэта не меў до-казаў. Яе самую выслалі ў Расію. Пасля 4 гадоў, калі вярнулася, загадалі ёй заплаціць 5 тысяч за адміністрацыю. (Маёнтак быў добра загаспадараны і прыбыт-ковы да адміністрацыі. У руках ураду страціў сваю даўнюю вар-тасць.) Пані Станішэўская не мела тых 5 тысяч для аплаты ўрадавага доўгу; урад за той доўг забраў ма-ёнтак, бо не знайшлося нікога, хто б даў болей. Палякам нельга было набываць зямлі.

З прыбыццём Мураўёва следчая Камісія распачынае сваю дзейнасць. Праславіліся ў ёй фа-льшам, падступствам, абманам, прыдумваннем цэлых доўгіх пры-знанняў для ўцягнення лёгкавер-ных: жандарм Лосеў (які, мабыць толькі раз у жыцці сказаў праўду, калі яму нехта з вязняў вымаўляў крыўдны фальш: “Што ж вы, па-нове, думаеце пра нас, што мы ў вачах вашага грамадства пады-маць і ўшляхетніваць захочам? Не, панове, заданнем нашым ёсць не толькі выдабыць з вас прызнанне, але яшчэ выпусціць вас з рук нашых такімі чорнымі, каб вашыя маці вас не пазналі”). Акрамя Лосева  —  Гогель, Ратч, Юган, Вісе-ліцкі, Цылаў  і шмат іншых да іх падобных.

Вікары Ішора — іхняя пер-шая ахвяра. Пасля прачытання маніфесту пайшоў з партыяй, але на вестку пра зняволенне пробаш-ча вярнуўся [і] здаўся ў рукі ўла-даў. Павешаны.

Літ[оўскі] аддзел выдаў адо-зву, якая заклікала да вытрымкі ў выкананні абавязкаў у інтарэсах краю і не падаць духам з-за той нявіннай ахвяры. У дзень экзеку-цыі адозва з’явілася на мурах горада. Гэта падказала Мураўёву, што ёсць Аддзел у Вільні і дру-карня.

Праходзяць экзекуцыі кс. Зямацкага — 75-гадовага старога, Лясковіча, Ляснеўскага і іншых.

(Працяг у наст. нумары.)

359 Ды вось бачыце, няёмка, вашага ксендза нельга лаяць.

 

Наваградскія правінцыі*

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

 

Сцежкамі Марылі Верашчакі

 

Беняконі — апошняе гміннае мястэчка ў Лідскім павеце, ля-жыць на мяжы ваяводстваў: Вілен-скага і Наваградскага. Тут знахо-дзіцца ўсім добра вядомая даслед-чая аграрная станцыя, куды часта прыязджаюць шматлікія вясковыя гаспадары, прыгожы неабарочны касцёл, аточаны невысокім камен-ным валам, з паўночнага боку ка-сцёла — могілкі, тут знаходзіцца ці-кавая для нас магіла Марылі Пут-камер з Верашчакаў. Вялікі камень пакрыты імхом праз які з цяж-касцю чытаюцца літары надпісу: “S. P. Marya z Wereszczakоw Hr. Puttkamerowa Ur. 1799 r. Grudnia 24. Um. 1863 r. Grudnia 23. Wieczne odpocznienie racz Jej daс Panie”.

Пра гэтую магілу ведаюць значна менш, чым пра даследчую аграрную станцыю. І гэта пры тым, што кожны з нас у школьныя гады чытаў Міцкевіча ці слухаў лекцыі выкладчыка пра яго паэзію і, канешне, ведае пра Марылю і адчувае жаль, што была халоднай да паэта, які кахаў яе больш за ўсіх жанчын на свеце. …

Наваградак, Свіцязь, Туга-навічы, — заўсёды прамаўляем гэ-тыя назвы з пачуццём нейкага ўзрушэння, бо ведаем, што тут, у гэтых месцах кшталцілася душа вялікага генія. І наша сэрца мела прагу ўбачыць і адведаць гэтыя мясціны, злучаныя з творчасцю несмяротнага прарока, які суро-чыў нас сваімі несамавітымі чара-мі, расквеціў краявіды сваімі фар-бамі і, калі наведваем гэтую частку Наваградчыны, мы заўсёды агля-даем яго памятныя месцы амаль што з рэлігійным уздымам.

Пачуцці паэта пасля страты Марылі абяссмерчаны ў IV част-цы «Дзядоў» якія не шмат маюць агульнага  з ваколіцамі Наваградка ці Туганавічаў. Падзеі, перажытыя паэтам, адбыліся ў Вялікіх Салеч-ніках, падчас яго гасцявання ў ксяндза Паўла Грынашкевіча.

Падчас гасціны ў свайго далёкага крэўнага Міцкевіч меў мажлівасць сустрэцца з Марыляй, якая жыла за 1 мілю ад Вялікіх Са-лечнікаў і за 2 км ад Беняконяў, у маёнтку свайго мужа Ваўжынца Путкамера — Больценікі.

Няслушна ў маладосці шка-давалі яе. Не была яна такой бяз-душнай, якой мы яе лічылі. Выйш-ла замуж за Путкамера, бо гэтакай была воля бацькоў. Такі быў яе лёс, але калі б не гэтая падзея, дык Міцкевіч не меў бы нагоды пры-ехаць у Вялікія Салечнікі да свайго далёкага сваяка, ксяндза Паўла Грынашкевіча (яго можна лічыць правобразам ксяндза Пятра з «Дзядоў») і наша літаратура на-пэўна не мела б гэтакіх геніяльных твораў.

Марыля яго кахала і пасля свайго замуства. Менавіта гэтае пачуццё перашкодзіла ёй прыняць удзел у нейкім віленскі балі, бо даведалася, што там мае быць Мі-цкевіч. Не жадала бачыцца з чала-векам, якога яшчэ кахала ў той час, калі была жонкай іншага9.

Міцкевіч на шпацыры з ксяндзом Грынашкевічам, каб убачыць яе, даведаўся, якімі да-рожкамі ходзіць яго каханая. З ця-жкасцю перамог у сабе жаданне паехаць у Больценікі. Аднак спа-куса была вялікай, бо Міцкевіч амаль што год не бачыў Марылю. Ужо пяць месяцаў яна была заму-жам, і бура патроху сціхала ў яго душы. Але яшчэ жыла надзея, што не ўсё страчана, што Марыля, ад-даўшы сваю руку Путкамеру, цал-кам не выкрасліла яго з свайго сэрца і сваёй памяці. Ірваўся да яе, бо жыла яна гэтак блізка і це-шыў сябе надзеяй, што там, сярод сінеючых у далі бароў, якія раслі вакол Больценікаў, чакае і пакутуе самая дарагая на свеце істота.

Сутыкнуўшыся з Путка-мерамі ў Вільні, Міцкевіч атры-маў запрашэнне наведаць Больце-нікі. І скарыстаўся з гэтага. Тым візітам датуюцца самыя раман-тычныя спатканні з Марыляй. Не заўсёды падчас яго гасціны яны маглі афіцыйна бачыцца і таму мусілі ўцякаць на патаемныя спа-тканні. На адно з гэтых спатканняў паэта  паклікала цыдулка: «У 12 вечарам, у чацвер, у тым месцы, дзе паламаная галінка, а калі не-шта архіважкае перашкодзіць, тады на мяжы, у пятніцу, а пятай гадзіне».

Месцам, вызначаным Ма-рыляй — «дзе была паламаная галінка», трэба лічыць «Гаік», у якім да нашага часу захаваўся вя-лікі камень з глыбока выбітым крыжам. Як вядома, крыж выбіла сваімі рукамі Марыля, якая пасля таго, як паэт незваротна пакінуў край, улетку, штогод доўгія гадзіны гуляла ў «Гаіку», прыгадваючы кароткія, але незабыўныя да канца жыцця хвіліны рамантычных пры-год з каханым.

Той камень сёння аточаны павагай уладальнікаў Больценікаў, як і ваколічнымі людзьмі. Ён ля-жыць на невялікай палянцы, і дрэ-вы вакол яго памятаюць гарачы шэпт паэта.

Недалёка цячэ срэбная Со-льча — мяжа лідскага і віленскага паветаў. …

Жыццё Марылі ў Больце-ніках не было ідыліяй, было яно напоўненае штодзённымі клопата-мі і праблемамі. Рамантычная да-ма 40 гадоў аддала сваёй сям’і.

Дом, у якім жыла Марыля, зараз не існуе. Уладальнікі Боль-ценікаў пабурылі стары дом і на яго месцы пабудавалі неагатычны палац. Пра Марылю памятаюць сцежкі, якімі яна хадзіла, камень з выбітым крыжам, «Гаік», частку дрэў якога яна сама пасадзіла (з насення, дасланага з Рыму праз Адынца), акацыі, якія буяюць пе-рад палацам. Адсюль разрасліся яны па ўсіх ваколіцах.

Пры канцы задамо сабе пытанне — ці была Марыля пры-гажуняй? Падобна, што не была, але і не была брыдкай. Не пакінула пасля сабе партрэта — Путкамер усе жыццё меў матэрыяльныя праблемы, і яму было не да жон-чынага партрэта. Засталіся толькі дзве мініяцюры, з якіх адна (Міцке-вічава) зараз знаходзіцца ў Кра-каўскім народным музеі, а другой валодае спадарныя Рыхлевіч — унучка Марылі. Аднак Марыля мела нейкую неакрэсленую абая-льнасць, якой назаўсёды параніла сэрца паэта і здабыла сабе не-смяротнасць.

Пройдзе час, і не будуць бачны літары на помніку, але імя Марылі застанецца ў памяці гэтак жа доўга, як доўга будзе існаваць наша культура і зіхацець бляск генія.

 

Эйшышкі і ваколіцы

 

На вялікім рынкавым пля-цы, да нядаўняга часу ўстаўленага бруднымі шапікамі, штодзень з аўтобусаў выходзіць некалькі прыезджых. Для вандроўніка ня-шчасцем будзе прыехаць ў ганд-лёвы дзень. Рынак застаўлены фурманкамі з таварам, стаіць гоман і мітусня вялікай колькасці людзей. У Эйшышках яшчэ заха-валіся спецыфічныя гандлёвыя формы і традыцыі нашых правін-цыяльных мястэчак.

Па меркаванні Нарбута, сваю назву мястэчка атрымала ад імя аднаго з трох правадыроў — Эйкшыца, які атрымаў гэтую маё-масць пасля перамогі ў бітве XI ст. Мястэчка вельмі старое. У свой час яно нават было цэнтрам паве-та. Эканамічна і культурна Эй-шышкі адчулі ўпадак, калі чыгунка перамагла паштовыя тракты і гас-падарчае жыццё перанеслася ў Ліду. У наш час, дзякуючы шашы Вільня — Гародня і Ліда — Араны, мястэчка пачынае ажываць.

У ваколіцах Эйшышак ад веку жыве засцянковая шляхта, якая з’яўляецца самым кансерва-тыўным элементам на Лідчыне. Спосаб класіфікацыі людзей тут насамрэч вельмі дзіўны. Чуў, як адзін раз, убачыўшы едучую фур-манку, прыезджы запытаў у мяс-цовага жыхара:

— Што гэта за чалавек па-ехаў?

— Гэта не чалавек, гэта шля-хціц Ільцэвіч — адказаў мясцовы.

Чалавекам тут называюць толькі селяніна, а заможнага гас-падара, уладальніка фальварка, завуць шляхціцам ці дзедзічам. Эйшышская шляхта жыве ў Аран-скай, Алькеніцкай і Радуньскай гмінах. Вядома яна сваёй гасцінна-сцю, дабрадушнасцю і вялікімі амбіцыямі. З нязнаным піетэтам сцеражэ яна свае традыцыі і звы-чкі. Свой род яна выводзіць ад нейкага рыцара Крупаса, які ра-зам з Вітаўтам Вялікім браў удзел у Грунвальдскай бітве і пасля шча-слівага вяртання з вайны стаўся заснавальнікам роду.

На ўсёй гэтай тэрыторыі шмат гістарычных помнікаў. Тут як найлепей захаваліся сляды па-ганскай Літвы, заклятыя ў шмат-лікіх курганах, урочышчах, камя-нях і выкапнях. Археалагічныя даследаванні з гэтых мясцінах пра-водзіў Вандалін Шукевіч а Тэадор Нарбут збіраў каменныя начынні для наплаквання слёз падчас хаў-тураў у паганскай Літве. Недалёка ад Вязанца да нашага часу ляжыць вялікі камень з паглыбленнем на якім, як казала легенда, ліцвіны складалі ахвяру свайму богу Пя-руну.

Прыгожая шаша лучыць Эйшышкі з Радунню, таксама ве-льмі старым і слаўным мястэчкам. Радунь за мяжой добра вядома яў-рэям, бо тут працяглы час жыў іх найвялікшы цадзік Хафец Хаім. Яго талмудычная акадэмія збірала яўрэйскую моладзь з усіх краёў свету, і ў мястэчка цяклі грошы. Акадэмія радуньскага цадзіка пад-трымлівала мясцовую гаспадарку. Яго смерць (1935 г.) мясцовыя яўрэі — 90% жыхароў мястэчка ад-чулі з фінансавага боку, бо акадэ-мія зараз стаіць пустая.

Ваколіцы Радуні ўсеяны старымі курганамі і могілкамі на якіх мы бачым характэрныя літоў-скія народныя крыжы. Намалява-ныя яркімі фарбамі сімвалы Пан-скіх пакутаў — характэрныя для ва-коліцаў гэтага мястэчка. Ад пры-дарожных бяроз пры заходзе сон-ца вее нейкі дзіўны смутак. Фігур-ка Хрыста, выразаная дамаро-слым мастаком, жаласна нахіліла-ся набок пад дашкам з іржавай бляхі, спарахнела і ўжо ледзь тры-маецца на адным цвіку і таму пад ветрам выдае плаксівы гук, як быццам жагнае і дабраслаўляе падарожнікаў.

Мусім яшчэ заехаць у Шаў-ры — сямейнае гняздо Нарбутаў, дзе жыў і працаваў Тэадор Нар-бут, гісторык Літвы, тут ён выхоў-ваў сына Людвіка — героя паўстан-ня 1863 г., якому ў блізкіх Дубічах, у 1933 г. жыхары Лідчыны фунда-валі помнік. Праектаваў помнік Фердынад Рушчыц а выканаў яго прафесар Баляслаў Балзункевіч. У браме маёнтка Шаўры калісьці былі ўмураваны археалагічныя артэфакты, якія знайшоў сам Тэ-адор Нарбут. Сёння не засталося тут ніякіх слядоў гэтага вялікага роду …

Засталася толькі памяць пра іх. Гісторык пахаваны каля яго парафіяльнага касцёла ў Начы. Таксама ў Начы, на прыгожых па-горкавых могілках пахаваны архе-олаг Вандалін Шукевіч.

Гэта мясцовасць, якая не-калі выпраменьвала культуру, за-раз у запусценні. Капліца, у якой спачывае навуковец, адчыненая для ўсіх, сюды заходзіць быдла, а неразумныя зухі нават паадчынялі вечкі трунаў і парушылі спакой памерлых.

(Працяг у наст. нумары.)

* Фрагменты з кнігі: Wladyslaw Abramowicz. Strony Nowogrodzkie. Lida, 1938. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

9 Аўтар рамантызуе адносіны Адама і Марылі. Гл: Лаўрэш Леанід. Род Путкамераў // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 5. 2013. С. 302-313.

 

Выйшла кніга пра беларускую мову ў Латвіі

Дзясятак гадоў палявых даследаван-няў, шмат месяцаў, праведзеных за камп’ю-тарам, і ў выніку свет убачыла новая кніга польскага лінгвіста Міраслава Янкавяка, прысвечаная сучасным беларускім гавор-кам Латвіі, — «Wspolczesne gwary bialoruskie na Lotwie. Charakterystyka. Wybor tekstow».

Міраслаў Янкавяк — ураджэнец го-рада Легіянова, што пад Варшавай. Ён з’яў-ляецца выпускніком кафедры беларусісты-кі Варшаўскага ўніверсітэта. Многа гадоў працаваў у Польскай акадэміі навук. А цяпер з’яўляецца супрацоўнікам Чэшскай АН у Празе.

У Варшаве ў 2004 годзе Янкавяк пачынаў, а ў Празе працягвае вывучаць беларускія гаворкі ў Латвіі. На самым усход-нім ускрайку Латвіі, у яе гістарычным рэгі-ёне Латгалія, на граніцы з Беларуссю і Ра-сіяй, у ваколіцах гарадоў Даўгаўпілс, Кра-слава, Індра, Посыне, Зылупе жывуць яшчэ апошнія носьбіты беларускай мовы.

Першая кніга Янкавяка «Gwary bia-loruskie na Lotwie w rejonie kraslawskim. Studium socjolingwistyczne» выйшла яшчэ ў 2009 годзе. Затым яна двойчы ўбачыла свет па-беларуску, дзякуючы чаму тады яш-чэ малады вучоны стаў вядомы ў Беларусі.

Міраслаў Янкавяк:

— У манаграфіі «Gwary bialoruskie na Lotwie w rejonie kraslawskim. Studium so-cjolingwistyczne» былі адлюстраваны такія праблемы, як функцыянаванне беларускіх гаворак ва ўмовах шматмоўя (выкарыстан-не паасобных моў і дыялектаў у розных сфе-рах жыцця), характарыстыка фанетыка-граматычных рыс, змешаны, беларуска-расійскі характар лексікі, а таксама пытанне жыццяздольнасці гэтых гаворак.

 

Цяпер з’явілася праца пра ўсе куткі Латвіі, дзе гучыць беларуская мова. Апі-санне мовы з прыкладамі ў выглядзе рас-казаў тамтэйшых людзей пра сваё жыццё — мінулае і сучаснае. Праца ўбачыла свет у Празе ў 2018 годзе, але тыраж кнігі з’явіўся толькі цяпер. Выданне аздоблена каляро-вымі фатаграфіямі з мясцін, у якіх пабываў Міраслаў Янкавяк, шукаючы сляды бела-рускай мовы.

Міраслаў Янкавяк:

— Кніга «Wspolczesne gwary bialorus-kie na Lotwie. Charakterystyka. Wybor tek-stow» складаецца зь дзьвюх частак — разгляду паходжаньня беларускіх гаворак у Латвіі, стану даследаванняў, характарыстыкі стру-ктуры і выбраных дыялектных тэкстаў, запі-саных з дапамогай знакаў фанетычнай тран-скрыпцыі. Цікавым пытаннем з’яўляецца паходжанне беларускіх гаворак, якія функ-цыянуюць на латвійскіх землях.

Нягледзячы на тое, што першыя кан-такты крывічоў з балцкімі плямёнамі зафік-саваны ў глыбокім сярэднявеччы, пра з’яў-ленне большай колькасьці беларусаў на гэтай тэрыторыі можна казаць толькі ў да-чыненні да другой паловы ХІХ ст. Міграцыя была выклікана рознымі фактарамі — ад-міністрацыйнай прыналежнасцю да адной дзяржавы (Віцебская губерня Расійскай ім-перыі), адменай прыгоннага права ў 1861 г., будаўніцтвам чыгункі Віцебск-Дынабург і іншымі фактарамі. Найбольшая колькасць беларусаў пасялілася на тэрыторыі былога Інфлянцкага ваяводства Рэчы Паспалітай (цяпер Латгалія) — спачатку ў ваколіцах Па-сыэне, а пазней таксама і ў іншых паветах. У 60-я гады ХІХ ст. беларусы складалі ў Лю-цынскім павеце 20,6% ад колькасці ўсіх жыхароў, у Рэжыцкім павеце — 18,1%, а ў Дзвінскім павеце — 6,9%. Беларусы прыяж-джалі таксама і ў Курляндскую губерню (ваколіцы Ілукшты, Фрыдрыхштадскі павет).

Найлепшым часам для развіцця культуры, мовы і ідэнтычнасці беларусаў быў даваенны перыяд, калі ў Латвіі функ-цыянавала шмат школ, таварыстваў і арга-нізацый нацменшасцей. Правы нацмен-шасцей былі абмежаваны пасля 1934 года, калі прэзідэнт Латвіі Карліс Улманіс увёў аўтарытарны рэжым, і цалкам ігнараваліся ў перыяд з’яўлення савецкай улады ў 1940 г. і пасля 1945 г.

Разам з аднаўленнем незалежнасці Латвіі ў 1991 г. пачалося адраджэнне гра-мадска-культурнага жыцця беларусаў у латвійскіх гарадах і ў Латгаліі.

Згодна з прынятай у беларускай дыя-лекталёгіі традыцыйнай класіфікацыяй, га-воркі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Латвіі трэба лічыць працягам паўночнай групы паўночна-ўсходняга дыялекту бела-рускай мовы; гістарычна яны складаюць адзін масіў з гаворкамі з беларускага боку мяжы і гаворкамі паўднёвай часткі Пскоў-скай вобласці Расіі (раёны Себежа і Невеля). Прыналежнасць гэтай тэрыторыі да трох дзяржаў (Беларуская ССР / Беларусь, Лат-війская ССР / Латвія, Расійская СФСР / Ра-сія) прывяло з цягам часу да пэўнага адроз-нення беларускіх гаворак. Самая моцная русіфікацыя назіраецца на тэрыторыі РФ (у сувязі з адсутнасцю беларускамоўнай адукацыі або адміністрацыйна-грамадкай падтрымкі), а найменшая — на тэрыторыі Беларусі.

Прысутнасць беларусаў на латвій-скіх землях бы-ла адзначана ўжо Аляксандрам Рыціхам («Этнаграфіч-ная карта еўрапейскай Расіі», 1875 г.), а па-зней Яўхімам Карскім («Этнаграфічная карта беларускага племені», 1903 г.).

Карскі не толькі вызначыў межы бе-ларускага этнасу на гэтай тэрыторыі, але і першым ахарактарызаваў беларускія гаво-ркі Латвіі. Прысутнасць беларускіх гаворак на гэтай тэрыторыі была таксама пацвер-джана даследаваннямі членаў Маскоўскай дыялекталягічнай камісіі («Дыялекталагіч-ная карта рускай мовы ў Еўропе», 1914 г.).

Вялікія заслугі маюць члены міжна-роднай экспедыцыі 1977 г., у якой удзельніч-алі даследчыкі з Беларускай і Латвійскай ССР. Даследавалі яны на працягу некалькіх гадоў беларускія гаворкі на беларуска-по-льска-літоўска-латвійскім памежжы, вы-нікам чаго стала выданне «Слоўніка бела-рускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979-1986 гг.).

Шматгадовыя дыялекталягічныя да-следаваньні паказалі, што беларускія га-воркі на тэрыторыі Латвіі таксама не адна-родныя. На поўначы (Зылупе, Пасыене) назіраецца больш рыс, характэрных для ра-сейскіх гаворак і расейскай мовы (пераваж-на лексічных, менш фанетычных і грама-тычных), а на поўдні гаворкі маюць больш беларускі характар. Некаторыя з рыс, апіса-ных Я. Карскім у 1903 г., не былі мной зафік-саваны на тэрыторыі, якая знаходзіцца на поўнач ад Шкяўне (там адсутнічае форма займенніка гэты, не адбываецца палаталі-зацыя (к), (г), (х), няма канструкцый тыпу «пайсьці да бацькі»). Не назіраецца адна-роднасць таксама і ў маўленні дзвюх груп насельніцтва — аўтахтонных беларусаў (мо-ва больш русіфікаваная) і прыежджых у Латвійскую ССР пасля Другой сусветнай вайны (у мове захавалася больш беларускіх элементаў). Аднак амаль усе дыялектныя рысы, пра якія пісаў больш за сто гадоў та-му Я. Карскі, фіксуюцца ва ўсіх гаворках на тэрыторыі Латвіі.

Сярод найбольш распаўсюджаных рыс беларускіх гаворак можна назваць: зво-нкі, фрыкатыўны (г) — галава, горад, (у) не-складовае — пайшоў, а таксама формы дзе-яслова 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку — знаець, паедзець, робюць. Хутчэй за ўсё, гэтыя моўныя рысы будуць прысут-нічаць у мове мясцовых жыхароў яшчэ доўгі час.

 

Міраслаў Янкавяк збіраецца працяг-ваць пісаць даследаванні пра беларускія гаворкі Латвіі. Паводле яго слоў, гэтыя дыя-лекты імкліва знікаюць, і неабходна зрабіць, каб захаваць іх хаця б для навукі.

Міраслаў Янкавяк:

— Чарговай публікацыяй будзе мана-графія «Gwary bialoruskie na Lotwie jako przyklad leksykalnego dziedzictwa pogranicza baltycko-slowianskiego» з дадаткам «Slownik gwar bialoruskich na Lotwie». Плануецца таксама выданне невялікага «Atlasu gwar bialoruskich na Lotwie».

Віктар Корбут.

Фота: В. Корбут/

radyjo.net.

 

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Інтэлегентнасць

 

Надарылася мне быць сведкам ад-наго выпадку.

Ідзе па вуліцы маленькая жанчына ў акулярах (адметная рыса інтэлегентнага чалавека) і вядзе вялізнага сабаку. Паветрам, значыць, дыхаюць. Павольна ідуць, не спя-шаюцца. І сабака культурны. Пры людзях нічога кепскага не робіць. Відаць, у сваёй кватэры патрэбу справіў.

Насустрач ідзе высокая, як слуп, жанчына, уся ў золаце і футры. Вядзе так-сама сабаку. Сабака маленькі, але, відаць, пародзісты, бо пастрыжаны неяк дзіўна: на шыі грыва і хвост неяк пэндзлем — акурат маленькі леў.

Сабакі, як тыя людзі, на камуніка-бельнасць хварэюць. Ім пабрахаць, што іншаму чалавеку пагутарыць. А тут адбы-лося вось што. Маленькі «леў» панюхаў па-ветра, нешта яму не спадабалася, і замест таго, каб забрахаць, толькі злосна забурчэў.

Жанчына ў акулярах зразумела, што яе сябра крыўдзяць.

— Артур! Не звяртай увагі. Гэтае шча-нё сёння не купалі.

Твар высокай, як слуп жанчыны, зра-біўся пунсовы, але яна стрымала злосць і тактоўна зрабіла заўвагу свайму спада-рожніку:

— Пусік! Не звязвайся. Гэты кабель не чыстакроўны…

На тым кабеты і разышліся.

Як мала сказана, а колькі можна зра-зумець!

 

Інжынер і краля

 

Аднойчы з сябрамі ідзём на пляж. Па дарозе нам сустракаецца вясковая краля і зухавата пытае, як прайсці ў кантору спа-жыўгандлю.

— Чаго? — пытае Толік.

— На працу ўладкавацца.

— Кім?.. На якую пасаду? — цікаўлюся.

— Кухаркаю.

— А да мяне кухаркаю на кацер пой-дзеш? — кажа Толік і моргае нам.

— А хто вы такі? — у сваю чаргу пытае яна, а сама аж падскоквае ад радасці.

— Інжынер па паглыбленні Нёмана, — па ўсім відаць, кажа першае, што патрапіла на язык.

— Пайду, — адказвае яна і выцягвае з сумачкі нейкія паперкі. — Я вучылішча за-кончыла. Маю разрад.

— Слухай, — усе мы душымся ад смеху. — Аформлю ўсе неабходныя дакументы пасля абеду, бо цяпер вельмі заняты. Тэрмі-нова трэба фарватар ракі паглыбляць. У дзве гадзіны знойдзеш нас там, — і паказвае на нейкую іржавую барку, што стаяла ўдале-чыні.

Пасля гэтай гамонкі ўжо збіраліся расходзіцца, а тут Толік Капуста кажа:

— Спёка. Надта піва выпіць хочацца. Пазыч. Прыйдзеш — аддамо.

Тут вясковая краля падае бабла на дзве пляшкі гарэлкі.

— Бярыце-бярыце. Дзед расшчод-рыўся.

Як пасля гэтага мы паглыбіліся.

Язэп Палубятка.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *