Каб і робаты размаўлялі па-беларуску. Свята беларускай мовы, гісторыі і культуры ў летніку “Тэхнасіці”

Аўторак, Чэрвень 25, 2019 0

11 чэрвеня ў дзіцячым летніку «Тэхнасіці» на безе Лідскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці прайшло свята беларускай мовы, гісторыі і культуры.  На працягу святочнага дня былі праведзены мерапрыемствы і конкурсы:

— «Акадэмія вынаходніка» ў рамках конкурсу «Формула разумнага лета» (на пляцоўцы «Насустрач адкрыццям» (навучальна-даследчая чыннасць), дзе робаты размаўлялі па-беларуску;

 

хлопчыкк

— лепшае сэлфі (#ЗЛЖсэлфі) у рамках рэспубліканскага творчага конкурсу сярод падлеткаў на стварэнне лепшага паста ў сацыяльных сетках;

— інфармацыйная гадзіна «Беларусь паспяховая», дзе распавялі пра выбітных беларусаў;

— гульнявая пляцоўка «Кола беларускіх гульняў»;

— творчы конкурс «Ганаруся табой, Беларусь»;

— конкурс сачыненняў «Чаму я люблю Беларусь»;

— музычная гадзіна «Вянок беларускіх песень» разам з бардам Сяржуком Чарняком;

— вечаровае вогнішча «Беларускія вячоркі»;

— дыскатэка «Беларускі рок-карагод».

 

Гасцямі свята былі запрошаны рыцарскі клуб гістарычнай рэканструкцыі «Залаты леў» і  сябры Лідскай суполкі Таварыства беларускай мовы (ТБМ).

рыцарык

Рыцары распавялі дзецям пра традыцыі рыцарства і шляхецтва, паказалі простыя прыёмы фехтавання на мячах, аздабляла дзею сапраўдная беларуская дуда.

Сябры суполкі ТБМ Ліды распавялі дзецям пра славутыя імёны Бацькаўшчыны- з нагоды 150 гадоў з дня народзінаў Ядвігіна Ш., беларускага пісьменніка; 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Хомчанкі, беларускага пісьменніка; 105 гадоў з дня народзінаў Аркадзя Куляшова, паэта, перакладніка, сцэнарыста, народнага паэта Беларусі; 115 гадоў з дня народзінаў Паўлюка Труса, беларускага пісьменніка; 120 гадоў з дня народзінаў Міхася Лынькова, беларускага пісьменніка.

стэндкя2к

У сувязі з тым, што ў Лідзе неўзабаве будзек пастаўлены помнік Вялікаму князю Гедзіміну, стршыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік расказаў пра асобу вялікага князя Гедзіміна і зачытаў адрыўкі з паэмы “Давыд Гарадзенскі”, дзе апісваюцца падзеі ў часы Гедзіміна.

Намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк разам з дзецьмі выканаў некалькі беларускіх песень, у тым ліку, як адзначыў сп. Сяргей, старажытную беларускую песню “Зорка Венера”. Сапраўды гэтаму тэксту ўжо больш за сто гадоў.

чарнякк

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *