НАША СЛОВА № 23 (1434), 5 чэрвеня 2019 г.

Панядзелак, Чэрвень 17, 2019 0

Cвятлана Алексіевіч:

“Мая родная мова — беларуская”

Нобелеўская лаўрэ-атка Святлана Алексіевіч запэўніла, што падчас пера-пісу насельніцтва назаве беларускую мову роднай. Пра гэта яна заявіла ў інтэ-рв’ю «Белсату»:

— Вядома ж, я — бела-руска. І гэта мая родная мо-ва — беларуская, хоць я на ёй і не размаўляю. Не размаў-ляю па той прычыне, што ўся практыка майго жыцця — гэта руская мова і руская культура. Але я сябе адчу-ваю беларускай, беларус-кая зямля — мая зямля, мой бацька адсюль. Я іншага жыцця не ведаю, толькі жыццё тут, нягледзячы на тое, што я жыла і ў Еўропе. Мая зямля — Беларусь.

NN.by.

VIIІ Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі

1 чэрвеня ў Менску прайшоў VIIІ Кангрэс Аса-мблеі няўрадавых дэмакра-тычных арганізацый Бела-русі. Некалькі соцень дэле-гатаў з усiх рэгiёнаў Белару-сi былі вылучаны на Кан-грэс. На ім абмеркавалі ключавыя праблемы гра-мадскага сектару. У Асам-блею ўваходзiць на сёння 330 арганiзацый i iнiцыятыў, як зарэгiстраваных, так i незарэгiстраваных.  У Канг-рэсе ўзяў удзел 131 дэлегат.  Пасля агульнага паседжання пачалася праца па секцыях. Кангрэс Асамблеi абраў новую Рабочую групу ў новым, моцна скарочаным фармаце. У яе увайшлі 12 чалавек па розных тэматыч-ных кiрунках дзейнасцi. Былі прыняты рэзалюцыя i дэк-ларацыя пра каштоўнасцi Асамблеi НДА. Падчас Кангрэсу працавала вулiч-ная выстава, прысвечаная кiрункам дзейнасцi і дасяг-ненням розных НДА краiны. Мерапрыемства праходзіла ў сталічнай пляцоўцы «Пра-стора».

Беларускае Радыё Рацыя, Менск.

Фота Ладзіка Майніча.

Беларуская мова ўрачыста гучала на эўхарыстычнай працэсіі

Па ўсёй Беларусі ка-толікі правялі шматлюдныя святочныя шэсці, прымер-каваныя да свята Божага Це-ла і Крыві. У Менску  2 чэр-веня велічная эўхарыстыч-ная працэсія з Святымі Да-рамі цягам чатырох гадзін ішла па галоўных плошчах і вуліцах горада ад касцёла святога Роха на Залатой Го-рцы да Архікатэдральнага касцёла і стала выразнай праявай веры. На  плошчах Перамогі, Кастрычніцкай, Незалежнасці і Свабоды святары прамаўлялі гаміліі на беларускай і польскай мовах на тэмы хрысціянскай веры і сямейнага жыцця.

Ля Архікатэдраль-нага касцёла на пяці еўра-пейскіх мовах да вернікаў звярнуўся Мітрапаліт Мен-скі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ксёндз Аляк-сандр Улас у сваёй гаміліі нагадаў пра важнасць ся-мейнага ладу, памнажэння любові і ўзаемаразумення ў сям’і. Лета — цудоўная магчымасць сем’ям удзель-нічаць у пілігрымках, адпа-чываць разам і наведваць санктуарыі Беларусі. У ар-ганізацыі  і правядзенні працэсіі ўдзельнічалі скаў-ты,  яе суправаджалі хоры з Залатой горкі і Чырвонага касцёла. У святочным шэсці бралі ўдзел людзі розных узростаў, было шмат мола-дзі і дзяцей, што сведчыць аб развіцці традыцый касцёла на Беларусі, які з’яўляецца сёння ў краіне адным з галоўных духоўных і мара-льных аўтарытэтаў.  Велічна гучала ў дзень свята родная мова з вуснаў святароў і вернікаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

У Архікафедральным касцёле ў Менску з’явіўся мемарыяльны знак у гонар Станіслава Манюшкі

Станіслаў Манюшка — знакаміты кампазітар, дырыжор, пачынальнік беларускай оперы.

 Фота Ігара Сурмачэўскага.

 

У Варшаве імя Станіслава Манюшкі атрымаў чыгуначны вакзал “Цэнтральны”

У Польшчы Станіслаў Манюшка — пачынальнік польскай оперы.

 

Алег Трусаў:

“Сярод чыноўнікаў ёсць варожая да беларушчыны група, якая спіць і бачыць, каб хутчэй увайсці ў Расію”

Госцем «Інтэрвію тыдня» на Радыё Свабода быў выкана-вец абавязкаў рэктара Універсі-тэта імя Ніла Гілевіча Алег Тру-саў. Ён адказаў на пытанне, калі першыя студэнты змогуць пач-аць заняткі ў гэтым універсі-тэце, заявіў, што сярод чыноўні-каў ёсць варожая да беларуш-чыны група, і патлумачыў, наво-шта хадзіў на «Вялікую размову» з Лукашэнкам.

 

— На якой стадыі цяпер падрыхтоўка да пачатку наву-чальнай дзейнасці ў Беларускім нацыянальным універсітэце імя Гілевіча?

— З аднаго боку, унівэрсітэт ужо пачаў сваю дзейнасць летась 24 верасня, калі адкрыў першыя ў Менску беларускамоўныя пад-рыхтоўчыя курсы для падлеткаў і дарослых. У траўні адбыўся пер-шы выпуск навучэнцаў курсаў, іх скончыла больш за 50 чалавек. Мы рыхтавалі вучняў ад 6 да 11 класа, і ў падрыхтоўцы да тэстаў, і ўвогу-ле дзеля падвышэння іхніх ведаў. Фізіка, матэматыка, гісторыя, по-льская, ангельская, нямецкая мова — праз беларускую мову. Выклад-чыкі былі самага высокага ўзроў-ню — ад дактароў, кандыдатаў навук да настаўнікаў вышэйшай катэго-рыі.

Такім чынам, універсітэт пачаў рэальна дзейнічаць 24 вера-сня, першыя заняткі правёў Ула-дзімір Арлоў. Што да іншых пла-наў, то мы працуем зараз над ат-рыманнем ліцэнзіі. Калі ўсё будзе добра, то ў верасні 2020 года ўжо прыйдуць і першыя студэнты ў наш універсітэт.

— Якая сітуацыя з гэтай ліцэнзіяй? Алена Анісім у нека-торых інтэрв’ю распавядала пра пэўныя бюракратычныя перашкоды.

— Так, чым болей мы працу-ем, тым болей гэтых перашкодаў з’яўляецца. Вылазяць, як чэрці з балота. Дзве траціны ўсіх паперак мы сабралі. Цяпер збіраем папер-кі, што нейкія фірмы, дзяржаўныя і недзяржаўныя, гатовыя ўзяць нашых выпускнікоў на практыку. Ходзім, збіраем, па самых розных спецыяльнасцях.

І самае складанае — вучэб-на-метадычныя комплексы. Мы абавязаныя прадставіць інфарма-цыю, што калі не маем падручні-каў на беларускай мове з грыфам Міністэрства адукацыі, то прад-стаўляем вучэбна-метадычны ко-мплекс. А гэта велізарная праца, да канца чэрвеня мы хочам мець 18 такіх комплексаў.

І тады мы будзем падаваць паперы на першую стадыю атры-маньня ліцэнзіі. Стадыяў такіх дзве. Спачатку мы павінны падаць на адмысловыя Рады пры БДУ ды іншых універсітэтах, потым нясём у Міністэрства адукацыі. Што да памяшканняў, то ў нас ужо ёсць згода ад тых, хто можа даць нам памяшканні пасля атрымання ліцэнзіі.

— Як бы вы ацанілі стаў-ленне чынавенства да ідэі ства-рэння ўніверсітэта — гэта ней-тралітэт, спрыянне ці пераш-коды?

— Наша грамадства і чына-венства падзелена на тры групы. Першая — гэта варожая да белару-шчыны група, якая спіць і бачыць, каб хутчэй увайсці ў Расію. І калі мы трапляем на такіх — то атрым-ліваем самыя велізарныя пераш-коды. Другая група сярод чына-венства, якія паважаюць мову і культуру — ад тых ідзе поўная пад-трымка. Але, на жаль, большасць чыноўнікаў — проста абыякавыя людзі, якія не хочуць працаваць.

І яшчэ ёсць канкурэнты. Гэта тыя дзяржаўныя ўніверсітэ-ты, якія самі хочуць мець гэтых платных студэнтаў, і з іхняга боку ёсць пэўныя перашкоды. Мы, да-рэчы, хочам зрабіць плату за наву-чанне меншую, чым у іншых пры-ватных ВНУ. У Беларусі ёсць 9 прыватных універсітэтаў, і ва ўсіх студэнты плацяць грошы. І ўсё за-лежыць ад прэстыжнасці — вы-кладчыкаў, магчымасці знайсці працу з гэтым дыпломам і гэтак далей.

— Вы казалі, што вашыя курсы скончылі 50 чалавек. Ня-ма ніякіх абмежаванняў з гледзі-шча колькасці студэнтаў?

— Не, можа навучацца хоць адзін чалавек. Колькасць студэнтаў у прыватных універсітэтах не вы-значаецца нейкімі нарматывамі. Калі гэта дзяржаўны — там ёсць нарматывы. Мы хочам, каб у на-шых групах было 10-12, максімум 15 студэнтаў. Бо калі іх больш за 20 — узровень адукацыі рэзка падае.

— Вашы кантакты, у тым ліку з чыноўнікамі, ваш аналіз палітычнай сітуацыі ў краіне, надыход перапісу, які адбудзецца сёлета — як, па-вашаму, зыходзя-чы з усяго гэтага можна ахарак-тарызаваць стаўленне дзяр-жаўных структураў да белару-сізацыі?

— Частка дзяржаўных стру-ктураў у разгубленасці. Ці будзе анексія з боку Расіі, выстаім мы ці не. Зразумела, што на анекса-ванай тэрыторыі ніякіх беларуска-моўных універсітэтаў ці нават школаў не будзе. Паглядзіце, коль-кі ўкраінскіх школаў засталося ў Крыме пасля анексіі — фактычна ніводнай.

Над намі вісіць дамоклаў меч расейскай анексіі. І гэта адчу-ваецца ў кожнай канторы, куды б я ні зайшоў. І, канешне, лёс універ-сітэта цалкам ад гэтага залежыць.

Я лічу, што мы адаб’ёмся.

Таму нашая мэта — зрабіць усё, каб з першага верасня можна было пачаць вучобу. Калі ўсё га-това, то ўступаюць «вышэйшыя сілы», як у 1991 годзе. Вы памя-таеце, тады з апазіцыі смяяліся, нашыя законы выкідалі ў сметніцу — хоць мы пісалі іх дзень і ноч. А потым наступіў «момант ікс», мы дасталі са сметніцы гэтыя законы, і іх адразу прынялі пераважнай большасцю.

Я спадзяюся, што да вера-сня ў мяне па трох факультэтах будзе ўсё гатова. А калі ўсё гатова, то ў момант Ікс, можа, пры новай уладзе наш універсітэт адразу ста-новіцца дзяржаўным. І тады зды-маюцца ўсе пытанні па платным навучанні.

— Ваш удзел у «Вялікай размове з Прэзідэнтам» выклі-каў шмат неадназначных ка-ментароў, вас крытыкавалі, з вас іранізавалі. Як вы цяпер, праз некалькі месяцаў, ацэньва-еце свой прыход на гэтую прэса-вую канферэнцыю?

— Я заўжды быў прыхіль-нікам падыходу, што калі запра-шаюць, то трэба ўдзельнічаць. Са-мая галоўная мэта майго ўдзелу была — паглядзець сітуацыю з не-залежнасцю. І там было падкрэс-лена, першай асобай і ўсімі астат-німі, што ў Расію мы ісці не хочам.

Потым была вайна з Бабі-чам, і гэтую вайну Лукашэнка вы-йграў. Ніхто не думаў адпачатку, што Бабіча адклічуць. Але ў выні-ку Бабіч паехаў у Расію «несолоно хлебавши». Потым адбыўся адкат, з Курапатамі. Ён паказаў, што ся-род чыноўнікаў ёсць група, якая справакавала разгром курапацкіх крыжоў. Я не сумняваюся, што за тымі, хто выкопваў крыжы ў Кура-патах, стаяць крэатуры Расеі.

Яны выступаюць супраць усяго беларускага. Толькі міністр культуры Расіі заявіў, што ў нас шмат беларускіх шыльдаў — зды-маюць шыльды «Хуткасны рэ-жым». Аднак — прайшоў месяц, і я бачу, што з’явіліся сотні новых беларускіх шыльдаў. Бо набліжа-юцца Еўрапейскія гульні, я хаджу па вакзале і бачу, што беларуска-моўныя і англамоўныя новыя шыльды растуць, як грыбы.

Пакуль што і першая асоба, і астатнія выступаюць за незалеж-насць. Ці вытрымаюць яны, ці не здадуцца, не здадуць Беларусь — цяжка сказаць. І, канешне, наш універсітэт — гэта вялікая цагліна ў будынку незалежнасці Беларусі.

Гутарыў Віталь Цыганкоў.

 

1000 чалавек з 5 краін:

у Менску прайшла дыктоўка па беларускай мове

У Менску правялі масавую дыктоўку па беларускай мове. За-яўкі на ўдзел у «Агульнай дык-тоўцы» падалі каля тысячы чала-век. Акцыю ў падтрымку беларус-кай мовы правяла кампанія «Лід-скае піва». Упершыню ў гісторыі праекта заяўкі на ўдзел паступілі з Амерыкі, Расіі, Украіны і Поль-шчы. «Агульная дыктоўка» старта-вала 1 чэрвеня ў 12 гадзін па мен-скім часе ў Нацыянальнай біблія-тэцы Беларусі. Прамую трансля-цыю вёў партнёр праекта — канал «Культура» Беларускага радыё. Такім чынам, многія ўдзельнікі змаглі напісаць дыктоўку дыстан-цыйна, далучыўшыся да прамога эфіру радыёканала. Спецыяльна для дыктоўкі папулярны сучасны пісьменнік Андрусь Горват, аўтар беларускага бестселера «Радзіва «Прудок», адаптаваў фрагмент аднаго са сваіх твораў, каб удзе-льнікі маглі годна ацаніць багацце і самабытнасць беларускай мовы. Ідэю праекта падтрымалі і акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэ-атра імя Янкі Купалы, якія пры-йшлі павітаць удзельнікаў «Агуль-най дыктоўкі». У якасці «настаўні-каў» тэкст прадыктавалі салісты гурта NaviBand, якія ў сваёй тво-рчасці актыўна папулярызуюць беларускую мову. «Агульная дык-тоўка» праводзіцца трэці раз і сё-лета стала рэкорднай па колькасці ўдзельнікаў. Акцыя аб’ядноўвае людзей неабыякавых да беларус-кай мовы і традыцый.

— У гэтым годзе ў нас атры-малася значна пашырыць геагра-фію праекта. За кошт радыётранс-ляцыі да нашай ініцыятывы ўпер-шыню далучыліся жыхары іншых краін, — адзначыла дырэктар па маркетынгу ААТ «Лідскае піва» Ірына Капілава. — З кожным годам «Агульная дыктоўка» аб’ядноўвае ўсё больш удзельнікаў, партнёраў, зорных гасцей. Мы разлічваем і на-далей шырока трансляваць каш-тоўнасці беларускай культуры, якія цесна ўзаемазвязаны з каш-тоўнасцямі нашай кампаніі.

Адразу пасля дыктоўкі ар-ганізатары апублікавалі тэкст на старонцы праекта, каб удзельнікі маглі самастойна праверыць сябе. Акрамя таго, усе працы праве-раць прафесійныя філолагі, пасля чаго арганізатары вышлюць кож-наму ўдзельніку вынікі разам з электронным сертыфікатам аб удзеле, а выдатнікі атрымаюць яш-чэ і памятныя прызы.

Паводле прэс-рэлізу.

Фота Myfin.by.

Больш за 22 тысячы абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па беларускай мове

1 чэрвеня скончылася рэгі-страцыя на цэнтралізаванае тэста-ванне. Здаваць ЦТ плануюць 76888 чалавек, распавялі TUT.BY у Міні-стэрстве адукацыі.

Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на рускую мову — каля 63 тыс. чалавек. На бела-рускую — у тры разы менш: яе пла-нуюць здаваць больш за 22 тыс. выпускнікоў.

Другі па папулярнасці прадмет — матэматыка: прайсці тэставанне па гэтым прадмеце жа-даюць больш за 42 тыс. абітуры-ентаў.

На ангельскую мову зарэгі-стравалася 26635 абітурыентаў, на біялогію — больш за 25 тысяч, на фізіку — амаль 25 тысяч чалавек.

Найменшай папулярнасцю ў абітурыентаў карыстаюцца іспа-нская і кітайская мовы.

Цэнтралізаванае тэставан-не будзе праходзіць з 11 чэрвеня па 1 ліпеня. Першымі будуць зда-ваць ЦТ тыя, хто абраў беларус-кую мову, апошнімі — сусветную гісторыю.

Рэзервовымі днямі для рэш-ты ЦТ стануць 6, 8 і 10 ліпеня. Для рэгістрацыі на іх адведзена тры дні: 30 чэрвеня і 1-2 ліпеня. Здаць ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе толькі ў Беларускім дзяржаўным універ-сітэце.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты гэтага года змогуць з 10 ліпеня ў пунктах правядзення ЦТ. Тыя абітурыенты, якім пры-йдзецца здаваць тэсты ў рэзерво-выя дні, — з 13 ліпеня і толькі ў БДУ.

Дарэчы, з гэтага года за-працуе новая сістэма падліку ба-лаў.

 TUT.BY.

Беларускія гаворкі — гэта lingua franca балцкага памежжа

Польскі беларусіст Міра-слаў Янкавяк прысвяціў сваё на-вуковае жыццё незвычайнай на першы погляд тэме — беларускім гаворкам у Літве і Латвіі. Ужо больш за 15 гадоў ён падарожнічае ў памежжы і запісвае носьбітаў беларускіх гаворак, якіх усё менш. Нядаўна выйшла яго новая кніга — паўтысячы старонак і 1,5 кг вагі.

Што можна пісаць пра гаворкі, якія паміраюць? Пра гэта Міраслаў Янкавяк расказаў у інтэрв’ю Свабодзе.

 

— Чым так цікавыя бела-рускія гаворкі ў Латвіі, што вы напісалі пра іх ужо другую кнігу і прысвяцілі больш за дзясятак гадоў жыцця?

— Дарэчы, збіраюся напі-саць яшчэ дзве кнігі на гэтую тэму. Акрамя беларускіх гаворак у Лат-віі, я інтэнсіўна займаюся і бела-рускімі гаворкамі ў Літве. Бела-рускія дыялектолагі пасля 1945 го-да займаліся пераважна гаворкамі ў межах БССР. А гаворкамі па-за межамі сваёй краіны яны займац-ца не хацелі. Але мова і гаворкі — гэта не адміністрацыйная мяжа. Мяжа для іх увогуле не мае значэн-ня. Таму я пакінуў беларускія га-воркі ў Беларусі беларускім да-следнікам і заняўся гаворкамі ў Латвіі і Літве. Мне не трэба віза, таму працаваць проста. Бярэш машыну і ездзіш з вёскі ў вёску, размаўляеш з людзьмі.

— У масавай свядомасці Латвія, у адрозненне ад Літвы, не ўспрымаецца як краіна, дзе жыве шмат беларусаў. Адкуль там беларускія гаворкі?

— Тут вельмі цікавая сітуа-цыя. Я магу параўнаць стан бела-рускіх гаворак на тэрыторыі паўд-нёвай Пскоўшчыны, Латвіі, Літвы і Польшчы. У Польшчы і Літве гэ-тыя гаворкі захаваліся ў вельмі добрым стане. Што да Латвіі, то на жаль, яны ўжо паміраюць. Я быў улетку 2018 года ў Даўгаў-пілскім раёне і запісваў апошніх бабуляў, якія яшчэ размаўляюць на беларускай гаворцы. Прыкра, што гэтая гаворка адыходзіць. Ёю там размаўляюць людзі, якія нара-дзіліся ў 1920-40-я гады. Калі яны памруць, то беларускіх гаворак больш не будзе.

— Латгалія — былая частка Рэчы Паспалітай. Як беларус-кая мова ўвогуле там магла вы-жыць, калі ўжо ў міжваенны час гэтая тэрыторыя належала Латвіі?

— Цікава, што ў міжваенны перыяд, калі Латвія была незалеж-най дзяржавай, беларуская мен-шасць мела добрыя ўмовы для развіцця сваёй мовы і культуры. Там было каля 40 беларускіх шко-лаў, гімназія, беларуская прэса і тэатры. Улады Латвіі вельмі пазі-тыўна ставіліся да беларусаў, якія там жылі. Таму беларусы маглі развіваць сваю мову і культуру. І беларускія гаворкі былі шырока распаўсюджаны. Падчас перапісу 1920 года беларусамі ў Латвіі запі-саліся 75 тысяч чалавек, праз 5 га-доў — 38 тысяч. Сітуацыя змянілася пасля 1934 года, калі ў выніку пе-равароту да ўлады прыйшоў Кар-ліс Улманіс. Ён пачаў латвізацыю краіны. Беларускія і польскія шко-лы пачалі зачыняць. Тое самае ад-бывалася з рознымі арганізацыямі і таварыствамі. У 1935 годзе бела-русаў у Латвіі было ўжо 26 тысяч. Самы кепскі час для беларускіх гаворак наступіў пасля 1945 года, калі зноў з’явіліся саветы і там ужо ніколі не існавалі беларускія шко-лы і арганізацыі. На іх месцы адчы-няліся расейскія.

— Гэта зусім іншая сітуа-цыя, чым, напрыклад, з белару-самі ў Польшчы. Бо на Падляш-шы камуністы акурат адчынялі беларускія школы.

— Менавіта. У Літве польскія школы таксама захаваліся, і гэта вельмі моцна ўплывае на тоес-насць беларусаў Літвы. 90% маіх суразмоўцаў у Літве называюць сябе палякамі і тыя ж 90% раз-маўляюць не толькі на так званай «крэсовай» польскай мове, але і на беларускай гаворцы.

— А кім сябе лічаць у Лат-віі тыя людзі, якія размаўляюць на беларускіх гаворках?

— Памежжа заўсёды само па сабе вельмі спецыфічнае. Там су-тыкаюцца розныя мовы, традыцыі і веравызнанні. Там немагчыма адназначна акрэсліць чалавека. Калі я ўпершыню паехаў у Латвію ў 2004 годзе, у мяне ў галаве быў загаловак кніжкі, маёй кандыдац-кай працы — «Мова беларусаў Лат-віі». Але калі я пачаў запісваць мя-сцовае насельніцтва на дыктафон і калі палова людзей сказалі, што яны беларусы, другая палова — што палякі, я зразумеў, што немаг-чыма чалавека акрэсліць. Напэўна б, некалькі чалавек сказалі, што яны расейцы, латышы або латга-льцы. У 1989 годзе ў Латвіі пражы-вала 119 тысячаў беларусаў.

Неяк я запісаў на дыктафон аднаго хлопца, які жыў у Піедруі (Прыдруйску), з беларускага боку гэта Друя, я быў сведкам, як хры-сцілі сына ягонага брата. Сабра-лася ўся сям’я, і я меў магчымасць паразмаўляць з людзьмі. Адна ба-буля — праваслаўная беларуска, дзед — паляк-каталік. Іншая бабуля — беларуска-стараверка, дзед па-ляк-каталік. У адных па дакументах сын — паляк-каталік. У другіх — да-чка праваслаўная беларуска. Яны ўзялі шлюб і маюць трох сыноў. Усе па дакументах палякі. Самы старэйшы ажаніўся з праваслаў-най расейкай, сярэдні — з латгал-кай-каталічкай, а маладзейшы су-стракаўся з латышкай-лютэран-кай. Вось гэта — памежжа і адказ на пытанне пра ідэнтычнасць. Ва-жны момант, ці мясцовы гэты ча-лавек, ці прыехаў туды пасля вай-ны з усходняй або заходняй Бела-русі. Пасля вайны былі тры вялікія хвалі міграцыі на гэтую памежную тэрыторыю. Насельніцтва з усход-няй Беларусі найбольш было звя-занае з беларускасцю, яны наў-прост казалі, што яны беларусы. Прыезджыя з заходняй Беларусі падкрэслівалі сваю польскасць. Радзіма і бацькаўшчына для іх розныя. Бацькаўшчына — гэта Бе-ларусь, а радзіма — Латвія.

— А што прыходзіць на месца беларускіх гаворак у Ла-твіі?

— Па-першае, там вельмі вя-лікі дэмаграфічны заняпад. Мо-ладзь з’язджае ў вялікія гарады або ўвогуле па-за межы Латвіі. Людзі паміраюць. Але там, дзе яшчэ трошкі людзей ёсць, то пасляваен-нае пакаленне расейскамоўнае. Таму месца беларускіх гаворак займае сёння расейская мова. Латышская мова таксама паволі ўваходзіць, але гэта датычыць най-перш змешаных сем’яў.

— Калі палова з іх не лі-чыць сябе беларусамі, то як яны самі тлумачаць, чаму карыста-юцца беларускімі гаворкамі? Ніхто ж іх не мог прымусіць га-варыць па-беларуску.

— Гэта добрае пытанне, якое сведчыць пра жывучасць беларус-кіх гаворак на памежжы і ўвогуле. Тое ж самае і ў Літве, дзе 90% маіх суразмоўцаў лічаць сябе палякамі і размаўляюць на беларускай га-ворцы. Тоеснасць не заўсёды ідзе побач з мовай, што, зразумела, мае свае плюсы і мінусы. Людзі адказваюць проста — гэта іхняя мова з дзіцячых гадоў. Тыя, хто прыехаў туды з заходняй Беларусі, кажуць, што ў іхняй вёсцы ўсе да вайны размаўлялі па-беларуску, а дома па-польску. Але з суседзямі ізноў жа па-беларуску. Беларуская га-ворка — гэта добры код размовы з іншымі людзьмі. Іншыя нацыяна-льнасці вельмі добра разумелі бе-ларускую гаворку. Гэта lingua franca (мова міжэтнічнай каму-нікацыі. — РС) на гэтай тэрыторыі. Тое самае і на беларуска-літоў-скім памежжы. Беларуская гавор-ка трохі дастасоўваецца на ўзроў-ні лексікі. Лексіка насычаная пала-нізмамі і літуанізмамі, але людзі без праблемаў могуць размаў-ляць адзін з другім. Часам на па-межжы ёсць па тры-чатыры сло-вы, якія абазначаюць адзін прад-мет. І ўсе маюць адну мову, на якой могуць размаўляць між сабой.

— Ці шкадуюць мясцовыя, што беларуская гаворка там памірае?

— На жаль, ёсць такое ўспры-манне, што беларуская гаворка — гэта мова вёскі і неадукаваных лю-дзей. Такі стэрэатып, на жаль, ёсць. Маладыя мне казалі наўпрост: «Міраслаў, беларуская гаворка — гэта мова маёй бабулі, якая жыве ў вёсцы і не мае адукацыі». А ра-сейская — мова адукаваных людзей, гарадоў. Гэты стэрэатып дзейні-чае. Латвія дае вялікія магчымасці тым, хто хоча падтрымліваць сваю мову, культуру і традыцыі. Палякі гэтым карыстаюцца вельмі ак-тыўна, а беларусы не вельмі. Ёсць адна пачатковая школа ў Рызе, вы-ходзіць адна газета, але гэтага вель-мі мала, каб падтрымаць беларус-кія гаворкі і беларускую свядо-масць.

Гаворкі знікаюць, і я спяша-юся іх зафіксаваць. Гэта ўжо мая другая кніга на гэтую тэму. А ця-пер рыхтую слоўнік беларускіх га-ворак Латвіі і манаграфію пра лексіку. Гэтым усім я займаюся ў Славянскім інстытуце Акадэміі навук Чэхіі.

 — А дзе яшчэ беларускія гаворкі захаваныя ў такім ста-не, каб іх можна было даследа-ваць і адкрываць нешта новае?

— Па-за межамі Беларусі я хачу займацца беларускімі гавор-камі ў Літве. Там працы можа ха-піць на некалькі дзясяткаў гадоў. Ёсць два памежжы, якія трэба аба-вязкова вывучыць. Пасля вайны там ніхто не займаўся беларускімі гаворкамі. Гэта заходняя Смален-шчына з Браншчынай і паўночная Чарнігаўшчына ва Украіне.

Гутарыў

Дзмітры Гурневіч,

Радыё Свабода.

 

Яўген Гучок

Паміж душой і Духам

П-а-э-м-а  —  э-с-э

Леаніду Міхайлавічу Лычу — гарачаму абаронцу беларускай мовы

 

«Мова — гэта не знешняе праяўленне думкі, але і сама думка»

Поль Мішэль Фуко.

 

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі»

 Францішак Багушэвіч.

 

І

 

*  *  *

Слова да слова, слова на слова… —

І, бы іскры,

Высякаюцца новыя сэнсы.

 

*  *  *

З жарала чалавечай душы

На свет з’яўляецца мова,

Як душа —

з жарала Сусветнага Духу.

 

*  *  *

І праз ведамства мовы

Праглядаюцца рухі душы

І Сусветнага Розуму.

 

*  *  *

Калі Дух увасабляецца ў словы

Ён робіцца стрыжнем

Душы.

 

*  *  *

Так, мова — злучальнік

Паміж Духам Сусветным

І душой чалавека.

 

*  *  *

І родная мова — праява Духу,

Таму не ведае яна

Ні пераядання, ні недаядання.

 

*  *  *

Кожнае чыстае слова, —

Нібы жыццядайная кропля

І напамінак

аб бессмяротнасці Духу і душ.

 

*  *  *

Мова — паўшар’е Творцы

На карце душы

Кожнага з нас.

 

*  *  *

Мова — прыдатак душы,

А душа, калі Духам жыве…

Яны — тройца-ўзаемаратунак.

 

*  *  *

Мова — бы кола,

А словы — бы спіцы ў ім…

Не дапускайма спіц выпадання!

 

*  *  *

Што ні слова — то асілак,

Што ні слова — то пяшчота…

Гэта ўсё і ў роднай мове.

 

*  *  *

Мова — гэта цэлы аркестр,

А народ — кампазітар,

А паэт — выканаўца і дырыжор.

 

*  *  *

Народ — мова — дзяржава —

Трайняты…

Хто з іх важнейшы? Разам усе!

 

*  *  *

Мова — і пропуск,

Яна — і пароль, яна ў яднанні — сіла.

*  *  *

У мову

заўсёды адчынены дзверы,

Дзверы з усіх бакоў,

І ніякіх білетаў туды не трэба.

 

*  *  *

Па россыпе слоў

мінулых стагоддзяў

У роднай мове

Можна гісторыю люду чытаць.

 

*  *  *

Так, мова,

як і любоў, не праходзіць;

Добраахвотныя перамены ў ёй

Адбываюцца з новаю вышынёй.

 

*  *  *

А мова —

яшчэ і іголка з ніткаю залатой,

І ёй можна дзіркі ў душы

Зацыраваць.

 

*  *  *

Словам можна і торкнуць,

А можна

І пяшчотна пагладзіць.

 

*  *  *

Ёсць мовы,

У якіх, бы ў яблыках чарвякі,

Заводзяцца паразіты — феня.

 

*  *  *

Ёсць словы, што ідуць да нябёс,

А ёсць і такія,

што ў нёба ўпіраюцца…

І залежыць гэта ад носьбітаў мовы.

 

*  *  *

Ёсць мовы і кучаравыя,

Ёсць мовы і пена нібыта;

А паходжанне іх ад фені.

 

*  *  *

Прадажны пісака

З роднаю мовай заігрывае,

Каб адправіць яе ў нябыт.

 

*  *  *

Калі пісакі мовай карыстаюцца,

Лічы, што гэта мова ў палоне,

Як і грамадства ў паняволі.

 

*  *  *

Мова ніколі не позніцца,

Позняцца, і мо назаўсёды

Яе хісткія носьбіты.

 

*  *  *

Не патрабуе давескаў мова,

І сама, самадастатковым

Ніколі давескам не будзе.

 

*  *  *

Мова вынесе-выцерпіць усё

І, нібыта раса,

Уздымаецца ў бессмяротнае неба.

 

ІІ

 

*  *  *

Зямелька родная ўдыхала неба,

А выдыхала мову

Беларусам.

*  *  *

Наша слова — не з вакууму

І не сколак з моваў чужых;

Наша слова — з неба, душы і Духу.

 

*  *  *

Родная мова

І слова Творцы —

Блізняты.

 

*  *  *

І ў справах светлай любові

Натхняюць і дапамагаюць

Словы роднае мовы.

 

*  *  *

Родная мова — яна яшчэ і тормаз,

Каб не зваліцца ў агульную

Бездань-прорву.

 

*  *  *

І на далонях мовы роднай

Знявечаная душа ажывае,

І ўваскрасае яна.

 

*  *  *

Родная мова —

Паром у нябесную

Беларусь.

 

*  *  *

Дома ў мяне ў ходзіках на сцяне

Зязюля па-беларуску

Для мяне аб’яўляе гадзіны.

 

*  *  *

Кожнае слова ў нашай мове —

Нібы заспявала

Для соцень тысяч сваіх калег.

 

*  *  *

Нібы муляры непаўторны храм

Узвялі з найкаштоўных цаглін,

Так нашы словы

ў мову сабрала жыццё.

 

*  *  *

На трэба мову суцяшаць:

Сябе суцешце

Любоўю да яе.

 

*  *  *

Слова праўды на роднай мове —

Вострае, — часам бы брытвы

Лязо.

 

*  *  *

Родная мова — бы сонца;

Праўда, толькі яна

не ўзыходзіць і не заходзіць;

Для патрыётаў яна — у зеніце.

 

*  *  *

І наша мова-душа жыла

Да патопу сусветнага,

А пасля ізноў на зямлю вярнулася.

 

*  *  *

Трасянка! Трасянка!

Ідзі сюды,

Я, мова твая,

прывяду цябе ў першароднасць.

 

*  *  *

Як для студэнта стыпендыя,

Так для мяне — новае,

светлае слова

Ў мове нашай роднай.

*  *  *

Кожнае наша слова —

Веснічкі ў прастору

беларускай душы

І Духу Сусветнага.

 

*  *  *

І для мяне падарунак вялікі,

Калі незнаёмец звяртаецца да мяне

На нашай прыроднай мове.

 

*  *  *

Недамаганне людское

Бывае яшчэ і ад адсутнасці

Роднага слова.

 

*  *  *

Каму і чаго шкадаваў беларус?!.

Ён і мовай сваёй дзяліўся…

І на базе яе паўставалі

іншыя мовы.

 

*  *  *

Бы святло маяка —

Метафара кожная светлая, смелая,

У мове нашай, прынамсі для мяне.

 

*  *  *

Словы роднае мовы, бы пчолы,

Яны ў нашы душы

Скарбы свету збіраюць.

 

*  *  *

Жыве наша мова

Ў душы яе абаронца,

І аніяк — у лапах-душы захопніка.

 

*  *  *

Забіваюць нашу мову —

Напрамую людзей забіваюць,

Людзей — яе шчырых носьбітаў.

 

*  *  *

І як бы і хто б там

Ні ганіў мову нашай зямлі,

Зямля ж наша

тых паганцаў карміла.

 

*  *  *

Пагартайце розныя

моўныя слоўнікі —

І пераканаецеся, што і наша мова

Донарам для іншых была.

 

*  *  *

І магнатэрыя

зрабілася багнатэрыяй,

Як пачала выракацца

Мовы сваёй зямлі,

мовы прыроднай.

 

*  *  *

Родная мова не ведае крызісаў.

Крызіс датычны яе ненадзейных

Носьбітаў.

 

*  *  *

За тое, што ёсць і была ў свеце

Шматпакутнай зямлі наша мова,

Яна і сёння плаціць падаткі.

 

*  *  *

Басанож, бы па бітым шкле,

Стагоддзямі мова наша ходзіць

Паміж моваў,

якія ў каваных ботах.

*  *  *

Абкладзеная з усіх бакоў,

Наша мова сэнсамі

Узмацняецца.

 

*  *  *

Калі нашу мову ў зямлю заганялі,

Яна рабілася карэннем дрэў,

На якіх квітнелі іншыя мовы.

 

*  *  *

І жыццё, і душу,

Калі хто трапіў пад дзіркаход,

Можна залатаць

мовай роднай зямлі.

 

*  *  *

Не мова хварэе,

А ўчарашнія носьбіты-

моваадрачэнцы

І сённяшнія іх паслядоўнікі.

 

*  *  *

І на могілках нашых

На беларускую мову

абдзелены помнікі:

Не беларусы там пахаваны,

а жыхары РБ там ляжаць.

 

*  *  *

Душа твая, ілжэпатрыёт,

ой як раскрытая, —

Бы дах над тваім

Жытлом.

 

*  *  *

Не трэба на мове чужой

Распавядаць мне пра вечнасць

І Бога.

 

*  *  *

Не слухаю тых святароў,

Пазбягаю іх,

Што грэбуюць нашай мовай.

 

*  *  *

А яшчэ мне карціць

Заказаць для іх на радыё

«Мурку».

 

*  *  *

Набажэнства на мове чужой —

Яно не для Творцы,

Яно не для храма.

 

*  *  *

Наша мова для многіх — сардэчна;

І тыя, хто ёю грэбуе,

Гэта добра ўсведамляюць.

 

*  *  *

Мовазваротныя мовы…

Зямля — неба — зямля —

Гэта і нашай мовы шляхі.

 

*  *  *

Неба — зямля — неба —

Шлях абарончы мовы,

Якою стагоддзямі пагарджаюць.

 

*  *  *

Так любяць эстонцы мову сваю,

Што яе носьбіту Скрыгану Яну

Помнік паставілі ў сябе.

 

*  *  *

Першародную мову

Звычайна імкнецца зжыць

Захрыбетная феня і носьбіт яе.

 

*  *  *

Прыхлёбваць феняй з мовы чужой

Для роднай мовы — ніяк і ніколі —

Недапушчальна.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў чэрвені

Абакановіч Віталь Феліксавіч

Абужынская Ганна Аляксанд.

Ажар Таццяна Мікалаеўна

Акудовіч Валянцін Васільевіч

Алейнікава Антаніна Андр.

Алексін Самуіл Арцёмавіч

Алёшка Вячаслаў Часлававіч

Аляхновіч Леанід Адамавіч

Аляхновіч Ніна Паўлаўна

Анапрыенка Юры

Анацка Яўген

Анташкевіч Канстанцін Андр.

Арэхаў Аляксандр Сяргеевіч

Асаёнак Алена Міхайлаўна

Асмыковіч Міхась Мікалаевіч

Аўраменка Васіль Аляксеевіч

Афанасьева Раіса Іванаўна

Баеў Дзмітры Уладзіміравіч

Баеў Павел Віктаравіч

Базык Вольга

Барнюк Аляксей Сяргеевіч

Барцэвіч Іван Васільевіч

Барысава Сафія Міхайлаўна

Белавусава Валянціна Валянц.

Бельская Ірына Казіміраўна

Бельскі Аляксей Паўлавіч

Бігель Дзмітры Анатольевіч

Бондараў Сяргей Яўгенавіч

Бруевіч Вольга Аляксандр.

Бузо Марат Антонавіч

Булавінская Марыя

Бурачонак Аляксандр Вячасл.

Бушкова Таццяна Яўгенаўна

Бычэнка Алена Аляксандраўна

Бязмацерных Дар’я Аляксанд.

Бязмен Васіль Канстанцінавіч

Бяласін Яўген Аляксандравіч

Вайтовіч Сяргей Уладзіміравіч

Валабуеў Аляксей Вітальевіч

Валошчык Лідзія Рыгораўна

Валынец Таццяна Сяргееўна

Варонік Святлана Аркадзеўна

Васілевіч Наталля Мікалаеўна

Васілеўскі Пётр Пятровіч

Васільева Анастасія Вячаслав.

Вернікоўская Аксана Фёдар.

Гайдук Ігар Віктаравіч

Гайдук Ірына Эдуардаўна

Галіч Аляксей Эдуардавіч

Галушка Вера Віктараўна

Гараніна Ганна

Гаўрылькова Таццяна Уладз.

Гашко Ірына Аляксееўна

Герасімюк Ілья Мікалаевіч

Глушко Адам Аляксеевіч

Глушко Аляксей Віктаравіч

Грыбоўскі Васіль Аляксандр.

Грыгор’ева Ірына Людвігаўна

Грышко Людміла

Гудкова Дар’я Уладзіміраўна

Гуркова Алена Валер’еўна

Давыдчук Сяржук

Данільчык Зінаіда Пятроўна

Дземідовіч Ганна

Дзічкоўская Настасся

Дзячэнка Алег Віктаравіч

Драбышэўская Марына Вікт.

Дробыш Вадзім Міхайлавіч

Дрожжына Ала Леанідаўна

Дубінін Андрэй Барысавіч

Дубовік Вячаслаў Юр’евіч

Дуброўскі Валер Леанідавіч

Жалдака Васіль Станіслававіч

Жамойда Алена

Жарнасек Вітаўт

Жарнасек Міхась Васільевіч

Ждановіч Таццяна Міхайлаўна

Жук Ігар Васільевіч

Жук Яўген Віктаравіч

Заблоцкая Алена Аляксандр.

Завадская Алена Аляксандр.

Запалянская Вольга Васіл.

Золаў Юрый Георгіевіч

Зуёнак Васіль Васільевіч

Зяльвовіч Павел Іванавіч

Іваноў Сяргей

Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна

Ігнатовіч Яўген Барысавіч

Ільіна Анастасія Аляксандр.

Ішуціна Таццяна Вікенцьеўна

Кавалёва Кацярына

Кавалеўская Наталля Леанід.

Кавалеўская Стэфанія Сярг.

Калета Радаслаў

Кальчугін Віктар

Канкоўская Святлана

Капціловіч Іван

Карашчанка Ігар Віктаравіч

Карповіч Аліна Аляксандр.

Каўко Зміцер

Кашуба Мікалай Ануфрыевіч

Кісель Сяргей Леанідавіч

Кісляк Васіль Сяргеевіч

Кляпкоў Дзмітры

Кобрусеў Дзяніс Аляксандр.

Колас Мікалай Мікалаевіч

Комар Юры Мікалаевіч

Конік Юлія Андрэеўна

Косава Ганна Валер’еўна

Кочман Тарэса

Красоціна Тамара Іванаўна

Краўчук Дзмітры Аляксандр.

Краўчук Ірына

Крол Аляксандр Уладзіміравіч

Крываротаў Міхаіл Юр’евіч

Кудрашова Лілея

Кузікевіч Алена

Кукуць Алена Аляксандраўна

Кукуць Уладзімір Часлававіч

Куляшоў Дзмітры Віктаравіч

Куніцкая Ганна Уладзіміраўна

Курдо Павел Аляксандравіч

Курловіч Ганна Аляксандр.

Курчэўскі Іван Люцыянавіч

Кутас Святлана

Кухарчык Людміла

Лабаты Алег Анатольевіч

Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч

Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч

Лендзянкоў Ігар

Ліціна Фларыда Вакілаўна

Лойка Святаслаў Робертавіч

Лыскавец Ігар

Лясько Аляксандр Аляксандр.

Майсяёнак Андрэй Георгіевіч

Макарэвіч Іна

Макарэвіч Марына Уладзім.

Макрыцкі Яраслаў Янавіч

Максімава Наталля

Малашчанка Аляксей Юр’евіч

Малочка Аляксандр Віктар.

Маневіч Аляксей

Манкевіч Таццяна Пятроўна

Мароз Кацярына Мікалаеўна

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Марозава Людміла Уладзімір.

Мархотка Леанід Андрэевіч

Махлай Кастусь

Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна

Машкала Іосіф

Мельнічук Сяргей

Міхайлоўская Данута Канст.

Міхальчук Вераніка Пятроўна

Міхноўская Наталля Вячасл.

Мішчанкоў Уладзімір Алякс.

Мысліцкая Галіна Якаўлеўна

Насановіч Ларыса Уладзімір.

Нікантаў Мікалай Яўгенавіч

Нішчык Алесь Уладзіміравіч

Носаў Андрэй

Падгал Марыўш Уладзімірав.

Палухін Уладзімір Мікалаевіч

Пальчэўскі Віталь Юр’евіч

Палянскі Алег Алегавіч

Палянскі Андрэй Валер’евіч

Панкевіч Юлія Аляксандраўна

Парчынскі Яўген

Паршанкоў Аляксандр Андр.

Патапава Дзіяна Сяргееўна

Паўловіч Анатоль

Паўловіч Валянціна Іванаўна

Паўловіч Карына Георгіеўна

Петракова Антаніна Алегаўна

Пінчук Аляксандра Анатол.

Праневіч Кацярына Генадзеўна

Пукель Алена Адамаўна

Пятровіч Ігар Канстанцінавіч

Рабчэня Таццяна Васільеўна

Рагойша Дамініка Пятроўна

Радзюк Валянціна

Радэнка Кацярына Уладзімір.

Раеўскі Аляксандр

Развянкоў Яўген Аляксандр.

Разжалавец Іван

Разжалавец Сяргей

Разумава Галіна Уладзіміраўна

Рак Вольга Рыгораўна

Раманава Ганна Аляксееўна

Раманішка Вікторыя Уладзіл.

Ролік Міхаіл Міхайлавіч

Рудак Настасся Юр’еўна

Русін Алег Дзмітрыевіч

Русць Максім Часлававіч

Рэўтовіч Кірыла Васільевіч

Савіч Сяржук

Саевіч Павел Вячаслававіч

Сазонаў Уладзіслаў Алякс.

Сакава Ніна Леанідаўна

Сакалова Ніна

Сакун Алена Васільеўна

Салаўёва Людміла Мікалаеўна

Салаш Сяргей

Салоха Надзея

Самстыка Сяргей Алегавіч

Самусевіч Уладзімір Алякс.

Саўка Юстына

Свізуноў Вячаслаў

Свірко Наталля

Сівіцкая Наталля Віктараўна

Сігаеў Аляксей Уладзіміравіч

Сідляр Андрэй

Сіліч Аляксандр Анатольевіч

Сільнова Ніна

Сіманаў Канстанцін Яўгенавіч

Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна

Сітнікава Ядзвіга Леанардаўна

Славута Ніна

Солтан Наталля Антонаўна

Спасюк Рыгор Віктаравіч

Станько Галіна

Старавойтава Надзея

Студзінская Інэса Анатольеўна

Сухарэбскі Вячаслаў Іванавіч

Сцяпура Дзяніс Уладзіміравіч

Сямашка Ала Уладзіміраўна

Сяменас Генадзь Мар’янавіч

Сянкевіч Святлана Анатол.

Сяргеева Ірына Аляксандр.

Таўгень Людвіка

Трацяк Дзмітры Вітальевіч

Трухан Людміла

Туровіч Ірына Уладзіміраўна

Уласевіч Таццяна Леанідаўна

Урбан Аляксандр

Фадзееў Яўген Мікалаевіч

Фаміна Ірына Міхайлаўна

Філічонак Ларыса Антонаўна

Фурс Юры Антонавіч

Хаванскі Павел Міхайлавіч

Хадзінскі Павел Сяргеевіч

Ханеева Таццяна Яўгенаўна

Харужая Вера

Харэвіч Васіль Віктаравіч

Хашылёва Таццяна Аляксанд.

Хвацік Іван Міхайлавіч

Хевук Ігар

Цімафеева Ядвіга В.

Цімошак Зінаіда Вячаславаўна

Ціханаў Аляксандр Валер’евіч

Ціхановіч Вольга Віктараўна

Цішчанка Віялета

Цюленеў Аляксандр Аляксан.

Чабатарэўскі Барыс Дзмітр.

Чавусаў Юры Віктаравіч

Чагаева Ірына Вільданаўна

Чарановіч Ніна Мікалаеўна

Чаркасава Галіна Ільінічна

Чарнуха Сяргей Анатольевіч

Чашчына Вольга Мікалаеўна

Чэбатарэўскі Барыс Дмітр.

Шабетнік Алег Васільевіч

Шандроха Нона Эдмундаўна

Шарман Аліна

Шарыпкін Рыгор Леанідавіч

Шарэшык Ясенія Віктараўна

Шаўкун Васіль

Шаўцоў Генадзь Уладзіміравіч

Шахлевіч Юлія Віктараўна

Шпілеўскі Вячаслаў Віктарав.

Шубіна Дар’я Алегаўна

Шчарбачэня Вячаслаў Сярг.

Шыпіла Уладзімір Аляксандр.

Юркевіч Сяргей Іванавіч

Юшкевіч Андрэй Андрэевіч

Якаўлеў ЮрыГенадз’евіч

Янукевіч Аляксей Антонавіч

Яскевіч Алесь Юр’евіч

Яшкіна Надзея Алегаўна

Навіны Германіі

Ангела Меркель не збіраецца пакідаць пост канцлера датэрмінова

Няўдача хрысціян-скіх дэмакратаў на выбарах у Еўрапарламент і падзенне папулярнасці ХДС у Герма-ніі ўмацавала Меркель у намеры не пакідаць пост ка-нцлера датэрмінова.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля» са спасы-лкай на агенцтва Bloomberg.

Канцлер Германіі Ангела Меркель расчарава-ная ў сваёй патэнцыйнай пераемніцы Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і сумня-ваецца, што тая зможа не-ўзабаве замяніць яе на паса-дзе кіраўніцы ўраду. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на двух суразмоўцаў з атачэн-ня канцлера.

Паводле іх давер Ме-ркель да Крамп-Карэнбаў-эр, якую нямецкія СМІ ча-ста называюць скарочана АКК, у апошні час істотна знізіўся.

Гэта выклікана, акра-мя іншага, падзеннем папу-лярнасці ХДС, якое пачало-ся з моманту абрання АКК на пасаду лідаркі партыі, а таксама кепскімі вынікамі хрысціянскіх дэмакратаў на выбарах у Еўрапарламент.

Паведамляецца, што кіраўніцтва ХДС збіраецца 2-3 чэрвеня абмеркаваць прычыны стратаў гэтай пар-тыі на выбарах у Еўрапар-ламент. На гэтым сходзе мо-жа адбыцца і «непрыемная» асабістая сустрэча Меркель з АКК.

Паводле інфармацыі Bloomberg, Крамп-Карэн-баўэр склікала гэтае пася-джэнне без папярэдняй раз-мовы з Меркель, каб даць ёй зразумець, што прыйшоў час сысці з пасады кіраўні-цы ўраду.

Сама Меркель неад-наразова заяўляла, што збі-раецца застацца на пасадзе канцлера Германіі да завяр-шэння тэрміну яе паўна-моцтваў у 2021 годзе.

Bloomberg.

На здымку: Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр і Ангела Меркель.

У Германіі стогадовая жанчына стала дэпутаткай мясцовай рады

У нямецкім горадзе Кірххаймбаландэне дэпутат-кай мясцовай рады абралі стогадовую былую настаў-ніцу Лізель Хайзе, піша RP Online.

Яна ўзначаліць фра-кцыю ў мясцовай радзе.

Галоўнай мэтай Хай-зе, якая з’яўляецца актыўнай плыўчыхай, стала адкрыццё гарадскога басейна, які не працаваў у Кірххаймбалан-дэне на працягу васьмі га-доў.

Хайзе — пратэстантка і на працягу дзесяцігоддзяў была актыўнай удзельніцай мясцовай царкоўнай пара-фіі. Яна да гэтага часу мае добрае здароўе і рэгулярна наведвае царкоўную служ-бу.

RP Online.

 

Завяршылі сваю працу падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча

У траўні завяршылі сваю працу падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, якія паспя-хова скончылі болей за 50 чалавек. Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканаль-валі свае веды па беларус-кай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а такса-ма па фізіцы, матэматыцы і хіміі.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, якія ха-целі ўдасканаліць свае веды па англійскай і поль-скай мовах.

Са снежня дзейніча-ла група для тых, хто хацеў вывучаць гісторыю Бела-русі.

Таксама хачу выка-заць падзяку ахвярадаўцам Кавалюк А. М., Паўловіч А.Ю, Журок С. В., якія гра-шова падтрымалі дзейнасць універсітэта праз сістэму АРІП. Усе, хто хоча дапамаг-чы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй па спасылцы https://tbm-mova.by/news_2214.html.

А. Трусаў.

 

Памяці жонкі Наталі

Зміцер Санько

«Заві мяне кветачкай…»

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумарах.)

Надоечы Алесь Разанаў на-зваў нашую кватэру на вуліцы Арлоўскай філіялам «Паддашка». Я, відаць, не насмеліўся б так ска-заць. Хоць, можа, збоку яно гэтак і выглядала. Бо ў нас часта збіраліся Яўген Кулік, Аляксей Марачкін, Віктар Маркавец, Алесь Разанаў, Мікола Купава, Генадзь Сакалоў-Кубай, Ірына Марачкіна, Тодар Копша, Уладзімір Содаль. Былі ў нас гасцямі таксама Вячаслаў Шыдлоўскі, Мікола Ермаловіч, Валянцін і Анатоль Грыцкевічы, Уладзімір Конан, Адам Мальдзіс, Алесь Зайка. Думаю, што гэтая «пляцоўка» была прыцягальная для сустрэч перадусім дзякуючы Наталі, яе гасціннасці і зычлівасці. Дабрыня і зацікаўленасць маёй жонкі стваралі непаўторную атма-сферу душэўнай цеплыні і ўтуль-насці. Якая б ні была нагода, гаво-рка заўсёды была змястоўная… Адбываліся і шматлюдныя імпрэ-зы: у 1978 годзе — акадэмія да 100-годдзя Казіміра Малевіча, а праз тры гады — святкаванне Новага Году для дзяцей нашых сяброў. Дарэчы, з таго свята ў нас захава-лася маска беларускага Дзеда Ма-роза і «чарадзейны» кій з навер-шнікам у выглядзе Пагоні.

У Інстытуце гематалогіі і пералівання крыві, дзе Наталя пра-цавала больш за чвэрць стагоддзя, усё ў яе складвалася добра. Была бліскучым эксперыментатарам. Якую б методыку ні бралася ас-войваць, нават самую складаную, усё ішло з першага разу. Па нейкім часе распрацавала арыгінальны экспрэс-метад вызначэння асноў-ных характарыстык крыві. Тэма была закрытая, бо вынікі даследа-вання прызначаліся Міністэрству абароны для выкарыстання ў паля-вых умовах. Падрыхтавала пры-свечаную гэтай тэме дысертацый-ную працу, якая была высока ацэ-нена кіеўскімі і ленінградскімі на-вукоўцамі. Але не ўсім гэта было даспадобы. Намінальны кіраўнік адчуў у поспеху падначаленай небяспеку свайму становішчу. І пад усялякімі прэтэкстамі — то не-шта дапрацаваць, то перапраца-ваць, то дапісаць — адцягваў абаро-ну дысертацыі. Гэта цягнулася гадамі. Наталя, для якой давесці па-чатую справу да канца было жыц-цёвым прынцыпам, цвёрда на-мервалася завяршыць яе. Ды ў нейкі момант я не вытрываў і ска-заў:

— Любая, кідай усё гэта! Пашкадуй свае нервы, не марнуй свайго здароўя. У цябе ўжо ёсць дзве дысертацыі! (маючы на ўвазе нашых дзяцей). І жонка паслу-халася.

Гэтая кардынальная пера-мена ў ейным жыцці адкрыла шы-рокія перспектывы працы на ка-рысць роднай культуры. Маючы ад прыроды аналітычны розум, Наталя вельмі хутка самастойна асвоіла кампутарныя праграмы, неабходныя ў выдавецкай справе. Стваральная праца дзеля гістарыч-най асветы нашага народа прыно-сіла ёй вялікае задавальненне і рэальны вынік. Акрамя таго, дава-ла магчымасць блізка пазнаёміцца з выдатнымі творцамі і цікавымі суразмоўцамі — Нілам Гілевічам, Міхасём Чарняўскім, Віктарам Скорабагатавым, Уладзімірам Ар-ловым, Алесем Жлуткам, Сяргеем Панізьнікам.

Яшчэ калі працавала ў ін-стытуце, займалася папулярыза-цыяй асобаў нашай гісторыі. Пры канцы 80-х гадоў у выдавецтве «Беларусь» запланавалі выданне адрыўнога календара. Алена За-коннікава, якая ўкладала яго, па-прасіла мяне напісаць серыю бія-графічных нататак пра нашых сла-вутых землякоў-навукоўцаў. Я ад-мовіўся, бо дужа быў заняты сло-ўнікам прыказак, прымавак і фра-зем. Наталя ж ахвотна пагадзілася. Ёй хацелася паспрабаваць сябе ў новай справе. І атрымалася вельмі ўдала. Зразумела, яна перш за ўсё пісала пра тое, што ёй бліжэй, — пра медыкаў і біёлагаў: пра Аляксан-дра Маліноўскага, стваральніка першага ў свеце Інстытута пералі-вання крыві, пра Аляксандра Ка-валеўскага, заснавальніка эвалю-цыйнай эмбрыялогіі, пра Сымона Зімніцкага, аўтара вядомага ўсім лекарам метаду функцыйнай дыя-гностыкі нырак, пра Аляксея Бя-лыніцкага-Бірулю, даследніка жы-вёльнага свету Крайняй Поўна-чы… Каляндар «Родны край» вы-ходзіў тады вельмі вялікім накла-дам, і сотні тысяч беларусаў упер-шыню даведаліся з гэтых невялікіх, але змястоўных і цікавых нататак пра сваіх знакамітых суайчын-нікаў.

Асобна варта сказаць пра Наталін удзел у факсімільным вы-данні газеты «Наша Ніва», якая бы-ла асяродкам і рухавіком беларус-кага Адраджэння пачатку XX ста-годдзя. Гэты праект быў фактычна праектам выратавання нацыяна-льнай рэліквіі, бо фізічны стан га-зеты часта быў проста безнадзей-ны (асабліва пачынаючы з 1912 года, калі фармат павялічыўся болей чым удвая), а ўсе агулам беларускія бібліятэкі не мелі нават яе камплекта. Першыя два выпускі выйшлі ў акадэмічным выдавец-тве. Дыяпазітывы для іх фотаме-ханічным спосабам рыхтаваў Ры-чард Лахцянкоў. Трэці выпуск, за 1910 год, апрацоўвала Наталя Місючэнка, прафесіянал у кампу-тарнай справе. Я меркаваў, што і надалей буду супрацоўнічаць з ёй. Але яна катэгарычна адмовілася. Сказала, што такой катаржнай пра-цай ні за якія грошы болей зай-мацца не будзе. І іншыя не згаджа-ліся. Урэшце мне параілі звярнуц-ца ў Тэхналагічны ўніверсітэт, дзе ўжо быў адпаведны факультэт і падрыхтаваныя адмыслоўцы. Але гутарка з рэктарам Жарскім так-сама была безвыніковай…

А Наталя ўзялася. Скана-ванне, рэтуш і рэстаўрацыя тэксту гадавікоў 1911-1915 гг. і 1920 г. — гэта ейная работа, якая доўжылася некалькі гадоў. Здавалася, канца ёй не будзе. Хто бачыў тыя арыгіна-лы, той мяне разумее. Якой цяр-плівасцю трэба валодаць і якую адказнасць мець, каб зрабіць та-кую каласальную працу! На прэ-зентацыі, прысвечанай завяршэн-ню факсімільнага выдання, якая адбылася 24 сакавіка 2010 года ў Акадэмічнай бібліятэцы, Алесь Разанаў вельмі трапна акрэсліў значэнне гэтай падзеі: «Дагэтуль «Наша Ніва» была, а цяпер яна ёсць». Потым да мяне падышла Тацяна Рошчына, колішняя загад-чыца Аддзела рэдкай кнігі Нацыя-нальнай бібліятэкі, і сказала: «Мы ведалі, што гэта немагчыма, а Зміцер не ведаў, таму і зрабіў». Гэтыя словы яскрава паказваюць маштаб і складанасць працы, якую выканала Наталя.

Часам мяне самога здзіўля-лі нестандартнасць яе мыслення і творчы падыход. Аднойчы пры-нёс паказаць невялікі плакат, на-друкаваны на лічбавым прынтары для аздаблення стэнда выдавецтва «Тэхналогія» на Міжнароднай кні-жнай выставе. На ім былі папуляр-ныя выслоўі на расейскай мове і іх беларускія эквіваленты.

— Дык гэта ж гатовы нагля-дны дапаможнік для школьнікаў, — заўважыла Наталя. — Добра было б яго выдаць у форме лістоўкі.

Я пасміхнуўся:

— Нешта не даводзілася мне бачыць, каб у кнігарнях прадавалі-ся лістоўкі.

— А ты зрабі, і будуць пра-даваць. Гэта ж можна і да лядоўні магнітам прымацоўваць, і да ма-нітора прышчэпліваць, і ў файл укладваць, — каб мець увесь час перад вачыма.

У 1998 годзе мы збіраліся адзначыць «сярэбранае вяселле». Хацелі абвянчацца ў Чырвоным касцёле. Наталя сур’ёзна рыхтава-лася да гэтай урачыстасці: пашыла святочную сукенку, купіла мне гарнітур. Але нечакана памёр мой бацька, а па нейкім часе і ейны. І ўсе нашыя планы пабурыліся. Вось у той журботны час я ўсё ж наважыўся павіншаваць яе. Па-слаў звычайнай поштай арыгіна-льную картачку з вершам. Нель-га выказаць словамі, як узрушыла Наталю гэтая неспадзяванка. Слё-зы маркоты змяшаліся ў яе са сля-зьмі ўдзячнасці. «Я вельмі рас-чуленая», — толькі і змагла выма-віць яна…

Яе чысты, сярэбраны гала-сок, што захаваўся маладым да сталага веку, быў для мяне най-прыгажэйшай музыкай. Штодня тэлефанаваў ёй апоўдні і, як не было пра што гаварыць, проста ка- заў:

— Хачу паслухаць твой анё-льскі голас.

— Ну, слухай, — смяялася яна…

Калі нам тэлефанавалі па гарадской лініі, яе часта прымалі за нашу дачку. А што да Аляксея Марачкіна, дык той заўсёды без ценю сумневу казаў: «Пазаві ба-цьку». Наталя ўжо звыклася з гэ-тым і не пярэчыла.

Але галоўнае — у яе была маладая душа. Яе ўсё цікавіла: і беларуская гісторыя, і таямніцы Сусвету, і новыя адкрыцці ў фізіцы і генетыцы, і загадкі старажытных цывілізацый, і жыццё абарыгенаў ва ўсіх канцах свету, і праблемы аховы рэдкіх жывёлаў, і палітыка, і спартовыя дасягненні, і падзеі культурнага жыцця, і навінкі літа-ратуры. Была вясёлай і жыццяра-даснай. З задавальненнем танца-вала, калі была адпаведная кам-панія.

Захаплялася джазавай му-зыкай, старалася не прапусціць ні-воднага выступлення замежных выканаўцаў — спевакоў і музыкаў, якія гастралявалі тут. Часта навед-вала канцэрты ў філармоніі, якія ладзіла «Беларуская Капэла». Вы-сока цаніла майстэрства ансамбля «Класік-Авангард» Уладзіміра Бай-дава. З асалодай слухала Юрася Гарадзецкага, радавалася ягоным поспехам. Па даўно пратаптаных сцежках вадзіла сваіх сямейнікаў у Купалаўскі тэатр, Тэатр бела-рускай драматургіі, Оперны тэатр. А на некаторыя спектаклі — такія, як «Пінская шляхта», «Тутэйшыя», «Паўлінка» — па некалькі разоў.

Вельмі любіла чытаць. Пе-рачытала практычна ўсю беларус-кую класіку. Сярод яе ўлюбёных аўтараў — Вячаслаў Адамчык, Ян-ка Брыль, Уладзімір Караткевіч, Віктар Казько, Барыс Сачанка, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін. Шмат чытала і замежнай літаратуры, асабліва дэтэктывы, тут для яе на першым месцы была Агата Кры-сці, а з сучасных аўтараў — Чынгіз Абдулаеў. Ёй цікава было самой угадваць, як будзе развівацца сю-жэт дэтэктыўнага рамана. Была сталым чытачом «Новага Часу», «Нашага слова», «Нашай гісто-рыі». А ўзяўшы ў рукі «Народную Волю», перш за ўсё шукала «100 радкоў Міхася Скоблы».

Любіла падарожнічаць. Ужо змагаючыся з хваробай, яна, дзякуючы дачушцы Яніне, паба-чыла і фіёрды Нарвегіі, і кратар Везувія, і балтыйскія дзюны. Вяр-талася дадому поўная ўражанняў, паказвала здымкі, з захапленнем апавядала пра ўсё, што бачыла. Але найбольшую асалоду прыно-сіў ёй адпачынак на радзіме. Бра-слаўскія азёры, Прыпяць, парк Пышкі пад Горадняй, старая Ві-льня, Трокі былі мясцінамі, дзе, паводле ейных словаў, адпачывала і наталялася энергіяй яе душа.

Наталя вельмі любіла гата-ваць, бо пацешыць родных людзей было для яе вялікай радасцю. Я ў захапленні ад яе кулінарнага май-стэрства. Маючы такі талент, яна магла б быць шэф-поварам якога-небудзь элітнага рэстарана. Увесь час эксперыментавала, увесь час была ў пошуку. Нават, здавалася б, самая звычайная страва ў яе выкананні станавілася шэдэўрам. Аднаго разу сур’ёзна прапанаваў Наталі заняцца падрыхтоўкай кулінарнай кнігі — для гэтага ёй даволі было проста занатоўваць свае рэцэпты. Яна толькі адмахну-лася, смеючыся: «Чым займацца гэтым, я вам лепей яшчэ што-не-будзь смачненькае згатую».

Мала сказаць, што яна была дбайнай, клапатлівай гаспадыняй. У маім разуменні яна была ідэаль-най маці, ідэальнай жонкай, ідэа-льнай бабуляй. Усе ў яе былі да-гледжаныя, адзетыя, абутыя, на-кормленыя і аблашчаныя. Яна бы-ла нашым першым лекарам. Яна лепей за дактароў ставіла дыягназ і лячыла нас. Яна ўратавала жыццё маёй маці. Яна ўратавала жыццё нашаму сыну. Яна ўратавала жыццё нашай унучцы. А мы не змаглі ўратаваць яе…

Мужна трывала і боль, і ўсе цяжкасці свайго становішча. Ніко-лі аптымізм не пакідаў яе, ніколі не жалілася, не ныла. Мы з дзецьмі ўсяляк падтрымлівалі яе. Але, ві-даць, яшчэ больш яна падтрымлі-вала нас. Казала дачушцы: «Я цяпер сцісну сябе ў кулак, а пасля расцвіту». Дзівам дзіўлюся, колькі ў гэтай далікатнай, па-дзявоцку танклявай жанчыне было нутра-ной моцы. Якой сілай духу яна ва-лодала! Пад час наведання Наталі ў госпісе, куды мы завезлі яе на кропельніцу, я неяк папытаўся, каб крыху падвесяліць яе:

— Любая, як цябе лепей зваць — ластавачкай ці кветачкай?

— Заві мяне кветачкай, — ад-казала Наталя. Такой яна і заста-лася ў маім сэрцы — дзівоснай квет-кай майго жыцця.

21 красавіка 2019 г.

 

Юбілей Купалаўскага музея

У канцы траўня музей Янкі Купалы ў Менску адзначыў свае 75-годдзе. Наведвальнікам новай экспазіцыі распавяла пра яго гіс-торыю спадарыня Марыя Барт-кова.

— 25 траўня 1944 года, калі Урад Беларусі знаходзіўся ў Гоме-лі, была прынята пастанова аб за-снаванні нашага музея. У гэтым жа годзе былі прыняты першыя наведвальнікі, і іх запрасіла асабі-ста Уладзіслава Францаўна Луцэ-віч. Музей тады знаходзіўся на плошчы Свабоды ў гістарычным цэнтры Менска, у адным будынку з музеем Вялікай Айчыннай вай-ны і мастацкім музеем. А з 1960 года адрасам яго стаў дом  № 4 па вуліцы Янкі Купалы. Па гэтым адрасе і сёння мы сустракаем гасцей.

— У новай экспазіцыі — 75 экспанатаў, — працягнула аповед М. Барткова. Тут ёсць фотаздымкі Купалы, творы мастацтва, зробле-ныя па замове Уладзіславы Фран-цаўны. Яе партрэт стварыў Пётра Сергіевіч. Ён перадаў у калекцыю музея 14 сваіх палотнаў. У зале дэманструецца партрэт Янкі Ку-палы пэндзля Янкеля Кругеля. Вы-ява Якуба Коласа пасля рэстаў-рацыі дэманструецца ўпершыню і ствараецца ўражанне, быццам Якуб Колас прыйшоў у госці да свайго сябра ў гэты дом.

— Мы распавядаем пра тое, як архітэктары ўзнаўлялі праект дома, дзе жыў Я. Купала. Тут за-хоўваецца фотаздымак вялікага дрэва, якое вельмі любілі ўсе, хто прыходзіў на папялішча. На вы-ставе можна даведацца пра пера-клады вершаў Купалы на замеж-ныя мовы. На славацкую мову верш «Малітва» пераклаў амбаса-дар  Славакіі Сэрватка.

Шматлікія наведвальнікі юбілея музея агледзелі мемарыя-льныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінета, гасцёўні, якія былі ство-раны па ўспамінах і архіўных ма-тэрыялах, і адчулі, быццам бы па-былі ў гасцях у самога Купалы. Матэрыялы знаёмяць наведваль-нікаў з Вільняй, Санкт-Пецяр-бургам, Масквой, перадваенным Менскам.

Мэта стацыянарнай экспа-зіцыі — паказ жыцця і творчасці Я. Купалы ў нацыянальным, еўрапе-йскім і сусветным кантэксце, ролі пісьменніка ў гісторыі беларускай літаратуры, культуры, станаўленні дзяржаўнасці.

Стваральнікі экспазіцыі музея Песняра імкнуліся прадста-віць гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблей-скія вытокі паэзіі, філасофска-гра-мадзянскую пазіцыю паэта і дра-матурга, стан і развіццё беларус-кага і замежнага купалазнаўства.

Музей мае 8 экспазіцый-ных залаў. Рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, фотазды-мкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Бела-русі, грамадска-палітычнае і куль-турнае жыццё краіны.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

У Лідскім раёне адбыўся абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму»

26 траўня ў філіяле «Дзітвянскі Дом культуры» ДУ «Лідскі раённы цэнтр куль-туры і народнай творчасці» ужо другі раз адбыўся абласны фестываль-свята побыта-вых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму». Таму арганізацыя правядзення мерапрыем-ства была на вышэйшым узроўні і Дзітвян-ская зямля гасцінна сустрэла прадстаўнікоў амаль ўсіх раёнаў вобласці. Танчылі, як у народзе кажуць, ад старога да малога. Ста-рэйшаму удзельніку Яўгену Дубатоўку з Зельвенскага раёна — 76 год, а дзяўчынцы Лізе Макоўскай з Карэліцкага раёна — 7 гадоў.

На фестываль-свята прыехалі шаноў-ныя і паважаныя госці: выкладчык кафедры этналогіі і мастацтва УА «Беларускі дзяр-жаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Міка-лай Аляксеевіч Козенка і загадчык аргані-зацыйна-творчага аддзела Любанскага ра-ённага цэнтра культуры Менскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог Сяргей Геор-гіевіч Выскварка.

Танцавальныя пары прадэманстра-валі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і веды аўтэнтычнага танцавальнага фа-льклору. І няхай танцы выконваліся не так дасканала, як раней, але такія святы даюць новы віток для іх жыцця.

Ад самых простых рухаў да трох-кроку… Усе танцавалі на высокім узроўні, але трэба вылучаць лепшых сярод лепшых:

 

Ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў дыпломамі ўзнагароджаны:

Шчучынскі раён: Яўген Малей і Кацярына Бадак — дыплом I ступені;

Карэліцкі раён: Аляксей Лустач і Аляксандра Струк — дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Мікіта Піскароў і Ліза Макоўская — дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Арсень Грынцэвіч і Ілона Хабян — спецыяльны прыз «За непа-срэднасць i выразнасць вобразна-плас-тычнага самавыяўлення».

Узроставая катэгорыя 11-17 гадоў:

Ваўкавыскі раён: Павел Смурага і Мар’яша Кузьма — дыплом I ступенi;

Шчучынскі раён: Захар Сухоцкі і Вераніка Клімук — дыплом II ступенi;

Іўеўскі раён: Давыд Марцінкевіч і Мілана Лавыш — дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Данііл Кандраценя і Валерыя Ненартовіч — дып-лом III ступенi;

Зельвенскі раён: Іван Бутакоў і Дзіяна Лаўко — дыплом III ступенi;

Іўеўскі раён: Уладзі-слаў Грынцэвіч і Кацярына Бычкова — дыплом III сту-пенi.

Узроставая катэгорыя 18-50 гадоў:

Лідскі раён: Мікалай Сакалоўскі і Таццяна Язерская — дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аляксандр Кель і Алеся Назіна — дыплом II ступенi;

Гарадзенскі раён: Дзяніс Балабуеў і Людміла Касянчук — дыплом II ступенi;

Карэліцкі раён: Аляксандр Чарапа-наў і Вольга Ложачнік — дыплом III ступенi.

Узроставая катэгорыя звыш 50 гадоў:

Карэліцкі раён: Васіль Чартко і Валянціна Фурс — дыплом I ступенi;

Лідскі раён: Аркадзь Кім і Ада Кім — дыплом II ступенi;

Лідскі раён: Пётр Касяк і Ірына Юзько — дыплом III ступенi;

Ваўкавыскі раён: Часлаў Апановіч і Ганна Суханава — дыплом III ступенi;

Зельвенскі раён: Дубатоўка Яўген і Ваялнціна Лапа — спецыяльны «Прыз гля-дацкіх сімпатый».

 

Фестываль-свята атрымаўся доб-рым, шчырым і прыгожым. І, бяспрэчна, ён будзе мець працяг, бо танцаў народ бела-рускі прыдумаў безліч!

ДУ «Лідскі раённы цэнтр

культуры і народнай

творчасці».

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Рамантыка

 

Вы любіце прыроду? Уявіце сабе цёплую летнюю ноч, бераг ракі. Побач буль-кае вада ды плёскаецца рыба, здаецца, зусім над галавою трымцяць яркія зоркі.

Эк-зо-ты-ка!

За крок ад вас разганяе цемрыва по-лымя вогнішча. Распачатая пляшка цудоў-нага віна ўздымае настрой, бадзёрасць.

Ра-ман-ты-ка!

А побач… Побач з вамі маладая, прыгожая, чарнявая. Вы пазнаёміліся нека-лькі гадзін назад, і яна адразу пагадзілася быць з вамі.

Шчасце! Такое запамінаецца на ўсё жыццё!

Яшчэ як!

Прыгоды адбываюцца на досвідку. Вы прачынаецеся ад таго, што вам холадна, і пачынаеце здзіўлена азірацца навокал. Лёгкі ветрык кранае попел на патухлым вогішчы. І тут вы са здзіўленнем заўважаеце, што ваша прыгажуня знікла. Была — і няма. Разам з ёю зніклі новыя джынсы з заробкам у кішэні, зніклі вашы туфлі, швэда, кашуля. Ляжыць толькі пляшка. Выпітая…

Сітуацыя-я!

Вы шкрабаеце патыліцу і спрабуеце нешта думаць. Нязвыкласць выпадку не дазваляе вам засяродзіцца. І вы пачынаеце напаўсвядома дзейнічаць. Хапаеце некалькі папарацін ды хуценька ладзіце касцю папу-аса. І наперад!

Вас чакае дарога да хаты, поўная дзіўнах прыгод і казачных здарэнняў.

 

Кепска ў роце

 

Тое было ў гады існавання СССР. У адну з вайсковых частак на Сахаліне з пра-веркаю прыязджае генерал-беларус з ген-штаба. Марафет наладзілі напоўніцу. Гене-рал ходзіць па адной з казармаў і гучна вы-маўляе: «Кепска ў роце! Кепска ў роце!» Суправаджаючыя яго афіцэры не могуць высветліць сваіх недапрацовак. Генерал за-йшоў у капцёрку. Па говары капцёршчыка зразумеў, што той беларус. Распачалася гу-тарка. Паразуменне землякоў поўнае. Генерал адсылае суправаджаючых заняцца сваёй справаю.

— Ты адкуль? — пытае генерал.

— З-пад Свіслачы. Гэта што побач з Белавежскай пушчай.

— Дык я адтуль. А якія там лясы! Эх-х! Якую там ціснуць пушчанку! П’еш і не ада-рвацца! Даўно нашай не піў!

— Таварыш генерал! Пасылку нядаў-на прыслалі нашыя. Дык там пляшку мне паклалі. Ведаеце, мне, салдату, піць нельга, а калі вы — не супраць, пачастую.

— Налівай!

Салдацкі кубачак у дзвесце грамаў генерал асушыў умомант. Закусіў пальцам піханай ды пайшоў далей інспектаваць вай-сковую частку. Ідзе і задаволена кажа:

— Добра ў роце! Добра ў роце!

Суправаджаючыя ніяк не могуць уцяміць змены настрою генерала.

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *