НАША СЛОВА № 24 (1435), 12 чэрвеня 2019 г.

Панядзелак, Чэрвень 17, 2019 0

Флэшмоб будучых фармацэўтаў:

«Няхай будзе мова, няхай будзем мы!»

Проста на ганках Ві-цебскага медычнага ўнівер-сітэта прайшоў флэшмоб, удзельнікамі якога былі сту-дэнты фармацэўтычнага факультэта разам з выкла-дчыцай Марынай Каліноў-скай. Яны выйшлі з раздру-каванымі выслоўямі, пры-свечанымі роднай мове, і сфатаграфаваліся на па-мяць.

Цэлы год першакур-снікі — будучыя фармацэўты вывучалі беларускую мо-ву, прычым, не толькі ад-мысловую тэрміналогію, але і размоўную лексіку, ка-жа выкладчыца:

— Спачатку ў нас бы-ла прафесійная лексіка і фармацэўтычная тэрміна-логія, а потым мы ішлі да паўсядзённай лексікі. І яны паглядзелі, што можна і жа-ртаваць на беларускай мо-ве, а для іх гэта ўвогуле ў на-вінку было, што можна не-шта смешнае сказаць па-беларуску. Асабліва іх уразі-ла, што ёсць і моладзевы слэнг. Нават як павітацца, акрамя «добры дзень», яны не ведалі. А потым яны ўжо прыходзілі, казалі «прыві-ты», «вітанкі», як свае!

Паводле Марыны Каліноўскай, заняткі бела-рускай мовай заўжды пра-ходзілі пад дэвізам: «Няхай будзе мова, няхай будзем мы». Гэтая фраза стала і дэ-візам флэшмобу, яе раздру-кавалі разам з выслоўямі: «Родная мова не павінна быць замежнай», «Размаў-ляй са мной па-беларус-ку!», «Мова ў маім сэрцы» ды іншымі. Іншыя студэнты ды выкладчыкі дзівіліся: та-кога ў медычным універсі-тэце раней ніколі не было.

Ганна Ліпка,

Беларускае Радыё Рацыя.

Завяршыўся 19-ты фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна»

У 19-ы раз сабраў гасцей і ўдзельнікаў Нацыя-нальны фестываль беларус-кай песні і паэзіі «Маладзеч-на». Лейтматывам фэсту, які праходзіў 7-8 чэрвеня, сталі Год малой радзімы і 75-год-дзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў, а ў праграме знайшлі-ся імпрэзы на густ аматараў песні і паэзіі, музыкі і тэат-ру, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Яшчэ ў студзені ва ўсіх абласцях краіны прайш-лі папярэднія адборы мала-дых выканаўцаў. На ІІ і ІІІ туры нацыянальнага кон-курсу беларускай эстрад-най песні ў Маладзечне ада-бралі 21 з іх (па тры выка-наўцы з кожнага рэгіёна і сталіцы), і ўжо ўвечары 7 чэрвеня стала вядома, што прафесійнае журы палічы-ла вартай Гран-пры імя Ула-дзіміра Мулявіна, прадстаў-ніцу Менской вобласці Яну Мармыш.

24 майстры прыго-жага слова, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва сталі ўдзельнікамі шэрагу літа-ратурных мерапрыемстваў: запісу культуралагічнай аў-тарскай праграмы Навума Гальпяровіча «Суразмоў-цы», работы паэтычнай пля-цоўкі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і музычна-паэ-тычнай гасцёўні «Пад небам Бацькаўшчыны роднай». У апошняй, дарэчы, прагу-чаць творы, якія трапяць у зборнік паэзіі і прозы «Мая Радзіма», што рыхтуецца да выдання ў Выдавецкім доме «Звязда».

Заўважнай падзеяй фестывалю стала прэм’ера канцэрту «Песні вайны», падрыхтаванага заслужа-ным калектывам «Нацыяна-льны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраў-ніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. Гэтую маштаб-ную і разам з тым вельмі асабістую, кранальную му-зычную праграму госці па-чулі і ўбачылі падчас урачы-стай цырымоніі адкрыцця «Маладзечна-2019″ на сцэне гарадскога летняга амфі-тэатра.

У другі дзень фесты-валю творчыя калектывы, якія ўваходзяць у склад На-цыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра, далі канцэрт акадэмічнай музы-кі, прысвечаны творчасці Яўгена Глебава, — у Маладзе-чанскай школе мастацтваў, і джазавай песні — на сцэне Чысцінскага сельскага дома культуры, дзе любяць і заў-жды чакаюць высокае ма-стацтва.

Увагу тэатралаў пры-цягнуў спектакль «Янка Ку-пала: жыццё ў свеце мала-нак», які прадставіў Белару-скі дзяржаўны музычны тэатр, і «Не пакідай мяне» Менскага абласнога драм-тэатра…

Паводле “Звязды”.

Перапіс насельніцтва – 2019

У 2019 годзе ў на-шай краіне пройдзе чарго-вы перапіс насельніцтва. Сярод пытанняў (нумар 12 і 13), на якія трэба будзе адказаць падчас перапісу, будзе і пытанне пра Вашую родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларус-кую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяр-жавы. Адказам «беларус-кая» вы станоўча паўплы-ваеце на яе.

Перапосціце сям’і, сябрам, знаёмым… чыноў-нікам.

 

Справаздача

па працы падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

за 2018-2019 н.г.

 

Курсы распачалі сваю працу з ліпеня 2018 года з адпрацоўкі канцэпцыі курсаў, прызначэння загадчыка, прапрацоўкі варыянтаў вядзення дакументацыі існых дзяржаўных і прыватных падрыхтоўчых курсаў, зацверджання спісу прапанаваных прадметаў: беларуская мова, англійская мова, польская мова, нямецкая мова, матэматыка, фізіка, хімія і гісторыя Беларусі. У жніўні пачалася праца па рэкламе: зроблены абвесткі ў СМІ, надрукаваны ўлёткі; была канчаткова зацверджана форма дакументацыі, пачаўся набор слухачоў і былі падпісаныя дамовы з выкладчыкамі. Было прынята рашэнне, што курс на адзін прадмет будзе складаць 36 астранамічных гадзін і адзін занятак будзе працягвацца 90 хвілін (24 заняткі). Такім чынам, курс быў разлічаны на 6 месяцаў пры наведванні курсаў адзін раз на тыдзень.

Асноўны прынцып і адрозненне падрыхтоўчых курсаў НГУ- выкладанне на беларускай мове, высокая кваліфікацыя выкладчыкаў, выкладанне па аўтарскіх праграмах.

У верасні былі сфармаваныя першыя групы па беларускай і англійскай мовах.

Курсы пачаліся з сустрэч са знакамітымі суайчыннікамі: Ула-дзімірам Арловым, Андрэем Дынько, Святланай Калінкінай, Андрусём Такіндангам і іншымі.

Першыя заняткі па англійскай мове адбыліся ў верасні. Група была сфармавана з вучняў 6 — 8 класаў па праграме ўдасканальвання ведаў.

З кастрычніка пачалі працаваць групы:

па беларускай мове для вучняў 6-8 класаў — па праграме ўда-сканальвання ведаў,

па беларускай мове для вучняў 10-11 класаў — па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па англійскай мове для вучняў 10-11 класаў — па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па нямецкай мове — пачатковы курс,

па матэматыцы для вучняў 11 класаў — па праграме падрыхтоўкі да ЦТ + курс матаналізу,

па фізіцы для вучняў 11 класаў — па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па матэматыцы для вучняў 10 класаў — па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па хіміі для вучняў 10-11 класаў — па праграме падрыхтоўкі да ЦТ,

па польскай мове — падрыхтоўка на ўзровень А2,

па польскай мове — пачатковы ўзровень,

па хіміі для вучняў 9 класаў — па праграме ўдасканальвання ведаў.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, жадаючых удасканаліць свае веды па англійскай і польскай мовах.

Са снежня пачала працаваць група для жадаючых вывучаць гісторыю Беларусі. Большасць слухачоў абралі па два прадметы, некаторыя — тры.

Агульная колькасць слухачоў курсаў — больш за 70 чалавек.

Агульная колькасць выкладчыкаў — 14 чалавек. У складзе выкладчыкаў: доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, магістры і выкладчыкі вышэйшай катэгорыі; усе працавалі па сваіх аўтарскіх праграмах. Выкладчык хіміі праводзіла некаторыя заняткі на базе лабараторыі БДУ.

Курсы скончылі сваю працу ў красавіку-траўні. Па выніках навучання былі падрыхтаваны сертыфікаты для слухачоў, якія здалі выпускныя тэсты на адпаведны ўзровень, для астатніх падрыхтаваны пасведчанні аб праслуханым курсе. Падрыхтаваны акты прыёму выкананай працы.

Частка слухачоў пакінула курсы на працягу года, што было выклікана рознымі прычынамі (высокім узроўнем курсу, зменай прыярытэтаў, адсутнасцю часу). Агулам скончылі курсы больш за 50 чалавек.

Праблемныя моманты: наяўнасць толькі аднаго памяшкання і адсюль магчымасць правядзення заняткаў толькі тры дні на тыдзень (субота, нядзеля, панядзелак); адсутнасць падручнікаў для слухачоў і неабходнасць пастаяннай раздрукоўкі матэрыялаў заняткаў.

Станоўчыя моманты: памяшканне ТБМ знаходзіцца ў самым цэнтры горада і ў непасрэднай блізкасці ад метро; магчымасць выкары-стоўвання падчас заняткаў праектара і кампутара.

Усе групы карысталіся папулярнасцю. Асабліва групы польскай і англійскай моваў і па гісторыі Беларусі. Найменшая колькасць слухачоў была ў групе па хіміі для 11 класа — 4 чалавекі, сыходзячы са спецыфіч-насці прадмета і выкладання па-беларуску.

Агульныя вынікі можна разглядаць як станоўчыя. Значная частка слухачоў выказала намер працягнуць навучанне ў наступным годзе і на дадзены момант ужо ёсць некалькі новых чалавек, жадаючых запісацца на курсы на наступны год.

22 траўня 2019 г.

Загадчык падрыхтоўчых курсаў        Э. Кажарская.

 

Пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў і старшыня Лідскай арганізацыі ТБМ Лявон Анацка сустрэліся з беларусамі Нью-Ёрка

2 чэрвеня ў беларускім цэнтры пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча з шаноўнымі гасцямі з Беларусі — Уладзімірам Сіўчыка-вым і Лявонам Анацкам.

Уладзімір Сіўчыкаў, бе-ларускі пісьменнік, перакладчык, мастак і выдавец, прэзентаваў сваю новую кнігу вершаў «Багоў-ка» для дашкольнікаў і школьнікаў малодшых класаў. Акрамя таго, спадар Уладзімір падзяліўся сваімі меркаваннямі наконт сённяшняга стану беларускай літаратуры, яе выдавецтва і адказаў на ўсе пы-танні цікаўных.

Лявон Анацка, старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, удзельнік між-народных марафонаў, распавёў пра сваю працы ў ТБМ, любоў да беларускай мовы, жыцця і шлях да ўдзелу ў міжнародных мара-фонах. Спадар Лявон падзяліўся сваім досведам арганізацыі пер-шага ультрамарафону ў Беларусі.

Наталля Федарэнка.

Фота Сяргея Кудзеліча.

У пасольстве Украіны ўручылі сертыфікаты выпускнікам курсаў украінскай мовы

У пачатку года на курсы ўкраінскай мовы запісалася каля 80 чалавек. Мэта, з якой прыходзілі слухачы на курсы, у кожнага свая. Хтосьці прыходзіў, каб падцягнуць узровень сваёй роднай мовы, хтосьці плануе працаваць ва Ук-раіне, для некаторых у прыярытэце было вывучыць мову, каб мець магчымасць на ёй чытаць.

Настаўнік Аляксей Леано-віч напалову ўкраінец. Яго мама родам з Харкаўшчыны. На курсы прыйшоў удасканаліць мову, якую чуў у сям’і з дзяцінства.

Аляксей Леановіч лічыць, што цікавасць да беларускай мо-вы была б большай, каб кнігі каш-тавалі не так дорага.

— Мне вельмі цікавая гэта мова. Хачу, каб яна жыла не толькі ва Украіне, але і за мяжой, таму страюся ствараць вакол сябе ўкра-інскую моўную прастору: гляджу ўкраінскае тэлебачанне, чытаю кнігі па-украінску.

Я сябе злавіў на думцы, што амаль увесь час размаўляю на ўкраінскай або расійскай мове. Таму вырашыў на наступны год пачаць наведваць курсы беларус-кай мовы.

Ведаеце, я разы чатыры на год бываю ва Украіне і заўсёды прывожу адтуль кнігі. Трэба зра-біць кнігі на беларускай мове больш таннымі. Напрыклад, ва Ук-раіне няма падатку на даданую вартасць на кнігі, якія напісаныя па-ўкраінску.

Таццяна Струк, кіраўніца таварыства ўкраінцаў «Обрій», якая дапамагала на курсах з вы-кладаннем украінскай мовы, пры-йшла на выпускны ў вышыванцы, якой больш за 100 гадоў.

— Мне падарыла яе бабуля маёй сяброўкі. Акрамя гэтай, у маім гардэробе ёсць яшчэ дзесяць старажытных вышыванак. Я нашу іх толькі на ўрачыстасці. Сёння адно з самых вялікіх святаў людзей, якія закаханыя ў мову, — расказвае спадарыня Таццяна.

Таццяна Струк цягам года выкладала ўкраінскую мову і літа-ратуру. А беларусам, якія хочуць пазнаёміцца з украінскай літара-турай, раіць пачаць з твораў Лесі Украінкі.

— Яна звязана з Беларуссю, жыла тут на вуліцы, якая цяпер на-зываецца Куйбышава, калі прые-хала даглядаць свайго хворага сяб-ра Сяргея Мяржынскага. Тут, у Менску, яна напісала выдатную паэму «Апантаная». Таксама раю пачытаць Васіля Стуса, Сяргея Жадана. Ой, што там казаць! Суча-сная ўкраінская літаратура — гэта бясконцая прастора для шчасця, медытацыі і закаханасці ва ўкра-інскую мову, — падсумавала Тац-цяна Струк.

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім сустракаў выпускнікоў асабіста.

— Я бачу тут і ўкраінцаў, і беларусаў. І вельмі ўсцешаны такой цікавасцю да нашай роднай мовы! Калі ў 2018 годзе мы пачы-налі курсы, рабілі гэта так: «Ну давайце паспрабуем!» І ўсім так спадабалася, што філіялы курсаў сёлета адкрыліся ў Гомелі і Бера-сці. На наступны год ахопім усю Беларусь, — усміхаецца Ігар Кізім.

— Мяне папракалі, што было мала рэкламы курсаў, але я асця-рожны. Што ж мы будзем рабіць, калі на наступны год атрымаем 300, 500 заявак? Зразумейце, курсы цалкам бясплатныя. Выкла-дчыкі працуюць на добраахвотных пачатак. Таму сёння я абавязкова падзякую не толькі нашым выпу-скнікам за цікаўнасць да мовы, але і выкладчыкам, за тое, што так ад-дана працавалі, і, канешне ж, Та-варыству беларускай мовы, якое падтрымала нас, — падсумаваў спадар пасол.

Наталля Тур,

фота Надзеі Бужан,

nn.by.

ПАМЯЦІ АЛЁНЫ ЛАПАЦКАЙ

Страшная, трагічная навіна, што прыйшла 5 чэрвеня 2019 года, проста ўвагнала ў шок! Немагчыма паверыць: у самым росквіце жыцця, у 37 гадоў, не стала Алёны Лапацкай… І не ве-рыцца дагэтуль…

Гэта была сапраўдная Белару-ска, Патрыётка, проста Чалавек з вялі-кай літары! Няшмат, на жаль, зной-дзецца людзей, якія б так аддана слу-жылі беларускай справе. Нягледзячы на розныя перашкоды, на прыдзірлівае стаўленне чыноўнікаў, нягледзячы ні на што…

Многае ўспамінаецца… Агуча-ны па-беларуску разам з вучнямі і ся-строй Веранікай вядомы мультфільм, што выклікаў найвялікшую цікавасць у грамадстве… Традыцыйныя літара-турныя чытанні ў Бычках, падчас якіх у нацыянальных беларускіх строях спадарыня Алёна разам з дачушкай Уладай і сястрой Веранікай рыхтавалі прыгожыя букеты, а маленькая бела-русачка іх уручала выступоўцам: пісь-меннікам, грамадскім дзеячам, музы-кам… І заўсёды гэта суправаджалася гучнымі апладысментамі прысутных, бо такія прыгожыя дзяўчаты з пры-гожымі кветкамі сапраўды выклікалі захапленне!

А колькі розных беларускіх імпрэзаў адбылося на Шаркаўшчыне дзякуючы руплівасці спадарыні Алёны! А як любілі яе вучні, як паважалі калегі!..

У той чэрвеньскі дзень пера-стала біцца сэрца не толькі беларускай Патрыёткі, але яшчэ і Дачкі, Маці, Жонкі, Сястры… Немагчыма змірыц-ца, розум адмаўляецца ўспрымаць рэ-альнасць…

Нам застаецца з яшчэ большым імпэтам працягваць тую працу, якую рабіла спадарыня Алёна. І гэта будзе найлепшым знакам нашай памяці!

Рада Віцебскай абласной арга-нізацыі ТБМ выказвае шчырыя спа-чуванні родным і блізкім Алёны Лапац-кай. Трымайцеся, дарагія!

Вечная памяць!

Юрась Бабіч,

старшыня Віцебскай

абласной арганізацыі ТБМ.

Віртуальная прастора папулярызуе культурныя каштоўнасці

У Нацыянальнай бібліятэцы Белару-сі 6 чэрвеня адбылася VIII Навукова-прак-тычная канферэнцыя  «Электронная куль-тура». На ёй абмяркоўваліся сучасныя тэн-дэнцыі  папулярызацыі дзейнасці бібліятэк, музеяў і іншых устаноў культуры ў элект-роннай медыя-прасторы.

— Усё большую ролю ў працы ўста-ноў культуры адыгрываюць сучасныя ін-фармацыйныя тэхналогіі, якія павышаюць эфектыўнасць іх дзейнасці, і пашыраюць магчымасці папулярызацыіі культурнай спадчыны, — падкрэсліў намеснік міністра культуры  Сяргей Іванавіч Шарамеццеў. —  Гэта важна для моладзі, якая арыентавана на візуальны лічбавы фармат успрыняцця інфармацыі. Установы культуры выпрацоў-ваюць сваю стратэгію і праграму інфарма-цыйнай дзейнасці.

Загадчык упраўлення дыстанцый-ных і адукацыйных паслуг навукова-мета-дычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Гюльнара Юстынская распавяла пра праектную дзейнасць па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі. Яна паведаміла пра паспяховае развіццё Нацыянальнага адука-цыйнага партала  www. adu.by, які спрыяе адукацыйнаму працэсу, падрыхтоўцы мо-ладзі да экзаменаў, турніраў, алімпіяд і кон-курсаў.

— Віртуальная прастора раскрывае новыя магчымасці для працы з кнігамі, — адзначыў намеснік дырэктара Нацыяналь-най бібліятэкі па навуковай працы і выда-вецкай дзейнасці Алесь Суша. — Кніжныя помнікі ад моманту стварэння перажыва-юць час  іх выкарыстання, старэння і забыц-ця. І часам адбываецца іх уваскрасенне. Помнік культуры, які цудам захаваўся, праз стагоддзі пераасэнсоў-ваецца па-новаму ў сучаснасці, прыходзіць разуменне, што гэты артэфакт з’яўляецца для нас важным, і пачына-ецца яго новае жыццё. Так адбылося з кнігамі Францішка Скарыны.

Другое жыццё кнігі набываюць як по-мнікі кніжнай культу-ры. Яны выконваюць для нас эстэтычныя, выхаваўчыя і адука-цыйныя функцыі. Яны апісваюцца, абмярко-ўваюцца і папулярызуюцца. Кніжная спа-дчына можа быць прадстаўлена тысячам людзей. Электронныя копіі сведчаць пра рэальнае існаванне рэдкіх помнікаў кніжнай культуры. Ці, напрыклад, па іх можна пераканацца, што Статут Вялікага Княства Літоўскага быў напісаны на беларускай мове. Мы ўсведамляем праз дзесяцігоддзі каштоўнасць Берасцейскай Бібліі, самага яркага помніка кніжнай культуры ХVI стагоддзя, і Радзівілаўскай бібліятэкі. Вір-туальная прастора дазваляе больш поўна аналізаваць і папулярызаваць кніжныя помнікі.

Вольга Бандарчук распавяла пра тое, што сёння публічныя бібліятэкі краіны шырока прадстаўлены ў віртуальнай пра-сторы.

Кацярына Навіцкая паведаміла пра цікавыя віртуальныя праекты Беларускага Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Ай-чыннай вайны.

Вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай біб-ліятэкі Таццяна Лаўрык  падзялілася апове-дам пра папулярызацыю выданняў літа-ратурнага аб’яднання «Маладняк» у інфар-мацыйнай прасторы. Аляксей Генадзевіч Бураўкін распавёў пра 3D-мадэляванне помнікаў архітэктуры ў інтэрнет -прасторы.

Вялікую цікавасць выклікала паве-дамленне Аляксандра Рашэтняка пра ства-рэнне электроннай шматфункцыянальнай карткі для вучняў. З такой карткай вучань можа плаціць за харчаванне, за паслугі сувязі, можа карыстацца бібліятэкай. На картцы змогуць быць запісаныя дадзеныя медыцынскага агляда і іншыя неабходныя ў практыцы рэчы.

Вячаслаў Брычкоўскі распавёў пра папулярызацыю анлайн-рэсурсаў па куль-туры і мастацтву на сайце «Беларусь у ін-фармацыйнай прасторы».

На канферэнцыі таксама вялася га-ворка пра навейшыя дасягненні ў сферы інфарматызацыі культуры,  пра праектную дзейнасць па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны ў электронным ася-роддзі, пра арганізацыю электронных па-слуг,  усталяванне сістэм электроннага ар-хівіравання і апрацоўкі дадзеных, пра пад-рыхтоўку  віртуальных выстаў і экспазіцый, стварэнне ўстановамі культуры карпара-тыўных рэсурсаў, распрацоўку анлайн-курсаў і пра іншае.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Сяргей Шарамеццеў;
  2. Раман Матульскі;
  3. Алесь Суша;
  4. Кацярына Навіцкая.

 

Ну і ну!

У выдавецтве А. М. Януш-кевіча выйшла кніга Барыса Ман-цэвіча “Ну і ну! : гумар і сатыра”.

Як прызнаецца сам аўтар, ён «упершыню ўсміхнуўся ў 1933 годзе, калі, выбраўшыся з цемры, убачыў, у які цудоўны свет па-трапіў». З таго часу смех і гумар суправаджаюць Барыса Манцэ-віча ўсё жыццё…

Свае сатырычныя вершы друкаваў у «Вожыку», «Літарату-ры і мастацтве», «Звяздзе», «Рэс-публіцы» і іншых выданнях. Запі-свае народныя паданні, прыказкі і прымаўкі, анекдоты і прыпеўкі, многія з якіх служаць яму крыні-цай для паэтычнай творчасці.

 

СПАРАДЗІЛА ДАЧКА,

ДЫ НЕ ТАЯ

 

Гаруюць стары са старою:

“Даўно Глаша замужам —

Дзетак няма”.

Суседка падказвае:

«Вы не сумуйце,

(Хоць, праўда, нішто

Не даецца дарма).

Для бацюшкі добры

Пакет падрыхтуйце,

I з ім няхай маці

Паедзе у храм.

 

Ад імені Бога

Айцец дасць параду

I ўнучка ці ўнучку

Пашле дочка вам».

 

Прыняў пачастунак

Айцец і сказаў так:

«Рублёвую свечку

Патрэбна купіць.

Паставіць архангелу

Варахіілу,

I ён можа дзетак

Бясплодным дарыць.

А я адслужу вам

Малебен такі,

Які вы не чулі

Яшчэ ў вякі».

 

Праз год тое самае

Ўсё паўтарылася,

А шчасце Глафіра

Адчуць не змагла:

Унучка на свет

У старых паявілася,

Ды толькі ад дочкі,

Што ў дзеўках расла.

Барыс Манцэвіч.

Яўген Гучок

Паміж душой і Духам

П-а-э-м-а  —  э-с-э

(Заканчэнне. Пачатак у папяр. нумары.)

 

*  *  *

Атрасешся ад роднай мовы —

Застанешся з душой

І пустой, і незразумелай.

 

*  *  *

Няхай на маршы іншых моў

Нашай пакуль што няма —

Яна прыглядаецца.

 

*  *  *

Бывае,

што словы адрынутай мовы

Служаць ратавальнымі кроплямі

Пры хваробе душы яе носьбіта.

 

*  *  *

Стаю ў Курапатах

І ў неба гляджу,

А з неба і мова наша

глядзіць на мяне.

 

*  *  *

Сляды вынішчэння мовы нашай

Не толькі у Курапатах,

але і на Поўначы,

І ў Сібіры, Далёкім Усходзе,

Бярозе, на Лукішках

і іншых шыротах.

 

*  *  *

Калі слова пранікае ў душу,

Гэта зусім не тое,

Калі гэта слова

змясціць у збор твораў.

 

*  *  *

Іх кнігі і мова іх

Для тых, хто ніколі чытаць

Іх не будзе.

 

*  *  *

Адной рукой ён нібыта

пагладжвае мову,

Другую ж руку ён з горла яе

Не спускае.

 

*  *  *

Паскуднікі,

пакіньце ў спакоі мову!

І тыя, хто яе адмаўляе,

І тыя, што яе

ў падман абгортвае.

 

*  *  *

Божа! Ды творы такія такіх —

Бы вылегчаныя (і не раз)

Ад грамадзянскасці.

 

*  *  *

Мова наша

Не для губашлёпства…

Яна — для розуму і душы.

 

*  *  *

Вярнуцца да роднай мовы —

Амаль тое ж самае,

Што з Радзімаю абвянчацца.

*  *  *

Мова загнаная і цярплівая

З цягам часу

Становіцца Словам.

 

*  *  *

І тым, хто ў экстрыме

з моваю не развітаўся,

І тым, хто ад іх эстафету трымае,

Слава!!!

 

*  *  *

І як бы і хто б не здзіраў

з нашай мовы скуру,

Дух яе —

Неўміручы ў Сусвеце.

 

*  *  *

Для кагось беларуская мова —

Гаротная,

А для кагось яна — і горняя.

 

*  *  *

Каб анямелі у роднай мове

Ў Беларусі,

Бальшавікі яе сыноў

фізічна вынішчалі.

 

*  *  *

А папярэднікамі тых

вынішчальнікаў былі

Імперскі выкармыш

вешальнік Мураўёў

І да яго падобныя тыпы.

 

*  *  *

Як і цнатлівых людзей,

Цнатлівыя мовы

Імкнуцца са свету зжыць.

 

*  *  *

І сёння наша мова пад пагрозай,

Як у часы Панамарэнкі,

і Хрушчова, і падобных…

Ды вось нічога ў іх не выйдзе.

 

*  *  *

Ёсць мовы, як статкі,

А ёсць і, як зграі…

І гэта залежыць ад носьбітаў іх.

 

*  *  *

Мова гарту мангольскага

Вынішчыць пнецца

Мову Творцам дадзеную.

 

*  *  *

О колькі іх жукоў —

Жучылаў каларадскіх

На нашу мову скіравана!

 

*  *  *

Над нашай мовай пасмяяўся ты,

Ну а цяпер зірні ў люстэрка на сябе

І заадно падумай, хто ты.

 

*  *  *

Эй, вынішчальнік мовы нашай,

Стаяць у туалеце граблі —

Ідзі і расчашыся імі.

*  *  *

Наўрад ці хварэе мова,

Хварэюць часы,

І ў іх жыхары хварэюць.

 

*  *  *

Мова не іржавее,

Іржавее нутро

Вычварэнцаў і здраднікаў.

 

*  *  *

Мовазнішчальнікі,

Памятайце:

Вы самі сябе у выніку знішчыце.

 

*  *  *

Спачатку асіпне,

А потым страціць унутраны голас,

Той, хто абражаць нашу

мову не перастане.

 

*  *  *

Ёсць мовы, якія, нібы папугаі…

З чужога складу яны існуюць

І таму першародных зжыць

са свету імкнуцца.

 

*  *  *

Тут вякамі рабілася так,

Каб з беларускай душы ў свет

Беларускае слова не мела ходу.

 

*  *  *

Гоніце родную мову

З роднага дому…

Але прыйдзе час,

і вас яна не пазнае.

 

*  *  *

Калі маці твая не сальфеджыстка

Ў роднай мове,

Дык шкада мне цябе і маці тваю.

 

*  *  *

Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду

Ў мове прыроднай нашай —

Феня чужая.

 

*  *  *

Адрачэнец і здрайца,

Гэта не толькі дождж веснавы,

Гэта і мова наша

грукае ў вокны твае.

 

*  *  *

Гэта яшчэ пытанне:

Ці яны адвярнуліся

ад мовы роднай зямлі,

Ці адвярнулася мова

ад іх — паскуднікаў.

 

*  *  *

З мовай усё у парадку,

Ды вось люду ў нас нямала,

Пэль-мэль у каго ў галаве.

 

*  *  *

Мове ніякіх датацый не трэба,

Патрэбны датацыі

Абыякавым…

*  *  *

Адмовіцца ад роднай мовы —

Амаль што зняць

З душы тваёй скальп.

 

*  *  *

Адвярнуцца ад роднай мовы

І другою яе замяніць —

Гэта што віно гатунку

вышэйшага памяняць на ваду.

 

*  *  *

Родная мова шчэ вылезе

бокам таму,

Хто ахвотна яе на чужую

Мяняе.

 

*  *  *

А вынішчаць нашу мову —

Гэта Сізіфава праца

Для агрэсара і вырачэнца.

 

*  *  *

Абараняй сваю мову

і перад губашлёпам,

Прыйдзе час — прад Богам цябе

Абароніць яна.

 

*  *  *

Для заблуды-душы

Мова роднай зямлі —

Прымочка выратавальная.

 

*  *  *

Ні ўладзе,

ні яе ахоўнікам-памагатым,

Як бы яны ні стараліся,

Не дадзена вынішчыць мову нашу.

 

*  *  *

Думаць дарэмна,

Што моваадмоўцу-здрадніка

Фантомны боль абміне.

 

*  *  *

Хто думае забіць апошні цвік

У нашу мову,

Той рукі сам сабе паадбівае.

 

*  *  *

Забойцы мовы!

Ды будзе сон ваш бадзёры,

А бадзёрасць — санлівая.

 

*  *  *

Да апошняга слова

Змагаецца мова наша

за свой народ,

А са словам апошнім

рушыць у неба.

 

*  *  *

Хай возьме вас одум,

Вас, хто выракаецца мовы,

Мовы беларускай зямлі.

 

*  *  *

Калі ты не любіш

мову роднай зямлі,

Сапраўдных сяброў у цябе

Ніколі не будзе.

 

*  *  *

Пра існаванне нашай

Беларускай мовы

Запісана і на нябёсах.

 

*  *  *

Без мовы роднай зямлі

Няма далейшага ходу

Нікому ў Сусвет.

Навіны Германіі

Навукоўцы Беларусі і Германіі падрыхтавалі план працы ў рамках гістарычнай камісіі

Навукоўцы з Гер-маніі і Беларусі падрых-тавалі план працы ў рам-ках двухбаковай гістары-чнай камісіі, паведаміў амбасадар ФРГ Петэр Дэтмар 15 траўня на су-стрэчы са старшынём Палаты прадстаўнікоў Бе-ларусі Уладзімірам Анд-рэйчанкам з нагоды за-вяршэння сваёй дыпмісіі.

Дэтмар нагадаў, што стварэнне падобнай камісіі абмяркоўвалася ў чэрвені міну-лага года падчас візіту ў Менск федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтара Штайнмайера. Экс-кіраўнік германскай дыпла-матыі тады прыняў удзел у ад-крыцці другой чаргі мемарыяла на месцы канцлагера ў Трасцян-цы.

— Я асабліва рады таму, што вынікам рашэння прэзідэнтаў ста-ла супрацоўніцтва паміж гісторы-камі нашых краін. Яны сустра-каліся ўжо два разы. Распрацава-ны вельмі станоўчы і перспектыў-ны працоўны план, які адносіцца да сумеснай перапрацоўкі нашага мінулага з навуковага пункта гле-джання, — сказаў дыпламат.

Пры гэтым ён нагадаў сло-вы Штайнмайера пра тое, што Беларусь трэба ўспрымаць як «са-мастойную незалежную дзяржа-ву».

Пра тое, што Германія і Бе-ларусь маюць намер стварыць агульную гістарычную камісію, Штайнмайер паведаміў на міжна-роднай канферэнцыі «Памятаць дзеля агульнай еўрапейскай буду-чыні» 29 чэрвеня 2018 года ў Менску. Па яго словах, гэта пытан-не абмяркоўвалася на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка.

— Спадар Лукашэнка гатовы падумаць пра тое, як выкары-стоўваць сённяшнюю падзею, якая з’яўляецца гістарычнай, — каб у нас была яшчэ не еўрапейская, але ўжо агульная культура памяці, — заявіў прэзідэнт ФРГ. —  Стварэн-не агульнай камісіі гісторыкаў два-тры гады назад менавіта з Бела-руссю мы не маглі сабе ўявіць.

Naviny.by.

 

Кішэнныя каляндарыкі да Дня беларускага пісьменства

Слонім-ская друкарня вы-пусціла тры віды прыгожых кішэн-ных каляндары-каў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і друку, які адбу-дзецца сёлета 1 ве-расня ў Слоніме. На каляндарыках адлюстраваны Францішак Скарына, герб Сло-німа, фотаздымкі Слоніма і тэкст, які нагадвае, што 1 верасня 2019 года ў Слоніме адбудзецца рэс-публіканскае свята. Праўда, з адваротнага боку каляндарыкаў тэкст напісаны па-расейску.

Аксана Шпак,

Беларускае Радыё Рацыя,

г. Слонім.

ДАСЯГНЕННЕ НАЙВЫШЭЙШАГА ПАРАДКУ

75 год таму саюзнікі аднавілі ваенныя дзеянні на Заходнім фронце

Сярод мноства ганебных кніг, што выйшлі ў Беларусі, хачу выдзеліць адну. Пад рэдакцыяй Аляксандра Кавалені і Мікалая Сташкевіча яна выйшла ў 2004 г., калі афіцыёз рыхтаваўся да 60-год-дзя перамогі над Германіяй. У 2005 г. кнігу выдалі на мелаванай паперы і фаліянтам па-расійску. Мае тая кніга загаловак «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны»).

Не верце загалоўку, бо кан-тэксту ў той кнізе мінімум. На-прыклад, у параграфе 11 апавяда-ецца аб прыходзе Чырвонай Арміі ва ўсходнія раёны БССР восенню 1943 г. і зімою 1944 г. У гэты пара-граф устаўлена, я б сказаў, рэпліка «Праблема адкрыцця другога фронту ў Еўропе». Пра тое, што другі фронт у Еўропе адкрыты ў 1943-м, у кнізе ані слова. Далей яшчэ «лепш». Аўтары ўжо напіса-лі пра аперацыю «Баграціён», рас-казалі аб гераічнай працы людзей у савецкім тыле і нарэшце між іншым паведамілі: «Толькі 6 чэр-веня 1944 года амерыканскія, англійскія і канадскія войскі… высадзіліся на ўзбярэжжы Паў-ночнай Францыі ў Нармандыі…».

Цалкам у духу сталінскай гістарыяграфіі. Самае ж прыкрае ў тым, што кніга пад рэдакцыяй А. Кавалені і М. Сташкевіча прызна-чана вучнёўскай моладзі.

На шчасце, у наш век кніга Кавалені і Сташкевіча не з’яўля-ецца адзінай крыніцай інфарма-цыі, а іх інтэпрэтацыя падзей Дру-гой сусветнай вайны, хоць і ўзве-дзена ў ранг афіцыйнай, — не  іс-ціна ў апошняй інстанцыі.

Мы добра ведаем, што са-юзнікі істотна дапамаглі бальшаві-кам выкараскацца з незайздрос-най сітуацыі, у якую паставілі сябе і народы Савецкага Саюза Сталін ды яго атачэнне. Так, непасрэдна перад Сталінградскай аперацыяй саюзнікамі была распачата апера-цыя ў Паўночнай Афрыцы. 250 тысяч італьянскіх ды нямецкіх ваякаў, узятых у палон толькі ў Тунісе, — гэта нешта ды значыць. Перад Курскай бітвай саюзнікі пачалі інтэнсіўныя бамбардзіроўкі Сіцыліі і Сардыніі, а на пяты дзень бітвы высадкай дэсанту ў Сіцыліі адкрылі немцам другі фронт у Еўропе. Гэта дало магчымасць савецкаму камандаванню дасяг-нуць поспеху і разгарнуць наступ-ленне ва Украіне, а некаторым чы-рвоным военачальнікам — як гене-ралу бранятанкавых войскаў Паў-лу Ротмістраву — і ўратаваць жыц-цё (за няўдачу ў танкавай бітве пад Прохараўкай Сталін ужо занёс быў над ім сваю сякеру).

Гэтак было і ў 1944-м: за 17 дзён да аперацыі «Баграціён» са-юзныя войскі высадзіліся ў Нар-мандыі. Менавіта гэты дэсант ста-лінская гістарыяграфія лічыць ад-крыццём другога фонту ў Еўропе. Насамрэч для Вермахта гэта было аднаўленнем баявых дзеянняў на Заходнім фронце.

 

ДЗВЕ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ — ДВА СПОСАБЫ ВЯДЗЕННЯ ВАЙНЫ

 

Савецкая і постсавецкая прапаганда спрабуе прыпісаць сабе перамогу над нямецкім на-цызмам на той падставе, што СССР у гэтай вайне панёс найбо-льшыя страты. Хісткі аргумент. Вялікая частка стратаў выклікана людажэрчай палітыкай Сталіна і яго атачэння (чаго варты для Чыр-вонай Арміі толькі адзін 1937-мы), спробамі перахітрыць і Гітлера, і лідараў Брытаніі ды Францыі, ваенна-тэхнічнай адсталасцю. Не-хта сказаў, што гераізм патрабу-ецца там, дзе няма кампетэнтнага кіраўніцтва і належных сродкаў вя-дзення вайны. У першыя тыдні ва-йны Чырвоная Армія страціла сваю перавагу над Германіяй у га-рматах, танках, самалётах. У чым заставалася бясспрэчная перавага СССР над Германіяй, дык у жывой сіле. І там, дзе не хапала вайсковага майстэрства, належнай тэхнікі, — там для выканання пастаўленай задачы не шкадавалі людскіх жыц-цяў. У літаратуры можна сустрэць адносіну 1:10. Гэта значыць, што да аднаго забітага нямецкага жаў-нера прыпадала 10 савецкіх.

Вельмі важна паглядзець,  колькі савецкіх салдатаў і матросаў паклалі свае жыцці за адзін квад-ратны кіламетр вызваленай сушы ды марской прасторы і колькі — амерыканскія, брытанскія, фран-цузскія, канадскія…

Такая ўжо прырода еўра-пейскай цывілізацыі і дэмакратыі. У Старажытнай Грэцыі стратэгаў каралі за тое, што належным чы-нам не былі пахаваныя воіны. Еў-раатлантычная цывілізацыя і дэ-макратыя вядуць свой радавод з Грэцыі. І амерыканскія, і брытан-скія, і канадскія ўрады і штабы працавалі пад пільным наглядам сваіх парламентаў і стараліся па-збягаць неапраўдных і празмер-ных ахвяраў. Генералы змагарнай Францыі, хоць і не мелі над сабою парламенцкага кантролю, былі таксама выхаваныя ў духу павагі да чалавечага жыцця. Заходнюю статыстыку ваенных стратаў у па-раўнанні з савецкай можна лічыць бездакорнай.

Трэба было б было б супа-ставіць, колькі незваротных стра-таў (у тым ліку палоннымі) пане-сла Германія ў Атлантычным акія-не, у паўночных морах і ў Заход-няй Еўропе і колькі — на Усходнім фронце. Савецкай статыстыцы давяраць нельга. Чаго толькі вар-тыя лічбы 9, 20, 26 і 30. Столькі мі-льёнаў людзей, паводле афіцыёзу, страціў СССР у вайне. Лічба ўзра-стала па меры таго, як падзеі вай-ны ўсё далей адыходзілі ў мінулае. Найбольш дакладныя лічбы няме-цкіх стратаў ёсць у нямецкіх архі-вах: мусіць, не трэба казаць, што такое нямецкая дакладнасць.

 

ПЕРААДОЛЕННЕ

 

Зноў і зноў трэба казаць, што эканоміка Злучаных Штатаў, Брытаніі, яе дамініёнаў і калоній і блізка не была гэтак мілітары-заваная, як эканомікі СССР, Гер-маніі і Японіі. Пры гэтым трэба ад-значыць, што Савецкі Саюз пера-ўзыходзіў Нямеччыну па ўсіх відах узбраенняў у разы. І што ад са-вецкай артылерыі, авіяцыі і тан-кавых войскаў  (асабліва пасля бітваў пад Дубнам і Сянном) заста-ліся вартыя жалю рэшткі, — у тым віна перш за ўсё Сталіна, наркама абароны Сямёна Цімашэнкі і на-чальніка генеральнага штаба Ге-оргія Жукава. Трэба адзначыць і тое, што ў ЗША былі моцныя іза-ляцыянісцкія настроі. І хто ведае, ці ўступілі б Штаты ў вайну, калі б не японцы, не Пёрл-Харбар. А да гэтага Брытаніі трэба было адной адбіваць напады нямецкай авіяцыі і шукаць сродкі супраць нямецкіх і італьянскіх падводных лодак і надводных караблёў.

Уступіўшы ў вайну з Япо-ніяй і стаўшы саюзнікам СССР у антыгітлераўскай кааліцыі, Злуча-ныя Штаты, а таксама брытанская карона мусілі весці вайну на ўсіх акіянах, а для гэтага патрабаваліся магутны наводны і падводны флот, цяжкая авіяцыя, знішчальнікі, транспартныя самалёты і ўсё, што для іх патрэбна. Для вядзення ва-енных дзеянняў на сушы неабход-ныя былі танкі, аўтамабілі, цягачы, паходныя майстэрні і электра-станцыі, зброя і сродкі абароны для вайскоўцаў. А яшчэ — харча-ванне, сродкі гігіены, медыкамен-ты, палявыя шпіталі і шмат чаго іншага (не забудзьма таксама пра кінаперасоўкі).

Магчыма, заходнія саюзнікі нарасцілі б свой мілітарны патэн-цыял хутчэй, калі б не СССР. Краі-на, якая мела ў сваіх нетрах усю табліцу Мендзялеева, сярэднеазі-яцкія латыфундыі і вялікія сельска-гаспадарчыя ўгоддзі ў Сібіры, Па-волжы і інш. рэгіёнах, прасіла ў саюзнікаў не толькі тэхніку — нават медзь і бавоўну, коўдры, абутак і харчы. І ўсё ж да сярэдзіны 1943 г. амерыканцы і брытанская карона ўжо даволі ўпэўнена пачуваліся на моры, у паветры і на сушы.

 

ПАДРЫХТОЎКА

 

Нармандская аперацыя са-юзнікаў мела кодавую назву «Оверлорд», высадка паветранага і марскога дэсанту — «Няптун».

Своесаблівай рэпетыцыяй аперацыі «Оверлорд» была вы-садка саюзніцкага дэсанту на Сі-цыліі і Апенінскім паўвостраве. Але славутым і паспяховым апе-рацыям у Міжземным моры па-пярэднічала бітва за прыморскі французскі горад Дзьеп у жніўні 1942-га. Брытанска-канадскія вой-скі панеслі тады цяжкія страты. Урокі гэтай драматычнай бітвы не маглі не ўлічвацца пры падрых-тоўцы аперацыі «Овэрлорд». У Вялікабрытанію былі перакінуты дзве амерыканскія паветрана-дэ-сантныя дывізіі. Тут амерыканцы разам з саюзнікамі адпрацоўвалі тактыку высадкі паветранага дэ-санту. Паралельна адпрацоўвалася і тактыка высадкі марскога дэса-нту. Інтэнсіўныя вучэнні, якія не абышліся без людскіх ахвяр, доў-жыліся тры месяцы.

Нямецкая разведка не зма-гла даведацца, дзе ж будуць выса-джвацца праціўнікі. Па-першае, з 10 раёнаў, у якіх праводзілася навучанне дэсантнікаў, толькі адзін сваім ландшафтам нагадваў нармандскае ўзбярэжжа. Па-другое, высадка паветранага дэ-санту планавалася ўначы, таму і вучэнні праводзіліся, як правіла, не ўдзень. Па-трэцяе, саюзнікі запу-скалі дэзу і налётамі авіяцыі давалі зразумець, што пераправа будзе ажыццяўляцца ў раёне Кале-Бу-лонь. У гэта паверыў адзін са ства-ральнікаў Атлантычнага валу, «ліс пустыні» фельдмаршал Эрвін Ро-мель. Яго думку падзяляў галоў-накамандуючы нямецкіх войскаў на Заходнім фронце фельдмаршал Герд фон Рундштэт, бо праліў Па-дэ-Кале значна вузейшы за Ла-Манш. Берлін, хоць і меў на ўвазе нармандскі варыянт, прыняў мер-каванне маршалаў да ведама. У Берліне, акрамя таго, лічылі, што заходнія аліянты могуць высадзіц-ца і ў Нарвегіі. І Гітлер трымаў там 13 дывізій.

 

ДАТА «R» І D-DAY

 

У красавіку 1944-га Уінстан Чэрчыль паведамляў Сталіну, што ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай паміж кіраўнікамі ўра-даў Злучанага Каралеўства, Злу-чаных Штатаў і Савецкага Саюза ў Тэгеране, пераправа адбудзецца каля даты «R». Гэтак шыфравалася 31 траўня 1944 г. Дапускалася ад-ступленне ад гэтай даты ў сувязі з умовамі надвор’я. Апошняе ж сло-ва належала генералу Дуайту Эй-зенхаўэру, на якім ляжала адказ-насць за правядзенне аперацыі. 8 траўня, калі ў Італіі яшчэ ішла бітва пад Монтэ-Касіна, роўна за год да капітуляцыі Германіі, ён вызначыў, што высадка па-ветранага і марскога дэсанту адбудзецца ў дзень D (D-day). Так было зашыфра-вана 5 чэрвеня. Тым часам саюзнікі, у шэрагах якіх зма-галіся і беларускія хлопцы, 4 чэрвеня ўзялі Рым. Сталін віншаваў Франкліна Рузве-льта «з вялікай перамогай».

Планы планамі, а мо-ра морам. Мора не дало са-юзнікам пачаць аперацыю ў D-day. Яе давялося адкласці на суткі.

Такой аперацыі не ведала гісторыя. З боку саюзнікаў у ёй удзельнічала 150 тыс. чалавек. За 9 гадзін да пачатку аперацыі пача-лася інтэнсіўная бамбёжка нямец-кіх пазіцый. Затым пасля поўначы ў самалёты пагрузіліся 24 тыс. брытанскіх, амерыканскіх, канад-скіх і французскіх парашутыстаў (13100 чалавек былі амерыкан-цамі). Калі стрэлкі гадзіннікаў паказалі 6:30, пачалася высадка марскога дэсанту, а ўдзень на пла-нерах высадзіліся яшчэ 3937 сал-датаў.

Каб уявіць, што ўяўляў са-бою флот заходніх аліянтаў, пра-цытую з ліста Чэрчыля да Сталіна ад 14 чэрвеня: «Горад караблёў расцягнуўся ўздоўж узбярэжжа амаль на 50 міль».

Да вечара 6 жніўня саюз-нікі захапілі тры плацдармы, на якіх замацаваліся 5 пяхотных і 3 паве-трана-дэсантныя дывізіі, а таксама бранятанкавая брыгада. Саюзнікі прайшлі ўглыб французскай тэры-торыі ад 3 да 5 кіламетраў.

Ведама, раптоўнасць за-ўсёды прыносіць псіхалагічную перавагу нападнікам, але ўсё ж ня-мецкае войска аказала дастойны супраціў. Быў момант, калі аме-рыканскі генерал Амар Брэдлі ледзь не даў загад адмяніць высад-ку дэсанту на тым участку, за які ён адказваў. У першы дзень апе-рацыі «Оверлорд» немцы вывелі з шыхту 6603 амерыканцаў і каля чатырох тысяч брытанцаў і кана-дцаў. Быў забіты, паранены ці пра-паў без весткі кожны 15-ты ўдзе-льнік аперацыі. Страты зменшы-ліся ў наступныя дні.

Што дзіўна, дык тое, што ўсе дзеянні праціўніка ў паветры, на моры, а потым і на сушы мар-шал Рундштэт успрыняў спачатку як дэманстрацыю з мэтаю адцяг-нуць увагу немцаў ад раёна Кале-Булонь і таму не дазваляў перакі-нуць частку войска на нарманд-скае ўзбярэжжа.

11 чэрвеня Сталін пісаў Чэ-рчылю: «Як відаць, дэсант, заду-маны ў грандыёзных маштабах, удаўся цалкам. Я і мае калегі не можам не прызнаць, што гісто-рыя не ведае іншага падобнага пачынання з гледзішча яго маш-табаў, шырокай задумы і май-стэрства выканання. Як вядома, Напалеон у свой час ганебна пра-валіўся са сваім планам фарсіра-ваць Ла-Манш. Істэрык Гітлер, які два гады хваліўся, што ён здзейсніць фарсіраванне Ла-Ман-ша, не рашыўся зрабіць нават намёк на спробу ажыццявіць сваю пагрозу. Толькі нашым са-юзнікам удалося з гонарам здзей-сніць грандыёзны план фарсіра-вання Ла-Манша. Гісторыя ад-значыць гэтую справу як дасяг-ненне найвышэйшага парадку».

 

*   *   *

 

Сталін не быў бы Сталі-ным, бальшавікі не былі б баль-шавікамі, калі б не перакруцілі гісторыю і супольную з саюзнікам перамогу над нацысцкай Герма-ніяй не пачалі амаль цалкам прыпі-сваць сабе, згадваючы пра заслугі братоў па зброі як пра нешта ня-важнае. Навучальная кніга «Вялі-кая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой су-светнай вайны») паказвае, што паслядоўнікі Сталіна працягваюць яго справу і ў Рэспубліцы Бела-русь.

Мы ж уявіць сабе не мо-жам, як разгорвалася б наступа-льная аперацыя Чырвонай Арміі ў Беларусі, калі б не высадка саюз-нага дэсанту ў Нармандыі, калі б не наступ саюзнікаў (у дадатак да італьянскага тэатра ваенных дзе-янняў) на Заходнім фронце. Адно можам сказаць пэўна: Чырвонай Арміі ўдалося дасягнуць поспеху ў Беларусі і таму, што «дасягненне найвышэйшага парадку» было здзейснена ў Нармандыі.

 

ПАСЛЯСЛОЎЕ

 

Тэкст, змешчаны вышэй, напісаны пяць гадоў таму і апуб-лікаваны ў газеце «Наша Ніва» (2014. 11 чэрвеня). Гэтае ж пасля-слоўе я пішу дзеля таго, каб уда-кладніць асобныя моманты.

Першае і галоўнае, што вы-пускалі і выпускаюць з-пад увагі савецкія і постсавецкія людзі: эканоміка ЗША і Вялікабрытаніі ў 1930-х гг. не была мілітарызаваная ў такой меры, як гаспадаркі СССР, Нямеччыны і Японіі. Па стане на 1 верасня 1939 г. ЗША мелі трохі больш за 500 танкаў. Гэтулькі ж танкаў перад пачаткам Другой су-светнай вайны мела ў Еўропе і Вя-лікабрытанія. Да таго ж па многіх параметрах брытанскія танкі са-ступалі савецкім, нямецкім і аме-рыканскім. На пачатку вайны ў Злучаным Каралеўстве налічва-лася толькі 488 бамбрардзіроў-шчыкаў (у немцаў — 1500 машын). Пасля сутычак з Вермахтам у 1939 г. у Злучаным Каралеўстве, павод-ле Чэрчыля, засталося 20 тысяч падрыхтаваных жаўнераў, 200 гармат і 50 танкаў. 1939-1941 гг. для ЗША і Злучанага Каралеўства бы-лі гадамі пераводу эканомікі на ваенныя рэйкі, нарошчвання мілі-тарнага патэнцыялу дзяржаў.

Другое. Калі чытаеш нашы падручнікі, складваецца ўражан-не, што пасля французскай кампа-ніі 1940 г. Заходні фронт для Ня-меччыны «зачыніўся». Але ж была берагавая абарона ў Францыі, Бе-льгіі, Нідэрландах, а 26 кастрычніка 1940 г. у Францыі была сфаміра-вана група армій «D». З 15 краса-віка 1941 г. гэтую групу сталі назы-ваць Галоўнакамандаваннем «За-хад» (Oberbefehlshaber «West»). Нямецкія войскі будавалі Атлан-тычны вал. У жніўні 1942 г. яны паспяхова адбілі спробу саюзні-каў узяць порт Дзьеп у Нарман-дыі, а ў лістападзе таго ж года аку-павалі вішысцкую частку Фран-цыі, выйшлі на паўднёвае ўзбярэж-жа Францыі. Вялі яны таксама аперацыі супраць французскіх па-ртызанаў і засыланых у Францыю дыверсійных груп.

Існавала  пасада каманду-ючага войскамі на Захадзе. 15 са-кавіка 1941 г. гэтую пасаду заняў генерал-фельдмаршал Іоў Віль-гельм Георг Эрдман фон Віцле-бен. У сакавіку 1942 г. камандую-чым стаў генерал-фельдмаршал Карл Рудольф Герд фон Рундштэт (Rundstedt).  2 ліпеня 1944 г. — за 4 дні да высадкі дэсанту ў Нарман-дыі — яго змяніў фельдмаршал Ганс Гюнтэр Адольф Фердынанд фон Клюге (kluger Hans — разумны Ганс, як яго празвалі ў войску). Аднача-сова з Рундштэтам і Клюге тамсама слу-жыў і «ліс пустыні» — фельдмаршал Эр-він Ойген Яганэс Ромель, які каман-даваў групай армій «В» (дзве арміі).  А яшчэ там з пачатку 1944 г. былі  група армій «G» (дзве ар-міі) і танкавая група «Захад». Немалая сіла.

І не забывай-ма пра Бітву за Атлантыку, у якой з верасня 1939 г. германа-італь-янскім ваенна-марскімі сілам су-працьстаялі матросы Вялікабры-таніі з Канадай, Францыі, Злуча-ных Штатаў і Бразіліі. У гэтай бітве ўдзельнічалі таксама палякі, нар-вежцы і галандцы.

Адначасова з марской Біт-вай за Атлантыку вялася вайна ў паветры. Гэта не толькі налёты Люфтвафэ на Англію, гэта таксама бамбардзіроўкі марскіх караблёў і баявыя сутычкі з самалётамі са-юзнікаў.

Усё гэта я пішу для таго, каб яшчэ раз падкрэсліць: 6 чэрвеня 1944 г. не 2-і фронт у Еўропе ад-крыўся, а аднавіліся актыўныя на-земныя ваенныя дзеянні на За-ходнім фронце. І аднаўленне гэтых дзеянняў папярэднічала Беларус-кай наступальнай аперацыі «Баг-раціён», а таксама Львоўска-Сан-дамірскай наступальнай апера-цыі. І Гітлер мусіў ваяваць ужо на тры франты, бо другі фронт у Еў-ропе (а насамрэч ужо трэці пасля Заходняга і Усходняга) саюзнікі адкрылі 10 ліпеня 1943 г., калі іх дэсант высадзіўся на Сіцыліі. Якраз перад танкавай бітвай пад Прохараўкай.

Важна яшчэ раз адзначыць: дамоўленасць аб даце аперацыі «Оверлорд» была дасягнута на Тэ-геранскай канферэнцыі кіраўні-коў Злучанага Каралеўства, Злу-чаных Штатаў і Савецкага Саюза, якая праходзіла 28 лістапада — 1 снежня 1943 г. На падрыхтоўку аперацыі адводзілася 6 месяцаў. І саюзнікі выканалі сваё абяцанне. І гэта пры тым, што Злучаныя Шта-ты, маючы свой першы фронт у Ціхім акіяне ад Алеуцкіх астравоў да Новай Гвінеі, ведучы ў тыя дні зацятыя баі на Марыянскіх і Ка-ралінскіх астравах, мусілі ваяваць яшчэ на Італьянскім фронце, рых-таваць дэсантную аперацыю на паўднёвым узбярэжжы Францыі і дапамагаць Брытаніі, Савецкаму Саюзу, Кітаю ды іншым краінам. Пра ўсё гэта ў нашых падручніках можна прачытаць хіба што два-тры сказы.

Анатоль Сідарэвіч.

 

Леанід Лаўрэш

Бальтазар Калясінскі, лідскі паўстанец і сябар Тараса Шаўчэнкі

Каспер-Мельхіёр-Баль-тазар Калясінскі (сын Бальтазара, 30.12.1818 — 30.09.1888) нарадзіўся на Лідчыне.

У 1820 г. маёнткам Сядзей-мы валодаў Антон Більдзюкевіч, лідскі гродскі суддзя1. У 1844 г. гэта маёмасць належала жонцы Баль-тазара Калясінскага Марыі-Стэ-фаніі Калясінскай з Більдзюкеві-чаў2,  атрымала яна яго ў спадкі, часткова ад свайго дзядзькі Анто-на, а часткова ад бацькі Яна, які стала жыў у Жытомірскай гу-берні.

У 1848 г. у маёнтак Ся-дзеймы ўваходзілі вёскі Яўсеяві-чы, Навіцкія, Чэрнікі — 1250 дзе-сяцін, 124 мужчынскія і 104 жа-ночыя душы. Акрамя гэтага сам Бальтазар Калясінскі валодаў За-рэччам у Лідзе з вёскамі Лайкоў-шчына, 40 дзесяцінамі ў ваколіцы Ёдкі, дваром Качанова, маёнткамі Кір’янаўцы, Калясішча, фальвар-камі Траццякоўцы, Прыдыбайлы і іншай маёмасцю3. Сядзеймы зна-ходзіліся недалёка ад легендарнага двара Востраў, у якім у 1392 г. бы-ло заключана Востраўскае пагад-ненне паміж стрыечнымі братамі Вітаўтам і Ягайлам.

 

Бальтазар Калясінскі атры-маў хатнюю адукацыю і пасля за-канчэння Віленскага высакарод-нага пансіёна быў прыняты піса-рам у камісію, зацверджаную для рэвізіі дзеянняў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу. Потым быў прызначаны ў Гара-дзенскую казённую палату, слу-жыў тут памочнікам кантралёра, кантралёрам. У 1841 г.  атрымаў чын калежскага рэгістратара і пе-равод у Лідскую дваранскую апе-ку — спачатку сакратаром, а пазней быў абраны шляхтай піцейным дэпутатам. З 1846 г . — губернскі сакратар4.

5 траўня 1843 г. адбыўся шлюб паміж Бальтазарам Калясін-скім і Марыяй Стэфаніяй Більдзю-кевіч.

У 1840-я гг. з эміграцыі на тэрыторыю Беларусі накіроўва-ліся эмісары з мэтай арганізацыі паўстання. На Лідчыне ў 1846 г. у якасці эмісара дзейнічаў Ян Рэр. Створаная апошнім у 1846 г. тай-ная арганізацыя ставіла за мэту падрыхтоўку нацыянальна-вызво-льнага паўстання. Царскім уладам удалося выйсці на яго след у Вілен-скай, Менскай, Гарадзенскай гу-бернях5. Таксама некаторыя вы-хадцы з Лідчыны былі чальцамі «дэмакратычнага таварыства» Ф. Савіча. Так, пад псеўданімам «Альфонс» у ім знаходзіўся сын праваслаўнага святара — Яўстафі Вароніч, які пасля заканчэння лідскай прагімназіі працягваў на-вучанне ў Віленскай медыка-хі-рургічнай акадэміі, і некаторыя іншыя.

Бальтазар Калясінскі меў кантакт Янам Рэрам і быў арышта-ваны6. Калясінскага доўга трымалі ў турме і толькі 12 лютага 1848 г.  галоўнакамандуючым дзейнай арміі (на нашай тэрыторыі дзей-нічала ваеннае становішча) зацве-рдзіў вырак, згодна з якім Бальта-зар Калясінскі «прызнаны вінава-тым разам з лекарам Рэніерам у слуханні зламысных настаўленняў супраць урада, у куплі чытанні забароненых твораў, у знаёмстве з эмісарамі якія прыехалі з-за мя-жы, у прыняцці аднаго з іх у сябе на кватэры і ў жаданні садзейні-чаць паўстанню, калі б яно ўспы-хнула ў заходніх губернях, — па-збаўлены чыноў і дваранскага годнасці» 7. Вырак мне нагадвае тыповыя, савецкія абвінавачванні — «слухаў заходняе радыё», «су-стракаўся з замежнікамі» і г. д. Але менавіта такой была фарму-лёўка выраку, вынесенага Калясін-скаму без суда. Разабрацца ва ўсіх перыпетыях справы не лічылі па-трэбным, скаргаў ці касацыяў не прымалі, і лёс чалавека вырашаў-ся адным росчыркам пяра.

Зоф’я Кавалеўская ў сваёй працы «Гісторыя Лідскага паў-стання. Успаміны пра Людвіка На-рбута» прыводзіць шмат цікавых фактаў, якія без яе былі б назаў-сёды забытыя. Пра ўжо легендар-ныя нават для яе часы арышту Ка-лясінскага, яна піша: «Хто ў Лід-скім павеце  падняў агітацыю і да якой ступені яе распаўсюдзіў сёння даведацца цяжка. Не абы-шлося, як заўсёды, і без ахвяр, ся-род якіх быў лідскі землеўладаль-нік Бальтазар Калясінскі, які і стаўся адным з галоўных ініцыя-тараў руху. Гэта быў нязломны дзеяч, чалавек моцнай волі, які ўпарта імкнуўся да сваёй мэты.

Яго арыштавалі ў сваім маёнтку Сядзеймы, дзе ён жыў разам з жонкай, якая паходзіла з дому Більдзюкевічаў. Сваю жонку Бальтазар выкраў ад бацькоў. Маладзіца прынесла ў яго дом абраз Маці Божай Вострабрам-скай, які знаходзіўся ў сям’і Біль-дзюкевічаў з незапамятных часоў і паводле падання ціхім звонам папярэджваў сям’ю пра блізкую бяду.

У хвілю, калі жандары на-блізіліся да маёнтка ў Сядзеймах, каб арыштаваць Бальтазара, абраз, які вісеў на сцяне, загучаў сам па сабе. Як быццам маланка ўдарыла ў дом Калясінскага. Яго пасадзілі ў вязніцу і пасля доў-гага следства вынеслі вырак: «вечныя салдаты» са скасаван-нем усіх правоў і шляхецкіх пры-вілеяў. Паводле тагачаснага звы-чаю ўсё адбывалася з пэўным цы-рыманіялам — Бальтазара ўзвялі на эшафот і над яго галавой зламалі шпагу» 8.

 

Некалькі слоў трэба ска-заць пра лекара Рэніера, які згад-ваецца ў выраку разам з Каля-сінскім. У «Маральна-палітычный справаздачы за 1846 год», якую пісалі адмыслова для цара, напі-сана: «З (змоўшчыкаў — Л.Л.) асаблівую дзейнасць выказваў лекар Рэніер, які захоўваў у сябе рэвалюцыйную інструкцыю і роз-ныя абуральныя паперы, распаў-сюджваў ідэі пра аднаўленне ра-нейшай Рэчы Паспалітай і пры-цягваў да сваіх задумаў іншых. Іншыя маладыя людзі і дробна-маянтковыя дваране толькі мелі спатканні з Рэрам або хавалі яго, але не чакалі поспеху ад яго абу-ральным задум, і радзілі яму па-кінуць Расію.» 9

А ў справаздачы з 1847 г. занатоўваецца: «Галоўная ўвага (следчай) камісіі была звернута на справу эмісара Рэра … які на пачатку 1846 года прыязджаў з Познані, каб ўзбуджаць жыха-роў Літвы да паўстання, верба-ваць незадаволеных і накіроўваць іх за мяжу, дзе рыхтаваўся агуль-ны мяцеж. Камісія адкрыла, што хоць Pэp з-за кароткага часу зна-ходжання ў Заходнім краі не мог распаўсюдзіць сваіх злачынных намераў, але, тым не менш, ака-залася, што да 15 чалавек ведалі што ён хоча. Больш іншых віна-ваты па гэтай справе лекар Рэ-ніер, які меў звесткі пра падрых-тоўках да паўстання ў Познані, атрымліваў забароненыя кнігі, распаўсюджваў іх і падбухтор-ваў іншых да ўдзелу ў сваіх заду-мах. Следчая камісія спачатку падазравала, што Pэp і Рэніер паспелі стварыць у Літве тайнае таварыства, ці, па меншай меры, нейкую змову, але падазрэнне па гэты час не апраўдалася» 10.

У 1857 г. паліцыя паве-дамляла: «Аніценці Рэніер, два-ранін і лекар, ураджэнец Вілен-скай губерні, 49 гадоў. Па канфі-рмацыі князя Варшаўскага, за па-літычнае злачынства быў сасла-ны на катаржныя работы, ад якіх вызвалены па маніфесце 27 сакавіка 1855 г. і з 15 лютага 1856 года паступіў пад нагляд на пасяленне без тэрміну. Атрым-ліваў ад казны дапамогі па 57 р. 14 кап. а таксама на паёк і во-пратку. Па Усяміласцівым мані-фесце ад 26 жніўня 1856 г. яму падаравана дваранства з правам вяртання на радзіму, з Іркуцка у 1857 г. выехаў у Вільню» 11.

Вышэй пададзеная інфар-мацыя цікава тым, што жандармы не спрвабавалі ўводзіць цара Мі-калая І у зман і дакладалі, што нія-кай арганізацыі (спісу, як тады казалі) ці змовы не было, што не перашкодзіла манарху зламаць жыццё маладым людзям.

 

Але вернемся да нашай тэмы.

Адразу ж пасля прыбыцця манаршага пацверджання выраку, бліжэй да канца лютага, Бальтазар быў адпраўлены ў пяты лінейны батальён Асобнага Арэнбургска-га корпуса і пры канцы сакавіка — у першых днях красавіка прыбыў да месца прызначэння12.

Калясінскі прывёз у Арэн-бургскі край навіны — рэвалюцыі ўжо ахапілі Аўстрыю, Германію, Венгрыю, Італію. Бурліла Польш-ча. Узмацніліся хваляванні ў Галі-цыі. Лідзяін расказваў навіны ін-шым ссыльным і хутка пасябра-ваў з вялікім украінскім паэтам Тарасам Шаўчэнкам, які ў 1847 г. ва узросце 33 гады за паэму «Сон» быў сасланы жаўнерам ў Арэн-бургскі край пад нагляд началь-ства з забаронай пісаць і маляваць. Першае знаёмства Шаўчэнкі з Б. Калясінскім адбылося ў Орскай цвердзі — яны служылі у адным ба-тальёне. Больш блізкае знаёмства двух выгнаннікаў адбылося ў Арэ-нбургскі перыяд іх жыцця (ліс-тапад 1849 — красавік 1850). Сябры усю зіму знаходзіліся Арэнбургу і часта сустракаліся. Такім чынам, сапраўднае сяброўства паміж Та-расам Шаўчэнкам і лідзянінам Калясінскім было працяглым.

Пераканаўчым пацвяр-джэннем гэтых сустрэч і прына-лежнасці да аднаго кола, з’яўля-ецца малюнак Аляксея Чарнышо-ва, які паказвае Т. Шаўчэнку сярод ссыльных у Арэнбургу13. На ім на-маляваная група арэнбургскіх па-літычных ссыльных, сярод іх Тарас Шаўчэнка (другі справа) намаля-ваны не ў форменным шынялі, як усе астатнія, а ў цёмным цывіль-ным паліто з вялікім каўняром: так ён хадзіў па горадзе. На малюнку, справа, па-за групай захопленых размовай ссыльных, побач з Шаў-чэнкам стаіць Бальтазар Калясін-скі (першы справа) і Людвік Ліпскі. Ліпскі тут быў ужо ветэранам, хоць меў ўсяго дваццаць шэсць гадоў, але яго судзілі дваццаціга-довым. Службоўца-варшавяка абвінавацілі ў «вядзенні размоў супраць урада, чытанне заба-роненых кніг, якія атрымліваюц-ца з-за мяжы і раздачу іх іншым для чытання і распаўсюджвання дэмакратычных правілаў» 14.

(Працяг у наст. нумары.)

1 Malewski Czeslaw. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmianski i wilenski. Warszawa, 2016. S. 45.

2 Ziemia Lidzka. 2004. № 2 (60).

3 Malewski Czeslaw. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku … S. 106.

4 Большаков Л. Н. Оренбургская Шевченковская энциклопедия. Тюрьма. Солдатчина. Ссылка. Энциклопедия одиннадцати лет, 1847-1858. Оренбург, 1997. С. 168.

5 Радзюк А. Р.  Пад скіпетрам Расейскай імперыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. Гродна, 2017. С. 129.

6 Радзюк А. Р. Лідчына ў нацыянальна-вызваленчым руху першай паловы ХІХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук. практ. канф. Ліда, 2008. С. 116.

7 Большаков Леонид. Быль о Тарасе. Кн. 1. Москва — Оренбург, 1993. С. 171.

8 Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego: wspomnienie o Ludwiku Narbucie. Wilno, 1934. S. 17.

9 Россия под надзором. Отчеты III отделения 1827-1869. Москва, 2006. С. 385-386.

10 Там жа. С. 399-400.

11 Болонев Ф. Ф., Люцидарская А. А., Шинковой А. И. Ссыльные поляки в Сибири: XVII, XIX вв. Исследования и материалы.  Новосибирск, 2007.  С. 146.

12 Там жа.

13 Большаков Л. Н. Оренбургская Шевченковская энциклопедия. … С. 168.

14 Большаков Леонид. Быль о Тарасе. Кн. 3. Москва — Оренбург, 1993.  С. 118.

 

ЗРОБІМ РАЗАМ — ЗРОБІМ ДЛЯ СЯБЕ

Існуе ў Верхнядзвінску ў доме № 72 па вуліцы Першамай-скай ініцыятыва пад назвай “До-бры сусед”. Ініцыятыве год, і ёсць падстава для святкавання і не то-лькі з  нагоды маленькага юбілею, а таму, што акцыя працягвае жыць.

У Еўрапейскі дзень сусе-дзяў, які быў заснаваны ў  фран-цузскай сталіцы больш за 10 год таму, заснавальнік — Атаназ Перы-фан (Atanase Perifan), і прыхо-дзіцца на апошні дзень траўня,  «Добры сусед» працягваў працу па добраўпарадкаванні свайго двара.

Крыху гісторыі. Удзел і пе-рамога грамадскай ініцыятывы  ў конкурсе «Добры сусед», што ла-дзіўся Офісам еўрапейскай экс-пертызы і камунікацый даў маг-чымасць на атрыманыя сродкі набыць  дрэвы для пасадкі, зрабіць альтанку для адпачынку, прыго-жыя дамкі для птушак, якія гняз-дуюцца на мясцовым вадаёме.   Але галоўнае-перамога ў конкур-се дала штуршок месцічам распа-чаць добраўпарадкаванне тэрыто-рыі дома, у якім пражывае 60 сем’яў.

Калі напачатку мы, сваім жаночым аргкамітэтам, планавалі правесці некаторыя работы, ка-нешне,  з удзелам жыхароў дома, былі вялікія сумневы адносна вялі-кай актыўнасці. І нават перш сход, які прайшоў у сярэдзіне красавіка, не вельмі абнадзеіў. Але ўжо пер-шая вялікая праца на пасадцы дрэ-ваў зняла ўсе сумненні.У адзін дзень было пасаджана 17 прыго-жых туй. Дзякуй жылкамунгасу,  які зразумеў нашыя памкненні і на працягу ўсёй акцыі дапамагаў «Добраму суседу». Затым адра-мантавалі пляцоўку для кантэй-нераў, і  зараз самі жыхары кантра-лююць узнікненне «непажаданых звалак», якія да гэтага часу былі праблемай. Першыя еўракантэй-неры з’явіліся таксама каля дома № 72, затым прыйшла чарга да сметніц. І зноў жа — пры падтрым-цы ЖКГ і эколага арганізацыі Алены Карасевай. Прыгажуні вербы атулілі азярцо, абапал тра-туара з’явіліся кусты хостаў і дэка-ратыўных кустоў, кожны пад’езд упрыгожылі вазоны з кветкамі. «Птушыныя домікі» абжылі ка-чачкі. Дарэчы, апошні домік спу-скалі на ваду ўсім домам падчас свята, на якое завіталі госці не то-лькі з суседніх дамоў, а і з горада і нават з суседніх вёсак.

Я казала жыхарам дома: «Пад ляжачы камень вада не па-цячэ. Калі самі будзеце сядзець, апусціўшы рукі, нічога не будзе. Трэба варушыцца».

А яшчэ ад імя раённага аддзялення ГА «Беларусская жа-ночая ліга» мы звярнуліся з ха-дайніцтвам у раённы Савет дэпу-татаў аб узнагароджанні самага актыўнага ўдзельніка, можна ка-заць, гаспадара дома, Фёдара Анд-рэевіча Ломача граматай раённа-га Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні го-рада. Грамату райсавета на свяце ўручыла старшыня раённага Са-вета дэпутатаў Ірына Францаўна Козел. Вось так! Каштоўным пада-рункам аргкамітэта ўзнагароджа-ны і яшчэ наш памочнік Аляксей Краўчанка. А граматы аргкамітэта атрымалі аж 15 чалавек! І як казалі потым самі жыхары, што аргка-мітэт справядліва ад-значыў удзел кожнага жыхара ў акцыі «Добры сусед».

«Добры сусед» двухмесяч-ны марафон па добраўпарадка-ванні прыдамавой тэрыторыі па вул. Першамайскай Верхнядзвін-ска завяршыў СВЯТАМ ДОМА. Тон у спевах задае Валянціна Мін-чук, у кампаніі гасцей з Менска, Андруся Такінданга і Аляксея Шэ-іна. А на мяне лягла няпростая справа быць вядоўцай свята, якое доўжылася больш за дзве гадзіны. Горад яшчэ не меў досведу правя-дзення святаў такого кшталту, але першы блін прайшоў лёгенька!

Жаданымі гасцямі «Доб-рага суседа» былі Андрусь Такін-данг і Аляксей Шэін, які прэзен-таваў сваю кнігу «Сем камянеў». Наш зямляк Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік, які заглядвае на маю старонку ў Фэйсбуку так напісаў Аляксею: «Аляксей! На Дрысенш-чыне сем камянёў пасей!»

Андрусь Такінданг за не-вялікі прамежак часу стварыў сапраўдны дзіцячы хор чалавек у 25! Як жа хораша спявалі дзеткі разам з ім беларускія песні! А пераможца літаратурнай віктары-ны на веданне творчасці У. Ка-раткевіча атрымаў шыкоўны па-дарунак — два тамы Васіля Быкава! Вось што ўзрадавала: ведаюць дзеткі і пра Караткевіча, і пра Бы-кава!

І гэтай вясной  акцыя мела працяг: пасаджана некальі дрэваў «арэху манчжурскага, «воцатнага дрэва», жыхары працягваюць вы-саджваць кветкі ў вазонах у кож-ным пад’ездзе. А позняй восенню беларуская чыгунка прапанавала нам забраць каля 20 сходняў, праўда, цяжкаватых, для ўсталя-вання мастка да возера. Звярнулі-ся да дэпутата акругі Зубрыцкага У.В па дапамогу: патрэбен трак-тар, не адмовіў, і вось масток да возера ўкладзены. А жыхары заду-мваюцца ўжо пра тое, што трэба было б пачысціць возера, выраў-няць тэрыторыю вакол яго, пра-цягваць працу па азеляненні.

 

Штогадовая майская дата па святкаванні Дня суседзяў зна-йшла водгук больш, чым у 1200 партнёраў і рэалізуецца ў 30 кра-інах свету. Дзень суседзяў актуа-льны і для нашага грамадства, у якім, як і ў іншых краінах, назі-раюцца негатыўныя ў сацыяль-ным плане тэндэнцыі: зніжэнне кантактаў і ўзроўню камунікабе-льнасці людзей, сыход «у сябе», цяга  да адзіноцтва, раз’яднанасць, а агульныя справы яднаюць лю-дзей.

Акцыя «Добры сусед» дае падставы для таго, каб казаць, што з людзьмі трэба працаваць. І ўла-дам, і грамадскаму сектару.

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Дзедава навука

 

Неяк аднаго разу ўнучак Макс вярнуўся дахаты з невялікім скруткам. Дзед, як звычайна, бавіў час перад тэлевізарам.

— Што прыдбаў? — прашма-каў бяззубым ротам дзед.

— Нагавіцы. Фірма, дзед!

— Пакажы, унучак!

Хлопец прадставіў абнову. Нагавіцы былі вельмі ўжо вузкія, і юнак ганарыўся тым. Дзед нічога не сказаў, а толькі пакруціў га-лавою.

— Што ты разумееш! — запя-рэчыў Максім і пачаў надзяваць абнову.

— Нічога не атрымаецца, — упэўнена зазначыў дзед.

— Усё атрымаецца, вось пабачыш.

— Не, — стаяў на сваім стары.

Хлопец соп, крактаў, але нагавіцы вышэй каленяў не лезлі. Змарнаваўшы колькі часу юнак скарыўся і пачаў сцягваць абнову.

— І сапраўды малаватыя.

— У самы раз, Максім. То-лькі адзяваць не ўмееш.

— То ж мне ўмека! Адвя-жыся, дзед.

— Трэба валасы на нагах збрыць, тады ўсё будзе добра.

Хлопец напачатку ўпар-ціўся, але дзед настаяў на сваім, і юнак вымушаны быў пагадзіцца. Праз дзесяць хвілін ён выйшаў з ванны і зноў прыняўся за справу. Зараз ён нацягнуў нагавіцы крыху вышэй.

Дзед перастаў глядзець тэ-левізар ды пачаў пільна сачыць за кожным рухам унука і даваць па-рады.

— Не спяшайся, кажу. Не спяшайся. Абнова добрая, але ты не ўмееш ёю карыстацца.

— Скажы яшчэ, — абурыўся юнак.

— Ногі трэба мылам намы-ліць, — павысіў голас дзед. — Слухай-ся — і ўсё будзе добра. Некалі мы так рабілі.

Хлопец ужо не ўпарціўся. Хуценька выканаў парады дзеда і ў адно імгненне надзеў нагавіцы. Зараз ён быў задаволены.

— Клёва, дзед! А ты нічога, шурупіш у гэтай справе.

Стары падаў унучку іголкі і  ніткі.

— Вазьмі на ўсякі выпадак з сабой. Ды сядай паволі, каб ней-кай недарэчнасці не надарылася.

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *