НАША СЛОВА № 22 (1433), 29 траўня 2019 г.

Чацвер, Чэрвень 6, 2019 0

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі таксама адхіліла законапраект ТБМ

“Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”

«Пытанні ўжывання беларускай мовы ўрэгуляваны дзейным заканадаўствам» — такі выніковы сэнс ліста, які атрымала з Адміністрацыі Прэзідэнта дэпутат Палаты прад-стаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім на законапраект аб дзяржаўнай падтрымцы бела-рускай мовы. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Уладзімір Жаўняк спасылаецца на тое, што паводле Канстытуцыі Беларусі дзяржаўнымі мовамі ў краіне з’яўляюцца бела-руская і расейская мовы. А дзяржава гарантуе свабоду выбару мовы выхавання і навучання. Чыноўнік спасыла-ецца і на закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

 

Анісім А. М.

вул Савецкая, д. 11,

г. Мінск

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

У Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разгледжаны праект Закона “Аб дзяржаўнай пад-трымцы беларускай мовы”.

Пагаджаючыся з неабходнасцю развіцця бела-рускай мовы, мяркуем неабходным адзначыць, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяр-жаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца бела-руская і руская мовы. Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання (частка трэцяя артыкула 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

На ўрэгуляванне адносін у галіне развіцця і ўжы-вання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахову правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў гэтай сферы, выхаванне паважлівых адносін да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы накіраваны палажэнні “Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-ХІ “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

Такім чынам, пытанні ўжывання беларускай мовы ўрэгуляваны дзеючым заканадаўствам.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь            У.Р. Жаўняк.

 

Ліст з Прэзідэнцкай Адміністрацыі стаў трэцім наконт законапраекту ТБМ. Раней ініцыятыву не пад-трымалі Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў і Міністэрства юстыцыі.

Старшыня ТБМ мяркуе, што рашэнне наконт таго, што рабіць далей, будзе прынятае на паседжанні Рады Таварыства.

Алена Анісім лічыць, што найбольш важнае ў зако-напраекце — гэта захады дзеля таго, каб выраўняць стано-вішча з беларускай мовай, якое склалася ў грамадстве, асабліва ў стасунках з дзяр-жаўнымі органамі; каб вяр-нуць ёй статус дзяржаўнай мовы і напоўніць яго адпа-ведным зместам.

Паводле Радыё Свабода.

Традыцыйны фэст прайшоў у Вайцюшках

Салаўіныя трэлі, по-свісты драздоў, ціньканне сінічак раздаваліся ў лесе над Нёманам з чацвёртай гадзіны раніцы. Птаства сва-ім звонкім шчабятаннем ві-тала ўзыход сонейка. У лесе сярод густой і свежай зялё-най травы жаўцелі курасле-пы, зацвіталі суніцы. Уся на-вакольная прыгажосць пры-цягвала турыстаў, якія выр-валіся з каменных абдымкаў горада.

На аграсядзібе Вай-цюшкі 25 траўня адбыўся рэгіянальны фестываль па-эзіі і аўтарскай песні «Са-лаўё». Напярэдадні яго па запрашэнні музыкі Змітра Вайцюшкевіча на пленэры працавалі мастакі з Гародні і Менска: Валянціна Шоба, Уладзіслаў Стальмахаў, Га-ліна Раманава, Таццяна Гар-дашнікава, Ілона Касабука. Яны аздобілі сядзібу карці-намі і стылізаванымі драў-лянымі скульптура-мі. Напісаныя ў бла-кітных колерах, з’яві-ліся «Анёлы Вайцю-шкоў». Вясёлых ко-цікаў стварыла Тац-цяна Гардашнікава, каляровымі драўля-нымі круглячкамі ўпрыгожыла сцяну дома Галіна Рама-нава.

Наталіць пра-гу да культурнага ад-пачынку прыехалі госці з Ліды, Бяро-заўкі, Менска, Берас-ця. Сярод  удзельні-каў былі маладыя бе-ларускамоўныя ба-цькі з дзецьмі.

У фэсце «Салаўё»  ўзялі ўдзел Віталь Рыжкоў, Сяргей Башлыкевіч і іншыя. Літаратар і музыка Міхаіл Валодзін  прэзентаваў сваю кнігу   «Прапетая біяграфія». На завяршэнні паэтычна -музычнага свята гаспадар сядзібы Зміцер Вайцюшке-віч выканаў лепшыя песні са свайго рэпертуару. Самы лепшы канцэрт — канцэрт, які гучыць пад адкрытым не-бам, для зорак і птушак, дрэ-ваў і камянёў, і самых вер-ных слухачоў. Прагучалі пе-сні пра матуль, пра каханне, пра тое, што застаецца пас-ля нас… Музыка і госці ўзгадалі Алеся Ліпая, які не-калькі гадоў таму быў удзе-льнікам фэсту «Салаўё». Прагучала яго песня  «І на-вучу лятаць».

Купанне ў Нёмане, частаванне юшкай з рыбы і грачанай кашай з дымком падбадзёрылі гараджанаў, надалі новых сіл і натхнення.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Моўны закон ва Украіне: у чым сутнасць закона пра мову і як будуць караць за непавагу да дзяржаўнай мовы

14 траўня дэпутаты Вяр-хоўнай Рады Украіны адхілілі ўсе пастановы пра адмену прынята-га закона пра функцыянаванне ўкраінскай мовы як дзяржаўнай.

Адразу ж пасля гэтага спікер парламента Андрэй Па-рубій гэты закон падпісаў.

Прэзідэнт Пётр Парашэ-нка падпісаў закон неадкладна, пакуль яшчэ знаходзіўся на па-сту прэзідэнта.

Нагадаем, 25 красавіка Рада прыняла моўны закон. Дэ-путаты набралі 278 галасоў за прыняцце закона пры неабход-ных 226 галасах.

Аўтарамі законапраекта сталі 33 дэпутаты з розных фракцый. Ён прадугле-джвае адмену закона «Пра асновы дзяр-жаўнай моўнай палітыкі», а замест яго прапануе ўвядзенне абавязковага выкары-стання ўкраінскай мовы практычна ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Мы разабраліся, у чым сутнасць закона пра ўкраінскую мову, каго ён кране і наколькі гатовыя службоўцы і супрацоўнікі сферы абслугоўвання да новаўвядзення.

 

Каго кране

 

Закон прадугледжвае, што ўкраін-ская мова павінна выкарыстоўвацца ў дзяржслужбе, афіцыйных дакументах, аду-кацыйнай і медыцынскай сферах, кіна-тэатрах і тэатрах, фэстах, пры абслугоўванні спажыўцоў, у працоўных адносінах, публіч-ных мерапрыемствах, рэкламе, СМІ, інтэр-нэце і тэлебачанні.

Дзеянне закона не распаўсюджва-ецца на сферу прыватных зносін і здзяй-сненне рэлігійных абрадаў.

За парушэнне закона прадугледжа-ны штрафы. А публічнае зневажэнне ці грэ-баванне ўкраінскай мовай будзе нават пад-ставай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

 

Службоўцы і медыкі падрыхтаваліся

 

Кіеўскія службоўцы кажуць, што не дасведчаных украінскі калегаў у сталіцы практычна не засталося.

— Яшчэ некалькі гадоў назад з’явілася новаўвядзенне, што без дакумента пра атэ-стацыю па мове на пасаду дзяржслужбоў-ца не возьмуць. Гэта абавязковая ўмова, і ўсе службоўцы даўно здалі гэтыя іспыты. Таму такой праблемы для дзяржслужбы, прынамсі ў Кіеве, даўно не існуе, — распавёў нам адзін са службоўцаў.

У медыцынскай сферы, запэўніва-юць лекары, таксама ніякіх праблем няма.

— Я заканчваў медінстытут на рускай, ведаю ўкраінскую. Таму з пацыентамі магу вольна гаварыць на любой мове. Бо ёсць людзі, якія прынцыпова не жадаюць перахо-дзіць на іншую, і я ў гэтым ніякай праблемы не бачу, — сказаў нам кіеўскі педыятр Міка-лай Фірсаў.

У кінатэатрах расійскія фільмы прак-тычна не паказваюць, а замежныя даўно дублююць на ўкраінскай.

 

Афіцыянтаў пашлюць на курсы пасля штрафаў

 

Што да рэстаранаў, то ўладальнікі пакуль не гатовыя масава адпраўляць сваіх супрацоўнікаў на курсы па ўкраінскай.

— Адзінкі праводзяць курсы па ан-гельскай і ўкраінскай са сваімі супрацоў-нікамі. Гэта звязана з вялікай цякучкай кад-раў. Адсоткаў 50 афіцыянтаў месяц працу-юць, а потым звальняюцца. Таму курсы немэтазгодныя. Што да абслугоўвання, то на нарадах персаналу раяць, што пажадана размаўляць з кліентамі на ўкраінскай. Хоць бы першы раз. А далей усё будзе залежаць ад таго, на якой мове адкажа кліент. Але ў рэальнасці мала хто так робіць. Калі паводле новага закона будуць за рускую мову ка-раць штрафамі, то, вядома, яны адправяць супрацоўнікаў на курсы. Калі ніякай адказ-насці не прадбачыцца, то ўсё пакінуць, як ёсць. Дапускаю, што сачыць за выкары-станнем украінскай мовы будуць толькі тыя рэстаратары, якія захочуць пазбегнуць скан-далаў. Бо часам трапляюцца наведвальнікі, якія «шыхтуюць» персанал за тое, што іх не так абслужылі», — распавяла нам прэзідэнт кампаніі Рэстаранны кансалтынг Вольга Насонава.

 

Чакалі 150 гадоў

 

Культуролаг і літаратуразнавец Ва-дзім Скуратоўскі нагадвае — украінская мова была забаронены ў 1876 годзе. Тады расійскі цар Аляксандр II выдаў так званы Эмскі указ, які ўводзіў цвёрдыя абмежаванні на выкарыстанне ўкраінскай мовы ў Расійскай імперыі.

— Указ забараніў усе вусныя і друка-ваныя варыянты ўкраінскай мовы на тэры-торыі Наддняпроўскай Украіны. З таго часу пачалася абсалютная атака супраць украін-скай мовы і працягвалася да сённяшняга дня. І толькі цяпер, праз паўтара стагоддзі, спынілася гэтая атака, — кажа Скуратоўскі.

Па яго словах, цяпер у краіне ладзяц-ца дыверсіі супраць украінскай мовы. Але з-за закона яны сыдуць на нішто.

— Увесь гэты час некаторыя дэпутаты на суржыку палохаюць, што ўсё дрэнна ў гэтым законе, ад «А» да «Я». Іншыя пало-хаюць канфліктамі з Польшчай і Вугорш-чынай, да якіх нібы прывядзе прыняцце за-кона. Гэта і ёсць дыверсіі. На вялікі жаль, за апошнія паўстагоддзя ўкраінцаў прывучы-лі не паважаць родную мову. Гэта ўсё не знікне за адзін дзень, але зараз будзе наты-кацца на юрыдычныя бар’еры, — упэўнены культуролаг.

 

Сыдуць гады і стагоддзі

 

Па словах палітычнага аналітыка, экс-дэпутата і кіраўніка мастацкага аб’яд-нання Апошняя барыкада Алеся Донія, важнасць закона ў тым, што менавіта ўсве-дамленне сябе ўкраінцам пачалося з выкарыстання новай літаратурнай мовы.

— Спачатку гэта быў Іван Катлярэўскі, потым хар-каўскія і кіеўскія інтэлігенты. Менавіта з украінскай мовы пачаўся рэнесанс украінскай культуры. І ўвесь гэты час працягвалася барацьба за права яе выкарыстання. За апошняе стагоддзе мова разві-валася нераўнамерна. Укра-інцы, якія жылі ў Аўстра-Ву-горшчыне, пераходзілі на нямецкую, у Расійскай імперыі — на рускую. І з таго часу ва Украіне супярэчнасці, якія ўсюды ёсць паміж горадам і вёскай, ператварыліся ў супярэчнасці паміж рускамоўным гора-дам і ўкраінамоўнай вёскай. І гэта наш крыж, які трэба было змяняць, — кажа Доній.

Па яго словах, змены ў лепшаю бок, адбываліся не пасля Майданаў, а ў канцы 80-ых гадоў.

— Першы прарыўны закон пра ўкра-інскую мову быў прыняты ў 1989-ым, яшчэ пры УССР. Як карэнны кіяўлянін, магу сцвярджаць, што паступовы працэс пачаўся яшчэ тады. І я ўвесь час кажу, што на гэты працэс патрэбныя калі не дзесяцігоддзі, то стагоддзі. Ён не адбудзецца аднамомантава. Але ён ні ў якім разе не павінен быць гвал-тоўным, — удакладніў эксперт.

 

Пугай і пернікам

 

Пакуль жа ўкраінцы саматугам ад-стойваюць правы на дзяржаўную мову. Адны ідуць у суды, якія абавязваюць руска-моўных пры абслугоўванні пераходзіць на ўкраінскую.

Напрыклад, Лычакаўскі суд Львова прызнаў, што супрацоўнікі «Украінскай чыгункі» неправамерна адмовіліся абслу-гоўваць пасажыра на ўкраінскай. Мужчы-на пажаліўся, што ў цягніку «Чарнаўцы-Адэса» праваднікі размаўлялі з ім на рускай, прычым груба і непаважліва. Таму паса-жыр спачатку напісаў водгук у «Кнізе скар-гаў», а потым яшчэ і звярнуўся ў суд.

Іншыя — за мірны план. Алесь Доній з’яўляецца заснавальнікам бясплатных кур-саў украінскай мовы. Цяпер іх праводзяць у 25 гарадах краіны.

— Я ініцыяваў, а зараз ужо дзеці са-мастойна іх праводзяць. Але гэта добраах-вотніцкі праект, які, што паказальна, право-дзіцца высілкамі актывістаў, а не дзяржавы. Галоўны дэвіз курсаў: «Навучы сябра раз-маўляць на ўкраінскай». Гэта кажа пра тое, што кожны чалавек, які размаўляе на рус-кай ці іншай мове, але жадае вывучыць ук-раінскую, ужо з’яўляецца сябрам. Гэта зна-чыць, ні ў якім разе не павінна быць прыму-су, а падахвочванне і рука сябра. Гэта вельмі важная рэч, таму што любыя іншыя спробы могуць прывесці да процілеглых наступ-стваў. І дзяржава павінна паказаць сістэм-насць і паслядоўнасць. А ўкраінскае гра-мадства павінна садзейнічаць, але рабіць гэта ў прыязнай манеры. Тады не будзе магчымасці дзейнічаць варожай прапаган-дзе, а ў грамадстве не будзе расколу.

 

Рэсурс “Галоўрэд”.

 

Беларусаў запрашаюць на «Агульную дыктоўку»

1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе маса-вая «Агульная дыктоўка» па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома альбо ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ма-штабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду «Граматыкі» Мялеція Смат-рыцкага — кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта. Напісаць дыктоўку можа любы ахвочы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Пры гэтым арга-нізатары свядома выбіраюць тэкст павы-шанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтычнасць і асаблівасці бе-ларускай мовы. Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяс-печваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі «Культура» (102,9 FM у Менску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гародні, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца а 12 гадзіне аднача-сова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by. Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзельніка. Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электрон-ны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік. «Праект «Агульная дыктоўка» накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Неардынарны фармат дазваляе ўдзе-льнікам згуртавацца і знайсці аднадумцаў па агульных інтарэсах, — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва».

Папулярызацыя беларускай мовы — важны напрамак карпаратыўнай сацыяль-най адказнасці «Лідскага піва». Кампанія рэгулярна праводзіць акцыі і фестывалі на беларускай мове і выкарыстоўвае яе ў сваёй камунікацыі. Праект «Агульная дыктоўка» ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага радыё.

Беларускае Радыё Рацыя.

Язэп Стэпановіч

Прымаўкі і прыказкі Вялейшчыны

(ад бацькоў, землякоў і з кніжак)

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумары.)

  1. Свая сярмяжка нікому ня цяжка.
  2. Свая хатка як родная матка.
  3. Сем пятніц на тыдні (Чалавек з нетрывалай думкай).
  4. Сем разоў адмераць — раз адрэзаць (Разважлівы падыход да справы).
  5. Сёмая вада на кісялі (Далёкая радня).
  6. Сівізна ў бараду, а чорт у галаву (Дурнота).
  7. Скажы дурню пама-ліцца — лоб разаб’е.
  8. Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца (Небяспека паспешлівасці).
  9. Скрыпучае дрэва доў-га расце (Таму, хто любіць скар-дзіцца на сваё здароўе).
  10. Слова лечыць і ка-лечыць (Прамаўляць узважана).
  11. Словам (языком) не накорміш.
  12. Слова як птушка: вы-пусціў — ня вернеш.
  13. Слоў на вецер не кідае (Абавязковы, не пустаслоў).
  14. Слухай вухам, рабі брухам (Не адлучайся ад справы).
  15. Спаў як пшаніцу пра-даўшы (Моцны працяглы сон).
  16. Старасць — ня радасць.
  17. Стары друг лепш за новых двух (Каштоўнасць сталага сяброўства).
  18. Стары конь баразны не псуе (Досвед мае значэнне).
  19. Стаяць на галаве (Вэ-рхал).
  20. Стаяць, як укапаны (Ніякіх зрухаў).
  21. Столькі гадоў, як у Сьвіры жыдоў (Незлічона).
  22. Сумеў узяць — умей вярнуць (Пазыка).
  23. Сучка ня дасць, сабака ня возьме (Усё з дазволу).
  24. Сыты галоднаму не раўня.
  25. Сьвятое месца пустым не бывае.
  26. Слязамі рады не дасі.
  27. Сябе загубіш, калі чужую жонку прыгалубіш.
  28. Сядзець на карку (Ут-рыманец).
  29. Сядзі ў будзе (будынку) і чакай, што будзе.
  30. Талер маленькі, але даражэнькі.
  31. Тая світа, ды налева пашыта.
  32. Твае кляты — табе ў пяты (Зваротнасць праклёну).
  33. Той не памыляецца, хто ад работы ўхіляецца.
  34. Трапіла жучка ў пан-скія ручкі.
  35. Трымаць язык на пры-вязі (Маўчаць).
  36. Тры чвэрці да смерці (Доўга жыць).
  37. У Бога днёў многа — паробім (Неабходнасць адпачын-ку).
  38. Убраўся ў жупан і думае, што пан (Зазнайства).
  39. У галаву зайшло (З’я-вілася думка).
  40. У гасьцёх добра, а дома лепей.
  41. Узыход (заход) сонца не адменіш (Непазбежнасць).
  42. Узляціш высока — ба-люча падаць.
  43. Узяўся за гуж, не ка-жы, што ня дуж (Даводзіць справу трэба да канца).
  44. У каваля (…) рукі залатыя (Майстровы чалавек).
  45. У каго адвага, у таго перавага.
  46. У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца (Дбай-насць).
  47. У калодзісь вады не ліюць, і ў лес дроў не вязуць (Ду-маць трэба).
  48. У калхозе добра жыць — адзін косіць, сем ляжыць.
  49. У кожнага кавалера свая манера.
  50. У маладосці шмат дурносці.
  51. У сваёй хаце й дзіркі грэюць (На радзіме прасцей жыць).
  52. Усе мае зборы — лапці ды аборы.
  53. Усё добра паравое (і нараджэнне, і смерць).
  54. Усё мінецца, адна пра-ўда застанецца.
  55. У страху вочы вялікія (Боязь).
  56. У студню вады ня льюць, а ў лес дроў не вязуць.
  57. У судзе праўды ня знойдзеш, а на кірмашы — долі.
  58. Усяму свой час.
  59. У цеснаце, ды ня ў крыўдзе.
  60. У ціхім балоце чэрці водзяцца (Асцерагайся маўклі-вага).
  61. У чужую бажніцу са сваім статутам ня ходзяць.
  62. Хвала рукам, што пах-нуць хлебам (Пашана працавітаму чалавеку).
  63. Хвалілася Ганна, што выйдзе за пана (а той ня ўзяў).
  64. Хоць за старца, абы не астацца.
  65. Хоць касой касі (Багаты ўраджай грыбоў, ягад).
  66. Хоць кол на галаве чашы (Упарты чалавек).
  67. Хоць не багаты, але зухаваты.
  68. Хоць ў будане жыць, але з мілым быць (Першынства кахання, духоўнай еднасці).
  69. Хочаш па-воўчы жыць, мусіш па-воўчы й выць.
  70. Хочаш прапасці, ідзі красці (Жыві сумленна).
  71. Хочыцца, ды не даско-чыцца (Аднаго жадання мала).
  72. Хто баіцца, таму ўвач-чу дваіцца.
  73. Хто б навучаў, а ты б лепей памаўчаў.
  74. Хто грукаецца, таму адчыняюць (Не спадзявайся на кагосьці).
  75. Хто дбае, той мае (Кло-пат і заможнасць неадлучныя).
  76. Хто жонку добрую мае, той гора ня знае.
  77. Хто зашмат жадае, той нічога ня мае.
  78. Хто з працай дружыць, той ня тужыць.
  79. Хто каго любіць, той таго чубіць.
  80. Хто не рызыкуе, той ня мае.
  81. Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць (Рана ці позна стане вядома).
  82. Хто працуе, той не сумуе.
  83. Хто пытае, той ня блу-дзіць, хто шукае, той знаходзіць.
  84. Хто рана ўстае, таму й Бог дае (Руплівасць).
  85. Хто спіць, таго не бу-дзіць, хто на сяле, па таго не ха-дзіць (Ня клікаць есці не занятых справай).
  86. Хто сябе хваліць, таго пярун спаліць.
  87. Хто ў боб, хто ў гарох (Адно і тое ж).
  88. Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.
  89. Хто цярплівы, той шчаслівы.
  90. Хуткі паспех — людзям на смех.
  91. Цікаўнай Амілі нос прышчамілі (Залішняя цікаў-насць).
  92. Ці пан, ці прапаў (Ры-зыка).
  93. Ці стары — ці малы (Нямудрыя дзеі).
  94. Ціхая свіння глыбака рые (Падазронасць).
  95. Цішэй едзеш — далей будзеш (Абачлівасць).
  96. Цішэй за ваду, ніжэй за траву (Паводзіць сціпла, не-прыкметна).
  97. Цяпло (пара) касці ня ломіць.
  98. Цярпі, Зося, раз пры-йшлося.
  99. Цярпук лопнуў (Скон-чылася трыванне).
  100. Чаго ня хочаш самому, не чыні другому.
  101. Чалавек без сяброў, як печ бяз дроў.
  102. Чакаць з мора надво-р’я (Нязбытная надзея).
  103. Час — грошы (Каштоў-насць часу).
  104. Чорт яго ведае (Ня-ўпэўненасць).
  105. Чорту душу аддаў (За-гінуў непрыстойна).
  106. Чужую бяду адным пальцам развяду.
  107. Чужым дабром не ўзбагацішся.
  108. Чужым розумам жыве (Не мае сваёй думкі).
  109. Чуў звон, ды няведа-ма, дзе ён (Недакладнасць).
  110. Чым багаты, тым і рады.
  111. Шмат вады выцякла (Даўняя падзея).
  112. Што галава, то розум (Важнасць іншай думкі).
  113. Што гарохам аб сцяну (Безвыніковае тлумачэнне).
  114. Што душа мае, то й прымае (Адпаведнасць патрэбаў).
  115. Што занадта, то ня здорава (Усё добра ўмеру).
  116. Што зранку, то й да вечара (Пра надвор’е й ня толькі).
  117. Што люблю, то й раб-лю.
  118. Што ні атрымліваецца — да лепшага (Ня варта адчай-вацца, шкадаваць).
  119. Што ні зрабі — усё дрэнна (Цяжка дагадзіць).
  120. Што ні край, то свой звычай.
  121. Што пасееш, то й па-жнеш (Рабіць дабро).
  122. Што прайшло, таго ня вернеш.
  123. Што пра тое гаварыць, чаго ня можа быць.
  124. Што ўбіў, то ўехаў (Не-разважлівы чалавек).
  125. Што ў вока пальцам (Цемра).
  126. Што цвярозы думае, тое п’яны скажа.
  127. Шукаць ветру ў полі (Ня бачыць відавочнага).
  128. Шукаць іголку ў стозе (Бязсэнсоўны пошук).
  129. Шустры як венік (Хіт-ры).
  130. Шчасце само не пры-ходзіць.
  131. Шыла ў торбе не сха-ваеш (Рана ці позна стане вядо-мым).
  132. Яблык ад яблыні не далёка падае (Якія бацькі, такія і дзеці).
  133. Яду на вечар адкладзі, а бульбу зараз пасадзі.
  134. Язык да Кіева давядзе (Не цурацца спытаць у дасягненні чагосьці, парадзіцца).
  135. Языком малоць (Неда-кладна гаварыць).
  136. Языком у Вільні, га-лавой за печчу (Пустаслоў).
  137. Языку дай волю, за-вядзе ў няволю.
  138. Якая матка, такое й дзіцятка.
  139. Якая музыка, такія й танцы (Часцей пра палітыку).
  140. Якая справа, такая й слава.
  141. Якая хатка, такі й тын, які бацька, такі й сын.
  142. Як беднаму жаніцца, дык і ноч малая.
  143. Як вады ў рот набраў (Нежаданне рэагаваць).
  144. Як гром з яснага неба (Неспадзявана, знянацку).
  145. Як гукнеш, так і ад-гукнецца.
  146. Які двор — такі гаспа-дар, як у хаце — такая гаспадыня.
  147. Які музыка, такое й гранне.
  148. Які поп, такое й ма-ленне (Пра кіраўніка калектыву).
  149. Як дзве кроплі вады (Падабенства).
  150. Як з галоднага краю (Прагна есці).
  151. Як з неба зваліўся (Не ў курсе спраў).
  152. Як мокрае гарыць (Не-руплівы чалавек).
  153. Як мыша пад венікам (Маўчаць).
  154. Якое семя, такое й племя (Пра бацькоў і дзяцей).
  155. Як ня стала хлеба, дык і нож ня трэба.
  156. Як піць даць (Хутка, імгненна).
  157. Як рыба ў вадзе (Ад-чуваць упэўнена).
  158. Як скрозь Зямлю пра-валіўся (Знік бясследна).
  159. Як у ваду глядзеў (Прадбачыў).
  160. Як у неба пальцам (Марна).
  161. Як трывога, дык да Бога.
  162. Як хачу, так і кручу.
  163. Як хмара (Змрочны чалавек).
  164. Яму кажы стрыжана, а ён — голена (Упартасць).
  165. Яшчэ гэткі не спат-каўся, каб усім спадабаўся.

2019 г.

Збор твораў Міхала Шымялевіча

Міхал Шымялевіч. Збор твораў.

Укладальнік Леанід Лаўрэш.

Рэдактар Станіслаў Суднік.

Выдавецтва “ЮрСаПрынт”, Гародня.

Фармат 90х80/16. Ум. друк. арк. 23,8.

326 ст. Наклад 110 экз.   

22 траўня на сходзе лідскіх літаратараў у Лідскай раён-най бібліятэцы імя Янкі Купалы была прадстаўлена першая кніга з серыі “Лідскі кнігазбор”, заснаванай Лідскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” і Гарадзенскім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта “Збор твораў” найвыбітнейшага лідскага гісторыка Міхала Шымялевіча, выда-дзены ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

 

“Збор твораў” — першая і адзіная кніга Міхала Шымялевіча, якая выйшла праз 60 гадоў пасля яго смерці (да рэвалюцыі выходзілі дзве невялікія брашуркі, пры Поль-шчы былі напісаны і надрукаваны ў перыядычным друку многія артыкулы, але кніг не было).

“Збор твораў” выдаўцы не адважыліся назваць “Поўным зборам твораў”, бо вядома, што ў нейкай газеце застаўся не знойдзены яшчэ адзін артыкульчык, а, можа, і яшчэ што дзе схавалася.

Тым не менш у “Збор твораў” увайшлі наступныя працы, згрупаваныя па раздзелах:

Частка 1. Ліда і мястэчкі Лідчыны

  1. Горад Ліда і Лідскі замак. Надрукавана: Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57. Пераклад Станіслава Судніка.
  2. Горад Ліда ў 1938 г. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Miasto Lida w 1938 roku // Ziemia Lidzka. 1938. № 11. S. 143-146. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  3. Белагруд. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Bialohrud // Ziemia Lidzka. 1936. № 2. S. 5-6.; 1936. № 3-4. S. 2-3.; 1936. № 5. S. 2.; 1936. № 6. S. 11-12; 1936. № 7. Пераклад Станіслава Судніка.
  4. Борці і Барцянская воласць. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Borcie i wlosc Borcianska // Ziemia Lidzka. 1939. № 4-5. S. 109-117.; № 6. S. 161-168. Пераклад Станіслава Судніка.
  5. Нататкі да манаграфіі Жалудка. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Szkice do monografii Zoludka // Ziemia Lidzka. 1937. № 2. S. 22-23; 1937. № 3. S. 27-28; 1937. № 4. S. 45-46; 1937. № 5. S. 50-52; 1937. № 9. S. 100-101; 1937. № 10. S. 106-107; 1937. № 11. S. 121-122; 1937. № 12. S. 131-132. Пераклад Станіслава Судніка.
  6. Дворышча і Тракелі. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Dworzyszcze i Trokiele // Ziemia Lidzka. 1939. № 3. S. 82-91. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  7. Тры вёскі ў паўстанні 1863 г.: Дубічы, Шаўры, Нача. Рукапіс захоўваецца: Michal Szymielewicz: Historia wsi Dubicze i Nacza na Litwie // Fundacja-Zaklad narodowy im. Ossolnskich. Katalog Rekopisow akcesyjnych Akc. 17/56. S. 1-8. Пераклад Станіслава Судніка.
  8. Яўрэі Шчучына. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Zydzi w Szczuczynie Nowogrodzkim // Ziemia Lidzka. 1938. № 1. S.13-14. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  9. Спроба класіфікацыі зямель. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Proby klasyfikacji gruntow na ziemi lidzkiej // Ziemia Lidzka. 1938. № 7-8. S. 95-97. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 2. Даўнейшае Наваградскае ваяводства

  1. Даўнейшае Наваград-скае ваяводства. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Da-wne wojewodztwo nowogro-dzkie // Ziemia Lidzka. 1938. № 2. S. 19-21.; 1938. № 3. S. 31-32.; 1938. № 4. С. 43-45.; 1938. № 5-6. С. 63-65. Пе-раклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 3. Адукацыя на Лідчыне

  1. Пра гімназію, якая раней існавала ў Лідзе. Надрукавана: Михаил Шимелевич. О гимназии, которая ранее су-ществовала в Лиде // Лид-ское Слово. № 5, 14 декабря 1912. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. Гісторыя лідскіх піяраў. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Dzieje pijarow lidzkich // Ziemia Lidzka. 1936. № 9. S. 2-4.; 1937. № 1. S. 2-3.; 1937. № 3. S. 32-33.; 1937. № 4. S. 44.; 1937. № 6-7. S. 62-67. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 4. Людзі Лідчыны

  1. Адкуль паходзіць род Адама Міцкевіча. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Skad pochodzi rod Adama Mickiewicza // Ziemia Lidzka. 1938. № 9. S. 113-116. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. Алхімік з Шайбакполя. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Alchemik z Szejbakpolu // Ziemia Lidzka. 1936. № 6. S. 3. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  3. Стары дакумент. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Stary dokument // Ziemia Lidzka. 1938. № 12. S. 151-153. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  4. Са старой кніжкі. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Ze starej ksiazki // Ziemia Lidzka. 1937. № 12. S.140-142. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 5. Дарогі і пошта Лідчыны

  1. Каралеўскі тракт. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Trakt krolewski // Ziemia Lidzka. 1936. № 2. S. 9-11. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. Польскі тракт. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Trakt polski // Ziemia Lidzka. 1937. № 8. S. 82-83. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  3. Даўняя пошта і тэлеграф на Лідчыне. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Dawna poczta i telegraf w ziemi lidzkiej // Ziemia Lidzka. 1939. № 1. S. 1-9.; 1939. № 2. S. 53-63. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  4. Ангарыя на Лідчыне. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Angaria w Ziemi Lidzkiej // Ziemia Lidzka. 1938. № 10. S. 125-128. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 6. Нашы рэкі

  1. Нёман. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Nieman // Ziemia Lidzka. 1938. № 5-6. S.73-78. Пера-клад Леаніда Лаўрэша.
  2. Рака Лебяда і яе прытокі. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Rzeka Lebioda i jej doplywy // Ziemia Lidzka. 1937. № 6-7. S. 72-73. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  3. Рэкі Гаўя і Жыжма. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Rzeki Gawja i Zyzma // Ziemia Lidzka. 1939. № 7-8. S. 209-211. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  4. Рака Дзітва. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Rzeka Dzitwa // Ziemia Lidzka. 1936. №1. S. 5-6. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 7. Нашы дрэвы

  1. Сасна. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Nasze drzewa. Sosna // Ziemia Lidzka. 1938. № 1. S. 7-8. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. Дуб. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Nasze drzewa. Dab // Ziemia Lidzka. 1939. № 4-5. S. 133-138. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  3. Бярозавы сок. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Sok brzozowy // Ziemia Lidzka. 1939. № 4-5. S.144-145. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 8. Этнаграфія

  1. Літоўскія татары. Этнаграфічны нарыс. Надрукавана: Шимелевич М. Литовские татары. Этнографический очерк // Виленский календарь на 1906 простой год / Изд. под ред. Ф. Н. Добрянского. Вильна, 1905. Отдел исторический. С. 63-74.; Шимелевич М. Литовские татары. Этнографический очерк. Вильно, 1905. — 14 c. Пераклад Станіслава Судніка.
  2. Народная варажба. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Wro-zby ludowe // Ziemia Lidzka. 1936. № 9. S. 11-12. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  3. Юр’я. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Jurje // Ziemia Lidzka. 1937. № 4. S. 40.; 1937. № 5. S. 54-56.; 1938. № 4. S. 52-53. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  4. Вяселле. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Wesele // Ziemia Lidzka. 1939. № 2. S. 41-45. Пераклад Леаніда Лаў-рэша.

 

Частка 9. Гістарычныя камяні Лідчыны

  1. Гістарычныя камяні Лідчыны. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Zabytkowe kamienie // Ziemia Lidzka 1937. № 9. S.102-103.; 1937. № 10. S. 110-112. Пераклад Леаніда Лаў-рэша.

 

Частка 10. Лідскія могілкі

  1. У цiшы могiлак… Надрукавана: Szymielewicz Michal. W cmentarnej ciszy // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117-120. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. З таго свету. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Z tamtego swiata // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 125-127. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 11. Мовазнаўства

  1. Трохі пра пакрыўджаны J. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Cos o skrzywdzonem J. // Ziemia Lidzka. 1936. № 8. S. 5-7. Пераклад Станіслава Судніка.

 

Частка 12. Успаміны, лісты, успаміны пра Шымялевіча

  1. Лiда ў гады Вялiкай вайны. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Lida w latach wielkiej wojny // Ziemia Lidzka. 1939. № 7-8. S. 185-198. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. Лiст Мiхала Шымялевiча Драмовiчу, дасланы ў рэдакцыю «Лiдскай зямлi» Вiтольдам Драмовiчам. Надрукавана: Ziemia Lidzka. 1999. № 2 (37). Пераклад Станiслава Суднiка.
  3. Лiст напiсаны ў 1963 г. Мiхалам Шымялевiчам сябру Яну Сегеню ў Варшаву. З асабістага архіва Януша Сегеня. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  4. Успамiны Яна Сегеня пра блiзкага сябра свайго бацькi Мiхала Шымялевiча. З асабістага архіва Януша Сегеня. Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Частка 13. Рукапісы

  1. Высяленне ў Казахстан у 1940 г. значнай часткі жыхароў Лідскага павета. Рукапіс захоўваецца: Michal Szymielewicz. Wysiedlenie do Kazachstanu w r. 1940 znacznej czesci mieszkancow powiatu lidzkiego // Fundacja­Zaklad narodowy im. Ossolnskich. Katalog Rekopi-sow akcesyjnych Akc. 26/56. S. 9-89. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
  2. Ішымскі стэп і яго мінулае. Рукапіс захоўваецца: Michal Szymielewicz. Step Iszymski i jego przeszlosc // Fundacja­Zaklad narodowy im. Ossolnskich. Katalog Rekopisow akcesyjnych Akc. 18/56. S. 95-163. Пераклад Станіслава Судніка.

 

Як бачна, большасць твораў Міхала Шымялевіча была надрукавана пры цары і Польшчы. Значная частка іх у перакладзе на беларускую мову прайшла цераз “Лідскі летапісец” і “Наша слова”. А такі вялікі нарыс, як “Ішымскі стэп і яго мінулае” не друкаваўся ніколі нідзе, перакладаўся з рукапісу і друкуецца ў кнізе ўпершыню. 

 

Мiхал Шымялевiч (18.10. 1879 — 11.01.1969, Michal Szymie-lewicz (Szymilewicz)).

У адным са сваiх артыкулаў — «Borcie i wlosc Borcianska» — Мiхал Шымялевiч паведамiў, што, згодна з iнвентаром Барцянскага староства 1765 г., барцяк вёскi Па-ўлока Мiхал Шымялевiч меў 3/4 валокi зямлi i плацiў штогод 30 злотых, а згодна з iнвентаром 1798 г., ягоны сын Марцiн Шымялевiч меў 1 дым (яго сям’я: 2 мужчын-скія душы i 3 жаночыя) i 1 вала, 4/8 «osiadlych» валокi i 4/8 «pryjemnych» валокi, штогод адбываў пан-шчыну 2 дні ў тыдзень на дворнай зямлi i плацiў 40 злотых падатку. Другi сын Мiхала, Ян, перасялiўся ў Падзiтву. Сын Марцiна i ўнук Мiхала, таксама Мiхал Шымялевiч, нарадзiўся ў Паўлоцы ў 1801 г. (маці Мар’яна з Вiшнеўскiх) i жыў на адной валоцы зямлi сям’i сваёй жонкi ў вёсцы Пеляса. Згодна з iнвентаром 1832 г., ён адбываў на дворнай зямлі ў Палашках ужо 3 днi паншчыны акрамя iншых аба-вязкаў i выплат. Тут, у Пелясе, 6 жнiўня 1830 г. нарадзiўся бацька гiсторыка — Ян Шымялевiч, сын Мiхала.

Мiхал Шымялевiч пачаў адукацыю ў Лiдскай павятовай вучэльнi. З памятнай кнiжкi Вiленскай губернi за 1901 г. бачна, што на пачатку стагоддзя малады Шымялевiч ужо працаваў у Лiдскай судова-мiравой акрузе, канцылярыi з’езду мiравых суддзяў, памочнiкам сакратара («на пасадзе з 12 сакавiка 1898 г., каталiцкага веравызнання«) .

У 1915 г. Шымялевiч пакiнуў родны горад, стаў бежанцам. Пасля 1918 г. ён вярнуўся ў Лiду i перажыў усе навальнiцы, якiя прайшлi праз наш горад. Пасля стварэння ў кастрычнiку 1926 г. у Лiдзе гуртка Таварыства беларускай школы Мiхал Шымялевiч стаў сябрам гэтай арганiзацыi. У 1927 г. сябар ТБШ Мiхал Шымялевiч удзельнiчаў у выбарах у Раду г. Лi-ды і адзіны ад лідскага ТБШ прайшоў у Раду. 13 красавiка 1940 г. 60-гадовы даследчык разам са сваёй жонкай i малодшай дачкой, жонкай польскага афiцэра, быў кiнуты ў вагоны для быдла i разам з іншымі тысячамі лідзян вывезены памiраць у казахстанскi стэп, ся-м’ю пасялiлi ў Палудзiнскiм раёне Паўночна-Казахстанскай вобласцi, за 40 кiламетраў ад Петрапаўлаўска, а ягоны дом плошчай 71,41 м2 у Лiдзе быў канфiскаваны. Там у 1943 годзе атрымаў яшчэ 10 гадоў ППЛ, але ў 1948 г. быў вывезены ў Польшчу (па амністыі). Жыў у Сопаце з сям’ёй. Працаваў вахцёрам. Памёр 11 студзеня 1969 года. Рэабілітаваны ў 1992 г.

 

Вось з такой кнігі пачаўся “Лідскі кнігазбор”. Калі будзе ласка лідскіх уладаў, то неўзабаве пройдзе больш шырокая прэзентацыя кнігі, а калі не — то і не. Асноўнае зроблена — кніга ёсць.

Яраслаў Грынкевіч.

 

«Новы замак» прэзентавалі ў Наваградку

У Наваградскай цэнтраль-най раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя гадавіка сяброў Га-радзенскага аддзялення Саюза бе-ларускіх пісьменнікаў «Новы за-мак». З бібліятэкарамі і чытачамі сустрэліся пісьменнікі з Гародні Валянцін Дубатоўка і Янка Тра-цяк, са Слоніма Сяргей Чыгрын, з Наваградка Міхась Зізюк і з Дзят-лава краязнавец і грамадска-куль-турны дзеяч Валер Петрыкевіч.

Сустрэчу распачаў кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, які «пагартаў» свежы нумар «Новага замка» і спыніўся на асобах, якія там надрукавалі свае творы.

Рэдактар выдання Янка Трацяк распавёў пра тое, як ён працаваў над выданнем, адзна-чыўшы, чым яно адрозніваецца ад ранейшых, адказаў на пытанні прысутных.

Сяргей Чыгрын чытаў свае гумарыстычныя вершы, Міхась Зізюк спяваў песні на словы бела-рускіх аўтараў, а Валер Петрыке-віч распавёў пра тое, як на Дзят-лаўшчыне ўшаноўва-юць пісьменнікаў-зем-лякоў. Госці пакінулі для бібліятэкі шмат сваіх новых кніг, а бібліятэ-кары падаравалі пісь-меннікам на памяць па-мятныя медалі з выяваю Адама Міцкевіча.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак.

Фота аўтара.

 

Навіны Германіі

У Германіі петыцыя аб прызнанні Галадамору генацыдам набрала неабходную колькасць галасоў

Петыцыя аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гадоў гена-цыдам украінцаў, размешчаная на сайце парламента Германіі, набрала неабходныя 50 000 галасоў, паведаміла Міністэрства за-межных спраў Украіны.

У 23:10 26 траўня колькасць тых, хто пакінуў свае дадзеныя ў падтрымку петыцыі, перавысіла неабходны мінімум у 50 000 гала-соў. Гэта азначае, што петыцыю павінен разгледзець парламент і, не выключана, што Бундэстаг па-ставіць на галасаванне пытанне аб прызнанні генацыду ўкраінскага народа.

«Наперадзе — няпростая праца з дэпутатамі. Рашуча спа-дзяёмся на паспяховыя вынікі», — гаворыцца ў паведамленні.

 

Петыцыя з’явілася на сайце парламента Германіі ў канцы кра-савіка. У яе тэксце гаворыцца, што нямецкі Бундэстаг, як і 23 іншыя краіны свету, павінен прызнаць, што Галадамор ва Украіне ў 1932-1933 гадах — гэта генацыд украін-скага народа, выкліканы савецкім рэжымам пад кіраўніцтвам Ста-ліна.

 

Вярхоўная Рада Украіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага на-рода ў лістападзе 2006 года. Укра-іна са спасылкай на дадзеныя на-вукова-дэмаграфічнай экспер-тызы сцвярджае, што агульная колькасць чалавечых страт ад Галадамору 1932-33 гадоў складае амаль 4 мільёны чалавек, а страты ўкраінцаў у частцы ненароджа-ных складаюць больш за 6 міль-ёнаў чалавек.

Радыё Свабода.

 

Незабыўны Манюшка — на канцэртах  і ў лекцыях

У Менску працягваецца святкаванне юбілею кампазітара Станіслава Манюшкі. Яго натхня-льная музыка прагучала 23 траўня ў Артыюме Нацыянальнай біблія-тэкі для членаў Нацыянальнай ка-місіі па справах ЮНЭСКА. У гэты ж вечар шырокая публіка мела асалоду слухаць арыі з опер Ма-нюшкі ў вялікай зале Белдзярж-філармоніі. За дырыжорскім пуль-там стаяў маэстра Антоні Віт з Ва-ршавы, арыю Ентка з оперы «Галь-ка» выконваў саліст Варшаўскага тэатра тэнар Рафал Бартмінскі.

24 траўня ў дзень адчыне-ных дзвярэй Вялікага тэатра оперы і балету пра творчасць кампазіта-ра распавядаў у сваёй лекцыі пра-фесар БДАМ Віктар Скарабагатаў. Многім цікава было даведацца, што на беларускіх землях  у ХIX-тым стагоддзі існавалі 26 тэатраў оперы і балета. Оперныя паста-ноўкі ў палацах Радзівілаў і Сапе-гаў ажыццяўлялі вядомыя майст-ры сцэны з Еўропы.

Станіслаў Манюшка пісаў песні на вершы Ул. Сыракомлі, Я. Чачота. Дзякуючы свайму тален-ту, з лёгкасцю і натхненнем ён ствараў рамансы на вершы рускіх і французскіх паэтаў.

У лекцыі прафесар Віктар Скарбагатаў распавёў, якая мяс-ціна паслужыла  правобразам для оперы » Страшны двор». Гэта бы-ла сядзіба дзядзькі кампазітара ў Смілавічах. Аднойчы дзядзька, жадаючы напалохаць малога Ста-ся, сказаў яму, што стары гадзіннік апоўначы нечакана пачынае адбі-ваць гадзіны, калі закрычыць пе-вень, а з партрэтаў у залах выхо-дзяць жывыя паны і паненкі, бы-лыя валадары маёнтка. Уражанне дзяцінства паслужыла сюжэтам музычнага твора.

Опера «Страш-ны двор» ставілася ў Расіі пад назвай «Зача-раваны замак». У ёй дзеянне адбывалася ў пачатку ХVIII стагод-дзя. Браты вярталіся з вайсковай службы і траплялі ў таямнічы за-мак. Яны закахаліся ў дзвюх паненак…

Наведвальнікам мерапры-емстваў было цікава даведацца пра шматгранны талент беларус-кага кампазітара, які лічыцца ба-цькам польскай нацыянальнай оперы, адчуць багацце беларускіх музычных традыцый ХVIII-ХIХ стагоддзя.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Рафал Бартмінскі і Антоні Віт; 2. Канцэрт у Нацыянальнай бібліятэцы; 3. Ля Вялікага тэатра оперы і балета.

 

Памяці жонкі Наталі

Зміцер Санько

«Заві мяне кветачкай…»

(Працяг у наст. нумары.)

 

*  *  *

 

Памятаю той кастрычніцкі дзень 1966 года, калі ўпершыню ўбачыў яе. Лёгкай ступою ў гурце дзяўчат яна паднімалася па лесві-цы ў тым, яшчэ даваенным, кор-пусе біяфака. «Паглядзі, якая дзяў-чонка! — з захапленнем вымавіў Грыша Падлужны. — Гэта Шчучка з шостай групы». А яе нельга было не заўважыць. Яна вабіла сваёй вытанчанай прыгажосцю, чароў-най усмешкай, някідкім арыста-кратызмам. Была вясёлай і грама-дзейскай. Яе тонкі голас, як сярэб-раны званочак, вылучаўся спаміж дзявоцкай гаманы. Але, прыго-жая, як ружа, яна была і калючай, як ружа. Яе востры язычок імгнен-на ставіў на месца якога-небудзь залішне самаўпэўненага кавалера. Хоць дзяўчат у нас на курсе было ўтрая болей за хлапцоў, шмат хто ўздыхаў па ёй. Я ў тым ліку. Ейная «калючасць» і мяне стрымлівала ад праяўлення пачуццяў.

На 4-м курсе, калі мы ўжо спецыялізаваліся на кафедры бія-хіміі і біяфізікі, надарылася шча-слівая магчымасць быць бліжэй да яе. Неяк сама сабою ўтварылася сяброўская кампанія з трох дзяў-чат (Тацяны Гладковай, Клавы Бу-ланавай і Наталі) і двух хлапцоў (Аляксандра Ушкова і мяне). Ра-зам рыхтаваліся да залікаў і экза-менаў, каапераваліся ў наладжван-ні доследаў, абмяркоўвалі дыпло-мныя праекты. Разам хадзілі ў тэ-атр і кіно. Прыгадваю, калі мне ў 3-й клініцы выразалі гланды, сяб-ры прыйшлі ў адведкі. Прынеслі розных прысмакаў, сяго-таго пад-сілкавацца. І толькі Наталя зда-гадалася зварыць кісялю. Гэта было вельмі дарэчы, бо есці я тады яшчэ нічога не мог. Быў вельмі ўдзячны ёй. Тым не менш дыстан-цыя паміж намі заставалася.

Толькі напярэдадні абаро-ны дыпломных працаў, ведаючы, што Наталя яшчэ не намалявала дыяграмы (мабыць, адзінае, чаго яна не ўмела, — гэта маляваць), я наважыўся прапанаваць сваю дапамогу. Аднак, каб смялей па-чувацца, узяў за памочніка Ушко-ва. Прыехалі да яе і ўбачылі, што з дыяграмамі ў Наталі сапраўды «поўны завал». За гадзіны тры зрабілі ўсё ў найлепшым выглядзе, чым заслужылі ад яе шчыры дзя-куй.

Як бачыш, шаноўны чыта-чу, мой шлях да яе сэрца быў надта доўгі. Праз год, калі я ўжо стажа-ваўся ў Інстытуце малекулярнай біялогіі, павіншаваў Наталю паш-тоўкай з днём народзінаў. Папы-таўся, як маецца, як уладкавалася ў Інстытуце гематалогіі. Яна адка-зала. А я ў сваю чаргу запрасіў яе пагасціць у Маскве, прымерка-ваўшы прыезд да пачатку майго адпачынку ў ліпені. Пазней Наталя ўспамінала, што бацькі не хацелі адпускаць яе. І толькі пасля таго, як дачка запэўніла, што там пра-цуе не толькі аднакурснік, але і аднакурсніца (маючы на ўвазе На-талю Ліцвінку), яны згадзіліся.

Падарожжа цягніком не абышлося без прыгодаў. Ейнае месца ў плацкартным вагоне было бакавое ніжняе, а верхняе — у Гео-ргія Жжонава. Тады вядомыя ак-цёры былі больш сціплыя, чым цяпер, без фанабэрыі. Ён не назваў сябе, але Наталя здагадалася — за-надта адметнае ў яго аблічча. Ехаў з Менска, можа, здымаўся там. Пакуль відно было, сядзелі за адкі-дным столікам, пілі гарбату. Крыху пагутарылі пра сёе-тое. Наталя сказала, што едзе ў Маскву ўпер-шыню, да аднакурсніка.

А побач, цераз праход, размясціліся нейкія артысты, ней-кая «мастацкая самадзейнасць». Былі ў цэнтры ўвагі, увесь час спя-валі, весяліліся. Адзін з гэтых кам-самольцаў пачаў заляцацца да Наталі. Як ужо ўсе палеглі спаць, палез да яе, — кажа, пасунься. На-таля трохі спалохалася: «Здурнеў ты ці што?» А той усё адно нахабна лезе. Відаць было, што не прывык, каб яму адмаўлялі. Шмат хто чуў гэтую валтузню, але ўсе маўчалі. «Жжонаў быў адзіны, хто за мяне заступіўся», — з удзячнасцю ўспа-мінала Наталя. Перагнуўшыся з верхняй паліцы, ён сказаў цвёрда: «Гэтая дзяўчына едзе са мною». Камсамолец не паверыў, але адча-піўся.

«А як прыехалі на Беларускі вакзал, — згадвала Наталя, — той нахабнік яшчэ стаяў на пероне, вычэкваў, назіраючы, сустрэне мяне хто ці не. А тут падышоў ты з белай ружай. Я тады была такая радая, што ты спаткаў мяне, што не спазніўся. Дзіва што, адна ў чужым горадзе…»

Тры дні я знаёміў яе з Ма-сквою: хадзілі ў тэатры, музеі, кні-гарні, проста гулялі па горадзе, ус-паміналі студэнцкія гады. Нашы сяброўскія дачыненні сталі яшчэ больш шчырымі і даверлівымі. А па прыездзе ў Менск, куды мы вя-рнуліся разам, я ўпершыню спа-знаў смак яе пацалунка. Не верыў свайму шчасцю! Дзяўчына, пра якую я мог толькі марыць, была ў маіх абдымках!

Пры канцы верасня 1972 года я прапанаваў Наталі выйсці за мяне замуж. Але адначасова па-пярэдзіў, што ёй са мною будзе ве-льмі нялёгка, што беларуская спра-ва, якой я намерыўся прысвяціць сваё жыццё, не прынясе ніякіх дывідэндаў. Мая Шчучка захавала той ліст, дзе я пісаў пра ўсё гэта:

«Падумай добра, ці змо-жаш ты быць не толькі жонкай, але і маім верным сябрам. Гэта не так лёгка, як можа здацца на першы погляд. Калі не зможаш, дык лепей разысціся цяпер, бо ў адваротным разе мы рана ці по-зна станем чужымі, а жыццё на-ша будзе пакутай… Я не абяцаю табе спакойнага жыцця і тым больш не абяцаю «залатых гор». Я нават не пэўны, кім мне заўтра давядзецца быць — навукоўцам ці дворнікам… Хачу, каб нашыя дзе-ці былі не горшымі, а намнога лепшымі за нас, каб яны былі шчырымі беларуса-мі. А для гэтага, як міні-мум, трэба, каб іх маці была беларускай. Не ве-даю, ці добра ты ўсведа-мляеш гэтую адказ-насць. Я досыць нагле-дзеўся, як людзі пакуту-юць праз свае неабдума-ныя ўчынкі ў маладосці, і не хачу паўтараць іхнія памылкі… Галубка мая, я не хачу, каб ты была ня-шчаснай са мною, бо бяз-межна кахаю цябе і жа-даю табе дабра. Будзь разумніцай, добра паду-май пра ўсё гэта і не спяшайся з адказам, каб не шкадаваць пасля».

Але дарэмна я су-мняваўся. Гэтая, на першы погляд, кволая дзяўчына мела моцны характар і вялікае беларускае сэр-ца. Яе выбар быў усвядомлены, бо ёй таксама балела душа за род-ную мову, бо яна таксама не магла мірыцца з той несправядлівасцю і крыўдамі, што чыніліся нашаму няшчаснаму народу.

На пачатку лістапада паехаў з Наталяй у Азярычына, каб пазна-ёміць яе са сваімі бацькамі. Суст-рэча была цёплай. Бацькі прынялі маю абранніцу вельмі зычліва. Потым, трохі счакаўшы, тата не-спадзявана запытаўся ў яе:

— А калі станецца так, што твайго мужыка пагоняць у Сібір, ці гатова ты пайсці за ім?

— Так, — не вагаючыся, адка-зала Наталя. Яна ўжо ведала, з кім звязвае свой лёс.

І сёння, праз 46 гадоў, я з хваляваннем успамінаю той со-нечны дзень 14 красавіка 1973 года, калі мы ўзялі шлюб, злучыўшы свае жыццёвыя сцежкі… А праз два тыдні, 1 траўня, вяселле гулялі ў Азярычыне. Сярод ганаровых гасцей там былі Яўген Кулік, Алесь Разанаў, Вольга Іпатава, Васіль і Наталя Ліцвінкі, Юзік і Людміла Прышчэпы, Валік Шык, Міхась Макаранка. Дзякуючы Міхасю, майму калегу-хіміку і выдатнаму майстру фатаграфіі, тая падзея была зафіксаваная на каляровай стужцы, з якой пазней наша дачу-шка зрабіла шыкоўны альбом, па-дараваўшы яго нам да 40-годдзя шлюбу.

Калі нарадзіліся дзеці, пы-танне іх моўнага выхавання паў-стала перад намі ў практычнай роўніцы. І ў дзіцячых садках, і ў школах панавала расейская мова. Як стварыць для дзяцей асяроддзе, якое б успрымалася як натураль-нае, і міжволі не сфармаваць у іх комплекс непаўнавартасці? Як ба-раніцца ад агрэсіўнай расейшчы-ны, што лезла адусюль, з усіх дзірак? Мы з Наталяй пайшлі на радыкальны крок: пастанавілі не купляць тэлевізара, пакуль дзеці не скончаць школу. Бо тады, як і сён-ня, тэлебачанне было самым эфе-ктыўным каналам русіфікацыі. А што ж прапана-ваць наўзамен? Зразумела, было радыё, адкуль яш-чэ гучала родная мова ў песнях, па-станоўках тэатра перад мікрафо-нам, інфармацый-ных праграмах. Але самае галоў-нае: мы штодня чыталі нанач сваім дзецям беларус-кія казкі, апавядан-ні, вершы. Потым набылі праектар і ў выходныя дні ча-ста паказвалі ім дыяфільмы, пера-кладаючы супра-ваджальны тэкст з расейскай ці ўкра-інскай мовы… Так і пайшло: дома дзеці гаварылі па-беларуску, а па-за яго сценамі — па-расейску.

Аднаго ра-зу Наталі прыйшла ў галаву ідэя рацыяналізаваць працэс чытання: запісаць казкі на магнітафон і па вечарах «круціць» дзецям гэтыя за-пісы, выслабаніўшы для сябе трохі вольнага часу. Падабралі самыя, на наш погляд, цікавыя казкі (пер-шай, здаецца, была «Леў і Воўк»), размеркавалі ролі, правялі рэпеты-цыю. Усё ішло гладка датуль, па-куль не пачулі саміх сябе на магні-тафоннай стужцы. Бо мы ж — не прафесійныя акцёры, каб запісаць на адным дыханні, даводзілася рабіць паўзы. Вядома, што чала-век і без таго чуе свой голас іна-чай, чым у запісе. А мы ж яшчэ дужа стараліся ўвайсці ў ролю, прыпадабняючыся да казачных персанажаў. І як паслухалі — такі нас апанаваў смех! Так рагаталі, так рагаталі — як не парваліся! Доў-га не маглі суняцца. Ніколі ў сваім жыцці гэтак не смяяліся… Не па-мятаю, дапісалі мы тую казку ці не, але ўжо болей не спрабавалі.

Да чаго давялі тады нашую мову, вельмі добра паказвае такі факт. Уладзімір Содаль рыхтаваў для сваёй перадачы «Роднае сло-ва» сюжэт пра Цётку. І спрабаваў напытаць, хто мог бы на памяць расказаць яе верш «Сынок малень-кі». Сустрэўшы мяне, папрасіў па-магчы: «Зьміцер, я ў роспачы, ува ўсім Менску не магу знайсці хлап-чука перадшкольнага ўзросту, які можа гаварыць па-беларуску!» Наш Кастусёк вывучыў той верш даволі хутка — добрую меў памяць. Наталя хораша апранула яго, завя-зала на шыю як гальштук тканы паясок з традыцыйным арнамен-там. Памятаю, усё прайшло добра, толькі надта змарылася нашае дзі-ця, чакаючы ў студыі сваёй чаргі. Бо ў Леаніда Барткевіча, які запіс-ваўся там з дзіцячым хорам, нешта ўсё зрываўся голас.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Леанід Лаўрэш

Гісторыя з пахаваннем паўстанцаў аддзела Людвіка Нарбута

Пасля паразы аддзела Люд-віка Нарбута пад Дубічамі 4 траў-ня 1863 г. трэба было пахаваць паў-станцаў і, каб аб атрымаць дазвол, патрабавалася адмыслова тэле-графаваць у Вільню генерал-гу-бернатару Назімаву і атрымаць ад яго дазвол.

На ноч целы забітых паў-станцаў перанеслі ў бабінец кас-цёла ў Дубічах. Сяброўка Тэадоры Манчуньскай Тося Табенская, якая займалася пахаваннем, успа-мінала:

«З трупаў лілося столькі крыві, што здавалася яны плава-юць у крывавай плыні.

Касцельныя бабкі абмылі трупы ад крыві, вясковыя жан-чыны, з плачам, як па ўласных сы-нах, накрылі іх сваёй грубай бялі-знай і прасцінамі.

Ранкам прыбылі некалькі спадарыняў і спадароў з суседніх гаспадарак. Прывезлі бялізну і адзенне для забітых, посцілкі і бандажы для параненых …

Змрочная сур’ёзнасць ля-жала на галовах усіх, хто пры-бываў на гэты балючы людскі рытуал… З вялікай роспаччу гля-дзелі на тое, як палягла моладзь, з якой яны звязвалі так многа на-дзей, ляжыць як скошаная трава ў бабінцы касцёла. Тут ляжалі найлепшыя і найшляхетнейшыя сыны Лідскай зямлі, яе будучыня, а можа і слава.

Ляжаў і ён, камандзір — Людвік Нарбут, у якім не толькі Ліда, але і ўся Літва страціла свайго найслаўнейшага ваяра за вольнасць.

З прыбыўшых на пахаван-не спадарыняў найбольшую дапа-могу аказалі: Тараевіч з Салта-нішак і Юзэфа Вісмант — настаў-ніца.

Нарэшце ўсё падрыхта-вана.

Дванаццаць белых нефар-баваных трунаў былі пастаўле-ны ў касцёле без катафалка, про-ста на зямлі і ўтварылі піраміду, верхам якой была абабітая чор-ным аксамітам труна каман-дзіра.

Развітаўшыся з нягодамі і цяжкасцямі свайго кароткага жыцця, прысвечанага Краю, якое налічвала крыху болей за 31 год, спаў у труне вечным сном Людвік Нарбут, над дванаццац-цю сваімі вернымі таварышамі, а людзі, углядваючыся ў яго «да-мавіну», як у святыню, выціралі заплаканыя вочы і паўтаралі: «Зусім як Хрыстос з дванаццаццю апосталамі» 1.

Пахаванне з вялікай урачы-стасцю адбылося 24 красавіка (6 траўня). Акрамя шматлікіх сялян прысутнічалі 14 ксяндзоў і каля 200 тутэйшых землеўладальнікаў. Тлу-мы перапаўнялі касцёл, яшчэ бо-льшая колькасць людзей стаяла каля касцёла.

Вялікая, загадзя падрыхта-ваная магіла, чакала палеглых за вольнасць. Усе труны былі пастаў-лены ў дол у адзін рад. Лідская зям-ля прыгарнула сваіх верных сыноў, прымаючы іх у сваё лона на вечны адпачынак. З пяску, насыпанага жменямі вырас высокі капец, які закідалі вясновымі кветкамі. Яшчэ не высахлі слёзы ў сем’ях, як гэты курган казакі зруйнавалі капытамі сваіх коней2.

 

У 1864 годзе ў гадавіну біт-вы пад Дубічамі да магілы пры-йшлі сябры загінуўшых разам са спадарыняй Геншаль, сястрой бы-лога сябра арганізацыі. Каля магі-лы іх адразу ж атачылі жаўнеры і пагналі ў Ліду: «Раз моліцеся на магіле Нарбута, дык вы такія самыя бунтаўшчыкі, як і ён». Ад-нак у Лідзе ваенны начальнік Лід-скага павета палкоўнік Алхазаў ат-рымаў «у лапу» 25 рублёў і ўсіх адпусціў3. Як тут не ўспомніць словы Вяземскага: «У Расіі суро-васць законаў сцішаецца іх невы-кананнем», і дадам ад сябе, хабар-ніцтвам.

У Лідскім павеце людзі яш-чэ доўгі час не верылі ў смерць Людвіка Нарбута і спадзяваліся на яго вяртанне. Хадзіла шмат легенд. Вось адна з іх: «Скульптур Хрыс-та было тры. Адна ў Вільні на Антокалі, другая ў Дубічах, у кас-цёле, трэцяя недзе ў свеце, невя-дома дзе зараз валадарыць. Нар-бут не загінуў, але пайшоў у свет шукаць каралеўства трэцяга Хрыста, а як знойдзе, дык прый-дзе разам з ім адпомсціць за ўсе крыўды і забярэ тады з Начы4  фі-гуру другога Хрыста» 5.

 

У ліпеньскім нумары 1909 г. «Курьера Літоўскага» настаўнік пецярбургскай мужчынскай гім-назіі пры касцёле Св. Кацярыны Алойзы Сцерла-Арліцкі  (Alojzy Sterlo-Oricki) напісаў пра свае ўра-жанні ад наведвання мястэчка Ду-бічы. Сярод іншага ён паведаміў: «На ўзгорку, пасярод маляўнічых могілак, раней стаяў драўляны касцёлік, у ім мелася фігура Пана Езуса. Да гэтай фігуры здалёк прыходзілі пілігрымы, і тут ад-бываліся дзіўныя рэчы: сляпыя пачыналі бачыць, глухія чуць, ня-мыя гаварыць, а хворыя вызда-раўлівалі. У Дубічах заўсёды было шмат паломнікаў.

Наступіў 1863 г. Касцёл разабралі на дровы для вайско-вай часткі ў Васілішках, цудоў-ную фігуру разам з алтарамі пе-равезлі ў касцёл Начы. Гэтак цяг-налася 40 гадоў.

Зараз, калі бліснуў прамень рэлігійнай свабоды, сяляне ў Дубі-чах вырашылі адбудаваць свя-тыню і перанесці ў яе цудадзей-ную фігуру Езуса. … 5 ліпеня ад-былося залажэнне кутняга каме-ня новага касцёла …

На Дубіцкіх могілках ра-зам з сваімі паплечнікамі спіць ве-чным сном гераічны камандзір паўстанцаў Людвік Нарбут. Доў-га я шукаў хоць нейкага помніка ці крыжа з надпісам, і, не знайшо-ўшы, звярнуўся па дапамогу да ся-лян, якія стаялі каля могілак.

Адзін з іх, сівы як голуб стары, сведка паразы паўстан-цаў Нарбута, прывёў мяне на пагорак, падобны на вал які ата-чае могілкі. Паказваючы на пра-цяглую, але ледзь бачную нізінку, сказаў:

— Тут супольная магіла На-рбута і яго таварышаў.

І, паказаў месца кожнага з іх:

— Тут мы паклалі Красін-скага, тут Лукашэвіча, тут двух братоў Бразоўскіх

І гэтак паказваючы — ска-заў:

— А тут ляжыць наш любі-мы і справядлівы камандзір.

Сказаўшы гэта, стары замігаў, па зморшчаным і зага-рэлым твары пацяклі слёзы.

— Там, куды спадар гля-дзіць, там на балоце палеглі ўсе, — сказаў ён паказваючы мне рукой на супрацьлеглы бераг возера. — Адтуль чуліся стрэлы, але потым усё сціхла, і праз некалькі гадзін нам аддалі знявечаныя целы для пахавання.

— Чаму, — пытаю ў яго, — ня-ма помніка ці хоць крыжа з над-пісам, што гэта магіла Нарбута і паўстанцаў?

— Раней было не можна, а зараз, хоць і можна, але няма каму гэта зрабіць.

— А ці засталіся крэўныя, ці можа хто з грамады хоча сціплы помнік паставіць?

— Крэўныя? … не ведаю. Некалькі гадоў таму прыязджаў нейкі багаты спадар, запытаў, дзе магілы паўстанцаў і дзе паха-ваны Нарбут. Калі яму паказалі — здзівіўся, што няма помніка, сеў на мураву, пасядзеў пяць хвілін і паехаў. І шмат да яго і пасля яго было такіх наведвальнікаў, і кож-ны шкадаваў, што няма помніка. Здаецца, нікому гэта не патрэ-бна.

Са смутнымі думкамі я па-кінуў старога, а ён яшчэ доўга стаяў каля магілы і пра нешта думаў. Няма там аніводнай кве-ткі, аніводнага дрэўца. Ці дача-каемся мы хоць сціп-лага помніка?» 6

Як бачым, пры-гожа напісаны тэкст на-стаўніка гімназіі па-свойму тлумачыць, ча-му на месцы пахавання паўстанцаў не было помніка.

Праз некалькі нумароў газеты, на тую ж тэму выказаўся Вандалін Шукевіч — член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі ведаў, адзін з заснава-льнікаў беларускай ар-хеалогіі, жыхар сусед-няй Начы і надзвычай дасведчаны чалавек у гісторыі нашага краю.

Шукевіч папра-віў гістарычныя памы-лкі, пецярбургскага на-стаўніка, сярод іншага ён паведаміў, што ста-ры касцёл у Дубічах існаваў да 1869 г. і быў зачынены, бо, як быц-цам, мог паваліцца ад старасці. Яго можна было адрамантаваць, але гэтага зрабіць не дазволілі. За-мест рамонту, касцёл быў зачыне-ны і разабраны, а касцельную зямлю, «урад аддаў папам у Лідзе», — піша Вандалін Шукевіч.

Гісторык, паправіўшы на-стаўніка, пераказаў сапраўдную гісторыя мястэчка Дубічы. Мястэ-чка  заўсёды было каралеўскай маёмасцю, а яшчэ раней — уласна-сцю Вялікіх князёў ВКЛ. На супра-цьлеглым ад мястэчка беразе возе-ра Пелясы, Вітаўт меў паляўнічы двор. З усёй маёмасці, па прыві-леі Казіміра Ягелончыка і Жыгі-монта І, толькі возера Пеляса і зям-ля вакол яго была прыватнай маё-масцю Яна Касцевіча, падляш-скага ваяводы. Наступнымі пасля Касцевіча ўладарамі возера былі: Радзівілы, Садоўскія, Францке-вічы, Тышкевічы, а ў XIX ст. ім валодала графіня Вансовіч, пасля яе возера мелі Патоцкія.

Але самае цікавае Шукевіч расказаў пра магілу паўстанцаў 1863 г. Працытую гэты фрагмент тэксту цалкам: «Магіла Людвіка Нарбута і яго таварышаў, палег-лых у бітве каля Дубічаў 22 кра-савіка (па старым стылі) 1863 г. знаходзіцца на зямлі, якая нале-жыць папам, з-за гэтага да на-шага часу цяжка марыць пра ўстаноўку хоць якога помніка. Гэта адзіная прычына яго адсут-насці. Нядбайнасць сваякоў ці грамадскасці не мае да адсутна-сці помнікаў ніякага дачынення. Ці зменіцца гэта калі-небудзь да лепшага — хто ведае? Да гэтага часу памяць пра гэтых пакутні-каў мы захоўваем у скарбніцах сваіх душ, і тут ужо даўно ста-іць помнік нашым героям» 7.

«Папы ў Лідзе», якім нале-жала зямля былога Дубіцкага кас-цёла (дарэчы, таму новы касцёл будаваўся ў баку ад старых могі-лак) — гэта лідскі дабрачынны таго часу Іосіф Каяловіч, родны брат гісторыка і добра вядомы на Лід-чыне, зацяты русіфікатар. Але Ка-яловіч як барацьбіт з помнікамі — гэта нешта новае пра гэтага чала-века.

 

І толькі ў 1933 г., дзякуючы iнiцыятыве жаўнераў i афiцэраў 76-га Лiдскага палка пяхоты, у Ду-бiчах паставiлi помнiк памяцi Люд-вiка Нарбута i палеглых паўстан-цаў. Сродкi на яго пабудову былi сабраны спецыяльным, для той мэты сабраным Камiтэтам Лiдчы-ны, на чале якога стаяў генерал Эдвард Рыдз-Смiглы. Праект выка-наў прафесар Унiверсiтэта iмя Стэфана Баторыя, знакаміты мас-так Фердынанд Рушчыц. Адкрыц-цё помнiка 6 жнiўня 1933 г. было вялiкай падзеяй i святам для мяс-цовага люду. З гэтай нагоды з’явi-лiся спецыяльныя публiкацыi, прысвечаныя Людвiку Нарбуту i студзеньскаму паўстанню, а так-сама гiсторыi 76-га Лiдскага палка пяхоты, якому было нададзена iмя геройскага камандзiра (полк у той час дыслакаваўся ў Гародні). У адрозненне ад іншых, гэты помнік перажыў савецкія часы, бо ў са-вецкай гістарыяграфіі, тое паў-станне лічылася толькі сацыяль-ным і антыцарскім.

Пасля пабудовы новага кас-цёла ў Дубічах, туды вярнулася ал-тарная фігура Хрыста, якая да гэ-тага часу захоўвалася ў Нацкім касцёле. А ў цяжкім 1947 г., перад пачаткам нядзельнай службы ў Дубіцкім касцёле, на вачах у сот-няў вернікаў, за паўгадзіны адна-вілася фігура Хрыста на крыжы які стаяў перад касцёлам8, і вернікі злучылі ў сваім уяўленні гэты цуд з памяццю пра Людвіка Нарбута.

Дарэчы, у той год на Лід-чыне, аднаўленні крыжоў і абра-зоў стала амаль што масавай з’я-вай, расказы пра гэта я чуў шмат ад каго, некаторыя з іх запісаны і апублікаваны ў інтэрнэце, але гэта ўжо іншая тэма.

1 Elzbieta Tabenska. Z doli i niedоli. Wspomnienia wygnanki. Krakow, 1897. S. 34-35.

2 Kowalewska Zofja. Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Wilno, 1934. S. 54.

3 Там жа. S. 78-79.

4 Пасля разбурэння ў 1869 г. касцёла ў Дубічах, алтарная фігура Хрыста захоўвалася ў суседнім Нацкім касцёле.

5 Kowalewska Zofja. Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Wilno, 1934. S. 56.

6 Kurjer Litewski № 158, 16 (29) lipca 1909.

7 Kurjer Litewski № 166, 25 lipca (7 sierpnia) 1909.

8 Ziemia Lidzka. 2002. № 1 (48).

 

ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬУ МАГІЛЁВЕ

10 красавіка 2019 г. Магілёў наведаў знакаміты беларускі фатограф і журналіст, заснавальнік парталу «Планета Беларусь» Сяргей Плыткевіч. Творчая сустрэча са зна-камітым беларускім фатографам, журналіс-там, выдаўцом, дырэктарам Фонду дзікай прыроды «Чырвоны Бор» Сяргеем Плытке-вічам адбылася ў касцёле Св. Станіслава, пры падтрымцы якога магілёўская суполка ТБМ і арганізавала падзею.

Сяргей Плыткевіч — дырэктар края-знаўчага выдавецтва «Рыфтур», дырэктар Рэспубліканскафа фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаЎ», фотамастак, аўтар фотальбомаў «Мая Беларусь», «Беларуская экзотыка», «Нечаканая Беларусь», «Планета Беларусь», «Запаведная Беларусь» і іншых. Ён распавёў шмат цікавага пра сваю творчасць і працу, пра рознага кшталту выпадкі з уласнай практыкі, узгадаў хвалюючыя гістарычныя падзеі. Сяргей Міхайлавіч прадставіў увазе публікі свае лепшыя фотаздымкі, а таксама прадэманстраваў відэазапісы момантаў працы людзей, якія звязалі свой лёс з роднай прыродай.

«Мая Беларусь» — так называўся першы аўтарскі фотаальбом, які быў вы-дадзены ў 2001 годзе. Потым было шмат турыстычных даведнікаў, камплектаў паш-товак, а таксама альбомы «Беларуская экзо-тыка», «Нечаканая Беларусь», «Дикая жизнь в центре Европы», «Планета Беларусь». Гэ-тымі выданнямі Плыткевіч спрабуе пера-канаць і суайчыннікаў, і замежных гасцей, што наша краіна незвычайная і нават экза-тычная. Сяргей Міхайлавіч дае магчымасць паглядзець на дзікую прыроду, якая амаль недасягальная для звычайных людзей.

У «Нечаканай Беларусі» ўпершыню ў гісторыі нашай краіны Сяргей Міхайлавіч паказаў самыя прыгожыя мясціны Беларусі з вышыні птушынага палёту. Альбом вы-трымаў тры выданні, але час ляціць імклі-ва — многія гарады значна змяніліся.

Таму Сяргей Плыкевіч вырашыў зрабіць новую кнігу «Планета Беларусь», якая працягвае тую ж тэму. Ён ўпэўнены, што дзівосныя разлівы на Прыпяці, якую называюць палескай Амазонкай, або самае вялікае ў Еўропе верхавое балота Ельня ўразяць любога замежнага госця. Бо не так многа ў свеце захавалася кавалачкаў некра-нутай дзікай прыроды, тым больш у самым цэнтры індустрыяльнай Еўропы.

Сяргей Міхайлавіч з захапленнем распавядаў магілёўцам пра нашу краіну. Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным цэнт-ры Еўропы, на скрыжаванні дарог — і не толькі зямных, але і паветраных. Аднак дагэтуль краіна не пазнаная да канца, захоў-вае мноства таямніц і недаступных воку прыгожых мясцін. Беларусь заўсёды будзе загадкавай, здатнай здзіўляць.

Сяргей Плыткевіч даўно марыў уба-чыць сваю радзіму з вышыні птушынага палёту. Яшчэ падчас навучання ў Полацкім лясным тэхнікуме ў яго ўзнікала жаданне звязаць свой лёс з небам — была магчымасць атрымаць спецыяльнасць лётчыка-назіра-льніка… Журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч, праляцеўшы не раз на верталёце па-над Бацькаўшчынай, здымаў яе краявіды на фотаапарат.

Ці можна параўнаць краіну з пла-нетай? Фотамайстар Сяргей Плыткевіч здзе-йсніў больш за сто адмысловых палётаў над Беларуссю і перакананы: параўноўваць не толькі можна, але і неабход-на. І цяпер у сваёй выснове фатограф пераконвае жыхароў «Планеты Беларусь», грамадзян гэтай неверагодна прыгожай краіны, пераконвае з дапамогай зробленых у палётах фотаздымкаў, аб’яднаных у фота-альбомы «Нечака-ная Беларусь», «Планета Беларусь», фотавыставы, з якімі Сяргей Плыткевіч вандруе па краіне.

Сяргей Міхайлавіч зрабіў і фільм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыга-жосць — праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На нейкі час займець яго ўспрыманне, паглядзець на «дзікую Беларусь» яго вачыма, разам з ім наблізіцца да тае рысы, за якой заканчваецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца тайна прыроды.

Мы павінны бачыць прыгажосць той зямлі, на якой пашчасціла жыць, працаваць, выхоўваць сваіх дзяцей. Мы памятаем сваіх продкаў, якія не шкадавалі жыцця дзеля захавання незалежнасці нашай Радзімы, і разумеем, што зараз мы нясём адказнасць за лёс планеты Беларусь…

Шэмянкова

Наталля,

Магілёў.

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Тутэйшы шляхціц

 

Ужо спрадвеку такое вялося: на ба-лота пойдзеш — на жабу ступіш. У недалёкім мінулым пры нашай памяці было як закон: пляшку прыдбаеш — браты-камсамольцы дапамогуць асушыць ці партдзядзька аднекуль падкоціцца ды яшчэ адну з годна-сцю камуніста запатрабуе. Балоты асушылі, партыю забаранілі, а ўсяроўна лягчэй не стала. З крыўды за няўклюдны сённяшні дзень паспрабуй куды-небудзь плюнуць — на шляхціца патрапіш. Не было іх чуваць-відаць, а тут, на табе, распладзілася бы кама-роў увесну.

Неяк аднаго разу ў краме, дзе пучкі бычыных хвастоў і капытоў прадавалі, са-бралася ладная чарга, і я, як належыць, не прамінуў стаць. Як ні кажы, а ў апошні час стала модным у госці без запрашэння ха-дзіць. Аднаго конскага капыта пад гарбату з палыну на ўвесь вечар хапае.

Значыць, стаім, як належыць, ды ко-жныя пяць хвілін нехта выгуквае на ўсю залу: «Болей аднаго капыта на рукі не вы-даваць».

Тут шыбуе да прылаўка пузаты ка-рантыш: штаны, пэўна, на сметніку знай-шоў, і ў левым чаравіку абцаса няма.

— Мне пяць кіль, — нахабна патрабуе.

Бачна: не інвалід руска-пруска- ту-рэцкай вайны, не поўны кавалер ордэнаў «За ўзяцце Шыпкі». (Цяпер і такіх немала.) Проста нахабнік. Стогалосая калейка далі-катна звярнулася да нізкарослага чалавека:

— Ты, абрубак, канец чаргі на вуліцы!

Карантыш нават не павярнуўся.

— Не тыкай мне, быдла! Я — шляхціц.

Народ адразу прыціх. Вядома, цём-ны, забіты. Ведае камунізм, сацыялізм ды аднадушна абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо ён сам пра сябе штодня сваім выбаршчыкам напамінае. Слова «шляхціц» упершыню чуе.

Праўда, знайшлася адна сціплая жанчына.

— Я — таксама шляхцянка.

Шляхцюк бойкі трапіўся.

— Радавод свой распавядай ці грамату ад Вялікага князя Літоўскага пакажы.

Жанчына таксама не лыкам шытая, паспрабавала вырашыць пытанне рубам.

— Сам пакажы.

Маленькі чалавек дастаў з кішэні жоўтую паперку і горда ўзняў яе над гала-вою.

— Глядзіце. Глядзіце ўсе. Уласнаруч-ны подпіс караля Рэчы Паспалітай і пячатка Вялікага князя Літоўскага. Я — шляціц!

Паперка — моц. І сягодня яе ўсе баяц-ца. Натоўп аціх, толькі самыя апошнія ў калейцы напаўголаса запярэчылі:

— Шляхта капытоў не есць.

— Дзякуй Богу! Трапіўся адзін свя-домы чалавек, — зазначыў карантыш. — Мы, шляхта, хвастоў не ямо. А вось сабакі нашыя ядуць. Ім я і купляю.

Шляхцюк наладаваў поўную торбу спажывы і з шляхецкай годнасцю пайшоў прэч.

Усе мы з зайздрасцю глядзелі яму ўслед. Мы — не шляхта, у нас паперкі такой няма, і таму нам — па аднаму капыту на рукі.

Язэп Палубятка.

1995 г.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *