Навіны Германіі. У Менску паставілі памятны знак Нямецкай слабадзе

Аўторак, Травень 28, 2019 0

У Лютэранскім скверы ў Менску адкрылі памятны знак Нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў амбасадар Германіі Петар Дэтмар.

Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадкага аб’яднання нямецкай культуры «Масты» ў Менску.

Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Германіі.

— Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Менска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была Нямецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасьці. Вуліцы мелі назвы — Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі, закрытыя ў 1978 годзе. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта сёння згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака, — сказала карэспандэнту Свабоды Вольга Штокман.

стэлак

На пачатку 20 стагоддзя ў Менску жылі больш за 2 тысячы немцаў.

— І ў мяне з’явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Менска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцяў, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў, — кажа Вольга Штокман.

Вольга Штокман плануе ўсталяваць інфармацыйныя стэнды каля памятнага знака. Падчас адкрыцця таксама выказвалася ідэя зрабіць тут лютэранскую каплічку.

Алесь Дашчынскі,

Радыё Свабода.

Фота Юргена Эбергардта.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *