НАША СЛОВА № 20 (1431), 15 траўня 2019 г.

Чацвер, Травень 23, 2019 0

Упершыню ў гісторыі пастанову ўрада прынялі толькі ў электронным выглядзе — ды яшчэ і па-беларуску 

Пастанова Савета міністраў упершыню прынята з дапамогай новага механізму падрыхтоўкі і ўзгаднення рашэнняў урада ў электронным выглядзе, паведамілі БелТА ў Савеце міністраў.

Гаворка вядзецца пра беларускамоўную пастанову «Аб змяненні складу калегіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці».

Мяркуецца, што на працягу 2019 года рэспубліканскія органы дзяржкіравання цалкам адмовяцца ад службовай перапіскі на паперы.

NN.by.

Улады заблакавалі законапраект аб падтрымцы беларускай мовы

На імя дэпутата Па-латы прадстаўнікоў, стар-шыні Таварыства беларус-кай мовы Алены Анісім прыйшлі лісты з Нацыяналь-нага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Міністэрства юстыцыі на-конт ейнага законапраекту аб падтрымцы беларускай мовы.

Дырэктар Цэнтра Вадзім Іпатаў паведамляе, што праект закону «Аб дзя-ржаўнай падтрымцы бела-рускай мовы», які прапа-ноўвае спадарыня Анісім, не ўключаецца ў план пад-рыхтоўкі законапраектаў для абмеркавання дэпута-тамі Палаты прадстаўнікоў у 2020 годзе. Такое рашэнне спадар Іпатаў абгрунтаваў тым, што зацікаўленыя дзя-ржаўныя органы лічаць «пытанні ўжывання бела-рускай мовы ўрэгуляваныя дзейным заканадаўствам у адпаведнасці з Кансты-туцыяй Рэспублікі Бела-русь».

Міністар юстыцыі Алег Сліжэўскі лічыць не-абгрунтаванай падрыхтоўку такога законапраекту, па-колькі «не назіраецца неаб-ходнасці ў змене існага за-канадаўства». Чыноўнік таксама адзначыў, што ў законапраекце Анісім ёсць чатыры палажэнні, якія су-пярэчаць іншым дзейным заканадаўчым актам.

 

У каментары Свабо-дзе Алена Анісім заявіла, што ні яна асабіста, ні ТБМ працу над праектам закону «Аб дзяржаўнай падтрым-цы беларускай мовы» не спыняюць.

— Па-першае, мы не маем яшчэ двух адказаў — з прэзідэнцкай Адміністрацыі і ўраду. У сваім адказе Ва-дзім Іпатаў не назваў кан-крэтна, якія дзяржаўныя органы прыйшлі да вы-сно-вы, што наш закон не па-трэбны.

Па-другое, мы ўваж-ліва прааналізуем заўвагі, якія выказаў спадар міністр.

Па-трэцяе, пасля гэ-тага збяром пасяджэнне рады ТБМ, якая звычайна праходзіць два разы на год, і будзем супольна вырашаць, што рабіць далей.

 

Алена Анісім лі-чыць, што найбольш важ-нае ў законапраекце — гэта захады дзеля таго, каб вы-раўняць становішча з бе-ларускай мовай, якое скла-лася ў грамадстве, асабліва ў стасунках з дзяржаўнымі органамі; каб вярнуць ёй статус дзяржаўнай мовы і напоўніць яго адпаведным зместам. З поўным тэкстам дакумента можна будзе аз-наёміцца на сайце ТБМ.

Радыё Свабода.

 

Трэці фестываль беларускамоўнай адукацыі «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі

Фестываль для дзя-цей ад Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 18 траўня. Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі. У прагра-ме фестывалю спевы, гуль-ні, танцы, фотазона, народ-ныя строі, аквагрым з бела-рускімі сімваламі, падарун-кі, дошкі Мантэсоры для самых маленькіх, розныя цікавосткі і сюрпрызы.  Па-чатак а 12.00, мерапрыем-ства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе пр-т Леніна, 10 (4 паверх), п. 409. Удзел у ме-рапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэле-фоне +375 29 908-91-62 (Алеся).

Заняткі «Мова дзя-цей» распачаліся ў Гомелі ў 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прай-шлі больш за 150 навучэн-цаў. Навучанне вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.

Паводле прэс-рэлізу.

Радыё Рацыя.

 

130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”

«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загало-вак, магчыма, аўтарскі — “Узлезшы на Парнас, што вiдзеў там Тарас”, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырыч-на-гумарыстычная ананім-ная паэма Канстанціна Ве-раніцына, помнік беларус-кай літаратуры ХІХ ст.

Паэма напісана, най-больш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апуб-лікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889).

Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, развіцці беларускай літаратуры; перакладзена на многія мовы свету.

Сюжэт твора — пры-годы палясоўшчыка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобра-зы старажытных багоў і ге-рояў у паэме зніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэ-тыкі класіцызму. З сімпа-тыяй і майстэрствам ство-раны вобраз Тараса — адзін з першых рэалістычных воб-разаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры.

Паэма сцвярджала неўміручасць народа, яго таленавітасць і жыццялюб-ства.

Вікіпедыя.

 

Як з ясляў дзетак вучаць размаўляць па-беларуску

Накідваем чаканыя камен-тары: «беларуская мова нікому не патрэбная», «дзецям гэта скла-дана», «у рускамоўнай краіне рабіць такое — глупства». У менскім садку № 336 іх разбураць за хвіліну, цягацца не раім. Тут іс-нуе яслі-група, дзе дзеці ў тры гады размаўляюць па-беларуску лепш за шмат каго з дарослых. Вангуем — калі яны вырастуць, то дакладна не стануць пісаць на нашым фору-ме, што беларуская для іх як за-межная. Думаеце, трапіць у такую групу проста? Расчаруем: замест заяўленых 15 дзяцей тут іх ужо 26, і іншыя бацькі забягаюць у садок з надзеяй: «Майго на наступны год возьмеце?» Карацей, пакуль хто-сьці ўсё яшчэ заяўляе, што яго дзіцё нічога не зразумее, маладыя ба-цькі робяць стаўку на беларус-касць. Чаму яны ў выніку апына-юцца ў выйгрышы, выхавацелі распавялі Onliner.

 

Дзіцячы садок № 336 зна-ходзіцца ў Малінаўцы па пра-спекце Газеты «Звязда». Зараз тут існуюць дзве групы з беларускай мовай навучання. Адна — малод-шая група № 1 для дзетак ад двух да трох год. Другая — група № 11 для дзетак 5-6 год.

— Спачатку ў нас была група з беларускамоўным навучаннем для старэйшых дзетак. Падумалі, можа, з малодшымі таксама атры-маецца. Спыталі ў бацькоў — боль-шасць захацела беларускую мову: ад дзяцей самі нешта пачуць жа-даюць, — распавядае выхавацелька Вікторыя Амбражэй, якая для гэтых маленькіх беларусаў тут са-мая галоўная. — Вельмі цікава, калі бацькі прыходзяць і запытваюць: «А што, дзеці вас разумеюць?» А чаго б ім не разумець? Малыя ўво-гуле вельмі лёгка ўсё ідэнтыфі-куюць. Кажу Машы, што мы надзя-ваем сукенку, дык яна ўжо ведае, што «платье» — гэта тое ж самае.

Мы заспелі дзяўчыну за звычайным заняткам: трэба са-браць малых і адвесці ў групу, бо час ужо есці пюрэшку з катлет-камі. Каб прабіцца праз гул адця-гнутых ад важнай гульні гадаван-цаў, яна вымушана казаць нашмат гучней:

— Бацькі баяцца, што іх дзіцё да мовы не звыкнецца, то даво-дзіцца супакойваць: у нас не ўні-версітэт, экзаменаў няма, мы про-ста чытаем казкі і размаўляем. Ця-пер у дзяцей ніякай праблемы не існуе: калі я іх раздзяваю перад сном, стараюся даваць назвы адзення. Яны запамінаюць, ужо ведаюць, дзе што паклалі.

Дзень у гэтым месцы пачы-наецца звыкла: прыходзяць бацькі, пакідаюць дзяцей, сыходзяць. Да-лей ідуць кароткія заняткі: 8-10 хвілін — столькі, колькі можа вытры-маць гарэзлівы дзіцячы арганізм. Тут выкладаюць тое ж, што і ў звычайным садку — музыку, маля-ванне, фізкультуру. Ніякай магіі — звычайныя рэчы. Адрозненне ў тым, што слова «петь» замяняюць на «спяваць», «краски» — на «фар-бы», а «карандаш» — на «аловак».

— Вочкі тады ў малых ста-новяцца велічэзнымі: а што гэта, а дзе? А потым паціху запаміна-юць. Калі мы вядзём гутарку на дварэ, абмяркоўваем усё вакол: якое блакітнае неба, якія ружовыя кветкі, а вось дзюба ў птушкі чыр-воная. І ўсё — цяпер у нас колеры толькі такія. Тут справа не ў дзецях — яны з лёгкасцю ўспрымаюць новае. У дарослых жа ўсё чамусьці інакш. Калі быў бацькоўскі сход, я казала: «Людзі, з вашымі дзецьмі мы размаўляем па-беларуску, а з вамі — па-руску, так не пойдзе». Праўда ж, дысгармонія атрым-ліваецца. Дык, калі яны самі тэле-фануюць, ужо стараюцца сказаць: «Прывітанне». Шмат каму дагэ-туль складана, але абсалютна ўсе вельмі стараюцца.

— І большасць бацькоў — рускамоўныя?

— Так. Менавіта таму і пало-хаюцца, што беларуская мова не-шта зробіць з іх дзецьмі. Кажу ім: што вы турбуецеся, дзеці ўжо ве-даюць, што такое шафа, коўдра і ложак. А вось вы — не. То ім ста-новіцца нават сорамна крыху. Дзецям у такім узросце нічога не складана — хоць чатыры мовы з імі вучы. Паглядзіце на змешаныя сем’і: мама там гаворыць на адной мове, бацька — на іншай, а дзеці будуць на абедзвюх. Але мы пра будучыню пакуль не думаем, у нашых яслях ёсць маленькія дзеткі, якія яшчэ маўчаць.

Шмат хто з дзяцей тут са-праўды яшчэ не размаўляе. Два-тры чалавекі часам падыходзяць і мякка вымаўляюць: «Да паба-чення». Рабіць «ч» цвёрдым ім яшчэ зарана.

— У беларускай мове існу-юць гукі, якіх у рускай няма. Трэ-ба, каб дзіцё ўсё пачула, выма-віла і ўспрыняло, — адзначае выха-вацелька.

— У нас няма задачы наву-чыць іх прамаўляць фрыкатыўны «г». Проста важна паказаць, што ў нашай мове ёсць адрозненні ад рускай. А методыка простая: па-ступова ўводзіць новыя словы. Некаторыя з іх гучаць аднолькава ў абедзвюх мовах, то на іх мы ўвагі не звяртаем. А калі з’яўляецца не-шта незнаёмае, абыгрываем: бя-ром малюнкі, цацкі, дадаём мас-тацкае апісанне. Калі ўвага дзіцяці прыцягнутая, яно імгненна ўсё запамінае. У старэйшых дзяцей усё больш складана: там яны самі могуць складаць апавяданне, апі-сваць цацкі, будаваць дыялог. З імі больш інтэрактыву. Такі вось вы-нік паэтапнага навучання.

— Ёсць нейкая асаблівая методыка навучання беларуска-моўных дзетак?

— Усё пачынаецца з малога. Спачатку ўводзіш некалькі слоў — «дзякуй», «прывітанне», «да па-бачэння». З часам не заўважаеш, як дзеці самі выпраўляюць баць-коў, якія ў нас па-руску вітаюцца. А потым даецца нешта больш складанае — тыя ж ранішнікі ў нас усе па-беларуску. У старэйшай групе ад дзяцей патрабуецца больш — там іх вучаць складаным задачкам. У малых у нас усё вы-глядае больш маналагічна — выха-вацель толькі чытае пацешкі і па-казвае нешта на ляльках, каб дзеці запаміналі. Ну і ўсе забаўляльныя імпрэзы ў нас таксама па-бела-руску — на ранішніках героі толькі на гэтай мове гавораць. Вось спяваем мы песні, бацькі вельмі ўважліва слухаюць — палову слоў не разбіраюць, але стараюцца.

— Я разумею, калі да вас прыводзяць дзяцей беларуска-моўныя бацькі. А што кіруе аста-тнімі? Гэта ж звыклае мерка-ванне: маўляў, навошта гэтаму вучыць, калі дзіцё ўсё роўна тра-піць у рускамоўны свет?

— Проста ўсе разумеюць, што мы жывём у Беларусі. Нейкае такое нацыянальнае ўсведамлен-не. Цяпер новае пакаленне да «свайго» ставіцца зусім інакш: ра-зам з дзецьмі развіваюцца і бацькі. Зразумела, што потым малым бу-дзе лягчэй вучыцца. У нас былі выпадкі, калі ў сям’і два дзіцяці і бацькі прыходзілі і прасілі дапа-магчы старэйшаму. Маленькі хло-пчык ужо чуе беларускія словы, а старэйшы нічога не вучыў. А яшчэ цікавасць можа быць звязаная з тым, што людзі пачынаюць больш вандраваць. Калі прыязджаеш у любое замежжа, у цябе пытаюць, адкуль ты. І тады мусіш размаў-ляць па-беларуску, бо яны кажуць: «Ну вы ж з Беларусі». Людзі цяпер разумеюць, што «сваё» — гэта крута і прэстыжна. Раней мы так часта мову не чулі — цяпер жа яна гучыць і ў метро, і ў цягніках, і надпісы на ёй паўсюль.

— А на што робіцца ўпор? Каб дзіцё пайшло ў школу і для яго гэ-тая мова не была замежнай?

— Так, бо яму ўсё ўжо будзе звы-кла. Калі дзеці тра-пяць у беларус-камоўнае асярод-дзе, яны ўсё будуць ведаць. Ім заста-нецца развіць тое, што ёсць. Нават калі ты жывеш у рус-камоўным свеце, то краіна ў цябе — Бе-ларусь, і мова твая дзе-небудзь даклад-на спатрэбіцца. Як мінімум у дзіцяці не будзе пытанняў, навошта ён ву-чыць гэтыя словы. Галоўнае — раз-віваць звычку менавіта ў такім узросце, бо зараз у дзяцей ідзе па-чуццёвае ўспрыманне ўсяго на-ўкол. Далей ім будзе вельмі проста навучацца.

— Дык, можа, грамадства ўжо падрыхтаванае і да зменаў у адукацыі, калі ідэі ідуць, па сут-насці, ад яго самога?

— Магчыма. І мы ў садку спрабуем паспець за запытамі часу. Ёсць агульны попыт, ёсць на-ша жаданне — чаму б не спалу-чыць?

— Кажуць, каб навучаць дзяцей па-беларуску, у нас нават у школе няма базы — хто будзе пе-ракладаць тэхнічныя прадметы?

— Гэта няпраўда. База ёсць нават у садочках, і даволі ня-дрэнная. Калі мы пройдзем па групах, то пабачым, што тут і ля-лькі беларускія ёсць, і гульні. Хай іх не так шмат, але яны стыму-лююць нешта прыдумляць далей. Патрошку ўсё астатняе дадаецца.

— Каб стварыць такую гру-пу, патрэбны кадры. Адкуль у вас так добра ведаюць мову?

Да нашай размовы пад-ключаецца Алена Місько. Яна намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

— Ну глядзіце. У нас шмат у каго вялікі стаж — 20 гадоў, раней мы па мовах здавалі экзамены, — пачынае тлумачыць яна. — Так што супрацоўнікам самім тут не скла-дана, усе толькі “за”. У нас увогуле старэйшая група з’явілася толькі з 2015 года. Падштурхнула нас да гэтага беларускамоўная сям’я. Мы спачатку проста шмат выка-рыстоўвалі адмысловага матэ-рыялу, а потым прыйшла выхава-целька, якая вельмі добра размаў-ляе па-беларуску. Паспрабавалі апытаць бацькоў — можа, хто жадаў бы, каб група з’явілася. І ахвочых было вельмі-вельмі шмат. Пагля-дзелі, што яны актыўна заявы пі-шуць, аж чарга пад кабінетам ста-іць, то пачалі шукаць кадры. Знай-шліся людзі, якія ўзялі на сябе ад-казнасць за яслі. Цяпер рэзананс пайшоў далей па раёнах.

— А бацькі ў сем’ях не пе-раходзяць на беларускую?

— Я на сходах пытаюся, хто дома размаўляе, — распавядае Вікторыя. — Адказваюць: мы хо-чам, але пакуль неяк не атрымлі-ваецца. Ёсць толькі сем’і, дзе чы-таюць казкі па-беларуску. Бывае, што нехта нават новае ў садок ня-се. Прыходзіць дзяўчынка і кажа, што бачыла ў люстэрку сваё адлю-страванне. Я ж ведаю, што такое складанае слова яшчэ не ўжывала. Пытаю ў мамы — і сапраўды: баць-кі разбіралі казку. Паступова ў сям’і гэта перастае быць дзіўным. У нас у калідоры вісіць адмы-словы слоўнік для бацькоў — пакуль яны чакаюць дзяцей, чытаюць і разбіраюць словы самі, ніхто гэта-га не цураецца. Каб быў нейкі вы-нік, заўсёды патрэбна супрацоў-ніцтва абодвух бакоў.

— А паміж супрацоўнікамі садка камунікацыя ідзе па-руску?

— Мы таксама стараемся прытрымлівацца мовы. Калі пра-водзім педагагічную нараду, усе размаўляюць па-беларуску. Даро-слыя нармальна ўсё ўспрымаюць, галоўнае для нас — гэта дзеці. Калі ёсць задача развіць маўленне праз гульню, зразумела, што і сам бу-дзеш размаўляць, — дзеліцца Алена Канстанцінаўна. — А яшчэ мы ўвялі для ўсіх беларускамоўны дзень — гэта чацвер. Тады нават на кухні дзяўчаткі пераходзяць на іншую мову. Ну і, ведаеце, тады гэта ўжо вынік.

people.onliner.by.

 

Язэп Стэпановіч

Прымаўкі і прыказкі Вялейшчыны

(ад бацькоў, землякоў і з кніжак)

  1. Абіваць парогі (Хадай-нічаць).
  2. Абое рабое (Падабенства).
  3. Абы дзень да вечара (Гультайства).
  4. Абы сумленне чыстае.
  5. Абыякі двойчы робіць, а скупы — траціць (плоціць).
  6. Абяцанкамі сыты ня будзеш.
  7. Агонь — бяда, вада — бяда, але няма горшай бяды, калі ні вагню, ні вады.
  8. Ад гарэлкі розум мелкі.
  9. Ад дабра не бягуць.
  10. Адзін і ў кашы прапа-дзеш (Супольная праца плённей).
  11. Адклад ня йдзе на лад.
  12. Адкуль дым, адтуль і полымя (Усё абумоўлена).
  13. Ад малых дзяцей гала-ва баліць, ад дарослых — сэрца.
  14. Адна бяда ня ходзіць (Быць абачлівым і пільным).
  15. Адна галава — добра, а дзьве — лепш (Важнасць суполь-най думкі).
  16. Адным вухам слухае, а другім выпускае (Няўважлівы).
  17. Ад Пілата да Філата (Хадзіць, рабіць без відавочных вынікаў).
  18. Ад прыбытку галава не баліць.
  19. Ад роднага таткі дорагі й латкі.
  20. Ад смерці не адкупішся й не адпросішся.
  21. Аж шапка паднялася (Спужаўся).
  22. Апошняму госьцю лы-жка ў качарэжніку.
  23. Апошняя кропля (Ка-нец трывання).
  24. Апусціцца на дно (Стра-ціць дастойнае становішча).
  25. Аўчынка вырабкі ня варта (Марная праца).
  26. Баба з калёсаў — каню свята (Пакінуць кампанію).
  27. Багатаму ў полі родзіць, а беднаму ў хаце плодзіць.
  28. Багаты беднаму не спа-гадае.
  29. Багаты той, хто не ма-рнуе (ні час, ні грошы, ні рэчы).
  30. Балі ды гулі ў лапці абулі.
  31. Бараду задраць (Памер-ці).
  32. Бачыць вока, ды ля-жыць высока (Недасягальнасць).
  33. Баяцца ваўкоў — у лес не хадзіць (Няўпэўненасць).
  34. Без гаўна дабро ня вы-расціць (Пацверджанне каштоў-насці; важна, як гумус у глебе).
  35. Без навукі, як бязрукі.
  36. Без падмазкі й блін не адстане (Улагода, хабар).
  37. Без прычыны смерць не бывае.
  38. Беражонага й Бог бе-ражэ (Асцярожнасць, пільнасць).
  39. Біцца, як рыба аб лёд (Адчай).
  40. Блізка то блізка, але каб не было слізка (Вартасць ацэнкі дзеяння).
  41. Бог — бацька (Што будзе, тое будзе).
  42. Бог не цяля, бачыць круцяля (Відавочная хібнасць).
  43. Боты новыя, а пяты голыя (Паказуха).
  44. Брацца з галавой (Апа-нтана працаваць).
  45. Будзе й на нашай вулі-цы свята (Упэўненасць).
  46. Будзе дзень — будзе й страва (Не варта спяшацца).
  47. Будзе час — будзе й квас, ня ўсё за раз (Час і мера).
  48. Будзе хлеб — будзе й да хлеба.
  49. Будзеш лянавацца, бу-дзеш з торбаю цягацца.
  50. Бура ў шклянцы (Хва-ляванне без нагоды).
  51. Быў бы хлеб, а нахлеб-нік знойдзецца.
  52. Быць у гуморы (Мець цудоўны настрой).
  53. Б’юць сваіх, каб чу-жыя баяліся.
  54. Бяз году тыдзень (Па-спешлівасць).
  55. Вада да вады цячэ (Аш-чаднасць).
  56. Вадой не разліць (Моц-нае сяброўства).
  57. Ваду ў рэшаце насіць (Марная справа).
  58. Вазіць ваду (на кімсьці) (Пакладзістасць).
  59. Валяць дурака (Ухіляц-ца ад справы, марудзіць).
  60. Варон лічыў (Празяваў).
  61. Ваўка ногі кормяць (Руплівасць).
  62. Век жыві — век вучыся (Неабходнасць удасканалення).
  63. Веру, веру ўсялякаму зверу, аднаму табе ня веру.
  64. Вецер у галаве (Легка-думнасць).
  65. Відаць птушка па палё-це (Вартасць чалавека ў дзеяннях).
  66. Вінавата хата, што ўпу-сьціла Ігната (Пра цяжарнасць).
  67. Вольнаму — воля, шалё-наму — поле.
  68. Воўк да лесу (Непера-канальны чалавек).
  69. Вочкі б мае ня бачылі (Агіда).
  70. Вочы выеў (Моцна на-дакучыў).
  71. Вочы мазоліць (Непа-жаданая прысутнасць).
  72. Вывесці на чыстую ва-ду (Выкрыць, надаць галоснасць).
  73. Выйсці ў людзі (Заняць прыстойнае месца ў грамадстве).
  74. Вырас да неба, а дурань як трэба (Бесталковы чалавек).
  75. Вялікае дрэва паволі расце (Не спяшацца).
  76. Вялікая сям’я не бяз вырадка.
  77. Вясновы дзень год ко-рміць (Руплівасць).
  78. Галодны, як воўк.
  79. Ганарлівы ды ўпарты — нічога ня варты.
  80. Гарбатага труна вы-прастае (Безвыніковасць наву-чання).
  81. Гары яно гарам (Сама-заспакаенне).
  82. Гаспадарку весці — не штанамі трэсці.
  83. Гаспадар свайго слова (Слова і справа не разыходзяцца).
  84. Гаў-гаў ды ў будку (Ска-заў і досыць).
  85. Герой бабы старой (Ха-рахорства).
  86. Гнілая душа (Непры-стойнасць).
  87. Голад ня цётка (Прага-ладаешся — усё з’ясі).
  88. Гол як кол (Бедны чала-век).
  89. Горла дзёрці (Крычаць, лямантаваць).
  90. Грош цана (Нікчэм-насць).
  91. Грошы, як сліна (Лёг-кая трата грошай).
  92. Гультай за работу, ма-золь — за руку.
  93. Гуляць на ўсю іванаў-скую (Поўная вольніца, без аб-межаванняў).
  94. Гэта мне ані баліць, ані смыліць (Не хвалюе).
  95. Гэта яшчэ квяткі, а ягадкі будуць (Папярэджанне).
  96. Гэтыя парогі не пад мае ногі (Непераадольнасць).
  97. Дапаможаш, як хваробе кашаль (Безсэнсоўнасць дапа-могі).
  98. Датуль маці міла, па-куль какі мыла.
  99. Даваць жару (Імпэтна дзейнічаць).
  100. Даронаму каню ў рот не глядзяць (Падарунак — не па-купка).
  101. Даць маху (Памыліцца, прамінуць).
  102. Даць рады (Дапама-гчы).
  103. Два разы не паміраць (Рашучасць).
  104. Двух зайцоў лавіць (Адначасова рабіць розныя спра-вы).
  105. Дзе гам (ежа) — і ён там (Прагны аматар чагосьці).
  106. Дзе двох сварыцца, там трэці карыстаецца.
  107. Дзень да вечара (Мар-наваць час).
  108. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (Гаспадар рэчы му-сіць быць адзін).
  109. Дзе п’юць, там і льюць (Непазбежнасць).
  110. Дзе тонка, там і рвецца (Дзе недагляд, там і праблемы).
  111. Дзеўка без касы ня мае красы (Цэласнасць).
  112. «Дзякуем» не адбу-дзеш (Часцей як жарт).
  113. Добраму чалавеку ўсю-ды добра, а благому — дрэнна.
  114. Добра там, дзе нас няма (Незадаволенасць сваім станам).
  115. Дождж, як з вядра (Лівень).
  116. Долі на рынку ня ку-піш, а ў судзе праўды ня знойдзеш.
  117. Доля шчарбатая (Ня-ладнае жыццё).
  118. Дубца даць (Непаслух-мянаму).
  119. Думай з вечара, а рабі з рання.
  120. Дурны як бот.
  121. Дурню законы ня пі-саны.
  122. Душу выняў (Дамогся).
  123. Ехаць з печы на пяко-лак (Недальнабачнасць).
  124. Ёсць загана — купіш танна.
  125. Ёсць пачатак, будзе й канчатак (Галоўнае пачаць спра-ву).
  126. Жарты нічога ня ва-рты, але часам праўдзяцца.
  127. Жыць на шырокую нагу (Неашчаднасць).
  128. Жыццё пакажа (наву-чыць) (Неслух).
  129. Жыццё пражыць — ня поле перайсці (Быць гатовым для пераадолення цяжкасцяў).
  130. Жыць, як набяжыць (Не адчайвацца).
  131. Завіхайся, але не спя-шайся.
  132. За вочы казаць (Абга-ворваць).
  133. Загляне сонца й у наша ваконца (Надзея).
  134. За дурной галавой і нагам неспакой (Нялішне паду-маць перад тым, як здзейсніць).
  135. За душой ні граша (Бедны ва ўсіх сэнсах).
  136. Замест мазгоў апілкі.
  137. Запас бяды ня чыніць.
  138. За сокалам і варона хараша (З дасціпным, талковым мужам без праблемаў).
  139. За хвойкай лесу ня ба-чыць (Няўважлівасць).
  140. З вагнём ня жарты, й вадзе няма веры.
  141. З вагню ды ў полымя (Адчай).
  142. Звонку клуста, а ў ся-рэдзіне пуста (Неразумны).
  143. З вуснаў мёд, на сэрца лёд (Ліслівасць).
  144. Згубіўшы не тужы, знайшоўшы не кажы.
  145. Здаецца, як дурной авечцы (Уяўленне).
  146. Здароўе ня купіш.
  147. З доўгай перабірачкі дастанеш балячкі (Маруднасць выбару).
  148. З дурным сварыцца, як з вадою біцца.
  149. З камара каня рабіць (Перабольшванне).
  150. З капылоў далоў (Мо-цна спужаўся).
  151. З мужыка пан, як з мыла жбан.
  152. Знай, каток, свой куток (Павінны быць на належным ме-сцы).
  153. З пустога ў парожняе (Разважаць без патрэбы).
  154. З табой кашы ня зва-рыш (Незгаворлівы чалавек).
  155. Зуб за зуб (Незгавор-лівасць).
  156. Зуб на зуб не трапляе (Халадэча).
  157. Зь кім павядзешся, таго й набярэшся (Уплывовасць сяброўства).
  158. Зяць любіць узяць.
  159. І воўк сыты, і козы цэлыя (Пагадненне).
  160. І душы няма (Моцны неспакой, хваляванне).
  161. І мову адняло (Збянтэ-жыўся).
  162. І ў вус ня дуе (Абыя-кавы).
  163. Індык думаў, ды ў суп трапіў (Недальнабачнасць).
  164. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца.
  165. Каб конь добра вёз, давай яму авёс.
  166. Каб ня ежка, не адзе-жка, дык была б грошай поўная дзежка.
  167. Каваль бяз кузні, а шавец босы.
  168. Кажы: “Стрыжана”, а ён: “Голена” (Так, але па-свойму).
  169. Калі б ведаў, дзе па-валішся, то абыйшоў бы.
  170. Калі вераць — не ба-жыся, калі б’юць — не прасіся.
  171. Калі маеш грошы, то й сам харошы (Вартасць замож-насці).
  172. Калом стаяць (Непа-рушна, непатрэбна).
  173. Каму што, а пеўню бойка (Задзіра).
  174. Каму што баліць, той пра тое й гаманіць.
  175. Канцы з канцамі (Зні-каць бясследна).
  176. Капыты адкінуць (За-гінуць непрыстойна).
  177. Каса на камень трапіла (Пасварыліся).
  178. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса дамоў (Рабі своечасова).
  179. Кату на пяту наступіць (Рассмяшыць).
  180. Кашу маслам не са-псуеш (Карысная прапанова).
  181. Кашы ня зварыш (Не-згаворлівы).
  182. Кішэню падстаўляй (Рыхтуйся атрымаць штосьці).
  183. Клін клінам выганя-юць (Сувымернае дзеянне).
  184. Кожнаму сваё мілей.
  185. Колькі ваўка не кармі — у лес глядзіць (Марнае перака-нанне).
  186. Колькі людзей — сто-лькі й падзей.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Лёс і крыжы Маі Кляшторнай

24 снежня  2018 года стар-шыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала ўказ аб узнагароджанні 130 грамадскіх дзеячаў і пісь-меннікаў медалём да 100-годдзя БНР. 3 траўня  2019 года старшыня Згуртавання беларусаў Вяліка-брытаніі Мікола Пачкаеў уручыў у Менску медаль да стагоддзя БНР Маі Тодараўне Кляшторнай.

Мая Кляшторная — адна з старэйшых актывістак ТБМ, сябра Саюза архітэктараў, дачка рэпрэ-саванага паэта Тодара Кляштор-нага, чалавек вялікай сілы духу, любові да волі і да жыцця, поўны спагады да іншых людзей. Мая Тодараўна была адной з заснава-льніц «Мартыралогу Беларусі», кіраўніцай навуковага праекта ме-марыяла ў Курапатаў. Многія га-ды яна ішла з кветкамі ў першых шэрагах у святочнай калоне на Курапаты на Дзяды. Гэта яе кры-жы першымі паўсталі на беларус-кай Галгофе.

Яна нарадзілася 31 траўня 1937 года. Калі ёй споўнілася 4 ме-сяцы, бацьку і маці арыштавалі. Тодару Кляшторнаму было ўсяго 34 гады,  у яго за спіной была вучо-ба ў Белдзяржуніверсітэце, праца на радыё, у рэдакцыях газет і часо-пісаў, сяброўства ў літаратурных аб’яднаннях » Маладняк» і «Уз-вышша», выпуск чатырох паэтыч-ных зборнікаў. Таленавіты і ўваж-лівы да пачуццяў, Тодар Кляштор-ны праяўляў у вершах свае  непаў-торныя перажыванні. Яму былі блізкімі па духу Сяргей Ясенін, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка.

Хто над шляхамі

                            ў сонечнае ранне,

Дзе шапаціць бярозавы абрус

Аддаў душу за вечнае змаганне,

Распяў душу за маці-Беларусь.

 

Тодара Кляшторнага рас-стралялі 30 кастрычніка 1937 года. Яго жонку Яніну Германовіч з маленькай Маяй на руках адпра-вілі ў АЛЖІР (Акмолинский ла-герь жен изменников Родины) у Казахстан. Пяць гадоў маленькая Мая правяла разам з маці ў Акмо-лінскім лагеры, яшчэ шэсць — у дзіцячым спецпрыёмніку НКВД, і яшчэ сем гадоў — разам з маці ў ссылцы ў Сібіры. Толькі ў 18 га-доў, вярнуўшыся ў Беларусь, Мая Кляшторная адчула, што ёсць іншае, вольнае жыццё.

У дзяцінстве і юнацтве дзяўчынка неаднойчы перамагала цяжкія захворванні: яна перанесла косныя сухоты пазваночніка і вы-лячылася з дапамогай аперацыі, якую лекары, дасведчаныя ў ваен-на-палявой хірургіі, выканалі ў Сібіры. У 1964 годзе ледзь не стра-ціла слых па прычыне запалення сярэдняга вуха, але зноў на дапа-могу прыйшлі медыкі.

Мая змагла скончыць Мен-скі архітэктурны тэхнікум, вучы-лася ў Маскоўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце і Усесаюз-ным завочным інжынерным ін-стытуце, зноў адчувала сябе ак-тыўнай і здаровай, поўнай сіл. Больш за 30 гадоў яна працавала архітэктарам у праектным інсты-туце «Белпрампраект», удзельніча-ла ў распрацоўцы генеральнага плана Менска.

Не аднойчы са смеласцю і рашучасцю ёй прыходзілася раз-вязваць складаныя праблемы. Яе адпраўлялі ў Маскву на важныя нарады ў Саўмін, звязаныя з бу-даўніцтвам буйных аб’ектаў на Беларусі. Ёй даводзілася ездзіць з наглядам на будаўнічыя пляцоўкі. Аднойчы, калі ішла пракладка магістралі, яна своечасова адхіла адгрузку вагона непатрэбнага гра-нітнага друзу і пракантралявала пастаўку неабходных будаўнічых матэрыялаў.

У 1988 годзе быў створаны «Мартыралог Беларусі».

— Гэта было абуджэннем народу, — успамінае Мая Тода-раўна. — У людзей нібы шоры з ва-чэй упалі. Ужо тады з’явілася пуб-лікацыя «Курапаты — дарога смер-ці», былі праведзеныя даследаван-ні, дакументаваліся ўспаміны сведкаў. Сярод ініцыятараў ства-рэння «Мартыралогу» першым быў Васіль Быкаў. Ён паспрыяў таму, каб артыкул пра масавыя расстрэлы ў Курапатах быў на-друкаваны ў тыднёвіку «Літара-тура і мастацтва». А першым слова «мартыралог» прамовіў Зя-нон Пазняк.

Мая Тодараўна Кляштор-ная працавала ў камісіі, якая збі-рала звесткі пра рэпрэсаваных. Як у камісію, так і да яе на працу ў  «Белпрампраект» ішоў натоўп людзей, якія імкнуліся высвятліць лёс загінуўшых у лагерах родных, якія шукалі і збіралі адпаведныя да-кументы. Яна ўзяла ўдзел у другім па ліку шэсці на Курапаты, і з тых часоў заўсёды праходіла гэтую памятную дарогу разам з грама-дой.

Менавіта па яе просьбе ў прыватнай рытуальнай майстэрні былі выраблены першыя дубовыя і сасновыя крыжы, а потым і самы вялікі крыж.

— Прынесці іх дадому з майстэрні мне дапамаглі Сяржук Вітушка і Генадзь Сагановіч. Кры-жы некалькі дзён стаялі ў нас до-ма, яны пахлі смалой.  А потым з дапамогай іншых людзей былі ўсталяваны на месцы памяці загі-нулых ахвяр.

Ёй дорагі былі сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі сталага ве-ку, якія ведалі яе бацьку — з Мак-сімам Лужаніным і іншымі. Маці Маі, вярнуўшыся з Сібіры, увесь час хварэла і ў хуткім часе пайш-ла з жыцця. Мая Тодараўна як род-ную берагла і даглядала яе сяб-роўку — паэтэсу Яўгенію Пфляўм-баўм, з якой маці вучылася разам.

Мая Тодараўна падтрымлі-вала сяброўскія стасункі з многімі дзеячамі культуры, мастакамі: са Стэфаніяй Станютай, з Яўгенам Куліком, Віктарам Маркаўцом, да-памагала матэрыяльна мастакам у часы нястачы. Яна сябравала з многімі праваслаўнымі, уніяцкімі і каталіцкімі святарамі. Сын Васіля Сёмухі перадаваў ёй выданні Бібліі на беларускай мове. Яна дзялілася асобнікамі Святога Пісьма на род-най мове са святарамі і  чальцамі грамадскай арганізацыі «Маці супраць наркотыкаў».  Яна пера-несла шмат гора ў сваім жыцці і сама адгукалася на чужое гора. Сустрэла  і шмат добрых людзей — «залатыя зярняткі людскія».

…Для пер-шага пасляваенна-га выдання вершаў Тодара Кляштор-нага яны з маці збі-ралі матэрыял у бібліятэках па пе-рыядычным дру-ку і даваенных зборніках. У 60-тым годзе выйшла выбранае з паэзіі Тодара Кляшторнага  «Зала-тое вязьмо», у 1970-ым — выбраныя вершы.  Новае выданне рыхтава-лася ў «Беллітфондзе» да 100-год-дзя паэта ў 2003 годзе і выйшла з прадмовай і каментарамі Алеся Пашкевіча.

«Тодар Кляшторны выя-віўся, найперш, паэтам аван-гарднага мыслення, творцам імажынісцкай школы з яркімі, непаўторнымі перажываннямі, настроямі, пачуццямі, якія ім ні-быта не пісаліся, а выспеўваліся, — напісаў Алесь Пашкевіч. — Аднак такія спевы не лашчылі вуха ба-льшавіцкім ідэолагам. Эстэты-чна вытанчаныя вершы Тодара Кляшторнага, у якіх апяваліся чалавечыя пачуцці, гучалі экзі-стэнцыяльныя роздумы аб жыц-ці і смерці — такія вершы тага-часнай вульгарызатарскай кры-тыкай успрымаліся варожа: як упадніцкія, шкодныя.»

«Не жнеі ў вязьмы залатыя,

Уплятаюць пражу туманоў,

А ветры буйныя за тынам

Мяцеляць золата кляноў. »     

( «Кляновыя завеі»)

 

У 2017 годзе амбасадары еўрапейскіх краін дапамаглі Маі Тодараўне паправіць здароўе, і яна з дапамогай » Белавія» змагла злятаць у Казахстан з унучкай Хрысцінай па запрашэнні Нур-султана Назарбаева.

У 2007 годзе па ініцыятыве Н. Назарбаева і пры падтрымцы ўладаў Казахстана ў пасёлку Ак-мол быў пабудаваны мемарыяль-ны комплекс, які так і называецца — АЛЖІР і створаны музей. Ра-ботнікі музея па драбніцах збіралі інфармацыю аб вязнях лагера ў архівах НКВД, а частку экспанатаў перадалі сваякі жанчын-зняво-леных.  Мая Тодараўна  наведала музей, перадала туды дакументы сваёй маці і матэрыялы, звязаныя з жонкай Якава Бранштэйна -Марыяй Мінкінай, якая таксама знаходзілася ў АЛЖІРы…

Камяні, усталяваныя па ініцыятыве Маі Кляшторнай у Ку-рапатах у 2013 годзе, стаяць непа-хісна.

Маю Тодараўну радуюць яе ўнукі — Хрысціна і Ілля, і вельмі чулы і пяшчотны праўнук — Марат. Яны надаюць сілы жыць і клапа-ціцца пра іх будучыню.

Эла Дзвінская.

На фота аўтара:

  1. Медаль да 100-годдзя БНР уручаны Маі Кляшторнай;
  2. Мая Кляшторная з уну-камі: Іллём і Хрысцінай;
  3. М. Кляшторная па дарозе ў Курапаты;
  4. Тодар Кляшторны;
  5. Кніга Т. Кляшторнага;
  6. Ахоўныя камяні мема-рыяла стаяць непахісна.

 

Філалагічны факультэт прэзентаваў кнігу пра Алега Лойку

На філалагічным факультэ-це Белдзяржуніверсітэта адбылася прэзентацыя ўнікальнай кнігі пра Алега Лойку «Чалавек з сонечнаю ўсмешкай» — былога дэкана філ-фака БДУ, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэс-пандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук. На прэзентацыю прыехалі былыя выпускнікі факультэта, пісьменнікі, навукоўцы, а таксама выкладчыкі філфака і студэнты. Прэзентацыю адкрыў доктар філа-лагічных навук, прафесар, уклада-льнік кнігі Алесь Бельскі, які ад-значыў, што мэта кнігі — стварыць цэласны партрэт Алега Лойкі як вучонага, паэта, аўтара раманаў-эсэ, педагога, выхавальніка твор-чай моладзі, грамадзяніна і па-трыёта сваёй Бацькаўшчыны.

— І гэта нам удалося. Таму спадзяёмся, што выданне стане пачаткам і стымулам для далей-шага шматаспектнага асэнсавання жыцця, дзейнасці і творчасці Але-га Лойкі — выдатнай асобы, ву-чонага еўрапейскага ўзроўню, таленавітага майстра слова, — ад-значыў Алесь Бельскі.

Пра Алега Лойку шчыра распавядалі дэкан філфака Іван Роўда, пісьменнікі Анатоль Вяр-цінскі, Васіль Зуёнак, Анатоль Бу-тэвіч, народны мастак Беларусі Іван Міско, святар Зьніч, былыя сябры ўніверсітэцкага літаб’яднан-ня «Узлёт», якім кіраваў Алег Лой-ка — Мікола Мятліцкі, Уладзімір Мазго, Кастусь Цыбульскі, Сяргей Чыгрын, Сяргей Украінка і іншыя. Да прэзентацыі кнігі была аргані-завана выстава кніг Алега Лойкі, паказаны невялікі фільм. Усе аўта-ры кнігі пра Алега Лойку атрымалі па асобніку ў падарунак.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя, Менск. Фота аўтара.

 

Навіны Германіі

У Германіі адзначылі

70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна

У нядзелю, 12 траўня, жы-хары Германіі святкавалі 70-годдзе зняцця савецкай блакады Заход-няга Берліна, аднаго з першых крызісаў «халоднай вайны». Кан-цэрты і дэманстрацыя архіўных кінаматэрыялаў праходзілі ў парку Тэмпельгоф на месцы былога аэрадрома.

Амаль год Савецкі Саюз спрабаваў узяць Заходні Берлін зморам, каб прымусіць заходніх саюзнікаў сысці з сектара. У чэр-вені 1948 года былі перакрыты ўсе аўтамабільныя дарогі і чыгункі, што вялі ў заходнюю частку го-рада, была забаронена пастаўка вугалю, на якім працавалі элект-растанцыі, і пастаўка медыкамен-таў у шпіталі. Усе гэтыя месяцы забеспячэнне горада цалкам ажыццяўлялася з паветра.

Аўтарам праекту «Павет-раны мост» быў генерал-лейтэ-нант амерыканскай транспартнай авіяцыі Уільям Танер. У Берлін з заходніх зон акупацыі вялі тры па-ветраныя калідоры: самалёты ўля-талі ў Берлін праз паўднёвы і паў-ночны калідоры і выляталі праз сярэдні з перапынкам тры хвіліны. Так на працягу года ўдалося ар-ганізаваць забеспячэнне з паветра ўсім неабходным двух з паловай мільёнаў чалавек. Урэшце Сталін вымушаны быў саступіць. У ноч на 12 траўня 1949 года блакада За-ходняга Берліна была знята.

Паветраны мост працягваў дзейнічаць да верасня 1949 года, каб стварыць у горадзе неабход-ныя запасы. Галоўным палітыч-ным вынікам берлінскай блакады стала аб’яднанне заходніх земляў і стварэнне Федэратыўнай Рэспу-блікі Германіі, а таксама наданне Заходняму Берліну аўтаномнага статусу. Акрамя таго, пад знакам берлінскай блакады і «паветрана-га моста» 4 красавіка 1949 года было прынята рашэнне аб ства-рэнні Арганізацыі Паўночна-ат-лантычнай дамовы (NATА).

Радыё Свабода.

 

Фестываль «Гальшанскі замак» пройдзе 18 траўня

Фестываль «Гальшанскі замак» у гэтым годзе запрашае да сабе 18 траўня. Адноўленая паў-ночная вежа Гальшанскага замка, мясцовыя пернікі і фестываль ін-струментальнай музыкі. Гэтыя і іншыя разыначкі чакаюць удзель-нікаў і гасцей юбілейнага — дзяся-тага фестывалю сярэднявечнай культуры. Абяцаюць, што замак Сапегаў ажыве, дзякуючы спецы-яльным тэхналогіям 3D. Таму і падрыхтаваць да свята старыя сце-ны трэба асабліва старанна. Тут ужо зроблена металічная лесвіца на вежу, працягваецца рэканст-рукцыя фрагментаў сцен, плану-ецца іх падсвятленне. За час, што застаўся да свята, арганізатары і мясцовыя ўлады плануюць наве-сці парадак не толькі вакол сцен замка, а і ў аграгарадку. Яны вель-мі спадзяюцца на дапамогу мяс-цовых жыхароў.  Конныя турніры і баі на мячах. Сярэднявечная музыка ад гурта «Стары Ольса», які ў гэтым годзе, як і ў самы пер-шы год фестывалю, стане хэдлай-нерам мерапрыемствы, і фесты-валь інструментальнай музыкі, які арганізуецца ў мясцовым Доме культуры.

Радыё Рацыя.

 

Да 156-годдзя паўстання 1863 г.

Апалонія з Далеўскіх Серакоўская

 

У с п а м і н ы

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

Прыходзіць з Варшавы ін-струкцыя ў палове чэрвеня перад зняволеннем Кіраўнічага аддзела:

1) Замест Кіраўнічага ад-дзела — Выканаўчы аддзел. Стар-шыня і 4 чальцы для 4 секцый, а таксама камісар з Варшавы з асо-бнай пячаткай і правамі прызна-чэння ваяводскіх, павятовых камі-сараў без ведама Аддзела.

2) Прызначаецца значны пенсіён для ўсіх чыноўнікаў (да-гэтуль на Літве чыноўнікі на кра-ёвай службе не атрымоўвалі нія-кай аплаты).

Гэтыя пастаянныя змены мучылі наш Край і тармазілі ўся-лякую працу, пераконвалі пры тым, што Край знаходзіцца ў руках людзей, якія не маюць разумення пра яго стасункі і інтарэсы.

Можна дапускаць, што ў Каралеўстве не было лепей, і там былі пастаянныя змены, бо нако-лькі ведаю, там некалькі разоў змя-няўся склад чальцоў Нац[ыяналь-нага] ўр[ада]. Высылалі, мардавалі і няволілі. Кожная змена прыносіла новыя распараджэнні, якія былі вынікам падбору людзей з што раз напэўна меншай падрыхтоўкай і ўменнем дастасавацца да што раз цяжэйшых акалічнасцяў.

Да хвілі пераняцця Каронай кіраўніцтва нашымі справамі, на Літве панавала найпаўнейшая зго-да як у Камітэце, так пазней і ў Ад-дзеле і ў стасунках з грамадствам.  Усе супольна працавалі і дапама-галі адны адным, нават моладзь з так званай Чырвонай партыі ах-вотна падпарадкавалася распара-джэнням Аддзела і прыступіла да супольнай працы. Малыя амбі-цыйкі і парожнасць некаторых чальцоў з арганізацыі не тармазілі працы.

Асобае распараджэнне, якое надавала камісарам, прыбы-лым з Каралеўства, невядомым нашаму Краю, правы прызначэн-ня людзей на такія высокія пасады пераважвала лёсы Літвы. Калі бяс-пека ў руках такога легкадумнага Ду Лаўрэнса.

Увесь Аддзел падаў у ад-стаўку. Пакуль прыйшоў адказ з Варшавы, 31 траўня зняволілі Аскерку і Антонія Яленскага. Эд-вард Пажэрскі, начальнік нашай паліцыі ўцякае за мяжу. На месца Аскеркі выбіраюць Уладзіслава Малахоўскага; а на Яленскага — Вагнера, сакратар К[араль] Ф[а-левіч]. Далеўскі лічыў за абавязак перад Краем не перапыняць дзей-насці да прыходу адказу з Варша-вы. Па загадзе Мураўёва Вагнер і Лапацінскі выязджаюць на вёску (пастараўся пра гэта Дамейка). Праз10 дзён пасля арышту Аскеркі і Яленскага зняволілі Фр[анцішка] Далеўскага. Афіцэр Гаеўскі (шпі-ён, засланы заміж плямянніка адной з сясцёр міласэрнасці, якога яна не ведала, дзіцем быў адда-дзены ў корпус) прасіў яе выста-рацца для яго бланк у лагер. Па-верыла яму і выпрасіла ў сястры Францішка паручыцца за яго (Да-леўскія не належалі да Камітэта кабет, выконвалі толькі тое, чым братам сваім хоць трохі ўслужыць маглі). Перахоўвалі архіў і іншыя паперы ў бабулек.

Францішак, ідучы ў ква-тэру Гаеўскага з грашыма ў 500 р[ублёў] і з бланкам, пакінуў дома ўсё, што б яго магло ска-мпраментаваць у выпадку арышту. У Гаеўскага, дзе ўжо чакала паліцыя, сумеў зніш-чыць бланк, так што Мураўёў не меў доказаў яго віны, а на працягу 2 гадоў зняволення не знайшоўся ні адзін голас, хто б засведчыў супраць яго. Нават такі фатограф К[орзан], які выдаў Аскерку, Яленскага, калі захварэў на тыф  у Кунгуры, а сёстры Далеўскага, якія да-глядалі хворых у тыфозным шпіталі, наблізіліся да яго (ві-дочна, ведаў іх наглядна), то закрычаў: “Далеўскія! Я под-лы, выдаў Аскерку, Яленс[ка-га], Пажэрскага, але, Божа, ты бачыш, што гэта не я выдаў Францішка!” Літва заплаціла Камісіі (як дапускаю, Мураўё-ву пры пасярэдніцтве Камісіі 15 тысяч за жыццё Яленскага, Аске-ркі і Далеўскага. Ян Завіша даў за 900 рублёў. Завалакіцілі справу да адмены ваеннага становішча, а з ім і смяротных прыгавораў.

Пасля зняволення Франці-шка Далеўскага прыехаў з Варша-вы Юзаф Каліноўскі (кс. Рафал). Прывёз пячатку і мандаты.

Новыя чальцы:

старшыня Гейштар,

горад — Уладзіслаў Мала-хоўскі,

вайсковыя справы — Юзаф Каліноўскі,

сакратар — К[ароль] Ф[але-віч],

камісар — Ду Лаўрэнс.

Нядоўга гэта ўжо трывала. Замена людзей на ўсіх пасадах (а амаль што не было ўжо з каго вы-біраць, лепшая большасць вымар-давана або вывезена), пастаянныя арышты, экзекуцыі, праз кожныя колькі дзён множацца здраднікі, шпегі, ссылкі.

У гэты смутны час Нац[ыя-нальны] ўр[ад] уводзіць:

1) Жандармерыю на Літве з простых, неабучаных людзей, з правам вынясення смяротных прыгавораў нядбайным і здрад-нікам.

2) Жадае арганізацыі вяс-ковага люду (дзіўнае няведанне нашага краю);

3) Абвясціць на Літве па-спалітае рушэнне (з каго?);

4) Распачаць неадкладна паўстанне на Падоллі, Валыні, Украіне, у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай губ[ернях].

Смутныя былі вынікі тых спробаў каля Жытоміра, Пава-лочы, Кіева. Мужыччо, узброенае дубінамі і сякерамі наводзіла мас-коўскае войска на партыі моладзі і вымардоўвала без міласэрнасці.

Цэнтральны камітэт выка-наў свой абавязак прадстаўляючы на з’ездзе ў Вільні, а потым цераз Яленскага рэальны стан Літвы і чаго ад яе можна спадзявацца. Прыбыльскі, якога Варшава сама сабе выбрала, не пытаючыся Літ-вы, на яе прадстаўніка, не ўмеў стаць роўна як на абарону Літвы, так і ўсёй супольнай справы.

Усе тыя распараджэнні ў хвілю, калі паўстанне канае. Двары апустошаныя, дабразычлівыя вё-скі папалены, зраўняныя з зямлёй або ад жаху гатовыя схіліцца на бок ворага. Паспалітае рушэнне! Арганізацыя люду! Не было ўжо нікога, каб падтрымаць грошам, хлебам і апекай атачыць апошнія жменькі туляўшыхся паўстанцаў. Казалі ім ператрываць да наступ-нага лета і тады распачаць рух з большай сілай!

Апошнія 4 зімовыя месяцы ў [18]64 годзе былі цяжкімі ў пе-ратрыванні для бедных паўстан-цаў, расцярушаных, але не жадаў-шых скласці зброю, каб скары-стацца з мураўёўскага маніфесту. У тым ліку былі: кс. Мацкевіч, Кан-станцін Далеўскі, Жахоўскі, Штэн-гельмееры і шмат іншых, як: Бул-гароўскі, Ліпінскі.

Зіма была, як ніколі датуль суровая, маразы даходзілі да 25 градусаў. Няма дзе схавацца. Ма-скоўскае войска ператрасае ко-венскія ваколіцы, шукаючы рэшткі туляўшыхся. Ніхто ім не адважваў-ся даць схованку як у хатах, так і ў дварах, якіх няшмат засталося, бо каго не зняволілі за ўдзел у паў-станні, вывезлі ў Расію за не-падпісанне адрасу.

І ў светлы час і ў змроку наш сумлены жмудскі мужычок, праняты літасцю, бег шукаць на[шых] няшчасных у аддале-ных глыбінях пушчы, несучы ім сухі кавалак хлеба, спечана-га з вотрубаў, ад якога крыва-віліся [язы]к і паднябенне спа-жываўшага, ці кавалак старога елкага сала, але і тут паводле апавяданняў Жахоўскага рабі-лася ім крыўда. Харч закопвалі ў зямлю (свіран беднякоў). Дзікі ноччу, прывабленыя яго вострым пахам выкрадалі. А яны самі? На марозе, ад якога з гарматным гукам лопаліся старыя дубы, скурчыўшыся, [пры]туліўшыся адзін да ад-наго, пад прыкрыццем назбі-раных днём сухіх галін, зло-жаных кучай, праводзілі ночы праз 3 месяцы. Сумленны наш люд, застаючы іх так раніцай, гаварыў з літасцю:

— Пан[ічы]кі — няхай споўніцца Божая воля! Пры-[ходзь]це хоць ночку правесці ў хаце.

[Ня]шчасныя не адваж-валіся скарыстацца, там пад страхой чакала на іх смерць і згуба сумленных людзей.

Пасля апошніх распара-джэнняў, прысланых з Варшавы па арганізацыі люду, жандармерыі, паспалітага рушэння, [ру]ху ў кра-совых губернях, адкуль да гэтага часу прыходзіла падмацаванне ў моладзі і ў грашах, настае ў Вы-канаўчым аддзеле хвіля бунту, абурэння. Аддзел, не могучы су-польна працаваць з Гейштарам, хоча? яго пазбыцца, з гэтай мэтай выязджае Ду Лаўрэнс [у] Варша-ву, той з намерам хуткага вяртан-ня пакідае свой паўнамоцны ман-дат на Літве ў Канстанціна Калі-ноўскага. Аддзел, карыстаючыся адсутнасцю камісара [?], заме-ненага імгненна памочнікам,  [аб’]яўляе сваё абурэнне на агу-льным сходзе вуснамі Ул[адзісла-ва] Малахоўскага:

— Досыць нам [гэта]й за-лежнай ролі! Варшава не разумее нашых патрэб. Павінны самі ра-дзіць над дабром Літвы! Мы па-станаўляем ад гэтага часу разар-ваць гэтую [залеж]насць, якая нас губіць!

Гейштар адзін апелюе раз-рыву салідарнасці з Каралеўствам.

Таму большасць, нягледзя-чы на яго апазіцыю, [па]станаўляе выслаць наступныя ўмовы:

— Літоўскі камітэт незалеж-ны ад Кароны.

— Камісар з Варшавы мае толькі дарадчы голас, роўна, як з Літвы ў Варшаве.

Пасля атрымання гэтай пастановы Варшава прысылае ў Вільню Авейду-Шмідта [для] па-гаднення Літвы з Каронай. Усё было ўжо запозна!

 

Праблема адраса Дамейкі

Пасля Біржанскай бітвы Дамейка падтрымлівае планы Му-раўёва, агітуючы за паданне адра-са, у форме, [ука]занай Мураў-ёвым.

Адрас не толькі асуджае паўстанне, але і адмяняе ўсю на-цыянальную мінуўшчыну, [абвя]-шчаючы, што Літва заўсёды была Расіяй і пр[агне] ёй застацца.

Знайходзяцца на Літве та-кія, якія [яго] падпісваюць з Да-мейкам, у вялікай сваёй [ня]долі трацяць галаву і сумленне. Тыя, хто не падпісвае, ідуць на выгнан-не. Літва вылюдняе. Народ лічыць Дамейку за здрадніка, адступаец-ца. Пакуль Дамейка падпі[сваў], Аддзел пастанаўляе не дапусціць яго да гэтага чыну і іншых прыхі-льнікаў адцягнуць, [ад]пужнуць, каб гэтае паскудства не пашыра-лася. З гэтай мэтай выносіць смя-ротны прыгавор Дамейку. Пры-сланыя жандармы аказаліся няў-далымі. Літва не знайходзіць вы-канаўцаў прыгавору сярод сваёй супольнасці. Ліцвіны гавораць, што лягчэй сябе пазбавіць жыцця, бо пасля [вы]канання прыгавору жонкі і дочкі адвярнуліся б ад іх, як ад забойцаў. Даставілі з Варшавы Бянькоўскага. Ён наносіць Да-мейку ўдар штылетам, але той вы-жывае і распавядае Мураўёву апісанне, менавіта, што быў блан-дынам. Стаўленыя перад Дамей-кам бландыны ідуць на шыбеніцу, бо Дамейка не ўпэўнены ў ідэн-тыфікацыі. Павесілі ў гэты час ? некалькі са Шляхецкага інстытута амаль [дзя]цей, усёй віной якіх бы-лі светлыя валасы. У той час на ву-ліцах Вільні не было відаць блан-дынаў. Устрывожаныя маці [фар] бавалі трынаццаці- і дванаццаці-гадовым сынам вала[сы].

Бянькоўскі арыштаваны — павешаны. Малахоўскі, як началь-нік горада, найбольш [ад]казны, уцякае. Здановіч, сын прыстой-нага чалавека і шанаванага гісто-рыка, расстраляны. Канстанцін Каліноўскі расстраляны. Ю[заф] Каліноўскі — Сібір. Гейштар зня-волены. Захавала яму жыццё тое, што здраднікі, назыв[аючы] яго старшынём у другім складзе, ні-к[олі] яго не бачылі. Сасланы ў Уфу. Парафіновіч, Кушалеўскі і Дзічкоўскі гавораць пра Гейш-тара, што не ведаюць яго асабіста та[му], што сам ніколі не дзейні-чаў, а засланяўся Цітусам Далеў-скім, які звычайна выконваў за [я]го ўсе абавязкі. Цітус ад пры-быцця свай[го] ў Вільню, ад сама-га пачатку мусіў хавацца пад узя-тым прозвішчам. У хвілю арышту яго ў Сыраком[ліхі] меў пашпарт на імя Маеўскага. Сыраком[ліха], хоць была пра тое папярэджана, выдала яго [ўлас]нае прозвішча, гэта павяло яго на смерць, бо ад 1 [кастрыч]ніка абвесткі, раскле-еныя на мурах горада, абвяшчалі прыгавор Мураўёва, які выракаў [яго] завочна на смерць і абяцаў высокую ўзнагароду [?] таму, хто яго выдасць. Цітус Далеўскі рас-стр[аляны] [?] снежня 1863 года. Выкрытая менская арганізацыя 1 (студзеня) 64 г. [па]казвае на Гей-штара, як на старшыню ў другім складзе Аддзела. Дастаўлены з Уфы, пасаджаны ў цытадэлі. Арыштоўваюць Мікалая Гедройця, той выдае Антонія Яленскага, як скарбніка [ў] Ад-дзеле. Антоні праз увесь доўгі час свайго [зня]волення цвярдзіў адно, што прымаў [у] такія небяспечныя часы вялікія прыватныя сумы для захоўвання, гарантуючы ўласным фундушам.

Пры заснаванні Камітэта пастанавілі, у выпадку арышту, бачачы немагчымасць [вы]кру-ціцца з цяжкага становішча і шмат-лікіх неабвержных довадаў віны, прымаць адказнасць за дзейнасць датуль пазасталых на свабодзе, каб іх ацаліць і тым самым забяспе-чыць на будучыню магчымасць далейшай працы.

[І] ніякім чынам не выдаць справы ані шляхоў, якімі край ідзе да мэты.

Яленскі адказваў шляхетна, не выдаў ні справы, ні людзей. Хво-ры, змучаны двухгадовым вязнен-нем з-за здрады Гедройця і выдачы яго м[енскай] арганізацыяй, бача-чы немагчымасць выкруціцца ад нагрувашчаных супраць яго дова-даў, прызнаецца, што быў краё-вым скарбнікам.

Гейштар, дастаўлены з Уфы, знаходзіцца ў падобным, што і Яленскі, стане ў выніку пры-знанняў Кашыца, менскай аргані-зацыі і папярэдніх прызнанняў Парафіяновіча, Кушалеўскага і Дзічкоўскага. Прызнанні ўсіх сходзяцца ў тым, што Гейштар быў старшынём ў другім складзе Аддзела.

Становішча абодвух бязвы-хаднае. Дазволілі ім пабачыцца. Яленскі незаўважна перадае Гей-штару запіску, у якой піша, што для [прыкры]цця датуль не вы-крытых чальцоў Аддз[ела] пакажа на яго, як на старшыню, а сябе [як] скарбніка пры Далеўскім Цітусе [?] Каліноўскім, ужо асуджаных і пакар[аных] смерцю. Разлічваў на сілу Гейштара — памыліўся.

Гейштар нейкі час трымаў-ся добра, але неўзабаве Камісія дакапалася да яго слабых бакоў.

Пачалі яму ліслівіць, рас-хвальваць яго вялікі розум, спра-вядлівасць, праўдзівасць, якімі [нава]т Мураўёў захапляецца, называючы яго адзіным у Польш-чы разумным і справядлівым ча-лавекам, які не ведае падману. А пры тым усе чальцы Камісіі: Ло-сеў, Гогель, Юган і Шамшаў так яго любяць, так прагнуць яго выратаваць.

Ах, той Мілтан у сваім “Страчаным раі” як жа вялікую паказвае знаёмасць тайнікоў люд-ской душы, малюючы вобраз ша-тана з пекла, які шукае шлях да ча-лавека, жыхара зямлі, створанага Богам. Шатан зму[чаны] доўгімі безвыніковымі пошукамі [рас-п]ытвае сустрэтага анёла і давед-ваецца, што най[ш]ырэйшая і най-прасцейшая дарога  з усіх напат-каных дарог, якая называецца “фа-набэрыя”, беспамылкова завядзе яго наўпрост да чалавека.

На тым шляху няшчасны Гейштар быў пераможаны панамі з Камісіі, шатанамі з пекла. Пры пастаяннай ліслівасці мучылі або-двух роўна як Яленскага пастаянна паўтаранымі пытаннямі ўдзень і ўначы. Пакідалі ім наледзве пару гадзін спачынку. Чальцы Камісіі змучаныя пакутамі вязняў мяня-ліся, а гэтыя мусілі ім пастаянна адказваць. Яленскі на думку Ка-місіі быў вызначаны, як: “Хитрый поле[шук] ничего нам не сказал, чего мы пре[ж]де не знали — ни од-ной личности нам [не] указал”. Ад пачатку да канца трымаўся [пры] тых жа самых сцверджаннях. Няш-ч[асны] Гейштар пасля змагання з самім сабой — [?]. Піша пры-знанне — выдае ўсю наш[у справ]у — увесь ход нацыянальнай працы. В[учыць] Мураўёва, у чым паля-гае нашая сіла. [Нічога] не мінае. Пачынае ад мірнай працы, якую прыпісвае сабе, выдае арганіза-цыю колаў і колкаў, тыя ніткі, якія звязваюць увесь край. Піша пра паўстанне, пра першы Аддзел і пра другі (ужо з іх амаль нікога не было ў жывых), што ж да першага, калі б не тыя 15 тысяч, вярнулі б іх і [за]мардавалі б. Іншых, датуль не выкрытых, замоўчвае. Ад гэтага часу ў сетцы арганізаваных кол і колак пачынаюцца масавыя вы-сылкі. [А]дзін чалавек з сям’і пра-вініўся, сылаецца ўся [ся]м’я, яе атачэнне і знаёмыя. Мураўёў це-шы[цца]. Ратч піша гісторыю па-ўстання 1863 года.

[Ге]йштар ад той пары зне-навідзеў Яленскага, не мог яму прабачыць, што аказаўся мацней-шым [за] яго. Апраўдваўся перад грамадскасцю, [што] зрабіў пры-знанне для ацалення краёвага го-нару. (У вачах Камісіі? у вачах Мураўёва? наш гонар?). Забыў пра сваю прысягу: “[Не] вучыць ворага шляхам, якімі мы ідзём да мэты.” Думаю, што зрабіў гэта ў нейкім хваравітым [за]пале.

Бо ці ж ёсць мажлівай рэч-чу, каб паляк у [з]даровым розуме мог на Камісіі сказаць: “Мужыка літоўскага ніколі не будзеце мець на сваім баку.

Калі дасце яму веды, будзе станоўча наш, калі пакінеце яго ў цемры, не будзе [ані] ваш, ані наш”.

Натуральна Масква хоча другога.

Якая ж розніца; споведзь перад грамадствам прызнанняў на Камісіі Агрызкі і Гейштара. Пер-шы ў сваёй прастаце і яснасці — вялікі; другі? Абодва засуджаны на Сібір.

 

Мы закончылі публікаваць пераклад успамінаў Апалоніі з Далеўскіх Серакоўскай. Безумоў-на, ёсць прэтэнзіі да якасці, але публікацыя ішла “з калёс”. Тым не менш, у бібліяграфіі паўстання 1863 года ўжо ёсць гэтыя ўспа-міны на беларускай мове, імі мо-жна карыстацца, на іх можна спасылацца. Як падаецца, белых плямаў у гісторыі паўстання стала трошкі менш.

Пераклаў успаміны Апа-лоніі Далеўскай Станіслаў Суд-нік, кніжку з публікацыяй успа-мінаў па-польску здабыў Леанід Лаўрэш.

Праца над гісторыяй паў-стання працягваецца, абяцаем новыя публікацыі.

 

Наваградскія правінцыі*

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

Меч, у сэрца няўдзячна ўторкнуты

 

Нямногія людзі ведаюць, што ў паўночна-ўсходняй частцы Лідскага павета, у далечыні ад чы-гункі, знаходзяцца Геранёны — ве-льмі старое і памятнае мястэчка, з якім у гісторыі звязана каралева Барбара. Сюды рэдка хто даязджае. Хіба хто выпадкова заблукае, каб парушыць спакой жменькі мясцо-вых жыхароў.

Ціхае, як вёска, мястэчка з некалькімі беднымі дамкамі. Бач-на, што няма тут ніякага гандлё-вага руху. У цэнтры Геранёнаў — пляц, на якім скрыжоўваюцца да-рогі, і каля гэтага скрыжавання стаіць хата «Таварыства каталіцкіх мужчын» і кааператыў «Гаш-тольд» — гэтым і вычэрпваюцца патрэбы месцічаў.

Аднак назва «Гаштольд» сведчыць пра тое, што месцічы жывяць традыцыі і паважаюць гісторыю свайго мястэчка. Бо на-самрэч Геранёны трэба лічыць са-праўднай перлай гісторыі Лідчы-ны,  скарбніцай недаследаваных таямніц, адказы на якія маглі б добра ўзбагаціць нашы веды пра падзеі і людзей былога Вялікага Княства.

І ёсць тут прыгожы гістары-чны помнік. Аднак пра яго не ве-даюць нават выбітныя гісторыкі. Некалі я выпадкова праглядаў літаграфічны адбітак Напалеона Орды з выявай замка ў Геранёнах і дзівіўся рэшткам муроў, якія былі намаляваны.

— Ужо тады там не было ніякіх муроў. Гэта толькі фантазія мастака, які намаляваў сцены зам-ка для большага эфекту, — тлума-чыў мне гаспадар літаграфіі10.

Калі, аднак, я аглядаў гэтае месца, дык упэўніўся, што яшчэ не так даўно рэшткі муроў павін-ны былі стаяць. Але і муры, і тое, што засталося ад вежаў, заўсёды не мелі ніякай апекі. Не ведаў пра іх нават кансерватар11, які павінен быў падумаць пра захаванне гэта-га помніка. Каменныя глыбы на-крылі сабою альшыну, што свед-чыць пра тое, што муры ўпалі, максімум, некалькі тыдняў таму.

Калі толькі падумаем пра тое, што замак Гаштольдаў у Гера-нёнах належыць да самых старых, бо пабудаваны, верагодна, у 1431 г. Пятром Гаштольдам12 — першым з літоўскіх паноў, які прыняў ката-ліцтва — зразумеем, які цікавы і ка-штоўны помнік на нашых вачах ператварыўся ў руіны.

Зарос-лую буйным глогам замка-вую гару акай-муе падвойны роў чаго не меў ніводзін з замкаў на Віленшчыне (за выняткам за-мка ў Троках). Першы роў пе-рад абаронным валам часткова засыпаны дру-зам і рэшткамі муроў і частко-ва зарос маладым лесам. Другі, знешні роў, добра захаваўся да на-шага часу. Яшчэ выразна бачны сляды развадных мастоў, па якіх уязджалі ў замак.

Над самы ровам … стаіць цалкам акружаны зеленню пара-фіяльны касцёл. Уласна кажучы — гэта значна перабудаваная даўняя замкавая капліца ў стылі ранняга барока. Пра гэты касцёл, як і пра Наваградскую Фару, ходзяць самы фантастычныя легенды. Кажуць, што ў лёхах касцёла ляжаць парэ-шткі ўсіх дзедзічаў Геранёнаў — Га-штольдаў, пачынаючы ад Пятра і заканчваючы Станіславам Гаш-тольдам, які быў мужам Барбары з Радзівілаў — пазнейшай каралевы. Уваход у падзямелле замураваны, і таму цяжка сказаць, ці маецца гіс-тарычная праўда ў гэтых расказах. Адно толькі пэўна — касцёл гэты лічыцца самым старэйшым на Лідчыне.

Гаштольды акрамя замка і капліцы, якая зараз з’яўляецца па-рафіяльным касцёлам, фундавалі ў Геранёнах яшчэ тры выдатныя святыні. Войцех Гаштольд у 1540 г. адзін з касцёлаў зрабіў біскуп-скім, яго пробашч па адмысловым дазволе папы меў права ад імя па-нтыфіка праводзіць абрад наба-жэнства. Гэты было ў часы най-большага росквіту мястэчка, у са-ракавых гадах XVI ст. У той жа час у Геранёнскім замку чатыры гады свайго жыцця правяла каралева Барбара — найпрыгажэйшая по-стаць нашай гісторыі, у першым шлюбе Гаштольд, у другім — жонка Жыгімонта Аўгуста.

Калі Станіслаў Гаштольд безпатомна памёр, Барбара па-кінула асірацелыя вежы Геранён-скага замка, яна была апошнім носьбітам прозвішча вялікага до-ма Гаштольдаў. З яе ад’ездам пагасла і больш ніколі не ўва-скрэсла слава Геранёнаў. Мястэч-ка па-чарзе пераходзіла з рук у рукі покуль разам з Ліпнішкамі не было аддадзена ў валоданне літоў-скай артылерыі. Кароль Аўгуст ІІІ з-за павагі да памяці Барбары на-даў Геранёнам годнасць вольнага каралеўскага горада і Магдэбург-скае права.

Праз сорак гадоў, у 1792 г. кароль Станіслаў Аўгуст надаў Геранёнам рэнавацыйны прыві-лей, у якім пацвердзіў Магдэбург-скае права, выключыў горад з-пад юрысдыкцыі іншых уладаў, і надаў герб: «Меч, у сэрца няўдзячна ўторкнуты»: на зялёным полі сэр-ца прабітае мячом, атачонае вуз-кай пляцёнкай, якая ўверсе закан-чваецца каралеўскай каронай. Хто ж лепей мог адчуць трагедыю ка-хання Жыгімонта Аўгуста і Бар-бары, як не кароль Станіслаў Аў-густ? Кароль-каханак, вялікі знаў-ца і здабытчык жаночых сэрцаў. Таму і меч, уваткнуты ў сэрца, як знак горада, дзе пачалося няшча-снае каханне. Бо менавіта падчас палявання ў Геранёнскай пушчы кароль пазнаёміўся з Барбарай. …

Аднак прайшло толькі тры гады пасля надання гораду рэна-вацыйнага прывілею, і ў 1795 г. маскалі пад камандаваннем графа Безбародкі зрабілі з Геранёнаў руі-ны — не засталося каменя на камені. Пабурылі фундаменты і зааралі глебу.

І зараз на гэтым месцы шу-мяць жытнія каласы. На малым па-горку, дзе раней высілася над мяс-тэчкам гаштольдава святыня, су-часны уладальнік Геранён сп. Сы-мон Мяйштовіч паставіў выкуты з жалеза памятны крыж. Цяжка паверыць, што на гэтым месцы стаяў вялікі мураваны горад з трыма касцёламі і ратушай. Куды не паглядзіш — паўсюдна ўраджай-ныя палі. Толькі адзін раз араты плугам вывернуў кавалак парцэ-ляны ці іншы артэфакт даўніх ча-соў, які сведчыў, што некалі тут кві-тнела жыццё, асвета і культура.

Каля пабудоў прыгожага, узорнага маёнтка, сонечных і пра-сторных дамоў работнікаў Мяйш-товіча ўзносіцца вялікі драўляны гмах сямікласнай публічнай шко-лы імя каралевы Барбары. Гэтую школу фундаваў сп. інжынер Сы-мон Мяйштовіч, выбітны навуко-вец, вялікі знаўца і аматар мастац-тва, уладальнік багатай галерэі аб-разоў, якая сёння, каля руін замка, мае нейкую асаблівую вартасць.

Мяйштовіч валодае ары-гіналам рэнавацыйнага акту і ме-талічнай пячаткай магістрата ка-ралеўскага вольнага горада Ге-ранёнаў.

* Фрагменты з кнігі: Wladyslaw Abramowicz. Strony Nowogrodzkie. Lida, 1938. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

10 Магчыма, гаспадар літаграфіі — лідскі гісторык Міхал Шымялевіч. Вядома, што ён валодаў гэтакай калекцыяй. — Л. Л.

11 Маецца на ўвазе віленскі кансерватар — асоба якая займала адмысловую пасаду і ў той час адказвала за захаванне помнікаў архітэктуры. — Л. Л.

12 Замак пабудаваны, верагодна, на мяжы XV-XVI ст., калі Геранёнамі валодаў канцлер ВКЛ і віленскі ваявода Ольбрахт Гаштольд. Геранёны пачынаюць звацца ў дакументах «мураванымі» (murata) не пазней за 1510 год. — Л. Л.

 

«Вясна-красна на ўвесь свет»

2 красавіка магілёўскі музей В. Бя-лыніцкага-Бірулі нагадваў канцэртную залу, адкуль гучала і лілася прыемная мелодыя. Адбывалася творчая вечарына «У весніцах вясны». Аматары беларускай абрадавай творчасці сустракаліся з паэткай, этнакуль-туролагам Антанінай Хатэнка і даследчы-кам народнай музычнай культуры, вірту-озным выканаўцам на мностве старажыт-ных інструментаў Ярашам Малішэўскім. Прыйшлі яны з калекцыяй беларускіх на-родных музычных інструментаў і правялі для магілёўцаў цікавае мерапрыемства, якое запомніцца надоўга.

Госці распавялі пра вясновы абра-давы цыкл, пра існасць прыродна-людскую і ўсяго жывога. Пра тое, дзе і ў чым нашы продкі шукалі ратунак ад нядолі-нястачы фізічнай і духоўнай. Пра каранёвую сістэму самога Быцця на гэтай зямлі. Вясна ў бела-рускай традыцыі — таемныя весніцы ў новы віток руху сонца, зорак, Зямлі. Весніцы да новай павароткі гадавога кругазвароту. Бо вясна ў беларускай традыцыі багатая на мелодыі, фарбы, гульні, спевы і знакі. Знакі, занатаваныя нашымі продкамі ў абрадавых дзеях і арнаментах. Знакі веснавога абу-джэння прыроды і аднаўлення жыццёвых рытмаў пасля зімовага одуму.

І вясну спаконвеку тут, у Краі на-шым, адмыслова заклікалі-загукалі, ура-чыста сустракалі, шчодра нажыўляючы ўсю абуджаную прастору гімнавай радасцю жыць, ствараць, марыць і спаўняць лету-ценні-мары. Крыляючы на веснавых арэлях часу да новых думак і новых падзей.

З вуснаў паэткі прагучалі вершы, сугучныя задуме гэтай імпрэзы: пра вясну, пра веснавыя абрады і звычаі, пра ста-радаўні культ роду, пра духоўную спадчы-ну, перададзеную нам праз вякі папярэд-нікамі.

Размовы пра вечнае чаргаваліся з цудоўнай музыкай.

Падчас свайго выступлення Яраш расказваў пра гісторыю ўзнікнення і выра-бу музычнага інструмента, а потым агуч-ваў гэты інструмент. Яраш Малішэўскі з’яўляецца не толькі таленавітым выканаў-цам, ён сапраўдны знаўца, аўтар першага ў краіне сістэматызаванага выдання для дзяцей пра народныя музычныя інст-рументы.

Малішэўскі пачаў свой выступ чароўнымі гу-камі беларускай дуды, якая на Беларусі ўжо даўно па-спяхова супернічае з шат-ландскай валынкай. Хаця раней на нашых землях без гэтага інструмента не абы-ходзілася амаль ніводнае свята ці значная ў жыцці падзея — народзіны і па-хаванні, хрэсьбіны і вяселлі. Працяглыя гукі дуды трапна спалучаліся з жаласлівымі песнямі музыкаў, якія гралі, вандруючы ад вёскі да вёскі. Песні бы-лі разлічаны на тое, каб расчуліць слухачоў, на тое, каб яны не пашка-давалі паболей грошы-каў вандроўным музы-кам.

Але, калі дуду ўдала выкарыстоўва-юць нашыя фолк-гур-ты, то колавую ліру па-чуць і пабачыць навідавоку — рэдкая і цікавая магчымасць.

Гралі музыкі-валацугі, як вядома, не толькі на дудзе, але і на дудцы, з гэтым ці-кавым інст-рументам нас таксама пазнаёміў Яраш Малішэўскі. Інструмент не лёгкі, вагой і выглядам з добрую дубінку, з чаго высту-поўца пажартаваў, што ў доўгіх падарож-жах дарогамі Беларусі музыкі маглі імі і адбівацца ад разбойнікаў у выпадку нападу, а не толькі граць. Жалейка, ліра, дуда, акарына, варган — усе гэтыя інструменты былі прадстаўлены з душой, ярка і лірычна. Некаторыя з інструментаў слухачы пачулі ўжывую ўпершыню. Свая адмысловая гісторыя музыкі цесна пераплятаецца з гіс-торыяй той краіны, для якой яна стала бліз-кай.

Арганізавалі сустрэчу магілёўская суполка ТБМ імя Ф. Скарыны пры пад-трымцы мастацкага музея Бялыніцкага-Бірулі і асабіста яго загадчыцы Святланы Строгінай. На імпрэзе прысутнічала каля 40 чалавек.

Наталля Шэмянкова,

г. Магілёў.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

 

Сабачая падзяка

 

Дабрыня ўзвялічвае чалавека, ро-біць яго ў вачах людзей лепшым, чым ён ёсць. Дабрыня заўжды вартая падзякі. Яе часам хоча зарабіць той, хто здзяйсняе дабрыню. І ў большасці сваёй добрыя ўчынкі здзяйсняюцца чалавекам менавіта дзеля падзякі. І атрымліваюць тую падзяку, якую яны заслужылі.

Кацярына Піліпчык сядзела ў чакаль-най зале вакзала і ела канапку. Доўгія зборы ды яшчэ прыспешванні мужа пакінулі яе без абеду. Зараз сухая канапка з вакзальнага буфета была смачней за вясельны каравай. Распакаваць назапашаны ў дарогу правіянт у яе не было ніякага жадання. Прычынай сквапнасці былі і думкі пра мужа: жлукціць піва ў буфеце, ды яму яшчэ хатні бутэрброд падавай.

Не дачакаецца!

Да адыходу цягніка заставалася колькі вольнага часу.

У гэты момант між радамі крэслаў ішоў маленькі сабачка, пушысценькі, з за-пляменай белай поўсцю. Так хацелася яго ўзяць на рукі, каб не быў такі брудны. Па ўсім бачна, сабачка быў галодны. Ён апеты-тна абнюхваў валізы пасажыраў, льсціва заглядаў ім у вочы, быццам  жаласліва вы-прошваў: «Людзі, дайце хоць кавалачак хлеба».

Людзі эгаісты і хцівыя ў сваіх паводзі-нах не толькі да звяроў, але і свойскіх жывёл. Так было і ў гэты раз. Усе, да каго звяртаўся са сваімі пажаданнямі сабачка, праганялі яго.

Тое самае, пасля ўжывання піва, зра-біў і яе муж, чым яшчэ больш раззалаў жон-ку. Эгаіст з эгаіста. Пасля гэтага Кацярына пашкадавала сабачку і паклікала яго да сябе.

— Ідзі сюды, мой харошы, — і падала недаедзены кавалак сухой канапкі, які проста не магла адолець.

Сабака спачатку пачастунак абнюхаў і з галадухі ў адно імгненне праглынуў яго. Аблізнуўся і вільнуў хвастом, просячы яшчэ.

«Ой, які цудоўны сабачка! — у душы ўзрадавалася жанчына, адкрыла сумку, дзе ляжалі харчы на дарогу, ды падала новаму знаёмцу бутэрброд з каўбасою. Муж неза-даволена прабурчэў:

— А што самі ў дарозе будзем есці?

— Табе заўжды мала, — не зусім пяш-чотна адказала жонка. — Нічога з табою не станецца, не пахудзееш.

Брудны пушысцік завіляў хвастом. Ад катлеты сабака ўзрадаваўся яшчэ болей. Зараз гэтае мурзатае стварэнне было дара-жэйшае і мілейшае за мужа.

Абвестка, што пачынаецца пасадка на цягнік, змусіла ўзяцца за рэчы. Сабачка працягваў падскокваць побач. Мілавацца жанчыне з новым сябрам не выпадала, але яна ў апошні раз хацела перад ім засвед-чыць сваю дабрыню ды пагладзіць на раз-вітанне. Новы сябра не зразумеў шчырых памкненняў жанчыны з працянутаю пу-стою рукою, напачатку гыркнуў, затым уцяў зубамі за палец. Людзі, што сядзелі по-бач і назіралі за ўсім, захіхікалі.

Ужо на пероне жанчына дагнала мужа і гучна пачала выказваць сваё неза-давальненне ім: чаму той не абараніў яе ад дурнога сабачкі.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *