Навіны Германіі. У Германіі адзначылі 70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна

Чацвер, Травень 23, 2019 0

У нядзелю, 12 траўня, жыхары Германіі святкавалі 70-годдзе зняцця савецкай блакады Заходняга Берліна, аднаго з першых крызісаў «халоднай вайны». Канцэрты і дэманстрацыя архіўных кінаматэрыялаў праходзілі ў парку Тэмпельгоф на месцы былога аэрадрома.

Амаль год Савецкі Саюз спрабаваў узяць Заходні Берлін зморам, каб прымусіць заходніх саюзнікаў сысці з сектара. У чэрвені 1948 года былі перакрыты ўсе аўтамабільныя дарогі і чыгункі, што вялі ў заходнюю частку горада, была забаронена пастаўка вугалю, на якім працавалі электрастанцыі, і пастаўка медыкаментаў у шпіталі. Усе гэтыя месяцы забеспячэнне горада цалкам ажыццяўлялася з паветра.

самчб

Аўтарам праекту «Паветраны мост» быў генерал-лейтэнант амерыканскай транспартнай авіяцыі Уільям Танер. У Берлін з заходніх зон акупацыі вялі тры паветраныя калідоры: самалёты ўляталі ў Берлін праз паўднёвы і паўночны калідоры і выляталі праз сярэдні з перапынкам тры хвіліны. Так на працягу года ўдалося арганізаваць забеспячэнне з паветра ўсім неабходным двух з паловай мільёнаў чалавек. Урэшце Сталін вымушаны быў саступіць. У ноч на 12 траўня 1949 года блакада Заходняга Берліна была знята.

Паветраны мост працягваў дзейнічаць да верасня 1949 года, каб стварыць у горадзе неабходныя запасы. Галоўным палітычным вынікам берлінскай блакады стала аб’яднанне заходніх земляў і стварэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, а таксама наданне Заходняму Берліну аўтаномнага статусу. Акрамя таго, пад знакам берлінскай блакады і «паветранага моста» 4 красавіка 1949 года было прынята рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Паўночна-атлантычнай дамовы (NATА).

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *